|
на лілёвы цёмны лёд і плыве ў вясну. Толькі каляндар сказаў - надыйшла вясна. паліць у парку сьмецьце малады салдат. спавітая слатою, чакае цяпла. над каменнай гарою заружавелі. ціха пастукалася... Пара над кавай. апрану ўсё новае у гонар вясны. трэба ўмывацца сьнегам з самай раніцы. горка-салодкі водар - кубачак кавы. і пралескі на стале ў шкляначцы з вадой. на даху рыдлёўкамі сякуць ледзяшы. кедравая ігліца блішчыць на сонцы. з выбітымі шыбамі, над нашым сьветам. хмары плывуць няспынна. Сыходзяць сьнягі. сярод жоўтых аблокаў дарогі, птушак. водар сьвежай газэты з паштовай скрыні. Кубачак гарачай кавы гатую сабе. жаўтавокая котка выйшла з пад'езду. узьлятаюць галубы - ледзь чутны ветрык. сонечны на шпалерах, вясновы ранак. скразьняк прынёс духмянасьць травы і бэзу. вецер цёплы і сухі на асфальт прынёс. пасечанае сьвятло ляжыць на зямлі. але калюгі ўначы павымярзалі. паўпустым і халодным, на кніжны кірмаш. кавалак тынкоўкі разломліваю. трапіла ў вока маё - вокамгненны боль. наведваю кавярню, накрапвае дождж. лёду няма на ганку. Сьціхлі капяжы. па вільготным пяску разьліваецца. занесьці на сьметнік зімовыя боты. Як вуркочуць галубы слухаў і маўчаў. плямамі ў полі ляжыць, вецер гоніць пыл. зашчабятала птушка... Ізноў цішыня. доўгія, нежывыя трубы ляжалі. Прыляцелі вераб'і - пошчак, мітусьня. спыніўся й павітаўся з жоўтым дзьмухаўцом. а каму падараваць так і не знайшоў. на інжыры вераб'і зашчабяталі. людзі, хаваючы твары ад ветру і дажджу. У празрыста-шэры цень муха запаўзла. ў пакоі, а за вакном дробны дождж ідзе. на асфальце растаюць кавалкі лёду. чорныя сьлёзы ў вачах, цяжкі дух крыві. пяшчотныя лісточкі паўпрыгожылі. на зялёнай траве... Шукаю словы. ціха шэпча пад ветрам песьню пра лета. жоўтым вокам зіркае на гаспадара. спаўзае ў ваду вельмі- вельмі павольна. паветра Эстоніі пахне трэскамі. фурманка, стары чалавек, кола скрыгоча. у чаканьні цягніка разглядваю столь. хутка і мая дачка гаварыць пачне. трываю галаўны боль, вясновы ветрык. нізкую аблачынку зачапіў крылом. на сухі асфальт упаў - безнадзейны хруст. шоргат старэчых крокаў, азіраюся. сьвет у калюзе жыве... Шпурляю камень. лунаюць над вадою цёмнай Сьвіслачы алавяны салдацік пад дажджом заснуў. за вясновай смугой маё юнацтва? набыў, а што запісаць і ня ведаю. Каля кожнай хаты сьлівы красуюць. фотаздымкі на сьцяне - твары знаёмых. хмурынка і маладзік, аддаляюцца. магноліі напоўніў маёвую ноч. ты, напэўна, першы з нас павітаесься. і празрыстая поўня над даляглядам. на стужцы папяровай, доўгай, бясконцай... не чытаю, а гляджу рэпрадукцыі. плачуць-плачуць ліхтары сьветлымі сьлязьмі. праз агеньчык запалкі - маленечкая. Не! Жаданьне прачнуцца і не засынаць. О, колькі сноў вяртае мяне ў гэты дом. што ня хочаш спаць зусім і ня любіш сон... лякам цёплым, залатым ліст магноліі. слухаў празь няпэўны сон шолах дажджавы. зьбіраючы суніцы, драўляны гузік. сее кропелькі расы ў сінюю ваду. з-пад вільготных камянёў муху ўпаляваць. захутаныя ў марлю, едуць на кірмаш. верабей пераляцеў зь яблыні маёй. маладзіца босая яблык-штрыфель есьць. прыемна схавацца - сонечны ранак. блакітныя