1
Пакуль у целе чуецца душа,
Не веру я ў таемны сэнс другога
Яе жыцця. Таму дазволь, дарога,
Варшаўскі шлях, Варшаўская шаша,
Звяртацца да цябе, а не да бога
Радком, што просіцца з карандаша.
Ляціш на захад ты, з другімі ў згодзе
Шляхамі, шлях мой! Ты не знаеш меж,
Ляціш, не падуладны перашкодзе.
Што суша? Акіян - не твой рубеж!
Ты адшукаеш трап, на параходзе
Нязвыклы грунт вінтом пераграбеш.
Пасля таго, мой шлях, як абагнеш
Ты ўсю Зямлю, зноў з'явішся на ўсходзе,
Ляці адтуль, сяброўства сувязным,
Насустрач мне, зрабі прывал пад Доўскам,
Агонь начлежны раскладзі.
Пад шум агню і пералётны дым,
Сярод аблюбаванае паляны,
Пачнём свой дыялог, патрэбны ўсім,
Каб ён надзейна запеленгаваны
Быў лесам і падлескам маладым.
2
Мой шлях! Вайна яшчэ не згрэбла трэсак
Тут, дзе з табой сядзім мы пры агні.
У полымя ўглядаецца падлесак.
Як помнікі, нас абступілі пні.
Шумелі тут вяршыні баравыя,
Ствол да ствала - гудзеў лясны арган.
Цяпер ён змоўк, як песні, што ў курган
З сабой забралі песняры былыя.
З такім і наш зямляк сустрэўся горам.
Як бор, ён абжываў мясцовасць борам,
Арганным рэхам бед і перамог.
Ніхто таго не дагаворыць хорам,
Што ён адзін дагаварыць бы мог...
Мог, каб, як бор той самы, не палёг.
Смерць здольны вынаходзіць век.
3
Зямляк наш мог бы рукі грэць цяпельцам,
Як мы, каб з пахаванкаю сваёй
Не перапоўз дарогу рак.
Адкуль з'явіўся непраглядны морак?
Магчыма, ён таіўся ў глыбіні
Саміх каморак, а пара настала -
І ён пачаў, не скінуўшы забрала,
Жывіцца імі на правах радні?
Не прывыкаць паэтам да дуэлі,
Не страшна гінуць ім, папаўшы ў цэль.
Страшней, калі забойца, што ў пасцелі,
Выходзіць не жадае на дуэль,
Ад лекараў хаваючы свой вырыс.
Адкуль узяўся смертаносны вірус,
Прыстасаваўся да якіх умоў?
А можа, ён з вайны той самай вырас
І смела па слядах яе пайшоў,
Каб свой уклад
4
Няхай, мой шлях, твайго агню іскрынак
Не гасіць куль трасіруючых рой!..
Тут некалі на дзёрзкі паядынак
Выходзіў наш зямляк - з напасцю той.
Жыццё і смерць. Дуэль радкоў з крыжамі.
З вайною, не кіруючы франтамі,
На ўсіх франтах, мой шлях, ён вёў баі.
З рукамі каваля, з душой жняі,
Не раз ён тут салдатам нёс уцеху
І жартам весяліў іх, каб яны
Забыліся на змрочны жарт вайны.
Здаралася, ён ім хлусіў для смеху,
Ды не маніў ніколі для маны.
Не раз, стаіўшы плач зямлі сірочай,
Ён іх на подзвіг зваў сваёй прарочай,
Чорнарабочай
З душой жняі, з рукамі каваля,
Калі ўздыхнула радасна Зямля,
Ён за яе салютам пераможным,
Як за апошнім валам агнявым,
Ішоў з байцом жывым і нежывым
І плакаў на вялікім свяце тым
За кожнага
5
Ён нарадзіўся памятнай парой,
Калі зара страчаецца з зарой,
А доўгі дзень купелі бласлаўляе
На доўгі век...
А ў гэты час, за сотні вёрст ад страты,
Дняпро плыве і сушу ліжа Сож.
І хоць ні ў чым яны не вінаваты,
Як ты і я, мой шлях, - а ўсё ж, а ўсё ж...
А ўсё ж на сэрцы блага мне, і шкода -
І крыўдна ад вядомасці тае,
Што гэтак, як раней, жыве прырода,
Што больш не зможа ўбачыць ён яе,
Што больш яна, з зямлёй і небакраем,
Не варухнецца ў ім радком жывым,
Мой шлях!..
6
На могілках спрадвечных бачыў кожны,
Чытаў на надмагільных камянях
Такі зварот: «Спыніся, падарожны!
Сваім маўчаннем ушануй мой прах.
Я дома, ты яшчэ ў гасцях».
Адгасцяваўшы, ён пайшоў дадому -
У несмяротнасць. І, відаць, нікому
З тых, у каго гасціў ён пры жыцці,
Цяпер яго парог не перайсці
Па праву і па звычаю былому.
Калі не быць сяброўскім песням там,
Дык, можа, з іх народзіцца такая
Калісьці песня, у якой пазнае
Ён голас наш і выйдзе з дому сам
Насустрач ёй, з удзячнасцю сябрам.
