|
Першыя кроплі дажджу - пахне асфальтам. дол у пялёстках вішань. Ветраны вечар. Млосна. Смага. Горкі пах. Стол непрыбраны. Дзень адышоў у нябыт, бы кропля ў пясок. як зваротны шлях пакут. Нудны краявід. Хто падкажа, дзе канец гэтага шляху? нікім не пачутыя словы і думкі? Лунае цюль фіранкі. Вільготны вецер. Скончыўся цыганскі дождж, рыпіць фрамуга. Смак гаркавых лісточкаў. Важкі хрушч гудзе. І пачуў - сьнег падае. Ноч па-над краем. і рады той сустрэчы ў чужой старонцы. з-за хмар зірнула сонца імглістым ранкам. і ў шарую гадзіну дзень абярнуўся. ды зноў пад лямпіёнам кажан крыляе. пачуў пра свайго сябра. Ціхая радасьць. палетак аглядаюць ля руін Крэва. спакою не зазнала маці ў самоце. Зноўку пішу краявід на пустым пляжы. калі адчуваю: праца ўдаецца Нібы шэрань, што ранкам Кладзецца ў двары. Схапіўся для падтрымкі Ў хвіліну расстаньня. У стомленых паглядах - цяжар чаканьня. што табе прысьнілася? Аж здрыганулася... |
| Далей | Назад | Зьмест | БПалічка |
|---|