Янка Брыль. Сустрэча ў БДУ 06.02.2003


Усе сустрэчы, паводле якіх былі знятыя фільмы, арганізаваны выкладчыкамі і супрацоўнікамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003–2004 гг. Большасць сустрэч праводзілася для шырокай аўдыторыі на філалагічным факультэце. Гэта сустрэчы з народным пісьменнікам Янкам Брылём (6 лютага 2003 г.), народным паэтам Нілам Гілевічам (25 верасня 2003 г.), народным паэтам Рыгорам Барадуліным (16 кастрычніка 2003 г.), а таксама сустрэчы з пісьменнікам і мастаком Адамам Глобусам (15 лютага 2003 г.), паэтам Леанідам Дранько-Майсюком (10 красавіка 2003 г.), гісторыкам, паэтам, празаікам Уладзімірам Арловым (30 красавіка 2003 г.), драматургам Аляксеем Дударавым (31 сакавіка 2004 г.). Сустрэчы арганізавалі Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар; Д.Я. Бугаёў, кандыдат філалагічных навук, прафесар; І.В. Шаблоўская, доктар філалагічных навук, прафесар; У.В. Рагойша, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Л.В.Алейнік, кандыдат філалагічных навук, выкладчык; В.У. Міцкевіч; А.М. Дарагакупец; А.П. Бязлепкіна. Асобныя запісы былі зроблены ў пісьменнікаў дома. Гэта сустрэчы з народнымі пісьменнікамі Іванам Шамякіным (25 мая 2003 г.) і Іванам Навуменкам (15 верасня 2003 г.). Сустрэчы арганізавалі Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.В. Казлова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Т.І. Шамякіна, доктар філалагічных навук, прафесар; П.І. Навуменка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У 2004 годзе быў таксама зняты дакументальны фільм пра крытыка Дзмітрыя Бугаёва. Падрыхтоўку фільма ажыццяўлялі: Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар; Л.В.Алейнік, кандыдат філалагічных навук, выкладчык.