100 беларускіх кніг (твораў) XIX стагоддзя

Беларускамоўныя кнігі (творы)
Беларускія польскамоўныя кнігі (творы)


Беларуская літаратурная спадчына XIX стагоддзя падобная да келіха, ледзь прыгубленага беларускімі аматарамі прыгожага пісьменства.

Бадай, галоўная прычына такога становішча ў тым, што фармавалася гэтая літаратура ў часы жорсткага ідэалагічнага змагання за тэрыторыю Беларусі тагачасных Польшчы і Расеі, на сутыкненні культур і разломе свядомасці, калі на змену ліцьвінскаму патрыятызму нашых продкаў толькі пачынаў прыходзіць уласна беларускі.

Беларуская мова ў тыя часы знаходзілася пад фактычнай і юрыдычнай забаронай. Быць бесперашкодна надрукаваным і прачытаным на Радзіме можна было толькі па-польску альбо па-расейску. Пісаць па-беларуску азначала прайсці праз сто кругоў пекла і не мець нават надзеі на магчымасць прачытання нашчадкамі. Добра сказаў пра тое геніяльны Ўладзімір Караткевіч: «Уявіце, што ў Англіі нарадзіўся Шэкспір - і ў гэты час забаранілі ангельскую мову»...

З гэтае прычыны беларускамоўных твораў XIX стагоддзя не гэтак шмат, а сярод тых, што захаваліся да нашага часу - мноства ананімных!

Беларускія па паходжанні літаратары XIX стагоддзя былі фактычна пазбаўленыя выбару мовы творчасці. Выбіраць галоўным чынам даводзілася паміж «językiem» і «языком». І часцей выбіраўся «język polski», бо не быў сімвалам усталяванага царскага самаўладдзя.

Але пісаць па-польску не азначала стаць варшавякам. Польскамоўныя творы Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага, Ігната Ходзькі літаральна прасякнутыя пачуццём любові да Наваградчыны, Віцебшчыны, Меншчыны, насычаныя беларускімі традыцыямі, рэаліямі, нават - мовай! Нярэдка тое, што мы прымаем за выдрукаваны польскамоўны арыгінал Адама Міцкевіча, з'яўляецца хіба што не перакладам з арыгіналу - маштабнай рэдактурай, няшчадна скіраванай супраць мноства беларусізмаў у творах Паэта. Але і тое, што засталося - уражвае. Бо нездарма ж польскі пісьменнік і публіцыст Станіслаў Мацкевіч зазначаў: «спецыялісты-мовазнаўцы сцвярджаюць і маюць рацыю, што палова з напісанага А.Міцкевічам не адпавядае нормам польскага літаратурнага маўлення. Міцкевіч быў магутным павевам беларускай мовы, магутным прадаўжальнікам уплыву яе на польскую мову, які пачаўся яшчэ ў XV стагоддзі і зрабіў яе больш вытанчанай і далікатнай».

Вось чаму польскамоўная творчасць Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага, Ігната Ходзькі, Генрыка Равускага і іншых творцаў XIX стагоддзя для нас - Беларуская. Гэтак жа, як і лацінамоўная творчасць Міколы Гусоўскага (XVI стагоддзе), альбо расейскамоўныя творы Алеся Адамовіча (XX стагоддзе).

 

Прапануемы рэйтынг 100 беларускіх кніг (твораў) XIX стагоддзя - гэта спроба сістэмнага асэнсавання беларускай літаратурнай спадчыны таго часу. Складзены выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, гэты рэйтынг запрашае неабыякавых на агледзіны лепшага - на думку складальнікаў - з беларускай літаратурнай спадчыны XIX стагоддзя. Уважліва прачытайма кожную пазіцыю рэйтынгу: ці знаёмыя нам імёны творцаў, ці ведаем мы пададзеныя творы, ці асэнсоўваем сваю літаратурную спадчыну, ці шануем?

Спадзяемся, што гэты рэйтынг паспрыяе не проста адказу на пастаўленыя пытанні, але і стане добрай падставай ведаць, удумна чытаць, асэнсоўваць і шанаваць.

 

Беларускамоўныя кнігі (творы)

 

1. «Тарас на Парнасе»

2. «Два д'яблы»

3. Ялегі Пранціш Вуль. «К дудару Арцёму»

4. Францішак Багушэвіч. «Дудка беларуская»

5. Францішак Багушэвіч. «Смык беларускі»

6. Янка Лучына. «Вязанка»

7. «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»

8. «Вясна гола перапала...»

9. Геранім Марцінкевіч. «Адвячорак»

10. Вінцэсь Каратынскі. «Туга на чужой старане»

11. Уладзіслаў Сыракомля. «Добрыя весці»

12. Адам М-скі. «Беларуская малітва. (Божа, наш бацька, мы твае людзі...)»

13. Уладзіслаў Сыракомля. «Ужо птушкі пяюць ўсюды...»

14. «Энеіда навыварат»

15. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта»

16. Вінцэнт Каратынскі. «Уставайма, братцы!»

