КРОНІКА ПАДЗЕЙ
1492-1506 гг. - Уладаранне ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім Аляксандра Казіміравіча.
6 жніўня 1506 г. - Перамога войска ВКЛ на чале з Міхайлам Глінскім над войскам Крымскага ханства.
1506-1544 гг. - Уладаранне ў ВКЛ Жыгімонта Казіміравіча.
1507-1508 гг. - Мяцеж Міхайлы Глінскага.
Сакавік 1508 г. - Пачатак вайны ВКЛ з Масковіяй.
22 ліпеня 1508 г. - Бітва войска ВКЛ з маскоўскім войскам каля Дняпра пад Воршай.
15 лістапада 1508 г. - Ад'езд у Масковію Міхайлы Глінскага разам з групай ліцьвінскіх феадалаў.
19 верасня 1508 г. - Заключэнне «вечнага міру» паміж ВКЛ і Масковіяй.
1509 г. - Далучэнне да Масковіі Пскова.
Восень 1510 г. - Набег крымскіх татараў на ВКЛ.
28 красавіка 1512 г. - Перамога войска ВКЛ і Польшчы на чале з Канстанцінам Астрожскім над татарскім войскам крымскага хана Менглі-Гірэя каля Вішняўца.
Снежань 1512 г. - студзень 1513 г. - Аблога маскоўскім войскам Смаленска.
Чэрвень 1513 г. - Другая аблога Смаленска.
1514 г. - Нямецка-Маскоўскі саюз супраць ВКЛ і Польшчы.
29 чэрвеня 1514 г. - Узяцце маскавітамі Смаленска.
8 верасня 1514 г. - Перамога войска ВКЛ пад кіраўніцтвам К.Астрожскага над войскам Масковіі каля Воршы.
Верасень 1514 г. - Аблога Смаленска войскам ВКЛ. Выкрыццё змовы смалян супраць маскоўскага панавання.
Лета 1515 г. - Венская сустрэча імператара Максіміліяна, вугорскага караля Ўладзіслава Казіміравіча і польскага караля, вялікага князя літоўскага Жыгімонта Казіміравіча. Працяг вайны паміж Літвой і Масковіяй.
Лета 1516 г. - Набег крымскіх татараў на Галіцыю, Падолле і Валынь. Дыпламатычная місія імператарскага пасла Сігізмунда Гэрбэрштайна.
1517 г. - Пасольства Альбрэхта Гаштольда з «вялікай казной» да крымскага хана Мухамеда-Гірэя.
20 верасня - 6 кастрычніка 1517 г. - Аблога ліцьвінскага войска на чале з К.Астрожскім Апочкі.
20 красавіка 1518 г. - Шлюб Жыгімонта Казіміравіча з Бонай Сфорца.
Чэрвень 1518 г. - Параза маскоўскага войска пад Полацкам.
2 жніўня 1519 г. - Бітва пад Сакалем польска-ліцьвінскага войска з войскам Крымскага ханства.
14 верасня 1522 г. - Падпісанне пяцігадовага замірэння паміж Літвой і Масковіяй.
1524 г. - Заваёва ліцьвінскім войскам на чале з К.Астрожскім Ачакава.
1525 г. - Прызнанне Жыгімонтам Старым вялікім князем літоўскім свайго сына Жыгімонта Аўгуста.
27 студзеня 1527 г. - Перамога ліцьвінскага войска на чале з К.Астрожскім над войскам крымскіх татараў на рацэ Гальшанцы.
Жнівень 1534 г. - Пачатак вайны Літвы з Масковіяй.
Восень 1534 г. - Паход Маскоўскага войска на Літву.
Лета 1535 г. - Вызваленне Гомеля і Старадуба ад маскоўскага панавання.
Люты 1536 г. - Параза ліцьвінскага атрада пад Себежам. Напад маскавітаў на ваколіцы Любеча і Віцебска.
