Найлепшыя кнігі 2008

Сёлетняя дзесятка найлепшых кніг 2008 году выглядае так:
Спісы, найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:
  Кнігарня «Акадэмкніга» (дырэктарка Соф’я Жыбулеўская), Мінск:
  Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:
  Выстава на сядзібе БНФ:
  Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:
  Людміла Рублеўская, аглядальніца газеты «Беларусь сегодня»:
  Генадзь Сагановіч, гісторык:
  Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнавец:.
  Аляксандра Дынько, галоўная рэдактарка выдавецтва «Логвінаў»:
  Аляксандр Фядута, палітычны кансультант, выдавец:
  Марыйка Мартысевіч, літаратарка:
  Чарнякевіч Андрэй, гісторык, педагог:
  Андрэй Вашкевіч, гісторык:


Рэйтынг, складзены экспертамі «НН», узначальваюць «Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.», збор твораў Адама Станкевіча і «Магдэбургская Гародня» Юрыя Гардзеева.

Беларуская літаратура заложна ўрастае ў сусветную, а тая, рашуча прашыўшы моўныя перапоны, ужываецца ў тканку беларускай. Сёлетнюю дзесятку найлепшых узначальвае кніга перакладаў замежнай паэзіі.

Сёлета выйшла шмат якаснай літаратуры. Як адзначыла пісьменніца Людміла Рублеўская: «Пачала згадваць цікавыя выданні 2008 году — спісала цэлую старонку, і з прыкрасцю зразумела, што выбіраць давядзецца найлепшае з такога ж найлепшага. У запаветную «дзясятку» не далося пісаць ніводнага навукова-папулярнага выдання ці альбому кшталту «Калекцыйная спадчына Вялікага Княства» — столькі сёлета выдатнай паэзіі і прозы».

Са свайго боку гісторык з Гродна Андрэй Чарнякевіч уважае, што «гэта быў цалкам неблагі — як на цяперашнюю рэчаіснасць — год для гістарычнай кнігі».

Літаратуры за год выйшла так шмат, што амаль ніхто з экспертаў не ўспомніў кніг, якія пабачылі свет у першай палове 2008: выдатную «Цацачную краму» Леаніда Дранько-Майсюка, паэтычны зборнік «Дзевяностыя forever» Сяргея Прылуцкага і кнігу вершаў Пятра Васючэнкі «Піраміда Лінея».

З іншага боку, безумоўна вартыя, але выдадзеныя ў лістападзе—студзені «Мой шыбалет» Пятра Садоўскага, «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і іранічна-хуліганскі «Сабака» Юрася Пацюпы, проста не ўправіліся трапіць на чытацкае вока.

Стуль выспявае парада: хто хоча трапіць у шорт-лісты, мусіць выдавацца пры канцы лета — на пачатку восені. І пажадана, у недзяржаўных выдавецтвах.

Напрыклад, у нядаўна створаным выдавецтве «Галіяфы», што цягам году здзейсніла шэраг удалых праектаў, або ў «Лімарыусе», што на радасць аматарам тутэйшага працягваў сваю ціхую экспансію. Ці ў па-ранейшаму непахіснага «Логвінава». Дарэчы, другі год запар «Логвінаў» — выдавецтва году, хіба што сёлета вымушана падзяліць першынство з гродзенска-вроцлаўскім выдавецкім праектам.

Дзяржаўныя выдавецтвы? Яны, здаецца, настала адмовіліся адкрываць новыя імёны ды ўвогуле ўплываць на сучасны літаратурны працэс. Не хацелася б, але ўжо, пэўна, вымалёўваецца ніша для дзяржаўных выдавецтваў — хлебнае, але нейкае такое бязвольнае перавыдаванне беларускай класікі і выпуск календароў ды даведачнай літаратуры.

У спісах найлепшых кніг як няма леташняга разнабою, дык заўважаецца прынамсі доўгачаканая разнастайнасць жанраў. У спісах экспертамі незабытыя — паэзія (зборнікі Галіны Дубянецкай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча і Рыгора Барадуліна), дзіцячая літаратура — шведская дзяўчынка Піпі разам з вадзянікамі і дамавікамі з энцыклапедыі «Чароўны свет» глядзяцца побач з дарослымі кнігамі як найменей дарэчы. Як заўсёды багата прэзентавана эсэістыка (Данута Бічэль).

У спісы цалкам заслужана ўвайшоў таксама плён шматгадовае працы Юр’я Гардзеева — «Магдэбургская Гародня». Лішне вытлумачваць папулярнасць кніг, прысвечаных Васілю Быкаву.

***

Такім чынам… спярша хіба варта ўзгадаць кнігі, якія перамаглі ў кніжных рэйтынгах у мінулыя гады:

2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) — Лімарыус.

