epub
 
падключыць
слоўнікі

Найлепшыя кнігі 2004

Каб вызначыць найлепшыя кнігі году, мы зьвярнуліся да дзесяці аўтарытэтных экспэртаў — крытыкаў, выдаўцоў і кнігагандляроў. Фаварытамі сталі новы том залатога «Кнігазбору», проза Пятровіча і глянцавы альбом «Спадчына Беларусі»

 

2004 год ня вызначыўся нейкай асаблівай кнігай-падзеяй, несумненным лідэрам, як гэта было летась з «Краінай Беларусьсю» Арлова і Герасімовіча. Тройку лідэраў склалі кнігі з розных сфэраў — нон-фікшн, мастацкая літаратура і альбом. Кніга прозы Барыса Пятровіча «Шчасьце быць…» мела ўсе шанцы ўзначаліць сьпіс (яе называлі амаль усе літаратурныя крытыкі), але зусім на нямнога яе апярэдзіла праца Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палесьсе». Завяршыў тройку лідэраў альбом Аляксандра Аляксеева й Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі». Адразу за імі — кніга афарызмаў Сяргея Абламейкі зь віленскага выдавецтва «Наша Ніва».

Многія з экспэртаў «НН» адзначалі, што год выдаўся багатым на цікавыя выданьні, таму досыць цяжка выбраць дзясятку найлепшых. Міхась Скобла ледзь уклаўся ў «біблійны» лік — 12. А Ўладзімер Арлоў абраў 15 кніг, але выставіць іх «паводле ранжыру» не патрапіў: «Я пералічваю кнігі паводле альфабэту і прашу кожнай зь іх налічыць 1 бал».

У 2004-м фактычна завяршыліся два значныя шматгадовыя праекты — 18-томная «Беларуская энцыкляпэдыя» (выдадзена ўся альфабэтная частка) і шматплянавае дасьледаваньне «Беларусы». Разам з тым вырасла колькасьць расейскамоўных кніг, прысьвечаных гісторыі й культуры Беларусі. Віталь Скалабан, характарызуючы свой сьпіс, адзначыў: «Ці то я стаў чытаць больш па-расейску, ці то кнігі такія выходзілі».

У спіс найлепшых кніг году патрапілі працы Захара Шыбекі, Яўгена Мірановіча ды пераклады Францішкі Ўршулі Радзівіл і Альгірдаса Юліюся Грэймаса: дата выданьня ў іх пазначана 2003 г., але фактычна выхад адбыўся толькі сёлета.

Яшчэ адной асаблівасьцю літаратурнага году, адзначанай экспэртамі «НН», сталася актывізацыя часопіснага жыцьця: Павал Абрамовіч нават прапанаваў дадаць у сьпіс часопісныя публікацыі.

Сьпіс найлепшых кніг падаецца паводле падліку агульнай колькасьці балаў у 10-бальнай сыстэме. Найлепшая кніга ў сьпісе кожнага экспэрта атрымлівае 10 балаў, наступная - 9 і г.д. Кнігі ад 10-й і ніжэй - 1 бал.(Вынятак - сьпіс У.Арлова.)

 

Адам Воршыч

 

1. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе. - Беларускі кнігазбор; 43 балы.

2. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць... - Тэхнапрынт; 38 балаў.

3. Аляксандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Спадчына Беларусі. - Менская фабрыка каляровага друку; 30 балаў.

4. Сяргей Абламейка. Egoiзмы. - Вільня: Вострая брама; 18 балаў.

5. Уладзімір Някляеў. Так. - В.Хурсік; 16 балаў.

6. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч - Белфранс; Міхась Чарняўскі. Дзесяць бітваў. - Вільня: Наша будучыня; 15 балаў.

7. Аляксандар Ельскі. Выбраныя творы. - Беларускі кнігазбор; Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадскія і культурыя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Т.3. - Athenaeum; Вячеслав Носевич. Традиционная белорусская деревня. - Технология; 14 балаў.

8. Янка Брыль. Блакінты зьніч. - Про Хрысто; 13 балаў.

9. Адам Глёбус. Дом. - І.Логвінаў; Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры. - І.Логвінаў; 11 балаў.

10 Арнольд Макмілін. Беларуская літаратура дыяспары. - Тэхнапрынт; Онджэй Сэкара. Кніжка Фэрды Мураша / Пер. Сяргея Сматрычэнкі. - Прага: Альбатрос; Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі 1795-2002. Энцыкляпэдыкс; 10 балаў.

 

Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:

1. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

2. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць...

3. Сяргей Абламейка. Egoiзмы.

4. Уладзімір Някляеў. Так.

5. Янка Брыль. Блакінты зьніч.

6. Рыгор Барадулін. Дуліны ад Барадуліна.

7. Кастусь Цьвірка. Камяні тых сядзібаў.

8. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч.

9. Ала Сямёнава. Таямніцы пакутны колер.

10 Алесь Бадак. Маланкавы посах.

11. Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры.

12. Віктар Шніп. Беларускае мора.

 

Уладзімір Арлоў, пісьменьнік:

1. Сяргей Абламейка. Egoiзмы.

2. Міраслаў Адамчык. Зборнік.

3. Валянцін Акудовіч. Разбурыць Парыж.

4. Рыгор Барадулін. Дуліны ад Барадуліна.

5. Быкаў на «Свабодзе».

6. Пятро Васючэнка. Адлюстраваньне першатвору.

