epub
 
падключыць
слоўнікі

Новы Запавет

Поўны сьпіс выданьняў (Выпраўлены і правераны) (с)"Часасловец"

- ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1926. – 86 с.1

- ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1927. – 80 с.

- ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, б.д. [1927(?)] – 62 с.

- ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1928. – 51 с.

- Паводле Марка Сьв. Эвангельле. – б.м. [Лодзь: Компас], б.д. [1929-1930]. – 31 с.2

- НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. – Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931. – 353 с. + 93 с.3

- НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. – Лёндан: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1948. – 353 + 93 с.4

- НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ – Таронта, Канада: Глабальнае місіянэрскае радыёслужэньне, 1985. – 353 + 93 с.

- НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ. – [Без пазнакі месца выдання]: Біблейскія грамадства, 1991. – 353 + 93 с.

1 Паводле Г.Пікарды і ягоных крыніцаў - менавіта гэтае выданьне было першым. Дакладныя дадзеныя знойдзены ў каталогу Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі. Падарунак Вітаўта і Зоры Кіпель.

2 Указаньне на задняй вокладцы: Гэльсынкі. Паводле Г.Пікарды - друк заставаўся ў выд. "Компас", Лодзь. Пачынаючы з гэтага выданьня ужываецца новы шрыфт.

3 Наклад, паводле Г. Пікарды - 25.000 асобнікаў.

4 усе 4 выданьні адбыліся без зьменаў (акрамя зьменаў стылю тытульнай старонкі у 3-4 выданьнях, выгляду вокладкі і дадзеных пра друк).

Сьпіс выданьняў (шырокараспаўсюджаны і недакладны): публікацыя ў Архэ

Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:

- Алена Глагоўская - «...Хоць бы і памёр, жыць будзе» Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955)

- Гай Пікарда - Нябеснае полымя: Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931)

- Ян Пятроўскі Антон Луцкевіч - арыстакрат беларускае думкі

- Ігар Бараноўскі - Лукаш Дзекуць-Малей - кароткая біяграфія са збору паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"(сайт "Берасьцейская вясна")

- Біяграфія Антона Луцкевіча (Вікіпедыя)

Тэкст падаецца паводле выданьня "Новы Запавет і Псальмы, 1931"

Пераклад: 1925-1931

Новы Запавет
  Паводле Мацьве́я Сьвятое Эвангельле
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
    Разьдзе́л 17
    Разьдзе́л 18
    Разьдзе́л 19
    Разьдзе́л 20
    Разьдзе́л 21
    Разьдзе́л 22
    Разьдзе́л 23
    Разьдзе́л 24
    Разьдзе́л 25
    Разьдзе́л 26
    Разьдзе́л 27
    Разьдзе́л 28
  Паводле Марка Сьвятое Эвангельле
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
  Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
    Разьдзе́л 17
    Разьдзе́л 18
    Разьдзе́л 19
    Разьдзе́л 20
    Разьдзе́л 21
    Разьдзе́л 22
    Разьдзе́л 23
    Разьдзе́л 24
  Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
    Разьдзе́л 17
    Разьдзе́л 18
    Разьдзе́л 19
    Разьдзе́л 20
    Разьдзе́л 21
  Дзе́яньні Сьвятых Апосталаў
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
    Разьдзе́л 17
    Разьдзе́л 18
    Разьдзе́л 19
    Разьдзе́л 20
    Разьдзе́л 21
    Разьдзе́л 22
    Разьдзе́л 23
    Разьдзе́л 24
    Разьдзе́л 25
    Разьдзе́л 26
    Разьдзе́л 27
    Разьдзе́л 28
  Саборнае пасланьне сьвятога Апостала Якуба
    Разьдзел 1
    Разьдзел 2
    Разьдзел 3
    Разьдзел 4
    Разьдзел 5
  Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Пётры
    Разьдзел 1
    Разьдзел 2
    Разьдзел 3
    Разьдзел 4
    Разьдзел 5
  Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Пётры
    Разьдзел 1
    Разьдзел 2
    Разьдзел 3
  Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
    Разьдзел 1
    Разьдзел 2
    Разьдзел 3
    Разьдзел 4
    Разьдзел 5
  Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
    Разьдзел 1
  Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
    Разьдзел 1
  Саборнае пасланьне сьвятога Апостала Юды
    Разьдзел 1
  Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
  Пе́ршае Пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
  Другое Пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
  Пасланьне да Галятаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
  Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
  Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
  Пасланьне да Каласянаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
  Пе́ршае Пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
  Другое Пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
  Пе́ршае Пасланьне да Цімахве́я сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
  Другое Пасланьне да Цімахве́я сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
  Пасланьне да Ціта сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
  Пасланьне да Філімона сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
  Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
  Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова
    Разьдзе́л 1
    Разьдзе́л 2
    Разьдзе́л 3
    Разьдзе́л 4
    Разьдзе́л 5
    Разьдзе́л 6
    Разьдзе́л 7
    Разьдзе́л 8
    Разьдзе́л 9
    Разьдзе́л 10
    Разьдзе́л 11
    Разьдзе́л 12
    Разьдзе́л 13
    Разьдзе́л 14
    Разьдзе́л 15
    Разьдзе́л 16
    Разьдзе́л 17
    Разьдзе́л 18
    Разьдзе́л 19
    Разьдзе́л 20
    Разьдзе́л 21
    Разьдзе́л 22


Новы Запавет

 

 

 

Паводле Мацьве́я Сьвятое Эвангельле

 

 

Разьдзе́л 1

1 Кніга радаво́ду Ісуса Хрыста, cына Давідавага, сына Аўраа́мавага.

2 Аўраам спарадзіў Ісаака; Ісаак спарадзіў Якава; Якаў спарадзіў Юду і братоў яго;

3 Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;

4 Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;

5 Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руфі;

6 Авід спарадзіў Ясе́я; Ясе́й спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Салямона ад Ур’явай;

7 Салямон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;

8 Аса спарадзіў Ясафата; Ясафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Озію;

9 Озія спарадзіў Яфама; Яфам спарадзіў Ахаза; Ахаз спарадзіў Язэкію;

10 Язэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Іосію;

11 Іосія спарадзіў Якіма; Якім спарадзіў Яхоньню ды братоў яго, перад перасяле́ньнем у Вавілон.

12 Пасьля-ж перасяле́ньня ў Вавілон Яхоньня спарадзіў Саляфііла; Саляфііл спарадзіў Зарававэ́ля;

13 Зарававэ́ль спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліакіма; Эліакім спарадзіў Азора;

14 Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда;

15 Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матфана; Матфан спарадзіў Якава;

16 Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад каторай нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос.

17 Гэтак усіх радоў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць радоў; і ад Давіда да перасяле́ньня ў Вавілон чатырнаццаць радоў; і ад перасяле́ньня ў Вавілон да Хрыста чатырнаццаць радоў.

18 Ражство Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маткі Яго Марыі з Язэпам, ране́й іхняга вясе́льля, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.

19 Язэп жа, муж яе́, будучы праведным і ня хочучы агаласіць яе́, хаце́ў тайком адпусьціць яе́.

20 Але, калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ўва сьне́ і сказаў: Язэп, сын Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;

21 вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён спасе́ людзе́й Сваіх ад грахоў іх.

22 А ўсё гэтае зда́рылася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:

23 вось Дзяўчына пры́йме ў нутро і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Эмануіл, гэта значыць: з намі Бог (Ісая 7, 1).

24 Устаўшы зо́-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,

25 і ня ве́даў яе́, ажно нарадзіла Сына свайго першароднага, і ён даў Яму імя: Ісус.

 

Разьдзе́л 2

1 Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляе́ме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім ма́гі з усходу і кажуць:

2 Дзе́ народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.

3 Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўве́сь Ерузалім з ім.

4 I, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзе́ нале́жа нарадзіцца Хрысту?

5 Яны-ж сказалі яму: у Віфляе́ме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:

6 I ты, Віфляе́м, зямля́ Юдзіна, нічым ня ме́ншы за ва́яводзтвы Юдавы, бо з цябе́ выйдзе Правады́р, Каторы ўпасе́ народ Мой Ізраільскі (Міх. 5, 2).

7 Тады Ірад, тайком прыклікаўшы ма́гаў, вы́ведаў ад іх час зьяўле́ньня зоркі.

8 I, паслаўшы іх у Віфляе́м, сказаў: пайдзе́це, добра разьве́дайце пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мяне́, каб і мне́ пайсьці пакланіцца Яму.

9 Яны, выслухаўшы цара́, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце прыйшоўшы не супынілася над ме́сцам, дзе́ было Дзіця.

10 Угле́дзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю ра́дасьцяй.

11 І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.

12 I, ме́ўшы ў сьне́ нака́з ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.

13 Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьне́ Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табе́; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.

14 Ён устаў уначы́, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.

15 I там быў да сьме́рці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго (Осія 11, 1).

16 Тады Ірад, угле́дзіўшы, што ма́гі з яго пасьмяяліся, ве́льмі разгне́ваўся і паслаў выбіць усіх дзяце́й у Віфляе́ме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які вы́ведаў ад ма́гаў.

17 Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:

18 Голас у Раме чутны, плач і рыданьне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзе́цях сваіх і ня хоча ўце́шыцца, бо іх няма (Ерам. 31, 15).

19 Па сьме́рці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьне́ зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце

20 і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памёрлі шукаўшыя душы Дзіцяці.

21 Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.

22 А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай заме́ст Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьне́, пайшоў у ме́жы Галіле́йскія.

23 I, прыйшоўшы, асе́ў у ме́сьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назаве́цца. (Суд. 13, 5 )

 

Разьдзе́л 3

1 У тыя дні прыходзіць Іоан Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай

2 і кажучы: пакайцеея, бо наблізілася царства нябе́снае.

3 Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: голас гука́ючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, про́стымі рабе́це сьце́жкі Яму (Ісая 40, 3).

4 Сам жа Іоан ме́ў адзе́ньне з вярблю́давага валосься і скураны́ пояс на паясьніцы сваёй, а ядою яго была шаранча́ і дзікі мёд.

5 Тады Ерузалім ды ўся Юдэя і ўсе́ ваколіцы Іорданскія выходзілі да яго

6 і хрысьціліся ў яго ў Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.

7 Убачыўшы-ж многа фарысэяў і садуке́яў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: плод яхіднавы! Хто навучыў вас уцякаць ад будучага гне́ву?

8 Учыніце-ж плады, дастойныя пакаяньня,

9 і ня думайце гаварыць у думках сваіх: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каме́ньняў гэтых падняць дзяце́й Аўрааму.

10 Ужо й сяке́ра ля караня́ дзярэў ляжыць: кожнае дрэва, якое не дае́ плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.

11 Я хрышчу вас у вадзе́ ў пакаяньне, але той, што йдзе́ за мною, дужэйшы за мяне́, я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.

12 Лапа́та Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём неўгасаючым.

13 Тады прыходзіць Ісус з Галіле́і на Іордан да Іоана хрысьціцца ў яго.

14 Іоан жа ўстрымліваў Яго, кажучы: мне́ трэба хрысьціцца ў Цябе́, а Ты прыходзіш да мяне́.

15 Але Ісус сказаў яму ў адказ: пакінь цяпе́р; бо гэтак нам нале́жыць выпаўніць усякую праўду. Тады Іоан дапускае Яго.

16 I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўгле́дзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галу́б, і спускаўся на Яго.

17 I вось голас з не́ба гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю.

 

Разьдзе́л 4

1 Тады Ісус заве́дзены быў Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.

2 I, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захаце́ў е́сьці.

3 I прыступіўся да Яго спаку́сьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб каме́ньні гэтыя зрабіліся хле́бамі.

4 Ён жа адказаў яму: напісана: ня хле́бам адным жыць будзе чалаве́к, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых (Другазак. 8, 3).

5 Потым бярэ Яго д’ябал у сьвятое ме́ста і стаўляе на крыле́ храму

6 ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябе́, і на руках панясуць Цябе́, каб не спаткнуўся аб ка́мень нагою Твае́ю (Пс. 90, 11—12).

7 Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго (Другазак. 6, 16).

8 Ізноў бярэ Яго нячысты на ве́льмі высокую гару і паказвае Яму ўсе́ царствы сьве́ту і сла́ву іх.

9 I кажа Яму: усё гэтае дам Табе́, калі ўпаўшы паклонішся мне́.

10 Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шата́н; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).

11 Тады пакідае Яго д’ябал; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.

12 Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галіле́ю.

13 I, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асе́ў у Капэрнауме прыморскім, у ме́стах Завулонавых і Нэфалімавых,

14 каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:

15 зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галіле́я паганская,

16 народ, се́дзячы ў це́мры, угле́дзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзе́лі ў краіне й це́ню сьме́рці, зазьзяла сьвятло. (Ісая 9, 1—2)

17 З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася царства нябе́снае.

18 Прахо́дзячы-ж недалёка мора Галіле́йскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых се́ткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,

19 і кажа ім: ідзе́це за Мною, і Я зраблю вас лаўца́мі чалаве́каў.

20 I яны зараз жа, пакінуўшы се́ці, пайшлі за Ім.

21 Ідучы стуль дале́й, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзе́явага і Яна, брата яго, у чаўне́ з Завядзе́ем, бацькам іх, пра́ўлючых се́ці свае́, і паклікаў іх.

22 I яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

23 I хадзіў Ісус па ўсёй Галіле́і, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды ле́чучы ўсякую хворасьць і ўсякую не́мач у людзе́й.

24 I прайшлі аб Ім чуткі па ўсёй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.

25 I йшло за Ім множства народу з Галіле́і і Дзесяцігра́дзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.

 

Разьдзе́л 5

1 Убачыўшы грамады народу, Ён узышоў на гару́, і, калі се́ў, прыступілі да Яго вучні Яго.

2 I Ён, расчыніўшы вусны Свае́, навучаў іх кажучы:

3 Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябе́снае.

4 Шчасьлівыя пла́чучыя, бо яны ўце́шацца.

5 Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьле́дуюць зямлю.

6 Шчасьлівыя галодныя і пра́гнучыя праўды, бо яны насы́цяцца.

7 Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваны.

8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

9 Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названы.

10 Шчасьлівыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябе́снае.

11 Шчасьлівыя вы, калі будуць зьдзе́кавацца над вамі і перасьле́даваць вас і ўсяляк несправядліва абгава́рываць вас за Мяне́.

12 Радуйцеся і це́шцеся, бо вялікая нагаро́да вашая на не́бе; так гналі і прарокаў, якія былі ране́й за вас.

13 Вы соль зямлі; калі-ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе́ сало́наю? Яна ўжо ні на во́шта не надае́цца, хіба́ толькі вы́кінуць яе́ вон на патапта́ньне людзям.

14 Вы сьвятло́ сьве́ту. Ня можа ме́ста схавацца, стоячы на ве́рсе гары.

15 I, засьвяціўшы сьве́чку, не стаўляюць яе́ пад судзінай, але на ліхтары́, і сьве́ціць усім, хто ёсьць у доме.

16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьве́ціць перад людзьмі, каб яны ба́чылі вашыя добрыя дзе́яньні і уславілі Айца́ вашага, што ў нябёсах.

17 Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але выпаўніць.

18 Бо запраўды́ кажу вам: пакуль не праміне́ не́ба й зямля, ніводная йота ці рыса не праміне́ з закону, пакуль ня вы́паўніцца ўсё.

19 Вось жа, хто парушыць адну з гэтых найме́ншых за́паведзяў і навучыць таго людзе́й, той найме́ншым названы будзе ў Царстве Нябе́сным; а хто выпаўніць і навучыць, той вялікім названы будзе ў Царстве Нябе́сным.

20 Бо кажу вам, калі сьвятасьць ваша не перавысіць сьвятасьці кніжнікаў і фарысэяў, то вы ня ўвойдзеце ў Царства Нябе́снае.

21 Вы чулі, што ска́зана старадаўным: не забівай; хто-ж заб’е́, падлягае суду (Выхад. 20, 13).

22 А Я кажу вам, што ўсякі, хто гне́ваецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: рака́, падлягае сынэдрыону, а хто скажа шалёны, падлягае гее́ньне агняво́й.

23 I калі ты прынясе́ш ахвяру тваю на ахвярнік і там прыпомніш, што брат твой ма́е штось проці цябе́,

24 пакінь там ахвяру перад ахвярнікам і пайдзі пе́рш пагадзіся з братам тваім, а тады ўжо прыйдзі і прынясі ахвяру тваю.

25 Гадзі́ся з супраці́ўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе́ судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе́ слузе́, і ня ўкінулі-б цябе́ ў цямніцу.

26 Запраўды́ кажу табе́: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.

27 Вы чулі, што сказана старадаўным: ня блудзі (Выхад 20, 14).

28 А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну з блу́днымі ду́мкамі, ужо блудзіць з ёю ў сэрцы сваім.

29 Калі-ж правае вока тваё спакушае цябе́, вырві яго і кінь ад сябе́, бо ляпе́й табе́, каб загінуў адзін чле́н це́ла твайго, чымся ўсё це́ла тваё будзе ўкі́нена ў гее́нну.

30 I калі правая рука твая спакушае цябе́, адсякі́ яе́ і кінь ад сябе́, бо ляпе́й табе́, каб загінуў адзін з чле́наў тваіх, чымся ўсё це́ла тваё будзе ўкінена ў гее́нну.

31 Сказана таксама, што, калі хто разлуча́ецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй разво́д (Другазак. 24, 1).

32 А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю апрача віны блуду, той робіць яе́ распусьніцаю.

33 Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: не ламай прысягі, але спаўняй перад Богам прысягі твае́ (Левіт. 19, 12 Другазак. 23, 21).

34 А Я кажу вам: не прысягай саўсім: ні не́бам, бо яно пасад Божы;

35 ні зямлёю, бо яна падножжа ног Яго, ні Ерузалімам, бо ён ме́ста вялікага Цара́;

36 ні галавою сваеёй не прысягай, бо ня можаш ніводнага воласа зрабіць бе́лым ці чорным.

37 Але няхай будзе слова вашае: але́, але́; не́, не́; а што больш таго, тое ад злога.

38 Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб (Выхад 21, 24).

39 А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдэрыць цябе́ ў правую шчаку́, павярні да яго і другую,

40 і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе́ сарочку, аддай яму й во́пратку;

41 і хто прымусіць цябе́ ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьве́.

42 Про́сячаму ў цябе́ дай і ня ўхіляйся ад таго, хто хоча ў цябе́ пазычыць.

43 Вы чулі, што сказана: любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго. (Левіт. 19, 17—18 )

44 А Я кажу вам: любе́це ворагаў вашых, сла́ўце праклінаючых вас, рабе́це дабро ненавідзячым вас і мале́цеся за крыўдзячых вас і перасьле́дуючых вас,

45 каб сталіся сынамі Айца вашага, што ў нябёсах, бо Ён зага́двае сонцу свайму ўсхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

46 Бо, калі вы будзеце любіць лю́бячых вас, якая вам нагарода? Ці-ж ня тое самае робяць і мытнікі?

47 I калі вы віта́еце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці-ж ня гэтак робяць і пагане?

48 Будзьце-ж беззага́ннымі, як беззаганны Аце́ц ваш, што ў нябёсах.

 

Разьдзе́л 6

1 Глядзе́це, не давайце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, што ў Нябёсах.

2 Дык вось, калі дае́ш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў школах і на вуліцах, каб выхвалялі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо дастаюць нагароду.

3 У цябе́-ж, калі ты до́рыш, няхай ле́вая рука твая ня ве́дае, што робіць правая,

4 каб міласьціна твая была ўто́ена, і Аце́ц твой, які бачыць уто́енае, нагародзіць цябе́ яўна.

5 I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у школах і на вуглах вуліцаў прыстоіваць молячыся, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды́ кажу вам, што яны ўжо дастаюць нагароду сваю.

6 Ты-ж, калі молішся, увайдзі ў камору тваю і, зачыніўшыся, памаліся Айцу Твайму, які Сам ута́йне, і Аце́ц твой, ві́дзячы ўто́енае, нагародзіць цябе яўна.

7 А молячыся не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў многасло́ўі сваім будуць пачуты.

8 Ня будзьце падобны да іх, бо ве́дае Аце́ц ваш, у чым вы ма́еце патрэбу, ране́й, чым папросіце ў Яго.

9 Маліцеся-ж вось гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у нябёсах! няхай сьвяціцца імя Тваё;

10 Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у не́бе, так і на зямлі.

11 Хле́б на́ш штодзе́нны дай нам сягоньня.

12 I даруй нам даўгі нашыя, як і мы даро́вуем даўжніко́м нашым;

13 і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога. Бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава наве́кі. Амін.

14 Бо, калі вы даро́вуеце людзям правіннасьці іх, то і вам даруе Аце́ц ваш, што ў нябёсах;

15 а калі ня будзеце дароўваць людзям правіннасьцяў іх, то і Аце́ц ваш не даруе вам вашых правіннасьцяў.

16 Гэтак сама, калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Запраўды́ кажу вам, што яны ўжо атрымо́ўваюць нагароду сваю.

17 А ты, калі посьціш, пама́ж галаву тваю і ўмый аблічча тваё,

18 каб не перад людзьмі каза́цца посьцячым, але перад Айцом тваім, што ўто́ены, і Аце́ц твой, ба́чучы ўтоенае, нагародзіць цябе́ яўна.

19 Ня зьбірайце сабе́ скарбаў на зямлі, дзе́ моль і іржа нішчыць, і дзе́ зладзе́і падка́пываюцца і крадуць;

20 але зьбірайце сабе́ скарбы на не́бе, дзе́ ні моль, ні іржа ня нішчыць, і дзе́ зладзе́і не падкапываюцца і не крадуць.

21 Бо дзе́ скарб ваш, там будзе й сэрца вашае.

22 Сьве́тачам це́ла ёсьць вока. Вось жа, калі вока тваё будзе яснае, то ўсё це́ла тваё будзе прасьве́тленае.

23 Калі-ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё це́ла тваё будзе ў це́мры. I вось, калі сьвятло́, што ў табе́, ёсьць це́мра, дык якая-ж це́мра сама́?

24 Ніхто ня можа служыць двом паном; бо ці пе́ршага будзе ненавідзець, а другога любіць, ці пе́ршаму пачне спрыяць, а аб другога нядба́ць. Ня можаце служыць Богу і маммоне.

25 Вось чаму й кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, што́ вам е́сьці і што́ піць, ні дзеля це́ла вашага, у вошта адзе́цца. Ці-ж душа ня больш за е́жу, і це́ла за адзе́жу?

26 Паглядзе́це на птушак нябе́сных, што ня се́юць, ня жнуць і ня зьбіраюць да сьвірнаў, і Аце́ц ваш Нябе́сны корміць іх; хіба́-ж вы ня ле́пшыя за іх?

27 Дый хто з вас сваёй турботай можа дадаць сабе́ росту хоць на адзін локаць?

28 I аб адзе́ньне чаго турбуецеся? Паглядзе́це на палявыя ліле́і, як яны растуць: не працуюць, не прадуць;

29 а Я кажу вам, што й Салямон у-ва ўсёй сла́ве сваёй не адзяваўся так, як кожная з іх.

30 Калі-ж траву палявую, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці не бале́й таго вас, малаве́рныя?

31 Дык вось, ня турбуйцеся й не кажэце: што́ нам е́сьць? ці: што́ піць? ці: ў вошта адзе́цца?

32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, дый Аце́ц ваш нябесны ве́дае, што ўсё гэтае вам патрэбна.

33 Шукайце-ж пе́рш царства Божага і праўды Яго, а тое ўсё прыложыцца вам.

34 Дык ня турбуйцеся аб заўтрашні дзе́нь, бо заўтрашні дзе́нь сам будзе турбавацца аб сваё. Годзе для кожнага дня свайго ліха.

 

Разьдзе́л 7

1 Ня судзіце, каб ня былі асу́джаны.

2 Бо якім судом су́дзіце, такім будзеце су́джаны; і якою ме́ркаю ме́раеце, гэткаю і вам адме́раюць.

3 I што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а пале́на ў сваім воку не адчува́еш?

4 Ці як скажаш брату свайму: дай, я выму сучок з вока твайго, а вось у тваім воку пале́на?

5 Крывадушнік! Дастань пе́рш пале́на з вока твайго і тады ўгле́дзіш, як дастаць сучок з вока брата твайго.

6 Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі сваімі і, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 Прасе́це, і будзе вам да́дзена; шукайце і знойдзеце; сту́кайцеся, і адчыняць вам.

8 Бо кожны, хто просіць, дастае́, і хто шукае, знаходзіць, і хто сту́каенца, таму адчыняць.

9 Ці ёсьць між вамі чалаве́к, у якога сын калі папросіць хле́ба, ён даў бы яму ка́мень?

10 I калі папросіць рыбы, даў бы яму зьмяю?

11 Дык, калі вы, будучы благімі, уме́еце даваць добрае дзе́цям вашым, тым бале́й Аце́ц ваш, што ў Нябёсах, дасьць добрае просячым у Яго.

12 Вось жа ўсё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабе́це і вы ім; бо гэта закон і прарокі.

13 Уваходзьце праз це́сныя вароты, бо шырокі вароты і вольны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто йдзе́ імі;

14 бо це́сны вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і ве́льмі мала хто знаходзіць іх.

15 Сьцеражэцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у аве́чай скуры, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпе́жныя.

16 Па пладох іх пазна́еце іх. Ці зьбіраюць з цярноўніка вінаград, або з асоту фігі?.

17 Гэтак усякае добрае дрэва дае́ і плады добрыя, а благое дрэва дае́ і плады благія.

18 Ня можа дрэва добрае даваць благіх пладоў, ні благое дрэва даваць добрых пладоў.

19 Усякае дрэва, што не дае́ць добрага пло́ду, ссякаюць і кідаюць у агонь.

20 Дык па пладох іх пазна́еце іх.

21 Ня ўсякі, хто кажа Мне: Госпадзе! Госпадзе!, увойдзе ў царства Нябе́снае, а той, хто выпаўняе волю Айца Майго, што ў Нябёсах.

22 Многія скажуць Мне́ ў той дзе́нь: Госпадзе, Госпадзе! Ці не Тваім іме́ньнем мы праро́чылі? і ці не Тваім іме́ньнем выганялі дэманаў і ці не Тваім іме́ньнем многія цуды чынілі?

23 I тады скажу ім: Я ніколі ня ве́даў вас; адыйдзе́цеся ад Мяне́, вы, што чыніце беззаконьне.

24 Вось жа кожнага, хто слу́хае словы Мае́ гэтыя і выпаўняе іх, прыраўную да чалаве́ка мудрага, які пабудаваў дом свой на ка́мені.

25 I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і паімчаліся на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў пастаўлены на ка́мені.

26 А ўсякі, хто слухае словы Мае́ і не выпаўняе іх, падобны да чалаве́ка неразумнага, які пабудаваў дом свой на пяску.

27 I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і наляглі на дом той, і ён заваліўся, і была вялікая руіна яго.

28 I, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Яго вучэньня,

29 бо Ён вучыў, як той, хто мае́ ўладу, ды ня так, як кніжнікі й фарысэі.

 

Разьдзе́л 8

1 Калі-ж Ён зыйшоў з гары, за Ім пайшло вялікае множства народу.

2 I вось, падыйшоў пракажоны і, кла́няючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне́ ачысьціць.

3 I, працягну́ўшы руку, Ісус дакрану́ўся да яго і сказаў: хачу, будзь чысты.

4 I ён ураз жа ачысьціўся ад праказы. I кажа яму Ісус: глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэніку і прынясі дар, які павяле́у́ Майсе́й дзеля сьве́дчаньня ім.

5 Калі-ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго з просьбаю сотнік, кажучы:

6 Госпадзе! хлопец мой ляжыць дома спараліжава́ны і страшэнна мучыцца.

7 Ісус кажа яму: Я прыйду і вылячу яго.

8 Сотнік жа ў адказ сказаў: Госпадзе! Я ня варт, каб ты ўвайшоў да мяне́ пад страху́, але скажы адно толькі слова, і паздараве́е хлопец мой.

9 Бо і сам я паднявольны чалаве́к, дый маю пад сабою жаўне́раў, і кажу аднаму: пайдзі, і ідзе́; і другому: прыйдзі, і прыходзіць; і рабу майму: зрабі тое, і зробіць.

10 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, што йшлі за Ім: запраўды́ кажу вам: і ў Ізраілю Я не знайшоў гэткае ве́ры.

11 Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з усхо́ду і за́хаду і засядуць за стол з Аўраамам і Ісаакам і Якавам у Царстве Нябе́сным;

12 а сыны царства будуць укінены ў це́мру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.

13 I сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты паве́рыў, няхай так табе́ будзе. I паздараве́ў хлопец яго ў тую-ж гадзіну.

14 I, прыйшоўшы ў дом Пётры, Ісус угле́дзіў це́шчу яго ляжучы ў гара́чцы.

15 I дакрану́ўся да рукі яе́, і гара́чка пакінула яе́, і яна ўстала і служыла ім.

16 Калі-ж надыйшоў ве́чар, да Яго прывялі шмат людзе́й, апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духаў сло́вам і вярнуў усім хворым здароўе,

17 каб збыло́ся сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: Ён узяў на Сябе́ нашыя нядужасьці і вылячыў хваробы нашыя (Іеая 53, 4).

18 Убачыўшы-ж наво́кал сябе́ множства народу, Ісус вяле́ў вучням Сваім адплыць на той бок.

19 Тады адзін кніжнік, падыйшоўшы, сказаў Яму: Вучыцель, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.

20 I кажа яму Ісус: лісы маюць но́ры і птушкі нябе́сныя гнёзды, а Сын Чалаве́чы ня мае дзе́ скланіць галаву́.

21 Другі-ж спасярод вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволь мне́ пайсьці і пахаваць бацьку майго.

22 Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх нябожчыкаў.

23 I, калі ўвайшоў Ён у чо́вен, за Ім пайшлі вучні Яго.

24 I вось, узьняло́ся вялікае ўзрушэньне на моры, ажно хвалі пачалі заліваць човен, а Ён спаў.

25 Тады, прыступіўшыся да Яго, разбудзілі Яго вучні Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас: гінем!

26 I кажа ім: чаго вы баіцёся, малаве́ры? Потым, устаўшы, загада́ў вятро́м і мо́ру, і зрабілася вялікая ціша.

27 А людзі дзівіліся й гаварылі: хто гэта, што й вятры і мо́ра слу́хаюцца Яго?

28 I, калі Ён прыбыў на той бе́раг у зямлю Гергісінскую, насустрэчу Яму выйшлі з магілы двое апанаваных чарто́м, страшэнна злыя, так што ніхто не адважа́ўся праходзіць тэй дарогай.

29 I вось яны закрычэлі, кажучы: што нам і Табе́, Ісусе, Сыну Божы? Ці прыйшоў Ты сюды перад часам мучыць нас?

30 Непадалёк жа ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіне́й.

31 I дэманы прасілі Яго, кажучы: калі нас выганяеш, то пашлі нас у гурт сьвіне́й.

32 I Ён сказаў ім: ідзіце. I тыя, выйшаўшы, увайшлі ў гурт сьвінячы. I вось уве́сь гурт сьвіне́й кінуўся з кручы ў мора і па́гіб у вадзе́.

33 Пастухі-ж уцяклі і, прыйшоўшы ў ме́ста, расказалі аб усім і аб тых, што ў іх сядзе́ў нячысты.

34 I вось, усё ме́ста выйшла насустрэчу Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў ад ме́жаў іх.

 

Разьдзе́л 9

1 I, увайшоўшы ў човен, Ён перанлыў назад і прыйшоў у сваё ме́ста.

2 I вось, прыне́сьлі да Яго спараліжава́нага, ляжучы на пасьце́лі. I, ба́чучы ве́ру іх, Ісус сказаў спараліжава́наму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табе́ грахі тваі.

3 Ды вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе́: Ён блюзьніць.

4 Ісус жа, бачучы думкі іх, сказаў: на што благое ў сэрцах вашых?

5 Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе́ грахі, ці сказаць: устань ды хадзі?

6 Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжава́наму), устань, вазьмі пасьце́ль тваю і йдзі ў дом твой.

7 I, устаўшы, узяў пасьце́ль сваю ды пайшоў у дом свой.

8 Народ жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даўшага такую ўладу людзям.

9 I, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалаве́ка, се́дзячы ля мытніцы, званага Мацьве́ем, і кажа яму: ідзі сьле́дам за Мною. I, устаўшы, ён пайшоў за Ім.

10 I ста́лася, як Ісус сядзе́ў за сталом у доме, дык вось многа мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і пасе́лі за стол з Ім і вучнямі Яго.

11 I, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Вучыцель ваш е́сьць і п’е́ць з мытнікамі і грэшнікамі?

12 Ісус жа, начуўшы гэтае, сказаў Ім: не́ здаровым патрэбен ле́кар, а хворым.

13 Пайдзе́це, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў не́ справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня (Осія 6, 6).

14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць?

15 I сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны вясе́льнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.

16 I ніхто старое вопраткі ня ла́піць новаю ла́ткаю, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая.

17 I ня ўліваюць віна маладога ў старыя мяхі́, бо разрываюцца мяхі́, і віно выцякае, і мяхі́ гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхі́, і захоўваецца тое і другое.

18 Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго не́йкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачка́ мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яе́ руку Тваю, і яна ажыве́.

19 I, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго.

20 I вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крываце́чу, падыйшла ззаду і дакрану́лася да краю вопраткі Яго,

21 бо яна думала сабе́: як толькі дакрану́ся да вопраткі Яго, паздараве́ю.

22 Ісус жа, аглянуўшыся і ўгле́дзіўшы яе́, кажа: мацуйся, дачка! ве́ра твая выратавала цябе́. I жанчына гэная з тае́ пары паздараве́ла.

23 I тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, угле́дзіўшы жале́йнікаў і ўзварушаных людзе́й,

24 сказаў ім: разыдзе́цеся; бо ня ўме́рла дзяўча́тка, але сьпіць. I сьмяяліся з Яго.

25 Калі-ж людзе́й вывелі, Ён, увайшоўшы, узяў яе́ за руку, і дзяўча́тка ўстала.

26 I разыйшла́ся чутка аб тым на ўсёй гэнай зямлі.

27 Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім пайшлі два сьляпыя і клікалі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў.

28 Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. I кажа ім Ісус: ці ве́рыце вы, што Я магу гэтае зрао́іць? Яны адказваюць: але́, Госпадзе!

29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай паводле ве́ры вашае ста́нецца вам.

30 I расчыніліся вочы іх. I Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня ве́даў.

31 А яны, выйшаўшы, абвясьцілі аб Ім па ўсёй гэнай зямлі.

32 Калі-ж тыя выходзілі, то прывялі да Яго чалаве́ка нямо́га, апанава́нага нячыстым.

33 І, калі дэман быў вы́гнаны, нямы загаварыў, і народ дзівіўся, кажучы: ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілю.

34 А фарысэі гаварылі: імем кня́зя дэманаў выганяе Ён злых духаў.

35 I хадзіў Ісус па ўсіх ме́стах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую не́мач у людзе́й.

36 Гле́дзячы на грамады народу, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцярушаныя, быццам аве́чкі без пастуха.

37 Тады кажа вучням Сваім: жніво́ багатае, ды работнікаў мала.

38 Дык прасе́це Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво́ сваё.

 

Разьдзе́л 10

1 I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі ду́хамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую не́мач.

2 А дванаццацёх апосталаў іме́ньні вось якія: пе́ршы Сымон, называны Пятро́м, і Андрэй, брат яго, Якаў Завядзе́яў і Іоан, брат яго,

3 Філіп і Баўтраме́й, Хама́ і Мацьве́й мытнік, Якаў Алфе́яў і Ляўве́й, празваны Фадзе́ем,

4 Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.

5 Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і нака́зваў ім, гаворачы: на шлях пага́наў ня ўзыходзьце і ў ме́ста Самарыйскае не ўваходзьце;

6 але ідзе́це найбале́й да загінуўшых аве́ц дому Ізраілявага.

7 А хо́дзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Царства Нябе́снае.

8 Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дарма́ дасталі, дарма́ давайце.

9 Не бярэце з сабою ні золата, ні серабра, ні ме́дзі ў поясы сваі,

10 ні торбы на дарогу, ні дзьвёх адзе́жын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варт стравы сваёй.

11 У якое-б ме́ста ці сяло ні прыйшлі вы, даве́давайцеся, хто ў ім дастойны, і там аставайцеся, пакуль ня выйдзеце.

12 А, уваходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: мір дому гэтаму.

13 I, калі дом будзе дастойны, мір ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, то мір ваш да вас ве́рнецца.

14 А калі хто ня пры́йме вас і ня будзе слухаць слоў вашых, то, выходзячы з дому ці з ме́ста таго, атрасе́це пыл з ног вашых.

15 Запраўды́ кажу вам: ле́пш будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзе́нь суда́, чымся ме́сту таму.

16 Вось Я пасылаю вас, як аве́ц сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьме́і, і простыя, як галубы.

17 Сьцеражэцеся людзе́й: бо яны будуць аддаваць вас у суд і ў школах сваіх будуць біць вас.

18 I павядуць вас да валадароў і царо́ў за Мяне́, дзеля сьве́дчаньня перад імі й паганамі.

19 Калі-ж будуць выдаваць вас, ня дбайце аб тое, як і што вам гаварыць, бо вам у той час будзе да́дзена, што сказаць.

20 Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.

21 Выдаваціме брат брата і бацька сына на сьме́рць; і паўстануць дзе́ці на бацькоў і пазабіваюць іх;

22 і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але, хто вы́цярпіць да канца́, спасён будзе.

23 Калі-ж будуць выганяць вас з аднаго ме́ста, уцякайце ў другое, бо запраўды́ кажу вам: не а́бойдзеце йшчэ ме́стаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалаве́чы.

24 Вучань ня вышэй за вучыцеля свайго, і слуга ня вышэй за гаспадара свайго.

25 Годзе для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі, каб ён быў, як гаспадар яго. Калі гаспадара дому назвалі вэльзэвулам, тым бале́й хатніх ягоных.

26 Дык ня бойцеся-ж іх: бо няма нічога ўкрытага, каб ня вы́явілася, ні патайно́га, што ня сталася-б вядомым.

27 Што кажу вам у цемнаце́, гаварэце пры сьвятле́; і што наву́ха чуеце, абвяшчайце са стрэхаў.

28 I ня бойцеся тых, што забіваюць це́ла, а душы ня могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і це́ла загубіць у гее́ньне.

29 Ці ж ня два вераб’і прадаюцца за ассары? I ніводзін з іх не ўпадзе́ на зямлю бяз волі Айца вашага.

30 У вас жа і валасы на галаве́ палічаны.

31 Ня бойцеся-ж: вы ле́пшыя за многіх вераб’ёў.

32 Вось жа ўсякага, хто Мяне́ прызнава́ціме перад людзьмі, таго й Я прызна́ю перад Айцом Маім, што ў нябёсах.

33 А хто адрачэцца ад Мяне́ перад людзьмі, ад таго й Я адракуся перад Айцом Маім, што ў нябёсах.

34 Ня думайце, што Я прыйшоў прыне́сьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прыне́сьці, але ме́ч.

35 Бо Я прыйшоў разлучыць чалаве́ка з бацькам яго і дачку з маткаю яе́ і няве́стку з сьвякроўю яе́.

36 I во́рагі чалаве́ку хатнія яго.

37 Хто любіць бацьку ці матку бале́й за Мяне́, ня варт Мяне́; і хто любіць сына ці дачку бале́й за Мяне́, ня варт Мяне́.

38 I хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе́ за Мною, той ня варт Мяне́.

39 Хто зьберажэ душу сваю, загубіць яе́; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне́, зьберажэ яе́.

40 Хто прыймае вас, прыймае Мяне́, а хто прыймае Мяне́, прыймае Паслаўшага Мяне́.

41 Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастае́ нагароду прарока; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, дастае́ нагароду справядлівага.

42 I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі чарай сьцюдзёнай вады ў імя вучня, запраўды́ кажу вам, ня страціць нагароды свае́.

 

Разьдзе́л 11

1 I сталася: як скончыў Ісус навучаць дванаццацёх вучняў Сваіх, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у ме́стах іх.

2 Іоан жа, пачуўшы ў вязьніцы аб дзе́яньнях Хрыстовых, паслаў двух вучняў сваіх

3 сказаць Яму: ці Ты Той, што павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?

4 I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзе́це, абвясьціце Іоану, што́ чуеце і бачыце.

5 Сьляпыя відзяць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памёршыя ўваскрасаюць і ўбогія абвяшчаюць Эвангельле.

6 I шчасьлівы, хто не спакусіцца праз мяне́.

7 Калі-ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Іоана: чаго глядзе́ць хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну, што ад ве́тру хістаецца?

8 Што-ж убачыць хадзілі вы? можа чалаве́ка, адзе́тага ў мяккія адзе́жы? Вось тыя, што адзяюцца ў мяккія адзе́жы, знаходяцца ў царскіх харо́мах.

9 Што-ж убачыць хадзілі вы? прарока? Запраўды́ кажу вам: і больш за прарока.

10 Бо ён той, пра якога́ напісана: вось Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1).

11 Запраўды́ кажу вам: з роджаных жанчынамі не паўставаў вялікшы за Іоана Хрысьціцеля; але найме́ншы ў царстве нябе́сным вялікшы за яго.

12 Ад дзён Іоана Хрысьціцеля дагэтуль царства нябе́снае сілаю дасягаецца, і гвалтаўнікі́ захопліваюць яго.

13 Бо ўсе́ прарокі й закон прарочылі да Іоана.

14 I, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому нале́жыць прыйсьці.

15 Хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

16 Але каму ўпадо́блю род гэты? Ён падобен да хлапчаня́таў, што сядзяць на рынку і, зварачаючыся да сваіх сяброў,

17 кажуць: мы йгралі вам на жале́йцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі.

18 Бо прыйшоў Іоан, які ня е́сьць, ня п’е́; і кажуць: у ім злы дух.

19 Прыйшоў Сын Чалаве́чы, які е́сьць і п’е́; і кажуць: вось чалаве́к, які любіць е́сьць і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў. I апраўдана мудрасьць дзяцьмі яе́.

20 Тады пачаў Ён дакара́ць ме́сты, у якіх найбале́й вы́явілася моц Яго, за тое, што яны не пака́яліся.

21 Го́ра табе́, Харазін! го́ра табе́, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сыдоне вы́явілася моц, што вы́яўлена ў вас, то даўно б яны ў валасяніцы і ў по́пелі пака́яліся.

22 Але кажу вам: Тыру й Сыдону лягчэй будзе ў дзе́нь судны, чымся вам.

23 I ты, Капэрнаум, што ажно да не́ба ўзьнёсся, ажно да пе́кла ўпадзе́ш, бо, калі-б у Садоме вы́явілася моц, вы́яўленая ў табе́, то ён ператрываў бы па сёньняшні дзе́нь.

24 Дык жа кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзе́нь судны, чымся табе́.

25 I, адказываючы, у той час Ісус сказаў: сла́ўлю Цябе́, Аце́ц, Госпад не́ба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і выявіў тое дзе́цям

26 Так, Аце́ц, бо гэткая была Твая добрая воля.

27 Усё Мне́ перада́на Айцом Маім, і ніхто ня знае Сына апрача Айца; і Айца ня знае ніхто апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.

28 Прыйдзе́це да Мяне́ ўсе́ працуючыя і абцяжоныя, і Я супакою вас.

29 Вазьме́це ярмо Маё на сябе́ і наўчыцеся ад Мяне́: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.

30 Бо ярмо Мае́ любае і цяжар Мой лёгкі.

 

Разьдзе́л 12

1 У той час праходзіў Ісус у суботу засе́янымі палямі; вучні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і е́сьці.

2 Фарысэі-ж, угле́дзіўшы гэтае, сказалі Яму: вось вучні Тваі робяць, чаго ня гожа рабіць у суботу.

3 Ён жа сказаў ім: ці-ж вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захаце́ў е́сьці сам і быўшыя з ім?

4 Як ён увайшоў у дом Божы і е́ў хлябы́ ахвярныя, якіх не нале́жала е́сьці ні яму, ні быўшым з ім, а толькі адным сьвяшчэнікам?

5 Яшчэ ці-ж ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвяшчэнікі ў царкве́ парушаюць суботу, аднак бязьвінныя?

6 Кажу-ж вам, што тут ёсьць вялікшы за царкву.

7 Калі-б вы разуме́лі, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, то не асудзілі-б бязьвінных (Осія 6, 6).

8 Бо Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і суботы.

9 I, адыйшоўшы адтуль, увайшоў Ён у школу іх.

10 I вось там быў чалаве́к сухарукі. I спыталіся у Ісуса, каб абвінаваціць Яго: ці гожа аздараўляць у суботу?

11 Ён жа сказаў ім: хто з вас, маючы адну аўцу, калі яна ў суботу ўпадзе́ ў яму, ня возьме яе́ і ня выцягне?

12 На колькі-ж ле́пшы чалаве́к за аўцу? Значыць, можна ў суботу рабіць дабро.

13 Тады кажа гэнаму чалаве́ку: выцягні руку тваю! I той выцягнуў: і ста́лася яна здаровая, як другая.

14 Фарысэі-ж, вы́йшаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, ве́даючы, пайшоў адтуль.

15 I пайшло́ сьле́дам за Ім множства народу, і Ён аздараўляў іх усіх.

16 I забараніў ім выяўляць Яго,

17 каб збыло́ся сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:

18 Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улю́блены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і абве́сьціць народам суд.

19 Ня будзе свары́цца, ані загало́сіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.

20 Трысьціны надло́манай не перало́міць і лёну тле́ючага не зага́сіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.

21 I ў імя Яго будуць спадзявацца народы (Ісая 42, 1-4).

22 Тады прывялі да Яго апанаванага злым духам сьляпога й нямога, і аздаравіў яго, так што сьляпы й нямы стаў гаварыць і бачыць.

23 I дзівіўся ўве́сь народ і гаварыў: ці ня гэта сын Давідаў?

24 Фарысэі-ж, пачуўшы гэтае, сказалі: Ён выганяе злых духаў ня йначай, як сілаю Вэльзэвула, князя злых духаў.

25 Але Ісус, ве́даючы думкі іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшыся само ў сабе́, апусьце́е; і ўсякае ме́ста, ці дом, разьдзяліўшыся сам у сабе́, ня ўстоіць.

26 I калі злы дух злога духа выганяе, то ён разьдзяліўся сам у сабе́: як можа ўстайць царства яго?

27 I, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чые́ю сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі.

28 А калі Я Духам Божым выганяю нячыстых, то, значыцца, прыйшло да вас царства Божае.

29 Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы яго, калі ране́й ня зьвяжа асілка і тады абрабуе дом яго.

30 Хто не са Мною, той проці Мяне́; і хто ня зьбірае са Мною, той марна траціць.

31 Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і ганьбава́ньне дару́юцца чалаве́кам, а ганьбава́ньне Духа не даруецца чалаве́кам.

32 Калі хто скажа слова на Сына Чалаве́чага, дару́ецца яму; калі-ж хто скажа на Духа Сьвятога, не дару́ецца яму ні ў гэтым ве́ку, ні ў будучым.

33 Або прызна́йце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызна́йце дрэва благім і плод яго благім, бо дрэва пазнае́цца паводле плоду.

34 Родзе га́давы! як вы можаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэрца гавораць вусны.

35 Добры чалаве́к з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалаве́к з благога скарбу выносіць благое.

36 Кажу-ж вам, што за ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у дзе́нь суду́.

37 Бо паводле слоў сваіх будзеш апра́ўданы і наводле слоў сваіх будзеш засу́джаны.

38 Тады некато́рыя з кніжнікаў і фарысэяў сказалі: Вучыцель! хаце́лася-б нам ад Цябе́ знак бачыць.

39 Ён жа сказаў ім у адказ: род лукавы й чужало́жны шукае знако́ў, і знакі́ ня будуць да́дзены яму, апрача знаку Іоны прарока.

40 Бо, як Іона быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалаве́чы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.

41 Мужы Ніневійскія ўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пака́яліся ад навукі Іоны; і вось тут больш, чым Іона.

42 Царыца паўднёвая паўстане на суд з родам гэтым і засудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямо́навай; і вось тут больш, чым Салямон.

43 Калі нячысты дух выйдзе з чалаве́ка, то блука́ецца на бязво́дзьдзі, шука́ючы супако́ю, і не знаходзіць.

44 Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. I, прыйшоўшы, знаходзіць яго незаня́тым, вымеценым і прыбра́ным.

45 Тады йдзе́ й бярэ з сабою се́м другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалаве́ка таго апошняе бывае горш пе́ршага. Так будзе і з гэтым родам благім.

46 Калі-ж Ён яшчэ гаварыў да народу, вось маці Яго і браты Яго стаялі вонках, хо́чучы гаварыць з Ім.

47 I не́хта сказаў Яму: вось маці Твая і браты Тваі стаяць вонках, хо́чучы гаварыць з Табою.

48 Ён жа сказаў у адказ гаварыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі?

49 I, паказаўшы рукою Сваею на ву́чняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Мае́;

50 бо хто будзе выпаўняць волю Айца́ Майго, што ў нябёсах, той Мне́ брат і сястра і маці.

 

Разьдзе́л 13

1 У той жа дзе́нь, выйшаўшы з дому, Ісус се́ў ля мора.

2 I зыйшлося да Яго множства народу, так што Ён увайшоў у човен і се́ў, а ўве́сь народ стаяў на бе́разе.

3 I гаварыў ім многа прыпо́весьцямі, кажучы: вось выйшаў се́йбіт се́яць.

4 I, калі ён се́яў, іншае ўпала пры дарозе; і наляце́лі птушкі і паклявалі гэнае.

5 Іншае ўпала на ме́сца камяністае, дзе́ ня шмат было зямлі; і зараз узыйшло, бо зямля была ня глыбока.

6 Калі-ж узыйшло сонца, павя́ла і, ня ме́ўшы караня, засохла.

7 Іншае ўпала ў цярніну, і вырасла цярніна і заглушыла гэнае.

8 Іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзесят, іншае-ж у трыццаць.

9 Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!

10 I, прыступіўшыся, вучні сказалі Яму: дзеля чаго гаворыш ім прыпо́весьцямі?

11 Ён сказаў ім у адказ: дзеля таго, што вам да́дзена ве́даць тайны царства Нябе́снага, а ім ня да́дзена.

12 Бо, хто ма́е, таму да́дзена будзе і пабо́льшае, а хто ня ма́е, у таго ады́мецца й тое, што ма́е.

13 Дзеля таго гавару ім прыповесьцямі, што яны гле́дзячы ня бачаць і слухаючы ня чуюць і не разуме́юць.

14 I збываецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: слыхам слу́хаць будзеце і не зразуме́еце, і вачыма глядзе́ць будзеце і ня ўгле́дзіце.

15 Бо агрубе́ла сэрца людзёў гэтых, і вушамі з нату́гаю чуюць і вочы свае́ заплюшчылі, каб ня ўгле́дзіць вачыма й не пачуць вушыма і не зразуме́ць сэрцам, ды каб не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх. (Ісая 6, 9—10)

16 Вашыя-ж шчасьлівыя вочы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць.

17 Бо запраўды́ кажу вам, што многія прарокі і пра́веднікі хаце́лі бачыць, што́ вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, што́ вы чуеце, і ня чулі.

18 Вы-ж вы́слухайце значэньне прыповесьці пра се́йбіта.

19 Да ўсякага, хто слу́хае слова аб царстве і не разуме́е, прыходзіць благі́ і крадзе́ пасе́янае ў сэрцы яго; вось каго азначае насе́янае пры дарозе.

20 А пасе́янае на камяністых мясцо́х азначае таго, хто чуе слова і зараз жа з ра́дасьцяй прыймае яго;

21 але ня ма́е ў сабе́ караня і няста́лы: калі надыходзіць бяда ці перасьле́даваньне слова, зараз адступа́ецца.

22 А пасе́янае ў цярніне азначае таго, хто чуе слова, але кло́паты ве́ку гэтага і пава́бнасьць багацьця заглушаюць слова, і стае́цца яно бясплодным.

23 Пасе́янае-ж на до́брай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разуме́е: гэткі дасьць плод, — і адзін дае́ сто, іншы шэсьцьдзесят, а іншы трыццаць.

24 Другую прыпо́весьць даў Ён ім, кажучы: царства Нябе́снае падобнае да чалаве́ка, што пасе́яў добрае се́мя на полі сваім.

25 Калі-ж людзі спалі, прыйшоў во́раг яго і пасе́яў між пшаніцаю ку́калю і пайшоў.

26 Калі-ж збажына́ ўзыйшла́ і дала плод, тады паказаўся ку́каль.

27 Прыйшоўшы-ж слугі гаспадара дому сказалі яму: пане, хіба благое насе́ньне се́яў ты на полі тваім? скуль у ім ку́каль?

28 Ён жа сказаў ім: вораг зрабіў гэтае. А слугі сказалі яму: хочаш, мы пойдзем вы́палаць яго?

29 Але ён сказаў: не́; каб, выбіраючы ку́каль, вы не павырывалі разам і пшаніцы.

30 Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва́; і ў час жніва́ я скажу жанцам: зьбярэце пе́рш ку́каль і зьвяжэце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.

31 Другую прыпо́весьць даў Ён ім, кажучы: Царства Нябе́снае падобна да зярняці гарчычнага́, якое чалаве́к узяў і пасе́яў на полі сваім.

32 Яно ме́ншае за ўсякае се́мя, але, калі вырасьце, бывае больш за ўсе́ расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябе́сныя і хаваюцца ў ве́цьці яго.

33 Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: Царства Нябе́снае падобна да рашчы́ны, якую жанчына ўзяўшы палажыла ў тры ме́ры мукі, дакуль ня скісла ўсё.

34 Усё гэтае Ісус гаварыў народу прыповесьцямі і бяз прыпо́весьці не гаварыў ім,

35 каб збылося сказанае праз прарока, каторы кажа: адчыню́ ў прыповесьцях вусны Мае́; выкажу ўтоенае ад стварэньня сьве́ту. (Псал. 77, 2)

36 Тады Ісус, адпусьціўшы народ, увайшоў у дом. I прыступіліся да Яго вучні Яго і сказалі: растлумач нам прыповесьць аб ку́калі на полі.

37 Ён жа сказаў ім у адказ: се́йбіт до́брага насе́ньня ёсьць Сын Чалаве́чы.

38 Поле ёсьць сьве́т, добрае насе́ньне — гэта сыны царства, а ку́каль — сыны́ благога;

39 во́раг, што пасе́яў іх, ёсьць злы дух; жніво́ ёсьць сканчэньне сьве́ту, а жанцы — Ангелы.

40 Вось жа, як зьбіраюць ку́каль, агнём паляць; так будзе пры сканчэньні сьве́ту гэтага.

41 Пашле́ Сын Чалаве́чы Ангелаў сваіх, і зьбяруць з царства яго ўсё, што спакуша́е, і ўсіх, хто робіць беззаконьне.

42 I ўкінуць іх у пе́ч вагністую: там будзе плач і скрыгата́ньне зубоў.

43 Тады пра́веднікі зазьяюць, як сонца, у царстве Айца іх. Хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

44 Яшчэ падобна царства Нябе́снае да ска́рбу, схава́нага ў полі, які знайшо́ўшы чалаве́к прытаі́ў і ў радасьці ад гэтага йдзе́ і прадае́ ўсё, што мае, і купляе гэнае поле.

45 Яшчэ падобна царства Нябе́снае да купца, які шукае добрых пэрлаў

46 і, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, пайшоў і прадаў усё, што ме́ў, і купіў яе́.

47 Яшчэ падобна царства Нябе́снае да не́ваду, закі́ненага ў мора, што набірае ўсякага роду ры́бы;

48 калі ён напоўніўся, яго вы́цягнулі на бе́раг і, се́ўшы, добрае сабралі ў судзіны, а благое выкінулі вон.

49 Так будзе пры сканчэньпі сьве́ту: зы́йдуць Ангелы і вы́дзеляць благіх спасярод пра́ведных

50 і ўкінуць іх у пе́ч вагністую; там будзе плач і скрыгата́ньне зубоў.

51 I спытаўся ў іх Ісус: ці зразуме́лі вы ўсё гэтае? Яны кажуць: так, Госпадзе!

52 Ён жа сказаў ім: вось чаму ўсякі кніжнік, наву́чаны аб царстве Нябе́сным, падобны да гаспадара, што выносіць з скарбніцы сваёй новае і старое.

53 I ста́лася, калі скончыў Ісус прыпо́весьці гэтыя, пайшоў адтуль

54 і, прыйшоўшы на ба́цькаўшчыну сваю, вучыў іх у школе іх, так што яны дзівіліся і гаварылі: скуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?

55 Ці ня це́сьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці заве́цца Марыя і браты Ягоныя Якаў і Іосій і Сымон і Юда?

56 I сёстры Ягоныя ці-ж ня ўсе́ між намі? Скуль жа ў Яго ўсё гэтае?

57 I спакуша́ліся дзеля Яго. Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба толькі на ба́цькаўшчыне яго і ў доме ягоным.

58 I ня ўчыніў там многіх цудаў дзеля няве́рыя іх.

 

Разьдзе́л 14

1 У той час Ірад тэтрарх пачуў чуткі пра Ісуса

2 і сказаў слугам сваім: гэта Іоан Хрысьціцель; ён уваскрос з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзе́юцца праз яго.

3 Бо Ірад, захапіўшы Іоана, зьвязаў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадзіяду, жонку Філіпа, брата свайго.

4 Бо Іоан казаў яму: ня гожа табе́ ме́ць яе́.

5 I хаце́ў забіць яго, але баяўся народу: бо яго ме́лі за прарока.

6 У дзе́нь жа нарадзін Ірада дачка́ Ірадзіяды скакала пасярод іх і дагадзіла Іраду.

7 Дзеля гэтага ён пакляўся ёй даць, чаго-б ні папрасіла.

8 Яна-ж, падвучаная маткай сваёй, сказала: дай мне́ тут на тале́рцы галаву Іоана Хрысьціцеля.

9 I засумаваў цар, але з увагі на прысягу і на супачыва́ўшых побач з ім сказа́ў даць.

10 I паслаў адсячы́ галаву Іоану ў вязьніцы.

11 І прыне́сьлі галаву яго на тале́рцы і далі дзяўчыне, а яна зане́сла матцы сваёй.

12 Вучні-ж яго, прыйшоўшы, узялі це́ла яго й пахавалі яго; і пайшлі паведамі́ць Ісуса.

13 I, пачуўшы, Ісус паплыў стуль на чаўне́ ў пустыннае ме́сца адзін; і народ, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з ме́стаў пехато́ю.

14 I, выйшаўшы, Ісус угле́дзіў множства людзе́й і пашкадава́ў іх і аздаравіў няду́жых.

15 Калі-ж настаў ве́чар, прыступіліся да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустыня тутака, дый час ужо позны; пусьці народ, каб яны пайшлі ў сёлы і купілі сабе́ е́жы.

16 Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці: вы дайце ім е́сьці.

17 Яны-ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве́ рыбы.

18 Ён сказаў: прынясе́це іх Мне́ сюды.

19 I сказаў народу супачы́ць на траве́ і, узяўшы пяць, хлябоў і дзьве́ рыбы, глянуў на не́ба, пабагаславіў і, паламаўшы, даў хле́б вучням, а вучні народу.

20 I е́лі ўсе́ і насыціліся; і назьбіралі аста́ткаў дванаццаць карабо́ў поўных.

21 А е́ўшых было каля пяці тысячаў душ, апрача жанчы́н і дзяце́й.

22 I тады-ж загадаў Ісус вучням Сваім увайсьці ў човен і плы́сьці пе́рш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпу́сьціць народ.

23 I, адпусьціўшы народ, Ён узыйшоў на гару́ памаліцца насамо́це; і ўве́чары астаўся там Адзін.

24 А човен ужо быў пасярэдзіне мора, і яго кідалі хвалі, бо ве́цер быў праціўны.

25 У чацьвёртую-ж старо́жу ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.

26 I вучні, угле́дзіўшы Яго, ідучы па моры, спалохаліся і гаварылі: гэта здань. I ад страху закрычэлі.

27 Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: бадры́цеся; гэта Я; ня бойцеся.

28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! Калі гэта Ты, скажы мне́ йсьці да Цябе́ па вадзе́.

29 Ён жа сказаў: ідзі. I, выйшаўшы з чаўна, Пётр пайшоў па вадзе́, каб падыйсьці да Ісуса.

30 Але, ба́чачы моцны ве́цер, спужаўся і, пачаўшы тану́ць, закрычэў: Госпадзе, спасі мяне́!

31 Ісус ураз жа працягнуў руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаве́рны! Чаму ты сумляваўся?

32 I, калі ўвайшлі яны ў човен, ве́цер заціх.

33 А быўшыя ў чаўне́ падыйшлі, пакланіліся Яму і сказалі: запраўды́, Ты Сын Божы!

34 I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую.

35 I людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ў-ва ўсю ваколіцу тую і прыне́сьлі да Яго ўсіх хворых.

36 I прасілі Яго, каб толькі дакрану́цца да краю вопраткі Яго; і, като́рыя дакрану́ліся, паздараве́лі.

 

Разьдзе́л 15

1 Тады прыходзяць да Ісуса Ерузалімскія кніжнікі й фарысэі ды кажуць:

2 Чаму вучні Тваі ня пілнуюцца перака́занага ад старэйшых? Бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хле́б.

3 Ён жа сказаў ім у адказ: чаму і вы ня пілну́ецеся прыказаньня Божага дзеля пераказу вашага?

4 Бо Бог загадаў: шануй бацьку твайго і матку; і — хто зьняважа́е бацьку ці матку, няхай сьме́рцяй памрэ (Вых. 20, 12; 21, 16).

5 А вы кажаце: калі хто скажа бацьку або матцы: дар, які-б ні быў ад мяне́, будзе табе́ ў карысьць,

6 той можа й не шанаваць бацьку або матку сваю. I адкінулі вы прыказаньне Божае дзеля перака́зу вашага.

7 Крываду́шныя! Добра прарочыў аб вас Ісая, кажучы:

8 Людзі гэныя блізкія да Мяне́ вуснамі сваімі і шануюць Мяне́ языком; сэрца-ж іх далёка ад Мяне́.

9 Але дарэмна пакланя́юцца Мне́, навучаючы навук і за́паведзяў чалаве́чых (Ісая 29, 13).

10 I, прыклі́каўшы народ, сказаў ім: слухайце і разуме́йце:

11 Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апага́нівае чалаве́ка; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апага́нівае чалаве́ка.

12 Тады вучні Яго, прыступіўшыся, сказалі Яму: ці ве́даеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?

13 Ён жа сказаў у адказ: усякая расьліна, якую насадзіў не Аце́ц Мой Нябе́сны, будзе выкаранена.

14 Пакіньце іх; яны сьляпы́я правадыры сьляпы́х; а калі сьляпы́ вядзе́ сьляпо́га, то абодва ўваляцца ў яму.

15 Пётр жа, адказваючы, сказаў Яму: растлумач нам прыповесьць гэту.

16 Ісус сказаў: няўжо-ж і вы яшчэ не разуме́еце?

17 Ці-ж яшчэ не разуме́еце, што ўсё, уваходзячы ў вусны, праходзіць у жывот і выкідаецца вон?

18 А выхо́дзячае з вуснаў — з сэрца выходзіць; гэта апага́нівае чалаве́ка:

19 бо з сэрца выходзяць благія думкі, забойствы, чужаложства, блуд, кра́жы, фальшы́вае сьве́дчаньне, ганьбава́ньне:

20 гэта апага́нівае чалаве́ка. А е́сьці непамытымі рукамі — гэта не апага́нівае чалаве́ка.

21 I, вы́йшаўшы адтуль, Ісус пайшоў у зе́млі Тырскія і Сыдонскія.

22 I вось жанчына хананэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпадзе, сын Давідаў! дачку́ маю цяжка мучыць нячысты!

23 Але Ён не адка́заваў ёй ні слова. I вучні Яго, прыступіўшыся, прасілі Яго: адпусьці яе́, бо яна крычыць за намі.

24 Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да гінучых аве́ц дому Ізраілявага.

25 А яна, прыйшоўшы, кланялася Яму і гаварыла: Госпадзе! памажы мне́.

26 Ён жа сказаў у адказ: ня добра ўзяць хле́б ад дзяце́й і кінуць сабакам.

27 Яна сказала: так, Госпадзе! Але й сабакі ядуць крошкі, якія па́даюць з стала́ гаспадароў іх.

28 Тады Ісус сказаў ёй у адказ: о, жанчына! вялікая ве́ра твая; няхай ста́нецца табе́, як жадаеш. I паздараве́ла дачка́ яе́ ў тую гадзіну.

29 Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галіле́йскага і, узыйшоўшы на гару, се́ў там.

30 I прыступілася да Яго множства народу, ма́ючы з сабою кульгавых, сьляпы́х, нямы́х, кале́к і многа іншых, і пакідалі іх да ног Ісусавых; і Ён аздараўляў іх.

31 Дык народ дзіваваўся, бачучы нямы́х гаворачы, кале́кіх здаровымі, кульгавых хо́дзячы і сьляпы́х ві́дзячы, і славіў Бога Ізраілявага.

32 Ісус жа, прыклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: шкада́ Мне́ людзе́й, што ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне́, і не́чага ім е́сьці; адпусьціць жа іх ня е́ўшымі не хачу, каб не аслабе́лі ў дарозе.

33 I кажуць Яму вучні Яго: скуль нам у пустыні ўзяць гэтулькі хле́ба, каб накарміць такую грамаду?

34 Кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? Яны-ж сказалі: се́м і крыху рыбак.

35 Тады сказаў народу супачыць на зямлі.

36 I, узяўшы се́м хлябоў і рыбы ды аддаўшы хвалу́, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні народу.

37 I е́лі ўсе́ і нае́ліся; і набралі астаткаў се́м карабоў поўных.

38 А е́ўшых было чатыры тысячы душ, апрача жанчын і дзяце́й.

39 I, адпусьціўшы народ, і Ён увайшоў у човен і прыбыў у ме́жы Магдальскія.

 

Разьдзе́л 16

1 I прыступіліся фарысэі і садуке́і і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з не́ба,

2 Ён жа сказаў ім у адказ: уве́чары вы ка́жаце: будзе пагода, бо не́ба чырвана.

3 А ўраньні: сяньня не́пагадзь, бо не́ба пахмурнае. Крывадушныя! аблічча не́ба распазнаць уме́еце, а знакоў часу ня мо́жаце?

4 Род нягодны й чужало́жны знако́ў шукае, і знакі ня будуць да́дзены яму, апрача знаку Іоны прарока. I, пакінуўшы іх, адыйшоў.

5 Перабраўшыся на той бок, вучні Яго забыліся ўзяць хле́ба.

6 Ісус сказаў ім: глядзе́це, сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і садуке́йскай.

7 Яны-ж разважалі ў сабе́ і гаварылі: бо хлябоў мы не ўзялі.

8 Ве́даючы-ж тое, Ісус сказаў ім: чаму разважаеце ў сабе́, малаве́рныя: бо хлябоў не ўзялі?

9 Ці яшчэ не разуме́еце і ня помніце аб пяцёх хлябох на пяць тысячаў душ? і колькі карабоў вы набралі?

10 Ані аб сямёх хлябох на чатыры тысячы, і колькі карабоў вы набралі?

11 Як не разуме́еце, што не́ аб хле́бе сказаў Я вам: сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і садуке́йскай?

12 Тады яны зразуме́лі, што Ён гаварыў ім сьцерагчы́ся ня кісьлі хле́бнае, але навукі фарысэйскае і судуке́йскае.

13 Прыйшоўшы-ж у зе́млі Кесарыі Філіпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго людзі лічаць Мяне́, Сына Чалаве́чага?

14 Яны сказалі: адны за Іоана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў.

15 Ён кажа ім: а вы за каго Мяне́ ўважа́еце?

16 Сымон жа Пётр адказваючы сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога Жывога.

17 Тады Ісус сказаў яму ў адказ: шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня це́ла і кроў адкрылі табе́ гэтае, але Аце́ц Мой, што ў Нябёсах.

18 I Я кажу табе́: ты — скала, і на гэтай скале́ Я збудую Царкву́ Маю́, і вароты пяке́льныя не перамогуць яе́.

19 I дам табе́ ключы Царства Нябе́снага; і што зьвя́жаш на зямлі, тое будзе зьвя́зана на не́бе; і што разьвя́жаш на зямлі, тое будзе разьвя́зана на не́бе.

20 Тады загадаў Ісус вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.

21 З таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпе́ць ад старэйшын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзе́нь уваскрэснуць.

22 I, узяўшы Яго, Пётр пачаў кары́ць Яго: пашкадуй Сябе́, Госпадзе! Няхай ня ста́нецца гэтага з Табою!

23 Ён жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне́, шата́н! ты Мне́ спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалаве́чае.

24 Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад сябе́ і вазьмі крыж свой і сьле́дуй за Мною.

25 Бо хто хоча душу сваю ўсьцерагчы, той згубіць яе́, а хто згубіць душу сваю дзеля Мяне́, той знойдзе яе́.

26 Якая-ж бо кары́сьць чалаве́ку, калі ён здабудзе ўве́сь сьве́т, а душы сваёй пашкодзіць? Дый які выкуп дасьць чалаве́к за душу сваю?

27 Бо прыйдзе Сын Чалаве́чы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму водле дзе́яньняў яго.

28 Запраўды́ кажу вам: ёсьць некато́рыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьме́рці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалаве́чага, як прыйдзе ў царстве Сваім.

 

Разьдзе́л 17

1 А цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана, брата яго, і вядзе́ іх на гару́ высокую адных.

2 I перамяніўся перад імі: і зазьяла аблічча Яго, як сонца, адзе́жа-ж Яго ста́лася бе́лая, як сьвятло́.

3 I вось зьявіліся ім Майсе́й і Ільля, размаўляючы з Ім.

4 I, азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе́ адну, і Майсе́ю адну, і адну Ільлі.

5 Калі-ж ён яшчэ гаварыў гэтае, сьве́тлая хмара ацяніла іх; і вось голас із хмары гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой Улю́блены, якому спагада́ю; Яго слу́хайце.

6 I, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і дужа перапужа́ліся.

7 Але Ісус, падыйшоўшы, дакрану́ўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся!

8 Падняўшы-ж вочы свае́, яны нікога ня ўгле́дзелі апрача аднаго Ісуса.

9 I, калі зыходзілі яны з гары, Ісус загада́ў ім, кажучы: нікому не кажы́це пра гэтае відзе́ньне, дакуль Сын Чалаве́чы не ўваскрэсьне з мёртвых.

10 I спыталіся ў Яго вучні Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці ране́й?

11 Ісус сказаў ім у адказ: Ільля прыйдзе ране́й і падгатуе ўсё.

12 Я-ж кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, ды не пазналі яго, а ўчынілі проці яго, што хаце́лі; так і Сын Чалаве́чы паце́рпіць ад іх.

13 Тады вучні зразуме́лі, што Ён гаварыў ім пра Іоана Хрысьціцеля.

14 Калі-ж яны прыйшлі да народу, то падыйшоў да Яго чалаве́к і, сукланіўшы перад ім кале́ні,

15 сказаў: Госпадзе! зьлітуйся над сынам маім, які ў маладзік шале́е і цяжка му́чыцца; бо часта кі́даецца ў вагонь і часта ў ваду.

16 Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі аздаравіць яго.

17 Ісус жа, адказваючы, сказаў: о род, няве́рны і распусны! дакуль буду з ва́мі? дакуль буду цярпе́ць вас? прывядзі́це яго да Мяне́ сюды.

18 I крыкнуў на яго Ісус; і шата́н выйшаў з яго; і юнак паздараве́ў у тую-ж гадзіну.

19 Тады вучні, прыступіўшыся да Ісуса насамо́це, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?

20 Ісус жа сказаў ім: праз няве́ру вашую: бо запраўды́ кажу вам: калі вы будзеце ме́ць ве́ру, як гарчы́чнае зе́рне, і скажаце гарэ гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчыма для вас.

21 Гэты-ж род выганяецца толькі малітваю і постам.

22 У час быцьця іх у Галіле́і Ісус сказаў ім: Сын Чалаве́чы вы́даны будзе ў рукі чалаве́чыя;

23 і заб’юць Яго, і на трэці дзе́нь уваскрэсьне. I яны дужа засмуціліся.

24 Калі-ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, то падыйшлі да Пятра зьбіральнікі даніны і сказалі: Ці ня дасьць скла́дчыны ваш Вучыцель?

25 Ён кажа: так. I, калі увайшоў у дом, то Ісус папярэдзіў яго, кажучы: як табе́ здае́цца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць даніну́ ці падаткі? ці з сваіх сыноў, ці з чужых?

26 Пётр кажа Яму: з чужых. Ісус сказаў яму: значыць, сыны вольныя;

27 але, каб нам не спакусіць іх, пайдзі на мора, кінь вуду і пе́ршую рыбу, якая пападзе́цца, вазьмі; і, расчыніўшы рот, знойдзеш стацір; вазьмі яго і аддай ім за Мяне́ і за сябе́.

 

Разьдзе́л 18

1 У той час вучні прыступіліся да Ісуса, кажучы: хто большы ў царстве нябе́сным?

2 Ісус, прыклікаўшы дзіця́тка, паставіў яго пасярод іх і сказаў:

3 Запраўды́ кажу вам: калі не наве́рнецеся і ня будзеце, як дзе́ці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябе́снае.

4 Дык вось, хто ўма́ліцца, як гэтае дзіцятка, той і большы ў Царстве Нябе́сным.

5 I хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне́ прыймае.

6 А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, ве́руючых у Мяне́, таму ле́пей было-б, калі-б паве́сілі Яму млы́навы ка́мень на шыю і ўтапілі яго ў глыбіні марской.

7 Го́ра сьве́ту ад спакусаў: бо спакусы мусяць прыйсьці; але го́ра таму чалаве́ку, праз якога спакуса прыходзіць.

8 Калі-ж рука́ твая ці нага́ твая спакушае цябе́, адсякі іх і кінь ад сябе́: ляпе́й табе́ ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьве́ма рукамі і з дзьве́ма нагамі быць укі́неным у вагонь ве́чны.

9 I калі вока тваё спакушае цябе́, вырві яго і кінь ад сябе́: ляпе́й табе́ аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвема вачыма быць укі́неным у гее́нну вогненую.

10 Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малы́х гэтых, бо кажу вам, што Ангелы іх на не́бе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго нябе́снага.

11 Бо Сын Чалаве́чы прыйшоў спасаць загінуўшае.

12 Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто аве́ц, і адна з іх заблудзілася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзе́вяць у гара́х і ці ня пойдзе шукаць заблудзіўшуюся?

13 I, калі ста́нецца, што знойдзе яе́, то запраўды́ кажу вам: ён це́шыцца з яе́ бале́й, чымся з дзевяцьдзесяцёх дзевяцёх няблудзіўшых.

14 Гэтак няма́ волі Айца вашага Нябе́снага, каб загінуў адзін з малых гэтых.

15 Калі-ж саграшы́ць проці цябе́ брат твой, пайдзі й дакары́ яго між табою і ім адным; калі паслу́хаецца цябе́, то ты здабыў брата твайго.

16 Калі-ж не паслу́хаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двох, каб вуснамі двох ці трох сьве́дак змацава́лася ўсякае слова.

17 Калі-ж не паслу́хаецца, скажы царкве́, а калі і царквы́ не паслухаецца, то няхай будзе ён табе́, як паганін і мытнік.

18 Запраўды́ кажу вам: што вы зьвя́жаце на зямлі, тое будзе зьвя́зана на не́бе, і што разьвя́жаце на зямлі, тое будзе разьвя́зана на не́бе.

19 Запраўды́ таксама кажу вам, што, калі-б двое з вас на зямлі згодна аб кожную рэч прасілі, дык ста́нецца ім ад Айца Майго, што ў Нябёсах.

20 Бо, дзе́ двое ці трое зыйшліся ў імя Маё, там Я сярод іх.

21 Тады Пётр прыступіўся да Яго і сказаў: Госпадзе! колькі разоў дароўваць брату майму, калі ён саграшы́ць су́праць мяне́? Да сямёх разоў?

22 Ісус кажа яму: не кажу табе́: да сямёх, але да сямёх разоў па семдзесят.

23 Вось чаму Царства Нябе́снае падобна да цара́, які захаце́ў разрахава́цца з слу́гамі сваімі.

24 Калі пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, што вінен быў яму дзе́сяць тысячаў тале́нтаў.

25 А як ня ме́ў чым заплаціць, то валадар яго загадаў прадаць яго, і жонку, і дзяце́й, і ўсё, што ён ме́ў, і заплаціць.

26 Тады слуга той паваліўся і малі́ў яго, кажучы: валадару! пацярпі мне́, і ўсё табе́ заплачу.

27 Валадар, зьлітаваўшыся над гэным слугою, пусьціў яго і дарава́ў яму доўг.

28 Слуга-ж гэны, вы́йшаўшы, знайшоў аднаго з сябро́ў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: аддай мне́, што вінен.

29 Тады ся́бра яго ўпаў да ног яго ды маліў яго, кажучы: пацярпі мне́, і ўсё вярну табе́.

30 Але той на захаце́ў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.

31 Сябры́ яго, ба́чачы ста́ўшаеся, ве́льмі засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі валадару́ свайму ўсё, што сталася.

32 Тады валада́р яго паклікаў яго ды кажа: нягодны нявольніку! Уве́сь твой доўг я дараваў табе́, калі ты папрасіў мяне́;

33 ці-ж не нале́жала й табе́ зьмілава́цца над ся́брам тваім, як і я зьмілава́ўся над табою?

34 I, разгне́ваўшыся, валадар ягоны аддасьць яго ка́там, пакуль ня ве́рне яму ўсяго доўгу.

35 Так і Аце́ц Мой Нябе́сны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца свайго не даруе брату свайму праступкаў ягоных.

 

Разьдзе́л 19

1 I, ста́лася, калі Ісус скончыў словы гэтыя, то выйшаў з Галіле́і і прыйшоў у ме́жы Юдэйскія на той бок Іордану.

2 За Ім пайшло множства людзёў; і Ён аздаравіў іх там.

3 I прыступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці за ўсякую віну можна чалаве́ку развадзі́цца з жонкаю сваёю?

4 Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Той, Хто стварыў ад пачатку мужчыну й жанчыну, стварыў іх такімі? (Быт. 1, 27 )

5 I сказаў: дзеля гэтага пакі́нець чалаве́к бацьку й матку і прыста́не да жонкі сваёй; і будуць двое адным це́лам (Быт. 2, 24).

6 Дык яны ўжо ня двое, але адно це́ла. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалаве́к няхай не разлучае.

7 Яны кажуць Яму: як жа Майсе́й казаў даваць разводны ліст і развадзіцца з ёю? (Другазак. 24, 1 і наст. ).

8 Ён кажа ім: Майсе́й дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам развадзіцца з жонкамі вашымі, а спачатку ня было гэтак.

9 Але Я кажу вам: хто разьвядзе́цца з жонкаю не́ за блудлівасьць і ажэніцца з другою, той блудзіць; і хто ажэніцца з разьве́дзенаю, блудзіць.

10 Кажуць Яму вучні Яго: калі гэткі абавязак чалаве́ка да жонкі, то ле́пей не жаніцца.

11 Ён жа сказаў ім: ня ўсе́ разуме́юць словы гэтыя, але каму дадзена.

12 Бо ёсьць скапцы́, што з матчынага жывата́ гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы́, што вы́пакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самы сябе́ скапца́мі дзеля царства нябе́снага. Хто можа паняць, няхай пайме́.

13 Тады прыве́дзены былі да Яго дзе́ці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучні-ж забаранялі ім.

14 Але Ісус сказаў: пусьціце дзяце́й і не перашкаджа́йце ім прыходзіць да Мяне́; бо гэткіх ёсьць Царства Нябе́снае.

15 I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.

16 I вось не́хта, падыйшоўшы, сказаў Яму: Настаўнік добры! што зрабіць мне́ добрага, каб ме́ць жыцьцё ве́чнае?

17 Ён жа сказаў яму: чаму ты называеш Мяне́ добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго толькі Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, выпаўняй прыказаньні.

18 Кажа яму: якія? Ісус жа сказаў: не забіва́й; ня блудзі́; не крадзі́; ня сьве́дчы ілжыва;

19 шануй бацьку і матку; і: любі бліжняга твайго, як самога сябе́. (Вых. 20, 13—16, 12 Лев. 19, 18 Другазак. 5, 17—20, 16 )

20 Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мне́ нестае́?

21 Ісус сказаў яму: калі хочаш быць беззаганным, пайдзі, прадай ма́емасьць тваю і раздай бе́дным; і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь ды йдзі за Мною.

22 Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце.

23 Ісус жа сказаў вучням Сваім: запраўды́ кажу вам, што трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Нябе́снае.

24 I яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці скрозь іголчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.

25 Пачуўшы гэтае, вучні Яго дужа дзіваваліся і сказалі: дык хто-ж можа спасьціся?

26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: у людзе́й гэтае немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.

27 Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што-ж будзе нам?

28 Ісус жа сказаў ім: Запраўды́ кажу вам, што ў новым жыцьці вы, пасьле́даваўшыя за Мною, калі Сын Чалаве́чы сядзе на пасадзе славы Свае́, ся́дзеце такжа на дванаццацёх паса́дах судзіць дванаццаць ро́даў Ізраілявых.

29 I кожын, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацьку, ці матку, ці жонку, ці дзяце́й, ці зе́млі дзеля іме́ньня Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьле́дуе жыцьцё ве́чнае.

30 Многія-ж пе́ршыя будуць апошнімі, і апошнія пе́ршымі.

 

Разьдзе́л 20

1 Бо Царства Нябе́снае падобна да чалаве́ка — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у вінаграднік свой.

2 I, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзе́нь, паслаў іх у вінаграднік свой.

3 Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, ён угле́дзіў другіх, сто́ячы на рынку бяз дзе́ла.

4 I сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе нале́жацца, дам вам. Яны пайшлі.

5 Зноў выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое-ж.

6 Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў другіх, сто́ячы без работы, і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзе́нь бяз дзе́ла?

7 Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе нале́жацца, дастанеце.

8 Калі-ж надыйшоў ве́чар, кажа гаспадар вінаградніку эканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да пе́ршых.

9 I тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.

10 Прыйшоўшыя-ж пе́ршымі, думалі, што яны дастануць больш, але й яны дасталі па дынару.

11 I, узяўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому і казалі:

12 Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, перанёсшымі цяжар дня і сьпе́ку.

13 Ён жа ў адказ сказаў аднаму з іх: ся́бра! я ня крыўджу цябе́; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?

14 Вазьмі сваё і пайдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое-ж, што і табе́.

15 Ці-ж я ня во́лен у сваім рабіць, што хачу? Ці вока тваё злоснае, што я добры?

16 Гэтак будуць апошнія пе́ршымі, і пе́ршыя апошнімі; бо многа заклі́каных, але мала выбраных.

17 I, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус дарогаю адклікаў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:

18 Вось мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалаве́чы вы́даны будзе архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьме́рць;

19 і выдадуць Яго паганам на зьдзе́к і біцьцё і ўкрыжава́ньне; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.

20 Тады прыступілася да Яго маці сыноў Завядзе́явых з сынамі сваімі, кланяючыся і не́чага просячы ў Яго.

21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі се́лі ў Цябе́ адзін з правага боку, а другі з ле́вага ў царстве Тваім.

22 Ісус сказаў у адказ: ня ве́даеце, чаго просіце. Ці можаце піць ча́ру, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.

23 I кажа ім: ча́ру Маю будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але се́сьці ў Мяне́ з правага боку і з ле́вага не магу даць вам, але каму прыгатава́на Айцом Маім.

24 Пачуўшы гэтае, дзе́сяць вучняў абурыліся на двох братоў,

25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ве́даеце, што князі народаў валадаюць імі і вяльможы пануюць над імі;

26 але між вамі няхай ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць большым, няхай будзе вам слугою;

27 і хто хоча між вамі быць пе́ршым, няхай будзе вам слугою,

28 бо Сын Чалаве́чы не́ дзе́ля таго прыйшоў, каб Яму́ служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю дзе́ля вы́купу многіх.

29 I, калі выходзілі яны з Ерыхону, за Ім сьле́дам ішло множства народу.

30 I вось, два сьляпы́я, сядзе́ўшыя ля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе́ міма, пачалі крычэ́ць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!

31 Народ жа крычэў на іх, каб маўчалі; але яны яшчэ мацне́й сталі крычэ́ць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!

32 Ісус, супыніўшыся, прыклікаў іх і сказаў: чаго вы хочаце ад Мяне́?

33 Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адчыніліся вочы нашыя.

34 Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх; і ўраз-жа́ сталі бачыць вочы іх, і яны пайшлі за Ім.

 

Разьдзе́л 21

1 І, калі падыходзілі да Ерузаліму і прыйшлі да Віффагіі ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двох вучняў, сказаўшы ім:

2 ідзе́це ў сяло, якое проста перад вамі, і зараз жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлятка з ёю; адвязаўшы, прывядзе́це да Мяне́.

3 I калі-б хто сказаў вам не́шта, адказвайце, што яны патрэбны Госпаду: і зараз пашле́ іх.

4 I ўсё гэтае ста́лася, каб збылося ска́занае праз прарока, які кажа:

5 Скажэ́це дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзе́ да цябе́ ціхі, се́дзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай (Ісая 62, 11 Захар. 9, 9).

6 Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус.

7 Прывялі асьліцу і асьлятка і ўзлажылі на іх адзе́жы свае́, і Ён се́ў паве́рх іх.

8 Множства-ж народу пасьцілалі свае́ адзе́жыны на дарозе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.

9 А народ напе́радзе і за Ім ідучы клікаў: осанна сыну Даві́даваму! Багасла́ўлен ідучы ў імя Гасподняе! Осанна ў вышніх!

10 I, калі ўвайшоў Ён у Ерузалім, усё ме́ста прыйшло ў рух ды гаварыла: хто гэта?

11 Народужа гаварыў: гэта Ісус, прарок з Назарэту Галіле́йскага.

12 I ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і абярнуў сталы мяняльнікаў і ўслоны прадаўцо́ў галубо́ў.

13 I казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьве́цца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў (Ісая 56, 7 Ерам. 7, 11).

14 I падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпы́я й кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.

15 Архірэі-ж і кніжнікі, ба́чачы цу́ды, якія Ён учыніў, і дзяце́й, клікаючых у сьвятыні і гаворачых: Осанна сыну Давідаваму! — абурыліся

16 і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзе́так і сасункоў Ты ўчыніў хвалу́? (Псал. 8, 3 )

17 I, пакінуўшы іх, выйшаў з ме́ста да Віфаніі і праве́ў там ноч.

18 А нараніцы, варо́чаючыся да ме́ста, захаце́ў е́сьці.

19 I, угле́дзіўшы пры дарозе смакоўніцу, падыйшоў да яе́ і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача аднаго лісьця, кажа да яе́: няхай жа ня будзе на табе́ ўпе́рад плоду даве́ку. I смакоўніца ўраз жа засохла.

20 Угле́дзіўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: як гэта той-жа час засохла смакоўніца?

21 Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: Запраўды́ кажу вам: калі-б вы ме́лі ве́ру і не сумляваліся, ня толькі зробіце тое, што з смакоўніцаю, але калі і гарэ гэтай ска́жаце: узьніміся і кінься ў мора, — ста́нецца.

22 I ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве з ве́раю, дастанеце.

23 I, калі прыйшоў Ён у сьвятыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэтае чыніш? I хто Табе́ даў гэткую ўладу?

24 Ісус сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно: калі аб гэтым ска́жаце Мне́, то й Я вам скажу, якою ўладаю гэнае чыню.

25 Хрышчэньне Іоанавае скуль было? з не́ба, ці ад людзёў? Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з не́ба, то Ён скажа нам: чаму-ж вы не паве́рылі яму?

26 А калі сказаць: ад людзёў, — баімося народу; бо ўсе́ лічаць Іоана за прарока.

27 I, адказваючы, сказалі Ісусу: ня ве́даем. I Ён сказаў ім: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае ро́блю.

28 А як вам здае́цца? У аднаго чалаве́ка былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да пе́ршага, сказаў: сын, пайдзі сяньня рабіць у вінаградніку маім.

29 Але той сказаў у адказ: не хачу́; а пасьля, пака́яўшыся, пайшоў.

30 I, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, гаспадар; —і не пайшоў.

31 Каторы з двох вы́паўніў волю айца? Кажуць Яму: пе́ршы. Ісус кажа ім: запраўды́ кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць у царства Божае напе́радзе вас.

32 Бо прыйшоў да вас Іоан шляхам праўды; і вы не паве́рылі ям, у, а мытнікі і блудніцы паве́рылі яму; вы-ж, і бачыўшы гэтае, не пака́яліся пасьля, каб паве́рыць яму.

33 Вы́слухайце другую прыновесьць: быў не́йкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў ве́жу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.

34 Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў — узяць свае́ плады.

35 Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, другога, забілі, а іншага пабілі каме́ньмі.

36 Зноў паслаў ён другіх слуг, больш чым ране́й; і з імі зрабілі таксама.

37 Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: пасаромяцца сына майго.

38 Але вінаградары, угле́дзіўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта наступнік; пойдзем, заб’е́м яго і заўладаем спадчынаю ягонай.

39 I, схапіўшы яго, вы́велі вон з вінаградніку і забілі.

40 Калі-ж пры́йдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?

41 Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьме́рці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час.

42 Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галавою вугла; гэта сталася ад Госпада, і ў вачох нашых дзіва (Псал. 117, 22—23).

43 Дзеля гэтага кажу вам, што ады́мецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго.

44 I той, хто ўпадзе́ на гэты ка́мень, разаб’е́цца; а на каго ён упадзе́, таго разда́віць.

45 I, пачуўшы прыповесьці Яго, архірэі і фарысэі зразуме́лі, што гаворыць аб іх.

46 I стараліся спайма́ць Яго; але ўбаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.

 

Разьдзе́л 22

1 Ісус, адказваючы дале́й, казаў прыповесьцямі:

2 Царства Нябе́снае падобна да чалаве́ка цара́, каторы справіў вясе́льле для сына свайго.

3 I паслаў слуг сваіх клікаць запрошаных на вясе́льле; і не хаце́лі прыйсьці.

4 Зноў паслаў другіх слуг, сказаўшы: скажэце запрошаным: вось я прыгатаваў абе́д мой, валы́ мае́ і, што ўкормлена, зарэзаны, ды ўсё гатова; прыходзьце на вясе́льле.

5 Але яны, не зважаючы на тое, пайшлі — хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю.

6 Другія-ж, схапіўшы слуг яго, назьдзе́каваліся і забілі іх.

7 Пачуўшы аб гэтым, цар узлаваўся і паслаў войскі свае́ вынішчыць забойцаў гэных і спаліць ме́ста іхняе.

8 Тады кажа ён слугам сваім: вясе́льле гатова; але закліканыя ня былі дастойны.

9 Дык пайдзе́це на росстані і ўсіх, каго сустрэнеце, клічце на вясе́льле.

10 I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі: і благіх, і добрых; і на вясе́льлі было поўна гасьце́й.

11 Цар, увайшоўшы паглядзе́ць банкетуючых, убачыў там чалаве́ка, адзе́тага не ў вясе́льную вопратку,

12 і кажа яму: дружа, як ты ўвайшоў сюды не ў вясе́льнай вопратцы? Той жа маўчаў.

13 Тады сказаў цар слугам: зьвяжэце яму рукі й ногі, вазьме́це яго і ўкіньце ў це́мру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў,

14 Бо многа запрошаных, але мала выбраных.

15 Тады фарысэі пайшлі і радзіліся, як бы ўлавіць Яго на словах.

16 I пасылаюць да Яго вучняў сваіх з ірадзіянамі, кажучы: Вучыцель! мы ве́даем, што Ты справядлівы і аб шляху Божым справядліва навучаеш, дый ня дбаеш ні аб кога, бо не глядзіш ні на якое аблічча.

17 Дык скажы-ж нам: як Табе́ здае́цца? Ці гожа даваць падатак цару, ці не́?

18 Але Ісус, бачучы злосную хітрасьць іх, сказаў: што спакушаеце Мяне́, крывадушныя?

19 Пакажэце Мне́ манэту, якою плоціцца падатак. Яны прыне́сьлі Яму дынар.

20 I кажа ім: чыё гэта выабражэньне і надпіс?

21 Кажуць Яму: ца́равы. Тады кажа ім: дык аддайце ца́рава цару́, а Божае Богу.

22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі.

23 У той дзе́нь прыступіліся да Яго саддуке́і, каторыя кажуць, што няма ўваскрасе́ньня, і спыталіся ў Яго:

24 Вучыцель! Майсе́й сказаў: калі хто памрэ, ня маючы дзяце́й, то брат яго няхай возьме за сябе́ жонку яго і адновіць насе́ньне брату свайму (Другазак. 25, 5).

25 Было вось у нас се́м братоў; пе́ршы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы дзяце́й, пакінуў жонку сваю брату свайму.

26 Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага.

27 Пасьля-ж усіх памёрла і жонка.

28 Дык у час уваскрасе́ньня каму з сяме́х будзе яна жонкаю? Бо ўсе́ ме́лі яе́.

29 Ісус сказаў ім у адказ: памылйецеся, ня ве́даючы Пісаньня, ні сілы Божае.

30 Бо пры ўваскрасе́ньні ані жэняцца, ані йдуць замуж, але прабываюць як ангелы Божыя на не́бе.

31 А аб ускрасе́ньні паме́ршых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам, які гавора:

32 Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава! Бог ня ёсьць Бог памёршых, але жывых (Вых. 3, 6).

33 I, чуючы, народ дзівіўся з навукі Яго.

34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў саддуке́яў змоўкнуць, сабраліся разам.

35 I адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго, спытаўся, кажучы:

36 Вучыцель! якое найбо́льшае прыказа́ньне ў законе?

37 Ісус сказаў яму: палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсе́ю душою тваёю, і ўсім разуме́ньнем тваім. (Другазак. 6, 5 )

38 Гэта ёсьць пе́ршае і найбольшае прыказаньне.

39 Другое-ж — падобнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе́. (Лев. 19, 18 )

40 На гэтых двох прыказаньнях грунту́ецца ўве́сь закон і прарокі.

41 Калі-ж сабраліся фарысэі, Ісус спытаўся ў іх:

42 Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.

43 Кажа ім: як жа Давід у духу заве́ Яго Госпадам, калі кажа:

44 Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне́, дакуль пакладу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1).

45 Дык калі Давід заве́ Яго Госпадам, як жа Ён сын ягоны?

46 I ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважа́ўся задаваць Яму пытаньні.

 

Разьдзе́л 23

1 Тады Ісус прамовіў да народу і вучняў Сваіх

2 і сказаў: на Майсе́явым пасадзе пасе́лі кніжнікі і фарысэі.

3 Дык усё, чаго скажуць вам дзяржа́цца, дзяржы́цеся й рабе́це, але не рабе́це паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць.

4 Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на пле́чы людзям; а самы ня хочуць і пальцам крануць іх.

5 Усе́-ж учынкі свае́ яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае́ і павяліча́юць по́лы вопраткі свае́й,

6 ды любяць пе́ршыя ме́сцы на банке́тах і пе́ршыя лавы ў сынагогах,

7 і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель!

8 А вы не называйцеся вучыцеля́мі: бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос; усе́-ж вы браты.

9 I айцо́м сабе́ не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Аце́ц, Каторы на нябёсах.

10 I не называйцеся настаўнікамі; бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.

11 Большы з вас няхай будзе вам за слугу.

12 Бо хто ўзвышае сябе́, той пані́жаны будзе, а хто паніжа́е сябе́, той будзе ўзвы́шаны.

13 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябе́снае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.

14 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зьядаеце дамы́ ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.

15 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам гее́нны, удвая горшым за вас.

16 Го́ра вам, правадыры́ сьляпыя, якія ка́жаце: калі хто прысягае царквою, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам царквы, дык вінаваты.

17 Неразумныя і сьляпыя! што бале́й? Золата, ці царква, асьвячаючая золата?

18 I калі хто прысягне́ жэ́ртвенікам, гэта нічога, а калі хто прысягне́ жэртваю, што на ім, то вінаваты.

19 Неразумныя і сьляпыя! што бале́й? Жэ́ртва, ці жэртвенік, што асьвячае жэ́ртву?

20 Дык той, хто прысягае жэртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім.

21 I хто прысягае царквою, прысягае ёю і жыву́чымі у ёй.

22 I хто прысягае не́бам, прысягае паса́дам Божым і Се́дзячым на ім.

23 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, ані́жу і кміну, ды пакінулі найважне́йшае ў законе: суд і міласьць і ве́ру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.

24 Правадыры сьляпыя, што камара́ адцэджваеце, а вярблюда глытаеце!

25 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьве́рху, а ўсярэдзіне поўны драпе́жнасьці і няпраўды.

26 Фарысэй сьляпы! ачысьці пе́рш сярэдзіну чары і місы, каб чы́стыя былі і зьве́рху.

27 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных тру́наў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьце́й трупаў і рознае не́чысьці.

28 Гэтак і вы звонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзше поўны крывадушнасьці і беззаконьня.

29 Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,

30 і ка́жаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня былі-б супольнікамі іх у крыві прарокаў.

31 Гэткім чынам вы самыя проці сябе́ сьве́дчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.

32 Дапаўняйце-ж ме́ру айцоў вашых.

33 Зьме́і, плод яхі́дніны! як уні́кнеце вы асуджэньня ў гее́нну?

34 Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў і людзе́й мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб’ецё і раскрыжу́еце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з ме́ста да ме́ста.

35 Няхай жа падзе́ на вас уся кроў сьвятая, пралі́тая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіі́навага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам.

36 Запраўды́ кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты.

37 Ерузалім, Ерузалім, забойца прарокаў, каме́ньмі пабіва́ючы пасла́ных да цябе́! Колькі разоў хаце́ў Я сабраць дзяце́й тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад кры́льлі, і вы не захаце́лі.

38 Вось жа астаецца вам дом ваш пусты.

39 Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне́ ад сяньня, дакуль ня ска́жаце: багасла́ўлены, хто йдзе́ ў імя Госпада.

 

Разьдзе́л 24

1 I, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючы́ся паказаць Яму будынкі сьвятыні.

2 Ісус жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэтае? Запраўды́ кажу вам: не астане́цца тут ка́меня на ка́мені: усё будзе зьні́шчана.

3 Калі-ж сядзе́ў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамо́це і спыталіся: скажы нам, калі гэтае ста́нецца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьве́ту?

4 Ісус сказаў ім у адказ: сьцеражэ́цеся, каб хто не падману́ў вас,

5 бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос, — і шмат каго падману́ць.

6 Таксама пачуеце пра войны і вае́нныя чуткі. Глядзе́це, ня трывожцеся: бо ўсё гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не кане́ц.

7 Бо паўста́не народ на народ і царства на царства; і будуць галады́, мо́ры і зямлітрасе́ньні па мясцох.

8 Усё-ж гэнае — пачатак го́ра.

9 Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас; і зьненавідзяць вас усе́ народы за імя Маё.

10 I тады спаку́сяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго.

11 І многія фальшывыя прарокі паўстануць і многіх падмануць.

12 I ад памнажэньня грэху шмат у каго асьцюдзяне́е любоў.

13 Хто-ж вы́трывае да канца, спасе́цца.

14 I абвяшчаць будуць Эвангельле царства па ўсім сьве́це дзеля сьвядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.

15 Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой сказаў прарок Даніла, што паўстане на сьвятым ме́сцы, (чытаючы няхай разуме́е):

16 тады, хто ў Юдэі, няхай бягуць у го́ры;

17 і хто на страсе́, той няхай ня зыходзіць узяць што-небудзь з дому свайго.

18 I хто ў полі, той няхай не варо́чаецца назад узяць вопратку сваю.

19 Го́ра-ж цяжа́рным і кормячым грудзьмі ў тыя дні.

20 Мале́цеся-ж, каб ня прышлося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу.

21 Бо тады будзе вялікая туга́, якой ня было ад пачатку сьве́ту аж дагэтуль і ня будзе.

22 I калі-б не скараці́ліся тыя дні, то не спаслося-б ніводнае це́ла: але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.

23 Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, — ня ве́рце.

24 Бо паўстануць фальшывыя Хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знаме́ньні і цуды, каб падману́ць, калі магчы́ма, і выбраных.

25 Вось Я напе́рад сказаў вам.

26 Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні, — ня выходзьце; вось Ён у пакоях, — ня ве́рце.

27 Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і відаць да за́хаду, так будзе прыход Сына Чалаве́чага.

28 Бо абы дзе́ быў труп, тамака зьбяруцца і арлы.

29 I ўраз-жа пасьля тугі́ дзён гэных сонца зьме́ркне, і ме́сяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоры спадуць з не́ба, і сілы нябе́сныя ўзварухнуцца.

30 Тады зьявіцца знак Сына Чалаве́чага на не́бе, і тады заплачуць усе́ пляме́ньні зямныя і ўгле́дзяць Сына Чалаве́чага ідучы на воблаках нябе́сных з сілаю і сла́ваю вялікаю.

31 I пашле́ Ангелаў сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю нябе́с да краю іх.

32 Ад смакоўніцы вазьме́це прыклад: калі галіны яе́ робяцца ўжо мяккімі і пускаюць лісьцё, дык ве́даеце, што блізка ле́та.

33 Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ве́дайце, што блізка пры дзьвярох.

34 Запраўды́ кажу вам: не праміне́ род гэты, як усё гэтае ста́нецца.

35 Не́ба й зямля праміну́ць; але словы Мае́ не праміну́ць.

36 Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ве́дае, навет і ангелы нябе́сныя, а толькі Аце́ц Мой адзін.

37 Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалаве́чага.

38 Бо, як у дні перад патопам е́лі, пілі, жаніліся й ішлі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у карабе́ль,

39 і ня думалі, пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе і ў прыход Сына Чалаве́чага.

40 Тады будуць у полі двое: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.

41 Дзьве́ ме́лючыя ў жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.

42 Дык ня сьпіце, бо ня ве́даеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.

43 Вам жа тое вядома, што, калі-б ве́даў гаспадар дому, у якую ва́рту прыйдзе злодзей, дык ня спаўбы і ня даў-бы падкапа́цца пад дом свой.

44 Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы; бо Сын Чалаве́чы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.

45 Хто-ж ве́рны й разумны раб, што яго гаспадар паставіў над слу́гамі сваімі, каб даваць ім у пару́ е́сьці?

46 Шчасьлівы той слуга́, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.

47 Запраўды́ кажу вам, што над ўсе́ю мае́масьцяй сваёй паставіць его.

48 Калі-ж гэны благі слуга́ скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой,

49 і пачне́ біць сяброў сваіх ды е́сьці й ціць з п’яніцамі, —

50 то прыйдзе гаспадар слугі́ таго ў дзе́нь, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае,

51 і адлучыць яго і пакладзе́ яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыго́т зубоў.

 

Разьдзе́л 25

1 Тады падобна будзе царства нябе́снае да дзесяце́х дзяўчат, якія, узяўшы сьве́тачы, выйшлі насустрэчу жаніху.

2 З іх пяць было разумных і пяць неразумных.

3 Неразумныя, узяўшы сьве́тачы сваі, не ўзялі з сабою але́ю.

4 Мудрыя-ж разам з сьве́тачамі сваімі ўзялі але́й у судзіны свае́.

5 А як жаніх замару́дзіў, то задрамалі ўсе́ і паснулі.

6 Але ў паўночы ўзьняўся крык: вось жаніх ідзе́, выхо́дзьце насустрэчу яму!

7 Тады ўсталі ўсе́ дзяўчаты гэныя і паправілі сьве́тачы сваі.

8 Неразумныя-ж сказалі мудрым: дайце нам вашага але́ю, бо сьве́тачы нашы гаснуць.

9 А разумныя адказалі, кажучы: каб ня зда́рылася недахвату і ў нас і ў вас, пайдзе́це ле́пш да прадаўцоў і купе́це сабе́.

10 Калі-ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і гатовыя ўвайшлі з ім на вясе́льле, і дзьве́ры зачыніліся.

11 Пасьля прыходзіць і рэшта дзяўчат ды кажуць: Госпа́дзе! Госпадзе! адчыні нам!

12 Ён-жа сказаў ім у адказ: Запраўды кажу вам: ня знаю вас.

13 Дык ня сьпіце, бо ня ве́даеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалаве́чы.

14 Бо, як чалаве́к, выяжджа́ючы, паклікаў слуг сваіх і здаў ім маемасьць сваю.

15 І аднаму даў пяць таля́нтаў, другому два, іншаму адзін — кожнаму паводле яго сілы.

16 Той, што дастаў пяць таля́нтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзе́ла і прыдбаў другіх пяць талянтаў.

17 Так сама і той, што дастаў два таля́нты, прыдбаў другія два.

18 А той, што дастаў адзін таля́нт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго.

19 Цераз доўгі час прыходзіць гаспадар слуг гэных і трэбуе ў іх справаздачы.

20 I, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць таля́нтаў, прынёс другія пяць таля́нтаў і кажа: гаспадар! пяць таля́нтаў ты даў мне́; вось другія пяць таля́нтаў я прыдба́ў на іх.

21 Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і ве́рны слуга́! у малым ты быў ве́рны, над многім цябе́ пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.

22 Падыйшоў таксама і той, што дастаў два таля́нты, і сказаў: гаспадар, два таля́нты ты мне́ даў, вось другія два таля́нты я прыдба́ў на іх.

23 Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і ве́рны слуга! У малым ты быў ве́рны: над многім цябе́ пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.

24 Падыйшоў і той, што дастаў адзін таля́нт, і сказаў: гаспадар, я ве́даў цябе́, што ты чалаве́к жорсткі: жне́ш, дзе́ ня се́яў, і зьбіраеш, дзе́ не рассыпаў;

25 дык, убаяўшыся, пайшоў і схаваў талйнт твой у зямлю: вось табе́ тваё.

26 Гаспадар-жа яго сказаў яму ў адказ: благі́ і ляны́ слуга́! Ты ве́даў, што я жну, дзе́ ня се́яў, і зьбіраю, дзе́ не рассыпаў.

27 Дзеля гэтага нале́жала табе́ аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам.

28 Дык вазьме́це ў яго таля́нт і дайце маючаму дзе́сяць таля́нтаў.

29 Бо ўсякаму ма́ючаму будзе дадзена і прыўмножыцца, а ў няма́ючага і тое, што ма́е, ўзята будзе.

30 А нягоднага слугу́ кіньце ў це́мру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.

31 Калі-ж прыйдзе Сын Чалаве́чы ў славе сваёй, і ўсе́ сьвятыя Ангелы з Ім, тады сядзе на паса́дзе славы сваёй.

32 I зьбяруцца перад ім усе́ народы; і аддзе́ліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе аве́ц ад казлоў;

33 і паставіць аве́ц па правай руцэ, а казлоў па ле́вай.

34 Тады скажа Цар тым, што напра́ва ад Яго: прыйдзе́це, багасла́ўленыя Айца́ Майго, насьле́дуйце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьве́ту.

35 Бо Я хаце́ў е́сьці, і вы накармілі Мяне́; пра́гнуў, і вы напаілі Мяне́; быў у дарозе, і вы прынялі Мяне́.

36 Быў нагі́, і вы адзе́лі Мяне́; быў хворы, і вы адве́далі Мяне́; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне́.

37 Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе́ галодным і накармілі? ці пра́гнучым і напаілі?

38 Калі мы бачылі Цябе́ ў дарозе і прынялі? Ці нагі́м і адзе́лі?

39 Калі мы бачылі Цябе́ хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе́?

40 I Цар скажа ім у адказ: запраўды́ кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэных ме́ншых братоў Маіх, вы зрабілі Мне́.

41 Тады скажа і тым, што нале́ва: ідзе́це ад Мяне́, праклятыя, у вагонь ве́чны, прыгатава́ны чарту́ і ангелам ягоным.

42 Бо Я хацеў е́сьці, і вы не далі Мне́; пра́гнуў, і вы не напаілі Мяне́;

43 быў у дарозе, і ня прынялі Мяне́; быў нагі́, і не адзе́лі Мяне́; быў хворы і ў вязьніцы, і не даве́даліся Мяне́.

44 Тады і яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе́ галодным, ці пра́гнучым, ці ў дарозе, ці нагі́м, ці хворым, ці ў вязьніцы і не паслужылі Табе́?

45 Тады скажа ім у адказ: запраўды́ кажу вам: як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых ме́ншых, то не зрабілі Мне́.

46 I пойдуць гэтыя на му́ку ве́чную, а праведнікі ў жыцьцё ве́чнае.

 

Разьдзе́л 26

1 I сталася, калі Ісус скончыў усе́ гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх:

2 вы ве́даеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалаве́чы вы́даны будзе на раскрыжава́ньне.

3 Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя іме́ньнем Кайяфа.

4 I ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.

5 Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе.

6 Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,

7 прыступілася да Яго жанчына з аляба́страваю судзінаю з але́ем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў.

8 Углде́зіўшы гэтае, вучні Яго гне́валіся, кажучы: на што гэткае марнава́ньне?

9 Бо можна было-б прадаць гэты але́й за добрую цану і даць убогім.

10 Але Ісус, ве́даючы гэтае, сказаў ім: на што́ робіце прыкрасьць жанчы́не? яна добры ўчынак учыніла для Мяне́.

11 Бо ўбогіх заўсёды ма́еце з сабою, а Мяне́ незаўсёды ма́еце.

12 Паліўшы але́ем гэным це́ла Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.

13 Запраўды́ кажу вам: дзе́ будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьве́це, сказана будзе і аб тым, што́ яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.

14 Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў,

15 сказаў: што́ хочаце даць мне́, і я вам вы́дам Яго? Яны вы́значылі ему трыццаць срыбнякоў.

16 I з таго часу ён шукаў наго́ды, каб выдаць Яго.

17 У пе́ршы-ж дзе́нь праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзе́ хочаш прыгатаваць Табе́ е́сьці пасху?

18 Ён жа сказаў: пайдзе́це ў ме́ста да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябе́ зро́блю пасху з вучнямі Маімі.

19 Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху.

20 Калі-ж настаў ве́чар, Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.

21 I, калі яны е́лі, сказаў: запраўды́ кажу вам, што адзін з вас вы́дасьць Мяне́.

22 I, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе?

23 Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты вы́дасьць Мяне́.

24 Бо Сын Чалаве́чы прыходзе, як напісана аб Ім: але го́ра таму чалаве́ку, праз якога Сын Чалаве́чы прадае́цца; ляпе́й было-б гэтаму чалаве́ку не радзіцца.

25 Пры гэтым і Юда, што прада́ў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў.

26 I, калі яны е́лі, Ісус, узяўшы хле́б і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прыме́це, е́шце; гэта ёсьць це́ла Маё.

27 I, узяўшы ча́ру і аддаўшы хвалу́, падаў ім і сказаў: піце з яе́ ўсе́;

28 бо гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, якая ліе́цца за многіх дзеля дараваньня грахоў.

29 Кажу-ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад пло́ду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў царстве АйцаМайго.

30 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.

31 Тады кажа ім Ісус: усе́ вы спаку́сіцеся дзеля Мяне́ ў гэту ноч, бо напісана: паражу́ пастуха́, і расьсе́юцца аве́чкі стада (Захар. 13, 7).

32 Па ўваскрасе́ньні-ж Маім спаткаю вас у Галіле́і.

33 А Пётр сказаў Яму ў адказ: калі і ўсе́ спаку́сяцца дзеля Цябе́, я ніколі не паддамся спаку́се.

34 Ісус сказаў яму: запраўды́ кажу табе́, што ў гэту ноч, пе́рш, чымся прапяе́ пе́вень, тройчы адрачэшся ад Мяне́.

35 Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мне́ і паме́рці з Табою, не адраку́ся ад Цябе́. Падобнае гаварылі і ўсе́ вучні.

36 Тады йдзе з імі Ісус на ме́сца, званае Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзе́це тут, пакуль Я пайду памалюся там.

37 I, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзе́явых, зачаў тужы́ць і сумаваць.

38 Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьме́рці: пабудзьце тут і ня сьпіце са Мною.

39 I, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Аце́ц Мой! Калі магчыма, няхай абміне́ Мяне́ ча́ра гэтая; аднак, не́ як Я хачу, але як Ты.

40 I прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьне́, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і аднае́ гадзіны ня спаць са Мною?

41 Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спаку́су. Дух бадзёры, це́ла-ж нядужае.

42 I зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Аце́ц Мой! калі ня можа ча́ра гэтая абмінуць Мяне́, каб Мне́ ня піць яе́, няхай ста́нецца воля Твая!

43 I, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне́; бо ў іх вочы абцяжэлі.

44 I, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.

45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалаве́чы выдае́цца ў рукі грэшнікаў.

46 Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадае́ Мяне́.

47 I, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мяча́мі ды кала́мі, ад архірэяў і старшых народных.

48 Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, той і ёсьць; бярэ́це Яго.

49 I ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго.

50 А Ісус сказаў яму: дру́жа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.

51 I вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў ме́ч свой і, ударыўшы слугу архірэявага, адсе́к яму вуха.

52 Тады кажа яму Ісус: вярні ме́ч твой на яго ме́сца; бо ўсе́, узяўшыя ме́ч, ад мяча загінуць.

53 Ці думаеш, што Я не магу цяпе́р упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мне́ бале́й дванаццацёх легіонаў Ангелаў?

54 Ды як жа збудзецца напі́санае, што гэта мусіць стацца?

55 У той час сказаў Ісус народу: быццам на́ разбойніка выйшлі вы з мяча́мі ды кала́мі браць Мяне́; кожны дзе́нь сядзе́ў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мяне́.

56 Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсе́ вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.

57 А ўзяўшыя Ісуса завялі Яго да Кайяфы, архірэя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні.

58 Пётр жа сьле́даваў за Ім здалёк да падворка архірэйскага; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, се́ў з слугамі, каб бачыць кане́ц.

59 Архірэі і старэйшыны ды ўве́сь сынэдрыон шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго.

60 I не знайшлі; і, хаця многа фальшывых сьве́дкаў прыходзіла, не знайшлі. Уканцы прыйшлі два фальшывыя сьве́дкі

61 і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яе́.

62 I, устаўшы, архірэй сказаў Яму: Ты нічога не адка́зваеш? Што яны проці Цябе́ сьве́дчаць?

63 Ісус маўчаў. I архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе́ Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?

64 Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалаве́чага, се́дзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябе́сных.

65 Тады архірэй разьдзер адзе́жы свае́ і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьве́дкі? вось жа цяпе́р вы чулі хулу́ Яго.

66 Як вам здае́цца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьме́рці.

67 Тады плява́лі Яму ў аблічча і ту́залі Яго; другія-ж білі Яго па шчо́ках

68 ды казалі: адгадай, Хрыстос, хто ўда́рыў Цябе́?

69 А Пётр сядзе́ў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галіле́янінам.

70 Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ве́даю, што ты гаворыш.

71 Калі-ж ён выходзіў за вароты, уба́чыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.

72 I ён ізноў адрокся, прысягаючыся, што ня ве́дае чалаве́ка гэтага.

73 Крыху паждаўшы падыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: запраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдае́ цябе́.

74 Тады ён зачаў клясьціся і бажы́цца, што ня ве́дае гэтага чалаве́ка. I ўраз-жа запяяў пе́вень.

75 I прыпомніў Пётр ска́занае яму Ісусам, як гаварыў: пе́рш, чымся пе́вень прапяе́, тройчы адрачэшся ад Мяне́. I, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.

 

Разьдзе́л 27

1 Калі-ж настала ра́ніца, ўсе́ архірэі і старшыні народу ме́лі нараду аб Ісусе, каб Яго забіць.

2 I, зьвязаўшы Яго, завялі́ і выдалі Яго Понтыю Пілату, начальніку.

3 Тады Юда, які прадаў Яго, угле́дзіўшы, што Ён засу́джаны, пака́яўшыся, зьвярнуў трыццаць срыбнякоў архірэям і старшы́ням,

4 ка́жучы: саграшы́ў я, прада́ўшы кроў нявінную. Яны-ж сказалі яму: што нам да гэтага? глядзі сам.

5 I, кінуўшы срыбнякі ў царкве́, ён выйшаў і пайшоў паве́сіўся.

6 А архірэі, узяўшы срыбнякі, сказалі: не́льга класьці іх у скарбонку, бо гэта цана́ крыві́.

7 Зрабіўшы-ж нараду, купілі за іх зямлю ганчара́, каб харані́ць чужы́нцаў.

8 Вось чаму і заве́цца зямля тая зямлёю крыві да та́го дня.

9 Тады збылося ска́занае праз прарока Ерамію, які кажа: і ўзялі трыццаць срыбнякоў цану Ацэненага, што ацанілі́ сыны́ Ізраіля,

10 і далі іх за зямлю ганчара́, як сказаў мне́ Го́спад.

11 Ісус-жа стануў перад начальнікам; і спытаўся ў Яго начальнік: Ты Цар Юдэйскі? Ісус сказаў яму: ты ка́жаш.

12 I, калі абвінава́чавалі Яго архірэі і старшыні, Ён нічога не адка́зваў.

13 Тады кажа Яму Пілат: ня чуеш, колькі сьве́дчаць проці Цябе́?

14 I не адказваў яму ні на адно слова, так што начальнік дужа дзівіўся.

15 На сьвята-ж начальнік ме́ў звычай звальняць народу аднаго вязьня, якога жада́лі.

16 Быў тады ў іх вядомы вастрожнік, іме́ньнем Вара́вва.

17 І вось, калі яны зыйшліся, сказаў ім Пілат: каго хо́чаце, каб я вам звольніў: Варавву, ці Ісуса, называ́нага Хрыстом?

18 Бо ве́даў, што прадалі Яго праз завісьць.

19 Калі-ж ён засяда́ў у судзе́, жонка паслала яму сказаць: не рабі нічога Пра́ведніку таму, бо я сягоньня ў-ва сьне́ многа цярпе́ла дзеля Яго.

20 Але архірэі і старшьші падбілі народ, каб прасілі Варавву, а Ісуса загубілі.

21 Тады начальнік спытаўся ў іх: каго з двох хо́чаце, каб я вам зво́льніў? Яны сказалі: Варавву.

22 Пілат кажа ім: што-ж я зро́блю з Ісусам, называ́ным Хрысто́м? Кажуць яму ўсе́: няхай будзе расьпя́ты!

23 Начальнік сказаў: шго-ж благо́е зрабіў Ён? Але яны яшчэ мацне́й крыча́лі: няхай будзе расьпя́ты!

24 Пілат, бачучы, што нішто не памагае, а ўзбурэньне павялі́чваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Пра́ведніка гэтага; вы глядзіце.

25 I, адказваючы, уве́сь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзе́цях нашых!

26 Тады звольніў ім Варавву, а Ісуса, зьбіўшы, вы́даў на раскрыжава́ньне.

27 Тады жаўне́ры начальніка, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту.

28 I, разьдзе́ўшы Яго, апрану́лі Яму чырвоны плашч;

29 і, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзе́лі Яму на галаву́ і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, стано́вячыся перад Ім на кале́ні, насьмяха́ліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!

30 I плява́лі на Яго і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве́.

31 I, калі насьмяяліся з Яго, зьнялі́ з Яго чырвоны плашч, і адзе́лі Яго ў адзе́жы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжава́ньне.

32 Выхо́дзячы яны сустрэлі аднаго Кіранэйца, па іме́ньню Сымона; гэтага прыму́сілі нясьці́ крыж Яго.

33 I, прыйшоўшы на ме́сца, называ́нае Галгофа, што значыць: ме́сца чэ́рапу,

34 далі́ Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцяй; і, пакаштава́ўшы, не хаце́ў піць.

35 Расьпяўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзе́жы Яго, кіда́ючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: падзялі́лі адзе́жы мае́ і на вопратку маю кінулі жэрабе.

36 І, пасе́ўшы, пілнавалі Яго там.