2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў — Інстытут беларусістыкі / ARCHE.

2007 — Павал Севярынец. Лісты зь лесу. — Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».

 

Выніковы спіс падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай сістэме. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.

 

Сёлетняя дзесятка найлепшых кніг 2008 году выглядае так:

1. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укладаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус — 41 бал.

2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі: збор твораў. Укл., прадмова і каментар Алеся Пашкевіча і Андрэя Вашкевіча. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / ARCHE. — 35 балаў.

3. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў XVI—XVIII ст. — Гродна-Ўроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 30 балаў.

4. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003). — Львоў: ВолЯ — 27 балаў.

5. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гродна-Вроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 24 балы.

6. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва». — 22 балы.

7. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас. — Гродна-Ўроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»). — 20 балаў.

8-9. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва», Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915). — Мінск: Беларуская навука — па 18 балаў.

10. Галіна Дубянецкая. Анадыямена: вершы. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Дзеяслова»). — 17 балаў.

Толькі на адзін пункт адстаў Барыс Пятровіч з кнігай «Жыць не страшна. Фрэскі». — Мінск: Медысонт. — 16 балаў.

Тры разы ў спісе ўзгадваюцца яшчэ кнігі Сяргея Харэўскага «Пра-моўленае» і Пётры Садоўскага «Мой шыбалет».

 

Спісы, найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:

Кнігарня «Акадэмкніга» (дырэктарка Соф’я Жыбулеўская), Мінск:

1. Колас Я. Збор твораў у 20 тамах. Том 4,5. — Мінск: Беларуская навука.

2. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі. —Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі.

3. Родны край. Адрыўны каляндар на 2009 год. —Мінск: Беларусь.

4. Ліхадзедаў Ш.А. Мінск: падарожжа ў часе. — Мінск: Тэхналогія.

5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст.

6. Рыгор Барадулін. Выбраныя творы. —Мінск: Кнігазбор.

7.Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха. Аповесць. — Мінск: Мастацкая літаратура.

8.Дзяніс Раманюк. Мой шлях Беларусь: Фотаальбом. — Мінск: Рыфтур.

9. Лявон Баршчэўскі. Еўраслоўнік. —Мінск: Радыёла-Плюс.

10. Цітоў А.К. Геральдыка Беларусі. Слоўнік-даведнік. — Мінск: МФКД.

 

Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:

1. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).

2. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца.

3. Бохан, Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVI стст. — Мінск: Логвінаў.

4. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах.

5. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.

6. Аляксей Талстоў. Бег. Раман. — Мінск: Галіяфы.

7. Сяргей Законнікаў. Дол. — Мінск: Галіяфы.

8.Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

9. Адам Мальдзіс. — Мінск: Беларускі кнігазбор.

10. Сяргей Харэўскі. Пра-моўленае. — Вільня: Выдавецтва Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту.

 

Выстава на сядзібе БНФ:

1. Кастусь Акула. Заўтра ёсць учора. Пер. з анг., прадм. Ірыны Верабей. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны», 15 том).

2. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца.

3. Пётр Краўчанка. Беларусь на ростанях: Нататкі дыпламата і палітыка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».

4. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгая панчоха. Пер. са шведскае Дзмітры Плакс. — Мінск: Зміцер Колас.

5. Уладзімір Арлоў. Імёны свабоды. — Радыё «Свабодная Еўропа» / Радыё «Свабода» (серыя «Бібліятэка Свабоды»).

 

Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:

1. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.

2. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).

3. Барыс Пятровіч. Жыць не страшна. Фрэскі. — Мінск: Медысонт.

4. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гродна-Вроцлаў.

5. Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады. Укл. Кастуся Цвіркі, Лідзіі Савік. — Мінск: Кнігазбор.

6. Павал Севярынец. Люблю Беларусь. — Вільня: Інстытут беларусістыкі / Кнігарня «Наша Ніва».

7. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

8. Класіка: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта; Кастусь Вераніцын. Тарас на Парнасе. Укл. Язэп Янушкевіч. — Мінск: Віктар Хурсік.

9. Віктар Карамазаў. Краса і воля: кніга пра Станіслава Жукоўскага. — Мінск: Медыял.

10. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет. — Радыё «Свабодная Еўропа» / Радыё «Свабода» (серыя «Бібліятэка Свабоды»).

11. Франц Сіўко. Дзень бубна. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

 

Людміла Рублеўская, аглядальніца газеты «Беларусь сегодня»:

1. Галасы з-за небакраю.

2. Віктар Шніп. Страла кахання, любові крыж. — Мінск: Мастацкая літаратура.

3. Барыс Пятровіч. Жыць не страшна: фрэскі.

