Вось струнаў спеў,
І смыка напеў,
І — пад ветрам — верасу звон.
І ўсё гэта — мы:
Наша радасць і гнеў,
Наш спрадвечны, халодны агонь.
Ён — спеў вады,
І аблокаў дым,
І скрыпкі ціхі набат
Над верасам тым,
Над каменнем сівым,
Над стрэхамі нашых хат.
Калі тваё ў небяспецы каханне,
Гонар, свабода, песня твая, —
Скрыпка заплача ў асеннім тумане,
Скрыпка надзеі, скрыпка світання,
Ветру, шыпшыны і салаўя.
Выручыць, прыйдзе да вас на сустрэчу,
У зачараваны пакліча бор —
Скрыпка разлукі й спаткання вечнага,
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў,
Пушчаў спрадвечных і светлых азёр.
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com |