epub
 
падключыць
слоўнікі

Найлепшыя кнігі 2002

Уладзімір Арлоў, пісьменьнік
Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца, Інстытут літаратуры АН
Інэса Кур’ян, мовазнаўца, Інстытут мовазнаўства АН
Людміла Рублеўская, кніжная аглядальніца газэты «Беларусь сегодня»
Пятро Васючэнка, літаратуразнаўца, Лінгвістычны ўнівэрсытэт
Міхась Скобла, паэт, аўтар праграмы радыё «Свабода»
Анатоль Сідарэвіч, літаратуразнаўца, гісторык
Алесь Яўдаха, незалежны кнігараспаўсюднік
Генадзь Вінярскі, дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор»
Віталь Скалабан, архівіст
Тацяна Лебедзева, таваразнаўца «Кнігарні пісьменьніка»


Каб вызначыць кніжныя бэстсэлеры 2002 г., мы зьвярнуліся да адзінаццаці аўтарытэтных экспэртаў. Кожнаму зь іх было прапанавана скласьці сьпіс зь дзесяці найлепшых беларускіх кніг, што выйшлі летась. Кнігараспаўсюднікам прапанавалася назваць кнігі, якія найлепш прадаваліся, літаратуразнаўцам - найцікавейшыя выданьні.

На першым месцы - Біблія, перакладзеная Васілём Сёмухам. А.Сідарэвіч, напрыклад, аддаў лідэрства Бібліі й малітаўніку «Госпаду памолімся». «Наша мова стала адною з узаконеных моваў Каталіцкае Царквы. Мусіць, маё пакаленьне не дажыве да таго часу, калі па-беларуску загавораць праваслаўныя экзарх і патрыярх», - кажа ён.

На другім месцы - «Выбраныя творы» Натальлі Арсеньневай. Тэму вяртаньня спадчыны працягваюць «Мае падарожжы» Ігната Дамейкі ды альбом-манаграфія «Язэп Драздовіч», якія стаяць у рэйтынгу сьледам за Арсеньневай.

«2001 г. быў цікавейшым на бэлетрыстыку, а 2002 г. - на даведнікі», - кажа П.Васючэнка. У лік бэстсэлераў трапілі «немастацкія» кнігі П.Сьцяцка, Я.Станкевіча, А.Катлярчука, Г.Сагановіча. Дзякуючы В.Скалабану ёсьць там і зусім новае выданьне - першы том энцыкляпэдыі «Тэатральная Беларусь». Іншыя экспэрты яго яшчэ ня бачылі. А вось шыкоўны альбом «Мінск незнаёмы», наадварот, выйшаў досыць даўно, і на яго пасьпелі забыцца.

Сярод бэстсэлераў году паважнае месца займаюць перавыданьні - кнігі В.Чаропкі, М.Лынькова, У.Дубоўкі. Вялікую частку кнігі «Сыс» таксама складаюць старыя вершы, якія ўбачылі сьвет у зборніках паэта «Агмень» і «Пан Лес».

Бракуе перакладных твораў - яны апошнім часам публікуюцца амаль выключна на старонках часопісаў. Казка Дж.Толкіена, перакладзеныя з польскай успаміны І.Дамейкі, санэты У.Сыракомлі ды зборнік «Сучасная польская п’еса» - замала для цэлага году. Затое нечакана ў сьпісе аказаліся пераклады зь беларускай: санэты Янкі Купалы на васьмёх мовах, «Новая зямля» Якуба Коласа на трох мовах, «Гановэрскія пункціры» А.Разанава па-беларуску і па-нямецку.

Менск ужо ня мае манаполіі на выданьне беларускае літаратуры. Заўважныя кнігі друкуюцца і ў Полацку, і ў Вільні. М.Скобла быў зьдзіўлены: усе 10 кніжак ягонага рэйтынгу выйшлі ў розных выдавецтвах - дзяржаўных і прыватных. Сярод апошніх наймацнейшае - «Беларускі кнігазбор». «Выбраныя творы» Н.Арсеньневай выдалі якраз там.