37 I зрабілі над галавою Яго надпіс аб віне́ Яго: гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі.

38 Тады раскрыжава́ны былі з Ім два разбойнікі: адзін справа, а другі зьле́ва.

39 Прахо́дзіўшыя-ж міма зьняважа́лі Яго, ківаючы галава́мі

40 і ка́жучы: Ты, што́ руйнуеш цэрквы і ў тры дні адбудо́ўваеш! спасі́ Сябе́ Самога! Калі Ты Сын Божы, зыйдзі з крыжа!

41 Падобне-ж і архірэі з кніжнікамі і старшынамі, насьмяха́ючыся, казалі:

42 другіх спаса́ў, а Сябе́ Самога ня можа спасьці́! Калі Ён Цар Ізраіля, няхай цяпе́р зыйде з крыжа, і мы паве́рым Яму.

43 Спадзява́ўся на Бога, няхай-жа цяпе́р вы́бавіць Яго, калі хоча Яго. Бо-ж Ён казаў: Я Сын Божы.

44 Таксама і разбойнікі, раскрыжава́ныя разам з Ім, зьняважа́лі Яго.

45 Ад шо́стае-ж гадзі́ны це́мра ста́лася па ўсе́й зямлі да гадзіны дзявятае.

46 А каля дзявятай гадзі́ны загаласі́ў Ісуе моцным голасам: Элі! Элі! лама сабахтані? г. ё.: Божа Мой! Божа Мой! навошта Мяне́ пакінуў?

47 Некаторыя з тых, што там стаялі, чу́ючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю.

48 I ўраз пабе́г адзін з іх, і, узяўшы гу́бку ды памачыўшы ў во́цат і насадзі́ўшы на трысьці́ну, даў Яму піць.

49 А другія казалі: чакай; паглядзім, ці прыйдзе Ільля спаса́ць Яго.

50 Ісус жа, зноў загаласі́ўшы моцным голасам, аддаў душу.

51 I вось, заслона ў царкве́ разьдзе́рлася надво́е ад ве́рху да нізу; і зямля затрасла́ся; і ска́лы патрэскаліся.

52 I магілы расчыніліся; і многа це́лаў памёршых сьвятых папаўстава́ла.

53 I, вы́йшаўшы з магіл, па ўваскрасе́ньні Яго ўвайшлі́ ў сьвятое ме́ста і паказаліся многім.

54 Сотнік-жа і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачучы трасе́ньне зямлі і ўсё, што ста́лася, спало́халіся крэпка і казалі: запраўды́, Ён быў Сын Божы.

55 Было тамака, угляда́ючыся здалёк, многа жанчы́н, якія йшлі за Ісусам з Галіле́і і служылі Яму.

56 Між імі былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Іосіі, і маці сыноў Завядзе́явых.

57 Калі-ж настаў ве́чар, прыйшоў багаты чалаве́к з Арыматэі, іме́ньнем Язэп, каторы таксама быў ву́чнем Ісуса.

58 Ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў це́ла Ісу́савага. Тады Пілат загада́ў аддаць це́ла.

59 I, узяўшы це́ла, Язэп абкруціў Яго чыстым палатно́м;

60 і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую вы́сек ён у скале́; і, прываліўшы вялікі ка́мень да дзьве́раў магілы, пайшоў стуль.

61 Былі-ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, каторыя сядзе́лі насу́праць магілы.

62 На другі дзе́нь, што йдзе за пятніцаю, сабраліся архірэі і фарысэі да Пілата

63 і гаварылі: Па́не! мы прыпомнілі, што ашуканец той, як быў яшчэ жывы, сказаў: цераз тры дні ўваскрэсну.

64 Дык прыкажы вартава́ць магілу да трэцяга дня, каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: уваскро́с з мёртвых. I будзе апошняе ашука́нства горш пе́ршага.

65 Пілат сказаў ім: вось вам старожа; ідзе́це, вартуйце, як ве́даеце.

66 Яны пайшлі і паставілі ля магілы варту і прылажы́лі да ка́меня пяча́ць.

 

Разьдзе́л 28

1 Калі прыйшла субота, у час сьвітаньня пе́ршага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзе́ць магілу.

2 I вось ста́лася вялікае трасе́ньне зямлі́; бо Ангел Гасподні, зыйшоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў ка́мень ад дзьве́раў магілы і сядзе́ў на ім.

3 Вы́гляд яго быў, як бліскаві́ца, і во́пратка яго бе́лая, як сьне́г.

4 I ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.

5 Ангел-жа, адка́зваючы жанчынам, сказаў: ня бойцеся; бо ве́даю, што вы шука́еце Ісуса расьпя́тага.

6 Яго няма́ тут: Ён уваскро́с, як і сказаў. Хадзе́це, паглядзе́це ме́сца, дзе́ ляжаў Госпад,

7 і пайдзе́це хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён ускро́с з мёртвых і вось апярэдзіць вас у Галіле́і; там Яго ўба́чыце. Вось я сказаў вам.

8 I, вы́йшаўшы бо́рзда з магілы, яны з страхам і ра́дасьцяй вялікай пабе́глі апавясьціць вучняў Яго.

9 Калі-ж яны ішлі апавясьціць вучняў Яго, дык вось Ісус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! I яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.

10 Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзіце, апавясьціце братоў Маіх, каб ішлі ў Галіле́ю; і там яны ўбачаць Мяне́.

11 Калі-ж яны ішлі, то некато́рыя з вартаўніко́ў, пайшоўшы ў ме́ста, абвясьцілі архірэям усё, што ста́лася.

12 I тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нара́ду, далі даволі грошай жаўне́рам

13 і сказалі: скажэце, што вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі мы спалі.

14 І, калі чутка аб гэтым дойдзе да Начальніка, мы перакана́ем яго і вас учынім бясьне́чнымі.

15 Яны, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучы́лі; і разышлося слова гэтае між Юдэямі да сёньняшняга дня.

16 А адзінаццаць ву́чняў пайшлі ў Галіле́ю на гару́, куды сказаў ім Ісус.

17 I, уба́чыўшы Яго, пакланіліся Яму; іншыя-ж сумлява́ліся.

18 I, падыйшоўшы, Ісус прамовіў да іх: да́дзена Мне́ ўсякая ўлада на не́бе і на зямлі.

19 Дык ідзе́це, навучайце ўсе́ народы, хры́сьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,

20 навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам; і вось Я з вамі ў-ва ўсе́ дні да сканчэньня ве́ку. Амін.

 

 

Паводле Марка Сьвятое Эвангельле

 

 

Разьдзе́л 1

1 Пачатак Эва́нгельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напі́сана ў прарокаў: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе́ дарогу Тваю перад Табою (Малах. 3, 1).

3 Голас гука́ючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабе́це сьце́жкі Яго (Ісая 40, 3).

4 Зьявіўся Іоан, хры́сьцячы ў пустыні і абвяшчаючы накутнае хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.

5 і́ выходзілі да Яго ўся старана Юдэйская і Ерузалімцы, і хрысьціліся ад Яго ў рацэ Іордане, спавяда́ючыся з грахоў сваіх.

6 I быў Іоан адзе́ты ў вярблюдавы волас і ў скураны пояс на наясьніцы сваёй, і е́ў саранчу ды дзікі мёд.

7 I прапаве́дываў ка́жучы: ідзе́ за мною Дужэйшы за мяне́, у Якога я ня варт, нахіліўшыся, разьвязаць раме́нь абуцьця Яго.

8 Я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.

9 I сталася ў тыя дні, прыйшоў і́сус з Назарэту Галіле́йскаго і хрысьціўся ад Іоана ў Іордане.

10 I, як выходзіў із вады, тут жа ўгле́дзіў Іоан расчыня́ючыся не́ба й Духа, як галуба́, зыхо́дзячы на Яго.

11 I голас быў з не́ба: Ты Сын Мой улюблены, Якому спагадаю.

12 I зараз Дух павёў Яго ў пустыню.

13 I быў Ён там у пустыні сорак дзён спакуша́ны ад шатана, і быў з зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.

14 Пасьля-ж таго, як Іоап быў вы́даны, прыйшоў Ісус у Галіле́ю, прапаве́дуючы Эвангельле царства Божага .

15 і кажучы, што споўніўся час і наблі́зілася царства Божае: пакайцеся і ве́рце ў Эвангельле.

16 Праходзячы-ж ля мора Галіле́йскага, угле́дзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі се́ці ў мора, бо яны былі рыбаловы.

17 I сказаў ім Ісус: ідзе́це за Мною, і Я зроблю вас лаўца́мі людзе́й.

18 I яны той жа час пакінулі свае́ се́ці і пайшлі за Ісусам.

19 I, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён угле́дзіў Якава Завядзе́явага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўне́, пра́вючы се́ці.

20 I тут жа клікнуў іх. I яны, пакінуўшы бацьку свайго Завядзе́я ў чаўне́ з работнікамі, пайшлі за Ім.

21 I прыходзяць у Капэрнаум, і, неадклада́ючы, у суботу ўвайшоў Ён у школу і навучаў.

22 I дзівіліся з Яго навукі, бо, навучаючы іх, быў як той, хто ма́е ўладу, а не́ як кніжнікі.

23 I быў у школе іхняй чалаве́к, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:

24 Пакінь! што Табе́ да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў згубіць нас! Ве́даю цябе́, хто ты, Сьвяты Божы!

25 Але Ісус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго.

26 Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.

27 I ўсе́ спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што́ гэта? што́ гэта за новая навука, што сваёй уладай і ду́хам нячыстым зага́двае, і яны слу́хаюцца Яго?

28 I хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсіх ваколіцах Галіле́і.

29 Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.

30 Це́шча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы; і зараз кажуць Яму аб ёй.

31 Падыйшоўшы, Ён падняў яе́, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яе́, і яна пачала служыць ім.

32 Калі-ж настаў ве́чар, як зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам.

33 I ўсё ме́ста сабралося перад дзьвярыма.

34 I Ён аздаравіў многіх, цярпе́ўшых ад розных хворасьцяў, і выгнаў духаў; і не пазваляў злым духам гаварыць, што яны пазналі Яго.

35 А нара́ніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае ме́сца і там маліўся.

36 Сымон і быўшыя з імі пайшлі за Ім;

37 і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсе́ шукаюць Цябе́.

38 Ён кажа ім: пойдзем у бліжэйшыя сёлы і ме́сты, каб Мне́ й там навучаць, бо-ж Я дзеля таго прыйшоў.

39 I Ён навучаў у школах іхніх скрозь па ўсёй Галіле́і і выганяў злых духаў.

40 Прыходзіць да Яго пракажо́ны, мо́лючы Яго і па́даючы перад Ім на кале́ні, дый кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне́ ачысьціць.

41 Ісус жа, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, даткнуўся да яго і сказаў яму: хачу, будзь чысты!

42 I, як толькі Ён сказаў гэта, прака́за тут жа зыйшла з яго, і ён ачысьціўся.

43 І, грозна глянуўшы на яго, зараз жа адаслаў яго

44 і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэньніку і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсе́й, дзеля сьве́дчаньня ім.

45 А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом ве́стку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў ме́ста, але быў вонках, у мясцо́х пустынных. I прыходзілі да Яго зусюль.

 

Разьдзе́л 2

1 Праз колькі дзён ізноў прыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.

2 Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьве́раў ня было ме́сца; і Ён гаварыў ім слова.

3 І прыйшлі да Яго з спараліжава́ным, якога не́сьлі чацьвёра;

4 і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страху́ дому, дзе́ Ён быў, і, зро́біўшы дзіру, спусьцілі ,пасьце́ль, на якой ляжаў спараліжава́ны.

5 Ісус, ба́чучы ве́ру іх, кажа паралітыку: дзіця, даруюцца табе́ грахі́ тваі.

6 Тут жа сядзе́лі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:

7 што гэта Ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?

8 Ісус, ураз жа даве́даўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабе́, сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?

9 Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табе́ грахі́? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?

10 Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралітыку:

11 Табе́ кажу: уста́нь, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.

12 Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе́ дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.

13 I выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўве́сь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.

14 Праходзячы, угле́дзіў Ён Ле́вія Алфе́явага, сядзючы́ на мы́тніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. I той, устаўшы, пайшоў за Ім.

15 I ста́лася, калі Ісус сядзе́ў за сталом у доме ягоным, пасяда́лі з Ім і вучнямі Яго шмат мы́тнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.

16 Кніжнікі й фарысэі, угле́дзіўшы, што Ён е́сьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ёне́сьцьі е́сьць з мытнікамі ды грэшнікамі?

17 Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: не́ здаро́вым трэба ле́кара, але хворым. Я прыйшоў клікаць не́ сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.

18 А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?

19 I сказаў ім Ісус: ці могуць пасьці́ць сыны вясе́льля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе́ жаніха́, ня могуць пасьці́ць.

20 Але пры́йдуць дні, калі во́зьмуць ад іх жаніха́, і тады будуць пасьці́ць у тыя дні.

21 I ніхто не прышывае ла́пінкі з новай тканіны да старое адзе́жыны, бо новая ла́пінка адарве́цца ад старо́га, і дзіра́ будзе яшчэ бо́льшая.

22 I ніхто не налівае новага віна ў стары́я мяхі́, бо новае віно прарве́ мяхі́, і віно вы́цяча, ды мяхі́ прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі́.

23 I давяло́ся перахо́дзіць Яму ў суботу це́раз засе́вы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць кало́сьсе.

24 Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьле́д рабіць?

25 Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі ме́ў патрэбу й галада́ў сам ды быўшыя з ім?

26 Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафа́ра ды е́ў хлябы́ ахвя́рныя, якіх ня можна было е́сьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.

27 I сказаў ім: субота для чалаве́ка, але не́ чалаве́к для суботы;

28 вось чаму Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і над суботай.

 

Разьдзе́л 3

1 I прыйшоў ізноў у школу; і быў та́м чалаве́к, які ме́ў сухую руку.

2 I сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.

3 I ка́жа да сухарукага чалаве́ка: стань пасярэдзіне.

4 I кажа да іх: Ці нале́жыць рабі́ць у суботу добрае, ці рабіць благое?Жыцьцё ратава́ць, ці загубіць? Яны маўчалі.

5 I, глянуўшы на іх з гне́вам, ту́жачы аб жо́рсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалаве́ку: працягні́ руку тваю. Ён працягнуў, і зрабі́лася рука ягоная здаровая, як і другая.

6 Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.

7 Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галіле́і, Юдэі,

8 Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.

9 I сказаў ву́чням Сваім, каб для Яго быў прыгатава́ны чо́вен, з увагі на мно́жства народу, каб ня ці́снуліся да Яго.

10 Бо многіх Ён аздараві́ў, дык хворыя ці́снуліся да Яго, каб дакрану́цца да Яго.

11 I ду́хі нячысты́я, ба́чучы Яго, па́далі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Божы!

12 Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.

13 I ўзыходзе на гару́ і кліча да Сябе́, каго Сам хаце́ў; і прыйшлі да Яго.

14 I выбраў з іх дванаццаце́х, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапаве́дываць,

15 ды каб ме́лі ўладу аздараўля́ць ад хво́расьцяў і выганяць дэманаў;

16 і даў Сымону імя Пётр;

17 і Якава Завядзе́явага і Іоана брата Якава, ім даў іме́ньні Боанэрге́с, што значыць — сыны громавы,

18 і Андрэя, і Піліпа, і Баўтраме́я, і Мацьве́я, і Хаму́, і Якава Алфе́явага, і Фадзе́я, і Сымона Ка́наніта,

19 ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.

20 I прыходзяць у дом: і ізноў зыхо́дзіцца народ, тяк што ім немагчыма было і хле́ба пае́сьці.

21 I, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавяда́лі, быццам Ён ня пры розуме.

22 А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, і́сі́варылі, што Ён ма́е ў Сабе́ вэльзэву́ла ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.

23 I, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыпо́весьцямі: як можа шатан шатана выганяць?

24 Калі царства разьдзе́ліцца само ў сабе́, ня можа ўстая́ць царства тое;

25 і калі дом разьдзе́ліцца сам у сабе́, ня можа ўстая́ць дом той;

26 і калі шатан падняўся на самога сябе́ ды разьдзяліўся, ня можа ўстая́ць, але кане́ц яму.

27 Ніхто, увайшоўшы ў дом дужо́га, ня можа абрабаваць дабра́ ягонага, пакуль ня зьвяжа дужо́га, і тады абрабуе дом ягоны.

28 Запраўды́ кажу вам: будуць дарава́ны сыно́м чалаве́чым усе́ грахі́ і хулы́, якімі-б яны ні хулі́лі;

29 але хто будзе хулі́ць Духа Сьвятога, таму ня будзе дарава́на ніколі, але падляга́е ве́чнаму асуджэньню.

30 Бо казалі: у Ім нячысты дух.

31 I прыйшлі браты і маці Яго і, сто́ячы во́нках, паслалі да Яго клікаць Яго.

32 I сядзе́ў каля Яго народ. I сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падво́рку пытаюць Цябе́.

33 I сказаў ім, мовячы: хто маці Мая́ ці браты Мае́?

34 I, глянуўшы наўкола на сядзе́ўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая́ і браты Мае́;

35 бо хто выпаўня́цімець волю Божую, той Мне́ і брат, і сястра, і маці.

 

Разьдзе́л 4

1 I ізноў пачаў навучаць над морам; і сабралося да Яго такое множства народу, што Ён увайшоў у човен і сядзе́ў у моры, а ўве́сь народ быў на зямлі ля мора.

2 I навучаў іх шмат прыпо́весьцямі, і ў навуцы сваёй гаварыў ім:

3 Слухайце: вось вы́йшаў се́йбіт се́яць.

4 I сталася, як се́яў, што іншае ўпала пры дарозе, і наляце́лі птушкі нябе́сныя ды падзёўбалі тое;

5 іншае ўпала на каме́нны грунт, дзе́ мала было зямлі, і хутка ўзыйшло, бо зямля была няглыбокая;

6 калі-ж узыйшло сонца, завя́ла ды, ня ма́ючы караня, засохла.

7 Іншае ўпала між шыпшыньнікам, і шыпшыньнік вы́рас і заглушы́ў яго, і яно не дало плёну;

8 іншае ўпала на добрую зямлю і дало плён, што ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла іншае трыццаць, іншае шэсьцьдзесят, іншае сто.

9 I сказаў ім: хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

10 Калі-ж Ён быў Сам, акружаўшыя Яго разам з дванаццацьма спыталіся ў Яго аб прыпо́весьці.

11 I сказаў ім: вам да́дзена ве́даць тайны царства Божага, а тым вонках усё стае́цца ў прыповесьцях,

12 каб, гле́дзячы вачы́ма, глядзе́лі й ня бачылі; слу́хаючы, чулі й не разуме́лі; каб не навярнуліся, ды каб ня былі дарава́ны ім грахі іхнія.

13 I кажа ім: не разуме́еце гэтае прыпо́весьці? Як жа вам зразуме́ць усе́ прыпо́весьці?

14 Се́йбіт слова се́е.

15 Вось жа тыя, што ля дарогі, дзе́ се́ецца слова, як толькі пачуюць яго, дык ураз жа шатан й вырывае слова, пасе́янае ў сэрцах іх.

16 Таксама й тыя, што пасе́яны на камяні́стым ме́сцы, якія, ле́дзь пачуюць слова, зараз з ра́дасьцю прыймаюць яго,

17 ды ня маюць у сабе́ караня́, дык дачэсныя: як толькі прыйдзе у́ціск ці перасьле́даваньне за слова, зараз спакуша́юцца.

18 I тыя, што ў шыпшыньніку пасе́яны, гэта тыя, што чуюць слова,

19 але ў якіх турботы гэтага ве́ку, прына́да багацьця ды іншыя пажаданьні, увахо́дзячы ў іх, глу́шаць слова, і яно стае́цца бясплодным.

20 I што пасе́яна на добрай зямлі, гэта тыя, якія слу́хаюць слова і прыймаюць яго і даюць пле́н: адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, іншы ў сто разоў.

21 I сказаў Ім: ці на тое прыносіцца сьвятло́, каб паставіць яго пад пасу́дзіну ці пад ложак, а не на тое, каб паставіць яго на сьве́тачу?

22 Бо няма нічога тайнага, каб не зрабілася яўным: бо ня сталася дзеля ўкрываньня, а каб вы́явілася.

23 Калі хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

24 I сказаў ім: заўважа́йце, што чуеце: якою ме́раю ме́раеце, гэткаю й вам адме́рана будзе і дададзена будзе вам, што слухаеце.

25 Бо хто ма́е, таму будзе да́дзена, а хто ня ма́е, у таго адымецца й тое, што ма́е.

26 I сказаў: гэтак ёсьць царства Божае, як калі чалаве́к кі́дае зе́рне ў зямлю,

27 і сьпіць, і ўстае́ ўначы і ўдзе́нь, і насе́ньне ўзыходзіць і расьце́, што ён ня ве́дае;

28 бо зямля сама́ сабою родзіць сьпярша рунь, пасьля колас, пасьля зе́рне ў коласе.

29 Калі-ж дасьпява́е плён, ураз жа шле́ць се́рп, бо надыйшло жніво́.

30 I сказаў: да чаго падобна царства Божае? Ці якою прыпо́весьцю выкажам яго?

31 Яно як зе́рне гарчычнае, якое, калі се́ецца ў зямлю, дык ёсьць ме́ншае за ўсе́ зярнаты на зямлі,

32 а калі пасе́яна, узыходзіць і робіцца бльшым за ўсе́ расьлі́ны і пускае такія вялікія галіны, што пад це́нем яго могуць хава́цца пта́хі нябе́сныя.

33 I многімі гэткімі прыпо́весьцямі казаў ім слова, колькі яны маглі слухаць;

34 бяз прыпо́весьці-ж не́ гавары́ў нічога, а вучням насамо́це тлумачыў усё.

35 Уве́чары таго-ж дня сказаў ім: пераплыве́м на той бок.

36 I яны, адправіўшы народ, узялі́ Яго з сабою, як быў у чаўне́, бо з Ім былі і другія чаўны́.

37 I ўзьнялася вялікая бу́ра; хва́лі білі ў чо́вен так крэпка, што ўжо пачаў напаўняцца вадою.

38 А Ён спаў на карме́ на падушцы. Яго будзяць ды кажуць да Яго: Вучыцель! Няўжо-ж Цябе́ ня ру́піць, што мы гінем?

39 I, падыймаючыся, забараніў ве́тру і кажа да мора: змоўкні, пакінь! I ве́цер заціх, і настала вялікая ціша.

40 I кажа ім: чаму вы гэткія палахлі́выя? як гэта ў вас няма́ ве́ры?

41 І спалохаліся вялікім страхам ды гаварылі між сабою: Хто гэта, што й ве́цер і мора слу́хаюцца загаду Яго?

 

Разьдзе́л 5

1 I прыйшлі на той бок мора, у старану Гадарэнскую.

2 I, калі выйшаў Ён з чаўна́, зараз жа пераняў Яго чалаве́к з магільніку, апанава́ны нячыстым.

3 Ён ме́ў жыльлё ў магілах; і ніхто ня мог яго зьвязаць навет ланцугамі,

4 бо многа разоў скоўвалі яго путамі ды ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня ме́ў сілы супакоіць яго;

5 заўсе́ды ўначы і ўдзе́нь ён быў у го́рах ды ў магілах, крычучы́ і б’ючы сябе́ каме́ньмі.

6 Угле́дзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбе́г ды пакланіўся Яму

7 і, закрычэўшы моцным голасам, сказаў: што Табе́ да мяне́, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Заклінаю Цябе́ Богам, ня муч мяне́!

8 (Бо Ісус казаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалаве́ка).

9 I спытаўся ў яго: як імя тваё? I ён сказаў у адказ: легіён імя маё, бо нас многа.

10 I дужа прасіў Яго, каб не высылаў іх вон з стараны тае́.

11 Пасьвіўся-ж там ля гары вялікі гурт сьвіне́й.

12 I прасілі Яго ўсе́ дэманы: пашлі нас у сьвіне́й, каб нам увайсьці ў іх.

13 Ісус ураз жа дазволіў ім. I нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіне́й, і кі́нулася ста́да з кру́чы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.

14 А тыя, што па́сьвілі сьвіне́й, пабе́глі ды абвясьцілі ў ме́сьце і па ве́сках. I жы́хары выйшлі паглядзе́ць, што́ ста́лася.

15 Прыходзяць да Ісуса ды бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў іх легіён, сядзіць, адзе́ты, пры здаровым розуме; дык спало́халіся.

16 I бачыўшыя расказалі ім, як ста́лася з апанава́ным дэманамі, ды аб сьвіньнях.

17 I пачалі прасіць Яго адыйсьці ад ме́жау іхніх.

18 I, калі Ён увайшоў у чо́вен, дык той, што быў апанаваны дэманамі, папрасіўся быць з Ім.

19 Але Ісус не дазволіў яму і кажа да яго: ідзі дамоў да сваіх ды раскажы ім, што зрабіў табе́ Госпад і як зьлітаваўся над табою.

20 I пайшоў ды пачаў апавяда́ць у Дзесяціградзьдзі, што зрабіў з ім Ісус. I ўсе́ дзівіліся.

21 Калі Ісус ізноў перабраўся ў чаўне́ на другі бе́раг, сабралося да Яго множства народу. I быў Ён ля мора.

22 I вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, угле́дзіўшы Яго, па́дае да ног Ягоных

23 і ве́льмі просіць Яго, ка́жучы: дачка́ мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яе́ рукі, каб яна паздараве́ла і жыла.

24 I пайшоў з ім. I за Ім ішло шмат народу і ціснулі Яго.

25 I не́йкая жанчына, якая цярпе́ла ад крываце́чы дванаццаць гадоў

26 ды шмат выцярпела ад многіх дахтароў і патраціла на іх усё, ня маючы ніякае палёгкі, ды йшчэ больш хворая,

27 пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ззаду між народам і дакрану́лася да во́праткі Яго́нае,

28 бо казала: калі хоць да вопраткі Яго дакрану́ся, паздараве́ю.

29 І зараз задзяржалася ў яе́ крываце́ча, і пачула́ яна ў це́ле сваім, што паздараве́ла ад хворасьці.

30 У той жа час Ісус, пачу́ўшы Сам у Сабе́, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакрану́ўся да Мае́ адзе́жы?

31 Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што народ тоўпіцца ля Цябе́, і пытаешся: хто дакрану́ўся да Мяне́?

32 Але Ён аглянуўся наўкола, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.

33 Жанчына-ж, спало́хаўшыся і дрыжучы́, бо ве́дала, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.

34 Ён жа сказаў ёй: дачка́! ве́ра твая збавіла цябе́. Ідзі ў супакоі і будзь здарова ад хворасьці твае́.

35 Ён яшчэ гаварыў, калі прыходзяць ад школьнага старшыні ды кажуць: дачка́ твая памёрла; на што яшчэ турбу́еш вучыцеля?

36 Але Ісус, ураз пачуўшы гаво́раныя сло́вы, кажа да старшыні школы: ня бойся, толькі ве́р!

37 I не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрача́ Пятра́, Якава і Іоана, брата Якавага.

38 Прыходзіць у дом старшыні школы і бачыць трывогу, плач ды ля́мант вялікі.

39 I, увайшо́ўшы, кажа ім: чаго трыво́жыцеся ды пла́чаце? Дзяўча́на ня ўме́рла, але сьпіць.

40 I сьмяяліся з Яго. Але Ён, вы́слаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацькоў дзяўчыны і быўшых з Ім ды ўваходзіць туды, дзе́ ляжала дзяўчына.

41 I, узяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яе́: Таліта, кумі! што значыць: дзяўчына, табе́ кажу, уста́нь!

42 I ўраз жа ўстала дзяўчына і пачала хадзіць; а было ёй дванаццаць гадоў. I здуме́ліся ад дзіва вялікага.

43 I Ён цьвёрда прыказаў ім, каб ніхто аб гэтым ня ве́даў; і сказаў даць ёй е́сьці.

 

Разьдзе́л 6

1 I выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю ба́цькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.

2 I, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўле́ньнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? I што за мудрасьць да́дзена Яму, што і гэткія цуды чы́няцца рукамі Яго?

3 Ці-ж гэта ня це́сьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? і́ сумляваліся ў Ім.

4 Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без паша́ны, хіба толькі ў сваёй ба́цькаўшчыне і ў родных і ў доме сваім.

5 I ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, ускла́ўшы рукі на іх, аздараві́ў.

6 I дзівіўся з недаве́рства іх. I хадзіў па вакалі́чных се́лах, навуча́ючы.

7 І паклікаў тых дванаццацёх і пачаў іх слаць па двое і даў ім уладу над нячыстымі ду́хамі.

8 I сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хле́ба, ні ме́дзі ў поясе,

9 адно абувацца ў пасталы́ і не апранацца ў дзьве́ вопраткі.

10 I сказаўім: калі дзе́ ўвойдзеце ў дом, астава́йцеся ў ім, дакуль ня вы́йдзеце стуль;

11 і калі хто ня пры́ме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасе́це пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды́ кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзе́нь суда́, чымся ме́сту гэнаму.

12 I, пайшоўшы, прапаве́дывалі, каб ка́яліся;

13 і выганялі многа дэманаў і многіх хворых ма́залі аліваю і лячылі.

14 I дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася ве́дама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзе́юцца.

15 Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.

16 Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.

17 Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жану́ брата свайго Піліпа, што ўзяў яе́ за жонку.

18 Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табе́ ме́ць жонку брата твайго.

19 Ірадзіяда, злуючы́ на яго, жадала забіць яго, ды не магла,

20 бо Ірад баяўся Іоана, ве́даючы яго, як чалаве́ка справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слу́хаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.

21 I, як нада́рыўся дзе́нь, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банке́т сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галіле́і,

22 дык дачка́ Ірадзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетава́ўшым з ім. I сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мяне́, чаго хочаш, і дам табе́,

23 I прысягнуў ёй: чаго па просіш у мяне́, дам табе́, хоць бы палову царства майго.

24 Яна выйшла і спыталася ў маткі сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.

25 I ўраз жа, вярнуўшыся борзда да цара́, папрасіла, ка́жучы: хачу, каб ты даў мне́ цяпе́р жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.

26 Цар, хоць і зажуры́ўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетава́лі з ім, не схаце́ў ёй адмовіць.

27 I цар, ураз жа паслаўшы ка́та, загада́ў прыне́сьці галаву ягоную.

28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яе́ дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе́ матцы сваёй.

29 I, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі це́ла ягонае ды палажылі яго ў магілу.

30 I сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.

31 I сказаў ім: пайдзе́це адны ў пустыннае ме́сца ды крыху супачы́ньце. Бо так многа было, што прыхо́дзілі й адыхо́дзілі, дый е́сьці ім было не́калі.

32 I паплылі ў пустыннае ме́сца ў чаўне́ адны.

33 Народ угле́дзіў іх е́дучы, і многія пазналі; і бе́глі туды пе́ша з усіх ме́стаў і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.

34 Ісус, вы́йшаўшы, угле́дзіў множства народу ды пашкадава́ў іх, бо яны былі, як аве́чкі бяз па́стыра; і пачаў навучаць іх многа.

35 I, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: ме́сца тут пустыннае, а час ужо позны.

36 Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалі́чныя вёскі й сёлы, купілі сабе́ хле́ба, бо ня маюць чаго е́сьці.

37 Ён жа адказваючы сказаў ім: вы дайце ім е́сьці. I сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хле́ба дынараў на дзьвесьце й даць ім е́сьці?

38 Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзе́це й паглядзе́це. Яны, даве́даўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьве́ рыбы.

39 Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай траве́.

40 I пасе́лі радамі па сто ды па пяцьдзесят.

41 I, узяўшы пяць хлябоў і дзьве́ рыбы, паўзіраўшыся на не́ба, багаславі́ў і палама́ў хлябы́ і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве́ рыбы падзяліў усім.

42 I е́лі ўсе́ і нае́ліся.

43 I набралі кускоў хле́ба дванаццаць поўных карабо́ў і аста́ткаў ад рыбы.

44 А было е́ўшых хле́б каля пяцёх тысячаў людзе́й.

45 I зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў чо́вен ды плыці напе́рад на той бе́раг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.

46 I, распусыдіўшы іх, найшоў на гару памаліцца.

47 I, як настаў ве́чар, чо́вен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.

48 I ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо ве́цер быў супраціўны; дык каля чацьве́ртай старожы ўначы йдзе́ да іх, ступа́ючы па моры; і хаце́ў абмінуць іх.

49 Яны-ж, угле́дзіўшы Яго ідучы́ па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.

50 Бо ўсе́ бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамяне́цеся: гэта Я, ня бойцеся!

51 I ўвайшоў да іх у човен; і ве́цер заціх. I яны цераз ме́ру здуме́ліся ў сабе́ і дзівава́ліся.

52 Бо яны не зразуме́лі аб хлябох: бо сэрца іх было скамяне́ўшы.

53 I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да бе́рагу.

54 I, як яны выйшлі з чаўна́, за́раз пазнаўшыя Яго

55 абе́глі ўсю тую вако́ліцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзе́, як чулі, быў Ён.

56 I, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у ме́сты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзе́жы Яго дакрану́цца. I тыя, што дакрана́ліся да Яго, спасьліся.

 

Разьдзе́л 7

1 I сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;

2 і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як е́лі хле́б нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, кары́лі іх.

3 Бо фарысэі і ўсе́ Юдэі, трыма́ючыся нака́заў старшых, не ядуць не памыўшы чыста рук;

4 і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце ча́раў, кубкаў, ме́днага судзьдзя ды ўслонаў.

5 Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хле́б?

6 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне́ ву́снамі, а сэрца іх далёка ад Мяне́.

7 Але дарма́ пакланяюцца Мне́, навучаючы навук і за́паведзяў чалаве́чых (Ісая 29, 13).

8 Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалаве́чага, мыцьця ча́раў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.

9 I сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?

10 Бо Майсе́й сказаў: паважай айца́ твайго і матку тааю: і хто зьневажа́е айца ці матку, няхай сьме́рцяй памрэ (Выхад. 20, 12; 21, 16).

11 А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мяне́ карыстаўся,

12 таму дапуска́еце ўжо нічога больш не рабіць для айца́ свайго ці для маткі свае́,

13 адкідаючы слова Божае нака́зам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.

14 I, паклікаўшы ўве́сь народ, кажа да іх: слухайце Мяне́ ўсе́ ды разуме́йце.

15 Няма нічога, што, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалаве́ка;

16 калі хто ма́е вушы чуць, няхай чуе.

17 I калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыпо́весьці.

18 I сказаў ім: няўжо́-ж і вы гэткія няця́мкія? Няўжо-ж не разуме́еце, што нішто, увахо́дзячы ў чалаве́ка звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,

19 бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую е́жу.

20 Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалаве́ка, тое робіць яго нячыстым.

21 Бо з нутра́, з сэрца чалаве́чага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,

22 крадзе́жы, прагаві́тасьць, злосьць, здра́да, бязглуздасьць, ліхое вока, хула́, па́ха, дурнота.

23 Усё тое благое з нутра́ выходзіць і робіць нячыстым чалаве́ка.

24 I, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьме́жкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хаце́ў, каб хто даве́даўся; ды ўтаіцца ня здо́леў,

25 бо жанчына, дачка́ якое ме́ла ў сабе́ нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;

26 а жанчына тая была пага́нка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб вы́гнаў нячыстага духа з дачкі́ яе́.

27 Але Ісус сказаў ёй: дай пе́рш насы́ціцца дзе́цям, бо ня гожа ўзяць хле́б у дзяце́й і кінуць сабакам.

28 Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяце́й.

29 I сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкі́ твае́.

30 I, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух вы́йшаў, і дачка́ ляжыць на ложку.

31 I, ізноў вы́йшаўшы з зяме́ль Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галіле́йскага, пасярод Дзесяцігра́дзьдзя.

32 I прывялі да Яго глуханямо́га ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.

33 I, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае́ ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрану́ўся да языка яго́нага;

34 і, глянуўшы ў не́ба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!

35 I ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.

36 I загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.

37 I тым бале́й дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.

 

Разьдзе́л 8

1 У тыя дні, як сабралося дужа многа народу і ня ме́лі што е́сьці, Ісус, клі́кнуўшы ву́чняў Сваіх, кажа ім:

2 Шкада́ Мне́ народу, што ўжо тры дні са Мною і ня ма́е што́ е́сьці.

3 I, калі пушчу іх дамоў ня е́ўшы, аслабе́юць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку.

4 I вучні Ягоныя адказалі Яму: скуль мог бы хто тут у пустыні накарміць іх хле́бам?

5 I спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: се́м.

6 І сказаў народу се́сьці на зямлю; і, узяўшы се́м хлябоў ды падзя́каваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.

7 I ме́лі яны не́калькі рыбак; і, пабагаславіўшы, сказаў раздаць і тыя.

8 I е́лі і насыціліся і набралі астаўшыхся кускоў се́м карабоў.

9 Еўшых жа было каля чатырох тысячаў. I распусьціў іх.

10 I, ураз увайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі, прыйшоў у ме́жы Далмануфскія.

11 І вы́йшлі фарысэі ды пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ад Яго знако́ў з не́ба, спакуша́ючы Яго.

12 I Ён, уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: на што род гэты дамагаецца знако́ў? Запраўды́ кажу́ вам, ня будзе да́дзены знак роду гэтаму.

13 I, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у човен і паплыў на той бок.

14 I забыліся ўзяць хле́ба, і ня ме́лі з сабою ў чаўне́ хле́ба, апрача аднаго бо́хана.

15 Ён загадаў ім: глядзіце, сьцеражы́цеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай.

16 I разважалі між сабою, кажучы: гэта што хле́ба ня маем.

17 I, ве́даючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня ця́міце й не разуме́еце? Ці йшчэ скамяне́ўшы ма́еце сэрца вашае?

18 Маючы вочы, ня бачыце? Маючы вушы, ня чуеце? дый не памятаеце?

19 Калі Я пяць хлябо́ў паламаў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кускоў назьбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць.

20 А калі се́м для чатырох тысячаў, колькі карабоў назьбіралі вы астаўшыхся кускоў? Сказалі: се́м.

21 I сказаў ім: як жа не разуме́еце?

22 I прыходзе да Віфсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакрану́цца да яго.

23 I, узяўшы сьляпога за руку, вы́веў яго за сяло і, плюнуўшы яму на вочы, паклаў на яго рукі ды спытаўся, ці што бачыць?

24 I той, зірнуўшы, адказаў: бачу людзе́й, што як дрэвы ходзяць.

25 Потым ізноў палажыў рукі на вочы яму ды зрабіў, каб бачыў. I паздараве́ў ды стаў бачыць усё ясна.

26 I паслаў яго дамоў, сказаўшы: не захо́дзь у сяло́ і не кажы нікому ў сяле́.

27 I пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў сёлы Кеса́рыі Піліпавай. I дарогаю Ён пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго лічаць Мяне́ людзі?

28 Яны адказалі: за Іоана Хрысьціцеля; другія-ж за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.

29 Ён жа кажа ім: а вы за каго лічыце Мяне́? I Пётр адказаў Яму, кажучы: Ты Хрыстос.

30 I загадаў ім, каб нікому не гаварылі аб Ім.

31 I пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалаве́чы многа вы́цярпеў, каб адцура́ліся ад яго старшы́ны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскро́с.

32 I гаварыў аб гэтым адкрыта. I Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў кары́ць Яго.

33 А Ён, агляну́ўшыся й ба́чучы вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: адыдзі ад Мяне́, шатан, бо думаеш не аб Божым, але аб чалаве́чым.

34 I, паклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хочя ісьці за Мною, адракі́ся ад самога сябе́ і вазьмі́ крыж свой ды йдзі сьле́дам за Мною;

35 бо хто хоча душу сваю спасьці́, загу́біць яе́; але хто загу́біць душу сваю за Мяне́ і Эва́нгельле, той спасе́ яе́.

36 Бо што́ за карысьць чалаве́ку, калі-б здабыў уве́сь сьве́т, а душы сваёй шкоду ўчыніў бы?

37 Або што́ дасьць чалаве́к за душу сваю?

38 Бо хто пасаро́міцца Мяне́ і Маіх слоў перед родам гэтым блудным ды грэшным, дык і Сын Чалаве́чы пасаро́міцца яго, як прыйдзе ў славе Айца Свайго з а́нгеламі сьвятымі.

 

Разьдзе́л 9

1 I сказаў ім: запраўды́ кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня і́муць сьме́рці, пакуль ня ўгле́дзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.

2 I цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзе́ на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.

3 I адзе́ньне Яго зрабі́лася бліскучым ды такім бе́лым, як сьне́г, ды як бялільшчык на зямлі ня можа вы́бяліць.

4 I зьявіўся ім Ільля з Майсе́ем ды вялі гутарку з Ісусам.

5 I на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табе́ адну, Майсе́ю адну і Ільлі адну.

6 Бо ня ве́даў, што сказаць; бо яны перапало́халіся.

7 I паўстала хма́ра, закрыўшая іх, і з хма́ры вы́йшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улю́блены, Яго слухайце.

8 I раптам, аглядзе́ўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.

9 Калі-ж яны зыхо́дзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, што́ яны ба́чылі, дакуль Сын Чалаве́чы не ўваскрэсьне.

10 I захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?

11 I спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што пе́рш мусіць прыйсьці Ільля?

12 Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы пе́рш, наладзіць усе́, як і напісана пра Сына Чалаве́чага, каб шматперацярпе́ў і быў пані́жаны.

13 Але кажу́ вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хаце́лі, як напісана пра Яго.

14 I, прыйшоўшы да вучняў, угле́дзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з Імі.

15 I, ураз угле́дзіўшы Яго, увесь народ здуме́ўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.

16 I спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?

17 I, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябе́ сына майго, які ма́е нямо́га духа:

18 дзе́ ні схопіць яго, кі́дае яго на зямлю, і ён пе́ніцца й скрыгі́ча зубамі сваімі ды пруцяне́е. I казаў я вучням Тваім, каб вы́гналі яго, і ня здо́лелі.

19 Ён жа, адка́зваючы, гавора: о, род няве́рны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпе́ць вас? Прывядзе́це яго да Мяне́!

20 I прывялі яго да Ісуса. I, уба́чыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пуска́ючы пе́ну.

21 I спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;

22 і шмат разоў дух кі́даў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы́ нам, зьлітаваўшыся над намі.

23 Ісус сказаў яму: калі можаш ве́рыць, усё магчыма для ве́руючага.

24 I зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы́ майму недаве́рству!

25 Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: дух нямы і глухі́! Я прыка́зую табе́: выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!

26 I, загаласі́ўшы ды крэпка затро́сшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы, так што многія гаварылі, што паме́р.

27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і е́н устаў.

28 І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталі ся ў Яго насамо́це: чаму мы не маглі выгнаць яго?

29 I сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.

30 І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галіле́ю, і Ён не хаце́ў, каб хто даве́даўся.

31 Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалаве́чы вы́даны будзе ў рукі людзе́й, і забюць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзе́нь.

32 Але яны не разуме́лі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.

33 I прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?

34 Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.

35 I, се́ўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча пе́ршым быці, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.

36 I, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, сказаў ім:

37 Хто пры́йме адно з гэтых дзяце́й дзеля Мяне́, той прыйма́е Мяне́, а хто Мяне́ пры́йме, то не Мяне́ прыйма́е, але Паслаўшага Мяне́.

38 I адказаў Яму Іоан, мо́вячы: Настаўнік! мы бачылі чалаве́ка, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзе́ць за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзе́ць за намі.

39 Ісус жа сказаў: не забараня́йце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд і́мем Маім, мог бы хутка зьнява́жыць Мяне́.

40 Бо хто ня проці вас, той за вас.

41 I хто напоіць вас каўшо́м вады дзеля Мяне́, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагаро́ды свае́.

42 I хто зьвядзе́ аднаго з малых гэтых, ве́ручых у Мяне́, таму ле́пей было-б, каб паве́сілі яму ка́мень ад жо́рнаў на шы́ю ды кінулі яго ў мора.

43 I калі зводзіць цябе́ рука твая, адсякі яе́: ле́пей табе́ кале́каму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюма́ рукамі йсьці ў гее́нну, у вагонь неўгасаючы,

44 дзе́ чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.

45 I калі нага́ твая зводзіць цябе́, адсякі яе́; ле́пей табе́ ўвайсьці ў жыцьцё кульга́ючы, чымся з дзьвюма́ нагамі быць укі́неным у гее́нну, у вагонь неўгаса́ючы,

46 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.

47 I калі во́ка тваё зводзіць цябе́, вырві яго: ле́пей табе́ з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюма́ вачы́ма быць укі́неным у гее́нну вагнявую,

48 дзе́ чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.

49 Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.

50 Соль добрая; але, калі соль зробіцца несало́най, чым яе́ паправіце? Ме́йце ў сабе́ соль і мір ме́йце між сабою.

 

Разьдзе́л 10

1 I згэтуль, устаўшы, прыходзіць у ме́жы Юдэйскія за Іорданам. і зноў зьбіраецца да Яго народ, і па звычаю свайму Ён ізноў навучаў іх.

2 I, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся, спакуша́ючы Яго: ці можна мужу кінуць жонку сваю?

3 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: што запаве́даў вам Майсе́й?

4 Яны-ж сказалі: Майсе́й дазволіў пісаць разводны ліст і разлучацца.

5 I, адка́зваючы, Ісус сказаў: дзеля жо́рсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэтую за́паведзь.

6 Бо на пачатку тварэньня Бог стварыў іх мужчынай і жанчынай (Быт. 1, 27).

7 Дзеля гэтага пакіне чалаве́к айца свайго ды матку

8 і прыго́рнецца да жонкі сваёй, і ў двох будуць адно це́ла (Быт. 2, 24), дык іх ужо ня двое, але адно це́ла.

9 Вось жа, што Бог злучыў, чалаве́к няхай не разлучае.

10 А дома вучні Яго ізноў спыталіся аб тым жа.

11 I сказаў ім: хто пакіне жонку сваю ды ажэніцца з другою, той блудзіць з ёю;

12 і калі жонка разлу́чыцца з мужам сваім ды вы́йдзе за другога, — блудзіць.

13 Прыносілі да Яго дзе́так, каб Ён дакрану́ўся да іх: вучні-ж ня пускалі тых, што прыносілі.

14 Убачыўшы-ж гэтае, Ісус загне́ваўся ды сказаў ім: дайце дзе́ткам ісьці да Мяне́ і не забараня́йце ім, бо гэткіх ёсьць царства Божае.

15 Запраўды́ кажу́ вам: хто ня пры́йме царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў Яго.

16 I, абняўшы іх, усклаў на іх рукі і багаславіў іх.

17 I, калі выходзіў у дарогу, падбе́г не́хта, упаў перад Ім на кале́ні і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?

18 Ісус жа сказаў яму: што заве́ш Мяне́ добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.

19 Ве́даеш за́паведзі: ня блудзі́; не забіва́й: не крадзі́; ня сьве́дчы крыва; ня кры́ўдзь; паважа́й бацькоў тваіх. (Выхад 20, 12—17).

20 Той жа, адка́зваючы, сказаў Яму: Настаўнік, усяго гэтага пілнаваўся я змалку дзён сваіх.

21 Ісус жа, глянуўшы на яго, упадабаў яго і сказаў яму: аднаго табе́ не хапа́е: пайдзі, усё, што ма́еш, прада́й ды раздай убогім, і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь, ідзі за Мною. узяўшы крыж.

22 Той жа, зьбянтэжаны гэтым словам, адыйшоўся засмучо́ны, бо ме́ў вялікую мае́масьць.

23 I, паглядзе́ўшы наўкола, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым увайсьці ў царства Божае.

24 Вучні здуме́ліся ад слоў Яго. Але Ісус ізноў сказаў ім у адказ: дзе́ці! як цяжка ўвайсьці ў царства Божае тым, хто ўскладае надзе́ю на багацьце.

25 Зручне́й вярблюду прайсьці праз го́лчынае ву́ха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.

26 Яны-ж бале́й зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: Хто-ж можа спасьціся?

27 Ісус, паўзіраўшыся на іх, кажа: у людзе́й гэта нёмагчыма, але ня ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма.

28 I пачаў Пётр гаварыць Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою.

29 Ісус жа, адка́зваючы, сказаў: запраўды́ кажу́ вам: няма́ нікога, хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацькоў, ці дзяце́й, ці зе́млі дзеля Мяне́ і Эва́нгельля.

30 і не атрымаў бы цяпе́р, у гэты час, сярод перасьле́даваньня ў сто разоў бале́й дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і ма́так, і дзяце́й, і зе́мляў, а ў будучыне — жыцьця ве́чнага;

31 бо многія пе́ршыя будуць апошнімі, а апошнія пе́ршымі.

32 Калі яны былі ў дарозе, ідучы ў Ерузалім, Ісус ішоў напе́радзе іх, а яны жа́халіся і, ідучы за Ім, былі ў страху. I, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць аб тым, што з Ім ма́е стацца.

33 Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалаве́чы будзе выданы архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьме́рць і выдадуць Яго паганам;

34 і назьдзе́куюцца над Ім, і будуць біць Яго і плява́ць на Яго, ды забюць Яго; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.

35 Тады падыйшлі́ да Яго Якаў і Іоан, сыны́ Завядзе́явы, ды сказалі: Вучыцель! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.

36 Ён жа сказаў ім: што хочаце, каб Я зрабіў вам?

37 Яны-ж сказалі Яму: дай нам се́сьці ля Цябе́, аднаму з правага боку, а другому з ле́вага, у славе Тваёй.

38 Але Ісус сказаў ім: ня ве́даеце, чаго просіце; ці-ж мо́жаце піць ча́ру, якую п’ю Я, і хрысьці́цца хрышчэньнем, якім Я хрышчу́ся?

39 Яны адказалі: можам. Ісус жа сказаў ім: ча́ру, якую пю Я, піць будзеце;

40 але се́сьці ў Мяне́ з правага боку і з ле́вага — ня Мне́ дава́ць, але каму прыгато́вана.

41 I, пачуўшы, дзе́сяць пачалі злава́ць на Якава і Іоана.

42 Ісус, прыклікаўшы іх, сказаў ім: ве́даеце, што тыя, што лічацца князямі народаў, пануюць над народамі; і вялікія валадаюць імі;

43 у вас жа хай будзе ня гэтак: але хто хоча стацца вялікшым між вамі, няхай будзе вам служкаю,

44 і хто хоча ста́цца пе́ршым між вамі, хай будзе слугою ўсіх.

45 Бо і Сын Чалаве́чы прыйшоў не́ каб Яму служылі, але каб паслужы́ць і аддаць душу Сваю на выкупле́ньне многіх.

46 I прыходзяць у Ерыхон. I, калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і множствам народу, сьляпы Варціме́й, сын Ціме́яў, сядзе́ў ля дарогі, жабру́ючы.

47 I, пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычэць і казаць: Ісу́се, сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!

48 I многія свары́ліся на яго, каб замоўк, але ён яшчэ больш стаў крычэць: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!

49 I Ісус, затрымаўшыся, сказаў паклікаць яго. I клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе́.

50 Ён жа, скінуўшы з сябе́ вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.

51 I, адка́зваючы яму, Ісус сказаў: што хочаш зрабіць табе́? Сьляпы́ сказаў Яму: Настаўнік, каб мне́ ізноў відзець.

52 Ісус жа сказаў яму: ідзі, ве́ра твая зба́віла цябе́. I ён за́раз пачаў відзець і пайшоў за Ісусам па дарозе.

 

Разьдзе́л 11

1 I, калі падыйшлі да Ерузаліму, да Віфагіі і Віфані, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх

2 і кажа ім: пайдзе́це ў сяло, што перад вамі; увахо́дзячы да яго, за́раз знойдзеце прывязанае асьля́тка, на якога ніхто з людзе́й не сяда́ў; адвязаўшы яго, прывядзе́це.

3 I калі хто скажа вам: што вы гэта робіце? адказвайце, што ён партэбны Госпаду: і за́раз пашле́ яго сюды.

4 Яны пайшлі і знайшлі асьля́тка, прывя́занае ля варот на вуліцы, і адвязалі яго.

5 I некаторыя, што тамака стаялі, гаварылі ім: што робіце? На што́ асьля́тка адвя́зваеце?

6 Яны адказалі ім, як загадаў Ісус; і тыя пусьцілі іх.

7 I прывялі асьля́тка да Ісуса і паклалі на яго свае́ вопраткі, і Ён се́ў на яго.

8 I многія пасьцілалі адзе́жу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі ве́цьце з дрэваў і ўсьцілалі ім дарогу.

9 I тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі, мовячы: Осанна! Багасла́ўлены, што йдзе́ ў імя Госпада!

10 Багасла́ўлена царства айца нашага Давіда, якое йдзе́ ў імя Госпада! Осанна на вышыні́!

11 I ўвайшоў Ісус у Ерузалім і ў сьвятыню; і, аглядзе́ўшы ўсё, выйшаў у Віфанію з дванаццацьма, бо час ужо быў позны.

12 I наза́ўтрае, як выйшлі яны з Віфаніі, захаце́ў Ён е́сьці.

13 I, угле́дзіўшы здалёк смакоўніцу, пакры́тую лісьцём, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-не́будзь; але, падыйшоўшы да яе́, нічога не знайшоў, апрача лісьця́, бо ня час быў на смоквы.

14 I, прамовіўшы, сказаў да яе́ Ісус: Няхай ніхто з цябе́ да ве́ку ня е́сьць плоду! I чулі гэтае вучні Ягоныя.

15 I прыйшлі ў Ерузалім. I Ісус, увайшоўшы ў царкву́, пачаў выганяць купляўшых і прадаваўшых у царкве́; і папераваро́чваў сталы́ мяня́льнікаў і ўсло́ны прадаўцоў галубоў;

16 і не дазволіў, каб хто праз царкву́ насіў хоць якое судзьдзё.

17 I навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе назва́ны, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56, 7, Ерам. 7, 11).

18 I пачу́лі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо бая́ліся Яго, што ўве́сь народ дзівіўся з навукі Ягонае.

19 І, як зрабілася позна, Ён выйшаў з ме́ста.

20 I раніцай, праходзячы міма, уба́чылі смакоўніцу, засохшы да караня́.

21 І, успо́мніўшы, Пётр кажа Яму: Равві! глядзі, смакоўніца, якую Ты пракля́ў, засохла.

22 I, адказваючы, Ісус кажа ім:

23 Ме́йце ве́ру Божую. Бо запраўды кажу́ вам: калі хто скажа гарэ гэтай: узьніміся і кінься ў мора, і ня будзе сумлявацца ў сэрцы сваім, але ве́ру ме́ць будзе, ста́нецца так, як гавора, — будзе яму, што-б ні сказаў.

24 Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго-б вы ні прасілі ў малітве, ве́рце, што даста́неце і будзе вам.

25 I калі стаіцё на малітве, даруйце, калі што ма́еце на каго, каб і Аце́ц ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахі́ вашыя.

26 Калі-ж вы не даруеце, то і Аце́ц ваш, што ў нябёсах, не даруе вам грахо́ў вашых.

27 I прыходзяць ізноў у Ерузалім. I, калі Ён хадзіў у царкве́, падыйшлі да Яго архірэі і кніжнікі ды старшы́ны

28 і спыталіся ў Яго: якою ўлада́ю Ты гэтае робіш, і хто даў Табе́ ўладу рабіць гэтае?

29 Ісус жа адказаў ім, мовячы: спытаюся і Я ў вас адно слова: адкажэце Мне́, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэтае ро́блю.

30 Хрышчэньне Іоанава з не́ба было, ці ад людзе́й? Адказвайце Мне́.

31 Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з не́ба, то Ён скажа: чаму-ж вы не паве́рылі яму?

32 А сказаць: ад людзе́й — баяліся народу, бо ўсе́ лічылі Іоана, што запраўды быў прарок.

33 I сказалі ў адказ Ісусу: ня ве́даем. Тады Ісус адказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае ро́блю.

 

Разьдзе́л 12

1 I пачаў гаварыць да іх прыпо́весьцямі: чалаве́к насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і вы́капаў сток, ды пабудаваў ве́жу і аддаў вінагра́дарам, ды пае́хаў.

2 I пасла́ў у свой час да вінагра́дараў слугу́ ўзяць пладоў з вінаградніку.

3 Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.

4 I ізноў паслаў да іх другога слугу́; і таму, кідаючы каме́ньні, разьбілі галаву і адаслалі, зьнява́жыўшы.

5 I ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных б’ючы, другіх забіваючы.

6 Маючы-ж яшчэ аднаго сына, лю́бага яму, паслаў і яго да іх накане́ц, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.

7 Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, заб’е́м яго, і спадчына будзе наша.

8 I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінагра́дніку.

9 Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Пры́йдзе і заб’е́ць вінагра́дараў і аддасьць вінаграднік другім.

10 Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: ка́мень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кута́;

11 ад Госпада ста́лася гэтае і дзіўна ў нашых вачох? (Псал. 117, 22—23).

12 I маніліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ве́далі, што гэтую прыпо́весьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.

13 I пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзіянаў, каб улавіць Яго на слове.

14 Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы ве́даем, што ты справядлівы і не дагаджа́еш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзе́й, а папра́ўдзе шлях Божы пака́зуеш. Ці гожа даваць падатак ке́сару, ці не́? Даваць нам, ці не даваць?

15 Ён жа, ве́даючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: што́ Мяне́ спакуша́еце? Прынясе́це Мне́ дына́р, каб Я пабачыў.

16 Яны прыне́сьлі. I кажа ім: Чые́ гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: ке́саравы.

17 I, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу. I дзіваваліся з Яго.

18 Потым прыйшлі да Яго садуке́і, якія кажуць, што няма ўваскрасе́ньня ўме́ршых, і пыталіся ў Яго, кажучы:

19 Вучыцель! Майсе́й напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяце́й не пакіне, — каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў се́мя брату свайму. (Другазак. 25, 5)

20 Вось жа было се́м братоў: пе́ршы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сяме́ньня.

21 I другі ўзяў яе́ і памёр, не пакінуўшы сяме́ньня; і трэці гэтак сама.

22 Бралі яе́ сямёра і не пакідалі сяме́ньня. Пасьля ўсіх паме́рла й жана́.

23 Дык у час уваскрасе́ньня, калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яе́ за жану́.

24 Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня ве́даеце пісаньняў, ні сілы Божай?

25 Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзі́ць, але будуць як а́нгелы, што ў нябёсах.

26 А аб умёршых, што яны ўваскро́снуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсе́я, як Бог ля купіны сказаў яму: Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава. (Выхад 3, 6).

27 Ня ёсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыляецеся.

28 I кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая пе́ршая з усіх за́паведзяў?

29 Ісус жа адказаў яму: пе́ршая з усіх за́паведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;

30 і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось пе́ршая за́паведзь (Другазак. 6, 4—5).

31 I другая падобная да яе́: любі бліжняга твайго, як самога сябе́. I няма́шака іншага вялікшага прыказа́ньня (Левіт 19, 18).

32 I сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;

33 і любі́ць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любі́ць бліжняга, як самога сябе́, больш за ўсе́ агнявыя жэртвы й ахвяры.

34 I Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. I ніхто ўжо ня сьме́ў задаваць Яму пытаньні.

35 I, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царкве́: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?

36 Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі направа ад Мяне́, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1).

37 Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён сын яго? I множства народу з ахвотаю слу́хала Яго.

38 I гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгі́х во́пратках, ды вітаньні на торжышчах,

39 і пе́ршыя лавы ў школах, і пе́ршыя ме́сцы на банке́тах;

40 тыя, што зьяда́юць хаты ўдоў і дзеля во́ка доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую ка́ру.

41 I, се́ўшы ля скарбні́цы, глядзе́ў Ісус, як народ кі́дае медзякі́ ў скарбніцу. I многа заможных кідалі шмат.

42 I адна бе́дная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьве́ ле́пты або грош.

43 I, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажу́ вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.

44 Бо ўсе́ клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што ме́ла, уве́сь пражы́так свой.

 

Разьдзе́л 13

1 І, калі выходзіў Ён з царквы́, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каме́ньні і якія будынкі!

2 I, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астане́цца ка́мень на ка́мені, які-б ня збурылі.

3 I калі Ён сядзе́ў на гары́ Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамо́це Пётр і Якаў і Іоан і Андрэй:

4 скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму ма́е быць кане́ц?

5 I ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб хто ня зьве́у вас,

6 бо шмат пры́йдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.

7 Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не кане́ц.

8 Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасе́ньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злы́бедаў.

9 Сьцеражы́цеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды цара́мі за Мяне́, каб сьве́дчылі ім.

10 I пе́рш усім народам мусіць быць абве́шчана Эва́нгельле.

11 Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапо́цьцеся напе́рад, што́ вам гаварыць, і не абдумывайце, а што да́дзена вам будзе ў той час, тое й гавары́це, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.

12 I выдасьць брат брата на сьме́рць, і бацька сына, і паўстануць дзе́ці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.

13 I будуць ненавідзець вас усе́ за імя Маё, а хто выцярпіць да канца́, той спасе́цца.

14 Калі-ж угле́дзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшуго, дзе́ ня сьле́д (хто чытае, разуме́й), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.

15 А хто на страсе́, хай ня зла́зе ў хату і ня йдзе́ браць што-не́будзь з дому свайго.

16 I хто ў полі, хай не варо́чаецца наза́д узяць адзе́жу сваю.

17 Гора-ж цяжа́рным і ко́рмячым у тыя дні!

18 Мале́цеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.

19 Бо будзе ў тыя дні туга́, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.

20 I калі-б Госпад не скараці́ў дзён гэных, то не спаслося-б ніво́днае це́ла, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараці́ў гэныя дні.

21 I калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, — ня ве́рце.

22 Бо паўстануць лжэхрысты́ і лжэпраро́кі і дадуць знаме́ньні і цу́ды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.

23 Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў напе́рад.

24 Але ў тыя дні, пасьля тугі́ гэнае, сонца зьме́ркне, і ме́сяц ня дасьць сьвятла́ свайго.

25 I зоркі будуць па́даць з не́ба, і сілы, што на нябёсах, пару́ханы будуць.

26 I тады ўгле́дзяць Сына Чалаве́чага, ідучы́ на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.

27 I пашле́ Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятро́ў, ад краю зямлі да краю не́ба.

28 Ад смако́ўніцы вазьме́це прыклад: калі гальлё яе́ ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то ве́дайце, што блізка ле́та.

29 Гэтак і вы: як угле́дзіце, што гэта збыва́ецца, ве́дайце, што блізка, ля дзьвярэй.

30 Запраўды кажу́ вам: ня счэзьне род гэты, як усё гэтае ста́нецца.

31 Не́ба й зямля пяро́йдзе, а словы Мае́ не пяро́йдуць.

32 А аб дні тым ніхто ня ве́дае: ні а́нгелы, што на не́бе, ні Сын, а толькі Аце́ц.

33 Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня ве́даеце, калі прыдзе час.

34 Як чалаве́к, што, выяжджа́ючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды загадаў вартаўніку ля варот ня спаць.

35 Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня ве́даеце, калі прыйдзе гаспада́р дому: уве́чары, ці апо́ўначы, ці пры пе́ўнях, ці нара́ніцы;

36 каб, прыйшоўшы неўспадзе́ўкі, не знайшоў вас сплючы́.

37 А што вам кажу, кажу ўсім: ня сьпіце.

 

Разьдзе́л 14

1 За два дні была Пасха і сьвята праснакоў; і шукалі архірэі і кнімшікі, як узяць Яго хітрасьцяй ды забіць.

2 Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня было разрухі ў народзе.

3 І, як быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажо́нага, ды спачываў за сталом, — прыйшла жанчына з аляба́стравым збанко́м міра нардо́вага, чыстага й дарагога, ды, разьбіўшы судзіну, паліла Яму галаву.

4 I былі некаторыя, што гне́валіся ў сабе́ і гаварылі: на што гэты глум міра?

5 Бо-ж можна было-б прадаць яго больш, як за трыста дынараў, ды раздаць бе́дным. I наракалі на яе́.

6 Але Ісус сказаў: пакіньце яе́: на што́ ёй робіце пры́красьць? Яна добрае дзе́ла зрабіла для Мяне́.

7 Бо ўбогіх заўсе́ды ма́еце з сабою і можаце ім рабіць дабро, калі захо́чаце, а Мяне́ ма́еце не заўсёды.

8 Яна, што магла, зрабіла: наўпе́рад пама́зала це́ла Маё для пахава́ньня.

9 Запраўды́ кажу́ вам: дзе́ толькі будзе абве́шчана Эвангельле гэтае па ўсім сьве́це, дык і аб тым, што зрабіла яна, ска́зана будзе ў памяць аб ёй.

10 А Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архірэяў, каб прада́ць Яго ім.

11 Яны-ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. I ён шукаў, як у адпаве́дную часі́ну прада́ць Яго.

12 I ў пе́ршы дзе́нь праснакоў, калі рэзалі ягнё на Пасху, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе́ хочаш, каб мы пайшлі прыгатавалі Табе́ е́сьці пасху?

13 I пасылае двух з вучняў Сваіх і кажа ім: Ідзе́це да ме́ста; і сустрэнецца вам чалаве́к, нясучы́ гляк з вадою; ідзе́це за ім.

14 I куды ён увойдзе, скажэце гаспадару́ тае́ хаты: Вучыцель пыта́ецца: дзе́ сьвятліца, у якой спажыва́ціму пасху з вучнямі Маімі?

15 I ён пакажа вам пакой вялікі, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.

16 I пайшлі вучні Ягоныя і прыйшлі да ме́ста і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.

17 I, калі настаў ве́чар, Ён прыходзіць з дванаццацьма.

18 I, як сядзе́лі яны за сталом ды е́лі, Ісус сказаў: запраўды́ кажу́ вам: адзін з вас, што е́сьць са Мною, прада́сьць Мяне́.

19 Яны-ж пачалі сумава́ць ды адзін праз аднаго казаці да Яго: ці ня я? I другі: ці ня я?

20 Ён жа, адка́зваючы, сказаў ім: адзін з дванаццацёх, што мача́е са Мною ў місе.

21 Бо Сын Чалаве́чы йдзе́, як напісана аб Ім; але го́ра таму чалаве́ку, праз якога прада́дзены будзе Сын Чалаве́чы. Ляпе́й было-б яму, калі-б чалаве́к гэны не радзіўся.

22 I, калі яны е́лі, ІСус, узяўшы хле́б, багаславіў яго ды, паламаўшы, даў ім і сказаў: вазьме́це, е́шце; гэта ёсьць це́ла Маё.

23 I, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе́ ўсе́.

24 I сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запаве́ту, што за многіх праліваецца.

25 Запраўды́ кажу́ вам: ніколі ўжо ня буду піць ад пло́ду вінаграднага ажно до таго дня, калі піць буду новае віно ў царстве Божым.

26 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.

27 I кажа ім Ісус: усе́ вы спаку́шаны будзеце ў гэту ноч за Мяне́; бо напісана: ўда́ру пастуха, і рассыплюцца аве́чкі (Захар. 13, 7).

28 Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галіле́і.

29 Пётр жа сказаў Яму: хай усе́ спаку́сяцца, але ня я.

30 I кажа яму Ісус: запраўды́ кажу́ табе́, што ты сяньня, у гэтую самую ноч, пе́рш, чым пе́вень двойчы прапяе́, тры разы адрачэшся ад Мяне́.

31 Але той яшчэ больш казаў: хаця-б мне́ трэба было паме́рці разам з Табою, не адракуся ад Цябе́. Гэтак сама гаварылі і ўсе́.

32 I прыйшлі ў сяло, званае Гефсіманія, і сказаў вучням Сваім: пасядзе́це тут, пакуль памалюся.

33 I бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый туга́ на. Яго.

34 I кажа ім: су́мная душа́ мая ажно да сьме́рці; пабудзьце гэтта і ня сьпіце.

35 I, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;

36 і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябе́, пранясі́ ча́ру гэтую міма Мяне́; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.

37 I варо́чаецца і знаходзіць іх сплючы́, дый кажа Пятру: Сымоне! Ты сьпіш? Ня мог ты аднае́ гадзіны ня спаць?

38 Ня сьпіце й маліцеся, каб не папа́сьці ў пакусу:бо-ж дух крэпкі, а це́ла слабое.

39 I ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-ж слова.

40 I, вярнуўшыся, знайшоў іх ізноў сплючы́; бо во́чы ў іх абцяжэлі, і ня ве́далі, што адказваць Яму.

41 I прыходзіць трэці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце? Годзе! Настаў час! Вось прадае́цца Сын Чалаве́чы ў рукі грэшнікаў.

42 Уставайце! Хадзе́м! Вось падыходзіць той, што прадае́ Мяне́.

43 I ўраз жа, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а з ім вялікая грамада з мяча́мі ды кала́мі ад архірэяў і кніжнікаў і старшых.

44 I той, што прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, Той і ёсьць; бярэце Яго й вядзе́це асьцярожна.

45 I, нрыйшоўшы, за́раз жа падыйшоў да Яго ды кажа: Равві! Равві! і пацалаваў Яго.

46 А яны ўзлажылі рукі свае́ на Яго і ўзялі Яго.

47 Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы ме́ч, удэрыў слугу архірэявага ды адсе́к яму вуха.

48 I, азваўшыся, Ісус сказаў ім: быццам на разбойніка выйшлі вы з мяча́мі й кала́мі, каб схапіць Мяне́.

49 Што-дзе́нь быў Я з вамі ў царкве́, навуча́ючы, і вы ня бралі Мяне́; але няхай збудзецца, што напісана.

50 I ўсе́, пакінуўшы Яго, паўцякалі.

51 I пайшоў за Ім адзін дзяцюк, што быў накінуўшы на сябе́ лёгкую тканіну на голае це́ла; і жаўне́ры схапілі Яґо.

52 Але ён, пакінуўшы тканіну, голы ўцёк ад іх.

53 I прывялі Ісуса да архірэя; і сабраліся да яго ўсе́ архірэі і старшы́ны і кніжнікі.

54 Пётр жа здалёк ішоў за Ім ажно ў сярэдзіну на падворак архірэяў; і сядзе́ў з слугамі і грэўся ля вагня.

55 Архірэі-ж і ўве́сь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьме́рць: і не знаходзілі.

56 Бо шмат хто сьве́дчыў ілжыва проці Яго, але нязгодныя былі між сабою сьвядоцтвы іхнія.

57 І некаторыя, падняўшыся, сьве́дчылі проці Яго ілжыва, кажучы:

58 Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную гэтую царкву́, збудаваную рукамі, і цераз тры дні збудую другую, нерукатворную.

59 Але і іхнія сьвядоцтвы ня зыходзіліся.

60 Тады ўстаў архірэіі́ пасярэдзіне ды спытаўся ў Ісуса: Нічога не адказваеш? Што́ яны проці Цябе́ сьве́дчаць?

61 Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Ізноў архірэй спытаўся ў Яго, кажучы Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Бога Багасла́ўленага?

62 Ісус адказаў: гэта Я; і вы ўбачыце Сына Чалаве́чага, сядзючы́ направа ад сілы й ідучы́ на хмарах нябе́сных.

63 Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі свае́, сказаў: на што нам яшчэ сьве́дкі?

64 Вы чулі хулу́? Як вам здае́цца? Тыя-ж усе́ прысудзілі, што варт сьме́рці.

65 I пачалі іншыя плява́ць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго ды гаварыць Яму: прароч! I слугі білі Яго па шчо́ках.

66 I, калі Пётр быў на дварэ, унізе, прыйшла адна з дяўчатак архірэйскіх

67 і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, прыгле́дзіўшыся да яго, сказала: і ты быў з Ісусам Назаранінам.

68 Але ён адрокся, кажучы: ня ве́даю і не разуме́ю, што гаворыш. I выйшаў на пярэдні падворак; і прапяяў пе́вень.

69 Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.

70 Ён жа ізноў адрокся. I, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галіле́янін, і гутарка твая падобная.

71 А ён пачаў клясьціся ды прысяга́цца: ня ве́даю чалаве́ка гэнага, аб якім гаворыце.

72 Тады другі раз прапяяў пе́вень. I прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: пе́рш, чым пе́вень двойчы прапяе́, тры разы адрачэшся ад Мяне́. I пачаў плакаць.

 

Разьдзе́л 15

1 I ўраз нара́ніцы зрабіўшы нараду, архірэі з старшы́намі ды кніжнікамі і ўве́сь сынэдрыон, зьвязаўшы Ісуса, завялі ды аддалі Пілату.

2 I спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш.

3 I многа ўзводзілі на Яго архірэі.

4 А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьве́дчаць проці Цябе́.

5 Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат.

6 На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.

7 Быў жа ў вязьніцы не́йкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства.

8 I народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсёды.

9 Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага?

10 Бо ве́даў, што архірэі дзеля за́вісьці вы́далі Яго.

11 Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім ле́пей Варавву.

12 I Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім?

13 Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго!

14 Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацне́й крычалі: распні Яго!

15 Тады Пілат, хо́чучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць.

16 I жаўне́ры завялі Яго ў панадворак, што заве́цца Прэторыя, і склікалі ўсю роту.

17 I адзе́лі Яго ў пу́рпур і, сплёўшы з це́рняў вянок, узлажылі на Яго.

18 I пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі!

19 I білі Яго па галаве́ трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на кале́ні, пакланяліся Яму.

20 I, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пу́рпур ды адзе́лі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго.

21 I прымусілі не́йкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны.

22 I прывялі Яго на Галгофу, ме́сца, якое называецца Ме́сца Чарапоў.

23 I давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў.

24 I, расьпяўшы Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кі́даючы жэрабе, каму што ўзяць.

25 Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу.

26 I быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.

27 I з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з ле́вага боку Яго.

28 I збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачы́нцаў залі́чаны (Ісая 53, 12).

29 I праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цэрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш!

30 Спасі Сябе́ Самога і зыйдзі́ з крыжа!

31 Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябе́-ж спасьці ня можа!

32 Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпе́р з крыжа, каб мы бачылі ды паве́рылі! I расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго.

33 I а шостай гадзіне настала це́мра па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны.

34 I а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне́ пакінуў?

35 I некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.

36 Адзін жа, пабе́гшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе́ на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго?

37 Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, скана́ў.

38 I заслона ў царкве́ разьдзе́рлася надвое ад ве́рху да нізу.

39 Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, угле́дзіўшы, што так загаласіўшы скана́ў, сказаў: запраўды́, чалаве́к гэты быў Сын Божы.

40 Былі тут і жанчыны, што глядзе́лі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава ме́ншага ды Есіі, і Салямэя,

41 якія і тады, як быў у Галіле́і, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім.

42 I, як ужо настаў вечар, (а была параске́ва, значыць перадсуботнік),

43 прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьме́ла ўвайшоў да Пілата і прасіў це́ла Ісусавага.

44 I Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр?

45 I, даве́даўшыся ад сотніка, аддаў це́ла Язэпу.

46 I, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была вы́сечана ў скале́, ды прываліў камень да дзьве́раў магілы.

47 А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзе́лі, дзе́ Яго палажылі.

 

Разьдзе́л 16

1 I, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахні́длаў, каб пайсьці памазаць Яго.

2 I дужа рана, у пе́ршы дзе́нь тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.

3 I гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьве́раў магілы?

4 I, глянуўшы, бачаць камень адва́лены, а быў ён надта вялікі.

5 I, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюка́, се́дзячы з правага боку й адзе́тага ў бе́лую шату. I спалохаліся.

6 Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыі́ятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось ме́сца, дзе́ палажылі Яго.

7 Дык ідзе́це, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галіле́ю; там Яго паба́чыце, як сказаў вам.

8 I, выйшаўшы, пабе́глі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.

9 Уваскро́сшы-ж ра́ніцаю ў пе́ршы дзе́нь тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое вы́гнаў се́м дэманаў.

10 Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.

11 I яны, пачуўшы, што Ён жыве́ й быў ба́чаны ёю, не паве́рылі.

12 Пасьля гэтага паказаўся ў іншым вы́глядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.

13 I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не паве́рылі.

14 Урэшце паказаўся самым адзінаццацём, як спачывалі за сталом, і кары́ў іх за няве́ру й жорсткасьць сэрца, што не паве́рылі ба́чыўшым Яго ўваскро́сшага.

15 I сказаў ім: ідзе́це па ўсім сьве́це і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.

16 Хто паве́рыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не паве́рыць, засу́джаны будзе.

17 А паве́рыўшым будуць гэткія знаме́ньні: і́мем Маім дэманаў выганя́цімуць, новымі мовамі гавары́ць будуць;

18 зьме́яў браць будуць, ды хоць бы штось сьмяро́тнае вы́пілі, не пашко́дзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.

19 Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на не́ба і се́ў напра́ва ад Бога.

20 Яны-ж, вы́йшаўшы, прапаве́дывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджа́ўшага ўсьле́д слова іхняе знаме́ньнямі. Амін.

 

 

Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле

 

 

Разьдзе́л 1

1 Як ужо многія браліся напісаць аповесьць аб зусім добра вядомых сярод вас здарэньнях,

2 як пераказалі нам тое быўшыя з са́мага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,

3 то прыйшло на думку і мне́, пільна разьве́даўшы аб усім ад пачатку, як сьле́д апісаць табе́, высокапаважаны Феафіле,

4 каб ты даве́даўся праўду аб тых словах, якіх цябе́ навучылі.

5 Быў у дні Ірада, цара Юдэйскага, сьвяшчэньнік з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка яго з дачок Ааронавых; і было імя яе́ Альжбе́та.

6 Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, паступаючы паводле прыказаньняў і законаў Госпада беззаганна.

7 I ня было ў іх дзіцяці, бо Альжбе́та была няплодная, і абое яны былі паджылыя ў гадох сваіх.

8 I ста́лася, калі ў парадку свае́ чаргі служыў ён перад Богам,

9 вы́пала яму паводле звычаю сьвяшчэньнікаў увайсьці ў царкву Гасподнюю кадзі́ць;

10 а ўся маса народу вонках малілася ў час каджэньня.

11 І зьявіўся яму Ангел Гасподні, стоячы справа ля кадзільнага ахвярніку.

12 I спалохаўся Захарыя, убачыўшы яго, і зьняў яго страх.

13 Ангел жа сказаў яму: ня бойся, Захарыя; бо вы́слухана малітва твая, і жонка твая Альжбе́та ўродзіць табе́ сына, і дасі яму імя — Іоан.

14 I будзе табе́ радасьць і ўце́ха, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня яго.

15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам; і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ў чэраве маткі свае́.

16 I многіх з сыноў Ізраілявых наве́рне да Госпада Бога іх.

17 I пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзе́цям, і непаслухмя́ных да мудрасьці праведных, каб прыгатаваць Госпаду народ падгатоўлены.

18 I сказаў Захарыя Ангелу: Па чым пазна́ю я гэтае? То-ж я стары́, і жонка мая ў гадо́х пажылых.

19 I сказаў яму Ангел у адказ: я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасла́ны гаварыць з табою і абвясьціць табе́ гэтае.

20 І вось, будзеш ты маўчаць, і ня здолееш гаварыць да дня, калі гэтае станецца: за тое, што не паве́рыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.

21 I ждаў народ Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у царкве́.

22 Выйшаўшы-ж, ён ня мог гаварыць да іх: і пазналі, што бачыў зья́ву ў царкве́; і ён ківаў і астаўся не́мы.

23 I сталася, як скончыліся дні службы яго, вярнуўся ён у дом свой.

24 Пасьля гэтых дзён зачала Альжбе́та, жонка яго, і таілася пяць ме́сяцаў, ды гаварыла:

25 так учыніў мне́ Госпад у дні гэтыя, як глянуў на мяне́, каб зьняць з мяне́ ганьбу між людзьмі.

26 У шосты-ж ме́сяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галіле́йскае, называнае Назарэт,

27 да дзе́вы, зару́чанай з мужам іме́ньнем Язэп, з дому Даві́давага; імя-ж дзе́вы — Марыя.

28 Ангел, увайшоўшы да яе́, сказаў: радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; багасла́ўлена ты між жанок.

29 Яна-ж, убачыўшы яго, спалохалася ад слоў яго і разважала, што-б гэта было за прывітаньне такое?

30 I сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.

31 I вось зачне́ш у чэраве і народзіш Сына і дасі Яму імя: Ісус.

32 Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назаве́цца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго,

33 і цары́ць будзе над домам Якава даве́ку, і царству Яго ня будзе канца.

34 Марыя-ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі я ня знаю мужа?

35 I ў адказ сказаў е́й: Дух Сьвяты найдзе́ на цябе́, і сіла Найвышэйшага ахіне́ цябе́: вось чаму й тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назаве́цца.

36 Вось і Альжбе́та, сваячка твая, і яна зачала сына ў ста́расьці сваёй, і гэта ўжо шосты ме́сяц у яе́, хоць і называнай няплоднай.

37 Бо-ж у Бога ніводнае слова ня будзе немагчымым.

38 І сказала Марыя: вось я — слуга Госпада; няхай ста́нецца мне́ па слову твайму. I адыйшоў ад яе́ Ангел.

39 Устаўшы-ж Марыя ў тыя дні борзда пайшла ў горную краіну, у ме́ста Юдзіна.

40 I ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбе́ту.

41 I ста́лася, як Альжбе́та ўчула прывітаньне Марыі, узварухну́лася дзіцятка ў чэраве яе́, і Альжбе́та напоўнілася Духам Сьвятым.

42 I загаласіла моцным голасам і сказала: багасла́ўлена ты між жанок, і багасла́ўлены плод чэ́рава твайго.

43 I адкуль гэтае мне́, што прыйшла маці Госпада майго да мяне́?

44 Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ў чэраве маім.

45 I шчасьлі́ва паве́рыўшая: бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада.

46 I сказала Марыя: вяліча́е душа мая́ Госпада;

47 і ўзрадаваўся дух мой у Богу Спасіцелю маім,

48 што глянуў Ён на пакорнасьць рабы свае́, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць мяне́ ўсе́ роды,

49 бо вялікае ўчыніў мне́ Дужы́; і сьвятое імя Яго;

50 і міласьць Яго ў роды радоў для тых, што баяцца Яго.

51 Учыніў сілу рукой сваёй; рассе́яў гордых думкамі сэрца іх;

52 адабраў у моцных пасады, узьвялічыў пакорных,

53 галодных здаволіў дабром, а багатыроў адпусьціў ні з чым.

54 Прыняў Ізраіля, слугу свайго, успомніў міласьць,

55 як гаварыў да айцоў нашых, да Аўраама і насе́ньня яго даве́ку.

56 Прабыла-ж Марыя з ёю каля трох ме́сяцаў і вярнулася ў дом свой.

57 Альжбе́це-ж настаў час радзіць, і яна ўрадзіла сына.

58 I пачулі сусе́дзі ды сваякі яе́, што ўзьвялічыў Госпад міласьць сваю над ёю, і це́шыліся з ёю.

59 У восмы дзе́нь прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хаце́лі назваць яго па іме́ньню бацькі яго Захарыям.

60 На гэтае маці яго сказала: не́, а назваць яго Іоанам.

61 I сказалі ёй: нікога няма ў родзе тваім, хто зваўся-б гэтым іме́ньнем.

62 I пыталіся на міга́х у бацькі, як бы ён хаце́ў назваць яго.

63 Ён зажадаў дошчачку і напісаў: Іоан імя яму. I ўсе́ дзівіліся.

64 I ў той жа час расчыніліся вусны яго і язык яго, і ён стаў гаварыць, багасла́ўлючы Бога.

65 I страх узьняўся сярод сусе́дзяў іх; і расказвалі пра ўсё гэтае па ўсёй нагорнай старане́ Юдэйскай.

66 I ўсе́ чуўшыя ўзялі гэтае да сэрца свайго і гаварылі: што-ж гэта будзе за дзіця? I рука Госпадава была з ім.

67 I Захарыя, бацька яго, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:

68 Багасла́ўлены Госпад Бог Ізраіляў, што адве́даў народ свой і даў выбаўле́ньне яму;

69 і падняў рог спасе́ньня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,

70 (як апавясьці́ў вуснамі быўшых ад ве́ку сьвятых прарокаў Сваіх),

71 спасе́ нас ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх ненаві́дзячых нас;

72 і ўчыніць ла́ску бацьком нашым і спамяне́ сьвяты тастамант свой,

73 прысягу, што кляўся Аўрааму, бацьцы нашаму, даць нам,

74 не з баязьні, па выбаўле́ньні з рукі ворагаў нашых

75 служыць Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад ім у-ва ўсе́ дні жыцьця нашага.

76 I ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш напе́рад прад абліччам Госпада — прыгатаваць шляхі Яму,

77 даць народу пазнаць спасе́ньне ў адпушчэньні грахоў яго,

78 па ўну́транаму міласэрдзю Бога нашага, якім адве́даў нас Усход з вышыні,

79 прасьвяціць тых, што ў це́мры і ў цяню́ сьмяротным, пакіраваць ногі нашыя, на дарогу міра.

80 Дзіця-ж узрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустынях да дня зьяўле́ньня свайго Ізраілю.

 

Разьдзе́л 2

1 І сталася ў тыя дні: выйшла ад ке́сара Аўгуста павяле́ньне зрабіць сьпіса́ньне па ўсёй зямлі.

2 Гэты сьпіс быў пе́ршы за гаспадараньня Кірынэя ў Сірыі.

3 I пайшлі ўсе́ запісвацца, кожны ў сваё ме́ста.

4 Пайшоў таксама і Язэп з Галіле́і, з ме́ста Назарэту, у Юдэю, у ме́ста Даві́давае, званае Віфлее́м, бо ён быў з дому і роду Давідавага,

5 запісацца з Марыяю, заручанай з Ім жонкай, што была цяжарная.

6 Калі-ж яны былі там, надыйшоў час радзіць ёй;

7 і ўрадзіла Сына Свайго Пе́ршага, і палажыла яго ў жолаб, бо ня было ім ме́сца ў зае́зьдзе.

8 У той старане́ былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго.

9 I вось зьявіўся ім Ангел Гасподні, і слава Госпадава асьвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім.

10 I сказаў ім Ангел: ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям:

11 бо цяпе́р нарадзіўся вам у ме́сьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад;

12 і вось вам знак: вы зно́йдзеце Дзіця ў пялёнках, ляжучы ў я́сьлях.

13 I неўспадзе́ўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска нябе́снае, сла́вячы Бога і гаворачы:

14 Сла́ва на вы́шынах Богу і на зямлі мір сярод людзе́й добрае волі.

15 I сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на не́ба, пастухі сказалі адзін аднаму: пойдзем у Віфлее́м і паглядзім, што там зда́рылася, што абвясьціў нам Госпад.

16 І пасьпе́шна выйшлі і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, ляжучы ў жолабе.

17 Угле́дзіўшы-ж, расказалі аб тым, што было абве́шчана ім пра Дзіцятка гэнае.

18 І ўсе́, чуўшы, дзівіліся з таго, што расказвалі ім пастухі.

19 А Марыя захавала ўсе́ словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім.

20 I вярнуліся пастухі, сла́вячы й выхваля́ючы Бога за ўсё, што чулі й бачылі, як ім сказана было.

21 I як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі Яму імя Ісус, названае Ангелам да зача́цьця Яго ў чэ́раве.

22 А калі скончыліся дні ачышчэньня іх па закону Майсе́яваму, прыне́сьлі Яго ў Ерузалім, каб прадставіць перад Госпадам,

23 як сказана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіця мужчынскага полу, разрываючае чэрава, было ахвярава́на Госпаду (Вых. 13, 2);

24 і каб прыне́сьці ў ахвяру, як сказана ў законе Гасподнім, дзьве́ гарліцы, ці двое галубяня́так.

25 I вось быў у Ерузаліме чалаве́к, на імя Сымэон. Ён быў ча́лаве́к справядлівы й пабожны, чака́ў пацяшэньня Ізраі́лявага; і Дух Сьвяты быў на́ ім.

26 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўгле́дзіць сьме́рці, дакуль ня ўгле́дзіць Хрыста Гасподняга.

27 I прыйшоў ён па натхне́ньню ў царкву. I, калі бацькі прыне́сьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,

28 ён узяў Яго на рукі, багаславіў Бога і сказаў:

29 Цяпе́р адпускаеш слугу Твайго, Валада́ру, па слову Твайму, з мірам;

30 бо бачылі вочы мае́ спасе́ньне Тваё,

31 каторае Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў,

32 сьвятло для асьве́ты паганаў, і славу народу Твайго Ізраіля.

33 Язэп жа й Маці Яго дзівіліся сказанаму аб Ім.

34 I багаславіў іх Сымэон і сказаў Марыі, Матцы Яго: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю і на знак, якому працівіцца будуць,

35 і табе́ самай ме́ч пранікне ў душу, —каб выявіліся памышле́ньні многіх сэрцаў.

36 Тут была таксама Ганна прарочыца, дачка́ Фануілавая, з кале́на Асіравага; была яна ў ве́льмі старым ве́ку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў,

37 удава́ гадоў васьмідзесяцёх чатырох, каторая не адыходзіла ад царквы, постам ды малітваю служачы Богу дзе́нь і ноч.

38 I яна ў той час прыйшоўшы славіла Госпада і гаварыла аб Ім усім, што ждалі выбаўле́ньня ў Ерузаліме.

39 I калі яны́ выканалі ўсё па закону Гасподняму, дык вярнуліся ў Галіле́ю, у ме́ста сваё Назарэт.

40 Дзіцятка-ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаўняючыся розумам; і дабрадая́ньне Божае было на Ім.

41 I кожны год бацькі́ Яго хадзілі ў Ерузалім на сьвята Пасхі.

42 I, калі Ён быў дванаццацёх гадоў, прыйшлі яны таксама, як звычайна, у Ерузалім на сьвята;

43 калі-ж, па сканчэньні дзён сьвята, варочаліся, застаўся хлопчык Ісус у Ерузаліме; і не заўважылі таго Язэп ды маці Яго;

44 але думалі, што Ён ідзе́ з другімі; прайшоўшы-ж дзе́нную дарогу, сталі шукаць Яго між сваяка́мі ды знаёмымі.

45 І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

46 Праз тры дні знайшлі Яго ў царкве́, се́дзячы сярод вучыцялёў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх;

47 усе́ слухаўшыя дзівіліся з розуму і адка́заў Яго.

48 I, угле́дзіўшы Яго, зьдзівіліся; і маці Яго сказала Яму: Дзіця! што ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю туго́ю шукалі Цябе́.

49 Ён сказаў ім: на што́ было вам шукаць Мяне́? ці-ж вы ня ве́далі, што Мне́ трэба быць у тым, што нале́жыць Айцу́ Майму?

50 Але яны не зразуме́лі сказаных ім словаў.

51 Ён пайшоў з імі і прыйшоў да Назарэту; і быў паслухмя́ны ім. I маці Яго захавала ўсе́ словы гэтыя ў сэрцы сваім.

52 Ісус жа рос розумам і ўзростам ды ў ласцы ў Бога і людзе́й.

 

Разьдзе́л 3

1 У пятнаццаты-ж год панаваньня Тывэрыя ке́сара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галіле́і, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані чацьвертаўладнікам у Авілене́і,

2 пры архірэях Ганьне і Кайяфе, быў голас Божы да Іоана, сына Заха́равага, у пустыні.

3 I ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Іорданскіх, прапаве́дываючы хрышчэньне пакая́ньня дзеля адпушчэньня грахоў,

4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клі́каючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабе́це сьце́жкі Яму;

5 усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара́ і ўзгорак няхай зьні́зяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;

6 і ўгле́дзіць усякае це́ла спасе́ньне Божае (Ісая 40, 3 -5 ) .

7 I казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад будучага гне́ву?

8 Зрабе́це-ж годныя пакаяньня плады і ня думайце гаварыць сабе́: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з каме́ньняў гэтых падняць дзяце́й Аўрааму.

9 Ужо й сяке́ра ля караня́ дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня прыносе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь.

10 I спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць?

11 Ён жа сказаў ім у адказ: у каго дзьве́ адзе́жыны, той дай таму, хто ня ма́е; і ў каго ёсьць е́жа, рабі тое-ж.

12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць?

13 Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што назна́чана вам.

14 Пыталіся ў яго таксама й вая́кі: а нам што́ рабіць? I сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.

15 Калі-ж народ быў у недаўме́ньні, і ўсе́ думалі ў сэрцах сваіх аб Іоане, ці ня Хрыстос ён? —

16 Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзе́ Дужэйшы за мяне́, у каторага я ня варты разьвязаць раме́нь абуцьця́: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;

17 лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а садому спаліць агнём няўга́сным.

18 Многа і другога прапаве́дываў е́н народу, навучаючы яго.

19 Ірад жа чацьвертаўладнік, дакара́ны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога,

20 дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязьніцу.

21 I сталася, як хрысьціўся ўве́сь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася не́ба,

22 і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цяле́сным выглядзе, як галу́б, і быў голас з не́ба, гаворачы: Ты Сын Мой Улюблены; цябе́ ўпадабаў Я.

23 Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццацёх і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліяў,

24 Матфанаў, Ле́віяў, Мэльхіяў, Іоанаў, Язэпаў,

25 Матафі́яў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Наге́яў,

26 Маафаў, Матафіяў, Саме́яў, Язэпаў, Юдзін,

27 Іоананаў, Рысаеў, Зарававэляў, Саляфіілаў, Нірыяў,

28 Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,

29 Есіяў, Еліязэраў, Іярымаў, Матфатаў, Ле́віін,

30 Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў,

31 Мэлеаяў, Маінаінаў, Матафаяў, Натанаў, Давідаў,

32 Іясе́яў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонау,

33 Амінадаваў, Арамаў, Ясромаў, Фарэсаў, Юдзін,

34 Якубаў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарын, Нахораў,

35 Сэрухаў, Рагаваў, Фале́каў, Яве́раў, Салін,

36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Нояў, Ламе́хаў,

37 Матусалаў, Янохаў, Іарэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,

38 Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.

 

Разьдзе́л 4

1 Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся ад Іордану і паве́дзены быў Духам у пустыню;

2 там сорак дзён Ён быў спакуша́ны ад дябла й нічога ня е́ў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захаце́ў е́сьці;

3 і сказаў Яму д’ябал: калі ты Сын Божы, то скажы гэтаму камню зрабіцца хле́бам.

4 Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што ня хле́бам адным будзе жыць чалаве́к, але ўсякім словам Божым (Другазак. 8, 3).

5 I, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе́ царствы сусьве́ту ў імгненьне часу,

6 і сказаў Яму д’ябал: дам Табе́ ўладу над усімі царствамі і славу іх, бо яна адда́на мне́, і я, каму хачу, даю яе́.

7 Дык калі Ты паклонішся мне́, то ўсё будзе Тваё.

8 Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне́, шата́н; напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).

9 I павёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на крыле́ царквы, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;

10 бо напісана: Ангелам сваім нака́жа пра цябе́ ўсьцерагчы Цябе́;

11 і на руках панясуць, каб і не даткнуўся да ка́меня нагою Тваёю (Пс. 90, 11—12).

12 Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: не спакушай Госпада Бога Твайго (Другазак. 6, 16).

13 I, скончыўшы ўсё кушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго дачасу.

14 I вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галіле́ю; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй вакалічнай старане́.

15 I вучыў Ён у школах іх і ад усіх быў сла́ўлены.

16 I прыйшоў у Назарэт, дзе́ быў выхава́ны, і ўвайшоў, на звычаю Свайму, у дзе́нь суботні ў школу, і ўстаў чытаць.

17 I падалі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў ме́сца, дзе́ было напісана:

18 Дух Гасподні на Мне́: бо Ён памазаў Мяне́ дабраве́сьціць убогім і паслаў Мяне́ аздараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызвале́ньні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю

19 і абвяшчаць год Гасподні прые́мны (Ісая 61, 1—2).

20 I, зачыніўшы кнігу ды аддаўшы служцы, се́ў; і вочы ўсіх у школе былі зьве́рнены на Яго.

21 I Ён начаў гаварыць ім: цяпе́р выпаўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых.

22 I ўсе́ засьве́дчылі яму гэта і дзівіліся ласкавым словам, выходзячым з вуснаў Яго, і гаварылі: Ці не Язэпаў гэта сын?

23 Ён сказаў ім: ве́дама, вы скажаце Мне́ прыказку: ле́кару, вылячы Самога Сябе́; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капэрнауме.

24 I сказаў: запраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца ў ба́цькаўшчыне сваёй.

25 Папраўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было не́ба тры гады і шэсьць ме́сяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсе́й зямлі;

26 і ні да аднае́ з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.

27 Многа таксама было пракажоных у Ізраілю пры прароку Ялісе́ю, і ніводзін з іх не ачысьціўся, апрача Нэема́на Сірыйца.

28 Пачуўшы гэтае, усе́ ў школе напоўніліся вялікаю злосьцю;

29 і, устаўшы, выгналі Яго вон з ме́ста і павялі на вяршыну гары, на каторай было пабудована ме́ста іх, каб скінуць Яго.

30 Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.

31 I прыйшоў у Канэрнаум, ме́ста Галіле́йскае, і вучыў іх у дні суботы.

32 I дзівіліся з навукі Яго, бо ўладная была мова Яго.

33 I быў у школе чалаве́к, маючы нячыстага духа шатанскага і ён зае́нчыў моцным голасам:

34 Пакінь! Што Табе́ да нас, Ісус Назара́нін? Ты прыйшоў загубіць нас; знаю Цябе́, хто Ты, Сьвяты Божы.

35 Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! I дэман, кінуўшы яго сярод школы, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.

36 I напаў на ўсіх вялікі страх, і разважалі між сабою: што гэта за слова такое, што ўладаю і сілаю Ён прыка́звае нячыстым духам, і яны выходзяць?

37 I разьне́слася чутка аб Ім на ўсіх вакалічных мясцо́х.

38 Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; це́шча-ж Сымонава была ў моцнай гарачцы; і прасілі ў Яго за яе́.

39 I, стануўшы над ёю, пагразіў гарачцы, і пакінула яе́. Яна тут жа ўстала і служыла ім.

40 Пры за́хадзе сонца ўсе́, маючыя хворых на розныя хворасьці, прыводзілі іх да Яго; і Ён, кладучы на кожнага з іх рукі, аздараўляў іх.

41 Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім гаварыць, што яны ве́даюць, што Ён Хрыстос.

42 Калі-ж настаў дзе́нь, Ён, выйшаўшы з дому, пайшоў у пустыннае ме́сца, і народ шукаў Яго і, прыйшоўшы да Яго, удзе́ржываў Яго, каб ня йшоў ад іх.

43 Але Ён сказаў ім: і другім ме́стам павінен Я абвяшчаць добрую ве́стку аб Царстве Божым, бо-ж на тое Я пасланы.

44 I навучаў у школах Галіле́йскіх.

 

Разьдзе́л 5

1 Сталася-ж, як народ ціснуўся да Яго, каб чуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага,

2 убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі се́ці.

3 Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад бе́рагу і, се́ўшы, вучыў народ з чаўна.

4 Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь се́ці твае́ дзеля лову.

5 Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну се́ці.

6 Зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае множства рыбы, і навет се́тка ў іх прарывалася.

7 I далі знак сябрам, што былі на другім чаўне́,каб прыйшлі памагчы ім: і прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.

8 Угле́дзіўшы гэтае, Сымон Пётр прыпаў да кале́н Ісусавых і сказаў: выйдзі ад мяне́, Госпадзе! бо я чалаве́к грэшны.

9 Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх быўшых з ім дзе́ля гэтага ўлову рыб, імі злоўленых;

10 таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзе́явых, быўшых сябрамі Сымона. I сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалаве́каў.

11 I, выцягнуўшы абодва чаўны на бе́раг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

12 I сталася, як Ісус быў у адным ме́сьце, прыйшоў чалаве́к увесь у праказе і, угле́дзіўшы Ісуса, унаў тва́рам уніз, молячы Яго і кажучы: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне́ ачысьціць.

13 I Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. I тады-ж праказа зыйшла з яго.

14 I Ён прыказаў яму нікому не гаварыць, а пайсьці паказацца сьвяшчэньніку і прыне́сьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як павяле́ў Майсе́й на сьве́дчаньне ім.

15 Але тым бале́й разыйшлася чутка аб Ім, і вялікае множства народу сьцякалася да Яго — слухаць і аздаравіцца ў Яго ад хворасьцяў сваіх.

16 Але Ён адыходзіў у пустынныя ме́сцы і маліўся.

17 I сталася, раз, як Ён навучаў, і сядзе́лі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галіле́і і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўле́ньня іх,

18 вось, нясуць людзі на пасьце́лі чалаве́ка, што быў спараліжаваны, і хаце́лі ўнясьці яго ў дом і палажыць перад Ісусам;

19 і, не знайшоўшы, дзе́ пране́сьці яго праз народ, уле́зьлі на ве́рх дому і праз страху́ спусьцілі яго з пасьце́льлю на сярэдзіну перад Ісусам;

20 і Ён, ба́чачы ве́ру іх, сказаў чалаве́ку гэнаму: адпускаюцца табе́ грахі тваі.

21 Кніжнікі й фарысэі зачалі разважаць, кажучы: Хто ён такі, што блюзьніць? Хто можа адпускаць грахі апрача аднаго Бога?

22 Ісус, пазнаўшы думкі іх, сказаў ім у адказ: што вы думаеце ў сэрцах вашых?

23 Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе́ грахі тваі, ці сказаць: устань і хадзі?

24 Але, каб вы ве́далі, што Сын Чалаве́чы ма́е ўладу на зямлі адпускаць грахі, — сказаў Ён спараліжаванаму: кажу табе́: устань, вазьмі пасьце́ль тваю і йдзі ў дом твой.

25 I той ураз жа ўстаў перад імі, узяў на чым ляжаў і пайшоў у дом свой, славячы Бога.

26 I жах апанаваў усіх, і славілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзе́і відзелі мы цяпе́р.

27 Пасьля гэтага Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Ле́вія, се́дзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною.

28 I той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.

29 I прырыхтаваў для Яго Ле́вій у доме сваім вялікі пачастунак, і была там грамада мытнікаў і другіх, што частаваліся з імі.

30 Кніжнікі-ж і фарысэі наракалі й гаварылі вучням Яго: на што вы ясьцё і пяцё з мытнікамі ды грэшнікамі?

31 Ісус жа сказаў ім у адказ: не́ здаровыя маюць патрэбу ў ле́кару, але хворыя.

32 Я прыйшоў клікаць да пакаяньня не́ праведных, але грэшных.

33 Яны-ж сказалі Яму: чаму вучні Іоанавы посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а тваі ядуць і пюць?

34 Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў вясе́льных пасьціць, калі з імі жаніх?

35 Але прыдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.

36 Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае ла́ткі да старое а́дзе́жыны, ададраўшы ад новае адзе́жыны, бо йна́чай і новую разьдзярэ, і да старое не падо́йдзе латка ад новага.

37 I ніхто ня ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве́ мяхі і само ве́цяча, і мяхі прападуць;

38 але маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады захаваецца тое і другое.

39 I ніхто, пючы старое віно, не захоча тады-ж маладога; бо кажа: старое ле́пшае.

 

Разьдзе́л 6

1 I сталася ў суботу, пе́ршую па другім дні Пасхі, здарылася Яму праходзіць засе́янымі палямі, і вучні Яго зрывалі калосьсе і е́лі, расьціраючы рукамі.

2 Некаторыя-ж з фарысэяў сказалі ім: на што робіце тое, чаго ня можна рабіць у суботу?

3 Ісус сказаў ім у адказ: ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захаце́ў е́сьці сам і быўшыя з ім?

4 як ён увайшоў у дом Божы, узяў хле́бы паложаныя, якіх ня можна было е́сьці ні кому, апрача сьвяшчэньніка́ў, і е́ў і даў быўшым з ім.

5 I сказаў ім: Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і суботы.

6 Здарылася-ж і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў школу і навучаць. Там быў чалаве́к, у якога правая рука была сухая.

7 Кніжнікі-ж і фарысэі сачылі Яго, ці не аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне проці Яго.

8 Але Ён, ве́даючы думкі іх, сказаў чалаве́ку з сухою рукой: устань і выступі насярэдзіну. I той устаў і выступіў.

9 Тады сказаў ім Ісус: спытаюся Я ў вас: што трэба рабіць у суботу? дабро ці зло? снасьці душу ці загубіць? Яны маўчалі.

10 I, паглядзе́ўшы на іх, сказаў таму чалаве́ку: выцягні руку тваю. Ён так і зрабіў: і сталася рука яго здаровая, як другая.

11 Яны прыйшлі ў шал і гаварылі адзін да аднаго: што-б ім зрабіць з Ісусам?

12 У тыя дні ўзыйшоў Ён па гару памаліцца і прабыў усю ноч на малітве да Бога.

13 Калі-ж настаў дзе́нь, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, каторых і назваў Апосталамі.

14 Сымона, каторага і назваў Пятром, і Андрэя, брата яго, Якава і Іоана, Піліпа й Баўтраме́я,

15 Мацьве́я й Хаму, Якава Алфе́явага і Сымона, называнага Зілотам,

16 Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, каторы потым стаўся здраднікам.

17 I, зыйшоўшы з імі, стаў Ён на роўным ме́сцы, і множства вучняў Яго і многа народу з усяе́ Юдэі і Ерузаліму і прыморскіх ме́сцаў Тырскіх і Сідонскіх,

18 што папрыходзілі паслухаць Яго і пазбыцца хворасьцяў сваіх, як і це́рпячыя муку ад нячыстых духаў; і здараве́лі.

19 I ўве́сь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.

20 I Ён, падняўшы вочы Свае́ на вучняў Сваіх, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае.

21 Шчасьлівыя галодныя цяпе́р, бо насыціцеся. Шчасьлівыя пла́чучыя цяпе́р, бо засьмяецёся.

22 Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажа́ць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалаве́чага.

23 Радуйцеся ў той дзе́нь і весяліцеся, бо вялікая нагарода вам на нябёсах. Так паступалі з прарокамі айцы іх.

24 Наадварот, гора вам, багатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць.

25 Гора вам, перасычаныя цяпе́р, бо будзеце цярпе́ць голад. Гора вам, сьмяючыяся цяпе́р, бо запла́чаце й зарыдаеце.

26 Гора вам, калі ўсе́ людзі будуць гаварыць аб вас добра. Бо гэтак паступалі з фальшывымі прарокамі бацькі іх.

27 Але вам, што слу́хаеце, кажу: любе́це ворагаў вашых, чыне́це дабро ненавідзячым вас.

28 Багасла́ўце праклінаючых вас і мале́цеся за крыўдзячых вас.

29 Удэ́рыўшаму цябе́ па шчацэ́ падстаў і другую; і адыма́ючаму ў цябе́ ве́рхнюю адзе́жу не перашкаджай узяць і кашулю.

30 Усякаму, хто просіць у цябе́, давай, і ад узяўшага тваё ня трэбуй назад.

31 I як хо́чаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы паступайце з імі.

32 I, калі лю́біце лю́бячых вас, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі любячых іх любяць.

33 I калі робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі тое-ж робяць.

34 I калі пазычаеце тым, ад каторых спадзяецёся дастаць назад, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.

35 Але вы любе́це во́рагаў вашых, і рабе́це дабро, і пазычайце, ня ждучы́ нічога; і будзе вам нагарода вялікая, і будзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры і да няўдзячных і злосных.

36 Дык будзьце-ж міласэрныя, як і Аце́ц ваш міласэрны.

37 Не асуджайце, і ня будзеце асуджаны; дароўвайце, і вам дарована будзе;

38 давайце, і вам будзе да́дзена: ме́ру добрую націсьненую, стрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою ме́раю ме́раеце, такою-ж і вам адме́раецца.

39 Сказаў такжа ім прыповесьць: ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?

40 Вучань ня бывае вышэй за свайго вучыцеля, але кожны будзе даскана́лы, як вучыцель яго.

41 Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна́ ў тваім воку не адчуваеш?

42 Ці як можаш сказаць брату твайму: брат! дай, я выму сучок з вока твайго, — калі сам ня бачыш бервяна́ ў тваім воку? Крывадушны! вы́мі ране́й бервяно з твайго вока, тады ўбачыш, як выбраць сучок з вока брата твайго.

43 Няма добрага дрэва, каторае прыно́сіла-б благі плод; і няма благога дрэва, каторае прыно́сіла-б плод добры.

44 Бо ўсякае дрэва пазнае́цца па пло́дзе яго; бо ня зьбіраюць смокваў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з шыпшыньніка.

45 Добры чалаве́к з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалаве́к з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое; бо ад перапо́ўненага сэрца гавораць вусны яго.

46 Што завецё Мяне́: Госпадзе! Госпадзе! і ня робіце таго, што Я кажу?

47 Усякі, прыходзячы да Мяне́ і слухаючы словы Мае́ і выпаўня́ючы іх, — скажу вам да каго падобны:

48 ён падобны да чалаве́ка, што, стаўляючы дом, капаў глы́бака й заклаў фундамант на ка́мені, дзеля чаго, калі зда́рыліся паводкі, і вада́ напе́рла на гэты дом, то не магла скрануць яго, бо ён быў заснаваны на ка́мені,

49 а хто слухае і не выпаўняе, той падобны да чалаве́ка, паставіўшага дом на зямлі без падмуроўкі, які, калі напе́рла на яго вада́, ураз жа абваліўся; і разбурэньне яго было вялікае.

 

Разьдзе́л 7

1 Калі Ён скончыў усю гутарку Сваю да слу́хаючага народу,то ўвайшоў у Капэрнаум.

2 У аднаго-ж сотніка слуга́, якога той цаніў, быў хворы пры сьме́рці.

3 Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго Юдэйскіх старэйшынаў — прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу яго.

4 I яны, прыйшоўшы да Ісуса, крэпка прасілі Яго, кажучы: ён варт, каб Ты зрабіў для яго гэтае,

5 бо ён любіць народ наш і паставіў нам школу.

6 Ісус пайшоў з імі. I, калі Ён недалёка ўжо быў ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе! бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад страху́ маю,

7 бо і сябе́ самога не палічыў я вартым прыйсьці да Цябе́; але скажы слова, і паздараве́е слуга́ мой;

8 бо і я ма́ю над сабою ўладу, але ма́ю і пад сабою жаўне́раў; кажу аднаму — пайдзі, і йдзе́; і другому: прыдзі, і прыходзіць; і слузе́ майму: зрабі тое, і зробіць.

9 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, абярнуўшыся, сказаў ішоўшаму за Ім народу: кажу вам, што і ў Ізраілю не знайшоў Я гэткае ве́ры.

10 Пасланыя, вярнуўшыся ў дом, знайшлі хворага слугу́ паздараве́ўшым.

11 Пасьля гэтага Ісус пайшоў да ме́ста, называнага Наім; і з Ім ішлі многія з вучняў Яго ды множства народу.

12 Калі-ж Ён падыйшоў да мястовае брамы, тут выносілі паме́ршага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава; і многа народу йшло з ёю з ме́ста.

13 Угле́дзіўшы яе́, Госпад зьлітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.

14 I, падыйшоўшы, дакрануўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табе́ кажу: устань!

15 Уме́ршы, падняўшыся, се́ў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус матцы яго.

16 I ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў міжы намі, і Бог адве́даў народ Свой.

17 I разыйшлося слова гэтае аб Ім па ўсёй Юдэі і па ўсіх ваколіцах.

18 I паведамілі Іоана вучні Яго аб усім гэтым.

19 I, паклікаўшы двох з вучняў сваіх, Іоан паслаў іх да Ісуса спытацца: ці Ты Той, Каторы павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?

20 Яны, прыйшоўшы да Ісуса, сказалі: Іоан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе́ спытацца: ці Ты Той, Катораму нале́жыць прыйсьці, ці чакаць нам другога?

21 А ў гэты час Ён многіх аздараўляў ад хвароб і недамага́ньняў і ад злых духаў і многім сьляпым варочаў зрок.

22 I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзе́це, скажэце Іоану, што вы бачылі і чулі: сьляпыя пачынаюць бачыць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, паме́ршыя ўскрасаюць, і ўбогім абвяшча́ецца эва́нгельле.

23 I шчасьлівы, хто не спаку́сіцца ад Мяне́.

24 Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да народу пра Іоана: што глядзе́ць хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну ве́трам калыханую?

25 Што-ж глядзе́ць хадзілі вы? ці чалаве́ка, адзе́тага ў мяккія вопраткі? Але пышна адзе́тыя і раскошна жыву́чыя знаходзяцца пры дварох царскіх.

26 Што-ж глядзе́ць хадзілі вы? ці прарока? Так, кажу вам, і бале́й за пророка.

27 Гэта ёсьць, аб якім напісана: вось Я пасылаю а́нгела Майго перад абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1).

28 Бо кажу вам: з ро́джаных жанчынамі няма ніводнага прарока, бо́льшага за Іоана Хрысьціцеля; але ме́ншы ў Царстве Божым большы за яго.

29 I ўве́сь народ, які слухаў Яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Іоанавым;

30 а фарысэі й законьнікі адкінулі раду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў Яго.

31 Тады Госпад сказаў: да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобны?

32 Яны падобны да дзяце́й, што сідзяць на вуліцы, клічуць адзін аднаго і кажуць: мы йгралі вам на жале́йцы, і вы не скакалі; мы сьпява́лі вам сумныя пе́сьні, і вы ня пла́калі.

33 Бо прыйшоў Іоан Хрысьціцель; ні хле́ба ня е́сьць, ні віна ня пе́ць; і кажуць: у ім злы дух.

34 Прыйшоў Сын Чалаве́чы; е́сьць і пе́ць; і кажуць: вось чалаве́к, каторы любіць е́сьці і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў.

35 I апраўданы розум усімі дзяцьмі яго.

36 Не́хта з фарысэяў прасіў Яго пае́сьці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.

37 I вось жанчына з таго ме́ста, якая была грэшніцай, даве́даўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысэя, прыне́сла аляба́стравую судзіну з але́ем;

38 і, стануўшы ззаду ля ног Яго і плачучы, пачала абліваць ногі Яго сьлязьмі і выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго і ма́зала але́ем.

39 Бачучы гэтае, фарысэй, што быў запрасіў Яго, сказаў сам да сябе́: калі-б Ён быў прарок, то ве́даў бы, хто і якая жанчына дакрана́ецца да Яго, бо яна грэшніца.

40 Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымон! Я ма́ю штось сказаць табе́. Ён кажа: скажы, Вучыцелю!

41 Ісус сказаў: у аднаго крэды́тара былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят;

42 але, як яны ня ме́лі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы-ж, каторы з іх бале́й узьлюбіць яго?

43 Сымон адказаў: думаю, той, катораму бале́й дараваў. Ён сказаў яму: справядліва ты рассудзіў.

44 I, зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне́ на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла Мне́ ногі і валосьсем галавы сваёй выцерла.

45 Ты цалаваньня Мне́ ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае́ цалаваць Мне́ ногі.

46 Ты галавы Мне́ маслам не памазаў; а яна але́ем памазала Мне́ ногі.

47 Дзеля гэтага кажу табе́: даруюцца многія грахі яе́ за тое, што яна многа ўзьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць.

48 А ёй сказаў: адпускаюцца табе́ грахі.

49 I супачываўшыя разам з Ім пачалі гаварыць у сабе́: хто Ён такі, што і грахі адпускае?

50 Ён жа сказаў жанчыне: ве́ра твая спасла цябе́; ідзі з мірам.

 

Разьдзе́л 8

1 I сталася пасьля, праходзіў Ён па ме́стах і сёлах, прапаве́дываючы і абвяшчаючы добрую ве́стку аб Царстве Божым, і з Ім дванаццацёра,

2 і некаторыя жанчыны, каторых Ён аздаравіў ад злых духаў і хвароб, — Марыя, называная Магдаліна, з якое выйшлі се́м дэманаў,

3 і Іоанна, жана́ Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія другія, што служылі Яму з мае́масьці сваёй.

4 Калі-ж сабралося множства народу, і з усіх гарадоў жыхары зыходзіліся да Яго, Ён пача́ў гаварыць прыпо́весьцю:

5 выйшаў сейбіт се́яць се́мя сваё; і, калі ён се́яў, іншае ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябе́сныя паклявалі яго;

6 а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня ме́ла вільгаці;

7 а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;

8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынясло плод стакро́тны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто ма́е вушы слухаць, няхай слухае.

9 Вучні-ж Яго спыталіся ў Яго: што-б значыла прыповесьць гэтая?

10 Ён сказаў: вам да́дзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыпо́весьцях, так што яны бачучы ня бачуць і чуючы не разуме́юць.

11 Вось што́ значыць прыповесьць гэтая: се́мя ёсьць слова Божае.

12 А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д’ябал і забірае слова з сэрца іх, каб не паве́рылі і не спасьліся;

13 а на ка́мені гэта тыя, што, калі пачуюць слова, дык з радасьцяй прыймаюць, ды ня маюць караня і часова ве́раць, а ў час спакусы адпадаюць;

14 а што ўпала ў цярніну — гэта тыя, што слухаюць слова, але, адыходзячы, заглуша́юцца клапотамі, бага́цьцем і ўце́хамі жыцьцёвымі і не даюць плёну.

15 А ўпаўшае на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы і даюць плён у цярплівасьці.

16 Ніхто, запаліўшы сьве́чку, не прыкрывае яе́ судзінаю, або не стаўляе пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб, уваходзячы, бачылі сьвятло́,

17 бо няма нічога тайнага, што-б ня выявілася, ні ўкрытага, што ня сталася-б вядомым і ня выйшла-б наве́рх.

18 Глядзіце-ж, як вы слу́хаеце; бо хто ма́е, таму да́дзена будзе, а хто ня ма́е, у таго адымецца й тое, што ён думае ме́ць.

19 I прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны народу.

20 I далі знаць Яму: маці і браты Тваі стаяць вонках, хо́чучы бачыць Цябе́.

21 Ён сказаў ім у адказ: маці мая і браты мае́ — гэта тыя, што слу́хаюць слова Божае і выпаўняюць яго.

22 I сталася, аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: пераплыве́м па той бок возера. I паплылі.

23 Калі-ж яны плылі, Ён заснуў. На возеры падняўся бурны ве́цер, і залівала іх хва́лямі, і яны былі ў небясьпе́цы.

24 I, падыйшоўшы, збудзілі Яго ды сказалі: Настаўнік! Настаўнік! мы гінем. Але Ён, устаўшы, закрычэу ве́тру і хваляваньню вады; і спыніліся, і ста́лася ціша.

25 Тады Ён сказаў ім: дзе́ ве́ра ваша? Яны-ж у страху і задзіўле́ньні гаварылі адзін аднаму: Хто ж гэта, што ве́трам загадвае і вадзе́, і слу́хаюцца Яго?

26 I прыплылі ў старану Гадарынскую, што насу́праць Галіле́і.

27 Калі-ж выйшаў Ён на бе́раг, спаткаў Яго адзін чалаве́к з ме́ста, які ме́ў дэманаў з даўных часоў і хадзіў не адзе́ўшыся, і жыў ня ў доме, але ў магілах.

28 Ён, угле́дзіўшы Ісуса, закрычэўшы паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што табе́ да мяне́, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Малю Цябе́, ня муч мяне́.

29 Бо Ісус сказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалаве́ка; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі й сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і нячысты гнаў яго ў пустыні.

30 Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён; бо многа дэманаў увайшло ў яго.

31 I прасілі Яго, каб не вяле́ў ім ісьці ў бяздоньне.

32 Тут жа на гарэ пасьвіўся вялікі гурт сьвіне́й; і дэ́маны прасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў ім.

33 Дэманы, выйшаўшы з чалаве́ка, увайшлі ў сьвіне́й.

34 I кінуўся гурт з кру́чы ў мора, і ўтануў. Пастухі, бачучы, што́ ста́лася, пабе́глі ды расказалі ў ме́сьце і сёлах.

35 І выйшлі бачыць стаўшаеся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалаве́ка, з каторага выйшлі дэманы, се́дзячы ля ног Ісусавых, адзе́тага і пры розуме; і перепалохаліся.

36 А бачыўшыя расказалі ім, як спасён быў апанаваны дэманамі.