4. Альгерд Бахарэвіч. Праклятыя госці сталіцы. Раман. — Мінск: Логвінаў.

5. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры.

6. Юры Станкевіч. Мільярд удараў. Аповесці, апавяданні, казкі. — Мінск: Галіяфы.

7. Віка Трэнас. Экзістэнцыйны пейзаж. — Мінск: Галіяфы.

8. Аксана Спрынчан. ЖываЯ. — Мінск: Мастацкая літаратура.

9. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.

10. Таццяна Сапач. Няхай не пакіне нас восень. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Дзеяслова»).

 

Генадзь Сагановіч, гісторык:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў XVI—XVIII ст.

2. Homo Нistoricus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А.Смаленчука з удзелам І.Дубянецкай. — Вільня: ЕГУ.

3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск: Экаперспектыва.

4. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546) / Кніга запісаў №30. Падрыхтаваў В.Мянжынскі. — Мінск: Беларуская навука.

5. Макараў, Максім. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. — Мінск: Экаперспектыва.

6. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XV—XVIIІ ст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Нав. рэдактары С. Сокал і А. Янушкевіч. — Мінск.

7. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).

8. Юры Бохан. Вайсковая справа ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. — Мінск: Беларуская навука.

9. Новікаў, Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст. Т. 2. — Мінск: Логвінаў.

10. Бароўскі, Барыс. Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны. — Мінск: Віктар Хурсік.

 

Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнавец:.

1. Галасы з-за небакраю.

2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі;

Адам Станкевіч. Выбранае. Укл. Уладзіміра Конана. — Мінск: Кнігазбор.

3. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі.

4. Расстраляная літаратура.

5. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).

6. Цітоў А.К. Геральдыка Беларусі. Слоўнік-даведнік. — Мінск: МФКД.

7. Юры Бохан. Вайсковая справа ў Вялікім Княстве Літоўскім…

8. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага.

9. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет.

10. Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). (укл., Фядута А. Лімарыюс, 2008)

 

Аляксандра Дынько, галоўная рэдактарка выдавецтва «Логвінаў»:

1. Івонка Сурвілла. Дарога. Стоўпцы—Капенгаген—Парыж—Мадрыд—Атава. — Мінск: радыё «Свабода».

2. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

3. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгая панчоха.

4. Ідыш-беларускі слоўнік. Укладаньне Алеся Астравуха. — Мінск: Медысонт.

5. Ева Вежнавец. Шлях дробнай сволачы. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

6. Галасы з-за небакраю.

7. Вера Бурлак, Віктар Жыбуль. Забі ў сабе Сакрата. Вершы. — Мінск: Галіяфы.

8. Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя.

9. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.

10. Валянціна Аксак. Ружоўніца. — Мінск: Логвінаў.

11. Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти.

 

Аляксандр Фядута, палітычны кансультант, выдавец:

1. Галасы з-за небакраю.

2. Таццяна Сапач. Няхай не пакіне нас восень.

3. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.

4. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

 

Марыйка Мартысевіч, літаратарка:

1. Міхал Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. Народны Альбом. — Мінск: Медысонт, 2008.

2. Андрэй Хадановіч. Бэрлібры.

3. Чала я не хіліў прад сілай. Анталогія беларускай паэзіі XV-XX стагоддзяў. Укл. Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі. Вроцлаў: «Калегіум Усходняй Еўропы».

4. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет.

5. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.

6. Павал Касцюкевіч. Душпастарскія спатканні для дачнікаў. — Мінск, Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

7. Сяргей Прылуцкі. Дзевяностыя forever. — Мінск: Медысонт. (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»).

8. Сяргей Харэўскі. Пра-моўленае. — Вільня: Выдавецтва ЕГУ.

9. Уладар Пярсцёнкаў. Пер. з анг. Дз. Магілеўцава і К. Курчанковай. — Мінск.

10. Галіна Дубянецкая. Анадыямена.

 

Чарнякевіч Андрэй, гісторык, педагог:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня…

2. Казлоўскі, М. Нашчадак слаўны крывічоў. Пра Адольфа Клімовіча. — Мінск: Кнігазбор.

3. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас.

4. Павал Сяўрук. Небыцця не існуе. — Гродна-Вроцлаў. (серыя «Гарадзенская бібліятэка»).

5. Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі.

6. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).

7. Романько, О. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. — Москва: Вече.

 

Андрэй Вашкевіч, гісторык:

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня…

2. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі.

3. Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960—2003).

4. Казлоўскі, М. Нашчадак слаўны крывічоў. Пра Адольфа Клімовіча. — Мінск: Кнігазбор.

5. Сяргей Харэўскі. Пра-моўленае.

6. Гісторыя Беларусі, ІІ-і том.

