За маім акном - абрывы,
а на дне іх - пыльны брук.
Ў дротах мечацца пужліва
сонца - вогненны павук.
Ах, я знаю!.. Звонкім гулам
ўспеняць раніцу гудкі,
загудзіць завод, як вулей,
запыхцяць рухавікі...
Можа, заўтра паравозы
загудзяць паміж лясоў,
можа, звякне вербалоззе
намі зробленай касой...
Не запеніць тут адценняў
жаўтатканая трава...
Звонка ляскае аб землю
векам будучым трамвай.
1925
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com |