37 I прасіў Яго ўве́сь народ Гадарынскае краіны пайсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.

38 А чалаве́к, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім. Але Ісус адправіў яго, сказаўшы:

39 вярні́ся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе́ Бог. Ён пайшоў і наказваў па ўсім ме́сьце, што ўчыніў яму Ісус.

40 Калі-ж вярнуўся Ісус, народ прыняў Яго, бо ўсе́ чакалі Яго.

41 I вось прыйшоў чалаве́к, імем Яір (а быў ён начальнікам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом яго,

42 бо ў яго была адзіная дачка́, гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьме́рці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.

43 I адна жанчына, што мучылася ад крываце́чы дванаццаць гадоў і аддала на ле́караў усю мае́масьць сваю, ды ніводзін ня мог вылячыць яе́,

44 падыйшоўшы ззаду, дакрану́лася да краю вопраткі Яго; і той час крываце́ча ў яе́ спынілася.

45 I сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мяне́? Калі-ж усе́ адпіраліся, Пётр і быўшыя з Ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябе́ ды націскае, і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мяне́?

46 Але Ісус сказаў: не́хта дакрануўся да Мяне́, бо Я адчуваю сілу, што выйшла з Мяне́.

47 Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўто́іцца, дрыжучы падыйшла і, упаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакрану́лася да Яго, і як тады-ж паздараве́ла.

48 Ён сказаў ёй: бадрыся, дачка́! ве́ра твая спасла́ цябе́; ідзі з мірам.

49 Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць не́хта з дому начальніка школы і кажа ім: дачка́ твая паме́рла; ня турбуй Вучыцеля.

50 Але Ісус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі ве́р, і спасёна будзе.

51 Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Іоана і Якава, і бацькі ды маткі дзяўчыны.

52 Усе́ плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не паме́рла, але сьпіць.

53 I сьмяяліся з Яго, ве́даючы, што яна паме́рла.

54 Ён жа, выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яе́ за руку, клікнуў кажучы: дзяўчына! устань!

55 I вярнуўся дух яе́; і ўраз жа ўстала; і Ён вяле́ў даць ёй е́сьці.

56 I зьдзівіліся бацькі яе́. Ён жа вяле́ў ім не гаварыць нікому аб тым, што́ сталася.

 

Разьдзе́л 9

1 Паклікаўшы-ж усіх дванаццацёх, даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць ад хворасьцяў.

2 I паслаў іх навучаць аб Царстве Божым і аздараўляць хворых.

3 I сказаў ім: нічога не бярэце на дарогу: ні кія́, ні торбы, ні хле́ба, ні срэбра, і каб двух вопратак ня ме́лі;

4 і ў які дом увойдзеце, там аставайцеся і стуль ідзе́це ў дарогу;

5 і калі дзе́ ня прымуць вас, то, выходзячы з таго ме́ста, абтрасе́це і пыл з ног вашых у сьве́дчаньне на іх.

6 I, пайшоўшы, праходзілі па сёлах, апавядаючы Эвангельле і ўсюды аздараўляючы.

7 Ірад жа чацьвертаўла́днік чуў пра ўсё, што дзе́ялася ад Яго, і ня це́міў: бо адны казалі, што гэта Іоан устаў з мёртвых;

8 другія, што Ільля зьявіўся, а іншыя, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.

9 І сказаў Ірад: Іоана я сьцяў; хто-ж гэты, аб якім я чую такое? I стараўся ўбачыць Яго.

10 Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх з Сабою, пайшоў самотна ў пустыннае ме́сца каля ме́ста, называнага Віфсаідаю.

11 Але народ, даве́даўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, вёў з імі гутарку аб Царстве Божым і, каму гэтага трэба было, аздараўляў.

12 Калі-ж дзе́нь пачаў зыходзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі яму: адпра́ў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі начаваць і дасталі е́сьці, бо мы тут у пустым ме́сцы.

13 Але Ён сказаў ім: вы́ дайце ім е́сьці. Яны сказалі: у нас няма бале́й за пяць хлябоў і дзьвюх рыб; хіба нам пайсьці купіць е́жы для ўсіх гэтых людзе́й?

14 Бо іх было каля пяцёхты́сячаў душ. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзіце іх рада́мі па пяцьдзесят.

15 I ўчынілі так, і рассадзілі ўсіх.

16 Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве́ рыбы і паўзіраўшыся ў не́ба, багаславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі народу.

17 I е́лі і насыціліся ўсе́; і набралі недае́дкаў дванаццаць карабоў.

18 I сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне́ народ?

19 Яны сказалі ў адказ: за Іоана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.

20 Ён жа спытаўся ў іх: а вы за каго лічыце Мяне́? I адказаў Пётр: за Хрыста Божага.

21 Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,

22 сказаўшы, што Сын Чалаве́чы мусіць многа вы́цярпець мук; і адцураюцца яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі і будзе забіты і на трэці дзе́нь ускрэсьне.

23 Да ўсіх жа сказаў: калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе́, няхай возьме крыж свой і йдзе́ за Мною.

24 Бо хто хоча душу сваю спасьці, загу́біць яе́; а хто загу́біць душу сваю дзеля Мяне́ той спасе́ яе́.

25 Бо якая карысьць чалавеку здабыць уве́сь сьве́т, а сябе́ самога загубіць, ці пашкодзіць сабе́?

26 Бо хто паўстыдаецца Мяне́ і Маіх слоў, таго Сын Чалаве́чы паўстыдаецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Айца і сьвятых Ангелаў.

27 Праўду кажу вам: ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не спазнаюць сьме́рці, пакуль ня ўбачаць Царства Божага.

28 Сталася-ж дзён праз восем пасьля слоў гэтых, узяўшы Пятра, Іоана і Якава, узыйшоў Ён на гару памаліцца,

29 і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася бе́лая, блішчастая.

30 I вось двое людзе́й гутарылі з Ім, а былі гэта Майсе́й і Ільля:

31 зьявіўшыся ў славе, яны гаварылі аб сьме́рці яго, што ме́ўся споўніць у Ерузаліме.

32 Пётр жа і быўшыя з Ім былі апанава́ны сном; прабудзіўшыся-ж, убачылі славу яго і двох мужо́ў, стоячы з Ім.

33 I, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказа́ў Пётр Ісусу: Настаўнік! добра нам тут быць: зробім тры палаткі: адну Табе́, адну Майсе́ю і адну Ільлі, — ня ве́даючы, што́ кажа.

34 Калі-ж ён гаварыў гэтае, сталася хмара і агарнула іх; і перепалохаліся, як увайшлі ў хмару.

35 I быў з хмары голас гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улю́блены; Яго слу́хайце.

36 I, калі быў голас гэты, апынуўся Ісус адзін. I яны маўчалі і нікому не гаварылі ў тыя дні, што́ бачылі.

37 I сталася назаўтрае, як яны зыйшлі з гары, сустрэла Яго вялікае множства народу.

38 I вось не́йкі чалаве́к з народу крыкнуў: Вучыцель: малю Цябе́! Глянь на сына майго; ён адзін у мяне́:

39 і вось дух бярэ яго, і ён ураз жа крычыць, і ірве́ць яго з пе́най; і ле́дзь адступае ад яго, змучыўшы яго;

40 я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго; і яны не маглі.

41 Ісус жа адказваючы сказаў: о, род няве́рны і распусны! дакуль буду з вамі і буду цярпе́ць вас? Прывядзі сюды сына твайго.

42 Калі-ж той яшчэ йшоў, дух кінуў яго і затрос; але Ісус прыкрыкнуў на нячыстага духа і аздаравіў хлопца, ды аддаў яго бацьцы яго.

43 I ўсе́ дзівіліся ве́лічы Божай. Калі-ж усе́ дзівіліся ўсяму, што чыні́ў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:

44 палажэце сабе́ ў вушы словы гэтыя: Сын Чалаве́чы будзе вы́даны ў рукі чалаве́чыя.

45 Але яны не зразуме́лі слова гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў Яго пра гэтае слова баяліся.

46 Прыйшла-ж ім думка: хто-б з іх быў бо́льшы?

47 Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою

48 і сказаў ім: хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне́ прыйме, а хто прыйме Мяне́, той прыйме Паслаўшага Мяне́; бо хто з вас ме́ншы за ўсіх, той будзе вялікі.

49 Пры гэтым Іоан сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалаве́ка, іме́ньнем Тваім выганя́ючага дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі.

50 I сказаў яму Ісус: не забараняйце; бо хто ня проці вас, той за вас.

51 I сталася, як набліжаліся дні забра́ньня Яго, умацава́лася аблічча Яго ісьці ў Ерузалім,

52 і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго;

53 але там ня прынялі Яго, бо аблічча Яго было йдучы ў Ерузалім.

54 Бачучы-ж вучні Яго, Якаў і Іоан, сказалі: Госпадзе! ці хочаш: мы скажам, каб агонь зыйшоў з не́ба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?

55 Але Ён, зьвярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: ня ве́даеце, якога вы духа;

56 бо Сын Чалаве́чы прыйшоў не́ губіць душы людзкія, але спасаць. I пайшлі ў другое сяло.

57 I сталася, як яны былі ў дарозе, не́хта сказаў Яму: Госпадзе: я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.

58 Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябе́сныя гне́зды; а Сын Чалаве́чы ня мае дзе́ галаву прыкланіці.

59 А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той сказаў: Госпадзе! дазволь мне́ пе́рш пайсьці й пахаваць бацьку майго.

60 Але Ісус сказаў яму: пакінь уме́ршым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты йдзі ды абвяшчай Царства Божае.

61 Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Госпадзе! Але пе́рш дазволь мне́ папрашчацца з хатнімі маімі.

62 Але Ісус сказаў яму: ніхто не спасо́бен да Царства Божага, хто, узлажыўшы руку сваю на плуг, агляда́ецца назад.

 

Разьдзе́л 10

1 Пасьля гэтага выбраў Госпад і другіх се́мдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліччам Сваім у кожнае ме́ста і ме́сца, куды Сам ме́ўся йсьці.

2 I сказаў ім: жніво бага́тае, а работнікаў мала; дык прасе́це Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.

3 Ідзе́це! Я пасылаю вас, як ягня́т сярод ваўкоў.

4 Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.

5 У якую-ж хату ўво́йдзеце, пе́рш кажэце: мір дому гэтаму!

6 I калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не́, то да вас ве́рнецца.

7 У доме-ж тым аставайцеся, е́шце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.

8 I калі пры́дзеце ў якое ме́ста, і прымуць вас, е́шце, што вам дадуць;

9 і адзараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.

10 Калі-ж пры́дзеце ў якое ме́ста, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:

11 і пыл, што прыліп да нас ад вашага ме́ста, абтрасаем вам: аднак жа ве́дайце, што падыйшло да вас Царства Божае.

12 Кажу-ж вам, што Садому ў дзе́нь той ле́пей будзе, чымся ме́сту гэткаму.

13 Гора табе́, Харазін! гора табе́, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзе́яліся ў вас, то даўно-б яны пака́яліся, се́дзячы ў валася́ніцы ды по́пелі;

14 але Тыру й Сідону ле́пш будзе на судзе́, чым вам.

15 I ты, Капэрнаум, да не́ба ўзьнёсшыся, да пе́кла спадзе́ш.

16 Хто слухае вас — Мяне́ слухае, і хто вас цураецца, той Мяне́ цураецца́; а хто цураецца Мяне́, цураецца і Пасла́ўшага Мяне́.

17 Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас дзеля іме́ньня Твайго.

18 Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатана́, спаўшага з не́ба як мало́ньня;

19 вось даю вам уладу наступаць на зьме́яў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;

20 аднак жа з таго ня це́шцеся, што духі вам пакараюцца; але це́шцеся з таго, што іме́ньні вашыя запісаны на нябёсах.

21 У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала́ Табе́, Ойча, Госпадзе не́ба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.

22 I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне́ адда́на Айцом Маім; і хто ёсьць Сын, ня ве́дае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Аце́ц, ня ве́дае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.

23 I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя во́чы, бачучы тое, што вы бачыце!

24 бо кажу вам, што многія прарокі й цары хаце́лі бачыць, што́ вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што́ вы чуеце, і ня слышалі.

25 I вось адзін законьнік устаў і, спакуша́ючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?

26 А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?

27 Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуме́ньнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе́.

28 Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.

29 Але ён, хочучы апраўдаць сябе́, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?

30 На гэтае сказаў Ісус: не́йкі чалаве́к ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ле́дзь жывым.

31 Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угле́дзіўшы яго, прайшоў міма.

32 Таксама й лявіт, быўшы на тым ме́сцы, падыйшоў, паглядзе́ў і прайшоў міма.

33 Самаранін жа не́йкі, ідучы, найшоў на яго і, угле́дзіўшы, зьлітаваўся,

34 і, падыйшоўшы, перавязаў яму ра́ны, паліўшы але́ем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў зае́зд і паклапаціўся аб ім;

35 а на другі дзе́нь, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару зае́зду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што бале́й, я, вярнуўшыся, аддам табе́.

36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?

37 Ён сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.

38 I сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, іме́ньнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;

39 у яе́ была сястра, на імя Марыя, якая се́ла ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.

40 Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе́ ня рупіць, што сястра мая адну мяне́ пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне́.

41 Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,

42 а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе́.

 

Разьдзе́л 11

1 I сталася, як Ён у адным ме́сцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: Госпадзе! наўчы нас маліцца, як і Іоан наўчыў вучняў сваіх.

2 Ён сказаў ім: калі мо́ліцеся, гаварыце: Ойча наш, каторы ёсьць у Нябёсах! Няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у не́бе, так і на зямлі.

3 Хле́б наш штодзе́нны дай нам сягоньня

4 і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым; і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога.

5 I сказаў ім: Не́хта з вас, маючы сябру, прыйдзе да яго і скажа яму: сябра! пазыч мне́ тры булкі хле́ба,

6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне́, і мне́ няма́ чаго даць яму;

7 а той з хаты скажа яму ў адказ: ня турбуй мяне́; дзьве́ры ўжо замкнёны, і дзе́ці мае́ са мною ў пасьце́лі; не магу ўстаць і даць табе́.

8 Калі, кажу вам, ён ня ўстане і ня дасьць яму дзеля дружбы з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго ўстаўшы дасьць яму, колькі просіць.

9 I Я кажу вам: прасе́це, і да́дзена вам будзе; шукайце і знойдзеце; сту́кайце, і адчыняць вам;

10 бо ўсякі, хто просіць, дастае́; і хто шукае, знаходзіць; і хто сту́кае, адчыняць таму.

11 Хто з вас бацька, калі сын папросіць хле́ба, дасьць яму камень? Ці, калі папросіць ры́бы дасьць яму зьмяю заме́ст рыбы?

12 Ці, калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?

13 Дык вось, калі вы, благія, уме́еце добрыя даяньні даваць дзе́цям вашым, тым бале́й Аце́ц Нябе́сны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго.

14 I раз выгнаў Ён дэмана, які быў не́мы;і,калі дэман выйшаў, не́мы стаў гаварыць; і народ быў зьдзіўлены.

15 Іншыя-ж з іх гаварылі: Ён выганяе дэманаў сілаю Вэльзэвула, князя дэманаў.

16 А іншыя, спакушаючы, трэбавалі ў Яго знаме́ньня з не́ба.

17 Але Ён, ве́даючы памышле́ньні іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшаеся само ў сабе́, апусьце́е, і дом, разьдзяліўшыся сам у сабе́, упадзе́.

18 Калі-ж і шата́н разьдзяліўся сам у сабе́, то як устаіць царства яго? А вы ка́жаце, што Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў;

19 і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў, то сыны вашыя кім выганяюць іх? Затым яны будуць судзьдзямі вам.

20 Калі-ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў то значыць прыйшло да вас Царства Божае.

21 Калі дужы́ з аружжам пілнуе свой дом тады ў бясьпе́чнасьці яго мае́масьць;

22 калі-ж дужэйшы за яго нападзе́ на яго і пераможа яго, тады возьме ўсё аружжа яго, на якое спадзяваўся, і разда́сьць дабро́ яго.

23 Хто не са Мною, той проці Мяне́; і хто ня зьбірае са Мною, той раскідае.

24 Калі нячысты дух выйдзе з чалаве́ка, то ходзіць па бязводных мясцо́х, шукаючы супакою, і, не знаходзячы, кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль выйшаў.

25 I, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным;

26 тады йдзе́ і бярэ з сабою се́м другіх духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там: і бывае для чалаве́ка таго апо́шняе горш за пе́ршае.

27 I сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябе́, і грудзі, Цябе́ карміўшыя!

28 А Ён сказаў: шчасьлівыя чуючыя слова Божае і выпаўняючыя яго.

29 Калі-ж народ пачаў зьбірацца грамадой, Ён пача́ў гаварыць: род гэты нягодны; е́н шукае знаме́ньня, і знаме́ньне ня будзе да́дзена яму, апрача знаме́ньня Іоны прарока;

30 бо, як Іона быў знаме́ньнем для Ніневійцаў, так будзе і Сын Чалаве́чы для роду гэтага.

31 Царыца Паўднёвая ўстане на суд з людзьмі роду гэтага і засудзіць іх, бо яна прыхо́дзіла ад краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямо́навай, і вось тут бале́й за Салямо́на.

32 Ніневійцы ўстануць на суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пака́яліся ад навуча́ньня Іонінага, і вось тут бале́й за Іону.

33 Ніхто, запаліўшы сьве́чку, не стаўляе яе́ ў патайным ме́сцы, ці пад судзіну, але на ліхтару́, каб увахо́дзячыя бачылі сьвятло́.

34 Сьве́тач це́ла ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, то і ўсё це́ла тваё будзе сьве́тлае, а калі яно будзе благое, то й це́ла тваё будзе цёмнае.

35 Дык глядзі-ж, каб сьвятло́, што ў табе́, ня было це́мрай.

36 Калі-ж це́ла тваё ўсё сьве́тлае і ня ма́е ніводнае цёмнае часткі, то будзе сьвяціцца ўсё так, як бы сьве́тач асьвяціў цябе́.

37 Калі Ён гаварыў гэтае, адзін фарысэй прасіў Яго́ да сябе́ абе́даць; Ён прыйшоў ды супачыў.

38 Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыў рук перад ядой.

39 Але Госпад сказаў яму: цяпе́р вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышча́еце, а нутро вашае напоўнена драпе́жнасьцяй ды злосьцяй.

40 Неразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, стварыў і ўнутранае?

41 Падавайце ле́пш ахвяру з таго, што́ ў вас ёсьць, тады ўсё будзе ў вас чыстае.

42 Але го́ра вам, фарысэям, што даецё дзясятую частку з мяты, руты і ўсякага зе́льля і ня дбаеце аб суд і любоў Божую; і гэтае трэба было рабіць, ды таго не пакідаць.

43 Го́ра вам, фарысэям, што любіце пе́ршыя ме́сцы ў школах і паклоны на торжышчах.

44 Го́ра вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, бо вы быццам магілы ўкрытыя, што людзі ходзяць над імі й ня ве́даюць таго.

45 На гэтае не́хта з законьнікаў сказаў Яму: Вучыцель, кажучы гэтае, Ты й нас крыўдзіш.

46 Але Ён сказаў: і вам, законьнікам, го́ра, што наклада́еце на людзе́й цяжары церазме́рныя, а самыя і адным пальцам сваім не краняцё цяжараў.

47 Го́ра вам, што строіце скле́пы прарокам, бацькі-ж вашыя забівалі іх;

48 гэтым вы сьве́дчыце аб учынках бацькоў вашых і згаджаецеся з імі, бо яны забівалі прарокаў, а вы будуеце ім скле́пы.

49 Дзеля гэтага і прамудрасьць Божая сказала: пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных заб’юць, а другіх вы́жануць.

50 Няхай зышчыцца ад роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьве́ту,

51 ад крыві Авэля да крыві Захарыі, забітага між жэртвенікам і храмам. Запраўды кажу вам: зы́шчыцца ад роду гэтага.

52 Го́ра вам, законьнікам, што вы ўзялі ключ разуме́ньня: самыя не ўвайшлі і ўваходзячым перашкодзілі.

53 Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі ды фарысэі пачалі ве́льмі прыставаць да Яго і дапытывацца ў Яго аб многае,

54 цікуючы на Яго і стараючыся ўлавіць не́шта з вуснаў Яго, каб абвінаваціць Яго.

 

Разьдзе́л 12

1 Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.

2 Няма нічога тайнага, што ня выявілася-б, і ўкрытага, аб чым не даве́даліся-б;

3 дык, што вы сказалі ў цемнаце́, тое пачуеце ў сьвятле́; і што гаварылі навуха ў хаце, тое будзе абве́шчана на стрэхах.

4 Кажу-ж вам, дру́гі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць це́ла і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;

5 але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у гее́нну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.

6 Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ніводная з іх не забыта ў Бога.

7 А ў вас і валасы на галаве́ ўсе́ палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.

8 Кажу-ж вам: усякага, хто вызнава́ціме Мяне́ перад людзьмі, і Сын Чалаве́чы вызна́е перад Ангеламі Божымі;

9 а хто адрачэцца ад Мяне́ перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.

10 I ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалаве́чага, даро́вана будзе, а хто блю́зьніцьме на Сьвятога Духа, таму ня будзе даро́вана.

11 Калі-ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:

12 бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.

13 Не́хта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.

14 Ён жа сказаў таму чалаве́ку: хто паставіў Мяне́ судзіць ці дзяліць вас?

15 Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалаве́ка не залежыць ад дастаткаў яго, якія ма́е.

16 I сказаў ім прыповесьць: у аднага бага́тага чалаве́ка быў добры ўраджай у полі;

17 і ён разважаў сам з сабою: што мне́ рабіць? Не́куды мне́ злажыць плады маі?

18 I сказаў: — вось, што зро́блю: разьбяру гумны мае́ і пабудую большыя, і зьбяру туды ўве́сь хлеб мой і ўсё дабро маё,

19 і скажу душы маёй: душа! многа дабра́ ляжыць у цябе́ на многія гады́: е́ш, пі, весяліся.

20 Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе́; каму-ж даста́нецца тое, што ты прыдбаў?

21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе́, а ня ў Бога багаце́е.

22 I сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам е́сьці, ні дзеля це́ла, у што адзе́цца:

23 душа больш за е́жу, і це́ла — за адзе́жу.

24 Паглядзіце на гругано́ў: яны ня се́юць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; наколькі ж вы ле́пшыя за птушак?

25 Дый хто з вас, турбуючыся, можа дада́ць сабе́ росту хоць на адзін локаць?

26 Дык вось, калі і найме́ншага ўчыніць ня можаце, што-ж турбуецеся аб іншае?

27 Паглядзіце на ліле́і, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Салямон у ўсёй свае́й славе не адзяваўся так, як кожная з іх.

28 Калі-ж траву на полі, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе кінена ў пе́ч, Бог так адзявае, то тым бале́й вас, малаве́ры.

29 Дык ня шукайце-ж, што́ вам е́сьці, ці што́ піць, і ня турбуйцеся,

30 бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьве́ту; ваш жа Аце́ц ве́дае, што вам гэтае патрэбна;

31 найбале́й шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададу́ць вам.

32 Ня бойся, малое стада; бо Аце́ц ваш упадабаў даць вам Царства.

33 Прадава́йце мае́масьці вашыя і давайце міласьцівыя ахвяры. Прыгатоўвайце сабе́ мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзе́ моль не зьядае.

34 Бо дзе́ скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

35 Няхай будуць паясьніцы вашыя падпераза́ныя і сьве́тачы запа́леныя;

36 і вы падобны да людзе́й, што чакаюць павароту гаспадара свайго з вясе́льля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.

37 Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нага́х; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і, падыйшоўшы, пачне́ служыць ім.

38 І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!

39 Вы ве́даеце, што, калі-б ве́даў гаспадар дому, у якой гадзіне прыйдзе зло́дзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;

40 будзьце-ж і вы гатовы, бо Сын Чалаве́чы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.

41 Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзе! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?

42 Госпад жа сказаў: каторы ве́рны й разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздава́ць ім у свой час ме́ру хле́ба?

43 Шчасьлівы той слуга́, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:

44 запраўды кажу вам, што над усёй мае́масьцю сваёй паставіць яго.

45 Калі-ж слуга́ гэты скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачне́ біць слуг ды служа́нак, е́сьці й піць і ўпівацца;

46 то прыйдзе гаспадар слугі́ гэнага ў той дзе́нь, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з няве́рнымі.

47 Слуга-ж той, які ве́даў волю гаспадара свайго і ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,

48 а каторы ня ве́даў і зрабіў ва́ртае кары, біты будзе ме́ней. I ад кожнага, каму да́дзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зы́шчуць.

49 Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і я́к хаце́ў бы, каб ён ужо загарэўся!

50 Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і я́к Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!

51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Не́, кажу вам, але разьдзяле́ньне.

52 Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох і двое проці трох;

53 бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкі́, і дачка́ проці маткі; сьвякроў проці няве́сткі свае́й, і няве́стка проці сьвякрові свае́.

54 Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стае́цца гэтак;

55 і калі дзьме́ паўдзённы ве́цер, ка́жаце: сьпе́ка будзе, і стае́цца.

56 Крывадушныя! аблічча зямлі і не́ба распазнаваць уме́еце, я́к жа часу гэтага не пазнаецё?

57 Чаму-ж і вы па сабе́ самых ня судзіце, што́ мусіць быць?

58 Калі ты йдзе́ш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябе́ да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе́ ка́ту, а кат ня ўкінуў бы цябе́ ў вязьніцу;

59 кажу-ж табе́: ня выйдзеш адтуль пакуль не аддасі́ і апошняга медзяка.

 

Разьдзе́л 13

1 У той час прыйшлі некато́рыя і расказалі Яму пра Галіле́ян, кроў якіх Пілат зьмяшаў з жэртвамі іх.

2 Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галіле́яне былі больш грэшныя за ўсіх Галіле́ян, што яны пацярпе́лі гэткія мукі?

3 Не́, кажу вам; але, калі не пака́ецеся, усе́ так сама пагінеце.

4 Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаа́мская ве́жа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?

5 Не́, кажу вам; але, калі не пака́ецеся, усе́ таксама пагінеце.

6 I сказаў вось якую прыповесьць: не́хта ме́ў у вінаградніку сваім паса́джаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў;

7 і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яе́: на што́ яна і зямлю займае?

8 Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе́ і на гэты год, пакуль я акапаю яе́ і абкладу гноем:

9 ці ня дасьць плоду; калі-ж не́, то на той год ссячэш яе́.

10 У аднэй з школаў навучаў Ён у суботу;

11 і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў ме́ўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла вы́прастацца.

12 Ісус, угле́дзіўшы яе́, паклікаў яе́ і сказаў ёй: жанчына! Ты вы́звалена ад не́мачы твае́.

13 I ўсклаў на яе́ рукі; і ўраз жа вы́прасталася і пачала славіць Бога.

14 Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў народу: ёсьць шэсьць дзён, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзе́нь суботні.

15 Але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не адвязвае кожны з вас вала́ свайго ці асла́ ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзе́ паіць?

16 А гэтую дачку́ Аўраамаву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не нале́жала звольніць ад путаў гэтых у дзе́нь суботні?

17 I, калі гаварыў Ён гэтае, усе́ ворагі Яго засароміліся; і ўве́сь народ ра́даваўся з усіх слаўных дзе́яньняў Яго.

18 Ён жа сказаў: да чаго падобна Царства Божае і да чаго прыраўную яго?

19 Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалаве́к у садзе сваім: і вырасла і сталася вялі́кім дрэвам, і птушкі нябе́сныя хаваліся ў галінах яго.

20 Яшчэ сказаў: да чаго прыраўную Царства Божае?

21 Яно падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й палажыла ў тры ме́ры мукі, пакуль ня скісла ўсё.

22 I праходзіў па ме́стах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму.

23 Не́хта сказаў Яму: Госпадзе! Няўжо-ж ма́ла такіх, што спаса́юцца? Ён жа сказаў ім:

24 Старайцеся ўвайсьці праз це́сныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыка́цца ўвайсьці ды ня здолеюць.

25 Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьве́ры, тады вы, стоячы вонках, пачнецё стукаць у дзьве́ры і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам! Але Ён скажа вам у адказ: ня ве́даю вас, адкуль вы.

26 Тады пачнецё гаварыць: мы е́лі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.

27 Але Ён скажа: кажу вам: ня ве́даю вас, адкуль вы; адыдзе́це ад Мяне́ ўсе́, што чыняць няпраўду.

28 Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа прагоняць вон.

29 І прыдуць з усходу і за́хаду, і поўначы і паўдня́, і сядуць за сталом у Царстве Божым.

30 I вось ёсьць апошнія, што будуць пе́ршымі, і ёсьць пе́ршыя, якія будуць апошнімі.

31 У гэны дзе́нь прыйшлі некато́рыя з фарысэяў і гаварылі Яму: Ідзі сабе́ згэтуль, бо Цябе́ Ірад хоча забіць.

32 I сказаў ім: пайдзе́це скажэце гэтай лісіцы: вось выганяю дэманаў і аздараўляю сягоньня і заўтра, а на трэці дзе́нь будзе мне́ кане́ц.

33 Толькі-ж мушу йсьці сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузаліму.

34 Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і каме́ньмі закідаеш пасла́ных да цябе́! Колькі разоў хаце́ў Я сабраць дзяце́й тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыльлі, і не хаце́лі.

35 Вось жа пакідаецца вам дом ваш пусты́. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мяне́, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: багасла́ўлены, што ідзе́ ў імя Госпада.

 

Разьдзе́л 14

1 I ста́лася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зье́сьці хле́ба, і яны сачылі Яго;

2 і вось перад Ім зьявіўся чалаве́к, хворы на вадзянку.

3 I, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці дазваля́ецца аздараўляць у суботу?

4 Яны маўчалі. I, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адправіў.

5 Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе́ ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу?

6 I не маглі адказаць Яму на гэтае.

7 Заўважыўшы-ж, як запро́шаныя выбіралі пе́ршыя ме́сцы, сказаў ім прыповесьць:

8 Калі запросіць цябе́ не́хта на вясе́льле, не сяда́й на пе́ршае ме́сца, каб не надарыўся хто паважне́йшы за цябе́ спамі́ж запрошаных ім,

9 і каб той, што прасіў цябе́ і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму ме́сца; і тады з сорамам павінен будзеш се́сьці на апошняе ме́сца.

10 Але, калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе ме́сца, каб той, што прасіў цябе́, падыйшоўшы сказаў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табе́ пашана перад се́дзячымі з табою;

11 бо кожын, хто сам сябе́ вывышша́е, будзе пані́жаны, а хто сябе́ паніжа́е, будзе ўзвы́шаны.

12 Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абе́д, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні сусе́дзяў багатых, каб і яны цябе́ не запрасілі не́калі, і ты не дастаў адплаты.

13 Але, калі ладзіш, заклікай убогіх, кале́каў, кульгавых, сьляпых.

14 I шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць табе́, бо адда́сца табе́ ў ускрасе́ньне праведных.

15 Пачуўшы гэтае, не́хта з супачываўшых з Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хле́ба ў царстве Божым.

16 Ён жа сказаў яму: адзін чалаве́к справіў вялікі банке́т і паклікаў многіх;

17 і, калі настаў час банке́ту, паслаў слугу́ свайго сказаць запро́шаным: — ідзе́це, бо ўжо ўсё гатова.

18 I пачалі ўсе́, быццам змовіўшыся, прасіць прабачэньня. Пе́ршы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне́ трэба пайсьці паглядзе́ць яе́; прашу цябе́, выбач мне́.

19 Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду про́баваць іх; прашу цябе́, выбач мне́.

20 Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.

21 I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгне́ваўшыся, гаспадар дому сказаў слузе́ свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках ме́ста і прывядзі сюды ўбогіх, кале́каў, кульгавых, сьляпых.

22 I сказаў слуга: гаспадар! ста́лася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць ме́сцы.

23 I гаспадар сказаў слузе́: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой;

24 бо кажу вам, што ніхто з тых, што былі про́шаны, не пакаштуе мае́ вячэры.

25 I вялікія грамады йшлі за Ім; і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:

26 Калі хто прыходзіць да Мяне́ і не зьненавідзіць бацьку свайго і матку, і жану, і дзяце́й, і братоў, і сёстраў, а пры тым і са́мае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім;

27 і хто не нясе́ крыжа свайго і йдзе́ за Мною, ня можа быць вучнем Маім.

28 Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе ране́й і не аблічыць выдаткаў, ці ма́е, каб дакончыць яе́,

29 каб, калі паложа фундамант і ня здолее дако́нчыць, усе́, гле́дзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,

30 кажучы: гэты чалаве́к пача́ў будаваць башту і ня мог дакончыць!

31 Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца ране́й, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзе́ на яго з дваццацьма тысячамі;

32 бо, калі не́, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле́ да яго пасольства прасіць міру.

33 Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што ма́е, ня можа быць Маім вучнем.

34 Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым паправіш яе́?

35 Ні ў зямлю, ні ў гной не надае́цца, вон выкідаюць яе́. Хто ма́е вушы слышаць, няхай слухае.

 

Разьдзе́л 15

1 Падыходзілі да Яго ўсе́ мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.

2 I нарака́лі фарысэі і кніжнікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і е́сьць разам з імі.

3 Але Ён сказаў ім вось гэткую прыповесьць:

4 Хто з вас, маючы сто аве́ц і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзе́вяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе́?

5 А, знайшоўшы, возьме яе́ на пле́чы свае́ з радасьцю;

6 і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і сусе́дзяў ды скажа ім: паце́шцеся са мною: я знайшоў маю́ прапаўшую аўцу.

7 Кажу-ж вам, што так на нябёсах бале́й будзе радасьці з аднаго ка́ючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх пра́веднікаў, ня маючых патрэбы ў пакая́ньні.

8 Ці якая жанчына, маючая дзе́сяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьве́ціць сьве́чкі й не пачне́ мясьці́ пакою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?

9 А, знайшоўшы, скліча сябровак і сусе́дак ды скажа: паце́шцеся са мною, я знайшла згубленую драхму.

10 Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які ка́ецца.

11 Яшчэ сказаў: у аднаго чалаве́ка былі два сыны;

12 і сказаў малодшы з іх айцу: Бацька, дай мне́ нале́жную мне́ частку маемасьці. I аце́ц падзяліў ім маемасьць.

13 I праз не́йкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маемасьць сваю, жывучы распусна.

14 Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане́, і ён пачаў галадаць;

15 і пайшоў прыста́ў да аднаго з жы́хараў стараны гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіне́й;

16 і ён рады быў бы нае́сца ражкамі, што е́лі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.

17 I, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айца́ майго маюць лішку хле́ба, а я ўміраю ад голаду!

18 Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: аце́ц! я саграшыў перад не́бам і перад табою,

19 і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне́, як аднаго з наймітаў тваіх.

20 Устаў і пайшоў да айца́ свайго. I калі ён быў яшчэ далёка, згле́дзіў яго аце́ц яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.

21 Сын жа сказаў яму: аце́ц, я саграшыў проці не́ба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.

22 А аце́ц сказаў слугам сваім: прынясе́це найле́пшую адзе́жу і адзе́ньце яго, і дайце пе́рсьцень на руку яго і вобуй на ногі;

23 і прывядзе́це кормнае цялё і закале́це: будзем е́сьці і весяліцца,

24 бо гэты сын мой быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся. I пачалі весяліцца.

25 Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпе́вы і скокі.

26 I, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта такое?

27 Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў ко́рмнае цялё, бо прыняў яго здаровым.

28 Ён жа ўзлаваўся і не хаце́ў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго.

29 Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе́ і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мне́ і казьляці, каб мне́ павесяліцца з сябрамі маімі;

30 а калі гэты сын твой, марна страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цялё.

31 Ён жа сказаў яму: сын мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;

32 а з таго трэба было це́шыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.

 

Разьдзе́л 16

1 Сказаў жа і да вучняў Сваіх: адзін чалаве́к быў багаты і ме́ў эканома, на якога данясьлі яму, што растра́чвае маемасьць яго;

2 і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табе́? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш бале́й гаспадараваць.

3 Тады эканом сказаў сам у сабе́: што мне́ рабіць? Гаспадар мой адыймае ад мяне́ кіраўніцтва домам; капа́ць ня здужаю, прасіць саромлюся:

4 ве́даю, што зро́блю, каб прынялі мяне́ ў дамы́ сваі, калі адстаўлены буду ад эканомства.

5 I, паклікаўшы пазычальнікаў гаспадара свайго кожнага паасобку, сказаў пе́ршаму: колькі ві́нен гаспадару майму?

6 Той сказаў: сто ме́р але́ю. I сказаў: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят.

7 Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: сто ме́р пшаніцы. I сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят.

8 I пахваліў гаспадар эканома няве́рнага, што дага́дліва ўчыніў; бо сыны ве́ку гэтага дага́длівей за сыноў сьвятла́ ў родзе сваім.

9 I Я кажу вам: здабывайце сабе́ прыяцеляў багацьцем няправедным, каб яны, як зьбядне́еце, прынялі вас у ве́чныя сялібы.

10 Ве́рны ў малым і ў многім ве́рны, а няве́рны ў малым няве́рны і ў многім.

11 Дык вось, калі вы ў няпра́ведным багацьці ня былі ве́рны, хто даве́рыць вам праведнае?

12 I калі ў чужым ня былі ве́рны, хто дасьць вам вашае?

13 Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму пачне́ пільна служыць, а пра другога нядба́ць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.

14 Чулі ўсё гэтае і срэбралюбы фарысэі і сьмяяліся з Яго.

15 I сказаў ім: вы паказуеце сябе́ праведнымі перад людзьмі, але Бог ве́дае сэрцы вашыя: бо што высока ў людзе́й, тое агіда перад Богам.

16 Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго.

17 Але хутчэй не́ба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне.

18 Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, блудзіць, і кожны, хто жэніцца з разьве́дзенай з мужам, блудзіць.

19 Адзін чалаве́к быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віссон і кожны дзе́нь раскошна банкетаваў.

20 Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўве́сь у струпох;

21 і жадаў насыціцца крошкамі, што па́далі з стала багача, і сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго.

22 I ста́лася: убогі памёр і адне́сены быў Ангеламі на лона Аўраа́мава; памёр і багач, і пахавалі яго;

23 і ў пе́кле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы свае́, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго,

24 і, загаласіўшы, сказаў: Аце́ц Аўраам! зьлітуйся на-да мною і пашлі Лазара, каб абмачыў кане́ц пальца свайго ў вадзе́ і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.

25 Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім ме́ў ты добрае, а Лазар благое; цяпе́р жа ён тут пацяшаецца, а ты це́рпіш вялікія мукі;

26 дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.

27 Тады сказаў ён: дык прашу цябе́, аце́ц, пашлі яго ў дом айца майго,

28 бо ў мяне́ пяць братоў; няхай ён засьве́дчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае ме́сца мучэньня.

29 Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсе́й і прарокі, няхай слухаюць іх.

30 Ён жа сказаў: не́, аце́ц Аўраам! Але калі хто з уме́ршых прыйдзе да іх, пакаюцца.

31 Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсе́я і прарокаў ня слухаюць, то, каліб хто і з уме́ршых ускрос, не паве́раць.

 

Разьдзе́л 17

1 І сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але го́ра таму, праз. каго яны прыходзяць:

2 ле́пей было-б яму, каліб камень ад жорнаў паве́сілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.

3 Глядзіце-ж за сабою. Калі-ж саграшыць проці цябе́ брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;

4 і калі се́м разоў у дзе́нь саграшыць проці цябе́ і се́м разоў у дзе́нь зьве́рнецца да цябе́ ды скажа: "каюся", даруй яму.

5 I сказалі апосталы Госпаду: дадай нам ве́ры.

6 Госпад сказаў: калі-б вы ме́лі ве́ру з зе́рне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: вы́караніся і перасадзіся ў мора, то яна паслухала-б вас.

7 А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці пасе́, калі ён прыдзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол?

8 Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мне́ павячэраць і, падпераза́ўшыся, служы мне́, пакуль буду е́сьці ды піць, і пасьля е́ш і пі сам?

9 Ці дзякуе ён слузе́ гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.

10 Так і вы, калі вы́паўніце ўсё, што зага́дана вам, кажы́це: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.

11 І ста́лася, як ішоў да Ерузаліму, праходзіў між Самарыяй і Галіле́яй.

12 I, калі ўваходзіў Ён у адно сяло, спаткалі Яго дзесяцёра пракажоных, якія затрымаліся здалёк.

13 і моцным голасам гаварылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас.

14 Убачыўшы іх, Ён ска́заў ім: ідзе́це, пакажэцеся сьвяшчэньнікам. I калі яны йшлі, ачысьціліся.

15 Адзін жа з іх, бачучы, што паздараве́ў, вярнуўся, моцным голасам сла́вючы Бога,

16 і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.

17 Тады Ісус сказаў: ці ня дзе́сяць ачысьціліся? дзе́-ж дзе́вяць?

18 яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца.

19 I сказаў яму: устань, ідзі; ве́ра твая спасла цябе́.

20 Запытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Царства Божае відавочна.

21 і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас ёсьць.

22 Вучням жа сказаў: прыйдуць дні, калі захо́чаце бачыць хоць адзін дзе́нь Сына Чалаве́чага, і ня ўбачыце;

23 і скажуць вам: "вось тут", ці "вось там", — ды не хадзіце й не ганяйцеся,

24 бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю не́ба, да другога краю не́ба сьве́ціць, так будзе Сын Чалаве́чы ў дзе́нь свой.

25 Але мусіць Ён многа працярпе́ць, і адцураецца яго род гэты.

26 I, як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалаве́чага:

27 е́лі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.

28 Таксама, як было ў дні Лота: е́лі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;

29 але ў дзе́нь, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь ды з се́ркаю з не́ба і зьнішчыў усіх.

30 Так будзе і ў той дзе́нь, калі прыйдзе Сын Чалаве́чы.

31 У той дзе́нь, хто будзе на страсе́, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варо́чаецца.

32 Спо́мніце жонку Лотаву.

33 Хто будзе старацца захоўваць душу сваю, той заґубіць яе́; а хто загубіць яе́, той ажы́віць яе́.

34 Кажу вам: у тую ноч будзе двое на аднэй пасьце́лі: аднаго возьмуць, — а другога пакінуць;

35 і дзьве́ будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінена;

36 і двое будуць у полі; адзін узяты будзе, а другі пакінены.

37 I, пытаючыся, казалі Яму: дзе́, Госпадзе? Ён жа сказаў ім: дзе́ толькі це́ла, там зьбяруцца і арлы.

 

Разьдзе́л 18

1 Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,

2 кажучы, што ў адным ме́сьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзе́й не сароміўся.

3 У тым жа ме́сьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне́ ад ворага майго.

4 Але ён доўгі час не хаце́ў. А пасьля сказаў сам сабе́: хоць я і Бога не баюся, і людзе́й не саромлюся,

5 але, як гэтая ўдава́ не дае́ мне́ спакою, абараню яе́, каб яна ня прыходзіла бале́й дакучаць мне́.

6 I сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няпра́ведны?

7 Ці-ж Бог не абароніць вы́браных Сваіх, што клічуць яго дзе́нь і ноч, і доўга цярпе́ць будзе іх?

8 Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалаве́чы, прыйшоўшы, ці знойдзе ве́ру на зямлі?

9 Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некато́рых, што пэўныя былі сябе́, што яны пра́ведныя, і паніжалі другіх:

10 двое людзе́й увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.

11 Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе́: Божа, дзякую табе́, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:

12 пашчу́ два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.

13 А мытнік, стануўшы здалёк, не адважа́ўся навет падняць вачэй на не́ба; але, б’ючы сябе́ ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.

14 Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апра́ўданы бале́й, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе́ вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябе́ ўзвысіцца.

15 Прыносілі да Яго і дзяце́й, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.

16 Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьце́це дзяцей прыходзіць да Мяне́ і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;

17 запраўды кажу вам: хто ня пры́йме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.

18 I спытаўся ў Яго не́хта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?

19 Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мне́ "добры"? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.

20 Ве́даеш прыказа́ньні: не чужало́ж, не забівай, не крадзі, ня сьве́дчы крыва; паважай айца твайго і матку тваю (Вых. 20, 12—16).

21 Ён жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку ле́т маіх.

22 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе́: усё, што ма́еш, прадай і раздай убогім, і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь ідзі за Мною.

23 Ён жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.

24 Ісус, бачучы, што ён засумава́ў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.

25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз го́лчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.

26 Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся?

27 Але Ён сказаў: немагчымае для людзе́й магчыма для Бога.

28 Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою.

29 А Ён сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяце́й дзеля Царства Божага,

30 не атрымаў бы шмат бале́й у гэты час, а ў ве́к будучы — жыцьцё ве́чнае.

31 Адклікаўшы-ж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзе́йсьніцца ўсе́ напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалаве́чым;

32 бо выдадуць Яго паганам і назьдзе́куюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;

33 і будуць біць і забюць Яго на сьме́рць; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.

34 Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разуме́лі ска́занага.

35 I ста́лася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзе́ў ля дарогі, жабруючы;

36 і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?

37 Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе́.

38 Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною!

39 Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацне́й крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!

40 Ісус, затрымаўшыся, сказаў прыве́сьці яго да Сябе́. I, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:

41 чаго ты хочаш ад Мяне́? Той сказаў: Госпадзе, каб мне́ бачыць.

42 Ісус сказаў яму: Бач жа! ве́ра твая спасла́ цябе́.

43 I ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, сла́вячы Бога. I ўве́сь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.

 

Разьдзе́л 19

1 I, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон.

2 I вось, не́хта на імя Закхе́й, начальнік мытнікаў і чалаве́к заможны,

3 хаце́ў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам;

4 і, забе́гшы напе́рад, узьле́з на смакоўніцу, каб убачыць яго: Ён мусіў прайсьці міма яе́.

5 I, прыйшоўшы на гэтае ме́сца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхе́й! зыйдзі хутчэй, бо сягоньня трэба Мне́ быць у цябе́ ў доме.

6 I той пасьпе́шна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй.

7 I ўсе́, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалаве́ка.

8 А Закхе́й, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці мае́ я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра бале́й.

9 Ісус сказаў яму: цяпе́р прышло спасе́ньне дому гэтаму, бо і ён сын Аўраама;

10 бо Сын Чалаве́чы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшае.

11 А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Царства Божае зьявіцца.

12 Дык сказаў: не́йкі чалаве́к высокага роду зьбіраўся ў дале́кую старану, каб дастаць сабе́ царства і вярнуцца;

13 паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, даў ім дзе́сяць мін і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся.

14 Але грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьле́дам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі.

15 I, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загада́ў паклікаць да сябе́ слуг гэных, што ім даў срэбра, каб даве́дацца, хто што зарабіў.

16 Прыйшоў пе́ршы і сказаў: гаспадар! міна твая прыне́сла дзе́сяць мінаў.

17 I сказаў яму: добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў ве́рны, вазьмі пад сваю ўладу дзе́сяць ме́стаў.

18 Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міная тва прыне́сла пяць мін.

19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма ме́стамі.

20 Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, каторую я схаваў, завязаўшы ў хустку,

21 бо я баяўся цябе́: ты чалаве́к жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жне́ш, чаго ня се́яў.

22 Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябе́, хітры слуга: ты ве́даў, што я чалаве́к жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня се́яў;

23 чаму-ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?

24 I сказаў прысутным: — вазьме́це ў яго міну і дайце таму, ў якога дзе́сяць мі́наў.

25 (I сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мінаў!)

26 Кажу вам, што ўсякаму хто мае — да́дзена будзе, а ў ня ма́ючага адымецца й тое, што ма́е.

27 А ворагаў маіх — (тых, што не хаце́лі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і біце перада мною.

28 I, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў дале́й, ідучы ў Ерузалім.

29 I ста́лася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гары́ называнай Аліўнай, паслаў двох вучняў сваіх,

30 сказаўшы: пайдзе́це ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, зно́йдзеце асьлятка прывязанае, на якога ніхто з людзе́й ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце;

31 і, калі хто спытаецца ў вас: "на што адвязваеце?", — скажэце яму так: яно патрэбна Госпаду.

32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.

33 Калі-ж яны адвязалі асьлятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце асьлятка?

34 Яны адказалі: яно патрэбна Госпаду.

35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі свае́ на асьля, пасадзілі на яго Ісуса.

36 I, калі Ён е́хаў, падсьцілалі вопраткі свае́ на дарозе.

37 Калі-ж пад’яжджаў да спуску з гары Аліўнай, усё множства вучняў Яго ад радасьці моцнымі галасамі славілі Бога за ўсе́ цуды, якія бачылі яны,

38 кажучы: багасла́ўлен цар, што йдзе́ ў імя Гасподняе! мір на не́бе і слава на вышыні!

39 I некато́рыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім!

40 I, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык каме́ньні загалосяць.

41 I, як падыйшоў, дык, гле́дзячы на ме́ста, заплакаў па ім

42 і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзе́нь твой зразуме́ла, што́ дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпе́р ад вачэй тваіх;

43 бо прыйдуць на цябе́ дні, калі во́рагі тваі абкладуць цябе́ акопамі і акружаць цябе́, і сьціснуць цябе́ зусюль;

44 і зруйнуюць цябе́, і пазабіваюць дзяце́й тваіх у табе́, і не пакінуць у табе́ ка́меня на ка́мені, бо не распазнала часу адве́дзінаў тваіх.

45 I, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых,

46 кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагво́м разбойнікаў (Ісая 56, 7 Іерам. 7, 4).

47 I навучаў кожны дзе́нь у царкве́. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго;

48 і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўве́сь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.

 

Разьдзе́л 20

1 У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у царкве́ і прапаве́даваў Эвангельле, прыйшлі архірэі ды кніжнікі з старэйшынамі

2 і гаварылі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе́ ўладу гэтую?

3 Ён жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажэце Мне́:

4 Хрышчэньне Іоа́нава з не́ба было, ці ад людзе́й?

5 Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з не́ба, то скажа: чаму-ж вы не паве́рылі яму?

6 а калі скажам: ад людзе́й, то ўве́сь народ паб’е нас каме́ньмі, бо ён перакана́ны, што Іоан ёсьць прарок.

7 I адказалі: ня ве́даем адкуль.

8 Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.

9 I пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалаве́к насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінагра́дарам, і адлучыўся на даўгі час;

10 і ў свой час паслаў да вінагра́дараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.

11 Яшчэ паслаў другога слугу; але яны і гэтага, прыбіўшы і аблаяўшы, адаслалі ні з чым.

12 І яшчэ паслаў трэцяга; але яны й таго, зраніўшы, выгналі.

13 Тады сказаў гаспадар вінаградніку: што́ мне́ рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага; можа, угле́дзіўшы яго, паўстыдаюцца.

14 Але вінагра́дары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: "гэта наступнік; пойдзем, заб’е́м яго, і спадчына яго будзе наша."

15 I, вы́веўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Што-ж зробіць з імі гаспадар вінаградніку?

16 Пры́йдзе ды вы́губіць вінагра́дараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыя-ж гэтае сказалі: Хай ня будзе!

17 Але Ён, гля́нуўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напіса́ньне: ка́мень, каторы адкінулі будаўнічыя, ён жа зрабіўся галавою вугла? (Псал. 117, 22).

18 Усякі, хто ўпадзе́ на гэты ка́мень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе́, таго раздавіць.

19 I шукалі ў гэты час архірэі ды кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразуме́лі, што аб іх сказаў гэтую прыповесьць.

20 I, сочачы за Ім, падаслалі хітрых людзе́й, якія, удаючы пра́ведных, падлавілі-б Яго на якім-не́будзь слове, каб выдаць Яго старшынам і ўладзе гаспада́равай.

21 I тыя спыталіся ў Яго: Вучыцель! мы ве́даем, што Ты справядліва гаворыш і навучаеш і не глядзіш на аблічча, але запраўды́ шляху Божага вучыш.

22 Ці нале́жыць плаціць падатак ке́сару, ці не́?

23 Але Ён, зразуме́ўшы хітрасьць іх, сказаў ім: што вы Мяне́ спакуша́еце?

24 Пакажэце Мне́ дынарыя: чыё на ім аблічча і надпіс? Яны адказалі: ке́саравы.

25 Ён жа сказаў ім: дык аддавайце ке́сарава ке́сару, а Божае Богу.

26 I не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.

27 Тады прыйшлі некаторыя з садуке́яў, ня ве́рачых у ўваскрасе́ньне, і спыталіся ў Яго:

28 Вучыцель! Майсе́й напісаў нам, што, калі ў каго памрэ брат, які ме́ў жонку, і памрэ бязьдзе́тным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць се́мя брату свайму (Другазак. 25, 5).

29 Было се́м братоў; і першы, узяўшы жонку, паме́р бязьдзе́тным;

30 узяў тую жонку другі, і той паме́р бязьдзе́тным;

31 узяў яе́ і трэці, таксама й усе́ се́м, і паме́рлі, не пакінуўшы дзяце́й.

32 Пасьля ўсіх паме́рла й жонка.

33 Дык пры ўваскрасе́ньні — каторага з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра ме́лі яе́ жонкаю.

34 І сказаў ім Ісус у адказ: дзе́ці ве́ку гэтага жэняцца й выходзяць замуж;

35 а стаўшыяся годнымі прыждаць таго ве́ку і ўваскрасе́ньня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць,

36 і паме́рці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўваскрасе́ньня.

37 А што паме́ршыя ўваскрэснуць, паказаў і Майсе́й ля купіны, калі зваў Госпада Богам Аўраама і Богам Ізаака і Богам Якава (Вых. 3, 6).

38 Бо-ж ня ёсьць Бог уме́ршых, але жывых: Яму ўсе́ жывыя.

39 На гэтае некато́рыя з кніжнікаў сказалі: Вучыцель! Ты добра сказаў.

40 I ўжо не адважа́ліся ні аб чым задаваць Яму пытаньні. Ён жа сказаў ім:

41 як кажуць: што Хрыстос ёсьць Сын Давідаў?

42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне́,

43 дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх (Пс. 109, 1).

44 Дык Давід Госпадам называе Яго; як жа Ён сын яму?

45 I, калі слухаў уве́сь народ, Ён сказаў вучням Сваім:

46 сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках; любяць вітаньні на торжышчах, пе́ршыя ме́сцы ў школах і пе́ршыя ме́сцы на банке́тах,

47 што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля віду доўга моляцца; яны возьмуць тым цяжэйшае асуджэньне.

 

Разьдзе́л 21

1 Глянуўшы-ж, убачыў Ён багатых, што клалі ахвяры свае́ ў скарбніцу;

2 убачыў такжа бе́дную ўдаву, палажыўшую туды дзьве́ ле́пты,

3 і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бе́дная ўдава палажыла больш за ўсіх;

4 бо ўсе́ тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна-ж з бе́днасьці сваёй палажыла ўвесь пражытак свой, які ме́ла.

5 I, калі некато́рыя гаварылі аб царкве́, што яна аздоблена дарагімі каме́ньнямі й дарамі, Ён сказаў:

6 прыдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не астане́цца ка́меня на ка́мені; усё будзе разбурана.

7 I спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі-ж гэта будзе і якая прыме́та, калі гэта мусіць стацца?

8 Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзе́це сьле́дам іх.

9 Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца ране́й, але ня зараз кане́ц.

10 Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;

11 і будзе мясца́мі вялікае зямлі трасе́ньне, і голад, і мор, і страх, і знаме́ньні з не́ба вялікія.

12 А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьле́даваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валадароў;

13 і ста́нецца гэта дзеля сьвядо́цтва вам.

14 Дык пакладзе́це сабе́ ў сэрцах не абдумваць загадзя́, як бараніцца:

15 бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здо́леюць пярэчыць, ані змагацца з ёю ўсе́ ворагі вашыя.

16 I будзеце вы́даны і бацькамі і братамі, і сваякамі і сябрамі; і некато́рых з вас пазабіваюць;

17 і будуць ненавідзець вас усе́ за імя Маё;

18 але і волас з галавы вашай не прападзе́;

19 цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.

20 Калі-ж убачыце Ерузалім акружаны войскам, тады ве́дайце, што прыйшло спусташэньне яго:

21 і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў ме́сьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,

22 бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.

23 Го́ра-ж цяжарным і ко́рмячым грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая бяда́ на зямлі і гне́ў на народ гэты:

24 паля́гуць ад вострага мяча́, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім тапта́цімуць пага́не, пакуль не закончацца часы́ пага́наў.

25 I будуць знаме́ньні на сонцы і ме́сяцу і зорах, а на зямлі туга́ ў народаў ад разрухі, і зараве́ і забушуе мора.

26 I пруцяне́ць будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што пры́йдзе на сусьве́т, бо сілы нябе́сныя захістаюцца.

27 I тады ўбачаць Сына Чалаве́чага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.

28 Калі-ж пачне́ гэтае дзе́яцца, тады ўглядайцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкупле́ньне вашае.

29 I сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсе́ дрэвы:

30 калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, ве́даеце самы, што ўжо блізка ле́та.

31 Дык такжа, як угле́дзіце, што і гэнае спаўняецца, ве́дайце, што блізка царства Божае.

32 Запраўды́ кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:

33 не́ба і зямля прамінуць, але словы Мае́ не прамінуць.

34 Пілнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п’янствам і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзе́нь той не застаў вас неўспадзе́ўкі.

35 Бо ён, як се́тка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.

36 Дык чува́йце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхіле́ньне ад вас усяго, што ста́нецца, і стануць перад Сынам Чалаве́чым.

37 Удзе́нь Ён навучаў у царкве́; ночы-ж, выхо́дзячы, праводзіў на гары́, называнай Аліўнаю.

38 I ўве́сь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.

 

Разьдзе́л 22

1 Надыходзіла-ж сьвята праснакоў, званае Пасха.

2 I шукалі архірэі і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.

3 Увайшоў жа шата́н у Юду, празванага Іскарыётам, аднаго з дванаццацёх;

4 і той пайшоў і гаварыў з архірэямі й начальнікамі, як Яго прадаць ім.

5 Яны-ж узрадаваліся і згодзіліся даць яму грошай;

6 і ён абяцаў і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім і не пры народзе.

7 Прыйшоў жа дзе́нь праснакоў, калі нале́жала рэзаць вялікоднае ягня.

8 I паслаў Ісус Пятра і Іоана, сказаўшы: пайдзе́це, прыгатуйце нам е́сьці пасху.

9 Яны-ж сказалі Яму: дзе́ скажаш нам прыгатава́ць?

10 Ён жа сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у ме́ста, спаткаецца з вамі чалаве́к, нясучы́ збанок вады; пайдзе́це за ім у дом, у які ўвойдзе ён,

11 і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе́: дзе́ пакой, у якім бы Мне́ е́сьці пасху з вучнямі Маімі?

12 I ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую; там прыгатуйце.

13 Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.

14 I, як прыйшла гадзіна, Ён се́ў за стол, і дванаццаць апосталаў з Ім,

15 і сказаў ім: крэпка зажада́лася Мне́ е́сьці з вамі гэтую пасху пе́рш, чым ма́ю цярпе́ць му́кі.

16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду е́сьці яе́, пакуль ня споўніцца ў Царстве Божым.

17 I, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу́, сказаў: вазьме́це гэтае і падзяліце між сабою,

18 бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.

19 I, узяўшы хле́б і аддаўшы хвалу́, паламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Це́ла Маё, што за вас дае́цца; рабе́це гэта на ўспамін аба Мне́.

20 Такжа і ча́ру пасьля вячэры, кажучы: гэтая ча́ра ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас праліва́ецца.

21 Ды вось, рука выдаючага Мяне́ са Мною за сталом;

22 Сын жа чалаве́чы йдзе́ паводле таго, што напе́рад су́джана; але го́ра таму чалаве́ку, што Яго прадае́ць.

23 I яны пачалі пытацца адзін у аднаго: хто гэта з іх ме́ўся ўчыніць гэтае?

24 Узьнялася-ж і спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.

25 Ён жа сказаў ім: цары народаў пануюць над імі, і валадары іх дабрадзе́ямі называюцца,

26 вы-ж ня гэтак: але большы сярод вас станься як ме́ншы, і правадыр — як слуга.

27 Бо хто большы: той, што сядзіць за сталом, ці той, што паслугуе? Ці не́ супачыва́ючы? А я сярод вас, як паслугуючы.

28 Але вы вы́трывалі са Мною ў спакушэньнях Маіх,

29 і Я адказваю вам Царства, як Мне́ адказа́ў Аце́ц Мой,

30 каб вы е́лі й пілі за сталом Маім у царстве Маім; і пася́дзеце на пасадах судзіць дванаццаць кале́н Ізраілявых.

31 I сказаў Госпад: Сымо́н, Сымо́н! вось шата́н пажадаў вас, каб прасе́іваць, як пшаніцу;

32 але Я маліўся за цябе́, каб не паме́ншала ве́ра твая; і ты не́калі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.

33 Той жа адказаў Яму: Госпадзе! з Табою я гатоў ісьці і ў вязьніцу і на сме́рць!

34 Але Ён сказаў: кажу табе́, Пётр, не прапяе́ пе́вень сягоньня, як ты тройчы адрачэшся, што зна́еш Мяне́.

35 I сказаў ім: калі пасылаў Я вас без мяшка й бяз торбы і без абутку, ці ме́лі вы ў чым недаста́так? Яны адказалі: ні ў чым.

36 Тады Ён сказаў ім: але цяпе́р, хто ма́е мяшок, той вазьмі яго, таксама й торбу; а ў каго няма, прадай во́пратку сваю і купі ме́ч;

37 бо кажу вам, што павінна вы́паўніцца на Мне́ тое, што напісана: і да злачынцаў залічаны. Бо ўсё аба Мне́ спаўня́ецца (Ісая 53, 12).

38 Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мячы! Ён сказаў ім: даволі!

39 I, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; за Ім пайшлі і вучні Яго.

40 Прыйшоўшы-ж на ме́сца, сказаў ім: маліцеся, каб не папа́сьці ў спакушэньне.

41 I Сам адыйшоў ад іх, як кінуць ка́мень, і, укле́нчыўшы, маліўся,

42 кажучы: Аце́ц, калі Твая воля, пранясі ча́ру гэтую міма Мяне́, але не́ Мая воля, але Твая няхай ста́нецца.

43 Зьявіўся-ж Яму ангел з не́ба, узмацоўваючы Яго,

44 і ў барацьбе сьмяротнай пільне́й маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, па́даючы на зямлю.

45 Устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх сьпячымі ад го́ра,

46 і сказаў ім: што вы сьпіцё? Устаньце і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне.

47 Яшчэ Ён гаварыў, аж вось народ, а напе́радзе ішоў адзін з дванаццацёх, званы Юда, і ён падыйшоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго.

48 Ісус жа сказаў яму: Юда! пацалункам Сына Чалаве́чага прадае́ш?

49 Быўшыя-ж з Ім, ба́чучы, да чаго даходзе, сказалі: Госпадзе! ці ня ўдэрыць нам мячом?

50 I адзін з іх удэрыў слугу архірэйскага і адсе́к яму правае вуха.

51 Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. I, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.

52 Архірэям жа і начальнікам царквы́ і старшы́нам, сабраўшымся проці Яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі, каб узяць Мяне́.

53 Кожны дзе́нь бываў Я з вамі ў царкве́, і вы не падымалі на Мяне́ рук; але цяпе́р ваш час і ўлада це́мры.

54 I, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом архірэя. Пётр жа ішоў здалёк.

55 Калі-ж распалілі агонь сярод двара́ ды пасе́лі разам, се́ў і Пётр між імі.

56 Адна служанка, убачыўшы яго се́дзячы ля вагня і паўглядаўшыся на яго, сказала: і гэты быў з Ім.

57 Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы: Жанчына! я ня ве́даю Яго.

58 I неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: не, чалаве́ча!

59 I, як прайшла з гадзіна часу, яшчэ не́хта настайваў: запраўды́, і гэты быў з Ім, бо ён Галіле́янін.

60 Але Пётр сказа́ў: Чалаве́ча, ня ве́даю, што ты гаворыш. I ў той жа час, калі ён яшчэ гаварыў, прапяяў пе́вень.

61 Тады Госпад, азірнуўшыся, паглядзе́ў на Пятра, і ўспомніў Пётр слова Госпада, як Ён сказаў яму: пе́рш, чым прапяе́ пе́вень, тройчы адрачэшся ад Мяне́.

62 I, выйшаўшы вон, горка заплакаў.

63 І людзі, трымаўшыя Ісуса, зьдзе́каваліся над Ім і білі Яго;

64 і, накрыўшы Яго, білі Яго па абліччу і пыталіся ў Яго: прароч, хто ўдэрыў Цябе́?

65 I шмат другога, ла́ючы, гаварылі на Яго.

66 Калі-ж настаў дзе́нь, сабраліся старшы́ны народу і архірэі і кніжнікі і ўвялі Яго ў свой сынэдрыон,

67 кажучы: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паве́рыце;

68 калі-ж і Я спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне́ і ня звольніце Мяне́.

69 Адгэтуль Сын Чалаве́чы сядзе праваруч сілы Божай.

70 I сказалі ўсе́: дык ты Сын Божы? Ён адказаў ім: вы ка́жаце, што Я.

71 Яны-ж сказалі: яко́е яшчэ трэба нам сьвядо́цтва? бо-ж мы самы чулі з вуснаў Яго.

 

Разьдзе́л 23

1 I падняла́ся ўся грамада́ іх, і павялі Яго да Пілата,

2 і пачалі абвінавачываць Яго, кажучы: Яго знайшлі мы, што псуе народ наш і забараняе плаціць падатак ке́сару, называючы Сябе́ Хрыстом-Царом.

3 Пілат спытаўся ў Яго: Ты цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты ка́жаш.

4 Пілат сказаў архірэям і народу: я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалаве́ку.

5 Але яны наста́йвалі, кажу́чы, што Ён бунтуе народ, ву́чачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галіле́і да гэтага ме́сца.

6 Пілат, пачуўшы пра Галіле́ю, спытаўся: ці-ж Ён Галіле́янін?

7 I, даве́даўшыся, што Ён з краіны Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў таксама ў Ерузаліме.

8 Ірад, угле́дзіўшы Ісуса, ве́льмі ўце́шыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо шмат чуў аб Ім і спадзяваўся, што Ён учыніць не́йкае знаме́ньне.

9 I пытаўся ў Яго многімі словамі, але Ён нічога не адказаў яму.

10 Архірэі-ж і кніжнікі стаялі, заўзята абвінава́чываючы Яго.

11 Ірад жа з жаўне́рамі сваімі, зьняважыўшы Яго і насьмяяўшыся над Ім, адзе́ў Яго ў сьве́тлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.

12 I сталіся ў той дзе́нь Пілат і Ірад пры́яцелямі сабе́, бо ране́й былі ў не́прыязьні між сабою.

13 Пілат жа, склікаўшы архірэяў ды начальнікаў і народ,

14 сказаў ім: вы прывялі да мяне́ чалаве́ка гэтага, які псуе народ; і вось я, пры вас пытаючы, не знайшоў чалаве́ка гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы абвінава́чваеце Яго;

15 і Ірад таксама, бо я яму пасылаў Яго, і нічога ня знойдзена ў Ім, дастойнага сьме́рці;

16 дык вось, пакараўшы Яго, звольню.

17 Яму-ж трэба было дзеля сьвята звольніць ім аднаго вязьня.

18 Але ўве́сь народ пачаў крычаць: Вазьмі Яго! адпусьці нам Варавву!

19 Варавва быў паса́джаны ў вязьніцу за паднятае ім у ме́сьце паўстаньне і забойства.

20 Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Ісуса.

21 Але яны крычалі: распні, распні Яго!

22 Ён трэці раз сказаў ім: Што-ж благога ўчыні́ў Ён? Нічога, заслугоўваючага сьме́рці, я не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, звольню.

23 Але яны дале́й з вялікім крыкам дамагаліся, каб Яго ўкрыжавалі. I перамог крык іх і архірэяў.

24 I Пілат прысудзіў, каб ста́лася па просьбе іх.

25 I звольніў ім паса́джанага за бунт і забойства ў вязьніцу, каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.

26 I, як вялі Яго, то, узяўшы не́йкага Сымона Кірэнэйца, што йшоў з поля, узвалілі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.

27 І йшло за Ім вялікае множства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім.

28 Ісус жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалімскія! ня пла́чце па Мне́, але пла́чце па сабе́ і па дзе́цях вашых;

29 бо падыхо́дзяць дні, калі скажуць: шчасьлівыя няплодныя і чэравы, што не раджалі, і грудзі, што не кармілі.

30 Тады пачнуць гаварыць го́рам: "упадзіце на нас", і ўзго́ркам: "пакрыйце нас!"

31 бо калі зялёнаму дрэву гэтае робяць, то з сухім што́ ста́нецца?

32 Вялі з Ім на сьме́рць і двох ліхадзе́яў.

33 I, калі прыйшлі на ме́сца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго й ліхадзе́яў, аднаго па правы, а другога па ле́вы бок.

34 Ісус жа сказаў: Аце́ц, даруй ім, бо ня ве́даюць, што робяць. I дзялілі адзе́жы Яго, кідаючы жэрабе.

35 I стаяў народ і глядзе́ў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й нача́льнікі, ка́жучы: другіх спаса́ў, няхай жа Сябе́ Самога спасе́, калі Ён Хрыстос, выбра́нец Божы.

36 Таксама й жаўне́ры ла́ялі Яго, падыхо́дзячы й падносячы воцат,

37 і казалі: калі Ты Цар Юдэйскі, спасі Сябе́ Самога.

38 I быў над Ім надпіс, напісаны сло́вамі грэцкімі, рымскімі й жыдоўскімі: гэты ёсьць Цар Юдэйскі.

39 Адзін з паве́шаных ліхадзе́яў зьняважа́ў Яго, кажучы: калі Ты Хрыстос, спасі Сябе́ і нас.

40 Другі-ж, наадварот, сунімаў Яго ды гаварыў: ці-ж ты не баішся Бога, калі й сам засуджаны на тое-ж?

41 I мы засуджаны справядліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Ён нічога благога не зрабіў.

42 I сказаў Ісусу: успо́мні аба мне́, Госпадзе, калі прыйдзеш у Царства Тваё!

43 I сказаў яму Ісус: Запраўды́ кажу табе́: сяньня-ж будзеш са Мною ў раю.

44 Было-ж каля шо́стае гадзіны дня, і ста́лася це́мра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявя́тае:

45 і паме́ркла сонца, і заслона ў царкве́ разарва́лася пасярэдзіне.

46 Ісус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Аце́ц, у рукі Твае́ аддаю дух Мой. I, сказаўшы гэтае, аддаў дух.

47 Сотнік жа, бачучы зда́рыўшаеся, славіў Бога й казаў: запраўды́, чалаве́к гэты быў пра́веднік.

48 I ўве́сь народ, што прыйшоў паглядзе́ць на гэта, бачучы зда́рыўшаеся, варочаўся, б’ючыся ў грудзі.

49 Усе́-ж, знаўшыя Яго, і жанчыны, што йшлі за Ім з Галіле́і, стаялі здалёк і глядзе́лі на гэтае.

50 Тады не́хта на імя Язэп, ся́бра ра́ды, чалаве́к добры і справядлівы

51 (ён ня прымаў учасьця ў радзе і паступку яе́), родам з Арыматэі, ме́ста Юдэйскага, які таксама ждаў Царства Божага,

52 прыйшоў да Пілата і прасіў Це́ла Ісусавага;

53 і, зьняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скале́, дзе́ яшчэ ніхто ня быў пакла́дзены.

54 Дзе́нь той быў пятніца, і надыходзіла субота.

55 I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галіле́і, пайшлі і глядзе́лі магілу і як клалі це́ла Яго;

56 вярнуўшыся-ж прыгатавалі пахі і масьці; і ў суботу супачывалі паводле прыказа́ньня.

 

Разьдзе́л 24

1 У пе́ршы-ж дзе́нь тыдня, ве́льмі ра́на, нясучы́ прыгатава́ныя пахі, прыйшлі яны да магілы і разам з імі некато́рыя другія;

2 але знайшлі ка́мень адва́лены ад магілы.

3 I ўвайшоўшы не знайшлі Це́ла Госпада Ісуса.

4 I сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся перад імі два чалаве́кі ў бліскучым адзе́ньні.

5 Калі-ж ад страху скланілі яны абліччы свае́ да зямлі,— тыя сказалі ім: што́ вы шукаеце жывога між паме́ршымі?

6 Яго няма тут: Ён ускрос; прыпомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галіле́і,

7 мовячы, што Сын Чалаве́чы мусіць быць вы́даны ў рукі людзе́й грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзе́нь уваскрэсьне.

8 I ўспомнілі яны словы Яго,

9 і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым.

10 Былі-ж гэта Марыя Магдаліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што сказалі аб гэтым Апосталам.

11 І здаліся ім словы іх пустымі, і не паве́рылі ім.

12 Але Пётр, устаўшы, пабе́г да гробу і, нахіліўшыся, убачыў толькі ляжаўшую тканіну і пайшоў назад, дзіўлючыся сам у сабе́ з стаўшагася.

13 У той жа дзе́нь двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзесяцёх стадыях ад Ерузаліму, званае Эмаус,

14 і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях.

15 І ста́лася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі;

16 але вочы іх былі стрыманы, дык не пазналі Яго.

17 Ён жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між сабою, і чаго вы засмучоны?

18 Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці-ж ты адзін з прыйшоўшых у Ерузалім ня ве́даеш, што ста́лася ў ім у гэтыя дні?

19 I сказаў ім: аб чым? Яны сказалі Яму: што было з Ісусам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзе́ле і слове перад Богам і ўсім народам;

20 як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго?

21 А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзе́нь сяньня, як тое сталася,

22 але некаторыя жанчыны з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы

23 і не знайшлі це́ла Яго і, прыйшоўшы, сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ён жывы́;

24 і пайшлі некато́рыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі.

25 Тады Ён сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам паве́рыць усяму, што прарочылі прарокі!

26 Ці-ж ня гэтак і трэба было цярпе́ць Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?

27 I, пачаўшы ад Майсе́я, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім.

28 I падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ён паказаў ім від, што хоча йсьці дале́й;

29 але яны затрымлівалі Яго, ка́жучы: застанься з намі, бо дзе́нь ужо схіліўся да ве́чара. I Ён увайшоў і застаўся з імі.

30 I, калі Ён сядзе́ў за сталом з імі, то, узяўшы хле́б, багаславіў, паламаў і падаў ім.

31 I тады адчыніліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён стаўся нявідным для іх.

32 I яны сказалі адзін аднаму: ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?

33 I, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знайшлі разам адзінаццаць Апосталаў і быўшых з імі,

34 якія гаварылі, што Госпад запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.

35 I яны расказвалі, што зда́рылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хле́ба.

36 Калі-ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам!

37 Яны, здуме́ўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што відзяць духа

38 але Ён сказаў ім: чаго здуме́ліся? і чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?

39 Паглядзе́це на рукі Мае́ і на ногі Мае́: гэта Я Сам; ашчупайце Мяне́ й разгле́дзьце, бо дух це́ла і касьце́й ня ма́е, што́, як бачыце, Я ма́ю.

40 I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.

41 Калі-ж яны ад радасьці яшчэ ня ве́рылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая е́жа?

42 Яны падалі Яму частку пе́чанай рыбы й сотавага мёду.

43 I, узяўшы, е́ў перад імі.

44 I сказаў і́м: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мне́ ў законе Майсе́явым і ў прароках ды псальмах.

45 Тады расчыніў ім розум дзеля зразуме́ньня Пісаньня.

46 I сказаў ім: так напісана і так нале́жала цярпе́ць Хрысту і ўваскрэснуць з уме́ршых на трэці дзе́нь,

47 і прапаве́дывацца ў імя Яго пакая́ньню ды адпушчэньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузаліму;

48 вы-ж сьве́дкі гэтага;

49 і вось Я пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас; вы-ж аставайцеся ў ме́сьце Ерузаліме, дакуль не адзе́нецеся сілаю звыш.

50 I вывеў іх з ме́ста да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае́, багаславіў іх.

51 I ста́лася, як багасла́віў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзнасіцца на не́ба.

52 I яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялікаю радасьцяй,

53 і былі ўсьцяж у царкве́, сла́вячы і хва́лючы Бога. Амін.

 

 

Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле

 

 

Разьдзе́л 1

1 На пача́тку было́ Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

2 Яно было ў Бога спрадве́ку.

3 Усё праз Яго ста́лася, і без Яго нічога ня было з таго, што ста́лася.

4 У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятло́м для людзе́й.

5 І сьвятло́ ў це́мры сьве́ціць, і це́мра не агарнула яго.

6 Быў чалаве́к, пасла́ны ад Бога; імя яго Іоан.

7 Ён прыйшоў дзеля сьве́дчаньня, каб сьве́дчыў аб сьвятле́, каб усе́ мелі ве́ру праз Яго.

8 Ня быў ён сьвятлом, але каб сьве́дчыў аб Сьвятле́.

9 Было Сьвятло́ праўдзівае, якое прасьвячае ўсякага чалаве́ка прыходзячы ў сьве́т.

10 Было Яно на сьве́це, і сьве́т праз Яго стаўся, і сьве́т Яго не пазнаў.

11 Да сваіх прыйшло, і свае́ Яго ня прынялі.

12 А тым, што прынялі Яго, ве́руючым у імя Яго, дало Яно ім сілу дзяцьмі Божымі ста́цца, тым, якія ве́руюць у імя Яго,

13 тым, што не ад крыві, не ад жаданьня це́ла, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.

14 I Слова це́лам ста́лася і пасялілася між нас, (і бачылі мы славу Яго, славу, як Адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі і праўды.

15 Іоан сьве́дчыць аб Ім і го́ласна кажа: Гэта Той, пра Якога я сказаў: Той, што пасьля мяне́ йдзе, Ён напе́радзе мяне́ стаў, бо ране́й за мяне́ быў.

16 I ад поўнасьці Яго ўсё мы прынялі ласку на ласку;

17 бо закон быў да́дзены праз Майсе́я, ласка-ж і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.

18 Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, што ў улоньні Айца, Той зьявіў.

19 I вось сьве́дчаньне Іоана, як Жыды паслалі з Ерузаліму сьвяшчэньнікаў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты?

20 Ён сказаў і ня зрокся, і сказаў: я ня Хрыстос.

21 I пыталіся ў яго: дык хто-ж? ты Ільля? I сказаў: не́. Прарок? I адказаў: не́.

22 Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што нас паслалі: што́ ты кажаш аб самым сабе́?

23 I сказаў: я голас гука́ючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая (Ісая 40, 3).

24 А пасланыя былі ад фарысэяў.

25 I спыталіся ў яго: Дык што-ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?

26 Іоан сказаў ім у адказ: я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас, Каго вы ня ве́даеце;

27 гэта Той, што йдзе́ за мною, але напе́радзе мяне́ быў, Якому я ня варты разьвязаць раме́нь абуцьця Яго.

28 Ста́лася гэта ў Віфавары, за Іорданам, дзе́ хрысьціў Іоан.

29 На другі дзе́нь бачыць Іоан Ісуса ідучы да яго і кажа: вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе́ грахі ўсяго сьве́ту.

30 Гэта Той, аб Якім я сказаў: ідзе́ за мною Муж, Які стаў напе́радзе мяне́, бо ране́й за мяне́ быў;

31 і я ня ве́даў Яго; але, каб зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой.

32 I сьве́дчыў Іоан, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячы з не́ба, як галуб, і стаў Ён над Ім.

33 I я ня ве́даў Яго; але Той, што паслаў мяне́ хрысьціць вадой, сказаў мне́: на каго угле́дзіш зыхо́дячы Духа, Гэты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць.

34 I я бачыў і засьве́дчыў, што гэты ёсьць Сын Божы.

35 На другі дзе́нь ізноў стаяў Іоан і двое з вучняў яго.

36 I, угле́дзіўшы, што йдзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае!

37 І пачулі двое з вучняў яго, як казаў гэтае, і пайшлі за Ісусам.

38 Ісус жа, аглянуўшыся і ўгле́дзіўшы, што йдуць за Ім, кажа ім: чаго шука́еце? Яны адказалі Яму: Равві! (г. е. вучыцель) — дзе́ жыве́ш?

39 Кажа ім: пайдзе́це і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе́ Ён жыве́, і астава́ліся ў Яго гэты дзе́нь. Было-ж каля дзесятае гадзіны.

40 Адзін з двох, што чулі ад Іоана і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.

41 Ён пе́ршы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэсію (што азначае Хрыста).

42 I прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: Ты Сымон, сын Іонін, ты назаве́шся Кіфа, што значыць ка́мень (Пётр).

43 На другі дзе́нь Ісус хаце́ў ісьці ў Галіле́ю і знаходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.

44 Піліп жа быў з Віфсаіды, з ме́ста Андрэя і Пятра.

45 Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсе́й у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Назарэту.

46 Але Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць што́ добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі.

47 Ісус, угле́дзіўшы Натанаіла, як ішоў да Яго, кажа аб ім: вось, запраўды, ізраільцянін, у якім няма няшчырасьці.

48 Натанаіл кажа Яму: скуль ве́даеш мяне́? Ісус адказаў і сказаў яму: пе́рш, чым Піліп паклікаў цябе́, я бачыў цябе́, як ты быў пад смакоўніцаю.

49 I кажа Яму Натанаіл: Равві! Ты Сын Божы! Ты — Цар Ізраіляў!

50 Ісус у адказ сказаў яму: ве́рыш, бо Я сказаў табе́: Я бачыў цябе́ пад смакоўніцаю; убачыш больш за гэтае.

51 I кажа яму: запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць не́ба адчыненае і ангелаў Божых узыходзячы і сходзячы ўніз да Сына Чалаве́чага.

 

Разьдзе́л 2

1 На трэці дзе́нь было вясе́льле ў Кане Галіле́йскай, і Маці Ісусава была там.

2 Быў запро́шаны і Ісус і вучні Яго на вясе́льле.

3 I, як не хапіла віна, Маці Ісусава кажа Яму: віна ня маюць.

4 Кажа ёй Ісус: што Мне́ і Табе́ жанчына? Гадзіна Мая яшчэ ня прыйшла.

5 Маці Яго сказала слугам: што вам скажа, зрабе́це.

6 Было-ж тамака шэсьць каме́нных судзін да вады, якія стаялі дзеля жыдоўскага ачышчэньня, зьмяшчаючы па дзьве́, ці па тры ме́ры.

7 Кажа ім Ісус: налійце вады у глякі. I напоўнілі іх да ве́рху.

8 I кажа Ім: чарпайце цяпе́р і нясе́це да маршалка. I панясьлі.

9 Калі-ж маршалак пакаштаваў вады, што віном сталася, а ён ня ве́даў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, ве́далі, — кліча маладога

10 і кажа яму: кожын чалаве́к пе́рш падае добрае віно, а як нап'юцца, тады го́ршае; ты-ж добрае віно захаваў дагэтуль.

11 Так зрабіў Ісус пачатак цудам у Кане Галіле́йскай і выявіў славу Сваю, і ўве́равалі ў Яго вучні Яго.

12 Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і Маці Яго, і браты Яго, і вучні Яго, і там аставаліся не́калькі дзён.

13 І была блізка Пасха ў Жыдоў, і ўвайшоў Ісус у Ерузалім;

14 і знайшоў у царкве́ прадаваўшых валоў, аве́ц, галубоў, і сядзе́лі тамака мянялы.

15 I, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з царквы ўсіх, такжа й аве́ц і валоў, ды грошы мянялам рассыпаў і сталы іх абярнуў;

16 і сказаў прадаўцом галубоў: забярэце гэнае згэтуль: не рабе́це дому Айца Майго домам торгу.

17 I прыпомнілі вучні Яго, што напісана: руплівасьць аб дом Твой зьядае Мяне́ (Пс. 68, 10).

18 Адказалі-ж Яму Жыды і сказалі: які знак нам дасі, чаму гэтае робіш?

19 Ісус жа адказаў ім, мовячы: зруйнуйце дом гэты, і Я ў тры дні адбудую яго.

20 I сказалі Жыды: гэты дом будаваўся сорак шэсьць гадоў, а Ты ў тры дні збудуеш яго?

21 А Ён гаварыў гэтае аб доме це́ла Свайго.

22 I, як уваскрос пасьля сьме́рці, прыпомнілі вучні Яго, што Ён казаў гэтае, і паве́рылі Пісаньню і слову, якім мовіў Ісус.

23 Ка́лі-ж быў Ён у Ерузаліме на Пасху ў сьвяты, дык многія, бачучы цуды, якія рабіў, уве́равалі ў імя Яго.

24 Але Сам Ісус не даве́рыўся ім, бо ве́даў усіх

25 і ня ме́ў патрэбы, каб хто сьве́дчыў ао чалаве́ку, бо Сам ве́даў, што было ў чалаве́ку.

 

Разьдзе́л 3

1 Быў жа між фарысэямі чалаве́к, на імя Нікадэм, адзін з начальнікаў жыдоўскіх.

2 Той прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Равві! мы ве́даем, што Ты вучыцель, што прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх цудаў, якія Ты робіш, калі-б ня быў з ім Бог.

3 I адказаў яму Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу табе́: калі хто не народзіцца нанова, ня можа бачыць Царства Божага.

4 Нікадэм кажа Яму: як можа чалаве́к нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо-ж е́н другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маткі сваёй і нарадзіцца?

5 Ісус адказаў: запраўды, запраўды кажу табе́: калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае.

6 Спараджонае з це́ла ёсьць це́ла, а спараджонае з Духа ёсьць дух.

7 Ня дзівуйся, што Я сказаў табе́: трэба вам нарадзіцца нанова.

8 Дух дыхае, дзе́ хоча, і голас яго чуеш, а ня ве́даеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць: гэтак і ўсякі спараджоны з Духа.

9 Нікадэм адказаў і сказаў Яму: як гэта можа быць?

10 Ісус адказаў яму і сказаў: ты вучыцель Ізраіляў і гэтага ня ве́даеш?

11 Запраўды, запраўды кажу табе́: Мы гаворым аб тым, што ве́даем, і сьве́дчым аб тым, што бачылі, і вы сьве́дчаньня Нашага ня прыймаеце;

12 калі Я сказаў вам аб зямным, і ня ве́рыце, як паве́рыце, калі буду гаварыць аб нябе́сным?

13 I ніхто ня ўзышоў на не́ба, толькі Сын Чалаве́чы, што на не́бе, які з не́ба зыйшоў.

14 І, як Майсе́й падняў зьме́я ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалаве́чы,

15 каб усякі, хто ве́руе ў Яго, ня згінуў, але ме́ў жыцьцё ве́чнае.

16 Бо так палюбіў Бог сьве́т, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі, хто ве́руе ў Яго, ня згінуў, але ме́ў жыцьцё ве́чнае.

17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьве́т, каб судзіць сьве́т, але каб сьве́т быў збаўлены праз Яго.

18 Хто ве́руе ў Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня ве́руе, той ужо засуджаны, бо ня ўве́раваў у імя Адзінароднага Сына Божага.

19 Суд жа такі, што Сьвятло́ прыйшло ў сьве́т, але людзі палюбілі це́мру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі благія.

20 Бо кожын, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятла́ і ня йдзе́ да сьвятла́, каб ня выявіліся ўчынкі яго, бо яны благія.

21 А хто чыніць праўду, ідзе́ да сьвятла́, каб відо́чнымі былі ўчынкі яго, бо яны ў Богу ўчынены.

22 Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Жыдоўскую і там быў з імі і хрысьціў.

23 Іоан жа таксама хрысьціў у Эноне, недале́ка ад Саліму, бо вады там было многа, і прыходзілі туды і хрысьціліся;

24 бо Іоана йшчэ ня ўкінулі былі ў вязьніцу.

25 I ўзьнялася ў Іоанавых вучняў спрэчка з Жыдамі аб ачышчэньні.

26 I прыйшлі да Іоана і сказалі яму: равві: Той, што быў з табою за Іорданам, аб Якім сьве́дчыў ты, вось Ён хрысьціць, і ўсе́ йдуць да Яго.

27 Іоан адказаў і сказаў: ня можа чалаве́к нічога ўзяць, калі яму ня будзе да́дзена з не́ба.

28 Самі вы сьве́дкі мне́ ў тым, што я сказаў: я ня Хрыстос, але я пасла́ны перад Ім.

29 Хто ма́е няве́сту, той жаніх, а друг жаніха, што стаіць ды слухае яго, це́шыцца ра́дасьцяй, слу́хаючы голас жаніха. Вось гэтая радасьць мая збылася.

30 Яму час расьці, а мне́ мале́ць.

31 Хто з вышыні прыходзе, той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з не́ба прыходзе, той панад усімі,

32 і што бачыў і чуў, аб тым сьве́дчыць, і ніхто ня прыйма́е сьве́дчаньня Яго.

33 Хто-ж прыняў Яго сьве́дчаньне, той прыпячатаваў, што Бог праўдзівы.

34 Бо, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня ме́раючы дае́ Бог Духа.

35 Аце́ц любіць Сына і ўсё даў у рукі Яго.

36 Хто ве́руе ў Сына, ма́е ве́чнае жыцьцё, а хто ў Сына ня ве́руе, ня ўбачыць жыцьця, але гне́ў Божы будзе на ім.

 

Разьдзе́л 4

1 Калі-ж даве́даўся Госпад, што дачуліся фарысэі, што Ісус больш вучняў здабывае і хрысьціць, чым Іоан, —

2 хоць Сам Ісус ня хрысьціў, але вучні Яго, —

3 пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галіле́ю.

4 Выпадала-ж Яму прахадзіць праз Самарыю.

5 I вось, прыходзіць Ён у Самарыйскае ме́ста, званае Сіхар, ля хутара, што даў Якаў сыну свайму Язэпу.

6 Была тамака студня Якава. I Ісус, стомлены падарожай, се́ў ля студні. Было каля шостае гадзіны.

7 Прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Ісус кажа да яе́: дай Мне́ піць.

8 Бо вучні Яго адыйшліся да ме́ста купіць е́жы.

9 Жанчына Самаранская кажа Яму: як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне́, Самаранкі? Бо Юдэі ня маюць зносін з Самара́намі.

10 Ісус адказаў ёй і сказаў: калі-б ты ве́дала дар Божы, і Хто кажа табе́: дай мне́ піць, то ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў бы табе́ жывое вады.

11 Жанчына кажа Яму: Госпадзе! У Цябе́ й зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая: адкуль-жа ў Цябе́ вада жывая?

12 няўжо Ты большы за айца нашага Якава, які Даў нам гэту студню і сам з яе́ піў, і дзе́ці яго, і статак яго?

13 Ісус адказаў ёй і сказаў: кожын, хто п'е гэтую ваду, зноў піць захоча;

14 хто ж вып‘е вады, якое Я яму дам, не запра́гне ніколі, але вада́, што дам яму, ста́нецца ў ім крыніцаю вады, што ў жыцьцё ве́чнае цячэ.

15 Жанчына кажа Яму: Госпадзе! дай мне́ гэтай вады, каб мне́ ня пра́гнуць і ня прыходзіць сюды чарпаць.

16 Кажа ёй Ісус: пайдзі, пакліч мужа твайго і прыйдзі сюды.

17 Жанчына адказала і сказала: у мяне́ няма мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў цябе́ няма мужа;

18 бо ў цябе́ было пяць, і той, якога цяпе́р ма́еш, ня муж табе́; гэта ты праўдзіва сказала.

19 Жанчына кажа Яму: Госпадзе! бачу, што Ты прарок;

20 бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гарэ, а вы кажаце, што ме́сца, дзе́ павінны пакланяцца — у Ерузаліме.

21 Ісус кажа ёй: паве́р мне́, што надыйдзе час, калі не на гарэ гэтай і не ў Ерузаліме будзеце пакланяцца Айцу;

22 вы ня ве́даеце, чаму пакланяецеся; бо збаўле́ньне ад Юдэяў.

23 Але прыйдзе час, дый ён ужо прыйшоў, калі праўдзівыя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў шукае сабе́ Аце́ц.

24 Бог ёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе.

25 Жанчына кажа Яму: ве́даю, што прыйдзе Мэсія (гэта ёсьць Хрыстос), і калі Ён прыйдзе, абве́сьціць нам усё.

26 Ісус кажа ёй: гэта Я, што гавару з табою.

27 У гэты час прыйшлі вучні Яго і зьдзівіліся, што Ён гаворыць з жанчынаю, але ніводзін ня спытаўся: чаго Табе́ трэба? ці — аб чым гаворыш з ёю?

28 Тады жанчына пакінула вядро сваё і пайшла да ме́ста ды кажа людзям:

29 пайдзе́це й паглядзе́це чалаве́ка, які сказаў мне́ ўсё, што я рабіла; ці ня Хрыстос гэта?

30 Яны выйшлі з ме́ста і пайшлі да Яго.

31 Тымчасам вучні прасі́лі Яго, кажучы: Равві! е́ш.

32 Ён жа сказаў ім: Я ма́ю страву, якой вы ня ве́даеце.

33 Дзеля гэтага вучні гаварылі між сабою: няўжо-ж не́хта прынёс Яму е́сьці?

34 Ісус кажа ім: Мая страва — тое, каб спаўняць волю Паслаўшага Мяне́ і скончыць дзе́ла Яго.

35 Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры ме́сяцы, і прыйдзе жніво́? а Я кажу вам: падыме́це вочы вашыя і паглядзе́це на нівы, як яны пабяле́лі і пасьпе́лі да жніва́.

36 Хто жне́, дастае́ плату і зьбірае плён дзе́ля жыцьця ве́чнага, каб і жне́ц і сяве́ц разам ра́даваліся.

37 Бо ў гэтым ска́зана праўдзіва: адзін се́е, а другі жне́.

38 Я паслаў вас жаць, над чым вы не працавалі: другія працавалі, а вы прыйшлі на працу іх.

39 I многа Самаранаў з ме́ста гэнага ўве́равалі ў Яго па слову жанчыны, якая сьве́дчыла, што Ён сказаў ёй усё, што рабіла.

40 I вось, як прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго пабыць у іх, і Ён нрабыў там два дні.

41 I яшчэ больш уве́равалі дзе́ля слова Яго,

42 а жанчыне гэтай казалі: ўжо не дзе́ля тваіх гутарак ве́рым, бо самы чулі і даве́даліся, што гэта праўдзівы Збаўца сьве́ту — Хрыстос.

43 Цераз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галіле́ю;

44 бо Сам Ісус сьве́дчыў, што прарок ня ма́е паша́ны ў сваёй бацькаўшчыне.

45 Калі-ж прыйшоў у Галіле́ю, то Галіле́яне прынялі Яго, бо бачылі ўсе, што зрабіў у Ерузаліме ў часе сьвята; яны-ж бо самі хадзілі на сьвята.

46 I вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галіле́йскую, дзе́ зрабіў з вады віно. I быў у Капэрнауме не́йкі прыдворны, у якога занядужаў сын.

47 Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў з Юдэі ў Галіле́ю, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына яго; бо быў кана́ў.

48 I сказаў яму Ісус: ня ўве́руеце, калі ня ўбачыце знакоў і цудаў.

49 Прыдворны-ж кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль ня ўмёр сын мой.

50 Ісус кажа яму: ідзі, сын твой здаровы! Ён паве́рыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.

51 I на дарозе ўжо спаткалі яго слугі яго і сказалі: сын твой здаровы.

52 Ён спытаўся ў іх: а каторай гадзіне палягчэла яму? Яму сказалі: учора а сёмай гадзіне гара́чка пакінула яго.

53 Дык даве́даўся бацька, што ў тую гадзіну, калі Ісус сказаў яму: ідзі, сын твой здаровы. I ўве́раваў сам і ўвесь дом яго.

54 Гэта йзноў другі цуд зрабіў Ісус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галіле́ю.

 

Разьдзе́л 5

1 Пасьля гэтага было сьвята жыдоўскае, і прыйшоў Ісус у Ерузалім.

2 Ёсьць-жа ў Ерузаліме ля аве́чых варотаў купальня, што заве́цца па жыдоўску Вітэзда, з пяцьма стаўбамі.

3 Каля іх ляжала множства няду́жых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі руху вады;

4 бо Ангел Гасподні час ад часу зыходзіў у купальню і каламуціў ваду; і хто пе́ршы ўваходзіў у яе́ пасьля ўскаламу́чаньня вады, той здараве́ў, на што-б ні хварэў.

5 I быў тут не́йкі чалаве́к, што хварэў трыццаць восем ле́т.

6 Ісус, угле́дзіўшы яго ляжучы і даве́даўшыся, што ён ляжыць ужо даўгі час, кажа яму: ці хочаш паздараве́ць?

7 Хворы адказаў Яму: так, Госпадзе, але ня ма́ю чалаве́ка, які спусьціў бы мяне́ ў купальню, калі ўскаламу́ціцца вада; калі-ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць прада мною.

8 I кажа яму Ісус: устань, вазьмі ложак твой і хадзі.

9 I ён у тую-ж часіну стаўся здаровым і ўзяў ложак свой і пайшоў. Было-ж гэта ў суботу.

10 Дзеля гэтага Жыды казалі аздаро́ўленаму: сёньня субота, ня гожа табе́ браць ложак.

11 Ён адказаў ім: хто мяне́ аздаравіў, той мне́ сказаў: вазьмі ложак твой і хадзі.

12 Яго спыталіся: хто гэны чалаве́к, што сказаў табе́: вазьмі ложак твой і хадзі?

13 Аздароўлены-ж ня ве́даў, хто Ён, бо Ісус адыйшоўся ад народу, што быў у тым ме́сцы.

14 Пасьля гэтага Ісус спатка́ў яго ў царкве́ і сказаў яму: вось, ты цяпе́р здаровы, не грашы-ж больш, каб ня ста́лася табе́ не́шта горшае.

15 Чалаве́к гэны пайшоў і расказаў Жыдо́м, што гэта Ісус аздараві́ў яго.

16 I пачалі за гэта Жыды гнаць Ісуса і шукалі, як бы забіць Яго, што Ён рабіў гэткае ў суботу .

17 Ісус жа кажа ім: Аце́ц мой дагэтуль робіць, і Я ро́блю.

18 За гэта яшчэ больш шукалі Жыды, якбы забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць суботу, але і Айцо́м Сваім заве́ Бога, раўняючы Сябе́ да Бога.

19 На гэта Ісус сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа рабіць Сам ад Сябе́, калі ня будзе бачыць робячы Айца, бо што робіць Ён, тое й Сын робіць таксама.

20 Бо Аце́ц любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, дый пакажа Яму бо́льшыя дзе́яньні, чым гэтыя, ажно дзівавацца будзеце.

21 Бо як Аце́ц уваскрашае ўме́ршых і ажыўляе, — так і Сын ажыўляе, каго хоча.

22 Бо Аце́ц і ня судзіць нікога, але ўве́сь суд аддаў Сыну,

23 каб усе́ паважалі Сына, як паважаюць Айца. I хто не паважае Сына, не паважае і Айца, паслаўшага Яго.

24 Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Маё і ве́рыць Паслаўшаму Мяне́, ма́е ве́чнае жыцьцё і на суд ня йдзе́, але перайшоў ад сьме́рці ў жыцьцё.

25 Запраўды, запраўды кажу вам: прыйдзе час, дый ужо прыйшоў, калі ўме́ршыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.

26 Бо як Аце́ц ма́е жыцьцё ў Сабе́, так і Сыну даў жыцьцё ме́ць у Сабе́;

27 і даў Яму ўладу й суд чыніць, бо Ён ёсьць Сын Чалаве́чы.

28 Ня дзівуйцеся гэтаму: бо прыйдзе час, калі ўсе́, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага,

29 і выйдуць, што добрае чынілі, на ўваскрашэньне жыцьця, а што благое чынілі — на ўваскрашэньне суда.

30 Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе́; як чую, так і суджу, і суд Мой праўдзівы, бо ня шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне́ Айца.

31 Калі сьве́дчу Сам аб Сабе́, то сьве́дчаньне Маё непраўдзівае.

32 Ёсьць другі, што сьве́дчыць аба Мне́, і Я ве́даю, праўдзівае тое сьве́дчаньне, якім Ён сьве́дчыць аба Мне́.

33 Вы пасылалі да Іоана, і ён засьве́дчыў аб праўдзе.

34 Я-ж не ад чалаве́ка прыймаю сьве́дчаньне, але кажу гэта, каб вы спасьліся.

35 Той быў сьве́тач, які гарэў і сьвяціў, а вы хаце́лі часіну паце́шыцца пры сьвятле́ яго.

36 Я-ж ма́ю сьве́дчаньне большае за Іоанава: бо дзе́яньні, што Аце́ц даў Мне́ закончыць, самыя гэтыя дзе́яньні, што Я чыню, сьве́дчаць аба Мне́, што Аце́ц паслаў Мяне́.

37 І Аце́ц, Які паслаў Мяне́, Сам засьве́дчыў аба Мне́. А вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,

38 і ня маеце слова Яго, што ў вас было-б, бо ня ве́рыце Таму, Каго Ён паслаў.

39 Перагле́дзьце Пісаньні: бо вы думаеце праз іх жыцьцё ве́чнае ме́ць, і яны сьве́дчаць аба Мне́.

40 Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне́, каб ме́ць жыцьцё.

41 Сла́вы ад людзе́й не бяру,

42 але пазнаў вас: любві да Бога ня ма́еце ў сабе́.

43 Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прыймаеце Мяне́, а калі-б другі прыйшоў у сваё імя, таго прыймеце.

44 Як вы мо́жаце ве́рыць, калі бярэцё славу адзін ад аднаго, а славы, што ад Аднаго Бога, ня шукаеце.

45 Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць на вас абвінавальнік Майсе́й, на якога спадзяецёся.

46 Бо, каб вы ве́рылі Майсе́ю, то ве́рылі-б і Мне́, бо ён пісаў аба Мне́.

47 Калі-ж яго пісаньням мя ве́рыце, як Маім сло́вам паве́рыце?

 

Разьдзе́л 6

1 Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галіле́йскага, Тывэрыядзкага.

2 I пайшло за Ім многа народу, бо бачылі́ цуды, якія Ён рабіў з хворымі.

3 I ўзыйшоў Ісус на гару́ і там сядзе́ў з вучнямі Сваімі.

4 А блізка была Пасха, сьвята жыдоўскае.

5 Ісус, падняўшы вочы і ўгле́дзіўшы, што многа народу йдзе́ да Яго, кажа Піліпу: дзе́ нам купіць хле́ба, каб іх накарміць?

6 Казаў жа Ён гэта выве́дываючы ў яго, бо Сам ве́даў, што хаце́ў зрабіць.

7 Піліп адказаў Яму: ім на дзьве́сьці дынараў мала будзе хле́ба, каб кожнаму з іх даста́лася хоць па крысе́.

8 Адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:

9 Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хле́баў ячме́нных і дзьве́ рыбы; але што гэта для такога множства?

10 Ісус сказаў: скажэце ім пасяда́ць. Была-ж на тым ме́сцы густая трава. I вось пасяда́лі людзі лікам да пяцёх тысячаў.

11 І ўзяў Ісус хле́бы і, аддаўшы хвалу́, раздаў вучням, вучні сядзе́ўшым, так сама і рыбы, колькі хто хаце́ў.

12 I, як насыціліся, сказаў вучням сваім: зьбярэце астаўшыяся кускі, каб нічога не прапала.

13 I сабралі й напоўнілі дванаццаць карабоў кускамі ад пяцёх ячме́нных хле́баў, што асталіся ў е́ўшых.

14 Людзі-ж, што бачылі цуд, зроблены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што йдзе ў сьве́т.

15 Ісус жа, ве́даючы, што хочуць не́ўспадзе́ўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць царом, ізноў адыйшоўся на гару адзін.

16 Калі настаў ве́чар, то вучні Яго зыйшлі да мора

17 і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжо цёмна, а Ісус ня прыходзіў да іх.

18 Дуў моцны ве́цер, і мора хвалява́лася.

19 Праплыўшы каля дваццацёх пяцёх ці трыццацёх стадыяў, яны ўба́чылі Ісуса ідучы па моры і ўжо недалёка ад чаўна́ і спалохаліся.

20 Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся!

21 Яны захаце́лі ўзяць Яго ў човен, і зараз-жа човен прыстаў да бе́рагу, куды плылі.

22 Назаўтрае народ, які стаяў на тым баку мора і бачыў, што там ня было другога чаўна́, апрача аднаго, у які ўвашлі вучні Яго, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Яго,

23 другія-ж чаўны прыйшлі з Тывэрыяды, непадалёк ад таго ме́сца, дзе́ е́лі хле́б на багаслаўле́ньне Госпада;

24 вось-жа, калі народ угле́дзіў, што тут няма ні Ісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі ў човен і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса,

25 і, знайшоўшы Яго на тым баку мо́ра, сказалі Яму: Равві: калі Ты сюды прыйшоў?

26 I адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне́ не затым, што бачылі цуд, але затым, што е́лі хле́б і насыціліся;

27 працуйце-ж не дзеля е́жы, што зьніштажа́ецца, але дзе́ля е́жы, што астае́цца ў жыцьцё ве́чнае, якое дасьць вам Сын Чалаве́чы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Аце́ц Бог.

28 Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзе́лы Божыя?

29 I адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзе́лы Бога: каб вы ўве́равалі ў Таго, Каго Ён паслаў.

30 Яны-ж сказалі Яму: якіж Ты дасі знак, каб мы бачылі й паве́рылі Табе́? што Ты чыніш?

31 Бацькі нашыя е́лі манну ў пустыні і насыціліся, паводле напісанага: "хле́б з не́ба даў ім е́сьці" (Пс. 77, 24).

32 Ісус жа сказаў ім: Запраўды, запраўды кажу вам: не Майсе́й даў вам хле́б з не́ба, але Аце́ц Мой дае́ вам праўдзівы хле́б з не́ба;

33 бо хле́б Божы ёсьць той, што зыходзіць з не́ба і дае́ жыцьцё сьве́ту.

34 Яны-ж сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хле́б.

35 Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хле́б жыцьця; хто прыходзе да Мяне́, ня будзе галодны, і хто ве́руе ў Мяне́, ня будзе прагнуць ніколі.

36 Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне́, і ня ве́рыце.

37 Усё, што дае́ Мне́ Аце́ц, да Мяне́ прыйдзе, і таго, хто прыхо́дзе да Мяне́, ня выганю вон,

38 бо Я зыйшоў з не́ба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю паслаўшага Мяне́ Айца; .

39 воля-ж паслаўшага Мяне́ Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне́ даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё гэнае ў апошні дзе́нь;

40 воля паслаўшага Мяне́ ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і ве́руе ў Яго, ме́ў жыцьцё ве́чнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзе́нь.

41 Жыды ж гудзе́лі проці Яго, што сказаў: Я ёсьць хле́б што з не́ба зыйшоў,

42 і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку й матку якога ве́даем? Як жа Ён кажа: Я зыйшоў з не́ба?

43 Ісус жа адказаў ім і сказаў: ня гудзе́це міжы сабою;

44 ніхто ня можа прыйсьці да Мяне́, калі яго ня прыва́біць Аце́ц, што паслаў Мяне́, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзе́нь.

45 Напісана ў прарокау́: і будуць усе́ навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і навучыўшыся, прыходзіць да Мяне́ (Ісая 54, 13).

46 Не затым, каб не́хта бачыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца.

47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто ве́руе ў Мяне́, ма́е ве́чнае жыцьцё.

48 Я хле́б жыцьця.

49 Бацькі вашыя е́лі манну ў пустыні і паўміралі,

50 хле́б жа, які з не́ба зыхо́дзе, такі, што не памрэ, хто е́сьць яго.

51 Я — хле́б жывы, што зыйшоў з не́ба: хто е́сьць хле́б гэты, жыць будзе ве́чна. Хле́б жа, які Я дам, ёсьць Це́ла Маё, каторае Я аддам за жыцьцё сьве́ту.

52 I спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам е́сьці це́ла Сваё?

53 Ісус жа сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце е́сьці це́ла Сына Чалаве́чага і піць крыві Яго, то ня будзеце ме́ць у сабе́ жыцьця.

54 Хто е́сьць це́ла Маё і п’е кроў Маю, ма́е жыцьцё ве́чнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзе́нь.

55 Бо це́ла Маё запраўды ёсьць е́жа, і кроў Мая запраўды ёсьць піта́;

56 і хто е́сьць це́ла Маё і п’е кроў Маю, ува Мне́ ёсьць і Я ў ім.

57 Як паслаў Мяне́ жывы Аце́ц, і Я жыву Айцом, так і хто е́сьць Мяне́, жыць будзе Мною;

58 гэта-ж і ёсьць хле́б, што з не́ба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя е́лі манну і паўміралі: хто е́сьць хле́б гэты, жыць будзе ве́чна.

59 Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.

60 Многія з вучняў Яго, чуючы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?

61 Ісус жа, ве́даючы ў Сабе́, што вучні Яго гудзяць аб гэтым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае?

62 а як угле́дзіце Сына Чалаве́чага ўзыходзячы туды, дзе́ быў ране́й?

63 Дух жывіць, це́ла-ж нічога ня ва́ртае; сло́вы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё;

64 але ёсьць некато́рыя сярод вас, што ня ве́руюць. Бо Ісус напе́рад ве́даў, што ёсьць няве́руючыя, і хто здрадзіць Яго.

65 I сказаў: дзеля гэтага-ж і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне́, калі яму ня будзе да́дзена Айцом Маім.

66 З таго часу многія з вучняў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.

67 Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьціся?

68 I адказаў Яму Сымон Пётр: Го́спадзе! да каго нам ісьці? Ты ма́еш словы ве́чнага жыцьця;

69 і мы паве́рылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.

70 Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацёх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух.

71 Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хаце́ў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.

 

Разьдзе́л 7

1 Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галіле́і; па Юдэі не хаце́ў хадзіць, бо Жыды шукалі, як бы забіць Яго.

2 Блізка-ж было сьвята жыдоўскае кучкі.

3 Тады браты Яго сказалі Яму: ідзі адгэтуль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Тваі бачылі дзе́яньні, якія Ты чыніш.

4 Бо ніхто ня робіць нічога ўкрадкам, але сам стараецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, дык пакажы Сябе́ сьве́ту;

5 бо і браты Яго ня ве́равалі ў Яго.

6 Ісус жа сказаў ім: Мой час яшчэ ня прыйшоў, а для вас заўсёды час;

7 вас сьве́т ня можа ненавідзець, а Мяне́ ненавідзіць, бо Я сьве́дчу аб ім, што ўчынкі яго благія.

8 Ідзе́це вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо Мой час яшчэ не настаў.

9 I, сказаўшы гэтае ім, астаўся ў Галіле́і.

10 Але, як пайшлі браты Яго, тады і Ён пайшо́ў на сьвята, ня яўна, але як-быццам пата́йна.

11 Жыды-ж шукалі Яго на сьвяце й пыталіся: дзе́ Ён?

12 I многа шуму было дзеля Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: не́, бо зводзіць народ.

13 Але-ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Жыдоў.

14 У палове-ж сьвята ўвайшоў Ісус у царкву і навучаў.

15 І дзівіліся Жыды, кажучы: як Ён ве́дае Пісаньні, ня вучыўшыся?

16 Ісус жа адказаў ім і сказаў: Маё вучэньне не Маё, але Паслаўшага Мяне́;

17 хто хоча волю Яго чыніць, той даве́даецца аб навуцы, ці ад Бога яна, ці Я Сам ад Сябе́ гавару.

18 Хто гаворыць сам ад сябе́, той шукае для сябе́ славы, а хто шукае славы Паслаўшага яго, той пра́ведны, і няма ў ім няпраўды.

19 Ці ня даў вам Майсе́й закону, і ніхто ня жыве́ па закону. За што хочаце забіць Мяне́?

20 Народ адказаў: ці ня дэман у Табе́? Хто імкне́цца забіць Цябе́?

21 Ісус казаў дале́й: адно дзе́ла зрабіў Я, і вы ўсе́ дзівуецеся;

22 Майсе́й даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсе́я, але ад бацькоў, і ў суботу вы абраза́еце чалаве́ка;

23 калі ў суботу абраза́ецца чалаве́к, каб ня быў парушаны закон Майсе́яў, — чаму ж нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалаве́ка ў суботу?

24 Ня судзіце па выгляду, але судзіце судом справядлівым.

25 Іншыя-ж з ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?

26 Вось Ён кажа яўна, і нічога ня кажуць Яму; ці не пераканаліся начальнікі, што Ён запраўды Хрыстос?

27 Але мы ве́даем Яго, адкуль Ён; калі-ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ве́даць, адкуль Ён.

28 I крыкнуў тады Ісус у царкве́, навучаючы і кажучы: і Мяне́ ве́даеце, і ве́даеце адкуль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябе́, але праўдзівы Той, што паслаў Мяне́, ды Яго вы ня ве́даеце;

29 Я ве́даю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне́.

30 І шукалі, як бы ўзяць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ ня прыйшоў Яго час.

31 Многія-ж з народу ўве́равалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няўжо-ж Ён зробіць больш цудаў, чымся гэты зрабіў?

32 Чулі фарысэі такія гутаркі аб Ім у народзе; і паслалі фарысэі й архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.

33 Ісус жа сказаў ім: яшчэ нядоўга Мне́ быць з вамц і пайду да Паслаўшага Мяне́.

34 Будзеце шукаць Мяне́ і ня знойдзеце, і дзе́ буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.

35 I гаварылі жыды паміж сабою: куды Ён хоча йсьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не да грэцкага рассяле́ньня хоча йсьці і навучаць Грэкаў?

36 Што́ маюць значыць гэтыя словы, якія Ён сказа́ў: "будзеце шукаць Мяне́ і ня знойдзеце, і дзе́ буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці?"

37 У апошні-ж вялікі дзе́нь сьвята Ісус стаяў і клікаў, кажучы: хто смагу ма́е, ідзі да Мяне́ і пі.

38 Хто ве́руе ў Мяне́, у таго, як сказана ў Пісаньні, з жывата пацякуць рэкі вады жывое.

39 Гэтае сказаў Ён аб Духу, якога ме́ліся прыняць ве́руючыя ў Яго: бо ня было йшчэ на іх Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус усла́ўлены.

40 Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды, Ён прарок.

41 Другія гаварылі: гэта Хрыстос. А іншыя гаварылі: ці ж з Галіле́і прыйдзе Хрыстос?

42 Ці-ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з сяме́ньня Давідавага і Віфлее́му, з сяла, скуль быў Давід?

43 Дык вось узьнялася аб Ім у людзе́й спрэчка.

44 Некато́рыя-ж з іх хаце́лі ўзяць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.

45 I вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў, і тыя спыталіся: чаму вы не прывялі Яго?

46 Слугі адказалі: ніколі чалаве́к не гаварыў так, як гэты чалавск.

47 Фарысэі сказалі ім: няўжо-ж і вас зьвялі?

48 Ці паве́рыў у Яго хто з начальнікаў і фарысэяў?

49 Бо пракляты гэты народ, што ня ве́дае закону.

50 Кажа ім Нікадэм, адзін з іхніх, што прыходзіў быў да Яго ўначы:

51 ці судзіць закон наш чалаве́ка, ня выслухаўшы пе́рш яго і не даве́даўшыся, што ён робіць?

52 На гэтае адказалі і сказалі яму: ці і ты не з Галіле́і? пашукай і пабач, што з Галіле́і прарок ня прыходзіў.

53 I разыйшліся да дому.

 

Разьдзе́л 8

1 Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.

2 Нара́ніцы-ж ізноў прыйшоў у царкву, і ўве́сь народ ішоў да Яго. Ён се́ў і навучаў іх.

3 Тут кніжнікі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, злоўленую на чужало́жстве, і, паставіўшы яе́ пасярэдзіне,

4 сказалі Яму: Настаўнік, гэта жанчына злоўлена на чужаложстве,

5 а Майсе́й у законе загада́ў нам пабіваць гэткіх каме́ньнем. Ты-ж што скажаш?

6 Гаварылі-ж гэта спакушаючы Яго, каб знайсьці што-не́будзь дзеля абвінава́чаньня Яго. Але Ісус, нагнуўшыся, пісаў пальцам на зямлі.

7 Калі-ж яны не пераставалі пытацца ў Яго, то, падняўшыся, сказаў ім: хто з вас бязгрэшны, пе́ршы кінь ка́мень у яе́.

8 I, зноў нагнуўшыся, пісаў на зямлі.

9 Яны-ж, пачуўшы гэтае і дакара́ныя сумле́ньнем, павыходзілі адзін за адным, пачынаючы ад старшых аж да апошніх; застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.

10 Ісус, падняўшыся і ня бачучы нікога апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе́ тваі абвініцелі? Ніхто не асудзіў цябе́?

11 Яна адказала: ніхто, Госпадзе! Ісус жа сказаў ёй: і Я не асуджаю цябе́: ідзі і больш не грашы.

12 Зноў кажа Ісус да народу: Я сьвятло́ сьве́ту; хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у це́мры, але ме́ціме сьвятло́ жыцьця.

13 Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам аб Сабе́ сьве́дчыш, ды непраўдзівае сьвядоцтва Тваё.

14 Адказаў ім Ісус і сказаў: калі Я і Сам аб Сабе́ сьве́дчу, то сьвядоцтва Маё справядлівае, бо Я ве́даю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ве́даеце, адкуль Я і куды іду.

15 Вы судзіце па це́лу; Я ня суджу нікога.

16 А калі і суджу Я, то суд Мой справядлівы, бо Я не адзін, але Я і Аце́ц, што паслаў Мяне́.

17 I ў законе-ж вашым напісана, што сьве́дчаньне двох чалаве́к справядлівае. (Другазак. 19, 15).

18 Я Сам сьве́дчу аб Сабе́ і сьве́дчыць аба Мне́ Аце́ц, які паслаў Мяне́.

19 Тады сказалі Яму: дзе́ Аце́ц Твой? Ісус адказаў ім: вы ня ве́даеце ні Мяне́, ні Айца Майго. Калі-б вы ве́далі Мяне́, ве́далі б і Айца Майго.

20 Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі вучыў у царкве́; і ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ ня прыйшоў час яго.

21 I ізноў сказаў ім Ісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мяне́; і паўміраеце ў грэху сваім. Куды іду Я, вы прыйсьці ня мо́жаце.

22 Жыды-ж гаварылі: ці не заб'е́ Ён Сябе́ Сам, што кажа: куды Я іду, вы ня мо́жаце прыйсьці?

23 I сказаў ім: вы ад нізу, Я-ж з вышыні; вы з гэтага сьве́ту, Я ня з гэтага сьве́ту;

24 сказаў жа Я вам, што паўміраеце ў грахох вашых; бо калі не паве́рыце, што гэта Я, то памрэцё ў грахох вашых.

25 Яны-ж сказалі Яму: хтож Ты? I сказаў ім Ісус: Адпача́тны, як і кажу вам;

26 многа ма́ю гаварыць аб вас і судзіць; але Той, што паслаў Мяне́, справядлівы, што Я чуў ад Яго, тое й кажу сьве́ту.

27 Не зразуме́лі, што Ён гаварыў ім аб Айцу.

28 I сказаў ім Ісус: як падыймеце Сына Чалаве́чага, тады даве́даецеся, што гэта Я і што нічога ня ро́блю ад Сябе́, але як наўчыў Мяне́ Аце́ц Мой, так і гавару.

29 I са Мною Той, што паслаў Мяне́: Аце́ц не пакінуў Мяне́ аднаго, бо Я заўсёды ро́блю тое, што падабаецца Яму.

30 Калі Ён гаварыў гэтае, многія ўве́равалі ў Яго.

31 Тады сказаў Ісус уве́раваўшым у Яго Жыдом: калі астанецёся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Mаі.

32 I пазна́еце праўду, і праўда зробіць вас вольнымі.

33 Яму адказалі: мы се́мя Аўраама і нікому ніколі ня былі рабамі; як жа Ты кажаш: ста́нецеся вольнымі.

34 Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: усякі, хто грашыць, ёсьць нявольнік грэху.

35 Але раб ня жыве́ ў доме ве́чна: сын астае́цца ве́чна.

36 Дык вось, калі Сын вызваліць вас, то запраўды вольнымі будзеце.