25 сакавіка 1537 г. - Падпісанне пяцігадовага замірэння паміж ВКЛ і Масковіяй. Пераход Гомеля да Літвы, а Старадуба - да Масковіі.
6 кастрычніка 1544 г. - Перадача Жыгімонтам Казіміравічам на Берасцейскім сойме ўлады ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту.
1544-1572 гг. - Уладаранне ў ВКЛ вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
1547 г. - Віленскі сойм. Пацверджанне ранейшых прывілеяў Полацкай, Віцебскай і Валынскай землям.
Ліпень 1547 г. - Патаемны шлюб Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл.
Восень 1549 г. - Набег крымскіх татараў на Валынь.
Красавік 1550 г. - Ваўкавыскі сойм. Выступленне ліцьвінскай шляхты супраць вуніі з Польшчай.
9 снежня 1550 г. - Каранацыя Барбары Радзівіл на каралеву польскую.
Ліпень 1556 г. - «Пазвольская вайна».
14 верасня 1557 г. - Заключэнне саюзнага пагаднення паміж ВКЛ і Лівоніяй.
Студзень 1558 г. - Пачатак Лівонскай вайны. Паход маскоўскага войска на Лівонію.
31 жніўня 1559 г. - Ліцьвіна-лівонскі ўклад аб сумесных дзеях супраць Масковіі, прыняты на Віленскім сойме.
1560 г. - Увод у Лівонію ліцьвінскага войска.
8 кастрычніка 1561 г. - Рашэнне лівонскіх станаў аб далучэнні Лівоніі да Літвы.
15 кастрычніка 1561 г. - Згода Віленскага сойма на далучэнне Лівоніі да Літвы.
28 лістапада 1561 г. - Зацверджанне на Віленскім сойме акта далучэння Лівоніі да Літвы.
5 сакавіка 1562 г. - Роспуск Лівонскага ордэна.
Красавік 1562 г. - Напад маскоўскага войска на Ўсходнюю Літву (Віцебскую зямлю).
Восень 1562 г. - Віцебская канфедэрацыя. Патрабаванне шляхты заключыць вунію Літвы з Польшчай.
15 лютага 1563 г. - Здача Полацка маскавітам.
Студзень 1564 г. - Абмеркаванне вуніі паміж Літвой і Польшчай на Варшаўскім сойме.
26 студзеня 1564 г. - Перамога на рацэ Вула ліцьвінскага войска на чале з Мікалаем Рудым над маскоўскім войскам.
1 ліпеня 1564 г. - Прыняцце на Бельскім сойме другога Статута ВКЛ.
Лета 1564 г. - Набег крымскіх татараў на Валынь і Падолле.
Сакавік 1565 г. - Узбройны выступ ліцьвінскай шляхты на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным дзеля «абароны свабод Літвы».
5 кастрычніка 1566 г. - Устанаўленне ў Лівоніі ўлады ліцьвінскай адміністрацыі.
Кастрычнік 1566 г. - Вендэнская вунія. Далучэнне Лівоніі да ВКЛ.
26 снежня 1566 г. - Зацверджанне Гарадзенскім соймам акта Вендэнскай вуніі.
10 студзеня 1569 г. - Адкрыццё Люблінскага сойма.
1 сакавіка 1569 г. - Ад'езд ліцьвінскай дэлегацыі з Люблінскага сойма.
12 сакавіка 1569 г. - Універсал Жыгімонта Аўгуста аб далучэнні Валыні і Падляшша да Польшчы.
5 чэрвеня 1569 г. - Універсал Жыгімонта Аўгуста аб далучэнні Кіеўскага ваяводства да Польшчы.
27 чэрвеня 1569 г. - Заключэнне Люблінскай вуніі - аб'яднанне Польшчы і Літвы ў адзіную Рэч Паспалітую.
1 ліпеня 1569 г. - Абвяшчэнне акта Люблінскай вуніі.