 

Адам Воршыч

 

Уладзімір Арлоў, пісьменьнік

1. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»

2. Зьміцер Бартосік «Чорны пісталет»

3. «Верш на Свабоду»

4. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»

5. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»

6. Алесь Разанаў «Гановэрскія пункціры»

7. Павал Сьцяцко «Культура мовы»

8. Андрэй Хадановіч «Листи з-під ковдри»

9. Лявон Юрэвіч «Літаратурны рух на эміграцыі»

10. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі»;

«Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія;

Г.Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.» (кніга выйшла пры канцы 2001 г., але да чытачоў патрапіла ўжо ў 2002 г.)

 

Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца, Інстытут літаратуры АН

1. Вольга Іпатава «Альгердава дзіда»

2. Янка Купала «Санэты» (на васьмі мовах)

3. Якуб Колас «Новая зямля» (на бел., польск., рас. мовах)

4. Міхась Лынькоў «Над Бугам» (сэрыя «Беларуская проза ХХ ст.»).

5. Уладзімір Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына» (сэрыя «Беларуская паэзія ХХ ст.»)

6. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

7. Рыгор Барадулін «Выбраныя творы». Т.4

8. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»

9. «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.»

10. Вольга Шынкарэнка «Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы»;

В.Жураўлёў «Актуальнасьць традыцый. Якуб Колас у пісьменьніцкім асяродзьдзі»;

«Імёнаў сьветлае аблічча» (успаміны пра А.Адамовіча, В.Бечыка, Ю.Пшыркова і інш.)

 

Інэса Кур’ян, мовазнаўца, Інстытут мовазнаўства АН

1. Ян Станкевіч «Выбраныя творы»

2. Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі»

3. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія

4. Дж.Р.Р.Толкіен «Хобіт»

5. Уладзіслаў Сыракомля «Згадкі Нясьвіжу»

6. «Сучасная польская п’еса»

7. Серж Мінскевіч «Мінскія/Менскія санэты»

8. Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман»

9. Янка Купала «Зьніч любові» (на бел., польск. мовах)

10. Якая заўгодна кніга з сэрыі «Другі фронт мастацтваў», «Бібліятэка Бум-Бам-Літу і Schmercwerk’у»

 

Людміла Рублеўская, кніжная аглядальніца газэты «Беларусь сегодня»

1. Вітаўт Чаропка «Ўладары Вялікага Княства»

2. Віктар Шніп «Інквізыцыя»

3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

4. Анатоль Сыс «Сыс»

5. Марыя Вайцяшонак «Сад нявіннасьці»

6. Аляксандар Камінскі «Пад хвалямі Крэўскага мора»

7. Віктар Карамазаў «Зь вясной у адным вагоне»

8. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»

9. Леанід Маракоў «100 мініяцюр»

10. Ірына Жарнасек «Гадара»

 

Пятро Васючэнка, літаратуразнаўца, Лінгвістычны ўнівэрсытэт

1. Біблія

2. Дж.Р.Р.Толкіен «Хобіт»

3. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія

4. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»

5. Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі»

6. Якуб Колас «Новая зямля» (на бел., польск., рас. мовах)

7. Янка Купала «Санэты» (на васьмі мовах)

8. Уладзіслаў Сыракомля «Згадкі Нясьвіжа»

 

Міхась Скобла, паэт, аўтар праграмы радыё «Свабода»

1. Біблія

2. Павал Сьцяцко «Культура мовы»

3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

4. Рыгор Барадулін «Выбраныя творы». Т.4

5. Янка Запруднік «Дванаццатка»

6. «Імем няўмольным Свабоды». Анталёгія ўкраінскай паэзіі

7. Данута Бічэль «На белых аблоках слоў»

8. Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман»

9. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»

10. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

 

Анатоль Сідарэвіч, літаратуразнаўца, гісторык

1. Біблія;

«Госпаду памолімся: Малітаўнік»

2. Якуб Колас «Новая зямля» (пер. на польск. мову Чэслава Сэнюха).

