Найлепшыя кнігі 2012

Дзясятка найлепшых кніг 2012 года выглядае так:
Андрэй Хадановіч, паэт:
Міхась Казлоўскі, краязнавец, рэдактар альманаха «Куфэрак Віленшчыны»:
Андрэй Вашкевіч, гісторык:
Аляксандр Фядута, літаратуразнавец:
Аксана Бязлепкіна, літаратуразнавец:
Алег Дзярновіч, гісторык:
Кнігарня «Логвінаў», Мінск:
«Кніжны салон», Мінск:
Інтэрнэт-кнігарня Prastora.by:
Акадэмкніга, Мінск:
Кнігарня «Эўрыка», Мінск:
Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў:


Найлепшай кнігай, на думку экспертаў «НН», стала «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча.

Ілюстрацый у кнізе — каля дзвюх тысяч. Карты, выявы старажытных дакументаў, фота гістарычных помнікаў, партрэты дзяржаўных дзеячаў... «За гэтую кніжку людзі, не вагаючыся, выкладалі па 350 тысяч. Яна папросту зрабіла нам план!» — кажа дырэктарка кнігарні «Логвінаў» Кацярына Пікірэня.

Тое, што «Вялікае Княства...» палічылі найлепшым, сведчыць і пра пастаянную цікавасць да тэмы гісторыі.

Сёлета эксперты назвалі амаль восем дзясяткаў кніг. Сярод іх пераважаюць навуковая літаратура і ўспаміны.

У першай дзясятцы дзве пазіцыі занялі пераклады замежнай літаратуры — Корчак і Ергавіч. Калі польскі аўтар даўно стаў класікай, дык баснійскі пісьменнік — сучаснік.

Сённяшную мастацкую прозу краіны ў топ-дзясятцы прадстаўляе Людміла Рублеўская. У дзясятку-2011 трапляў Андрэй Федарэнка, але сёлета ягоныя дзве кнігі назвалі толькі па адным разе.

Класіка ў дзясятцы прадстаўленая Геніюш і Быкавым. Выданні спецыфічныя. У першым выпадку — эпісталярый. У Быкава — раннія неапублікаваныя творы, незавершаная аўтабіяграфія, запісы з нататнікаў. Чытанне хутчэй на спецыялістаў і фанатаў.

У топ не трапіла ніводнай дэбютнай кнігі. Амаль няма паэзіі. Гэта ўражвае. Краіна паэтаў, як часам называлі Беларусь, у крызісе.

Нельга папракнуць экспертаў, што нейкі паэтычны зборнік прапусцілі. Тых, пра якія б цягам года гаварылі, фактычна і не было.

Толькі адну кнігу — Алесь Краўцэвіч «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі» — эксперты назвалі чатыры разы, астатнія — менш. Гэта праява таго, што беларуская культурная прастора па-ранейшаму ўяўляе сабой архіпелаг, а не мацярык.

Эксперты згадалі больш за трыццаць выдавецтваў, але сярод іх толькі тры знаходзяцца па-за сталіцай і яшчэ чатыры — у іншых краінах.

Рэгіянальныя выдавецкія асяродкі нешматлікія, дый выдаюць там збольшага даследаванні ўніверсітэцкіх выкладчыкаў ці мясцовых пісьменнікаў. Каторы год на рэгіянальным полі па нашых апытаннях першынство застаецца ў Гродне.

Лідарам па колькасці згаданых кніг сёлета стала дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сярод недзяржаўных — «Логвінаў».

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і г.д. Увыпадках кнігарань — па выніках продажаў.

 

Дзясятка найлепшых кніг 2012 года выглядае так:

 

1. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. — Славакія: Kalligram. — 25 балаў.

2. Януш Корчак. Трохтомнік: Кароль Мацюсь Першы; Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве; Кайтусь-чарадзей / Пераклад з польскай. — Мінск: Логвінаў. — 21.

3-6. Мiхась Мушынскi. Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа. — Мінск: Беларуская навука.

Азбукоўнiк i лiчылка. Укл. Зося Кустава. — Мінск: Мастацкая лiтаратура.

Міленка Ергавіч. Іншала, Мадона, іншала / Пераклад з баснійскай Сяргея Шупы — Мінск: Зміцер Колас.

Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы: з эпісталярнай спадчыны (1964-1983). — Гродна/Уроцлаў. — Па 20.

7. Сяргей Дубавец. Майстроўня. Гiсторыя аднаго цуду. — Радыё «Свабода». — 19.

8. Альгерд Бахарэвiч. Гамбургскi рахунак Бахарэвiча. — Радыё «Свабода». — 16.

9. Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі. — Мінск: Святлана Татарнікава. — 15.

10. Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў. — Гродна/Уроцлаў.

Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. — Мінск: Рэдакцыя газеты «Звязда». — Па 13.

 

Андрэй Хадановіч, паэт:

 

1. Януш Корчак. Трохтомнік.

2. Міленка Ергавіч. Іншала, Мадона, іншала.