шпалеры, сіні матылёк. сітаўка блакітная скача па пяску. над дзіцячай калыскаю, чалавечы сьвет. засыпаючы сьляды - пясок бруіцца. на пыльным тратуары знайшоў капейку. жучок паціху паўзе, лета ажыло. а ў ім шэры матылёк уздымаецца. крухмальныя карункі фіранак сьнежных. высахлымі лістамі ледзь-ледзь варушаць. кветка вэнтылятара на вакне расьце. музыка, млявасьць, кава. Шэры, спакойны дзень. бязгучна, па каменьні ляціць цень кірлі. яшчарка са сьцяжыны ўцякае ў траву. ліст! Ня знойдзецца кнігі такі засушыць. віецца над чаромхай каля альтанкі. аблокі доўгія плывуць, талінскі вецер. выпаўзьці з-пад лісточка божай кароўцы. о, як высока, як шмат зялёных шышак. зьнікае сонечны пыл, вецер у хмарах. селі курыцы купацца у гарачы пыл. чорна-сіняя сьцежка, сьціхае конік. зялёнаю рыбкаю высьлізнуў з рукі. сьпяць у цёплай цішыні, жнівеньскі спакой. ад сьпёкі, ад горычы і ад маркоты. жвір скрозь пальцы... У руцэ застаўся камень. каля жалезнай брамы чакаю брата. сьпіць пад дажджом у парку, стоячы сьмірна. дождж, дзёран, жвір, камяні... Моўчкі працую. а вада яшчэ цурчыць з вадасьцёчных труб. патыхае вільгацьцю стогадовы брук. белы цукровы кубік, сухія кветкі. павялічвае памер... Сэнс непарушны. жанчыны паглядаюць дзьве розныя душы. цяжкая гарачыня - горад змучыўся. чорныя акуляры, хворае вока. на скронях гарачы пот, не варушуся. ахоўных акуляраў, разьвітваюся. спалохаў шалахвоста - няма спакою. аранжавыя зоры - кветкі гарбуза. хавае твар за букет гладыёлусаў. зялёны, тапалёвы, гаркаваты сок. ляжаць і доўга думаць пра сьпелы агрэст. дзедаў каменны ганак - трэснуты жорнаў. пылам і галубамі пахне гарышча. цёплай ліпеньскай рэчкі па пяску іду. перакідаў каменьчык і слухаў хвалі. перагарнуў старонку маленькай кнігі. на жвір шпурляе хваля і цягне назад. няспынна і марудна сыплецца жарства. на вялікай паніве рыбіна ляжыць. блакітнае малако, парожні кубак. Памідоры. Агуркі. Шклянка, сок. Гладыш. сьвежы, цёплы вятрыска - безумоўна, кайф. пад маціцовым небам - вечны вандроўнік. пранізьлівы, трапяткі над цёмным дваром. плыве над купаламі чужога храма. пад шэраю сьцяною папараць расьце. на чырвоным дыване стомлены сядзіць. і каля яго цьвітуць гладыёлусы. да вакна ў стары падвал і схавалася. менскае нізкае неба кратаю рукой. маўклівае чаканьне ў аэрапорце. зьбіраю зь нізкай ліпы цьвет на гарбату. круглалісты званочак мяне ў дзяцінства. салодкі ліповы дух супакойвае. у завоіне маўчыць мяккая вада. па зялёнай дарозе коціць жоўты ліст. пахне скошанай травой малады туман. стракочуць гадзіньнікі; ці то конікі... поўні жоўты дыск плыве на хмарах сініх. за далёкі чорны лес; забыў жаданьні. у ласкавай цеплыні, месячная ноч. далёкае каханьне пад платанамі. Бясконцы глухі паркан. Бразнула клямка. карабельны рэстаран... Ці наадварот? маладзіцы п'яныя. Весела глядзець. шэпты кляновых шатаў слухае ў цемры. як пачвары марскія, на пяску карчы. печанае бульбы смак, салёны дымок. моўчкі з братам сядзелі, блакітны попел. Моцны, пякучы вецер. Чорная вада. матылёк на шыбе шукае выйсьце. адчыніў, а мой сябра, месяц, не прыйшоў. шчыльная гарачыня, кропелькі зорак. назваўшы