3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

4. Янка Запруднік «Дванаццатка»

5. Язэп Янушкевіч «За архіўным парогам»

6. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі»

7. Зьміцер Бартосік «Чорны пісталет»

8. Лявон Юрэвіч «Літаратурны рух на эміграцыі»

9. «Скарыніч: Літаратурна-навуковы гадавік». Вып.5

10. Гірш Смоляр «Менскае гета»;

Вітаўт Тумаш «Выбраныя працы»

 

Алесь Яўдаха, незалежны кнігараспаўсюднік

1. Біблія

2. «Госпаду памолімся: Малітаўнік»

3. Генадзь Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.»

4. «Паліталёгія»

5. Ян Станкевіч «Выбраныя творы»

6. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»

 

Генадзь Вінярскі, дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор»

1. Біблія

2. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»

3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

4. Ян Станкевіч «Выбраныя творы»

5. Анатоль Сыс «Сыс»

6. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія

7. Валянцін Дубатоўка «Архіпэляг Сапегаў»

8. Павел Сьцяцко «Культура мовы»

9. Уладзімір Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына» (сэрыя «Беларуская паэзія ХХ ст.»)

10. Генадзь Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.»

 

Віталь Скалабан, архівіст

1. Біблія

2. «Хроніка Убарцкага Палесься»

3. «Тэатральная Беларусь». Энцыкляпэдыя ў 2-х т. Т.1

4. Леанід Несьцярчук «Замкі, палацы, паркі Берасьцейшчыны Х-ХХ ст.»

5. Янка Купала «Збор твораў». Т.8

6. Валянцін Калнін «Мірскі замак»

7. Генадзь Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.»

8. Юры Туронак «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем»

9. «Скарыніч: Літаратурна-навуковы гадавік». Вып.5

10. «Менск незнаёмы»;

Вітаўт Тумаш «Выбраныя працы»

 

Тацяна Лебедзева, таваразнаўца «Кнігарні пісьменьніка»

1. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»

2. Уладзімір Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай»

3. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»

4. Уладзімір Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына» (сэрыя «Беларуская паэзія ХХ ст.»)

5. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»

6. Янка Купала «П’есы, публіцыстыка»

7. Янка Купала «Санэты» (на бел., анг., гішп., ням., польск., рас., укр., фр. мовах)

8. «Менск незнаёмы»

9. Вітаўт Чаропка «Ўладары Вялікага Княства»

10. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія

 

Для складаньня рэйтынгу ў кожным сьпісе кнігі былі адзначаны баламі ад 10 (1-е месца) да 1 (адпаведна, 10-е). Пры падліку ўлічвалася колькасьць згадак кнігі й пазыцыя (колькасьць балаў) у кожным сьпісе.

 

1. Біблія (пер. В.Сёмухі, «World Wide Printing») - 60 балаў

2. Н.Арсеньнева «Выбраныя творы» («Беларускі кнігазбор») - 39 балаў

3. І.Дамейка «Мае падарожжы» («Бел. кнігазбор») - 31 бал

4-5. «Язэп Драздовіч» (укл. Мікола Купава, «Беллітфонд»),

Я.Станкевіч «Выбраныя творы» («Энцыкляпэдыкс») - 23 балы

6. Якуб Колас «Новая зямля» (Фонд культуры) - 22 балы

7. В.Адамчык «Нязрушаны камень» («Сучасны літаратар») - 21 бал

8. «Госпаду памолімся: Малітаўнік» (укл., пер. і камэнт. а.Аляксандра Надсана, «Сафія») - 19 балаў

9. Янка Купала «Санэты» («Маст. літаратура») - 17 балаў

10-11. П.Сьцяцко «Культура мовы» («Тэхналёгія»),

Дж.Р.Р.Толкіен «Хобіт» (пер. Крысьціны Курчанковай і Зьмітра Магілеўцава, выдавецтва не пазначана) - 16 балаў

12. У.Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына…» («Мастацкая літаратура»),

В.Кіпель і Зьм.Саўка «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі» (БІНіМ) - 15 балаў