37 Ве́даю, што вы се́мя Аўраама, аднак жа шука́еце, каб забіць Мяне́, бо слова Маё не ўмяшча́ецца ў вас.

38 Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.

39 Яны адказалі Яму і сказалі: аце́ц наш — Аўраам. Ісус сказаў ім: калі-б вы былі дзе́ці Аўраама, то рабілі бы ўчынкі Аўраамавы.

40 А цяпе́р шука́еце, як забіць Мяне́, чалаве́ка, што сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога; Аўраам гэтага не рабіў.

41 Вы робіце ўчынкі айца вашага. На гэтае сказалі Яму: мы не з распусты роджаны; аднаго Айца ма́ем, Бога.

42 Ісус сказаў ім: калі-б Бог быў ваш Аце́ц, то вы любілі-б Мяне́, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябе́ прыйшоў, але Ён паслаў Мяне́.

43 Чаму вы не разуме́еце гутаркі Мае́? Бо ня можаце слышаць слова Майго.

44 Ваш аце́ц д'ябал, і вы хочаце выпаўняць жаданыі́і айца вашага. Ён быў душагуб ад пачатку і ня ўсто́іў у праўдзе; бо яе́ няма ў ім. Калі е́н гаворыць брахню, гаворыць сваё, бо ён брахун і бацька ілжы.

45 А як Я праўду гавару, то ня ве́рыце Мне́.

46 Хто з вас дака́жа Мой грэх? Калі-ж Я гавару праўду, чаму вы ня ве́рыце Мне́?

47 Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы затым ня слухаеце, што вы не ад Бога.

48 На гэтае адказалі Яму Жыды і сказалі: ці-ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін, і што злы дух у Табе́?

49 Ісус адказаў: у ва Мне́ дэмана няма́; але Я паважаю Айца Свайго, а вы зьняважа́еце Мяне́.

50 Дый Я-ж ня шукаю сла́вы для Мяне́; ёсьць Той, што шукае і судзіць.

51 Запраўды, запраўды кажу вам: хто выпаўняе слова Маё, ня ўгле́дзіць сьме́рці даве́ку.

52 Жыды сказалі Яму: цяпе́р даве́даліся мы, што ў Табе́ дэман. I Аўраам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто выпаўніць слова Маё, той не спазнае сьме́рці даве́ку.

53 Няўжо-ж Ты большы за айца нашага Аўраама, які ўмёр? і прарокі ўмярлі: за каго Ты Сябе́ выдае́ш?

54 Ісус адказаў: калі Я Сам Сябе́ выслаўляю, то сла́ва Мая нішто. Мяне́ выслаўляе Аце́ц Мой, аб каторым вы гаворыце, што Ён Бог ваш.

55 I вы не пазналі Яго, а Я знаю Яго, і калі скажу, што ня знаю Яго, то буду падобны да вас брахун. Але Я знаю Яго і выпаўняю слова Яго.

56 Аўраам, аце́ц ваш, рад быў бачыць дзе́нь Мой; і ўгле́дзіў і ўце́шыўся.

57 На гэтае сказалі Яму Жыды: Табе́ няма яшчэ пяцідзесяцёх гадоў, і Ты бачыў Аўраама?

58 Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: пе́рш, чымся нарадзіўся Аўраам, быў Я.

59 Тады ўзялі каме́ньні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся і выйшаў з царквы, прайшоўшы між імі; і пайшоў дале́й.

 

Разьдзе́л 9

1 I, праходзячы, угле́дзіў чалаве́ка сьляпога ад нараджэньня.

2 Вучні Яго спыталіся ў Яго: Равві! хто саграшыў: ён, ці бацькі яго, што ўрадзіўся сьляпы?

3 Ісус адказаў: не саграшыў ані ён, ані бацькі яго, але дзеля выяўле́ньня ў ім дзе́л Божых.

4 Мне́ трэба рабіць дзе́ла Таго, што паслаў Мяне́, пакуль дзе́нь; надыходзе ноч, калі ніхто ня можа рабіць.

5 Пакуль Я на сьве́це, Я сьвятло́ сьве́ту.

6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў з сьліны балота й памазаў ім вочы сьляпому

7 дый сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам (што тлумачыцца: Пасланы). Той пайшоў і ўмыўся і прыйшоў відзючы.

8 Сусе́дзі-ж і тыя, што бачылі яго ране́й, як быў сьляпы, гаварылі: ці-ж ня той гэта, што сядзе́ў і жабраваў?

9 Іншыя казалі: гэта ён, а іншыя — падобны да яго; ён жа казаў: гэта я.

10 Дык пыталіся ў яго: як адчыніліся вочы твае́?

11 І той адказаў і сказаў: Чалаве́к, званы Ісусам, зрабіў балота, памазаў вочы мае́ і сказаў мне́: пайдзі ў купальню Сілаам і ўмыйся. Я пайшоў, умыўся і стаў відзець.

12 Дык сказалі яму: дзе́ Ён? Ён адказаў: Ня ве́даю.

13 Павялі гэтага было́га сьляпо́га да фарысэяў.

14 А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.

15 I пыталіся ў яго ізноў фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: балота палажыў Ён на вочы мае́, і я ўмыўся і віджу.

16 Дык некато́рыя з фарысэяў гаварылі: не ад Бога гэты чалаве́к, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чалаве́к грэшны рабіць гэткія цуды? I была між імі спрэчка.

17 I зноў кажуць сьляпому: а ты што́ скажаш аб Ім, што Ён табе́ адчыніў вочы? Той адказаў: гэта прарок.

18 Жыды-ж не паве́рылі, што ён быў сьляпы і стаў відзець, пакуль не паклікалі бацькоў аздароўленага

19 і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, аб якім вы ка́жаце, што ён радзіўся сьляпы? Як жа ён цяпе́р бачыць?

20 Бацькі яго адказалі ім і сказалі: мы ве́даем, што ён наш сын, і што ён радзіўся сьляпы;

21 а як цяце́р бачыць, ня ве́даем: таксама, хто адчыніў яму, вочы, мы ня ве́даем: сам ён дарослы, самога спытайцеся; няхай сам аб сабе́ скажа.

22 Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згаварыліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад школы.

23 Дзеля гэтага бацькі яго сказалі: ён дарослы, у самога спытайцеся.

24 I вось другі раз паклікалі чалаве́ка, што быў сьляпы, і сказалі яму: аддай славу Богу: мы ве́даем, што чалаве́к той грэшнік.

25 Ён жа адказаў ім і сказаў: ці Ён грэшны, ня ве́даю, адно ве́даю, што я быў сьляпы, а цяпе́р бачу.

26 Дык ізноў сказалі яму: што Ён зрабіў з табою? Як адчыніў вочы?

27 Адказаў ім: я ўжо сказаў вам; вы ня слухалі; што яшчэ хо́чаце чуць? Няўжо-ж вы хочаце зрабіцца Яго вучнямі?

28 Яны ж дакара́лі яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, мыж Майсе́явы вучні.

29 Мы ве́даем, што з Майсе́ем гаварыў Бог; аб Ім жа ня ве́даем, адкуль Ён.

30 I адказаў ім чалаве́к гэты і сказаў: гэта й дзівіць мяне́, што вы ня ве́даеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мне́ вочы;

31 але мы ве́даем, што грэшнікаў Бог ня слу́хае; але хто славіць Бога́ і выпаўняе волю Яго, таго слухае.

32 Ад ве́ку ня чуваць было, каб хто адчыніў вочы сьляпо́му ад нараджэньня.

33 Каб Ён ня быў ад Бога, дык ня мог бы нічога рабіць.

34 Яму адказалі і сказалі: у грахох ты ўве́сь урадзіўся і ты нас вучыш? I выгналі яго вон.

35 Ісус, дачуўшыся, што выгналі яго вон, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці ве́рыш ты ў Сына Божага?

36 Той жа адказаў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне́ ве́рыць у Яго?

37 Ісус сказаў яму: і ты бачыў Яго, і той, што гаворыць з табою, — гэта Ён.

38 Ён жа сказаў: ве́рую, Госпадзе! і пакланіўся Яму.

39 I сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьве́т гэты, каб сьляпыя бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпымі.

40 Пачуўшы гэтае, некато́рыя з фарысэяў, што былі з Ім, сказалі Яму: няўжо-ж і мы сьляпыя?

41 Ісус сказаў ім: калі-б вы былі сьляпыя, то ня ме́лі-б грэху на сабе́; але як вы кажаце, што бачыце, то грэх астае́цца на вас.

 

Разьдзе́л 10

1 Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у аве́чы двор, але пералазіць інакш, той злодзей і разбойнік.

2 А хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастыр аве́чак,

3 яму прыдзьве́рнік адчыняе, і аве́чкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх аве́ц па іме́ньню і выводзіць іх;

4 і, калі выведзе сваіх аве́чак, ідзе́ перад імі, і аве́чкі йдуць за ім, бо ве́даюць голас яго;

5 за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ве́даюць чужога голасу.

6 Гэту прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразуме́лі, што такое Ён гаварыў ім.

7 I вось ізноў сказаў ім Ісус: запраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьве́ры аве́чак.

8 Усе́, колькі іх ні прыхо́дзіла перада Мною, — зладзе́і ды разбойнікі, але аве́чкі не паслухаліся іх.

9 Я — дзьве́ры; хто ўвойдзе праз Мяне́, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу знойдзе.

10 Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб ме́лі жыцьцё і ме́лі бале́й.

11 Я пастыр добры: добры пастыр аддае́ жыцьцё сваё за аве́ц,

12 а на́йміт, які ня пастыр, для якога аве́чкі не свае́, бачыць, як прыходзе воўк, і пакідае аве́ц і ўцякае: і воўк хапае іх і разганяе аве́ц.

13 На́йміт жа ўцякае, бо ён на́йміт і ня турбуецца аб аве́чках.

14 Я добры пастыр і ве́даю, хто мае́, — і мае́ ве́даюць Мяне́.

15 Як Аце́ц ве́дае Мяне́, так і Я ве́даю Яго і жыцьцё Маё аддаю за аве́ц.

16 Ма́ю Я і іншых аве́чак, што ня з гэтага двара́, і гэных трэба Мне́ прыве́сьці, каб і Яны пачулі голас Мой. І ста́нецца адно стада і адзін пастыр.

17 За тое любіць Мяне́ Аце́ц, што кладу жыцьцё Маё, каб ізноў узяць яго.

18 Ніхто не адыймае яго ў Мяне́, але Я сам аддаю яго: бо ма́ю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго.

19 Ад гэтых словаў ізноў узьнялася між Жыдамі спрэчка.

20 Многія з іх гаварылі: Ён ма́е ў сабе́ дэмана і шале́е: што вы слухаеце Яго?

21 Другія казалі: гэта словы не апанаванага дэманам, ці-ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?

22 I было тады ў Ерузаліме сьвята абнаўле́ньня, і была зіма.

23 I хадзіў Ісус у царкве́ ў портыку Салямо́навым.

24 Жыды-ж абступілі Яго і казалі Яму: дакуль будзеш нас марочыць? Калі Ты Хрыстос, скажы нам проста.

25 I адказаў ім Ісус: Я сказаў вам, і ня ве́рыце; дзе́лы, што ро́блю ў імя Айца Майго, яны сьве́дчаць аба Мне́.

26 Але вы ня ве́рыце, бо вы не з маіх аве́ц, як Я ўжо сказаў вам;

27 аве́чкі мае́ слухаюцца голасу Майго, і Я ве́даю іх, і яны ідуць за Мною,

28 і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй. I Я даю ім жыцьцё ве́чнае, і не загінуць даве́ку.

29 Аце́ц Мой, які даў Мне́ іх, бо́льшы за ўсіх, і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго.

30 Я і Аце́ц — адно.

31 Тут ізноў Жыды ўхапілі каме́ньні, каб пабіць Яго.

32 Ісус адказаў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за каторы-ж з іх хочаце Мяне́ каменава́ць?

33 Жыды адказалі Яму, мовячы: не за добрае дзе́ла хочам біць Цябе́ каме́ньмі, але за тое, што Ты абражаеш Бога, ды што Ты, будучы чалаве́кам, робіш Сябе́ Богам.

34 Ісус адказаў ім: ці не напісана ў законе вашым: Я сказаў — вы богі.

35 Калі Ён назваў багамі тых, да каторых было слова Божае (дый ня можа быць парушана Пісаньне),

36 дык як жа Таму, Каго Аце́ц асьвяціў і паслаў у сьве́т, вы кажаце: блюзьніш, — за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы?

37 Калі Я ня роблю дзе́ла Айца Майго, ня ве́рце Мне́, —

38 калі-ж роблю, і ня ве́рыце Мне́, дык ве́рце ўчынкам Маім, каб ве́далі і ўве́равалі, што Аце́ц у-ва Мне́, і Я ў Ім.

39 I ізноў шукалі, як узяць Яго, але Ён выйшаў з рук іх

40 і пайшоў ізноў за Іордан, на тое ме́сца, дзе́ ране́й хрысьціў Іоан, і астаўся там.

41 I многія прыйшлі да Яго і казалі, што Іоан не зрабіў ніводнага цуду; але ўсё, што сказаў Іоан аб Ім, было справядліва.

42 I многія там уве́равалі ў Яго.

 

Разьдзе́л 11

1 Быў жа адзін хворы Лазар з Віфані, з сяла Марыі і Марты, сястры Яго.

2 Марыя-ж, якой брат Лазар быў хворы, была тая, што пама́зала Ісуса але́ем і абце́рла ногі Яго валасамі сваімі.

3 Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы.

4 Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: гэтая хво́расць не на сьме́рць, але на славу Божу, каб уславіўся праз яе́ Сын Божы.

5 Ісус жа любіў Марту і сястру яе́ і Лазара.

6 Калі-ж пачуў, што той хворы, дык прабыў два дні ў тым ме́сцы, дзе́ знаходзіўся.

7 Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем ізноў у Юдэю.

8 Вучні сказалі Яму: Равві! ці-ж даўно Жыды шукалі каме́ньмі забіць Цябе́, і Ты ізноў ідзе́ш туды?

9 Ісус адказаў: ці не дванаццаць гадзін ма́е дзе́нь? Хто ходзіць удзе́нь, не спатыка́ецца, бо бачыць сьве́тласьць гэтага сьве́ту;

10 калі-ж ходзіць уначы, спатыка́ецца, бо няма сьвятла ў ім.

11 Сказаўшы гэтае, гавора ім пасьля: Лазар, друг наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.

12 Вучні ж Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, паздараве́е.

13 Гаварыў Ісус аб сьме́рці яго; тыя-ж думалі, што аб сонным супачынку кажа.

14 Дык Ісус сказаў ім проста: Лазар памёр;

15 і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паве́рылі; але пойдзем да яго.

16 Хама́-ж, іначай званы блізьнюк, сказаў таварышам — вучням: пойдзем і мы, каб паме́рці з ім.

17 Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.

18 Віфанія-ж была блізка ад Ерузаліму, не́шта з пятнаццаць стадыяў.

19 I многа Жыдоў папрыходзіла да Марты й Марыі паце́шыць іх па браце іхнім.

20 Марта, пачуўшы, што йдзе́ Ісус, пайшла насустрэчу Яму. Марыя-ж асталася ў доме.

21 Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе! каб Ты быў тут, не паме́р-бы брат мой.

22 Але і цяпе́р ве́даю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе́ Бог.

23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.

24 Марта сказала Яму: ве́даю, што ўваскрэсьне ў дзе́нь уваскрасе́ньня, у апошні дзе́нь.

25 Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасе́ньне і жыцьцё; хто ве́руе ў Мяне́, хоць і памрэ, жыць будзе.

26 I ўсякі, хто жыве́ й ве́руе ў Мяне́, не памрэ даве́ку. Ці ве́рыш гэтаму?

27 Яна кажа Яму: так, Госпадзе! Я ве́ру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзе́ ў сьве́т.

28 I, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа е́й: Настаўнік тут; кліча цябе́.

29 Яна, як толькі пачула, борзда ўстала і пайшла да Яго.

30 Ісус жа яшчэ ня быў увайшоў у вёску, але быў там, дзе́ Яго Марта сустрэла.

31 Жыды-ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе́, бачучы, што Марыя бордза ўстала і выйшла, па́йшлі за ёю, кажучы, што йдзе́ на магілу плакаць.

32 Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзе́ быў Ісус, і ўгле́дзіўшы Яго, упала да ног Яго і сказала Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, не паме́р бы брат мой.

33 Ісус, угле́дзіўшы, што яна плача і што плачуць прыйшоўшыя з ёю Жыды, Сам затужыў духам і ўзварушыўся,

34 ды сказаў: дзе́ вы палажылі яго? Адказалі Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі.

35 Ісус заплакаў.

36 Тады Жыды казалі: глядзі, як Ён любіў яго.

37 А некато́рыя з іх сказалі: ці ня мог Ён, расчыніўшы вочы сьляпо́му, зрабіць, каб і гэты ня ўмёр?

38 Ісус жа, ізноў ту́жачы ў душы, ідзе́ да магілы; была-ж гэта пячо́ра, зава́леная ка́мнем.

39 Кажа Ісус: вазьміце ка́мень! Сястра ўме́ршага, Марта, кажа Яму: Госпадзе, ўжо сьмярдзіць, бо ўжо чацьве́рты дзе́нь.

40 Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табе́, што, калі будзеш ве́рыць, угле́дзіш славу Божую?

41 I вось узялі ка́мень, дзе́ ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзьвёў вочы ўве́рх і сказаў: Ойча, дзякую Табе́, што пачуў Мяне́.

42 Я ве́даў, што Ты заўсёды чуеш Мяне́, але сказаў дзе́ля народу, што тут стаіць, каб паве́рылі, што Ты паслаў Мяне́.

43 I, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: Лазар! выйдзі!

44 I выйшаў уме́ршы з абкручанымі палатном нагамі й рукамі, і аблічча яго было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце яго і дайце хадзіць.

45 Тады многія з Жыдоў, што прыйшлі да Марыі, бачучы, што ўчыніў Ісус, уве́равалі ў Яго.

46 А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што зрабіў Ісус.

47 Тады архірэі й фарысэі склікалі раду і кажуць: што нам рабіць? Гэты чалаве́к робіць многа цудаў.

48 Калі пакінем Яго гэтак, дык усе́ ўве́руюць у Яго, і прыйдуць Рымляне й забяруць ме́сца нашае і народ.

49 Адзін жа з іх, не́хта Кайяфа, які быў той год архірэем, сказаў ім: вы нічога ня ве́даеце

50 і не падумаеце, што ле́пей нам, каб адзін чалаве́к паме́р за людзе́й, чымся каб уве́сь народ загінуў.

51 Гэтае-ж ён сказаў не ад сябе́, але, быўшы той год архірэем, прарочыў, што Ісус памрэ за людзе́й,

52 дый ня толькі за людзе́й, але каб і расьцярушаных дзяце́й Божых сабраць у вадно.

53 Ад гэтага дня пастанавілі забіць Яго.

54 Дык Ісус ужо не хадзіў яўна між імі, а пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў ме́ста, званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі сваімі.

55 Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю многа папрыходзіла ў Ерузалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.

56 Дык шукалі Ісуса і, стоючы ў царкве́, гаварылі між сабою: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?

57 Архірэі-ж і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даве́даецца, дзе́ Ён, данасіў бы, каб Яго ўзяць.

 

Разьдзе́л 12

1 За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе́ быў Лазар умёршы, якога Ён ускрасіў.

2 Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугоўвала, Лазар жа быў сярод супачываўшых з Ім за сталом.

3 Марыя-ж, узяўшы хунт дарагога чыстага нардовага але́ю памазала ногі Ісусавы і выцерла валасамі сваімі ногі Яго, і дом напоўніўся па́хам ад міра

4 Тады адзін з вучняў Яго, Юда Сымонаў Іскарыёт, які маніўся прадаць Яго, сказаў:

5 чаму не прадалі гэтага але́ю за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?

6 А сказаў жа гэта не дзе́ля таго, што клапаціўся аб убогіх, але дзеля таго, што быў зло́дзей і ме́ў пры сабе́ скарбонку і насіў, што туды кідалі.

7 Ісус жа сказаў: пакінь яе́; яна захавала гэта на дзе́нь пахаваньня Майго,

8 бо ўбогіх заўсёды ма́еце з сабою, а Мяне́ не заўсёды.

9 I шмат хто з Жыдоў даве́даўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але каб і Лазара пабачыць, што Ён ускрасіў.

10 Архірэі-ж пастанавілі забіць і Лазара,

11 бо дзеля яго многа Жыдоў прыходзілі і ўве́равалі ў Ісуса.

12 Наза́ўтрае множства народу, які прыйшоў на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе́ ў Ерузалім,

13 узялі пальмовае ве́цьце і выйшлі на спатканьне Яму і крычэлі: Оса́нна, багасла́ўлен, што йдзе́ ў імя Госпада, Цар Ізраіляў!

14 Ісу́с жа, знайшоўшы асьлятка, се́ў на яго, як напісана:

15 ня бойся, дачка́ Сыонская! вось Цар твой ідзе́, се́дзячы на маладым асьле́.

16 Вучні Яго сьпярша не разуме́лі гэтага, толькі, як уславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што гэтак было напісана аб Ім, і гэтае зрабілі Яму.

17 Народ жа, які быў з Ім ране́й, сьве́дчыў, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўскрасіў Яго.

18 Вось чаму спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.

19 Фарысэі-ж гаварылі між сабою: глядзіце, нічога не даб'емся! Уве́сь сьве́т ідзе́ за Ім.

20 Былі-ж і Грэкі сярод прыйшоўшых дзеля адпу́сту ў сьвята.

21 Яны падыйшлі да Піліпа, што быў з Віфсаіды Галіле́йскае, і прасілі яго, кажучы: па́не, нам хочацца бачыць Ісуса.

22 Піліп ідзе́ і кажа аб гэтым Андрэю; і Андрэй з Піліпам наказалі Ісусу.

23 А Ісус сказаў ім у адказ: нрыйшла гадзіна ўславіцца Сыну Чалаве́чаму.

24 Запраўды, запраўды кажу вам: калі пшанічнае зе́рне, упаўшы ў зямлю, не замрэ, то астане́цца адно, а калі замрэ, то дасьць багаты плён.

25 Хто любіць душу сваю, загубіць яе́; і той, што ненавідзіць душу сваю на гэтым сьве́це, захавае яе́ ў жыцьцё ве́чнае.

26 Хто Мне́ служыць, няхай ідзе́ Маім шляхам; і дзе́ Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне́ служыць, будзе ў пашане ў Айца Майго.

27 Цяпе́р душа Мая ўзварушана; і што Мне́ сказаць? Ойча, збаў Мяне́ ад гэтае гадзіны; але-ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.

28 Ойча, услаў імя Тваё! I зыйшоў з не́ба голас: і ўславіў, і яшчэ ўслаўлю.

29 Народ, які стаяў і чуў гэтае, казаў: гэта быў гром. Другія казалі: Ангел прамовіў да Яго.

30 I адказаў Ісус і сказаў: не дзеля Мяне́ быў гэты голас, але дзеля вас.

31 Цяпе́р суд сьве́ту гэтаму; цяпер князь гэтага сьве́ту выгнаны будзе вон.

32 I Я, як буду падняты з зямлі, усіх прыва́блю да Сябе́.

33 Гаварыў жа Ён гэтае, паказуючы, якою сьме́рцяй ме́ўся паме́рці.

34 Народ адказаў Яму: мы чулі з закону, што Хрыстос істнуе ве́чна; дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць падняты Сын Чалаве́чы? Хто гэты Сын Чалаве́чы?

35 I сказаў ім Ісус: яшчэ на кароткі час з вамі сьвятло́; хадзіце, пакуль ма́еце сьвятло́, каб не агарнула вас це́мра; бо хто ходзіць у це́мры, той ня ве́дае, куды йдзе́.

36 Пакуль сьвятло́ з вамі, ве́рце ў сьвятло́, каб сына́мі сьвятла́ сталіся. Сказаўшы гэтае, Ісус адыйшоў і ўкрыўся ад іх.

37 І, хоць гэтулькі цудаў зрабіў Ён перад імі, яны ня ўве́равалі ў Яго:

38 каб збылося слова Ісаі прарока, які казаў: Госпадзе! хто паве́рыць пачутаму ад нас, і каму адкрылася рука́ Гасподня? (Ісаі 53, 1).

39 Дзеля таго не маглі ўве́раваць, што, як ізноў сказаў Ісая:

40 Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у ка́мень, каб ня бачылі вачыма і не зразуме́лі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх.

41 Гэта сказаў Ісая, калі бачыў сла́ву Яго і гаварыў аб Ім.

42 Аднак і з начальнікаў многія ўве́равалі у Яго, але дзеля фарысэяў не вызнава́лі Яго, каб ня вылучылі іх з школы,

43 бо ўлюбілі бале́й сла́ву людзку́ю, чым сла́ву Бо́жую.

44 Ісус жа крыкнуў і сказаў: хто ве́руе ў Мяне́, не ў Мяне́ ве́руе, але ў Паслаўшага Мяне́

45 I хто бачыць Мяне́, бачыць Паслаўшага Мяне́.

46 Я сьвятло́м прыйшо́ў у сьве́т, каб кожны, хто ве́руе ў Мяне́, не астаўся ў це́мры.

47 I калі хто пачуе Мае́ словы і не паве́рыць, Я ня суджу́ яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьве́т, але спасаць сьве́т.

48 Хто адкідае Мяне́ і ня прыймае слоў Маіх, ма́е судзьдзю для сябе́: сло́ва, што Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзе́нь;

49 бо не ад Сябе́ казаў Я, але Аце́ц, што паслаў Мяне́, Ён даў Мне́ загад, што́ казаць і гаварыць.

50 I ве́даю, што прыказа́ньне Яго ёсьць жыцьцё ве́чнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне́ Аце́ц, каб гаварыў.

 

Разьдзе́л 13

1 Перад сьвятам жа Пасхі Ісус, ве́даючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьве́ту да Айца, палюбіўшы сваіх, што на сьве́це, даканца́ ўзьлюбіў іх.

2 I ў час вячэры, калі д'ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымо́навага Іскарыёта прадаць Яго,

3 Ісус, ве́даючы, што Аце́ц усе аддаў у рукі Яго, і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога йдзе́,

4 устаў ад стала, скінуў з Сябе́ ве́рхнюю вопратку і, узяўшы рушнік, падпераза́ўся.

5 Пасьля наліў вады ў умывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням сваім і выціраць рушніком, якім быў апераза́ны.

6 I падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці-ж Табе́ абмываць мае́ ногі?

7 I адказаў Ісус і сказаў яму: што Я ро́блю, ты цяпе́р ня ве́даеш, але даве́даешся пасьля.

8 Пе́тр кажа Яму: ня ўмыеш ног маіх даве́ку. Ісус адказаў яму: калі ня ўмыю цябе́, ня ма́еш часьці са Мною.

9 Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе, ня толькі ногі мае́, але й рукі і галаву.

10 Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе́.

11 Бо ве́даў, хто прадасьць Яго, дый затым і сказаў: ня ўсе́ вы чыстыя.

12 Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці ве́даеце, што́ гэта Я зрабіў вам?

13 Вы называеце Мяне́ Вучыцелем і Го́спадам і справядліва кажаце, бо Я і ёсьць такі.

14 Дык вось, калі Я, Госпад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,

15 бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, рабілі і вы.

16 Запраўды, запраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і паслане́ц ня большы за таго, хто яго пасылае.

17 Калі гэтае ве́даеце, шчасьлівыя вы, калі гэтае рабіць будзеце.

18 Не аб усіх вас гавару. Я ве́даю, каго выбраў. Але няхай ста́нецца, што напісана: Той, хто е́сьць са Мною хле́б, падняў на Мяне́ пяту сваю (Пс. 40, 10).

19 Цяпе́р кажу вам, ране́й, чым гэта ста́лася, каб, як ста́нецца, вы паве́рылі, што гэта Я.

20 Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, Мяне́ прыймае, а хто Мяне́ прыймае, прыймае Паслаўшага Мяне́.

21 Сказаўшы гэтае, Ісус узварушыўся духам і засьве́дчыў і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне́!

22 Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ве́даючы, аб кім гаворыць.

23 Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў.

24 Яму Сымон Пе́тр кіўнуў, каб папытаўся, хто гэта, аб кім гаворыць.

25 I той, прыпаўшы да грудзе́й Ісуса, кажа: Госпадзе! хто гэта?

26 I адказвае Ісус: той, каму Я падам абмачыўшы кусок хле́ба. I, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.

27 I за куском увайшоў у яго шата́н. I кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй.

28 Але ніхто з прысутных таго не зразуме́ў, дзеля чаго гэтае сказаў яму.

29 А як у Юды была скарбонка з грашыма, дык іншыя думалі, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў не́шта ўбогім.

30 Той жа, узяўшы кусок, зараз жа выйшаў; а была ноч.

31 А як выйшаў, кажа Ісус: цяпе́р уславіўся Сын Чалаве́чы, і Бог уславіўся ў Ім.

32 Калі Бог уславіўся ў Ім, то Бог уславіць і Яго ў Сабе́, і ў хуткім часе ўславіць Яго.

33 Дзе́ці! яшчэ нядоўга Мне́ быць з вамі: будзеце шукаць Мяне́ і, як Я сказаў Жыдом: куды Я іду, вы ня можаце йсьці, — так гавару цяпе́р і вам.

34 Даю вам новае прыказа́ньне: каб любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любе́це адзін аднаго.

35 Па гэтым пазна́юць усе́, што вы Маі вучні, калі будзеце ме́ць любоў адзін да аднаго.

36 Кажа Яму Сымон Пётр: Госпадзе, куды Ты йдзе́ш? Ісус адказаў яму: куды Я йду, ты ня можаш цяпе́р за Мною йсьці; пазьне́й жа пойдзеш за Мною.

37 Пе́тр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпе́р? Я душу маю палажу за Цябе́.

38 Ісус адказаў яму: душу тваю за Мяне́ паложыш? запраўды, запраўды кажу табе́: не прапяе́ пе́вень, як тройчы адрачэшся ад Мяне́.

 

Разьдзе́л 14

1 Няхай не сумляваецца сэрца вашае; ве́руйце ў Бога і ве́руйце ў Мяне́.

2 У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам ме́сца.

3 I, калі пайду і прыгатую вам ме́сца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе́, каб і вы былі, дзе́ Я.

4 I куды йду, ве́даеце, і дарогу ве́даеце.

5 Кажа Яму Хама́: Госпадзе! ня ве́даем, куды йдзе́ш; дык як можам ве́даць дарогу?

6 Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне́;

7 калі-б вы пазналі Мяне́, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ве́даеце Яго і бачылі Яго.

8 Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.

9 Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне́, Піліп? Хто бачыў Мяне́, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?

10 Ці ж ты ня ве́рыш, што Я ў Айцу і Аце́ц у-ва Мне́? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе́ не кажу. Аце́ц, што ў-ва Мне́, Ён робіць дзе́лы.

11 Ве́рце Мне́, што Я ў Айцу, і Ён у-ва Мне́; каліж не́, ве́рце Мне́ па самых учынках.

12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто ве́руе ў Мяне́, будзе рабіць учынкі, якія Я ро́блю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.

13 I чаго папросіце ў імя Маё, тое зро́блю, каб уславіўся Аце́ц у Сыне.

14 Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю.

15 Калі любіце Мяне́, спо́ўніце Мае́ за́паведзі.

16 I Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі даве́ку,

17 Духа праўцы, Якога сьве́т ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ве́даеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.

18 Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.

19 Яшчэ трохі, і сьве́т ужо ня ўбачыць Мяне́, а вы ўбачыце Мяне́, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.

20 У той дзе́нь даве́даецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне́, і Я ў вас.

21 Хто ма́е за́паведзі Мае́ і выпаўняе іх, той любіць Мяне́, а таго, хто любіць Мяне́, любіцімець Аце́ц Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.

22 Кажа Яму Юда (не Іскарыёт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе́ нам, а ня сьве́ту?

23 I адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне́, той спаўняе слова Маё; і Аце́ц Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго.

24 Хто ня любіць Мяне́, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне́.

25 Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.

26 Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле́ Аце́ц у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.

27 Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьве́т дае́: няхай не сумлява́ецца сэрца вашае І не баіцца.

28 Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне́, то ўце́шыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Аце́ц Мой большы за Мяне́.

29 I сказаў Я вам цяпе́р — пе́рш, чым ста́лася, каб вы паве́рылі, як ста́нецца.

30 Ужо нямнога Мне́ гаварыць з вамі; бо йдзе́ князь гэтага сьве́ту і ў-ва Мне́ ня ма́е нічога.

31 Але, каб сьве́т ве́даў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне́ Аце́ц, так ро́блю, — устаньце, пойдзем а́дгэтуль.

 

Разьдзе́л 15

1 Я ёсьць запраўдная вінаградная лаза́, а Аце́ц Мой вінаградар.

2 Усякую галіну ў Мяне́, якая не дае́ плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае́ плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.

3 Вы ўжо ачышчаны праз слова, што Я гаварыў вам.

4 Будзьце-ж у-ва Мне́, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе́, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне́.

5 Я лаза́, а вы галіны; хто прабывае ў-ва Мне́ і Я ў ім, той прыносіць багата пладоў; бо без Мяне́ ня можаце рабіць нічога.

6 Хто ня будзе ў-ва Мне́, будзе выкінены вон, як галіна, і засохне; а гэткія галіны зьбіраюць і кідаюдь у вагонь, і яны згараць.

7 Калі будзеце ў-ва Мне́, і словы Мае́ ў вас будуць, то, чаго хо́чаце, прасе́це, і ста́нецца вам.

8 Гэтым усла́віцца Аце́ц Мой, калі вы прынясецё багаты плод і будзеце Маімі вучнямі.

9 Як палюбіў Мяне́ Аце́ц, так Я палюбіў вас; аставайцеся-ж у любві Маёй.

10 Калі выпаўніце за́паведзі Мае́, будзеце ў любві Маёй, як і Я выпаўніў прыказаньні Айца Майго і астаюся ў Яго любві.

11 Гэтае сказаў Я вам, каб ра́дасьць Мая ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.

12 Вось за́паведзь Мая: любе́це адзін аднаго, як Я палюбіў вас.

13 Ніхто ня ма́е любві большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за дру́гаў сваіх.

14 Вы дру́гі Маі, калі спаўняеце тое, што Я загадваю вам.

15 Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга́ ня ве́дае, што робіць гаспадар яго, а Я назваў вас дру́гамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, сказаў вам.

16 Ня вы Мяне́ выбралі, але Я вас выбраў і наставіў вас, каб ішлі і прыно́сілі плод, і каб плод ваш трываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам.

17 Гэтае зага́дваю вам: любе́це адзін аднаго.

18 Калі сьве́т вас ненавідзіць, ве́дайце, што Мяне́ ране́й за вас зьненавідзіў.

19 Калі-б вы былі із сьве́ту, то сьве́т любіў бы сваё, але, як вы не із сьве́ту, дык за гэта ненавідзіць вас сьве́т.

20 Памятайце слова, якое Я сказаў вам: слуга́ ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне́ перасьле́давалі, будуць перасьле́даваць і вас; калі Маё слова захавалі, і вашае слова захаваюць.

21 Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля іме́ньня Майго, бо ня ве́даюць Таго, хто паслаў Мяне́.

22 Калі б Я ня прыйшоў і не гаварыў ім, то ня ме́лі-б грэху; а цяпе́р ня маюць адгаворкі ў грэху сваім.

23 Хто Мяне́ ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.

24 Калі-б Я не зрабіў сярод іх таго, чаго ніхто не рабіў, то ня ме́лі-б грэху, а цяпе́р і бачылі, і зьненавідзелі і Мяне́, і Айца Майго.

25 Але няхай спо́ўніцца слова, напісанае ў законе іх: зьненавідзелі Мяне́ дарэмна (Псал. 68, 5).

26 Калі-ж прыйдзе Пацяшыцель, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьве́дчыць аба Мне́.

27 Ды й вы будзеце сьве́дчыць, бо вы ад пачатку са Мною.

 

Разьдзе́л 16

1 Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спаку́шаны.

2 Выключаць вас із школаў; дый ідзе́ гадзіна, калі кожны, хто заб'е́ вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу.

3 I гэтак будуць рабіць вам, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне́.

4 Але сказаў Я вам гэтае дзеля таго, каб вы, калі прыйдзе той час, прыпомнілі, што́ Я вам гаварыў аб гэтым; не гаварыў жа вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.

5 Цяпе́р жа йду да Паслаўшага Мяне́, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне́: куды йдзе́ш?

6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.

7 Але Я праўду кажу вам: ляпе́й для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас, калі-ж пайду, пашлю Яго да вас,

8 і Ён, прыйшоўшы, карыцімець сьве́т у грэху, пра́ўдзе і судзе́;

9 у грэху, што ня ве́раць у Мяне́;

10 у праўдзе, што Я йду да Айца Майго, і ўжо ня ўбачыце Мяне́;

11 у судзе́-ж, што князь сьве́ту гэтага засуджаны.

12 Яшчэ многа ма́ю сказаць вам, але вы цяпе́р ня здолееце перане́сьці.

13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябе́ гаварыць будзе, але гаварыцімець, што́ пачуе, і абве́сьціць вам, што́ ма́е прыйсьці.

14 Той уславіць Мяне́, бо з Майго возьме і вам абве́сьціць.

15 Усё, што ма́е Аце́ц, ёсьць Маё; дык Я і сказаў, што ад Майго возьме і абве́сьціць вам.

16 Хутка ня будзеце бачыць Мяне́; дый ізноў хутка ўгле́дзіце Мяне́, што йду́ да Айца.

17 I гаварылі некато́рыя з вучняў Яго паміж са́бою: што́ гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мяне́ і зноў хутка ўгле́дзіце Мяне́, дый: Я йду да Айца?

18 I гаварылі: што́ гэта знача, што кажа Ён: хутка? Ня ве́даем, што гаворыць.

19 I пазнаў Ісус, што хочуць спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: хутка ня будзеце бачыць Мяне́ і зноў хутка ўгле́дзіце Мяне́?

20 Запраўды, запраўды кажу вам: вы запла́чаце і загало́сіце, а сьве́т уце́шыцца; вы су́мныя будзеце, але сум ваш у радасьць зьме́ніцца.

21 Жанчына, калі родзіць, ту́жыць, што прыйшла яе́ гадзіна, але, калі ўродзіць дзіця, дык ужо ня помніць аб го́ры ад радасьці, бо нарадзіўся чалаве́к на сьве́т.

22 Так і вы цяпе́р ту́жыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзра́дуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.

23 I ў той дзе́нь ня будзеце пытацца ў Мяне́ ні аб чым. Запраўды, запраўды кажу вам, што, аб чым папросіце Айца ў імя Маё, дасьць вам.

24 Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасіце і дастанеце, каб радасьць ваша была поўная.

25 Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам аб Айцу.

26 У той дзе́нь будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,

27 бо Сам Аце́ц любіць вас, бо вы палюбілі Мяне́ і паве́рылі, што Я зыйшоў ад Бога.

28 Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьве́т і зноў пакідаю сьве́т ды йду да Айца.

29 Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпе́р проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае.

30 Цяпер бачым, што Ты ве́даеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе́. Дзеля гэтага ве́рым, што Ты ад Бога зыйшоў.

31 Ісус адказаў ім: цяпе́р ве́рыце?

32 Вось надыхо́дзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы рассе́ецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне́ аднаго. Але Я не адзін, бо Аце́ц са Мною.

33 Гэтае сказаў Я вам, каб мір ме́лі ў-ва Мне́. На сьве́це го́ра ме́ць будзеце, але спадзява́йцеся: Я перамог сьве́т.

 

Разьдзе́л 17

1 Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы свае́ да не́ба і мовіў: Ойча! прыйшла гадзіна: усла́ў Сына Твайго, каб і Сын Твой усла́віў Цябе́;

2 бо Ты даў Яму ўладу над усякім це́лам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў бы жыцьцё ве́чнае.

3 Гэнае-ж жыцьцё ве́чнае ў тым, каб пазналі Цябе́, адзінага праўдзівага Бога, і Ісуса Хрыста, якога Ты паслаў.

4 Я ўславіў Цябе́ на зямлі: завяршыў дзе́ла, што Ты даў Мне́ зрабіць.

5 Дык цяпе́р услаў Мяне́ Ты, Ойча, у Цябе́ Самога тэй сла́ваю, якую Я ме́ў у Цябе́ ране́й істнаваньня сьве́ту.

6 Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне́ даў ад сьве́ту; яны былі Тваі, і Ты іх даў Мне́, і яны захавалі слова Тваё.

7 Цяпе́р зразуме́лі яны, што ўсё, што даў Ты Мне́, гэта ад Цябе́.

8 Бо словы, якія Ты даў Мне́, Я аддаў ім, і яны прынялі і запраўды зразуме́лі, што Я ад Цябе́ зыйшоў, і паве́рылі, што Ты Мяне́ паслаў.

9 За іх прашу, не за ўве́сь сьве́т прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне́, бо яны Тваі.

10 I ўсё Маё Тваё, і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся.

11 Я ўжо не на сьве́це, але яны на сьве́це, Я-ж да Цябе́ іду. Ойча сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне́ даў, каб яны былі адно, як і Мы.

12 Калі Я быў на сьве́це з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне́ даў, Я захаваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб выпаўнілася пісаньне (Пс. 108, 17).

13 Цяпе́р жа да Цябе́ іду і гэтае кажу на сьве́це, каб яны ме́лі радасьць Маю ў сабе́ поўную.

14 Я аддаў ім слова Тваё, і сьве́т зьненавідзіў іх, бо яны не із сьве́ту, як і Я не із сьве́ту.

15 Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьве́ту, але каб захаваў іх ад зла.

16 Яны не із сьве́ту, як і Я не із сьве́ту.

17 Асьвяці іх праўдаю Твае́ю: слова Тваё праўда.

18 Як Ты паслаў Мяне́ ў сьве́т, так і Я пасылаю іх у сьве́т.

19 I за іх Я пасьвячаю Сябе́, каб і яны былі асьве́чаны праўдаю.

20 Не за іх жа толькі малю, але й за тых, што ўве́равалі ў Мяне́ па слову іх.

21 Няхай будуць усе́ адно: як Ты, Аце́ц, у-ва Мне́, і Я ў Табе́, так і яны няхай будуць адно, каб паве́рыў сьве́т, што Ты паслаў Мяне́.

22 I славу, якую Ты даў Мне́, Я даў ім, каб былі адно, як Мы адно.

23 Я ў іх, і Ты ў-ва Мне́; каб былі злу́чаны ў вадно, і няхай пазна́е сьве́т, што Ты паслаў Мяне́ і палюбіў іх, як палюбіў Мяне́.

24 Ойча, каго Ты Мне́ даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе́ Я, каб бачыць сла́ву Маю, якую Ты Мне́ даў, бо палюбіў Мяне́ ране́й заснава́ньня сьве́ту.

25 Ойча справядлівы! сьве́т Цябе́ не пазнаў, але Я пазнаў Цябе́, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне́.

26 I Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне́, у іх была, і Я ў іх.

 

Разьдзе́л 18

1 Сказаўшы гэтае, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за́ ручэй Кедрон, дзе́ быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.

2 Ве́даў жа гэтае ме́сца і Юда, што прадаў Яго, бо Ісус і вучні Яго там часта зьбіраліся.

3 Вось Юда, узяўшы роту ды слуг ад архірэяў і фарысэяў, прыходзіць туды з ліхтарамі, сьве́тачамі і аружжам.

4 Ісус жа, ве́даючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: каго шукаеце?

5 Яму адказалі: Ісуса Назарэя! Ісус кажа ім: гэта Я. Стаяў жа з імі і Юда, што прадаў Яго.

6 I, калі сказаў ім: гэта Я, яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.

7 I ізноў спытаўся ў іх: каго шукаеце? Яны сказалі: Ісуса Назарэя.

8 Ісус адказаў: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калі Мяне́ шукаеце, дайце ім адыйсьці,

9 каб споўнілася слова, сказанае Ім: з тых, якіх Ты даў Мне́, Я не загубіў нікога.

10 Сымон жа Пётр, маючы ме́ч, выняў яго і ўдэрыў слугу́ архірэявага і адсе́к яму правае вуха; слуга́-ж той зваўся Малх.

11 Але Ісус сказаў Пятру: палажы ме́ч у ножны. Няўжо-ж я ня вып'ю чары, што даў Мне́ Аце́ц?

12 Тады жаўне́ры і тысячнік і слугі жыдоўскія ўзялі Ісуса, зьвязалі Яго

13 і павялі Яго сьпярша да Анны, бо ён быў це́сьцем Кайяфы, які быў на той год архірэем.

14 Гэта быў той Кайяфа, які пара́дзіў Жыдом, што ле́пш, каб адзін чалаве́к пагіб за народ.

15 За Ісусам ішоў Сымон Пётр і другі ву́чань; ву́чань гэны быў знаёмы з архірэем, дык ён увайшоў з Ісусам на архірэйскі падворак,

16 а Пётр стаяў за варотамі. I вось той другі ву́чань, знаёмы з архірэем, выйшаў і сказаў прыдзьве́рніцы і ўвёў Пятра.

17 Тут служанка прыдзьве́рніца кажа Пятру: ці і ты ня з вучняў гэтага чалаве́ка? Ён сказаў: Не́!

18 Рабы-ж і слугі, распаліўшы аго́нь, бо было сьцюдзёна, стаялі й грэліся. Пётр таксама стаяў з імі і грэўся.

19 Архірэй жа спытаўся ў Ісуса аб вучняў Яго і аб вучэньне Яго.

20 Ісус адказаў яму: Я ясна гаварыў сьве́ту; Я заўсёды навучаў у царкве́ і школе, дзе́ звычайна зьбіраюцца Жыды, і ўкрадкам не гаварыў нічога.

21 Чаму пытаешся ў Мяне́? Папытайся ў тых, хто слухаў, што Я гаварыў ім. Вось яны ве́даюць, што Я казаў.

22 Як жа Ён сказаў гэтае, адзін із слуг, што блізка стаяў, удэрыў Ісуса па абліччу і сказаў: так Ты адказваеш архірэю?

23 Ісус адказаў яму: калі Я сказаў бла́га, дакажы, што бла́га, а калі добра, за што б'е́ш Мяне́?

24 Анна паслаў Яго зьвязанага да архірэя Кайяфы.

25 А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Тут кажуць яму: ці і ты не з Яго вучняў? А той адрокся і сказаў: не́!

26 Кажа адзін із слуг архірэйскіх, сваяк таго, якому Пётр адсе́к вуха: ці-ж ня ба́чыў я цябе́ з Ім у садзе?

27 Пётр ізноў адрокся; і зараз жа прапяяў пе́вень.

28 Ад Кайяфы павялі Ісуса да прэторыі. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было е́сьці пасху.

29 Пілат выйшаў да іх і сказаў: у чым вінаваціце чалаве́ка гэтага?

30 Яны адказалі і сказалі яму: калі-б Ён ня быў такі злачынца, мы ня выдалі-б Яго табе́!

31 Пілат сказаў ім: вазьме́це Яго вы і па вашаму закону судзіце Яго. Жыды сказалі яму: нам нікога ня гожа забіваць.

32 Каб споўнілася слова Ісуса, якое Ён сказаў, абвяшчаючы, якою сьме́рцяй ма́е паме́рці

33 Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю і, паклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: Ты Цар Жыдоўскі?

34 Ісус адказаў яму: ці ад сябе́ ты гаворыш гэтае, ці другія сказалі табе́ аба Мне́?

35 Пілат адказаў: ці-ж я Жыд? Цябе́ твой народ і архірэі выдалі мне́; што́-ж Ты зрабіў?

36 Ісус адказаў: Царства Маё ня з гэтага сьве́ту; калі-б з гэтага сьве́ту было царства Маё, то слугі Маі бароліся бы, каб Жыды ня выдалі Мяне́. Але царства Маё ня згэтуль.

37 Пілат сказаў Яму: дык Ты Цар? Ісус адказаў: ты кажаш, што Я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьве́т, каб сьве́дчыць аб праўдзе. Кожын, хто ад праўды, слухае голасу Майго.

38 Кажа Яму Пілат: Што такое праўда? I, сказаўшы гэтае, ізноў выйшаў да Жыдоў і сказаў ім: я ніякае віны ў Ім не знаходжу.

39 Ёсьць жа ў вас звычай, каб я не́кага звальняў вам на Пасху. Хочаце, пушчу вам Цара Жыдоўскага?

40 Тады ізноў закрычэлі ўсе́, кажучы: не Яго, але Варавву! А Варавва быў душагуб.

 

Разьдзе́л 19

1 Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў Яго.

2 I жаўне́ры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзе́лі Яму на галаву і апранулі Яму чырвоны плашч

3 і гаварылі: радуйся, Цар Жыдоўскі! I білі Яго па абліччу.

4 Пілат ізноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы ве́далі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны.

5 Тады выйшаў Ісус у цярновым вянку й чырвоным плашчу. I сказаў ім Пілат: вось чалаве́к!

6 Як убачылі Яго архірэі і слугі іх, дык пачалі крычэць, кажучы: распні, распні Яго! Пілат кажа ім: вазьме́це Яго і ўкрыжуйце вы, бо я не знаходжу ў Ім ніякае віны.

7 Жыды адказалі яму: мы маем закон; і па закону нашаму мусіць паме́рці, бо́ зрабіў Сябе́ Сынам Божым.

8 Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ больш спужаўся.

9 I ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Ісусу: адкуль Ты? Але Ісус не адказаў яму нічога.

10 Пілат кажа Яму: Ты мне́ не адказваеш? Ці ня ве́даеш, што магу ўкрыжаваць Цябе́ і магу звольніць Цябе́?

11 Ісус адказаў: ты ня ме́ў бы ніякае ўлады нада Мною, калі-б Табе́ ня было да́дзена з вышыні; дзеля гэтага больш грэху на тым, хто Мяне́ прадаў табе́.

12 З таго мамэнту Пілат стараўся звольніць Яго. Жыды-ж крычэлі, кажучы: калі звольніш Яго, ты ня друг Ке́сару; кожны, хто робіць сябе́ царом, вораг ке́сара.

13 Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў вон Ісуса і се́ў на судовым паса́дзе, на ме́сцы, што называлася літо́стратон а па жыдоўску Гаввафа.

14 Была-ж тады пятніца перад Пасхай, і гадзіна шостая. I сказаў Пілат Жыдо́м: вось Цар ваш!

15 Але яны закрычэлі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: як я распну Цара́ вашага? Архірэі-ж адказалі: няма ў нас цара́, апрача Ке́сара.

16 Тады ён аддаў Яго на ўкрыжава́ньне. I ўзялі Ісуса й павялі.

17 I, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што пажыдоўску называецца Галгофа,

18 дзе́ і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх наабапал Яго, а ў сярэдзіне Ісуса.

19 Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Ісус Назаранін, Цар Жыдоўскі.

20 Гэты надпіс чыталі многія з жыдоў, бо ме́сца, дзе́ быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад ме́ста, дый напісана было пажыдоўску, пагрэцку і парымску.

21 Архірэі-ж жыдоўскія сказалі Пілату: ня пішы: "Цар Жыдоўскі", але напішы, што Ён Сам казаў: "Я цар жыдоўскі."

22 Пілат адказаў: што я напісаў, тое напісаў.

23 Жаўне́ры-ж, як расьпялі Ісуса, узялі вопратку Яго і падзялілі на чатыры часткі — ко́жнаму жаўне́ру частка, дый хітон; хітон жа быў ня шыты, але ўве́сь вытканы ад ве́рху;

24 дык сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем жэрабе: чый будзе; каб збыло́ся сказанае ў Пісаньні: Падзялілі адзе́жу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэрабе кідалі (Пс. 21, 19). Так і ўчынілі жаўне́ры.

25 Стаялі-ж ля крыжа Ісусавага Маці Яго і сястра Маткі Яго, Марыя Кляопава, і Марыя Магдаліна.

26 Ісус жа, угле́дзіўшы Матку і стаяўшага побач вучня, якога любіў, кажа Матцы сваёй: Жанчына, вось сын твой!

27 Пасьля кажа вучню: вось Маці твая! I з таго часу вучань гэты ўзяў яе́ да сябе́.

28 Пасьля таго Ісус, ве́даючы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: піць хачу!

29 Тут стаяла судзіна, поўная воцату. Жаўне́ры, набраўшы воцату губкай і ўзьдзе́ўшы яе́ на трысьціну, паднялі да вуснаў Яго.

30 Ісус жа, як узяў воцату, сказаў: Збылося! і, нахіліўшы галаву, аддаў дух.

31 А як была пятніца, дык жыды, каб не пакінуць це́лаў на крыжу ў суботу, (бо той дзе́нь суботні быў вялікі), прасілі Пілата, каб перабіць у іх гале́ні і зьняць.

32 I вось прыйшлі жаўне́ры і ў пе́ршага перабілі гале́ні, і ў другога ўкрыжаванага з Ім.

33 Прыйшоўшы-ж да Ісуса, як убачылі, што Ён ужо ўмёр, дык не перабівалі ў Яго гале́няў;

34 толькі адзін з жаўне́раў прабіў Яму бок рагатынаю, і ўраз жа пацякла кроў і вада.

35 Той, хто бачыў, пасьве́дчыў, і сьвядоцтва яго праўдзівае; і ён ве́дае, што кажа праўду, каб вы паве́рылі.

36 Бо ўсё гэтае ста́лася, каб збылося Пісаньне: Косьць Яго няхай не пераломіцца (Выхад. 12, 46).

37 Дый ізноў жа ў другім ме́сцы гаворыць Пісаньне: Угле́дзяць, каго прабілі (Захар. 12, 10).

38 Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць це́ла Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў це́ла Ісуса.

39 Прыйшоў такжа й Нікадэм (ён прыходзіў ране́й да Ісуса ўначы) і прынёс ме́шаніну з сьмірны і алёэ літраў каля ста.

40 I ўзялі яны це́ла Ісуса і абярнулі Яго ў палатно з пахнідламі, як звычайна хароняць жыды.

41 На тым ме́сцы, дзе́ Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.

42 Вось тутака дзеля пятніцы жыдоўскай (бо магіла была блізка) і палажылі це́ла Ісуса.

 

Разьдзе́л 20

1 У пе́ршы-ж дзе́нь тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць раніцай да магілы і бачыць, што ка́мень ад магілы адва́лены.

2 Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Го́спада з магілы, і ня ве́даем, дзе́ палажылі Яго.

3 I выйшаў Пётр і другі вучань і пайшлі к магіле.

4 Бе́глі-ж абодва разам, і другі вучань баржджэй абагнаў Пятра і прыйшоў да магілы пе́ршы

5 і, нахіліўшыся, бачыць ляжучы палатніну, але не ўвайшоў.

6 I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць ляжучы адну палатніну

7 і хустку, што была на галаве́ Яго, ды ня разам з палатнінай, але асобна скручаную на другім ме́сцы.

8 Тады ўвайшоў і другі вучань, што ране́й прыйшоў да магілы, і ўбачыў і паве́рыў.

9 Бо яны яшчэ ня ве́далі напісанага, што Ён мусіць уваскрэснуць.

10 Дык вучні ізноў пайшлі да сябе́.

11 А Марыя стаяла ля магілы і плакала; і плачучы нагнулася да магілы.

12 I бачыць двух ангелаў у бе́лым адзе́ньні, се́дзячы адзін угало́вах, другі ўнага́х, дзе́ ляжала це́ла Ісуса.

13 I яны кажуць ёй: жанчына! чаго плачаш? Яна адказвае: забралі Госпада майго, і ня ве́даю, дзе́ палажылі Яго.

14 Сказаўшы гэтае, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус.

15 I кажа ёй Ісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа яму: Госпадзе! калі ты вынес Яго, скажы мне́, дзе́ ты палажыў Яго, і я вазьму Яго.

16 Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, аглянуўшыся, кажа Яму: Раввуні! г. зн. Вучыцель!

17 Ісус кажа ёй: не дакрана́йся да Мяне́, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.

18 Марыя Магдаліна ідзе́ й абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.

19 I ўве́чары таго-ж пе́ршага дня тыдня, калі дзьве́ры дому, дзе́ зьбіраліся вучні Яго, былі замкнёны ад страху перад Жыда́мі, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне і сказаў ім: мір вам!

20 I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі й бок свой. I ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.

21 Ісус жа сказаў ім ізноў: мір вам! Як паслаў Мяне́ Аце́ц, так і Я пасылаю вас.

22 Сказаўшы гэтае, дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога.

23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым астануцца.

24 А Хама́, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў тут з імі, калі прыходзіў Ісус.

25 Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Яго ранаў ад цьвякоў і не́ уткну́ пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не паве́ру.

26 I цераз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Яго і Хама́ з імі. Прыходзе Ісус пры замкнёных дзьвярох, стануў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!

27 Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае́; дай руку тваю і ўлажы ў бок мой; і ня будзь няве́руючым, але ве́руючым.

28 Хама́ адказаў Яму і сказаў: Госпадзе мой і Божа мой!

29 Ісус кажа яму: ты, Хама́, паве́рыў, бо бачыў Мяне́; шчасьлівыя ня бачыўшыя і паве́рыўшыя.

30 I многа зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі другіх цу́даў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе;

31 а гэтае-ж напісана, каб вы паве́рылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, ве́руючы, ме́лі жыцьцё ў імя Яго.

 

Разьдзе́л 21

1 Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тывэрыядзкага. Зьяві́ўся вось як:

2 былі разам Сымон Пётр і Хама́, званы Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галіле́йскай, і сыны Завядзе́явы, і двое другіх з вучняў Яго.

3 Сымон Пётр кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзе́м і мы з табою. Пайшлі і зараз увайшлі ў човен і не злавілі ў тую ноч нічога.

4 Калі-ж ужо наста́ла раніца, Ісус стаяў на бе́разе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.

5 Ісус кажа ім: дзе́ці! Ці ёсьць у вас якая-не́будзь ядоміна? Яны адказалі Яму: няма.

6 Ён жа сказаў ім: закіньце се́ці па правы бок чаўна і зло́віце. Яны закінулі, ды ўжо не маглі выцягнуць се́ці ад масы рыбы.

7 Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: гэта Госпад. Сымон жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падпераза́ўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора;

8 а другія вучні прыплылі ў чоўне (бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот), цягнучы се́ць з рыбаю.

9 Калі-ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і на ім рыбу ды хле́б.

10 Ісус кажа ім: прынясе́це рыбы, якую вы цяпе́р злавілі.

11 Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю се́ць, поўную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве се́ць не прарвалася.

12 Ісус кажа ім: ідзіце абе́дайце. З вучняў жа ніхто не адва́жыўся папытацца ў Яго: хто Ты? бо ўсе́ ве́далі, што гэта Госпад.

13 Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае́ ім; таксама й рыбу.

14 Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасе́ньня Свайго.

15 Калі-ж яны абе́далі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымон Іонін, ці любіш ты Мяне́ больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ве́даеш, што я люблю Цябе́. Ісус кажа яму: пасі аве́чкі Мае́.

16 Яшчэ кажа яму другі раз: Сымон Іонін! ці любіш ты Мяне́? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе, Ты ве́даеш, што я люблю Цябе́. Ісус кажа яму: пасі аве́чкі Мае́.

17 I кажа яму трэці раз: Сымон Іонін! Ці любіш ты Мяне́? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў Яго: ці любіш ты Мяне́? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ве́даеш; Ты ве́даеш, што я люблю Цябе́! Ісус кажа яму: пасі аве́чкі Мае́!

18 Запраўды, запраўды кажу табе́: калі ты быў малады, дык падпяра́зваўся сам і хадзіў, куды хаце́ў; а як састарэеш, то выцягнеш рукі твае́, і другі́ цябе́ падперажэ і павядзе́, куды ня схочаш.

19 Гэтае-ж сказаў, пака́зуючы, якою сьме́рцяю Пётр уславіць Бога. I, сказаўшы гэтае, кажа яму: ідзі за Мною.

20 Пётр жа, аглянуўшыся, бачыць за ім вучня, якога любіў Ісус, ды што на вячэры, прыпаўшы да грудзе́й Яго, сказаў: Госпадзе! хто прадасьць Цябе́?

21 Убачыўшы яго, Пётр кажа Ісусу: Госпадзе! а ён што?

22 Ісус кажа яму: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што́ табе́ да гэтага? Ты йдзі за Мною!

23 I праняслося тое слова між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што табе́ да гэтага?

24 Гэты вучань і сьве́дчыць аб гэтым і напісаў гэтае. I мы ве́даем, што праўдзівае сьвядоцтва яго.

25 Ёсьць і многа другога, што ўчыніў Ісус, але, каб напісаць гэтае асобна, дык, думаю, і самому сьве́ту не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амін.

 

 

Дзе́яньні Сьвятых Апосталаў

 

 

Разьдзе́л 1

1 Пе́ршую аповесьць, Тэафілю, учыніў я аб усім, што Ісус рабіў ды навучаў

2 да дня, у які ўзьнёсся, даўшы праз Духа Сьвятога загады Апосталам, якіх выбраў,

3 ды прад якімі зьяўляўся жывы пасьля мукаў Сваіх у чысьленых зьявах, у працягу сараку дзён паказываючыся ім ды кажучы аб царстве Божым.

4 I, сабраўшы іх, загадаў ім не выхадзіць з Ерузаліму, а чакаць на абве́шчанае ад Айца, аб чым вы чулі ад мяне́:

5 што Іоан хрысьціў вадой, а вы цераз колькі дзён будзеце ахры́шчаны ў Духу Сьвятым.

6 Дык яны, зыйшоўшыся разам, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці ня ў гэтым часе адбудуеш царства Ізраілю?

7 Ён жа сказаў да іх: ня вам ве́даць час ці пару́, што Аце́ц паклаў у ўладзе Сваёй;

8 але пры́меце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне́ сьве́дкамі і ў Ерузаліме, і ў-ва ўсе́й Юдэі й Самарыі, ды ажно па край зямлі.

9 I, сказаўшы гэтае, Ён узьнёсся перад вачыма іхнімі, і хмара ўзяла Яго ад вачэй іх.

10 Калі-ж яны пільна ўглядаліся ў не́ба́, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў станулі перад імі ў белых вопратках,

11 дый сказалі яны: Мужы Галіле́йскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на не́ба? Гэты Ісус, узяты ад вас на не́ба, прыдзе гэтак сама, як бачылі вы Яго ўзыходзячы на не́ба.

12 Тады яны вярнуліся ў Ерузалім з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузаліму, за дзе́нь суботні ходу.

13 I, увайшоўшы, узыйшлі ў сьвятліцу, дзе́ былі Пётр і Якуб, і Іоан і Андрэй, Піліп і Хама́, Баўтраме́й ды Мацьве́й, Якуб Алфе́явы й Сымон Зілот, ды Юда Якубаў.

14 Усе́ яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі й Марыяй, Маткай Ісусавай, ды братамі Ягонымі.

15 I ў гэныя дні Пётр, устаўшы сярод вучняў, сказаў (а была грамада людзей разам каля ста дваццацёх).

16 Мужы браты! Тое пісаньне, якое праз вусны Давідавыя Дух Сьвяты прадказаў пра Юду, што быў павадыром тых, каторыя ўзялі Ісуса, — мусіла збыцца;

17 быў ён палічаны з намі, і лёс вызначыў яму частку ў служэньні гэтым,

18 але цаной крыўды прыдбаў ён зямлю і, рынуўшыся, разьдзе́рся папалове, і вывалілася з яго ўсё шлуньне ягонае.

19 I сталася ве́дама ўсім жы́харам Ерузаліму; дык поле гэнае названа ў іхняй гутарцы Акельдама́, гэта ёсьць зямля крыві.

20 Бо напісана ў кнізе псальмаў: Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто ня жыве ў ім, дый: дагляд ад яго возьме другі (Пс. 68, 26; 108, 8).

21 Дык трэба, каб із тых мужоў, што зыходзіліся з намі праз уве́сь час, як прыходзіў і адыходзіў ад нас Госпад Ісус,

22 пачынаючы ад хрышчэньня Іоанавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін із іх стаўся-бы разам з намі сьве́дкай уваскрасе́ньня Яго.

23 I паставілі двух: Язэпа, званага Варсавай, па мянюшцы Юста, ды Мацьве́я;

24 і, молячыся, казалі: Ты, Госпадзе, які ве́даеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, каго Ты выбраў,

25 каб узяў частку ў служэньні гэтым і апостальстве, ад якога адступіўся Юда, каб ісьці на сваё ме́сца.

26 I кінулі жэрабе аб іх, і выпала жэрабе на Мацьве́я, і далучаны быў да адзінаццацёх Апосталаў.

 

Разьдзе́л 2

1 I, як канчаўся дзе́нь Пяцідзясятніцы, усе́ былі аднадушна разам.

2 I зьнячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляце́ўшага буйнага ве́тру, ды напоўніў уве́сь дом, дзе́ яны сядзе́лі.

3 I паказаліся ім падзе́леныя языкі, быццам агнявыя, ды пасе́лі на кожным із іх.

4 I напоўніліся ўсе́ Духам Сьвятым, ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Сьвяты даў ім прамаўляці.

5 Былі-ж у Ерузаліме Жыды, мужы набожныя, з усякага народу пад не́бам.

6 Калі пачуўся гук гэты, зыйшоўся народ дый устрывожыўся: бо кожын чуў, што яны гавораць ягонай гутаркай.

7 I здуме́ліся ўсе́ і дзіваваліся, кажучы адзін аднаму: Вось усе́ гэтыя, што гутараць, ці-ж не Галіле́йцы?

8 Дык як-жа мы чуем кожын сваю гутарку, у якой урадзіліся,

9 Парфяне й Мідзяне й Эляміты, і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі й Каппадокіі, Понту і Азіі,

10 Фрыгіі й Памфіліі, Эгіпту й часьцін Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыходжыя Рымляне, Жыды й наве́рненыя,

11 Крыцяне ды Арабы, — чуем, што яны ґавораць нашымі языкамі аб ве́лічы Божай?

12 I здумяваліся ўсе́ і ў недаўменьні гаварылі адзін да аднаго: Што-б гэта магло быць?

13 Іншыя-ж, насьмяхаючыся, казалі, што яны ўпіліся маладым віном.

14 Пётр жа з адзінаццацьма́, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: Мужы ІОдэйскія і ўсе́ жыхары Ерузалімскія, няхай будзе вам гэта ве́дама, і выслухайце словы мае́:

15 Бо яны не п’яныя, як думаеце: яшчэ-ж трэцяя гадзіна дня.

16 А ёсьць тое, што сказана праз прарока Іоіля:

17 I будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае це́ла; і будуць прарочыць сыны вашыя й дачкі́ вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць;

18 і на рабоў Маіх ды на рабынь Маіх выльлю ў дні гэныя Духа Майго, і будуць прарочыць.

19 I дам цуды ў не́бе наве́рсе і знакі на зямлі ўнізе, кроў і агонь і туман дымовы.

20 Сонца абе́рнецца ў це́мру і ме́сяц у кроў перш, чым прыйдзе дзе́нь Гасподні, вялікі й слаўны.

21 I будзе: кожын, хто прызаве́ціме імя Госпада, спасе́цца (Іоіль 2, 28—32).

22 Мужы Ізраільскія, выслухайце гэтыя словы: Ісуса Назарэя, мужа, услаўленага міжы вамі ад Бога сілаю й цудамі ды знакамі, што рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі ве́даеце,

23 Яго, выданага водле азначанай рады й прадба́чаньня Божага, вы ўзялі і, рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі;

24 вось, Яго Бог ускрасіў, вызваліўшы з мукаў сьме́рці, бо-ж немагчыма было, каб яна Яго ўдзяржала.

25 Бо Давід кажа аб Ім: Ме́ў я Госпада перад вачыма заўсёды: бо Ён праваруч мяне́, каб я не захістаўся.

26 Дзеля гэтага ўце́шылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый це́ла маё супачыне ў надзе́і.

27 Бо не пакікеш душы мае́й у пе́кле, дый не дасі Сьвятому Твайму бачыць тле́ньне.

28 Ты даў мне́ пазнаць пуціну жыцьця; Ты напоўніш мяне́ радасьцяй перад абліччам Тваім (Псальм 15, 8—11).

29 Мужы браты! Дайце мне́ сказаць вам адкрыта аб прабацьку Давідзе, што й паме́р, і пахован, і магіла ягоная ў нас па сягоньняшні дзе́нь.

30 Вось, як Прарок, ды ве́даючы, што Бог кляўся й прысягнуў яму з плоду паясьніцы ягонае паставіць у це́ле Хрыста й пасадзіць на пасадзе ягоным (2 Царств. 7, 12 Пс. 131, 11),

31 ён, прадбачучы, казаў аб ускрасе́ньні Хрыста, што не асталася душа Яго ў пе́кле, і це́ла Ягонае ня бачыла тле́ньня (Пс. 15, 10).

32 Гэтага Ісуса ўскрасіў Бог, і ўсе́ мы сьве́дкі гэтага.

33 Вось, узьне́сены правіцаю Бога ды ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён выліў тое, што цяпе́р бачыце й чуеце.

34 Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне́,

35 пакуль палажу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Пс. 109, 1).

36 Дык няхай-жа цьвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізраілявы, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Яго, гэтага Ісуса, якога вы ўкрыжавалі.

37 Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты?

38 Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня трахоў; і вазьме́це дар Духа Сьвятога.

39 Бо абяцаньне нале́жыць вам і дзе́цям вашым, дый усім далёкім, колькі іх пакліча Госпад Бог наш.

40 Дый іншымі многімі словамі сьве́дчыў і навучаў, кажучы: Спасайцеся ад гэтага роду распуснага.

41 Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, ахрысьціліся, ды ў гэны дзе́нь далучылася каля трох тысяч душ.

42 I трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасьці й ламаньні хле́ба, ды ў малітвах.

43 I страх зьняў кожную душу, і многа цудаў ды знаме́ньняў дзе́ялася праз Апосталаў.

44 I ўсе́ ве́ручыя былі разам, і ўсё ў іх было супольнае;

45 і прадавалі дабро сваё й дастаткі, і дзялілі міжы ўсіх, як каму трэба было.

46 І, кожын дзе́нь аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хле́б у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастаце́ сэрца,

47 слаўлючы Бога й маючы ласку ў усяго народу. Госпад жа што-дня дадаваў царкве́ спасаючыхся.

 

Разьдзе́л 3

1 Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гадзіне малітвы.

2 I не́сьлі нейкага чалаве́ка, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзе́нь садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм.

3 Ён, угле́дзіўшы Пятра й Іоана, што ме́ліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.

4 Пётр жа, паўзіраўшыся на яго з Іоанам, сказаў: Паглядзі на нас.

5 Ён жа пільна ўзіраўся на іх, спадзяючыся не́шта дастаць.

6 I сказаў Пётр: Серабра ды золата няма ў мяне́, дык дам табе́ тое, што ма́ю. У імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі!

7 I, узяўшы яго за правую руку, падняў яго, і ўраз жа акрэплі ногі й ступні ягоныя,

8 і, падскочыўшы, стануў і хадзіў ды разам з імі ўвайшоў у храм, пахаджа́ючы, падско́кваючы ды слаўлючы Бога.

9 I ўве́сь народ бачыў яго ходзячы й слаўлючы Бога.

10 I пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзе́ў ля Красных дзьве́раў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўле́ньнем ад стаўшагася з ім.

11 А як аздароўлены кульгач не́ адставаў ад Пятра й Іоана, дык уве́сь народ у задзіўле́ньні прыбе́г да іх у се́ні, што называюцца Салямонавымі.

12 Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! што́ дзівуецеся з гэтага, ці што́ так пільна ўгляда́ецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў?

13 Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго.

14 Вы-ж ад Сьвятога й Справядлівага адракліся ды прасілі памі́лаваць вам чалаве́ка душагуба,

15 а Павадыра жыцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы сьве́дкі гэтага.

16 I дзеля ве́ры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце й ве́даеце; і ве́ра, што́ ад Яго, дала яму гэтае аздараўле́ньне перад вамі ўсімі.

17 Але цяпе́р, браты, я ве́даю, што праз няве́даньне ўчынілі вы гэта, так, як і павадыры вашыя.

18 Бог жа, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх Прарокаў, каб цярпе́ць мукі Хрысту, тое і споўніў.

19 Дык пакайцеся й навярне́цеся, каб былі зьняты з вас грахі вашыя,

20 каб прыйшлі часы́ асьвяжэньня ад аблічча Госпада, ды Ён прыслаў-бы вам Ісуса Хрыста, якога абвясьціў наперад,

21 ды якога мусіла не́ба прыняць да часу зьдзейсьненьня ўсяго, аб чым гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых Прарокаў ад вякоў.

22 Бо-ж Майсе́й сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мяне́. Яго слухайцеся ў-ва ўсім, што каза́ціме да вас.

23 I будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока гэнага, будзе вы́нішчана з народу (Другазак. 18, 15— 18).

24 Дый усе́ Прарокі ад Самуіла ды пасьля іх, якія толькі прамаўлялі, прадвяшчалі гэтыя дні.

25 Вы сыны Прарокаў і тае́ запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: I ў насе́ньні тваім багаслаўлёны будуць усе́ народы зямлі.

26 Вам найпе́рш Бог, паставіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго багаславіць вас, каб адвярнуўся кожын ад благіх учынкаў сваіх.

 

Разьдзе́л 4

1 Калі-ж яны гаварылі да народу, падыйшлі да іх сьвяшчэньнікі, і начальнік варты царкоўнае, і Саддуке́і,

2 узлаваныя тым, што яны навучаюць народ ды прапаве́дуюць у Ісусе ўваскрасе́ньне із мёртвых;

3 і палажылі на іх рукі, і аддалі іх пілнаваць да раніцы, бо быў ужо ве́чар.

4 Многа-ж із тых, што слухалі прамову, уве́равалі; і было гэткіх. людзе́й лікам каля пяцёх тысячаў.

5 I сталася, нараніцы сабраліся ў Ерузалім павадыры іхнія ды старшыя й кніжнікі,

6 і Анна архірэй, і Кайяфа, і Іоан, і Аляксандр, і колькі іх было з роду архірэйскага;

7 дый, паставіўшы гэных пасярод сябе́, пыталіся: Якою сілай, ці якім імем учынілі вы тое?

8 Тады Пётр, напоўніўшыся Духам Сьвятым, прамовіў да іх: Павадыры народу і старэйшыя Ізраілю!

9 Калі ў нас сягоньня дапытываюцца аб добрым учынку нядужаму чалаве́ку, чым ён аздароўлены,

10 дык няхай ве́дама будзе ўсім вам ды ўсяму народу Ізраільскаму, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэ́я, якога вы ўкрыжавалі, ды якога Бог ускрасіў із мёртвых, — праз Яго гэты стаіць перад вамі здаровы.

11 Ён — камень, зьняважаны вамі пры будове, што стаўся галавою вугла,

12 і ні ў кім іншым няма́шака збаўле́ньня, бо й няма іншага імя пад не́бам, да́дзенага людзям, якім бы нам спасьціся.

13 Бачучы-ж адвагу Пятра й Іоана ды ўцяміўшы, што яны людзі няўчоныя і простыя, зьдзівіліся; і пазналі іх, што былі з Ісусам.

14 Бачучы-ж стаяўшага з імі аздароўленага чалаве́ка, не маглі нічога сказаць насупраць.

15 Дык, загадаўшы ім выйсьці з сынэдрыону, ра́дзіліся паміж сабою,

16 кажучы: Што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо вялікі знак стаўся праз іх яўна для ўсіх, хто жыве́ ў Ерузаліме, і ня можам запярэчыць гэтаму.

17 Але, каб гэта больш не разыходзілася ў народзе, цьвёрда забаронім ім, каб дале́й не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзе́й.

18 I, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісусавае.

19 Пётр жа й Іоан, адказываючы ім, сказалі: Судзіце, ці справядліва перад Богам слухацца вас бале́й, чым Бога?

20 Мы-ж ня можам не гаварыць аб тым, што бачылі й чулі.

21 Дык яны, пагразіўшы ім, звольнілі іх, не знайшоўшы нічога, каб пакараць іх, дзеля народу; бо ўсе́ славілі Бога за тое́, што сталася.

22 Бо больш за сорак гадоў было таму чалаве́ку, з якім стаўся цуд аздараўле́ньня.

23 Калі-ж іх звольнілі, яны пайшлі да сваіх і абвясьцілі тое, што да іх гаварылі архірэі й старшыя.

24 Тыя-ж, пачуўшы, аднадушна паднялі голас к Богу і сказалі: Валада́ру! Ты Бог, што ўчыніў не́ба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,

25 што вуснамі Давіда, слугі Твайго, сказаў: Чаго збунтаваліся пагане, ды людзі марныя рэчы надумалі?

26 Паўсталі цары зямныя, ды князі сабраліся разам насупраць Госпада й насупраць Хрыста Ягонага.

27 Бо-ж запраўды сабраліся супраць Сына Твайго Сьвятога, Ісуса, якога Ты памазаў, і Ірад, і Пілат Понцкі з паганамі й народам Ізраільскім,

28 каб учыніць тое, чаму стацца напе́рад назначыла рука Твая й рада Твая.

29 I цяпе́р, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія і дай рабом Тваім з усе́й адвагай гаварыць слова Тваё

30 ды працягні руку Тваю на аздараўле́ньне, каб рабіліся знакі й цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса.

31 I, як памаліліся, захісталася ме́сца тое, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе́ напоўніліся Духам Сьвятым ды адважна гаварылі слова Божае.

32 У грамады ж ве́руючых было адно сэрца й адна душа, і ніхто нічога з маемасьці свае́й не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.

33 I з вялікай сілай давалі Апосталы сьвядо́цтва ўваскрасе́ньня Госпада Ісуса, і ла́ска вялікая была на ўсіх іх.

34 I ня было сярод іх нікога, хто цярпе́ў бы недастатак, бо хто ме́ў зямлю ці дамы, тыя, прадаўшы, прыносілі грошы за праданае

35 і клалі к нагам Апосталаў; і кожнаму дава́лася тое, што яму было патрэбна.

36 Гэтак Іосія, названы Апосталамі Варнавай (што ў перакладзе знача: сын пацяшэньня), лявіт, родам Кіпрыец,

37 ме́ўшы поле, прадаў яго і прынёс грошы ды паклаў к нага́м Апосталаў.

 

Разьдзе́л 5

1 Адзін муж, на імя Ананія, з жонкай сваёй Сафіраю прадаў маемасьць сваю

2 ды прыхаваў із цаны, з ве́дама жонкі сваёй, і, прыне́сшы не́йкую частку, палажыў к нагам Апосталаў.

3 Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб ашукаці Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю?

4 Ці-ж не тваё было, што ты ме́ў, дый праданае ці-ж не ў твае́й моцы было? Дзеля чаго паклаў ты дзе́ла гэтае ў сэрцы сваім? Ты ашукаў не людзе́й, а Бога.

5 Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў бяз духу. I вялікі страх зьняў усіх, што чулі гэта.

6 I дзяцюкі, устаўшы, узялі яго ды, вынесшы, пахаранілі.

7 Сталася-ж гадзіны це́раз тры пасьля гэтага, прыйшла й жана ягоная, ня ве́даючы, што́ зда́рылася.

8 I прамовіў да яе́ Пётр: Скажы мне́, ці за гэтулькі аддалі вы зямлю? Яна-ж сказала: Але́, за гэтулькі.

9 Дык Пётр сказаў да яе́: Дзе́ля чаго змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось ля дзьве́раў стопы тых, што пахавалі мужа твайго; яны вынясуць і цябе́.

10 Дык яна ўраз павалілася да ног ягоных і аддала душу. А дзяцюкі, што ўвайшлі, знайшлі яе́ няжывую ды, вынесшы, пахавалі ля мужа яе́.

11 I вялікі страх зьняў усю царкву дый усіх, што чулі аб гэтым.

12 Рукамі-ж Апосталаў рабілася многа знакоў ды цудаў у народзе (і былі аднадушныя ўсе ў се́нях Салямонавых,

13 з рэшты-ж ніхто не адважа́ўся далучыцца да іх; ды народ іх вы́сака стаўляў, —

14 і ўсё бале́й прыбывала ве́руючых у Госпада, множства мужчын ды жанчынаў);

15 дык выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьце́лях і ложках, каб пры праходзе Пятра хоць це́нь ягоны ацяніў каго з іх.

16 I зыходзілася ў Ерузалім з акалічных ме́стаў множства людзе́й, нясучы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, дый усе́ яны аздараўляліся.

17 I, паўстаўшы, архірэй і ўсе́, што былі з ім, тагачасная гэрэзія Саддуке́йская, напоўніліся зайздрасьцяй

18 і палажылі рукі свае́ на Апосталаў ды пасадзілі іх у вязьніцу грамадзкую.

19 I Ангел Гасподні ўначы адамкнуў дзьве́ры вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:

20 Ідзе́це ды, стаўшы, кажэце ў царкве́ да народу ўсе́ словы жыцьця гэтага.

21 Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі нараніцы ў храм і навучалі. Прыйшоўшы-ж архірэй і тыя, што з ім, склікалі сынэдрыон і ўсю старшызну сыноў Ізраілявых ды паслалі ў вязьніцу прывясьці іх.

22 Слугі-ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, расказалі, мовячы:

23 Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную ве́льмі крэпка, і варта во́нках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі.

24 Калі-ж пачулі словы тыя сьвяшчэньнік і начальнік ва́рты царкоўнае ды архірэі, дык сумляваліся аб іх, што-б гэта сталася?

25 I не́хта, прыйшоўшы, расказаў ім, кажучы: Што вось мужы, якіх вы кінулі ў вязьніцу, стаяць у храме й навучаюць народ.

26 Тады пайшоў начальнік варты з слугамі ды прывёў іх, але бяз прымусу, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.

27 I, прыве́ўшы, паставілі іх перад радай; і запытаўся ў іх архірэй, кажучы:

28 Ці не забаранілі мы вам крэпка навучаць у імя гэтае? I вось вы напоўнілі Ерузалім навукай вашай ды хочаце ўзьвясьці на нас кроў чалаве́ка гэнага.

29 I, адказваючы, Пётр ды Апосталы сказалі: Больш трэба слуха́цца Бога, чым людзе́й.

30 Бог айцоў нашых падняў Ісуса, якога вы забілі, паве́сіўшы на дзе́раве.

31 Яго Бог правіцай сваёй узвысіў на Павадыра й Спаса, каб даць Ізраілю пакаяньне й адпушчэньне грахоў.

32 I сьве́дкі Яго на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго.

33 Тыя-ж, слухаючы, ажно лопаліся ды ра́дзіліся, каб пазабіваць іх.

34 Устаўшы-ж адзін у сынэдрыоне, фарысэй, на імя Гамаліэль, вучыцель закону, паважаны ўсім народам, загадаў на часіну вывясьці Апосталаў

35 ды сказаў ім: Мужы Ізраільскія, разважце з сабою аб людзях гэтых, што́ маеце зрабіць.

36 Бо перад гэтымі днямі паўстаў быў Тэўда, кажучы, што ён ёсьць не́хта, і да яго прыстала на лік каля чатырох сот людзей; ён забіты, і ўсе́, што́ слухаліся яго, разыйшліся й абярнуліся ў нішто.

37 Пасьля яго ў дні сьпісаваньня паўстаў Юда Галіле́янін ды пацягнуў за сабою даволі народу; дый той пагіб, і ўсе́, што слухаліся яго, рассыпаліся.

38 I цяпе́р кажу вам: пакіньце гэтых людзе́й і дайце ім волю; бо, калі ад людзе́й рада гэтая ці дзе́ла гэтае, дык змарне́е,

39 а калі ад Бога, дык ня здолееце зьніштожыць яго, дый каб самі ня сталіся змагарамі проці Бога.

40 Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы Апосталаў, пабіўшы, загадалі не гаварыць аб імі Ісуса ды звольнілі іх.

41 Тыя-ж пайшлі ад аблічча сынэдрыонавага, радыя, што сталіся годнымі зьняважэньня за імя Ягонае,

42 ды кожын дзе́нь у храме й дома ня кідалі навучаць і абвяшчаць пра Ісуса Хрыста.

 

Разьдзе́л 6

1 У тыя-ж дні, як намножылася вучняў, узьнялося нараканьне Грэцкіх на Гэбрэяў, што ў штодзённым служэньні ня ру́пяцца аб удовах іхніх.

2 Дык дванаццацёра, склікаўшы грамаду вучняў, сказалі: Ня гожа нам, пакінуўшы слова Божае, служыць за сталом.

3 Вось-жа, браты, нагле́дзьце спасярод вас се́м дазнаных мужоў, поўных Духа Сьвятога й мудрасьці, якіх паставім на гэту патрэбу,

4 а мы ўсьцяж будзем на малітве й служэньні слова.

5 I спадабалася слова гэтае ўсе́нькай грамадзе. I выбралі Сьцяпана, мужа поўнага ве́ры й Духа Сьвятога, і Піліпа й Прахора й Ніканора, і Тымона ды Парме́на, і Мікалая Антыахійца, нованаве́рненага,

6 ды паставілі іх перад Апосталамі; і яны, памаліўшыся, узлажылі на іх рукі.

7 І слова Божае расло, і лічба вучняў у Ерузаліме ве́льмі мно́жылася, ды вялікае множства сьвяшчэньнікаў скарылася перад ве́рай.

8 Сьцяпан-жа, поўны ве́ры й сілы, рабіў цуды й знаме́ньні вялікія ў народзе.

9 I паўсталі некаторыя із школы, называнай Лібэртынскай, ды з Кірэнэйскай і Александрыйскай, дый з тых, што з Кілікіі й Азіі, разважаючы разам з Сьцяпанам;

10 ды ня здолелі ўстая́ці супраць мудрасьці й духа, якім прамаўляў.

11 Тады падбілі людзе́й, каб казалі: што чулі мы яго, як гаварыў рэчы ганебныя на Майсе́я і Бога.

12 I падбурылі народ і старшызну ды кніжніка́ў і, напаўшы, схапілі яго й павялі ў сынэдрыон,

13 і паставілі фальшывых сьве́дкаў, якія казалі: Гэты чалаве́к ня кідае гаварыць гане́бныя рэчы супраць гэтага сьвятога ме́сца й супраць закону,

14 бо мы чулі, як ён казаў: што Ісус Назарэй зруйнуе ме́сца гэтае ды пазьмяняе звычаі, што перадаў нам Майсе́й.

15 I ўсе́ тыя, што сядзе́лі ў сынэдрыоне, пільна ўзіраючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, як аблічча Ангела.

 

Разьдзе́л 7

1 I сказаў ахрірэй: Ці-ж гэта так?

2 Той-жа адказаў: Паслухайце, мужы браты і айцы! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Аўрааму, калі той быў у Мэзапатаміі, пе́рш, чым быў асе́ўшы ў Харране,

3 ды прамовіў да яго: Выйдзі з зямлі тваёй і з сям’і тваёй, ды йдзі ў зямлю, якую табе́ пакажу.

4 Тады, выйшаўшы з зямлі Хальдэйскае, асе́ў ён у Харране. I стуль, пасьля сьме́рці бацькі ягонага, перасяліў яго ў тую зямлю, у якой вы цяпе́р жывецё.

5 I ня даў яму ў ёй спадчыны ні на стапу́ нагі; і абяцаў яму даць яе́ ў валаданьне яму й патомству ягонаму пасьля яго, а ня было ў яго тады дзіцяці.

6 I прамаўляў да яго Бог гэтак: Што патомкі ягоныя будуць прыхаджанамі ў чужой зямлі, і паняволяць іх ды будуць мучыць іх чатырыста гадоў.

7 Але я, сказаў Бог, учыню суд над народам, якому будуць яны рабамі; і пасьля то́га яны выйдуць і будуць служыць Мне́ ў гэтым ме́сцы.

8 I даў яму запаведзь абразаньня. I гэтак ён спарадзіў Ізаака ды абрэзаў яго на восмы дзе́нь; а Ізаак Якава, а Якаў дванаццаць патрыархаў.

9 I патрыархі праз завісьць прадалі Язэпа ў Эгіпет; і Бог быў з ім

10 і ратаваў яго з усіх бе́д ягоных, і даў яму ласку й мудрасьць перад Фараонам, царом Эгіпецкім; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам дый над усім домам сваім.

11 I прыйшоў голад на ўсю зямлю Эгіпецкую ды Ханаанскую і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.

12 Якаў жа, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў пе́ршы раз нашых айцоў,

13 а другім разам Язэп быў пазна́ны братамі ягонымі, і Фараону выявіўся род Яза́павы.

14 I Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго, Якава, ды ўсю сям’ю ягоную, душ се́мдзесят пяць.

15 I Якаў перабраўся ў Эгіпет ды паме́р тутака сам і нашы айцы;

16 і перане́сьлі іх у Сіхе́м ды паклалі ў магілы, што закупіў Аўраам за цану серабра ў сыноў Ямора Сіхе́мавага.

17 А як набліжаўся час абяцаньню, якім кляўся Бог Аўрааму, нарастаў народ ды памнажаўся ў Эгіпце

18 да часу, калі настаў новы цар, што ня ве́даў Язэпа.

19 Той, хітруючы проці народу нашага, уціскаў айцоў нашых, прымушаючы выкідаць дзіцянятак, каб не выжывалі.

20 У тым часе ўрадзіўся Майсе́й ды быў угодны Богу; яго гадавалі тры ме́сяцы ў доме бацькі ягонага.

21 Калі-ж выкінулі, дык узяла яго дачка́ Фараонава дый узгадавала яго за сына сабе́.

22 I навучыўся Майсе́й усяе́ мудрасьці Эгіпецкае і быў дуж у словах і дзялох.

23 Калі-ж мінула яму сорак гадоў ве́ку, прыйшло яму на сэрца даве́дацца братоў сваіх, сыноў Ізраілявых.

24 I, убачыўшы, як аднаго крыўдзілі, заступіўся за яго дый памсьціўся за пакрыўджанага, забіўшы Эгіпцяніна.

25 Ён думаў, што браты ягоныя зразуме́юць, што Бог ягонай рукой дае́ць ім выбаўле́ньне; ды тыя не зразуме́лі.

26 На другі-ж дзе́нь ён зьявіўся ім, як яны біліся, ды вёў іх да згоды, мовячы: О, мужы, вы-ж — браты! Чаму-ж крыўдзіце адны адных?

27 Але той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: Хто паставіў цябе́ за начальніка й судзьдзю над намі?

28 Ці й мяне́ хочаш забіць, як забіў учора Эгіпцяніна?

29 I ўцёк Майсе́й на слове гэтым ды быў прыхаджанінам у зямлі Мадыямскай, дзе спарадзіў двух сыноў.

30 Калі-ж мінула сорак гадоў, паказаўся яму ў пустыні пад гарою Сынаем Ангел Гасподні ў вагнявым полымі ў кусьце́.

31 Майсе́й жа, убачыўшы, дзівіўся з ба́чанага; калі-ж падыходзіў разглядзе́ці, пачуўся да яго голас Госпада:

32 Я Бог айцоў тваіх, Бог Аўраама й Бог Ізаака й Бог Якава. I, задрыжэўшы, Майсе́й не адважыўся ўглядацца.

33 Госпад жа сказаў яму: Разуй вобуй з ног тваіх, бо ме́сца, дзе́ ты стаіш, сьвятая зямля.

34 Я глядзе́ў і ўбачыў у́ціск народу Майго, што́ ў Эгіпце, ды пачуў стагнаньне ягонае. I зыйшоў вызваліць яго. Дык ідзі цяпе́р, я пашлю цябе́ ў Эгіпет.

35 Таго Майсе́я, якога яны выракліся, мовячы: Хто паставіў цябе́ за начальніка й судзьдзю? — яго Бог за начальніка й збавіцеля паслаў рукой Ангела, што паказаўся яму ў кусьце́.

36 Ён вывеў іх, зрабіўшы цуды й знаме́ньні ў зямлі Эгіпецкай і ў Чырвоным моры і ў пустыні ў працягу сараку́ гадоў.

37 Гэта той Майсе́й, што сказаў сыном Ізраілявым: Паставіць вам Госпад Бог ваш Прарока із братоў вашых, як мяне́; яго слухайце.

38 Той гэта, што быў у пустыні на зборцы з Ангелам, які з ім гутарыў на гары Сінаі, ды з айцамі нашымі; ён жа прыняў жывыя словы, каб даць нам.

39 Якога не хаце́лі слухацца айцы́ нашыя, але адапхнулі яго ды зьвярнулі сэрцы свае́ да Эгіпту,

40 кажучы Аарону: Зрабі нам багоў, якія-б ішлі напе́радзе нас, бо з Майсе́ем, тым, што вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ве́даем, што сталася з ім.

41 I зрабілі ў тыя дні цяля́, і прыне́сьлі ахвяру ідалу, і це́шыліся з дзе́ла рук сваіх.

42 I адвярнуўся Бог і аддаў іх, каб служылі войску нябе́снаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: Доме Ізраілявы, ці прыносілі вы Мне́ бітае й ахвяры ў працягу сараку́ гадоў у пустыні?

43 I паднялі вы палатку Малохаву ды зорку бога Вашага Рэмфана, абразы́, што парабілі, каб ім пакланяцца. Дык перасялю вас ажно за Вавілон.

44 Палатка сьве́дчаньня была ў айцоў нашых у пустыні, як загадаў той, што́ прамаўляў да Майсе́я, зрабіць яе́ на ўзор ба́чанае.

45 Яе́, узяўшы, і зане́сьлі айцы нашыя з Ісусам у зе́млі пага́наў, якіх Бог выгнаў ад аблічча айцоў нашых, да дзён Давіда,

46 які знайшоў ласку ў вачох Бога ды маліў, каб знайсьці жыльлё Богу Якава.

47 Салямон жа пабудаваў яму дом.

48 Але Найвышэйшы ня ў твораных рукамі дамох жыве́ць, як кажа Прарок.

49 Госпад гавора: Не́ба — пасад Мой, зямля-ж — падножжа ног Маіх. Які-ж дом пабудуеце Мне́? Ці якое ме́сца дзеля супачынку Майго?

50 Ці-ж не Мая рука стварыла́ ўсё гэтае? (Ісайя, 66, 1 -2 ) .

51 Людзі з цьвёрдым каркам, ды з неабрэзаным сэрцам і вушыма! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як айцы вашыя, так і вы.

52 Каго із Прарокаў ня гналі айцы вашыя? I пазабівалі прадве́сьнікаў прыходу Справядлівага, здраднікамі й забойцамі Якога вы цяпе́р сталіся.

53 Вы прынялі закон па загаду Ангелаў, ды не захавалі яго.

54 Слухаючы-ж гэта, яны лопаліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.

55 Ён-жа, поўны Духа Сьвятога, паўзіраўшыся на не́ба, угле́дзіў славу Божую ды Ісуса, стоючы праваруч Бога,

56 і сказаў: Вось, бачу нябёсы расчыненыя і Сына Чалаве́чага, стоючы праваруч Бога.

57 Яны-ж, загаласіўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы свае́ ды аднадушна кінуліся на яго

58 і, вывеўшы за ме́ста, закаменавалі яго. А сьве́дкі паклалі вопраткі свае́ ля ног дзяцюка на ймя Саўла

59 ды білі камнямі Сьцяпана, які маліўся мовячы: Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!

60 I, укле́нчыўшы, загаласіў моцным голасам: Госпадзе, не паліч ім грэху гэтага! I, сказаўшы гэта, паме́р. Саўл жа пахваляў забойства яго.

 

Разьдзе́л 8

1 I сталася ў той дзе́нь вялікае перасьле́даваньне царквы ў Ерузаліме. Дык усе́, апрача Апосталаў, расьцярушыліся па зе́млях Юдэі й Самарыі.

2 А Сьцяпана пахавалі багабойныя людзі ды ўчынілі па ім галошаньне вялікае.

3 Саўл жа нішчыў царкву і, уваходзячы ў дамы́ ды цягнучы мужчын і жанчын, аддаваў у вязьніцу.

4 А тыя, што паразьбягаліся, хадзілі і абвяшчалі слова.

5 Піліп жа, прыйшоўшы ў ме́ста Самарыйскае, абвяшчаў ім Хрыста.

6 I грамады народу аднадушна прыслухоўваліся да прамоваў Піліпавых, чуючы й бачучы знаме́ньні, якія рабіў.

7 Бо нячыстыя духі із многіх, што ме́лі іх, выходзілі, моцным голасам галосячы, ды многа спараліжаваных і храмых паздараве́ла.

8 I сталася радасьць вялікая ў ме́сьце гэным.

9 Быў-жа пе́рш у ме́сьце тым адзін чалаве́к, на ймя Сымон, які чараваў ды задзіўляў народ Самарыйскі, удаючы не́кага вялікага.

10 I ўзіраліся на яго ўсе́ ад малога да вялікага, кажучы: Гэты ёсьць вялікая моц Божая.

11 А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў.

12 Калі-ж паве́рылі Піліпу, які абвяшчаў ім Царства Божае ды ймя Ісуса Хрыста, мужчыны й жанчыны хрысьціліся.

13 Дый Сымон і той паве́рыў і, ахрысьціўшыся, быў пры Піліпе. Бачучы-ж знакі й цуды вялікія, што рабіліся, здумяваўся.

14 Апосталы-ж, што ў Ерузаліме былі, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі ім Пятра ды Іоана,

15 якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога,

16 (бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса).

17 Тады яны паўскладалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Сьвятога.

18 Сымон-жа, убачыўшы, што праз ускладаньне рук Апосталавых дае́цца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,

19 кажучы: Дайце і мне́ гэткую ўладу, каб той, на каго палажу рукі, прыняў Духа Сьвятога.

20 Пётр жа сказаў да яго: Няхай серабро твае́ будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты маніўся за грошы здабыць.

21 Нямашака табе́ часьціны й долі ў слове гэтым, бо сэрца твае́ ня правае перад Богам.

22 Дык пакайся ў гэтай нягоднасьці тваёй ды малі Бога: мо́ думка сэрца твайго будзе табе́ даравана.

23 Бо бачу цябе́ ў гарчыні жоўці ды ў путах няпраўды.

24 I Сымон, адказываючы, сказаў: Памаліцеся Госпаду за мяне́ вы, каб нішто на мяне́ не найшло з таго, аб чым вы казалі.

25 Яны-ж, пасьве́дчыўшы й расказаўшы слова Гасподняе, вярнуліся ў Ерузалім ды шмат дзе́ ў вёсках Самарыйскіх абвяшчалі Эвангельле.

26 I Ангел Гасподні прамовіў да Піліпа, гаворачы: Устань ды йдзі напаўдзён па дарозе, што йдзе́ з Ерузаліму ў Газу; яна пустая.

27 I, устаўшы, пайшоў. I вось муж Эфіопскі, е́ўнух, вяльможа Кандакіі, царыцы Эфіопаў, што быў над усімі скарбамі яе́ ды е́зьдзіў у Ерузалім пакланіцца,

28 варочаўся назад і, се́дзячы на возе сваім, чытаў прарока Ісаю.

29 I сказаў Дух Піліпу: Падыйдзі й прыстань да возу гэтага.

30 Прыбе́гшы-ж, Піліп пачуў, што той чытае Ісаю, дый сказаў: Ці разуме́еш тое, што чытаеш?

31 Той-жа сказаў: Як здолею, калі хто не давядзе́ мне́? Дый папрасіў Піліпа ўзьлезьці й се́сьці з ім.

32 Ме́сца-ж Пісаньня, што ён чытаў, было гэткае: Як аве́чку на ўбой, вялі Яго; і як ягня ёсьць безгалосае перад тым, хто стрыжэ яго, гэтак і Ягоныя вусны не расчыняцца.

33 У паніжэньні Яго суд Ягоны ўзяты. Род-жа Ягоны хто вы́вядзе? Бо жыцьцё Ягонае ўзята будзе ад зямлі (Ісая, 53, 7-8).

34 I, адказваючы, сказаў е́ўнух Піліпу: Прашу цябе́: аб кім прарок гавора гэтае? Аб самым сабе́, ці аб кім іншым?

35 Піліп-жа, расчыніўшы вусны свае́ ды пачаўшы ад пісаньня гэнага, абвяшчаў яму Ісуса.

36 Едучы-ж па дарозе, прыйшлі к вадзе́; і сказаў е́ўнух: Вось вада; што-ж перашкаджае мне́ ахрысьціцца?

37 I сказаў Піліп: Калі ве́руеш з усяго сэрца, дык можна. I, адказываючы, сказаў: ве́рую, што́ Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы.

38 I загадаў затрымаць воз. I зыйшлі абодва ў ваду, Піліп з е́ўнухам, і ахрысьціў яго.

39 Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і е́ўнух больш ня бачыў яго, бо пае́хаў у сваю дарогу усьце́шаны.

40 Піліп-жа апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, абвяшчаў Эвангельле па ўсіх гарадох, пакуль прыйшоў у Кесарыю.

 

Разьдзе́л 9

1 Саўл жа, дышучы пагрозай ды забойствам на вучняў Гасподніх, прыйшоўшы да архірэя,

2 выпрасіў у яго пісьмы ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе каго таго-ж напрамку, мужчын ды жанчын, зьвязаўшы, вясьці ў Ерузалім.

3 Калі-ж ён ішоў, сталася, падыходзячы к Дамаску, зьнячэўку абняло яго сьвятло́ з не́ба;

4 і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьле́дуеш мяне́?

5 Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я Ісус, якога ты перасьле́дуеш. Цяжка Табе́ проці ражна ўпірацца.

6 Ён жа, дрыжучы ад жаху, сказаў: Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў? I Госпад да яго: Устань ды йдзі да ме́ста, і будзе табе́ сказана, што трэ’ табе́ рабіць.

7 Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здуме́ўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі.

8 Саўл устаў з зямлі. Калі-ж расчынілі́ся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск.

9 I тры дні быў сьляпы, і ня е́ў ды ня піў.

10 Быў жа ў Дамаску адзін вучань на ймя Ананія; і сказаў да яго Госпад у зьяве: Ананія! Ён жа сказаў: Вось я, Госпадзе!

11 I Госпад да яго: Устань ды йдзі на вуліцу, называную Простай, і пашукай у Юдавым доме Тарсяніна на ймя Саўл; бо вось ён моліцца

12 ды бачыў у зьяве мужа, на ймя Ананія, які ўвайшоў і ўзлажыў руку, каб ізноў відзеў.

13 Ананія-ж адказаў: Госпадзе, ад многіх чуў я аб чалаве́ку гэтым, колькі благога зрабіў ён сьвятым Тваім у Ерузаліме;

14 дый тутака мае ўладу ад архірэяў вязаці ўсіх, хто імя Твае́ прызывае.

15 I прамовіў да яго Госпад: Ідзі, бо ён Мне́ выбраная судзіна, каб не́сьці імя Мае́ перад паганамі й царамі й сынамі Ізраілявымі:

16 бо Я яму пакажу, колькі мусіць выцярпець за імя Мае́.

17 I пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мяне́ Госпад, Ісус, што паказаўся табе́ на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся.

18 I ўраз-жа нібы луска з вачэй яму апа́ла, і з тае́ часіны відзеў ізноў дый, устаўшы, ахрысьціўся

19 і, пае́ўшы, узмацаваўся. I быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,

20 і неўзабаве абвяшчаў у сынагогах Ісуса, што Ён ёсьць Сын Божы.

21 I ўсе́, чуючы, дзіваваліся й казалі: Няўжо-ж гэта той самы, што загубіў у Ерузаліме прызываючых імя гэтае дый сюды прыйшоў дзе́ля таго, каб іх, зьвязаўшы, вясьці да архірэяў?

22 А Саўл бале́й дужэў ды граміў Жыдоў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што гэта Хрыстос.

23 Калі-ж прайшло багата дзён, змовіліся Жыды забіці яго.

24 Але Саўлу сталася ве́дама змова іхняя. А яны пілнавалі варотаў днямі й начамі, каб яго забіць.

25 І вучні, узяўшы яго ўначы, спусьцілі праз мур у карзіне.

26 Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсе́ баяліся яго, ня ве́ручы, што ён вучань.

27 Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды што́ прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна прапаве́дываў у імя Ісусавае.

28 I быў разам з імі ды выходзіў і прыходзіў у Ерузалім і адважна прапаве́дываў у імя Госпада Ісуса.

29 Гутарыў такжа й спрачаўся з Грэкамі; а тыя маніліся забіць яго.

30 Браты-ж, даве́даўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс.

31 Цэрквы-ж па ўсе́й Юдэі й Галіле́і й Самарыі ме́лі супакой, будуючыся й ходзячы ў страху Гасподнім, ды праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.

32 Сталася-ж, Пётр, абходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.

33 Знайшоў-жа там аднаго чалаве́ка, на ймя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.

34 I сказаў яму Пётр: Энэй, цябе́ аздараўляе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабе́. I ён ураз-жа ўстаў.

35 I бачылі яго ўсе́, што жылі ў Лідзьдзе й Сароніі, і яны навярнуліся да Госпада.

36 У Іоппе-ж была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што ў перакладзе чытаецца Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў ды міласьцінаў, што рабіла.

37 Сталася-ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна паме́рла. Яе́ памылі й палажылі ў сьвятліцы.

38 А як Лідда недале́ка ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзе́й да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх.

39 I, устаўшы, Пётр прыйшоў да іх. I, як ён прыйшоў, завялі яго ў сьвятліцу; і абступілі яго ўсе́ ўдовы, плачучы й паказуючы вопраткі й адзе́жу, што паспраўляла Сарна, як была з імі.

40 Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укле́нчыў і маліўся. I, зьвярнуўшыся да це́ла, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы свае́ і, угле́дзіўшы Пятра, се́ла.

41 I ён, даўшы е́й руку, падняў яе́; і, клікнуўшы сьвятых і ўдоў, паставіў яе́ перад імі жывую.

42 I сталася ве́дама па ўсе́й Іоніі, і многія ўве́равалі ў Госпада.

43 Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у не́йкага Сымона, гарбара.

 

Разьдзе́л 10

1 Быў жа ў Кесарыі муж не́йкі, на ймя Карнэль, со́тнік із роты, называнай Італійскай,

2 пабожны й багабойны разам з усе́нькім домам сваім; багата абдорываў ён народ ды ўсьцяж маліўся Богу.

3 Ён бачыў ясна ў зьяве, каля дзявятае гадзіны дня, як увайшоў да яго Ангел Божы і сказаў: Карнэль!

4 Ён жа, глянуўшы на яго ды спалохаўшыся, сказаў: Хто ты, Госпадзе? I сказаў да яго: Малітвы твае́ й дораньне тваё ўзыйшлі на памяць перад абліччам Бога.

5 Дык пашлі цяпе́р у Іоппу людзе́й ды пакліч праз іх Сымона, што называецца Пятром;

6 ён у гасьцёх у не́йкага Сымона, гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табе́, што трэба табе́ рабіць.

7 Калі-ж Ангел, што гутарыў з Карнэлем, пайшоў, ён, клікнуўшы двое слуг сваіх і пабожнага жаўне́ра із тых, што былі пры ім,

8 ды ўсё ім расказаўшы, паслаў іх у Іоппу.

9 Назаўтрае-ж, як яны былі ў дарозе й падыходзілі да ме́ста, Пётр узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.

10 I сталася, пачуў голад ды захаце́ў е́сьці; пакуль-жа гатавалі, найшло на яго захапле́ньне,

11 і бачыць не́ба расчыненае ды судзіну не́йкую, зыходзячы да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю,

12 а ў ім былі ўсялякія чацьвёраногія зямлі, зьвяры й гады і птахі нябе́сныя.

13 I стаўся голас да яго: Устань, Пётр, і забівай ды еш.

14 Пётр жа сказаў: не, Госпадзе, бо ніколі ня е́ў я паганага й нячыстага.

15 I ізноў голас другі раз да яго: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.

16 Сталася-ж гэта тройчы. I судзіна ізноў узьнялася на не́ба.

17 Калі-ж Пётр сумляваўся ў сабе́, што-б значыла зьява, якую бачыў, — вось людзі, пасланыя ад Карнэля, распытаўшыся аб Сымонавы дом, спыніліся ля варотаў

18 і, крыкнуўшы, спыталіся: Ці тут у гасьцёх Сымон, называны Пятром?

19 А пад той час, як Пётр разважаў пра зьяву, сказаў яму Дух: Вось, трое людзе́й шукаюць цябе́.

20 Дык, устаўшы, ідзі ды пайдзі з імі, нічога не разьбіраючы: бо Я паслаў іх.

21 Зыйшоўшы-ж да гэных людзе́й, пасланых да яго ад Карнэля, Пётр сказаў: Вось я той, каго шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі?

22 Яны-ж сказалі: Карнэль, сотнік, муж справядлівы й багабойны, аб якім сьве́дчыць уве́сь народ Жыдоўскі, дастаў ад сьвятога Ангела загад паклікаць цябе́ ў свой дом ды паслухаць слоў тваіх.

23 Дык, запрасіўшы іх, пачаставаў. А назаўтрае Пётр пайшоў з імі, ды некаторыя із братоў, што з Іоппы, пайшлі з ім разам.

24 І назаўтрае прыйшлі ў Кесарыю. Карнэль жа чакаў на іх, спрасіўшы родных сваіх ды блізкіх прыяцеляў.

25 Калі-ж сталася, што Пётр увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся.

26 Але Пётр падняў яго, гаворачы: Устань, і я чалаве́к.

27 I, размаўляючы з ім, увайшоў ды знаходзе многа сабраных.

28 I прамовіў да іх: Вы ве́даеце, што не́льга чалаве́ку Жыду лучыцца ці схадзіцца з чужынцамі; але Бог паказаў мне́ не лічыць ніводнага чалаве́ка паганым ці нячыстым.

29 Дзе́ля гэтага я, пакліканы, і прыйшоў не спрачаючыся. I вось пытаюся: на што вы клікалі мяне́?

30 I прамовіў Карнэль: Ад чацьве́ртага дня ажно да гэтае гадзіны я пасьціў ды ў дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось стануў перада мною муж у бліскучай вопратцы

31 ды прамовіў: Карнэль, выслухана малітва твая, і дораньне твае́ ўзыйшло на памяць перад абліччам Бога;

32 дык пашлі ў Іоппу ды пакліч Сымона, што называецца Пётр: ён у гасьціне ў доме Сымона гарбара, каля мора; той, прыйшоўшы, скажа табе́.

33 Дык я ўраз-жа паслаў да цябе́, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. I вось мы ўсе́ стаімо перад абліччам Бога, каб выслухаць усё, што загадана табе́ ад Бога.

34 I Пётр, расчыніўшы вусны, сказаў: Запраўды спасьцерагаю, што не на аблічча ўглядаецца Бог,

35 але ў кожным народзе прые́мны Яму той, хто баіцца Бога й чыніць справядліва.

36 Слова паслаў сыно́м Ізраілявым, абвяшчаючы мір праз Ісуса Хрыста (той ёсьць Госпад усяго);

37 вы ве́даеце слова, што сталася па ўсе́нькай Юдэі, пачынаючы ад Галіле́і, пасьля Хрышчэньня, якое абвясьціў Іоан:

38 як Бог Ісуса із Назарэту памазаў Духам і моцай, што хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо з ім быў Бог.

39 I мы — сьве́дкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне Жыдоўскай дый у Ерузаліме. I забілі Яго, паве́сіўшы на дрэве.

40 Яго Бог ускрасіў на трэці дзе́нь і даў Яму паказвацца,

41 ды не ўсяму народу, але сьве́дкам, напе́рад выбраным ад Бога, нам, што е́лі й пілі разам з Ім пасьля ўваскрасе́ньня із мёртвых.

42 I загадаў нам абвяшчаць народу й сьве́дчыць, што Ён ёсьць празначаны ад Бога судзьдзя жывых і мёртвых.

43 Аб ім усе́ Прарокі сьве́дчаць, што кожын, хто ве́руе ў Яго, дастане адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае.

44 I, калі Пётр яшчэ гаварыў, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, што слухалі ягонае слова.

45 I ве́ручыя із абрэзаных, якія былі прыйшлі разам з Пятром, здуме́ліся, што дар Духа Сьвятога зыходзе й на паганаў:

46 бо пачулі іх гаворачы языкамі і ўзьвялічаючы Бога. Тады прамовіў Пётр:

47 Няўжо-ж хто можа забараніць вады дзе́ля хрышчэньня вось гэтых, што прынялі Духа Сьвятога, як і мы?

48 I загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго, каб пабыў у іх колькі дзён.

 

Разьдзе́л 11

1 Апосталы-ж і браты, што былі ў Юдэі, пачулі, што й пагане прынялі слова Божае.

2 I калі Пётр прыйшоў у Ерузалім, абрэзаныя карылі яго,

3 кажучы: Да неабрэзаных ты хадзіў ды з імі е́ў!

4 I, пачаўшы, Пётр расказаў папарадку, гаворачы:

5 Я быў у ме́сьце Іоппе ды маліўся; і ў захапле́ньні ўбачыў зьяву: не́йкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з не́ба, і прыйшла ажно да мяне́.

6 Я зірнуў у яе́ і, разгле́дзіўшы, убачыў чаьве́раногіх зямлі, зьвяроў і га́даў і птахаў нябе́сных.

7 I пачуў я голас, які гаварыў мне́: Устань, Пётр, забівай ды е́ш.

8 Я-ж сказаў: Не́, Госпадзе, бо нічога паганага й нячыстага ніколі не ўваходзіла ў вусны мае́.

9 I адказаў мне́ паўторна голас з не́ба: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.

10 I сталася гэта тройчы; і ізноў усё ўзьнялося на не́ба.

11 I вось у тую-ж часіну трое людзе́й спыніліся перад домам, дзе́ я быў, пасланыя да мяне́ з Кесарыі.

12 I сказаў мне́ Дух ісьці з імі, нічога не разьбіраючы. Пайшлі-ж са мной і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалаве́ка.

13 I абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім Ангела, які стаяў і гаварыў да яго: Пашлі ў Іоппу людзе́й ды пакліч Сымона, называнага Пятром;

14 ён скажа табе́ словы, праз якія спасён будзеш ты і ўве́сь дом твой.

15 Калі-ж я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас напачатку.

16 I прыпомніў я тады словы Госпада, як Ён казаў: Іоан хрысьціў вадою, вы-ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым.

17 Калі-ж Бог даў ім дар, роўны як і нам, што ўве́равалі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто-ж я такі, каб пярэчыць Богу?

18 Пачуўшы-ж гэтае, супакоіліся ды славілі Бога, мовячы: Дык і паганам даў Бог пакаяньне дзеля жыцьця.

19 А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі і Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом.

20 Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса.

21 I рука Гасподня была з імі, і вялікая лічба, уве́раваўшы, навярнулася да Госпада.

22 I дайшло слова аб іх да вушэй царквы, што ў Ерузаліме; і паслалі Варнаву пайсьці ажно ў Антыохію.

23 Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,

24 бо быў чалаве́к добры й поўны Духа Сьвятога ды ве́ры. I значная грамада прыхілілася да Госпада.

25 Стуль-жа выйшаў Варнава ў Тарс пашукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыохію.

26 I сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве́ ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі.

27 У тыя-ж дні з Ерузаліму прыйшлі ў Антыохію Прарокі.

28 I адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсе́нькім сьве́це мае быць вялікі голад; і стаўся ён за ке́сара Кляўдыя.

29 З вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх паслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі.

30 I ўчынілі гэта, паслаўшы старшым праз рукі Варнавы і Саўла.

 

Разьдзе́л 12

1 А ў тым часе падняў цар Ірад рукі, каб мучыць некаторых із царквы,

2 а Якава, брата Іонавага, дык мячом забіў.

3 I, бачучы, што гэта люба Жыдом, наважыўся ўзяць і Пятра (а былі дні праснакоў)

4 ды, злавіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўне́раў сьцерагчы яго, манючыся пасьля Пасхі вывясьці яго народу.

5 Гэтак вось Пятра пілнавалі ў вязьніцы; царква́-ж усьцяж малілася за яго Богу.

6 Калі-ж Ірад маніўся вывясьці яго, у тую ноч Пётр спаў міжы двух жаўне́раў, апутаны двума ланцугамі, ды перад дзьвярыма варта пілнавала вязьніцу.

7 I вось Ангел Гасподні стануў перад ім, і сьвятло зазьяла ў будынку. I, ткнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго ды кажа: Устань хутчэй!

8 I зваліліся з рук ягоных ланцугі. Ангел-жа сказаў да яго: Падперажыся й падвяжы пасталы твае́. Зрабіў і гэта. I кажа яму: Надзе́нь вопратку тваю і йдзі за мной.

9 I, выйшаўшы, пайшоў за ім. Ды ня ве́даў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, бо думаў, што бачыць прывід.

10 Абмінуўшы-ж пе́ршую варту і другую, яны падыйшлі да зяле́зных варотаў, што вялі да ме́ста ды самі сабой расчыніліся ім. I, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, калі Ангел зьнячэўку адстаў ад яго.

11 І Пётр, прыйшоўшы да сябе́, сказаў: Цяпе́р ве́даю запраўды, што Госпад паслаў Ангела свайго і вырваў мяне́ із рук Ірадавых ды з усяго, чаго ждаў наро́д Жыдоўскі.

12 Аглядзе́ўшыся-ж, пайшоў к дому Марыі, маткі Іоана, называнага Маркам, гдзе многія сабраліся й маліліся.

13 Калі-ж Пётр стукаўся ў дзьве́ры се́нцаў, падыйшла паслухаць дзяўчынка, на ймя Рода,

14 і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла дзьве́раў, але, убе́гшы, абвясьціла, што Пётр стаіць перад уваходам.

15 Тыя-ж сказалі да яе́: Ты ашале́ла. Але яна казала, што гэта так. Яны-ж гаварылі: гэта Ангел ягоны.

16 Пётр жа не пераставаў стукацца. Калі-ж адчынілі, убачылі яго і здуме́ліся.

17 Паказаўшы-ж рукой, каб маўчалі, расказаў ім; як Госпад вывеў яго із вязьніцы. I сказаў: Павядомце аб гэтым Якава і братоў. I, выйшаўшы, пайшоў у другое ме́сца.

18 Калі-ж настаў дзе́нь, сярод жаўне́раў узьнялася трывога вялікая: што сталася з Пятром?

19 Ірад жа, пашукаўшы ды не знайшоўшы яго, судзіў вартаўнікаў і загадаў сказьніць іх. I, перабраўшыся з Юдэі ў Кесарыю, жыў.

20 А Ірад маніўся ваяваць з Тырыйцамі й Сіданійцамі. Яны-ж, змовіўшыся, прыйшлі да яго і, скланіўшы Уласта, пасьце́льніка царскага, прасілі міру, бо іхняя краіна кармілася ад царскае.

21 У вызначаны-ж дзе́нь Ірад, апрануўшыся ў царскія шаты ды се́ўшы на пасадзе, прамаўляў да іх,

22 а народ крычэў: Голас Божы, а не чалаве́чы!

23 Зьнячэўку Ангел Гасподні паразіў яго за тое, што не аддаў хвалы Богу, і, зае́дзены чэрвямі, ён паме́р.

24 Слова-ж Божае разрасталася й памнажалася.

25 А Варнава й Саўл, споўніўшы даручэньне, пайшлі назад з Ерузаліму, узяўшы з сабой такжа Іоана, называнага Маркам.

 

Разьдзе́л 13

1 Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царкве́, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сымон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл.

2 I, калі яны адпраўлялі службу Божую і пасьцілі, сказаў Дух Сьвяты: выдзяліце мне́ Варнаву й Саўла на дзе́ла, на якое я іх паклікаў.

3 Дык яны, папасьціўшы й памаліўшыся, ды ўзлажыўшы на іх рукі, звольнілі іх.

4 Тыя-ж, пасланыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію ды стуль паплылі к Кіпру.

5 I, апынуўшыся ў Саляміне, абвяшчалі слова Божае ў Жыдоўскіх сынагогах; ме́лі-ж і Іоана слугу.

6 Прайшоўшы-ж востраў ажно да Пафа, знайшлі не́йкага чараўніка лжэпрарока, Жыда, на імя Варыісус,

7 які быў у старасты Сярге́я Паўлы, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Варнаву й Саўла, зажадаў паслухаць слова Божае.