Мне горка ад таго, што не хапае
Не нас яму сягоння, нам - яго.
Было з кім гаварыць, было ў каго
Сумленню прыклад браць, радкам - вучыцца.
Пытаю я ў цябе, мой шлях, чаму
Магло так прычыніцца, што яму
Мы ўжо не снімся больш, а нам ён сніцца?
Такіх, як ён,
7
Я не агонь начлежны раскладаю
У гонар земляка.
Тут, дзе мяне цяпельца прытуліла,
Мой шлях, я на грудзях тваіх засну.
Пара!.. Няўхільна падарожжа гэта...
Лячу, лячу, упэўнены амаль,
Што я навечна гэты боль і жаль
Пакіну на зямлі,
8
На дым, што адлятае ў сіняву,
Гляджу з тугой.
І час ляціць! - для ўсіх абмежаваны
Хваробаю, нястачаю, вайной.
На купіне, сярод лясной паляны,
Я не ляжу. Лячу я разам з ёй!..
9
Вайна ягоны век укараціла?..
Хвароба?.. Не!
Усім такія словы гаварыла
Паэзія, калі вяла ў паход:
«Не вер, што свет шырок, ён думкам цесны.
Хай ісціны старэюць з году ў год,
Хай сэрца разрывае гук жалезны,
А ты за ўсё ў адказе, мой балесны,
За справу, за дзяржаву, за народ.
Далёкае разгледзь арліным вокам,
Лаві на слых ледзь чутны крок бяды:
Мяне абраўшы, мусіш быць прарокам.
Як не прарокам,
10
Ратуй людзей з бяды ліхой,
Штодзённай прыналежнасцю святой
Да спраў людскіх
11
Ён пры жыцці быў крытыкам суровым
Сваім.
Яго дзялянка ўсім відна цяпер:
На ёй прыкметных дат і вех нямала,
Якія, апрача дзяржаўных мер,
Ягонай музы моц замацавала.
Дзве кузні, дзве вяхі дзялянкі той:
Адна - Урал, кіпіць у строфах чулых,
Другая кузня,
А там і даль - апошняя, на жаль, -
Запоўнены таварышамі бераг...
12
Варшаўскі шлях!
Мне крыўдна за пакутную юдоль,
За тысячагадовыя скрыжалі,
За тых, што на магільных камянях
Свет замагільны домам называлі...
13
Не веру я ў той вечны дом, мой шлях!
Я падарожны, як і ўсе, бясспрэчна,
Хай немагчыма, але вечна, вечна
Быць я хацеў бы
Яна адзін для ўсіх вышэйшы суд.
Мінецца ўсё: пустая слава, мода,
І застанецца толькі сэнс адзін
Тых слоў, каторым саладзей ад мёду
Банкетнага быў палявы палын.
На брустверы акопа, на зямлянцы
Ён рос, і там - дзе праца рве карчы.
І толькі ён не рос на той дзялянцы,
Дзе не работу дзеляць, а харчы...
На подзвіг, а не танныя заробкі
Ішоў зямляк наш, кнігі кладучы
На шалі часу, нібы самародкі,
З пластоў глыбокіх
14
І прыкладу таму рэкамендацый
Маіх не трэба. Як не трэба іх
Ні для чытацкіх сфер, ні для рэдакцый.
Пішу аб ім я згодна праў другіх...
Не для таго размова, каб часова
Развеяць зразумелую тугу
Нам блізкай страты: не скажу я слова
Цяпер - пасля, не знаю, ці змагу.
Пасля, пасля!.. А як яго не стане,
А як не будзе гэтага пасля?..
Пішу цяпер, пакуль я на паляне,
Пакуль яшчэ са мной мая зямля,
Пакуль яшчэ пры мне маё цяпельца
І часу прысак на яго не лёг...
А дагарыць агонь, прашу цябе я,
Мой шлях! - ты не падпісвай некралог,
А новы раскладзі агонь пад Доўскам...
І без мяне з вандроўнікам другім
Пагавары аб часе, аб Твардоўскім,
Як мы з табой, пры вогнішчы жывым
На месцы тым, дзе бор касіла бітва...
Няхай, як памяць вечная аб ім
Твая, як да цябе мая малітва,
Ідзе ўгару,
Замест эпілога
Я знаю, ты, мой шлях, перажывеш
Мяне, мой верш.
Тады мяне ты ўспомні як салдата.
А за грахі, калі яны былі,
Не дазваляй пад дулам аўтамата
Злу верш мой гнаць на мінныя палі.
Ты не дазволь, каб за маёй спіною
Зло з крыкамі злараднымі ішло.
Дазволь, каб верш мой мінай быў тваёю
Там, дзе крывёю захлынецца зло.
У судны дзень дазволь радку ўзрывацца,
Сабе самому выракаць прысуд,
Дазволь загінуць для таго, каб тут,
Дзе я жыву цяпер,
1972
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com | [an error occurred while processing this directive] |