epub
 
падключыць
слоўнікі

Сьвятая Біблія. Новы Запавет

Выданьні:

- Біблія. Кніга Роду/ пер. Ул. Чарняўскага. – Менск, Унія, 1997. - 78 с.

- Новы Запавет/ пер. Ул. Чарняўскага; гал. рэд. В. Нікіцін, адк. рэд. А. Бокун. - Менск, 1999. - 464 с.

- Біблія. Пяцікніжжа/ пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. – Менск, "Юніпак", 2002. - 250 с.

- Новы Запавет/ пер. на бел. мову Ул. Чарняўскага; Навук. рэд. пер. Ж. Некрашэвіч-Кароткая; літ. апрацоўка тэкста А. Бокуна. - Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 2003. - 304 с.

Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыка:

- Міхась Казлоўскі - "Павадыр і слуга"

- Яўген Бартніцкі - "Кс. Уладзіслаў Чарняўскі"

- Алег Гардзіенка - "У халоднай хатцы - ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму - 85"

- LJ-user wwgnika - "Айцец Уладзіслаў Чарняўскі"

- Біяграфія кс. Уладзіслава Чарняўскага (Вікіпедыя)

Чарняўскі Ўладзіслаў (1916-2001), каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр. Нарадзіўся 14.01.1916 у засценку Амбружын Гарадзенскай губ. Паходзіць з беларускай каталіцкай сям'і. Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе. У 5-ы клас пайшоў у мястэчку Крэва. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары айцоў марыянаў мясцовую гімназію (1937). З 1938 г. - у ордэне айцоў марыянаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Напрыканцы кастрычніка 1944 г. адправіў першую святую імшу ў Крэве. У 2-й палове 1940-х гадоў вярнуўся ў Вільню да айцоў марыянаў пры касцёле св. Ігната. Адпраўляў набажэнствы і адначасова вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле св. Ігната. Пасвячоны ў святары 24.09.1953(?). Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна. У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў папы Паўла VI. Нягледзячы на непрыхільныя адносіны з боку ксяндзоў-палякаў застаецца свядомым беларускім каталіцкім святаром. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў. У паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаецца да вернікаў з беларускімі казаннямі. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Ф.Чарняўскім і Ч.Сіповічам. Памёр 22.12.2001 г. Пахаваны ў Вішнева.

Тэкст падаецца паводле машынапісы з архіву А. Бокуна

Новы Запавет


Новы Запавет

 

 

 

Эвангельле паводле Матэвуша

 

Увядзенне ў Эвангелію паводле Матэвуша.

Паводле найдаўнейшай касьцельнай традыцыі аўтарам першай, што часу напісаньня, Эвангеліі ёсьць сьвяты Матэвуш. Другім яго імем было: Леві. Ён адным з дванацаці апосталаў, пакліканы Езусам Хрыстом на апостала ў Кафарнаўм, дзе быў мытнікам, агентам дзяржаўных (рымскіх) падаткаў. Мытніка Юдэі ненавідзелі, лічылі найбольшым грэшнікам.

Пра яго жыцьцё і дзейнасьць мала ведаем, быццам вёў місію ў Этаёпіі і там замучаны. Сьвяткуем яго 21 верасьня.

Дапускаецца вучонымі, што цяперашня Эвангелія паводле Матэвуша, не пераклад з арамейскай мовы, але адразу напісана на грэцкай мове. Даказвае гэта ўжыцьцё многіх грэцкіх слоў, зваротаў.

Эвангелія паводле Матэвуша грунтуецца на трох жаролах: на Эвангеліі паводле Марка, на арамейскай Эвангеліі Матэвуша і на ўласных ведамасьцях.

Аўтар Эвангеліі прызначыў сваю кнігу юдэям і хрысьціянам юдэйскага паходжаньня.Абшырна карыстецца Старым Запаветам. Ён даказвае, што Езус, сын Марыі, ёсьць чаканым Юдэямі Мэсіяй, Адкупіцелем.

У старажытным (хрысьціянскім) касьцеле Эвангелія паводле Матэвуша цешылыся вялікім аўтарытэтам. На яе паклікаліся Айцы Касьцёла, як біскуп Папіяс і іншыя; час напісаньня між 50 і 60 па Хрысьце (55) у Палестыне.

Дзеліцца на часці:

1 Дзіцяцтва Хрыста (1-2)

2 Публічная дзейнасьць: а) у Галілеі, б) у Ерузаліме (3-25)

3 Мука і ўваскрасеньне - перамога Хрыста (26-28).

Спаміж сымбалічных зьвяроў у візіях Эзэхіеля традыцыя лічыць сьвятога Матэвуша: "тварам чалавечым", бо ад чалавечага радаводу Сына Чалавечага пачынае сваю Эвангелію.

ЭВАНГЕЛЬЛЕ ПАВОДЛЕ МАТЭВУША

 

Разьдзел 1
Частка першая
Дзіцячыя гады і схаванае жыцьцё Хрыста.
Радавод Хрыста.

1 Радавад Хрыста. Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

2 Абрагам быў бацькам Ізаака. А Ізаак быў бацькам Якуба. А Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.

3 А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары. А Фарэс быў бацькам Эзрома. А Эзром быў бацькам Арама.

4 А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб быў бацькам Наасона. А Наасон быў бацькам Сальмона.

5 А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы. А Баоз быў бацькам Обэда з Тут. А Обэд быў бацькам Есэя, Ессэ быў бацькам Давіда-караля.

6 А Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.

7 А Салямон быў бацькам Рабаама. А Рабаам быў бацькам Абія, А Абій быў бацькам Азы.

8 А Аза быў бацькам Ёзафата. А Ёзафат быў бацькам Ёрама. А Ёрам быў бацькам Озія.

9 А Озій быў бацькам Ёатама. А Ёатам быў бацькам Ахаза. А Ахаз быў бацькам Эзэхія.

10 А Эзэхія быў бацькам Манасэса. А Манасэс быў бацькам Амона. А Амон быў бацькам Ёзія.

11 А Ёзій быў бацькам Ехонія і братоў яго ў час выводу ў Бабілён.

12 А па выводзе ў Бабілён: Ехоній быў бацькам Саляціеля. А Саляціель быў бацькам Зарабабэля.

13 А Зарабабел быў бацькам Абіюда. А Абіюд быў бацькам Еліякіма. А Эліякім быў бацькам Азора.

14 А Азор быў бацькам Садока. А Садок быў бацькам Ахіма. А Ахім быў бацькам Эліюда.

15 А Эліюд быў бацькам Элеазара. А Элеазар быў бацькам Натана. А Натан быў бацькам Якуба.

16 А Якуб быў бацькам Юзэфа, мужа Дзевы Марыі, з каторай нарадзіўся Езус званы Хрыстусам.

17 Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў чатырнаццаць. А ад Давіда да вывядзеньня ў Бабілён - чатырнаццаць пакаленьняў. Затым ад вывядзеньня ў Бабілён да Хрыста - чатырнаццаць пакаленьняў.

Нараджэньне Хрыста

18 З нараджэньнем Хрыста было так: Яго маці Марыя была заручана з Юзэфам. Перш чым пачалі жыці разам, за справай Духа Сьвятога яна стала бераменнай.

19 Юзаф жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.

20 А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ва сне і сказаў:Юзэфе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыі, сужэньніцы сваёй, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.

21 Народзіць сына. Дасі яму імя Езус, бо Ён збавіць (спасе) народ свой ад ягоных грахоў.

22 А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:

23 "Вось жа Дзева пачне і народзіць сына і назавуць імя Ягонае Эмануэль, што значыць: Бог з намі" (Із.7,14)

24 Затым Юзаф падняўшыся зо сну зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў і прыняў сваю сужэньніцу.

25 І ня жыў з ёю як муж, і яна нарадзіла сына свайго першароднага (адзінага), катораму даў імя яму Езус.

 

Разьдзел 2
Пакланеньне магаў-мудрацоў з Усходу

1 Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлеем у Юдэі, у час (у дні) караля Гэрада, якраз прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім

2 і пыталіся: Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на ўсходзе дый прыбылі яму пакланіцца.

3 Пачуўшы гэтае кароль Гэрад устрывожыўся, а з ім увесь Ерузалім.

4 Ды сабраўшы ўсіх перадавых сьвятароў і настаўнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстус нарадзіцца.

5 А яны яму сказалі: "У Бэтлееме ў Юдэі: бо так напісана прарокам:

6 "І ты, Бэтлеем, зямля юдэйская, ніякім чынам ня меншая між множстваў юдэйскіх (гарадоў) бо з цябе зьявіцца правадыр, які будзе валадаць маім народам Ізраелем."(Міх 5,2)

7 Тады Гэрад тайком паклікаў магаў, дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.

8 Ды адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў:"Ідзіце, даведайцеся пільна пра дзіцятка, а калі знойдзіце, паведаміце мне, каб і яму пакланіўся.

9 Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. А вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было дзіця.

10 Убачыўшы зорку, яны вельмі ўцешыліся.

11 І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі дзіця з Марыяй, маткай Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму. Затым адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары:"золата, кадзілла і мірру."

12 А атрымаўшы ва сне напамін, каб не вяртацца да Гэрада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.

Уцёкі ў Эгіпет

13 Калі яны адыйшлі, анёл Госпадаў аб'явіўся Юзэфу ўва сне і сказаў:"Устань, вазьмі дзіця і матку Ягоную, ды ўдаляйся ў Эгіпет. Ды заставайся там, пакуль не паведамлю. Бо Гэрад будзе шукаць дзіцяці, каб яго забіць.

14 Дык Юзэф устаў, узяў дзіця і маці ,го ноччу і ўцёк у Эгіпет.

15 Дык заставаўся там да сьмерці Гэрада, каб споўнілася сказана Госпадам праз прарока, які казаў: "З Эгіпту пазваў я сына свайго."(Оз 11,1)

Разьня нявінятак

16 Затым Гэрад, бачачы, што магі яго падвялі, раззлаваўся моцна і паслаўшы ваякаў, пазабіваў усіх дзяцей, што былі ў Бэтлеем і ў яго ваколіцах: ад двух гадоў і ніжэй па часе, аб якім пытаўся ў магаў.

17 Тады споўнілася, што было прадсказана прарокам Ерэміям, каторы казаў: "Пачуўся гоман у Раме, плач і нараканьне: Рахель плачучая па сынах сваіх і не магла ўспакоіцца, бо іх няма." (Ер.31,15)

Паварот (вяртаньне) у Назарэт

18 Калі Гэрад памёр, паказаў анёл Госпадаў Юзэфу ўва сне ў Эгіпце,

19 і сказаў:"Устань (сабярыся) вазьмі дзіця і маці Ягоную, ды варочайся ў зямлю Ізраеля, бо памерлі тыя, што цікавалі на Яго жыцьцё.

20 Дык ён сабраўшяся ўзяў дзіця і маці Ягоную, і вярнуўся ў зямлю Ізраеля.

21 Пачуўшы, што па Гэрадзе ў Юдэі валодаў Архэляўс, баяўся туды ісьці, затым напомнены ва сне, пайшоў у ваколіцы Галілеі.

22 Затым, прыбыўшы, абжыўся ў горадзе, званым Назарэт, каб збылося, што сказана (прадсказана) прарокамі, што будзе названы назарэйцам.

 

Разьдзел 3
Частка другая
Дзейнасьць Хрыста публічная: ў Галілеі і ў Юдэі
Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля

1 У тыя дні ў пыстыні Юдэйскай паявіўся (каля Ярдана) Ян Хрысьціцель

2 Ён навучаў: "Наварачайцеся праз пакуту, бо набліжылася Каралеўства Нябеснае."

3 А ён быў тым, аб якім прадскзваў Ізаій прарок: "Голас гамонячага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму (Із40,3).

4 Сам жа Ян насіў адзеньне з шэрсьці вярблюдавай і дзяжкаю скураною апясаўшы свае бёдры. А ежай яму былі шаранча і дзікі мёд.

5 Дык да яго выходзілі Ерузалім, уся Юдэя ды ўсе ваколіцы каля Ярдана.

6 Яны (атрымоўвалі) былі ім хрышчаны ў Ярдане, спазнаючы свае грахі.

7 А калі глядзеў на многіх фарызэяў і садуцэяў прыходзячых да хросту свайго, сварыўся на іх: "Зьмяіны родзе, хто заручыўся, што ўбяжыце ад будучага гневу?

8 Чыніце належную пакуту.

9 Ня думайце і ня можаце хваліцца, што маем айца Абрагама. Бо кажу вам, што Бог магутны з гэтых каменьняў можа выклікаць сыноў Абрагаму.

10 Бо ўжо сякера прыстаўлена да карэня дрэў. Дзеля таго кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе выкарчавана і кінутае ў агонь.

11 Я вас хрышчу вадою на пакуту, але Той, хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я не варт сандалаў насіць. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.

12 Ён трымае ў сваёй руцэ веялку, затым ачысьціць ток свой, ды сабярэ пшаніцу сваю ў гумно, а мякіну спаліць незгасаемым агнём.

Хрост Хрыста

13 Затым Езус перайшоў з Галілеі на Ярдан да Яна, прыняць хрост ад яго.

14 Але Ян узбараняўся дзеля яго, кажучы:"Я павінен быць ахрышчаны Табою, а Ты ідзеш да мяне?"

15 Але Езус сказаў яму:"Не гавары гэтак, бо так нам належыцца выпаўніць усякую справядлівасьць". Тады прыняў Яго.

16 А калі Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады. А вось жа адкрыліся нябёсы і ўвідзеў Духа Божага, сыходзячага як галубка і прыходзячага на Яго.

17 Дый голас з неба, кажучы: "Ён Сын Мой мілы, Якога Я сабе ўспадабаў."

 

Разьдзел 4
Пост і спакушаньне (зваджэньне)

1 Пасьля Езус быў заведзены Духам у пустыню для спакушаньня д'яблам.

2 Ён па саракадзённым і соракночным посьце чуўся галодным.

3 Дык прыступіўся да Яго звадыяш і сказаў Яму: "Калі Ты - Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменьні перамяніліся ў хлеб."

4 Езус у адказ сказаў яму: "Напісана: ня толькі хлебам жыве чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых." (Паўт 8,3)

5 Затым бярэ (пераносіць) Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць на версе сьвятыні,

6 і кажа яму: "Калі Ты - Сын Божы, дык спусьціся на ніз; бо напісана: "Анёлам сваім паручыў (Бог) Цябе, і яны на руках панясуць Цябе, каб часам аб камень не скалечыў сваёй нагі" (Пс 90,11-12)

7 Езус сказаў: "Ня зводзь Госпада Бога твайго (Паўт. 6,16)

8 Дык зноў пераносіць Яго д'ябал на вусокую надта гару, ды паказвае Яму ўсе каралеўствы сьвету і іх пышнасьць,

9 і кажа Езусу:"Усё гэта аддам табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне."

10 Затым Езус сказаў яму: "Ідзі ад Мяне, шатан, бо напісана: Госпаду твайму Богу кланяцца будзеш, і аднаму Яму служыць будзеш" (Паўт. 6,13).

11 Тады пакінуў Яго д'ябал а прыступіліся анёлы і служылі Яму.

Пачатак публічнай дзейнасьці Хрыста

12 Калі Езус пачуў, што Ян увязьнены, перанёсся ў Галілею.

13 Затым пакінуўшы горад Назарэт прыйшоў і абжыўся ў Кафарнаўм надморскім, на рубяжы плямён Забулён і Нэфталі.

14 Каб збылося прадсказана Прарокам Ізаям:

15 "Зямля Забулён і зямля Нэфталі, дарога марская за Ярданам, Галілея паганская.

16 Народ, які сядзеў у пацемках, убачыў сьвятло вялікае. Сьвятло ўзыйшло седзячым у краі засеня сьмерці" (Із.9,1-2).

17 Адсюль пачаў Езус вучыць і напамінаць: Пакутуйце, бо прыблізілася Каралеўства нябеснае."

Прызыў першых вучняў

18 А калі Езус ішоў каля Мора ў Галілеі, убачыў двух братоў Сымона, каторага завуць Пятром, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбакамі.

19 Сказаў ім: "Хадзіце за Мной! Зраблю вас рыбакамі людзей".

20 Яны, адразу кінуўшы сеткі, пайшлі за Ім.

21 Падыйшоўшы адтуль, ўбачыў двух іншых братоў: Якуба Забэдэявага і Яна, брата ягонага, як з бацькам сваім, Забэдэям, правілі сеткі ў лодцы. Езус і іх паклікаў.

22 А яны адразу, пакінуўшы сеткі і бацьку, пайшлі за Ім.

Місія Хрыста ў Галілеі

23 Затым абходзіў Езус усю Галілею і вучыў у сынагогах, і вясьціў Эвангелію Каралеўства ды аздараўляў сярод людзей усякую хваробу і ўсякую немач.

24 І аб Ім разыйшлася слава па ўсёй Сырыі. Дык прыносілі да Яго ўсіх рознымі немачамі хварэючых і церпячых, дый апанаваных ліхім, люнатыкаў, спараліжаваных, і Езус аздараўляў іх.

25 І хадзілі за Ім вялікія грамады: з Галілеі, і з Дэкаполя, з Ерузаліма, і з Юдэі, дый з-за Ярдана.

 

Разьдзел 5
Навучаньні на гары
Восем багаславенстваў-ушчасьлівеньняў

1 Бачачы грамады, Езус ўзыйшоў на гару, і калі сеў, падыйшлі да Яго Ягоныя вучні.

2 А Ён адкрыўшы вусны Свае, стаў іх навучаць:

3 "Шчасьлівыя пакорныя (убогія) духам, бо іхняе Каралеўства Нябеснае."

4 Шчасьлівыя сумныя, бо яны будуць пацешаны."

5 "Шчасьлівыя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю."

6 "Шчасьлівыя жадаючыя і прагнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаныя (задаволены)".

7 "Шчасьлівыя міласэрдныя, бо ім будзе аказана міласэрдзе."

8 Шчасьлівыя чыстага сэрца, бо яны Бога аглядаць будуць."

9 Шчасьлівыя спакойныя (міралюбімыя) (супакой спаганяючыя), бо іх назавуць сынамі Божымі."

10 "Шчасьлівыя, што прасьледаваньне церпяць дзеля справядлівасьці, такіх бо Каралеўства Нябеснае."

11 "Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне вас зьневажаюць ды прасьледуюць, ды ўсяк блага і фальшыва пра вас гаварыць будуць."

12 Радуйцеся і весяліцеся, бо заплата для вас шчодрая ў небе: так вось прасьледавалі Прарокаў, што перад вамі жылі."

Соль зямлі і соль сьвету

13 Вы - соль зямлі. А калі соль зьвятрэе, дык чым тады яе саліць? На нішто больш не прыдасца, як толькі выкінуць на двор (навонкі), каб яе людзі тапталі.

14 Вы - сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад памешчаны на гары.

15 Таксама не паляць сьвечкі (запалену) і не хаваюць яе пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб сьвяціла ўсім, што ў доме.

16 Так хай сьвеціць сьвятло ваша на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі (дзейнасьці) ды хвалілі Айца вашага, які ў небе."

Даўнейшы і новы закон

17 Не думайце, што Я прыйшоў скасаваць закон і прарокаў. Не прыйшоў Я скасаваць, але споўніць.

18 Бо сапраўды кажу вам:пакуль неба і зямля не прамінуць, ані адна ёта, ані адна крэска не зьменіцца ў Законе, аж пакуль ўсё збудзецца.

19 Хто б таму перакрочыў (нарушыў) адно з гэтых прыказаньяў найменшых ды так бы людзей вучыў, той будзе званы найменшым у Каралеўстве Нябесным. А хто б выконваў і навучаў, той будзе званы вялікім у Каралеўстве Нябесным.

20 Бо кажу вам, калі ваша справядлівасьць ня будзе выяўляцца, пладаваць больш, чым вучоных у законе і ў фарызеяў, ня ўвойдзіце вы ў Каралеўства Нябеснае.

Гнеў (злосьць) і забойства

21 Чулі, што сказана было прарокам: "Не забівай" (Вых.20-13), а хто б забіў, той будзе суджаны.

22 А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго - будзе суджаны. А хто б сказаў брату свайму "рака", будзе суджаны радай, а хто б сказаў: "Глупы-дурны", будзе варт агня пякельнага.

23 Калі затым панясеш дар свой на аўтар, а там прыпомніш, што брат твой мае нешта супраць цябе,

24 дык пакінь там дар каля аўтара, а ідзі перш пагадзіся з братам тваім, а пасьля прыйдзеш і складзеш у ахвяру дар твой.

25 Пагадзіся з праціўнікам тваім скора, пакуль з ім у дарозе (пакуль жывы), каб часам не аддаў цябе суддзю, , а суддзя -вартавому (слузе). Ды быў бы ўкінутым ў вязьніцу.

26 Сапраўды кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй капейкі.

Згаршэньне і чужаложства (блуд)

27 Чулі, што сказана прабацькам: "Не чужалож!" (Вых.20,14)

28 А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з яе пажаданем (страсьцю, са змысловасьцю), ужо яе зчужаложыў у сваім сэрцы.

29 Калі затым тваё правае вока горшыць (зводзіць) цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе, бо лепш табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.

30 А калі правая твая рука горшыць (зводзіць) цябе, адрэж яе ды адкінь ад сябе. Бо карысьней табе, каб прапаў адзін з членаў тваіх, чымся ўсё цела тваё мела быць укінута ў пекла.

31 Сказана такжа: "Хто пакіне жонку сваю, хай дасьць ёй разводны ліст" (Паўт.24,1).

32 А Я вам кажу, кожны, хто пакідае жонку сваю, з выняткам яе распусты, выстаўляе яе на чужалолоства. А той, хто жэніцца з ёю - чужаложыць."

Прысяга

33 Таксама чулі яшчэ аб тым, што было сказана прабацькам:"Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам." (Сьвят 19,12)

34 А Я вам кажу, каб вы зусім не прысягалі. Ані на неба, бо яно сталіцай Божай,

35 ані на зямлю, бо яна падножжам ног Ягоных; ані на Ерузалім, бо яно горадам вялікага караля.

36 Ані таксама на сваю галаву не прысягай, бо ты ня зможаш ані аднаго воласа зрабіць белым або чорным.

37 Хай жа тады гаворка ваша будзе:так, так - не,не. А што болей, гэта ад ліхога.

Як працівецца злу - ліхоцьцю

38 Чулі, што сказана: "Вока за вока, зуб за зуб" (Вых.21,24)

39 А Я вам кажу, не працівіцеся ліхому чалавеку. А калі б хто ўдарыў ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.

40 А таму, хто хоча з табой судзіцца і вопратку ўзяці, дай яму і плашч.