8 Проці іх выступіў Яліма, чараўнік, (гэтак тлумачыцца імя ягонае), жадаючы адвярнуць старасту ад ве́ры.

9 Але Саўл (ён жа й Паўла), напоўніўшыся Духам Сьвятым ды паўзіраўшыся на яго,

10 сказаў: О, сыне дэмана, поўны ўсякае крывадушнасьці і ўсякага злачынства, ворагу ўсякае праўды! Ці-ж не пакінеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?

11 Дык вось цяпе́р рука Гасподня над табою, і будзеш ты сьляпы, і ня ўгле́дзіш сонца ажно да пары́. I ўраз жа найшоў на яго туман ды це́мра, і, блукаючыся, шукаў павадыра.

12 Тады стараста,угле́дзіўшы стаўшаеся, уве́раваў, зьдзіўлены навукай Гасподняй.

13 Адплыўшы-ж із Пафу, тыя, што былі з Паўлам, прыйшлі ў Пэргію, у Памфіліі. А Іоан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерузалім.

14 Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзе́нь суботні, пасе́лі.

15 Пасьля-ж прачытаньня закону й Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх сказаць: Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова павучэньня для народу, прамоўце!

16 Паўла-ж, устаўшы й даўшы знак рукой, сказаў: Мужы Ізраільскія дый тыя, што баяцца Бога! Паслухайце!

17 Бог народу гэтага Ізраільскага выбраў айцоў вашых дый узвысіў народ у бытнасьць у зямлі Эгіпецкай і ўзьнятай рукой вывеў іх із яе́.

18 І ў працягу каля сараку гадоў карміў іх у пустыні.

19 I, зьніштожыўшы се́м народаў у зямлі Ханаанскай, надзяліў іх зямлёй гэных.

20 Пасьля-ж гэтага каля чатырох сот і пяцьдзесяцёх гадоў даваў судзьдзяў да Самуіла прарока.

21 А з таго часу прасілі аб цара; і даў ім Бог Сау́ла, сына Кісавага, мужа з роду Бэніямінавага, гадоў на сорак.

22 Скінуўшы-ж яго, паставіў ім за цара Давіда, аб якім і сказаў, сьве́дчучы: Знайшоў Давіда, сына Есіявага, мужа Мне́ па сэрцу, які зьдзе́йсьніць усе́ жаданьні Мае́ (1 Царств. 13, 14 Пс. 88, 21).

23 Із яго-ж насе́ньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Спаса Ісуса,

24 перад прыходам Якога абвясьціў Іоан хрышчэньне пакаяннае ўсяму народу Ізраільскаму.

25 Калі-ж Іоан канчаў шлях свой, ён сказаў: За каго лічыце мяне́? Не я гэта, а йдзе́ вось за мною, каму я ня годны вобуй разьвязаць на нага́х.

26 Мужы браты, сыны роду Аўраамавага і тыя, што Бога баяцца сярод вас! Вам паслана слова спасе́ньня гэтага.

27 Бо жыхары Ерузаліму й начальнікі іх, не пазнаўшы Яго ды асудзіўшы, споўнілі галасы́ прарокаў, чыта́ныя кожную суботу,

28 і, не знайшоўшы ніякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб быў забіты.

29 Калі-ж споўнілі ўсё напісанае аб Ім, дык, зьняўшы з дзе́рава, палажылі ў магілу.

30 Але Бог ускрасіў яго із мёртвых.

31 I шмат дзён паказываўся тым, што прыйшлі разам з Ім із Галіле́і ў Ерузалім; яны — сьве́дкі Яго перад народам.

32 I мы вам абвяшчаем, што абяцаньне, дадзенае айцом, Бог споўніў нам, іхнім дзе́цям, падняўшы Ісуса,

33 як і ў другім Псальме напісана: Ты Сын Мой, Я сяньня Цябе́ спарадзіў (Пс. 2, 7).

34 А што ўскрасіў Яго із мёртвых, каб ніколі не абярнуўся ў тле́ньне, дык сказаў гэтак: Дам вам сьвятасьці Давідавыя напэўна (Ісая 55, 3).

35 Дзеля таго і ў іншым гаворыць: Не дасі Сьвятому Твайму ўгле́дзіць тле́ньне (Пс. 15, 10).

36 Бо-ж Давід, паслужыўшы роду свайму, з волі Божае супачыў і быў паложаны пры бацькох сваіх ды ўбачыў тле́ньне,

37 а Той, каго Бог ускрасіў, тле́ньня ня ўбачыў.

38 Дык няхай вам будзе ве́дама, мужы браты, што адпушчэньне грахоў праз Яго вам абвяшчаецца;

39 і ў-ва ўсім, у чым ня можаце апраўдацца ў законе Майсе́явым, кожын ве́руючы апраўдаецца ў Ім.

40 Глядзіце-ж, каб ня прыйшло на вас сказанае ў прарокаў:

41 Глядзіце, вы, пагарджаючыя, дзівуйцеся і шчэзьніце! Бо дзе́ла роблю ў дні вашыя, дзе́ла, якому вы не паве́рылі-б, калі-б кто расказаў вам (Аввак. 1, 5).

42 Калі-ж выходзілі із Жыдоўскае сынагогі, прасілі іх пагане, каб і ў другую суботу гаварылі словы гэтыя.

43 А як разыйшлася сынагога, многа Жыдоў і пабожных паве́рненых пайшлі за Паўлам і Варнавай; тыя-ж, размаўляючы з імі, заклікалі іх аставацца ў ласцы Божай.

44 У наступную-ж суботу блізу ўсё ме́ста зыйшлося слухаць слова Божае.

45 Дык Жыды, убачыўшы гэткі натоўп, напоўніліся зайздрасьцяй і пярэчылі таму, што гаварыў Паўла, кажучы насупраць ды зьняважаючы іх.

46 Паўла-ж і Варнава горда сказалі: Да вас нале́жала пе́рш прамовіць слова Божае; але, калі вы адкідаеце яго ды ня лічыце сябе́ годнымі жыцьця ве́чнага, дык мы зварачаемся вось да паганаў.

47 Бо так запаве́даў нам Госпад: Я паставіў цябе́ за сьве́тач для паганаў, каб быў ты дзеля спасе́ньня ажно па край зямлі (Ісая 49, 6).

48 Пагане-ж, пачуўшы, узрадаваліся і славілі слова Гасподняе, ды ўве́равалі ўсе́, якія былі празначаны да жыцьця ве́чнага.

49 I разнасілася слова Гасподняе на ўсе́й старане.

50 Жыды-ж падбухторылі пабожных ды паважаных жанок і пе́ршых у ме́сьце, паднялі перасьле́даваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із ме́жаў сваіх.

51 Яны-ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, пайшлі ў Іконію.

52 А вучні напоўніліся радасьцяй і Духам Сьвятым.

 

Разьдзе́л 14

1 Сталася-ж у Іконіі, увайшлі яны разам у сынагогу Жыдоўскую ды прамаўлялі гэтак, што ўве́равала вялікая грамада Жыдоў і Грэкаў.

2 Жыды-ж, што ня ве́равалі, падбурылі й варожа настро́ілі проці братоў душы паганаў.

3 Аднак, яны прабылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьве́дчыў слову міласьці свае́й і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды.

4 I падзялілася грамада мястовая: і адны былі з Жыдамі, другія-ж з Апосталамі.

5 Калі-ж пагане й Жыды з начальнікамі сваімі напалі на іх, каб зьняважыць ды пабіць каме́ньмі,

6 дык яны, ве́даючы, уцяклі ў ме́сты Лікаонскія Лістру й Дэрбу ды ў ваколіцу

7 і былі тамака й прапаве́дывалі Эвангельле.

8 У Лістры-ж не́йкі чалаве́к, не валадаючы нагамі, сядзе́ў, бо ад чэрава матчынага быў храмы́ й ніколі не хадзіў.

9 Ён слухаў, як прамаўляў Паўла. Той, паўзіраўшыся на яго і ба́чучы, што ма́е ве́ру дзеля спасе́ньня,

10 сказаў моцным голасам: Стань на ногі твае́ проста! I падскочыў ды хадзі́ў.

11 Народ-жа, бачучы, што зрабіў Паўла, падняў голас свой, мовячы па лікаонску: Богі ў чалаве́чай паста́ці зыйшлі да нас!

12 I называлі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмэсам, бо быў павадыром у слове.

13 А жрэц Зэўса, настаўленага перад ме́стам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі к варотам, хаце́ў разам з народам забіць іх.

14 Апосталы-ж Варнава й Паўла, пачуўшы, разьдзе́рлі вопраткі свае́ ды кінуліся ў народ, крычучы й гаворачы:

15 Мужы! што вы гэта робіце? Мы такія-ж людзі пакутныя, як і вы, абвяшчаем вам Эвангельле, каб адвярнуліся ад усіх гэтых марнотаў да Бога Жывога, Які стварыў не́ба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,

16 а ў мінулых родах дапусьціў, каб усе́ народы йшлі сваімі шляхамі,

17 ды не пакінуў сьве́дчыць аб Сабе́, робячы дабро, даючы нам з не́ба дажджы й по́ры у́раджайныя, ды напаўняючы е́жай і ўце́хай сэрцы нашыя!

18 I, прамаўляючы гэтае, ле́дзьве спынілі народ, каб не забівалі для іх.

19 З Антыохіі-ж і Іконіі прыйшлі Жыды і, падбурыўшы народ ды ўкаменаваўшы Паўлу, вывалаклі яго за ме́ста, думаючы, што ён паме́р.

20 Калі-ж абступілі яго вучні, ён устаў ды ўвайшоў да ме́ста і назаўтрае з Варнаваю выйшаў у Дэрбу.

21 Абвясьціўшы-ж Эвангельле гэнаму ме́сту ды прыдбаўшы многа вучняў, вярнуліся назад у Лістру й Іконію й Антыохію,

22 умацоўваючы душы вучняў, заклікаючы трываць у ве́ры, ды што праз шмат мукаў трэ’ нам увайсьці ў царства Божае.

23 Паназначаўшы-ж ім, ускладаючы рукі, старшых па царквох, ды памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога ўве́равалі.

24 I, прайшоўшы праз Пісідыю, прыйшлі ў Памфілію.

25 I, расказаўшы слова ў Пэрзе, пайшлі ў Атталію

26 ды стуль адплылі ў Антыохію, адкуль былі аддадзены ласцы Божай на дзе́ла, якое выпаўнілі.

27 Апынуўшыся там і склікаўшы царкву, абвясьцілі, што ўчыніў з імі Бог ды як расчыніў дзьве́ры ве́ры паганам.

28 I былі тамака немалы час з вучнямі.

 

Разьдзе́л 15

1 Некаторыя-ж, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: калі ня будзеце абрэзаны па звычаго Майсе́яваму, ня можаце спасьціся.

2 Калі-ж узьнялася немалая спорка й змаганьне з імі ў Паўлы й Варнавы, пастанавілі, каб Паўла й Варнава й некаторыя другія спасярод іх пайшлі з гэтай справай да Апосталаў і старшых у Ерузалім.

3 Вось жа яны, пасланыя царквой, праходзілі праз Фінікію ды Самарыю, апавядаючы аб навароце паганаў; і радасьць вялікую рабілі ўсім братом.

4 Прыйшоўшы-ж у Ерузалім, яны былі прыняты царквой і апосталамі ды старшымі і расказалі, што з імі ўчыніў Бог.

5 I паўсталі некаторыя із гэрэзіі Фарысэйскае, што ўве́равалі, кажучы, што трэба іх абрэзаць ды наказаць, каб трымаліся закону Майсе́явага.

6 I сабраліся Апосталы й старшыя разглядзе́ць гэту справу.

7 Як-жа ўзьнялося вялікае змаганьне, Пётр, устаўшы, сказаў: Мужы браты! вы ве́даеце, што ад даўных дзён Бог выбраў сярод нас, каб праз мае́ вусны чулі пагане слова Эвангельля ды ўве́равалі;

8 і знаўца сэрцаў, Бог, быў сьве́дкай ім, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам,

9 і не адрожніў нічога міжы намі й імі, ве́раю ачысьціўшы сэрцы іхнія.

10 Дык чаго-ж цяпе́р спакушаеце Бога, каб узлажыў на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ні айцы нашыя, ні мы?

11 Але мы ве́рым, што спасе́мся міласьцяй Госпада Ісуса Хрыста, гэтак сама, як і яны.

12 I змоўкла ўся грамада, і слухалі Варнаву й Паўлу, апавядаўшых, якія знакі й цуды зрабіў праз іх Бог сярод паганаў.

13 Калі-ж тыя змоўклі, адказаў Якаў, мовячы: Браты мужы! Паслухайце мяне́!

14 Сымон вытлумачыў, як Бог пе́рш глянуў на паганаў, каб узяць із іх народ іме́ньню Свайму,

15 і з гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:

16 Пасьля гэтага вярнуся і збудую палатку Давідаву, што звалілася, і руіны яе́ адбудую й папраўлю яе́:

17 каб Госпада шукала рэшта людзе́й ды ўсе́ народы, на якіх прызвана імя Мае́, — кажа Госпад, які робіць усё гэта.

18 Ад вякоў ве́дамы Богу ўсе́ дзелы Ягоныя.

19 Дык я лічу, што ня трэба абцяжаць навярнуўшыхся ад паганаў к Богу,

20 але напісаць ім, каб узьдзе́ржываліся ад гідотаў і́дальскіх і блуду, ад душанага і крыві;

21 бо Майсе́й ад даўных родаў ма́е па ме́стах абвяшчаючых яго ў сынагогах, чыта́ны кожную суботу.

22 Тады надумалі Апосталы і старшыя разам з усе́й царквой паслаць у Антыохію з Паўлам і Варнавай выбраных спасярод сябе́ людзе́й: Юду, называнага Варсавай, ды Сілу, мужоў перадавы́х сярод братоў,

23 напісаўшы праз рукі іх гэтак: Апосталы і старшыя і браты — братом із паганаў у Антыохіі і Сірыі і Кілікіі: радуйцеся!

24 Пачуўшы, што некаторыя, прыходзячы ад нас, устрывожылі вас словамі ды захісталі душамі вашымі, кажучы абрэзывацца і трымацца закону, чаго мы ім не даручалі,

25 надумалі мы, сабраўшыся аднадушна, паслаць да вас выбраных людзе́й разам з любымі нам Варнавай і Паўлам,

26 людзьмі, аддаўшымі душы свае́ за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.

27 Вось-жа паслалі мы Юду й Сілу, якія абве́сьцяць вам тое-ж і словамі.

28 Бо надумалася Духу Сьвятому і нам ніякага больш цяжару на вас не ўскладаць, апрача гэтага неабходнага:

29 узьдзе́ржывацца ад жэртваў ідалам, ад крыві й душанага, ды ад блуду; высьцерагаючыся гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя.

30 Пасланыя-ж прыйшлі ў Антыохію і, сабраўшы грамаду, аддалі пісьмо.

31 I, прачытаўшы, яны зрадзе́лі ад гэтага павучэньня.

32 Юда-ж і Сіла, якія й самі былі прарокамі, многімі словамі навучалі братоў ды ўмацоўвалі іх.

33 Прабыўшы там час, яны былі з мірам адасланы братамі да Апосталаў.

34 Але Сіле надумалася астацца тамака.

35 Паўла-ж і Варнава пажылі ў Антыохіі, навучаючы і абвяшчаючы разам з многімі другімі слова Гасподняе.

36 А цераз не́калькі дзён сказаў Паўла Варнаве: Ве́рнемся й даве́даемся братоў нашых па ўсіх място́х, дзе́ мы абвяшчалі слова Гасподняе: як яны маюцца?

37 Варнава-ж радзіў узяць з сабой Іоана, называнага Маркам.

38 Але Паўла думаў ня браць яго з сабою, бо ён адстаў ад іх ад Памфіліі ды не пайшоў з імі на дзе́ла.

39 Дык узьнялася сварка, ажно яны разлучыліся адзін з адным, і Варнава, узяўшы Марка адплыў на Кіпр.

40 Паўла-ж пайшоў, выбраўшы сабе́ Сілу, даручоны братамі міласьці Божай.

41 I праходзіў праз Сірыю й Кілікію, умацоўваючы цэрквы.

 

Разьдзе́л 16

1 I прыйшоў ён у Дэрбу й Лістру. I вось быў тамака адзін вучань, на ймя Цімахве́й, сын аднае́ жанчыны Жыдоўскае, ве́ручае, і ба́цькі Грэка.

2 Аб ім сьве́дчылі браты ў Лістры й Іконіі.

3 Паўла зажадаў, каб ён з ім пайшоў; і, узяўшы яго, абрэзаў дзе́ля Жыдоў, што былі ў тых ваколіцах: бо ўсе́ ве́далі бацьку ягонага, што быў Грэк.

4 Калі-ж праходзілі праз ме́сты, аддавалі ім перахоўваць уставы, пастаноўленыя Апосталамі й старшымі, што ў Ерузаліме.

5 I цэрквы крапчэлі ў ве́ры ды ўзрасталі што-дня лікам.

6 Прайшоўшы-ж праз Фрыгію й зямлю Галятыйскую, ня даў ім Дух Сьвяты абвяшчаць слова ў Азіі.

7 Прыйшоўшы ў Мізію, маніліся йсьці ў Віфінію; і не дазволіў ім Дух.

8 Дык, прайшоўшы праз Мізію, зыйшлі ў Троаду.

9 I паказалася Паўлу ўначы зьява: не́йкі муж, Македонец, стоючы, прасіў яго й мовіў: Прыходзь у Македонію й памажы нам.

10 Як жа пабачыў ён зьяву, ураз-жа памкнуліся мы йсьці ў Македонію, разуме́ючы, што паклікаў нас Госпад абвяшчаць ім Эвангельле.

11 Дык, вырушыўшы з Троады, мы борзда пайшлі ў Самафракію, а назаўтрае ў Нэапаль,

12 адтуль-жа ў Філіппы, што ёсьць пе́ршае ме́ста тае́ часьці Македоніі — калёнія. I былі мы ў гэтым ме́сьце не́калькі дзён.

13 А ў дзе́нь суботні выйшлі мы за ме́ста к рацэ, дзе́ звычайна адбывалася мале́ньне, і, пасе́ўшы, прамаўлялі да сабраных жанчын.

14 I слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з ме́ста Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яе́, каб зважала на прамову Паўлы.

15 Калі-ж ахрысьцілася яна й дом яе́, прасіла нас, мовячы: калі вы прызналі мяне́ ве́рнай Госпаду, дык увайдзе́це ў дом мой ды жыве́це. I прымусіла нас.

16 Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая ме́ла ве́шчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім.

17 Яна, ідучы за Паўлам і намі, закрычэла, мовячы: Людзі гэтыя — рабы Госпада Найвышэйшага; яны абвяшчаюць нам шлях да збаўле́ньня!

18 I рабіла яна гэта шмат дзён. Паўла-ж, узлаваўшыся, павярнуўся й сказаў духу: Прыказую табе́ імем Ісуса Хрыста: выйдзі з яе́! I выйшаў той-жа час.

19 Гаспадары-ж яе́, бачучы, што прапала надзе́я заробку іхняга, схапіўшы Паўлу й Сілу, павалаклі на плошчу да начальнікаў.

20 Прывёўшы-ж іх да ваяводаў, сказалі: Гэтыя людзі трывожаць ме́ста нашае, а яны — Жыды

21 і вучаць звычаяў, якіх нам, Рымлянам, ня сьле́д ні прыймаць, ні выпаўняць.

22 I паўстаў народ проці іх, і ваяводы, сарваўшы вопраткі з іх, загадалі біць іх кіямі.

23 Даўшы-ж ім шмат удараў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы сторажу вастрожнаму крэпка пілнаваць іх.

24 Ён, дастаўшы гэткі прыказ, кінуў іх у ўнутраную вязьніцу ды ногі ім паўшчамляў у калоду.

25 Каля паўночы Паўла й Сіла маліліся й пяялі гімны Богу, і вязьні чулі іх.

26 Зьнячэўку сталася вялікае трасе́ньне, ажно захісталіся падваліны вязьніцы; і ўраз расчыніліся ўсе́ дзьве́ры, і ўсім апалі путы.

27 I стораж вязьніцы, прачхнуўшыся ды бачучы расчы́неныя дзьве́ры вязьніцы, дастаўшы ме́ч, хаце́ў забіць сябе́, бо думаў, што вязьні паўцякалі.

28 I моцным голасам загаласіў Паўла, мовячы: Не рабі сабе́ нічога благога: бо ўсе́ мы тут!

29 Папрасіўшы сьвятла́, ён убе́г і, дрыжучы, прыпаў да Паўлы й Сілы

30 ды, выводзячы іх вонкі, сказаў: Гаспадары! Што трэ’ рабіці мне́, каб спасьціся?

31 Яны-ж адказалі: Ве́руй у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і ўве́сь дом твой.

32 I казалі слова Гасподняе яму і ўсім хатнім ягоным.

33 I ў тую-ж гадзіну ўначы, узяўшы іх, паабмываў ім раны й ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя безадкладна.

34 Завёўшы-ж іх у свой дом, паставіў ім пачастунак і це́шыўся разам з усе́нькім домам, што ўве́раваў у Бога.

35 Як-жа настаў дзе́нь, паслалі ва́яводы слуг ме́скіх, кажучы: Звольніце гэных людзе́й.

36 I стораж вязьніцы абвясьціў словы тыя Паўлу: Прыслалі ваяводы, каб звольніць вас. Дык вось, выходзьце і йдзе́це з мірам.

37 Паўла-ж сказаў да іх: Нас, грамадзян Рымскіх, бяз суду білі перад народам і кінулі ў вязьніцу, а цяпе́р цішком звальняюць нас? О, не́: няхай самі прыйдуць ды вывядуць нас.

38 Слугі ме́скія пераказалі словы гэтыя ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны Рымскія.

39 I, прыйшоўшы, перапрашалі іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць ме́ста.

40 Выйшаўшы-ж з вязьніцы, прыйшлі ў Лідзію. I, бачучы братоў, навучалі іх ды пайшлі стуль.

 

Разьдзе́л 17

1 Прайшоўшы-ж праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Фессалоніку, дзе была Жыдоўская сынагога.

2 I Паўла, паводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з імі із Пісаньня,

3 даводзячы й паказуючы, што Хрысту нале́жала цярпе́ць і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу.

4 I некаторыя з іх уве́равалі і далучыліся да Паўлы й Сілы: вялікая грамада веручых Грэкаў, дый жанок важне́йшых ня мала.

5 Няве́руючыя-ж Жыды, праз завісьць, назьбіраўшы нейкіх нягодных бадзяк ды ўчыніўшы таўпу, збунтавалі ме́ста. I, падыйшоўшы да дому Язонавага, шукалі іх, каб ве́сьці да народу.

6 Не знайшоўшы-ж іх, пацягнулі Язона й некаторых братоў да начальнікаў ме́ста, крычучы, што гэтыя сусьве́тныя бунтары прыйшлі і сюды,

7 а Язон іх прыняў. Усе-ж яны чыняць супраць уставаў ке́саравых, кажучы, што ёсьць другі цар: Ісус.

8 I, чуючы гэта, устрывожыўся народ і начальнікі ме́ста,

9 але, узяўшы забясьпе́чаньне ад Язона й другіх, звольнілі іх.

10 Браты-ж зараз уначы выправілі Паўлу й Сілу ў Вэрыю. Тыя-ж, прыйшоўшы, пайшлі ў школу Жыдоў.

11 Гэтыя-ж былі больш дабрадушныя, чым у Фессалоніцы: яны прынялі слова з усе́й ахвотай ды кожын дзе́нь разьбіралі Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.

12 Дый многа із іх уве́равалі, ды нямала й жанок Грэцкіх паважаных і мужоў.

13 Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы даве́даліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ.

14 Тады браты хутка выправілі Паўлу, быццам к мору йшоў, а Сіла й Цімахве́й тамака асталіся.

15 Тыя-ж, што праводзілі Паўлу, давялі яго да Афін і, узяўшы загад для Сілы й Цімахве́я, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.

16 Калі-ж Паўла чакаў на іх у Афінах, узбурыўся ў ім дух ягоны, гле́дзячы на ме́ста, апанаванае ідаламі.

17 Дык гутарыў у сынагозе з Жыдамі й пабожнымі, а такжа на торжышчы што-дня, з кім здарылася.

18 Некаторыя-ж з філёзофаў эпікурэйцаў ды стоікаў спрачаліся з ім: адны гаварылі: Што хоча сказаць баўбатун гэты? а другія: Здае́цца, прапаве́дуе чужых багоў, — бо абвяшчаў ім Ісуса і ўваскрасе́ньне Ягонае.

19 I, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можам ве́даць, што гэта за новую навуку ты прапаве́дуеш?

20 Бо не́шта чужое ўкладаеш нам у вушы; дык хочам ве́даці, што гэта ма́е быць?

21 Усе́-ж Афіняне й заходжыя чужынцы ні аб чым іншым ня рупіліся, як гаварыць ці слухаць навіны.

22 Паўла-ж, стануўшы пасярод Арэапагу, прамовіў: Мужы Афінскія, з усяго я бачу, што вы нібы асабліва набожныя.

23 Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Няве́дамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня ве́даючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.

24 Бог, які стварыў сусьве́т і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар не́ба й зямлі, не ў рукатворных храмах жыве́

25 і не ад рук чалаве́чых служэньне прыймае, быццам не́чага патрабуючы, а Сам дае́ ўсім жыцьцё й дыханьне й усё.

26 I зрабіў з аднае́ крыві ўве́сь род чалаве́чы, каб жыў на ўсе́нькім абліччы зямлі, вызначыўшы напе́рад часы й ме́жы жыльля іхняга,

27 каб шукалі Госпада, ці не нашчупаюць Яго ды ня знойдуць, хаця Ён і недалёка ад кожнага з нас:

28 бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны.

29 Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Божства падобна да золата ці серабра або камня, выразанага здольнасьцяй і выдумкай чалаве́чай.

30 Дык вось, Бог, глянуўшы на часы няве́даньня, прыказуе цяпе́р скрозь усім людзям пакаяцца:

31 бо вызначыў дзе́нь, у які маніцца справядліва судзіць сьве́т праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасе́ньне Яго із мёртвых.

32 Пачуўшы-ж аб уваскрасе́ньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалі: Паслухаем цябе́ аб гэтым другім разам!

33 I гэтак Паўла выйшаў спасярод іх.

34 Некаторыя-ж мужы, прыстаўшы да яго, уве́равалі; між імі й Дыаніс Арэапагіт, і жанчына на ймя Дамара, і іншыя з імі.

 

Разьдзе́л 18

1 Пасьля-ж гэтага, пакінуўшы Афіны, прыйшоў Паўла ў Карынт.

2 I, знайшоўшы не́йкага Жыда, на ймя Акілу, родам із Понту, які толькі што прыйшоў із Італіі, ды жонку ягоную Прыскіллу (— бо Клаўдзі загадаў усім Жыдом выбрацца з Рыму), прыйшоў да іх.

3 А дзеля таго, што быў аднаго рамясла, аставаўся ў іх ды працаваў; майстравалі-ж палаткі.

4 I кожную суботу гутарыў у сынагозе й пераконываў Жыдоў ды Грэкаў.

5 Калі-ж прыйшлі з Македоніі Сіла й Цімахве́й, Дух панукаў Паўлу сьве́дчыць Жыдом, пра Ісуса Хрыста.

6 А як яны працівіліся й зьневажалі яго, дык, абтросшы вопратку, сказаў да іх: Кроў вашая на галаву вам! Я-ж чысты. Ад сяньня йду к паганам.

7 I, выйшаўшы стуль, пайшоў у дом не́йкага багабойнага чалаве́ка, на ймя Юста, дом якога быў побач сынагогі.

8 А Крысп, начальнік сынагогі, уве́раваў у Госпада разам з усім домам сваім, дый многа Карыньцян, слухаючы, уве́равалі й ахрысьціліся.

9 Госпад жа сказаў Паўлу ў зьяве ўначы: Не палохайся, але прамаўляй ды не змаўкай:

10 бо Я з табою, і ніхто не адважыцца ўчыніць табе́ зло; бо багата ў Мяне́ народу ў ме́сьце гэтым.

11 І прабыў год і шэсьць ме́сяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.

12 У часе-ж старастоўства ў Ахе́і Гальліона Жыды аднадушна напалі на Паўлу й павялі яго ў суд,

13 кажучы, што ён вуча людзе́й шанаваць Бога не па закону.

14 Калі-ж Паўла хаце́ў расчыніць рот, сказаў Гальліон да Жыдоў: Жыды, я-б слушна выслухаў вас, калі-б была не́йкая крыўда, ці думка ліхая;

15 калі-ж спрэчка йдзе́ аб слова ды ймёны ды закон ваш, дык разглядайце самі, бо я судзьдзёй у гэтым быць не хачу.

16 I пагнаў іх із суду.

17 Усе́-ж Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судом, Гальліона-ж гэта зусім ня рупіла.

18 Паўла-ж, прабыўшы йшчэ даволі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сірыю (а з ім Прыскілла й Акіла), абстрыгшы ў Кенхрэях галаву: бо быў абяцаўшы.

19 I прыбыў у Эфэс і пакінуў іх тамака, а сам увайшоў у сынагогу ды гутарыў з Жыдамі.

20 Калі-ж прасілі яго астацца ў іх надаўжэй, ён не згадзіўся,

21 але разьвітаўся з імі, сказаўшы: Мне́ кане́шна трэба справіць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; калі-ж Бог захоча, вярнуся йзноў да вас. I вырушыў з Эфэсу.

22 I, прыбыўшы ў Кесарыю ды зайшоўшы (ў Ерузалім) і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыохію.

23 Пабыўшы-ж не́йкі час, выйшаў стуль ды праходзіў пачарзе́ зямлю Галятыйскую і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.

24 Прыйшоў-жа ў Эфэс не́йкі Жыд, на ймя Апальлёс, родам Александрыец, муж красамоўны й моцны ў Пісаньнях;

25 ён быў пастаўлены на шлях Гасподні і, палаючы духам, прамаўляў ды навучаў пра Госпада правільна, ве́даючы толькі хрышчэньне Іоанавае.

26 Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы-ж яго, Акіла й Прыскілла ўзялі яго й вылажылі яму тачне́й шлях Божы.

27 А як ён маніўся пайсьці ў Ахе́ю, браты, наважыўшыся, напісалі вучням, каб прынялі яго. I ён, апынуўшыся там, шмат дапамог тым, што былі ўве́раваўшы праз ласку:

28 бо ўсенародна крэпка пераконываў Жыдоў, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос.

 

Разьдзе́л 19

1 I сталася, як Апальлёс быў у Карыньце, што Паўла, прайшоўшы вышэйшыя краіны, зайшоў у Эфэс. Знайшоўшы-ж некаторых вучняў,

2 сказаў да іх: Ці, уве́раваўшы, прынялі вы Духа Сьвятога? Яны-ж сказалі яму: Але-ж мы й ня чулі, што існуе Сьвяты Дух.

3 I сказаў да іх: Дык у штож вы хрысьціліся? Яны-ж сказалі: У хрышчэньне Іоанавае.

4 Паўла-ж сказаў: Іоан хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня, кажучы народу, каб уве́равалі ў Таго, што йдзе́ за ім, знача ў Ісуса Хрыста.

5 Пачуўшы-ж, яны ахрысьціліся ў імя Госпада Ісуса.

6 I, як узлажыў Паўла рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і пачалі гаварыць языкамі ды прарочыць.

7 Было-ж усіх каля дванаццацёх мужоў.

8 Увайшоўшы-ж у сынагогу, адважна прамаўляў, вядучы ў працягу трох ме́сяцаў гутаркі й даводзячы аб царстве Божым.

9 А як некаторыя закамяне́лі й ня ве́рылі, зьневажаючы шлях (Гасподні) перад народам, дык, пакінуўшы іх, аддзяліў вучняў і кожын дзе́нь гутарыў у школе не́йкага Тырана.

10 Дзе́ялася-ж гэта два гады, і гэтак чулі слова Госпада Ісуса ўсе́ жыхары Азіі, Жыды і Грэкі.

11 І Бог немалыя цуды рабіў рукамі Паўлы,

12 так, што хусткі й паясы ад це́ла ягонага на хворых ускладалі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі із іх.

13 Дый некаторыя з вандроўных шаптуноў Жыдоўскіх пачалі над апанаванымі злым духам называць імя Госпада Ісуса, мовячы: Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Паўла.

14 Былі-ж не́йкія сямёра сыноў Ске́вы, архірэя Жыдоўскага, якія рабілі гэта.

15 I злы дух, адказваючы, сказаў: Ве́даю Ісуса, дый Паўлу ве́даю; а вы хто будзеце?

16 I чалаве́к, што ў ім быў злы дух, накінуўшыся на іх і перамогшы іх, ме́ў гэткую сілу над імі, што яны голыя й параненыя ўцяклі з гэнага дому.

17 Гэта сталася ве́дама Жыдом і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і страх напаў на іх на ўсіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.

18 Багата-ж із тых, што ўве́равалі, прыходзілі вызнаваючы й апавядаючы ўчынкі свае́;

19 і даволі з тых, што чынілі чары, папрыносіўшы кнігі свае́ папалілі іх перад усімі; і, палічыўшы цану іх, знайшлі пяцьдзесят тысячаў серабра.

20 З гэткай сілай расло й крапчэла слова Гасподняе.

21 Калі-ж гэта споўнілася, Паўла пастанавіў у духу йсьці ў Ерузалім, прайшоўшы праз Македонію і Ахе́ю, ды сказаў: Пабываўшы там, трэ’ мне́ й Рым пабачыць.

22 Паслаўшы-ж у Македонію двух прыслужнікаў сваіх, Цімахве́я й Эраста, сам астаўся часова ў Азіі.

23 Пад гэны-ж час узьнялася трывога немалая аб шлях (Гасподні):

24 бо не́хта, на ймя Зьмітра, што рабіў сярэбраныя храмы Артэміды й даваў раме́сьнікам немалы заработак,

25 сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў гэтага дзе́ла, сказаў: Мужы, вы ве́даеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт;

26 бачыце-ж і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але й блізу па ўсе́й Азіі гэны Паўла, пераканаўшы, багата народу адвярнуў, кажучы, што няма багоў рукатворных.

27 А гэта ня толькі пагражае ўпадкам нашаму рамяслу, але й тым, што храм вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, ды зьніштожыцца ве́ліч тае́, якую паважае ўся Азія і ўве́сь сьве́т.

28 Пачуўшы-ж і напоўніўшыся страхам, яны закрычэлі, мовячы: Вяліка Артэміда Эфэская!

29 I ўсё ме́ста напоўнілася ўзварушэньнем; і, захапіўшы з сабой Гайя й Арыстарха, Македонцаў, што вандравалі з Паўлам, кінуліся аднадушна ў тэатр.

30 Калі-ж Паўла хаце́ў выйсьці да народу, вучні не пазволілі яму.

31 Дый некаторыя із начальнікаў Азійскіх, што былі прыяцелямі яго, паслалі да яго прасіць, каб ня йшоў у тэатр.

32 Адны-ж крычэлі адно, другія другое: бо сход быў бязладны, і большасьць ня ве́дала, дзеля чаго сабраліся.

33 З таўпы-ж выпхнулі напе́рад Аляксандра, якога выпіхалі Жыды. Аляксандр жа, зрабіўшы знак рукою, хаце́ў апраўдацца перад народам.

34 Калі-ж даве́даліся, што ён Жыд, дык узьняўся крык у адзін голас, і крычэлі каля дзьвюх гадзін: Вяліка Артэміда Эфэская!

35 Усьцішыўшы-ж народ, пісар кажа: Мужы Эфэскія! Хтож ня ве́дае, што ме́ста Эфэс ёсьць вартаўнік храму вялікае багіні Артэміды й Дыапэта?

36 А як проці гэтага нічога сказаць не́льга, дык трэ’ вам супакоіцца й нічога неразважна не рабіць.

37 Вы-ж прывялі гэтых людзе́й, якія ані храму не абакралі, ані багіні вашае не зьневажалі.

38 Калі-ж Зьмітра й раме́сьнікі, што з ім, маюць скаргу на каго, дык судзяць судзьдзі, і старасты ёсьць: няхай адны адных пазываюць.

39 Калі-ж даходзіце не́чага іншага, дык будзе разьвязана на законным сходзе.

40 Мы-ж баімося, каб не абвінавацілі нас за сягоньняшнюю разруху, бо-ж няма ніякае прычыны, каб апраўдаць гэту зборку.

41 I, сказаўшы гэта, распусьціў сабраньне.

 

Разьдзе́л 20

1 Калі-ж сьціхла ўзварушэньне, Паўла, паклікаўшы вучняў ды разьвітаўшыся, пайшоў, кіруючыся ў Македонію.

2 Прайшоўшы-ж гэныя зе́млі ды многімі словамі навучыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю.

3 Прабыўшы-ж тры ме́сяцы, калі Жыды зрабілі на яго засаду, і ён маніўся вырушыць у Сірыю, прыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію.

4 Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд і Гай Дэрбянін і Цімахве́й, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім.

5 Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Троадзе.

6 Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзе́ прабылі се́м дзён.

7 У пе́ршы-ж дзе́нь тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хле́ба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, вёў з імі гутарку й зацягнуў яе́ ажно да паўночы.

8 Было-ж даволі сьве́тачаў у сьвятліцы, дзе́ мы сабраліся.

9 Дзяцюк-жа не́йкі, на ймя Яўціх, сядзючы на акне́, крэпка заснуў; як Паўла прамаўляў доўга, пахіснуўшыся ў сьне́, зваліўся ён з трэцяга паве́рху ўніз і быў падняты няжывы.

10 Паўла-ж, зыйшоўшы ўніз, прыпаў да яго і, абняўшы, сказаў: Не палохайцеся, бо душа ягоная ў ім.

11 I, падняўшыся наве́рх ды разламаўшы хле́б і пае́ўшы, гутарыў даволі ажне да сьвітаньня дый пайшоў.

12 А дзяцюка прывялі жывога і ўце́шыліся нямала.

13 Мы-ж пайшлі напе́рад да карабля і паплылі ў Асс, манючыся забраць стуль Паўлу: бо гэтак ён нам загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.

14 Калі-ж ён зыйшоўся з намі ў Асьсе, дык, забраўшы яго, прыбылі мы ў Мітыле́ну.

15 I, адплыўшы стуль, мы на другі дзе́нь затрымаліся проці Хіоса, а назаўтрае прысталі к Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыбылі ў Міле́т;

16 бо Паўла надумаў плыці міма Эфэсу, каб ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся быць, калі магчыма, ў дзе́нь Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.

17 З Міле́ту-ж паслаўшы ў Эфэс, ён пакліка́ў да сябе́ старшых царквы

18 і, як яны апынуліся перад ім, сказаў ім: Вы ве́даеце, як я, ад пе́ршага дня прыходу майго ў Азію, уве́сь час быў з вамі,

19 служачы Богу з усе́й пакорнасьцяй і многімі сьлязьмі й спакушэньнямі, што прыходзілі на мяне́ ад подступаў Жыдоўскіх,

20 ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох,

21 сьве́дчучы й Жыдом і Грэкам аб пакаяньні перад Богам ды аб ве́ры ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.

22 I вось цяпе́р, зьвязаны Духам, іду я ў Ерузалім, ня ве́даючы, што тамака сустрэне мяне́,

23 адно толькі Дух Сьвяты сьве́дчыць па ме́стах, кажучы, што ждуць мяне́ путы й мукі.

24 Ды я нічога ня дбаю й не даражу маім жыцьцём, абы толькі ў радасьці закончыць шлях мой і служэньне, што ўзяў ад Госпада Ісуса, сьве́дчучы аб Эвангельлі міласьці Божае.

25 I цяпе́р вось ве́даю, што ня ўгле́дзіце больш аблічча майго вы ўсе́, сярод каго я хадзіў, абвяшчаючы царства Божае.

26 Дык сьве́дчу вам у сягоньняшні дзе́нь, што я чысты ад крыві ўсіх:

27 бо ня ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.

28 Пілнуйце-ж самі сябе́ й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывёй Сваёй.

29 Я-ж ве́даю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі́ лютыя, якія не пашкадуюць стада,

30 дый спасярод вас самых паўстануць людзі, што гаварыцімуць наадварот, каб пацягнуць вучняў за сабою.

31 Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзе́нь і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас.

32 I цяпе́р я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі.

33 Ні серабра, ні золата, ні вопратак я ні ад кога не жадаў:

34 вы-ж самі ве́даеце, што патрэбы мае́ і тых, што былі са мною, здавалялі вось гэтыя рукі.

35 У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьліве́й даваць, чым браць.

36 I, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы кале́ні свае́, маліўся з імі з усімі.

37 Тады ўзьняўся вялікі плач усіх, і, кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,

38 сумуючы найбольш дзеля слова, якое сказаў, што ўжо больш ня ўгле́дзяць аблічча ягонага. I праводзілі яго да карабля.

 

Разьдзе́л 21

1 Калі-ж давялося нам, расстаўшыся з імі, адплыці, дык, ідучы нацянькі, прыплылі мы к Косу, назаўтрае-ж к Родосу і адтуль к Патары

2 і, знайшоўшы карабель, які йшоў у Фінікію, узыйшлі на яго і паплылі.

3 Калі-ж паказаўся Кіпр, мы пакінулі яго зьле́ва й паплылі ў Сірыю ды прысталі ў Тыры, бо там караблю трэ’ было скінуць груз.

4 І, знайшоўшы вучняў, прабылі тамака се́м дзён; тыя-ж праз Духа гаварылі Паўлу, каб ня йшоў у Ерузалім.

5 Як-жа давялося нам пражыць гэныя дні, мы, выйшаўшы, пайшлі ў дарогу, і ўсе́ праводзілі нас з жонамі й дзяцьмі ажно за ме́ста. На беразе-ж, укле́нчыўшы, памаліліся.

6 I, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабе́ль, а яны вярнуліся дамоў.

7 Мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прысталі к Птолемаідзе і, прывітаўшы братоў, асталіся ў іх на адзін дзе́нь.

8 Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго.

9 У яго-ж былі чатыры дочкі — дзяўчаты, якія прарочылі.

10 Як-жа былі мы многа дзён, прыйшоў з Юдэі прарок не́йкі, на ймя Агаў,

11 і, увайшоўшы да нас ды ўзяўшы пояс Паўлы, зьвязаў сабе́ рукі й ногі і сказаў: Гэтак кажа Дух Сьвяты: чалаве́ка, чый гэты пояс, так зьвяжуць Жыды ў Ерузаліме і аддадуць у рукі паганаў.

12 Калі-ж мы пачулі гэтае, дык і мы і тамтэйшыя прасілі, каб ён ня йшоў у Ерузалім.

13 Паўла-ж адказаў: Што вы робіце, плачучы й разрываючы мне́ сэрца? Я-ж ня толькі гатоў вязьнем стацца, але й паме́рці ў Ерузаліме за ймя Госпада Ісуса.

14 Ня здолеўшы намовіць яго, мы супакоіліся ды сказалі: Хай станецца воля Гасподня!

15 Па гэных днёх, прыгатаваўшыся, вырушылі мы ў Ерузалім.

16 Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да не́йкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць.

17 Як-жа прыйшлі мы ў Ерузалім, браты прыязна прынялі нас.

18 Наступнага-ж дня прыйшоў Паўла разам з намі да Якава; прыйшлі й усе старшыя.

19 I, прывітаўшы іх, падробна апавядаў, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.

20 Яны-ж, выслухаўшы, пахвалілі Бога і сказалі яму: Бачыш, браце, колькі ёсьць тысячаў Жыдоў, якія ўве́равалі, і ўсе́ яны шчырыя слугі закону.

21 Але дачуліся аб табе́, што навучаеш адступніцтва ад Майсе́я ўсіх Жыдоў, што жывуць між паганамі, кажучы, каб не абрэзывалі дзяце́й і ня трымаліся звычаяў.

22 Дык што-ж гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо дачуюцца, што ты прыйшоў.

23 Вось-жа зрабі, што табе́ кажам: ёсьць у нас чатыры мужы, што маюць зарок на сабе́.

24 Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі ды вазьмі на сябе́ кошты за іх, каб паабстрыгалі галовы, і ўсе́ даве́даюцца, што тое, што даве́даліся аб табе́, ёсьць пустое, а ты ў парадку й сам пілнуеш закону.

25 Што-ж да ўве́раваўшых паганаў, дык мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага ня трымаліся, а толькі высьцерагаліся жэртваў ідалам, крыві й душанага, ды блуду.

26 Тады Паўла, узяўшы мужоў гэных ды назаўтрае ачысьціўшыся з імі, увайшоў у храм, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, як за кожнага з іх прыне́сена будзе ахвяра.

27 Як-жа ме́ліся скончыцца се́м дзён, Жыды, што былі із Азіі, убачыўшы яго ў храме, падбурылі ўве́сь народ і ўзлажылі на яго рукі,

28 крычучы: Мужы Ізраільскія, памажэце! Вось чалаве́к, які ўсіх усюды навучае проці народу й проці закону й проці ме́сца гэтага; ды яшчэ й Грэкаў увёў у храм ды апаганіў гэтае ме́сца сьвятое

29 (бо перад гэтым яны бачылі з ім у горадзе Трахіма Эфэсца дый падумалі, што Паўла ўвёў яго ў храм).

30 Уве́сь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. I, схапіўшы Паўлу, павалаклі яго вон із храму, ды ўраз дзьве́ры былі зачынены.

31 Калі-ж хаце́лі забіць яго, да вайсковага тысячніка дайшла ве́стка, што збунтаваўся ўве́сь Ерузалім;

32 дык ён, узяўшы ўраз-жа жаўне́раў ды сотнікаў, пабе́г на іх. Яны-ж, убачыўшы тысячніка й жаўне́раў, перасталі біць Паўлу.

33 Тады, падыйшоўшы, тысячнік схапіў яго й загадаў зьвязаць двума ланцугамі ды пытаўся, хто ён і што зрабіў?

34 У таўпе́-ж крычэлі кожын не́шта другое. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум не́шта пэўнае даве́дацца, загадаў вясьці яго ў замак.

35 Калі-ж апынуўся ля ўсходаў, жаўне́рам прышлося на руках не́сьці яго дзеля натоўпу народнага,

36 бо вялікая грамада народу йшла сьле́дам, крычучы: Сьме́рць яму!

37 Перад уваходам у замак Паўла кажа тысячніку: Ці магу не́шта сказаць табе́? Той жа сказаў: Ты ўме́еш пагрэцку?

38 Дык ці ня ты той Эгіпцянін, што перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы душ разбойнікаў?

39 Паўла-ж сказаў: Я Жыд із Тарсу, грамадзянін слаўнага ме́ста Кілікійскага. Прашуж цябе́, дазволь мне́ прамовіць да народу.

40 Калі-ж той дазволіў, Паўла, стануўшы на ўсходах, да́ў знак народу рукою. Як-жа сталася вялікая ціша, прамовіў у Жыдоўскай мове, кажучы:

 

Разьдзе́л 22

1 Мужы браты й бацькі! Выслухайце цяпе́р маё перад вамі апраўданьне.

2 Пачуўшы, што гавора да іх у Жыдоўскай мове, яшчэ бале́й усьцішыліся. Ён жа казаў:

3 Я-ж сам Жыд, урадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, узгадаваны ў ме́сьце гэтым ля ног Гамаліэля, рупліва навучаны закону айцоўскага, шчыры слуга Бога, як вы ўсе́ сягоньня.

4 Шлях гэты я перасьле́даваў ажно да сьме́рці, вяжучы й аддаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын;

5 і пасьве́дчыць аба мне́ архірэй ды ўсе́ старшыя: бо ад іх узяў я пісьмы да братоў і пайшоў у Дамаск, каб і быўшых там прывясьці зьвязаных у Ерузалім дзеля пакараньня.

6 I сталася мне́, як ішоў і падыходзіў к Дамаску, каля паўдня зьнячэўку агарнула мяне́ вялікае сьвятло з не́ба.

7 I паваліўся я на зямлю і пачуў голас, які гаварыў да мяне́: Саўл, Саўл, чаму перасьле́дуеш Мяне́?

8 Я адказаў: Хто ты, Госпадзе? Ён жа сказаў да мяне́: Я Ісус Назарэй, Якога ты перасьле́дуеш.

9 Тыя-ж, што былі са мною, угле́дзіўшы сьвятло, перапалохаліся; але голасу, што гаварыў да мяне́, ня чулі.

10 I я сказаў: Што мне́ рабіць, Госпадзе? Госпад жа сказаў да мяне́: Устань і йдзі ў Дамаск, і там будзе табе́ сказана ўсё, што назначана табе́ зрабіць.

11 А як ад зьяньня сьвятла гэтага я ня відзеў, дык прыйшоў у Дамаск, ве́дзены за руку быўшымі са мною.

12 Не́йкі-ж Ананія, чалаве́к пабожны паводле закону, за якога сьве́дчылі ўсе́ тамтэйшыя Жыды,

13 прыйшоўшы да мяне́ і стануўшы, сказаў мне́: Браце Саўле! Будзь ізноў відзючым! I я ў тую-ж гадзіну пабачыў яго.

14 Ён жа сказаў: Бог айцоў нашых выбраў цябе́, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага ды пачуў голас з вуснаў Ягоных,

15 бо будзеш ты сьве́дкай Яму перад усімі людзьмі аб тым, што бачыў ды чуў.

16 Дык чаго-ж вагаешся цяпе́р? Устань, ахрысьціся й змый грахі твае́, прызваўшы імя Гасподняе.

17 I здарылася мне́, як вярнуўся ў Ерузалім ды маліўся ў храме, апынуўся я ў захапле́ньні

18 і бачыў Яго, мовячы да мяне́: Сьпяшайся ды йдзі хутчэй із Ерузаліму, бо ня прымуць сьве́дчаньня твайго аба Мне́.

19 Я-ж сказаў: Госпадзе, яны ве́даюць, што гэта я кідаў у вастрог ды біў па сынагогах ве́руючых у Цябе́,

20 а як пралілася кроў Сьцяпана, сьве́дкі Твайго, дык я і стаяў тамака, і пахваляў забойства яго, ды сьцярог вопраткі тых, што яго забівалі.

21 I сказаў да мяне́: Ідзі, бо далёка пашлю цябе́ да паганаў.

22 Да гэтага слова яго слухалі ды паднялі голас свой, кажучы: Зьнішчы із зямлі такога! Бо ня жыць яму!

23 А як яны крычэлі й кідалі вопраткі ды пыл падкідалі ў паве́тра,

24 тысячнік загадаў вясьці яго ў замак, сказаўшы бічаваць яго, каб даве́дацца, дзеля якое прычыны гэтак крычэлі проці яго.

25 Калі-ж расьцягнулі яго рэмнямі, сказаў Паўла да стаяўшага сотніка: Ці-ж можна вам бічаваць Рымскага грамадзяніна, да таго-ж бяз суду?

26 Сотнік, пачуўшы, пайшоў ды паве́даміў тысячніка, кажучы: Глядзі, што ты хочаш зрабіць? Бо-ж гэты чалаве́к — Рымскі грамадзянін.

27 I прыйшоў тысячнік ды кажа яму: Скажы мне́, ці ты Рымскі? Ён жа сказаў: Але́.

28 Тысячнік адказаў: Я набыў гэтае грамадзянства за вялікія грошы. Паўла-ж сказаў: А я й урадзіўся.

29 Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што ме́ліся выпытываць у яго. А тысячнік, даве́даўшыся, што ён Рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.

30 Назаўтрае-ж, хочучы даве́дацца напэўна, за што абвінавачываюць яго Жыды, зьняў з яго кайданы й загадаў прыйсьці архірэям ды ўсяму сынэдрыону іх і, вывеўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.

 

Разьдзе́л 23

1 Паўла-ж, паўзіраўшыся на сынэдрыон, сказаў: Мужы браты! У-ва ўсім добрым сумле́ньні жыў я перад Богам ажно да сягоньняшняга дня.

2 Архірэй-жа Ананія загадаў тым, што стаялі перад ім, каб білі яго ў вусны.

3 Тады Паўла сказаў да яго: Бог будзе біць цябе́, падбе́леная сьцяна! Бо ты сядзіш, каб судзіць мяне́ паводле закону, і незаконна кажаш мяне́ біці.

4 А тыя, што стаялі перад ім, сказалі: Архірэя Божага зьневажаеш?

5 Паўла-ж азваўся: Ня ве́даў я, браты, што ён архірэй. Бо-ж напісана: На павадыра народу твайго не кажы блага (Вых. 22, 28).

6 I, ве́даючы, што адна часьціна ёсьць Саддуке́і, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я — Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзе́ю й ускрасе́ньне мёртвых судзяць мяне́!

7 Калі-ж ён гэтае сказаў, узьнялася спрэчка паміж Фарысэямі й Саддуке́ямі, і разьдзялілася грамада.

8 Бо Саддуке́і кажуць, што няма ўваскрасе́ньня, ані Ангела й духа; Фарысэі-ж прызнаюць абодвух.

9 Узьняўся вялікі крык. I, паўстаўшы, кніжнікі Фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: Нічога благога не знаходзім мы ў чалаве́ку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці Ангел, не змагаймася з Богам.

10 Калі-ж спрэчка ўзгаралася, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўне́рам зыйсьці ўзяць яго спасярод іх ды вясьці ў замак.

11 У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьве́дчыў аба Мне́ ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьве́дчыць і ў Рыме.

12 А як настаў дзе́нь, некаторыя Жыды, зрабіўшы змову, далі зарок, кажучы, што ня будуць е́сьці ані піці, пакуль не заб’юць Паўлу.

13 Было-ж іх больш за сорак, што далі гэткі зарок.

14 Яны, прыйшоўшы да архірэяў і старшых, сказалі: Мы пад прысягай заракліся е́сьці што-колечы, пакуль не заб’е́м Паўлу.

15 Вы-ж цяпе́р павядомце тысячніка з сынэдрыонам, каб заўтра вывеў яго да вас, быццам хочаце пільне́й разглядзе́ць справу ягоную; а мы, пе́рш, чым ён падойдзе, гатовы забіць яго.

16 Пачуўшы-ж пра гэту засаду, сын сястры Паўлавае прыйшоў і, увайшоўшы ў замак, паведаміў Паўлу.

17 Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае не́шта сказаць яму.

18 Дык той, узяўшы яго, завёў да тысячніка і сказаў: Вязень Паўла, паклікаўшы мяне́, прасіў завясьці да цябе́ гэтага дзяцюка, які мае не́шта сказаці табе́.

19 Тысячнік, узяўшы яго за руку й адыйшоўшыся набок, запытаўся: Што маеш сказаць мне́?

20 I сказаў: Жыды пастанавілі прасіць цябе́, каб заўтра вывеў Паўлу да сынэдрыону, быццам манючыся падрабне́й распытацца аб ім.

21 Ты-ж не патурай ім: бо на яго засе́лі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня е́сьці й ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы ве́сткі ад цябе́.

22 Дык тысячнік пусьціў дзяцюка, загадаўшы: Нікому не кажы, што мяне аб гэтым паведаміў.

23 I, паклікаўшы не́йкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьве́сьце жаўне́раў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў се́мдзесят ды стральцоў дзьве́сьце — на трэцюю гадзіну ночы.

24 Прыгатуйце й жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўлу, адвясьці жывога да старасты Фэлікса.

25 Дый напісаў пісьмо гэткага зьме́сту:

26 Клаўдзі Лізі вяльможнаму старасьце Фэліксу: радуйся!

27 Чалаве́ка гэтага, якога Жыды схапілі й маніліся забіць, я, выступіўшы з войскам, адабраў, даве́даўшыся, што ён Рымскі грамадзянін.

28 Хочучы-ж ве́даць прычыну, за што вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыо́н іхні

29 і знайшоў, што яго вінавацяць за супярэчнасьці ў законе іхнім, ды што няма ў ім ніякае віны, вартае сьме́рці ці кайданоў.

30 Калі-ж паведамілі мяне́ пра змову проці чалаве́ка гэтага, што ме́ла стацца ад Жыдоў, я ўраз паслаў яго да цябе́, загадаўшы й абвінавачываючым яго гаварыць проці яго перад табою. Бывай здароў.

31 Дык жаўне́ры, як ім было загадана, узялі Паўлу й павялі ўначы ў Антыпатрыду;

32 назаўтрае-ж, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў замак.

33 Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, паставілі перад ім і Паўлу.

34 Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый даве́даўшыся, што із Кілікіі,

35 сказаў: Я выслухаю цябе́, як зьявяцца абвініцелі твае́. I загадаў пілнаваць яго ў прэторыі Ірадавай.

 

Разьдзе́л 24

1 А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Ананія з старшымі ды не́йкім рытарам Тэртуллам і выступілі перад старастай проці Паўлы.

2 Пакліканы-ж, пачаў вінаваціць яго Тэртулл, гаворачы:

3 Дазнаючы праз цябе́ вялікага супакою ды шчасьця, што сталася народу гэтаму тваім адумам, заўсёды й усюды прыймаем мы (гэта), вяльможны Фэліксе, з усе́ю ўдзячнасьцяй.

4 Але, каб табе́ шмат не дакучаць, прашу цябе́ каротка выслухаць нас паводле ласкавасьці твае́й.

5 Бо, знайшоўшы, што чалаве́к гэты ёсьць зараза, будзіцель бунту сярод Жыдоў на ўсе́нькім сьве́це ды павадыр гэрэзіі Назарэйскае,

6 які й храм адважыўся зьнява́жыць, — мы ўзялі яго й хаце́лі судзіць паводле нашых законаў.

7 Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук,

8 загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябе́. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, даве́дацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.

9 Пацьвярдзілі-ж і Жыды, кажучы, што гэта так.

10 Паўла-ж, як стараста даў яму знак гаварыць, адказаў: Ве́даючы цябе́ многа год, як судзьдзю гэтага народу, я тым ахватне́й буду бараніці справу маю.

11 Ты можаш даве́дацца, што ня больш, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ерузалім.

12 І ані ў храме не знайшлі мяне́ хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,

13 дый ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне́.

14 Але табе́ прызнаюся ў тым, што на шляху, які яны гэрэзіяй называюць, я служу гэтак Богу айцоў, ве́ручы ўсяму, што згодна з законамі ды што напісана ў Прарокаў,

15 маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасе́ньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго й самі яны чакаюць.

16 Дзеля гэтага й сам я крэпка стараюся ме́ць заўсёды чыстае сумле́ньне перад Богам і перад людзьмі.

17 Цераз многа год прыйшоў я чыніць дораньне народу майму ды ахвяры,

18 і на гэтым знайшлі мяне́ ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем;

19 вось ім трэба было прыйсьці да цябе́ й вінаваціць мяне́, калі-б не́шта проці мяне́ ме́лі.

20 Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне́ які грэх, як я стаяў перад сынэдрыонам,

21 апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мяне́ за ўваскрасе́ньне мёртвых.

22 Пачуўшы гэтае, Фэлікс адлажыў справу іхнюю, падрабне́й разьве́даўшы аб шляху гэтым ды сказаўшы: Як прыйдзе тысячнік Лізі, разгле́джу справу вашу.

23 I загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу ды даваць яму волю й не забараняць нікому з ягоных служыць яму й прыхадзіць да яго.

24 Праз колькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю свае́ю, што была Жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб ве́ры ў Хрыста.

25 А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзе́, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпе́р годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябе́.

26 Да таго-ж ён спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго; дык, часта заклікаючы яго, гутарыў з ім.

27 А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.

 

Разьдзе́л 25

1 Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.

2 I архірэй і выдатне́йшыя із Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы

3 і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, — зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.

4 Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць.

5 Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць не́шта на чалаве́ку гэтым, няхай яго вінавацяць.

6 Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, се́ўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу.

7 Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць.

8 Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўскага, ані проці царквы, ані проці ке́сара.

9 Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе́ за гэта?

10 Паўла-ж сказаў: Я стаю перад ке́саравым судом, дзе́ і трэ’ мне́ судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра ве́даеш.

11 Калі паступаю несправядліва і ўчыніў не́шта, вартае сьме́рці, дык не адмаўляюся паме́рці; але, калі нічога таго няма, у чым мяне́ яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мяне́. Паклікаюся на ке́сара.

12 Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на ке́сара, да ке́сара й пойдзеш.

13 Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.

14 Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць не́йкі чалаве́к, пакінены Фэліксам у путах,

15 на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.

16 Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалаве́ка на сьме́рць пе́рш, чым вінавачаны ме́ціме перад абліччам абвініцеляў і займе́ць ме́сца дзеля апраўданьня ад абвіне́ньня.

17 Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае се́ў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалаве́ка.

18 Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прыне́сьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся;

19 а ме́лі яны з ім не́йкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб не́йкім паме́ршым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жыве́.

20 Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта?

21 Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Ке́сара.

22 Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хаце́ў бы й я сам выслухаць чалаве́ка. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.

23 Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважне́йшымі мужамі ме́ста, па загаду Фэставаму быў прыве́дзены Паўла.

24 I кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе́ прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне́ і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьле́д яму больш жыць.

25 Але я не знайшоў, каб ён учыніў не́шта вартае сьме́рці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго.

26 Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябе́, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, ме́ці што напісаць.

27 Бо неразумным здае́цца мне́, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.

 

Разьдзе́л 26

1 Агрыппа-ж прамовіў да Паўлы: Дазваляецца табе́ гаварыці аб сабе́. Тады Паўла, выцягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца:

2 Цару Агрыппа, я лічу сябе́ шчасьлівым, прыступаючы сягоньня перад Табою да абароны ад усяго, у чым вінавацяць мяне Жыды,

3 бо ты найле́пш ве́даеш усе́ звычаі Жыдоўскія ды спрэчкі. Дык прашу цябе́ выслухаць мяне́ вялікадушна.

4 Усе́нькае жыцьцё маё ад малых год, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерузаліме, ве́даюць усе́ Жыды,

5 знаючы мяне́ здаўна (калі-б захаце́лі сьве́дчыць), што я, як Фарысэй, жыў паводле найдасканальшае навукі ве́ры нашае.

6 I вось цяпе́р я стаю, як падсудны, за надзе́ю на абяцаньне, данае айцом нашым ад Бога,

7 асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзе́нь бязупынна. За гэту надзе́ю й абвінавачываюць мяне́ Жыды, о цар Агрыппа!

8 Што? Вам здае́цца непадобным да ве́ры, што Бог ускрашае ўме́ршых?

9 Дый мне́ яно здавалася, што я павінен шмат зрабіць супраць іме́ньня Ісуса Назарэя,

10 і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой.

11 I па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў зьневажа́ць; і, цераз ме́ру разьярыўшыся проці іх, перасьле́даваў іх навет і па чужых ме́стах.

12 Ды з гэтым ідучы ў Дамаск, маючы ўладу й даручэньне ад архірэяў,

13 я ў палудзень, о цар, убачыў на дарозе сьвятло з не́ба, ярчэйшае за зьяньне сонца, якое асьвяціла мяне́ й тых, што йшлі са мной.

14 I, як усе́ мы паваліліся на зямлю, я пачуў голас, які прамовіў да мяне́, гаворачы па-жыдоўску: Саўл, Саўл, чаму перасьле́дуеш мяне́? Цяжка табе́ пе́рці проці ражна.

15 Я-ж сказаў: Хто Ты, Госпадзе? Ён жа сказаў: Я Ісус, якога ты парасьле́дуеш;

16 але падыйміся й стань на ногі твае́, бо Я дзеля таго зьявіўся табе́, каб зрабіць цябе́ слугой ды сьве́дкай таго, што ты бачыў і што адкрыю табе́,

17 бяручы цябе́ з народу й ад паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе́,

18 каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад це́мры да сьвятла́ й ад улады шатана да Бога, ды праз ве́ру ў Мяне́ атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзе́л сярод пасьвячоных.

19 Дзеля гэтага, цару Агрыппа, я не супрацівіўся зьяве нябе́снай,

20 але абвяшчаў сьпярша́ жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсе́нькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня.

21 За гэта Жыды, схапіўшы мяне́ ў храме, памыкаліся забіць мяне́.

22 Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьве́дчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як што́ гаварылі Прарокі й Майсе́й, што мае стацца:

23 што Хрыстос мусіць быць замучаны і, Пе́ршы з уваскрасе́ньня ўме́ршых, мае абвясьціць сьвятло народу й паганам.

24 Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шале́еш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябе́ да шалу.

25 А той кажа: Не шале́ю, вяльможны Фэсьце, а кажу словы праўды й мудрасьці;

26 бо ве́дае гэта цар, перад якім і гавару сьме́ла, бо ве́даю, што нішто з гэтага перад ім не ўтаілася: не ў закуцьці-ж яно дзе́ялася.

27 Ці ве́рыш ты Прарокам, цару Агрыппа? Ве́даю, што ве́рыш.

28 Агрыппа-ж сказаў да Паўлы: Ты чуць-што не ўгаварыў мяне́ стацца Хрысьціянінам!

29 Паўла-ж сказаў: Маліў бы я Бога, каб хутка, ці ня хутка, ня толькі ты, але й усе, што слухаюць мяне́ сягоньня, сталіся такімі, як і я, па-за гэтымі путамі.

30 I, як сказаў ён гэтае, устаў цар і стараста й Вэрніка, дый тыя, што з імі сядзе́лі,

31 і, адыйшоўшыся ў бок, гутарылі паміж сабою, кажучы: што чалаве́к гэты ня робіць нічога, вартага сьме́рці або путаў.

32 Агрыппа сказаў Фэсту: Можна-б было звольніць гэтага чалаве́ка, калі-б не паклікаўся на Ке́сара.

 

Разьдзе́л 27

1 Як жа прысудзілі нам плыці ў Італію, дык Паўлу й некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку, на ймя Юлію, з роты Аўгуста.

2 Узыйшоўшы на Адраміцкі карабе́ль, манючыся плысьці ля ме́сцаў Азійскіх, вырушылі мы, маючы з сабой Арыстарха, Македонца із Фессалонікі.

3 На другі дзе́нь прысталі к Сідону; Юлі-ж, які абходзіўся з Паўлам палюдзку, дазволіў яму пайсьці да прыяцеляў і скарыстацца руплівасьцяй іх.

4 I, вырушыўшы стуль, прыплылі мы к Кіпру, бо вятры́ былі праціўныя.

5 Пераплыўшы-ж мора насупраць Кілікіі й Памфіліі, прыйшлі мы ў Міры Лікійскія,

6 і тутака сотнік знайшоў Александрыйскі карабе́ль, які плыў у Італію, ды пасадзіў нас на яго.

7 Плывучы-ж памалу шмат дзён ды ле́дзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо ве́цер быў проці нас, даплылі мы да Крыту, проці Сальмону,

8 і, ле́дзьве прабраўшыся ля яго, прыйшлі да нейкае мясцовасьці, называнае Харошыя Затокі, адкуль недале́ка ме́ста Лязія.

9 Калі-ж мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо няпэўнае, бо ўжо і пост мінуў, радзіў ім Паўла,

10 кажучы: Мужы! Я бачу, што плаваньне ма́е быць нешчасьлівае ды з чысьленымі ўтратамі ня толькі для тавару й карабля, але й для душ нашых.

11 Але сотнік больш ве́рыў ко́рніку й гаспадару карабля, чым таму, што гаварыў Паўла.

12 А як затока ня была выгодная дзеля зімаваньня, дык большасьць і радзіла адплысьці адтуль: мо’ можна было-б перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга й паўночназаходняга ве́тру.

13 I, калі паве́яў паўдзённы ве́цер, яны, падумаўшы, што дасяглі жаданага, рушылі й паплылі поўз Крыту.

14 Але неўзабаве наляце́ў на іх бурны ве́цер, называны Эўроклідон.

15 Калі падхапіла карабе́ль, і ён ня мог працівіцца ве́тру, дык мы здаліся, і нас панясло.

16 Наляце́ўшы-ж на не́йкі астравок, называны Кляўдай, мы ле́дзьве здолелі ўдзяржаць човен;

17 падняўшы-ж яго, пачалі ратавацца, абвязываючы карабе́ль; а баючыся, каб ня се́сьці на мялізну, спусьцілі парус ды гэтак насіліся.

18 Як жа бура крэпка кідала нас, назаўтрае выкінулі тавары,

19 а на трэці дзе́нь мы сваімі рукамі павыкідалі карабе́льны струмант.

20 Калі-ж шмат дзён не паказывалася ані сонца, ані зоркі, а бура крэпка налягала, дык урэшце прапала ўсе́нька надзе́я, каб нам спасьціся.

21 А як мы доўга былі няе́ўшы, дык Паўла, стануўшы сярод іх, сказаў: Мужы, трэба было паслухацца мяне́ і ня плысьці ад Крыту ды ўсьцерагчыся гэтага няшчасьця й утраты.

22 Цяпе́р-жа раджу вам: бадрыцеся; не загіне ніводная душа із вас, апрача карабля.

23 Бо стануў прада мною ў гэту ноч Ангел Бога, Якому прынале́жу й служу,

24 ды сказаў: Ня бойся, Паўла! Ты мусіш стануць перад ке́сарам, і вось Бог дараваў табе́ ўсіх, што плывуць з Табою.

25 Дык будзьце добрае мысьлі, мужы; бо ве́ру Богу, што станецца так, як мне́ было сказана:

26 мы мусім быць выкінены на не́йкі востраў.

27 Як жа настала чатырнаццатая ноч, што мы насіліся па Адрыятыцкім моры, каля поўначы пазналі матросы, што падыходзім да не́йкае зямлі.

28 I, паме́раўшы, знайшлі дваццаць сажнёў. Крыху-ж адплыўшы ды йзноў паме́раўшы, знайшлі пятнаццаць сажнёў.

29 Баючыся, каб не папасьці на скалістае ме́сца, скінулі з карна́ чатыры якары й чакалі дня.

30 Калі-ж матросы памкнуліся ўцячы з карабля ды спускалі ў мора човен, паказуючы, быццам маняцца скінуць якары з носу,

31 Паўла сказаў сотніку й жаўне́рам: Калі яны не астануцца на караблі, дык вы ня можаце спасьціся.

32 Тады жаўне́ры паабсякалі вяроўкі ад чаўна й далі яму ўпасьці.

33 Перад сьвітаньнем Паўла намаўляў усіх прыняць е́жу, кажучы: Сягоньня чатырнаццаты дзе́нь, як вы, ждучы, астаецёся ня е́ўшы, нічога ня прыймаючы.

34 Дык заклікаю вас прыняць е́жу: бо гэта будзе дзеля вашага спасе́ньня. Бо нікому з вас волас з галавы не спадзе́.

35 Сказаўшы гэта і ўзяўшы хле́б, ён пахваліў Бога перад усімі дый пачаў, разламаўшы, е́сьці.

36 I ўсе́ набраліся духу дый самі прынялі е́жу.

37 Было-ж усіх нас на караблі дзьве́сьце се́мдзесят шэсьць душ.

38 Насыціўшыся-ж е́жай, аблягчылі карабе́ль, выкідаючы пшаніцу ў мора.

39 Як жа настаў дзе́нь, яны не пазнавалі зямлі; дагле́дзілі-ж не́йкую затоку, ме́ўшую ўзьбярэжжа, да якога й урадзілі, калі здолеюць, прыстаць з караблём.

40 I, падняўшы якары, пайшлі морам; і, адвязаўшы стырно́ ды наставіўшы малы парус па ве́тру, кіраваліся да ўзьбярэжжа.

41 Папаўшы-ж на касу́, пасадзілі карабе́ль на мялізну: і нос, завязшы, аставаўся нярухомы, а карно́ разьбівалася сілаю хваляў.

42 У жаўне́раў жа была нарада, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўце́к.

43 Але сотнік, хочучы ўратаваць Паўлу, супрацівіўся іхняй пастанове ды загадаў уме́ючым плаваць кінуцца й пе́ршымі выйсьці на зямлю,

44 рэшце-ж каму на дошках, каму на чым з карабля. I гэтак сталася, што ўсе́ выратаваліся на зямлю.

 

Разьдзе́л 28

1 Тады, выратаваўшыся, даве́даліся, што востраў называецца Мэліта.

2 Варвары-ж паказалі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.

3 Калі-ж Паўла, набраўшы бе́рамя хворасту, клаў на агонь, ад жару выйшла яхідна й павісла на руцэ ў яго.

4 Варвары, угле́дзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалаве́к гэты — душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не дае́.

5 Але ён, абтросшы гада ў агонь, не дазнаў нічога благога.

6 Яны-ж чакалі, што ён пачне́ пухнуць, ці ўраз упадзе́ няжывы. Паждаўшы-ж доўга і бачучы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думкі й казалі, што ён Бог.

7 Навакол-жа таго ме́сца былі землі першака́ вострава на ймя Публія, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна ўгашчаў.

8 I сталася, што бацька Публія ляжаў хворы на гарачку й жывот. Паўла, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, узлажыў на яго рукі й аздаравіў яго.

9 Калі-ж гэта сталася, і другія хворыя на востраве прыходзілі і былі аздароўлены.

10 Дык выяўлялі нам вялікую пашану, а, як мы адплывалі, надавалі, што трэба было.

11 Цераз тры ме́сяцы вырушылі мы на Александрыйскім караблі, пад назовам Дыаскуры, што зімаваў на востраве,

12 і, прыплыўшы ў Сіракузы, прабылі тры дні.

13 Вырушыўшы стуль, прыплылі мы ў Рэгію; і, як цераз дзе́нь узьняўся паўдзённы ве́цер, дык на другі дзе́нь прыйшлі ў Путэолі,

14 дзе́ знайшлі братоў і былі запрошаны імі пабыць се́м дзён; ды гэтак прыйшлі ў Рым.

15 I стуль браты, пачуўшы аб нас, павыходзілі нам насустрэчу да Аппіявае плошчы й Трох Гасьцініц. Пабачыўшы іх, Паўла, падзякаваўшы Богу, акрыяў.

16 Калі-ж мы ўвайшлі ў Рым, сотнік здаў вязьняў ваяводзе; Паўле-ж дазволілі жыць у сябе́ з жаўне́рам, што яго пілнаваў.

17 I сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мяне́, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.

18 Яны, распытаўшы мяне́, хаце́лі мяне́ звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне́ ня было.

19 Калі-ж Жыды супрацівіліся, дык я быў прымушаны паклікацца на Ке́сара, але не затым, каб ме́ўся ў чым вінаваціць мой народ.

20 Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне́ ў путы гэтыя.

21 Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табе́ не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табе́ нічога благога.

22 Ды хочам пачуць ад цябе́, як ты мысьліш; бо аб гэрэзіі гэтай ве́дама нам, што ўсюды працівяцца е́й.

23 I, назначыўшы яму дзе́нь, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. I ад ранку да ве́чара выкладаў ім, сьве́дчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсе́явага і Прарокаў.

24 I адны былі перакананы словамі ягонымі, другія-ж ня ве́рылі.

25 I, не згаджаючыся міжы сабою, пайшлі, калі Паўла сказаў адно слова: Добра сказаў да айцоў нашых Дух Сьвяты праз Прарока Ісаю, мовячы:

26 Ідзі да народу гэтага і скажы: Слыхам пачуеце, ды не зразуме́еце; і, відзячы, глядзе́ць будзеце, ды ня ўбачыце;

27 бо загрубе́ла сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы свае́ заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая, 6, 9—10).

28 Няхай-жа будзе вам ве́дама, што паганам паслана спасе́ньне Божае, яны-ж і пачуюць.

29 I, як ён гэта сказаў, Жыды выйшлі, крэпка спрачаючыся між сабою.

30 Паўла-ж цэлыя два гады жыў у нанятай ім гасподзе і прымаў усіх, што прыходзілі да яго,

31 абвяшчаючы царства Божае ды з усе́й адвагай без перашкоды навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста.

 

 

Саборнае пасланьне сьвятога Апостала Якуба

 

 

Разьдзел 1

1 Якуб, раб Бога і Госпада Ісуса Хрыста, - дванаццацём родам, што расьцярушаны, - ра́давацца!

2 З вялікаю радасьцяй прымайце (гзта), браты маі, калі папада́еце ў розныя спакушэньні,

3 ве́даючы, што выпрабаваньне вашае ве́ры вытварае цярплівасьць;

4 цярплівасьць жа няхай мае закончанае дзе́ла, каб вы былі закончанымі й поўнымі, бяз ніякае нястачы.

5 Калі-ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, які дае́ ўсім проста і без дакораў, - і будзе яму дадзена.

6 Але няхай просіць з ве́раю, ані́ не сумляваючыся, бо той, хто сумляваецца, падобны да марское хвалі, якую ве́цер уздыймае й разьбівае.

7 Дык няхай ня думае гэткі чалаве́к, што не́шта дастане ад Госпада.

8 Двудушны чалаве́к няцьвёрды на ўсіх сваіх шляхох.

9 Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваей высокасьцяй,

10 а багаты сваім паніжэньнем, бо праміне́, як цьве́т на траве́.

11 Бо ўзыйшло сонца са сьпе́кай і высушыла траву, і цьве́т яе́ апаў, і хараство аблічча яе́ счэзла; гэтак і багаты на шляхох сваіх завяне.

12 Шчасьлівы чалаве́к, які выдзе́ржывае спакусу, бо, як выпрабаваны, ён дастане вянок жыцьця, што абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.

13 У часе спакушэньня ніхто хай ня кажа: Бог мяне́ спакушае; бо Бог не спакушаецца злом, і сам нікога не спакушае.

14 А кожны спакушаецца, захоплены й прываблены ўласным пажаданьнем;

15 а пасьля пажаданьне, зачаўшы, спараджае грэх, а зроблены грэх спараджае сьме́рць.

16 Не баламуцьцеся, браты маі ўмілаваныя:

17 кожнае добрае даньнё і кожны дасканалы дар зыходзе з вышыні, ад Айца сьве́тласьцяў, у Якога няма адме́ны ані зьме́ннасьці.

18 Захаце́ўшы, спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам тварэньняў Яго.

19 Дык вось, браты маі́ ўмілаваныя, усякі чалаве́к няхай будзе хуткі паслухаць, павольны гаварыць, няскоры гне́вацца́,

20 бо гне́ў чалаве́ка ня творыць праўды Божае.

21 Дзеля гэтага, адклаўшы ўсякі бруд і астачу злосьці, у пакоры прыме́це насаджа́нае слова, што душы вашыя збавіць можа.

22 Будзьце-ж выпаўніцелямі слова, а не слухача́мі толькі, ашуківаючымі самых сябе́.

23 Бо хто слухае слова і не выпаўняе, той падобны да чалаве́ка, які разглядае прыраджонае аблічча свае́ ў люстры:

24 ён паглядзе́ў на сябе́ і адыйшоўся, ды ўраз жа забыўся, які ён.

25 Але хто ўглыбляецца ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім, той, стаючыся не слухачом забываючымся, але выпаўніцелем дзе́ла, шчасьлівы будзе ў дзе́яльнасьці.

26 Калі хто сярод вас думае, што ён багабойны, ды не закелза́е языка свайго, але ашуківае сэрца свае́, у таго багабойнасьць пустая.

27 Чыстая і беззаганная багабойнасьць перад Богам Айцом - у тым, каб даглядаць сірот і ўдоваў у горы іх і дзяржацца неапага́неным ад сьвету.

 

Разьдзел 2

1 Браты маі! Не на аблічча ўзіраючыся, ме́йце ве́ру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста́ услаўленага.

2 Бо калі на сабраньне вашае ўво́йдзе чалаве́к з залатым пярсьцёнкам, у багатай вопратцы, дый увойдзе і бе́дны ў мізэрнай вопратцы,

3 і вы паўзіраецеся на адзе́тага ў багатую вопратку і скажаце яму: табе́ добра се́сьці тут, а бе́днаму скажаце: ты стань там, ці сядай тут, ля падножжа майго, -

4 дык ці-ж не перасуджваеце вы ў сабе́ і ня робіцеся судзьдзямі з нягоднымі думкамі?

5 Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бе́дных сьве́ту гэтага выбраў Бог быць багатымі ве́раю і ўзяць у спадчыну Царства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?

6 А вы пагардзілі бе́дным. Ці-ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці-ж не яны цягаюць вас па судох?

7 Ці-ж не яны зьняслаўляюць добрае імя вашае, якім вы называецеся?

8 Калі вы выпаўняеце царскі закон паводле пісаньня: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе́, добра робіце;

9 але калі на аблічча ўзіраецеся, дык робіце грэх і праступнікамі аказваецеся перад законам.

10 Бо хто выпаўняе ўве́сь закон, ды саграшыць у не́чым адным, той робіцца вінаватым у-ва ўсім.

11 Бо Той, хто сказаў: не чужалож! сказаў такжа: не забі, дык калі ты не чужаложыш, але забеш, то ты таксама праступнік закону.

12 Гэтак гаварэ́це і гэтак рабе́це, як тыя, што маюць быць суджаны па закону свабоды.

13 Бо ня ма́е суд ласкі для таго, хто не зрабіў ласкі; ласка па-над суд вывышша́ецца.

14 Што за карысьць, браты маі, калі хто кажа, што ён ма́е ве́ру, ды ўчынкаў ня ма́е? Ці можа гэтая ве́ра збавіць яго?

15 Калі брат ці сястра неадзе́тыя і ня маюць стравы штодзе́ннае,

16 і не́хта з вас скажа ім: ідзе́це ў супакоі, грэйцеся і карміцеся, але ня дасьць ім патрэбнага для це́ла: што за карысьць?

17 Гэтак і ве́ра, калі ня ма́е ўчынкаў, сама па сабе́ мёртвая.

18 Але хто-не́будзь скажа: ты маеш ве́ру, а я ма́ю ўчынкі: пакажы мне́ ве́ру тваю з учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе́ маю́ ве́ру.

19 Ты ве́рыш, што Бог адзін: добра робіш; і злыя духі ве́раць і дрыжаць.

20 Але ці хочаш ве́даць, чалаве́ча нікчэмны, што ве́ра бяз учынкаў мёртвая?

21 Ці-ж ня ўчынкамі апраўдаўся Аўраам, бацька наш, узьвёўшы на ахвярнік Ізаака, сына свайго?

22 Ці бачыш, што ве́ра дапамагала ўчынкам яго, і ўчынкамі ве́ра завяршылася?

23 I выпаўнілася Пісаньне, якое кажа: Паве́рыў Аўраам Богу, і залічана яму за праведнасьць, і - другам Божым быў ён названы.

24 Ці бачыце, што чалаве́к апраўдываецца ўчынкамі, а ня ве́раю толькі?

25 Гэтак сама й Рааб блудніца ці ня ўчынкамі апраўдалася, прыняўшы пасланцоў і адправіўшы іх другой дарогай?

26 Бо, як це́ла бяз духа мёртвае, гэтак і ве́ра мёртвая бяз учынкаў.

 

Разьдзел 3

1 Браты маі! Ня многія рабе́цеся вучыцялямі, ве́даючы, што мы большы дастанем прысуд,

2 бо ўсе́ мы шмат грашы́м. Хто не грашы́ць словам, той - дасканалы чалаве́к, які дуж закелза́ць і ўсё це́ла.

3 Вось мы ўкладаем зяле́зы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім це́лам іх;

4 вось і караблі ун якія вялікія, што іх ве́тры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;

5 гэтак і язык - невялікі чле́н, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;

6 і язык - агонь, сьве́т няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы чле́намі нашымі, што апаганівае ўсё це́ла і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад гее́нны,

7 бо ўсякая прырода зьве́раў і птушак, га́даў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалаве́чаю,

8 а ўгамаваць языка ніхто з людзе́й ня можа: гэта - нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.

9 Ім славім Бога і Айца - і ім праклінаем людзе́й, што створаны на ўзор Бога;

10 з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўле́ньне і праклён. Не павінна быць гэтага, маі браты.

11 Ці цячэ з аднаго жарала́ крыніцы салодкае і горкае?

12 Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.

13 Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзе́ле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.

14 Але, калі ў вашым сэрцы вы ма́еце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвале́цеся і не брашыце на праўду:

15 гэта ня ёсьць мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, але зямйая, душэўная, дэмані́чная,

16 бо гдзе́ завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе́ благія ўчынкі.

17 Але мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

18 Плод жа праўды ў міры се́ецца тымі, што мір робяць.

 

Разьдзел 4

1 Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў чле́нах вашых ваююць?

2 Жадаеце й ня ма́еце; забіваеце й завідуеце, - ды ня можаце дасягнуць; сварыцёся і ваюеце, ды ня маеце, бо ня просіце. -

3 Просіце і не дастаецё, бо просіце блага, каб ужыць на раскошы вашыя.

4 Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня ве́даеце, што дружба са сьве́там ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьве́ту, той робіцца ворагам Богу.

5 Ці вы думаеце, што надарма́ кажа Пісаньне: да завісьці любіць дух, што жыве́ ў нас?

6 і тым большую дае́ ласку, дык і сказана: Бог гордымі брыдзіцца, а пакорным ласку дае́ (Прыпов. 3, 34).

7 Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся дяблу, і ўцячэ ад вас.

8 Бліжэй падыйдзе́це да Бога, і прыблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя;

9 скрушайцеся, плачце й галасіце: някай сьме́х ваш абе́рнецца ў плач, і радасьць - у гора.

10 Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.

11 Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджа́е брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не́ выпаўніцель закону, але судзьдзя.

12 Адзін законадаўца можа збавіць і загубіць; а хто ты, што судзіш другога?

13 А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое ме́ста і пражыве́м там адзін год, і будзем таргаваць і зарабляць, -

14 вы, якія ня ве́даеце, што будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Па́ра, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.

15 Заме́ст таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й будзем жывыя, дык зробім тое ці другое, -

16 вы вось праз пыху сваю пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.

17 Дык вось, хто ве́дае, як рабіць дабро, ды ня робіць, грэх таму.

 

Разьдзел 5

1 А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасе́це над злыбедамі вашымі, што йдуць на вас!

2 Багацьце вашае згніло, і вопраткі вашыя зье́дзены мольлю.

3 Золата вашае й серабро вашае пайржаве́ла, і іржа іх сьве́дчыць супраць вас і зье́сьць це́ла вашае, як агонь: вы сабралі сабе́ скарб на апошнія дні.

4 Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі́ вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.

5 Вы ме́лі раскошу й асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзе́нь, калі вас заколюць.

6 Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся вам.

7 Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпадавага. Глядзе́це: зямляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі і дзеля яго це́рпіць доўга, пакуль дастане дождж раньні і позны.

8 Цярпіце доўга і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.

9 Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.

10 За прыклад мук ліхіх і доўгацярплівасьці - вазьме́це, браты маі, прарокаў, што іме́ньнем Госпадавым прамаўлялі.

11 Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпе́лі. Вы чулі пра стойкасьць Іова і бачылі кане́ц яго ад Госпада, бо Госпад ве́льмі міласэрны й спагадлівы.

12 Дык перш за ўсё, браты маі, не прысягайцеся ані не́бам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас »але́, але́», і »не́, не́», каб вам не папасьці пад суд.

13 Цяжка не́хта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясе́ла каму? няхай псальмы сьпявае.

14 Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго але́ем у імя Госпадавае, -

15 і малітва ве́ры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі зрабіў, будуць зьняты з яго.

16 Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і мале́цеся адзін за аднаго, каб паздараве́ць; многа можа натужная малітва справядлівага!

17 Ільля быў чалаве́к, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць ме́сяцаў.

18 I ізноў памаліўся: і не́ба дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой (3 Цар. 17, 18).

19 Браты, калі-б хто з вас ухіліўся ад праўды, і не́хта яго навярнуў-бы,

20 дык няхай гэны ве́дае, што, вярнуўшы грэшніка з блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьме́рці і многа пакрые грахоў.

 

 

Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Пётры

 

 

Разьдзел 1

1 Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, выбраным захаджэнцам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Каппадокіі, Азіі й Вітыніі,

2 згодна з прадве́даньнем Бога Айца, праз асьвячэньне ад Духа, дзеля паслухмянасьці й акрапле́ньня крывёю Ісуса Хрыста: няхай памножыцца вам ласка і мір!

3 Багаслаўлены Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які праз вялікую ласку Сваю адрадзіў нас ускрасе́ньнем Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзе́і,

4 дзеля спадчыны нятле́ннае, бяз сказы, што не завяне й захавана на нябёсах для вас,

5 сілаю Божаю праз ве́ру аховываных дзеля выбаўле́ньня, што гатова адкрыцца ў астатні час!

6 З гэтага це́шцеся, крыху цяпер (калі трэба) ад розных спакусаў патужыўшы,

7 каб выпрабаваная ве́ра вашая, шмат каштаўне́йшая за гібнучае, хоць і агнём прабаванае золата, аказалася на хвалу і чэсьць і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,

8 Якога, ня бачыўшы, любіце і, хоць ня гле́дзячы на яго, але ве́ручы ў Яго, радуецеся радасьцю нявымоўнаю і найслаўне́йшаю,

9 дасягаючы нарэшце ве́раю вашаю збаўле́ньня душ.

10 Гэтага то збаўле́ньня шукалі й дапытываліся прарокі, якія прадвяшчалі вызначаную вам ласку,

11 даходзячы, на калі і ў які час паказваў у іх Дух Хрыстовы, прадвяшчаючы мукі Хрыстовыя і славу за імі.

12 Ім было адкрыта, што ня ім, а нам служыла абве́шчанае вам сягоньня тымі, якія нясьлі вам добрую ве́сьць праз Духа Сьвятога, пасланага з нябёсаў, у што навет Ангелы жадаюць пранікнуць.

13 Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага, чувайце й да канца спадзявайцеся на ласку, што прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.

14 Як послухмяныя дзе́ці, ня кіруйцеся ране́йшымі вашымі пажаданьнямі ў няве́даньні вашым;

15 але, па прыкладу паклікаўшага вас сьвятога, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсіх учынках.

16 Бо напісана: будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты (Ляв. 19, 2).

17 I калі называеце Айцом Таго, Хто судзіць кожнага паводле дзе́ла яго, ня ўзіраючыся на аблічча ягонае, дык са страхам праводзьце час бытаваньня вашага,

18 ве́даючы, што не трухле́ючым серабром ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцьця, данага вам ад айцоў,

19 але многацэннаю крывёю Хрыста, як чыстага агняці бяз сказы,

20 празначанага яшчэ да стварэньня сьве́ту, але зьявіўшагася ў апошнія часы дзеля вас,

21 паве́рыўшых праз Яго ў Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб была ве́ра ваша й надзе́я на Бога.

22 Паслухмянасьцяй праўдзе праз Духа ачысьціўшы душы вашыя дзеля некрывадушнае любві братняе, заўсёды любе́це адзін аднаго ад чыстага сэрца,

23 як адроджаныя ня з тле́ючага насе́ньня, але з нятле́ннага, праз слова Бога Жывога і прабываючага даве́ку.

24 Бо ўсякае це́ла, як трава, і ўсякая слава чалаве́чая, як цьве́т на траве́: засохла трава, і цьве́т яе́ апаў;

25 але слова Госпадавае трывае даве́ку (Ісая 40, б-8). А гэта й ёсьць тое слова, якое вам абве́шчана.

 

Разьдзел 2

1 Дык, адклаўшы ўсякую злосьць і ўсякі подступ ды крывадушнасьць і завісьць і ўсякую абмову,

2 як нованаро́джаныя дзе́ткі, палюбе́це чыстае слоўнае малако, каб ад яго ўзрасьці вам на збаўле́ньне;

3 бо вы паспробавалі, што Госпад добры.

4 Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкіненага людзьмі, але выбранага Богам, дарагога,

5 і самі як жывыя каме́ньні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвяшчэнства сьвятое, каб прынасіць духоўныя ахвяры, любыя Богу праз Ісуса Хрыста.

6 Бо сказана ў пісаньні: вось Я кладу ў Сыоне камень вуглавы выбраны, дарагі, і хто ве́рыць у Яго, не асароміцца (Ісая 28, 16).

7 Дык вось, Ён для вас, ве́руючых, цэннасьць, а для няве́руючых - камень, які адкінулі будаўнічыя, ды які стаўся галавой вугла (Пс. 117, 22), камень спаткне́ньня і камень спакусы,

8 аб які яны спатыкаюцца, не пакараючыся слову, на што й пакінены.

9 Але вы - выбраны род, царскае сьвяшчэнства, народ сьвяты, людзі адабраныя, каб абвяшчаць цноты Паклікаўшага вас з це́мры ў цудоўнае сьвятло Яго;

10 не́калі не́-народ, а цяпер народ Божы; не́калі немілава́ныя, а цяпер памілаваныя.

11 Умілаваныя! прашу вас, як прышлых і падарожнікаў, ухіляйцеся ад цяле́сных пажаданьняў, што супраць душы ваююць,

12 і вядзе́це добрае жыцьцё між паганамі, каб яны за тое, за што словамі зьняважа́юць вас, як злачынцаў, угледзіўшы добрыя ўчынкі вашыя, славілі Бога ў дзе́нь адве́дзінаў.

13 Дык будзьце пакорныя ўсякай уладзе людзкой дзеля Госпада: ці то цару, як зьве́рхняй уладзе,

14 ці то начальнікам, як ад яго пасыланым дзеля караньня злачынцаў і дзеля заахвочаньня робячых дабро, -

15 бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, затыкалі вусны нявуцтву неразумных людзе́й, -

16 як вольныя, ды не як маючыя волю дзеля прыкрыцьця зла, але як Божыя слугі.

17 Усіх паважайце, брацтва любе́це, Бога бойцеся, цара шануйце.

18 Слугі, з усе́нькім страхам пакарайцеся валадаром, ня толькі добрым і лагодным, але і срогім.

19 Бо люба Богу тое, калі хто, думаючы аб Богу, пераносе гора, це́рпячы несправядліва.

20 Бо што за пахвала, калі вы це́рпіце ды бюць вас за грахі? Але, калі робячы дабро і ў муках це́рпіце, дык гэта Богу люба,

21 бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпе́ў за вас, пакінуўшы вам прыклад, каб вы йшлі па сьлядох ягоных:

22 Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было подступу ў вуснах Яго (Ісая 53, 9);

23 Ён, зьневажа́ны, не зьневажа́ў узае́мна; це́рпячы мукі, не пагражаў, а перадаў Таму, Хто судзіць справядліва.

24 Ён грахі нашыя сам узьнёс у це́ле Сваім на дрэва, каб мы, вызваліўшыся ад грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Яго аздаро́ўлены.

25 Бо вы былі, як авечкі блукаючыяся, але вярнуліся сягоньня да пастыра й валадара душ вашых (Ісая 53, 4-6).

 

Разьдзел 3

1 Таксама й вы, жо́ны, пакарайцеся сваім мужом, каб тыя з іх, што не пакараюцца слову, жыцьцём жон сваіх бяз слова былі здабываны,

2 бачучы вашае чыстае, багабойнае жыцьцё.

3 Няхай будзе аздобаю вашаю ня вонкавае заплятаньне валасоў, не залатыя ўборы, ці вопраткі стройнасьць,

4 але ўкрыты чалаве́к сэрца ў нятле́ннасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа цэнна прад Богам.

5 Гэтак жа аздаблялі сябе́ і сьвятыя жанчыны, што спадзяваліся на Бога, пакараючыся сваім мужом.

6 Гэтак і Сара пакаралася Аўрааму, называючы яго гаспадаром. Вы - дзе́ці яе́, калі робіце дабро і не баіцёся ніякага страху.

7 Таксама й вы, мужы, разумна жыве́це з імі, аддаючы ім, як найслабе́йшай судзіне жаночай, чэсьць, бо і вы сунасьле́днікі ласкі жыцьця, каб ня было вам перашкоды ў малітвах вашых.

8 Нарэшце, будзьце ўсе́ аднадумнымі, спачуваючымі, браталюбнымі, міласэрнымі, ве́тлівымі.

9 Не аддавайце злом за зло, ці зьнявагай за зьнявагу, а наадварот: багаслаўляйце, ве́даючы, што вы на тое пакліканы, каб унасьле́даваць багаслаўле́ньне.

10 Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай устрымлівае язык свой ад зла і вусны свае, каб крывадушна не гаварылі.

11 Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру й імкніся да яго.

12 Бо вочы Госпада на праведных, і вушы Яго на малітвы іх, але аблічча Госпада супраць робячых зло.

13 І хто зробіць вам зло, калі вы будзеце пераймальнікамі добрага?

14 Але, калі-б вы й пацярпе́лі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху іх ня бойцеся і ня трывожцеся.

15 Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто трэбуе ў вас слова аб вашай надзе́і, лагодна й са страхам.

16 Ме́йце добрае сумле́ньне, каб у тым, за́ што абмаўляюць вас, як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто га́ніць вашае добрае жыцьцё ў Хрысьце́.

17 Бо калі хоча воля Божая, ле́пей пацярпе́ць за добрыя ўчынкі, чымся за благія.

18 Бо і Хрыстос, каб прывясьці́ нас да Бога, раз пацярпе́ў за грахі нашыя, Праведнік за няправедных, забіты це́лам, але ажыўшы духам,

19 у Якім Ён і тым духам, што ў вязьніцы, зышоўшы, абвяшчаў,

20 ім, якія не́калі не пакарыліся чакаўшаму іх Божаму доўгацярпе́ньню за дзён Ноя, у час будаваньня карабля, у якім нямногія, гэта знача восем душ, выратаваліся ад вады.

21 Гэтак і нас сягоньня спасае на ўзор гэтага Хрышчэньне (не абмыцьцё це́ла ад бруду, але абяцаньне Богу добрага сумле́ньня) праз ускрасе́ньне Ісуса Хрыста,

22 Які, узыйшоўшы на не́ба, знаходаіцца праваруч Бога, і Якому пакарыліся Ангелы і ўлады і сілы.

 

Разьдзел 4

1 Дык вось, калі Хрыстос мучыўся за нас це́лам, то і вы ўзбройцеся тэй-жа думкай, бо той, хто мучыцца це́лам, перастае грашыць,

2 каб рэшту часу ў це́ле жыць ужо не паводле чалаве́чага пажаданьня, але паводле Божае волі.

3 Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п'янстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньні ідалам;

4 затым то яны й дзівяцца, што не бяжыцё разам з імі на той жа разьліў распусты, і абмаўляюць вас.

5 Яны здадуць справу Таму, Хто ма́е хутка судзіць жывых і паме́ршых.

6 Бо на тое-ж і для мёртвых была абве́шчана добрая ве́сьць, каб яны, засуджаныя па-чалаве́чаму це́лам, жылі па-Божаму духам.

7 Дый усяму блізкі кане́ц. Дык будзьце мудрымі і чувайце ў малітвах.

8 Найбольш за ўсё ме́йце шчырую любоў адзін да аднаго; бо любоў пакрьюае множства грахоў.

9 Будзьце гасьціннымі адны да адных без нараканьняў.

10 Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя будаўнічыя рознароднае ласкі Божае.

11 Ці гаворыць хто з вас, - гавары, як словы Божыя; ці служыць хто, - служы па сіле, якую дае́ Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і сіла на ве́кі вякоў. Амін.

12 Умілаваныя! Ня цурайцеся агнявое спакусы, дзеля выпрабаваньня вам пасыланае, хоць-бы дзіўнае здарылася вам.

13 Але, калі прымаеце ўчасьце ў муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў зьяўле́ньні славы Яго ўзрадавацца і павесяліцца.

14 Калі абмаўляюць вас за імя Хрыстовае, то вы шчасьлівыя; бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас. Гэнымі Ён зьняважаецца, а вамі выслаўляецца.

15 Абы толькі не цярпе́ў хто з вас мукі, як забойца, або злодзей, або злачынец, ці пасягаючы на чужое;

16 а калі як Хрысьціянін, то не саромся, але сдаў Бога за гэткі ўдзе́л.

17 Бо час пачацца суду ад дому Божага; калі-ж пе́рш ад нас пачне́цца, дык што за кане́ц непакараючыхся Эвангельлю Божаму?

18 I калі праведнік ле́дзьве збавіцца, то бязбожнік і грэшнік дзе́ пака́жацца?

19 Дык і пакутуючыя па волі Божай няхай аддадуць Яму, як праўдзіваму Стварыцелю, душы свае́, робячы дабро.

 

Разьдзел 5

1 Старшых сярод вас заклікаю я, сустаршыня і сьве́дка мукаў Хрыстовых ды ўдзе́льнік у славе, што ма́е выявіцца:

2 пасе́це Божае стада, якое ў вас, наглядаючы за ім не пад прынукаю, але з добрае волі, ды не дзеля агіднай карысьці, але дзеля ахвоты,

3 і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад стаду;

4 і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, дастанеце вянок славы, што ня вяне.

5 Таксама й вы, малодшыя, будзьце паслухмянымі старшым; усе́-ж, падчыняючыся адзін аднаму, апране́цеся пакорнай мудрасьцяй, бо Бог супраць гордых, а пакорным ласку дае́!

6 Дык скарыцеся пад моцную руку Божую; каб узвысіла вас у свой час.

7 Усе клапоты свае́ ўскладайце на Яго; бо Ён аб вас рупіцца.

8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо вораг ваш, дябал, як ле́ў рыкаючы ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

9 Станьце насупраць яму цьвёрдыя ве́раю, ве́даючы, што гэткія-ж мучэньні здараюцца і з братамі вашымі ў сьве́це.

10 Бог жа ўсякае ласкі, Каторы паклікаў вас да ве́чнае славы свае́й у Хрысьце́ Ісусе, няхай сам, пасьля нядоўгае мукі вашае, удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непарушнымі.

11 Яму слава і сіла на ве́кі вякоў. Амін.

12 Гэтае коратка напісаў я праз Сілуана, ве́рнага, як думаю, брата вашага, каб запэўніць вас, заклікаючы і сьве́дчачы, што запраўдная ласка Божая тая, у якой вы стаіцё.

13 Вітае вас выбраная з вамі (царква) ў Вавілёне і Марк, мой сын.

14 Прывітайце адзін аднаго пацалункам любві. Мір вам усім, каторыя ў Хрысьце́ Ісусе. Амін.

 

 

Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Пётры

 

 

Разьдзел 1

1 Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, да тых, што прынялі з намі роўна дарагую ве́ру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:

2 ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.

3 Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля жыцьця й пабожнасьці, праз пазнаньне Паклікаўшага нас славаю і цнато́ю,

4 якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзе́льнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тле́ньня ў пажаданьні, што ў сьве́це,

5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў ве́ры вашай цнату́, у цнаце́-ж розум,

6 у розуме стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці пабожнасьць,

7 у пабожнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.

8 Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не астанецёся бязьдзе́йнымі і бяз плоду ў пазнаньні Го спада нашага Ісуса Хрысга;

9 у кім жа няма гэтага, той сьляпы, нявісны, забыўся аб ачышчэньні ране́йшых грахоў сваіх.

10 Дзеля гэтага, браты, бале́й і бале́й старайцеся рабіць цьвёрдым вашае прызваньне й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,

11 бо гэтак адчыніцца вам вольны ўваход у ве́чнае царства Госпада нашага і збавіцеля Ісуса Хрыста.

12 Дзеля гэтага я ніколі не перастану напамінаць вам аб гэтым, хоць вы й ве́даеце гэта і ўмацованы ў гэтай праўдзе.

13 Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,

14 ве́даючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне́ адкрыў.

15 Буду-ж старацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.

16 Бо мы абвясьцілі вам сілу й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі ве́лічы Яго.

17 Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць і славу, калі ад вялізарнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць Сын Мой Улю́блены, Якому спагадаю.

18 I гэты голас, як зыходзіў з не́ба, мы чулі, быўшы з Ім на сьвятой гарэ.

19 Дый маем найпэўне́йшае слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да яго, як да сьве́тача, што сьве́ціць у цёмным ме́сцы, пакуль не разадне́е і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,

20 ве́даючы перадусім, што ніякае прароцтва ў пісаньні ня дзе́ецца сваім уласным разьвязаньнем.

21 Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалаве́чай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, ве́дзеныя Духам сьвятым.

 

Разьдзел 2

1 Былі-ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя вучыцялі, якія ўвядуць згубныя гэрэзіі і, адцураўшыся адкупіўшага іх Госпада, сьцягнуць самі на сябе́ хуткую загубу.

2 I многія пойдуць сьле́дам за імі да загубы, і праз іх шлях праўды зьняважа́ны будзе.

3 I дзеля імкне́ньня да зыску будуць яны вас лавіць лісьлівымі словамі; суд ім даўно гатовы, і загуба іх ня дрэмле,

4 Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але, кінуўшы ў путы це́мры пяке́льнае, аддаў закаваць іх на суд;

5 і калі не пашкадаваў пе́ршага сьве́ту, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьве́т паганых;

6 і калі ме́сты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як прыклад для будучых бязбожнікаў,

7 а пра́веднага Лота, стомленага распусным жыцьцём між людзьмі бязбожнымі, выбавіў, -

8 (бо гзты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзе́нь мучыў справядлівую душу сваю, бачучы і чуючы ўчынкі беззаконныя), -

9 дык ве́дае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньня, а няправедных захоўваць на дзе́нь суда дзеля пакараньня,

10 найбале́й жа тых, якія йдуць за це́лам у нячыстых пажаданьнях ды не паважаюць начальства; якія дзёрзкія, сваявольныя й не баяцца абмаўляць вышэйшых,

11 тады як і Ангелы, большыя за іх моцаю й сілаю, ня выносяць на іх перад Госпадам дакараючага суда.

12 Яны, як бязмоўныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы й у́бой, лаюць тое, чаго не разуме́юць, і ў тле́ньні сваім вынішчаны будуць,

13 і заплату дастануць за няпраўду. Бо за шчасьце лічаць яны штодзе́нныя раскошы; со́раматнікі й паскуднікі, яны асалоду знаходзяць у ашуканствах сваіх, банкетуючы з вамі;

14 вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху; яны душы няцьвёрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы: гэта сыны праклёну.

15 Пакінуўшы праведны шлях, яны зблудзілі, пайшоўшы па сьлядох Валаама, сына Васо́равага, што палюбіў заплату няправедную;

16 ён быў пакараны за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалаве́чым голасам, затрымала шал прарока.

17 Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх це́мра чорная наве́кі прыгатована.

18 Бо, прамаўляючы надзьмутымі й пустымі словамі, яны прынаджываюць пажаданьнямі це́ла й распустаю тых, хто ле́дзь толькі ўцёк ад зблудзіўшых;

19 яны суляць ім свабоду, а самі яны - рабы тле́ньня, бо хто кім пераможаны, той таму й раб.

20 Бо, уцёкшы ад по́шкудзі сьве́ту праз пазнаньне Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, ізноў, заблутаўшыся, паддаюцца ёй, дык апошяе для іх горш за пе́ршае:

21 бо ле́пей бы ім не пазнаць шляху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад пераданае ім сьвятое за́паведзі.

22 Бо з імі сталася паводле справядлівай прыказкі: сабака варочаецца да бляво́ціны свае́й, а вымытая сьвіньня - валяцца ў брудзе.

 

Разьдзел 3

1 Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, умілаваныя; у іх напамінаньнем пабуджаю чыстую думку вашую,

2 каб вы памяталі словы, ране́й сказаныя сьвятымі прарокамі, і запаведзь Госпада й Спаса ад Апосталаў нашых,

3 ве́даючы перадусім тое, што ў апошнія дні зьявяцца ла́яльнікі, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх,

4 і скажуць: гдзе абяцаньне прыходу Яго? бо ад часоў, як сталі паміраць бацькі, усё гэтак астае́цца ад пачатку стварэньня.

5 Бо тыя, што думаюць гэтак, ня ве́даюць, што словам Божым нябёсы былі здаўна, а зямля з вады й праз ваду паўстала,

6 дзеля таго тагачасны сьве́т загінуў, затоплены вадою,

7 а сягоньняшнія нябёсы й зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзе́нь суда й загубы людзе́й бязбожных.

8 Ды тое не павінна быць скрыта ад вас, умілаваныя, што ў Госпада адзін дзе́нь, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзе́нь.

9 Не марудзіць Госпад з абяцаным, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але доўга це́рпіць нас, ня хочучы, каб не́хта загінуў, але каб усе́ прыйшлі да пакаяньня.

10 Прыйдзе-ж дзе́нь Гасподні, як злодзей уначы, і тады нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсе́ дзе́лы на ёй згараць.

11 Калі так усё гэтае разбурыцца, то якімі трэба быць у сьвятым жыцьці і пабожнасьці вам,

12 што чакаеце й жада́еце прыходу дня Божага, калі нябёсы, палане́ючы, рухнуць, і разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?

13 Мы-ж чакаем паводле Яго абяцаньня новага не́ба й новае зямлі, на якіх праўда жыве́.

14 Дык, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца ў міры перад Ім неапаганенымі і бяз сказы,

15 а доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўле́ньне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, па дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,

16 як ён кажа аб гэтым і ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць дзе-што незразуме́лае, што не́вукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і другія Пісаньні.

17 Дык вы, умілаваныя, як ужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,

18 але ўзрастайце ў ласцы й пазнаньні Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Яму слава й сягоньня, і ў дзе́нь ве́чны. Амін.

 

 

Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

 

 

Разьдзел 1

1 Аб тым, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і да чаго датыкаліся рукі нашыя, аб Слове жыцьця, -

2 (бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі і сьве́дчым і абвяшчаем вам гэтае ве́чнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам),

3 аб тым, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы ме́лі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць - з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.

4 I гэтае пішам вам, каб радасьць ваша была поўная.

5 I вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло́, і няма ў Ім жаднае це́мры.

6 Калі мы кажам, што маем лучнасьць з Ім, а ходзім у це́мры, дык манім і ня робім па праўдзе;

7 а калі ходзім у сьвятле́, як Ён у сьвятле́, дык маем лучнасьць міжы сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

8 Калі кажам, што ня маем грэху, - ашуківаем самых сябе́, і няма́ ў нас праўды.

9 Калі вызнаём грахі нашыя, дык Ён - ве́рны і справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усякае няпраўды.

10 Калі кажам, што мы не саграшылі, дык робім ілжывым Яго, і няма́ ў нас слова Ягонага.

 

Разьдзел 2

1 Дзе́ткі мае́! пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі бы хто саграшыў, дык маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка;

2 Ён ёсьць зьмілаваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але й за грахі ўсяго сьве́ту.

3 А што мы пазналі Яго, даве́дываемся з таго, што выпаўняем за́паведзі Яго.

4 Хто кажа: я пазнаў Яго, але за́паведзяў Яго не выпаўняе, той брахун, і няма ў ім праўды;

5 а хто выпаўняе слова Яго, у тым запраўды любоў Божая завяршылася: з гэтага пазнаём, што мы ў Ім.

6 Хто кажа, што ў Ім прабывае, той павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.

7 Браты! ня новую запаведзь пішу вам, але запаведзь старадаўную, якую вы ме́лі ад пачатку: запаведзь старадаўная ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.

8 Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе це́мра, і праўдзівае сьвятло сьве́ціць ужо.

9 Хто кажа, што ён у сьвятле́, а ненавідзіць брата свайго, той у це́мры дагэтуль.

10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле́, і няма ў ім спакушэньня;

11 а хто ненавідзіць брата свайго, той у це́мры знаходзіцца і ў це́мры ходзіць ды ня ве́дае, куды йдзе́, бо це́мра вочы яму асьляпіла.

12 Пішу вам, дзеткі, што дараваны вам грахі дзеля іме́ньня Яго.

13 Пішу вам, айцы, бо вы пазналі Істнуючага ад пачатку. Пішу вам, дзяцюкі, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, падросткі, бо вы пазналі Айца.

14 Я напісаў вам, айцы, бо вы пазналі Беспачатнага. Я напісаў вам, дзяцюкі, бо вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі злога.

15 Ня любе́це сьве́ту, ні таго, што ў сьве́це. Хто любіць сьве́т, у тым няма любві Айца.

16 Бо ўсё, што ў сьве́це: пажаданьне це́ла, пажаданьне вачэй і пыха жыцьцёвая, - ня ёсьць ад Айца, але ад гэтага сьве́ту.

17 I сьве́т праходзе, і пажаданьне яго, а хто выпаўняе волю Божую, той трывае даве́ку.

18 Дзе́ці! Апошняя гадзіна! I, як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, а цяпер зьявілася многа антыхрыстаў, дык мы і пазнае́м з гэтага, што настала апошняя гадзіна.

19 Яны выйшлі спаміж нас, але ня былі з нашых; бо, каб яны былі з нашых, дык асталіся-б з намі; але яны выйшлі, каб выявілася, што ня ўсе́ з нашых.

20 Дый вы маеце памазаньне ад Сьвятога і ве́даеце ўсё.

21 Я напісаў вам не затым, што вы ня ве́далі-б праўды, але затым, што вы ве́даеце яе́, дый што ўсякая ілжа не ад праўды.

22 Хто брахун, калі ня той, хто адкідае, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта - антыхрыст, які адкідае Айца і Сына.

23 Усякі, хто адкідае Сына, ня мае і Айца.

24 Дык што́ вы чулі ад пачатку, тое няхай і прабывае ў вас; калі прабывацьме ў вас тое, што́ вы чулі ад пачатку, то й вы прабываць будзеце ў сыне і Айцу.

25 І вось гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё ве́чнае.

26 Гэта я напісаў вам аб тых, што зводзяць вас.

27 Дый памазаньне, якое вы дасталі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але, як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым прабывайце.

28 Дык вось, дзе́ткі, прабывайце ў Ім, каб, як Ён зьявіцца, ме́ць нам адвагу й не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.

29 Калі вы ве́даеце, што Ён праведнік, дык ве́дайце й тое, што ўсякі, хто праўду робе, ад яго народжаны.

 

Разьдзел 3

1 Глядзе́це, якую любоў даў нам Аце́ц, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьве́т затым ня ве́дае вас, што не пазнаў Яго.

2 Умілаваныя! мы цяпер дзе́ці Божыя, але яшчэ ня выявілася, што́ мы будзем. Ве́даем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўгле́дзім Яго, як Ён ёсьць.

3 I ўсякі, хто мае гэту надзе́ю на Яго, ачышчае сябе́, бо Ён чысты.

4 Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.

5 I вы ве́даеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.

6 Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашыць; усякі, хто грашы́ць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.

7 Дзе́ткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны.

8 Хто робіць грэх, той ад д'ябла, бо ад пачатку д'ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзе́ла д'яблавае.

9 Усякі, наро́джа́ны ад Бога, грэху ня робіць, бо насе́ньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашы́ць, бо народжаны ад Бога.

10 Дзе́ці Божыя і дзе́ці д'яблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.

11 Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, -

12 ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго - справядлівыя.

13 Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьве́т ненавідзіць вас.

14 Мы ве́даем, што перайшлі ад сьме́рці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьме́рці.

15 Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ве́даеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця ве́чнага, у ім прабываючага.

16 У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы свае́ за братоў.

17 А хто мае дастатак у сьве́це, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае́, - дык як прабывае ў ім любоў Божая?

18 Дзе́ткі мае́! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзе́лам і праўдаю!

19 I гэтак пазна́ем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.

20 Бо, калі сэрца нас асуджаеі дык тым бале́й Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ве́дае ўсё.

21 Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам,

22 і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.

23 А запаведзь Яго тая, каб мы ве́рылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запаве́даў нам.

24 I хто захоўвае за́паведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, даве́дваемся па Духу, Якога Ён нам даў.

 

Разьдзел 4

1 Умілаваныя! ня ўсякаму духу ве́рце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьве́це фальшывых прарокаў.

2 Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у це́ле, ёсьць ад Бога;

3 а ўсякі дух, які не вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у це́ле, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьве́це.

4 Дзе́ткі! вы - ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьве́це.

5 Яны ад сьве́ту, бо і гавораць ад сьве́ту, і сьве́т слухае іх.

6 Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнае́м духа праўды і духа манлівасьці.

7 Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.

8 Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Боґ ёсьць любоў.

9 Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьве́т адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго.

10 У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі. .

11 Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны любіць адзін аднаго.

12 Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Боґ у нас прабывае, і любоў Яго дасканалая ў нас.

13 Што мы прабываем у Ім, і Ён у нас, пазнае́м па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго.

14 I мы бачылі й сьве́дчым, што Аце́ц паслаў Сына, Збавіцеля сьве́ту.

15 Хто вызнае́, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу.

16 I мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паве́рылі ў яе́. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім.

17 Любоў дасканаліцца з намі на тое, каб мы ме́лі адвагу ў дзе́нь суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьве́це.

18 Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.

19 Мы любім Яго, бо Ён пе́рш палюбіў нас.

20 Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога ба́чыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?

21 I мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

 

Разьдзел 5

1 Кожын, хто ве́руе, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожын, хто любіць Радзіўшага, любіць і Народжанага ад Яго.

2 Што любім дзяце́й Божых, пазнае́м з таго, калі любім Бога і выпаўняем запаведзі Яго.

3 Бо тое ёсьць любоў да Бога,. каб мы выпаўнялі запаведзі Яго; і запаведзі Яго не цяжкія.

4 Бо кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьве́т; і гэтая перамога, што перамагла сьве́т, ве́ра нашая.

5 Хто той, што перамагае сьве́т, калі ня ве́руючы, што Ісус ёсьць Сын Божы?

6 Гэты ёсьць Ісус Хрыстос, які прайшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух сьве́дчыць, бо Дух ёсьць праўда.

7 Бо тры сьве́дчаць на не́бе: Аце́ц, Слова і Сьвяты Дух, і гэтыя тры ёсьць адно.

8 I тры сьве́дчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры - адно.

9 Калі мы прымаем сьве́дчаньне чалаве́чае, дык сьве́дчаньне Божае - большае, бо гэта ёсьць сьве́дчаньне Божае, якім Бог сьве́дчыць аб Сыне Сваім.

10 Хто ў Сына Божага ве́руе, ма́е пасьве́дчаньне ў самым сабе́; хто ня ве́рыць Богу, той ілжывым зрабіў Яго, бо ня ўве́раваў у пасьве́дчаньне, якім Бог засьве́дчыў аб Сыне Сваім.

11 А гэтае сьве́дчаньне ў тым, што Бог даў нам жыцьцё ве́чнае, і гэтае жыцьцё ў Сыне Яго.

12 Хто ма́е Сына, ма́е жыцьцё; хто Сына Божага ня ма́е, ня ма́е жыцьця.

13 Гэтае напісаў я вам, ве́руючым у імя Сына Божага, каб вы ве́далі, што маеце жыцьцё ве́чнае, ды каб ве́равалі ў імя Сына Божага.

14 I вось адвага, якую мы маем да Яго, што, калі просім чаго водле волі Яго, Ён слухае нас;

15 а калі мы ве́даем, што Ён слухае нас у-ва ўсім, чаго-б мы ні прасілі, - дык ве́даем, што дастанем прошанае ад Яго.

16 Калі хто бачыць брата свайго, які грашыць грэхам не на сьме́рць, то няхай моліцца, і (Бог) дасьць яму жыцьцё, гэным, што граша́ць не на сьме́рць. Ёсьць грэх на сьме́рць: не аб гэтым кажу маліцца.

17 Усякая няпраўда ёсьць грэх, але грэх не на сьме́рць.

18 Мы ве́даем, што кожын, хто народжаны ад Бога, не грашыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябе́, і ліхі не зачэпіць яго.

19 Мы ве́даем, што мы ад Бога, і што ўве́сь сьве́т ляжыць у зьле́.

20 Ве́даем такжа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб пазналі (Бога) праўдзівага; і мы ў праўдзівым Сыне Яго Ісусе Хрысьце́: Гэты ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё ве́чнае.

21 Дзе́ткі! захоўвайце сябе́ ад ідалаў. Амін.

 

 

Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

 

 

Разьдзел 1

1 Старшы - выбра́най пані і дзе́цям яе́, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе́, што праўду пазналі),

2 дзе́ля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі наве́кі,

3 няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!

4 Я дужа ўце́шыўся, што знайшоў сярод дзяце́й тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.

5 I сягоньня прашу цябе́, пані, не як новую запаведзь пішучы табе́, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.

6 I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта - тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе́ хадзілі.

7 Бо многа зводнікаў увайшло ў сьве́т, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў це́ле прыйшоў: гэткі чалаве́к ёсьць зводнік і антыхрыст.