7. Сяргей Харэўскі. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі ў 1920—30 гады. — Вільня: Выдавецтва ЕГУ.

8. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915).

 

Павел Касцюкевіч

 

Цяпер хіт-парад паводле намінацыяў: паэзія, проза, перакладная літаратура, гістарычная кніга, эсэістыка з мемуарыстыкай.

 

Як ужо было адзначана раней, літаратуры летась было выдадзена багата як рэдка калі. Таму мы ў «НН» не ўтрымаліся і зрабілі ў дадатак хіт-парад найлепшых выданняў зніклага ў нябыце году паводле намінацыяў: проза, паэзія, перакладная і гістарычная кніга, а таксама эсэістыка.

 

Такім чынам, пяцёрка найлепшых гістарычных працаў з «неблагога для гістарычнай кнігі году» выглядае гэтак:

 

1. Юры Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў XVI—XVIII ст. — Гродна‑Ўроцлаў. (Серыя «Гарадзенская бібліятэка»).

2. Андрэй Унучак. «Наша Ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906—1915). — Мінск: Беларуская навука.

3. Міхась Казлоўскі. Нашчадак слаўных крывічоў. Пра Адольфа Клімовіча. — Мінск: Кнігазбор.

4. Юрый Бохан. Турнірныя традыцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVI стст. — Мінск: Логвінаў.

5. Homo Нistoricus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А.Смаленчука з удзелам І.Дубянецкай. — Вільня: ЕГУ.

 

Падзеяй кніжнага году была, безумоўна, і кніга Збору твораў Адама Станкевіча. У кнігу ўвайшлі розныя жанрам творы: эсэ, журналісцкія артыкулы, мэмуары, дзённікі і нарысы. А з кніг жывых аўтараў маем такі рэйтынг найлепшых кніг эсэістыкі:

 

1. Данута Бічэль. Хадзі на мой голас. — Городня-Ўроцлаў. (Серыя «Гарадзенская бібліятэка»).

2. Сяргей Харэўскі. Пра‑моўленае. — Вільня: Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

3. Пётра Садоўскі. Мой шыбалет. — Менск: радыё «Свабода». (Серыя «Бібліятэка Свабоды»).

4. Івонка Сурвілла. Дарога. Стоўпцы—Капенгаген—Парыж—Мадрыд—Атава. — Менск: радыё «Свабода». (Серыя «Бібліятэка Свабоды»).

 

Пяцёрка найлепшых кніг паэзіі 2008 году выглядае так:

 

1. Андрэй Хадановіч. Берлібры: гісторыя ў чатырох фільмах. — Мінск: Логвінаў (Серыя «Кнігарня «Наша Ніва»).

2. Галіна Дубянецкая. Анадыямена. Вершы. — Мінск: Медысонт. (Серыя «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».)

3. Міхал Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. «Народны альбом». — Мінск: Медысонт.

4. Таццяна Сапач. Няхай не пакіне нас восень. — Мінск: Медысонт (серыя «Бібліятэка Дзеяслова»).

5. Віктар Шніп. Страла кахання, любові крыж. — Мінск. Мастацкая літаратура.

 

А топ-спіс прозы — гэткі:

 

1. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман. — Мінск: Логвінаў. (Серыя «Кнігарня «Наша Ніва»).

2. Барыс Пятровіч. Жыць не страшна. Фрэскі. — Мінск: Медысонт.

3. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Раман. — Мінск: Логвінаў.

4. Ева Вежнавец. Шлях дробнай сволачы. — Мінск: Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

5-6. Аляксей Талстоў. Бег. Раман. — Мінск: Галіяфы; Павал Касцюкевіч. Душпастарскія спатканні для дачнікаў. — Мінск, Логвінаў / Кнігарня «Наша Ніва».

 

Да гіт-параду перакладной кнігі мы дазволілі сабе далучыць прыгаданыя экспертамі іншамоўныя слоўнікі, рупліўцы-укладальнікі якіх летась пацешылі дзвюма грунтоўнымі працамі:

 

1. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укладаў Міхась Скобла. —Мінск: Лімарыус.

2. Астрыд Ліндгрэн. Піпі Доўгая панчоха. — Пер. з шведзкае Зміцер Плакс. — Мінск: Зміцер Колас.

3. Чала я не хіліў прад сілай. Анталёгія беларускай паэзіі XV-XX стагодзьдзяў. Укл. Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі. — Уроцлаў: Калегіюм Усходняй Эўропы.

4. Алесь Астравух. Ідыш-беларускі слоўнік. — Мінск: Медысонт.

5. Лявон Баршчэўскі. Еўраслоўнік. — Мінск: Радыёла-Плюс.




Крыніца: Наша Ніва

Беларуская Палічка: http://knihi.com