41 А калі б хто цябе змушаў ісьці з ім мілю, ідзі з ім другія дзьве.

42 Калі цябе нехта просіць чаго, дай яму, а не адварачайся ад таго, хто ў цябе просіць пазычыць.

Любоў да непрыяцеляў

43 Чулі вы, што сказана: "Любі бліжняга свайго"(Лв.19,18), а ў ненавісьці мей непрыяцеля твайго.

44 А Я вам кажу любіце непрыяцеляў сваіх, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць; а маліцеся за прасьледуючых і зьневажаючых вас,

45 каб былі вы сынамі Айца вашага, Каторы ў небе, Які дае, што сонца ягонае ўсходзіць над добрымі і ліхімі, а дажджом палівае справядлівых і несправядлівых.

46 Калі б вы любілі толькі тых, што вас любяць, дык што за ўзнагароду будзеце мець? Ці ж і мытнікі ня робяць таго?

47 Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць?

48 Дык будзеце вы тады дасканалыя, як і ваш Айцец нябесны дасканалы."

 

Разьдзел 6
Міласьціна (дарэньне)

1 Сьцеражыцеся, каб вы вашай справядлівасьці не рабілі (не спаганялі) перад людзьмі, каб яны вас відзелі. Інакш узнагароды не будзеце мець у Айца вашага, Каторы ў небе.

2 Дык калі ты даеш дарэньне, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб іх людзі хвалілі, сапраўды кажу вам, што яны атрымалі сваю ўзнагароду.

3 Але калі даеш дарэньне, хай левая рука твая не ведае, што робіць твая правая,

4 каб дарэньне тваё было ў скрытасьці. А Бог твой, каторы бачыць у скрытасьці, адплаціць табе."

Маленьне

5 А калі вы моліцеся, ня будзьце як крывадушнікі, якія любяць маліцца стоячы ў сынагогах на скрыжаваньнях (вуглах) вуліцаў, каб іх людзі бачылі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.

6 А ты, калі будзеш маліцца, увайдзі ў сваю бакоўку (комнату), а запёршы дзьверы маліся да Айца свайго ў скрытасьці (схаваўшыся). А Айцец твой, Каторы пранікае тайнасьці, аднагародзіць табе.

7 А калі молішся не гавары многа, як робяць паганцы, якія думаюць, што дзеля шматслоўя свайго будуць выслуханы.

8 Дык не будзьце падобнымі ім. Айцец ваш нябесны ведае, што вам патрэбна, перш, чым вы Яго просіце.

9 Затым так вы будзеце маліцца: "Ойча наш, каторы ў небе, сьвятым будзь імя Тваё.

10 Прыдзі валадарства Тваё. Будзь воля Твая, як ў небе, так і на зямлі.

11 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.

12 І адпусьці нам нашыя грахі, як і мы адпушчаем нашым вінаватым.

13 І не ўвадзі нас у спакусу. Але збаў нас ад ліхога.

14 Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іхнія, дык і ваш Айцец нябесны адпусьціць таксама грахі вашыя.

15 Але калі вы не адпусьціце людзям, дык таксама Айцец ваш не адпусьціць вам вашых грахоў.

Пашчэньне

16 Калі посьціце, не будзьце сумныя як крывадушнікі. Бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, яны ўзялі ўжо ўзнагароду сваю.

17 А ты, калі посьціш, намасьці сваю галаву ды абмый твар свой,

18 каб не паказацца людзям, што посьціш, але Айцу свайму, Каторы ў скрытасьці (у тайнасьці). Затым Айцец твой, Які бачыць у скрытасьці, адгодзіць табе.

Скарб (багацьце) нябесны

19 Не сабірайце сабе скарбаў - багацьцяў на зямлі, дзе ржа ды моль з'ядае і дзе зладзеі ўбіваюцца і крадуць.

20 Але сабірайце сабе скарбы - багацьці ў небе, дзе ані ржа, ані моль не з'ядае і дзе ані зладзеі выкапаюць і ўкрадуць.

21 Бо дзе скарб твой, там і сэрца тваё.

22 Сьвятлом цела твайго - вока тваё. Калі б вока тваё было б шчырае, дык і ўсё цела тваё будзе сьветлае.

23 А калі б вока тваё было нягоднае, дык і ўсё цела тваё ахутае цемра. Калі вось сьвятло, што ў табе, цемрай стаецца, дык як жа сама цемра будзе вялікай?

Давер Богу

24 Ніхто ня можа двом панам служыць (падчыняцца), бо або аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, або аднаго трымацца будзе а другім брыдзіцца, узгардзіць. Не можаце Богу служыць і мамоне.

25 Дзеля таго кажу вам, не рупцеся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, ані пра цела вашае, у што адзявацца будзеце. Ці ж жыцьцё не важнейшае за яду, а цела - за адзеньне?

26 Паглядзіце на нябесныя птушкі. Яны ані сеюць, ані жнуць, ані сабіраюць у гумны, а Айцец ваш нябесны корміць іх.

27 Ці ж вы не на шмат важнейшыя за іх? Ды хто ж з вас перадумоўваючы можа дабавіць да росту свайго адзін локаць?

28 А чаму хлапочацеся пра адзеньне? Прыглядзьцеся палявым леліям, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць.

29 А Я кажу вам, што нават Салямон ва ўсёй славе не быў так адзеты, як адна з іх.

30 Дык калі гэтую палявую траву, што сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ў печ укінута, Бог так адзяе, ды непараўнальна вас, малой веры.

31 Дык не рупцеся таму, кажучы: "Што будзем есьці або што будзем піць, або ў што будзем адзявацца?"

32 Бо пра гэта і паганцы дужа стараюцца. Бо Айцец ваш нябесны ведае чаго вы ўсяго патрабуеце.

33 Ды шукайце ж перш Каралеўства Божага і яго справядлівасьці, а ўсё іншае будзе дабаўлена.

34 Дык не хлапаціцеся аб заўтра, бо дзень заўтрашні сам пра сябе будзе рупіцца. Шмат перажываньня мае кожны дзень.

 

Разьдзел 7
Не абдуманыя суджэньні

1 Не судзіце, каб вы не былі суджаны.

2 Бо якім судам вы будзіце судзіць, такім і вас асудзяць, ды якою меркай вы будзеце мераць, такою вам адмераць.

3 Чаму ж гэта ў воку брата свайго стрэмку відзеце, а бэлькі ў сваім воку не бачыце?

4 Або як маеш адвагу сказаць брату свайму: пазволь выняць стрэмку з вока твайго, а вось бэлька ў тваім воку.

5 Крывадушніку, выкінь перш бэльку з свайго вока, а затым праглянеш, каб выкінуць стрэмку з вока брата свайго.

6 Не кідайце сабакам таго, што сьвятое, ды ня кідайце жамчужын пад ногі сьвіней, каб яны іх не патапталі сваімі нагамі дый адвярнуўшыся не разарвалі вас.

Мусовасьць мальбы

7 Прасіце а будзе вам дадзена. Шукайце, а знойдзеце. Стукайце, а адчыняць вам.

8 Бо кожны, хто просіць - атрымоўвае, а хто шукае - знаходзіць. А хто стукае - таму адчыняюць.

9 Ці ня ёсьць хто між вамі, каб даў сыну свайму камень, калі ён просіць хлеба?

10 Або, каб хто просіць аб рыбу, а даў яму хто зьмяю?

11 Дык калі вы будучы благімі, умееце даваць дзецям сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Каторы ў небе, дае добрыя рэчы тым, якія Яго просяць.

12 Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі і вы самі ім рабіце. На гэтым Закон і Прарокі.

Дзьве дарогі

13 Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе на загубу, ды многа такіх, што праз яе ўваходзяць.

14 А як цесная аднак брама і вузкая дарога, што вядзе ў жыцьцё, дык як нямнога такіх, якія яе знаходзяць.

Фашывыя прарокі

15 Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, што да вас прыходзяць у авечым адзеньні, а ў нутры драпежныя ваўкі.

16 Па пладах іхніх - пазнаеце іх. Няўжо з церна сабіраюць вінаград або з асоту - фігі?

17 Так кожнае дрэва добрае родзіць добрыя плады, а благое дрэва родзіць ліхія плады.

18 Добрае дрэва ня можа радзіць благіх пладоў, а благое дрэва ня родзіць добрых пладоў.

19 Кожнае дрэва, каторае ня родзіць добрага плоду, будзе выкарчавана і кінута ў агонь.

20 Дык вось па пладах іхніх пазнаеце іх.

21 Ня кожны, хто Мне кажа: Госпадзе, Госпадзе -увойдзе ў Каралеўства Нябеснае. Але той, хто спаўняе волю Айца майго, Які ў небе, той увойдзе ў Каралеўства Нябеснае.

22 У той дзень многія мне скажуць: Госпадзе, Госпадзе! Няўжо мы не праракавалі ў імя Тваё? Ды ці не ў імя Тваё выганялі дэманаў? Ды ці не ў імя Тваё чынілі цуды?

23 А Я тады скажу ім: Ніколі Я вас не знаў. Ідзіце проч ад Мяне, вы, што творыце беззаконьня.

Заканчэньне нагорнага навучаньня

24 Кожны тады, хто слухае Мае словы ды спаўняе іх, падобны да разумнага чалавека, які збудаваў свой дом на скале.

25 Пайшлі дажджы, разьліліся рэкі, падулі віхры, нахлынулі на той дом і ён не заваліўся, бо быў пабудаваны на скале.

26 А гэтых слоў Маіх не слухае і не спаўняе іх, падобны да неразумнага чалавека, які збудаваў свой дом на пяску.

27 Лінулі дажджы, падняліся рэкі, падулі гураганы і ўдарылі ў той дом. І заваліўся ён, і падзеньне яго страшнае.

28 І калі Езус закончыў гэтыя словы (павучэньні), захапляліся грамады дзеля павучэньняў Яго.

29 Бо вучыў Ён, як Той, Хто мае ўладу, а не як іх вучоныя па Пісаньню і фарызэі вучылі.

 

Разьдзел 8
Аздараўленьне пракажанага

1 Калі Езус сыйшоў з гары, вялікія грамады ішлі за Ім.

2 І вось жа пракажаны падыйшоўшы пакланіўся Яму і прасіў: "Госпадзе, калі захочаш, можаш мяне ачысьціць."

3 А Езус працягнуўшы руку, дакрануўся да яго, кажучы: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз быў ачышчаны ад праказы.

4 Затым сказаў яму Езус: "Глядзі, нікому не разказвай, але ідзі пакажыся сьвятару ды ахвяруй дар, загаданы Майсеям на пасьведчаньне (у доказ) ім.

Аздараўленьне слугі сотніка

5 А калі Езус увайшоў у Кафарнаўм, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго,

6 кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць дома спараліжаваны і дужа мучыцца".

7 Сказаў яму Езус: "Прыйду і аздараўлю яго".

8 А сотнік сказаў яму: "Госпадзе, я ня варт, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, а паздаравее слуга мой.

9 І чалавек маючы ўладу і маю пад сабой жаўнераў. І так аднаму кажу: Ідзі і ён ідзе, другому: прыйдзі і ён прыходзіць; свайму слузе: рабі гэта і ён робіць."

10 Пачуўшы гэта Езус, зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: "Сапраўды кажу вам, не знайшоў Я такой веры ў Ізраеля.

11 Затым кажу вам, што многа прыйдзе з Усходу і з Захаду і засядуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Каралеўстве Нябесным.

12 А сыны Каралеўства выкінуты будуць ў цемру навоначнаю: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

13 Затым сказаў Езус сотніку: "Ідзі, і як уверыў, хай так станецца. І быў аздароўлены слуга ў тую пару.

Іншыя цуды ў Кафарнаўм

14 А калі Езус зайшоў у дом Пятра, убачыў сьвякруху яго лежачую ў гарачцы.

15 Дык дакрануўся яе рукі і гарачка спынілася і яна падняўшыся паслугавала ім.

16 Калі стала вечарэць прыводзілі да Езуса шмат ліхім апанаваных (увасланы), а Ён словам выганяў духі ды аздараўляў усіх блага чуючыхся,

17 каб збылося Прарокам Ізаіям сказанае: "Ён немачы нашыя ўзяў і хваробы нашыя насіў." (Із.53,4)

Хадзі за Мною

18 Езус бачачы навакол Сябе вялікія грамады загадаў плысьці на другі бераг.

19 А вось падышоў да Яго адзін вучоны па Пісаньню (пісьмавед) і сказаў: "Вучыцелю (магістар) дзеколечы пойдзеш і я за Табой пайду.

20 Сказаў Яму Езус: "Лісы маюць норы а нябесныя птушкі гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прытуліць."

21 Іншы з вучняў Ягоных казаў Яму: "Госпадзе, адпусьці перш мяне пайсьці і пахаваць бацьку свайго,"

22 Але Езус сказаў яму: "Ідзі за Мной, а памёршым пакінь хаваць сваіх памёршых.

Бура на моры

23 Аднойчы калі Езус увайшоў у лодку, а за Ім ўвайшлі вучні Ягоныя.

24 Узбушавалася вялікая бура на моры, так што хвалі залівалі лодку, а Езус спаў.

25 Дык падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, абудзілі Яго, кажучы: "Госпадзе, ратуй нас, бо топімся!"

26 Езус сказаў ім: "Чаму так палахлівыя, малой веры? Затым падняўшыся загадаў вятрам і мору і настала вялікае зацішша.

27 А людзі дзівіліся ды казалі: "Хто Ён, што бура і мора Яго слухаюць?"

Аздараўленьне апанаваных дэманам з Гэразы

28 А калі пераплыў на другі бераг у краіну Гэразэнаў (Гэразэнцаў), перанялі Яго два апанаваныя ліхім. Яны выходзілі з грабоў і так страшныя, што ніхто ня мог пераходзіць гэнаю дарогай.

29 Яны пачалі крычаць: "Што Табе да нас, Езусе, Сыне Божы? Прыйшоў Ты перад часам мучыць нас."

30 Не далёка ад іх пасьвілася вялікае стада сьвіней.

31 Дык ліхія духі прасілі Езуса і казалі:"Калі нас выганіш, дык пазволь нам увайсьці ў гэтае стада сьвіней. Сказаў ім: "Ідзіце!" Дык яны выйшлі і ўвайшлі ў сьвіней. А затым усё стада з імпэтам кінулася ў мора з касагора і патанула ў вадзе.

32 Пастухі ж уцяклі і прыйшоўшы ў горад разказалі ўсё і аб тым, што сталася з апанаванымі дэманам.

33 Дык увесь горад выйшаў насустрач Езуса і ўбачыўшы, прасілі Яго, каб адыйшоўся ад іхняй мяжы.

 

Разьдзел 9
Аздараўленьне спараліжаванага

1 Затым Езус увайшоўшы ў лодку пераправіўся і прыбыў у свой горад.

2 А зараз прынесьлі да Яго спараліжаванага, лежачага на ложку. А бачачы іхнюю веру, Езус сказаў спараліжаванаму: "Вер сыне, адпускаюцца табе твае грахі."

3 А вось жа некаторыя з вучоных па Пісаньню думалі сабе: "Ён блюзьніць"

4 Езус жа пранікшы іх думкі, сказаў: "Чаму ліха думаеце ў вашых сэрцах?

5 Што лягчэй сказаць: "Адпушчаюцца табе грахі, ці таксама: "Устань і хадзі?"

6 А каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі моц (уладу) адпушчаньня грахоў, таму кажа спараліжаванаму: "Устань, вазьмі ложак твой і ідзі дамоў."

7 Дык той устаў і пайшоў да дому свайго.

8 Бачачы гэта грамады праняліся страхам і славілі Бога, што даў такую моц людзям.

Пакліканьне Матэвуша

9 Ды адыходзячы адтуль убачыў Езус чалавека, імем Матэвуш, каторы сядзеў пры мыце. Дык сказаў яму: "Хадзі за Мной!" І ён падняўшыся пайшоў за Ім.

10 Калі ў доме Матэвуша Езус сядзеў за сталом, разам з Езусам і Яго вучнямі сядзела многа мыткікаў і грэшнікаў.

11 Бачачы гэта фарызэі казалі вучням Ягоным: "Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есьць ваш Вучыцель?"

12 А пачаўшы гэта Езус сказаў: "Не трэба лекара здаровым але тым, што блага чуюцца.

13 Дык ідзіце і навучыцеся менавіта: "Міласэрдзя хачу, а не ахвяры" (Оз,6,6). Бо не прыйшоў Я прызываць справядлівых, але грэшнікаў."

Хрысьціянскі пост

14 Затым падышлі да Яго Янавы вучні і казалі: "Чаму гэта мы і фарызэі часта посьцяць , а вучні Твае не посьцяць?"

15 Сказаў ім Езус: "Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль малады з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх маладога і тады яны будуць пасьціць.

16 Ніхто не прышывае латы новага сукна да старога адзеньня, бо яна разьдзірае яго цэлае і дзіра робіцца большай.

17 Таксама не ўліваюць маладое віно ў скураную пасуду, бо яно разрывае скураную пасуду і віно выліваецца, а пасуда прападае. Дык вось маладое віно ўліваюць у новыя пасуды, такім чынам адно і другое зьберагаецца.

Два цуды ў Кафарнаўме

18 Калі Езус гэта гаварыў якраз падыйшоў да Езуса і пакланіўся адзін князь і сказаў: "Госпадзе, дачка мая перад хвілінай сканала, але прыдзі ўскладзі на яе Сваю руку, і яна жыць будзе".

19 Затым Езус падняўшыся разам з вучнямі Сваімі пайшоў за ім.

20 А вось жанчына, праз дванаццаць гадоў цярпела на крывячачэньне падыйшла ззаду і дакранулася да краю адзеньня Езуса.

21 Бо надзеілася: "Калі толькі дакрануся да вопраткі Ягонай паздаравею."

22 Езус жа адвярнуўшыся і ўбачыўшы яе сказаў: "Вер, дочка, вера твая аздаравіла цябе." І аздароўленай была жанчына ад тае хвіліны.

23 А Езус прыйшоў у дом князя і ўвідзеў флецістаў і натоўп гармідар падымаючы, сказаў:

24 "Адступіцеся, не памерла дзяўчына, але сьпіць". Дык высьмеялі Яго.

25 А калі людзей выкінулі, увайшоў Езус, узяў яе за руку і дзяўчынка паднялася.

26 І вестка аб гэтым разышлася па ўсёй той зямлі.

Аздараўленьне двух сьляпых ды нямога

27 Калі Езус адтуль адыходзіў, ішлі за Ім два сьляпыя крычучы: "Сыне Давідаў, зжалься над намі."

28 А калі Езус увайшоў у дом, сьляпыя падыйшлі да Яго. Дык Езус спытаўся ў іх: "Ці верыце, што Я магу вам гэта зрабіць?" сказалі Яму: "Так, Госпадзе."

29 Затым Езус дакрануўся да іх вачэй і сказаў: "Хай вам станецца як вы верыце."

30 Ды адкрыліся вочы ім. А Езус прыгразіў ім, кажучы: "Глядзіце, каб ніхто пра гэта не даведаўся."

31 Але яны адыйшоўшыся разславілі Яго па ўсёй той зямлі.

32 Па іх адыходзе прывялі да Яго чалавека нямога апанаванага нячыстым.

33 Па выгоне нячыстага духа нямы той прагаварыў. Дык дзівіліся людзі і казалі: "Ніколі гэтага не здарылася ў Ізраелю."

34 Фарызэі жа казалі: "Сіла князя д'ябельскага выганяе ліхія духі.

35 Затым абходзіў Езус усе гарады і вёскі вучачы ў сынагогах, вешчучы Эвангелію Каралеўства Божага, аздараўляючы ўсякую хваробу ды ўсякую немач.

36 Бачачы людзей Езус літаваўся над імі (шкадаваў іх), бо бо былі зьняможаны і кінуты як авечкі без пастыра.

37 Затым сказаў вучням сваім: "Жніво то вялікае але працаўнікоў мала.

38 Дык прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў працаўнікоў на Сваё жніво."

 

Разьдзел 10
Выбар дванаццаці Апосталаў

1 Затым сазваўшы дванаццаць вучняў Сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, выганяць іх, аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.

2 А імёна Дванаццаці Апосталаў такія: першы Сымон, якога завуць Пятром, і Андрэй, брат яго.

3 Якуб, сын Зэбэдэяў ды Ян, брат ягоны; Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэвуш, мытнік, Якуб, сын Алфея, і Тадэвуш.

4 Сымон Хананеец і Юда Іскарыёт, які яго выдаў.

5 Гэтых Дванаццаць паслаў Езус загадваючы ім ды кажучы: "На дарогу паган не заходзьце і ў гарады самар'янаў не ўваходзьце.

6 Але перш ідзіце да авец, якія прапалі з дому Ізраеля.

7 А ідучы прапаведайце і кажыце, што прыблізілася Каралеўства Нябеснае.

8 Аздараўляйце хворых, ускрашайце памёршых, ачышчайце пракажоных, выганяйце дэманаў. Дарма атрымалі, дарма давайце.

9 Не мейце ў капшукох вашых ані золата, ані серабра, ані грошай,

10 ані торбы, ані двух вопраткаў, ані сандалаў, ані кія. Бо працаўнік варт сваёй стравы.

11 А ў які горад зойдзеце або вёску, спытайцеся, хто ў ім дастойны ды там абжывайцеся аж да свайго адыходу.

12 Уваходзячы ў дом вітайце яго і кажыце: "Супакой гэтаму дому."

13 А калі б дом той быў бы годны, хай сыйдзе на яго супакой ваш. А калі б не быў годзен, хай супакой ваш вернецца да вас."

14 А калі б хто вас не прыняў ды ня слухаў слоў вашых, выйшаўшы на двор (на вонкі) з дому або горада абтрасіце пыл з ног вашых.

15 Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суду, чым таму гораду (або дому)."

Прадсказаньне будучых прасьледаваньняў

16 Вось жа пасылаю Я вас як авец у ваўкі: дык будзьце прадбачлівыя як зьмеі, а прастадушныя як галубкі.

17 Сьцеражыцеся людзей. Павядуць бо вас на суды і ў сынагогах бічаваць вас будуць.

18 Дзеля Мяне (Бога) будуць цягаць вас да ўладаў і каралёў на пасьведчаньне (на доказ) ім і паганцам.

19 А калі вас выдаваць будуць ня думайце як і што гаварыць маеце, бо ў той час, што маеце гаварыць, будзе дадзена вам.

20 Бо ня вы, якія гаворыце, але Дух Айца вашага, Каторы праз вас гаворыць.

21 Ды выдасьць на сьмерць брат брата, а бацька сына і збунтуюцца сыны супроць бацькоў і будуць прычынай іхняй сьмерці.