7 ліпеня 1572 г. - Смерць Жыгімонта Аўгуста, апошняга ўладара з дынастыі Ягайлавічаў. Пачатак безгаспадарства ў Рэчы Паспалітай.
5 красавіка 1573 г. - Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім і рускім Генрыха Валуа.
28 чэрвеня 1574 г. - Уцёкі Генрыха Валуа ў Францыю. Другое безгаспадарства.
1 лістапада 1574 г. - Пастанова Віленскага сойма аб выбранні ўладаром Рэчы Паспалітай Эрнэста Габсбурга.
7 лістапада 1575 г. - Другі Варшаўскі элекцыйны сойм.
12 снежня 1575 г. - Абвяшчэнне «імператарскай» партыяй каралём польскім і вялікім князем літоўскім і рускім імператара Максіміліяна ІІ. Абвяшчэнне польскай шляхтай каралём польскім і вялікім князем літоўскім і рускім Сцяпана Батуры.
1 траўня 1576 г. - Каранацыя Сцяпана Батуры ў Кракаве на караля польскага і вялікага князя літоўскага.
1576-1586 гг. - Уладаранне ў Рэчы Паспалітай Сцяпана Батуры.
Ліпень-жнівень 1577 г. - Заваёва маскоўскім войскам лівонскіх земляў Рэчы Паспалітай.
7 ліпеня 1578 г. - Прывілей Сцяпана Батуры на пераўтварэнне віленскага езуіцкага калегіума ў акадэмію.
21 кастрычніка 1578 г. - Перамога ліцьвінска-шведскага войска на чале з Андрэем Сапегам над маскоўскім войскам пад Вендэнам.
Жнівень 1579 г. - Аблога войскам Рэчы Паспалітай Полацка.
30 жніўня 1579 г. - Здача маскавітамі Полацка.
Верасень 1579 г. - Узяцце маскоўскіх цвержаў Сокала і Туроўлі і вызваленне Полацкай зямлі.
Чэрвень-жнівень 1580 г. - Паход войска Рэчы Паспалітай на Вялікія Лукі. Вызваленне Ўсвятаў.
14 верасня 1580 г. - Узяцце Вялікіх Лук.
Жнівень 1581 г. - Стварэнне апеляцыйнага гаспадарскага суда Трыбунала Вялікага Княства.
Жнівень 1581 г. - студзень 1582 г. - Аблога войскам Рэчы Паспалітай Пскова.
6 студзеня 1582 г. - Заключэнне замірэння на 10 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй у Яме Запольскім.
1582 г. - Увод у Рэчы Паспалітай Грыгарыянскага календара.
1585 г. - Праект вуніі Рэчы Паспалітай з Масковіяй.
12 снежня 1586 г. - Смерць у Горадні караля польскага і вялікага князя літоўскага Сцяпана Батуры.
19 жніўня 1587 г. - Абвяшчэнне на Варшаўскім элекцыйным сойме групоўкай кароннага канцлера Яна Замойскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонта Вазы.
22 жніўня 1587 г. - Абвяшчэнне на Варшаўскім элекцыйным сойме групоўкай Збароўскіх каралём польскім і вялікім князем літоўскім Максіміліяна Габсбурга.
2 кастрычніка 1587 г. - Прызнанне на Віленскім сойме незаконным выбранне абодвух «намінатаў».
1587-1588 гг. - Барацьба за карону Рэчы Паспалітай паміж Максіміліянам Габсбургам і Жыгімонтам Вазай.
28 снежня 1587 г. - Каранацыя ў Кракаве Жыгімонта Вазы на Каралеўства польскае і Вялікае Княства Літоўскае.
24 студзеня 1588 г. - Перамога пад Бычыным войска Яна Замойскага над войскам Максіміліяна Габсбурга.
27 студзеня 1588 г. - Прыняцце Жыгімонтам Вазай ліцьвінскіх умоў прызнання яго вялікім князем літоўскім.
28 студзеня 1588 г. - Зацверджанне Жыгімонтам Вазай ІІІ Статута літоўскага.
