Прайшло некалькі гадоў. У той час, калі Захад ужо страціў надзею вылечыцца ад хваробы, да яго прыйшоў ліст ад Усходу. «Брат Захад! — пісаў Усход. — Я зусім здаровы і хваробу сваю выгнаў. Знайшліся на свеце добрыя, сапраўдныя дактары. Яны мне, як па пісанаму расказалі, што ў нас за хвароба. А каб вылечыцца ад яе, трэба асмеліцца на аперацыю. Аперацыя трохі балючая, але выганяе хваробу. І самы верны струмант пры аперацыі — доўбня і агонь. Стукнуць хваробу па галаве і прыпаліць тое месца, дзе яна сядзела, — ніколі не вернецца. Другой рады няма, а сама хвароба ніколі не выйдзе. Вельмі шкода, што не магу ўсё гэта расказаць табе з вока на вока, бо паміж намі завязаная новая хвароба — Граніца. Але калі ты адважышся на такую аперацыю, якую зрабіў я, дык гэтая хвароба прападзе сама сабою. Жадаю табе поспехаў. Твой брат Усход».
Беларуская Палічка: http://knihi.com