22 Ды будзеце ў нянавісьці дзяля Імя Майго ўва ўсіх. Але хто выстаіць да канца, будзе збаўлены.

23 Калі вас прасьледаваць будуць у тым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраеля, як прыйдзе Сын Чалавечы.

24 Вучань не над Вучыцеля, ані над пана свайго.

25 Хопіць вучню, каб быў як ягоны настаўнік, а слуга як ягоны пан. Калі гаспадара дому назвалі бельзэбубам, тым больш дамаўнікоў ягоных.

26 Дзеля таго не бойцеся іх. Бо німа нічога скрытага, каб не было выяўлена, і нічога тайнага, чаго б ня ведалі.

27 Што гавару вам у поцемках, прапавядайце ў сьвятле, а што чуеце на вуха, разгалашайце на дахах.

28 Не бойцеся тых, якія забіваюць цела ваша, а душы забіць не могуць. Бардзей бойцеся Таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.

29 Ці ж за медзяка не прадаюць двух вераб'ёў? А ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю, без Айца вашага.

30 Нават валасы вашы на галаве палічаны.

31 Дык не бойцеся, лепшыя (важнейшыя) вы чым вераб'і.

32 Кожнага затым, хто Мяне прызнае перад людзьмі, і яго прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.

33 А хто Мяне вырачэцца перад людзьмі выракуся і Я перад Айцом Маім, Які ў небе."

Супакой і барацьба

34 Не думайце, што прыйшоў на зямлю прынесьці мір (супакой). Не прынёс Я мір - супакой, але меч.

35 Бо прыйшоў Я аддзяліць чалавека - сына ад яго бацькі, дачку ад маткі ейнай, сынавую ад сьвякрухі ейнай.

36 Ды будуць непрыяцелямі чалавек і дамаўнікі ягоныя.

37 Хто любіць больш бацьку, ці матку, чым Мяне, той не варт Мяне (не дастойны). І хто больш любіць сына ці дачку, чым Мяне, той не годзен Мяне.

38 Ды хто не бярэ крыжа свайго, і не насьледуе Мяне, той ня варт (не дастоен) Мяне.

39 Хто ўсьцеражэ душу сваю - загубіць яе, а хто б аддаў душу сваю дзеля Мяне - аднойдзе яе.

40 Хто вас прымае - Мяне прымае, а хто Мяне прымае, прымае Таго, Хто Мяне паслаў.

41 Хто прымае прарока ў імя прарока, возьме заплату прарока. Хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, заплату справядлівага атрымае.

42 А хто б аднаму з гэтых найменшых, дзеля таго, што ён вучань, даў бы кубак халоднай вады напіцца, сапраўды кажу вам, не міне яго ўзнагарода.

 

Разьдзел 11
Пасланьнікі Яна Хрысьціцеля

1 Калі Езус закончыў даваць дванаццаці вучням Сваім напамінаньні, пайшоў адсюль далей у іхнія гарады навучаць і вясьціць Эвангелію.

2 Ян, будучы ў вязьніцы, пачуў аб дзейнасьці Хрыстовай, паслаў двух вучняў сваіх,

3 запытацца Езуса: "Ты Той, Што мае прыйсьці, ці другога чакаць?"

4 У адказ сказаў ім Езус: "Ідзіце і паведаміце Яну, што вы чулі і бачылі.

5 Сьляпыя відзяць, храмыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія - чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца (весьціцца) Эвангелія,

6 а багаслаўлены, хто з Мяне ня згоршыцца."

7 А калі пасланцы адыйшліся, Езус пачаў гаварыць да людзей пра Яна: "Што вы выйшлі пабачыць у пустыню? Трасьнаг хістаючыся ад ветру?

8 Ды што вы выйшлі пабачыць? Можа чалавека ў мягкія шаты (вопратку) адзетага? Вось жа тыя, што ў мягкае адзеньне апранаюцца жывуць у каралеўскіх дамах.

9 Ды ж каго вы выйшлі паглядзець? Прарока? Затым вам кажу: больш чым, Прарока.

10 Бо ён тым, пра каго напісана: "Вось жа Я пасылаю Анёла Майго перад Сваім воблікам. Ён прыгатуе Табе дарогу (Мц.3,11).

11 Сапраўды кажу вам, сярод народжаных жанчынамі не яўвіўся большы (важнейшы), чым Ян Хрысьціцель. А найменшы ў Каралеўстве Нябесным большы чым ён.

12 А ад днёў Яна Хрысьціцеля аж дасюль Каралеўства Нябеснае сілай здабываецца ды толькі сілачы здабываюць яго.

13 Усе бо Прарокі і Закон аж да Яна

14 і калі хочаце прызнаць - ён тым Галіяшам, каторы мае прыйсьці.

15 Хто мае вушы слухаць, хай слухае.

Прыповесьць аб гуляючай дзятварэ

16 Да каго маю прымяркаваць гэты род (племя)? Ён падобны да хлапчукоў, седзячых на рынку, гамонячых сваім равесьнікам:

17 "Мы вам сьпявалі, а вы ня танчылі, мы галасілі, а вы ня плакалі".

18 Бо явіўся Ян, які ня еў і ня піў, а тыя кажуць: "Дэмана ён мае."

19 Затым прыйшоў Сын Чалавечы, Які есьці і п'е, а яны кажаць: "Во абжора і п'яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў." Ды ўсё ж такі апраўданы сваімі сынамі."

Гора пыхліўцам - багаславенства прастадушным

20 Затым Езус пачаў дакараць (выкідаць) гарадам, у каторых даканана найбольш цудаў Яго, а яны не ўзяліся за пакуту.

21 "Гора табе, Корозаін! Гора табе Бэтсайда! Бо, каб у Тыры і Сыдоне адбыліся такія цуды, як у вас, даўно яны ў зрэбніцы і попеле пакутавалі б.

22 А ўсё ж кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сыдону ў дзень суду, чым вам.

23 А ты, Кафарнаўм! Ці жы аж над неба не выносішся? А спадзеш аж у пекла. Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, як у цябе, можа засталася б па сёньняшні дзень.

24 Аднак кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомаў у дзень суду, чым табе."

25 У сувязі са сказаным Ім, Езус маліўся: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты скрыў гэтыя рэчы ад мудрых і празорлівых, а аб'явіў іх прастадушным.

26 Так Ойча, бо так Табе падабалася.

27 Усё Мне дадзена Айцом маім. Ды ніхто ня знае Сына, толькі Айцец, і ніхто ня знае Айца - толькі Сын і каму сын захоча аб'явіць.

28 Хадзіце да Мяне, што трудзецеся і зьняможаны пад цяжарам, а Я вас спасілю.

29 Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, што Я ціхі ды пакорнага (сьціплага) сэрца, а знойдзеце ўспакаеньне душам вашым.

30 Бо ярмо Маё салодкае, а цяжар Мой лёгкі."

 

Разьдзел 12
Езус - Госпадам шабату

1 Аднойчы ў шабат праходзіў Езус каля збожжа. Вучні ж Ягоны галодны пачалі зрываць каласы і есьці.

2 Убачыўшы гэта фарызэі, казалі Езусу: "Глядзі, вось жа вучні Твае робяць, чаго не належыцца рабіць у дні суботнія".

3 Тады кажа ім Езус: "Ці не чыталі , што зрабіў Давід, калі чуў голад, ды тыя, што з ім былі?

4 Як увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, каторых есьці не належыцца, ды і тым, што з ім былі, але толькі самым сьвятарам?

5 Няўжо не чыталі ў Законе, што ў шабат сьвятары ў сьвятыні нарушаюць шабат, але без віны.

6 А Я вам кажу, што нехта тут большы (важнейшы), чым сьвятыня.

7 Калі б вы ведалі, што значыць: "Міласердзя хачу, а не ахвяры (Оз.6,6), дык ніколі не асуджалі б нявінных.

8 Бо Госпадам Сын Чалавечы, Ён таксама Госпадам і шабату.

Аздараўленьне ў шабат

9 Адышоўшыся адтуль, прыйшоў Езус у іхнюю сынагогу.

10 Тут быў чалавек сухарукі. Дык пыталіся ў Езуса: "Ці выпадае аздараўляць у шабат?" А гэта таму, каб магчы Яго абвінаваціць.

11 Езус жа сказаў ім: "Калі б хто з вас меў адну толькі авечку і тая ўвалілася б у дол у дзень суботні, ці ж ён ня схопіць яе і ня выцягне.

12 О колькі раз даражэйшы чалавек, чым авечка. Таму выпадае добра рабіць і ў шабат."

13 Затым кажа гэнаму чалавеку: "Выцягні сваю руку". І ён выцягнуў і сталася яна здаровай, як другая.

14 А фарызэі выйшаўшы раіліся адносна Езуса як загубіць.

Блюзьнерствы фарызэяў, а павучэньні Хрыстовы

15 А Езус адчуваючы гэта пайшоў адтуль. А за Ім ішло многа людзей і аздараўляў іх усіх.

16 І загадваў ім, каб Яго не выяўлялі.

17 Каб споўнілася тое, што сказана Ізаіям Прарокам, які сказаў:

18 "Вось жа Слуга Мой, Якога Я выбраў, мілы Мой, у Якім мае упадабаньне душа Мая. Сашлю на Яго Духа Майго, Ён абвесьціць суд паганам.

19 Ня будзе вадзіцца і ня будзе крычаць: ніхто не пачуе голасу Яго на вуліцах.

20 Трысьцінкі надломленай - ня зломіць і дымячага лёну - не патушыць, аж пакуль давядзе суд да перамогі,

21 ды ў Яго імю народы надзею мець будуць (Із.42,1-4)."

22 Затым прывялі да Яго апанаванага ліхім, разам ён быў сьляпы і нямы. А Езус яго аздаравіў, так што гаварыў і відзеў.

23 Усе грамады дзівіліся і казалі: "Ці ж не Ён сын Давіда?"

24 А фарызэі, чуючы гэта, казалі: "Гэты толькі праз бельзэбуба, князя дэманаўскага выганяе д'яблаў."

25 Езус -жа, знаю чы іхнія думкі казаў ім: "Усякае Каралеўства разьдзіранае раздорам разваліцца ды кожны горад або дом разьдзіраны нязгодай - не ўстаіць.

26 Дык калі шатан шатана выганяе і яго разьдзірае нязгода. Як жа ўтрымаецца яго каралеўства (панаваньне)?

27 А калі праз бельзэбуба выганяю шатанаў, дык праз каго выганяюць сыны вашыя? Дзеля таго яны будуць вашымі суддзямі.

28 Але калі Я Духам Божым выганяю шатанаў, значыць прыйшло да вас Каралеўства Божае.

29 Або як можа хто ўвайсьці ў дом сілача і заграбіць яго рэчы, калі перш ня звяжа сілача, а толькі тады дом яго абрабуе.

30 Хто не са Мною, той проціў Мяне, ды хто са Мною не сабірае, той разкідае.

31 Таму кажу вам: кожны грэх і блюзьнерства будуць людзям адпушчаны, але блюзьнерства на Духа не будзе адпушчана.

32 Хто скажа што супроць Сына Чалавечага, будзе яму адпушчана, а хто што казаў бы супроць Духа Сьвятога ня будзе адпушчана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.

33 Калі пасадзіце (робіце) дрэва добрае дык і плод яго добры, а калі ліхое, дык і плод яго ліхі, бо з плоду пазнаецца дрэва.

34 Зьмяіны род! Як жа вы можаце што добрае гаварыць, калі самі ліхія (благія). Са шчодрасьці сэрца і вусны гавораць.

35 Добры чалавек са скарбца, сэрца, добрыя дастае рэчы, а ліхі чалавек з благога скарбца-сэрца дабывае ліхія рэчы.

36 Кажу вам, што з кожнага пустога слова, што людзі кажуць, здадуць справаздачу ў судны дзень.

37 Бо па словах тваіх будзеш апраўданы, дый па словах сваіх будзеш асуджаны."

38 Тады некаторыя па Пісаньню і фарызэі казалі Яму: "Вучыцелю, хацелі б відзець ад Цябе знак."

39 Ён у адказ сказаў ім: "Ліхі род (племя) і чужаложны знаку патрабуе, але не будзе яму дадзены знак, адно знак Ёны Прарока.

40 Бо як Ёна быў у жываце вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.

41 Нінівіты ўскрэснуць разам з гэтым племям на судзе ды асудзяць іх. Бо яны пакутавалі на прызыў Ёны: а вось тут большы, чым Ёна.

42 Каралева з паўдня ўскрэсьне з гэтым родам суд ды асудзіць іх. Бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а вось тут больш, чым Салямон.

43 А калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяецца па безводных мясцох, шукаючы адпачынку, ды не знаходзіць.

44 Тады кажа: "Вярнуся ў дом свой, скуль выйшаў". Ды прыйшоўшы знаходзіць яго пустым, вымеценым і прыбраным.

45 Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых ад сябе, ды ўвайшоўшы пражываюць там. Так бываюць пазьнейшыя справы таго чалавека, горшыя за папярэднія. Так таксама станецца з гэтам родам крывадушным.

46 Калі Езус яшчэ гаварыў да народу, вось жа маці Ягоная і браты стаялі перад домам, хочучы з Ім пагаварыць.

47 Хто-то сказаў Езусу: "Во маці Твая і браты стаяць перад домам, шукаюць Цябе."

48 А Ён у адказ сказаў паведамляючаму: "Хто маці Мая і хто браты Мае?"

49 І паказваючы рукой на вучняў Сваіх, казаў: "Во маці Мая і браты Мае!

50 Хто вось спаўняе волю Айца Майго, Які ў небе, той Маім братам, і сястрой, і маткаю."

 

Разьдзел 13
Павучэньні ў прыповесьцях
Пра сейбіта

1 Аднойчы Езус выйшаўшы з дому сядзеў ля мора.

2 Пры Ім сабраліся вялікія грамады, так што ўвайшоў у лодку, сеў, а ўвесь натоўп людзей стаяў на беразе.

3 І пачаў іх Езус навучаць у многіх прыповесьцях: Вось жа адзін сяўбіт пайшоў сеіць насеньне.

4 А калі сеіў, адны зярняты ўпалі пры дарозе. І наляцелі нябесныя птушкі і выдзюбалі іх.

5 Другія жа палі на камяністаю зямлю, не мелі шмат зямлі, і ўзышоўшы зараз, бо глеба была не глыбокая.

6 Калі ж узыйшло сонца - павялі, бо не мелі карэньня, высахлі.

7 Яшчэ іншыя ўпалі між церняў, а церні вырасьлі і заглушылі іх.

8 Іншыя ж упалі на добрую зямлю і прынесла плён: адно -соты, другое - шэсьдзесяты а іншае трыццаты.

9 Хто мае вушы слухаць, хай слухае!

10 Затым падыйшоўшы вучні спыталіся ў Яго: "Чаму гаворыш да іх у прыповесьцях?"

11 А Езус у адказ сказаў ім: "Вам дадзена пазнаць тайны Каралеўства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.

12 Бо таму, хто мае, будзе яшчэ больш дабаўлена, каб меў шчодра; а таму, хто ня мае, дык і тое, што мае будзе аднята.

13 Таму гавару ім у прыповесьцях, каб гледзячы - ня бачылі, а слухаючы - ня чулі ды не разумелі.

14 Так спаўняецца на іх прароцтва Ізаія, які кажа: "Чуць будзеце чуць, але не зразумееце. Глядзець будзеце глядзець, але не ўвідзеце.

15 Бо сэрца гэтага народу абжырэла, вушмі слаба чулі, вочы свае заплюшчылі, каб часам вачмі не ўвідзець і вушмі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб не аздаравіў Я іх."

16 Вашыя ж вочы шчасьлівыя, бо відзяць, а вушы вашыя, бо чуюць.

17 Сапраўды кажу вам: "Многія прарокі і справядлівыя прагнулі бачыць, што вы бачыце, але ня бачылі, дый чуць, што вы чулі, але ня чулі.

18 Вы ж слухайце прыповесьці пра сяйбіта;

19 Да кожнага, хто слухае слова пра Каралеўства, а не разумее яго, прыходзіць злыдня і хватае пасеў у сэрцы ягоным. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна.

20 А ў каго пасеяна на камяністай зямлі, той слухае слова і адразу з радасьцю яго прымае.

21 Але ня мае кораня, ёсьць зьменны. І калі настане прыгнёт і прасьледаваньне слова, скора адпадае.

22 А ў каго пасеяна між церняў, той, хто што праўда слова слухае, але хлопат аб справы гэтага сьвету і прывабнасьць багацтва заглушаюць слова і не прыносяць плёну.

23 У каго ж на добрую зямлю пасеяна, той слова слухае, і разумее і прыносіць (дае) плён: адно - соты, другое - шесьцьдзесяты, а іншае - трыццаты.

Прыповесьць пра куколь

24 Іншую прыповесьць прадставіў ім, кажучы: "Падобным сталася Каралеўства Нябеснае чалавеку, як пасеіў добрае насеньне на сваёй ральлі.

25 Але калі людзі спалі, прыйшоў непрыяцель ягоны і насеіў кукалю ў пшаніцу і пайшоў.

26 А калі вырасла збожжа і дало плод, тады паказаўся і кукаль.

27 Прыйшлі тады слугі да гаспадара і сказалі яму: "Гаспадару, ці ж ты не добрае пасеіў насеньне на сваёй ральлі? Адкульжа ўзяўся кукаль?

28 Сказаў Ён ім: "Варожы чалавек гэта зрабіў. Сказалі яму слугі:"Хочаш, пойдзем і сабярэм яго.

29 Але ён сказаў: "Не, каб часам сабіраючы кукаль не выкаранілі з ім і пшаніцу.

30 Дазвольце абаім расьці да жніва. А ў час жніва скажу жнеям: Сабярыце раней кукаль, зьвяжыце ў пучкі на спаленьне, а пшаніцу сабярыце ў маё гумно".

Прыповесьць пра гарчычнае зярно

31 Іншую прыповесьць прадставіў ім, кажучы: "Падобна Каралеўства Нябеснае да гарчычнага зярняці, якое ўзяўшы чалавек пасеіў на сваёй ральлі.

32 Яно з усіх зярнят найменшае, але калі вырасьце становіцца большым за ўсякую гародніну. Стаецца дрэўцам, дык прылятаюць нябесныя птушкі і абжываюцца на яго галінках".

Прыповесьць пра хлебны квас

33 Іншую прыповесьць разказаў ім: "Падобнае Каралеўства Нябеснае да квасу, які жанчына ўзяўшы ўмішала ў тры меркі мукі, аж усё закісла".

34 Гэта ўсё разказваў Езус людзям у прыповесьцях, а без прыповесьцяў не гаварыў да іх.

35 Каб споўнілася сказана Прарокам (Пс.77,2), які казаў: "Адкрыю вусны Свае ў прыповесьцях. Высказаваць буду рэчы, скрытыя ад аснаваньня сьвету."

Раз'ясьненьне прыповесьці пра куколь

36 Затым адпусьціўшы людзей Езус вырнуўся дамоў. Тады прыйшлі да Яго Ягоныя вучні і прасілі: "Выясьні нам гэну прыповесьць пра кукаль на ральлі".

37 Езус у адказ выясьніў ім: "Тым, хто разсяе добрае насеньне - Сын Чалавечы.

38 Ральлю - сьвет. Добрым насеньнем - сыны Каралеўства, а кукалем - сыны злыдні.

39 Непрыяцелем жа, што яго пасеіў д'ябал. Жніво - канец сьвету, а жнеямі - анёлы.

40 Як затым сабіраюць куколь ды ў агні паляць, так будзе пры канцы сьвету.

41 Пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх. Яны сабяруць з Каралеўства Яго ўсе згаршэньні і тых, што дапускаюцца беззаконьня.

42 І ўкінуць іх у печ агністы. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

43 Тады справядлівыя будуць ясьнець як сонца ў Каралеўстве Айца свайго. Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае.

Прыповесьць аб схаваным скарбе

44 Падобнае Каралеўства Нябеснае да скарбу схаванага ў зямлі. Калі яго знайшоў чалавек, схаваў і праняты радасьцю ідзе і прадае ўсё, што мае і купляе тую зямлю.

Прыповесьць пра дарагую жамчужыну

45 Таксама падобнае Каралеўства Нябеснае чалавеку купцу, шукаючаму прыгожых жамчужын (пэрлаў).

46 Ён знайшоўшы адну каштоўную жамчужыну, пайшоў, прадаў усё, што меў і купіў яе.

Прыповесьць пра невад

47 Падобнае таксама Каралеўства Нябеснае да сеткі, закінутай у мора ды захапляючай рыбы ўсякіх сартоў.

48 Калі ўжо поўнай была, выцягнуўшы яе на бераг, ды сеўшы на беразе: добрыя адбірае ў пасудзіну а благія вон выкінулі.

49 Так будзе на канцы сьвету. Выйдуць анёлы і вылучаць благіх спасярод справядлівых,

50 ды ўкінуць іх у агністую печ. Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

51 Ці ўсё зразумелі?" Кажуць Яму: "Так."

52 Сказаў ім: "Таму кожны вучоны па Пісаньню, умелы ў навуцы аб Каралеўстве Нябесным, падобны да чалавека гаспадара, які дастае са скарбца (скарбоўні) свайго рэчы новыя і старыя."

Няверства жыхароў Назарэта

53 Калі кончыў Езус гэтыя прыповесьці, пайшоў адтуль.

54 А прыйшоўшы ў бацькаўшчыну сваю, навучаў людзей у сынагогах, а яны дзівіліся і казалі: "Адкуль жа гэта мудрасьць і моц?

55 Ці ж гэта не сын цесьлі (столяра) ды ці ж маці Яго не завуць Марыяй, а братоў яго - Якубам, і Юзэфам, Сымонам і Юдай?

56 А сёстры Ягоны, ці ж не ўсе знаходзяцца сярод нас? Скуль жа Яму гэта ўсё?"

57 Ды горшыліся з Яго. А Езус сказаў ім: "Толькі ў бацькаўшчыне і ў доме Сваім Прарок без пашаны."

58 Дзеля іхняга няверства ўчыніў Езус нямнога цудаў.

 

Разьдзел 14
Сьмерць Яна Хрысьціцеля

1 У той час слава аб Езусе дайшла і да Тэтрархі, Гэтада.

2 Дык сказаў ён слугам сваім: "Гэты - Ян Хрысьціцель. Ён ускрос і таму праз яго творацца цуды."

3 Бо Гэрад узяў Яна, налажыў кайданы, і пасадзіў у вязьніцу дзеля Гэрад'яды, жонкі брата свайго.

4 Бо Ян сварыўся: "Не належыцца табе мець яе."

5 Дык ён хацеў пазбыцца яго, але баяўся народу, бо мелі яго за прарока.

