Бывай жа, школа любая, мае ўсе вёсны,
Бывай, званок, што нас у класы зваў.
Ты ўсім нам слых ласкаў, ды быў такі нязносны,
Як ад дзяўчат, ад волі адрываў.
Цяпер мяне ўжо не пабудзіш ты ніколі,
У класы не даклічашся - спакой,
Не адарвеш ад ласкавай Хазыты болей:
Няма ўжо моцы у цябе такой.
Я сам сабой распараджацца сёння вольны,
Не страшны мне маралі нічые.
Магу прабегчы з крыкам калідорам школьным,
Гуляць, кахаць - часы цяпер мае.
Бывайце ж вы, лугоў маіх зялёных далі,
Бывай, празрыстай Беразянкі плынь,
Дзе часта мы, вясёлыя, нырца давалі,
Палохалі ў вадзе зямных багінь.
Мы, быццам рыбкі тыя, плёскаліся ў ставе
Ці вудачкі закідвалі наўзмах,
Цягалі імі рыбку з крышталю ў забаве,
Збіралі німфам кветкі па лугах.
Бывай і ты, Сітоўка, наша поле -
Ты сведка ўсіх турніраў, перамог.
Ах, не вярнуць мне хвіль салодкіх тых ніколі,
Калі ў лясах гасціць з сябрамі мог.
Ад весялосці там нам не было упыну.
Я ж часам і ўцякаў ад гульняў тых.
А неяк смутным днём, пакінуўшы сябрыну,
Сабраў я простых красак палявых
І з сумам да старой капліцы ля рабіны
Пайшоў ускласці іх - вянком жывым -
На дамавіну гожай маладой дзяўчыны,
За штось закатаванай бацькам злым.
Бывай, маленства свет! Сюды, хоць і ахвота,
Вярнуцца ўжо, вядома ж, не змагу.
Пачуцці мілыя, дзіцячыя турботы
У памяці хіба што зберагу.
Бывайце й вы, равеснікі! Дзіцячых дзён сабраты!
Мы ў розных гульнях бавілі свой час.
Зайцы, палянты, кашкі, тарапаты1
Ужо не будуць, пэўна, цешыць нас.
Бывайце і прафесары! Мы паспыталі
Ў вас боцькаўскіх, казацкіх бізуноў2.
Усё, што вы ў галовы гэтак нам уклалі,
Умомант вам назад вярнулі б зноў.
Бывай, бывай жа, часе вольны, бесклапотны -
Я і не знаў, дзе хлеб браў бацька мой.
Ты, час мой, сплыў у Лету беззваротна,
Цяпер мне трэба працай жыць сваёй.
Такое меў я з месцам, дзе вучыўся, развітанне.
Яно мне й дыктавала, што пісаць.
Як ні кажы, такое дыктаванне
Ўсё ж лепей, чым самому выдумляць.