7. Арнольд Макмілін. Беларуская літаратура дыяспары.

8. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадскія і культурыя дзеячы Беларусі.

9. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч.

10. Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў.

11. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць...

12. Уладзімір Сіўчыкаў. Высакосны год.

13. Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры.

14. Міхась Чарняўскі. Дзесяць бітваў.

15. Poems on Liberty (Вершы на Свабоду).

 

Анатоль Бутэвіч, пісьменьнік:

1. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць...

2. Аляксандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Спадчына Беларусі.

3. Уладзімір Ліпскі. Бацька. Пісьмы сына.

4. Беларуская літаратура. Хрэстаматыя / Уклад. У.Адамчык,М.Адамчык.

5. Брэсцкая крэпасьць. На вятрах гісторыі.

6. Францішка Ўршуля Радзівіл. Выбраныя творы.

 

Віталь Скалабан, архівіст:

1. Аляксандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Спадчына Беларусі.

2. Беларуская энцыкляпэдыя. Т.18.

3. Вячеслав Носевич. Традиционная белорусская деревня.

4. Аляксандар Ельскі. Выбраныя творы.

5. Витебск. Классика и авангард. (Зборнік дакумэнтаў віцебскай мастацкай школы.)

6. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадскія і культурыя дзеячы Беларусі.

7. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

8. Анатолий Федорук. Старинные усадьбы Берестейщины.

9. Віталь Кірычэнка. Менск. Гісторыя пасьляваеннага аднаўленьня.

10. Міхаил Пташук: Исповедь кинорежиссера.

 

Генадзь Вінярскі, дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор»:

1. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

2. Кастусь Цьвірка Край легенд.

3. Польска-беларускі слоўнік.

4. Аляксандар Ельскі. Выбраныя творы.

5. Беларусы ў Бітве за Монтэ-Касына.

6. Міхась Чарняўскі. Дзесяць бітваў.

7. Янка Брыль. Блакінты зьніч.

8. Генадзь Бураўкін. Жураўліная пара.

9. Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласьць.

10. Віталь Тарас. На выспе ўспамінаў.

 

Зьміцер Санько, галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія»:

1. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч.

2. Міхась Чарняўскі. Дзесяць бітваў.

3. Джордж. Байран. Дон Жуан. Прароцтва Дантэ.

4. Сяргей Панізьнік. Пры сьвячэньні...

5. Вячеслав Носевич. Традиционная белорусская деревня.

6. Вадзім Грудзько. Край.

7. Эрнест Ялугін. Альжырская пастка.

8. Р.Барадулін, В.Вітка, А.Вольскі й інш. Аз-Букі.

9. Даклад аб чалавечым разьвіцьці.

10. Аляксандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Спадчына Беларусі.

 

Павал Абрамовіч, выкладчык літаратурнай крытыкі, БДУ:

1. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць...

2. Арнольд Макмілін. Беларуская літаратура дыяспары.

3. Адам Глёбус. Дом.

4. Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры.

5. Онджэй Сэкара. Кніжка Фэрды Мураша.

6. 12+1 (Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай).

7. Месца выданьня – Парыж. Выбраныя старонкі часопісу "Моладзь" (1948-1954)

8. Алесь Бычкоўскі. Горад за 101-ым кілямэтрам.

9. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

10. Беларуская міталёгія.

 

Людміла Рублеўская, аглядальніца газэты «СБ - Беларусь сегодня»:

1. Аляксандар Аляксееў, Алег Лукашэвіч. Спадчына Беларусі.

2. Уладзімір Някляеў. Так.

3. Барыс Пятровіч. Шчасьце быць...

4. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

5. Віктар Шніп. Беларускае мора.

6. Эдуард Акулін. Непрычалены човен.

7. Аксана Спрынчан. Вершы ад А.

8. Адам Глёбус. Дом.

9. Вячаслаў Рагойша. Школьны літаратуразнаўчы слоўнік.

10. Васіль Гадулька. Голас.

 

Алесь Яўдаха, незалежны распаўсюднік(вынікі продажаў):

1. Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі 1795-2002.

2. Сяргей Абламейка. Egoiзмы.

3. Уладзімер Арлоў. Адкусі галаву вароне.

4. Яўген Мірановіч. Навейшая гісторыя Беларусі.

5. Беларуская міталёгія.

6. Сяргей Ёрш. Рыцар Свабоды.

7. Онджэй Сэкара. Кніжка Фэрды Мураша.

8. Альгірдас Юліюс Грэймас. Пра багоў і людзей; У пошуках этнічнай памяці.

9. Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры.

10. Мілаш Мацоўрак, Адольф Борн. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце.

 

Янка Саламевіч, гісторык культуры:

1. Часлаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе.

2. Беларусы. Т. 7. Вусна-паэтычная творчасць.

3. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадскія і культурыя дзеячы Беларусі.

4. Вячаслаў Рагойша. Школьны літаратуразнаўчы слоўнік.

5. Назвы населеных пунктаў Беларусі. Гарадзенская вобласьць.

6. Вэксьлер Пол. Гістарычная фаналёгія беларускае мовы.

7. Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласьць.

8. Янка Брыль. Блакінты зьніч.

9. Ян Чачот. Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года.

10. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч.

 


2004

Тэкст падаецца паводле выдання: Наша Ніва
Крыніца: Наша Ніва