|
у цемры шолах бэзу; ліпеньская ноч. шэрую вільгаць муроў. Восеньскі горад. Насупраць твары людзей. Ізноў дарога. голуб дзяўбе жоўты ліст. Восеньскі ранак. сумны маўклівы дворнік. Хлебны пах клёну. Халодны гузік званка хто першы кране? павырасталі дрэвы, што мы садзілі. не знайшлі яблыкаў у старым садзе. я адпусьціў каменьчык. Чаканьне ўсплёску. шум сьцішыўся і зьнік. Гарачы вецер. праз гарады, празь вёскі адной дарогай. зьнік у вільготнай цемры нерухомы лес. горадам нацягнуты лук маладзіка. Ідзе стрыножаны конь - рыпяць масьніцы. З трэскам падае на дол празрысты яблык. у бела-шэры горад; мо хто сустрэне? гукі аўтамабіляў, халодны вецер... запаліў цыгарэту, робіцца цёпла. |
| Далей | Назад | Зьмест | БПалічка |
|---|