Што старыя за вар'яты: І ўсё пхнуць нас да работы, З любай стрэнуся, бывае, Жыць тады, сябры, ахвота, Дык мяліце ж без прычыны Гэй жа, Муза, з бочкі віннай Ты ў віне, у ім ты госціш, Што ў цябе на службе шчырай, Так што, Муза, з бочкі віннай Што у сябра імяніны, Мо з ім сябар наш у змове? Хай - здадзім свой розум Баху! Не манахі ж мы, што ў келлях! За табой і мы прыгубім - Як унь сонца ўсёй прыродзе Ты, Ануфр, - наш верны дружа, Што нам траціць час, Ануфры, Зараз важкую ахвяру Кінь пра золата сумёты 1819 Цівун: У вас вельмі хароша! Хаты злепкі з гною, За што ж мы ся не дзівім, што вашы чумакі, Аднак мы ім назоліць не хочам ніколі; Пагадземся. Мы людзі добрае есць душы: Згода. Але сягоння мы ся даведалі, Будзем цябе віншаваць. Я есць цівун з двара, Там войт, што уса круціць, чалавек бывалы, Там у куце музыка: як ён добра граець. Но, зачнійце, дзявочкі, пану заспявайце, Хор дзяўчат: Але як мыслім, чуем, Лісічка, жоўты грыбок, Конік па полю дурэе, Будзь, як лісічка, здаровы, Хор хлопцаў: Колька ў снопе есць зярнетак, Колька за адным пакосам А як мы заўшэ да леса Няхай цябе панны любяць Хор дзяўчат: Але нашая паненка Нараім табе свацею Ужо даўно шчабятала Прымуць там з хлебам, солею, Хор хлопцаў: Панна Гертруда за сцянай Папраўся, мілы паночку, На каханю пры дзяўчыне, Добра той, пане, казаў, Войт: Адзін са спевакоў: Другі са спевакоў: Мікіта: Не будзеш ты літавацца Цярплю доўга, выглядаю Ці ж дагэтуль не пазнала, Пазнай, любая Аленка, У мяне сотня авечак Чарназемны мае нівы, Не будзеш меці швагеркі Не вельмі се тож і брыдкі, Эй, любі мяне, Алёнка, Дзесятнік: Едзе міленькі Адам, Адчыняйце ж варотца! Да як сен табе дзее1? Будзем есці каўбасы, Не так нам сонка ясна Салавей не так нам пее, Без цябе усё тут смутна, Наш ты міленькі Адам, 1819 Да пакіньце горла драць, 1819 Заспяваем - досыць спаці! Хай квітнеюць нашы жонкі, Хай квітнеюць нашы дочкі, Хай жывуць сынкі малыя Хай сябры жывуць вясёла, Хай жывуць між нас паэты. Доўга келіхі мы студзім! Гэй, сябры, у гурт вясёлы! Гэй вы, хлопцы, 1 2 3 4 5 6 7 8 9 1 2 3 4 5 Не трэба журыцца, о краю мой любы, Ах, не кветка гэта - казка, Ах, салодкія брусніцы, Ах, бясцэнны той шнурочак, Ах, як тут сядзець прыемна, Для каго збіраю краскі? Добра, што вунь там на схіле Можа, заўтра, калі рана А я, бедны, нешчаслівы, 1823 Сядзіць каралева між тлуму прыдворных, Ніякая сіла высокіх памкненняў О ты край мой нешчаслівы! Вораг, глянь, грабе адкрыта Цноты продкаў топча, памяць Робіць з нас ён братабойцаў, О ты край мой нешчаслівы! Калі ж дзецям, што ў прыгоне, 1823 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
ШТО СТАРЫЯ ЗА ВАР'ЯТЫ
Мелюць без прычыны,
Быццам час свой марна трацім
Мы каля дзяўчыны.
Хоць таго не знаюць,
Што да працы я ахвоты
Без дзяўчат не маю!
Прыгарну к сабе я,
Сэрца радасцю палае,
Галава яснее.
Хораша наўкола,
Мігам робіцца работа
З песняю вясёлай!
Вы, старыя людзі -
Вас паслухаем тады мы,
Як дзядамі будзем!
АНУФРАВЫ ІМЯНІНЫ
Лепш вылазь у наш гурток!
Мы дарма цябе сябрынай
Дзесь шукалі між аблок!
Незаўважная, спрадвек!
П'ю і я, мо буду ў млосці
Граць, як той злыселы грэк1,
Муза, кожнай быў парой,
Што і сёння з вольнай лірай
У любой бяседзе свой.
Лепш вылазь, зноў клічу я.
Сябрука ж вітаць павінна
Ліра ў гэты дзень мая.
Запісалі мы на лбе.
Бо забыў іх без прычыны
Каляндар - ці так сабе?
Не дадзім іх замаўчаць!
Будзем з Бахам мы, панове,
Шчокі ў гурце фарбаваць!
Дзень свой, дружа, не скруці!
Не саб'еш ты нас са шляху -
Хоць да чаркі дапусці!
Час прабіў! Шум-звон з відна.
І ў руках во - з сонцам келіх!