8 Глядзе́це за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.

9 Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.

10 Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;

11 бо хто вітае яго, той прымае ўдзе́л у благіх учынках яго.

12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на папе́ры ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.

13 Вітаюць цябе́ дзе́ці сястры твае́ выбра́нае. Амін.

 

 

Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

 

 

Разьдзел 1

1 Старшы - улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды.

2 Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў ува ўсім, як пасьпявае душа твая.

3 Бо я дужа ўце́шыўся, калі прыйшлі браты і засьве́дчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.

4 Для мяне́ няма большай радасьці, як чуць, што дзе́ці мае́ ходзяць у праўдзе.

5 Улюблены! ты робіш ве́рнае, што робіш для братоў і для чужакоў,

6 якія засьве́дчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога,

7 бо яны дзеля іме́ньня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў.

8 Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.

9 Я напісаў царкве́; але Дыатрэф, што любіць у іх старшынстваваць, ня прымае нас.

10 Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы.

11 Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога.

12 Пра Зьмітра засьве́дчана ўсімі і самой праўдаю; сьве́дчым таксама і мы, і вы ве́даеце, што пасьве́дчаньне нашае праўдзівае.

13 Шмат ме́ў я пісаць; але не хачу пісаць да цябе́ чарніламі і трысьцінай,

14 але спадзяюся борзда пабачыць цябе́ і пагутарыць вуснамі ў вусны.

15 Мір табе́! Вітаюць цябе́ сябры; прывітай сяброў паіме́нна.

 

 

Саборнае пасланьне сьвятога Апостала Юды

 

 

Разьдзел 1

1 Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, - пакліканым, што асьве́нчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:

2 ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!

3 Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўле́ньні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне - змагацца за ве́ру, раз пераданую сьвятым.

4 Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.

5 Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта даве́даліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, няве́раваўшых пасьля загубіў

6 і ангелаў, не захаваўшых свае́ ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у ве́чных путах пад це́мраю на суд вялікага дня дзе́ржыць.

7 Як Садом і Гамора і вакалічныя ме́сты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым це́лам хадзілі, падпаўшы пад кару ве́чнага агня, пастаўлены за прыклад, -

8 гэтак сама будзе і з гэтымі лятуце́ньнікамі, якія апаганіваюць це́ла, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.

9 Міхал Архангел, калі гаварыў з д'яблам, спрачаючыся за це́ла Майсе́ява, не адважыўся вынесьці дако́рлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе́ Госпад.

10 А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ве́даюць; што-ж па прыродзе ве́даюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе́ растляваюць.

11 Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.

12 Яны ёсьць небясьпе́ка на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ве́трам; асе́ньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы паме́ршыя, павырываныя;

13 лютыя хвалі марскія, што пе́няцца со́рамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная це́мра наве́кі захована.

14 Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых -

15 учыні́ць суд над усімі і дакары́ць між імі ўсіх бязбожных за ўсе́ ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсе́ жо́рсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.

16 Гэта нарака́льнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.

17 Але вы умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:

18 яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца ла́яльнікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.

19 Гэта тыя, што адлучаюцца (ад е́днасьці ве́ры), з душою, ды ня маючыя духа.

20 А вы, улюбленыя, будуючы сябе́ найсьвяце́йшай ве́рай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,

21 захоўвайце сябе́ ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё ве́чнае.

22 I над аднымі літуйцеся з развагаю,

23 а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, це́лам апаганеную.

24 Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Свае́ю нескажонымі ды ў радасьці,

25 адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашаса, слава й ве́ліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсе́ вякі. Амін.

 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, раб Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, выбраны дзеля абвяшча́ньня Эвангельля Божага,

2 (якое Бог напе́рад абяцаў праз прарокаў Сваіх, у сьвятых пісаньнях,)

3 аб Сыне Яго, (які це́лам радзіўся ад насе́ньня Давідавага па це́лу

4 і адкрыўся, як Сын Божы, у сіле, духам сьвятасьці праз уваскрасе́ньне з мёртвых) аб Ісусе Хрысьце́, Госпадзе нашым,

5 (праз Якога мы атрымалі ласку й апостальства, каб у імя Яго прыдбаць дзеля ве́ры ўсе́ народы,

6 між якімі і вы, сягоньня Ісусам Хрыстом пакліканыя),

7 усім, што ёсьць у Рыме, улюбленым Богам, пакліканым сьвятым: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

8 Найпе́рш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што ве́ра ваша абвяшчаецца па ўсім сьве́це;

9 сьве́дка мне́ Бог, якому служу духам маім у дабраве́шчаньні Сына Яго, што ўсьцяж успамінаю аб вас,

10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб калі-не́будзь давялося мне́ прыйсьці да вас паводле волі Божае.

11 Бо я ве́льмі жадаю ўгле́дзіць вас, каб даць вам не́йкі падарунак духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,

12 ці то парадавацца з вамі супольнаю ве́раю вашаю і мае́ю.

13 Не хачу, браты, пакінуць вас у няве́даньні, што я часта думаў прыйсьці да вас (ды сустракаў перашкоды яжно па сягоньняшні дзе́нь), каб ме́ць не́йкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.

14 Я даўжнік і Грэкам, і барбарам, мудрым і неразумным;

15 дык, што да мяне́, я гатоў абвяшчаць Эвангельле і вам, каторыя ў Рыме.

16 Бо ня стыдаюся Эвангельля Хрыстова́га, бо сіла Божая ёсьць на збаўле́ньне кожнаму, хто ве́руе, сьпярша Жыду́, а потым і Грэку.

17 Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад ве́ры да ве́ры, як напісана: праведны жыць будзе ве́раю (Авак. 2, 4).

18 Бо адкрываецца гне́ў Божы з не́ба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзе́й, што маюць праўду ў няпраўдзе.

19 Бо, што́ можна ве́даць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім;

20 бо нявідомае Яго, ве́чная сіла Яго і Божства ад стварэньня сьве́ту праз разважаньне аб творах відомым робіцца, каб быць ім без апраўданьня

21 за тое, што яны, пазнаўшы Бога, не як Бога славілі Яго ці дзякавалі, але марным займаліся ў разважаньнях сваіх, і прыцьмілася неразумнае сэрца іх:

22 кажучы аб сабе́, што яны мудрыя, яны адурэлі

23 і славу нятле́ннага Бога замянілі на ўзор абраза тле́ннага чалаве́ка і птушак, і чацьвёраногіх, і га́даў.

24 Дык і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іх нячыстасьці, каб яны апаганілі це́лы свае́ міжы сабою.

25 Яны замянілі праўду Божую на ілжу і пакланіліся і служылі стварэньню заме́ст стварыцеля, які багаслаўлены наве́кі, амін.

26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог цярпе́ць ганьбу: бо жанчыны іх замянілі прыроднае карыстаньне на проціпрыроднае.

27 Гэтак сама і мужчыны, пакінуўшы прыроднае карыстаньне з жаночага полу, распаляліся пажадлівасьцяй адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах сорам робячы і атрымліваючы ў самых сабе́ нале́жную адплату за свой блуд.

28 I, як яны ня рупіліся ме́ць Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог ілжываму розуму рабіць непатрэбшчыну,

29 і яны напоўнены ўсякай няпраўдаю, распустай, крывадушнасьцяй, прагавітасьцяй, злосьцяй, напоўнены зайздрасьцяй, забойствам, сваркай, ашуканствам, благімі абычаямі;

30 яны зьвяглівыя манюкі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, гардуны, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацьком,

31 неразумныя, вераломныя, пазбаўленыя любві, непагодлівыя, неміласэрныя.

32 Яны ве́даюць праведны прысуд Божы, што тыя, хто гэткае робіць, варты сьме́рці; аднак, яны ня толькі гэта робяць, але й пахваляюць тых, хто робіць.

 

Разьдзе́л 2

1 Дык няма выбачэньня табе́, кожны чалаве́ча, каторы асуджаеш; бо, чым судзіш другога, асуджаеш сябе́: бо робіш тое самае, асуджаючы.

2 А мы ве́даем, што запраўды суд Божы на тых, што гэткае робяць.

3 Няўжо-ж думаеш ты, чалаве́ча, што ўцячэш ад суда Божага, асуджаючы тых, якія гэткае робяць, ды сам робячы тое-ж?

4 Або багацьцем дабраты, лагоднасьці і доўгацярплівасьці Божае пагарджаеш, не разуме́ючы, што дабрата Божая вядзе́ цябе́ да пакаяньня?

5 Але, праз упартасьць тваю і нераскаянае сэрца, ты сам сабе́ зьбіраеш гне́ў на дзе́нь гне́ву і адкрыцьця праведнага суда ад Бога,

6 Які уздасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:

7 тым, што ста́ласьцяй у добрым дзе́ле шукаюць славы, чэсьці й нятле́ннасьці, — ве́чнае жыцьцё;

8 а тым, што ўпіраюцца і не пакараюцца праўдзе, але аддаюцца няпраўдзе, —яра́сьць і гне́ў.

9 Сум і уціск кожнай душы чалаве́ка, каторы робіць благое, пе́рш Юдэя, дый Грэка!

10 Слава-ж і чэсьць і мір усякаму, хто робіць дабро, пе́рш Юдэю, дый Грэку!

11 Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.

12 Якія без закону саграшылі, без закону й загінуць, а тыя, якія ў законе саграшылі, законам засуджаны будуць

13 (бо ня тыя, што слухаюць закон, праведныя перад Богам, але тыя, што выпаўняюць, апраўданы будуць;

14 бо, калі пагане, ня маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, ня маючы закону, яны самі сабе́ закон:

15 яны паказваюць дзе́ла закону, у сэрцах у іх напісанае, аб чым сьве́дчыць сумле́ньне іх і думкі іх, то абвінавачваючыя, то апраўдываючыя адна адну) —

16 у дзе́нь, калі Бог судзіць будзе тайныя ўчынкі людзе́й, водле дабраве́шчаньня майго, праз Ісуса Хрыста.

17 Вось ты заве́шся Юдэем і супакойваеш сябе́ законам, і хвалішся Богам,

18 і ве́даеш волю Яго, і разуме́еш ле́пшае, навучаючыся з закону,

19 і пэўны аб сабе́, што ты павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў це́мры,

20 настаўнік няве́тных, вучыцель малале́тніх, маючы ў законе прыклад ве́даньня і праўды:

21 як жа ты, вучачы другога, ня вучыш сябе́ самога?

22 Навучаючы ня красьці, крадзе́ш? кажучы: не займайся распустай, — сам распусны. Брыдзячыся ідаламі, сьвятое крадзе́ш?

23 Хвалішся законам, а пераступаньнем закону Бога зьнявяжаеш?

24 Бо праз вас імя Божае зьняважаецца ў паганаў, як напісана (Ісая 52, 5; Езэк. 36, 20).

25 Абразаньне карысна, калі выпаўняеш закон; а калі ты праступнік закону, то абрэзаньне твае́ сталася не́абрэзаньнем.

26 Дык, калі не́абрэзаны выпаўняе пастановы закону, то ці не залічыцца яму яго не́абрэзаньне за абрэзаньне?

27 I не́абрэзаны па прыродзе, выпаўняючы закон, ці не асудзіць цябе́, праступніка закону пры пісаньні і абрэзаньні?

28 Бо ня той Юдэй, хто (гэтакі) напаказ, і ня тое абрэзаньне, якое напаказ на це́ле;

29 але хто ўнутры Юдэй, і абрэзаньне ў сэрцы, па духу, а не па напісаньні; яму й пахвала не ад людзе́й, але ад Бога.

 

Разьдзе́л 3

1 Дык якое пяршынства Юдэя, ці якая карысьць ад абрэзаньня?

2 Вялікае ў-ва ўсіх адносінах, а перадусім у тым, што ім даве́рана слова Божае.

3 Бо што-ж? калі некаторыя і ня ўве́равалі, дык ці няве́ра іх зьнішчыць ве́ру Божую?

4 Няхай ня ста́нецца! Бог ве́рны, а ўсякі чалаве́к ілжывы, як напісана: Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог-бы, як суджаны будзеш (Псал. 50, 6).

5 Калі-ж няпраўда нашая адкрывае праўду Божую, дык што скажам? няўжо-ж Бог несправядлівы, калі выяўляе гне́ў? — кажу па чалаве́чаму.

6 Хай ня ста́нецца! Бо як жа Богу судзіць сьве́т?

7 Бо, калі праўда Божая мае́ю няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мяне́ судзіць, як грэшніка?

8 I ці не рабіць нам благое, каб вышла дабро, як некаторыя абмаўляюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Праведны суд на такіх!

9 Дык што-ж? ці маем перавагу? Зусім не́: бо мы ўжо даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе́ пад грэхам,

10 як напісана: няма праведніка ніводнага;

11 няма разуме́ючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;

12 усе́ зьбіліся з дарогі, усе́ разам нягодныя; няма, хто-б рабіў дабро, няма да адзінага (Псал. 13,1—3).

13 Горла ў іх — адчыненая магіла; языкамі сваімі зводзяць. Яд зьме́яў на вуснах іхніх (Псал. 5, 10; 139,3);

14 Рот у іх поўны абмовы й гарчыні (Псал. 9, 28).

15 Ногі ў іх хуткія на праліцьцё крыві;

16 зьнішчэньне і загуба на шляхох іхніх;

17 шляху міру яны не пазналі (Прып. 1, 16; Ісая59,7—8).

18 Няма страху Божага перад вачыма іх (Псал. 35, 2).

19 Мы-ж ве́даем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад законам, каб кожны рот быў загароджаны, і ўве́сь сьве́т каб вінаватым стаўся перад Богам,

20 бо спра́вамі закону не апраўдаецца перад Ім ніякае це́ла; бо праз закон пазнае́цца грэх.

21 Але сягоньня, незале́жна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьве́дчаць закон і прарокі.

22 Праўда-ж Божая праз ве́ру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх ве́руючых; бо няма розьніцы,

23 бо ўсе́ саграшылі і пазбаўлены славы Божае,

24 апраўдываныя дарма ласкай Ягонай, адкупле́ньнем, што́ ў Хрысьце́ Ісусе,

25 Якога Бог аддаў на ахвяру зьмілавальную праз ве́ру, у крыві Ягонай, дзеля выяўле́ньня праўды Яго ў дараваньні грахоў, учыненых ране́й,

26 у час доўгацярплівасьці Божае, на выяўле́ньне праўды Яго ў цяпе́рашні час, каб зьявіўся Ён праведным і апраўдываючым ве́руючага ў Ісуса.

27 Гдзе́-ж тое, чым бы хваліцца? Выключана. Якім законам? законам учынкаў? Не, але законам ве́ры.

28 Бо мы прызнае́м, што чалаве́к апраўдываецца ве́раю, незале́жна ад учынкаў закону.

29 Няўжо-ж Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не паганаў таксама? Ве́дама, і паганаў,

30 бо адзін ёсьць Бог, які апраўдывае абрэзаньне з ве́ры і не́абрэзаньне праз ве́ру.

31 Дык мы зьніштажаем закон ве́раю? Няхай ня станецца! але ўзмацняем закон.

 

Разьдзе́л 4

1 Што-ж, скажам, Аўраам, бацька наш, знайшоў па це́лу?

2 Калі Аўраам апраўдаўся ўчынкамі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.

3 Бо што кажа пісаньне? Паве́рыў Аўраам Богу, і гэта залічана яму за праведнасьць (Быт. 15, 6).

4 Таму, хто робіць, заплата ня з ласкі залічаецца, але з павіннасьці;

5 хто-ж ня робіць, але ве́руе ў Таго, Хто апраўдывае бязбожніка, ве́ра яго залічаецца за праведнасьць.

6 Гэтак і Давід называе шчасьлівым чалаве́ка, якому Бог залічае праведнасьць незалежна ад учынкаў:

7 Шчасьлівыя, чые́ беззаконнасьці дарованы і чые́ грахі пакрыты;

8 шчасьлівы чалаве́к, якому Бог не палічыць грэху (Пс. 31, 1-2).

9 Ці шчаснасьць гэтая датычыцца абрэзаньня, ці і не́абрэзаньня? Мы кажам, што Аўрааму ве́ра палічана за праведнасьць.

10 Калі палічана? па абрэзаньні, ці да абрэзаньня? Не пасьля абрэзаньня, але да абрэзаньня.

11 I знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз ве́ру, якую ме́ў у не́абрэзаньні, так што ён ста́ўся айцом усіх ве́руючых у не́абрэзаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,

12 і айцом абрэзаных ня толькі прыняўшых абрэзаньне, але і ходзячых па сьлядох ве́ры айца нашага Аўраама, якую ён ме́ў у не́абрэзаньні.

13 Бо Аўрааму, ці насе́ньню яго, не законам да́дзена абяцаньне, што ён будзе насьле́днікам сьве́ту, але праведнасьцяй ве́ры.

14 Бо, калі насьле́днікі тыя, што́ з закону, дык апусьце́е ве́ра, зьнішчыцца абяцаньне;

15 бо закон робіць гне́ў, бо гдзе́ няма закону, няма й праступку.

16 Дзеля гэтага з ве́ры, каб было водле ласкі, каб абяцаньне было нязьме́нным для ўсяго насе́ньня, ня толькі для таго, што́ з закону, але й для таго, што́ з ве́ры Аўраама, які ёсьць аце́ц усім нам, —

17 (як напісана: Я паставіў цябе́ айцом многіх народаў), — перад Богам, якому ён паве́рыў, ажыўляючым паме́ршых і называючым няістнуючае, як істнуючае (Быт. 17, 5).

18 Каторы, апроч надзе́і, паве́рыў з надзе́яй, праз што стаўся айцом многіх народаў, водле сказанага: Гэтак будзе насе́ньне твае́ (Быт. 15, 5).

19 I, не зьнямогшыся ў ве́ры, ён ня думаў, што це́ла яго, амаль стогадовае, ужо амярцьве́ла, і нутро Сары заме́ршае;

20 ня ймаў сумліву ў абяцаньні Божым няве́раю, але ўзмацаваўся ў ве́ры, аддаўшы хвалу Богу

21 і зусім пэўны, што Ён дуж і выпаўніць абяцанае.

22 Дзеля гэтага й залічана яму за праведнасьць.

23 Дый не ў адношаньні да яго аднаго напісана, што залічана яму,

24 але й у адношаньні да нас: залічана будзе й нам, ве́руючым у Таго, Хто ўскрасіў з паме́ршых Ісуса, Госпада нашага,

25 Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

 

Разьдзе́л 5

1 Дык, апраўдаўшыся ве́раю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

2 праз Якога й дасталі мы ве́раю доступ да тае́ ласкі, у якой стаімо́ і хві́алімся надзе́яй славы Божай.

3 Дый не адным тым, але хвалімся й горам, ве́даючы, што гора робіць цярплівасьць,

4 цярплівасьць жа дасьве́дчаньне, дасьве́дчаньне надзе́ю,

5 а надзе́я ня ганьбіць, бо́ любоў Божая вылілася ў сэрны нашыя Духам сьвятым, які нам да́ны.

6 Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у азначаны час памёр за бязбожных.

7 Бо ці-ж памрэ хто за праведнага? Хіба за дабрачынцу мо хто й наважыцца паме́рці.

8 Але Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі,

9 дык тым бале́й цяпе́р, калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гне́ву.

10 Бо, калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьме́рць Сына Яго, дык шмат бале́й, пагадзіўшыся, уратуемся ў жыцьці Ягоным.

11 Дый не адно гэтае, але й хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі сягоньня прымірэньне.

12 Дзеля гэтага, як праз аднаго чалаве́ка ўвайшоў у сьве́т грэх і праз грэх — сьме́рць, гэтак і сьме́рць перайшла праз усіх людзе́й, бо ў ім усе́ саграшылі.

13 Бо і да закону грэх быў на сьве́це; але грэх не залічаецца, калі няма закону.

14 Аднак, сьме́рць панавала ад Адама да Майсе́я і над тымі, што́ не саграшылі падобна праступку Адама, які ёсьць узор будучага.

15 Але ня гэтак, як праступак, і дар з ласкі. Бо, калі цераз праступак аднаго паме́рлі многія, дык шмат бале́й ласка Божая, ды з ласкі аднаго чалаве́ка, Ісуса Хрыста, хватае для многіх.

16 I дар не́ як за аднаго саграшыўшага; бо суд за адзін праступак на асуджэньне, а з ласкі на апраўданьне ад многіх.

17 Бо калі ад праступку аднаго сьме́рць запанавала праз аднаго, дык шмат бале́й прымаючыя церазме́рнасьць ласкі і дар праведнасьці панаваць будуць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.

18 Дык вось, як цераз праступак аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак цераз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.

19 Бо, як непаслухмянасьцяй аднаго чалаве́ка многія зрабіліся грэшнымі, так і паслухмянасьцяй аднаго многія зробяцца праведнымі.

20 Закон жа прыйшоў пасьля і такім чынам памно́жыўся праступак. А калі памножыўся грэх, церазме́рна памножылася ласка,

21 каб, як грэх панаваў у сьме́рці, так і ласка запанавала праз праведнасьць на жыцьцё ве́чнае, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.

 

Разьдзе́л 6

1 Што-ж скажам? ці аставацца нам у грэсе, каб памнажалася ласка? Няхай ня станецца!

2 Мы, якія паме́рлі для грэху, як жа будзем жыць у ім?

3 Няўжо-ж ня ве́даеце, што ўсе́ мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьме́рць Яго ахрысьціліся?

4 Дык мы пахавалі сябе́ з Ім хрышчэньнем у сьме́рць, каб, як Хрыстос уваскрос з паме́ршых цераз славу Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.

5 Бо, калі мы злучаны з Ім падабе́нствам сьме́рці Яго, дык павінны быць злучаны і падабе́нствам ускрасе́ньня,

6 ве́даючы тое, што адве́чны наш чалаве́к раскрыжаваны з Ім разам, каб зьніштожана было грэшнае це́ла, каб нам ня быць ужо слугамі грэху;

7 бо хто памёр, той вызваліўся ад грэху,

8 Калі-ж мы паме́рлі з Хрыстом, дык ве́рым, што й жыць будзем з ім разам,

9 ве́даючы, што Хрыстос, уваскросшы з паме́ршых, ужо ня ўмірае: сьме́рць ня мае ўжо ўлады над Ім.

10 Бо, што Ён паме́р, дык памёр раз дзеля грэху, а што жыве́, то жыве́ дзеля Бога.

11 Гэтак і вы лічыце сябе́ памёршымі дзеля грэху, жывымі-ж дзеля Бога ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.

12 Дык няхай не пануе грэх у сьмяротным вашым це́ле, каб вам кары́цца прад ім у пажадлівасьці яго;

13 і не аддавайце грэху чле́ны вашыя, як прылады няпраўды, але Богу аддайце сябе́, як ажыўшых з мёртвых, і Богу вашыя чле́ны, як прылады праведнасьці.

14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.

15 Дык што? ці пачне́м грашыць, бо мы не пад законам. а пад ласкаю? Няхай ня станецца!

16 Няўжо-ж вы ня ве́даеце, што, каму вы аддаецё сябе́ за слугі на паслухмянасьць, таго вы і слугі, каго хлухаеце: ці грэху на сьме́рць, ці паслухмянасьці на праведнасьць.

17 Дзякуй Богу, што вы, быўшы раней слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго тыпу навукі, якому аддалі сябе́.

18 Вызваліўшыся-ж ад грэху, вы сталіся слугамі праўды.

19 Палюдзку гавару дзеля слабасьці це́ла вашага. Бо, як аддавалі вы чле́ны вашыя за слугі нячыстасьці й беззаконнасьці на беззаконнасьць, гэтак сягоньня аддайце чле́ны вашыя за слугі праўдзе на сьвятасьць.

20 Бо, калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праўды.

21 Які-ж плод ме́лі вы тагды, што цяпе́р гэтага сароміцеся? Бо кане́ц гэтага — сьме́рць.

22 Але цяпе́р, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся рабамі Бога, маеце плод свой на сьвятасьць, а кане́ц — жыцьцё ве́чнае.

23 Бо заплата за грэх — сьме́рць, а дар Божы —жыцьцё ве́чнае ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.

 

Разьдзе́л 7

1 Ці-ж вы ня ве́даеце, браты (бо кажу да ве́даючых закон), што закон мае ўладу над чалаве́кам, пакуль той жыве́?

2 Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, яна звальняецца ад мужа.

3 Дзеля гэтага, калі пры жывым мужу будзе другога, блудніцай называцца будзе; калі-ж памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе блудніцай, выйшаўшы за другога мужа.

4 Гэтак і вы, браты маі, паме́рлі для закону праз Це́ла Хрыстовае, каб нале́жаць другому, уваскросшаму з мёртвых, каб прынасіць плод Богу.

5 Бо, калі мы былі ў це́ле, тады юрлівасьць грахоўная, што праз закон, дзе́яла ў чле́нах вашых, каб даваць плод сьме́рці;

6 цяпе́р жа, паме́ршы для закону, якім былі зьвязаны, мы вызваліліся ад яго, каб нам служыць у абнаўле́ньні духа, а не па старой літары.

7 Што-ж скажам? Закон — грэх? Няхай ня станецца! але я не пазнаў грэху, толькі праз закон, бо я ня ве́даў-бы й пажаданьня, калі-б закон не гаварыў: не пажадай (Вых. 20, 16—17).

8 Але грэх, які ўзяўся праз запаведзь, выклікаў у мяне́ ўсякае пажаданьне; бо без закону грэх мёртвы.

9 Я жыў калісь без закону; але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,

10 а я памёр; і мной было знойдзена, што запаведзь, якая на жыцьцё, яна на сьме́рць,

11 бо грэх, які ўзяўся праз запаведзь, зьвёў мяне́ і забіў е́ю;

12 дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.

13 Дык няўжо-ж добрае сталася мне́ сьме́рцяй? Няхай ня станецца! Але грэх, каб зьявіўся грэхам, праз добрае робіць мне́ сьме́рць, каб грэх быў пераз ме́ру грэшным праз запаведзь.

14 Бо мы ве́даем, што закон духоўны, а я цяле́сны, адданы пад грэх.

15 Бо не разуме́ю, што ро́блю, бо ня тое ро́блю, што хачу, але, што ненавіджу, тое ро́блю.

16 Калі-ж ро́блю тое, чаго не хачу, то згаджаюся з законам, што ён добры,

17 і цяпе́рака ўжо ня я ро́блю, але грэх, што жыве́ ў-ва мне́.

18 Бо ве́даю, што ня жыве́ ў-ва мне́ (гэта ёсьць у це́ле маім) добрае; бо жаданьне ёсьць у-ва мне́, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.

19 Бо добрага, што хачу, ня ро́блю, а благое, якога не хачу, ро́блю.

20 Калі-ж ро́блю тое, чаго не ха́чу, ужо ня я ро́блю гэта, але грэх, што жыве́ ў-ва мне́.

21 I вось я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць прада мною благое.

22 Бо, водле нутрано́га чалаве́ка, знаходжу здавале́ньне ў законе Божым;

23 але ў чле́нах маіх бачу другі закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне́ рабом закону грэху, які ёсьць у чле́нах маіх.

24 Нешчасьлівы я чалаве́к! Хто вызваліць мяне́ ад гэтага це́ла сьме́рці?

25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык жа сам я розумам маім служу закону Божаму, а це́лам закону грэху.

 

Разьдзе́л 8

1 Дык вось няма цяпе́р ніякага асуджэньня тым, што́ ў Хрысьце́ Ісусе не паводле це́ла, але паводле духа ходзяць,

2 бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце́ Ісусе звольніў мяне́ ад закону грэху й сьме́рці.

3 Як закон, аслаблены це́лам, быў бяссільны, дык Бог, паслаўшы Сына Свайго ў кшталце це́ла грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у це́ле,

4 каб апраўданьне закону выпаўнілася ў нас, каторыя ня водле це́ла, але водле духа ходзім.

5 Бо тыя, што водле це́ла жывуць, аб цяле́сным думаюць; а тыя, што водле духа, — аб духоўным.

6 Бо думкі цяле́сныя ёсьць сьме́рць, а думкі духоўныя — жыцьцё і мір,

7 бо цяле́сныя думкі ёсьць варожасьць да Бога: бо не пакараюцца закону Божаму дый ня могуць.

8 Тыя-ж, што жывуць водле це́ла, Богу дагадзіць ня могуць.

9 Але вы ня ў це́ле, а ў духу, калі толькі Дух Божы жыве́ ў вас. Калі-ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той і не Ягоны.

10 Калі-ж у вас Хрыстос, дык це́ла мёртва дзеля грэху, а дух жывы дзеля праведнасьці.

11 Калі-ж Дух Таго, Хто ўскрасіў із мёртвых Ісуса, жыве́ ў вас, дык Той, Хто ўскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашы сьмяротныя це́лы Духам Сваім, што жыве́ ў вас.

12 Дык вось, браты, мы даўжнікі ня це́ла, каб жыць водле це́ла;

13 бо, калі жывецё водле це́ла, то памрэцё; а калі духам цяле́сныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.

14 Бо ўсе́, Духам Божым ве́дзеныя, ёсьць Сыны Божыя;

15 бо вы ня прынялі духа няволі ізноў на страх, але прынялі Духа ўсынаўле́ньня, у якім і клічам: Авва, Ойча!

16 Гэты самы Дух сьве́дчыць духу нашаму, што мы дзе́ці Божыя,

17 а калі дзе́ці, дык і насьле́днікі: насьле́днікі Божыя, насьле́днікі супольне з Хрыстом, калі і це́рпім з Ім мукі, дык каб з Ім і ўславіцца.

18 Бо думаю, што мукі цяпе́рашняга часу недастойныя тае́ славы, што мае выявіцца ў нас.

19 Бо надзея стварэньня чакае адкрыцьця сыноў Божых,

20 бо стварэньне пакарылася марнасьці не самахоць, але па волі пакарыўшага, у надзе́і,

21 што й само стварэньне вызвалена будзе з няволі тле́ньня на волю славы дзяце́й Божых.

22 Бо ве́даем, што ўсё стварэньне разам стогне й мучыцца дагэтуль,

23 дый ня толькі яно, але й мы самі, што маем зачатак Духа, і мы ў сабе́ стогнем, ждучы ўсынаўле́ньня, выкупленьня це́ла нашага.

24 Бо мы вызвалены надзе́яй. Надзе́я-ж бачаная ня ёсьць надзе́я; бо калі хто бачыць, дык чаго яму й спадзявацца?

25 Але, калі спадзяе́мся таго, чаго ня бачым, дык чакаем цярпліва.

26 Гэтак сама й Дух дапамагае ў слабасьцях нашых; бо мы ня ве́даем, аб чым маліцца, як трэба, але Сам Дух стараецца за нас стагнаньнямі нявымоўнымі.

27 Хто-ж выве́дывае сэрцы, Той ве́дае, якая думка ў Духа, бо Ён стараецца за сьвятых па волі Божай.

28 Дый ве́даем, што тым, хто любіць Бога, пакліканым па Яго пастанове, усё памагае на дабро;

29 бо, каго Ён напе́рад пазнаў, тым напе́рад і празначыў быць падо́бнымі да абраза Сына Свайго, каб Ён быў першако́м між многімі братамі;

30 а каго напе́рад празначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і уславіў.

31 Дык што-ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

32 Той, які Сына Свайго пе пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?

33 Хто будзе абвінавачваць выбраных Божых? Бог, які апраўдывае.

34 Хто асуджае? Хрыстос, які памёр, але-ж і ўваскрос. Ён і праваруч Бога, Ён і просіць за нас.

35 Хто адлучыць нас ад любві Божае? Гора, ці ўціск, ці перасьле́даваньне, ці голад, ці нагата́, ці небясьпе́ка, ці ме́ч? Водле напісанага:

36 За Цябе́ забіваюць нас кожны дзе́нь; лічаць нас за аве́чкі, ахвяраваныя на зарэз (Псал. 43, 23).

37 Але ўсё гэтае перамагаем праз Палюбіўшага нас.

38 Бо я пэўны, што ні сьме́рць, ні жыцьцё, ні ангелы, ні ўлады, ні сілы, ні цяпе́рашняе, ні будучае,

39 ні вышыня, ні глыбіня, ні другое якое стварэньне ня можа адлучыць нас ад любві Божае, што́ ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.

 

Разьдзе́л 9

1 Праўду кажу ў Хрысьце́, не маню, сьве́дчыць мне́ сумле́ньне мае́ ў Духу Сьвятым,

2 што вялікі для мяне́ сум і мука няўстанная сэрцу майму:

3 бо я хаце́ў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне́ це́лам,

4 якія ёсьць Ізраільцяне, каторых ёсьць усынаўле́ньне, і слава, і запаведзі, і да́ньне законаў, і служэньне, і прырачэньні,

5 каторых і айцы, ды з іх Хрыстос це́лам, Каторы ёсьць над усімі Бог, багаслаўлены наве́кі, амін.

6 Але ня тое, каб слова Божае ня выпаўнілася. Бо ня ўсе́ тыя Ізраільцяне, што́ ад Ізраіля,

7 і ня ўсе́ дзе́ці затым, што яны ад насе́ньня Аўраамавага, але (сказана): у Ізааку назаве́цца насе́ньне табе́ (Быт. 21, 12).

8 Гэта значыць: не цяле́сныя дзе́ці ёсьць дзе́ці Божыя, але дзе́ці прырачэньня прызнаюцца за насе́ньне.

9 А слова прырачэньня гэткае: у той жа час прыду, і ў Сары будзе сын (Быт. 18, 10).

10 I не адно гэтае, але й Равэка, што зачала за адзін раз ад Ізаака, айца нашага;

11 бо, калі яны яшчэ не нарадзіліся іне зрабілі́ нічога добрага ці благога (каб пастанова Божая ў выбраньні аставалася не з учынкаў, але ад Таго, Хто кліча),

12 сказана было ёй: большы будзе ў няволі ў ме́ншага (Быт. 25, 23),

13 як і напісана: Якуба я палюбіў, а Ізава зьне́навідзеў (Малах. 1, 2—3).

14 Што-ж скажам? Няўжо-ж няпраўда ў Бога? Няхай ня станецца!

15 Бо Ён кажа Майсе́ю: памілую, каго мілую, і зьлітуюся, над кім літуюся (Вых. 33, 19).

16 Дык не ад таго, хто жадае, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які мілуе.

17 Бо Пісаньне кажа Фараону: дзеля таго самага Я й паставіў цябе́, каб паказаць у табе́ сілу Маю, і каб імя Мае́ было абвяшча́на па ўсе́й зямлі (Вых. 9,16).

18 Дык над кім хоча, зьмілуецца, а каго хоча, жорсткім робіць.

19 Ты скажаш мне́: За штож яшчэ вінаваціць? бо хто стане насупраць волі Ягонае?

20 А ты хто, чалаве́ча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зробленае зрабіўшаму: на што ты мяне́ гэтак зрабіў?

21 Ці ня ўладны ганчар пад глінаю, каб з таго-ж ме́сіва зрабіць адно начыньне дзеля пашаннасьці, а другое дзеля не́пашаннасьці?

22 Што-ж, калі Бог, хочучы паказаць гне́ў і выявіць магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцяй ашчаджаў начыньні гне́ву, гатовыя на загубу,

23 каб разам зьявіць багацьце славы Свае́й над начыньнямі міласэрдзя, якія Ён прыпас на славу,

24 дый над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але й із паганаў?

25 Як і ў Осіі кажа: Ня мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — умілаванай (Осія 2, 23);

26 і станецца, што на ме́сцы, гдзе́ сказана Ім: вы ня мой народ, — там сынамі Бога Жывога названы будуць (Осія 1, 10).

27 А Ісая кліча аб Ізраілю: Хаця-б лічба сыноў Ізраілявых была, як пясок у моры, (толькі) астача спасе́цца:

28 бо, канчаючы слова і прысьпяшаючы справядлівасьць, хутка зьдзе́йсьніць Госпад слова на зямлі (Ісая 10, 22—23).

29 I, як прапрарочыў Ісая: калі-б Госпад Саваоф не пакінуў нам насе́ньня, то мы былі-б, як Садом, і падобнымі сталіся-б да Гамо́ры (Ісая1, 9).

30 Што-ж скажам? Пагане, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад ве́ры.

31 А Ізраіль, шукаючы закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.

32 Чаму? бо ня з ве́ры, а з дзе́л закону; бо спаткнуліся аб камень спаткне́ньня,

33 як напісана: вось кладу ў Сыоне камень спаткненьня і камень спакусы; але кожны, хто ве́руе ў Яго, ня будзе асаромлены (Ісая 28, 16; 8, 14).

 

Разьдзе́л 10

1 Браты! жаданьне майго сэрца і малітва да Бога аб Ізраілю на збаўле́ньне.

2 Бо сьве́дчу ім, што маюць руплівасьць Божую, ды не па розуму.

3 Бо, не разуме́ючы праведнасьці Божае і стараючыся паставіць уласную праведнасьць, яны не пакарыліся праведнасьці Божай;

4 бо кане́ц закону — Хрытос, дзеля праведнасьці кожнаму ве́руючаму.

5 Майсей піша аб праведнасьці, што ад закону: выпаўніўшы яго, чалаве́к жыць ім будзе (Ляв. 18, 5).

6 А праведнасьць з ве́ры гэтак кажа: не гавары ў сэрцы тваім: Хто ўзыйдзе на не́ба? — гэта ёсьць Хрыста зьвясьці ўніз; (Другаз. 30, 12)

7 або: хто зыйдзе ў бяздоньне? — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых узьвясьці ўве́рх (Другазак. 30, 13).

8 Але што кажа Пісаньне? Блізка да цябе́ слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім,— гэта ёсьць слова ве́ры, якое абвяшчаем (Другаз. 30, 14),

9 каб ты, як вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім ве́рыць, што Бог ускрасіў яго з мёртвых, быў бы спасён,

10 бо сэрцам ве́рыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнае́цца дзеля збаўле́ньня.

11 Бо Пісаньне кажа: Кожын, хто ве́руе ў Яго, ня будзе асаромлены (Ісая 28, 16).

12 Тут няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён Госпад усіх, багаты для ўсіх, што клічуць Яго.

13 Бо кожын, хто пакліча імя Госпада, спасён будзе (Іяіль 2, 32).

14 Але як клікаць Таго, у Каго ня ўве́равалі? Як ве́рыць у Таго, аб Кім ня чулі? Як чуць без абвяшчаючага?

15 I як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Водле напісанага: Як прыгожыя ногі абвяшчаючага мір, прапаве́дываючага добрае! (Ісая 52, 7)

16 Але ня ўсе́ паслухалі Эвангельля, бо Ісая кажа: Госпадзе! Хто паве́рыў чутаму ад нас? (Ісая 53, 1).

17 Дык ве́ра ад слуханьня, а слуханьне ад слова Божага.

18 Але кажу: ці-ж яны ня чулі? Наадварот: на ўсю зямлю разыйшоўся голас іх, і да ме́жаў сусьве́ту словы іх (Псал. 18, 5).

19 Але кажу: ці-ж Ізраіль ня ве́даў? Пе́ршы Майсе́й кажа: я збуджу ў вас рупнасьць не праз народ, узлую вас праз народ бязглузды (Другазак. 32, 21).

20 А Ісая адважыўся ды кажа: Мяне́ знайшлі тыя, што ня шукалі, абявіўся Я тым, што ня пыталіся Мяне́ (Ісая 65, 1).

21 Да Ізраіля-ж кажа: уве́сь дзе́нь працягваў я рукі Мае́ да народу непаслухмянага і ўпартага (Ісая 65, 2).

 

Разьдзе́л 11

1 Дык кажу: няўжо-ж Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я Ізраільцянін ад насе́ньня Аўраамавага, з кале́на Бэніямінавага.

2 Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён напе́рад ве́даў. Ці ня ве́даеце, што́ кажа Псаньне (у апавяданьні) аб Ільлі? як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:

3 Госпадзе! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі тваі зруй навалі; астаўся я адзін, і душу маю́ шукаюць (3 Царств. 19, 14).

4 Што-ж кажа яму (Божы) адказ? Я пакінуў Сабе́ сем тысячаў чалаве́каў, што ня ўкле́нчылі перад Ваалам (3 Царств. 19, 18).

5 Вось гэтак і ў цяпе́рашні час, па выбару ласкі, захавалася рэшта.

6 Калі-ж праз ласку, дык не праз учынкі; іначай ласка ня была-б ужо ласкай. А калі праз учынкі, дык гэта ўжо ня ласка: іначай учынак ня ёсьць ужо ўчынак.

7 Што-ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не дастаў; выбраныя дасталі, а рэшта разьлютавалася,

8 як напісана: Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, які́мі ня чуюць, ажно па сяньняшні дзе́нь (Ісая 29, 10; Другазак. 29, 4).

9 I Давід кажа: Хай будзе ім стол іх се́ткаю і цянётамі, і спакусай і адплатаю;

10 няхай зацьмяцца вочы іх, каб ня бачыць, і хрыбе́т іх няхай будзе сагнуты назаўсёды (Псал. 68, 23—24).

11 Дык кажу: няўжо-ж яны спаткнуліся, каб зусім упасьці? Няхай ня станецца. Але ад іх упадку збаўле́ньне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.

12 Калі-ж упадак іх — багацьце сьве́ту, і абядне́ньне іх - багацьце паганам, дык колькі-ж бале́й іх поўня?

13 Вам-жа кажу, паганам: як Апостал паганаў, я ўслаўлю служэньне мае́,

14 ці ня збуджу рупнасьці ў сваякоў маіх на це́лу і ці ня збаўлю некаторых з іх?

15 Бо, калі забракаваньне іх — замірэньне сьве́ту, дык што́ прыняцьце, як ня жыцьцё з мёртвых?

16 Калі рашчына сьвятая, дык і ме́сіва; і калі корань сьвят, дык і гальлё.

17 Калі-ж некаторыя з галін адламаліся, а ты-ж, быўшы дзікай аліўкай, прышчапіўся заме́ст іх і стаўся злучом караня й соку аліўкі,

18 дык не вывышшайся перад галінамі; калі-ж вывышшаешся, дык ня ты дзе́ржыш корань, але корань — цябе́.

19 Дык скажаш: галіны адламаліся, каб мне́ прышчапіцца.

20 Добра. Яны адламаліся няве́рыем, а ты дзе́ржышся ве́раю; ня пышайся, але бойся.

21 Бо, калі Бог прыродных галін не пашкадаваў, дык глядзі, ці й цябе́ пашкадуе.

22 Дык бачу дабрату і срогасьць Божую: срогасьць да адпаўшых, а дабрата да цябе́, калі будзеш у дабраце́ (Божай); іначай і ты будзеш адцяты.

23 I тыя, калі не астануцца у няве́рыі, прышчэпяцца, бо Бог дуж ізноў прышчапіць іх.

24 Бо, калі ты адсе́чаны ад дзікое папрыродзе аліўкі і, насупраць прыродзе, прывіўся да добрае аліўкі, колькі-ж бале́й тыя, што́ згодны з прыродай, прышчэпяцца да свае́ аліўкі?

25 Бо не хачу пакінуць вас, браты, у няве́даньні аб гэтай тайне, (каб вы былі мудрымі праз сябе́), — што разьлютаванне сталася ў Ізраілю часткова, да часу, пакуль увойдзе поўная лічба паганаў,

26 ды гэтак уве́сь Ізраіль спасён будзе, як напісана: прыдзе з Сыону Збавіцель і адве́рне бязбожнасьць ад Якуба;

27 і гэта ім ад мяне́ запаве́т, калі зьніму з іх грахі іхнія (Ісая 59, 20—21; 279).

28 Паводле-ж Эвангельля яны ворагі вам; а паводле выбраньня — умілаваныя Божыя дзеля айцоў.

29 Бо дары і прызваньне Божае нязьме́нныя.

30 Як і вы не́калі былі непаслухмянымі, а цяпер памілаваны праз ненаслухмянасьць іхнюю,

31 гэтак і яны цяпе́р непаслухмяныя, каб праз зьмілаваньне над вамі і самі яны памілаваны былі.

32 Бо ўсіх Бог замкнуў у непаслухмянасьць, каб усіх памілаваць.

33 О, глыбіня багацьця і мудрасьці і ве́даньня Божага! Як недасяжныя прысуды Яго і нявысьле́дны шляхі Ягоныя!

34 Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто быў райцам Яму? (Ісая 40, 13)

35 Ці кто даў Яму напе́рад, каб Ён аддаў яму? (Ісая 40, 13—14)

36 Бо ўсё з Яго і праз Яго і ў Яго. Яму слава наве́кі. Амін.

 

Разьдзе́л 12

1 Вось-жа ве́льмі прашу вас, браты, праз міласэрдзе Божае, аддайце це́лы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае,

2 і не датарноўвайцеся да ве́ку гэтага, але пераабражайцеся абнаўле́ньнем розуму вашага, каб вам пазнаваць, што ёсьць Воля Божая, добрая, угодная і дасканалая.

3 Бо кажу праз дадзеную мне́ ласку кожнаму сярод вас: ня думайце аб сабе́ больш, чым трэба думаць, але думайце мудра, як Бог кожнага ме́рай ве́ры надзяліў.

4 Бо, як у адным це́ле ў нас многа чле́наў, але ня ўсе́ чле́ны маюць тую-ж работу,

5 гэтак мы многія складаем адно це́ла ў Хрысьце́, а паасобку адзін для аднаго чле́ны.

6 Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па ме́ры ве́ры;

7 калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы;

8 калі напамінаеш, напамінай; калі раздае́ш, дык у прастаце́; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасьці; калі міласэрны, дык у радасьці.

9 Любоў няхай будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

10 Братняй любоўю адзін да аднаго пяшчотныя, у пашане адзін аднаго апераджайце;

11 у рупнасьці не слабе́йце; духам палайце; Госпаду служыце.

12 Пацяшайцеся надзе́яй; у горы будзьце цярплівымі, у малітве сталымі;

13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзе́л; рупліва прымайце падарожных;

14 багаслаўце тых, каторыя вас перасьле́дуюць; багаслаўце, а не кляніце.

15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

16 Будзьце аднадумныя між сабою; ня думайце зашмат аб сабе́, але да пакорных прыхіляйцеся. Ня будзьце мудрымі самі праз сябе́.

17 Нікому не адплачвайце злом за зло, але старайцеся аб добрае перад усімі людзьмі.

18 Калі магчыма з вашага боку, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.

19 Ня мсьціце за сябе́, умілаваныя, але дайце ме́сца (Божаму) гне́ву. Бо напісана: Мне́ помста, Я аддам! кажа Госпад (Другазак. 32, 35).

20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго: бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугальле гарачае (Прып. 25, 21 - 22). Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

 

Разьдзе́л 13

1 Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.

2 Дзеля гэтага, хто працівіцца ўладзе, працівіцца Божай пастанове; хто-ж працівіцца, самі на сябе́ прысуд нацягнуць.

3 Бо начальнікі страшныя не для добрых дзе́л, але для благіх. Ці хочаш небаяцца ўлады? Рабі дабро, і атрымаеш пахвалу ад яе́;

4 бо (гэта) ёсьць Божы слуга табе́ на дабро. Калі-ж робіш благое, бойся, бо ён не надарма носіць ме́ч: ён Божы слуга, імсьціцель на гне́ў робячаму благое.

5 Дзеля гэтага трэба слухацца ня толькі з увагі на гне́ў, але й на сумле́ньне.

6 Дзеля гэтага-ж вы й падаткі плаціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя.

7 Дык аддавайце кожнаму нале́жнае: каму падатак, падатак; каму мыта, мыта; каму страх, страх; каму чэсьць, чэсьць.

8 Не аставайцеся віннымі нікому нічога, апрача ўзае́мнай любві; бо, хто любіць другога, выпаўніў закон.

9 Бо запаведзі: ня блудзі, не забівай, не крадзі, ня сьве́дчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь - зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябе́ (Ляв. 19, 18).

10 Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў ёсьць выпаўне́ньне закону.

11 І гэтак (рабе́це), ве́даючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпе́р бліжэй да нас выбаўле́ньне, чым калі мы ўве́равалі.

12 Ноч прайшла, а дзе́нь наблізіўся: дык адкінем справы це́мры і апране́мся ў зброю сьвятла́,

13 як у дзе́нь, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды п’янстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;

14 але апране́цеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце це́лу ў пажадлівасьці.

 

Разьдзе́л 14

1 Слабога ў ве́ры прымайце не на спрэчкі аб паглядах.

2 Бо іншы ве́рыць, што (можна) е́сьці ўсё, а слабы е́сьць гародніну.

3 Хто е́сьць, не дакарай таго, хто ня е́сьць; і хто ня е́сьць, не асуджай таго, хто е́сьць: бо Бог прыняў яго.

4 Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён, або па́дае; і ўстаіць, бо Бог дуж паставіць яго.

5 Іншы адрозьнівае дзе́нь ад дня, а іншы судзіць (аднолькава) кожны дзе́нь. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.

6 Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто е́сьць, дзеля Госпада е́сьць, бо дзякуе Богу. I хто ня е́сьць, дзеля Госпада ня е́сьць, ды дзякуе Богу.

7 Бо ніхто з нас ня жыве́ для сябе́, і ніхто ця ўмірае для сябе́;

8 бо, калі жыве́м, для Госпада жыве́м, калі-ж уміраем — для Госпада ўміраем. I дзеля гэтага — ці жыве́м, ці ўміраем, мы Гасподнія.

9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.

10 А ты чаго судзіш брата свайго? Або й ты, што паніжаеш брата свайго? Бо ўсе́ мы станем на суд Хрыстовы.

11 Бо напісана: Я жыву, — кажа Госпад, — перада Мною суклоніцца ўсякае кале́на, і ўсякі язык вызнаваць будзе Бога (Ісая 45, 23).

12 Дык вось кожны з нас за сябе́ дасьць справаздачу Богу.

13 Ня будзем жа бале́й судзіць адзін аднаго, а ле́пей судзіце аб тым, каб як ня класьці брату спаткне́ньня ці спакусы.

14 Я ве́даю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябе́ не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-не́будзь нячыстым, — таму нячыста.

15 Калі-ж цераз страву сумуе брат твой, дык ты ўжо не паводле любві ходзіш; ня губі твае́й страваю таго, за каго паме́р Хрыстос.

16 Дык няхай не зьняважа́ецца вашае добрае.

17 Бо царства Божае ня е́жа і піцьцё, але праведнасьць і мір і радасьці ў Духу Сьвятым.

18 Бо, хто ў гэтым служыць Хрысту, той угодны Богу і паважаны людзьмі.

19 Дык вось будзеш шукаць таго, што служыць дзеля міру і ўзаемнага збудаваньня.

20 Дзеля е́жы ня ні́шчы дзе́ла Божага: усё чыста, але блага чалаве́ку, які е́сьць праз спакусу.

21 Добра ня е́сьці мяса, ня піць віна і не рабіць (такога), ад чаго брат твой спатыкаецца, ці спакушаецца, ці зьнямагае.

22 Ты хмаеш ве́ру? Ме́й сам у сабе́ перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябе́ ў тым, што́ шануе.

23 А хто сумляваецца, калі е́сьць, асуджае сябе́, што не па ве́ры; а ўсё, што не па ве́ры, грэх.

 

Разьдзе́л 15

1 Мы, дужыя, мусім перанасіць не́мачы слабых, а не сабе́ дагаджаць.

2 Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, на збудаваньне.

3 Бо і Хрыстос не сабе́ дагаджаў, але, як напісана: Зьняважаньні зьнязажаючых Цябе́ выпалі на мяне́ (Псал. 68, 10).

4 Бо ўсё, што напісана было ране́й, напісана намі дзеля навукі, каб праз цярплівасьцьі паце́ху пісаньня ме́лі надзе́ю.

5 А Бог цярплівасьці і паце́хі няхай дасьць вам аднолькава думаць сярод сябе́ паводле навукі Хрыста Ісуса,

6 каб вы аднадушна, аднымі вуснамі выслаўлялі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

7 Дзеля гэтага прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.

8 Кажу-ж, што Ісус Хрыстос стаўся служкаю абрэзаньня — дзеля праўды Божай, каб выпаўніць абяцанае айцоў.

9 А для паганаў з літасьці, каб славілі Бога, як напісана: За гэта буду славіць Цябе́ між паганамі і сьпяваць іме́ньню Твайму (Псал. 17, 50).

10 I яшчэ сказана: Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго! (Другазак. 32, 43)

11 I яшчэ: хвале́це Госпада, усе́ пагане, і слаўце Яго, усе́ народы! (Псал. 116, 1)

12 Ісая таксама кажа: бу́дзе корань Ясе́явы і Той, што́ паўстане, валадаць народамі; на Яго пагане спадзявацца будуць (Ісая 11, 10).

13 Бог жа надзе́і няхай напоўніць вас усякай радасьцяй і мірам у ве́ры, каб вы, сілаю духа Сьвятога, абагаціліся надзе́яй.

14 I сам я перакананы аб вас, браты маі, што і вы поўныя дабраты, напоўненыя усякаю ве́даю і можаце навучаць адзін аднаго.

15 Сьмяле́й жа пісаў я вам, браты, часткова як-бы дзеля напамінаньня вам, праз даную мне́ ад Бога ласку

16 быць мне́ служкаю Ісуса Хрыста сярод паганаў, сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Божае, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была ўгодна Богу.

17 Маю вось пахвалу ў Ісусе Хрысьце́ ў тым, што (датычыцца) Бо́га:

18 бо не адважуся сказаць што-не́будзь, чаго ня зьдзе́яў Хрыстос праз мяне́ на послух паганаў, словам і дзе́лам,

19 сілаю знакоў і цудаў, сілаю Духа Божага; гэтак Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерузаліму і ваколіц да Ілірыка.

20 Гэтак я стараўся абвяшчаць Эвангельле ня тым, гдзе́ ўжо было вядома імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужой аснове,

21 але як напісана: Каму не абве́шчана аб Ім, убачаць, і хто ня чуў, даве́даюцца (Ісая 52, 15).

22 Цераз гэтае я шмат разоў і ме́ў перашкоду прыйсьці да вас.

23 Цяпе́р жа, ня маючы больш ме́сца ў гэных краінах, ды з даўных год маючы жаданьне прыйсьці да вас,

24 як толькі пакіруюся ў Гішнанію, прыду да вас. Бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, ды што вы правядзецё мяне́ туды, як толькі крыху наце́шуся вамі.

25 Цяпер-жа я йду ў Ерузалім паслужыць сьвятым;

26 бо Македонія і Ахайя надумалі ўдзяліць не́шта бе́дным сьвятым у Ерузаліме. Надумалі, але й вінаватыя ім.

27 Бо, калі пагане зрабіліся ўчасьнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цяле́сным.

28 Выпаўніўшы вось гэтае і даставіўшы ім пад пячацяй гэты плод, пайду праз вас у Гішпанію.

29 Ве́даю-ж, што, калі прыду да вас, дык прыду ў поўні багаслаўле́ньня Эвангельля Хрыстовага.

30 Малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, памагаць мне́ малітвамі за мяне́ да Бога,

31 каб выбавіцца мне́ ад няве́руючых у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерузаліму было ўгодна сьвятым,

32 каб мне́ воляй Бога ў радасьці прыйсьці да вас і супачыць з вамі.

33 Бог жа міру з усімі вамі: Амін.

 

Разьдзе́л 16

1 Даручаю-ж вам Фіву, сястру нашу, слугу кенхрэйскае царквы,

2 каб прынялі яе́ ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і памаглі ёй, у чым яна будзе ме́ць у вас патрэбу, бо і яна была заступніцай многім дый мне́ самому.

3 Прывітайце Прыскіллу й Акілу, супрацоўнікаў маіх, у Хрысьце́ Ісусе, —

4 (якія галаву сваю пакладалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе́ цэрквы паганаў), — і царкву, што ў іх доме.

5 Прывітайце ўмілаванага майго Эпэнэта, які ёсьць зачаткам Ахайі для Хрыста.

6 Прывітайце Марыю, якая шмат працавала для нас.

7 Прывітайце Андроніка і Юнія, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія ўславіліся між апосталамі і пе́рш за мяне́ ўве́равалі ў Хрыста.

8 Прывітайце Амплія, любага мне́ ў Госпадзе.

9 Прывітайце Урбана, сунрацоўніка нашага ў Хрысьце́, і Стахія, любага мне́.

10 Прывітайце Апэле́са, дазнанага ў Хрысьце́. Прывітайце Арыстабулявых.

11 Прывітайце Ірадые́на, сваяка майго. Прывітайце з Наркізавых тых, што ў Госпадзе.

12 Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.

13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, ды матку яго і маю.

14 Прывітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ермія ды іншых з імі братоў.

15 Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх з імі сьвятых.

16 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас Хрыстовыя цэрквы.

17 Малю вас, браты, сьцеражыцеся тых, што́ робяць нязгоду і спакусы супраць навукі, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;

18 бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды ласкавасьцяй і красамоўствам зводзяць сэрцы прастадушных.

19 Бо-ж вашая паслухмянасьць ве́ры ве́дама ўсім; дзеля гэтага я це́шуся з вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і няпрыступныя на зло.

20 Бог жа міру неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.

21 Вітаюць вас Цімох, супрацоўнік мой, ды Лукій, Язон і Сасіпатр, сваякі маі.

22 Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэртый, што пісаў гэтае пасланьне.

23 Вітае вас Гаій, гасьцінны для падарожных, для мяне́ і для ўсяе́ царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік ме́скі, і брат Кварт.

24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

25 Таму-ж, хто можа вас умацаваць водле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, водле адкрыцьця тайны, што ад вякоў была ўмаўча́на, прарочыя пісаньні, па загаду адве́чнага Бога, на по́слух ве́ры абве́шчана ўсім народам, —

27 Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму наве́кі хвала́. Амін.

28 Пісана да Рымлянаў з Карынту цераз Фіву, служку

 

 

Пе́ршае Пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, воляй Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, і Состэн, брат,

2 царкве́ Божай, што ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце́ Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, што́ прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім ме́сцы, у іх і ў нас:

3 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4 Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, да́нае вам у Хрысьце́ Ісусе,

5 бо ўсім абагаціліся вы ў Ім, усякім словам і ўсякаю ве́даю, —

6 бо сьве́дчаньне Хрыстовае ўмацавалася ў вас, —

7 дзеля чаго вы ня маеце нястачы ні ў якім дары, ждучы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,

8 Які і ўгрунтуе вас да канца, каб быць вам бязьвіннымі ў дзе́нь Госпада нашага Ісуса Хрыста.

9 Ве́рныБог, якім вы пакліканы ў лучнасьць Сына Яго, Ісуса Хрыста, Госпада нашага.

10 Малю вас, браты, іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе́ вы гаварылі адно, і ня было-б між вамі падзе́лаў, але каб вы злучаны былі ў адным розуме і ў аднэй думцы.

11 Бо ад Хлоіных сталася мне́ ве́дама аб вас, браты мае́, што між вамі е́сьць спрэчкі.

12 Кажу-ж аб тым, што кожны ў вас кажа: я Паўлавы, я Апалёсавы, я Кіфавы, а я Хрыстовы.

13 Ці-ж разьдзяліўся Хрыстос? Ці-ж Паўла раскрыжаваўся за вас? ці ў імяПаўлава вы ахрысьціліся?

14 Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, апрача Крыспа і Гайя,

15 каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.

16 Ахрысьціў я таксама Сьцяпанавы дом, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ве́даю.

17 Бо і Хрыстос паслаў мяне́ не хрысьціць, а абвяшчаць Эвангельле; не ў прамудрасьці-ж слова, каб не панізіць крыжа Хрыстовага;

18 бо слова, што аб крыжу, для пагібаючых еёсьць вар'яцтва, а для нас, якія спасаюцца, — сіла Божая.

19 Бо напісана: загублю мудрасьць мудрацоў, і розум разумных адкіну (Ісая 29, 14).

20 Гдзе́ мудрэц? гдзе́ кніжнік? гдзе́ дасьле́дчык гэтага ве́ку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць сьве́ту гэтага ў вар'яцтва? (Ісая 33, 18)

21 Бо, калі сьве́т свае́ю мудрасьцяй не пазнаў Бога ў прамудрасьці Божай, дык угодна было Богу праз дурасьць пропаведзі збавіць ве́руючых.

22 Бо і Юдэі трэбуюць цудаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;

23 а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў спакусу, а для Грэкаў дурасьць,

24 для самых жа пакліканых, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасьць;

25 бо дурное Божае мудрэйшае за людзе́й, і слабое Божае дужэйшае за людзе́й.

26 Бо паглядзе́це, браты, на пакліканьне вашае: ня многа мудрых паводле це́ла, ня многа дужых, ня многа дабрародных;

27 але Бог выбраў дурноту сьве́ту, каб асароміць мудрых, і бяссільнае сьве́ту выбраў Бог, каб асароміць дужо́е;

28 і бязроднае сьве́ту і пагарджанае і няістотнае выбраў Бог, каб зьнішчыць істотнае,

29 дзеля таго, каб ніводнае це́ла не хвалілася перад Ім.

30 З Яго і вы ў Хрысьце́ Ісусе, які стаўся для нас прамудрасьцяй ад Бога, і праведнасьцяй, і асьвячэньнем, і адкупле́ньнем,

31 каб было, як напісана: хто хваліцца, хваліся ў Госпадзе (Іер. 9, 24).

 

Разьдзе́л 2

1 I я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў апавяшчаць вам сьве́дчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцяй,

2 бо я ня думаў бачыць у вас нічога, апрача Ісуса Хрыста дый укрыжаванага.

3 I быў я ў вас у бяссільлі, і ў страху, і ў вялікім дрыжаньні.

4 I слова мае́ і навука мая не ў пераконваючых словах чалаве́чае мудрасьці, але ў выяўле́ньні духа і сілы,

5 каб ве́ра ваша была ня ў мудрасьці чалаве́чай, але ў сіле Божай;

6 мудрасьць жа мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага ве́ку і ня ўладаў гэтага ве́ку, што зьнішчаюцца,

7 але прамудрасьць Божую гаворым у тайне, укрытую, якую празначыў Бог прад вякамі на славу нашую,

8 якое ніхто з уладаў гэтага ве́ку не пазнаў; бо, калі-б пазналі, дык не раскрыжавалі-б Госпада славы.

9 Але, як напісана: чаго ня бачыла вока і ня чула вуха, і што ня ўзыходзіла ў сэрца чалаве́ка, тое Бог прыгатаваў любячым Яго (Ісая 64, 4).

10 А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго; бо Дух усё пранікае дый глыбіні Божыя.

11 Бо хто з людзе́й ве́дае, што ў чалаве́ку, апрача духа чалаве́чага, які ў ім? Гэтак і Божага ніхто ня ве́дае, апрача Духа Божага.

12 Мы-ж узялі ня духа сьве́ту гэтага, а Духа, што ад Бога, каб ве́даць, што́дарована нам ад Бога.

13 Дый гэтае гаворым не́ вучонымі словамі мудрасьці чалаве́чае, але навучанымі ад Духа Сьвятога, разьмяркоўваючы духоўнае духоўным.

14 Душэўны-ж чалаве́к ня прыймае, што ад Духа Божага, бо гэта дурнота яму, і ня можа зразуме́ць, бо аб гэтым трэба разважаць духоўна.

15 Духоўны-ж разьбірае ўсё, а яго разабраць ніхто ня можа.

16 Бо хто пазнаў розум Гасподні, што ўявіў-бы яго? А мы маем розум Хрыстовы.

 

Разьдзе́л 3

1 I я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цяле́сным, як малале́ткам у Хрысьце́.

2 Я паіў вас малаком, а ня стравай, бо вы былі яшчэ ня ў сілах, дый цяпе́р ня ў сілах, бо вы яшчэ цяле́сныя.

3 Бо, калі між вамі зайздрасьць, спрэчкі і нязгода, дык ці не цяле́сныя вы? і ці не па чалаве́чаму паступаеце?

4 Бо, калі адзін кажа: я Паўлавы, а другі: я Апалёсавы, дык ці не цяле́сныя вы?

5 Хто Паўла? Кто Апалёс? Яны толькі служкі, праз якіх вы ўве́равалі, дый як кожнаму даў Госпад.

6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але ўзрасьціў Бог;

7 ды гэтак і той, хто садзіў, і хто паліваў ёсьць нішто, а хто ўзрашчае — Бог.

8 Хто садзіць і хто палівае — ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.

9 Бо мы супрацоўнікі Бога: вы — Божая ніва, Божая будыніна.

10 Я, водле данай мне́ ад Бога ласкі, як мудры будаўнічы, залажыў фунда́мант, а другі стаўляе дом; кожны-ж хай глядзіць, як будуе.

11 Бо ніхто ня можа пакласьці другога фунда́манту, апрача закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.

12 Ці хто будуе на гэным фундаманьце з золата, серабра, дарагіх каме́ньняў, дрэва, се́на, трысьця,—

13 кожнага дзе́ла выявіцца; бо дзе́нь пакажа, бо ў вагні выкрываецца, і агонь выпрабоўвае дзе́ла кожнага, якое яно ёсьць.

14 Калі чые́ дзе́ла, што ён будаваў, вытрывае, той дастане заплату.

15 А чые́ дзе́ла згарыць, шкоду ме́ці будзе, сам жа спасе́цца, ды так, як-бы праз агонь.

16 Ці-ж ня ве́даеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве́ ў вас?

17 Калі-ж хто зруйнуе храм Божы, зьніштожыць таго Бог, бо храм Божы — сьвяты; гэтаж ёсьць вы.

18 Ніхто хай сам сябе́ не ашуківае: калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым ве́ку, станься дурным, каб быць мудрым.

19 Бо мудрасьць сьве́ту гэтага ёсьць дурнота нерад Богам, як напісана: зловіць мудрых у хітрасьці іх (Іоў 5, 13).

20 I яшчэ: Госпад ве́дае разважаньні мудрых, што яны марныя (Псал. 93, 11).

21 Дык ніхто не хваліся ў людзе́й, бо вашае — ўсё:

22 ці Паўла, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьве́т, ці жыцьце́, ці сьме́рць, ці цяпе́рашняе, ці будучае, — усё вашае;

23 выж Хрыстовыя. а Хрыстас — Божы.

 

Разьдзе́л 4

1 Гэтак чалаве́к павінен разуме́ць нас, як служак Хрыстовых і аканомаў тайнаў Божых;

2 ад аканомаў жа вымагаецца, каб кожны быў знойдзены ве́рным.

3 Для мяне́найме́ншая рэч, як судзіце аба мне́ вы, ці як судзяць людзі; я й сам ня суджу сябе́.

4 Бо хоць і нічога ня ве́даю за сабою, але ў гэтым не апраўдываюся; судзьдзя-ж мне́ Госпад.

5 Дзеля гэтага ня судзіце перадчасна, пакуль ня прыдзе Госпад, які і асьве́ціць схаванае ў це́мры і выявіць думкі сэрцаў; і тагды кожнаму будзе пахвала ад Бога.

6 Гэтае, браты, прыклаў я да сябе́ і Апалёса дзеля вас, каб вы на нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, ды каб не вывышаліся адзін над адным.

7 Бо хто адзначае цябе́? Што́ ты маеш, чаго-б ня ўзяў? А калі ўзяў, на што хвалішся, як быццам ня браў?

8 Вы ўжо сытыя, ужо разбагаце́лі, пачалі цараваць бяз нас. О, каб вы зацаравалі, каб і нам з вамі царыць!

9 Бо я думаю, што Бог нас, Апосталаў, за апошніх паставіў, як бы на сьме́рць засуджаных; бо мы сталіся як-бы відовішчам для сьве́ту, для ангелаў і для людзе́й.

10 Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце́; мы слабыя, а вы дужыя; вы слаўныя, а мы ў няславе.

11 Навет да цяпе́рашняе гадзіны мы це́рпім голад і смагу, мы нагія, і б'юць нас, і бадзяемся,

12 і працуем, робячы сваімі рукамі. Абмаўляныя, мы багаславім; перасьле́даваныя, мы це́рпім;

13 зьняважа́ныя, мы молімся. Мы сталіся, як сьмяцьцё сусьве́тнае, як пыл для ўсіх да цяпе́р.

14 Не на тое, каб пастыдзіць вас, пішу гэтае, але як умілаваных маіх дзяце́й перасьцерагаю.

15 Бо, хаця-б вы тысячы настаўнікаў ме́лі ў Хрысьце́, але айцоў нямнога: бо я спарадзіў вас у Хрысьце́ Ісусе праз Эвангельле.

16 Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.

17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімахве́я, які ёсьць дзіця мае́ ўмілаванае і ве́рнае ў Госпадзе, і ён напомніць вам шляхі мае́ ў Хрысьце́ Ісусе, як я ўсюды ў-ва ўсякай царкве́ навучаю.

18 Як быццам я ня маю прыйсьці да вас, гэтак некаторыя з вас загардзе́лі;

19 але я хутка прыйду да вас, калі захоча Госпад, і распазнаю ня словы гардуноў, а сілу,

20 бо Царства Божае ня ў слове, а ў сіле.

21 Чаго хочаце? з дубцом прыйсьці да вас, ці з любоўю і духам лагоднасьці?

 

Разьдзе́л 5

1 Зусюль чутно, што ў вас распуста, ды такая распуста, аб якой ня чуваць навет у паганаў: што не́хта мае жонку свайго бацькі.

2 I вы сталіся гордымі, а ці ня ле́пей бы вам заме́ст таго плакаць, каб узяты быў спасярод вас той, хто робіць гэткую рэч?

3 А я, ня быўшы це́лам, але духам у вас, ужо прысудзіў, як-бы быў у вас, каб таго, хто гэткае робіць,

4 у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста на сходзе вашым суме́сна з маім духам, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,

5 аддаць гэткага шатану на загубу це́ла, каб дух быў збаўлены ў дзе́нь Госпада нашага Ісуса Хрыста.

6 Нядобрая пахвальба вашая. Хіба ня ве́даеце, што крошка кісьлі квасіць усё це́ста?

7 Дык ачысьцьце старую кісьлю, каб быць вам новым це́стам, бо вы бяз кісьлі; бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.

8 Дзеля гэтага пачне́м сьвяткаваць не з старой кісьляй і ня з кісьляй зла і подступу, але з праснакамі чыстасьці і праўды.

9 Я пісаў вам у пасланьні ня злучацца з распусьнікамі;

10 ды не наагул з распусьнікамі гэтага сьве́ту, ці хабарнікамі, ці драпе́жнікамі, ці паклоньнікамі ідалаў: бо вам трэба было-б хіба выйсьці з гэтага сьве́ту; —

11 але я пісаў вам ня злучацца, калі хто, называючыся братам, будзе распусьнікам, ці хабарнікам, ці ідалапаклоньнікам, ці зламоўным, ці п'яніцаю, ці драпе́жнікам; з гэтакім і ня е́сьці разам!

12 Бо што мне́ судзіць тых, хто вонках? Ці ня тых, што пасярод, судзіце вы? Вонкавых жа судзіць Бог. Дык выкіньце распуснага спасярод вас.

 

Разьдзе́л 6

1 Як адважаецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?

2 Хіба ня ве́даеце, што сьвятыя будуць судзіць сьве́т?Калі-ж вамі будзе суджаны сьве́т, дык няўжо-ж вы ня вартыя судзіць найме́ншае?

3 Ціж ня ве́даеце, што мы судзіць будзем ангелаў, ня толькі справы жыцьце́выя?

4 Дык вы, калі маеце судзіцца аб жыцьцёвыя справы, стаўляйце сваімі судзьдзямі нікчэмных у царкве́.

5 На сорам вам кажу: няўжо-ж няма між вамі ніводнага разумнага, што мог-бы рассудзіць сярод братоў сваіх?

6 А то брат з братам судзіцца, і гэта перад няве́руючымі!

7 I тое ўжо ве́льмі сорамна для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму-б вам ня ле́пей быць пакрыўджанымі? Чаму-б вам ня ле́пей ме́ць шкоду?

8 Але вы самі крыўдзіце, абдзіраеце, дый гэта братоў!

9 Ці ня ве́даеце, што няправедныя царства Божага не ўнасьле́дуюць? Не ашуківайце сябе́: ані блуднікі, ані ідалапаклоньнікі, ані распусьнікі, ані пястуны, ані мужаложнікі,

10 ані зладзе́і, ані падкупныя, ані п'яніцы, ані зламоўныя, ані драпе́жнікі — ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.

11 I гэткімі былі некаторыя з вас; але вы абмыліся, але асьвяньціліся, але апраўдаліся іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.

12 Усё мне́ можна, але ня ўсё карысна; ўсё мне́ можна, але нічому ня дам валадаць мною.

13 Ежа для чэрава, і чэрава для е́жы; але Бог зьніштожыць тое і другое цела-ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад для це́ла.

14 Бог падняў Госпада, падыме й нас сілаю Свае́ю.

15 Хіба ня ве́даеце, што це́лы вашыя е́сьць чле́ны Хрыстовыя? Дык ці-ж, узяўшы чле́ны Хрыста, зраблю іх чле́намі блудніцы? Хай жа ня будзе!

16 Ці-ж ня ве́даеце, што, хто злучаецца з блудніцаю, е́сьць адно це́ла (з ёю)? Бо сказана: двое будуць адно це́ла (Быт. 2, 24).

17 А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух (з Госпадам).

18 Уцякайце ад блуду; усякі грэх, які робіць чалаве́к, ёсьць вонках це́ла, а блуднік грашыць супраць уласнага це́ла.

19 Ці ня ве́даеце, што це́лы вашыя ёсьць храм Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не свае́?

20 Бо вы куплены дарагою цаною. Дзеля гэтага выслаўляйце Бога у це́ле вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божымі.

 

Разьдзе́л 7

1 А аб чым вы пісалі да мяне́, дык добра чалаве́ку не дакранацца да жанчыны,

2 але, з увагі на блуд, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.

3 Муж няхай аказвае жонцы нале́жную любасьць; падобна-ж і жонка мужу.

4 Жонка ня ўладная над сваім це́лам, але муж; гэтак сама й муж ня ўладны над сваім це́лам, але жонка.

5 Ня ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць у пасьце́ і малітве, а потым ізноў будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашу.

6 Кажу-ж гэтае, як дазвол, а не як загад.

7 Бо хачу, каб усе́ людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.

8 Нежанатым жа і ўдовам кажу: добра ім, калі астапуцца, як я;

9 але, калі ня ўзьдзе́ржацца, няхай жэняцца: бо ле́пей ажаніцца, чым распаляцца.

10 Тым жа, што пажаніліся, ня я запаве́дываю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,

11 калі-ж разлучыцца, то няхай астае́цца бяз мужа, ці пагодзіцца з мужам сваім; і мужу — не пакідаць жонкі.

12 Рэшце-ж кажу я, а ня Госпад: калі каторы брат мае жонку няве́руючую, і яна згаджаецца жыць з ім, то няхай е́н не пакідаець яе́;

13 і жонка, што мае няве́руючага мужа, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідаець яго;

14 бо няве́руючы муж асьвянчаецца ў жонцы, і жонка няве́руючая асьвянчаецца ў мужу; інакш дзе́ці вашыя былі-б нячыстыя, а цяпе́р яны сьвятыя.

15 Калі-ж няве́руючы хоча разлучыцца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх выпадках не прыняволіваецца, бо да згоды паклікаў нас Госпад.

16 Чаму-ж бо ты ве́даеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, чаму ве́даеш, ці ня збавіш жонку?

17 Толькі кожны няхай паступае так, як Бог яму празначыў, кожны, як Госпад паклікаў; і гэтак я загадваю па ўсіх цэрквах.

18 Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто не абрэзанным? Не абрэзывайся.

19 Абрэзаньне нішто і неабрэзаньне нішто, але выпаўне́ньне запаведзяў Божых.

20 Кожны няхай астае́цца ў тым прызваньні, у якім пакліканы.

21 Рабом пакліканы? Не клапоцься. Але, калі можаш стацца вольным, скарыстай з ле́пшага.

22 Бо раб, пакліканы Госпада ёсьць вольны Госпада; гэтак сама і пакліканы вольным ёсьць раб Хрыстоў.

23 Вы куплены (дарагою) цаною: не рабе́цеся рабамі людзе́й.

24 У якім прызванні хто пакліканы, браты, у тым кожны хай астае́цца перад Богам.

25 Аб дзе́вах я ня маю загаду ад Госпада, але даю раду, як той, штоатрымаў ад Госпада ласку быць яму ве́рным.

26 Дык лічу за добрае дзеля цяпе́рашняе патрэбы, што добра чалаве́ку гэтак быць.

27 Ты злучаны з жонкаю? Ня шукай разлукі. Ты вольны ад жаны? Ня шукай жонкі.

28 Калі-ж бы й ажаніўся, не саграшыў; і калі-б дзяўчына пайшла замуж, не саграшыла. Гэткія будуць ме́ць гора для це́ла; я-ж вас шкадую.

29 Але кажу вам тое, браты, што час ужо малы: каб і тыя, што маюць жанок, былі, як ня маюць;

30 і што плачуць, як ня плачучыя; і што радуюцца, як ня радыя; і што купляюць, як ня набываючыя;

31 і карыстаючыяся гэтым сьве́там, як не карыстаючыяся; бо праходзіць абраз гэтага сьве́ту.

32 А я хачу, каб вы былі бесклапотнымі. Не́жанаты клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду,

33 а жанаты клапоціцца аб сьве́цкае, як дагадзіць жонцы.

34 Ёсьць розьніца між замужняй і незамужняй дзяўчынай: незамужняя клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і це́лам і духам; замужняя клапоціцца аб сьве́цкае, як дагадзіць мужу.

35 кажу гэтае для вашай жа карысьці, ня з тым, каб накінуць на вас путы, але каб вы прыстойна і няспынна служылі Госпаду, не азіраючыся.

36 Калі-ж хто ўважае за няпрыстойнае для свае́ дзяўчыны, каб яна перацьвіўшы так і асталася, - дык няхай робіць як хоча: не саграшыць; няхай ідуць замуж.

37 Але, хто непарушна цьвёрды ў сэрцы сваім, і ня маючы над воляй свае́й, пастанавіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць свае́ дзявоцтва, - той жа добра робіць.

38 Дзеля гэтага, хто аддае́ замуж, добра робіць; а хто не́ аддае, робіць ле́пей.

39 Жонка зьвязана законам, дакуль жыве́ яе́ муж; калі-ж муж яе́ памрэ, вольна выйсьці, за каго хоча, толькі ў Госпадзе.

40 Але яна шчасьліве́йшая, калі астане́цца так, як я раджу; а я думаю, што і я ма́ю Духа Божага.

 

Разьдзе́л 8

1 Аб жэртвах ідальскіх ведаем, бо ўсе́ маем ве́ду. Але ве́да надзімае, а любоў будуе.

2 Хто думае, што ён не́шта ве́дае, той ніколі йшчэ нічога ня ве́даў, як трэба ве́даць;

3 але хто любіць Бога, таго Ён пазнае́.

4 Аб спажываньні-ж ахвяр ідальскіх ве́даем, што ідал на сьве́це нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.

5 Бо, хаця і ёсьць гэтакзваныя богі, ці на не́бе, ці на зямлі, (бо-ж многа багоў і многа паноў), —

6 але ў нас адзін Бог Аце́ц, з якога ўсё, і мы для Яго; ды адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз якога ўсё, і мы праз Яго.

7 Але не ў-ва ўсіх гэткая ве́да: некаторыя і дагэтуль з ідальскай сьвядомасьцяй, што ядуць, як жэртву ідалам, і сьве́дамасьць іх, як нядужая, апаганіваецца.

8 Ежа-ж не набліжае нас да Бога, бо ці ямо́, ня робімся ле́пшымі, ці не ямо, ня робімся горшымі.

9 Глядзе́це-ж аднак, каб вашая ўлада ня ста́лася спакусай для слабых.

10 Бо, калі хто ўгле́дзіць, што ты, маючы ве́ду, за сталом у паганскай бажніцы, дык ці сьве́дамасьць яго, як слабога, ня збудуецца, каб е́сьці жэртвы ідальскія?

11 I ад твае́й ве́ды загіне слабы брат, за якога паме́р Хрыстос.

12 А, грэшачы гэтак супраць братоў і б'ючы па сьве́дамасьці іх, якая нядужая, вы грашыцё супраць Хрыста.

13 Дзеля гэтага, калі е́жа спакушае брата майго, ня буду е́сьці мяса даве́ку, каб не спакусіць брата майго.

 

Разьдзе́л 9

1 Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не маё вы дзе́ла ў Госпадзе?

2 Калі для другіх я не апостал, дык-жа для вас; бо пячатка майго апостальства — вы ў Госпадзе.

3 Вось гэткі адказ тым, што судзяць мяне́.

4 Ці мы ня маем улады е́сьці ды піць?

5 Ці ня маем улады ме́ць снадарожніцаю сястру — жонку, як і рэшта Апосталаў, і браты Госпадавы, і Кіфа?

6 Ці адзін я і Варнава ня маем улады непрацаваць?

7 Хто калі служыць на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня е́сьць пладоў яго? Ці хто пасе́ць статак і ня е́сьць малака ад статку?

8 Ці толькі пачалаве́чаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і закон?

9 Бо ў Майсе́явым законе напісана: не завязвай роту валу малоцячы (Другазак. 25, 4). Ці аб валох клапоціцца Бог?

10 Ці дзеля нас агулам гаворыцца? Бо гэта дзеля нас напісана, што, хто гарэ, павінен араць з надзе́яй, і, хто малоціць, — з надзе́яй атрымаць, на што спадзяе́цца.

11 Калі мы пасе́ялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажне́м у вас цяле́снае?

12 Калі другія —ўчасьнікі ўлады над вамі, дык ці мы не бале́й? Аднак, мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсеё це́рпім, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.

13 Ці-ж ня ве́даеце, што тыя, хто пры сьвятым працуе, ядуць із сьвятога? Што паслугуючыя пры ахварніку бяруць долю ад ахвярніка?

14 Гэтак і Госпад загадаў тым, што Эвангельле абвяшчаюць, жыць ад Эвангельля.

15 Але я нічым з гэтага не карыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак рабілася для мяне́, бо для мяне́ ле́пей паме́рці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.

16 Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, дык няма мне́ славы, бо на мне́ ляжыць абавязак, і гора мне́, калі я не абвяшчаю Эвангельля.

17 Бо, калі раблю гэтае свае́й ахвотай, дастану маю нагароду; а калі супраць волі, дык выпаўню абавязак.

18 За што-ж мне́ нагарода? За тое, што, апавядаючы задарма Эвангельле, падаю ве́стку аб Хрысьце́, не карыстагочыся мае́ю ўладаю ў Эвангельлі.

19 Бо, будучы вольным ад усіх, я падняволіў сябе́ ўсім, каб больш прыдбаці:

20 для Юдэяў я быў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных я быў, як падзаконны, каб здабыць падзаконных;

21 для нямаючых закону — як беззаконны (ня будучы беззаконным перад Богам, але падзаконным Хрысту), — каб здабыць беззаконных;

22 для нядужых быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб наагул збавіць не́кага.

23 Роблю-ж гэта дзеля Эвангельля, каб быць учасьнікам Яго.

24 Ці ня ве́даеце, што бе́гаючыя на стадыоне бягуць усе́, але нагароду дастае́ адзін? Дык бяжыце, каб дастаць.

25 Кожын, хто змагаецца, узьдзе́ржываецца ад усяго: тыя, каб дастаць вяне́ц тле́нны, а мы — нятле́нны.

26 Вось-жа я бягу, не як на няпэўнае, б'юся, не як паве́тра б'ючы;

27 але я ўсьцішаю і няволю це́ла мае́, каб, прапаве́дываючы другім, самому не астацца нікчэмным.

 

Разьдзе́л 10

1 Не хачу, браты, каб вы ня ве́далі, што айцы нашыя ўсе́ былі пад хмараю, і ўсе́прайшлі праз мора;

2 і ўсе́ ахрысьціліся ў Майсе́я ў хмары і ў моры;

3 і ўсе́е́лі тую самую духоўную страву,

4 і ўсе́пілі тое самае духоўнае пітво́, бо пілі з духоўнае скалы, што йшла за імі, скала-ж быў Хрыстос.

5 Але ня многіх з іх упадабаў Бог: бо яны былі паражоны ў пустыні.

6 А гэта былі прыклады длянас, каб мы не пажадалі благога, як пажадалі яны.

7 Ня будзьце й ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: народ пасе́ў е́сьці й піць, ды ўстаў гуляці (Вых. 32, 6).

8 Ня ро́бма і блуду, як некаторыя з іх блудзілі, і ў адзін дзе́нь загінула іх дваццаць тры тысячы (Лічб. 25, 1, 9).

9 I не спакушайце Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і пагінулі ад зьме́яў (Лічб. 21, б).

10 Дый не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад губіцеля (Лічб. 14, 37).

11 Усё гэтае сталася ім, як прыклады, і апісана на навуку нам, на якіх кане́ц вяко́ў прыйшоў.

12 Дзеля гэтага, хто думае, што ён стаіць, сьцеражыся, каб ня ўпасьці.

13 Вас зьняла спакуса ня іншая, як чалаве́чая; ве́рны-ж Бог, які не дапусьціць вам быць спакушанымі больш, чым маеце сілу, але з спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перане́сьці.

14 Дык, умілаваныя маі, ухіляйцеся ад ідалапаклонства.

15 Кажу да вас, як да разумных; вы-ж судзіце, што кажу.

16 Чара багаслаўле́ньня, якую багаславім, ці ня ёсьць супольнасьцяй крыві Хрыстовае? Хле́б, што ламаем, ці ня е́сьць супольнасьць Це́ла Хрыстовага?

17 Адзін хле́б, адно це́ла мы, многія; бо ўсе́ прычашчаемся ад аднаго хле́ба.

18 Паглядзе́це на Ізраіля па це́лу: тыя, што ядуць ахвяры, ці ня ўдзе́льнікі ахвярніка?

19 Што-ж я кажу? ці тое, што ідал што-не́будзь ёсьць? Ці ахвяра ідальская што-не́будзь ёсьць?

20 Не́; але тое, што жэртвуюць пагане, злым духам жэртвуюць, а ня Богу. Яж не хачу, каб вы былісупольнікамі дэманаў.

21 Ня можаце піць чары Гасподняе і чары шатанавае; ня можаце быць учасьнікамі стала Гасподняга і стала шатанавага.

22 Ці-ж нам дражніць Госпада? Ці-ж мы дужэйшыя за Яго?

23 Усё мне́ можна, ды ня ўсё карысна; усё мне́ можна, ды ня ўсё будуе.

24 Ніхто няхай ня шукае свайго, але кожны тое, што для другога.

25 Усё, што прадае́цца на торжышчы, е́шце, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня;

26 бо Госпадава зямля і поўня яе (Псал. 23, 1).

27 Калі-ж хто з няве́рных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык е́шце ўсё, што дадуць, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня.

28 Калі-ж хто скажа вам: гэта жэртва ідальская, — дык ня е́шце з увагі на таго, хто паведаміў вас, і на сумле́ньне; бо Госпадава зямля і поўня яе́ (Пс. 23, 1).

29 Пра сумле́ньне-ж кажу не свае́, а другога; бо дзеля чаго мая воля мае (быць) суджана чужым сумле́ньнем?

30 Калі я з падзякаю прымаю, дык чаму ганьбаваць мяне́за тое, за шго дзякую?

31 Дык ці ясьцё, ці п'ецё, ці не́шта робіце, усе́ на славу Божую рабе́це.

32 Не спакушайце ні Юдэяў, ні Грэкаў, ні царквы Божай, як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не свае́й карысьці, але карысьці многіх, каб яны збавіліся.

 

Разьдзе́л 11

1 Насьлядуйце мяне́, як і я Хрыста.

2 Хвалю вас, браты, што вы ўсе́ маё помніце і дзе́ржыце наказы, як я наказаў вам.

3 Хачу-ж, каб вы ве́далі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог.

4 Усякі муж, што моліцца або прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сваю гала́ву;

5 і ўсякая жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта адно і тое-ж, як-бы яна аголена;

6 бо, калі жанчына не пакрываецца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай пакрываецца.

7 Дык мужу ня трэба накрываць галаву, бо ён абраз і слава Божая; жонка-ж ёсьць слава мужава.

8 Бо ня муж ад жаны, але жана́ ад мужа.

9 I ня муж створаны дзеля жаны, але жана́ дзеля мужа.

10 Дзеля гэтага жана́ і павінна ме́ць на галаве́ знак улады над ёю, дзеля Ангелаў.

11 Дый ні муж бяз жонкі, ні жана́ бяз мужа, у Госпадзе.

12 Бо, як жана́ ад мужа, так і муж праз жану; усе́-ж ад Бога.

13 Судзіце самі ў сабе́: ці прыстойна жане́ маліцца Богу з непакрытаю галавою?

14 Або ці сама прырода ня вучыць вас, што, калі муж расьціць валасы, дык ганьба яму,

15 але, калі жанчына расьціць валасы, для яе́ гэта чэсьць, бо валасы дадзены е́й заме́ст пакрыцьця.

16 А калі-б хто захаце́ў спрачацца, то мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.

17 Запаве́дываючы-ж гэтае, не хвалю вас, што зьбіраецеся не на ле́пшае, але на горшае.

18 Бо, напе́рш, калі зьбіраецеся ў царкву, дык, чую, між вамі бывае падзе́л, дый я крыху ве́ру,

19 бо мусяць быць між вамі і гэрэзіі, каб ве́рныя выявіліся міжы вамі.

20 Дый, калі вы зьбіраецеся разам, гэта ня ёсьць спажываці вячэру Гасподнюю:

21 бо кожны хапаецца перад другімі зье́сьці ўласную вячэру, дык адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.

22 Хіба-ж дамоў ня маеце, каб есьці й піць? Або ганьбіце царкву Божую і сароміце тых, што ня маюць? Што сказаць вам? Ці пахваліць вас за гэтае? Не́ пахвалю.

23 Бо я ад Госпада прыняў, ды тое й вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хле́б

24 і, аддаўшы хвалу, паламаў ды сказаў: прыме́це, е́шце, гэта ёсьць Це́ла Мае́, за вас ламанае; рабе́це гэта на ўспамін аба Мне́.

25 Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара е́сьць новы запаве́т у Мае́й крыві; гэтае рабе́це, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне́.

26 Бо кожны раз, калі вы ясьцёхле́б гэты і п'ецё чару гэтую, сьме́рць Гасподнюю абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.

27 Дзеля гэтага, хто будзе е́сьці хле́б гэты ці піць чару Гасподню няпрыстойна, вінны будзе Це́ла й Крыві Гасподняе.

28 Няхай жа паўзіраецца на сябе́ чалаве́к ды гэтак няхай е́сьць з хле́ба гэтага і п'е́ з чары гэтае.

29 Бо хто е́сьць і п'е́ няпрыстойна, той е́сьць і п'е́ прысуд сабе́, не разважаючы аб Це́ле Гасподнім.

30 Дзеля гэтага сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі ўмірае.

31 Бо, каб мы судзілі самых сябе́, дык ня былі-б засуджанымі.

32 Суджаныя-ж, Госпадам караны бываем, каб ня быць разам з сьве́там засуджанымі.

33 Гэтак, браты маі, зьбіраючыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце;

34 калі-ж хто галодны, няхай е́сьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. Рэшту ўладжу, калі прыду.

 

Разьдзе́л 12

1 Аб духоўных-жа, браты, не хачу, каб вы няве́далі.

2 Ве́даеце, што, як былі вы паганамі, дык да ідалаў безгалосных хадзілі, быццам вялі вас.

3 Дзеля гэтага кажу вам, што ніхто, гаворачы Духам Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі Духам Сьвятым.

4 Ёсьць розьніцы ў дараваньнях, але Дух той самы;

5 і розьніцы ў служэньні, а Госпад той самы;

6 і розьніцы ў дзе́яньні, а Бог той самы, што ўсё і ў-ва ўсіх робіць.

7 Але кожнаму дае́цца выяўле́ньне духа на карысьць:

8 аднаму дае́цца Духам слова мудрасьці, другому слова ве́ды тым-жа Духам;

9 іншаму ве́ра тым жа духам; іншаму дар азрадаўляньня тым-жа Духам;

10 іншаму рабіць цуды, іншаму прароцтва, іншаму распазнаваньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў.

11 Усё-ж гэтае робіць адзін і той-жа Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму хочацца.

12 Бо, як це́ла адно, але мае многа чле́наў, і ўсе́ чле́ны аднаго це́ла, хаця іх і многа, ёсьць адно це́ла, — гэтак і Хрыстос.

13 Бо ўсе́ адным Духам ахрышчаны ў адно це́ла, Юдэі ці Грэкі, рабы ці вольныя, і ўсе́ напоены адным Духам.

14 Це́ла-ж не адзін чле́н, але многа.

15 Калі скажа нага́: я ня рука, я не ад це́ла, дык ці-ж яна і не ад це́ла?

16 I калі скажа вуха: я ня вока, я не ад це́ла, дык няўжо-ж яно і не ад це́ла?

17 Калі ўсе́це́ла — вока, дык гдзе́ слых? Калі ўсе́ слых, дык гдзе́ нюх?

18 Але-ж Бог разлажыў чле́ны, кожны з іх па адным, у це́ле, як Сам хаце́ў.

19 А калі-б усе́ былі адзін чле́н, дык гдзе́ це́ла?

20 Але цяпе́р чле́наў многа, а це́ла адно.

21 Ня можа-ж вока сказаць руцэ: ты мне́ непатрэбна; ці таксама галава нага́м: вы мне́ непатрэбныя.

22 Алеж чле́ны це́ла, якія здаюцца слабе́йшымі, шмат патрабне́йшыя,

23 і, якія нам здаюцца больш непачэснымі ў це́ле, тых бале́й у чэсьці ма́ем, і нашыя няпрыстойныя больш прыстойны выгляд маюць,

24 а нашыя прыстойныя ня маюць патрэбы. Але Бог склаў це́ла, даўшы ме́нш дасканалым большую чэсьць,

25 каб ня было падзе́лу ў це́ле, а ўсе́чле́ны аднолькава адзін аб адным каб рупіліся.

26 Дзеля гэтага, калі це́рпіць адзін чле́н, це́рпяць з ім усе́ чле́ны; калі славіцца адзін чле́н, з ім радуюцца ўсе́ чле́ны.

27 Вы-ж — це́ла Хрыстовае, а паасобна чле́ны.

28 I адных Бог паставіў у Царкве́ напе́рш Апосталамі, потым прарокамі, трэціх вучыцяля́мі; дале́й (цудоўныя) сілы, затым дары аздараўляньня, дапамаганьня, гаспадараваньня, розныя мовы.

29 Ці ўсе́ Апосталы? ці ўсе́ прарокі? ці ўсе́ вучыцялі? Ці ўсе́ (цудоўныя) сілы?

30 Ці ўсе́ маюць дар аздараўляньня? ці ўсе́ гавораць мовамі? ці ўсе́ тлумачы?

31 Рупцеся аб дарох большых, і я пакажувам шлях яшчэ ле́пшы.

 

Разьдзе́л 13

1 Калі я гавару мовамі чалаве́чымі і ангельскімі, а любві ня маю, то я ме́дзь зьвінячая ці кімвал гудзячы.

2 Калі я маю прароцтва, і ве́даю ўсе́ тайны і ўсякае ве́даньне, і калі маю ўсю ве́ру, каб і горы перастаўляць, а ня маю любві, дык я нішто.

3 I калі я раздам усю маемасьць маю і аддам це́ла маё на спале́ньне, а любві ня маю, дык няма мне́ ніякае карысьці.

4 Любоў це́рціць доўга, міласэрная яна; любоў не завідуе; любоў не вывышшаецца, не надзімаецца,

5 ня буяніць, ня шукае свайго, не гняўліва, ня думае благога,

6 ня радуецца з крыўды, але це́шыцца з праўды.

7 Усё пакрывае, усяму ве́рыць, усяго спадзяе́цца, усё це́рпіць.

8 Любоў ніколі ня чэзьне, а вось прароцтвы — і тыя чэзнуць, і мовы змоўкнуць, і ве́да зьніштожыцца.

9 Бо мы часткова ве́даем і часткова прарочым;

10 калі-ж прыдзе дасканалае, тады тое, што часткова, счэзьне.

11 Калі я быў дзіцяткам, дык падзіцячаму гаварыў, падзіцячаму разважаў; я як стаўся мужам, дык пакінуў дзіцячае.

12 Цяпе́р мы бачым як-бы праз мутнае шкло, дагадваючыся; тады-ж абліччам да аблічча; цяпе́р я пазнаю́ часткова, а тагды пазнаю гэтак сама, як сам я пазнаны.

13 А цяпе́р трываюць ве́ра, надзе́я, любоў— гэтыя тры; але большая з іх — любоў.

 

Разьдзе́л 14

1 Рупцеся аб любоў; старайцеся аб духоўнае, асабліва-ж аб тое, каб прарочыць.

2 Бо, хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу; бо ніхто ня чуе, і ён таёмнае духам гаворыць.

3 А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне і напамінаньне і пацяшэньне.

4 Хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, збудоўвае сябе́; а хто прарочыць, царкву будуе.

5 Хачу, каб вы ўсе́ гаварылі мовамі, але ле́пей, каб вы прарочылі, бо, хто прарочыць, той дасканальшы за таго, хто гаво́рыць мовамі, хібаён пры тым будзе і тлумачыць, каб царква ўзяла збудаваньне.

6 Цяпе́р, калі я прыду да вас, браты, гаворачы мовамі, якую прынясу вам карысьць, калі ня буду прамаўляць да вас ці адкрыцьцем, ці ве́даю, ці прароцтвам, ці навукаю?

7 Бо і бяздушныя, што голас даюць, ці то жале́йка, ці гусьлі, калі не даюць разьдзе́льнасьці гукаў, дык як распазнаць, што йграюць на жале́йцы, ці на гусьлях?

8 I, калі труба будзе выдаваць нявыразны гук, хто пачне́ рыхтавацца да бітвы?

9 Гэтак і вы, калі языком даецё незразуме́лыя словы, дык як пазнаюць, што вы гаворыце? Вы будзеце гаварыць на ве́цер.

10 Колькі, прыкладам, розных слоў на сьве́це, і ніводнага з іх няма бяз голасу;

11 але, калі я не разуме́ю значэньня голасу, дык буду чужаком таму, хто гаворыць, і для мяне́ чужак, хто гаворыць.

12 Гэтак і вы, калі рупіцеся аб дары духоўныя, старайцеся збагаце́ць імі дзеля збудаваньня царквы.

13 А дзеля гэтага, хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, няхай моліцца аб дар тлумачэньня.

14 Бо, калі я малюся ў незнаёмай мове, дык дух мой моліцца, але розум мой астае́цца бясплодным.

15 Дык што-ж? Буду маліцца духам, буду маліцца розумам; буду пяяць духам, буду пяяць і розумам.

16 Бо, калі ты будзеш багаславіць духам, дык як той, хто стаіць на ме́сцы няўчонага, скажа амін на тваё дзякаваньне? Бо ён не разуме́е, што́ ты гаворыш.

17 Ты хораша дзякуеш, але другі ня збудоўваецца.

18 Дзякую майму Богу, што бале́й за ўсіх вас гавару мовамі;

19 але ў царкве́ хачу ле́пей сказаць пяць слоў маім розумам, каб і другіх навучыць, чым мірыяды слоў у (незнаёмай) мове.

20 Браты! ня будзьце дзяцьмі разуме́ньнем: на благое будзьце дзяцьмі, а розумам будзьце дасьпе́лымі.

21 У законе напісана: іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць да народу гэтага, але й тагды не паслухаюць Мяне́, кажа Госпад (Ісая 28, 11—12).

22 Гэтак мовы ёсьць на знак не для ве́руючых, але для няве́руючых; прароцтва-ж не для няве́руючых, але для ве́руючых.

23 Дык, калі ўся царква́ зыдзецца разам, і ўсе́ пачнуць гаварыць (незнаёмымі) мовамі, уво́йдуць-жа да вас няве́даючыя ці няве́руючыя, — дык ці ня скажуць, што вы шалёныя?

24 Калі-ж усе́ прарочаць, і ўвойдзе хто няве́руючы ці няве́даючы, дык усімі ён дакараны, усімі суджаны,

25 і гэтак тайны сэрца яго выяўляюцца, і гэтак ён, упаўшы тварам, паклоніцца Богу, кажучы: Запраўды, з вамі Бог!

26 Дык што-ж, браты? Калі вы сходзіцеся, дык кожны з вас мае псальм, мае навуку,мае мову, мае адкрыцьце, мае тлумачэньне; усе́ гэтае няхай будзе на збудаваньне.

27 Калі-ж хто гаворыць (незнаёмай) мовай, гаварыце падвое, ці найбольш патрое, ды пачародзе; адзін жа тлума́ч.

28 Калі-ж няма тлумача́, няхай маўчыць у царкве́, а гаворыць сабе́ і Богу.

29 I прарокі няхай гавораць двое ці трое, рэшта-ж няхай разважаюць;

30 калі-ж другому з се́дзячых будзе адкрыцьце, дык пе́ршы няхай маўчыць.

31 Бо ўсе́ адзін за адным можаце прарочыць, каб усе́ павучаліся і ўсе́ пацяшаны былі.

32 I духі прарочыя паслухмяныя прарокам,

33 бо Бог ня е́сьць (Бог) бязладзьдзя, але супакою, як па ўсіх цэрквах у сьвятых.

34 Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб карыліся, як і закон кажа (Быт. 3, 16).

35 Калі-ж хочуць чаго навучыцца, няхай пытаюцца дома ў мужоў сваіх; бо сорамна жанчыне гаварыць у царкве́.

36 Ці-ж ад вас выйшла слова Божае? або ці да вас адных дасягла?

37 Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай разуме́е, што тое, што я пішу вам, ёсьць запаведзі Госпада;

38 а хто не разуме́е, няхай не разумее.

39 Гэтак, браты, старайцеся прарочыць дый не забараняйце гаварыць мовамі.

40 Няхай усё прыстойна і ў парадку робіцца.

 

Разьдзе́л 15

1 Напамінаю вам, браты, Эвангельле, якое я абвяшчаў вам, ды якое вы і прынялі, у якім і ўстаялі,

2 якім і збаўляецеся, калі ўдзе́ржыце, якім словам я абвяшчаў яго вам, калі толькі не надарма паве́рылі.

3 Бо я сьпярша́ пераказаў вам, што́ і сам прыняў, што Хрыстос паме́р за грахі нашыя паводле Пісаньня,

4 і што Ён быў пахаваны і ўскрос на трэці дзе́нь, паводле Пісаньня,

5 і што зьявіўся Кіфе, пасьля-ж дванаццацём;

6 пасьля зьвявіўся бале́й чым пяцістам братом зараз, з якіх большая частка й дагэтуль жывуць, некаторыя-ж паўміралі;

7 пасьля зьявіўся Якубу, дый усім Апосталам;

8 а пасьля ўсіх зьявіўся і мне́, быццам адкіненаму.

9 Бо я найме́ншы з Апосталаў і няварты называцца Апосталам, бо я перасьле́даваў царкву Божую,

10 але з ласкі Бога ёсьць тым, чым е́сьць, і ласка Яго, што́ ўва мне́, ня была дарэмнай, але я бале́й за іх усіх папрацаваў; дый ня я, але ласка Божая, што са мною.

11 Дык ці я, ці яны, мы гэтак навучаем, а вы гэтак паве́рылі.

12 Калі-ж аб Хрысьце́ апавядаецца, што Ён уваскрос з мёртвых, дык я́к некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасе́ньня мёртвых?

13 Калі няма ўваскрасе́ньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;

14 а калі Хрыстос не ўваскрос, дык і навука наша дарэмная, дарэмная і ве́ра вашая.

15 Да таго мы аказаліся-б і ілжывымі сьве́дкамі Божымі, бо сьве́дчылі аб Богу, што Ён ускрасіў Хрыста, Якога не ўскрашаў, калі паме́ршыя не ўскрасаюць.

16 Калі-ж мёртвыя не ўскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;

17 а калі Хрыстос не ўваскрос, дык ве́ра вашая пустая: вы йшчэ ў грахох вашых.

18 Дык і паме́ршыя ў Хрысьце́ пагіблі.

19 А калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяе́мся на Хрыста, дык найбольш нешчасьлівыя з усіх людзе́й.

20 Але цяпе́р Хрыстос уваскрос з мёртвых, першако́м сярод паме́ршых стаўся.

21 Бо, як сьме́рць праз чалаве́ка, гэтак праз чалаве́ка і ўваскрасе́ньне мёртвых.

22 Бо, як у Адаме ўсе́ паміраюць, гэтак у Хрысьце́ ўсе́ ажывуць,

23 і кожны ў сваім парадку: пярша́к Хрыстос, потым Хрыстовыя ў прыход Ягоны.

24 А тады кане́ц, калі Ён аддасьць Царства Богу і Айцу, калі зьніштожыць усякае начальства і ўсякую ўладу і сілу,

25 бо Яму нале́жыць цараваць, дакуль пакладзе́ ўсіх ворагаў пад ногі Свае́.

26 Апошні вораг зьнішчыцца — сьме́рць,

27 бо ўсё пакарыў пад ногі Яго; калі-ж сказана, што Яму ўсе́ пакорна, дык ясна, што апрача Таго, Хто пакарыў Яму ўсё.

28 Калі-ж усё пакарыць Яму, тады й Сам Сын пакарыццаПакарыўшаму Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім.

29 Іначай што́ будуць рабіць Тыя, што хрысьцяцца дзеля мёртвых, калі мёртвыя зусім не ўскрасаюць? чаго хрысьціцца дзеля мёртвых?

30 Чаго і мы кожную гадзіну ў небясьпе́цы?

31 Я што-дня ўміраю: сцьвяржае гэта пахвала ваша, браты, якую ма́ю ў Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым.

32 Калі-б я пачалаве́чаму бароўся з зьве́рамі ў Эфэсе, дык якая мне́ карысьць, калі ме́ртвыя не ўскрасаюць? Дык будзем е́сьці і піць, бо заўтра памрэм!

33 Не ашуківайце сябе́: благія сяброўствы псуюць добрыя абычаі.

34 Працьверазіцеся праведна і не грашыце; бо некаторыя з вас ня ве́даюць Бога, — кажу вам на сорам.

35 Але скажа хто-не́будзь: як ускрэснуць мёртвыя? ды ў якім це́ле прыдуць?

36 Неразумныя! штб ты се́еш, не ажыве́, калі не памрэ;

37 і што́ се́еш, се́еш ня будучае це́ла, а голае зе́рне, пшанічнае, ці якое іншае, як надарыцца;

38 але Бог дае́ яму це́ла, як хоча, і кожнаму зярняці сваё це́ла.

39 Ня кожнае це́ла такое самае це́ла, але інакшае ў рыбаў, інакшае ў птушак.

40 I це́лы нябе́сныя, і це́лы зямныя: але інакшая слава нябе́сных, інакшая зямных;

41 інакшая слава сонца, інакшая слава ме́сяца, інакшая зораў; бо зорка ад зоркі розьніцца ў славе.

42 Гэтак і ўскрасе́ньне мёртвых: се́ецца на тле́ньне, устае́ ў нятле́ннасьці;

43 се́ецца ў паніжэньні, устае́ ў славе; се́ецца ў бяссільлі, устае́ ў сіле;

44 се́ецца це́ла душэўнае, устае́ це́ла духоўнае. Ёсьць це́ла душэўнае і е́сьць це́ла духоўнае.

45 Так і напісана: стаўся пе́ршы чалаве́к Адам душою жывою (Быт. 2, 7), а апошні Адам — дух жыцьцятворны.

46 Але не́ духоўнае ране́й, а душэўнае; духоўнае пасьля.

47 Пе́ршы чалаве́к з зямлі, зямны; другі чалаве́к— Госпад з не́ба.

48 Які зямны, гэтакія і зямныя; і які нябе́сны, такія і нябе́сныя.

49 I як мы насілі абраз зямнога, будзем насіць і абраз нябе́снага.

50 Тое-ж скажу вам, браты, што ня могуць це́ла і кроў унасьле́даваць Царства Божае, дый тле́ннасьць не насьле́дуе нятле́ннасьці.

51 Вось кажу вам тайну: бо ня ўсе́ мы памрэм, але ўсе́ пераме́німся —

52 зьнячэўку, у імгне́ньне вока, пры апошняй трубе́; бо затрубіць, і мёртвыя ўскрэснуць нятле́ннымі, і мы пераме́німся,

53 бо тле́ннаму гэтаму трэба апрануцца ў нятле́ннасьць, і сьмяротнаму гэтаму апрануцца ў несьмяротнасьць.

54 Калі-ж тле́ннае гэтае апране́цца ў нятле́ннасьць, і сьмяротнае гэтае апране́цца ў несьмяротнасьць, тады ста́нецца напісанае слова: праглынена сьме́рць перамогаю (Ісая 25, 8).

55 Сьме́рць! гдзе́ тваё джала?Пе́кла! гдзе́ твая перамога? (Осія 13, 14)

56 Джала-ж сьме́рці — грэх; а сіла грэху — закон.

57 Богу-ж падзяка, што даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

58 Гэтак, браты мае́ ўмілаваныя! будзьце цьвёрдыя, стойкія, у дзе́ле Гасподнім пасьпявайце заўсёды, ве́даючы, што праца ваша не дарэмная перад Госпадам.

 

Разьдзе́л 16

1 Пры складцы-ж, што для сьвятых, рабе́це і вы так, як я ўстанавіў у цэрквах Галяцкіх:

2 у пе́ршы дзе́нь тыдня кожны з вас няхай складае ў сябе́ і захоўвае, як яму вядзе́цца, каб не рабіць збораў тады, як я прыду.

3 Калі-ж прыду, дык, якіх выбераце, тых пашлю з пісьмамі зане́сьці ваш дар у Ерузалім.

4 А калі прыстойна будзе і мне́ пайсьці, дык са мною по́йдуць.

5 Я-ж прыду да вас, калі прайду Македонію (бо праз Македонію праходжу).

6 У вас жа можа забаўлюся, або й перазімую, каб вы мяне́ праводзілі, куды пайду.

7 Бо не хачу бачыцца з вамі цяпе́р мімаходам, але спадзяюся прабыць у вас трохі часу, калі Госпад дазволіць.

8 У Эфэсе-ж прабуду да пяцідзесятніцы,

9 бо для мяне́ адчынены вялікія і шырокія дзьве́ры, і многа праціўнікаў.

10 Калі-ж прыдзе да вас Цімахве́й, глядзе́це, каб быў у вас бясьпе́чны; бо дзе́ла Госпада робіць, як і я;

11 дык няхай ніхто не пагарджае ім, але правядзе́це яго ў супакоі, каб ён прышоў да мяне́; бо жду яго з братамі.

12 Што да брата Апалёса, дык я ве́льмі прасіў яго, каб з братамі пайшоў да вас; ды ён зусім ня ме́ў ахвоты ісьці цяпе́р, але прыдзе, калі яму будзе зручна.

13 Чувайце, стойце ў ве́ры, будзьце мужнымі і цьвёрдымі!

14 Усё ў вас няхай у любві робіцца.

15 Малю-ж вас, браты: вы ве́даеце сям'ю Сьцяпанаву, што яна ёсьць пачатак Ахайі, і што яны аддалі сябе́ на служэньне сьвятым;

16 — дык каб і вы былі пакорлівымі гэтакім дый кожнаму, хто памагае нам і працуе.

17 Я рады з прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка; яны папоўнілі для мяне́ вашую нястачу.

18 Бо яны мой дух супакоілі дый ваш. Дык паважайце гэтакіх.

19 Вітаюць вас усе́ цэрквы Азійскія; вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскілла з іх дамовай царквой.

20 Вітаюць вас усе́ браты. Прывітайце адзін аднаго сьвятым пацалункам.

21 Прывітаньне мае́й рукой, Паўлавай.

22 Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафема! Няхай прыдзе наш Госпад!

23 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі;

24 любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце́ Ісусе. Амін. Да Карыньцян пе́ршае, напісанае з Філіпаў праз Сьцяпана і Фартуната, і Ахаіка, і Цімахве́я.

 

 

Другое Пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахве́й, брат, — царкве́ Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі па ўсёй Ахайі:

2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Багасла́ўлены Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Аце́ц міласэрдзя і Бог усякага пацяшэньня,

4 што пацяшае нас у кожным горы нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, што ў усялякім горы, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас самых!

5 Бо, водле таго, як памнажаюцца ў нас мукі Хрыстовыя, гэтак памнажаецца Хрыстом і паце́ха нашая.

6 Ці тужым мы, дык дзеля вашае паце́хі і збаўле́ньня, якое дзе́ецца перажываньнем тых жа мук, якія й мы це́рпім; ці ўцяшаемся, дык дзеля вашае паце́хі і збаўле́ньня.

7 I надзе́я нашая аб вас цьвёрдая, бо ве́даем, што вы ўчасьнікі як мук нашых, так і пацяшэньня.

8 Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ве́далі аб нашым горы, што сталася нам у Азіі, бо бязьме́рна цяжка было нам праз сілу, ажно не спадзяваліся астацца жывымі.

9 Але самыя ў сабе́ ме́лі прыгавор сьмяротны, каб спадзявацца не на самых сябе́, а на Бога, што ме́ртвых ускрашае.

10 Які і выбавіў нас ад гэткае сьме́рці і выбаўляе, і на Якога спадзяе́мся, што й яшчэ выбаўляць будзе

11 пры дапамозе і вашай малітве за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.

12 Бо пахвала нашая гэткая: пасьве́дчаньне сумле́ньня нашага, што мы ў прастаце́ й яснаце́ Божай, не ў цяле́снай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі на сьве́це, асабліва-ж у вас.

13 I мы пішам вам ня іншае, як тое, што вы ці чытаеце, ці разуме́еце, дый спадзяюся, што даканца зразуме́еце,

14 як вы часткова і зразуме́лі ўжо ў нас, што будзем пахвалой вашай, таксама, як і вы нашай, у дзе́нь Госпада Ісуса.

15 I з гэтай пэўнасьцяй ме́ўся я прыйсьці да вас ране́й, каб вы другі раз ме́лі ласку,

16 ды праз вас прайсьці ў Македонію, з Македоніі-ж ізноў прыйсьці да вас, а вы правялі-б мяне́ ў Юдэю.

17 Маючы гэткае жаданьне, ці-ж я лёгкадумна не́шта зрабіў? Ці, што́ я надумываю, водле це́ла надумываю, каб было ў мяне́ то так, так, то не́, не́?

18 Ве́рны-ж Бог, што слова нашае да вас ня было так і не́!

19 Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, пра Якога мы ў вас абвяшчалі, — і я, і Сілуан, і Цімахве́й, — ня быў так і не́, але было ў Ім так.

20 Бо колькі ёсьць абяцаньняў Божых, у Ім так і ў Ім амін, на славу Богу праз нас.

21 Той жа, хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысьце́ і памазаў нас, ёсьць Бог,

22 Які і запячатаў нас, і даў задатак Духа ў сэрцах нашых.

23 Я-ж Бога клічу ў сьве́дкі на душу маю, што, ашчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынт

24 не затым, што пануем над ве́раю вашай, — але мы дапамагаем радасьці вашай: бо ве́рай вы цьвёрдыя.

 

Разьдзе́л 2

1 Дык я разважыў сам у сабе́ ня прыходзіць да вас ізноў у горы;

2 бо, калі я засмучаю вас, то хто паце́шыць мяне́, як ня той, што засмучаны мною?

3 Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня ме́ць суму ад тых, ад якіх мне́ трэба ме́ць паце́ху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўсіх вас.

4 Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.

5 Калі-ж хто засмуціў, дык не мяне́ засмуціў, але часткова, — каб не сказаць многа, — і ўсіх вас.

6 Даволі такому гэтае кары ад многіх;

7 дык вам ужо ле́пей дараваць Яму і паце́шыць, каб гэтакі ня быў абняты сумам церазме́рным.

8 Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.

9 Бо натое я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.

10 А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,

11 каб не перамог нас шатан; бо нам не няве́дамы думкі ягоныя.

12 Прыйшоўшы-ж у Троаду дзеля абвяшчаньня аб Хрысьце́, калі мне́ былі адчынены дзьве́ры ў Госпадзе,

13 я ня ме́ў супакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; але, разьвітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.

14 Дзякуй-жа Богу, што заўсе́ды дае́ нам перамогу ў Хрысьце́ — і па́хашчы ве́ды Свае́й выяўляе праз нас у-ва ўсякім ме́сцы.

15 Бо мы Хрыстовыя па́хашчы Богу ў тых, што збаўляюцца, і ў тых, што гінуць.

16 Для адных мы пах сьме́рці на сьме́рць, а для другіх — пах жыцьця на жыцьцё.

17 Бо мы не таргуем словам Божым, як многія, але апавядаем шчыра, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце́.

 

Разьдзе́л 3

1 Няўжо-ж пачынаць нам ізноў знаёміцца? Няўжо-ж патрэбны для нас, як для некаторых, паручаючыя лісты да вас, ці паручаючыя ад вас?

2 Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які пазнаюць і чытаюць усе́ людзі;

3 вы пака́зваеце сабою праз служэньне нашае, што вы ліст Хрыстовы, напісаны не́ чарніламі, але Духам Бога Жывога, не на каме́нных табліцах, але на цяле́сных табліцах сэрца.

4 Гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста

5 не затым, што мы здольныя думаць не́шта ад сябе́, быццам із сябе́, але здольнасьць нашая ад Бога:

6 Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запаве́ту, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.

7 Калі-ж служэньне сьме́рці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзе́ць на аблічча Майсе́явае праз славу аблічча яго, якая мінае,

8 дык ці ня шмат бале́й будзе ў славе служэньне духа?

9 Бо, калі служэньне асуджэньня е́сьць слава, дык шмат бале́й багата славаю служэньне апраўданьня.

10 Дый услаўленае наве́т ня слаўнае ў тэй ме́ры з прычыны славы, што мае выявіцца.

11 Бо, калі слаўна тое, што мінае, тым бале́й у славе, што астае́цца.

12 Дык, маючы вось гэткую надзе́ю, паступаем з вялікай адвагаю.

13 Але ня так, як Майсе́й, які пакрываў аблічча свае́, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на кане́ц таго, што мінае.

14 Але зацьміліся розумы іх, бо тая-ж заслона да сягоньняшняга дня астае́цца нязьнятай пры чытаньні старога запаве́ту, бо яна ў Хрысьце́ зьніштажаецца.

15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсе́я, заслона ляжыць на сэрцах іхніх;

16 але, калі зварачаюцца да Госпада, заслона здымаецца.

17 Бо Госпад ёсьць Дух; а гдзе́ Дух Гасподні, там свабода.

18 Мы-ж усе́, адкрытым абліччам, як у люстры, пазіраючы на славу Гасподню, перамяняемся ў той жа абра́з ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа.

 

Разьдзе́л 4

1 Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, як памілаваныя, мы не слабе́ем,

2 але адракаемся тайных дзе́л сораму, ня хо́дзячы ў хітрасьці, ані падыходзячы слова Божае, а выяўле́ньнем праўды прадстаўляючы сябе́ сумле́ньню кожнага чалаве́ка перад Богам.

3 Калі-ж і закрыта Эвангельле нашае, дык закрыта для пагібаючых,

4 для няве́руючых, у якіх бог ве́ку ґэтага асьляпіў думкі, каб ім не зазьяла сьвятло́ Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць абраз Бога нявідочнага.

5 Бо мы не аб сабе́ абвяшчаем, але аб Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе; а мы —слугі вашыя дзеля Ісуса.

6 Бо Бог, Які сказаў з це́мры зазьзяць сьвятлу, засьвяціў у сэрцах нашых дзеля прасьвятле́ньня нас пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.

7 Скарб-жа гэты маем у гліняных начыньнях, каб паддастаткам было сілы Божае, а ня з нас:

8 мы ў-ва ўсім уцісканыя, ды ня сьцісьненыя; мы ў роспачы, ды не ў безнадзе́йнасьці;

9 нас перасьле́дуюць, але мы не пакінены; мы павалены, ды не пагібаем.

10 Заўсёды носім у це́ле мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў це́ле нашым.

