Начлежнікі пяюць. У словах глуш лясоў,
І дзікай птушкі крык на зыбістым балоце,
І чулы летні шэпт расістых каласоў,
І човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
На горне душы першы верш я каваў,
Мне молатам гора служыла;
Зык песні паўночнай у сэрцы хаваў,
І сэрца свой боль гаварыла...
На струнах душы першы верш я зайграў,
Імчаліся рэхі далёка.
Ратай пры іх шнур свой глыбей заараў,
І слёзы туманілі вока.
(*** На горне душы першы верш я каваў...)
Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
З хаціны курнай выйду. Над зямліцай
Нацягну струны я з праменняў сонца,
У зоркі-ноты я ўглядацца буду,
І на пажар рубінавага ўсходу
|
Крыніца: Змітрок Бядуля. Выбраныя творы. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. Беларуская Палічка: http://knihi.com |