Імяніннік, піць да дна!
Адставаць жа нельга нам!
Так, мы ўсе цвярозасць любім,
Ды нам люб і гэты гам.
Годзіць сёння і здаўна,
Так яснеюць на свабодзе
Нашы думкі ад віна.
Ды не буду я хваліць,
Узвышаць цябе задужа
Ці зычэннямі цвяліць,
На зычэнні, ці ж ад іх
Больш дукатаў будзе ў куфры,
Больш здароўя з словаў тых?
Я падношу - гэту во
Залатую ў іскрах чару:
Пі, бо вытхнецца пітво!
Сніць - сяброўства ў нас было б!
Утапі ў віне турботы
І раз'ясні з намі лоб!
ЯЖОВЫЯ ІМЯНІНЫ
Чулі мы гэта, што есць вашэць1 украінец2
І контэнт3, што ўрадзіўся у жызнай краіне,
Як абачыў, што ў нас нявелькі дзядзінец,
Сказаў: «Як бжыдка мешкаюць4 ліцвіне5!»
Бо лесу не маеце, усё астровы пусты.
Выся заляцаеце жытам, пшаніцою,
Бо ў вас грунт харошы, чарназемны, тлусты.
Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы),
Смалою аблеплены, лезуць, як слімакі,
Над валацугу большай няма ім раскошы.
І ты, мілы панічу, не смейся з нас, просім.
Усё гэтта дзеецца па нябескай волі.
Гультай часты, гдзе добра, мы больш працы зносім.
Не будзь і ты ніколі ліхім, панічэнку,
Не трэба ламаць тае, скуль груш дастаў, грушы,
Помні, што ты учышся ў нашым Віленку6.
Што вашы імяніны, святога Язэпа,
А каб вы к сабе нашу прыхільнасць пазналі,
Ідзем гэтта, не седзім у хаце, як мазэпа7.
Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць,
Ён знаець іспраўніка, знаець асэсара,
Маскалёў8 на кватэру, як чартоў, нам садзіць.
Быў у Гданьску, у Кралеўца9 плаваў на усціне10.
Ось там стаіць маладзец, жаўнер дасканалы,
Ён, бядак, кабылінку з'ядаў у Мадліне11.
«Свіне ў рэпе», і «Дзюбу», і польскія танцы.
А гэта ёсць Алёнка, вочы ў дол спускаець,
А там бачу Эльжбетка у сіняй катанцы.
Ён вам дасць па ўстужочцы, борзда зачынайце.
Што ж мы вашэці скажам,
Простыя з сяла дзяўчата?
Якія ж песні звяжам?
У нас мысль не багата!
Так табе заспяваем,
Так цябе павіншуем,
Няшчырасці не знаем.
Слімакоў не баіцца;
Не точыць яго чарвячок,
Ён у лесе здароў блішчыцца.
Хоць копы вазіць не дбае,
Салавей харашо пее,
Самічку к сабе склікае.
Як конік, вясёл пры трудзе;
Нех твае пісма, размовы,
Як салаўя голас, будзе.
Мы ад сахі, ад бараны.
Мала вам спяваці будзем!
Чытаць, пісаць не учаны,
Ат сабе троха загудзем.
Толька жый шчаслівых летак;
А калі замнога гэта,
Аглядай сотнае лета.
Касец добры траў схэндожыць12,
Толька табе перад носам
Бог няхай чырвонцаў зложыць.
Ад некрутаў уцякаем,
Так няхай бяда да беса
Уцячэ, нех ей не знаем.
І часта просяць зазулькі,
Калі з табой ся зашлюбяць
І ад'едуць ад матулькі.
Сонка ясна, харашое,
Пшанічка роўная сонцу,
Малачко смачна, бялое,
Аж блішчыцца у даёнцы.
Яснейная есць і бельшая;
Яна пекна, усютэнка
Цнатліва і разумная.
Жычліву, мілы панэнку;
Яна цябе злучыць з нею,
Будзеш мець красну жанэнку.