13. Г.Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.» («Энцыкляпэдыкс»),

А.Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» («Энцыкляпэдыкс») - 14 балаў

14. Я.Запруднік «Дванаццатка» («БІНіМ»),

А.Сыс «Сыс» («Мастацкая літаратура»),

З.Бартосік «Чорны пісталет» («Наша Ніва») - 13 балаў

15. В.Чаропка «Ўладары Вялікага Княства» («Беларусь») - 12 балаў

16. Р.Барадулін «Выбраныя творы. Том 4» («Мастацкая літаратура») - 11 балаў

17. В.Іпатава «Альгердава дзіда» («Беллітфонд») - 10 балаў

18. У.Сыракомля «Згадкі Нясьвіжу» (пер. Уладзіміра Мархеля, «Тэхналёгія»),

В.Шніп «Інквізыцыя» (Бібліятэка альманаху «Куфэрак Віленшчыны»),

У.Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай» (БелЭн),

«Хроніка Убарцкага Палесься» (укл. А.Атнагулаў, «Тэхналёгія») - 9 балаў

19. «Верш на Свабоду» (пад рэд. Валянціны Аксак, «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа»),

«Тэатральная Беларусь» (БелЭн) - 8 балаў

20. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (укл. Зьмітра Санька і Івана Саверчанкі, «Наша будучыня»),

«Паліталёгія» (пад рэд. В.Булгакава, «Энцыкляпэдыкс»),

М.Лынькоў «Над Бугам» («Мастацкая літаратура»),

Леанід Несьцярчук «Замкі, палацы, паркі Берасьцейшчыны Х-ХХ ст.» (БелТА) - 7 балаў

21. Янка Купала «Збор твораў. Том 8» («Мастацкая літаратура»),

Я.Янушкевіч «За архіўным парогам» («Мастацкая літаратура»),

Л.Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман» («Кніга»),

М.Вайцяшонак «Сад нявіннасьці» («Тэхнапрынт») - 6 балаў

22. Янка Купала «П’есы, публіцыстыка» («Кніга»),

В.Калнін «Мірскі замак» («Беларусь»),

Л.Юрэвіч «Літаратурны рух на эміграцыі» (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»),

А.Разанаў «Гановэрскія пункціры» («Revonnah Verlag Hannover»),

«Імем няўмольным Свабоды» (укл. і пер. Алеся Траяноўскага, выдавецтва не пазначана),

«Сучасная польская п’еса» (Беларуская акадэмія мастацтваў),

А.Камінскі «Пад хвалямі Крэўскага мора» (Бібліятэка альманаху «Куфэрак Віленшчыны») - 5 балаў

23. «Менск незнаёмы» (укл. Ільлі Куркова, «Ураджай»),

«Скарыніч» («Беларускі кнігазбор»),

Д.Бічэль «На белых аблоках слоў» (Prо-Christо),

С.Мінскевіч «Мінскія/Менскія санэты» (выдавец І.Логвінаў),

В.Дубатоўка «Архіпэляг Сапегаў» («Беларускі кнігазбор»),

В.Карамазаў «Зь вясной у адным вагоне» («Мастацкая літаратура») - 4 балы

24. Ю.Туронак «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»),

А.Хадановіч «Листи з-під ковдри» («Факт») - 3 балы

25. Янка Купала «Зьніч любові» («Тэхналёгія»),

Л.Маракоў «100 мініяцюр» («Atheneum»),

В.Тумаш «Выбраныя працы» (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»),

«Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (пад рэд. У.Гніламёдава і С.Лаўшука, «Беларуская навука») - 2 балы

26. Г.Смоляр «Менскае гета» («Тэхналёгія»),

В.Шынкарэнка «Нястомных пошукаў дарога» («Беларуская навука»),

Ірына Жарнасек «Гадара» (Бібліятэка часопісу «Наша вера»),

В.Жураўлёў «Актуальнасьць традыцый» («Беларуская навука»),

«Імёнаў сьветлае аблічча» (БДУ) - 1 бал


2002

Тэкст падаецца паводле выдання: Наша Ніва
Крыніца: Наша Ніва