1588-1632 гг. - Уладаранне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы.
1594-1596 гг. - Казацка-сялянскі мяцеж на Ўкраіне і Літве пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.
Восень-зіма 1595 г. - Паход Севярына Налівайкі на Літву. Узяцце мяцежнікамі Петрыкавіч, Слуцка і Магілева.
8 лютага 1600 г. - Пачатак вайны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй.
Студзень-люты 1600 г. - Узброены канфлікт паміж Радзівіламі і Хадкевічамі.
Верасень 1600 - сакавік 1601 г. - Пасольства Льва Сапегі ў Маскву. Праект вуніі паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй
23 чэрвеня 1601 г. - Кокенгаўзенская бітва. Зняцце шведамі аблогі Кокенгаўзена.
Жнівень 1601 г. - Абарона Рыгі ліцьвінскім войскам пад началам Яна Кароля Хадкевіча ад шведскага войска Карла Судэрманскага.
Лета 1604 г. - Марская блакада шведскім флотам Рыгі.
25 верасня 1604 г. - Перамога ліцьвінскага войска пад началам Яна Кароля Хадкевіча над шведскім войскам Андрэя Ліндэрсона пад Белым Каменем.
Кастрычнік 1604 г. - Паход Ілжэдзмітрыя на Маскву.
Верасень 1605 г. - Другі паход Карла Судэрманскага на Рыгу.
27 верасня 1605 г. - Перамога ліцьвінскага войска на чале з Янам Хадкевічам над шведскім войскам Карла Судэрманскага каля Кірхгольма.
Чэрвень 1605 - травень 1606 гг. - Праўленне ў Масковіі Ілжэдзмітрыя.
1606-1607 гг. - Рокаш Мікалая Жабрыдоўскага і Януша Радзівіла супраць Жыгімонта Вазы.
6 ліпеня 1607 г. - Разгром ракашан каля Гузава.
Вясна 1608 г. - З'яўленне Ілжэдзмітрыя ІІ - «тушынскага вора».
Чэрвень 1608 г. - Новы паход Карла Судэрманскага на Лівонію.
Верасень 1609 г. - Пачатак вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй.
19 верасня 1609 г. - Аблога Смаленска.
3 чэрвеня 1611 г. - 24 чэрвеня 1610 г. - Перамога войска Рэчы Паспалітай на чале з Станіславам Жулкеўскім над маскоўскім войскам каля Клушына.
27 жніўня 1610 г. - Абранне царом Уладзіслава Вазы.
1611 г. - Паход войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Карлам Хадкевічам на Маскву.
1-2 верасня 1612 г. - Баі войска Хадкевіча з апалчэннем Дзмітрыя Пажарскага каля Масквы.
Восень-зіма 1612 г. - Паход Жыгімонта Вазы на Маскву.
1613 г. - Абранне на царскі пасад Міхайла Раманава.
Восень 1615 г. - Баі ліцьвінскага войска з маскоўскім войскам каля Смаленска.
Вясна-лета 1617 г. - Паход шведскага караля Густава Адольфа на Лівонію.
Восень 1617 - восень 1618 гг. - Паход Уладзіслава Вазы на Маскву за «царскім вянцом».
11 студзеня 1618 г. - Заключэнне Дэўлінскага замірэння паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй. Адыход да Рэчы Паспалітай Смаленскай, Чарнігаўскай і Северскай земляў.
Верасень 1620 г. - Цацорская вайна. Параза польскага войска ад турэцкага войска ў Малдавіі.
Лета 1621 г. - Паход шведскага караля Густава Адольфа на Лівонію.
2 верасня - 8 кастрычніка 1621 г. - Хоцінская вайна. Перамога войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Карлам Хадкевічам над турэцкім войскам султана Асмана ІІ.
15 верасня 1621 г. - Узяцце шведамі Рыгі.