Сарока нам на паркане;
Яна мілага казала,
Да едзь жа сь ты да нас, пане.
Там пачцівых людзей любяць,
Звянчаеш панны надзею,
З нею цябе ўгоць пашлюбяць.
Да мы чулі, вельмі брыдка
Аб вашэці гутарылі:
У ксенжках заслепен вшытка,
Да паннаў се не пшымілі.
Мешкаець у Ежаўскега,
А юж ні ўвечар і рана
Не кцэ ён карыстаць з тэга.
Любі ладныя дзяўчата;
Я ўчорай чуў у шыночку:
«Трэба травіць млоды лята
Бо калі старасць завіта,
Вшыстка прыемнасць міне
І з раскошы ў той час квіта».
А ён быў убран у праку;
Мусеў то троха пазнаў,
Што ў паноў есць да смаку.
Што ж маўчыце? Ці вам се ўжо песні урвала,
Ці вы іх так складаці умееце мала?
Не, бацька, у нас песні, колька рыб у Нёмні,
Але на тое, мілы галубчыку, помні,
Што мы па-рускі пеем, а нашы панове
Па-польскі ўсё гавораць; кепска нашай мове!
Можа ім ушы, казёл бэкем як свідруець.
Але для добрай волі пан нам то даруець.
Но ты яшчэ, Мікіта, запей тую песню,
Што для сваёй Алёнкі зрабіў напрадвесню.
Нім у поле пагоніш твае бычкі спаслы,
Яшчэ цяпер зімою пхай сена у яслы;
Нім пад ценем халодным запяеш дубровы,
Спявай на імяніны цяпер Язэповы.
О, мая ж ты зорка ясна,
Доўга ж цябе любіць буду?
Уздыхаць яшчэ напрасна
І цярпець на сэрцы нуду?
Над няшчасным Мікітою?
Час табе, міла, пазнацца,
Што ты для мяне мукою.
Пацехі ад цябе, люба;
Няхай жа ўжо яе маю,
Не будзь ты для мяне згуба.
Што я за табою гіну?
Хочаш жа, каб аглядала
Маее смерці гадзіну?!
Тваё шчасце, тваю долю;
Будзеш меці усютэнька,
Панюю дам табе волю.
Па зялёнай ходзіць пашы;
Кароў, бычкоў, целушэчак
Поўны есць аборы нашы.
Пшаніцу родзяць буйную;
Садок есць, у нём грушы, слівы,
Хату маю некурную.
Ані з дзевера назолы;
Я не прывык да кватэркі,
Будзеш жыці, як анёлы.
Глядзеўся ў чыстам ручаю;
Гэта ужэ былі б збыткі
Назваць мяне негадзяю.
Застань маею жаною;
Узойдзе для нас шчасця слонка,
Добра будзець з Мікітою.
А цо? Як жэ сен здае пану Язэпові13?
Чы адмовіш пахвалы нашэму спевові?
Хоця ж мы не шукаем жаднэй стонд пахвалы14;
Адкрыць нашэ Васпану сэрцэ, замяр цалы.
Бо мы Вашэці любім, Вашэць панэк грэчны,
Разумны і научны, людзям пажытэчны.
Не так, як той асэсар, цо валіць сто у спіну,
Кеды міль тры не уеду на едну гадзіну.
Нашы ўпраўдзе спеваня не так ест учоны,
Як тые, цом я слышаў у справніка жоны,
Ктора лежанц15 пад ценём выцеклэй бярозы,
Чытала, ушыстка крычанц16: «Козы, мае козы,
Дапнісе17 муй каханы, поверні, Дапнісе,
Там ест тобе маліны у кошы чы ў місе».
А хоць мы не Дапнісы пані справніковы,
Аднак не для прапорцы ест на карку гловы.
Трэба е розвеселіць: ну ж мы да бутэлькі
І кеды немаш мёду, то хлісьнем гарэлкі.
А крычанц «Нехай жые Язэп сэтны лята!»,
Будзем піць, скакаць, співаць і дрвіць18 з беды свята.