3. Тадэвуш Ружэвіч. Без. Выбраныя вершы / Пераклад з польскай Марыны Казлоўскай. — Мінск: Колас.

4. Валянцін Акудовіч. Кніга пра Нішто. — Мінск: Логвінаў.

5. Uladzimier Arloū. Śvieciacca vokny, dy nikoha za jimi. Вершы. — Мінск: Логвінаў.

6. Юлія Шарова. Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. — Мінск: электроннае выданне.

7. Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. — Мінск: Кнігазбор.

8. Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча.

9. Уладзімір Сцяпан. Адна капейка. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

Віктар Шалкевіч. Мястэчка G... і ваколіцы.

10. Наста Манцэвіч. Птушкі. — Мінск: Логвінаў.

Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза. — Мінск: Логвінаў.

Анка Упала. Дрэва энталіпт. — Мінск: Логвінаў.

 

Міхась Казлоўскі, краязнавец, рэдактар альманаха «Куфэрак Віленшчыны»:

 

1. Лявон Юрэвіч. Шматгалосы эпісталярыум. гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. — Мінск: Кнігазбор.

2. Ларыса Геніюш...

3. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега.

4. Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула.

5. Сяргей Дубавец. Майстроўня.

6. Аркадзь Ліцьвін. Галс. Аповесць з 1734 года. — Гродна.

7. Вячаслаў Рагойша. Мой трыглаў: кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. — Мінск: Кнігазбор.

8. Уладзімір Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX — I-й палове XX ст. (да 1939 г.). — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

9. Яўген Кулік. Жыццяпіс: успаміны, згадкі, фотаздымкі. — Мінск: Дзіксенд.

10. Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў. — Гродна/Уроцлаў.

 

Андрэй Вашкевіч, гісторык:

 

1. Ян Шумскі. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953) / Пераклад з польскай. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

2. Полацк. 1150. Кніга-фотаальбом. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

3. Уладзімір Ляхоўскі. Ад гоманаўцаў да гайсакоў...

4. Барыс Данілюк. Азіраючыся расой выетымі вачыма. Успаміны.

5. Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы...

6. Рыгор Семашкевіч. Янка Купала і беларускае адраджэнне. — Маладзечна: друкарня «Перамога».

7. Прэс-фота Беларусі-2011. Фотаальбом.

8. Сяргей Харэўскі. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу. — Вільня: ЕГУ.

9. Дзмітрый Люцік. Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года, Гарадзенская бібліятэка, 2012. — Гродна/Уроцлаў.

10. Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі.

 

Аляксандр Фядута, літаратуразнавец:

 

1. Мiхась Мушынскi. Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа.

2. Янка Юхнавец. Паэзiя. — Мінск: Лiмарыус.

3. Азбукоўнiк i лiчылка.

4. Альгерд Бахарэвiч. Гамбургскi рахунак Бахарэвiча.

5. Янка Купала. Мне сняцца сны аб Беларусi: успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы. — Мінск: Мастацкая лiтаратура.

6. Станіслаў Шушкевіч. Моя жизнь, крушение и воскрешение СССР. — Масква: РОССПЭН.

7. Сяргей Дубавец. Майстроўня. Гiсторыя аднаго цуда.

8. Януш Корчак. Трохтомнік

9. Уладзiмiр Караткевiч. Збор твораў у 25 тамах. Том 1. — Мінск: Мастацкая лiтаратура.

10. Барыс Данiлюк. Азiраючыся расой выетымi вачыма: успаміны. — Мінск: Лiмарыус.

 

Аксана Бязлепкіна, літаратуразнавец:

 

1. Ігар Запрудскі. Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мінск: Выдавецтва БДУ.

2. Максім Танк. На камні, жалезе і золаце: успаміны, эсэ, прысвячэнні. Укл. У. Казбярук. — Мінск: Мастацкая літаратура.

3. Тэрэза Голуб. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларуская навука.

4. Дзяніс Марціновіч. «Донжуанскі спіс» Караткевіча. — Мінск: Чатыры чвэрці.

5. Алена Брава. Рай даўно перанаселены. — Мінск: Галіяфы.

6. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега.

7. Андрэй Федарэнка . Ланцуг. — Мінск: Мастацкая літаратура.

8. Юлія Шарова. Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік.

9. Андрэй Федарэнка. Сечка. — Мінск: Галіяфы.

10. Уладзіслаў Бубен. Марцін і кацяня. — Мінск: Мастацкая літаратура.

 

Алег Дзярновіч, гісторык:

 

1. Вацлаў Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Факсіміле. — Мінск: Мастацкая літаратура.

2. Мішэль Уэльбэк. Магчымасць выспы. Пераклад з французскай Змітра Коласа. — Мінск: Зміцер Колас.

3. Сяргей Дубавец. Майстроўня...

4. Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі. — Вільня: Істытут беларусістыкі.

5.Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча.

6. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае.

7. Міленка Ергавіч. Іншала, Мадона, іншала.

8. Валенцій Ваньковіч. Альбом. — Мінск: Беларусь.

9. Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі.

10. Прэс-фота Беларусі 2011. Фотаальбом.

 

Кнігарня «Логвінаў», Мінск:

 

1. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае.

2. Альгерд Бахарэвіч. Шабаны. Раман. — Мінск: Галіяфы.

3. Януш Корчак. Трохтомнік.

4. Міленка Ергавіч. Іншала, Мадона, іншала.

5. Прэс--фота Беларусі-2011. Фотаальбом. — Мінск: Логвінаў.

6. Станіслаў Ліс-Блонскі. Балахоўцы / Пераклад з польскай. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

7. Валянцін Акудовіч. Кніга пра Нішто.

8. Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў.

9. Максім Танк. Абвяржэнне. Сто выбраных вершаў. Укладальнік Андрэй Хадановіч. — Мінск: Логвінаў.

10. Сяргей Дубавец. Майстроўня.

 

«Кніжны салон», Мінск:

 

1. Мiхась Мушынскi. Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа.

2. Юрый Лаўрык. Кнігі і кнігазборы куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў сярэдзіне ХVІІ ст. — Мінск: Тэхналогія.

3. Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя. — Мінск: БІП — Інстытут правазнаўства.

4. Нікольскі Яўген. История Великого княжества Литовского и Московского царства в прозе Всеволода Соловьева. — Мінск: В. Хурсік.

5. Валянцін Урублеўскі. Великий дух Беларуси: (мифы и реальность). — Мінск: Логвінаў.

6. Аляксандр Чаромін. Туровское княжество (Х-ХІV). — Мінск: Паліграфкамбінат імя Я.Коласа.

7. Аляксей Шаланда. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-ХVІІІ стст.: геральдычна�-сфрагістычныя нарысы. — Мінск: Беларуская навука.

8. Восіп Пшацлаўскі. Калейдаскоп успамінаў: У 2 т / пераклад з расійскай Марыны Чарнякевіч. — Мінск: Лімарыус.

9. Віктар Шалкевіч. Мястэчка G…і ваколіцы. — Мінск: Кнігазбор.

10. Валерый Казакоў. Абібокі. Мініяцюры. — Мінск: Кнігазбор.

 

Інтэрнэт-кнігарня Prastora.by:

 

1. Азбукоўнiк i лiчылка.

2. Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў.

3. Дзе Купала начавала. Народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі. — Мінск: Мастацкая літаратура.

4. Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла. — Радыё «Свабода».

5. Першая беларуская гаспадарча-кулінарная энцыклапедыя : Літоўская гаспадыня... / Пераклад з польскай. — Мінск: Беларусь.

6. Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы...

7. Я — чалавек. Вершы для дашкольнага ўзросту. — Мінск: Мастацкая літаратура.

8. Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі.

9. Uladzimier Arloū. Śvieciacca vokny, dy nikoha za jimi.

10.Ірына Клімковіч. Калі адчыняюцца нябёсы: міфалагічныя замалёўкі. — Мінск: Мастацкая літаратура.

 

Акадэмкніга, Мінск:

 

1. Уладзімір Арлоў, Зміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае.

2. Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі.

3. Фёдар Піскуноў. Вялікі слоўнік беларускай мовы. — Мінск: Колас.

4. Сяргей Аляхновіч. Руслан Салей. Simply the best : просто лучший. — Мінск: Медысонт.

5. Вадзім Дзеружынскі. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФУАінфарм.

6. Сяргей Плыткевіч. Планета Беларусь. Фотаальбом. — Мінск: Рыфтур.

7. Наталля Батракова. Миг бесконечности. — Мінск: Рэгістр.

8. Уладзiмiр Караткевiч. Збор твораў у 25 тамах. Том 1.

 

Кнігарня «Эўрыка», Мінск:

 

1. Беларуска-рускі слоўнік у 3 тамах. Т 1. Выданне 4. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

2. Эдуард Самусенко. Беларусь и Отечественная война 1812 года: исторические очерки и эссе. — Мінск: Беларусь.

3. Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIIIV вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-ХVIII вв…— Мінск: Беларуская навука.

4. Фёдар Чарняўскі. Ураднікі Менскага ваяводства XVI-XVIII стст. Біяграфічны даведнік. — Мінск: Зміцер Колас.

5. Аляксандр Рагалёў. Скрытый смысл географических названий, легенд и преданий (по материалам Беларуси). — Гомель: Барк.

6. Алесь Савіцкі. Пісьмо ў рай: раман-споведзь. — Мінск: Мастацкая літаратура.

7. Наталья Батракова. Миг бесконечности.

8. Аляксей Якімовіч. Каб мама ўсміхалася: апавяданні, казкі, смяшынкі. — Мінск: Народная асвета.

9. Азбукоўнiк i лiчылка.

 

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў:

 

2011 — Адам Бабарэка. Збор твораў у 2 тамах.

2010 — Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне.

2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус.

2008 — Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла.

2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу.




Крыніца: Наша Ніва

Беларуская Палічка: http://knihi.com