8 кастрычніка 1621 г. - Заключэнне міру паміж Рэччу Паспалітай і Турэцкай імперыяй.
Лістапад 1623 г. - Паўстанне ў Віцебску супраць вуніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча.
1625-1629 гг. - Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
26 верасня 1629 г. - Заключэнне замірэння паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у Альтмарку. Страта Рэччу Паспалітай Лівоніі і берагавой часткі Прусіі.
1633 г. - Выбранне каралём польскім і вялікім князем Літоўскім Уладзіслава ІV Вазы.
1633-1648 гг. - Уладаранне ў Рэчы Паспалітай Уладзіслава ІV Вазы.
1633-1634 гг. - Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй.
27 траўня 1634 г. - Палянаўскі мір.
Вясна 1648 г. - Пачатак нацыянальна-вызваленчай вайны на Ўкраіне.
1648-1649 гг. - Казацка-сялянскія паўстанні ў Літве.
20 лістапада 1648 г. - Выбранне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Яна Казіміра Вазы.
1648-1668 гг. - Уладаранне ў Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы.
31 ліпеня 1649 г. - Перамога войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам над казацка-сялянскім войскам Станіслава Міхайлы Крычаўскага каля Лоева.
4 жніўня 1650 г. - Узяцце Кіева войскам ВКЛ.
27 верасня 1650 г. - Белацаркоўскае пагадненне.
1652 г. - Першы «Лібэрум вета» на сойме.
8 студзеня 1654 г. - Пераяслаўская рада.
Лета 1654 г. - Напад Масковіі на Рэч Паспалітую.
1654-1667 гг. - Вайна паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай.
12 жніўня 1654 г. - Бітва пад Шкловам.
23 жніўня 1654 г. - Параза войска ВКЛ пад Шапялевічамі.
23 верасня 1654 г. - Здача Смаленска.
Кастрычнік 1654 г. - травень 1665 г. - Контрнаступленне войска ВКЛ у Падзвінні і Падняпроўі. Аблога Магілева.
Вясна-восень 1655 г. - Другі «государев поход» на ВКЛ.
Ліпень 1655 г. - Пачатак вайны паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай.
8 жніўня 1655 г. - Заваёва маскавітамі сталіцы ВКЛ Вільні.
20 кастрычніка 1655 г. - Заключэнне шведска-ліцьвінскай вуніі ў Кейданах.
25 лістапада 1655 г. - Перамога ліцьвінскага войска Паўла Сапегі над маскоўскім войскам пад Вярховічамі ў Берасцейскім ваяводстве.
6 красавіка 1656 г. - Бітва шведскага войска Карла Густава з ліцьвінскім войскам Паўла Сапегі каля Сандаміра.
28-30 ліпеня 1656 г. - Бітва за Варшаву.
8 кастрычніка 1656 г. - Перамога ліцьвіна-татарскага войска над шведска-брандэнбургскім войскам каля Простак у Прусіі.
Студзень-ліпень 1657 г. - Паход семіградскага князя Юрыя Ракашы на Рэч Паспалітую.
9 верасня 1658 г. - Гадзяцкая дамова.
3 траўня 1660 г. - Заключэнне міру паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у Аліве.
28 чэрвеня 1660 г. - Перамога ліцьвіна-польскага войска над маскоўскім войскам каля Палонкі.
8 кастрычніка 1660 г. - Бітва ліцьвіна-польскага войска з маскоўскім войскам каля рэчкі Басі.
Верасень 1661 г. - жнівень 1663 г. - Канфедэрацыя войска ВКЛ - Братэрскі звязак.
4 лістапада 1661 г. - Перамога ліцьвіна-польскага войска над маскоўскім войскам каля Кушлікаў.
20 студзеня 1667 г. - Заключэнне замірэння паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй у Андрусаве. Адыход да Масковіі Смаленскай зямлі і Левабярэжнай Украіны.
| Далей | Назад | Зьмест | БПалічка |
|---|