11 Бо мы, жывыя, заўсёды на сьме́рць выдаваны дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў сьмяротным це́ле нашым,

12 дык сьме́рць дзе́е ў нас, а жыцьцё ў вас.

13 Але, маючы той самы дух ве́ры, як напісана: Я ве́рыў і дзеля гэтага гаварыў, (Псал. 115, 1) і мы ве́рым, дык і гаворым,

14 ве́даючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Ісуса, ускрасіць праз Ісуса і нас ды з вамі паставіць.

15 Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі тым большую ўва многіх памнажа́ла ўдзячнасьць на славу Божую.

16 Дзеля гэтага мы ня губляем надзе́і; але, калі наш вонкавы чалаве́к і тле́е, дык унутраны з дня на дзе́нь абнаўляецца.

17 Бо цяпе́рашняя лёгкасьць гора нашага церазме́рна вытварае вагу славы ве́чнае для нас,

18 якія глядзім не на відо́чнае, але на нявідочнае: бо відочнае — часовае, а нявідочнае — ве́чнае.

 

Разьдзе́л 5

1 Бо мы ве́даем, што, калі зямны наш дом, хаціна, разваліцца, дык мы маем а́д Бога будоўлю на нябёсах, дом нерукатворны, ве́чны.

2 Ад гэтага-ж мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашу будоўлю, што з нябёсаў.

3 Толькі-б нам, і апрануўшыся, не аказацца нагімі.

4 Бо мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, уздыхаем пад цяжырам, з якога ня хочам распрануцца, але адзе́цца, каб сьмяротнае жыцьцём было праглынена.

5 На гэтае самае і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.

6 Дык мы заўсёды добрае мысьлі, ве́даючы, што, жывучы ў це́ле, жывем па-за Госпадам, —

7 (бо ходзім ве́раю, а ня бачаньнем), —

8 дык будзьма добрае мысьлі і жадайма ле́пей жыць паза це́лам, ды жыць у Госпадзе.

9 Дзеля гэтага рупна стараемся, ці жывучы ў ім, ці па-за ім, быць Яму любымі;

10 бо ўсім нам трэба зьявіцца перад суд Хрыстовы, каб кожны атрымаў за тое, што ён рабіў це́лам, добрае, ці благое.

11 Дык, ве́даючы страх Гасподні, мы пераконываем людзе́й, для Бога-ж мы адкрытыя; і спадзяюся, што адкрытыя і для вашых сумле́ньняў.

12 Бо мы не нанова прадстаўляем сябе́ вам, але дае́м спосаб хваліцца намі, каб ме́лі вы для тых, якія пахваляюцца абліччам, а ня сэрцам.

13 Калі-ж мы выходзім з сябе́, дык дзеля Бога; калі-ж пры розуме, дык дзеля вас.

14 Бо любоў Хрыстова абыймае нас, што гэтак разважаем: калі адзін паме́р за ўсіх, то ўсе́ паме́рлі.

15 Ён-жа паме́р за ўсіх, каб жывыя ўжо не дзеля сябе́ жылі, але дзеля Таго, Хто паме́р за іх і ўскрос.

16 Гэтак мы адгэтуль нікога ня ве́даем у це́ле; калі-ж і ве́далі ў це́ле Хрыста, дык цяпе́р ужо ня ве́даем.

17 Дык хто ў Хрысьце́, той новае стварэньне; старое мінула, вось настала ўсё новае.

18 Усё-ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня,

19 бо Бог быў у Хрысьце́, го́дзячы з Сабою сьве́т, не залічаючы ім праступкаў іхніх і кладучы ў нас слова прымірэньня.

20 Дык мы — пасланцы за Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: пагадзіцеся з Богам.

21 Бо Таго, Хто грэху ня ве́даў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся пра́веднасьцяй Божай.

 

Разьдзе́л 6

1 Мы-ж, як памочнікі, молім вас, каб ласка Божая не надарма́ была прынята вамі.

2 (Бо сказана: у час прые́мны Я выслухаў цябе́ і ў дзе́нь збаўле́ньня памог табе́ (Ісая 49, 8). Вось і цяпе́р час прые́мны, вось цяпе́р дзе́нь зба́ўле́ньня!)

3 Мы нікому не кладзе́м ніякага спаткне́ньня, каб ня было зьняважа́на служэньне.

4 Але ў-ва ўсім выяўляем сябе́, як служкі Божыя, у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, у ўціску,

5 пад ударамі, у вастрогах, у выгнаньні, у працы, у чуваньні, у пастох,

6 у чыстасьці, у мудрасьці, у ве́лічы душы, у дабраце́, у Духу Сьвятым, у любві не" крывадушнай,

7 у слове праўды, у сіле Божай, з зброяй праўды ў правай і ў ле́вай руцэ,

8 праз славу й ганьбу, заганы й пахвалы; нібы ашуканцы, ды справядлівыя,

9 як няве́дамыя, але пазнаваныя; як паміраючыя, ды вось жыве́м; як кара́ныя, ды не забіваныя;

10 як засмуча́ныя, ды заўсёды вясёлыя; як жабракі, ды многіх збагачаючыя; як нічога ня маючыя, ды ўсім валадаючыя.

11 Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае расшырана.

12 Вам ня це́сна ў нас, але ў сэрцах вашых це́сна.

13 Дзеля гэткае-ж заплаты (кажу, як дзецям,) пашырцеся і вы.

14 Не хадзе́це пад чужым ярмом з няве́рнымі; бо якая лучнасьць праведнасьці з беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятла́ ды з це́мраю?

15 Што за згода між Хрыстом і Вэліалам? Ці якая частка ве́рнаму з няве́рным?

16 Дык якая супольнасьць храму Божаму з ідальскім? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: Пасялюся ў іх і хадзіць буду; і буду Богам іхнім, і яны народ Мне́ будуць (Лев. 25, 16).

17 Дзеля гэтага выйдзіце спасярод іх і адлучыцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас (Ісая 52, 11);

18 I буду вам за Айца, і вы будзеце Мне́ за сыно́ў і дачо́к, — кажа Госпад Уседзяржыцель (Ер. 3, 19; Осія 1, 11).

 

Разьдзе́л 7

1 Дык, умілаваныя, маючы ўсе́ парукі, ачысьцім сябе́ ад усякага бруду це́ла й духа, зьдзейсьняючы сьвятасьць у страху Божым.

2 Зразуме́йце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.

3 Не на асуджэньне кажу: бо я ране́й сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і паме́рці, і жыць.

4 Вялікае ў мяне́ спадзяваньне на вас, вялікая мне́ пахвала за вас; я напоўнены паце́хаю, маю паддастаткам радасьці пры ўсім суме нашым.

5 Бо, калі мы прышлі ў Македонію, це́ла нашае ня ме́ла аніякага супакою, ды ў-ва ўсім бедавалі: звонку — напасьці, унутры — страхі.

6 Але Бог, Які пацяшае ціхіх, паце́шыў нас прыходам Ціта.

7 I ня толькі прыходам яго, але і паце́хаю, якою ён це́шыўся з вас, пераказваючы нам аб вашай руплівасьці, аб вашым плачу, аб вашай прыхільнасьці да мяне́, ажно я бале́й радаваўся.

8 Калі-ж я й засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў; бо бачу, што гэнае пасланьне, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.

9 Цяпе́р я це́шуся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на ка́яньне, бо засмуціліся па Богу, каб ні ў чым ня ме́лі ад нас шкоды.

10 Бо смутак па Богу няруплівае пакаяньне ў збаўле́ньне ператварае, а смутак сьве́цкі сьме́рць робіць.

11 Бо-ж вось самае тое, што вы засумавалі па Богу, якую дбаласьць учыніла ў вас, а апраўдываньне, а абурэньне, а страх, а жаданьне, а рупнасьць, а адплату! У-ва ўсім вы паказалі, што вы чыстыя ў гэтай справе.

12 Дык, калі я й (пісаў да вас), то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, але каб вам выявілася дбаласьць наша аб вас перад Богам.

13 Дзеля гэтага мы ўце́шыліся ўце́хаю вашаю; а яшчэ бале́й узрадаваліся мы радасьцяй Ціта, што супакоіўся дух яго ад вас усіх;

14 дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсю праўду, гэтак і перад Цітам пахвала наша аказалася праўдзіваю;

15 і сэрца яго тым бале́й да вас, калі е́н успамінае аб паслухмянасьці ўсіх вас, як вы прынялі яго з страхам і дрыжаньнем.

16 Дык я рад, што ў-ва ўсім магу на вас пакладацца.

 

Разьдзе́л 8

1 Паведамляем вас, браты, аб ласцы Божай, што дадзена цэрквам Македонскім;

2 бо ў вялікай спробе горам у іх паддастаткам радасьцяў, і глыбокая ўбогасьць іх мае паддастаткам багацьця іх прастаты,

3 бо яны дабрахотлівыя па сілам і цераз сілу — я сьве́дчу гэта.

4 Яны ве́льмі прасілі нас прыняць дар і ўчасьце іх у служэньні сьвятым;

5 ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе́ пе́рш Госпаду, дый і нам па волі Божай;

6 дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і дакончыў у вас і гэтую ласку.

7 А як вы багатыя ўсім: ве́раю і словам, і ве́даю, і ўсякай дбаласьцяй, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы ме́йце дастатак.

8 Кажу гэта не як загад, але дбаласьцяй другіх выпрабо́вую шчырасьць і вашай любві.

9 Бо вы ве́даеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, абядне́ў дзеля вас, каб вы Яго ўбожствам разбагаце́лі.

10 Я даю ў гэтым раду: бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але й жадаць пе́рш пачалі з ле́ташняга году.

11 Цяпе́р-жа й канчайце рабіць, каб, як была ахвота жадаць, гэтак і закончыць водле магчымасьці.

12 Бо, калі ёсьць ахвота, дык яна прые́мна водле таго, як хто ма́е, а не водле таго, як ня мае.

13 Бо не на тое, каб другім было палягчэньне, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.

14 Цяпе́р вам дастатак дзеля іх недастатку, каб і іх дастатак быў дзеля вашага недастатку; каб была роўнасьць,

15 як напісана: Хто (сабраў) многа, ня ме́ў лішніцы; і хто — мала, ня ме́ў недастатку (Вых. 16, 18).

16 Дзякуй Богу, які паклаў у сэрца Цітава гэткую дбаласьць аб вас;

17 бо і просьбу прыняў, і, сам больш дбалы, свае́й ахвотай пайшоў да вас.

18 З ім паслалі мы таксама брата, у-ва ўсіх цэрквах хвалёнага за дабраве́шчаньне;

19 дый ня толькі тое, але ён і выбраны ад цэркваў, таварыш наш з тэй ласкай, якой мы служылі на славу Самога Госпада і на вашае жаданьне,

20 высьцерагаючыся, каб не наракаў на нас хто за гэткае множства да́раў, якімі мы служым,

21 бо мы думаем аб добрым ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.

22 Ды паслалі мы з імі і брата нашага, якога дбаласьць мнагакротна выпрабавалі шмат у чым, які цяпе́р яшчэ больш дбалы ў вялікай надзе́і на вас.

23 Што-ж да Ціта, дык гэта — мой таварыш і вам памочнік; а што да братоў нашых, дык яны пасланцы цэркваў, слава Хрыстовая.

24 Дык перад абліччам цэркваў пакажыце ім доказ любві вашай і (справядлівасьць) пахвальбы нашае вамі.

 

Разьдзе́л 9

1 Для мяне́-ж лішне пісаць да вас аб служэньні сьвятым,

2 бо я ве́даю вашу ахвоту, якой пахваляюся вамі перад Македонянамі, што Ахайя прыгатавана яшчэ з ле́ташняга году; і рупнасьць ваша заахвоціла многіх.

3 Братоў жа я паслаў, каб маё хвале́ньне вас не аказалася дарэмным у гэтым выпадку, але каб вы, як я гаварыў, былі прыгатаваны,

4 каб, як прыдуць са мною Македоняне і зно́йдуць вас негатовымі, не асароміліся мы, — каб не сказаць: вы, — пахваліўшыся з гэтка́ю пэўнасьцяй.

5 Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны напе́рад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абве́шчаны напе́рад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.

6 Вось жа: хто се́е скупа, той скупа і пажне́; а хто се́е шчодра, той шчодра і пажне́.

7 Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто ра́ды дае́.

8 Бог-жа дуж узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб, заўсе́ды і ў-ва ўсім маючы ўсякі дастатак, былі багаты на ўсякае добрае дзе́ла,

9 (як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астае́цца наве́кі (Пс. 111, 9).

10 А хто дае́ насе́ньне се́ючаму, дасьць і хле́б дзеля е́жы, і памножыць пасе́ў ваш, і павялічыць плады праведнасьці вашае),

11 каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас робіць падзяку Богу,

12 Бо ўпарадкаваньне служэньня гэтага ня толькі папаўняе тое, ў чым маюць недастатак сьвятыя, але і многімі дзякаваньнямі Богу багатае.

13 Бо праз вы́прабаваньне служэньня гэтага яны славяць Бога за пакорнасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчыру́ю лучнасьць з імі і з усімі

14 і моляцца за вас, прыхіляючыся да вас праз вялікую ласку Божую ў вас.

15 Падзяка Богу за дар Яго нявымоўны.

 

Разьдзе́л 10

1 Сам-жа я, Паўла, што асабіста між вамі ціхі, а завочна адважны супраць вас, малю вас лагоднасьцяй і паблажлівасьцяй Хрыстовай;

2 прашу-ж, каб мне́, як буду між вамі, ня быць адважным з тэй упэўненасьцяй, з якой думаю адважыцца супраць некаторых, што лічаць нас так, як быццам мы ходзім водле це́ла.

3 Бо мы, ходзячы ў це́ле, не́ водле це́ла ваюем,

4 (бо збро́я змаганьня нашага не цяле́сная, але дужа́я Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў),

5 руйнуючы за́мыслы і ўсякае вывышшаньне, што паўстае́ проці пазнаньня Божага, і бяручы́ ў палон усякае памышле́ньне на послух Хрысту,

6 і гатовыя аддмсьціць за кожную непаслухмянасьць, калі ваш послух выпаўніцца.

7 Ці на аблічча глядзіцё? Хто пэўны ў сабе́, што ён Хрыстоў, той сам па сабе́ няхай разважае, што, як ён Хрчыстоў, гэтак і мы Хрыстовыя.

8 Бо, каб я і бале́й стаў хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на зьніштажэньне вашае, дык не асароміўся бы.

9 Каб не здалося, быццам я палохаю вас пасланьнямі,

10 бо, скажуць, пасланьні важкія і сільныя, а бытнасьць це́ла бяссільная і слова няважкае.

11 Гэтакі няхай ве́дае тое, што, якія мы словам у пасланьнях, ня будучы, гэткія і дзе́лам, будучы.

12 Бо мы не адважаемся стаўляць сябе́ побач ці раўнаваць з тымі, якія самі сябе́ выстаўляюць: тыя, што ме́раюць сябе́ самымі сабою і раўнуюць сябе́ з сабою, неразумныя.

13 А мы не бяз ме́ры хвалі́цца будзем, але ў ме́ру ме́ркі, што назначыў нам Бог ме́рыць, каб дасягнуць і да вас.

14 Бо мы ня так, як быццам недасягнуўшыя да вас, лішне цягнемся: бо-ж дасяглі й Эвангельлем.

15 Мы не бяз ме́ры хвалімся чужою працаю, але спадзяе́мся, што з узрастаньнем ве́ры вашай з лішкам узьвялічымся і мы ў вас водле ме́ркі нашае,

16 каб і дале́й вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой ме́ркай.

17 Бо, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам (Ерам. 9, 24).

18 Бо ня той варты, хто сам сябе́ хваліць, але каго хваліць Госпад.

 

Разьдзе́л 11

1 О, каб вы хоць крыху пацярпе́лі маю неразумнасьць! Але вы й це́рпіце мяне́!

2 Бо я руплюся аб вас рупнасьцяй Божай, бо я заручыў вас з адным мужам, каб паставіць перад Хрыстом чыстую дзе́ву.

3 Але баюся, каб, як зьме́й хітрасьцяй свае́й зьвёў Еву, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся (адыйшоўшы) ад прастаты ў Хрысьце́.

4 Бо, калі-б хто, прыйшоўшы, пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі-б вы прынялі іншага духа, якога ня прымаеце, або іншае Эвангельле, якога не дасталі, дык вы былі-б ве́льмі цярплівымі.

5 Але я думаю, што я ні ў чым не адстаў ад вышэйшых Апосталаў,

6 бо, хоць я дурны ў слове, але ня ў ве́дзе, бо-ж мы ў-ва ўсім зусім ве́дамы вам.

7 Ці саграшыў я тым, што паніжаў сябе́, каб узвысіць вас, бо задарма навучаў вас Эвангельля Божага?

8 У другіх цэркваў браў я, дастаючы ўтрыманьне дзеля служэньня вам, і, быўшы ў вас, ды це́рпячы недастатак, нікому не дакучаў, бо недастатак мой папоўнілі браты, што прыйшлі з Македоніі;

9 дый у-ва ўсім я стараўся і пастараюся быць вам не цяжкім.

10 Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне́, дык пахвала гэтая ня будзе аднята ў мяне́ ў зе́млях Ахайі.

11 Дзеля чаго? Ці што ня люблю вас? Богу ве́дама!

12 Але, што ро́блю, і буду рабіць, каб адрэзаць по́вад жадаючым поваду, каб, чым хваляцца, у тым аказаліся такімі ж, як і мы.

13 Бо гэтакія фальшывыя апосталы, крывадушныя працаўнікі, прыкідаюцца Апосталамі Хрыстовымі.

14 I ня дзіва: бо-ж і сам шатан прыкідаецца ангелам сьве́тласьці,

15 дык невялікая рэч, калі і служкі яго прыкідываюцца служкамі праўды; але кане́ц іх будзе водле іх учынкаў.

16 Ізноў кажу: няхай ніхто не палічыць мяне́ дурным; а калі не́; дык прыме́це мяне́ хоць як дурнога, каб і мне́ крыху чым пахваліцца.

17 Што́ кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як-бы ў дурноце пры гэткай адвазе на пахвалу.

18 Як многія хваляцца паводле це́ла, дык і я буду хваліцца.

19 Бо вы людзі разумныя, ахвотна це́рпіце дурных;

20 це́рпіце, калі хто вас паняволівае, калі хто абядае, калі хто абірае, калі хто вывышшаецца, калі хто б’е́ вас па твару.

21 На сорам кажу, што мы як-быццам абяссілелі. А калі хто адважаецца ў чым (кажу па дурноце), дык адважаюся і я.

22 Яны Жыды? і я. Яны Ізраільцяне? і я. Яны насе́ньне Аўраамавае? і я.

23 Хрыстовыя служкі? (здурэўшы кажу) я бале́й: шмат бале́й у працы, бязьме́рна ў ранах, бале́й у вастрогах і многа разоў пры сьме́рці.

24 Ад Юдэяў пяць разоў дастаў па сорак без аднаго (ўдараў);

25 тройчы білі мяне́ кіямі, аднойчы каменавалі; тры разы разьбіваўся карабе́ль, ноч і дзе́нь прабыў у глыбіні.

26 Многа быў у падарожжах, у небясьпе́ках на рэках, у небясьпе́ках ад разбойнікаў, у небясьпе́ках ад зямлякоў, у небясьпе́ках ад паганаў, у небясьпе́ках у ме́сьце, у "небясьпе́ках між фальшывымі братамі,

27 у працы і ў зьнемажэньні, часта ня сплючы, у голадзе і смазе, часта ў пастох, у холадзе й нагаце́.

28 Апрача пабочных (спраў), у мяне́ што-дня зборка, турбота аб усіх цэрквах.

29 Хто зьнямагаецца, каб і я не зьнямагаўся? Хто спакушаецца, каб і я не гарэў?

30 Калі мне́ трэба хваліцца, дык буду хваліцца маім бяссільлем.

31 Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, багасла́ўлены наве́кі, ве́дае, што я ня лгу.

32 У Дамаску наме́сьнік цара Арэты пілнаваў ме́ста Дамашчанаў, жадаючы схапіць мяне́;

33 і я ў карзіне быў спушчаны з вакна па сьцяне́ і ўцёк ад рук ягоных.

 

Разьдзе́л 12

1 Некарысна мне́ хваліцца; перайду-ж да відзе́жаў і адкрыцьцяў Гасподніх.

2 Ве́даю чалаве́ка ў Хрысьце́, які чатырнаццаць год назад (ці ў це́ле — ня ве́даю, ці па-за це́лам — ня ве́даю; Бог ве́дае) падхоплены быў да трэцяга не́ба.

3 I ве́даю гэткага чалаве́ка (ці у це́ле, ці па-за це́лам, ня ве́даю: Бог ве́дае),

4 што быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалаве́ку не́льга выгаварыць.

5 Гэтакім магу хваліцца; сабою-ж не пахвалюся, хіба толькі бяссільлем маім.

6 Калі-ж захачу хваліцца, ня буду дурным, бо скажу праўду; але я стрымліваюся, каб хто не падумаў аба мне́ бале́й, чым у-ва мне́ бачыць або чуе ад мяне́.

7 I, каб я не вывышшаўся ве́ліччу церазьме́рнай адкрыцьцяў, дадзена мне́ калючка ў це́ла, ангел шата́навы, каб зьняважаці мяне́, каб я не вывышшаўся.

8 Тройчы маліў я Госпада аб ім, каб адступіўся ад мяне́.

9 Але Госпад сказаў мне́: даволі табе́ ласкі Мае́й, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі́, каб увайшла ў мяне́ сіла Хрыстовая.

10 Дзеля гэтага я добрае мысьлі́ і ў слабасьцях, у крыўдах, у недастатках, у перасьле́даваньнях, у ўціску за Хрыста, бо, калі я слабы, тады дужы.

11 Я адурэў хвалячыся: вы мяне́ прымусілі. Бо трэба было, каб вамі быў хва́лены, бо ні ў чым я ня горшы за найпе́ршых Апосталаў, хаця я й нішто.

12 Знакі Апостала сталіся ў вас у ўсякім цярпе́ньні, знаме́ньнях, цудах і сілах.

13 Бо што ў вас, чым вы горшыя за другія Цэрквы? Хіба тое, што сам я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне́ гэткую крыўду.

14 Вось, трэці раз я гатоў ісьці да вас і ня буду цяжкім для вас, бо шукаю ня вашага, а вас. Бо ня дзе́ці мусяць зьбіраць багацьце для бацькоў, але бьцькі для дзяце́й.

15 Я ахвотна буду траціць сваё і аддаваць сябе́ за душы вашыя, хоць, любячы вас бале́й, я ме́нш карыстаюся вашай любоўю.

16 Няхай так, што сам я не абцяжаў вас; але, як хітрун, мо’ подступам браў з вас?

17 Ці-ж карыстаўся я чым ад вас праз не́кага з тых, каго пасылаў да вас?

18 Я папрасіў Ціта і паслаў з ім аднаго з братоў: ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым жа духу мы хадзілі? ня тымі-ж сьлядамі?

19 Ці мо’ ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце́ і ўсё, умілаваныя, дзеля вашага збудаваньня.

20 Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне́ вас ня гэткімі, як хачу, дый каб і вам не знайсьці мяне́, якім ня хочаце: каб не (знайсьці ў вас) калатні, зайздрасьці, гне́ву, сварак, абмаўляньняў, нагаво́раў, пыхі, бязладзьдзя,

21 каб, як ізноў прыду, не панізіў мяне́ Бог мой у вас, ды каб не аплаківаў я многіх, якія саграшылі ране́й і не пакаяліся, і ў нячыстасьці, і ў блудзе, і ў распусьце, якую рабілі.

 

Разьдзе́л 13

1 Трэці гэта раз іду да вас: пры вуснах двух сьве́дкаў ці трох умацуецца кожнае слова (Другазак. 17, 6).

2 Я папераджаў і папераджаю так, як быўшы ў вас другі раз; і цяпе́р, адсутны, пішу пе́рш да саграшыўшых і ўсіх другіх, што, калі зноў прыду, не памілую.

3 Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне́ гаворыць Хрысто́с, Які не слабы для вас, але дужы ў вас.

4 Бо хаця-ж Ён і раскрыжаваны ў бяссільлі, але жывы сілаю Божай; і мы таксама, хаця слабыя ў Ім, але будзем жывы з Ім сілаю Божаю ў вас.

5 Выпрабуйце самых сябе́, ці вы ў ве́ры? Самых сябе́ дазнавайце. Ці вы ня ве́даеце самых сябе́, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя.

6 Спадзяюся-ж, вы даве́даецеся, што мы не нягодныя.

7 Малюся-ж Богу, каб вы не рабілі ніякага зла, не каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, мы-ж каб выдаваліся, як-быццам нягодныя.

8 Бо мы нічога ня можам супраць праўды, толькі за праўду

9 Бо мы це́шымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым вось і молімся, аб вашай дасканаласьці.

10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае ў адсутнасьці, каб, прысутны, ня ўжыў срогасьці водле ўлады, якая да́дзена мне́ Госпадам на будаваньне, а не на руйнаваньне.

11 Урэшце, браты, радуйцеся, рабе́цеся дасканалымі, пацяшайцеся, будзьце аднадумнымі, у згодзе, — і Бог любві і міру будзе з вамі.

12 Прывітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. Вітаюць вас усе́ сьвятыя.

13 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Божая і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін. Да Карыньцянаў другое напісана з Філіпаў Македонскіх праз Ціта й Луку.

 

 

Пасланьне да Галятаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла Апостал, (выбраны не́ людзьмі і не́ праз чалаве́ка, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, што ўскрасіў Яго з ме́ртвых,)

2 і ўсе́ браты, што са мною, цэрквам галятыйскім:

3 ласка вам і мір ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,

4 Які аддаў сябе́ за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад сучаснага ве́ку крывадушнасьці, па волі Бога і Айца нашага,

5 Якому слава на ве́кі вякоў. Амін.

6 Дзіўлюся, што вы гэтак хутка адвярнуліся ад паклікаўшага вас ласкай Хрыстовай да іншага дабраве́шчаньня,

7 якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць такія, што вас трывожаць і хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае.

8 Але, калі-б навет мы або Ангел з не́ба пачаў дабраве́сьціць па-над тое, што мы абвяшчалі вам, няхай будзе ана́тэма!

9 Як ране́й мы сказалі, і цяпе́р ізноў кажу: хто дабраве́сьціць вам па-над тое, што вы прынялі, няхай будзе анатэма!

10 Бо ці-ж я людзе́й шукаю, ці Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Бо калі-б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыстовым.

11 Апавяшчаю-ж вас, браты, што Эвангельле, якое я абвяшчаў, ня ёсьць чалаве́чае;

12 бо я ані прыняў яго ад чалаве́ка, ані навучыўся, але праз адкрыцьце Ісуса Хрыста.

13 Бо вы чулі аб маім ране́йшым жыцьці ў Юдэйстве, што я бяз ме́ры перасьле́даваў Божую Царкву і пустошыў яе́,

14 і апераджаў у юдэйстве многіх раве́сьнікаў у родзе маім, будучы найбольш руплівым аб бацькаўскія пераказы мае́.

15 Калі-ж Богу ўгодна было, выбраўшы мяне́ ад чэрава маткі мае́й і паклікаўшы ласкай свае́й,

16 адкрыць у-ва мне́ Сына Свайго, каб я дабраве́сьціў Яго сярод паганаў, — дык я не пачаў зараз-жа ра́дзіцца з це́лам і крывёю

17 і не пайшоў у Ерузалім да Апосталаў, што былі да́ мяне́,. а пайшоў у Арабію ды йзноў вярнуўся ў Дамаск.

18 Пасьля, цераз тры гады, хадзіў я ў Ерузалім бачыцца з Пётрай і прабыў у Яго пятнаццаць дзён.

19 Другога-ж з Апосталаў я ня бачыў нікога, апрача Якуба, брата Го́спадавага.

20 А што пішу вам, дык вось перад Богам, што не маню.

21 Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіі́.

22 Абліччам жа быў я няве́дамы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьце́,

23 а толькі чулі яны, што той, хто калісь перасьле́даваў нас, цяпе́р добраве́сьціць ве́ру, якую ране́й нішчыў;

24 і славілі за мяне́ Бога.

 

Разьдзе́л 2

1 Пасьля, цераз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерузалім з Варнаваю, узяўшы з сабою і Ціта.

2 Хадзіў-жа згодна з адкрыцьцем і вылажыу́ ім, асабліва-ж выдатне́йшым, Эвангельле, якое абвяшчаю між паганамі, ці не надарма хаджу я, або хадзіў?

3 Але і Ціт, што быў са мною, як Грэк, ня быў прымушаны абрэзацца.

4 Фальшывым-жа братом, што паўкрадаліся, ды якія прыходзяць укра́дня падглядзе́ць нашу свабоду, якую мы маем у Хрысьце́ Ісусе, каб паняволіць нас,

5 мы ні на гадзіну не паддаліся і не пакарыліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.

6 А ад тых, што лічаць сябе́ не́чым, (якімі-б яны ні былі не́калі, для мяне́ ўсё роўна: Бог не пазірае на аблічча чалаве́ка), — дык тыя, што думаюць аб сабе́, не ўзлажылі на мяне́ нічога;

7 але наадварот, угле́дзіўшы, што мне́ даве́рана дабраве́шчаньне неабрэзаньня, як Пётры абрэзаньня, —

8 (бо Той, Хто дапамог Пётры ў Апостальстве абрэзаньня, дапама́гаў і мне́ між паганамі), —

9 і пазнаўшы ласку, даную мне́, — Якуб і Кіфа і Іоан, што здаюцца стаўбамі, падалі мне́ і Варнаве руку лучнасьці, каб нам (ісьці) да паганаў, а ім да абрэзаных,

10 толькі каб мы памяталі аб убогіх, што я і стараўся рабіць, гэтае самае.

11 Калі-ж Пётра прыйшоў у Антыохію, дык я паўстаў супраць яго водле аблічча ягонага, бо ён заслужыў на дакор.

12 Бо пе́рш, чым прыйшлі некаторыя ад Якуба, е́ў разам з паганамі; а, як прыйшлі, таіўся і ўхіляўся, баючыся абрэзаных.

13 Разам з ім крывадушнічала і рэшта Жыдоў; — ажно й Варнава быў захоплены іх крывадушнасьцяй.

14 Але, калі я ўбачыў, што яны няпроста ходзяць па праўдзе Эвангельскай, дык сказаў Пётры пры ўсіх: калі ты, будучы Жыдом, жыве́ш па-паганску, а не па-жыдоўску, дык чаму паганаў прымушаеш жыць па-жыдоўску?

15 Мы па прыродзе Жыды, а не з паганаў грэшнікі, —

16 ве́даючы, што чалаве́к апраўдываецца не дзеламі закону, а толькі ве́раю ў Ісуса Хрыста, і мы ўве́равалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца ве́раю ў Хрыста, а не́ дзеламі закону, бо дзеламі закону не апраўда́ецца ніводнае це́ла.

17 Калі-ж, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце́, мы і самыя аказаліся грэшнікамі, дык ці-ж Хрыстос слуга́ грэху? Няхай ня станецца!

18 Бо, калі я ізноў будую, што зруйнаваў, дык сам сябе́ стаўляю за праступніка.

19 Бо праз закон я паме́р для закону, каб жыць для Бога.

20 Я раскрыжаваны разам з Хрыстом. I ўжо ня я жыву, але жыве́ ў-ва мне́ Хрыстос. А што цяпе́р жыву ў це́ле, дык жыву ве́раю ў Сына Божага, што палюбіў мяне́ і выдаў сябе́ за мяне́.

21 Не адкідаю ласкі Божае. А калі праз закон апраўданьне, дык Хрыстос надарма́ паме́р.

 

Разьдзе́л 3

1 О, бязглуздыя Галяты! Хто вас ачараваў, каб не пакараліся праўдзе, (вас), у якіх перад вачыма напе́рад быў апісаны Ісус Хрыстос, (як-бы) ў вас раскрыжаваны?

2 Гэтае толькі хачу даве́дацца ад вас: ці ад дзе́л закону вы ўзялі Духа? Ці ад слуханьня ве́ры?

3 Ці вы гэткія бязглуздыя, што, пачаўшы духам, цяпе́р завяршаеце це́лам?

4 Няўжо-ж гэтулькі пацярпе́лі вы надарма? Дый каб жа надарма!

5 Бо Той, Хто дае́ вам Духа, між вамі цуды робіць, — ці ад дзе́л закону (гэтае робіць), ці ад слуханьня ве́ры?

6 Водле (таго, як) Аўраам паве́рыў Богу, і залічана яму гэтае ў праведнасьць (Быт. 15, 6).

7 Ве́дайце-ж, што, хто ад ве́ры, гэтыя е́сьць сыны Аўраамавы.

8 I Пісаньне, прадба́чачы, што Бог ве́раю апраўдывае паганаў, загадзя апавясьціла Аўраама: у табе́ багасла́ўлены будуць усе́ народы (Быт. 12, 3).

9 Гэтак тыя, што ад ве́ры, багаслаўляюцца разам з ве́рным Аўраамам.

10 А тыя, што ад дзе́л закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: пракляты ўсякі, хто ня трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэтае (Другазак. 27, 26).

11 А што законам ніхто не апраўдываецца перад Богам, гэта ясна, бо праведны ве́раю жыць будзе (Аввак. 2, 4).

12 Закон-жа не ад ве́ры; але чалаве́к, які гэтае выпаўняе, жыць будзе ў гэтым (Ляв. 18, 5).

13 Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закону, стаўшыся за нас пракляцьцем, (бо напісана: пракляты ўсякі, хто вісіць на дзе́раве) (Другазак. 21, 23),

14 каб багаслаўле́ньне Аўраа́мавае ў Хрысьце́ Ісусе ста́лася на паганаў, каб абяцаньне Духа ўзялі мы праз ве́ру.

15 Браты, па чалаве́чаму кажу: навет чалаве́кам абве́шчанага запаве́ту ніхто не адкідае, або не дадае́ (да яго).

16 Аўрааму-ж высказаны прырачэньні і насе́ньню яго. Ня сказана: і насе́ньням, як аб многіх, але як аб адным: і насе́ньню твайму, якое ёсьць Хрыстос (Быт. 12, 7).

17 Я-ж кажу тое, што запаве́ту аб Хрысьце́, ране́й сцьве́рджанага Богам, закон, які настаў цераз чатырыста трыццаць гадоў, не адмяняе на тое, каб прырачэньне было зьнішчана.

18 Бо, калі спадчына — ад закону, дык ужо не з прырачэньня; але Аўрааму Бог падараваў цераз прырачэньне.

19 Дык што-ж закон? Ён дадзены з прычыны праступкаў, да часу, пакуль прыйдзе насе́ньне, якому дадзена прырачэньне, і выкладзены праз ангелаў рукою пасярэдніка.

20 Але пасярэдні́к ня ёсьць аднаго, а Бог адзін.

21 Дык ці закон про́ціў прырачэньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі-б даны быў закон, што можа ажыўляць, дык запраўды праведнасьць была-б ад закону;

22 але пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб прырачэньне ад ве́ры Ісуса Хрыста было дадзена ве́руючым.

23 А да прыходу ве́ры мы замкнёны былі пад вартаю закону да таго часу, як мусіла адкрыцца ве́ра.

24 Дык закон быў для нас настаўнікам, (каб вясьці) да Хрыста, каб нам апраўдацца ве́раю.

25 Як-жа прышла ве́ра, мы ўжо не пад настаўнікам,

26 бо ўсе́ вы сыны Божыя праз ве́ру ў Хрыста Ісуса.

27 Бо, колькі вас у Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.

28 Няма ўжо Юдэя, ані Грэка; няма раба, ані свабоднага; няма мужчьшскага полу, ані жаноцкага: бо ўсе́ вы адно ў Хрысьце́ Ісусе.

29 Калі-ж вы Хрыстовыя, дык вы насе́ньне Аўраамавае і водле прырачэньня насьледнікі.

 

Разьдзе́л 4

1 Кажу-ж: пакуль насьле́днік — дзіця, ён нічым ня розьніцца ад раба́, хаця і гаспадар усяго,

2 але ён пад апякунамі і аканомамі аж да ва́значанага айцом часу.

3 Гэтак і мы, калі былі дзяцьмі, былі паняволены матэряльнымі зачаткамі сьве́ту;

4 калі-ж прыйшла поўня часу, Бог паслаў сына Свайго, які нарадзіўся ад жанчыны і быў пад законам,

5 каб адкупіць тых, што пад законам, каб нам узяць усынаўле́ньне.

6 А як вы сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, які галосе: Авва, Ойча!

7 Дзеля гэтага ты ўжо ня раб, але сын; а калі сын, дык і насьле́днік Божы праз Хрыста.

8 Але тагды, ня ве́даючы Бога, вы служылі тым, што не па прыродзе богі;

9 цяпе́р-жа, пазнаўшы Бога, а бале́й — пазнаныя Богам, як вы варочаецеся ізноў да бяссільных і бе́дных матэр’яльных зачаткаў, якім хочаце служыць нанова?

10 Вы пілнуеце дні, ме́сяцы, часы і годы.

11 Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.

12 Малю вас, браты, будзьце, як і я; бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне́;

13 ве́даеце-ж, што я ў бяссільлі це́ла прапаве́дываў вам Эвангельле пе́ршы раз,

14 і вы не пага́рдзілі спакусай мае́й, што ў це́ле маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне́, як Ангела Божага, як Хрыста Ісуса.

15 Якое-ж было шчасьце вашае! Сьве́дчу-ж вам, што, калі-б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, аддалі-б вы мне́.

16 Дык ці-ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?

17 Рупяцца аб вас нягодна, а хочуць адлучыць вас, каб вы рупіліся аб іх.

18 Добра-ж рупі́цца аб добрым заўсёды, а ня толькі, як я прыходжу да вас,

19 дзе́ткі мае́, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль ня зно́йдзе абраз свой у вас Хрыстос!

20 Хаце́ў бы я цяпе́р быць у вас і зьмяніць голас мой, бо я ў недаўме́ньні аб вас.

21 Скажэце мне́ вы, што жадаеце быць пад законам: ці-ж вы ня слу́хаеце закону?

22 Бо напісана, што Аўраам ме́ў двох сыноў: аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай (Быт. 16, 15; 21, 3).

23 Але, каторы ад рабыні, той народжаны водле це́ла, а каторы ад вольнай, той водле прырачэньня.

24 Гэта ёсьць інасказ. Бо гэта два запаве́ты: адзін ад гары Сынайскае, што родзіць на рабства, якое ёсьць Ага́ра;

25 бо Ага́ра ёсьць гара́ Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, ды з дзяцьмі сваімі ў рабстве;

26 а вышэйшы Ерузалім свабодны, які ёсьць маці ўсім нам.

27 Бо напісана: Узьвесяліся, няплодная, якая не раджа́еш; загука́й і загаласі ты, якая ня мучылася, родзячы. Бо ў пакіненай шмат бале́й дзяце́й, чымся ў маючай мужа (Ісая 54, 1).

28 Мы-ж, браты, — водле Ізаака, дзе́ці прырачэньня.

29 Але, як тагды народжаны водле це́ла перасьле́даваў таго, што водле духа, гэтак і цяпе́р.

30 Што-ж кажа Пісаньне? Выжані рабыню і сына яе́, бо сын рабыні ня будзе насьле́днікам разам з сынам свабоднай (Быт. 21, 10).

31 Вось-жа, браты, мы дзе́ці не рабыні, а свабоднай.

 

Разьдзе́л 5

1 Дык стойце ў волі, якою вызваліў нас Хрыстос, і не падпадайце ізноў пад ярмо рабства.

2 Вось я, Паўла, кажу вам, што, калі абрэзываецеся, дык Хрыстос вас нічым не ўспаможа.

3 Яшчэ сьве́дчу ўсякаму чалаве́ку, які абрэзываецца, што ён павінен выпаўніць уве́сь закон.

4 Вы далёкія ад Хрыста; вы, што апраўдываецеся законам, адпалі ад ласкі;

5 мы-ж духам ад ве́ры чакаем надзе́і пра́веднасьці;

6 бо ў Хрысьце́ Ісусе ня ма́е сілы ні абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але ве́ра, што дзе́ець праз любоў.

7 Вы бе́глі добра: хто ўбіў вам не карыцца праўдзе?

8 Гэткае перакананьне не ад Таго, Хто вас закліка́е.

9 Крошка кісьлі ўсё це́ста квасіць.

10 Я пэўны ў вас у Госпадзе, што нічога ня будзеце думаць інакш; хто-ж вас баламуціць, той, хто-б ён ні быў, панясе́ на сабе́ асуджэньне.

11 Калі-ж я, браты, і цяпе́р абвяшчаю абрэзаньне, дык завошта-ж яшчэ мяне́ перасьле́дуюць? Тагды спакуса крыжа зьніштожылася-бы.

12 О, каб былі адсе́чаны тыя, што вас бунтуюць!

13 Бо вы к волі пакліканы, браты; каб толькі воля ваша ня была сродкам для це́ла, але праз любоў служыце адзін аднаму.

14 Бо ўве́сь закон у адным слове по́ўніцца: любі бліжняга твайго, як самога сябе́ (Ляв. 19, 18).

15 Калі-ж адзін аднаго грызецё і заяда́еце, сьцеражыцеся, каб ня былі загублены адзін адным.

16 Я-ж кажу: хадзе́це духам і пажаданьняў це́ла не спаўняйце.

17 Бо це́ла хоча супраць духу, а дух супраць це́лу: яны адно аднаму працівяцца, каб вы ня тое рабілі, чаго хаце́лі-б.

18 Калі-ж вы ве́дзены духам, дык вы не пад законам.

19 Учынкі-ж це́ла ве́дамыя; яны ёсьць: блуд, распуста, нячыстасьць, сваволя,

20 паклане́ньне ідалам, чарадзе́йства, варожасьць, спрэчкі, гарачнасьць, гне́ў, сварлівасьць, нязгода, гарэзіі,

21 не́навісьць, забойствы, пянства, няпрыстойнасьць і падобнае; гэтае кажу вам напе́рад, як і казаў, што тыя, хто гэтак робіць, Царства Божага не ўнасьле́дуюць.

22 Плод жа духа: любоў, радасьць, мір, доўгацярплівасьць, добрасьць, міласэрдзе, ве́ра,

23 ціхасьць, паўзьдзе́ржлівасьць. На гэтакіх няма закону.

24 А Хрыстовыя раскрыжавалі це́ла з мукамі і пажаданьнямі.

25 Калі мы жыве́м духам, дык і паступаем духам.

26 Ня будзем задавацца, адзін аднаго дражнячы, адзін аднаму завідуючы.

 

Разьдзе́л 6

1 Браты, калі і ўпадзе́ чалаве́к у якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, наглядаючы за сабою, каб і табе́ ня быць спакушаным.

2 Насе́це бе́рамя адзін аднаго і гэтак выпаўняйце закон Хрыстовы.

3 Бо хто думае, што ён ёсьць не́шта, будучы нічым, зводзіць самога сябе́.

4 Дзела-ж свае́ няхай кожны выпрабуе і тагды будзе ме́ць пахвалу толькі ў сабе́, а не́ ў другім.

5 Бо кожны панясе́ свае́ бе́рамя.

6 Хто-ж вучыцца слова, няхай дзе́ліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.

7 Не ашуківайце сябе́! з Бога не насьмяе́шся. Бо што́ чалаве́к пасе́е, тое і пажне́:

8 хто се́е ў це́ла свае́, ад це́ла пажне́ тле́ннасьць; а хто се́е ў духа, ад духа пажне́ жыцьцё ве́чнае.

9 Робячы-ж дабро, ня журымася: бо ў свой час пажне́м, не слабе́ючы.

10 Дык, дакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбале́й таварышом па ве́ры.

11 Бачыце, як многа напісаў я вам свае́ю рукою.

12 Жадаючыя хваліцца паводле це́ла прымушаюць вас абрэзывацца толькі дзеля таго, каб ня быць перасьле́даванымі за крыж Хрыстоў;

13 бо і тыя, што абрэзываюцца, самі ня пілнуюць закону, але хочуць, каб вы абрэзываліся, каб пахваліцца ў вашым це́ле.

14 Мне́-ж няхай ня зда́рыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, якім для мяне́ сьве́т укрыжаваны, і я для сьве́ту.

15 Бо ў Хрысьце́ Ісусе нічога ня значыць ані абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але новы твор

16 І хто паступае паводле гэтага правіла, мір ім і зьмілаваньне і Ізраілю Божаму.

17 Урэшце, няхай ніхто ня робіць мне́ цяжару, бо Я нашу́ раны Госпада Ісуса на це́ле маім.

18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін. Да Галятаў пісана з Рыму.

 

 

Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:

2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Багасла́ўлены Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які пабагаславі́ў нас у Хрысьце́ ўсякім духоўным багаслаўле́ньнем у нябёсах,

4 бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любві,

5 празначыўшы нас на ўсынаўле́ньне Сабе́ праз Ісуса Хрыста з ласкавасьці волі Свае́й,

6 на пахвалу славы ласкі Свае́й, Ён абдо́рыў нас у ўмілаваным,

7 у Якім ма́ем адкупле́ньне Крывёю Яго,адпушчэньне грахоў, водле багацьця ласкі Яго,

8 якую Ён размножыў нам у ўсякай мудрасьці і розуме,

9 даўшы нам пазнаць тайну волі Свае́й, праз ласкавасьць Сваю, што ране́й пастанавіў у Сабе́,

10 дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё было пад галавою Хрыстом, тое, што ў нябёсах, і тое, што на зямлі.

11 У Ім, у Якім мы і сталіся насьле́днікамі, былі мы напе́рад празначаны на гэта празначэньнем Таго, Хто ўсё выпаўняе хаце́ньнем волі Свае́й,

12 каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, што ране́й спадзяваліся на Хрыста;

13 у Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і ўвераваўшы ў Яго, запячатаны Духам Сьвятым прырачэньня,

14 які ёсьць залог спадчыны нашае на выкуп удзелу, на пахвалу славы Яго.

15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы аб вашай веры ў Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,

16 няўстанна дзякую за вас Богу , успамінаючы вас у малітвах маіх,

17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на пазнаньне Яго,

18 прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, ды якое багацьце слаўнае спадчыны Яго для сьвятых,

19 ды як бязьмерная веліч магутнасьці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнае сілы Яго,

20 Якую Ен зьдзеяў у Хрысьце, ускрасіўшы Яго з памершых і пасадзіўшы праваруч сябе на нябёсах,

21 вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым ве́ку, але і ў будучым,

22 і ўсё пакарыў пад ногі Яго І даў Яго за галаву над усім у Царкве́,

23 якая ёсьць Яго це́ла, поўня Напаўняючага ўсё ў-ва ўсім.

 

Разьдзе́л 2

1 I вас, мёртвых праступкамі і граха́мі вашымі,

2 у якіх вы калісь хадзілі па ве́ку ґэтага сьве́ту, па волі князя ўлады паве́транае, духа, што дзе́ець цяпе́р у сынох праціўле́ньня,

3 між якімі і мы ўсе́ жылі калісь у пажаданьнях це́ла нашага, выпаўняючы жаданьні це́ла і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гне́ву, як і другія, —

4 Бог, багаты літасьцяй праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,

5 і нас, мёртвых праступкамі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы выбаўлены, —

6 і ўскрасіў з Ім і пасадзіў на мясцох нябе́сных у Хрысьце́ Ісусе,

7 каб зьявіць у надыходзячых гадох многасьць багацьця ласкі Свае́й у ласкавасьці да нас у Хрысьце́ Ісусе.

8 Бо ласкай вы выбаўлены праз ве́ру; і гэта не ад вас — Божы дар:

9 не ад дзе́л, каб ніхто не хваліўся.

10 Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьце́ Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.

11 Дык памятайце, што вы, калісь пагане це́лам, называныя неабрэзаньнем ад такзванага абрэзаньня ў це́ле, рукатворнага,

12 што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запаве́там прырачэньня, ня маючы надзе́і і бяз Бога ў сьве́це;

13 а цяпе́р у Хрысьце́ Ісусе вы, што былі калісь далёка, сталіся блізкімі крывёю Хрыстоваю.

14 Бо Ён ёсьць мір наш, што́ ўчыніў з абодвух адно і разбурыў стаяўшую пасярэдзіне за́гарадку,

15 зьніштожыўшы варожасьць Це́лам Сваім, а закон за́паведзяў навукай, каб з двох стварыць у Сабе́ аднаго новага чалаве́ка, ладзячы мір,

16 і ў адным це́ле пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць;

17 і, прыйшоўшы, абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,

18 бо праз Яго абое маем доступ да Айца ў адным Духу.

19 Дык вы ўжо ня чужыя і ня прыходні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,

20 збудаваныя на падваліне Апосталаў і Прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,

21 на якім уся будыніна, разам змацаваная, расьце́ ў сьвяты храм у Госпадзе,

22 на якім і вы разам будуецеся на жыльлё Божае Духам.

 

Разьдзе́л 3

1 Дзеля гэтага вось я, Паўла, вязень Ісуса Хрыста за вас паганаў.

2 Калі-ж вы чулі аб распарадкаваньні ласкі Божае, да́дзенае мне́ для вас,

3 што мне́ праз адкрыцьце абявілася тайна, (Як я коратка і пісаў вышэй,

4 з чаго, чытаючы, можаце пазнаць маё разуме́ньне тайны Хрыстовай),

5 якая ня была пазна́на сынамі чалаве́чымі у іншых родах, як цяпе́р адкрыта сьвятым Апосталам Яго і прарокам у Духу,

6 каб і паганам быць насьле́днікамі і адным це́лам і супольнікамі прырачэньня Яго ў Хрысьце́ Ісусе праз Эвангельле,

7 слугой якога стаўся я праз дар ласкі Божае, дадзенае дзе́яньнем сілы Яго.

8 Мне́, найме́ншаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая —абвяшчаць паганам добрую ве́сьць аб недасьле́дным багацьці Хрыстовым

9 і адкрыць усім, якая ёсьць супольнасьць тайны, што захоўваецца ад вякоў у Богу, стварыўшым усё праз Ісуса Хрыста,

10 каб цяпе́р сталася ве́дамаю праз Царкву ўладам і сілам на нябёсах рознастайная мудрасьць Божая,

11 паводле адве́чнае пастановы, якую Ён зрабіў у Хрысьце́ Ісусе, Госпадзе нашым,

12 у Якім маем адвагу і доступ у надзе́і праз ве́ру ў Яго.

13 Дык прашу вас не сумаваць мае́й аб вас тугою, якая ёсьць вашая слава.

14 Дзеля гэтага схіляю кале́ні мае́ перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,

15 ад Якога ма́е назоў усякае бацькоўства на нябёсах і на зямлі, –

16 каб даў вам, водле багацьця славы Свае́й, сілай умацавацца праз Духа Яго ў унутраным чалаве́ку,

17 каб Хрыстос пасяліўся праз ве́ру ў сэрцах вашых,

18 каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любві, здолелі зразуме́ць з усімі сьвятымі, што́ шырыня і даўжыня, і глыбіня і высокасьць,

19 ды пазнаць любоў Хрыстову, што вышэй за разуме́ньне, каб вам напоўніцца ўсе́ю поўняй Божаю.

20 А Таму, Хто дзе́ючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат бале́й за ўсё, чаго мы просім або ў думках маем,

21 Таму слава ў Царкве́ ў Хрысьце́ Ісусе, на ўсе́ роды на ве́к вяко́ў. Амін.

 

Разьдзе́л 4

1 Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас паступаць дастойна закліку, якім вы пакліканы,

2 з усе́нькай мудрасьцяй пакоры і ціхасьцяй, з доўгацярплівасьцяй, це́рпячы адзін аднаго ў любві,

3 стараючыся захаваць е́днасьць духа ў саюзе міру.

4 Адно це́ла і адзін дух, як вы і пакліканы да аднае́ надзе́і -вашага закліканьня:

5 Адзін Госпад, адна ве́ра, адно хрышчэньне,

6 Адзін Бог і Аце́ц усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх нас.

7 Кожнаму-ж з нас дадзена ласка водле ме́ры дару Хрыстовага.

8 Дзеля гэтага і кажа: Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям (Псал. 67, 19).

9 (А “узыйшоўшы” што́ ёсьць, як ня тое, што ён пе́рш і зыходзіў у прадонныя ме́сцы зямлі?

10 Зыйшоўшы, Ён ёсьць І той, што ўзыйшоў вышэй за ўсе́ нябёсы, каб споўніць усё.)

11 I Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых па́стырамі і вучыцялямі

12 дзеля збудаваньня сьвятых, на дзе́ла служэньня, на будаваньне Це́ла Хрыстовага,

13 дакуль усе́ дойдзем да е́днасьці ве́ры і пазнаньня Сына Бо́жага, да мужа дасканалага, да ме́ры ўзрашчэньня поўні Хрыстовае;

14 каб мы ня былі бале́й дзяцьмі, зыбаючыміся і захаплянымі ўсякім ве́трам навукі, у хітрыках чалаве́чых, у подступе дзеля хітрага збаламучаньня,

15 але праўдзіваю любоўю ўсё памнажалі бы ў Таго, Які ёсьць Галава, Хрыстос,

16 з якога ўсё це́ла, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі змацаваньня, праз дзе́йнасьць у (сваю) ме́ру кожнага чле́на, прырост робіць дзеля будаваньня самога сябе́ ў любві.

17 Дык кажу гэта і сьве́дчу ў Госпадзе, каб вы бале́й не хадзілі, як другія пагане ходзяць, у марнасьці розуму свайго,

18 з зацьміўшыміся думкамі, адцураўшыся ад жыцьця Божага праз няве́даньне іх, праз закамяне́ньне сэрца іх;

19 яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся распусьце, каб рабіць усякі бруд у прагавітасьці.

20 Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,

21 калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —

22 каб адкінуць вам — па ране́йшаму жыцьцю — старога чалаве́ка, які тле́е ў манлівых пажаданьнях,

23 а абнавіцца духам розуму вашага

24 і апрануцца ў новага чалаве́ка, створанага па Богу, у праведнасьці і сьвятасьці праўды.

25 Дзеля гэтага, адкінуўшы ілжу, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы чле́ны адзін аднаму.

26 Гне́вайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не зайдзе́ ў гне́ве вашым;

27 і не давайце ме́сца д’яблу.

28 Хто краў, дале́й не крадзі, а ле́пей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго аддзяліць таму, хто ма́е патрэбу.

29 Жаднае гнілое слова няхай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў ве́ры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

30 I ня смуціце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаны на дзе́нь адкупле́ньня.

31 Усякая горыч, і ярасьць, і гне́ў, і крык, і лаянка няхай будуць адда́лены ад вас — разам з усім благім;

32 будзьце-ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, выбачаючымі адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце́ выбачыў вам.

 

Разьдзе́л 5

1 Дык будзьце насьлядоўцамі Бога, як умілаваныя дзе́ці,

2 і хадзе́це ў любві, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе́ за нас, як дар і ахвяру Богу, на пах прые́мны.

3 А блуд і ўсякая нячыстасьць або прагавітасьць няхай і не ўспамінаюцца ў вас, як і гожа сьвятым;

4 ані агідныя і благія словы або жарты і няпрыстойнасьці; але ле́пш падзяка.

5 Бо ве́дайце, што ніякі блудзень, ці нячысты, ці хцівец, які хваліць ідалаў, ня мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.

6 Няхай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэтае прыходзіць гне́ў Божы на сыноў спраціўле́ньня.

7 Дык ня будзьце супольнікамі іх.

8 Вы былі калісь це́мрай, а цяпе́р — сьвятло́ ў Госпадзе: паступайце-ж, як дзе́ці сьвятла́,

9 бо плод Духа ёсьць у ўсякай дабраце́ і праведнасьці і праўдзе;

10 выпрабоўвайце, што ўгодна Богу,

11 і ня прыймайце ўчасьця ў бясплодных дзе́яньнях це́мры, а ле́пш дакарайце.

12 Бо аб тым, што робіцца імі тайна, сорамна й гаварыць.

13 Усякі-ж дакор робіцца яўным ад сьвятла́, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло;

14 дык і кажа: устань, сьпячы, і ўскрэсьні з ме́ртвых, і асьве́ціць цябе́ Хрыстос.

15 Дык глядзе́це, паступайце асьцярожна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,

16 выкупляючы час, бо дні хітрыя.

17 Дзеля гэтага ня будзьце неразважлівымі, але пазнавайце, што́ ёсьць Воля Божая.

18 I ня ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,

19 гаворачы ад сябе́ псальмамі і гымнамі і пе́сьнямі духоўнымі, пяючы і іграючы Госпаду ў сэрцах вашых,

20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

21 пакараючыся сабе́ ўзае́мна ў страху Божым.

22 Жанчыны, пакарайцеся сваім мужом, як Госпаду,

23 бо муж ёсьць галава жаны, як і Хрыстос галава Царквы, і Ён жа збавіцель це́ла;

24 але, як царква́ пакараецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужом у-ва ўсім.

25 Мужы, любе́це жонкі свае́, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе́ за яе́,

26 каб асьвяціць яе́, ачысьціўшы купальняй воднаю у слове;

27 каб паставіць яе́ Сабе́ слаўнаю, Царкву гэную, бяз плямы ці заганы ці чаго гэткага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.

28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жанок, як це́лы свае́: хто любіць жонку сваю, самога сябе́ любіць.

29 Бо ніхто ніколі ня ме́ў не́навісьці да свайго це́ла, але жывіць і грэець яго, як і Госпад Царкву;

30 бо мы чле́ны це́ла Яго, ад це́ла Яго і ад касьце́й Яго.

31 Дзеля гэтага пакіне чалаве́к айца свайго і матку і прыле́піцца да жонкі свае́й, і будуць двое ў адным це́ле (Быт. 2, 24).

32 Тайна гэтая валікая; я-ж кажу аб Хрысьце́ і Царкве́.

33 Дык і вы, усякі па сабе́, кожны хай любіць жонку сваю як самога сябе́; жонка-ж няхай баіцца мужа свайго.

 

Разьдзе́л 6

1 Дзе́ці, слухайце бацькоў сваіх у Госпадзе, бо гэта справядліва.

2 Паважай бацьку твайго і матку, — гэта пе́ршая за́паведзь з прырачэньнем:

3 каб было табе́ добра, і быў даўгале́тнім на зямлі. (Вых. 20, 12)

4 I вы, айцы, не дражне́це дзяце́й вашых, але выхоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Гасподнім.

5 Рабы, будзьце паслухмянымі паном сваім водле це́ла, з страхам і дрыжэньнем, у прастаце́ сэрца вашага, як-бы Хрысту,

6 не на вачох толькі паслугуючы, як дагаджаючыя чалаве́ку, але як рабы Хрыстовыя, выпаўняючы волю Божую ад душы,

7 са шчырасьцяй паслугуючы Госпаду, а ня людзям,

8 ве́даючы, што кожны, хто зробіць не́шта добрае атрымае тое ад Госпада, ці ён раб, ці свабодны.

9 І вы, гаспадары, тое-ж рабе́це ім, палягчаючы суровасьць, ве́даючы, што й вам самым ёсьць на нябёсах гаспадар, у якога няма ўвагі на аблічча.

10 Накане́ц, браты мае́, крапчэйце ў Госпадзе і ў магутнасьці сілы Яго;

11 апране́цеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб здолелі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябальскіх;

12 бо наша барацьба ня супраць крыві й це́ла, але супраць начальства, супраць уладаў, супраць сусьве́тных валадароў це́мры гэтага ве́ку, супраць духаў злосьці паднябе́сных.

13 Дзеля гэтага прыме́це ўсю зброю Божую, каб вы маглі ўстаяці ў ліхі дзе́нь і, усё зрабіўшы, астацца стаяць.

14 Дык стойце-ж, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю і апрануўшыся ў зброю праведнасьці,

15 і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;

16 а па-над усё вазьме́це шчыт ве́ры, якім зможаце затушыць усе́ разпаленыя стрэлы крывадушніка;

17 і шало́м збаўле́ньня вазьме́це, і ме́ч духоўны, які ёсьць слова Божае;

18 усякаю малітваю і просьбаю мале́цеся ў-ва ўсякі час духам і таго пілнуйцеся ў усякім цярпе́ньні і мале́ньні за ўсіх сьвятых

19 дый за мяне́, каб мне́ дадзена было слова на адчыняньне вуснаў маіх, каб адважна абвяшчаць тайну Эвангельля,

20 якога я й паслане́ц у путах, каб у ім быў сьме́лы, як мне́ трэба гаварыць.

21 А каб і вы ве́далі аба мне́, што я ро́блю, усё вам раскажа Тыхік, умілаваны брат і ве́рны служка ў Госпадзе,

22 якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даве́даліся аб нашых справах, і каб ён паце́шыў сэрцы вашыя.

23 Мір братом і любоў з ве́раю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

24 Ласка з усімі, што любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў нятле́ннасьці. Амін. Да Эфэсян пісана з Рыму праз Тыхіка.

 

 

Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла і Цімахве́й, слугі Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце́ Ісусе, што ў Філіпах, з япіскапамі і дыяканамі:

2 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,

4 (заўсёды ў кожнай малітве мае́й за ўсіх вас молячыся з радасьцяй,)

5 за вашае ўчасьце ў дабраве́шчаньні ад пе́ршага дня аж дагэтуль,

6 перакананы ў тым, што той, хто пачаў у вас добрае дзе́ла, будзе завяршаць ажно па дзе́нь Ісуса Хрыста,

7 як і справядліва мне́ думаць аб усіх вас, бо я ма́ю вас у сэрцы, у путах маіх і ў абароне і ўмацаваньні Эвангельля, вас, якія ўсе́ — супольнікі маі ў ласцы.

8 Бо Бог мне́ сьве́дка, што я люблю вас у любві Ісуса Хрыста;

9 і малюся аб тое, каб любоў вашая яшчэ бале́й і бале́й узрастала ў пазнаньні і ўсякім пачуцьці,

10 каб пазнаць вам ле́пшае, каб вы былі чыстымі і неспаткнуўшыміся ў дзе́нь Хрыстовы,

11 напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу й пахвалу Божую.

12 Хачу, браты, каб вы ве́далі, што тое, што са мной (сталася), служыла бале́й на пасьпе́х Эвангельля,

13 бо путы маі ў Хрысьце́ сталіся вядомымі ўсе́й прэторыі і ўсім іншым,

14 і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ бале́й адважыліся бяз страху апавядаць Слова.

15 А некаторыя праз зайздрасьць і перакорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:

16 тыя, што праз непакорлівасьць, абвяшчаюць Хрыста ня чыста, думаючы дадаць гора путам маім;

17 тыя-ж, што з любві, ве́даючы, што дзе́ля абароны Эвангельля ляжу.

18 Дык што? Так, ці сяк, дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца, і я з гэтага це́шуся і буду це́шыцца,

19 бо я ве́даю, што гэта паслужыць мне́ на збаўле́ньне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,

20 водле спадзяваньня і надзе́і мае́й, што я ні ў чым ня буду асаромлены, а з усе́нькай адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпе́р, узьвялічаны будзе Хрыстос у це́ле маім, ці то жыцьцём, ці сьме́рцяй.

21 Бо для мяне́ жыцьцё —Хрыстос, і сьме́рць — набытак.

22 А як жыцьцё водле це́ла — гэта мне́ плод дзе́ла, дык і ня ве́даю, што выбраць.

23 Цягне тое і другое: ма́ю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта шмат ле́пшае,

24 але аставацца ў це́ле патрабне́й дзеля вас.

25 I я напэўна ве́даю, што астануся і перабуду з усімі вамі на вашу карысьць і радасьць ве́ры,

26 каб пахвала вашая ў Хрысьце́ Ісусе павялічылася праз мяне́ пры маім паўторным да вас прыходзе.

27 Толькі жыве́це дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне́, ці прыду і ўгле́джу вас, ці ня прыду, чуць аб вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за ве́ру Эвангельскую

28 і ані не палохаючыся супраціўнікаў; гэтае для іх ёсьць знак пагібелі, а для вас — збаўле́ньня, і яно ад Бога;

29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі ве́рыць у Яго, але і мучыцца за Яго,

30 вядучы тую-ж барацьбу, якую вы бачылі ў-ва мне́ і цяпе́р чуеце аба мне́.

 

Разьдзе́л 2

1 Дык, калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце́, калі ёсьць якая патоля любві, калі ёсьць якая лучнасьць духа, калі ёсьць якое міласэрдзе і спачуваньне,

2 то дапоўніце маю радасьць: каб тое самае думалі, тую-ж любоў ме́лі, былі аднадушныя і аднадумныя;

3 нічога (не рабе́це) праз спрэчкі ці дзеля пустое пахвальбы, але ціхой мудрасьцяй лічыце адзін аднаго вышэйшым за сябе́.

4 Не аб сабе́ толькі кожны клапо́цься, але і аб другіх,

5 бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце́ Ісусе:

6 Які, будучы ў паста́ці Боскай, ня лічыў захопам быць роўным Богу;

7 але панізіў Сябе́ Самога, прыняўшы абра́з раба́, стаўшыся на падабе́нства людзе́й і здаўшыся выглядам, як чалаве́к,

8 зьняважыў Сябе́, будучы паслухмяным ажно да сьме́рці і сьме́рці крыжовай.

9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,

10 каб перад іме́ньнем Ісуса сукланілася ўсякае кале́на нябе́сных, зямных і падзе́мных,

11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад — Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца.

12 Дык вось, умілаваныя маі, як вы заўсёды слухалі ня толькі ў бытнасьць маю, але шмат бале́й цяпе́р, у час нябытнасьці мае́й, са страхам і дрыжэньнем аб збаўле́ньне свае́ старайцеся,

13 бо Бог ёсьць той, што робіць у вас і жаданьне і дзе́яньне з зычлівасьці Свае́й.

14 Усё рабе́це без нараканьня і сумляваньня,

15 каб вам быць бязьвіннымі і чыстымі, дзяцьмі Божымі беззаганнымі сярод перакорлівага і распуснага роду, між якім вы зьяеце, як сьве́тачы на сьве́це,

16 маючы слова жыцьця, на пахвалу маю́ ў дзе́нь Хрыстовы, што я не надарма хадзіў і не надарма працаваў.

17 Але, калі я й ро́блюся ахвяраю за жэртву й служэньне ве́ры вашай, я це́шуся і це́шуся супольна з вамі;

18 з гэтага самага і вы це́шцеся і це́шцеся супольна са мною.

19 Спадзяюся-ж у Госпадзе Ісусе хутка паслаць вам Цімахве́я, каб і я, даве́даўшыся аб вас, уце́шыўся духам.

20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто гэтак шчыра рупіўся-б аб вас;

21 бо ўсе́ шукаюць свайго, а не Ісуса-Хрыстовага.

22 А яго дасьве́дчаньне ве́даеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне́ ў дабраве́шчаньні.

23 Дык я спадзяюся паслаць яго зараз-жа, як толькі даве́даюся, што́ будзе са мною.

24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што й сам хутка прыду.

25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, брата і супрацо́ўніка і супольніка майго ў барацьбе́, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маёй,

26 бо ён жадаў бачыць усіх вас і цяжка тужыў, што вы дачуліся аб хваробе яго.

27 Бо ён быў хворы траха́ не сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня ме́ў я суму да суму.

28 Дык я хутчэй паслаў Яго, каб вы, угле́дзіўшы яго ізноў, уце́шыліся, дый каб я быў ме́нш сумны.

29 Прыме́це-ж яго ў Госпадзе з усякай радасьцяй і гэтакіх у чэсьці ме́йце,

30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьме́рці, ня дбаючы аб жыцьці, каб папоўніць нястачу служэньня вашага мне́.

 

Разьдзе́л 3

1 Урэшце, браты маі, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам аб тым самым для мяне́ ня цяжка, а для вас цьвёрда.

2 Сьцеражыцеся сабак, сьцеражыцеся благіх працаўніко́ў, сьцеражыцеся абрэзаньня,

3 бо абрэзаньне — мы, што служым Богу духам і пахваляемся ў Хрысьце́ Ісусе, і ня ў це́ле ма́ем спадзяваньне:

4 хоць і я спадзяюся і на це́ла. Калі хто іншы думае спадзявацца на це́ла, дык бале́й я,

5 абрэзаны ў восмы дзе́нь, з роду Ізраілявага, з кале́на Бэніямінавага, Жыд з Жыдоў, водле закону Фарысэй,

6 які праз руплівасьць перасьле́даваў Царкву, водле праведнасьці законнай — беззаганны.

7 Але, што́ для мяне́ было набыткам, тое дзеля Хрыста лічыў я за страту.

8 Дый усё лічу стратай для вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё ўтраціў і ўсё лічу за сьмяцьцё, каб Хрыста прыдбаць

9 і апынуцца ў Ім, маючы не маю́ праведнасьць, што з закону, але тую, што праз ве́ру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога на падставе ве́ры,

10 каб пазнаць Яго і сілу ўваскрасе́ньня Яго, і ўчасьце ў муках Яго, упадабляючыся сьме́рці Яго,

11 каб толькі дасягнуць ускрасе́ньня мёртвых.

12 Не затым, што я ўжо дасягнуў, ці ўжо стаўся дасканалым, а імкнуся, ці не дасягну й я таго, за што і мяне́ дасягнуў Хрыстос Ісус.

13 Браты, я ня думаю аб сабе́, што дасягнуў, а толькі, забываючыся аб мінулым і пнучыся да таго, што напе́радзе,

14 імкнуся да мэты, да чэсьці вышэйшага прызваньня Божага ў Хрысьце́ Ісусе.

15 Дык хто з нас дасканалы, ду́майма гэтак; калі-ж вы аб чым іначай думаеце, дык і гэтае вам Бог адкрые.

16 Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, (ёсьць:) тым жа законам жыці, тое-ж думаці.

17 Насьлядуйце, браты, мяне́ і ўзірайцеся на тых, хто гэтак паступае, па ўзору, які маеце ў нас.

18 Бо многія, аб якіх я часта гаварыў вам, а цяпе́р і са сьлязьмі кажу, паступаюць, як ворагі Хрыстовага крыжа, —

19 якіх кане́ц — загуба, якіх бог — чэрава, і слава якіх у сораме іх, тых, што думаюць аб зямны́м.

20 Нашае-ж жыцьцё — на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збавіцеля, Госпада Ісуса Хрыста,

21 Які ператворыць це́ла зьнявагі нашае, каб яно сталася падобным да це́ла славы Яго, сілаю, якою Ён дуж і пакарыць Сабе́ ўсё.

 

Разьдзе́л 4

1 Гэтак, браты мае́ ўмілаваныя і пажаданыя, радасьць і вяне́ц мой, стойце так у Госпадзе, любыя.

2 Прашу Яўводзію, прашу і Сынтыхе́ю думаць гэтак сама ў Госпадзе;

3 ды прашу й цябе́, шчыры супрацоўніку, дапамагай ім, тым, што працавалі ў дабраве́шчаньні разам са мною і з Клімантам і з рэштай супрацоўнікаў маіх, імёны якіх у кнізе жыцьця.

4 Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і йзноў кажу: радуйцеся!

5 Ціхасьць ваша няхай пазнана будзе ўсімі людзьмі. Госпад блізка.

6 Ня турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благаньні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашыя перад Богам, —

7 і мір Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і мысьлі вашыя ў Хрысьце́ Ісусе.

8 Накане́ц, браты, што ёсьць праўдзівае, што чэснае, што справядлівае, што чыстае, што ласкавае, што хвале́бнае, калі ёсьць якая цната́ і якая пахвала, — аб гэтым думайце.

9 I чаго вы навучыліся, і што прынялі і чулі і бачылі ў-ва мне́, тое рабе́це, — і Бог міру будзе з вамі.

10 Я ве́льмі ўце́шыўся ў Госпадзе, што вы ўжо калісь пачалі думаць аба мне́, аб якім і ране́й думалі, ды ня было нагоды.

11 Кажу не як дзеля нястачы, бо я навучыўся быць здаволеным тым, што ў мяне́ ёсьць:

12 бо ўме́ю і ў паніжэньні быць, уме́ю і ў дастатках; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім, і насычацца і галадаваць, і ме́ць дастаткі і недастатак,

13 Усё магу ў Хрысьце́, які ўзмацняе мяне́.

14 Па-за гэтым вы добра зрабілі, дзе́лячы са мною мой сум.

15 Ве́даеце і вы, Філіпяне, што напачатку дабраве́шчаньня, калі выйшаў я з Македоніі, ні адна царква́ не далучылася да мяне́ праз дораньне і гасьціну, апрача вас адных.

16 Вы і ў Фесалоніку і раз, і два прысылалі мне́ ў патрэбе.

17 Ня тое, каб я шукаў падарунку, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.

18 Я дастаў усё і маю дастаткі; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадзіта пасланае вамі, пахі салодкія, ахвяру прые́мную, Богу любую.

19 Бог мой няхай напоўніць усякую нястачу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце́ Ісусе.

20 Богу-ж і Айцу нашаму слава на ве́кі вякоў. Амін.

21 Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце́ Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною.

22 Вітаюць вас усе́ сьвятыя, а найбольш тыя, што з ке́саравага дому. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін. Да Філіпянаў пісана з Рыму праз Эпафрадзіта.

 

 

Пасланьне да Каласянаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, воляй Божаю Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат,

2 сьвятым і ве́рным братом у Хрысьце́, што ў Калосах: Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся аб вас,

4 пачуўшы аб ве́ры вашай у Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,

5 дзеля надзе́і, што прыгатавана вам у нябёсах, аб якой вы ране́й чулі ў слове праўды Эвангельля,

6 што ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьве́це, і прыносіць плод, як і між вамі, з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,

7 як і навучыліся ад Эпафра, умілаванага супрацоўніка нашага, які ёсьць ве́рным за вас слугой Хрыста,

8 які і апавясьціў нас аб вашай любві ў Духу.

9 Дзеля гэтага і мы, з таго дня, як пачулі, не пакідалі маліцца за вас і прасіць, каб вы напаўняліся пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуме́ньні духоўным,

10 каб паступалі дасто́йна Бога, у-ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і узрастаючы ў пазнаньні Бога,

11 дужэючы ўсякаю сілаю па магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і вялікадушнасьць з радасьцяй,

12 дзякуючы Айцу, што паклікаў нас да ўчасьця ў спадчыне сьвятых у сьве́тласьці,

13 вызваліў нас ад улады це́мры і перанёс у Царства Сына любві Свае́й,

14 у Якім мы маем адкупле́ньне крывёю Яго і дараваньне грахоў,

15 Які есьць абра́з Бога нявідомага, пярша́к усякага стварэньня;

16 бо Ім створана ўсе, што на нябесах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці дзяржавы, ці начальства, ці ўлады, — усе Ім і для Яго ство́рана;

17 і Ён пе́рш за ўсё, і ўсё ў Ім стаіць.

18 I Ён ёсьць галава це́ла, Царквы́; Ён — пачатак, пярша́к із мёртвых, каб быць Яму ўва ўсім пе́ршым;

19 бо ўгодна было (Айцу), каб у Ім жыла ўсякая поўня,

20 і каб праз Яго пагадзіць з сабою ўсё, уціхамірыўшы праз Яго, крывёю крыжа Яго, ці тое, што на зямлі, ці тое, што ў нябёсах.

21 Дый вас, што былі калісь чужымі і ворагамі праз склоннасьць да благіх дзе́л,

22 цяпе́р пагадзіў у це́ле плоці Яго праз сьме́рць, каб паставіць вас сьвятымі й беззаганнымі і бязьвіннымі перад абліччам Сваім,

23 калі трываеце ў ве́ры цьвёрда і непарушна і не адпадаеце ад надзе́і Эвангельля, якое вы чулі, якое абвяшчаеца ўсяму стварэньню пад не́бам, якога я, Паўла, слуга.

24 Цяпе́р радуюся ў муках маіх за вас і дапаўняю недахват у це́ле маім сумаваньняў Хрыстовых за Яго це́ла, якое есьць Царква,

25 якой я стаўся служкаю паводле распарадку Божага, даручанага мне́ для вас, каб выпаўніць слова Божае,

26 тайну, укрытую ад вякоў і ад родаў, цяпе́р жа выяўленую сьвятым Яго,

27 якім схаце́ў Бог даць пазнаньне, што́ за багацьце славы ў тайне гэнай сярод паганаў, якое ёсьць Хрыстос у вас, надзе́я славы,

28 Якога мы абвяшчаем, навучаючы кожнага чалаве́ка і вучачы ўсякае мудрасьці, каб нам прадставіць усякага чалаве́ка дасканалым у Хрысьце́ Ісусе,

29 дзеля чаго я і працую, змагаючыся сілаю Яго, што дзе́ець у-ва мне́ магутна.

 

Разьдзе́л 2

1 Хачу-ж, каб вы ве́далі, якую барацьбу маю за вас і за тых, што ў Ляодыкіі, і за ўсіх, што ня бачылі аблічча майго ў це́ле,

2 каб це́шыліся сэрцы іх, злучаныя ў любві, ды дзеля ўсякага багацьця даскана́лага разуме́ньня, дзеля пазнаньня тайны Бога і Айца і Хрыста,

3 у якім усе́ скарбы мудрасьці і ве́даньня схаваны.

4 Кажу-ж гэтае, каб хто-не́будзь ня зьвёў вас, пераконываючы словамі;

5 бо, хаця й няма мяне́ це́лам, але духам я з вамі, радуючыся і ўглядаючыся на ваш лад і цьвёрдасьць ве́ры вашае ў Хрыста.

6 Дык вось, як вы прынялі Хрыста Ісуса Госпада, хадзе́це ў Ім,

7 укараніўшыся і збудаваныя ў Ім, дый акрэпшы ў ве́ры, як вы былі навучаны, з падзякаю багаце́ючы ёю.

8 Глядзе́це, каб хто ня зьвёў вас філёзофіяй і пустым подступам па пераказу чалаве́чаму, па стыхі́ям сьве́ту, а не па Хрысту;

9 Бо ў Ім жыве́ ўся поўня Божства цяле́сна,

10 і вы напоўнены ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады;

11 у Ім вы і абрэзаны абрэзаньнем нерукатворным, зьняўшы з це́ла грахі цяле́сныя ў абрэзаньні Хрыстовым,

12 пахаваныя з Ім у Хрышчэньні; у Ім вы і ўскрэсьлі разам праз ве́ру ў сілу Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых,

13 дый вас, якія былі мёртвыя ў грахох і неабрэзаньні це́ла вашага, ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе́ грахі,

14 зьнішчыўшы навукаю напісанае аб нас рукою, што было супраць нас; і ўзяў Яго спасярод і прыбіў да крыжа;

15 разьдзе́ўшы начальства і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, перамогшы іх у Ім.

16 Дык няхай ніхто не асуджае вас за е́жу, ці піцьцё, ці за ўчасьце́ ў сьвяце, ці маладзіку, ці субоце:

17 гэта ёсьць це́нь таго, што ма́е быць; це́ла-ж Хрыстовае.

18 Няхай ніхто не спакушае вас, накланяючы мудрасьцяй пакоры і служэньнем ангелаў, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, марна пыша́ючыся розумам це́ла свайго

19 і ня трымаючыся Галавы, ад якое ўсё це́ла, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расьце́ ростам Божым.

20 Дык, калі вы паме́рлі з Хрыстом для стыхіяў сьве́ту, чаго-ж, быццам жывучы ў сьве́це, трымаецеся закону:

21 не чапай, ані прабуй, ані датыкайся, — што́ ўсё на тле́ньне ад ужываньня, —

22 водле за́паведзяў і навукі чалаве́чае?

23 Гэта ма́е толькі выгляд мудрасьці ў самаво́льным служэньні, мудрасьці пакоры і мардаваньні це́ла, не ў пашане да сытасьці це́ла.

 

Разьдзе́л 3

1 Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстом, шукайце-ж узгорнага, гдзе́ Хрыстос сядзіць праваруч Бога;

2 аб узгорным думайце, а не аб зямным,

3 бо вы паме́рлі, і жыцьцё вашае пахавана з Хрыстом у Богу;

4 калі-ж зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тагды і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.

5 Дык мярцьвіце чле́ны вашыя, што на зямлі: блуд, нячыстасьць, юр, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць балванахвальства,

6 за што гне́ў Божы прыходзіць на сыноў няслухмянства,

7 сярод якіх і вы калісь хадзілі, як жылі міжы імі.

8 А цяпе́р і вы адкіньце ўсё: гне́ў, ярасьць, злосьць, лаянку, сорамныя словы з вуснаў вашых;

9 не брашыце адзін аднаму, скінуўшы з сябе́ старога чалаве́ка з учынкамі яго

10 і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні на ўзор Стварыўшага яго,

11 гдзе́ няма Грэка і Юдэя, абрэзаньня і неабрэзаньня, барбара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.

12 Дык апране́цеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя, міласэрдзем, дабратой, ціхой мудрасьцяй, ласкавасьцяй, доўгацярплівасьцяй,

13 це́рпячы адзін аднаго і выбачаючы сабе́, калі хто да каго ма́е жаль: як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

14 А панад усім — (апрануўшыся) любоўю, якая ёсьць злучэньне дасканаласьці,

15 і няхай у сэрцах вашых гаспадаруе мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным це́ле; ды будзьце ўдзячнымі.

16 Слова Хрыстовае няхай асядае ў вас багата, у ўсякай мудрасьці: навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі і гымнамі і духоўнымі пе́сьнямі, у ласцы сьпяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.

17 I ўсё, што-б вы ні рабілі, словам або дзе́лам, усё рабе́це ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.

18 Жонкі, слухайцеся мужоў вашых, як прыстойна ў Госпадзе.

19 Мужы, любе́це жанок і ня будзьце для іх прыкрымі.

20 Дзе́ці, будзьце паслухмянымі бацьком у-ва ўсім, бо гэтае ўгодна Госпаду.

21 Айцы, не раздражняйце дзяце́й вашых, каб яны не ўпадалі на духу.

22 Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле це́ла, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце́ сэрца, баючыся Бога.

23 I ўсё, што-б ні рабілі, рабе́це ад душы, як для Госпада, а не для людзе́й,

24 ве́даючы, што ад Госпада атрымаеце нагароду спадчыны: бо служыце Госпаду Хрысту.

25 А хто крыўдзіць, атрымае водле зробленае крыўды: бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.

 

Разьдзе́л 4

1 Паны, аказвайце слугам справядлівасьць і роўнасьць, ве́даючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.

2 Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;

3 молячыся разам і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьве́ры слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я й закаваны,

4 каб я выявіў яе́, як сьле́д мне́ казаці.

5 Мудра паступайце з тымі, што вонках, выкупляючы час.

6 Слова вашае няхай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соляй, каб вы ве́далі, як кожнаму адказаць.

7 Аба мне́ ўсё скажа вам Тыхік, умілаваны брат і ве́рны слуга і супрацоўнік у Госпадзе,

8 якога я дзеля таго паслаў да вас, каб ён даве́даўся, што́ ў вас, і паце́шыў сэрцы вашыя,

9 з Анісімам, ве́рным і ўмілаваным братам, што спаміж вас: яны раскажуць вам усё, што тутака.

10 Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марка, пляме́ньнік Варнавы, (аб якім прынялі вы загад: калі прыдзе да вас, прыме́це яго),

11 дый Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаньня; яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Царства Божага, якія былі мне́ патоляй.

12 Вітае вас Эпафрас, што із вашых, раб Хрыста, што заўсёды стараецца за вас у малітвах, каб вы трывалі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.

13 Сьве́дчу-ж аб ім, што ма́е вялікую рупнасьць аб вас і аб тых, што ў Ляодыкіі ды Іераполі.

14 Вітае вас Лукаш, ле́кар умілаваны, і Дымас.

15 Прывітайце братоў у Ляодыкіі, і Німфана, і дамовую царкву яго.

16 Калі-ж гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабе́це, каб яно было прачытана ў Ляодыкійскай Царкве́; а тое, што з Ляодыкіі, прачытайце і вы.

17 Ды скажэце Архіпу: пілнуй служэньня, што прыняў ты ў Госпадзе, каб табе́ выпаўніць яго.

18 Вітаньне мае́ю рукою, Паўлаваю. Памятайце аб кайдано́х маіх! Ласка з вамі. Амін. Да Каласянаў пісана з Рыму праз Тыхіка і Анісіма.

 

 

Пе́ршае Пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла і Сілуан і Цімахве́й царкве́ Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце́: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

2 Заўсёды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,

3 нясупынна памятаючы аб вашым дзе́ле ве́ры і аб працы любві і цярплівасьці надзе́і на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,

4 ве́даючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;

5 бо нашае дабраве́шчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі ве́даеце, якімі былі мы для вас міжы ва́мі.

6 I вы сталіся насьледава́льнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,

7 аж вы сталіся ўзорам для ўсіх ве́руючых у Македоніі і Ахайі.

8 Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім ме́сцы прайшла слава аб ве́ры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы не́шта казаці.

9 Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход ме́лі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму

10 і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гне́ву.

 

Разьдзе́л 2

1 Вы самі ве́даеце, браты, аб нашым уваходзе да вас, што ён быў не дарэмны;

2 але, памучыўшыся пе́рш, зьнява́жаныя, як вы ве́даеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым казаці вам Эвангельле Божае з вялікай барацьбой.

3 Бо пацяшэньне нашае не з абмылкі, ані з нячыстасьці, ані ў хітраваньні,

4 але, як мы выбраны ад Бога, каб нам было даве́рана Эвангельле, дык мы і гаворым, не як дагаджаючы людзям, але Богу, што дазнае́ сэрцы нашыя

5 Бо ніколі ня было ў нас ласьлівых слоў, як ве́даеце, ані думкі аб карысьці: Бог сьве́дка!

6 Ня шукаем мы славы ані ад людзе́й, ані ад вас, ані ад другіх, маючы магчымасьць быць у паважаньні, як Хрыстовыя Апосталы.

7 Але былі мы ціхія сярод вас; як кармі́целька грэе дзе́так сваіх,

8 гэтак мы, рунячыся аб вас, пажадалі аддаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

9 Бо вы памятаеце, браты, працу нашую і ўтому: робячы ўначы і ўдзе́нь, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.

10 Сьве́дкі вы і Бог, як сьвята і справядліва і беззаганна паступалі мы з вамі, ве́руючымі;

11 бо вы ве́даеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяце́й сваіх,

12 пацяшалі вас і пераконывалі і сьве́дчылі, каб вы паступалі дастойна Бога, які паклікаў вас у Сваё Царства і славу.

13 Дзеля гэтага і мы нясупынна дзякуем, што вы, прыняўшы ад нас пачутае слова Божае, прынялі яго не як слова чалаве́чае, а (як яно ёсьць папраўдзе,) слова Божае, якое і дзе́ець у вас, ве́руючых.

14 Бо вы, браты, сталіся пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце́ Ісусе, бо і вы таксама цярпе́лі ад сваіх зямлякоў, як і тыя ад Юдэяў,

15 якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не дагаджаюць, і ўсім людзям супраціўныя,

16 якія не даюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя спасьліся, каб выпаўніліся грахі іх усягды; але дасягнуў іх накане́ц гне́ў.

17 Мы-ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым больш стараліся ўгле́дзіць аблічча вашае,

18 Дзеля гэтага хаце́лі мы прыйсьці да вас, — я, Паўла, і раз, і два, — але перашкодзіў нам шатан.

19 Бо якая наша надзе́я, ці радасьць, ці вяне́ц пахвалы? Ці й ня вы-ж перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?

20 Бо вы — слава нашая і радасьць.

 

Разьдзе́л 3

1 Дзеля гэтага, ня це́рпячы бале́й, мы захаце́лі астацца ў Афінах аднымі

2 і паслалі Цімахве́я, брата нашага і служку Божага і супрацоўніка нашага ў дабраве́шчаньні Хрыстовым, каб узмоцніць вас і паце́шыць вас у ве́ры вашай,

3 каб ніхто не пахіснуўся ў смутках гэтых: бо вы самі ве́даеце, што на гэта мы пастаўлены.

4 Бо мы і тагды, калі былі ў вас, прарочылі вам, што маем зазнаць гора, як і сталася, і вы ве́даеце.

5 Дзеля гэтага і я, ня це́рпячы бале́й, паслаў даве́дацца аб ве́ры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.

6 Цяпе́р жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахве́й і прынёс нам добрую ве́стку аб ве́ры і любві вашай, ды што заўсёды маеце добрую памяць аб нас, жадаючы нас бачыць, як і мы вас,

7 дык мы, пры ўсім суме й бядзе́ нашай, уце́шыліся вамі, браты, праз ве́ру вашу;

8 бо цяпе́р мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.

9 Якую-ж падзяку можам мы даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся з вас перад Богам нашым,

10 уначы і ўдзе́нь ве́льмі рупліва молячыся, каб бачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў ве́ры вашай?

11 Сам жа Бог і Аце́ц наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай пакіруе шлях наш да вас!

12 А вас няхай Госпад напоўніць і ўзбагаціць узае́мнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы да вас;

13 каб узмацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага і́суса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.

 

Разьдзе́л 4

1 Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб вы, як прынялі ад нас, я́к трэба вам паступаць і дагаджаць Богу, дале́й узбагачаліся,

2 бо ве́даеце, якія мы далі вам за́паведзі ад Госпада Ісуса.

3 Бо гэта воля Божая, асьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзе́ржываліся ад блуду,

4 каб кожны з вас уме́ў захоўваць сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,

5 а не ў пажадлівасьці юрлівай, як і пагане, што ня ве́даюць Бога;

6 каб не рабілі праступку ні ў якім дзе́ле і не разжываліся з брата свайго: бо Госпад памсьціцца за ўсё гэтае, як і ране́й мы гаварылі вам і сьве́дчылі.

7 Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.

8 Дык, хто адкідае, той адкідае не чалаве́ка, але Бога, Які і Духа Сьвятога нам даў.

9 Аб любві-ж братняй няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,

10 дый вы гэтак і ро́біце з усімі братамі па ўсе́й Македоніі. Дык молім вас, браты, пасьпявайце бале́й

11 і пільна дбайце аб тое, каб жыць ціха і рабіць сваё і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы запаве́далі вам;

12 каб вы паступалі прыстойна перад тымі, што вонках, і ні ў чым ня ме́лі нястачы.

13 Не хачу-ж пакінуць вас, браты, у няве́даньні аб паме́ршых, каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзе́і.

14 Бо, калі мы ве́рым, што Хрыстос паме́р І ўваскрос, дык і паме́ршых у Ісусе Бог прывядзе́ з Ім.

15 Бо гэтае кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія астае́мся да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што паме́рлі,

16 бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з го́ласам Архангела і трубой Божай зыйдзе з не́ба, і мёртвыя ў Хрысьце́ ўскрэснуць пе́ршымі;

17 пасьля мы, што астае́мся жывымі, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне Госпаду на паве́тра, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.

18 Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.

 

Разьдзе́л 5

1 Аб часох жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас,

2 бо вы самі напэўна ве́даеце, што дзе́нь Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы.

3 Бо, як будуць гаварыць: мір і бясьпе́чнасьць, дык тагды неўспадзе́ўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць.

4 Вы-ж, браты, ня ў це́мры, каб дзе́нь гэты захапіў вас, як злодзе́й:

5 усе́ вы сыны сьвятла́ і сыны дня: мы ня (сыны) ночы, ані це́мры.

6 Дык ня будзем-жа спаць, як і рэшта, але чувайма і будзьма цьвярозымі,

7 бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы́ ўпіваюцца.

8 Мы-ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся збро́яй ве́ры і любві і (узьдзе́ўшы) шалом надзе́і збаўле́ньня,

9 бо Бог не празначыў нас на гне́ў, але на атрыманьне збаўле́ньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

10 што паме́р за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.

11 Дзеля гэтага пацяшайце сябе́ ўзае́мна і навучайце адзін аднаго, як вы й робіце.

12 Просім жа вас, браты, ве́даць тых, што працуюць у вас і пастаўле́ны над вамі ў Госпадзе дый вас навучаюць,

13 і паважайце іх ве́льмі высока ў любві за дзе́ла іх; жыве́це ў згодзе міжы сабою.

14 Молім вас такжа, браты, навучайце свавольных, пацяшайце маладушных, паддзе́ржывайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.

15 Глядзе́це, каб ніхто не ўздаваў каму злом за зло, але заўсёды шукайце дабра́ і адзін аднаму, і ўсім.

16 Заўсёды радуйцеся.

17 Нясупынна мале́цеся.

18 За ўсё дзякуйце: бо гэткая аб вас воля Божая ў Хрысьце́ Ісусе.

19 Духа не ўгашайце.

20 Прароцтвамі не пагарджайце.

21 Усё выпрабоўвайце; добрага дзяржыцеся.

22 Узьдзе́ржывайцеся ад усякага роду зла.

23 Сам жа Бог міру няхай асьве́ньціць вас у-ва ўсе́й поўні, і ўве́сь ваш дух, і душа, і це́ла няхай захава́ецца без заганы ў прыход Госпада Нашага Ісуса Хрыста.

24 Ве́рны Той, што вас паклікаў; Ён і зробіць (гэта).

25 Браты! Мале́цеся за нас!

26 Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.

27 Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братом.

28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін. Да Фесалонікійцаў пе́ршае напісана з Афін.

 

 

Другое Пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла і Сілуан і Цімахве́й — царкве́ Фесалонікійцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце́:

2 Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3 Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як дастойна, бо вырастае ве́льмі ве́ра ваша і павяліча́ецца любоў кожнага з усіх вас аднаго да аднаго.

4 Так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, за цярплівасьць вашу і ве́ру ў-ва ўсіх перасьле́даваньнях вашых і смутках, якія вы маеце,

5 на доказ справядлівага суда Божага, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога і мучыцеся.

6 Бо справядліва ў Бога аддаць суму тых, што вам суму задаюць,

7 а вам, сумуючым, патолю (даць) разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з не́ба з Ангеламі сілы яго,

8 у палане́ючым агні даючы адплату непазнаўшым Бога і непакарыўшымся Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.

9 Яны прымуць ка́ру, ве́чную загубу, ад аблічча Госпада і ад славы сілы Яго,

10 як Ён прыдзе ўславіцца ў сьвятых сваіх і задзівіць усіх ве́руючых (бо вы паве́рылі нашаму сьве́дчаньню) у дзе́нь гэны.

11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі прызваньня і выпаўніў усякую спагаднасьць ласкавасьці і дзе́ла ве́ры ў сіле,

12 каб уславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, праз ласку Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

 

Разьдзе́л 2

1 Молім вас, браты, дзеля прыходу Госпада нашага Ісуса Хрыста і дзеля нашае зборкі да Яго,

2 ня хістайцеся пасьпе́шна розумам ды ня трывожцеся ані ад духа, ані ад слова, ані ад пасланьня, нібы праз нас, што быццам ужо надыходзіць дзе́нь Хрыстовы.

3 Няхай не спакусіць вас ніхто аніяк: бо дзе́нь гэны ня прыдзе, дакуль ня прыдзе пе́рш адступле́ньне і не адкрыецца чалаве́к грэху, сын загубы,

4 які спраціўляецца і вывышшаецца панад усё, званае Богам ці сьвятыняй, што ў храме Божым засядзе ён, як Бог, паказываючы сябе́, што ён Бог.

5 Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?

6 I цяпе́р ве́даеце, што́ не дае́ адкрыцца яму ў свой час.

7 Бо тайна беззаконьня ўжо дзе́ець, толькі той, што цяпе́р узьдзе́ржывае, (будзе рабіць гэта), пакуль ня будзе забраны спасярод.

8 I тагды адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е́ духам вуснаў сваіх і зьнішчыць зьяўле́ньнем прыходу Свайго,

9 ды якога прыход, сілаю шатана, будзе з усе́й магутнасьцяй, і знаме́ньнямі, і фальшывымі цудамі,

10 і з усякай няправеднай спакусай для тых, што гінуць, за тое, што яны ня прынялі любві праўды, каб ім спасьціся.

11 I за гэтае пашле́ ім Бог дзе́яньне подступу, каб яны паве́рылі ілжы,

12 каб былі засуджаны ўсе́, ня ўве́раваўшыя ў праўду, але любіўшыя няпраўду.

13 Мы-ж заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і ве́ру праўдзе, выбраў вас на збаўле́ньне,

14 да якога і паклікаў вас дабраве́шчаньнем нашым на здабыцьцё славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.

15 Дык, браты, стойце і дзяржыце пераказы, якіх вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.

16 Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог Аце́ц наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне ве́чнае і надзе́ю добрую ў ласцы,

17 няхай паце́шыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і дзе́ле добрым.

 

Разьдзе́л 3

1 Дык мале́цеся за нас, браты, каб слова Гасподняе пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,

2 ды каб нам вызваліцца ад распусьнікаў і людзе́й крывадушных; бо не у ўсіх ве́ра.

3 Ве́рны-ж Госпад, які ўмацуе вас і захавае ад крывадушніка.

4 Мы пэўныя адносна да вас у Госпадзе, што вы выпаўняеце і будзеце выпаўняць тое, што́ мы вам загадваем.

5 А Госпад няхай пакіруе сэрцы вашыя на любоў Божую і цярплівасьць Хрыстову.

6 Загадываем жа вам, браты, іме́ньнем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, што ходзе ня ў лад і не па пераказу, які прыняў ад нас,

7 бо вы самі ве́даеце, як трэба насьлядава́ць нас, бо мы не рабілі ў вас нягожага,

8 дый ні ў кога ня е́лі хле́ба дарма, але ў працы і ўтоме рабілі ўначы і ўдзе́нь, каб не абцяжыць каго з вас, —

9 не затым, што мы ня ме́лі ўлады, але каб сябе́ самых даць вам за прыклад дзеля насьлядава́ньня нам.

10 Бо, калі мы былі ў вас, дык загадалі вам гэтак: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня е́сьць.

11 Але чуем, што некаторыя ў вас нягожа паступаюць, нічога ня робяць, але матаюцца;

12 гэтакім загадываем і молім (іх) Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, працуючы моўчкі, е́лі свой хле́б.

13 Вы-ж, браты, не ўпадайце на духу, калі робіце дабро.

14 Калі-ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго адзначце і не сябруйце з ім, каб быў асаромлены;

15 але ня лічэце яго за ворага, а навучайце, як брата.

16 Сам жа Госпад міру няхай дасьць вам мір заўсёды ўсякім спосабам. Госпад з усімі вамі.

17 Прывітаньне мае́ю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:

18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін. Другое да Фесалонікійцаў пісана з Афін.

 

 

Пе́ршае Пасланьне да Цімахве́я сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага і Госпада Ісуса Хрыста, надзе́і нашае,

2 Цімахве́ю, праўдзіваму сыну ў ве́ры: ласка, міласьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

3 Адыходзячы ў Македонію, я ўпрасіў цябе́ быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны ня вучылі іншага

4 і не займаліся міфамі ды радаводамі бясконца, якія робяць больш спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.

5 Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды веры бяз хітрыкаў,

6 ад чаго адступіўшы, некаторыя ўзьбіліся на шлях пустаслоўя,

7 жадаючы быць вучыцяля́мі закону, ды не разуме́ючы ані таго, аб чым гавораць, ані таго, што сцьвярджаюць.

8 А мы ве́даем, што закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,

9 ве́даючы тое, што закон не пакладзены для праведніка, але для беззаконных і непакорных, бязбожных і грэшнікаў, распусных і паганых, для забойцаў бацькоў і матак, для душагубаў,

10 для блуднікаў, мужаложнікаў, грабе́жцаў людзе́й, брахуноў, вераломных і для іншага, што праціўна здаровай навуцы,

11 водле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне́ даве́рана.

12 I дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які дае́ мне́ сілу, што Ён прызнаў мяне́ ве́рным, паставіўшы на служэньне,

13 мяне́, які ране́й і зьняважаў, і перасьле́даваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта праз няве́даньне, у няве́ры.

14 Ласка-ж Госпада нашага памножылася ўва мне́ разам з ве́раю і любоўю ў Хрысьце́ Ісусе.

15 Ве́рнае гэтае слова і ўсякага прыйма́ вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў на сьве́т збавіць грэшнікаў, а каторых я пе́ршы.

16 Але дзеля таго я й памілаваны, каб Ісус Хрысгос у-ва мне́ пе́ршым паказаў усю доўгацярплівасьць, на прыклад тым, што хочуць ве́рыць у Яго дзеля жыцьця ве́чнага.

17 Цару-ж вякоў нятле́ннаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на ве́кі вякоў. Амін.

18 Гэты запаве́т выкладаю табе́, сын мой Цімахве́й, водле былых аб табе́ прароцтваў, каб ты ваяваў згодна з імі добрую вайну,

19 маючы ве́ру і добрае сумле́ньне, адкінуўшы якое некаторыя заняпалі ў ве́ры;

20 із якіх Імяне́й і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважа́ць (Бога).

 

Разьдзе́л 2

1 Дык пе́рш за ўсё прашу ўпрашаць, маліцца, умаляць ды дзякаваць за ўсіх людзе́й,

2 за цароў і за ўсіх, што наве́рсе, каб вясьці нам жыцьцё ціхое і спакойнае ў-ва ўсякай багабойнасьці і чыстасьці,

3 бо гэта добра і прые́мна перад Спасам нашым Богам,

4 Які хоча, каб усе́ людзі збавіліся і да пазнаньня дайшлі.

5 Бо Бог адзін і адзін пасярэднік між Богам і людзьмі — чалаве́к Хрыстос Ісус,

6 што аддаў Сябе́ дзеля адкупле́ньня ўсіх, сьвядоцтва сваім часом,

7 дзеля Якога я пастаўлены зьвястуно́м і Апосталам (праўду кажу ў Хрысьце́, не маню), вучыцелем паганаў у ве́ры і праўдзе.

8 Дык жадаю, каб на кожным ме́сцы маліліся мужы, узьнімаючы чыстыя рукі бяз гне́ву і сумляваньня;

9 каб таксама й жанчыны, у прыстойнай вопратцы, са стыдлівасьцяй і мудрасьцяй аздаблялі сябе́ не пляце́ньнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані ша́тамі дарагімі,

10 але добрымі ўчынкамі (што прыстойна жанчынам, якія на багабойнасьць сябе́ пасьвяцілі).

11 Жанчына няхай моўчкі вучыцца ўсякае пакоры,

12 а жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам верхаводзіла, але каб у бязмоўнасьці была.

13 Бо пе́рш створаны Ада́м, а пасьля Ева;

14 і не Адам быў спаку́шаны, але жана́, спаку́шаная, у праступку была,

15 збаўлёна-ж будзе праз раджэньне дзяце́й, калі будзе трываць у ве́ры й любві ды ў сьвятасьці з мудрасьцяй.

 

Разьдзе́л 3

1 Ве́рнае слова: калі хто япіскапства жадае, добрага дзе́ла жадае.

2 Дык-жа япіскапу трэба быць беззаганным, аднае́ жаны мужам, цьвярозым, мудрым, чэсным, гасьцінным, навучаючым,

3 ня п’яніцай, не забіякай, ня зьдзірцам, але ціхім, неваяўнічым, не срэбралюбцам,

4 каб добра сваім домам кіраваў, дзяце́й у паслухмянасьці дзяржаў з усякай пашанай;

5 бо хто ня ўме́е кіраваць уласным домам, ці будзе той турбавацца аб Царкве́ Божай?

6 (Трэба быць) не з нованаве́рненых, каб не загардзе́ў і не падпаў пад асуджэньне з д’яблам.

7 Трэба яму і сьвядоцтва ме́ць добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і се́ці д’яблавы.

8 Дыяканам таксама (трэба) быць чэснымі, не двуязычнымі, не прагавітымі на віно, ня зьдзірцамі,

9 каб ме́лі тайну ве́ры ў чыстым сумле́ньні.

10 I. гэтакіх трэба пе́рш выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, няхай служаць.

11 Гэтак сама і жонкам трэба быць чэснымі, не абмоўніцамі, цьвярозымі, ве́рнымі ўва ўсім.

12 Дыяканы каб былі мужамі аднае́ жонкі, добра кіруючы дзяцьмі і домам сваім,

13 бо хто добра паслужыў, падгатоўваюць сабе́ добрую ступе́нь і вялікую адвагу ў ве́ры ў Хрыста Ісуса.

14 Гэтае табе́ пішу, спадзяючыся зараз прыйсьці да цябе́,

15 каб ты, калі забаўлюся, ве́даў, як трэба жыці ў доме Божым, які ёсьць Царква́ Бога Жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.

16 I запраўды — вялікая ёсьць тайна багабойнасьці: Бог зьявіўся ў це́ле, апраўдаў сябе́ ў Духу, паказаў сябе́ Ангелам, абве́шчаны ў народах, прыняты ве́раю ў сьве́це, узьне́сены ў славе.

 

Разьдзе́л 4

1 Дух жа ясна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адступяцца ад ве́ры, слухаючыся духоў спакушаючых і навук дэманавых,

2 у крывадушнасьці брахлівых, загарэлых у сумле́ньні сваім,

3 што забяраняюць жаніцца, (кажуць) узьдзе́ржывацца ад е́жы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай ве́рнымі і пазнаўшымі праўду.

4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не гане́бнае, што прымаецца з падзякаю,

5 бо асьвячаецца словам Божым і малітваю.

6 Падаючы гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі ве́ры і добрай навукай, за якой ты пасьле́даваў.

7 А паганых і бабскіх казак цурайся, сябе́-ж прывучай да багабойнасьці;

8 бо цяле́снае навытараньне мала карыснае, а багабойнасьць на ўсё карысная, маючы прырачэньне жыцьця цяпе́рашняга і будучага.

9 Слова гэтае ве́рнае і ўсякага прыняцьця годнае.

10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, дый ненавідзяць нас, што спадзяваліся на Бога Жывога, які ёсьць Збавіцель усіх людзе́й, а найбале́й ве́рных.

11 Апавядай гэтае і навучай.

12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцяй твае́й, але будзь узорам для ве́рных у слове, у жыцьці, у любві, у духу, у ве́ры, у чыстасьці.

13 Пакуль прыду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.

14 Ня будзь няўважлівым на здольнасьць у табе́, што дадзена табе́ прароцтвам, з узлажэньнем рук сьвяшчэнства.

15 На гэта зважай, у гэтым будзь, каб пасьпяваньне твае́ для ўсіх было яўнае.

16 Уваходзь у сябе́ і ў навуку, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе́ збавіш, і тых, што слухаюць цябе́.

 

Разьдзе́л 5

1 Старога не дакара́й, але малі, як бацьку; малодшых, як брато́ў;

2 старых жанчын, як матак; малодшых, як сёстраў, з усякаю чыстасьцяй.

3 Удоваў паважай, тых, што ўдовы запраўды.

4 Калі-ж якая ўдава ма́е дзяце́й, ці ўнукаў, дык яны насампе́рш няхай вучацца паважаць уласны дом і ў свой чарод аддзячыць бацьком: бо гэта добра і ўгодна перад Богам.

5 Праўдзівая-ж удава і адзінокая спадзяе́цца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уначы і ўдзе́нь,

6 раскошніца-ж, жывучы, мёртвая.

7 I гэтае загадвай ім, каб былі беззаганнымі.

8 Калі-ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапо́ціцца, той адрокся ад ве́ры і горш за няве́рнага.

9 Удава-ж няхай выбіраецца ня ме́нш, як шасьцідзесяціго́дняя, якая была жонкаю аднаго мужа,

10 дазнаная з добрых учынкаў, ці дзяце́й узгадавала, ці прымала падарожных, ці абмывала ногі сьвятым, ці памагала нешчасьлівым, ці рупілася аб кожную добрую справу.

11 А маладых удоў ня прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж;

12 яны падлягаюць асуджэньню, бо адкінулі ране́йшую ве́ру;

13 да таго-ж яны, гуляючы, прывучаюцца хадзіць па дамох; дый ня толькі гуляшчыя, але й баўтлівыя, і цікавыя, і гавораць, чаго ня сьле́д.

14 Дык хачу, каб маладыя ўдовы йшлі замуж, радзілі дзяце́й, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякае падставы дзеля абмаўляньня:

15 бо некаторыя ўжо зьвярнулі на сьле́д шатана.

16 Калі які ве́рны ці ве́рная ма́е ўдовы, няхай памагае ім і не абцяжа́е Царквы, каб яна памагала запраўдным удовам.

17 Старшыя, якія старшынствуюць добра, варты падвойнае пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.

18 Бо Пісаньне кажа: не закелза́й вала, які малоціць, і: работнік варты нагароды свае́й (Другазак. 25, 4; Мацьв. 10, 10).

19 Абвінава́чаньне на старшага ня йначай прымай, як пры двох ці трох сьве́дках.

20 Тых, што граша́ць, дакара́й перад усімі, каб і іншыя страх ме́лі.

21 Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі заклінаю цябе́ захаваць гэтае, не асуджаючы напе́рад, нічога ня робячы водле ўнады.

22 Рук хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахох; хавай сябе́ чыстым.

23 Дый ня пі адну ваду, але ўжывай крыху віна дзеля жывата твайго і частых тваіх недамаганьняў.

24 Грахі ў іншых людзе́й яўныя і напе́радзе вядуць на асуджэньне, а за іншымі ідуць сьле́дам.

25 Гэтак сама і добрыя ўчынкі напе́рад яўныя; а калі інакш, схавацца ня могуць.

 

Разьдзе́л 6

1 Рабы́, што пад ярмом, павінны лічыць паноў сваіх годнымі ўсякае пашаны, каб ня было ганьбаваньня на імя Божае і на навуку.

2 Тыя-ж, што ве́рных маюць за паноў, няхай ня будуць нядбалымі, бо яны браты; але тым бале́й няхай паслугуюць ім, што яны ве́рныя і ўмілаваныя, прымаючы дабро. Гэтага навучай і заклікай.

3 Калі-ж хто навучае інакш і ня йдзе́ за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за навукай аб багабойнасьці,

4 той загардзе́ў, нічога ня ве́даючы, але хворы на змаганьне і спрэчкі, ад чаго бывае зайздрасьць, сварка, лаянкі, благія падазрэньні,

5 пустыя гутаркі між людзьмі папсаванага розуму, што згубілі праўду і думаюць, быццам багабойнасьць служыць дзеля прыбытку. Ухіляйся ад гэтакіх.

6 Вялікі-ж набытак быць багабойным і здаволеным.

7 Бо мы нічога ня прыне́сьлі на сьве́т; дык ясна, што й нічога вы́нясьці ня можам.

8 Маючы-ж е́жу і вопратку, будзем здаволены гэтым.

9 Тыя-ж, што жадаюць узбага́чвацца, па́даюць у спакушэньне і ў се́ці і ў многія неразумныя і шкадлівыя пажаданьні, што топяць людзе́й у зьніштажэньні й загубе;

10 бо корань усяго благога ёсьць срэбралюбства, аддаўшыся якому некаторыя ўхіліліся ад ве́ры і самі сябе́ аддалі на многія мукі.

11 Ты-ж, чалаве́ча Божы, уцякай ад гэтага, але пасьпява́й у праўдзе, багабойнасьці, ве́ры, любві, цярплівасьці, ціхасьці;

12 змагайся добрым змаганьнем ве́ры, дзяржыся за жыцьцё ве́чнае, да якога ты і пакліканы, дый ты вызнаў добра́е вызна́ньне пе́рад многімі сьве́дкамі.

13 Перад Богам, усё ажыўляючым, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьве́дчыў перад Понцкім Пілатам добрае вызнаньне, загадываю табе́

14 захаваць гэту запаведзь чыстай, беззаганнай, аж да зьяўле́ньня Госпада нашага Ісуса Хрыста,

15 якое ў свой час адкрые шчасьлівы й адзіны магутны Цар Цароў і Госпад гаспадароў,

16 адзіны, што ма́е несьмяротнасьць, жыве́ ў сьвятле́ недаступным, якога ніхто із людзе́й ня бачыў і бачыць ня можа. Яму чэсьць і дзяржава ве́чная. Амін.

17 Багатым у гэтым ве́ку загадывай, каб яны ня думалі шмат аб сабе́ ані спадзяваліся на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, што дае́ нам усё шчодра дзеля ўслады;

18 каб яны рабілі дабро, багаце́лі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,

19 зьбіраючы сабе́, як скарб, добры грунт дзеля будучыны, каб дастаць жыцьцё ве́чнае.

20 О, Цімахве́ю, захоўвай пераданае табе́, ухіляючыся ад паганага пустаслоўя і перакорлівасьці фальшывага знаньня,

21 пахваляючыся якім, некаторыя ўхіліліся ад ве́ры. Ласка з табою. Амін. Да Цімахве́я пе́ршае напісана з Ляодыкіі, што ёсьць сталічнае ме́ста Фрыгіі Пакатыянскае.

 

 

Другое Пасланьне да Цімахве́я сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, водле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце́ Ісусе,

2 Цімахве́ю, умілаванаму сыну: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

3 Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумле́ньнем, што безперастанку ўспамінаю аб табе́ ў малітвах маіх уначы і ўдзе́нь,

4 жадаючы бачыць цябе́, помнячы аб сьлёзах тваіх, каб мне́ напоўніцца радасьцяй,

5 успамінаючы некрывадушную ве́ру тваю, якая ране́й жыла ў бабцы тваёй Ляідзе і ў матцы тваёй Яўніцы; дый я пэўны, што і ў табе́.

6 Дзеля гэтае прычыны напамінаю табе́, каб падаграваў дар Божы, які ёсьць у табе́ праз узлажэньне рук маіх,

7 бо даў нам Бог ня духа страху, але сілы й любві і мудрасьці.

8 Дык ня стыдайся сьве́дчаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, ані мяне́, вязьня Яго; але цярпі муку разам з Эвангельлем водле сілы Бога,

9 што вы́бавіў нас і паклікаў прызваньнем сьвятым, ня водле ўчынкаў нашых, але водле пастановы Свае́й і ласкі, да́дзенае нам у Хрысьце́ Ісусе перад ве́чнымі часамі,

10 а цяпе́р выяўленае праз зьяўле́ньне Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што зьнішчыў сьме́рць і асьвяціў жыцьцё і нятле́ннасьць праз Эвангельле,

11 для якога я пастаўлены за прапаве́дніка і Апостала ды вучыцеля паганаў.

12 З гэтае прычыны я і цярплю гэтае; але не саромлюся, бо ве́даю, у Каго я ўве́раваў, і пэўны, што Ён дуж захаваць залог мой на гэны дзе́нь.

13 Дзяржыся прыкладу здаровых слоў, што ты чуў ад мяне́, у ве́ры й любві, што ў Хрысьце́ Ісусе.

14 Хавай добры залог Духам Сьвятым, што жыве́ ў нас.

15 Ты ве́даеш тое, што адвярнуліся ад мяне́ ўсе́, што ў Азіі, між імі Фігел і Гармаге́н.

16 Няхай дасьць Госпад міласьць дому Анісіфара, бо ён часта прымаў мяне́ і ня стыдаўся путаў маіх,

17 але як быў у Рыме, з вялікай рупнасьцяй шукаў мяне́ і знайшоў.

18 Няхай дасьць яму Госпад знайсьці міласьць у Госпада ў гэны дзе́нь; а колькі ён служыў мне́ у Эфэсе, ты ле́пей ве́даеш.

 

Разьдзе́л 2

1 Дык ты, сын мой, узмацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце́ Ісусе,

2 і, што чуў ад мяне́ пры многіх сьве́дках, тое перадай ве́рным людзям, якія будуць здольнымі і другіх навучыць.

3 Дык цярпі мукі, як добры жаўне́р Ісуса Хрыста.

4 Ніводзін жаўне́р ня зьвязвае сябе́ справамі жыцьцёвымі, каб дагадзіць начальніку войска.

5 Калі-ж хто і змагаецца, не дастане вянка́, калі будзе баро́цца незаконна.

6 Трэба, каб зямляроб, які працуе, пе́ршы спробаваў пладоў.

7 Разуме́й, што́ кажу. Няхай жа дасьць табе́ Госпад разуме́ньне ў-ва ўсім.

8 Памятай пра Госпада Ісуса Хрыста, з насе́ньня Давідавага, што ўскрос із мёртвых водле Эвангельля майго,

9 у якім цярплю мукі аж да путаў, як ліхадзе́й, але слова Божага не́льга закаваць.

10 Дзеля гэтага я ўсё цярплюдля выбраных, каб і яны здабылі збаўле́ньне, што ў Хрысьце́ Ісусе з ве́чнаю славаю.

11 Ве́рнае слова: бо калі мы з Ім паме́рлі, дык з Ім і жыць будзем;

12 калі мучымся, дык з Ім і цары́ць будзем; калі адцураемся, і Ён адцураецца ад нас;

13 калі мы няве́рныя, ён ве́рным астае́цца, бо ад сябе́ адрачыся ня Можа.

14 Гэтае напамінай, сьве́дчучы перад Госпадам не спрача́цца, што зусім не карысна, а на няшчасьце для слухаючых.

15 Старайся паставіць сябе́ годным перад Богам, работнікам беззаганным, правільна пераказваючы слова праўды.

16 Ад нягоднага марнаслоўя ўхіляйся; бо яны яшчэ бале́й будуць памнажаць бязбожнасьць.

17 I слова іх, як гангрэна, ме́ціме корм. Гэтакія Гімэнэй і Філе́т,

18 якія адступіліся ад праўды, кажучы, што ўскрасе́ньне ўжо было, і пераварача́юць у некаторых ве́ру.

19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы гэтакую пячаць: пазнаў Госпад Сваіх; і: няхай адступіцца ад няпраўды кожны, хто імя Госпада называе.

20 А ў вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і драўляныя і гліняныя; і адны ў чэсьці, другія — ня ў чэсьці.

21 Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтага, той будзе судзінаю ў чэсьці, асьвянчонаю і карыснаю Валадару, прыгатаванаю на кожнае добрае дзе́ла.

22 Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а дзяржыся праўды, ве́ры, любві, міру з прызываючымі Госпада ад чыстага сэрца.

23 Ад дурнога і ненавуковага змаганьня ўхіляйся, ве́даючы, што яно родзіць сваркі;

24 рабу-жГоспадаву ня сьле́д сварыцца, але́ быць ве́тлым да ўсіх, навучаючым, лагодным,

25 у ціхасьці навучаць супраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог пакаяньня дзеля пазнаньня праўды,

26 каб яны вызваліліся з се́ці д’ябла, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.

 

Разьдзе́л 3

1 Ве́дай жа тое, што ў апошнія дні прыйдуць цяжкія часы.

2 Бо будуць людзі самалюбнымі, срэбралюбцамі, пышнымі, гордымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацьком, няўдзячнымі, бязбожнымі, няпрыязьлівымі,

3 нязгодлівымі, абмоўцамі, непаўстрыманымі, жорсткімі, нялюбячымі дабра,

4 здрайцамі, напастлівымі, надзьмутымі, будуць больш любіць раскошу, чым Бога,

5 маючы выгляд багабойнасьці, сілы-ж Яго выракшыся. Ад гэтакіх ухіляйся.

6 Бо з гэткіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і зводзяць жанок, абцяжоных грахамі, кіраваных усялякай пажадлівасьцяй,

7 што заўсёды вучацца ды ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.

8 Як Яньні і Ямбр спраціўляліся Майсе́ю, гэтак і яны спраціўляюцца праўдзе, людзі з папсаваным розумам, не́вукі ў ве́ры

9 Але яны ня шмат пасьпявацімуць: бо дурасьць іх выкрыецца перад усімі, як гэта і здарылася з гэнымі.

10 А ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадушнасьці, ве́ры, любві, цярплівасьці,

11 у перасьле́даваньнях, муках, што здарыліся мне́ ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьле́даваньні я перанёс, із усіх вызваліў мяне́ Госпад.

12 Дый усе́, што жадаюць жыць багабойна ў Хрысьце́ Ісусе, перасьле́даваны будуць.

13 Людзі-ж нягодныя і чарадзе́і пасьпявацімуць у зьле́, баламуцячы і баламучаныя.

14 А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табе́ даве́рана, ве́даючы, кім ты навучаны;

15 дый ты з дзяцінства ве́даеш сьвятое пісаньне, што́ зрабіць цябе́ можа мудрым на збаўле́ньне ве́раю, што ў Хрысьце́ Ісусе.