6 Але ў дзень нараджэньня Гэрада дачка Гэрад'яды скакала ў прысутнасьці ўсіх і спадабалася Гэраду.

7 Дык пад прысягай абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.

8 Яна навучана маткай сваёй сказала яму: "Дай мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля".

9 Кароль засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам сядзелі, загадаў даць.

10 Паслаў ката і той адсёк Яну галаву ў вязьніцы.

11 Затым прынесьлі яго галаву на місе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй. Вучні прыйшоўшы ўзялі цела і пахавалі яго.

12 Ды вярнуўшыся пра гэта разказалі Езусу.

Цудоўнае размнажэньне хлеба

13 Езус пачуўшы аб гэтым (сьмеці Яна), адплыў адтуль на лодцы на пустыннае і адзінокае месца. А калі аб гэтым пачулі грамады з гарадоў - пайшлі за Ім пешшу.

14 Калі выйшаў, убачыў вялікі натоўп і пашкадаваў іх і аздаравіў з іх хворых.

15 Калі павечарэла падыйшлі да Яго вучні Яго і сказалі: "Месца пустыннае і ўжо позна, адпусьці людзей. Хай ідуць ў вёскі і купяць сабе харчоў."

16 Езус сказаў ім: "Хай не адыходзяцца, вы дайце ім есьці."

17 Адказалі яны Яму: "Ня маем мы тут апрача пяці хлябоў і дзьве рыбы."

18 Затым сказаў ім: "Прынясіце Мне іх сюды."

19 Загадаў людзям сесьці на траве. І ўзяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў у неба, багаславіў і ламаў. Затым раздаў вучням, а вучні людзям.

20 Дык елі ўсе, і наеліся, а з астаткаў сабрана дванаццаць кашоў кускоў.

21 Людзей жа, што елі было пяць тысяч апрача жанчын і дзяцей.

Езус на моры

22 Затым загадаў вучням сесьці ў лодкі і ўперадзіць Яго на другі бераг, пакуль не адпусьціць людзей.

23 І адпусьціўшы людзей Сам адзін узыйшоў на гару маліцца. А калі зьвечарэла - Сам адзін там прабываў.

24 А ў той час лодка адплыла далёка ад берага і кідалі ёю хвалі, бо вецер быў проціў.

25 А чацьвёртай начной варце прыйшоў да іх Езус па мору.

26 Убачыўшы Яго ўдучага па моры спалохаліся і казалі: "Гэта зданьне!" Ды ад страху закрычалі.

27 Дык адразу прагаварыў да іх Езус: "Мейце веру, гэта Я, не палохайцеся."

28 Пётр жа сказаў Яму: "Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе."

29 А Ён скзаў: "Прыходзь!" Дык вылязшы з лодкі ішоў па вадзе, каб прыйсьці да Езуса.

30 Але адчуўшы раптоўны вецер, спалохаўся і пачаў тануць, дык закрычаў: "Госпадзе, ратуй мяне!"

31 А Езус выцягнуўшы руку і зараз хапіў яго за руку і сказаў яму: "Малой ты веры, чаму зьневерыўся?"

32 А калі ўвайшлі ў лодку, сьціх вецер.

33 Дык тыя, што былі ў лодцы, падыйшлі і пакланіліся ды сказалі: "Сапраўды, ты Сын Божы."

34 Калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Гэнэзар.

35 Людзі таго ж месца, калі Езуса пазналі, развясьцілі па ўсім гэным рэгіёне. Дык прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся.

36 Прысілі Яго дакрануцца хоць да краю шаты Ягонай. А каторыя толькі дакраналіся - здаравелі.

 

Разьдзел 15
Хрыстус крытыкуе фарызэяў

1 Затым падыйшлі да Яго вучоныя па Пісаньню і фарызэі з Ерузаліма, кажучы:

2 "Чаму вучні Твае парушаюць традыцыі старэйшын? Ядуць хлеб нямытымі рукамі".

3 "Ён у адказ сказаў ім: "Чаму і вы нарушаеце пастановы Божыя дзеля вашае традыцыі? Бо Бог сказаў:

4 "Шануй бацьку твайго і маці, (Вых.20,12) і таксама: "Хто праклінаў бы бацьку або маці - хай будзе сьмерцю пакараны".

5 Вы ж кажаце: "Хто б сказаў бацьку або маці: Ахвярай ёсьць, што належыцца ад мяне табе.

6 Не шануй бацькш свайго або маці сваёй. Так скасавалі прыказаньне Божае дзеля вашае традыцыі.

7 Крывадушнікі, добра пра вас праракаваў Ізаій, кажучы:

8 "Гэты народ шануе Мяне вуснамі, але сэрца іхняе далёка ад Мяне,

9 але на дарма пашану аддаюць, калі вясьцяць навукі і пастановы людзкія (Із.29,13).

10 Затым прызваўшы людзей да Сябе, казаў ім: "Слухайце і разумейце:

11 Не тое пляміць, паганіць чалавека, што ўваходзіць у вусны, але тое паганіць чалавека, што тое, што з вуснаў выходзіць

12 Затым падыйшлі вучні Яго і сказалі Яму: "Ведаеш, што фарызэі пачуўшы гэтае слова згоршыліся".

13 А Ён адказаў ім: "Усякі род, расьліна, якой не пасадзіў Айцец Мой Нябесны - выкарчавана будзе.

14 Пакініце іх, бо яны сьляпыя правадыры сьляпых: а калі сьляпы сьляпога вядзе, дык абодвы ўваляцца ў яму.

15 Дык Пётр у адказ сказаў Яму: "Выясьні нам гэту прыповесьць".

16 А Ён сказаў: "Ды і вы таксама не разумееце?

17 Не разумееце, што ўсё, што ў вусны ўходзіць, ідзе ў жывот і выдзяляецца навонкі, на двор.

18 А што з вуснаў выходзіць, паходзіць ад сэрца і гэта паганіць, пляміць чалавека:

19 бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойствы, чужаложствы, нячыстасьці, пакражы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.

20 Гэта вось, што паганіць чалавека: Але есьці немытымі рукамі, гэта не паганіць, не пляміць чалавека"

Аздараўленьне дачкі Хананейкі

21 А выйшаўшы адтуль Езус направіўся ў мясцовасьці Тыру і Сыдону.

22 І якраз жанчына - хананейка выйшаўшы з тых мясцоў крычала Езусу: "Сыне Давідаў, Госпадзе, зжалься нада мной: дачка мая страшна мучана шатанам."

23 А Ён не адказаў ёй ані слова. Дык падыйшлі вучні Яго і прасілі Яго і казалі: "Адпусьці яе, бо яна прызывае нас."

24 Езус у адказ сказаў: "Пасланы Я толькі да авец, каторыя прапалі з дому Ізраеля."

25 Але яна падыйшла і пакланілася Яму, просячы: "Госпадзе, ратуй мяне!"

26 А Езус адказаў: "Ня добра браць хлеб ад сыноў і кідаць сабакам."

27 А яна сказала: "Так, Госпадзе, але аднак і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іх."

28 Тады Езус у адказ сказаў ёй: "О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца, як хочаш." І ў тую хвіліну дачка яе была аздароўлена.

Паўторнае размнажэньне хлеба

29 Затым выйшаўшы адтуль, Езус прыбыў да мора Галілескага і ўзыйшоўшы на гару, сядзеў тамака.

30 Дабраліся да Яго вялікія грамады, маючы з сабой храмых, сьляпых, калекіх ды многа іншых. І даставілі іх да Яго, а Ён аздаравіў іх.

31 Усе жа дзівіліся, бачачы, што нямыя - гавораць, храмыя - ходзяць, сьляпыя - відзяць. Дык славілі Бога Ізраеля.

32 Езус паклікаўшы вучняў Сваіх, казаў ім: "Шкада мне людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне і ня маюць чаго есьці. А Я не хачу адправіць іх галодных, каб не самлелі ў дарозе".

33 Сказалі Яму вучні: "Скуль у пустыні набяромся столькі хлеба, каб накарміць такі натоўп людзей?"

34 Пытаецца ў іх Езус: "Колькі маеце хлябоў?" Яны ж сказалі: "Сем і крыху рыбаў."

35 Дык загадаў Езус людзям пасесьці на зямлі.

36 А ўзяўшы сем хлябоў і рыбы, падзяку складаючы, ламаў і даваў вучням Сваім, вучні раздавалі людзям.

37 І елі ўсе і наеліся. А з кавалкаў, якія засталіся сабралі сем поўных кашоў.

38 А тых, што елі было чатыры тысячы, апрача дзяцей і жанчынаў.

39 Адпусьціўшы людзей Езус сеў у лодку і прыплыў у край Магэдан.

 

Разьдзел 16
Езус проціў фарызэяў і садукеяў

1 Зараз падыйшлі да Езуса фарызэі і садуцэі і зводзячы, прасілі Яго, каб паказаў ім які знак з неба.

2 А Езус у адказ сказаў ім: "Калі вечарэе, кажаце: Будзе пагода, бо неба чырванее.

3 А нараніцы: Сёньня навальніца, бо неба хмарнае, ружавее.

4 Дык выгляд неба разумееце, а знакаў часу не можаце адпазнаць? Племя ліхое і чужаложнае знаку шукае, ды іншы знак ня будзе дадзен, толькі знак Прарока Ёны. І пакінуўшы іх, адыйшоўся.

5 А калі перапраўляліся вучні Ягоны на другі бераг, забыліся ўзяць хлябоў.

6 Сказаў ім Езус: "Глядзіце, сьцеражыцеся квасу фарызэяў і садуцэяў."

7 А яны думалі, гаворачы між сабой, што яны хлябоў не ўзялі.

8 Езус ведаючы гэта, сказаў: "Чаму, малой веры, застанаўляецца між сабой, што хлябоў ня маеце?

9 Ці ж яшчэ не разумееце і не помніце на пяць хлябоў на пяць тысяч людзей? А колькі гэта кошаў насабіралі?

10 Ані таксама сем хлябоў на чатыры тысячы людзей. Ды кошыкаў колькі сабралі?

11 Чаму не разумееце, што Я вам не пра хлеб гаварыў: "Сьцеражыцеся квасу фарысэяў і садацэяў."

12 Дык зразумелі, што гаварыў не каб квасу хлебнага сьцерагліся, але навукі фарызэяў і садукейскай."

Спазнаньне Св. Пятра

13 Прыйшоў затым Езус у мясцовасьць Цэзарэі Філіпа. Спытаўся вучняў Сваіх: "За каго лічаць людзі Сына Чалавечага?"

14 А яны сказалі: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Галіяша, а іншыя за Ерэмію або за аднаго з прарокаў."

15 Спытаўся ў іх Езус: "А вы за каго Мяне маеце?"

16 Сымон Пётр сказаў: "Ты Хрыстос, Сын Бога жывога."

17 У адказ сказаў яму Езус: "Багаслаўлены Сымон, Бар (сын) Ёна, бо цела і кроў не аб'явілі табе, але Айцец Мой, Каторы ў небе.

18 А Я табе кажу, ты скала (Пэтра), а на гэтай скале пабудую касьцёл Мой і брамы пякельныя не перамогуць яго.

19 Ды дам табе ключы Каралеўства Нябеснага. Што зьвяжаш на зямлі, будзе зьвязана і ў небе; а што разьвяжаш на зямлі, будзе развязана і ў небе."

20 Затым загадаў вучням Сваім, каб нікому не разказвалі, што Ён Езусам Хрыстом.

Патрэба цярпеньня

21 Ад гэтага часу Езус пачаў выяўляць вучням Сваім, што трэба Яму ісьці ў Ерузалім і там многа цяпець ад старэйшын і ад вучоных па Пісаньню і архісьвятараў ды быць забітым, а трэцяга дня ўваскрэснуць.

22 А Пётр адвёўшы Езуса на старану, пачаў на Езуса сварыцца: Хай Бог ухавае Цябе, Госпадзе, гэта ня прыйдзе на Цябе."

23 А Езус павярнуўшыся сказаў Пятру:"Адыйдзіся ад Мяне, звадыяш (шатан), бо бо ты для Мяне згаршэньнем. Бо не разумееш таго, што ад Бога, але ад людзей."

24 Тады сказаў Езус вучням Сваім: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай адрачэцца самога сябе, ды хай бярэ крыж свой і насьледуе Мяне.

25 Бо хто б хацеў ухаваць жыцьцё сваё, загубіць яго. А хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне, аднойдзе яго.

26 Бо што за карысьць чалавеку, каб увесь сьвет здабыў, а на душы сваёй пацярпеў шкоду? Або што чалавек дасьць узамену за душу сваю?

27 Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў хвале Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасьць кожнаму па яго ўчынках.

28 Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тут стаячых не пакаштуюць сьмерці пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў Каралеўстве Сваім."

 

Разьдзел 17
Перамяненьне Хрыстова

1 Затым па шасьці днях узяў Езус Пятра і Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх на старану на вусокаю гару.

2 І перамяніўся перад імі. Аблічча Яго зазьзяла як сонца, а адзеньне Яго зьмянілася як сьнег.

3 І зараз жа паказаліся ім Майсей і Гальяш, размаўляючы з Езусам.

4 Затым Пётр зьвярнуўся да Езуса: "Госпадзе, добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну".

5 Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось жа яркае воблака закрыла іх. Дый голас пачуўся з воблака: "Гэта Сын Мой умілаваны, у Якім Я вельмі маю ўпадабаньне: Яго слухайце!"

6 А чуючы гэта вучні палі на твар свой і надта спалохаліся.

7 Затым падыйшоў да іх, і дакрануўся іх Езус, кажучы: "Устаньце, а ня бойцеся.

8 І падняўшы вочы свае яны нікога болей не бачылі адно самога Езуса.

9 Калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус: "Нікому не кажыце аб візіях, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне."

Прадсказаньне аб прыходзе Гальяша

10 Аднойчы пыталіся ў Яго: "Чаму вучоныя па Пісаньні цьвердзяць, што Гал'яш мае прыбыць раней?"

11 А Езус у адказ сказаў ім: "Гальяш што праўда прыйдзе і направіць усё.

12 Але кажу, што Гальяш ўжо прыйшоў, але яго не пазналі ды абыйшліся з ім як хацелі. Але таксама і Сын Чалавечы будзе ад іх цярпець".

13 Тады зразумелі вучні, што Езус ім гаварыў аб Яне Хрысьціцелю.

Аздараўлеьне люнатыка

14 Калі Езус вярнуўся да народу, падыйшоў да Яго чалавек, упаў перад Езусам на каленьні і прасіў: "Госпадзе зжалься над сынам маім, бо ён люнатык, і многа церпіць, часта ляціць у агонь або ў ваду.

15 Прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі яго аздаравіць".

16 Езус жа сказаў: "О родзе няверны і пераваротны, дакуль буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне".

17 Затым выгнаў яго і шатан пакінуў яго і ў той хвіліне хлопец паздаравеў.

18 Тады пакрыёму падыйшлі да Езуса вучні і спыталіся: "Чаму мы не маглі выгнаць яго?"

19 Сказаў ім Ён: "Дзеля вашае няверы. Сапраўды кажу, вам, калі б вы мелі веру як зярнётка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары:"Перайдзі зсюль там пяройдзе. Нічога для вас няма немагчымага.

20 Такі сорт не выганяецца інакш, як праз малітву і пост."

Прадсказаньне мукі

21 Калі яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: "Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей.

22 Яны Яго заб'юць, а Ён трэцяга дня ўваскрэсьне. Дык сталіся сумнымі яны.

Падатак на сьвятыню

23 Калі яны прыйшлі ў Кафарнаўм, прыйшлі да Пятра агенты, што пабералі дыдрагмы (падаткі) і сказалі яму: "Ці Вучыцель - Пастыр ваш ня плаціць дыдрагмаў?"

24 Пётр сказаў: "Так." Дык калі ён увайшоў у дом, уперадзіў яго Езус і сказаў: "Што думаеш Сымоне? Каралі зямныя бяруць як ад каго чыны або падатак, ці ад сыноў сваіх, ці ад чужынцаў?"

25 Пётр сказаў: "Ад чужых." Сказаў яму Езус: "Дык свабодныя сыны." Але, каб мы ім не далі згаршэньня, ідзі да мора і закінь вудачку, і першую рыбу злоўлены, вазьмі і адкрыўшы ёй пыск, знойдзеш статэр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе.

 

Разьдзел 18
Заахвота да пакоры

1 Аднойчы падыйшлі да Езуса вучні, пытаючыся: "Хто, думаеш найбольшы (найважнейшы) ў Каралеўстве Нябесным?"

2 Затым Езус паклікаўшя дзця паставіў яго пасярэдзіне іх

3 і сказаў: "Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не станіцеся як дзеці, не ўвойдзіце ў Каралеўства Нябеснае.

4 Хто ўпакорыцца як гэта дзіця, той большым у Каралеўстве Нябесным.

5 А хто прыме адно такое дзіця ў Імя Маё - Мяне прыме.

6 А хто б згоршыў адно з тых маленькіх, што ў Мяне вераць, лепш было б яму прычапіць камень млынавы і ўтапіць у глыбіні мора.

7 Гора сьвету за згаршэньні. Мусяць здарыцца згаршэньні, аднак гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць (прычыняецца) згаршэньне.

8 Дык калі твая рука або нага твая горшыць цябе, адрэж яе ды кінь ад сябе. Лепш табе аднарукім і храмым ўвайсьці ў жыцьцё, чым маючы дзьве рукі або дзьве нагі быць укінутым у агонь вечны.

9 А калі вока тваё горшыць (зводзіць) цябе, выдзяры яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чым маючы два вокі быць укінутым у гэгэнну агня.

10 Глядзіце, не пагарджайце не адным з гэтых малюткаў. Бо кажу вам, бо анёлы іхнія бачаць заўсёды ў небе аблічча Айца Майго, Каторы ў небе."

11 (Бо прыйшоў Сын Чалавечы ратаваць тое, што было прапаўшы).

Хлопат пра згубленую авечку

12 Як вам здаецца? Калі б хто меў сто авец а адна з іх згубілася б, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяцьдзісят дзевяць і ці не ідзе шукаць той, каторая прапала.

13 А калі ўдаецца яму яе адшукаць, сапраўды кажу вам, што з яе будзе мець больш радасьці, чым з дзевяноста дзевяці, каторыя не зблудзілі.

14 Так і ваш Нябесны Айцец не хоча, каб прапаў хоць адзін з гэтых малюткаў - дзеткаў."

Братоўскія напамінаньні (пасваркі)

15 Калі брат твой правініцца табе, ідзі пасварыся (напомні яму) на яго ў чатыры вочы. А калі б паслухаў цябе, здабудзеш брата свайго.

16 А калі б цябе не паслухаў , вазьмі з сабой яшчў аднаго або двух сведкаў, каб уся справа апіралася на доказе двух або трох сьведкаў.

17 А калі б і іх не паслухаў, заяві Касьцёлу. А калі б і Касьцёла не паслухаў, хай будзе табе як паганін і мытнік.

18 Сапраўды кажу вам, што зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана і ў небе, а што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.

19 Паўторна кажу вам, калі двух з вас на зямлі згодзяцца прасіць аб якую-колечы рэч, дасьць ім Мой Нябесны Айцец.

20 Бо дзе ў імя Маё сабяруцца двух або трох, там і Я пасярод іх."

Прыповесьць пра неміласэрднага даўжніка

21 Тады Пётр падышоўшы спытаўся: "Госпадзе колькі раз маю адпусьціцца яму, калі правініцца мне брат мой? Ці да сямі раз?"

22 Кажа яму Езус: "Не кажу да сямі раз, але да семдзесят сямі раз.

23 Дзеля таго падобнае Каралеўства Нябеснае да чалавека караля, каторы хацеў разрахавацца (разлічыцца) са слугамі сваімі.

24 А калі стаў рахаваць, прывялі да яго аднаго, каторы быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.

25 Калі не меў ён з чаго аддаць, загадаў пан ягоны прадаць яго, жонку ягоную, дзяцей ды ўсё, што меў ды аддаць.

26 Але слуга той ўпаўшы прасіў яго: "Мей цярплівасьць дзеля мяне і я аддам усё."

27 І пан зжаліўся над тым слугой, асвабадзіў яго і доўг яму дараваў.

28 Але слуга той выйшаўшы напаткаў аднаго з сяброў сваіх, каторы быў яму вінаваты сто дынараў. І схапіўшы яго душыў, кажучы: "Аддай, што мне вінаваты."

29 А сябра той упаўшы прасіў яго, кажучы: "Мей цярплівасьць дзеля мяне, а аддам табе ўсё."

30 Але ён не хацеў, але пайшоў, пасадзіў яго ў вязьніцу, дакуль не аддасьць яму доўгу.

31 Бачачы, што робіцца, сябры яго засмуціліся вельмі, дый пайшлі і разказалі пану свайму ўсё, што сталася.

32 Тады пазваў яго пан ягоны і сказаў яму: "Слуга негодны, я табе увесь доўг дараваў, бо ты мяне прасіў.

33 Ці і табе не належылася, каб і ты пашкадаваў сябра свайго, як і я пашкадаваў цябе?"

34 Разгневаны пан ягоны выдаў яго катам, пакуль яму не аддасьць усяго доўгу.

35 Так і Айцец Мой нябесны зробіць вам, калі вы не адпусьціцеся кожны брату свайму ў сэрцах вашых.

 

Разьдзел 19
Сужэнства і дзявоцтва (дзявічасьць)

1 Езус скончыў гэтыя павучэньні і выйшаў з Галілеі і прыйшоў да граніц Юдэі за Ярдан.

2 За Ім ішлі вялікія грамады, каторыя там аздаравіў.

3 Затым падыйшлі да Яго фарызэі і зводзячы (кушачы) Яго, пыталіся: "Ці выпадае чалавеку з якой колечы прычыны адправіць жонку сваю?"

4 А Езус у адказ сказаў ім: "Ці не чыталі, што Той, Хто стварыў на пачатку "мужчыну і жанчыну стварыў іх"

5 і сказаў: "Таму пакіне чалавек бацьку і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, ды будуць двое ў адным целе.

6 І так ужо не двое, але адно цела (Род 2,24). Дык што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае."

7 Сказалі Яму: "Дык чаму Майсей загадаў даць ёй ліст разводны і адправіць?"

8 Сказаў ім:"Дзеля цьвёрдага сэрца вашага дазволіў вам Майсей адправіць жонку вашую, але не было так напачатку.

9 Затым кажу вам, што хто разводзіцца з жонкаю сваёй, з выняткам чужаложства, а жэніцца з іншаю - чужаложыць. І хто з разьведзенай ажаніўся б - чужаложыць.

