Ні ў такога, ні ў сякога,
Як ў нашага Юркі:
Сам на печы, хвост на плечы,
Чыгункі ў пячурку.
Сеяў грэчку - не ўзышла.
Сватаў дзеўку - не пайшла.
Перасею, перажну,
Перасватаю - вазьму.
А ў багатай, а ў багатай
Валы паздыхаюць,
А ў беднай сіраціначкі
Бровы не зліняюць.