запальнічку любімай кветкай. Ноч. Гадзіньнік. Я і ты. Цёпла. Споры дождж. чуеш - бьецца-бьецца ў шкло шэры матылёк. стала побач з поўняю, вецер стаміўся. Не, не жывога, на- маляванага. пью халодную ваду і засынаю. цяжарная жанчына сьпелы яблык есьць. празрыстае паветра, аголены сад. побач востры нож ляжыць; зараз сьліву зьем. ён мяце-мяце асфальт, ён бліжэй-бліжэй. вільготную адзежу раніцай надзець. пад жоўтымі ліпамі старога сквэра. гара пад нізкім небам, салодкі вецер. дзынкнае пажаданьне вярнуць свабоду. шкло блішчыць на падлозе, стаю басанож. ў зеляніне дваровай, вось спаткаў восень. пасылаюць у нябыт сумныя лісты. над сівою рэчкаю лунаюць кірлі. па падасінавіку маладзенькаму. пабудзіла ціўканьнем навакольны лес. скача жвавы верабей, жоўтая трава. згубленая шапачка чорнага дзятла. каштаны на асфальце, халодны ветрык. слухае арган. Вітраж чырвоны зьзяе. сады спавівае дым - паляць бульбоўнік. да мяне ляціць-ляціць шэрым матыльком. знаёмая вуліца, чужыя людзі. калі паглядзець праз дождж, робіцца вышэй. іду пад каштанамі і па каштанах. водгульле, палёт-лісток сухі лунае. доўга слухаю адзін. Дух марской травы. насьцярожанае мора, шурпаты вецер. нахіліўшы галаву, на ранішні сьнег. у сухой траве заснуў руды сабака. нерухомыя вочы глядзяць з-пад вады. ў фантанчык зь лебедзем стогадовы клён. лісьце з паркавых клёнаў, падае ціха. Коціцца сухі лісток, а за ім другі. вяртаньне будзе хуткім... Ізноў дарога. пад цёмнымі букамі, палім няспынна. дзікія качкі сядзяць, хуткі цень кірлі. за гатычны кіпарыс хмарка горная. нечакана знайшоўся салодкі яблык. А спытай мяне - нашто? І не адкажу. лісьце паляць у парку, полымя й вецер. на бліскучым блакіце жоўта-цёмны клён. На гурбе чорных лісьцяў танчыць агеньчык. у калюжыне стаіць, а над ёю - я. паглядзець, ці замерзла, чакаю зімы. тут нават чырвань цэглы цяпла ня мае. у вясну ляціць-ляціць матылёк сухі. доўгая дарога да шэрага неба. дух яблыкаў-антонаў, сьлёзы каханкі. і каго шукаю тут, сярод туманаў? каханую забыць, кля- новыя лісты. ледзь чутны водар мёду застаўся ў лістах. як дзіця, спадзяюся на заўтрашні дзень. чырвоныя на дажджы, хутка гавораць. сеў самотны вандроўнік, халодны вечар. не магу ніяк схапіць за блакітны хвост. на вагоннай падлозе сьлед высыхае. лыжка ў шклянцы на стале ўсё зьвініць-зьвініць. што ніводнай літары роўна не пішу. нарэшце, той прыпынак, дзе ўсе сыходзяць. ня зьведалі адзіноты па-над зямлёю? восеньскія халады, вогнішча кладу. прынёс дадому й расклаў у кніжнай шафе. дождж, шэрая дарога, ноч, валацуга. чорна-сінімі плыве белы маладзік. на вясковых могілках пахіліўся крыж. коціцца па асфальце звон кансароўкі. высачэзная постаць пад парасонам. скразьняк у электрычцы, бязбожны холад. мармуровая сьцяна слухае мяне. не патушыўшы сьвятла, глыбокая ноч. больш нічога не хачу; не магу заснуць. а ў пакоі скразьнякі не пазьнікалі. ціўканьне гадзіньніка не дае заснуць. ясна-белы маладзік? Не кладуся спаць. уздыхнула машына, вуркоча матор. ўсё кранае на вадзе адлюстраваньне. а нараніцу растаў - цёплая зямля. на вадзе - срэбра поўні і тонкі лёдзік. дык чаму цалюткі дзень