10 Дык сказалі Яму вучні Ягоныя: "Калі такі абавязак мужчыны да жанчыны, то лепш не жаніцца."

11 А Езус сказаў ім: "Не ўсе разумеюць гэту навуку, а толькі тыя, каторым дадзена.

12 Бо ёсьць скапцы, што такімі з жывата маці нарадзіліся, але ёсьць скапцы, каторых такімі людзі зрабілі, ды ёсьць скапцы, што самі сябе скапцамі зрабілі для Каралеўства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай разумее."

Езус і дзеці

13 Аднойчы прывялі да Яго дзеткі. Каб усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні сварыліся на іх.

14 Дык Езус сказаў ім: "Пусьціце дзетак і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такіх Каралеўства Нябеснае."

15 І ўсклаўшы на іх рукі Свае, пайшоў адтуль.

Багаты юнак

16 А вось хто-то падыйшоў да Яго і сказаў Яму: "Добры настаўніча, што маю добрага рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

17 А Езус сказаў яму: "Што Мяне пытаешся аб добрым? Адзін толькі Бог добры. А калі хочаш увайсьці ў жыцьцё, спаўняй прыказаньні".

18 Спытаўся ў Яго: "Якія? Езус яму сказаў: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва,

19 паважай бацьку свайго і сваю матку, ды любі бліжняга свайго як сябе самога (Вых 20,12-15)"

20 Кажа Яму юнак: "Усё гэта бярог я ад свайго маленства, чаго мне яшчэ не хапае?"

21 Сказаў яму Езус: "Калі хочаш быць дасканалы, ідзі, разпрадай усё, што маеш, раздай ўбогім, а будзеш мець скарб у небе, а прыходзь і хадзі за Мной".

22 Калі юнак пачуў гэта слова, адыйшоў сумны, бо меў вялікую маёмасьць.

Багацьце і ўбогасьць

23 Затым Езус сказаў Сваім вучням: "Сапраўды кажу вам, што багацей з трудом увойдзе ў Каралеўства Нябеснае.

24 Зноў кажу вам: "Лягчэй вярблюду прасунуцца праз вушка іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Карлеўства Нябеснае."

25 Пачуўшы гэта вучні надта дзівіліся і казалі: "Хто тады можа збавіцца?"

26 А Езус узглянуўшы, сказаў ім: "У людзей немагчыма, але у Бога ўсё магчыма."

27 Затым у адказ Пётр сказаў Езусу:"Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой, дык што мы атрымаем?"

28 Езус сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Мною, у адраджэньні, калі засядзе Сын Чалавечы на Сталіцы велічы Сваёй, засядзіце і вы на дванацаці сталіцах, і будзеце судзіць дванаццаць пакаленьняў Ізраеля.

29 А кожны, хто б пакінуў дом або братоў, або сёстраў, або бацьку, або матку, або жонку, або сыноў, або зямлю дзеля імя Майго, у сто раз болей атрымае і здабудзе жыцьцё вечнае.

30 І многа першых будзе апошнімі, а апошнія - першымі.

 

Разьдзел 20
Прыповесьць пра працаўнікоў у вінаградніку

1 Падобнае затым Каралеўства нябеснае чалавеку гаспадару, які выйшаў надта рана наймаць работнікаў у свой вінаграднік.

2 Зрабіўшы з работнікамі ўмову па дынару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.

3 Ды выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў іншых, стаячых на рынку без работы.

4 Ды і ім сказаў: "Ідзіце і вы ў мой вінаграднік і што будзе справядліва, дам вам."

5 І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзевятай гадзіны, і зрабіў падобна.

6 Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай і знайшоў іншых стаячых ды ім сказаў:"Чаму тут стаіцё, гультуючы ўвесь дзень?"

7 Кажуць Яму: "Бо ніхто нас не наняў". І ім сказаў: "І вы ідзіце ў мой вінаграднік".

8 А калі настаў вечар, сказаў гаспадар (пан) вінаградніка загадчыку свайму: "Скліч работнікаў і дай ім заплату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі.

9 Дык калі прыйшлі тыя, што каля адзінаццатай гадзіны прыйшлі на работу, атрымалі па дынару.

10 А калі таксама прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць, але і яны атрымалі па дынару.

11 Дык узяўшы шэмралі (марматалі) на гаспадара,

12 і сказалі: "Гэтыя апошнія толькі адну гадзіну працавалі, а зраўняў іх з намі, якія пераносілі цяжар дня і сьпякоту".

13 А ён у адказ аднаму з іх сказаў: "Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар?

14 Дык вазьмі, што тваё, а ідзі, бо хачу і апошняму даць як табе.

15 Ці ж не можна мне рабіць, што хачу? І ці ж крывым вокам глядзіш на тое, што я добры?"

16 Так вось гэтыя апошнія будуць першымі, а першыя апошнімі. Бо многа пакліканых, а мала выбраных.

Паўторнае прадсказаньне мукі

17 Уваходзячы ў Ерузалім Езус узяў адзельна Дванаццаць вучняў і сказаў ім па дарозе:

18 "Ужо ўваходзім у Ерузалім і Сын Чалавечы будзе выдадзены архісьвятарам і кніжнікам.

19 Асудзяць Яго на сьмерць, ды выдадуць на пасьмешышча паганам, на ўбічаваньне і ўкрыжаваньне. А тэцяга дня ўваскрэсьне."

Просьба маці Забэдэявай

20 Затым падыйшла да Езуса матка сыноў Забэдэявых з сынамі сваімі, пакланілася і прасіла нечага.

21 Езус спытаўся ў яе: "Чаго хочаш?" Яна сказала: "Загадай, каб гэтыя два сыны мае ў Каралеўстве Тваім сядзелі: адзін з правай стараны ў Цябе а другі з левай."

22 А Езус адказаў ёй: "Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чашу (келіх), каторую Я піць буду? Кажуць Яму: "Можам."

23 Сказаў ім: "Чашу маю праўда піць будзеце, але сядзець у Мяне па правай у Мяне старане ці па левай, не Мне вам даваць, але толькі тым, каторым прыгатаваў Айцец Мой."

24 Пачуўшы гэта дзесяць іншых разгневаліся на двух братоў.

25 Але Езус паклікаў іх да сябе і сказаў: "Ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, а валадары маюць уладу над імі.

26 Паміж вас так не будзе. Але хто з вас хацеў бы быць важнейшым (большым), будзе вашым слугою.

27 А хто з вас хацеў бы быць першым, мае быць вашым слугою.

28 Так як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю на адкупленьне многіх.

Аздараўленьне сьляпых у Ерыха

29 Калі выходзілі з Ерыха праводзіла іх вялікая грамада.

30 А вось два сьляпых пры дарозе пачулі, што праходзіць Езус. Дык пачалі крычаць: "Госпадзе, зжалься над намі, Сыне Давідаў!"

31 А людзі сварыліся на іх, каб маўчалі!

32 Дык Езус спыніўся, паклікаў іх і спытаўся: "Што хочаце, каб вам зрабіў?"

33 Кажуць Яму: "Госпадзе, каб адкрыліся нам вочы."

34 Пашкадаваў затым іх Езус, дакрануўся вачэй іхніх і яны адразу праглянулі ды пайшлі за Ім.

 

Разьдзел 21
Урачысты ўезд у Ерусалім

1 А калі прыбліжаліся да Ерузаліму і падыйшлі да Бэтфагэ на Аліўнай Гары, Езус тады паслаў двух вучняў

2 і сказаў ім: "Ідзіце ў сяло, якое перад вамі а зараз знойдзеце асліцу прывязану і з ёй асьлянё. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне.

3 А калі б вам хто што казаў, скажыце, што іх Госпад патрабуе, а зараз пусьцяць іх.

4 Усё гэта сталася, каб выпаўнілася сказана Прарокам:

5 "Скажыце дачцы Сыёнскай: Вось едзе да Цябе кароль твой ціхі, седзячы на асьліцы (Зах9,9) і на асьляці, сыне пад'ярэмнай."

6 Пайшоўшы, вучні зрабілі як ім загадаў Езус.

7 І прывялі асьліцу з асьлянём, усклалі адзеньне сваё, а Езуса пасадзілі на яго.

8 А грамады, што на перадзе і што за Ім ішлі, гаманілі, кажучы:

9 "Гозанна Сыну Давідаваму, багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада. Гозанна на вышынях! (Пс 117,26)

10 А калі ўвайшоў у Ерузалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: "Хто гэта?"

11 А народ казаў: "Гэта Езус, Прарок з Назарэту Галілейскага."

Выгнаньне гандляроў са сьвятыні

12 І ўвайшоў Езус у сьвятыню і павыганяў усіх прадаўцоў і купцоў у сьвятыні, а сталы банкераў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў.

13 Ды сказаў ім: "Напісана:Дом мой, домам маленьня будзе названы, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў.

14 Затым падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпыя і храмыя, а Ён аздаравіў іх.

15 А архісьвятары і вучоныя, бачачы цуды, якія чыніў, ды дзеці гамонячыя ў сьвятыні і кажучыя:Гозанна сыну давідаваму! Злаваліся.

16 І казалі Яму: "Ці чуеш, што яны кажуць?" А Езус сказаў ім: "Чую, ці вы не чыталі: "З вуснаў немаўлятак і сысуноў дасканалаю ўчыніў Ты хвалу?" (Пс 8,3).

17 Затым пакінуўшы іх, пайшоў за горад у Бэтанію і там застаўся.

Дрэва фігі

18 Нараніцы вяртаючыся ў горад пачуў голад (захацеў есьці).

19 Дык убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігі, падыйшоў да яго, але не знайшоў на ім нічога, апрача ліствы. Сказаў яму: "Няхай ніколі навек не родзіцца больш з цябе плод." І адразу фіга ссохла.

20 Дык бачачы гэта вучні дзівіліся і казалі: "Якім чынам так скора ссохла?"

21 У адказ Езус сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, каб мелі вы веру, і не сумневаліся, зрабілі б гэта не толькі з дрэвам фігі, але нават, каб сказалі гэтай гары: падыміся і кінься ў мора." Сталася б.

22 А б што будзеце прасіць у мальбе з вераю - атрымаеце."

Павучэньні для фарызэяў

23 А калі Езус увайшоў у сьвятыню прыйшлі да Яго, калі вучыў архісьвятары і старэйшыны народу і казалі: "Якім правам гэта робіш? Хто табе даў такую ўладу?"

24 Езус у адказ сказаў ім: "І Я спытаюся таксама ў вас у адной справе, а калі адкажыце Мне, дык і Я тады скажу вам, якім правам Я гэта раблю.

25 Хрост Янаў адкуль быў: З неба, ці ад людзей?" А яны застанаўляліся і гаварылі між сабой:

26 Калі скажам: з неба, - скажа нам: Дык чаму вы не паверылі? А калі скажам: з людзі - баімся людзей, бо ўсе Яна маюць за Прарока.

27 Дык у адказ Езусу сказалі: "Не ведаем." І Ён сказаў: "Дык і Я вам не скажу, якім правам Я гэта раблю."

Прыповесьць пра двух сыноў

28 Як вам відзіцца? Адзін чалавек меў двух сыноў. Прыходзячы да першага сказаў яму: "Сыне, ідзі папрацуй сягоньня ў маім вінаградніку".

29 А ён адказаў: "Не пайду". А потым разкаіўся і пайшоў.

30 Зьвяртаючыся да другога сказаў яму падобна. А той адказваючы сказаў: "Іду, гаспаду", але не пайшоў.

31 Хто з тых двух споўніў волю бацькі? Кажуць: Першы. Дык сказаў ім Езус: Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ўпярэдзяць вас у Каралеўства нябеснае.

32 Бо прыйшоў да вас Ян дарогай справядлівасьці, а вы не паверылі яму: мытнікі жа і распупусьніцы паверылі яму. Вы аднак, бачачы гэта, нават потым не апомніліся, каб яму паверыць."

Прыповесьць пра крывадушных арандатараў

33 Паслухайце іншую прыповесьць. Быў гаспадар сямейны, які завёў вінаграднік, загарадзіў яго плотам, выкапаў у ім вінатоку, пабудаваў вежу і аддаў яго вінаградарам і выехаў.

34 А калі надыйшоў час пладоў, паслаў ён слугаў сваіх да вінаградараў узяць свае плады.

35 А вінаградары схвацілі слугаў яго, аднаго пакалечылі, другога забілі, а іншага ўкаменавалі.

36 Дык зноў паслаў іншых слугаў, больш чым раней, але і ім зрабілі падобна.

37 Наканец паслаў да іх сына свайго, кажучы: "Ушануюць сына майго".

38 Але вінаградары, бачачы сына гаварылі між сабой: Гэта спадкаемец (насьледнік), ідземце, заб'ём яго, а заваладаем ягонай спадчынаю".

39 Ды схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніка і забілі.

40 Дык калі прыбудзе гаспадар вінаградніка, што зробіць тым вінаградарам?

41 Кажуць Яму: "Разбойнікаў срога выгубіць, а вінаграднік выарэндуе іншым вінаградарам, каторыя будуць аддаваць плод у вызначаны час."

42 Сказаў ім Езус: "Ці ж ніколі не чыталі вы Пісаньні: Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла. З волі Госпада гэта сталася ды дзіўным у вачах нашых.(Пс117,22-23)

43 Дзеля таго кажу вам, што Каралеўства Божае будзе аднята ад вас, а дадзена народу прыносячаму яму плады.

44 Хто падзе на гэты камень, будзе разбіты, а на каго б ён паў, сатрэ яго."

45 Пачуўшы гэту Яго прыповесьць архірэі і фарызэі зразумелі, што гэта аб іх гаварыў.

46 Ды стараліся Яго ўзяць, але баяліся народу, бо меў Яго за Прарока.

 

Разьдзел 22
Прыповесьць пра каралеўскае вясельле

1 Езус затым і далей у прыповесьцях:

2 "Каралеўства Нябеснае падобнае чалавеку - каралю, як справіў вясельле для свайго сына.

3 Ён паслаў слуг сваіх склікаць запрошаных на вясельле, але тыя не хацелі прыбыць.

4 Дык паслаў ізноў іншых слугаў, кажучы: "Скажыце запрошаным: ужо банкет мой прыгатаваў, валы мае і што кормнае пабіты, ды ўсё прыгатавана, прыходзьце на вясельле!

5 Але яны занедбалі і разыйшліся: як хто ў пасяленьне сваё, другі ў таргоўлю,

6 а іншыя схвацілі слуг, назьдзекаваўшыся, замардавалі.

7 Калі пра гэта пачуў кароль, разгневаўся ды паслаўшы сваё войска, выгубіў тых забойцаў а горад іхні спаліў.

8 Затым сказаў слугам сваім: вясельле то прыгатавана, але запрошаныя не былі годныя.

9 Дык ідзіце на скрыжаваньні дарог, а каго толькі знойдзіце клічце на вясельле.

10 Слугі ягоныя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго напаткалі, ліхіх і добрых і напоўнілася вясельле гасьцьмі.

11 Затым увайшоў кароль паглядзець гасьцей, ды ўбачыў ён там чалавека не адзетага ў вясельную вопратку.

12 Дык спытаўся ў яго: "Прыяцелю, як жа ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?" Але ён маўчаў.

13 Тады кароль загадаў слугам сваім: "Зьвязаўшы яму рукі і ногі, укіньце яго ў знешнюю цемру: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

14 Бо многа пакліканых (запрошаных), але мала выбраных."

Падатак цэзарскі. (імператара)

15 Затым сабраліся фарызэі і адышоўшы раіліся, як бы Езуса спахваціць у мове.

16 Дык паслалі да Яго двух вучняў сваіх з гэрад'янамі, каб спыталіся: "Вучыцелю, ведаем, што Ты справядлівы (праўдамоўны) і дарогі Божай па праўдзе вучыш, ды не аглядаешся на асобу людзей.

17 Скажы нам тады, як табе здаецца, належыцца плаціць падатак цэзару, ці можа не?"

18 Езус жа пазнаўшы іх крывадушнасьць, сказаў: "Чаму Мяне зводзіце, крывадушнікі?

19 Пакажыце мне манэту падатковую. Дык падалі Яму дынар.

20 Спытаўся ў іх Езус: "Чый гэта адмалюнак і напіс?"

21 Кажуць Яму: "Цэзараў." Дык Езус сказаў ім: "Тое, што Цэзара - аддайце Цэзару, а што Божае - Богу."

22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся ды пакінуўшы Езуса - адыйшліся.

Уваскрасеньне целаў

23 У той дзень прыступіліся да Яго садуцэі. Яны даказваюць, што няма ўваскрасеньня.

24 Яны спыталіся ў Езуса: "Вучыцелю, Майсей загадаў: Калі хто памрэ, не маючы сына, дык хай брат ягоны возьме яго жонку і хай займее патомства свайму брату (Паў25,5).

25 А было ў нас сем братоў: першы ажаніўся з ёй і памёр, не маючы патомства. Пакінуў жонку брату свайму.

26 Падобны другі і трэці аж да сёмага.

27 Наастатак па ўсіх памерла жанчына.

28 Дык у момант уваскрасеньня, чыёй з сямі будзе жонкаю. Так як усе яны мелі яе за жонку?

29 А Езус у адказ сказаў ім: "Памыляецеся, не знаючы Пісаньня, ані моцы Божай.

30 У ўваскрасеньні ня будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы Божыя ў небе.

31 Ці не чыталі, што сказана Богам пра паўстаньне з умёршых. Ён казаў:

32 Я Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба (Вых.3,6) Бог ня ёсьць Богам мёртвых, але Бог жывых."

33 Чуючы гэта людзі дзівіліся дзеля навукі Ягонай.

Найважнейшае прыказаньне

34 Чуючы тады фарызэі, што садуцэяў змусіў замаўчаць, сыйшліся разам.

35 Затым адзін з іншых вучоных па закону, зводзячы Езуса, спытаўся:

36 "Вучыцелю, якое найважнейшае прыказаньне ў законе?"

37 Езус адказаў яму: "Мілуй Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, усёй душой тваёй, усім розумам тваім (Паўт.6,5)

38 Гэта найважнейшае ды першае прыказаньне.

39 Другое падобнае гэтаму: "Любі бліжняга свайго як сябе самога (Сьвят,19,18).

40 На гэтых двух прыказаньнях апіраецца ўвесь Закон і Прарокі."

Мэсія - сынам Давіда

41 Калі сабраліся фарызэі, спытаўся ў іх Езус:

42 "Што думаеце пра Хрыста? Чыім Ён сынам? Кажуць яму: "Давідаў."

43 Сказаў ім: "Як жа тады Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:

44 "Сказаў Госпад Госпаду майму, сядзь па прывіцы Маёй, аж пакладу непрыяцеляў Тваіх падножжам ног Тваіх!" (Пс,109,1)

45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа ёсьць сынам ягоным?"

46 І ніхто ня мог Яму адказаць слова, ані таксама адважыўся ад таго дня болей пытацца.

 

Разьдзел 23
Крывадушнасьць фарызэяў

1 Затым зьвярнуўся Езус да людзей і да вучняў Сваіх і казаў:

2 На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі.

3 Дык усё, што яны вам скажуць, беражыце і рабіце, але не паступайце па іхніх учынках, бо яны вучаць, а так ня робяць.

4 Бо яны вяжаць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць за іх узяцца.

5 Яны ўсё робяць, каб паказацца людзям. Павялічаюць малітвенныя паясы і апускаюць краі адзеньня свайго.

6 Ахвотна займаюць першыя мейсцы на балях і ў сынагогах.

7 Любяць прывітаньні на рынку, ды каб іх людзі Раббі называлі.

8 Вы не хаціце, каб вас настаўнікамі называлі, бо адзін Настаўнік ваш, а вы ўсе братамі.

9 Ані айцом не называйце нікога на зямлі, бо адзін ваш Айцец у небе.

10 Ані настаўнікамі не называйцеся, бо адзін ваш Настаўнік - Хрыстус.

11 Хто большы - важнейшы ў вас, хай будзе вашым слугой.

12 Бо хто сябе павышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае - будзе павышаны.

13 Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што зачыняеце Каралеўства Нябеснае людзям; і самі не ідзіцё і ідучых не пускаеце ўвайсьці.

14 Гора вам кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што аб'ядаеце дамы ўдоваў пад відам доўгіх маленьняў, дзеля таго напаткае вас жорсткі прысуд.

15 Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што абяжджаеце моры і сушы (сухмяні), каб здабыць аднаго спаўверніка. А калі ім станецца, робіце яго сынам пекла, у два разы горшым за сябе.

16 Гора вам, сьляпыя праваднікі, што кажаце: хто прысяг (пакляўся) на сьвятыню - гэта нічога, а калі б хто прысяг на золата сьвятыні, споўніць павінен.

17 О дурныя і сьляпыя! Бо што важнейшае: золата ці сьвятыня, якая ўсьвячае золата?

18 Ды хто б прысяг (пакляўся) на аўтар, гэта нічога, але хто б прысягнуў на ахвяру на ім складзеную, споўніць павінен.

19 Сляпіндзі! Што ж важнейшае: ахвяра ці аўтар, які яе ўсьвячае?

20 Хто затым прысягае на аўтар, прысягае на яго ды на ўсё, што на ім.

21 Бо хто прысягнуў на сьвятыню, прысягае на яе ды на Таго, Хто ў ёй пражывае (Бог).

22 А хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, Хто на ім сядзіць.

23 Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што даіцё дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а прапускаеце тое, што больш важнейшае ў Законе: суд, міласэрдзе і веру. І гэта трэба выпаўніць і тога не апускаць.

24 Сьляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а глытаеце вярблюда.

25 Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі, што абмываеце чашу і місу з навонку, а самі ў сабе поўныя зьдзерства ды нячыстасьць.

26 Сьляпы фарызэю! Абмый перш нутро чашы і місы, каб тое, што навонкі - сталася чыстым.

27 Гора вам, кніжнікі і фарызэі, крывадушнікі! Бо вы падобныя да грабоў пабеляных, што навонкі паказваюцца людзям прыгожымі, а ў нутры поўныя касьцей, трупаў і ўсякага гнільля.

28 Так і вы навонкі (знадворку) выдаіцёся людзям справядлівымі, а ў нутры поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.

29 Гора вам, кніжнік і фарызэі, крывадушнікі, каторыя будуеце грабніцы Прарокам і аздабляеце (упрыгожваеце) помнікі справядлівых,

30 кажучы: "Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б супольнікамі тых, што пралівалі кроў Прарокаў".

31 І так вы самі сьведчыце, што вы сынамі тых, што забілі Прарокаў.

32 І вы дапоўніце мерку бацькоў вашых.

33 Гадзіны! Зьмяінае племя! Няўжо ўсьцеражыцёся прысуду пекла?