НА ПРЫЕЗД АДАМА МІЦКЕВІЧА
Глядзеце, а онь, а онь,
Ды ён харашэнькі сам,
Пад нём - вараненькі конь.
Золатам пояс ззяе,
Аж ад блеску сніг тае,
На шапцы сіні баран, -
Хто бы думаў, што ён пан!
Так адзет харашэнька,
Едзе, едзе барздзенька.
Да ужо ж на двары Адам.
Да прымайце ж малотца,
Да кажы ж, ці здароў сам?..
Ці заўсёды быў вясёл?
Гавары, ёна успее
Тым часам накрыці стол.
Смачну гарылачку піць,
Песнь вазьмём на галасы
І будзем весела жыць,
Жыць etc2.
Блішчыць, як цябе нет.
Радасці ішчам напрасна,
Увесь нам няміл свет.
Рожы не пахне цвет.
Не так нам бела лялея,
Калі цябе тут нет.
Па табе плача гай,
І рэчкі плывуць мутна,
У жалобе увесь край.
Насмуціў жа ты нас досць.
Наградзі смутак нам
І будзь у нас доўга госць.
ДА ПАКІНЬЦЕ ГОРЛА ДРАЦЬ!
Да пакіньце, братцы, спяваць!
Да клікнейма адно раз:
Будзь здароў наш Ярош!
Благаславі яго Спас!
Бо ён...1
Да дай красну дзевачку,
Каб ён з сэрца пакахаў,
Да з гарэлкай пляшачку -
Сват ад няго к ней ехаў.
Гайда, гайда, гайда, гайда!
Да ехаў, да то сказаў:
Да наш Геранім, наш бык
К вашай цялушцы прывык.
Дай Бог яе паймаці
Да да бычка загнаці2.
Да на тое прысталі
Да пачалі водку піць
І дзевачку аддалі
З табою доўгі век жыць.
Зычыць, аж у вушах пішчыць, пішчыць, пішчыць!
ЗАСПЯВАЕМ...
Станьце ўсе хутчэй у кола!
Стукнем келіхамі, брацці:
Гэта мудрасць - быць вясёлым!
Хай даруюць - чым паболей! -
Нам хлапцоў, дзяўчынак звонкіх:
Нашу славу, нашу долю!
Стануць гожымі - як мамы,
А гады ўцякуць у прочкі -
Будуць мамамі таксама.
І не ведаюць трывогі
Ды змятаюць, як бацькі іх,
Подлых ворагаў з дарогі.
Ёсць яны - ты нібы ў раі.
А без іх жыццё наўкола
Стала б проста пеклам, знаю.
Як яны нас акрыляюць!
Над згрызотамі, над светам
Дух наш горды узнімаюць.
Прывітаем жа чын чынам
Вас усіх навокал, людзі,
Бо ўсе людзі - ёсць браты нам.
ГЭЙ, СЯБРЫ, У ГУРТ ВЯСЁЛЫ!
Хай зайздросцяць нам анёлы:
Лі у келіхі з размаху
Гэты дар іскрысты Баха!
Хай жывуць бацькі і маткі,
Нашы продкі і нашчадкі!
Хай жывуць для нас каханкі -
Неба самага пасланкі!
Шчасце нам яны прыносяць,
Аж да неба нас узносяць!
Хай жывуць сябры між намі,
Шчасце - разам быць сябрамі!
Хай жывуць шчасліва жонкі -
Маткі нашае старонкі!
Хай жывуць і мужыкі іх -
Гаспадарныя такія!
І паны хай пажываюць,
Што сялян не прыгнятаюць!
Хай жывуць сяляне - хлебам
Кормяць свет яны пад небам.
Хай жывуць усе паэты,
Што, як зоры, свецяць свету.
Хай жыве й святар адданы,
Толькі прыкладны, не п'яны.
Хай жыве і чын вялікі -
Не драпежны, як звер дзікі!
Хай жыве і люд вайсковы,
Што за край стаяць гатовы.