16 Усе́нькае пісаньне натхнёна Богам і карысна дзеля навукі, дзеля дакору, дзеля папраўле́ньня, дзеля ўзгадаваньня ў праведнасьці,

17 каб дасканалым быў чалаве́к Божы, на ўсякае добрае дзе́ла гатовым.

 

Разьдзе́л 4

1 Дык сьве́дчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у зьяўле́ньні Сваім і ў царстве Сваім:

2 прапаве́дуй слова, настаівай у час і ня ў час, дакарай, пагражай, малі з усе́нькай доўгацярплі́васьцяй і навучаньнем,

3 бо будзе час, калі здаровае навукі прымаць ня будуць, але водле свайго пажаданьня будуць выбіраць сабе́ вучыцялёў, ла́шчаныя па слыху,

4 і ад праўды слых адве́рнуць і зьве́рнуцца да казак.

5 Але ты будзь чуйны ў-ва ўсім, цярпі і гора, рабі дзе́ла дабраве́шчаньня, служэньне твае́ выпаўняй.

6 Бо мяне́ ўжо на жэртву прыгатавалі, і час майго адыходу настаў.

7 Бароўся я добрай барацьбой, бе́г закончыў, ве́ру захаваў;

8 наастатак гатовіцца мне́ вянок праўды, які дасьць мне́ Госпад, праведны Судзьдзя, у гэны дзе́нь; і ня толькі мне́, але і ўсім, што зьяўле́ньне Яго палюбілі.

9 Пастарайся хутка прыйсьці да мяне́.

10 Бо Дымас пакінуў мяне́, палюбіўшы цяпе́рашні ве́к, дый пайшоў у Фесалоніку; Крыске́нт у Галятыю; Ціт у Дальматыю; адзін Лукаш са мною.

11 Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне́ патрэбны для служэньня,

12 Тыхіка-ж я паслаў у Эфэс.

13 Плашч, што пакінуў я ў Троадзе у Карпы, ідучы, прынясі, дый кнігі, асабліва скураныя.

14 Аляксандра, ме́днік, шмат зрабіў мне́ благога. Няхай дасьць яму Госпад водле ўчынкаў Яго!

15 Сьцеражыся яго і ты, бо ён ве́льмі працівіцца нашым словам.

16 Пры пе́ршым маім адказе нікога ня было са мною, але ўсе́ мяне́ пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!

17 Госпад жа стануў перада мною і ўмацаваў мяне́, каб пропаведзь праз мяне́ забясьпе́чана была, ды каб і пачулі яе́ ўсе́ пагане; і я вызваліўся з ільвінае ляпы.

18 I вызваліць мяне́ Госпад ад усякага ліхога дзе́ла і спасе́ для Свайго Нябе́снага Царства. Яму слава на ве́кі вякоў. Амін.

19 Прывітай Прыскіллу і Акілу і дом Анісіфараў.

20 Эраст астаўся ў Карыньце; Трахіма-ж я пакінуў хворага ў Міле́це.

21 Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе́ Яўвул і Пуд, і Лін і Кляўдыя, і ўсе́ браты.

22 Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін. Другое да Цімахве́я, пе́ршага рукапакла́дзенага япіскапа Эфэскае царквы, пісанае з Рыму, калі паўторна стануў Паўла перад ке́сарам Нэронам.

 

 

Пасланьне да Ціта сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, раб Божы, Апостал жа Ісуса Хрыста, па ве́ры выбраных Божых і пазнаньню праўды, што водле багабойнасьці,

2 у надзе́і ве́чнага жыцьця, якую прырок Бог, Які не ашуківае, перад ве́чнымі часамі,

3 а ў свой час зьявіў Сваё слова ў пропаведзі, што даве́рана мне́ па загаду Збавіцеля нашага, Бога, —

4 Ціту, праўдзіваму сыну па супольнай ве́ры: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага.

5 Я пакінуў цябе́ ў Крыце дзеля таго, каб ты дакончыў недакончанае і паставіў па ўсіх ме́стах старшых, як я табе́ загадаў:

6 калі хто беззаганны, муж аднае́ жонкі, дзяце́й ма́е ве́рных, недакара́ных за распусту або непакорлівасьць.

7 Бо япіскап павінен быць беззаганны, як Божы Гаспадар дому, ня горды, не гняўлівы, ня п’яніца, не забіяка, не карысталюбны,

8 але гасьцінны, любячы дабро, разважны, справядлівы, багабойны, паўзьдзе́ржлівы,

9 каб дзяржаўся ве́рнага слова паводле навукі, каб мог і напамінаць у здаровай навуцы, і дакараць тых, што кажуць насупраць.

10 Бо ёсьць многа і непакорных, і пустаслоўных, ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,

11 якім трэба затыкаць рот: яны цэлыя дамы́ разбураюць, навучаючы, чаго ня сьле́д, дзеля гане́бнае карысьці.

12 Сказаў жа не́хта з іх, уласны іх прарок: Крыцяне заўсёды ілгуць, зьве́ры лютыя, чэравы ляны́я.

13 Сьве́дчаньне гэтае праўдзівае. З гэтае прычыны дакарай іх строга, каб былі здаровыя ў ве́ры,

14 не зважаючы на юдэйскія казкі і загады людзе́й, што адварачаюцца ад праўды.

15 Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і няве́рных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іх і сумле́ньне.

16 Яны кажуць, што ве́даюць Бога; а ўчынкамі выракаюцца, агідныя і непакорныя і няздольныя ні да якога добрага дзе́ла.

 

Разьдзе́л 2

1 Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:

2 каб старыкі былі цьвярозымі, чэснымі, разважнымі, здаровымі ве́рай, любоўю, цярплівасьцяй;

3 каб старыя жанчыны адзяваліся, як гожа сьвятым, не абмаўлялі, не паддаваліся п’янству, вучылі на дабро,

4 каб на розум наводзілі маладых, каб яны мужоў любілі і дзяце́й,

5 былі разважнымі, чыстымі, гаспадарнымі, добрымі, пакорнымі сваім мужом, каб слова Божае не зьняважалася.

6 Моладзь таксама ўгава́рвай быць разважнымі,

7 у-ва ўсім даючы сябе́ за ўзор добрых дзе́л, у навуцы непарушнасьць, паважнасьць,

8 слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.

9 Рабы́ каб слухаліся сваіх паноў, дагаджалі ім у-ва ўсім, не пярэчачы,

10 каб ня кралі, але паказвалі ўсю до́брую ве́рнасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі навуку Збавіцеля нашага Бога.

11 Бо зьявілася ласка Божая, спаса́ючы ўсіх людзе́й,

12 навучаючы нас, каб, адцураўшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьці сьве́ту, разважна, пра́ведна і багабойна жылі мы ў цяпе́рашнім ве́ку,

13 ждучы шчаснае надзе́і і зьяўле́ньня славы вялікага Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста,

14 Які даў Сябе́ за нас, каб вы́бавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе́ народ выбраны, рупны аб добрыя ўчынкі.

15 Гэтае кажы, угава́рвай і дакара́й з усе́нькаю ўладаю, каб ніхто не вывышшаўся над табою.

 

Разьдзе́л 3

1 Напамінай ім, каб былі паслухмянымі ды карыліся начальству і ўладам, гатовыя на ўсякі добры ўчынак,

2 каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людзе́й.

3 Бо і мы былі калісь неразумнымі, непакорнымі, збаламучанымі, былі рабамі пажаданьняў і розных раскошаў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі агіднымі, ненавідзелі адзін аднаго.

4 Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любоў да людзе́й Збавіцеля нашага, Бога,

5 Ён выбавіў нас ня водле ўчынкаў пра́ведных, якія мы ўчынілі, а водле міласьці Свае́й, праз купе́лю адраджэньня і абнаўле́ньня Сьвятым Духам,

6 Якога выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага,

7 каб, апраўдаўшыся ласкай Яго, зрабіліся мы водле спадзяваньня насьле́днікамі жыцьця ве́чнага.

8 Слова ве́рнае; і я жадаю, каб ты сцьвярджаў гэта, каб ве́раваўшыя ў Бога стараліся рупі́цца аб добрыя ўчынкі: гэта добра і людзям карысна.

9 Дурнога-ж змаганьня, і радаво́даў, і спрэчак, і сварак аб закон высьцерагайся, бо яны некарысныя і марныя.

10 Гарэтыка чалаве́ка пасьля пе́ршага і другога нанамінаньня пакінь,

11 ве́даючы, што гэтакі распусьціўся і грашы́ць, асуджаны сам сабою.

12 Калі-ж прышлю да цябе́ Арце́ма, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці да мяне́ ў Нікаполь; бо я пастанавіў пражыць там зіму.

13 Дзіну законьніка і Апалёса пастарайся выправіць так, каб у іх ня было ні ў чым недастатку.

14 Няхай і нашыя вучацца практыкава́цца ў добрых учынках дзеля пільных патрэбаў, каб ня былі бясплоднымі.

15 Вітаюць цябе́ ўсе́, што са мною. Прывітай тых, што любяць нас у ве́ры. Ласка з усімі вамі. Амін. Да Ціта, пе́ршага рукапаложанага япіскапа Крыцкае царквы, пісана з Нікаполю Македонскага.

 

 

Пасланьне да Філімона сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Паўла, вязень Ісуса Хрыста, і Цімахве́й, брат, Філімону, нашаму ўмілаванаму і супрацоўніку,

2 і Анфіі, умілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе́, і дамовай царкве́ твае́й:

3 Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4 Дзякую Богу майму, заўсёды ўспамінаючы аб табе́ ў малітвах маіх,

5 чуючы аб любві твае́й і ве́ры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,

6 каб супольнасьць ве́ры твае́й аказалася чыннай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце́ Ісусе.

7 Бо вялікую ма́ем радасьць і паце́ху ў любві твае́й, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.

8 Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу прыказваць табе́, што трэба,

9 праз любоў ле́пей прашу я, як гэты Паўла стары, цяпе́р-жа вязень Ісуса Хрыста.

10 Прашу цябе́ за сына майго Анісіма, якога я спарадзіў у путах маіх,

11 што быў калісь бескарысны для цябе́, а цяпе́р карысны табе́ і мне́, якога я адаслаў,

12 ты-ж яго, як маё сэрца, прымі.

13 Хаце́ў я яго пры сабе́ трымаць, каб ён заме́ст цябе́ паслужыў мне́ ў путах за Эвангельле,

14 але без твае́ згоды нічога не хаце́ў зрабіць, каб дабро твае́ ня з прынукі было, а з добрае волі.

15 Бо можа ён дзеля таго на час адлучыўся, каб табе́ прыняць яго назаўсёды,

16 ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўмілаванага, асабліва для мяне́, а тым бале́й для цябе́ — і па це́лу, і ў Госпадзе́.

17 Дык, калі маеш мяне́ за супольніка, прымі яго, як мяне́.

18 Калі-ж ён чым скрыўдзіў цябе́, або вінен, лічы гэтае на мне́.

19 Я, Паўла, напісаў мае́ю рукою: я аддам; каб не казаць табе́, што ты і самым сабою мне́ вінны.

20 Гэтак, браце, дай мне́ скарыстацца ад цябе́ ў Госпадзе; супакой мне́ сэрца ў Госпадзе.

21 Спадзяючыся на паслухмянасьць тваю, я напісаў да цябе́, ве́даючы, што ты зро́біш і бале́й, чым кажу.

22 А разам прыгатуй для мяне́ і гаспо́ду; бо спадзяюся, што малітвамі вашымі буду вам падараваны.

23 Вітае цябе́ Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Хрыста Ісуса, Марка, Арыстарх, Дымас, Лука, супрацоўнікі маі.

24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін. Да Філімона пісана з Рыму праз Анісіма слугу.

 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

 

 

Разьдзе́л 1

1 Бог, які многакротна і рознымі спосабамі прамаўляў здаўна да айцоў праз прарокаў,

2 у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога наставіў за насьле́дніка ўсяго, праз Якога й вякі стварыў.

3 Той, будучы зьяньнем славы і ўзорам пастаці Яго, усё словам сілы Свае́й носячы, учыніўшы цераз Сябе́ ачышчэньне грахоў нашых, се́ў праваруч ве́лічы на вышынях,

4 дасканальшы за Ангелаў нагэтулькі, наколькі слаўне́йшае за іх дастаў у спадчыне імя.

5 Бо каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Ты Сын Мой, сягоньня Я цябе́ спарадзіў,— і яшчэ: Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне́ Сынам? (Псал. 2, 7. 2; Царств. 7, 14).

6 Калі-ж ізноў уводзіць Першароднага ў сусьве́т, кажа: I няхай паклоняцца Яму ўсе́ Ангелы Божыя (Псал. 96, 7).

7 Да Ангелаў жа кажа: Ты Ангеламі Сваімі духаў робіш і служкамі Сваімі полымя агнявое (Псал. 103, 4).

8 А аб Сыне: Пасад Твой, Божа, па ве́к ве́чны; па́ліца пра́васьці — па́ліца царства Твайго.

9 Ты праўду палюбіў і зьненавідзіў беззаконьне; дзеля гэтага памазаў Цябе́, Божа, Твой Бог але́ем радасьці бале́й за супольнікаў Тваіх (Псал. 44, 7-8).

10 I: напачатку заснаваў Ты, Госпадзе, зямлю, і нябёсы — дзе́ла рук Тваіх;

11 яны пагібнуць, а Ты трываеш; і ўсе́, быццам вопратка, пастарэюць,

12 і, як вопратку, скруціш іх, і пераме́няцца; але Ты — той самы, і гады́ Твае́ ня скончацца (Псал. 101, 26—28).

13 Каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Сядзь праваруч Мяне́, дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх? (Псал. 109, 2).

14 Ці ня ўсе́ яны — служэбныя духі, пасланыя на служэньне дзеля тых, што маюць збаўле́ньне ўнасьле́даваць?

 

Разьдзе́л 2

1 Дзеля гэтага трэба нам асабліва ўважаць на чутае, каб часам не адпасьці.

2 Бо, калі, сказанае праз Ангелаў слова было цьвёрдае, і ўсякі праступак і непаслухмянства даставалі справядлівую адплату,

3 дык як мы ўцячэм, (мы), што ня рупіліся аб гэткае збаўле́ньне, якое, апавяшча́нае спачатку Госпадам, умацована ў нас ад тых, што ад Яго чулі,

4 пры сьве́дчаньні Богам праз знаме́ньні і цуды і розныя сілы, ды праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?

5 Бо не для Ангелаў пакарыў Бог будучы сусьве́т, аб якім гаворым;

6 засьве́дчыў жа не́хта не́дзе, кажучы: Што́ ёсьць чалаве́к, што памятаеш аб ім, ці сын чалаве́чы, што адве́дваеш Яго?

7 Мала Ты панізіў яго перад Ангеламі; славай ды чэсьцю ўвянчаў Ты яго і паставіў яго панад творамі рук Тваіх;

8 усё пакарыў Ты пад ногі яго (Псал. 8, 5—7). Калі-ж пакарыў Яму ўсё, дык нічога не пакінуў непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб усё было пакорна яму;

9 але бачым, што Ісус, мала чым ума́лены перад Ангеламі, за муку сьме́рці ўве́нчаны славай і чэсьцю, каб з ласкі Божае спазнаў сьме́рць за ўсіх.

10 Бо трэба было, каб Той, праз Якога ўсё і Кім усё, Таго, Хто прывёў многіх сыноў у славу, Павадыра збаўле́ньня іх, праз мукі завяршыў.

11 Бо і той, хто асьвяча́е, і тыя, што асьвяча́юцца, усе́ — ад Аднаго; дзеля гэтага Ён не сароміцца называць іх братамі, кажучы:

12 Абвяшчу імя Твае́ братом Маім, пасярод царквы́ засьпяваю гымн Табе́ (Псал. 21, 23).

13 I яшчэ: Я буду спадзявацца на Яго. I яшчэ: Вось я і дзе́ці, якіх даў мне́ Бог (Ісая 8, 17—18).

14 Калі-ж дзе́ці сталіся супольнікамі це́ла і крыві, дык і Ён таксама супольнік іх, каб праз сьме́рць зьнішчыць таго, хто ма́е ўладу над сьме́рцяй, гэта ёсьць д'ябала,

15 і збавіць тых, якія ад страху сьме́рці праз усё жыцьцё былі адданы пад уладу рабству.

16 Бо запраўды ня Ангелаў прыймае Ён, але насе́ньне Аўраа́мавае прыймае.

17 Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім падобным стацца да братоў, каб быць міласэрным і ве́рным Архірэем перад Богам, каб ачысьціць грахі́ народу;

18 бо, як Сам Ён, спакуша́ны, цярпе́ў, дык і можа спакушаным дапамагчы.

 

Разьдзе́л 3

1 Дык вось, браты сьвятыя, супольнікі ў нябе́сным прызваньні, пазнайце Пасланца і Архірэя вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,

2 Які ве́рны паставіўшаму Яго, як і Майсе́й у-ва ўсім доме Яго (Лічб. 12, 7).

3 Бо Гэты варты тым большае славы перад Майсе́ем, чым большую чэсьць за дом ма́е той, хто яго збудаваў.

4 Бо кожны дом кім-не́будзь будуецца; а хто ўсё збудаваў, ёсьць Бог.

5 I Майсе́й ве́рны ў-ва ўсім доме Яго, як слуга́, дзеля пасьве́дчаньня таго, што́ ме́ла быць сказаным.

6 А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі адвагу й пахвалу надзе́і цьвёрда даканца захаваем.

7 Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго,

8 не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гне́ве, у дзе́нь спакушэньня ў пустыні,

9 дзе спакушалі Мяне́ айцы вашыя, выпрабоўвалі Мяне́ і бачылі ўчынкі Мае́ сорак гадоў.

10 Дзеля гэтага угняві́ўся Я на род гэны і сказаў: Заўсёды блукаюцца яны сэрцам, а самі не пазналі шляхоў Маіх;

11 дык пакляўся Я ў гне́ве Маім: ці ўвойдуць яны ў супачынак Мой? (Псал. 94, 7—11).

12 Глядзе́це, браты, каб ня было ў кім з вас сэрца хітрага ды няве́рнага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.

13 Але закліка́йце адзін аднаго што́-дня, дакуль можна казаці: сягоньня, — каб хто з вас не зачарстве́ў праз подступ грэху;

14 бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак істнаваньня цьвёрда захаваем даканца́,

15 дакуль гаворыцца: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гне́ве.

16 Бо некаторыя, пачуўшы, угнявілі; але ня ўсе́, што выйшлі з Эгіпту з Майсе́ем.

17 На каго-ж гне́ваўся Ён сорак гадоў? Ці не на саграшыўшых, косьці якіх паляглі ў пустыні?

18 Каму-ж кляўся, што ня ўвойдуць у супачынак Яго, калі не непакорным?

19 I бачым, што яны ня здолелі ўвайсьці праз няве́рые.

 

Разьдзе́л 4

1 Дзеля гэтага высьцерага́ймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.

2 Бо і нам яно абве́шчана, як і гэным; але ім не дало карысьці чутае слова, бо не давяршылася ве́раю слухаўшых.

3 Бо ўваходзім у супачынак мы, уве́раваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гне́ве Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьве́ту.

4 Бо сказана не́дзе аб сёмым дню гэтак: I супачыў Бог у дзе́нь сёмы ад усіх дзе́л Сваіх (Быт. 2, 2).

5 I яшчэ не́дзе: Ці ўвойдуць у супачынак Мой?

6 Дык, калі некаторым астае́цца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім ране́й абве́шчана, не ўвайшлі ў яго за непаслухмянства,

7 то йзноў азначае не́йкі дзе́нь "сягоньня", гаворачы праз Давіда, цераз гэтулькі часу, як было сказана: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабе́це цьвёрдымі сэрцы вашыя.

8 Бо, калі-б Ісус гэных супакоіў, дык ня было-б сказана пасьля таго аб іншым дню.

9 Дзеля гэтага пакінена яшчэ народу Божаму сьвяткаваньне суботы.

10 Бо, хто ўвайшоў у супачынак Яго, той і сам супачыў ад дзе́л сваіх, як і Бог ад Сваіх.

11 Дык пастараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым-жа прыкладам ня ўпаў у непакорнасьць.

12 Бо слова Божае жывое і дзе́ючае, ды гастрэйшае за ўсякі ме́ч двусе́чны, і пранікаючае да разьдзяле́ньня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су́дзіць думкі й лятуце́ньні сэрца.

13 I няма стварэньня, укрытага ад Яго, але ўсё абнажо́на й адкрыта вача́м Яго, да Якога нашае слова.

14 Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трыма́ймася вызнаньня.

15 Бо ма́ем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.

16 Дык прыступа́йма з адвагаю да пасаду ласкі, каб дастаць зьмілаваньне ды ласку знайсьці на падмогу ў добры час.

 

Разьдзе́л 5

1 Бо ўсякі архірэй, спаміж людзе́й выбіра́ны, дзеля людзе́й стаўляецца на тое, што́ Божае, каб прынасіць дары й ахвяры за грахі,

2 каб мог выбачаць няця́млючым і блукаючымся, бо й сам абложаны нядужасьцяй,

3 і дзеля гэтага павінен, як за народ, гэтак і за сябе́, прынасіць ахвяры за грахі.

4 I ніхто сам сабою ня прыймае гэтае чэсьці, але той, хто пакліканы Богам, як і Арон.

5 Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе́ ўславіў, каб быць Архірэем, але Той, Хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, сягоньня Я Цябе́ спарадзіў (Псал. 2, 7),

6 як і ў другім ме́сцы кажа: Ты сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму (Псал. 109, 4).

7 У дні це́ла Свайго Ён з вялікім ля́мантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьме́рці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.

8 Хоць Ён і Сын, аднак праз мукі паслухмянства навучыўся

9 і, зьвяршоны, зрабіўся для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю ве́чнага збаўле́ньня,

10 названы ад Бога Архірэем па уставу Мэльхісэдэка.

11 Аб Ім нам вялікае слова, ды цяжка яго высказаць, бо вы зрабіліся няздольнымі слухаць.

12 Бо вас, якія, водле часу, мусілі-б быць вучыцяля́мі, трэба йзноў вучыць пачаткаў слоў Божых, і вам патрэбна малако, а ня цьвёрдая страва.

13 Бо ўсякі, хто корміцца малаком, нясьве́дамы ў слове праўды, бо ён дзіцятка.

14 Дасканалых-жа есьць цьвёрдая страва, тых, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны распазнаваць дабро і зло.

 

Разьдзе́л 6

1 Дык, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, пасьпяшайма да дасканаласьці, не кладучы ізноў падставы дзеля пакаяньня ад мёртвых дзе́л і ве́ры ў Бога,

2 навукі аб хрышчэньнях, і аб ускладаньні рук, і аб уваскрасе́ньні мёртвых, і аб судзе́ ве́чным.

3 I зробім гэтае, калі Бог дазволіць.

4 Бо немагчыма тых, што раз былі прасьве́чаны, і паспробавалі дару нябе́снага, і сталіся супольнікамі Духа Сьвятога,

5 і пакаштавалі добрага слова Божага і сілаў будучага ве́ку

6 ды адпалі, — ізноў абнаўляць ка́яньнем, калі яны йзноў раскрыжоўваюць у сабе́ Сына Божага і зьдзе́куюцца над Ім.

7 Бо зямля, якая п'е́ дождж, што часта зыходзе на яе́, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто са́дзіць яе́, — дастае́ багаслаўле́ньне ад Бога;

8 тая-ж, што прыносіць це́рні й пустазе́льле, нікчэмная і блізкая да праклёну: кане́ц яе́ — на спале́ньне.

9 Мы-ж спадзяе́мся ад вас, умілаваныя, ле́пшага і ма́ючага збаўле́ньне, хаця й гаворым гэтак.

10 Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзе́ле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля іме́ньня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.

11 Хочам жа, каб кожны з вас выяўляў такую-ж рупнасьць аб цьвёрдую надзе́ю даканца;

12 каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядава́ць тых, што ве́раю і доўгацярплі́васьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.

13 Бо Бог, прыракаючы Аўрааму, ня маючы клясьціся нікім вышэйшым, кляўся Самым Сабою,

14 кажучы: Запраўдным багаслаўле́ньнем пабагаслаўлю́ цябе́ і, памнажаючы, памножу цябе́ (Быт. 22, 17).

15 Дык вось (Аўраам), як доўгацярплівы, атрымаў абяцанае.

16 Бо людзі клянуцца вышэйшым, і кожнае спрэчкі між імі кане́ц на сцьвярджэньне — прысяга.

17 Дзеля гэтага й Бог, хочучы бале́й паказаці насьле́днікам прырачэньня нязьме́ннасьць волі Свае́й, ужыў прысягу,

18 каб у дзьвёх нязьме́нных рэчах, у якіх для Бога змані́ць немагчыма, ме́лі крэпкае пацяшэньне, прыбе́гшы ўзяці надзе́ю, што перад намі ляжыць,

19 якую ма́ем, як я́кар душы, бясьпе́чную, пэўную, і ўваходзіць яна ў самае нутраное за заслону,

20 куды, як наш папярэднік, увайшоў Ісус, стаўшыся Архірэем наве́к паводле уставу Мэльхісэдэкавага.

 

Разьдзе́л 7

1 Бо Мэльхісэдэк, цар Саліму, сьвяшчэньнік Бога Найвышэйшага, той, што спаткаў Аўраама, як варочаўся з пабоішча цароў, і пабагаславіў яго,

2 ды яму дзесяціну аддзяліў Аўраам ад усяго (— пе́ршае ў перакладзе цар праўды, а пасьля і цар Салімскі, гэта ёсьць цар міру),

3 бяз бацькі, бяз маткі, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, упадоблены-ж Сыну Бомсаму, астае́цца сьвяшчэньнікам назаўсёды.

4 Ба́чыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найле́пшае здабычы.

5 I тыя з сыноў Ле́віных, што прымаюць сьвяшчэнства, маюць за́паведзь — браць паводле закону дзесяціну з народу, гэта ёсьць з сваіх братоў, хаця й гэтыя паходзяць ад сьцягнаў Аўраамавых.

6 Ён жа, не паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што ме́ў прырачэньне.

7 Бяз усякае-ж спрэчкі ме́ншае багаслаўляецца большым.

8 I тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там — той, аб Якім сьве́дчыцца, што жыве́.

9 I, адным словам, праз Аўраама ўзята дзесяціна і з Ле́вія, які сам бярэ дзесяціны,

10 бо ён быў яшчэ ў сьцягнах бацькавых, калі спаткаў яго Мэльхісэдэк.

11 Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?

12 Бо з зьме́най сьвяшчэнства кане́чнай робіцца і зьме́на закону.

13 Бо Той, аб Кім гаворыцца гэтае, нале́жаў да другога кале́на, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка;

14 бо ве́дама, што Госпад наш зазьяў з кале́на Юдавага, а аб гэтым кале́не Майсе́й нічога не сказаў адносна сьвяшчэнства.

15 I яшчэ ясьне́й відаць з таго, што нападобу Мэльхісэдэку ўстае́ іншы сьвяшчэньнік,

16 Які не па закону за́паведзі цяле́снае стаўся, але па сіле нязьнішчальнага жыцьця.

17 Бо сьве́дчыцца: Ты сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму.

18 А ране́й быўшая за́паведзь адкінена праз бяссільле яе́ і бескарыснасьць;

19 бо закон нічога не давяршыў; але ўводзіцца ле́пшая надзе́я, праз якую набліжаемся да Бога.

20 I паколькі гэта не бяз прысягі, —

21 (бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пака́ецца: Ты сьвяшчэньнік наве́к па уставу Мэльхісэдэкаваму) (Псал. 109, 4),

22 пагэталькі парукай ле́пшага запаве́ту стаўся Ісус.

23 I тых сьвяшчэньнікаў было бале́й, бо сьме́рць недапускала трываць;

24 а Гэты праз тое, што ве́чна трывае, ма́е сьвяшчэнства непраходзячае,

25 дык і можа назаўсёды збаўляць тых, што прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.

26 Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлу́чанага ад грэшнікаў і узвы́шанага па-над нябёсы,

27 Які ня ма́е патрэбы штодня, як архірэі, прынасіць ахвяры сьпярша за свае́ грахі, пасьля за грахі народу: бо Ён зрабіў гэта за-ра́з, прыне́сшы (ў ахвяру) Сябе́.

28 Бо закон стаўляе за Архірэяў людзе́й, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, наве́кі дасканалага.

 

Разьдзе́л 8

1 Галоўнае-ж у сказаным ёсьць: мы маем Архірэя такога, што се́ў праваруч пасаду ве́лічы на нябёсах,

2 слуга сьвятыні і скініі праўдзівай, якую паставіў Госпад, а не чалаве́к.

3 Бо кожны архірэй стаўляецца на тое, каб прынасіць дары й ахвяры; дык трэба было, каб і Гэты ме́ў нешта, што прыне́сьці.

4 Бо калі-б Ён быў на зямлі, дык ня быў-бы сьвяшчэньнікам, бо ёсьць сьвяшчэньнікі, што па закону прыносяць дары,

5 якія служаць абразу́ і це́ню нябе́снага, як ска́зана было Майсе́ю, калі ён маніўся зрабіць скінію: Глядзі, сказана, рабі ўсё па ўзору, паказанаму табе́ на гарэ (Выхад. 25, 40).

6 Цяпе́р жа Ён атрымаў служэньне тым дасканальшае, чым ле́пшага Ён пасярэднік запаве́ту, які ўзаконіўся на ле́пшых прырачэньнях.

7 Бо калі-б той пе́ршы быў без заганы, дык ня шукалася-б ме́сца другому.

8 Бо-ж, дакараючы іх, кажа: вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, калі зро́блю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запаве́т,

9 не паводле запаве́ту, які з бацькамі іх зрабіў у той дзе́нь, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вы́трывалі ў запаве́це Маім, і Я перастаў рупі́цца аб іх, — кажа Госпад.

10 Вось запаве́т, які дам дому Ізраіляваму пасьля Тых дзён, — кажа Госпад: Даўшы законы Мае́ ў думкі іх, напішу іх і на сэрцах іхніх і буду ім Бог, а яны Мне́ будуць народ.

11 I ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; бо ўсе́, ад малога да вялікага, ве́даць Мяне́ будуць.

12 Бо міласьцівы буду да няпра́веднасьцяў іх і грахоў іхніх, і беззаконьняў іх ня ўспомню бале́й (Ерам. 31, 31—34).

13 А сказам "новы" састарыў пе́ршы; а састарэўшае і старэючае блізка да зьніштажэньня.

 

Разьдзе́л 9

1 Дык жа і пе́ршая скінія ме́ла уставы служэньня і сьвятыню зямную.

2 Бо скінія, тая пе́ршая, была збудаваная, і ў ёй сьве́тач і стол і складаньне хлябоў, ды заве́цца яна Сьвятая.

3 За другой жа заслонай скінія, зва́ная Сьвятое Сьвятых,

4 што ме́ла залатую кадзільню і абкла́дзены з усіх бакоў золатам карабе́ль запаве́ту, у якім залатая судзіна з маннай ды па́ліца Ааронава, што расцьвіла, і табліцы запаве́ту,

5 а над ім Хэрувімы славы, ацяняючы ачысьцільню: аб іх ня сьле́д цяпе́р гаварыць падрабязна.

6 Калі-ж гэта так нала́джана, дык у пе́ршую скінію заўсёды ўваходзяць сьвяшчэньнікі адпраўляць службу,

7 а ў другую — раз у год адзін толькі архірэй, не бяз крыві, якую прыносіць за сябе́ і за няве́даньне народу.

8 Гэтым Дух Сьвяты паказвае, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, дакуль стаіць пе́ршая скінія,

9 якая ёсьць абра́з цяпе́рашняга часу, калі прыносяцца дары й ахвяры, якія ня могуць зрабіць дасканалым паводле сумле́ньня таго, хто служыць,

10 якія толькі ў стравах і напітках ды розных абмываньнях і установах це́ла, ды пастаўлены аж да часу направы.

11 Але Хрыстос, зьявіўшыся, як Архірэй будучага дабра́, з большаю й дасканальшаю скініяй, нерукатворнаю, гэта ёсьць не такое будовы,

12 ды ня з крывёю казлоў і цяля́т, але з уласнай крывёю, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы ве́чнае адкупле́ньне.

13 Бо, калі кроў быкоў і кароў ды попел каровы, акрапляючы апага́неных, асьвячае на чыстасьць це́ла,

14 дык наколькі бале́й кроў Хрыста, Які Духам Сьвятым прынёс Сябе́ беззаганнага Богу, ачысьціць сумле́ньне вашае ад мёртвых дзе́л, дзеля служэньня Богу Жывому?

15 Дзеля гэтага Ён ёсьць пасярэднік новага запаве́ту, каб, як ста́нецца сьме́рць дзеля адкупле́ньня ад праступкаў, што́ ў пе́ршым запаве́це, тыя, што́ пакліканы да ве́чнае спадчыны, дасталі абяца́нае.

16 Бо дзе таста́мант, там мусіць прыйсьці сьме́рць адказываючага,

17 бо запаве́т ма́е сілу пасьля паме́ршых: ён ня ма́е сілы, пакуль жыве́ той, хто адказывае.

18 Дык і пе́ршы быў замацаваны не бяз крыві.

19 Бо, як былі сказаны Майсе́ем усе́ за́паведзі па закону ўсяму народу, ён, узяўшы кроў цяля́т і казлоў з вадою ды воўнай чырвонай ды гізопам, акрапіў і самую кнігу, і ўве́сь народ,

20 кажучы: Гэта кроў запаве́ту, які паклаў вам Бог (Вых. 24, 8).

21 Гэтак сама акрапіў крывёю і скінію, і ўсё судзьдзе дзеля служэньня.

22 Ды бадай усё па закону ачышчаецца крывёй, і без праліцьця крыві ня быва́е адпушчэньня.

23 Дык і трэба было, каб абразы́ нябе́снага ачышчаліся гэтымі, а са́мае нябе́снае — ле́пшымі за гэтыя ахвярамі.

24 Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворную сьвятыню, на ўзор праўдзівае збудаваную, але ў са́мае не́ба, каб зьявіцца цяпер абліччу Божаму за нас;

25 і не дзеля таго, каб мнагакро́тна прынасіць Сябе́, як кожын год уваходзіць архірэй у сьвятыню з чужою крывёй,

26 (бо трэба-б Яму мнагакротна цярпе́ць мукі ад пачатку сьве́ту), а Ён адзін раз на канцы вякоў зьявіўся дзеля зьнішчэньня грэху Свае́й ахвярай.

27 I як людзям назна́чана раз паме́рці, а пасьля суд, —

28 гэтак і Хрыстос, раз прыне́сшы Сябе́ ў ахвяру, каб панясьці грахі многіх, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго, на збаўле́ньне.

 

Разьдзе́л 10

1 Бо закон, ма́ючы це́нь будучага дабра́, а ня самы абра́з рэчаў, тымі-ж ахвярамі, што прыносяцца кожын год, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць (з імі).

2 Бо кінулі-б прынасіць іх, бо ўжо ня ме́лі-б ніякае сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, раз ачы́шчаныя.

3 Але ў іх што-году ўспамін аб грахох,

4 бо немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў зьнімала грахі.

5 Дзеля гэтага (Хрыстос), уваходзячы ў сьве́т, кажа: Ахвяры й да́ру Ты не захаце́ў, але це́ла прыгатаваў мне́.

6 Усепале́ньні й (ахвяры) за грэх недаспадобы Табе́.

7 Тады Я сказаў: вось іду (на пачатку кнігі напісана аба Мне́) учыніць волю Тваю, Божа (Псал. 39, 7—9).

8 Сказаўшы пе́рш, што ні ахвяры, ні да́ру, ні ўсепале́ньняў, ні (ахвяры) за грэх Ты не захаце́ў і не ўпадабаў, — а яны прыносяцца водле закону, —

9 пасьля сказаў: вось іду учыніць волю Тваю, Божа. Касу́е пе́ршае, каб паставіць другое.

10 Гэтай вось воляй асьвячоны мы аднакротна прынясе́ньнем це́ла Ісуса Хрыста.

11 І ўсякі сьвяшчэньнік штодня стаіць, служачы ды мнагакро́тна прыносячы тыя-ж ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.

12 Ён жа, прыне́сшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды се́ў праваруч Бога,

13 ждучы́ дале́йшага, дакуль ворагі Яго будуць пакла́дзены к падножжу ног Яго (Псал. 2, 8).

14 Бо Ён адным да́рам дасканалымі зрабіў назаўсёды асьвяча́ных.

16 Сьве́дчыць жа нам і Дух Сьвяты; бо сказана:

16 Вось запаве́т, які пакладу́ вам пасьля дзён гэных, кажа Госпад: даўшы законы Маі ў сэрцы іх, напішу іх і ў думках іхніх,

17 і грахоў іх і беззаконьняў іх ня ўспомню бале́й.

18 А дзе адпушчэньне іх, там непатрэбны дар за грахі.

19 Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню крывёй Ісуса Хрыста,

20 шляхам новым і жывым, які Ён аднавіў нам праз заслону, гэта ёсьць це́ла Свае́,

21 ды маючы вялікага Сьвяшчэньні́ка над домам Божым,

22 прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні ве́ры, акрапіўшы сэрцы ад сумле́ньня благога і абмыўшы це́ла чыстай вадою,

23 трыма́ймася няўхільна вызна́ньня надзе́і, (бо ве́рны Той, Хто прырок).

24 I ўважа́йма адзін на аднаго, заахвочываючы да любві і добрых учынкаў,

25 не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы (да яго), і тым бале́й, чым бале́й выгляда́еце набліжэньня гэнага дня.

26 Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнаньне праўды, дык ужо не астае́цца ахвяра за грахі,

27 але не́йкае страшное чаканьне суду і па́лу агнявога, што ма́е пажэрці супраціўнікаў.

28 Хто адступіўся ад закону Майсе́явага пры двох ці трох сьве́дках, хай памрэць без зьмілаваньня;

29 наколькі-ж, думаеце, цяжэйшае ка́ры варты будзе той, хто Сына Божага патапта́ў, і кроў запаве́ту, якою ён асьвячоны, за звычайную ўважаў, і Духа ласкі зьняважа́ў?

30 Мы ве́даем Таго, Хто сказаў: Мне́ помста, Я аддам, кажа Госпад. I ізноў: Госпад будзе судзіць народ Свой (Другазак. 32, 35—36).

31 Страшна папасьці ў рукі Бога Жывога.

32 Прыпомніце-ж пе́ршыя дні вашыя, калі вы, прасьве́чаныя, вытрымалі вялікае тамле́ньне мукаў,

33 то самі выстаўля́ныя на зьнявагі і зьдзе́кі, то дзе́лючы такое-ж жыцьцё другіх,

34 бо вы і маім путам спачувалі, і рабаваньне багацьця вашага з радасьцяй прыймалі, ве́даючы, што ма́еце на нябёсах багацьце ле́пшае, непераходзячае.

35 Дык не пакідайце адвагі вашае, якая ма́е вялікую нагароду.

36 Бо патрэбна вам цярплівасьць, учыніўшы волю Божую, дастаць абяцанае;

37 бо яшчэ крыху, крыху, і прыдзе Той, Хто надыходзе, і не замарудзіць.

38 А пра́ведны ве́раю жыць будзе; — і: калі хто спалохаецца, не ўпадаба́е яго душа Мая (Аввак. 2, 3—4).

39 Мы-ж не палахлівыя на пагібель, але ве́руючыя на збаўле́ньне душы.

 

Разьдзе́л 11

1 Ве́ра-ж ёсьць зьдзейсьне́ньне спадзяванага, пэўнасьць у рэчах, якіх ня бачым.

2 Бо ў ёй пасьве́дчаны старажытныя.

3 Ве́раю пазнае́м, што вякі́ скла́дзены словам Божым, каб з нявідомага сталася ба́чнае.

4 Ве́раю Авель прынёс Богу ахвяру, ле́пшую за Ка́інаву, ды е́ю дастаў сьвядоцтва пра́веднасьці, як засьве́дчыў Бог аб дарох яго; е́ю ён яшчэ й паме́ршы гаворыць.

5 Ве́раю Энох быў перане́сены, каб Яму сьме́рці ня бачыць; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо да перанясе́ньня яго было пасьве́дчана аб ім, што дагадзі́ў Богу.

6 А бяз ве́ры дагадзі́ць немагчыма; бо хто прыходзіць да Бога, мусіць ве́рыць, што Ён ёсьць і шукаючым Яго дае́ нагароду.

7 Ве́раю Ной, дазнаўшыся аб ніколі ня бачаным, праз асьцярожнасьць пабудаваў карабе́ль на спасе́ньне дому свайго; е́ю асудзіў ён сьве́т і па ве́ры ўнасьле́даваў праведнасьць.

8 Ве́раю пакліканы Аўраам па́слухаўся, каб ісьці ў ме́сца, якое ме́ў дастаць у спадчыну, і выйшаў, ня ве́даючы, куды йдзе́.

9 Ве́раю асе́ў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у шатрох з Ізаакам і Якубам, сунасьле́днікамі таго-ж прырачэньня;

10 бо чакаў ме́ста, маючага фундамэнты, якога будаўнічы й тварэц Бог.

11 Ве́раю й сама́ Сара прыняла сілу на зачацьце насе́ньня і не па часе ве́ку спарадзіла, бо ве́рным лічыла Таго, Хто даў абяцаньне.

12 I дзеля гэтага ад аднаго, пры тым амярцьве́лага, нарадзілася гэтак многа, як многа зораў на не́бе і як нязьлічо́ны пясок, што на ўзьбярэжжы мора.

13 Усе́ тыя паме́рлі водле ве́ры, не атрымаўшы абяцанага, а толькі здалёк пабачыўшы яго, і ве́рылі, і це́шыліся, і казалі аб сабе́, што яны чужынцы й прыходні на зямлі.

14 Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць;

15 і, калі-б памяталі тую, з якое выйшлі, дык ме́лі-б час вярнуцца.

16 Але яны ле́пшага пажадалі, гэта ёсьць нябе́снага; дзеля гэтага і Бог не сароміцца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён прыгатаваў ім ме́ста.

17 Ве́раю Аўраам, спакуша́ны, прывёў Ізаака і, прыняўшы прырачэньне, прынёс адзінароднага,

18 аб якім было сказана: У Ізааку назьве́цца насе́ньне табе́ (Быт. 21, 12);

19 бо ён думаў, што Бог ма́е сілу і з мёртвых ускрасіць, дзеля чаго й дастаў яго на ўзор.

20 Ве́раю ў будучае пабагаславі́ў Ізаак Якуба й Ізава.

21 Ве́раю Якуб, паміраючы, пабагаславіў кожнага сына Язэпавага і паклані́ўся на ве́рх кія свайго.

22 Ве́раю Язэп, канчаючыся, аб выхадзе сыноў Ізраілявых успамінаў і даў загад аб касьцёх сваіх.

23 Ве́раю Майсе́й па нараджэньні тры ме́сяцы хаваны быў бацькамі сваімі, бо бачылі, што дзіця харошае, і не спало́халіся царскага загаду.

24 Ве́раю Майсе́й, як вырас, адмовіўся называцца сынам дачкі́ фараонавае

25 і ле́пей захаце́ў паку́таваць з народам Божым, чым ме́ць дачэсную раскошу грэху,

26 зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпскія; бо ён на нагароду аглядаўся.

27 Ве́раю пакінуў ён Эгіпет, не ўбаяўшыся царскага гне́ву: бо цьвёрды быў, быццам ба́чачы Нявідомага.

28 Ве́раю зрабіў пасху і праліцьце крыві, каб нішчыцель першако́ў іх не крану́ў.

29 Ве́раю перайшлі яны цераз Чырвонае мора, як па сухапуцьцю; чаго паспробаваўшы, Эгіпцяне патапіліся.

30 Ве́раю ўпалі сьце́ны Эрыхонскія, абходжаныя навакол се́м дзён.

31 Ве́раю Рааб блудніца, з мірам прыняўшы выве́дчыкаў, не пагібла з няве́рнымі.

32 Дый што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне́ часу, каб апавядаць аб Гедэоне, аб Вараку, аб Самсоне ды Ефтаю, аб Давідзе і Самуіле, ды аб прароках,

33 якія ве́раю перамагалі царствы, чынілі праўду, даставалі прырачэньні, загараджалі ля́пы львоў,

34 тушылі сілу агню, уцякалі ад гострага мяча, крапчэлі ад слабасьці, ставаліся дужымі на вайне́, прымушалі ўцякаць палкі́ чужых.

35 Жоны паме́ршых сваіх з ускрасе́ньня даставалі; іншыя-ж былі заму́чаныя, ня прыняўшы вызвале́ньня, каб дастаці ле́пшае ўскрасе́ньне;

36 другія паспыталі зьдзе́каў і біцьця, ды йшчэ путаў і вязьніцы,

37 былі каме́ньнямі пабіваныя, распіловываныя, мучаныя, паміралі ад мяча́, туляліся ў гаве́чых ды казіных скурах, це́рпячы нэндзу, гора, нягоды,

38 (іх уве́сь сьве́т ня быў варты), бадзяліся па пустынях і горах, па пячорах і шчы́лінах зямлі.

39 I ўсе́ гэтыя, дастаўшы пасьве́дчаньне праз ве́ру, не дасталі абяца́нага,

40 бо Бог прадугле́дзіў аб нас не́шта ле́пшае, каб яны не бяз нас дасяглі дасканаласьці.

 

Разьдзе́л 12

1 Дзеля гэтага і мы, маючы навакол сябе́ гэткую хмару сьве́дак, скінуўшы ўсякую гордасьць і грэх, што нас блутаў, з цярплівасьцяй прабягаць будзем праз поле барацьбянае, што ляжыць перад намі,

2 пазіраючы на пачынальніка і завяршыцеля ве́ры, Ісуса, Які заме́ст радасьці, што была перад Ім, перацярпе́ў крыж, ня дбаючы аб сорам, ды се́ў праваруч пасаду Божага.

3 Бо падумайце аб Тым, Хто перацярпе́ў гэткі над сабою зьдзе́к ад грэшнікаў, каб вы не зьнемага́ліся, аслабе́ўшы душамі вашымі.

4 Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,

5 і забыліся аб закліку, што кажацца вам, як сыном: Сын мой! Ня грэбуй ка́рай Гасподняй і не слабе́й, калі Ён цябе́ дакара́е.

6 Бо Госпад, каго любіць, таго карае ды б'е́ ўсякага сына, якога прыймае (Прып. 3, 11— 12).

7 Калі вы це́рпіце кару, дык Бог адносіцца да вас, як да сыноў: бо ці ёсьць гэткі сын, якога-б не караў бацька?

8 Калі-ж астаецёся бяз кары, супольнікамі якое сталіся ўсе́, дык вы байструкі, а не сыны́.

9 Дык, калі мы ме́лі бацькоў це́ла нашага, якія нас каралі, і баяліся іх, — то ці ня шмат бале́й кары́цца будзем Айцу духаў ды жыць?

10 Бо тыя кара́лі, як самі думалі, на няшмат дзён; а Гэты на карысьць, каб быць нам учасьнікамі ў сьвятасьці Яго.

11 Усякае-ж кара́ньне ў цяпе́рашні час здае́цца ня ра́дасьцяй, а сумам; а пасьля дае́ наву́чаным ім мірны плод пра́веднасьці.

12 Дык выпрастуйце апусьціўшыяся рукі і стомленыя кале́ні (Ісая 35, 3)

13 і сьце́жкі простыя рабе́це нагамі вашымі, каб кульгавае ня зьбілася з дарогі, а ле́пш наздараве́ла.

14 Старайцеся аб мір з усімі і аб сьвятасьць, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

15 гле́дзячы, каб хто ня ўтраціў ласкі Божае; каб які горкі корань, вырасшы ўве́рх, не зрабіў шкоды, ды праз яго каб не апаганіліся многія (Другазак. 29, 18);

16 каб ня было між вамі каго блуднага, ці нясьве́дамага, як Ізаў, які за адну страву аддаў першародзтва сваё.

17 Бо ве́дайце, што і пасьля е́н, хочучы ўнасьле́даваць багаслаўле́ньне, быў адкінены; бо не знайшоў ме́сца пакаяньня, хоць і шукаў яго з сьлязьмі.

18 Бо не прыступіліся вы да гары́ датыкальнае і агнём палаючае, ані да це́мры, і мроку, і буры,

19 ані да гуку трубнага і голасу мовы, аб якім чуўшыя прасілі, каб да іх ня было больш слова,

20 (бо ня вытрымалі зага́данага: калі і зьве́р дакране́цца да гары, будзе ўкаменава́ны ці каменем забіты (Вых. 19, 13),

21 і гэткая жахлівая была гэная праява, што Майсе́й сказіаў: Я у страху й дрыжу).

22 Але вы прыступіліся да гары́ Сыону і да ме́ста Бога Жывога, да нябе́снага Ерузаліму і да мірыядаў Ангелаў,

23 да зграмаджэньня і царквы першакоў, запісаных на нябёсах, і да Судзьдзі ўсіх, Бога, і да духаў праведнікаў, што дайшлі даскана́ласьці,

24 і да пасярэдніка новага запаве́ту, Ісуса, і да крыві акрапле́ньня, што ле́пш за Авеляву прамаўляе.

25 Глядзе́це, не адвярне́цеся й вы ад таго, хто гаворыць. Бо, калі тыя не ўцяклі, не паслухаўшы прарочыўшага на зямлі, то тым бале́й мы, калі адве́рнемся ад нябе́снага,

26 голас Якога тады захістаў зямлёю, цяпе́р жа прырок, кажучы: Яшчэ раз устрасяну ня толькі зямлю, але й не́ба (Аг. 2, 7).

27 Словы "яшчэ раз" паказваюць зьме́ну ўстраса́нага, як створанага, каб трываць непарушна.

28 Дык мы, прыняўшы царства непарушнае, ласку ма́ем, праз якую служыцімем Богу даспадобы з саромлівасьцяй і страхам,

29 бо Бог наш ёсьць агонь, што пажырае (Другазак. 4, 24).

 

Разьдзе́л 13

1 Любоў братняя няхай трывае.

2 Аб гасьціннасьці не забывайцеся; бо праз яе́ некаторыя, ня ве́даючы, аказалі гасьціннасьць Ангелам.

3 Памятайце аб вязьнях, як-бы і вы з імі былі ў путах, і аб тых, што гора це́рпяць, бо-ж і самі вы ў це́ле.

4 Супружства (хай будзе) чэснае ў усіх і ложа беззаганнае; а блуднікаў ды распусьнікаў няхай судзіць Бог.

5 Ня ме́йце нораву срэбралюбнага, здавальняючыся тым, што ёсьць. Бо Сам сказаў: Не астаўлю цябе́ і ня кіну цябе́ (Іс. Нав. 1, 5).

6 Дзеля гэтага мы адважна кажам: Госпад мне́ ўспамога, і не ўбаюся: што зробіць мне́ чалаве́к? (Псал. 117, 6).

7 Памінайце настаўнікаў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, пазіраючы на сканчэньне жыцьця іх, пераймайце ве́ру.

8 Ісус Хрыстос учора й сягоньня Той Самы, дый наве́кі.

9 Навукамі рознымі ды чужымі не захоплівайцеся; бо добра ла́скай умацоўваць сэрцы, а ня стравамі, ад якіх ня ме́лі карысьці тыя, што пайшлі за імі.

10 Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права е́сьці тыя, што скініі служаць.

11 Бо ад жывёлаў, кроў якіх за грахі заносіцца архірэем у сьвятыню, мяса спаліваецца па-за станам;

12 дык і Ісус, каб асьвяціць крывёй Свае́й народ, быў му́чаны за варотамі.

13 Выйдзем жа да Яго за стан, пераносячы зьдзе́кі Яго;

14 бо ня ма́ем тут сталага ме́ста, але шукаем таго, што ма́е быць.

15 Будзем жа праз Яго прынасіць Богу бясспынна ахвяры хвалы́, гэта ёсьць плод вуснаў, што славяць імя Яго.

16 Аб дабрадзе́йнасьці-ж і супольнасьці не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

17 Слу́хайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны над душамі вашымі чуваюць, як абязаныя здаць справу (аб іх); ды каб з радасьцяй гэта рабілі, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.

18 Мале́цеся за нас; бо мы перакана́ны, што добрае ма́ем сумле́ньне, бо ў-ва ўсім жадаем паступаць справядліва.

19 Асабліва-ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам ве́рнены.

20 Бог жа міру, што із мёртвых падняў вялікага Пастыра гаве́ц праз кроў запаве́ту ве́чнага, Госпада нашага Ісуса,

21 няхай удасканаліць вас у-ва ўсякім добрым дзе́ле — на выпаўне́ньне волі Яго, робячы ў вас тое, што Яму даспадобы, праз Ісуса Хрыста. Якому слава на ве́кі вякоў. Амін.

22 Прашу-ж вас, браты, прыме́це слова напамінаньня; дый я-ж коратка вам напісаў.

23 Ве́дайце, што брат наш Цімахве́й звольнены; з ім разам, калі хутка прыдзе, угледжу я вас.

24 Прывітайце ўсіх настаўнікаў вашых і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.

35 Ласка з усімі вамі. Амін. Да Жыдоў напісана з Італіі праз Цімахве́я.

 

 

Адкрыцьце сьв. Іоана Багаслова

 

 

Разьдзе́л 1

1 Адкрыцьце Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў раба́м Сваім, што́ мусіць стацца ў хуткім часе, і даў знак, паслаўшы праз Ангела Свайго рабу́ Свайму Іоану,

2 які пасьве́дчыў слова Божае і сьве́дчаньне Ісуса Хрыста, ды тое, што сам бачыў.

3 Шчасьлівы, хто чытае і хто слухае словы прароцтва ды захоўвае напісанае ў ім: бо час блізкі.

4 Іоан да сямёх цэркваў, што ў Азіі: ласка на вас і мір ад Таго, што е́сьць і што быў і што прыдзе, ды ад ся́мёх духаў, што перад пасадам Ягоным,

5 і ад Ісуса Хрыста, сьве́дкі верыго́днага, першака́ із мёртвых і павадыра цароў зямных; Яму, палюбіўшаму нас ды ў крыві Сваёй абмыўшага нас ад грахоў нашых,

6 (ды зрабіў нас царамі й сьвяшчэньнікамі Богу і Айцу Свайму), хвала́ і дзяржава на ве́чныя вякі́. Амін.

7 Вось, ідзе з хмарамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, што пракалолі Яго; і загалосяць перад Ім усе роды зямлі. Але́, амін.

8 Я ёсьць Альфа і Омэга, пачатак і канец, кажа Госпад, Які ёсьць і быў і прыдзе, Уседзяржыцель.

9 Я Іоан, і брат ваш і таварыш у горы і ў царстве і ў цярпе́ньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмос, дзеля слова Божага і сьве́дчаньня Ісуса Хрыста.

10 Я быў у духу ў дзе́нь Гасподні і пачуў ззаду за мной вялікі голас, як-бы трубы́, мовячы:

11 Я ёсьць Альфа і Омэга, Пе́ршы й Апошні; і: што бачыш, напішы ў кнігу ды пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыатыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляодыкію.

12 I я павярнуўся, каб пабачыць голас, што гутарыў са мною, і, павярнуўшыся, угле́дзіў се́м залатых сьве́тачаў

13 і сярод сямёх сьве́тачау́ — падобнага да Сына Чалаве́чага, апранутага ў доўгую ша́ту і падперазанага праз грудзі залатым паясом;

14 а галава й валасы ў Яго бе́лыя, як бе́лая воўна, як сьне́г; і вочы ў Яго, як полымя агністае;

15 і ногі ў Яго падобныя да ме́дзі, быццам у пе́чы распа́леныя; і голас у Яго быццам гук водаў многіх;

16 і ме́ў Ён у правай руцэ сваёй се́м зорак; і із вуснаў Ягоных выходзіў ме́ч двусе́чны востры; і аблічча ў Яго быццам сонца сьве́ціць у сіле сваёй.

17 I, калі я ўгле́дзіў Яго, я паваліўся к нагам Ягоным, быццам мёртвы; і Ён паклаў на мяне́ Сваю правіцу, мовячы да мяне́: Не палохайся: Я ёсьць Пе́ршы і Апошні ды Жывы;

18 і быў Я мёртвы і вось жыву на ве́чныя вякі́; амін. I маю ключы пе́кла і сьме́рці.

19 Напішы, што ўбачыў ды што ёсьць і што ма́е стацца пасьля гэтага:

20 тайна сямёх зорак, што бачыў ты ў правіцы Маёй, ды се́м сьве́тачаў залатых: се́м зорак — Ангелы сямёх цэркваў, а се́м сьве́тачаў, што ты бачыў, ёсьць се́м цэрквау́.

 

Разьдзе́л 2

1 Ангелу Эфэскае царквы́ напішы: Вось што кажа Той, што дзяржы́ць се́м зорак у правай руцэ сваёй ды што ходзе сярод сямёх залатых сьве́тачаў:

2 Ве́даю ўчынкі тваі і труд твой і цярплівасьць тваю, ды што ня можаш сьцярпе́ць нягоднікаў і дасьве́дчыў тых, што называюць сябе́ апосталамі і ня ёсьць, ды знайшоў іх брахунамі,

3 і пакутаваў, і маеш цярплівасьць, ды дзеля іме́ньня Майго трудзіўся й не зьнямогся.

4 Але маю проці цябе́ тое, што пакінуў ты пе́ршую любоў тваю.

5 Дык прыпомні, скуль выпаў, і пака́йся ды рабі пе́ршыя дзелы твае́; калі-ж не́, дык хутка прыйду да цябе́ і зрушу сьве́тач твой з ме́сца ягонага, калі не пакаешся.

6 Адно тое маеш, што ненавідзіш дзелы́ Мікалаітаў, якія й Я ненавіджу.

7 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: хто пераможа, дам таму спажываці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага.

8 I ангелу Сьмірнскае царквы́ напішы́: Вось што кажа Пе́ршы й Апошні, што быў паме́ршы і ажыў:

9 Ве́даю ўчынкі тваі і тугу й убожства (ты-ж багаты), ды ганьбаваньне ад тых, што называюць сябе́ Жыдамі й ня ёсьць, а ёсьць сынагога сатаны.

10 Ня бойся нічога, што маеш выцярпець. Вось д’ябал маніцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазна́еце гора дзе́сяць дзён. Будзь ве́рны да сьме́рці, і дам табе́ вянок жыцьця.

11 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, не дазна́е крыўды ад паўторнае сьме́рці.

12 I ангелу царква́, што ў Пэргаме, напішы: Вось што кажа Той, што ма́е ме́ч двусе́чны востры:

13 Ве́даю ўчынкі тваі, ды што жыве́ш там, дзе пасад шатана, і дзяржы́ш імя Мае́ ды не адрокся ад ве́ры Мае́й у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе жыве́ сатана, ве́рны Мой сьве́дка Антыпа.

14 Ды маю проці цябе́ няшмат, бо маеш тамака такіх, што дзяржа́цца навукі Валаама, які навучыў кінуць спакусу перад сынамі Ізраілявымі, каб е́лі жэртвы ідалавыя ды жылі ў блудзе.

15 Такжа маеш і ты такіх, што дзяржа́цца навукі Мікалаітаў, якую ненавіджу.

16 Пакайся: бо як не́, хутка прыйду да цябе́ і ваява́ціму з імі мячом вуснаў Маіх.

17 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень бе́лы й на ка́мені імя новае напісанае, якога ніхто ня ве́дае, толькі хто дастаў.

18 I Ангелу царквы́ ў Тыаты́ры напішы: Вось што кажа Сын Божы, Які ма́е вочы Свае́, як полымя агністае, а ногі Яго да ме́дзі падобныя: .

19 Ве́даю ўчынкі тваі і любоў, і служэньне, і ве́ру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі тваі, ды што апошніх бале́й, чым пе́ршых.

20 Але маю крыху проці цябе́: бо дае́ш жанчыне Езаве́лі, што называе сябе́ прарочыцай, вучыць і баламуціць рабоў маіх, жыць распусна ды е́сьці жэртвы ідалавыя.

21 I даў Я е́й час, каб пакаялася ў распусьце сваёй, ды не пакаялася.

22 Вось я кідаю яе́ на ложак і палюбоўнікаў яе ў вялікую тугу́, калі не пакаюцца ў дзело́х сваіх.

23 I дзяце́й яе́ на сьме́рць забъъ]’ю. I даве́даюцца ўсе́ цэрквы, што Я ёсьць разьве́дчык нутра й сэрца. I дам вам кожнаму паводле дзе́л вашых.

24 Вам-жа кажу ды рэшце Тыатырцаў, якія ня маюць гэтае навукі і якія не пазналі так-званых глыбіняў шата́на, што не ўзвалю на вас іншага цяжару,

25 адно тое, што маеце, дзяржы́це, ажно пакуль ня прыду.

26 I хто пераможа й пілнаваціме дзелы́ мае́ да канца, таму дам уладу над паганамі,

27 і будзе пасьвіць іх па́ліцай зяле́знай; як судзьдзе глінянае, пакрышацца яны, як і Я прыняў ад Айца Майго;

28 і дам яму зорку ранічную.

29 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

 

Разьдзе́л 3

1 I Ангелу царквы́ ў Сардах напішы: Вось што кажа Той, што ма́е се́м духаў Божых ды се́м зорак: Ве́даю ўчынкі тваі, што маеш імя, што жыве́ш, ды ёсьць мёртвы.

2 Чувай і ўзмацняй рэшту, што мані́цца ўме́рці: бо не знайшоў Я, каб дзелы́ твае́ былі споўнены перад Богам.

3 Дык прыпомні, як ты прыняў ды чуў, і пілнуй ды пакайся. Калі-ж ня будзеш чува́ць, прыду на цябе́, быццам злодзей, і ня будзеш ве́даць, у якую гадзіну прыду на цябе́.

4 Мала маеш у Сардах імёнаў, што не запэцкалі вопраткі сваёй; яны будуць хадзіць са Мною ў бе́лым, бо годны гэтага.

5 Хто пераможа, апра́нены будзе ў бе́лыя ша́ты; і ня вычыркну імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызна́ю імя яго перад Айцом Маім і перад Ангеламі Яго.

6 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

7 I ангелу царквы́ ў Філядэльфіі напішы: Вось што кажа Сьвяты, Запраўдны, Які ма́е ключ Давідавы, што адмыкае — і ніхто не замкне́, ды замыкае — і ніхто не адамкне́:

8 Ве́даю ўчынкі тваі; вось, Я даў перад табою дзьве́ры адамкнёныя, і ніхто ня можа замкнуць іх; малую маеш сілу, ды захаваў слова Маё і не адрокся ад іме́ньня Майго.

9 Вось, я даю: із сынагогі шата́на, з тых, што называюць сябе́ Жыдамі, ды ня ёсьць, а ілгуць, — вось, я зро́блю, каб яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і даве́даюцца, што Я ўлюбіў цябе́.

10 А што ты захаваў слова цярплівасьці Мае́й, дык і Я захаваю цябе́ ад гадзіны спакушэньня, што ма́е прыйсьці на ўсе́нькі сьве́т, каб спакусіць жы́хараў зямлі.

11 Вось, Я йду хутка; дзяржы́, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.

12 Хто пераможа, зро́блю таго стаўбом у храме Бога Майго, і ўжо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя ме́ста Бога Майго, новага Ерузаліму, што зыходзе з не́ба ад Бога Майго, ды Маё новае імя.

13 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

14 I ангелу Ляодыкійскае царквы напішы́: Вось што кажа Амін, сьве́дка ве́рны й справядлівы, пачатак тварэньня Божага:

15 Ве́даю ўчынкі тваі, што ты ані сьцюдзёны, ані гарачы; о, каб-жа ты быў сьцюдзёны або гарачы!

16 Дык вось, дзеля таго, што ты цёплы, а не сьцюдзёны ані гарачы, Я выкіну цябе́ із вуснаў Маіх.

17 Бо кажаш: я багаты і разбагаце́ў і ні ў чым ня маю патрэбы, і ня ве́даеш, што ты гаротны і мізэрны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.

18 Раджу табе́ купіць у Мяне́ золата, ачы́шчанае ў вагні, каб разбагаце́ў; ды бе́лую вопратку, каб апрануўся, ды каб ня выявіўся сорам на́гасьці твае́й; ды мазяй вочнаю памаж вочы твае́, каб бачыў.

19 Я, каго люблю, дакараю й караю; дык будзь старэнны й пакайся.

20 Вось, стаю пры дзьвярох і стукаюся; калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзьве́ры, Я выйду да яго і буду вячэраць з ім, дый ён са Мною.

21 Хто пераможа, дам яму се́сьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і се́ў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным.

22 Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.

 

Разьдзе́л 4

1 Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьве́ры расчыненыя на не́бе, і пе́ршы голас, які я чуў, быццам голас трубы, гукаючы са мною, сказаў: узыйдзі сюды, і пакажу табе́, што́ мусіць стацца пасьля гэтага;

2 I я ўраз быў у духу; і вось пасад стаяў на не́бе, а на пасадзе — Сідзя́чы.

3 I Сідзя́чы з выгляду падобны быў да ка́меня ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.

4 I навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах угле́дзіў я се́дзячы дваццаць чатырох старыкоў, апра́неных у бе́лыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.

5 І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы́; і се́м сьве́тачаў агністых гараць перад пасадам і е́сьць се́м духаў Божых.

6 I перад пасадам мора шкля́нае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.

7 I пе́ршая жывёла падобная да ле́ва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла ме́ла аблічча, як чалаве́к, і чацьве́ртая жывёла падобна да арла лятучы́.

8 I чатыры жывёлы, кожная па сабе́, ме́лі па шэсьць крыльляў наўкола і ўсярэдзіне поўны вачэй; і ўдзе́нь і ўначы ня маюць супачынку, гаворачы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Госпад Бог Уседзяржыцель, што быў і што ёсьць і што йдзе.

9 I калі жывёлы аддаюць хвалу і чэсьць і падзяку Сідзя́чаму на пасадзе, Жыву́чаму на ве́чныя вякі́,

10 упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзя́чым на пасадзе і кланяюцца Жывучаму на ве́чныя вякі́ і кідаюць свае́ вянкі перад пасадам, кажучы:

11 Госпадзе! Ты годзен узяць хвалу і чэсьць і сілу, бо Ты стварыў усё, і воляй Твае́й яно ёсьць і створана.

 

Разьдзе́л 5

1 I ўгле́дзіў я ў правіцы Сідзя́чага на пасадзе кнігу, запісаную ссярэдзіны і зьве́рху, запячатаную сямёма пячацямі.

2 I ўгле́дзіў я Ангела дужога, абвяшчаючы голасам вялікім: Хто го́дзен разгарнуць кнігу і зьняць пячаці яе́?

3 I ніхто ня здолеў на не́бе ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу й глянуць у яе́.

4 I я ве́льмі плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу, ці глянуць у яе́.

5 I адзін із старыкоў кажа мне́: Ня плач! Вось, ле́ў, што з роду Юдавага, карэ́нь Давідавы, перамог, каб разгарнуць кнігу й зьняць се́м пячацяў яе́.

6 I глянуў я, і вось пасярод пасаду й чатырох жывёлаў ды пасярод старыкоў Ягня́ стаіць, быццам заколенае, маючы се́м рагоў і се́м вачэй, што ёсьць се́м духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.

7 I прыйшло ды ўзяло кнігу з правіцы Сідзячага на пасадзе.

8 I, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягня́ці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;

9 і пяюць новую пе́сьню, мовячы: Ты годзен узяць кнігу ды зьняць пячаці з яе́, бо Цябе́ закалолі, і Ты Крывёю Свае́й адкупіў нас Богу із кожнага роду й языка і народу ды паганаў,

10 і зрабіў нас Богу нашаму царамі й сьвяшчэньнікамі; і будзем цары́ць на зямлі.

11 I глядзе́ў я і чуў голас множства ангелаў навакол пасаду й жывёлаў і старыкоў; і лічба іх была мірыяды мірыядаў і тысячы тысячаў,

12 мовячы голасам вялікім: Годна Ягнятка заколенае ўзяць сілу й багацьце, і мудрасьць, і моц, і чэсьць, і хвалу, і багаслаўле́ньне.

13 I ўсякае стварэньне, што на не́бе й на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, дый усё, што ў іх, чуў я, мовячы: Сідзячаму на пасадзе й Ягняці багаслаўле́ньне і чэсьць, і хвала, і сіла на ве́чныя вякі́.

14 I чатыры жывёлы гаварылі: Амін. I дваццаць чатыры старыкі ўпалі і сукланіліся Жывучаму на ве́чныя вякі́.

 

Разьдзе́л 6

1 I ўбачыў я, што Ягня́ зьняло адну з пячацяў, і пачуў адну з чатырох жывёлаў, мовячы быццам грымотным голасам: Ідзі ды глядзі.

2 I я паўзіраўся, і вось бе́лы конь, і коньнік на ім ды з лукам; і далі яму вянок, і выйшаў пераможнік, каб перамагчы́.

3 I, калі зьняло Яно другую пячаць, я пачуў другую жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі.

4 I выйшаў другі конь ры́жы, і коньніку на ім да́дзена ўзяць мір із зямлі, ды каб адны адных забівалі; і да́дзены яму ме́ч вялізарны.

5 I, як зьняло трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі. I я паўзіраўся, і вось конь вараны́, і коньнік на ім, маючы ў руцэ сваёй вагу́;

6 і пачуў я голас спасярод чатырох жывёлаў, мовячы: Ме́ра пшаніцы за дынар, і тры ме́ры ячме́ню за дынар; і алівы й віна не марнуй.

7 I, як зьняло чацьве́ртую пячаць, пачуў я голас чацьве́ртае жывёлы, мовячы: Ідзі ды глядзі.

8 I я паўзіраўся, і вось конь бляды́, і коньнік на ім, што імя яму сьме́рць, і пе́кла сьле́дам за ім; і да́дзена ім улада забіваці на чацьве́ртай часьці зямлі мячом і голадам, і сьме́рцяй, ды зьвярыма зямнымі.

9 I, як зьняло Яно пятую пячаць, убачыў я пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае ды за сьве́дчаньне, што ме́лі; і загаманілі голасам вялікім, мовячы:

10 Дакуль, Валадару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня мсьцішся за кроў нашу над жыхарамі зямлі?

11 І далі кожнаму бе́лыя вопраткі і сказалі, каб супачывалі яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць суслужнікі іхнія ды браты іхнія, што маюць быць забіты, як і яны.

12 I паўзіраўся я, як зьняло Яно шостую пячаць. I вось зрабілася вялікае ўстрасе́ньне, і сонца пацямне́ла, як валася́ніца, і ме́сяц зрабіўся, як кроў,

13 і зоркі нябе́сныя паспадалі на зямлю, як смакоўніца, устраса́ная вялікім ве́трам, скідае недасьпе́лыя смоквы свае́;

14 і не́ба счэзла, як скручаны лісток, і кожная гара́ і востраў скрануліся з ме́сц сваіх;

15 і цары зямныя, і магнаты, і багатыры́, і тысячнікі, і асілкі, і кожын раб ды кожын вольнік паўкрываліся ў пячорах і ў горных расколінах

16 дый кажуць горам і скалам: Звале́цеся на нас і ўкрыйце нас ад аблічча Сідзя́чага на пасадзе ды ад гне́ву Ягняці:

17 бо настаў вялікі дзе́нь гне́ву Ягонага, і хто́ здолее ўстаяці?

 

Разьдзе́л 7

1 I пасьля гэтага ўгле́дзіў я чатырох ангелаў, якія, стоючы на чатырох вуглох зямлі, дзяржалі чатыры вятры́ зямлі, каб ня дзьмуў ве́цер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.

2 І ўгле́дзіў я другога ангела, які ўзыходзіў ад усходу сонца, маючы пячаць Бога Жывога; і гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангелаў, якім дадзена шкоду чыніці зямлі й мору, мовячы:

3 Ня шкодзьце ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль не папячатаем рабоў Бога нашага на лабох іхніх.

4 I пачуў я лічбу папячатаных: сто сорак чатыры тысячы папячатаных із усіх родаў сыноў Ізраілявых.

5 Із роду Юдавага дванаццаць тысяч папячатаных; з роду Рувімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Га́давага дванаццаць тысяч папячатаных;

6 із роду Асіравага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Нэфталімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Манасьсіявага дванаццаць тысяч папячатаных;

7 із роду Сымэонавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ле́віявага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ізаха́равага дванаццаць тысяч папячатаных;

8 із роду Завулёнавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Язэпавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Бэніямінавага дванаццаць тясяч папячатаных.

9 Пасьля гэтага глянуў я, і вось вялізарны натоўп, палічы́ць якога ніхто ня мог, із усіх пляме́ньняў і родаў, і народаў, і языкоў, стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апрануўшыся ў бе́лыя шаты, і пальмы ў руках іхніх;

10 і загукалі вялікім голасам, мовячы: Спасе́ньне Богу нашаму, што сядзіць на паса́дзе, ды Ягняці.

11 I ўсе́ ангелы стаялі навакол пасаду і старыкоў і чатырох жыве́лаў і ўпалі перад пасадам на твар свой і сукланіліся Богу,

12 мовячы: Амін! Багаслаўле́ньне і хвала́, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і моц, і сіла Богу нашаму на ве́чныя вякі́! Амін!

13 I азваўся адзін із старыкоў, мовячы да мяне́: Гэтыя апра́неныя ў бе́лыя шаты — хто яны і скуль прыйшлі?

14 І я сказаў яму: Ты ве́даеш, пане. I сказаў ён мне́: Гэта тыя, што прыйшлі з вялікага гора; яны памылі вопраткі свае́ і вы́белілі вопраткі свае́ ў крыві Ягняці.

15 Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы́ ў храме Ягоным; і Сідзя́чы на пасадзе жы́ціме ў іх;

16 і ня будуць яны ўжо хаце́ць е́сьці ані піці, і не падзе́ на іх сонца ані жадная сьпе́ка.

17 Бо Ягня́, што пасярод пасаду, будзе іх пасьвіць і вадзіць іх да жывы́х крыніцаў вод. I абатрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх.

 

Разьдзе́л 8

1 I, як зьняло Яно се́мую пячаць, настала маўчаньне на не́бе блізу на паўгадзіны.

2 I ўгле́дзіў я се́м ангелаў, што стаялі перад Богам, і да́дзены ім се́м труб.

3 I прыйшоў іншы ангел і стануў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму багата пахнідлаў, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.

4 I ўзьняўся перад Богам дым ад пахнідлаў з малітвамі сьвятых із рукі ангела.

5 I ўзяў ангел кадзільню й напоўніў яе́ агнём з ахвярніку ды кінуў на зямлю; і сталіся галасы́, і грымоты, і маланкі, і трасе́ньне.

6 I се́м ангелаў, што ме́лі се́м труб, нарыхтаваліся трубіць.

7 I затрубіў пе́ршы Ангел, і стаўся град і агонь, зьме́шаныя з крывёю, і вы́палі на зямлю; і траціна дзярэў згарэла, і ўся трава зялёная вы́гарэла.

8 I затрубіў другі Ангел, і быццам гара́ вялізарная, пала́ючая агнём, звалілася ў мора; і траціна мора сталася крывёй;

9 і вы́мерла траціна стварэньняў у моры, што ме́лі дух, і траціна судзен пагібла.

10 I трэці Ангел затрубіў, і звалілася з не́ба вялізная зорка, як паходня пала́ючая, і ўпала на траціну рэк ды на крыніцы водаў;

11 і імя зоркі чытаецца Палы́н; і траціна водаў перакінулася ў палын, і многа людзе́й паме́рла ад тых водаў, бо прагорклі.

12 I чацьве́рты Ангел затрубіў, і была паражо́на траціна сонца і траціна ме́сяца і траціна зорак, каб траціна іх зацьмілася, ды каб дзе́нь траціну не сьвяціў і таксама ночка.

13 I бачыў я і чуў, як адзін Ангел ляце́ў пасярод не́ба і вялікім голасам гаварыў: Гора, гора, гора жы́харам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох Ангелаў, што маюць трубіць!

 

Разьдзе́л 9

1 I пяты Ангел затрубіў, і ўгле́дзіў я зорку, якая ўпала з не́ба, і да́дзены быў е́й ключ ад калодзежа бяздоньня;

2 і адамкнула яна калодзеж бяздоньня, і ўзьняўся з калодзежа дым, быццам дым з вялізарнае пе́чы; і зацьмілася сонца й паве́тра ад дыму з калодзежа.

3 I з дыму выйшла на зямлю саранча́, і дадзена е́й улада, як маюць уладу скарпіоны зямныя;

4 і сказана е́й, каб не рабіла шкоды траве́ зямной, ані зе́льлю ніякаму, ані дрэву ніякаму, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаці Божае на лабо́х сваіх;

5 і да́дзена е́й, каб іх не забівала на сьме́рць, але каб мучыла пяць ме́сяцаў; і му́ка ад яе́, як му́ка ад скарпіона, калі ўкусе чалаве́ка.

6 і ў гэтыя дні шука́цімуць людзі сьме́рці і ня знойдуць яе́; і жада́цімуць паме́рці, ды сьме́рць будзе ўцякаці ад іх.

7 I выгляд саранчы́ падобны да кане́й, прыгатаваных да бітвы, і на галовах у яе́ быццам вянкі, падобныя да золата; і твары ў яе́ быццам твары чалаве́чыя.

8 I валасы ме́ла, як валасы ў жанок; і зубы ў яе́ як у львоў былі.

9 I ме́ла па́нцыры, быццам панцыры зяле́зныя; і гук ад крыльляў яе́ быццам гук ад вазо́ў, калі множства кане́й бягуць на бітву.

10 I ма́е хвасты, падобныя да скарпіонавых, і ў хвастох у яе́ джа́ла было; і ўлада яе́ — шкодзіць людзям пяць ме́сяцаў.

11 I ма́е над сабою за цара ангела бяздоньня: імя́ яму па-жыдоўску Аваддон, а пагрэцку ма́е імя́ Апольліон. *)

12 Адно гора прайшло; вось, ідуць яшчэ два горы за ім.

13 I шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас із чатырох вуглоў залатога ахвярніку, што перад Богам,

14 які мовіў да шостага Ангела, што ме́ў трубу: Разьвяжы чатырох Ангелаў, што зьвязаны над вялікай ракой Эўфратам.

15 I разьвязаны былі чатыры ангелы, што былі прыгатаваны на гадзіну і дзе́нь, і ме́сяц, і год, каб забіці траці́ну людзе́й.

16 I лічба коннага войска дзьве́ мірыяды мірыяд; і я чуў лічбу іх.

17 І гэтак бачыў я коні ў прыві́дзе і коньнікаў на іх, што ме́лі па́нцыры агністыя і гіяцынтавыя і се́ркавыя; і галовы ў кане́й, як галовы у львоў, і із рато́ў іх выходзе агонь і дым і се́рка;

18 трыма́ гэтымі была забіта траціна людзе́й: агне́м і дымам і се́ркай, што выходзілі із рато́ў іхніх.

19 Бо сіла іхняя у рато́х іх; бо хвасты ў іх падобныя да зьме́яў, маюць галовы ды імі шкодзяць.

20 I рэшта людзе́й, што ня былі пазабіваны плягамі гэтымі, не пакаяліся ў дзело́х рук сваіх, каб не пакланя́цца дэманам ды ідалам залатым і сярэбраным, і мядзя́ным, і каме́нным, і драўля́ным, што ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;

21 і не пакаяліся ў забойствах сваіх, ані ў чараваньнях сваіх, ані ў распуснасьці сваёй, ані ў крадзежах сваіх.

 

Разьдзе́л 10

1 I ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з не́ба, які апра́нены быў у хмару, і над галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы́ вагністыя;

2 і ме́ў ён у руцэ сваёй кніжыцу разгорненую; і паставіў ён правую нагу́ сваю на мора, а ле́вую на зямлю,

3 ды гукнуў ён голасам вялікім, быццам ле́ў рычы́ць; і, як гукнуў ён, прамовілі се́м грымотаў галаса́мі сваімі.

4 I, як прамовілі се́м грымотаў галаса́мі сваімі, я маніўся пісаць; і пачуў голас з не́ба, які гаварыў мне́: Запячатай, што́ прамовілі се́м грымотаў, і ня пішы гэтага.

5 I Ангел, Якога бачыў я стоючы на моры й на зямлі, узьняў руку сваю да не́ба

6 і пакляўся Жыву́чым на ве́чныя вякі́, Каторы стварыў не́ба і што ў ім, ды зямлю і што ў ёй, ды мора і што ў ім, што ня будзе ўжо часу,

7 адно ў дні голасу сёмага Ангела, калі той затрубіць, ды споўніцца тайна Божая, як Ён абвясьціў раба́м сваім Прарокам.

8 I голас, які чуў я з не́ба, ізноў прамовіў да мяне́ і сказаў: Ідзі, вазьмі кніжыцу разгорненую ў руцэ Ангела, што стаіць на моры й на зямлі.

9 I пайшоў я к Ангелу, кажучы яму: Дай мне́ кніжыцу. I кажа мне́: Вазьмі ды зье́ш яе́; і зробіць яна горка табе́ ў жываце́, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.

10 і́ ўзяў я кніжыцу з рукі Ангела ды зье́ў яе́; і, як зье́ў яе́, прагорк жывот мой.

11 І кажа ён мне́: Ты мусіш ізноў прарочыць аб народах, і плямёнах, і языкох, і царох многіх.

 

Разьдзе́л 11

1 I да́дзена мне́ трысьціна, падобная да па́ліцы; і Ангел, стоючы, сказаў: Паўстань і паме́рай храм Божы і ахвярнік і тых, што ў ім пакланяюцца;

2 а панадворак, што перад храмам, кінь вонках ды ня ме́рай яго, бо ён да́дзены паганам: і ме́ста сьвятое тапта́цімуць сорак два ме́сяцы.

3 I дам двум сьве́дкам маім, і будуць прарочыць тысяча дзьве́сьце шэсьцьдзесят дзён, апрануўшыся ў палатніну.

4 Гэта ёсьць дзьве́ аліўкі і два сьве́тачы, што перад Богам зямлі стаяць.

5 I, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.

6 Яны маюць уладу замкнуці не́ба, каб ня падаў дождж у дні праро́чаньня іхняга; і маюць уладу над во́дамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хаце́лі.

7 I калі скончаць сьве́дчаньне сваё, зьве́р, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.

8 I трупы іх на вуліцы вялікага ме́ста, што называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе́ і Госпад наш быў распяты.

9 I із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня́, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;

10 і жы́хары зямлі будуць це́шыцца над імі й весяліцца; і пасылацімуць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жы́хараў зямлі.

11 I цераз тры дні і паўдня́ дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі свае́, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.

12 I пачулі голас вялікі з не́ба, мовячы да іх: Узыйдзе́це сюды. I ўзыйшлі на не́ба ў хмары, і бачылі іх ворагі іхнія.

13 I ў гэну гадзіну зрабілася трасе́ньне вялікае, і дзесятая частка ме́ста завалілася, і забіты ў трасе́ньні се́м тысяч імёнаў чалаве́чых; а рэшта былі зьняты жа́хам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.

14 Другое гора прайшло; вось, хутка йдзе трэцяе гора.

15 I сёмы Ангел затрубіў, і сталіся вялікія галасы́ на не́бе, якія мовілі: Царствы сьве́ту сталіся Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе цары́ць на вякі́ ве́чныя.

16 I дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзе́лі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,

17 мовячы: Дзякуем Табе́, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю, Які ёсьць і быў і йдзе́ш, што прыняў Ты сілу Сваю вялікую і запанаваў.

18 I ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гне́ў Твой і пара́ судзіці мёртвых і даць нагароду раба́м Тваім прарокам і сьвятым, і бая́чымся іме́ньня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.

19 I расчыніўся храм Божы ў не́бе, і паказалася скрыня запаве́ту Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы́, і грымоты, і трасе́ньне, ды град вялізарны.

 

Разьдзе́л 12

1 I знак вялізны паказаўся на не́бе: жанчына, апра́неная ў сонца, і ме́сяц пад нагамі ў яе́, і на галаве яе́ вянок із дванаццацёх зорак.

2 I, быўшы ўцяжку, крычэла ад болю і мукаў радзільных.

3 I паказаўся другі знак на не́бе: вось зьме́й вялізарны, як агонь чырвоны, з сямёма галовамі й дзесяцьма́ рагамі, і на галовах яго се́м дыадэмаў;

4 і хвост ягоны ўвалок траціну зорак з не́ба ды кінуў іх на зямлю. I зьме́й стануў перад жанчынай, што ме́лася радзі́ць, каб, як уродзе, зжэрці дзіця яе́.

5 I ўрадзі́ла сына, хлопчыка, што ма́е пасьвіць усе́ народы па́ліцай зяле́знай; і ўзята дзіцятка яе́ да Бога й пасаду Ягонага,

6 і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе ма́е ме́сца, ад Бога прыгатаванае, каб кармілі яе́ тамака тысяча дзьве́сьце шэсьцьдзесят дзён.

7 I ўзьнялася вайна на не́бе: Міха́л і Ангелы ягоныя ваявалі са зьме́ем, і зьме́й ваяваў ды ягоныя Ангелы,

8 ды не асілілі, і не знайшлося ўжо ме́сца для іх на не́бе.

9 I скінены быў той зьме́й вялізарны, вужака стараве́чны, называны д’ябалам і сатаной, што зводзе з дарогі простай усе́нькі сьве́т, — скінены на зямлю, і з ім разам скінены ангелы ягоныя.

10 І пачуў я голас вялікі, мовячы ў не́бе: Цяпе́р настала спасе́ньне і сіла і царства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінены паклёпнік на братоў нашых, што дзе́нь і ноч вінаваціў іх брахліва перад Богам нашым.

11 І яны перамаглі яго Крывёю Ягняці і словам сьве́дчаньня свайго ды ня ўлюбілі душ сваіх ажно да сьме́рці.

12 Дзеля гэтага радуйцеся, нябёсы і тыя, што жывуць у іх! Гора жы́харам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас дябал у гне́ве вялікім, ве́даючы, што ня шмат ма́е часу.

13 I, як угле́дзіў зьме́й, што ён скінены на зямлю, пачаў ён перасьле́даваць жанчыну, што ўрадзіла хлапчанё.

14 I да́дзены жанчыне двое крыльляў вялікага арла, каб ляце́ла ў пустыню на ме́сца сваё ад аблічча вужакі, дзе-б кармілася пару́, по́ры ды паўпары́.

15 I пусьціў вужака за жанчынай ваду із роту свайго, быццам раку́, каб рака́ пане́сла яе́.

16 I памагла жанчыне зямля, і расчыніла зямля вусны свае́ ды праглынула раку́, што пусьціў зьме́й із роту свайго.

17 I разьюшыўся зьме́й на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштай із насе́ньня яе́, што захоўваюць за́паведзі Божыя і маюць сьве́дчаньне Ісуса Хрыста.

 

Разьдзе́л 13

1 І стануў я на пяску марскім; і ўгле́дзіў зьве́ра, выходзячы з мора, які ме́ў се́м галоў і дзе́сяць рагоў; і на рагох у яго дзе́сяць дыадэмаў, і на галовах ягоных імёны блюзьне́рскія.

2 I зьве́р, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ў яго, як у мядзьве́дзя, і рот у яго, як рот у ле́ва. I даў яму зьме́й сілу сваю і пасад свой і ўладу вялікую.

3 І бачыў я адну із галоў яго, быццам на сьме́рць забітую, і рана яе́ сьмяротная зале́чана, і дзівілася ўсе́нька зямля́ ззаду за зьве́рам.

4 I пакланіліся зьме́ю, што даў уладу зьве́ру, і пакланіліся зьве́ру, гаворачы: Хто падобны да гэтага зьве́ра? Хто здольны бароцца з ім?

5 I да́дзены яму вусны гаварыць вялікае і блюзьне́рскае; і да́дзена яму ўлада вясьці вайну сорак два ме́сяцы.

6 I расчыніў ён вусны свае́ дзеля блюзьне́рства проці Бога, каб блюзьніць проці іме́ньня Ягонага і сялібы Ягонае і тых, што жывуць у не́бе.

7 I да́дзена яму вясьці вайну з сьвятымі ды перамагчы іх; і да́дзена яму ўлада над усякім родам і языком і народам.

8 I паклоняцца яму ўсе́ жы́хары зямлі, імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця Ягняці заколенага ад стварэньня сьве́ту.

9 Калі хто ма́е вуха, слухай!

10 Хто вядзе́ ў палон, у палон пойдзе; хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і ве́ра сьвятых.

11 І ўгле́дзіў я другога зьве́ра, выходзячы із зямлі, і ме́ў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьме́й;

12 і ўсю ўладу пе́ршага зьве́ра зьдзейсьня́е ён перад ім: прымушае зямлю і жы́хараў яе́ пакланяціся пе́ршаму зьве́ру, у якога зале́чана сьмяротная рана яго.

13 I робіць знакі вялікія, так што й агонь прымушае зыходзіць з не́ба на зямлю перад людзьмі,

14 ды баламуціць жы́хараў зямлі знакамі, якія да́дзена яму рабіць перад зьве́рам, ды кажа жы́харам зямлі рабіць абра́з зьве́ра, што ма́е рану ад мяча́ і выжыў.

15 I дадзена яму надзяліць абра́з зьве́ра духам, каб абра́з зьве́ра і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто толькі не паклоніцца абразу́ зьве́ра, былі-б забіты.

16 I робіць, каб усім — малым і вялікім, і багатым і бе́дным, і вольным і рабом — дадзена было ім кляймо на правай руцэ іх або на лобе іх,

17 ды каб ніхто ня мог ні купляць ні прадаваць, апрача толькі тых, што маюць кляймо, або імя зьве́ра, або лічбу іме́ньня ягонага.

18 Вось дзе мудрасьць. Хто ма́е розум, аблічы́ лічбу зьве́ра; бо гэта лічба чалаве́ка. I лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.

 

Разьдзе́л 14

1 I глянуў я, і вось Ягня́ стаіць на гарэ Сыоне, і з ім сто сорак чатыры тысячы, якія маюць імя Айца Ягонага напісанае на лобе іх.

2 I пачуў я голас з не́ба, быццам гук ад множства водаў, ды быццам гук грымоту вялікага; і чуў я голас гусьляроў, на гусьлях сваіх іграючых;

3 і пяюць яны як-бы пе́сьню новую перад пасадам і перад чатырма́ жывёламі і старыкамі; і ніхто ня мог навучыцца пе́сьні гэнае, апрача тых ста сараку чатырох тысячаў, што вы́куплены ад зямлі.

4 Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі, бо яны чыстыя; гэта тыя, што йдуць сьле́дам за Ягнём, куды-б Яно ні пайшло. Яны выкуплены ад людзе́й, першакі́ Богу й Ягняці.

5 I ў вуснах у іх няма́ хітрава́ньня: бо беззага́нныя яны перад пасадам Божым.

6 I ўгле́дзіў я другога Ангела, лятучы́ пасярод не́ба, які ме́ў ве́чнае Эвангельле, каб абвяшчаць жы́харам зямлі і ўсім плямёнам і родам і языкам і народам,

7 ды гаварыў вялікім голасам: Бойцеся Бога і аддайце хвалу Яму, бо прыйшоў час суду Ягонага; і паклане́цеся Стварыцелю не́ба й зямлі, і мора, і крыніцаў вод.

8 I другі Ангел ішоў сьле́дам, мовячы: Упаў, упаў Вавілён, ме́ста вялізнае, бо юрным віном блуду свайго напаіў усе́ народы.

9 I трэці Ангел ішоў сьле́дам за імі, мовячы вялікім голасам: Калі хто паклоніцца зьве́ру й абразу́ ягонаму ды пры́ме кляймо на лоб свой ці на руку сваю,

10 той пі́ціме віно гне́ву Божага, налітае без даме́шкі ў чару гне́ву Ягонага, і будзе мучы́цца ў вагні ды ў се́рцы перад сьвятымі Ангеламі і перад Ягнём;

11 і дым му́кі іх будзе ўзьнімацца на ве́чныя вякі́, і няма́ супакою ўдзе́нь і ўначы тым, што пакланяюцца зьве́ру й абразу́ ягонаму, ды хто прыняў кляймо іме́ньня ягонага.

12 Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, што захоўваюць за́паведзі Бога і ве́ру Ісу́саву.

13 І пачуў я голас з не́ба, які казаў мне́: Напішы: адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, што ўміраюць у Госпадзе. Запраўды́, кажа Дух: каб супачылі ад трудоў сваіх, і ўчынкі іх ідуць сьле́дам за імі.

14 I глянуў я: і вось хмара бе́лая, і на хмары сядзіць падобны да Сына Чалаве́чага, маючы на галаве́ Свае́й вянок залаты і ў руцэ Свае́й востры се́рп.

15 I выйшаў із храму другі Ангел ды гукнуў вялікім голасам да Сідзя́чага на хмары: Пашлі се́рп Твой ды жні; бо прыйшла для Цябе́ гадзіна жніва́, бо жніво́ зямлі дасьпе́ла.

16 I кінуў Сідзя́чы на хмары се́рп Свой на зямлю, і зямля́ была пажа́та.

17 I другі Ангел выйшаў із храму, што на не́бе, ды сам маючы востры се́рп.

18 I выйшаў із ахвярніку іншы Ангел, што ма́е ўладу над агне́м, і вялікім крыкам крыкнуў маючаму востры се́рп, мовячы: Пашлі твой востры се́рп ды зьбяры гронкі вінаграду зямлі, бо ўжо дасьпе́лі я́гады яго.

19 I кінуў Ангел се́рп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў у ступу вялізную гне́ву Божага;

20 і патапталі ў ступе́ вонках ме́ста, і выйшла кроў із ступы ажно да ву́здаў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.

 

Разьдзе́л 15

1 I ўгле́дзіў я другі знак на не́бе — вялікі й дзіўны: се́м Ангелаў, маючых се́м плягаў апошніх, якімі канчаўся гне́ў Божы.

2 I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьме́шанае з агнём, і тых, што перамагалі зьве́ра і абра́з ягоны, і кляймо ягонае, і лічбу іме́ньня яго, якія стаялі на шкляным моры, маючы гусьлі Божыя;

3 і пяюць яны пе́сьню Майсе́я, раба Божага, і пе́сьню Ягняці, мовячы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае́, Госпадзе Божа Уседзяржыцелю! Справядлівыя й праўдзівыя шляхі́ Тваі, Цару сьвятых!

4 Хто не ўбаіцца Цябе́, Госпадзе, і не пахваліць імя Тваё? Бо-ж адзін Ты сьвяты: бо ўсе́ народы прыйдуць і паклоняцца Табе́, бо выявіліся суды́ Тваі.

5 I пасьля гэтага глянуў я: і вось раочыніўся храм скініі сьве́дчаньня на не́бе,

6 і выйшлі із храму се́м Ангелаў, маючы се́м плягаў, апра́неныя ў чыстую і сьве́тлую ільняную вопратку ды падпераза́ныя праз грудзі залатымі паясамі.

7 I адна із чатырох жывёлаў дала́ сямём Ангелам се́м залатых ча́р, поўных гне́ву Бога, жывучага на́ ве́чныя вякі́.

8 I напоўніўся храм дымам ад хвалы́ Божае і ад сілы Ягонае; і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль ня скончыліся сем плягаў сямёх Ангелаў.

 

Разьдзе́л 16

1 I пачуў я голас вялікі з храму, мовячы да сямёх Ангелаў: Ідзе́це й вы́ліце ча́ры гне́ву Божага на зямлю.

2 І пайшоў пе́ршы і выліў ча́ру сваю на зямлю: і зрабіліся благія й агідныя раны ў людзе́й, што ме́лі кляймо зьве́ра, дый у тых, што пакланяліся абразу́ ягонаму.

3 I другі Ангел выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая паме́рла ў моры.

4 I трэці Ангел выліў чару сваю ў рэкі й крыніцы водаў: і зра́білася кроў.

5 I пачуў я Ангела водаў, мовячы: Справядлівы Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў і сьвят, што прысудзіў гэтак:

6 бо яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, дык і Ты даў ім кроў піці; яны-ж варты гэтага.

7 I пачуў я другога, які мовіў з ахвярніку: Але́, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю: суды Тваі правільныя і справялівыя.

8 I чацьве́рты Ангел выліў чару сваю на сонца: і да́дзена яму паліць людзей у вагні.

9 I палі́ла людзе́й вялікая сьпе́ка, і блюзьнілі яны проці йме́ньня Бога, Які ма́е ўладу над усімі плягамі, ды не адумаліся даці хвалу Яму.

10 I пяты Ангел выліў чару сваю на пасад зьве́ра: і зацьмілася царства ягонае, і яны кусалі языкі свае́ ад болю

11 і блюзьнілі проці Бога Нябе́снага ад мукаў сваіх ды ран сваіх, ды не пакаяліся ў учынках сваіх.

12 I шосты Ангел выліў чару сваю ў вялікую раку́, у Эўфрат: і высахла вада́ ў ёй, каб прыгатавана была дарога для цароў, што ад усходу сонца.

13 I ўгле́дзіў я з вуснаў зьме́я і з вуснаў зьве́ра і з вуснаў фальшывага прарока тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў:

14 бо гэта духі дэманаў, што робяць знакі́, ды што выходзяць на цароў зямлі ды ўсе́нькага сусьве́ту, каб сабраць іх на вайну ў той дзе́нь вялікі Бога Ўседзяржыцеля.

15 Вось, іду, як злодзей: шчасьлівы, хто ня сьпіць ды хавае вопратку сваю, каб не хадзіці яму голаму, і каб ня бачылі сораму яго.

16 I сабраў ён іх у ме́сцы, што пажыдоўску называецца Армагеддон.

17 I сёмы Ангел выліў чару сваю на паветра: і выйшаў голас вялікі із храму нябе́снага, ад пасаду, мовячы: Ста́лася!

18 I ўзьняліся галасы́, і грымоты, і маланкі, і трасе́ньне зрабілася вялікае, якога ня бывала ад часоў, як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткае трасе́ньне! Такое вялізарнае!

19 I распалася ме́ста вялікае на тры часьці, і ме́сты паганскія заваліліся; і Вавілён, ме́ста вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна яраснага гне́ву Ягонага.

20 I кожын востраў счэз, і ніводнае гары́ не зна́йшлося.

21 I выпаў град вялікі, як тале́нты* з не́ба на людзе́й; і блю́зьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.

 

Разьдзе́л 17

1 I прыйшоў адзін із сямёх Ангелаў — тых, што ме́лі се́м ча́раў, і прамовіў да мяне́, кажучы мне́: Хадзі, я пакажу табе́ суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,

2 з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яе́ ўпіваліся жыхары зямлі.

3 I павёў мяне́ ў духу ў пустыню. I ўгле́дзіў я жанчыну, сядзючы́ на зьве́ру чырвоным, поўным імёнаў блюзьне́рскіх, з сямёма галовамі і дзесяцьма рагамі,

4 I жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім каме́ньнем ды пэрламі, маючы ў руцэ свае́й чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яе́;

5 і на лобе ў яе напісана слова: та́йна, Вавілён вялікі, маці распусьніц і агіды зямное.

6 I ўбачыў я, што жанчына ап’янела ад крыві сьвятых і ад крыві сьве́дкаў Ісусавых; і, ба́чучы яе́, дзівіўся я задзіўле́ньнем вялікім.

7 I сказаў мне́ Ангел: Што́ ты дзівуешся? Я табе́ скажу тайну жанчыны і зьве́ра, што носіць яе́ ды мае се́м галоў і дзе́сяць рагоў.

8 Зьве́р, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзі́вяцца жы́хары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьве́ту), бачучы зьве́ра, што быў і няма, хаця ёсьць.

9 Тут розум, які ма́е мудрасьць. Се́м галоў ёсьць се́м гор, дзе́ жанчына сядзіць на іх, ды ёсьць се́м цароў:

10 пяць упалі, і адзін ёсьць, другі яшчэ ня прыйшоў; калі-ж прыйдзе, нядоўга ма́е быць.

11 I зьве́р, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сяме́х і на пагібель ідзе́.

12 I дзе́сяць рагоў, што ты бачыў, ёсьць дзе́сяць цароў, якія йшчэ царства не ўзялі, але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьве́рам;

13 яны маюць адну думку і сілу ды ўладу сваю аддадуць зьве́ру.

14 Яны будуць вясьці вайну з Ягнём, і Ягня́ пераможа іх, бо Яно Госпад валадароў і Цар цароў, і тыя, што з Ім, пакліканыя і выбраныя і ве́рныя.

15 I кажа мне́: Воды, што ты бачыў, дзе́ сядзіць распусьніца, ёсьць народы й грамады, і плямёны й языкі.

16 I дзе́сяць рагоў, што бачыў ты на зьве́ру, тыя зьненавідзяць распусьніцу і спустошаць яе́ ды аголяць, і це́ла яе́ будзе зье́дзена, і спаляць яе́ ў вагні́;

17 бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьве́ру, дакуль ня споўняцца словы Божыя.

18 I жанчына, якую ты бачыў, ёсьць ме́ста вялікае, што ма́е царства над царамі зямнымі.

 

Разьдзе́л 18

1 I пасьля гэтага я ўбачыў Ангела, зыходзячы з не́ба, які ме́ў вялікую ўладу; і зямля асьвяцілася ад славы ягонае;

2 і крыкнуў ён крэпка, мовячы голасам вялікім: Паў, паў Вавілён, вялікая (распусьніца), і стаўся памяшканьнем дэманаў і прыпынкам для ўсіх духаў нячыстых і прыстанішчам для ўсякага птаства нячыстага і агіднага;

3 бо юрным віном распуснасьці свае́й напаіла яна ўсе́ народы, і цары зямныя сваволілі з ёю, і купцы зямныя разбагаце́лі ад сілы раскошы яе́.

4 I пачуў я другі голас з не́ба, мовячы: Выйдзі з яе́, мой народзе, каб ня быць учасьнікамі ў грахо́х яе́ і ня прыняці ўдараў яе́;

5 бо дайшлі грахі́ яе́ ажно да не́ба, і ўспомніў Бог аб няпраўдах яе́.

6 Аддайце е́й, як і яна аддавала вам, і падвойце е́й удвая́ паводле ўчынкаў яе́; у чары, у якой яна мяшала (віно), мяшайце е́й удвая́.

7 Колькі ўслаўляла яна сябе́ й раско́шавалася, гэтулькі дайце е́й мукаў і суму; бо яна кажа ў сэрцы сваім: Сяджу царыцай, і не ўдава́ я, і суму не пабачу.

8 Дзеля гэтага ў вадзін дзе́нь прыйдуць на яе плягі: сьме́рць і туга і голад; і будзе спа́лена ў вагні: бо дужы́ Госпад Бог, што судзіць яе́.

9 I заплачуць і загалосяць па ёй цары зямныя, што сваволілі й раско́шаваліся з е́ю, калі ўгле́дзяць дым ад пажару яе́,

10 сто́ючы здалёк дзеля страху ад му́кі яе́ ды гаворачы: Гора, гора (табе́), ме́ста вялікае Вавілён, ме́ста магутнае, бо ў вадну гадзіну прыйшоў суд твой!

11 І купцы зямныя заплачуць ды засумуюць па ёй, бо ніхто ўжо ня купляе тавару іхняга,

12 тавару із золата й серабра, і каме́ньня дарагога і пэрлаў, і віссону й порфіры, і шоўку й пурпуру, ды ўсякага дрэва паху́чага, і ўсякіх вы́рабаў із косьці сланёвае, і ўсякіх вы́рабаў із дрэва дарагога і ме́дзі й зяле́за і мармару,

13 і цынамону, і пахнідлаў, і міра, і ла́дану, і віна, і алівы, і мукі́, і пшаніцы, і скаціны й аве́чак, і кане́й ды вазоў, і це́лаў дый душ чалаве́чых.

14 I плады́ пажаданыя душы тваёй адыйшліся ад цябе́; і ўсё ўкормленае ды бліскучае адыйшлося ад цябе́, і ты ніколі ўжо ня знойдзеш гэтага.

15 I таргаваўшыя гэтым, што разбагаце́лі ад яе́, воддаль стая́цімуць дзеля страху прад му́каю яе́, плачучы й галосячы

16 ды мовячы: Гора, гора (табе́), ме́ста вялікае, у віссон і порфіру і пурпур апра́ненае, аздобленае золатам і каме́ньнем дарагім і пэрламі:

17 бо ў вадну гадзіну спустошана гэткае багацьце! I ўсе́ кармачы́, і ўсе́ людзі на караблёх, і карабе́льнікі, і ўсе́ працаўнікі на моры воддаль стаялі

18 і, бачучы дым ад пажару яго, крычэлі, мовячы: Якое падобна да ме́ста вялікага?

19 I сыпалі по́пел на галовы свае́ і крычэлі, плачучы й галосячы, ды мовілі: Гора, гора (табе́), ме́ста вялікае, у якім разбагаце́лі ад скарбаў тваіх усе́, хто ма́е караблі на моры: бо ў вадну гадзіну ты спустошана!

20 Узьвесяліся над ім, не́ба ды сьвятыя апосталы і прарокі: бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго.

21 I адзін дужы́ Ангел падняў камень, вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, мовячы: Гэтак з размахам кінены будзе Вавілён, ме́ста вялікае, і ўжо больш ня знойдуць яго;

22 і ня будзе ўжо чутно ў табе́ голасу гусьляроў і сьпява́каў ды жале́йнікаў і трубачоў, і ня знойдзецца ўжо ў табе́ ніводнага мастака́ ніякага мастацтва, — і гук млыновы не пачуецца ўжо ў табе́;

23 і не зазьяе ўжо ў табе́ сьвятло́ сьве́тача, і голасу жаніха й няве́сты не пачуюць ужо ў табе́: бо купцы тваі былі магнатамі зямнымі, бо чарамі тваімі абаламучаны ўсе́народы.

24 I знойдзена ў ім кроў прарокаў ды сьвятых і ўсіх забітых на зямлі.

 

Разьдзе́л 19

1 I пасьля гэтага пачуў я быццам голас вялікі множства народу ў не́бе, які казаў: Алілуя! Спасе́ньне і хвала́ і чэсьць і сіла Госпаду Богу нашаму:

2 бо правільныя і справядлівыя суды́ Яго. Бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, што пага́ніла зямлю блудам сваім, і адплаціў за кроў рабоў Сваіх ад рукі яе́.

3 I паўторна сказалі: Алілуя! I дым яе́ ўзьнімаецца на ве́чныя вякі́.

4 I ўпалі дваццаць чатыры старыкі й чатыры жывёлы ды пакланіліся Богу, сідзя́чаму на пасадзе, мовячы: Амін! Алілуя!

5 I выйшаў з пасаду голас, мовячы: Хвале́це Бога нашага, усе́ рабы́ Яго ды хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!

6 I пачуў я быццам голас вялікае таўпы́ і быццам шум множства водаў і быццам гук грымотаў сільных, мовячы: Алілуя! бо запанаваў Госпад Бог Уседзяржыцель!

7 Радуймася й весялімася і хвалу Яму давайма: бо прыйшло вясе́льле Ягняці, і прыгатавалася жонка Яго.

8 I дадзена ёй, каб апранулася ў віссон чысты і сьве́тлы;

9 I кажа мне́: Напішы: Шчасьлівыя тыя, што пакліканы на вячэру вясе́льную Ягняці. I кажа мне́: Словы гэтыя ёсьць запраўдныя Божыя.

10 I я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму. I кажа мне́: Глядзі, не рабі гэтага: бо я суслужнік і твой і братоў тваіх, што маюць сьве́дчаньне Ісусавае. Богу пакланіся: бо сьве́дчаньне Ісусавае ёсьць дух прарочы.

11 I ўгле́дзіў я не́ба расчы́ненае: і вось конь бе́лы, і коньнік на ім, называны Ве́рным і Праўдзівым, што па праўдзе судзіць і ваюе.

12 А вочы ў яго быццам полымя агністае, і на галаве́ ў яго многа дыадэмаў. Ме́ў імя́ напісанае, якога ніхто ня ве́даў, апрача Самога.

13 I быў апранены ў шату акрываўленую. I імя Ягонае называецца: Слова Божае.

14 I йшлі за ім войскі нябе́сныя на бе́лых канёх, апра́неныя ў віссон бе́лы і чысты.

15 I з вуснаў Ягоных выходзе ме́ч востры, каб ім пабіць паганаў. I Сам пасе́ць іх па́ліцай зяле́знай. I Сам топча ступу́ віна ярасьці і гне́ву Бога Ўседзяржыцеля.

16 I ма́е на вопратцы і на сьцягне Сваім напісанае імя: Цар цароў і Госпад валадароў.

17 I ўгле́дзіў я аднаго Ангела, стоячы на сонцы. I крыкнуў ён вялікім голасам, прамаўляючы да ўсяго птаства, што лётала пасярод не́ба: Хадзе́це, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,

18 каб е́сьці це́лы цароў і це́лы тысячнікаў, і це́лы дужых, і це́лы кане́й ды коньнікаў на іх, і це́лы ўсіх — вольных і рабоў, малых і вялікіх.

19 I ўгле́дзіў я зьве́ра і цароў зямных і войскі іх, сабраныя дзеля вайны з Сідзя́чым на кані ды з войскам Ягоным.

20 I быў схоплены зьве́р і з ім прарок фальшывы, што знакі рабіў перад ім, якімі баламуціў тых, што прынялі кляймо́ зьве́ра і пакланяліся абразу́ ягонаму. Абодвух жыўцом кінулі ў возера вагністае, пала́ючае се́ркаю.

21 I рэшта пазабіва́на мячом Сідзя́чага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. I ўсё птаства насыцілася це́ламі іхнімі.

 

Разьдзе́л 20

1 I ўбачыў я Ангела, зыходзячы з не́ба, які ме́ў ключ ад бяздоньня і ланцу́г вялікі ў руцэ сваёй.

2 I схапіў ён зьме́я, вужаку адве́чнага, што ёсьць д’ябал і сатана́, ды спутаў яго на тысячу гадоў

3 і кінуў яго ў бяздоньне і замкнуў яго ды прыпячатаў зьве́рху, каб ня зводзіў больш народаў, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; а пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на нядоўгі час.

4 I ўгле́дзіў я пасады, і пасядалі на іх, і быў ім дадзены суд; і ду́шы сьця́тых за сьве́дчаньне Ісусавае і за слова Божае, і тых, што не пакланіліся зьве́ру ды абразу́ ягонаму і ня прынялі кляйма́ на лоб свой ані на руку сваю; і ажылі і панавалі з Хрыстом тысячу гадоў.

5 Рэшта-ж паме́ршых не ажы́ла, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў. Гэта пе́ршае ўскрасе́ньне.

6 Шчасьлівы й сьвяты той, хто ма́е частку ў пе́ршым ускрасе́ньні: над імі сьме́рць паўторная ня ма́е ўлады, але будуць яны сьвяшчэньнікамі Бога і Хрыста ды панава́цімуць з Ім тысячу гадоў.

7 I, як скончыцца тысяча гадоў, вы́зваліцца сатана із вязьніцы сваёй

8 і выйдзе звадзіць народы на чатырох кутох зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба-ж іх, як пясок у моры.

9 I выйшлі на шырыню зямлі ды акружылі табор сьвятых і ме́ста ўлю́бленае; і зыйшоў ад Бога агонь з не́ба ды зжор іх.

10 I д’ябал, што зьвёў іх, быў кінены ў возера агністае ды се́ркавае, дзе́ і зьве́р і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзе́нь і ўначы на ве́чныя вякі́.

11 І ўбачыў я вялікі бе́лы пасад і Сідзячага на ім, ад аблічча Якога ўцякла, зямля і не́ба, і не знайшлося ме́сца для іх.

12 I ўбачыў нябожчыкаў, малых ды вялікіх, стоячы перад Богам, і былі разгорнены кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, што ёсьць жыцьця, і су́джаны былі мёртвыя, як напісана ў кнігах, паводле ўчынкаў іхніх.

13 I аддала мора нябожчыкаў, што ў ім, і сьме́рць ды пе́кла аддалі нябожчыкаў, што ў іх; і суджаны быў кожны паводле ўчынкаў сваіх.

14 А сьме́рць і пе́кла кінены ў возера вагністае. Гэта другая сьме́рць.

15 I каго не знаходзілі запісанага ў кнізе жыцьця, кідалі яго ў возера вагністае.

 

Разьдзе́л 21

1 I ўбачыў я новае не́ба і новую зямлю, бо пе́ршае не́ба й пе́ршая зямля мінулі, і мора ўжо няма.

2 I я, Іоан, убачыў ме́ста сьвятое, новы Ерузалім, які зыходзіў ад Бога з не́ба, прыгатаваны быццам няве́ста, прыбраная дзеля мужа свайго.

3 I пачуў я голас вялікі з не́ба, мовячы: Вось скінія Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і людзі будуць Ягонымі, і сам Бог будзе з імі, іхні Бог.

4 I абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьме́рці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані галошаньня, ані труду, бо пе́ршыя мінулі.

5 I сказаў Сідзя́чы на пасадзе: Вось, ро́блю ўсё новае. I кажа да мяне́: Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і ве́рныя.

6 I сказаў мне́: Ста́лася. Я Альфа і Омэга, пачатак і кане́ц. Пра́гнучаму дам Я дар з крыніцы вады жывое;

7 хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне́ сынам.

8 А для палахлівых і няве́рных, і для нягоднікаў і душагубаў, і для распусьнікаў і чарадзе́яў і слуг і́далавых, і для ўсіх ілжывых — доля іх у возеры, пала́ючым агнём ды се́ркаю, што ёсьць другая сьме́рць.

9 I прыйшоў да мяне́ адзін із сямёх Ангелаў, тых, што ме́лі се́м ча́раў, напоўненых сямёма апошнімі плягамі, і загутарыў са мною, мовячы: Хадзі, пакажу табе́ жанчыну, няве́сту Ягня́ці.

10 І панёс мяне́ ў духу на вялікую ды высокую гару, і паказаў мне́ ме́ста вялікае, сьвяты́ Ерузалім, што зыходзіў з не́ба ад Бога

11 і ме́ў хвалу Божую. I сьвятло́ ягонае падобнае да найдаражэйшага ка́меня, быццам крыштальнага ка́меня ясьпісовага;

12 і ме́ў ён мур вялікі й высокі, і ме́ў дванаццаць варотаў, і на вароцех двана́ццаць Ангелаў і імёны напісаныя, якія ёсьць дванаццацёх родаў сыноў Ізраілявых.

13 I ад усходу трое варотаў, і ад поўначы трое варотаў, і ад паўдня́ трое варотаў, і ад за́хаду трое варотаў.

14 I мур мястовы ме́ў дванаццаць падва́лінаў, і на іх імёны дванаццацёх Апосталаў Ягняці.

15 I той, што гутарыў са мною, ме́ў трысьціну залатую, каб абме́рыць ме́ста і вароты яго і сьце́ны яго.

16 I ме́ста ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая-ж, як і шырыня. I абме́рыў ме́ста трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня ягоная і шырыня і вышыня аднолькавыя.

17 I абме́рыў мур ягоны на сто сорак чатыры локці ме́ры чалаве́чае, якая і а́нгельская.

18 I мур быў пабудаваны з ясьпісу; і ме́ста чыста залатое, падобнае да чыстага шкла.

19 I падваліны муру мястовага прыаздоблены ўсякім каме́ньнем дарагім: пе́ршая падваліна ясьпіс, другая сапфір, трэцяя халькедон, чацьве́ршая шмарагд,

20 пятая сардонік, шостая сард, сёмая хрызалі́т, восмая бэрыль, дзявя́тая тапа́з, дзяся́тая хрызапра́с, адзінаццатая гіяцы́нт, дванаццатая амэтыст.

21 I дванаццаць варотаў — дванаццаць пэрлаў: а кожныя вароты із аднае́ пэрлы. I вуліца ме́ста чыста залатая, быццам шкло празры́стае.

22 I храму ў ім ня ўгле́дзіў я: бо храм ягоны ёсьць Госпад Бог Уседзяржыцель і Ягня́.

23 I ме́ста ня ма́е патрэбы ў сонцы ані ў ме́сяцу, каб асьвятлялі яго: бо хвала́ Божая асьвяціла яго, і сьве́тач ягоны — Ягня́.

24 I народы збаўлёных хадзі́цімуць у сьвятле́ ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу й чэсьць сваю.

25 I вароты ягоныя ня будуць замыкацца ўдзе́нь, а ночы там ня будзе.

26 I прынясуць у яго славу й чэсьць народаў.

27 I ня ўвойдзе ў яго нішто нячыстае ды ро́бячае агіду й ілжу, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягня́ці.

 

Разьдзе́л 22

1 I паказаў мне́ чыстую раку́ вады́ жыцьця, сьве́тлую, як крыштал, што выходзіла із пасаду Бога й Ягня́ці.

2 Пасярэдзіне вуліцы яго, наабапал ракі́, дрэва жыцьця, што дае плады́ дванаццаць разоў, даючы́ на кожын ме́сяц ягоны плод; і лісьці дзе́рава на ле́к народам.

3 I ня будзе ўжо нічога вы́клятага; і будзе ў ім пасад Бога й Ягня́ці, і рабы́ Ягоныя служы́цімуць Яму.

4 I ўгле́дзяць аблічча Ягонае і імя Ягонае на лабо́х іхніх.

5 I ня будзе тамака ночы; і няма ў іх патрэбы ў сьве́тачу і ў сьвятле́ сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх. I цары́цімуць на ве́чныя вякі́.

6 I сказаў мне́: Словы гэтыя ве́рныя і праўдзівыя; і Госпад Бог сьвятых прарокаў паслаў Ангела Свайго паказаць рабо́м Сваім, што́ мусіць хутка стацца.

7 Вось, хутка прыходжу. Шчасьлівы, хто хавае словы прароцтва кнігі гэтае.

8 I я, Іоан, той, што бачыў гэта і чуў. I калі я пачуў ды пабачыў, я паваліўся пакланіціся перад нагамі Ангела, што паказваў мне́ гэта.

9 I кажа ён мне́: Глядзі, не́: бо я суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў і хаваючых словы кнігі гэтае; Богу пакланіся.

10 I кажа мне́: Не запячатывай слоў прароцтва кнігі гэтае: бо блізка час.

11 Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і нячысты няхай яшчэ апага́ніваецца, і справядлівы няхай яшчэ чыніць справядлівасьць, і сьвяты́ няхай яшчэ асьвячаецца.

12 I вось хутка прыходжу, і заплата Мая са Мною, каб аддаці кожнаму, як будзе дзе́ла ягонае.

13 Я Альфа й Омэга, пачатак і кане́ц, Пе́ршы і Апошні.

14 Шчасьлівыя, што выпаўняюць за́паведзі Яго, каб была ўлада іх на дрэва жыцьця, ды каб увайшлі праз вароты ў ме́ста;

15 а вонках сабакі й чарадзе́і, і распусьнікі ды забойцы і служкі і́далавы, і ўсе́, што любяць і чыняць няпраўду.

16 Я, Ісус, паслаў Ангела Майго пасьве́дчыць вам гэта ў цэрквах. Я карэ́нь і род Даві́давы, зорка сьве́тлая і ра́нічная.

17 I Дух і няве́ста кажуць: Прыхо́дзь! I, хто пра́гне, няхай прыходзе; і, хто хоча, няхай бярэ ваду́ жыцьця дарма́.

18 I я разам сьве́дчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто даложа да гэтага, узложыць на яго Бог плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;

19 і калі хто ады́ме ад слоў кнігі прароцтва гэтага, ады́ме ў яго Бог долю ягоную з кнігі жыцьця і з ме́ста сьвятога і з напісанага ў гэтай кнізе.

20 Той, што сьве́дчыць гэта, кажа: Але́, хутка прыходжу! Амін. Але́, прыходзь, Госпадзе Ісусе!

21 Ла́ска Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі ўсімі. Амін.



Пераклад: Лука Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч
Тэкст падаецца паводле выдання: НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. – Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931. – 353 с. + 93 с.3
Крыніца: http://chasaslovec.info
Падрыхтавана: кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч (група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)