34 Таму то пасылаю Я да вас Прарокаў і мудрых і знаўцаў Пісаньня, а многіх з іх зб'іцё, а іншых будзеце бічаваць у сынагогах вашых. Ды будзеце сьцігаць іх з гораду ў горад

35 аж спадзе на вас кроў усіх справядлівых, разліта на зямлі, ад крыві справядлівага Абеля аж да крыві Захара, сына Барахія, якога вы забілі між сьвятыняй і аўтаром.

36 Сапраўды кажу вам, спадзе гэта ўсё на гэтае племя.

37 О Ерузалім, Ерузалім, каторае забіваеш Прарокаў ды каменуеш тых, што да цябе пасланыя. Колькі раз хацеў сабраць сыноў тваіх як кураводка сабірае пісклянят сваіх пад свае крыльлі, але ты не захацеў.

38 Таму дом ваш стане пустым.

39 Бо кажу вам, не ўвідзіце Мяне датуль, пакуль ня скажаце: Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада (Пс 117,26).

 

Разьдзел 24
Прадсказ збурэньня Ерузаліму

1 Пакінуўшы сьвятыню, калі Езус ішоў дале, прыступіліся вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні.

2 Ён ім у адказ сказаў: "Відзіце гэта ўсё? Сапраўды кажу вам, не застанецца з гэтага камень на камені, які б ня быў развалены".

3 А калі Езус сядзеў на Аліўнай Гары, прыйшлі вучні толькі самі да Яго і пыталіся: "Скажы, калі гэта будзе, ды што за знак папярэдзіць прыход Твой і канец сьвету?"

4 У адказ сказаў ім Езус: "Глядзіце, каб хто вас не зьвёў.

5 Бо многа прыйдзе ў імя Маё і скажа: "Я Хрыстус" і многіх зьвядуць.

6 Калі вы пачуеце аб войнах і паведамленьнях ваенных, глядзіце, не трывожцеся, бо гэта адбыцца павінна, але не на гэтым канец.

7 Падымецца народ на народ, каралеўства на каралеўства, будуць пошасьці, голад, месцамі землятрусы.

8 А гэта ўсё толькі пачатак мукаў.

9 Тады будуць выдаваць вас на мукі і забіваць вас будуць, ды будзеце ненавіджаны ўсімі народамі дзеля імя Майго (Хрыстус -Хрысьціяне).

10 Тады многія паддадуцца згаршэньню і будуць выдаваць адзін другога і ненавідзець будзе адзін другога.

11 Паявяцца многія фальшывыя прарокі і будуць зводзіць многіх.

12 Таму што ўзрасьце несправядлівасьць астыне любоў у многіх.

13 А хто ўстаіць да канца - будзе збаўлены.

14 І будзе прапаведана Эвангелія Каралеўства па ўсім сьвеце на пасьведчаньне ўсім народам і тады настане канец.

15 Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, дакрануўшую і сьвятыя месцы, прадсказаную Даніелем Прарокам (хто чытае, хай разумее)

16 тады тыя, што ў Юдэі хай уцякаюць у горы,

17 а хто на даху, хай не сыходзіць узяць штосьці з дому;

18 а хто на полі, хай не варачаецца забраць свой плашч.

19 Гора бярэменным і соючым у тыя дні.

20 Дык прасіце, каб ваша бегства ня была ў зіму, ці ў шабат.

21 Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дасюль дый ня будзе.

22 І каб не былі скарочаны тыя дні, ніхто б не захаваўся, але дзеля выбраньнікаў будуць скарочаны тыя дні.

23 Тады, калі б вам казаў: "Тут Хрыстус, або там, ня верце."

24 Паявяцца вось фальшывыя хрыстусы і фальшывыя прарокі і будуць тварыць вялікія знакі і цуды, каб у блуд увесьці (калі гэта магчыма) нават выбраньнікаў.

25 Таму Я вам гэта прадсказаў (паперадзіў).

26 Дык калі б вам затым сказалі: "Во ў пустыні - не выходзьце: во ў нутры дамоў - ня верце.

27 Бо як маланка засьвеціцца з Усходу і бачнай будзе і на Захадзе, так будзе з прыходам Сына Чалавечага.

28 Дзе б было цела, там сабяруцца і арлы.

29 А зараз па муках тых дзён сонца зацьмее і месяц не дасьць сьвятла свайго, а з неба зоркі падаць будуць і сілы нябесныя скалыхнуцца (захістаюцца).

30 А затым паявіцца на небе знак Сына Чалавечага ды тады заплачуць усе пакаленьні зямныя. І ўвідзяць Сына Чалавечага прыходзячага ў ваблоках нябесных з магутаю вялікай і веліччу, маестатам.

31 Ён пашле анёлаў Сваіх з трубою і голасам громкім, ды сабяруць выбраньнікаў яго з чатырох старон сьвету ад скраю неба аж да краю яго.

32 А ад фіговага дрэва вучыцеся падабенства. Калі ўжо сучок яго пукаецца і пускае лісты, ведаеце, што ўжо блізка лета.

33 Так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што ўжо блізка ў дзьвярах.

34 Сапраўды кажу вам, не праміне гэтае пакаленьне, пакуль усё гэта станецца.

35 Неба і зямля зчэзнуць, але слова Маё не праміне.

36 Што да дня таго і хвіліны ніхто ня ведае, нават анёлы ў небе, а толькі Сам Бог.

37 А як было ў дні Ноя, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.

38 Бо як у той час перад патопам елі і пілі, жаніліся і замуж аддавалі, аж да таго дня, у які Ной увайшоў у арку,

39 і не агледзіліся, як нахлынуў патоп і патапіў усіх. Так ім будзе і прыход Сына Чалавечага.

40 Тады двух будзе ў полі: аднаго забяруць, а другога пакінуць.

41 Дзьве будуць малоць у жорнах: адну возьмуць, другую пакінуць.

42 Дык пільнуйцеся, бо ня ведаеце, у якую пару прыйдзе Госпад ваш.

43 А гэта ведайце, што, каб гаспадар ведаў, у якую пару злодзей мае прыйсьці, пільнаваўся б і не пазволіў бы ўламацца ў дом свой.

44 Таму і вы будзьце прыгатаваны, бо ў пару, аб якой вы ня думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.

45 Хто, думаеш, ёсьць верным слугою і разтаропным, якога паставіў пан над сямействам сваім, каб ён у вызначаны час зааглядаў яго харчамі?

46 Багаслаўлены слуга той, якога прыйшоўшы гаспадар знайдзе ў добрай дзейнасьці.

47 Сапраўды кажу вам, што паставіць яго валадаць усёю сваёю маёмасьцю.

48 А каб сказаў той благі слуга ў сваім сэрцы: марудзіць пан мой з прыбыцьцём,

49 і пачаў біць сяброў сваіх, есьці і піць з п'янюгамі,

50 а калі прыбудзе пан ягоны ў дзень неспадзяваны, у невядомую пару,

51 дык выгане яго, ды прызначыць яму долю з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі."

 

Разьдзел 25
Прыповесьць пра дзесяць дзяўчат

1 З Каралеўствам Нябесным будзе падобна, як з дзесяцьцю дзяўчатамі, каторыя лямпы выйшлі сустрэць маладога. (І маладую)

2 Пяць з іх было неразумных, а пяць мудрых.

3 Але пяць неразумных, узяўшы лямпы, не ўзялі з сабою алівы.

4 Мудрыя ж узялі алівы ў свае пасудзіны разам з лямпамі.

5 Калі малады марудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

6 Але а паўначы раздаўся кліч: малады надходзіць, выходзьце яму на спатканьне.

7 Тады падняліся ўсе дзяўчаты і мудрыя заагледзілі свае лямпы.

8 Неразумныя сказалі мудрым: "Дайце нам вашай алівы, бо нашыя лямпы тухнуць".

9 Мудрыя адказалі ім: "Каб часам не хапіла нам і вам, лепш ідзіце да прадаўцоў ды купіце сабе."

10 Калі яны пайшлі купляць, прыбыў малады, дык тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вясельле. І дзьверы зачынілі.

11 Наканец прыйшлі і астаўшыяся дзяўчаты, просячыся: "Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!"

12 Але Ён у адказ сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я не знаю вас.

13 Дык пільнуйцеся, бо ня ведаеце дня ані хвіліны."

Прыповесьць пра таленты

14 Адзін чалавек выяжджаючы далёка сазваў сваіх слугаў і паручыў ім сваю маёмасьць:

15 аднаму паручыў пяць талентаў, а другому два, а іншаму адзін: каожнаму на ягонай здольнасьці. І адразу выехаў.

16 Той, катораму паручана пяць талентаў, пайшоў, і зарабіў імі другія пяць.

17 Падобна і той, катораму паручана два, зрабіў другія два.

18 А той, паручаны адзін, пайшоў закапаў яго ў зямлі ды скрыў грошы свайго гаспадара.

19 Затым па доўгім часе вярнуўся гаспадар слугаў тых і пачаў разлічацца з імі.

20 Прыйшоўшы той, катораму паручана пяць талентаў, прынёс пяць другіх талентаў і сказаў: Гаспадару, даў мне пяць талентаў а вось здабыў (зарабіў) другіх пяць талентаў.

21 Кажа яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы і верны, што ў малым быў верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі на вясельле гаспадара твайго.

22 Прыйшоў таксама той, катораму паручаны былі два таленты, і сказаў: Гаспадару, паручыў мне два таленты, а я зарабіў другія два.

23 Сказаў яму гаспадар ягоны: Добра, слуга справядлівы, і верны, што ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многімі: увайдзі ў вясельле гаспадара Твайго.

24 Прыйшоўшы і той, катораму паручаны адзін талент, сказаў: Гаспадару, ведаю, што чалавек суровы (цьвёрды), жнеш, дзе не пасеіў, і сабіраеш, дзе не разсыпаў.

25 Дык баючыся, пайшоў і закапаў твой талент ў зямлю: во бяры, што тваё.

26 У адказ гаспадар яго сказаў: Слуга благі і гультай. Ты ведаў, што жну, дзе ня сеіў, і сабіраю, дзе не разсыпаў.

27 Дык належылася б табе мае грошы ўручыць банкірам, а я па павароце атрымаў бы што маё з прыбыткам.

28 Таму вазьміце ад яго гэты талент і дайце таму, хто мае дзесяць талентаў.

29 Бо кожнаму, хто мае будзе дабаўлена і ён будзе мець удоваль; а таму, хто ня мае, адбяруць і тое, што кажацца мае.

30 А слугу некарыснага ўкіньце ў зьнешнюю цемру: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі.

Апошні суд

31 А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе анёлы разам з Ім, тады сядзе на троне велічы Сваёй.

32 Тады сабяруцца перад Ім ўсе народы, а Ён аддзеліць адны ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў.

33 Ён паставіць авец па правай старане, а казлоў па левай.

34 Тады скажа кароль тым, што па правай старане яго: хадзіце багаслаўлены (шчасьліўцы) Айца Майго і атрымаеце Каралеўства прыгатавана вам ад аснаваньня сьвету.

35 Бо быў Я галодны і вы накармілі Мяне; быў засьмягшы і вы далі Мне піць; быў госьцем і вы прынялі Мяне;

36 быў нагім і вы прыадзелі Мяне; быў хворым і вы адведалі Мяне: быў вязьнем і вы прыйшлі да Мяне.

37 Тады справядлівыя скажуць: Госпадзе, калі ж мы Цябе бачылі галодным і накармілі Цябе? Калі ж мы Цябе бачылі засьмягшым і далі Табе піць?

38 Або калі мы бачылі госьцём і прынялі Цябе, або нагім, і прыадзелі Цябе.

39 Або калі Цябе бачылі хворым або вязьням і адведалі Цябе?

40 А Кароль адкажа ім: Сапраўды кажу вам, што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў маіх найменшых - Мне зрабілі.

41 Ды скажа тым, што на лева ад Яго будуць: "Ідзіце ад Мяне праклятыя ў агонь вечны прыгатаваны д'яблу і анёлам ягоным.

42 Бо быў Я галодны і вы не далі Мне есьць, быў Я засьмягшы і вы не далі Мне піць;

43 быў Я гасьцём і вы не прынялі Мяне; быў нагім і вы не прыадзелі Мяне, быў хворым і вязьнем і вы не наведалі Мяне.

44 Тады скажуць яны Яму: Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, або засмагшым, або гасьцём, або нагім, або хворым або вязьням і не прыслужылі Табе?

45 Тады скажа ім: Сапраўды кажу вам, чаго вы не зрабілі аднаму з тых найменшых, дык і Мне не зрабілі.

46 І пойдуць тыя на вечную муку, а справядлівыя ў жыцьцё вечнае.

 

Разьдзел 26
Частка трэцяя
Мука і Перамога Хрыста Госпада (26,1-28,20)
Намашчэньне ў Бэтаніі

1 Калі Езус скончыў ўсе гэты навучэньні, сказаў вучням Сваім:

2 "Ведаеце, што па двух днях Пасха і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне."

3 І той час сабраліся вышэйшыя сьвятары (архісьвятары) і старшыны народу ў палац архісьвятара званага Каіфам.

4 Яны раіліся, як бы Езуса ўзяць подступам і забіць.

5 Казалі аднак: "Не ў дзень сьвяточны, каб ня выклікаць замяшаньня ў народзе.

6 А калі Езус быў у Бэтаніі ў доме Сымона пракажонага,

7 падыйшла да Яго жанчына, маючая алябастравую пасудзіну, дарагога алейку і выліла на галаву Езусу, калі супачываў пры стале.

8 Бачачы гэта вучні разгневаліся і казалі: "Пашто гэта марнаваньне?

9 Бо можна было дорага прадаць і раздаць убогім.

10 А Езус ведаючы пра гэта, сказаў ім: "Не рабіце прыкрасьці гэтай жанчыне. Яна зрабіла добры ўчынак для Мяне.

11 Убогіх заўсёды маеце ў сябе, а Мяне не заўсёды будзеце мець.

12 Яна выліваючы гэты алеек на Маё цела, прыгатавала яго на пахаваньне Маё.

13 Сапраўды кажу вам, дзе па ўсім сьвеце будзе прапаведана Эвангелія, будзе гаварыцца і пра тое, што яна зрабіла на яе памяць.

14 У гэты час адзін з дванаццаці, званы Юдам Іскарыётам пайшоў да старэйшых сьвятароў (архісьвятароў)

15 і сказаў ім: што дасьцё мне, а я Яго выдам. А яны прызначылі яму трыццаць сярэбранцаў.

16 І ад гэтае пары шукаў нагоды выдаць Езуса.

У вячэрніку

17 У першы дзень Праснакоў прыйшлі да Езуса вучні Яго і пыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Табе (вячэру пасхальную) есьці Пасху?

18 Езус скзаў ім: "Ідзіце ў горад да аднаго чалавека, і скажыце яму: "Вучыцель кажа, час Мой блізкі, наладжу ў цябе Пасху з Сваімі вучнямі.

19 І вучні зрабілі, як ім загадаў Езус і прыгатавалі Пасху.

20 А калі зьвечарэла разам з дванаццацю вучнямі Езус заняў месца пры стале.

21 А калі вячэралі, сказаў: "Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне".

22 Яны дужа засмучаны пачалі пытацца кожны асобна: "Ці я, Госпадзе?"

23 Езус сказаў у адказ: "Хто мачае са Мною руку ў місе, той выдасьць Мяне.

24 Што праўда Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены. Лепш было б каб той чалавек не нарадзіўся."

25 У адказ Юда, які Яго выдаў, спытаўся: "Ці гэта я, Вучыцелю? Сказаў яму Езус: "Ты сказаў."

Установа Найсьвяцейша Сакраманта

26 У час вячэры ўзяў Езус хлеб, пабагаславіў, і ламаў, і даў вучням кажучы: "Бярэце і ешце, гэта цела Маё."

27 А ўзяўшы чашу (келіх), склаў падзяку і даў ім кажучы: Пійце з гэтага ўсе.

28 Бо гэта кроў мая Новага Запавету (Тэстамента), якая праліваецца за многіх на адпушчэньне грахоў.

29 Кажу вам, ня буду піць адсюль з гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі з вамі буду піць плоду новага ў Каралеўстве Айца Майго."

У Аліўным садзе (агародзе)

30 Адгаварыўшы гімн, узыйшлі на Аліўную гару.

31 Затым сказаў ім Езус: "У гэту ноч усе вы згоршыцеся з Мяне. Бо сказана: Удару пастыра і разьбягуцца авечкі стада (Зах, 13,7).

32 Але калі ўскрэсну, упераджу вас у Галілею.

33 У адказ сказаў Яму Пётр: "Хоць бы ўсе згоршыліся з Цябе, я ня згоршуся."

34 Сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, што ў гэту ноч, перш чым певень засьпявае, ты тры разы вырачэшся Мяне."

35 Сказаў Яму Пётр: "Калі б мне і памерці прышлося з Табой, ня выракуся Цябе". Так казалі ўсе вучні.

36 Затым прыйшоў Езус з імі ў сяленьне, якое завуць Гэтсамані, дый сказаў вучням Сваім: "Пабудзьце тут аж пайду там і памалюся".

37 Узяўшы затым Пятра, і двух сыноў Зэбэдэявых пачаў сумаваць і перажываць.

38 Ды сказаў ім: Сумная душа Мая аж да сьмерці, пабудзьце гэтта папачувайце са Мной.

39 Адыйшоўшыся крыху паў на твар Свой молячыся і гаворачы: "Ойча мой, калі магчыма, ухілі ад Мяне гэты келіх, але не як Я хачу, але як Ты."

40 Затым вярнуўся да вучняў Сваіх і застаў іх сьпячых. Дык сказаў Пятру: не маглі вы адну гадзіну паспаўчуваць са Мной?

41 Будзьце пільнымі і маліцеся, каб не папалі вы ў спакусу: бо дух то ахвотны, але цела кволае.

42 І адыйшоўся паўторна ды маліўся, кажучы: "Ойча мой, калі гэты келіх ня можа быць ухілены ад Мяне, але трэба Мне піць, хай станецца воля Твая".

43 І вярнуўся ўзноў і застаў іх сьпячых, бо вочы іхнія былі сонныя.

44 Дык пакінуўшы іх зноў адыйшоўся і маліўся трэці раз у тыя самыя словы.

45 Затым вярнуўся да вучняў Сваіх і сказаў ім: "Ужо сьпіце і адпачывайце, бо надыйшла пара і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.

46 Падыміцеся, пойдзем, бо вось падыходзіць той, што Мяне выдаець.

47 А калі Езус яшчэ гаварыў, падыйшоў Юда, адзін з дванаццаці, а з ім вялікае зборышча з мячамі і палкамі, выслана архісьвятарамі і старэйшынамі народу.

48 Здраднік Ягоны даў ім знак, кажучы: "Каго я пацалую, гэта Ён, хватайце Яго".

49 І адразу падыйшоў да Езуса і сказаў: "Вітай Раббі," і пацалаваў Яго.

50 Сказаў яму Езус: "Прыяцелю, пашто прыйшоў?" Тады кінуліся на Езуса і хвацілі Яго.

51 Адзін з тых, што былі з Езусам, выхваціўшы рукою меч свой і ўдарыўшы слугу князя сьвятара, адсёк яму вуха.

52 Тады Езус сказаў яму: "Схавай меч на сваё месца. Бо ўсе, што за меч хапаюцца, пагінуць ад мяча.

53 Ці ня разумееш, што Я ня мог бы прасіць Айца майго, а Ён выставіў бы Мне зара больш чым дванаццаць дружын анёлаў?

54 А як жа тады Пісаньне зьдзейсьніцца, што так стацца мець.

55 А людзям у той час сказаў: "Выйшлі з мячамі і палкамі як на разбойніка, каб мяне ўзяць. Я ж штодзень між вас прабываў, вучачы ў сьвятыні, але не схапілі Мяне.

56 Але ўсё, што робіцца гэта, каб споўніліся пісаньні Прарокаў. Тады ўсе вучні пакінуўшы Яго, паўцікалі.

Езус перад Сангэдрынам

57 Узяўшы Езуса павялі Яго да Каіфа, архісьвятара, дзе былі сабраўшыся кніжнікі і старэшыны.

58 Пётр жа ішоў за Езусам здалёку аж на панадворак-дзядзінец архісьвятара. Ды ўвайшоў ўвонкі, сядзеў са слугамі, каб паглядзець, як закончыцца справа.

59 А архісьвятары і ўся Рада шукалі фальшывага доказу на Езуса, каб асудзіць на сьмерць.

60 Але не знаходзілі, хоць прыходзіла многа фальшывых сьведак. На канец паявіліся два фальшывыя сьведкі.

61 Яны сказалі: "Ён казаў, магу збурыць сьвятыню Божую і ў тры дні адбудаваць яе".

62 Затым падняўшыся архісьвятар сказаў: "Нічога не адказваеш на гэта, што яны на Цябе даказваюць?"

63 Але Езус маўчаў. Дык архісьвятар сказаў: "Запрысягаю цябе на Бога жывога, каб нам ты сказаў, ці Ты Хрыстус, Сын Божы?"

64 Сказаў яму Езус: "Ты сказаў, аднак кажу вам потым увідзіце Сына Чалавечага, седзячага па правіцы Божай ды прыходзячага ў воблаках нябесных."

65 Тады архісьвятар разьдзёр адзеньне сваё і сказаў: "Зблюзьніў, пашто далей патрабаваць сьведак? Цяпер жа чулі блюзьнерства.

66 Дык што вы думаеце? Яны адказалі: "Варт сьмерці!"

67 Тады пачалі пляваць на твар Яму і біць кулакамі, а іншыя білі па шчоках,

68 і казалі: "Праракуй нам, Хрысьце, хто Цябе ўдарыў."

Трохкратнае вырачэньне Пятра

69 А Пётр сядзеў у вонкі ў панадворку. Адна ж жанчына падыйшла да яго і сказала: "І ты быў з Езусам (Хрыстом) Галілейскім?"

70 А ён выракся перад усімі, кажучы: "Я ня ведаю, што кажаш."

71 А тут выходзіла з дзьвярэй другая служанка, увідзела яго і сказала тым, што былі там: "І ён быў з Езусам Назарэцкім.

72 Ён паўторна выракся з прысягай: "Я ня знаю гэтага чалавека."

73 Небавам падыйшлі тыя, што стаялі і сказалі Пятру: "Сапраўды ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе."

74 Тады пачаў ён клясьціся і прысягаць, што ня знае гэтага чалавека. І зараз певень запяяў.

75 Тады ўспомніў Пётр на слова Езуса, каторым яго ўперадзіў: "Перш, чым певень засьпявае, ты Мяне тройчы вырачэшся. І выйшаўшы на вонкі, горка заплакаў.