Хай жывуць усе на свеце:
Мы - зямлі адзінай дзеці.
ГЭЙ, МАЛОЙЦЫ!
Гэй, малойцы,
Вам чало ўвянчае
Край, што так чакае
Гэй вы, хлопцы,
Гэй, малойцы!
Каб не змарнавалі
Час і не праспалі.
Гэй вы, хлопцы,
Гэй, малойцы!
Па бацькоўскіх гонях -
Без адкладу, сёння! -
Гэй вы, хлопцы,
Гэй, малойцы!
Кожны з нас айчыне
Паслужыць павінен,
Гэй вы, хлопцы,
Гэй, малойцы!
Хто працуе ў поце,
Дбаючы аб цноце,
СОН СВОЙ СКІНУЎ ПАН ВЯСЁЛЫ...
Сон свой скінуў пан вясёлы -
Красавік, ідзе праз сёлы
Абуджаць лясы і долы.
Тут сябры ўсёй грамадою
Во сышліся пад гарою
Піць ды есці талакою.
Але ўсё ж дарма іх лаюць,
Бы яны адно і знаюць,
Што лайдачаць ды гуляюць.
Не, з іх кожны - працавіты,
Да людзей душой адкрыты,
Годны продкаў, самавіты.
Шмат вучыцца ў іх ахвоты.
Пішуць штоквартал работы
І даюць штомесяц - злоты1!
Край свой - клопат іх адзіны,
Мара іх - ва ўсе часіны
Быць падпорай для Айчыны.
Прыйдзе час, і ў промнях рання
З філарэцкага яднання
Продак наш - сармат - устане.
Блісне тут жазло сармата,
Клікне край ён да булата -
Знойдзе ўсіх за здзек расплата.
Не змагчы, сябры, нас ліху!
Адпачнём цяпер хоць крыху,
Малако п'ючы паціху2.
ЗНОЎ ВЯРНУЦЬ ВЯКІ Б НАМ ТЫЯ...
Зноў вярнуць вякі б нам тыя,
Калі рэкамі ліліся
Малако, мяды густыя,
Людзі соладка жылі ўсе.
Сэрцы ў іх былі - бы з мёду,
Чысціні малочнай - душы.
Чорных дзей не зналі зроду,
Смутак дум іх не цярушыў.
Не трубіў ніхто аб цноце,
Не ўважала цнота пыху.
Кожны шчыра, па ахвоце
Шырыў добрае паціху.
Не маніла продкаў хвала,
Пра свае не дбаў даброты,
А чыніў ён, што казала
Сэрца, поўнае шчадроты.
Зноў вярнуць вякі б нам тыя,
Калі рэкамі ліліся
Малако, мяды густыя,
Людзі соладка жылі ўсе.
Так мы некалі ўздыхалі
Па вяках тых пад вятрамі,
Аж пакуль усе не сталі
Філарэтамі, братамі.
Гэтак мы вярнулі сёння
Залаты свой век гурмою.
Дружбы велічнай бяздонне
Поіць сонцам нашу мрою.
Дружба гэта меж не знае,
У вякі яна прастуе.
Сэрцы нашы ўспалымняе,
Маладую моц гартуе.
Ты вярнуў вякі нам тыя,
Нас гукнуўшы звонка ў высі.
Малако, мяды густыя
Нам ракою паліліся.
Малако й ад нас прымі ты
Як знак веку залатога.
З ім і з мёдам у блакіты
Хай бяжыць твая дарога!
У ДЗЕНЬ УРАЧЫСТАСЦІ,
ЯКАЯ СПРАЎЛЯЛАСЯ ДЛЯ ТАМАША ЗАНА
29 ТРАЎНЯ 1821 ГОДА
Што аддалі цябе дзеці на згубу.
Не трэба журыцца, што вораг як хоча
Прах продкаў славутых тваіх сёння топча,
А мы, іх забыўшы, ўсё болей і болей
Звыкаемся, сытыя, з нашай няволяй.
