Оттиски видов храмов, священных предметов, городов Северо-Западного края, народных типов Витебской губернии и предметов древности

Віцебская губерня – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў 1802–1924 гг.; разам з Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губернямі стварала Паўночна-Заходні край. Губернскі горад – Віцебск. Найбуйнейшы горад – Дзвінск. Губерня створана па указе Сената ад 11 сакавіка 1802 г. з падзелам Беларускай губерні на Магілёўскую і Віцебскую.

У выданні матэрыял размешчаны ў пяці раздзелах: у 1-м прыведзены адбіткі храмаў, агульныя віды манастыроў у Віцебску і Полацку; у 2-м – віды свяшчэнных прадметаў: выява Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай (1161 г.) і надпісы на ім, Крыжа св. Параскевы (ХV в.), інш. прадметаў рэлігійнага культу, царкоўных рэчаў, мэблі, якія захоўваліся ў полацкай Сафійскай царкве; у 3-м раздзеле прыведзены віды гарадоў Паўночна-Заходняга краю – Віцебска, Магілёва, Мінска, Вільні, Коўна, Гродна, планы гарадоў, планы і віды замкаў; у 4-м раздзеле – выявы прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія пражывалі на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю: беларусаў, велікарусаў, палякаў, латышоў; у 5-м раздзеле можна ўбачыць выявы Барысавых камянёў, прылады каменнага веку, гербаў і пячатак.

Спампаваць (14 МіБ)

PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader ці STDU Viewer
Крыніца: nlb.by

/