 

Разьдзел 27
Езус перад трыбуналам рымскім

1 А калі настала раніца, сайшліся на раду ўсе перадавыя сьвятары і старэйшыны народа супраць Езуса, каб асудзіць Яго на сьмерць.

2 Затым зьвязанага завялі і перадалі Яго намесьніку Пілату Понцію.

3 Тады Юда, які Яго выдаў, бачачы, што быў асуджаны, жалем праняты, аднёс трыццаць серабранцаў перадавым сьвятарам і старшынам, кажучы:

4 "Саграшыў я выдаючы кроў справядлівага. А яны сказалі: А што нам да таго? Гэта твая справа.

5 І разкідаўшы серабранцы ў сьвятыні выйшаў, пайшоў і павесіўся.

6 А перадавыя сьвятары ўзяўшы серабранцы, казалі: "Нельга ісьці класьці ў скарбону, бо гэта плата крыві".

7 Затым параіўшыся купілі за іх поле ганчара на хаваньне пілігрымаў.

8 Таму тое поле аж да сёняшня дня завецца Такельдама, значыць "поле крыві."

9 Гэтым зьдзейсьнілася сказана Прарокам Ерэміям, які казаў: "І ўзялі трыццаць серабранцаў, заплату аценянага (Зах,11,13), якога ацанілі сыны Ізраеля.

10 Ды далі іх на поле ганчара, як мне загадаў Госпад (Ер,32,6-9).

11 А Езус стаў перад намесьнікам ды спытаўся ў яго намесьнік: "Дык ты кароль Юдэйскі?" Сказаў яму Езус: "Сам гаворыш."

12 Ды калі Яго вінавацілі перадавыя сьвятары і старэйшыны, Езус нічога не адказаў.

13 Затым сказаў яму Пілат: "Ня чуеш, сколькі абвіненьняў падаюць проціў Цябе?"

14 І Езус не адказваў яму на ніводнае слова, так што намеснік дужа дзівіўся.

15 На дзень сьвяточны намесьнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязьня, якога хацелі б.

16 А меў выдатна тады вязьня званнага Барабай.

17 Калі тады ўсе сабраліся, спытаўся Пілат: "Каго хочаце, каб я вам пусьціў? Барабу, ці Езуса, Якога завуць Хрыстусам?"

18 Бо ведаў, што Езуса па зайздрасьці выдалі.

19 Калі ён сеў на трыбуне судзёўскай, жонка ягона паслала да яго пасланца, каб яму сказаць:"Не рабі зла гэтаму справядліваму, бо я сёньня ва сьне многа цярпела ізза Яго."

20 А перадавыя сьвятары падбухторывалі народ, каб дамагаліся Барабу, а Езуса забіць.

21 Дык намесьнік спытаўся ў іх: "Каторага з двух хочаце, каб я вам пусьціў? Яны сказалі: "Баррабу."

22 А што я маю зрабіць з Езусам, кажа Пілат, якога завуць Хрыстусам?" Кажуць яму ўсе: "Хай будзе ўкрыжаваны!"

23 Кажа ён: "А што Ён благога зрабіў?" А яны яшчэ мацней крычалі: "Хай будзе ўкрыжаваны!"

24 Пілат бачачы, што нічога не памагае а замяшаньне робіцца большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад народам, і сказаў: "Я не вінават у крыві гэтага справядліага. Гэта ваша справа."

25 А ў адказ увесь народ загаманіў: "Хай кроў Яго на нас і на нашых сыноў (дзяцей)."

26 Затым Пілат выпусьціў Барабу, а Езуса ўбічаванага аддаў на ўкрыжаваньне.

27 Тады жаўнеры (ваякі) намесьніка ўзялі Езуса ў прыторыю і склікалі да Яго ўсю кагорту.

28 І зьняўшы з Яго адзеньне Яго, усклалі на Яго плашч з пурпуру

29 ды сплёўшы карону з церняў ўсклалі Яму на галаву, а трысьціну ў правую руку і кленчучы наругаліся з Яго, кажучы: "Будзь прывітаны, кароль Юдэйскі!"

30 І плюючы на Яго бралі трысьціну і білі Яго па галаве.

31 А калі ўжо наругаліся, зьнялі пурпурны плашч, а надзелі Яго ў Яго адзетак, і павялі на ўкрыжаваньне.

Укрыжаваньне

32 Выходзячы напаткалі чалавека з Цырэны, імем Сымон, і яго прымусілі несьці Хрыстоў крыж.

33 Затым прыйшлі на месца, званае Гольгота, значыць: "месца чэрапа" (галавы трупа).

34 Далі Яму піць віно зьмяшанае з жоўцю. А калі Яго пакаштаваў, не хацеў піць.

35 А ўкрыжаваўшы Яго, разьдзялілі адзеньне, кідаючы жэрабя, каб споўнілася сказанае Прарокам: "Разьдзялілі між сабою адзеньне Маё, а аб сукню Маю кінулі жэрабя" (Пс.21,19).

36 Седзячы жаўнеры сьцераглі Яго.

37 Над галавой Ягонай памясьцілі названьне Яго віны: "Гэта Езус, Кароль Юдэйскі."

38 Затым укрыжавалі побач Яго двух разбойнікаў, аднаго па правай, а другога па левай старане.

39 Праходзячыя побач блюзьнілі на Яго ківаючы галовамі

40 і кажучы: "Гэй Ты, што рухаеш сьвятыню Божую і ў тры дні адбудоўваеш, ратуй сябе самога, калі ты Сын Божы сыйдзі з крыжа."

41 Перадавыя сьвятары з кніжнікамі падобна наругаліся і казалі:

42 "Другіх ратаваў, а сам сябе ўратаваць ня можа. Калі ты Кароль Ізраеля, сыйдзі з крыжа і паверым табе.

43 Надзеіўся на Бога, хай Яго, калі хоча, ратуе: казаў бо, што ён Сын Божы.

44 Таксама разбойнікі, з ім укрыжаваны, зьневажалі Яго.

45 А ад гадзіны шостай усю зямлю ахутала цемра аж да гадзіны дзевятай.

46 А каля дзвятай гадзіны закрычаў Езус моцным голасам: "Элі, Элі, Лямма Сабактані, а значыць: "Божа мой, Божа мой, чаму Мяне апусьціў (пакінуў)?"

47 Дык некаторыя з стаяўшых там, чуючы гэта, казалі: "Гальяша кліча."

48 Дык адзін з іх адразу пабег і ўзяўшы губку, памачыў у воцаце, усклаў на трысьціну і даў Яму піць.

49 Іншыя жа казалі: "Кінь, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш ратаваць Яго?"

50 А Езус паўторна закрычаўшы - сканаў.

51 А вось жа завеса сьвятыні разпалася папалам зьверху ў ніз і зямля затрэслася, а скалы палопаліся,

52 адкрыліся грабы і многа цел сьвятых, паснуўшых паўстала,

53 і выйшаўшы з грабоў, па Яго ўваскрасеньню, прыйшлі ў сьвяты горад паказваліся многім.

54 Сотнік жа, ды тыя, што з ім былі, сьцерагучы Езуса, убачыўшы, трасеньне зямлі ды ўсё, што адбывалася, перапалохаліся дужа і казалі: "Сапраўды Ён быў Сынам Божым."

55 Ды было там шмат жанчын здалёка, якія хадзілі з Езусам, пачынаючы з Галілеі, паслугоўваючы Яму.

56 Сярод іх Мар'я Магдалена і Мар'я, Маці Якуба, і Юзэфа, дый матка сыноў Забэдэявых.

Памяшчэньне Цела ў гробе

57 А калі настаў вечар, прыйшоў адзін багаты чалавек з Араматэі, на імя Юзэф, каторы таксама быў вучням Езуса.

58 Ён прыйшоў да Пілата і прасіў узяць цела Езуса. І пілат загадаў аддаць яму цела.

59 А Юзэф узяўшы цела ўвярнуў яго ў палатно чыстае,

60 і палажыў яго ў новым сваім гробе, які быў высякшы ў скале. І вялікім каменем закрыў уваход у гроб, і затым пайшоў.

61 А Мар'я Магдалена, і другая Мар'я сядзелі напроціў гроба.

62 А на другі дзень значыць па прыгатаваньні дню сабраліся перадавыя сьвятары і фарызэі ў Пілата,

63 і казалі: Гаспадзіне, прыпомнілі мы, што звадыяш гэты яшчэ жывы казаў: "Па трох днях уваскрэсну."

64 Дык загадай сьцерагчы гроб аж да трэцяга дня, каб часам не прыйшлі вучні Яго і ня выкралі Яго ды не сказалі людзям: "Паўстаў з умёршых," бо тады апошні абман будзе горшы за першы."

65 Пілат сказаў ім: "Маеце варту, ідзіце і сьцеражыце, як умееце".

66 Яны пайшоўшы, забясьпечылі гроб вартай, апечатавалі камень.

 

Разьдзел 28
Уваскрасеньне

1 Па шабаце на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, прыйшла Мар'я Магдалена і другая Мар'я паглядзець гробу.

2 І раптам страшна затрэслася зямля. Бо анёл Госпадаў сыйшоў (з'явіўся) з неба, адваліў камень і сеў на ім.

3 А погляд яго быў як маланка, а адзеньне яго як сьнег.

4 Ад страху перад ім астаўбянелі вартаўнікі і сталі як мёртвыя.

5 А анёл сказаў жанчынам: "Ня бойцеся, бо ведаю, што ўкрыжаванага Езуса шукаеце.

6 Няма Яго тутака, бо ўваскрос, як прадсказаў, хадзіце, і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў паложаны.

7 Ды скора ідзіце, скажыце вучням Ягоным, што ўваскрос, дый ідзе перад вамі ў Галілею: там Яго ўбачыце. Вось я вам гэта сказаў."

8 Дык выйшлі хутка з гробу з баязьзю і вялікаю радасьцю, бягучы, каб паведаміць гэта вучням Ягоным.

9 А вось жа Езус пераняў іх, і сказаў: "Вітайце!" Яны ж падыйшлі, палі да ног Ягоных і пакланіліся Яму.

10 Затым Езу сказаў ім: "Ня бойцеся. Ідзіце і скажыце братом Маім, каб пайшлі ў Галілею, там Мяне ўвідзяць".

11 А калі яны ад гроба адыйшліся, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі перадавым сьвятарам пра ўсё, што здарылася.

12 Тыя ж сабраліся са старшынамі і параіўшыся далі жаўнерам многа грошы,

13 каб казалі: "Павядамляйце, што вучні Ягоныя прыйшлі ноччу і ў час сну нашага ўкралі Яго".

14 А калі б пра гэта даведаўся намесьнік, мы яго пераканаем і нічога благога вам ня станецца".

15 Яны тады ўзяўшы грошы зрабілі, як іх навучылі. Так пашырылася вестка сярод Юдэяў аж па сёньняшні дзень.

16 А Адзінаццаць вучняў пайшло ў Галілею, на гару, куды ім быў загадаўшы Езус.

17 Затым у аддаленьні ўбачыўшы Езуса пакланіліся Яму, але некаторыя сумніваліся.

18 Езус жа падыйшоўшы да іх, сказаў ім: "Дадзена Мне ўлада на небе і на зямлі.

19 Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, удзяляйце хросту: у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа.

20 Навучайце іх берагчы ўсё, што вам загадана. А Я з вамі ўсе дні аж да канца сьвету".

 

 

Эвангельле паводле Марка

 

Увод у Эвангелію Сьв. Марка.

Аўтарам другой найкарацейшай Эвангеліі - Сьв. Марка, вучань і сябра - спадарожнік апостальскіх працаў сьв. Пятра дапускаецца, што ён раней праводзіў у падарожжах сьв. Паўла, як Ян - Марак.

Дом маці ягонай Марыі быў першым касьцёлам хрысьціян у Ерузаліме. Ён хіба тым, хто пры схваце Езуса ўцёк голы, пакінуўшы палатно (Мк14,51)

Пра сьв. Марка, Эвангелісту скупыя весткі. Ян дакладна ўладкаваўшы напісаў, што чуў вусна ад сьв. Пятра апостала. Традыцыя перадае, што сьв. Марак памёр мучаніцка сьмерцю ў Эгіпце, і што яго Эвангелія напісанна ў Рыме для Рымлян каля 60-года нашае эры, перад Эвангеляй Лукаша, а па першай Эвангеліі сьв. Эвангелісты Матэвуша.

Эвангелія сьв. Марка, напісана для рымлян, наверненых з паганства, для хрысьціян рымкага касьцёла. Гэта як бы скарот вусных павучэньняў сьв. Пятра. Напісана яна мовай грэцкай як найбольш тады распаўсюджанай.

Мэтай перадаць тое, што вучыў сьв. Пётр аб Хрыстусе Збаўцы, Адкупіцелю. Хрыстус - Сын Божы, як вызнаў сотнік.

Падзел Эвангеліі:

1 Публічная дзейнасьць Езуса Хрыста: Хрост у Ярданьне, пост і спакушэньне Яго дэманам (1,1-13)

2 Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі (1,14-

3 Дзейнасьць Хрыста ў Юдэі (10,1-13,37)

4 Заканчэньне дзейнасьці :мука, сьмерць і ўваскрашэньне (14,1-16)

За сымбаль Эвангеліста Марка паводле чатырох зьвяроў Эзэхтеля - паўсюдна: крылаты леў.

Памятку мучаніцкай сьмерці сьв. Марка сьвяткуе ўвесь касьцёл у дзень 25

красавіка.

ЭВАНГЕЛІЯ ПАВОДЛЕ СЬВЯТОГА МАРКА

 

Разьдзел 1
Пачатак публічнай дзейнасьці Госпада Езуса
Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля

1 Пачатак Эвангеліі Езуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напісана ў Ізаія прарока: "Вось жа пасылаю Анёла Майго перад воблікам Тваім (перад Табою). Ён прыгатовіць (адкрые) дарогу Табе.

3 Голас клічучага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму".

4 Паявіўся Ян (Ёан) у пустыні, хрысьцячы і вешчучы хрост пакаяньня (пакуты) на (для) адпушчэньня грахоў.

5 І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерузалімцы і спазнаючы грахі свае - былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан.

6 Ян жа быў адзеты ў вярблюдаву скуру ( у адзеньне з вярблюдавай шэрсьці) ды падперазаны скураным поясам па сваіх бёдрах. Еў шаранчу і лесны мёд.

7 Навучаў ён кажучы: "Ідзе за мной дужэйшы за мяне. Я яму ня варт упаўшы на зямлю разьвязаць рамушок ягоных сандалаў (абутку).

8 Я хрышчу вас вадой, а ён будзе хрысьціць Духам Сьвятым".

Хрост Хрыста

9 Здарылася, што ў тыя дні прыйшоў Езус з Назарэту з Галілеі і быў ахрышчаны ў Ярдане Янам.

10 І як толькі выходзіў з вады, увідзеў адкрыты нябёсы, ды Духа як галубку сыходзячага на сябе (на яго).

11 І адазваўся голас з неба: "Ты сын мне ўмілаваны, я цябе ўспадабаў".

12 Ды зараз павёў Яго Дух у пустыню.

13 Ён прабываў у пустыні сорак дзён і сорак начэй. Быў спакушаны шатанам, жыў між зьвяроў, а анёлы паслугавалі Яму.

Дзейнасьць у Галілеі - першыя вучні

14 А пасьля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Езус у Галілею, вешчучы Эвангелію (Добрую навіну) Божую.

15 Ён казаў: "Споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае. Навярніцеся і верце Эвангеліі!"

16 І праходзячы міма (каля) мора Галілейскага ўбачыў Сымона і брата ягонага Андрэя, закідаючых сеткі ў мора: былі бо яны рыбакамі (рыбаловамі).

17 Сказаў ім Езус: "Хадзіце за Мной, зраблю Я вас рыбакамі людзей".

18 І адразу пакінуўшы сеці, пайшлі яны за Ім.

19 І адыйшоўшыся адтуль недалёка, ўбачыў Якуба Забэдэявага і Яна, брата ягонага, калі яны сьцягвалі сеткі свае ў лодцы.

20 Затым пазваў і іх. Дык пакінуўшы ў лодцы свайго бацьку Забэдэя з нанятымі работнікамі - пайшлі за Езусам.

Аздараўленьне апанаванага ліхім

21 Увайшлі пасьля ў Кафарнаўм. А затым у шабат (суботу) увайшоўшы ў сынагогу стаў іх навучаць.

22 І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх той, хто мае ўладу,а не як вучоныя па Пісаньню.

23 А ў той час у сынагозе знаходзіўся чалавек апанаваны ліхім (духам нячыстым). Ён крычаў

24 кажучы: "Што Табе да нас, Езусе з Назарэту? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, хто Ты: Ты - Сьвяты Божы".

25 Але прыгразіў яму Езус кажучы: "Замаўчы, ды выйдзі з чалавека!"

26 І ён тузуючы ім і крычучы моцным голасам, пакінуў яго дух нячысты.

27 Стаўпянелі ўсе ды аж пыталі адзін аднаго, кажучы: "Хто гэта такі? Ды што за навука гэта новая, што Ён і сілаю загадвае нячыстым духам і яны паддаюцца Яму?"

28 Ды скора (хутка) разыйшлася вестка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне.

Аздараўленьне цёшчы Пятра

29 Затым выйшаўшы з сынагогі прыбылі ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.

30 Цёшча жа Пятра ляжала ў гарачцы. І яны кажуць Яму пра хворую (яе).

31 Падыйшоўшы Езус падняў яе, узяўшыся за яе руку і адразу спынілася гарачка і яна паслугавала ім.

32 А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся і апанаваных нячыстым духам,

33 ды так увесь горад сабраўся ля дзьвярэй.

34 Многіх аздаравіў, тых, што розныя хваробы мучылі і многіх выгнаў д'яблаў, ды не разрашыў ім гаварыць, бо ведалі, хто Ён.

35 Натта рана ўстаўшы выйшаў і падаўся на адзінокае месца і тамака маліўся.

36 Сымон жа ды тыя, што з Ім былі - пайшлі за Ім.

37 Калі Яго знайшлі сказалі Яму: "Усе Цябе шукаюць".

38 А Ён сказаў ім: "Ідзёмце ў бліжэйшыя вёскі і гарады, каб і там вясьціць Добрую Навіну, бо Я на тое прыйшоў".

39 Дый навучаў у сынагогах (бажніцах) па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.

Аздараўленьне пракажонага

40 Прыступіўся да Яго пракажаны і ўмаляў Яго, упаўшы на каленьні, казаў Яму: "Калі захочаш, можаш мяне ачысьціць".

41 А Езус пашкадаваў яго і працягнуўшы руку сваю - дакранаўся да яго і сказаў яму: "Хачу, будзь ачышчаны".

42 Ды калі гэта сказаў, адразу сыйшла з яго праказа і быў ачышчаны.

43 Пры тым пагразіў яму і адправіў яго адразу,

44 кажучы: "Глядзі, каб нікому не казаў, але ідзі, пакажыся архісьвятару і за ачышчэньне сваё складзі ахвяру, што загадаў Майсей на пасьведчаньне ім".

45 Але ён, адыйшоўшыся, пачаў расказваць ды славіць гэтае здарэньне, так, што ўжо ня мог публічна пайсьці ў горад, але скрываўся ў бязьлюдных мясьцінах. А зусюль сыходзіліся да Яго.

 

Разьдзел 2
Аздараўленьне спараліжаванага (паралітыка)

1 Па некалькіх днях зноў Езус наведаў Кафарнаўм,

2 а людзі пачуўшы, што Ён знаходзіцца ў доме, сыйшлося так многа, што нават пры дзьвярах не маглі памясьціцца, а Ён іх навучаў.

3 Затым падыйшлі да Яго насільшчыкі спараліжаванага, каторыя яго несьлі ў ліку чатырох.

4 А калі дзеля натоўпу не маглі яго паднесьці да Езуса, дык раскрылі дах у той часьці, дзе ён быў і зрабіўшы дзюру, спусьцілі насілкі (пасьцель) на каторых ляжаў спараліжаваны.

5 А калі Езус убачыў іхнюю веру, сказаў спараліжаванаму: "Сыне, адпушчаюцца табе твае грахі".

6 Былі тады там некаторыя кніжнікі (вучоныя па Пісаньню), каторыя сядзелі і думалі ў душы:

7 "Што Ён кажа? Блявузгае. Хто можа адпушчаць грахі, калі не сам Бог?"

8 А Езус у той час пазнаўшы сваім духам, што яны так думалі, сказаў ім: "Аб чым думаеце ў сэрцах вашых?

9 Што лягчэй сказаць спараліжаванаму:Адпускаюцца табе грахі, ці мо: Устань, вазьмі насілкі (ляжак) свае і ідзі.

10 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі -

11 табе кажу: Устань, вазьмі ляжак твой і вяртайся дамоў".

12 Дык ён адразу ўстаў і ўзяўшы ляжак пайшоў на дзіва ўсім, каторыя славілі Бога - кажучы: "Мы такіх рэчай ніколі не бачылі".

Пакліканьне Матэвуша (Мацьвея)

13 Затым Езус узноў выйшаў да мора, а ўвесь натоўп людзей пасьпяшыў да Яго і Ён навучаў іх.

14 А калі праходзіў там убачыў Левія Сына Альфея, седзячага для збору мыта (падаткаў), дык сказаў яму: "Ідзі за Мной!" А ён падняўшыся пайшоў за Езусам.

15 Здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме мытніка, шмат мытнікаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі. Было бо многа тых, што хадзілі за Ім.

16 Кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі, бачачы, што Езус есьць з мытнікамі і грэшнікамі - казалі яго вучням: "Чаму вучыцель ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?"

17 Пачуўшы гэта Езус сказаў ім: "Здаровым не патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Бо прыйшоў прызываць не справядлівых але грэшнікаў."

Хрысьціянскі пост

18 Вучні Янавы і фарызэі пасьцілі. Дык прыходзілі людзі да Езуса ды казалі Яму: "Чаму вось вучні Янавы і фарызэі посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?"

19 Адказаў ім Езус: "Ці ж могуць вясельнікі пасьціць, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць пасьціць.

20 А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, тады ў тыя дні будуць пасьціць.

21 Ніхто ня прышывае латы ад новага сукна да старога адзеньня, бо інакш новая лата разьдзярэ старое адзеньне і ўтворыцца большая дзюра (дырка).

22 Ніхто таксама ня ўлівае маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо інакш віно разарве мяхі, так і віно выцячэ, а мяхі стануць не прыгодны: таму маладое віно ўліваць трэба ў новыя мяхі (начыньні).