Не трэба тужыць... Новай славы праменне
Асвеціць яшчэ нашых прадзедаў цені -
Хай знаюць, што й сёння іх родныя нівы,
Дзе колісь паказвалі мужнасці дзівы,
Усё ж нараджаюць сыноў яшчэ годных...
Да дзеяў рыхтуемся высакародных
Мы сёння, дух будзячы ўсюды ў краіне -
Хоць цемра навокал, усё ж ён не згіне.
У цемры той бразгае ворага зброя,
Што дол акрапляе нявіннай крывёю.
Забойцы гвалтоўнай рукою крывавай
Тут пішуць сваё неаспрэчнае права,
У помач узяўшы людскую сляпоту,
Усе забабоны, старую цямноту.
Яны яшчэ больш цемру тут зацямняюць
Ды страхамі, жахамі ўсю запаўняюць.
Мы, моладзь, паходні асветы пагаслай
Наноў распаліўшы - гарыце ж найясна! -
Куткі ўсе і лёхі, дзе енкі глухія,
Асвецім, адкрыўшы пакуты людскія.
Сарвём усе маскі і сонца праменнем
Разгонім мы ноч пад нябесным скляпеннем,
Пакажам двурушніцтва страшныя здані,
Якім верыць люд усё не перастане,
Напужаны імі, абняты трывогай!
Ды знікнуць яны, як не стане ні ў кога
Тых прымхаў, развеюцца ў свеце, растануць -
Пужаць імі хіба дзяцей толькі стануць.
О брацці! Нам прышласць шчаслівая ззяе!
Яе перад намі Тамаш расхінае.
Ён першы, яе паказаўшы ясноты,
Павёў нас да славы дарогаю цноты.
Мы з ім палюбілі свой гурт і ў забавах
Задумалі разам вялікую справу.
Яму хочам шчыра найлепшае зычыць,
Ды слоў не стае, каб яго узвялічыць.
Мо пэндзлем ці долатам увекавечыць
Яго нам, каб нашу пашану пасведчыць?
Узносілі грэкі герояў вялікіх
Калісь на Алімп - ёсць і сёння іх лікі.
У нас жа адна Тамашу ўзнагарода:
Любоў нашых сэрцаў, адданасць і згода.
А гэта мацней, чым граніт які, знаю,
Яго, Тамаша, ўвекавечыць у краі.
ПЕСЕНЬКА НА ДВА ГАЛАСЫ
Ах, валошка - з красак краска,
Ах, як мёд вада з крыніцы,
Ах, наймілы той лісточак,
Ах, як скрозь усё таемна,
ДЛЯ КАГО ЗБІРАЮ КРАСКІ?
Ах, так проста, ні для кога!
Тая, для якой так многа
У збалелым сэрцы ласкі,
Мне адвагі не ўдзяліла
Краскі ёй паднесці міла!
Ўзгорка - могілкі ля дуба.
Не занёс я кветкі любай -
Ускладу іх на магіле:
Пахавала ўчора матка
Там маленькае дзіцятка.
На магілку да дзіцяці
Зноўку з плачам прыйдзе маці,
Знойдзе ўцеху нечакана:
То ж анёлы прыляталі -
На магілку краскі ўсклалі!
Зноў складу тут крыжык з кветак.
Як памру з тугі, мо гэтак
Чалавек які зычлівы
І на мой грудок з палетку
Прынясе, ускіне кветку.
ТРЭН
Тут сытыя ўсе, усе ў строях адборных.
Усім яна дорыць усмешкі спагады,
І кожны вясёлы тут, кожны тут рады.
Ды што там за здань у дзвярах? Бляск пажару -
У воку. Сум нейкі сцёр рысы ўсе з твару.
Няпэўнасць хады. Ён гасціну вітае.
Садзіцца. Ніхто пра яго не пытае.
Нямы. Бы скала, што хавае вулканы,
Што ледзьве трымае ў сабе вір агняны.
А з кім размаўляць? Ён няпэўны, нясмелы.