пазяхаецца? марозным сінім ранкам сканала зорка. О, не-не - падалося... Навокал шэрань. востра міргалі, золкасьць, час разьвітаньня. спытаў у вялікай гары: - Ці гэта зноў сьнег? падае на першы сьнег, нахіляюся. на стале астывае шклянка малака. шэра-маціцовае неба студзеня. вуркоча рэпрадуктар, слоў не разабраць. і не магу пакінуць занятак марны. бо на ёй дадому нёс першы цёплы сьнег. двухгадовая дачка шукае поўню. павесіў на галіну дзіцячы шалік. на паркавыя вазы апускаюцца. вецер схапіў і панёс белую думку. сонечны, марозны дзень толькі пачаўся. Не спыняецца цягнік ля вясковых хат. бела-блакітны аркуш запалохвае. выціраю цёмную кроў зь белага стала. сьнег і лёд на імгненьне зазелянеюць. зноў зімовыя дажджы сеюцца штодня. цяпла й вясны чакае гарод пад сьнегам. вецер і сьнежаньскі дождж, лёд на паліто. сорак дзён парожняя дзедава хата. на местачковым пляцы туман адліжны. сабачы брэх над рэчкай разьлягаецца. вузкай балотнай рэчкі, сьнег на берагах. кінула чорная птушка, каму, як ня мне? празь белыя жалюзі глядзець на зіму. вечарова-чорны сьнег праз маю душу. бела-жоўты цяжкі сьнег падае праз дождж. над пустой дарогаю нахіліліся. там сьпяць пах нафталіну і зімовы дух. раптам шэры матылёк у памяці ўзьнік. вечаровае сонца пазалаціла. прапанаваў зь ім выпіць моцнай гарбаты. ні прайсьці, ні праехаць - насыпаў люты. за лесам вежавы кран, лілёвы вечар. дамоў, на пяты паверх, падымаюся. астыла канчаткова, нарэшце - крокі. каб асьвятляць сьвет сноў зімовай ноччу. пасылаць падарункі самому сабе. як скарбонка, прыхаваў галасы сяброў. раніцай люблю згадаць каляровы сон. а ракавіна тоіць галасы мора. яны раней дарылі - лісты каханкі. Не хапае нават слоў, што ні гавары. у люстэрку не пазнаў... Зрэшты, ну і што. ён і зь дзецьмі гаварыў, як з дарослымі. у гармідары літар зьяўляецца сэнс. паабяцаўшы Богу хутка памерці. запішу на газэце й шпурну ў сьметніцу. запісваю алоўкам, а потым тушшу. гучна, па складах, мой верш, ніякаватасьць. на аловак насадзіў катушку нітак. плястмасавы чалавек у скарбонцы жыў. ўпалі на чысты стол - зорнае неба. падлічвае памылкі лягічных крокаў. не магу пазбавіцца адзінотнасьці. ляцяць нашыя крокі... Рэха, успамін. жарства, камяні, груды, горы, сьнег, неба... ў падземны пераход свае пакуты. разьбіваецца погляд на рэчаіснасьць. з такім прывабна-сінім электрадротам. ўказальнік блакітны не вызначае. пэрспэктыва дарогі сыходзіцца ў сэрцы. за павелічальным шклом той жа самы сьвет? што мінулае маё не належыць мне? мятаць, які зараз дзень, можа, ведаеш? - О, які ён салодкі, водар атруты... як дух безнадзейнасьці, смак самагубства. не зусім падобныя і сярод блізьнят. калі ніхто ня прыйдзе. Крокі пад вакном... і ніводзін не ідзе. Як гэта добра. бразнуў клямкаю нечаканы госьць. жалезабэтонны мост, срэбная вада. мароз; а мурын ідзе без капелюша. Напішу пра галалёд - астуджу душу. завітаў сярод зімы - з кветкамі вяргінь. Перачытваю наноў Іса і Басё. Слухаю далёкі гуд аэрадрому. марыць пра бессьмяротнасьць лютаўскай ноччу? страсае зоры на сьнег, рыпяць таполі. А куды? Невядома. Спыню маятнік. |
| Далей | Назад | Зьмест | БПалічка |
|---|