17. Кастусь Каліноўскі. «Марыська чарнаброва, галубка мая...»

18. Фелікс Тапчэўскі. «Панскае ігрышча»

19. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Ідылія»

20. Ян Чачот. «Яжовыя імяніны»

21. «Віншаванне бондара Савасцея»

22. Ян Баршчэўскі. «Гарэліца»

23. Францішак Багушэвіч. «Тралялёначка»

24. Адэля з Устроні. «Мачыха»

25. Адам Плуг. «Кручаная баба»

26. «Тэатр»

27. Альгерд Абуховіч. «Ваўкалак»

28. Ян Чачот. «Да мілых мужычкоў»

29. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Быліцы, расказы Навума»

30. Ян Чачот. «На прыезд Адама Міцкевіча»

31. «Гутарка старога дзеда»

32. Янка Лучына. «Роднай старонцы»

33. Арцём Вярыга-Дарэўскі. «Думка»

34. Ян Баршчэўскі. «Дзеванька»

35. «Хто я?»

36. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Гапон»

37. Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда»

38. Ігнат Легатовіч. «Скажы, вяльможны пане...»

39. Горэвід-Будзіцель. «Я клічу вас...»

40. Адам Гурыновіч. «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею...»

41. Ян Баршчэўскі. «Рабункі мужыкоў»

42. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Залёты»

43. Фелікс Тапчэўскі. «Грошы і працы»

44. «Гутарка Данілы са Сцяпанам»

45. Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. «Беларуская пея»

46. «Дзядзька Антон»

47. Юльян Ляскоўскі. «Пад дуду»

48. Франц Савіч. «Там блізко Піньска»

49. А.Шункевіч. «Сцяпан і Таццяна»

50. Аляксандар Рыпінскі. «Нячысцік»

 

Беларускія польскамоўныя кнігі (творы)

 

1. Адам Міцкевіч. «Балады і рамансы»

2. Адам Міцкевіч. «Пан Тадэвуш»

3. Адам Міцкевіч. «Дзяды»

4. Адам Міцкевіч. «Конрад Валенрод»

5. Адам Міцкевіч. «Гражына»

6. Адам Міцкевіч. «Санеты»

7. Ян Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

8. Ян Баршчэўскі. «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта»

9. Ян Баршчэўскі. «Жыццё Сіраты»

10. Ян Баршчэўскі. «Душа не ў сваім целе»

11. Генрык Равускі. «Успаміны Сапліцы»

12. Ігнат Ходзька. «Успаміны квестара»

13. Эліза Ажэшка. «Зімовым вечарам»

14. Эліза Ажэшка. «Хам»

15. Эліза Ажэшка. «Дзюрдзі»

16. Эліза Ажэшка. «Нізіны»

17. Уладзіслаў Сыракомля. «Паштальён»

18. Уладзіслаў Сыракомля. «Хадыка»

19. Уладзіслаў Сыракомля. «Жменя пшаніцы»

20. Уладзіслаў Сыракомля. «Лірнік вясковы»

21. Уладзіслаў Сыракомля. «Вызваленне сялян»

22. Уладзіслаў Сыракомля. «Не я пяю -народ Божы...»

23. Адам М-скі. «З «Дзённіка кабеты»

24. Янка Лучына. «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»

25. Вінцэсь Каратынскі. «Таміла»

26. Рамуальд Падбярэскі. «Беларусь і Ян Баршчэўскі»

27. Рамуальд Падбярэскі. «Лісты пра Беларусь»

28. Адам Кіркор. «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў»

29. Марцін Асорыя. «Нешта тут сабакам смярдзіць»

30. Тамаш Зан. «Свіцязь-возера»

31. Тамаш Зан. «Цыганка»

32. Аляксандар Ходзька. «Маліны»

33. Тадэвуш Лада-Заблоцкі. «Ляшка»

34. Тадэвуш Лада-Заблоцкі. «Ваколіцы Віцебска»

35. Антоні Эдвард Адынец. «Песня філарэтаў»

36. Юзаф Ігнат Крашэўскі. «Апошнія хвіліны Пане Каханку»

37. Ян Чачот. «Балады»

38. Ян Чачот. «Спевы пра даўніх ліцвінаў»

39. Ян Чачот. «Толькі Айчына і Зося»

40. Ян Аношка. «Муза з вясковае далі»

41. Ян Ходзька. «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман»

42. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Літаратарскія клопаты»

43. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Люцынка, альбо Шведы на Літве»

44. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Хіба я стары?»

45. Ігнат Дамейка. «Філарэты і філаматы»

46. Арцём Вярыга-Дарэўскі. «Гутарка пра сваяка»

47. Ігнат Храпавіцкі «Погляд на паэзію беларускага люду»

48. Юльян Ляскоўскі. «На чужой старане»

49. Аляксандар Гроза. «Нечаканы госць»

50. Плацыд Янкоўскі. «Тры браты дзедзічы»




Беларуская Палічка: http://knihi.com