З адной гаманіў бы ён дзень і век цэлы.
Ды як пераняць яе позірк імклівы,
Салодкі і мройны, ад балю шчаслівы?
Спакойны будзь, - розум гавора, - не рвіся,
Дзе й вораг вяселіцца, ты весяліся.
Ён - рана сама. Ды лепш боль не трывожыць!
Мо ў мроях хоць шчасця сабе наварожыць.
Ён мае свой гонар: глядзі не тужы!
На твары - спакой, хоць у сэрцы - нажы.
ВЕРШ, ЗАМУРАВАНЫ Ў ДЗЮРЦЫ
ТУРЭМНАЙ СЦЯНЫ
Не знішчыць і ў сценах глухіх сутарэнняў!
Нам гэтая думка душу саладзіла,
Як кінула й нас у турму злая сіла.
Хто лётаў адсюль на Парнас праз віхуры,
Той аўтар і дзюркі во гэтай у муры1.
Спачатку гнёў сум яго што ні хвіліна,
Але яго дух падняла тут дзяўчына.
Каго яна шчырай душой прывітае,
Таго не адолее немач любая.
А першы, хто вынайшаў цвік ад самоты,
Быў наш Аляксандар2 - услаў жа яго ты!
Прыклаўся быў добра й Жаўнер3 да той штукі.
Хто прэнт скарыстаў яшчэ, хто - свае рукі.
Так дзюркі прабілі мы й тым даказалі,
Што нас і муры нават не раз'ядналі.
Цяпер мы знайшлі ў перамовах уцеху
І кпілі са стражы сваёй не без смеху.
Нашчадак! Пра нас табе ліст мы пакінем -
Мо ў нейкім стагоддзі, калі мы ўсе згінем,
Ты знойдзеш яго - прачытай ліст той людзям:
Калі на дварэ век шчаслівы ўжо будзе.
Калі ж край наш будзе йшчэ пад маскалямі,
Спалі гэты ліст - каб нікога не пляміў.
Бо выказаць слова зноў будзе не можна,
Як сёння - пад іхняй уладай бязбожнай.
Цяпер жа - vale!4 Запішу найвыразней,
Каб зналі, якія сядзелі тут вязні5.
О ТЫ КРАЙ МОЙ НЕШЧАСЛІВЫ
Ці ўжо ўбачыць твае нівы
Ад тваіх ахвяраў сыты,
І за плач па волі пляміць
Ну ж і час: сын, бацьку бойся,
Ці ўжо ўбачаць твае нівы
І калі выбранцаў скроні
ДА ГОЛУБА
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Ці пад зарой, дзе ручай ля паляны,
Ці хоць вясёла яна? Ці здарова?
Што, не для слыху твайго маё слова?
Глянуў вясёла!.. Гэтак прыемна
Мо ад яе ты прынёс патаемна
Шчасны, хто марыць умее, свабодны,
Прэч жа, мой розум, розум халодны,
Гэтак, як грэкі, за птахавым лётам
Што са мной будзе і сёння, і потым,
Зараз на боскую волю хачу я
Досыць гадаць, што мне Заўтра рыхтуе,
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Да сваёй мілай прыйду, закаханы,
Ці хоць вясёла яна? Ці здарова?
Кажуць, ёсць ліст ад яе. Мілай слова!
Ён за тры крокі, ў суседняй каморы,
Ах, што за дзень сёння доўгі, няскоры!
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Трапіш да мілай мо ты праз туманы,
Толькі куды ты? Праз змрок вечаровы
Не зразумеў ты маёй, мусіць, мовы?
Ах, паляцеў ты туды ўжо, дзе ў змроку
Ты і яго хоць суцеш там звысоку,
І яго думкі ўсе той жа пуцінай
Каля яе яны кожнай хвілінай
Гэта ж прывезлі сюды яе брата!
Разам са мной і яна будзе рада,
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Ах, калі час той настане жаданы?
Ян Чачот. Выбраныя творы.
Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1996.
ISBN 985-6318-06-8