Юзік - пузік,
Барабан,
Тры качулкі,
Адзін збан.
* * *
Віця, Віця, Віцяля
З'еў карову і цяля,
А тады яшчэ падрад
З'еў дванаццаць парасят.
* * *
У чырвоных ботах
Ходзіць па балотах
Бусел даўганосы,
Жабы сабе носіць.
* * *
Антон бацька,
Антон я,
Улавілі салаўя.
Бацька - ў пуню,
Сын - у ток,
Бацьку абсеклі,
Сын уцёк.
Антон казу вядзе,
Антоніха падганяе,
Каза бубкі раняе,
Антоніха падбірае.
Не папала па казе -
Ды па Антонавай назе:
Антон плача,
Антоніха скача.
* * *
Бусел, бусел-клекатун,
Схапіў жабу за каўтун,
Па балоту валачыў,
Нагавіцы замачыў.
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com | [an error occurred while processing this directive] |