Сьвятасьць шабату

23 Прыйшлося аднойчы Езусу ў шабат праходзіць праз палеткі засеяны збожжам. Вучні ж Ягоныя, ідучыя наперадзе, пачалі зрываць каласы.

24 Дык фарызэі казалі Езусу: "Во што робяць у шабат, гэта ж не належыцца!"

25 Езус сказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у бядзе, быў галодны ды тыя, што з Ім былі?

26 Як увайшоў у дом Божы за Абіятара архісьвятара ды хлябы пакладныя, каторых нельга яму было есьці, а толькі самім сьвятарам і поруч даў тым, што з ім разам былі?"

27 Дый казаў ім: "Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату".

 

Разьдзел 3
Аздараўленьне сухарукага чалавека

1 Езус зноў зайшоў у сынагогу (бажніцу), а быў там сухарукі чалавек.

2 Фарызэі сьлядзілі за Ім, ці будзе аздараўляць у шабат, каб Яго абвінаваціць.

3 Тады загадаў Езус сухарукаму чалавеку: "Стань на сярэдзіне!"

4 Да іх жа адазваўся: "У шабат трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыцьцё выратаваць ці загубіць?" Але яны маўчалі.

5 Дык гледзячы на іх з гневам, засмучаны засьляпеньнем іхняга сэрца - сказаў чалавеку: "Працягні руку сваю!" Выцягнуў тады руку і рука яго аджыла.

6 Фарызэі жа выйшаўшы зрабілі адразу нараду з гэрад'янамі, як бы Яго загубіць.

Выбар Апосталаў

7 Затым Езус разам з вучнямі сваімі направіўся да мора, а вялікая грамада з Галілеі, і з Юдэі ішла за Ім.

8 З Ерузаліму, Ідумэі, з Заярданіі, ды ваколіцаў Тыру і Сыдону, натта вялікі натоўп, пачуўшы, што Езус чыніў - сабраўся да Яго.

9 Дык папрасіў Езус вучняў сваіх, каб парупіліся пра лодку, каб грамада не папіхала Яго.

10 Бо многіх аздараўляў, таму пхаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.

11 А нячыстыя духі на від Яго падалі перад Ім, крычучы:

12 "Ты - Сын Божы!" Езус жа строга забараняў выяўляць Яго.

13 А ўзыйшоўшы на гару прыклікаў да сябе тых, каторых сам хацеў. І тыя прыбывалі да Яго.

14 Вызначыў дванаццаць, каб прабывалі разам з Ім, ды каб пасылаць іх навучаць.

15 Даў ім моц аздараўляць хваробы і выганяць д'яблаў.

16 І перамяніў імя Сымона на Пятра

17 а імя Якуба Забэдэя, і Яна, брата Якуба на імёны Боанэргэс значыць:"Сыны Громавы."

18 (Вызначыў) Андрэя, і Філіпа, Баўтрамея, і Матэвуша, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша ды Сымона Кананейца,

19 і Юдаша Іскарыёту, каторы Яго выдаў.

Чарненьні фарызэямі навукі Хрыста

20 Затым увайшлі ў дом, але сыйшлася зноў грамада, так што не маглі нават хлеба зьесьці.

21 А калі пачулі гэта сваякі, выйшлі, каб узяць Яго, казалі бо яны, што: "Папаў у шал" (дастаў памішаньня).

22 А кніжнікі (знаўцы, знатакі Пісаньня), што прыбылі з Ерузаліма, казалі (даказвалі), што Ён мае Бельзэбуба, і што моцай князя чартоўскага выганяе д'яблаў.

23 А Езус пазваўшы іх, гаварыў да іх у прыповесьцях: "Як дэман можа выганяць дэмана?

24 Калі каралеўства разьдзеліцца (разьдзеліць нязгода) - ня можа ўтрымацца такое каралеўства.

25 Калі і дом у нязгодзе, як можа ўтрымацца і дом такі?

26 А калі б дэман паўстаў проціў сябе самога, і разьдзяліўся б, ня можа ўтрымацца, прыйдзе на яго канец.

27 Ніхто, ўвайшоўшы ў дом сілача, не можа заграбіць яго маёмасьці, калі перш ня зьвяжа сілача: а тады аграбіць яго дом.

28 Сапраўды кажу вам, што ўсе грахі будуць адпушчаны сынам чалавечым, нават блявузглі, якіх бы не дапусьціліся.

29 Калі б аднак хто блявузгаў супраць Духа Сьвятога, дык той не атрымае адпушчэньня навек, будзе вінаваты ў граху вечным.

30 Бо казалі яны, што Ён мае духа нячыстага.

31 Якраз прыйшла маці Ягоная і браты і чакаючы яго перад домам паслалі да Яго, прызываючы Езуса.

32 Кругом Яго сядзеў натоўп, дык казалі Яму: "Во маці Твая і браты перад домам, шукаюць Цябе".

33 А Езус у адказ сказаў ім: "Хто маці мая і браты мае?"

34 Ды паглядзеўшы на тых, што навакруг Яго сядзелі, сказаў: "Во маці мая і браты мае!

35 Хто вось спаўняе волю Бога, той братам маім і сястрой маёй і маткаю маёй".

 

Разьдзел 4
Прыповесьць пра сяўбіта

1 І зноў пачаў навучаць каля мора, Ды вось сабралася вакруг Яго вялізарная грамада, так што Ён ўвайшоў у лодку на моры і сеў, а ўся грамада стаяла на беразе мора.

2 І навучаў іх многа чаго ў прыповесьцях. І казаў ім у Сваёй навуцы.

3 Слухайце: "Вось аднойчы сяўбіт пайшоў на сяўбу.

4 А калі сеіў адно зярнё пала пры дарозе, затым наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі іх.

5 Другое зярно пала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі. Хутка ўзыйшло, але таму, што зямля была не глубокая

6 дык калі сонца ўзыйшло, зьвяла, таму, што ня мела карэньняў, высахла.

7 А іншае ўпала ў церні (калючнік): вырасьлі церні ды заглушылі яго і не дало пладоў.

8 Яшчэ іншыя наастатак палі на ўрадлівую зямлю і далі багаты плод: узыходзілі, расьлі і далі плод: адно трыццаць, адно - шесьцьдзесят, адно - сто.

9 І казаў: "Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае.

10 Калі Езус застаўся адзін, тыя, што з Ім былі разам з дванаццацю пыталіся ў Яго адносна прыповесьцяў.

11 Дык сказаў Ён ім: "Вам дадзена знаць таямніцы Каралеўства Божага; пастароньнім усё гаворыцца ў прыповесьцях,

12 каб вачыма глядзелі, а ня бачылі, ды каб вушыма слухалі - але ня чулі, каб часам не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі. (Із 6,9-10).

13 Затым спытаўся ў іх: "Няўжо вы не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці поймеце?

14 Сяўбіт - хто слова сее.

15 Пасеянае пры дарозе абазначае тых, у якіх сеецца слова, але калі пачуюць, зараз прыходзіць шатан (ліхі) і вырывае пасеянае ў іх слова.

16 А тыя, што на камяністым месцы пасеяна - тыя, што пачуўшы слова - прыймаюць яго зараз з радасьцю.

17 Але ня маючы ў сабе караня, таму не трывалыя: потым адпадаюць - калі надыйдзе прыгнёт і прасьлед дзеля слова, зараз жа горшацца.

18 А тымі, што ў цернях пасянае, гэта тыя, што слухаюць слова,

19 але сьвецкія клопаты і чароўнасьць (чар) багацтва ды прагавітасьць іншых рачэй (страсьці), пранікаючы іх - заглушаюць слова і яно не прыносіць плоду.

20 А на добрай зямлі пасеяна слова - гэта тыя, што слухаюць слова і прымаюць ды прыносяць плён (плод): адно трыццаць, другое шесьцьдзесят, а іншае сто.

21 Дый казаў ім: "Ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасуду або пад ложак? Няўжо ня па тое, каб была пастаўлена на падсьвечніку?

22 Бо няма нічога тайнага, каб не было выяўлена, ды нічога скрытага, каб не было выяўлена.

23 Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае".

24 Далей казаў ім: "Уважайце, што слухаеце! Якою меркай вы будзеце мераць, вам адмераюць ды прыбавяць яшчэ.

25 Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе аднята. (узята).

Прыповесь аб узыходзячым насеньні

26 І вучыў: 2З Божым Каралеўствам так, як быццам чалавек пасеіў насеньне ў зямлю.

27 Ці ён сьпіць, ці ўстае, ці ноччу, ці днём а насеньне абходзіць, расьце - а ён ня ведае.

28 Бо зямля сама з сябе дае плод, перш зелянь (ладыгу), пасьля колас, наастатак поўнае зярнё ў коласе.

29 А калі ўжо пасьпее, зараз гаспадар запускае серп, бо жніво настала.

Прыповесьць аб гарчычным насеньні

30 Далей прадаўжаў: "Да чаго ўпадобнім Каралеўства Божае? Або якою прыповесьцю выявіў гэта?

31 Як гарчычнае зярнё, усеянае ў зямлю, яўляецца найменшым з усіх насеньняў на зямлі;

32 А калі пасеяна ўзыходзіць і становіцца большым ад усіх гароднін. Выпушчае галіны вялікія, так што нябесныя птушкі могуць хавацца ў яго засені.

33 І ў многіх падобных прыповесьцях вясьцім ім слова, на сколькі маглі яны зразумець.

34 Ды бяз прыповесьцяў не навучаў іх. А асобна вучням выясьняў усё.

Бура на моры

35 Аднойчы, калі настаў вечар, сказаў ім Езус: "Пераплывём на другі бераг".

36 Адправіўшы людзей, як Ён быў у лодцы, так і ўзялі Яго. Іншыя лодкі былі з Ім

37 І здарылася, што паднялася вялікая вятруга (бура), ды хвалі пачалі заліваць лодку, так што лодку залівала.

38 А Езус быў на канцы лодкі і спаў на карме. Будзяць тады Яго і кажуць Яму: "Настаўнічы! Ці не разумееш, што мы топімся (гінем)?"

39 Езус падняўшыся пагразіў вятрузе ды загадаў мору: "Замаўчы, успакойся!" Дык спыніўся віхор і стала вялікая цішыня (зацішша).

40 Адазваўся да іх: "Чаму так палахлівыя, ня маеце яшчэ веры?" А яны натта спалохаліся ды казалі адзін аднаму: "Хто ж гэта такі, што віхор і мора Яго слухаюць?"

 

Разьдзел 5
Апанаваны дэманам у краі Гэразэнаў

1 Пераплылі на другі бераг мора ў край Гэразэнаў.

2 А калі выходзіў Езус з лодкі, раптам з грабоў напроціў Яго выбег чалавек апанаваны нячыстым духам.

3 Ён пражываў у грабох і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.

4 Бо зьвязаны і аковамі і ланцугамі рваў часта ланцугі і разьбіваў аковы. Ды ніхто ня мог яго адалець.

5 Ён заўсёды днём і ноччу ў грабах і горах крычаў ды біў сябе каменямі.

6 Здалёк убачыўшы Езуса прыбег і пакланіўся Яму,

7 крычучы моцным голасам: "Што Табе да мяне Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Запрысягаю на Бога, каб мяне ня мучыў".

8 Бо Езус загадаў яму: "Выйдзі, духу нячысты, з чалавека".

9 Пытаў яго: "Якое тваё імя?" Ён сказаў: "Маё імя легіён, бо нас многа.

10 Ды прасіў яго вельмі, каб не выганяў яго з гэтага краю.

11 А там на гарах пасьвілася дужа вялікае стада вяпрукоў.

12 Прасілі Яго ўсе нячыстыя духі: "Пусьці нас у вяпрукоў, каб маглі мы ў іх увайсьці".

13 І пазволіў ім Езус. Дык выйшаўшы духі нячыстыя ўвайшлі ў вяпрукоў. А блізу двухтысячнае стада з вялікім разгонам з касагору ўвалілася ў мора і патанула.

14 Тыя ж, што яго пасьвілі, паўцікалі і разьнесьлі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.

15 Затым прыйшлі да Езуса, ды бачачы таго, што быў апанаваны ліхім, як ён сядзеў адзетым ды ўжо здаровым; тога, што быў апанаваны легіёнам - спалохаліся.

16 А тыя, што відзелі расказалі ім, што сталася з ім, маючым дэмана і аб вяпрукох.

17 Дык прасілі яны Езуса, каб адыйшоўся ад іх граніцаў.

18 А калі Езус уваходзіў у лодку - пачаў яго прасіць апанаваны ліхім, каб мог ён застацца пры Ім.

19 Але Езус не прыняў яго і загадаў яму: "Ідзі да свайго дому і да сваіх людзей, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як пашкадаваў цябе.

20 І ён пайшоў і пачаў разьвяшчаць у Дэкаполю, як вялікія (справы) рэчы ўчыніў яму Езус. А ўсе дзівіліся.

Аздараўленьне церпячай жанчыны

21 А калі пераправіўся Езус зноў у лодцы на другі бераг, сыйшлася да Яго вялікая грамада, а Ён быў каля мора.

22 Прыбыў з імі адзін начальнік сынагогі імем Яір, убачыўшы Езуса ўпаў яму ля ног

23 і надта прасіў Яго кажучы: "Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе сваю руку, каб паздаравела і жыла".

24 І Езус пайшоў за ім, а вялізарная грамада ішла за Ім, і націскала на Яго.

25 А адна жанчына, хворая на цячэньне крыві ад дванаццаці гадоў.

26 Яна шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасьць выдала, але нічога ёй не памаглі, але яшчэ горш чулася.

27 Калі яна пачула пра Езуса, падыйшла ў грамадзе ззаду і дакранулася ягонага адзеньня.

28 Бо яна казала: "Калі толькі дакрануся Яго адзеньня, паздаравею".

29 І зараз засохла крывавая рана і адчула на целе, што паздаравела ад цярпеньня.

30 Езус адрузу адчуў, што моц, што ў Ім была, выйшла на вонкі. Дык зьвярнуўшыся да грамады, спытаўся: "Хто дакрануўся адзеньня майго?"

31 Вучні Ягоны казалі Яму: "Відзіш, як грамада цісьнецца , а пытаеш: Хто дакрануўся да мяне?"

32 Ды Езус зірнуў кругом, каб пабачыць тую, каторая дакранулася.

33 Жанчына ж баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і прызналася, сказала ўсю праўду.

34 А Езус сказаў ёй: "Дочка! Твая вера аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою, будзь аздароўленай ад сваёй хваробы".

Ускрасеньне дачкі Яіра

35 Калі яшчэ Езус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: "Дачка твая памярла, пашто яшчэ затрудняць Вучыцеля?"

36 Езус жа пачуўшы слова сказана, адазваўся да начальніка сынагогі: "Не бойся, толькі мей веру".

37 І не пазволіў нікому ісьці за Ім, адно Пятру, Якубу і брату ягонаму: Яну.

38 Затым прыходзяць у дом начальніка сынагогі. Там убачыў многіх плачучых і галосячых.

39 І ўвайшоўшы сказаў ім: "Чаму сумуеце і пплачаце? Дзяўчынка не памерла, а сьпіць".

40 Сьмяяліся зь Яго. Езус жа адправіўшы ўсіх - бярэ бацьку і маці дзяўчынкі ды тых, што з Ім былі і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.

41 І ўзяўшы за руку дзяўчынкі сказаў ёй: "Тalitha kumi (таліта кумі), значыць: Дзяўчынка, табе кажу - устань!"

42 Мамэнтальна ўстала дзяўчынка, - і хадзіла: мела яна дванаццаць гадоў. Усе дзівіліся вялікім дзівам.

43 Загадаў ім моцна, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есьці.

 

Разьдзел 6
Недаверства жыхарам Назарэту

1 Выйшаўшы аттуль Езус у таварыстве Сваіх вучняў направіўся ў Сваю бацькаўшчыну.

2 Калі наступіла субота пачаў Ён вучыць у сынагозе. Многія з слухаючых захаплялася Яго навукаю, ды казалі: "Скуль жа гэта ўсё ў Яго? Што гэта за мудрасьць, дадзеная Яму? Ды моц такая дзейнічыць праз Яго рукі?"

3 Няўжо гэта не рамесьнік, ці ж гэта ня сын Марыі, ці ня брат Якуба і Юзэфа, Юды і Сымона? Ці ж і Ягоныя сёстры не прыбаваюць сярод нас?" І горшыліся з Яго.

4 А Езус казаў ім: "Прарок у сваёй бацькаўшчыне бяз пашаны, ды ў сваім доме і сярод сваіх сямьі.

5 І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькі хворых аздаравіў ускладаньнем рук.

6 Прытым дзівіўся з іхняга недаверства.

Разсылка Апосталаў
І вучачы абходзіў суседнія вёскі (пасяленьні).

7 Затым сазваў дванаццаць і пачаў пасылаць іх па двух. Даваў ім уладу над нячыстымі духамі.

8 І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу апрача кія (палкі): ані торбы, ані хлеба ані грошы ў капшуку,

9 каб толькі ў сандалы абуваліся і не надзявалі дзьвёх тунікаў.

10 Дый казаў ім: "Дзе зайдзеце ў дом, там заставайцеся да вашага адыходу адтуль.

11 Дзе вас не прынялі б і ня слухалі б, выходзячы атрасіце пыл і вашых ног на пасьведчаньне ім".

12 Яны выйшаўшы заклікалі да пакаяньня,

13 ды многа дэманаў выганялі ды многіх намашчалі і аздараўлялі.

Сьмерць Яна Хрысьціцеля

14 Дзеля таго, што імя Езуса сталася ведамым (набрала розгалосу) - пачуў і Гэрад. Ён казаў: "Ян Хрысьціцель ускрос і таму многа цудаў ён творыць". Другія ж - што гэта Гальяш.

15 Яшчэ іншыя гаварылі, што гэта прарок, або адзін спасярод прарокаў.

16 Пачуўшы гэта ўсё Гэрад сказаў: "Гэта Ян, катораму адсёк я галаву, ён ппаўстаў з умёршых".

17 Бо сам Гэрад паслаў і схваціў Яна, скаваў яго ў вязьніцы дзеля Гэрад'яды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.

18 Ян сварыўся на Гэрада: "Нельга табе мець за жонку, жонку брата свайго".

19 Гэрад'яда цікавала на яго і хацела яго (зьнішчыць) загубіць, але не магла,

20 бо Гэрад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы ды сьвяты. Сьцярог яго ды шмат чаго рабіў з волі яго, ахвотна слухаў.

21 З нагоды сваіх уродзін Гэрад устроіў баль для князёў, начальнікаў - трыбунаў і старшынь Галілейскіх.

22 А калі дачка Гэрад'яды паявілася на балі і танцавала, спадабалася Гэраду і субяседнікам - кароль сказаў дзяўчыне: "Прасі мяне, што хочаш а я дам табе".

23 І пакляўся ёй: аб што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы нават палавіну каралеўства свайго. Яна выйшаўшы спыталася ў маці сваёй: "Чаго мне ппрасіць?"

24 Тая ж сказала: Галавы Яна Хрысьціцеля.

25 Дык яна борзда пабегла да караля і прасіла: "Хачу каб зараз даў ты мне галаву Яна Хрысьціцеля".

26 Дык засмуткаваў (зажурыўся) кароль дзеля гэнае клятвы ды деля субяседнікаў не хацеў ёй адмаўляць.

27 Паслаў ката, загадаў прынесьці галаву яго ў місе.

28 Кат пайшоў, адсёк галаву ў вязьніцы ды прынёс галаву яго ў місе, ды падаў дзяўчынцы. А дзяўчынка аддала яе сваёй маці.

29 Пачуўшы пра гэта вучні Яго - прыбылі, забралі Яго цела і палажылі яго ў гробе.

Першае памнажэньне хлеба

30 Па павароце да Езуса Апосталы расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго вучылі.

31 Езус сказаў ім: "Ідзіце вы адны на пустыннае месца, ды аддыхніце крыху". Бо многа было тых, што прыходзілі і адходзілі. Нават на яду ня мелі часу.

32 Дык сеўшы ў лодку адплылі на адлюднае месца адны.

33 Але многа бачыла іх адплываючых і дадумаўшыся куды, зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў і выперадзілі іх.

34 Выйшаўшы на бераг Езус убачыў вялікі натоўп людзей і пашкадаваў іх, бо былі як авечкі без пастыра і пачаў іх вучыць многа чаго.

35 А калі мінула шмат часу, прыйшлі да Яго вучні яго і казалі: "Тут пустыннае месца, а час ужо позьны,

36 адпусьці іх каб пайшлі да бліжэйшых пасяленьняў і вёсак, ды купілі сабе штосьці паесьці".

37 У адказ сказаў ім Езус: "Вы дайце ім есьці". Яны адказалі: "Няўжо маем ісьці і куппіць за дзьвесьце дэнараў хлеба, і даць ім есьці?"

38 Езус спытаўся ў іх: "Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!" А калі праверылі, сказалі: "Пяць і дзьве рыбы".

39 Дык загадаў ім пасадзіць усіх на зямлі, на зялёнай траве, грамадамі(кучамі).

40 Дык расьселіся, як падзелена, грамада за грамадой: па сто і пяцьдзесят.

41 Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабагаславіў, паламаў хлябы і даваў вучням сваім, каб падавалі людзям (клалі перад імі). І дзьве рыбы разьдзялілі між усіх.

42 Усе елі, наеліся.

43 З астаткаў кавалкаў і рыбаў сабралі дванаццаць кашоў.

44 Тых, што елі было пяць тысяч людзей.

Езус на моры

45 Мігам змусіў Езус вучняў сваіх сесьці ў лодку і перад Ім плысьці на другі бераг у Бэтсайду - пакуль Ён адпусьціць людзей.

46 І адправіўшы іх сам пайшоў на гару маліцца.

47 Калі сьцямнела лодка знаходзілася на сярэдзіне мора, ён жа адзін на зямлі (сушы).

48 А бачачы іх, як працавалі вёсламі, бо дуў праўціўны вецер, каля чацьвёртай варты ноччу прыйшоў да іх ідучы па моры ды маніўся мінуць іх.

49 Але яны, убачыўшы Езуса, ідучага па моры, думалі, што гэта зданьне і закрычалі.

50 Усе бо відзелі яго і стрывожыліся. Ён зараз прагаварыў да іх, ды сказаў ім: "Майце давер, гэта Я, ня бойцеся!"

51 Затым увайшоў у лодку да іх, а вецер сьціх. Ды тым болей яны дзівіліся ў душы,

52 Бо нічога не зразумелі сэнсу хлябоў, бо сэрца іх было засьлеплена.

Шмат аздараўленьняў

53 А калі пераплылі, апынуліся на зямлі Гэнэзарэт і падйышлі да берагу.

54 А заледзь выйшлі з лодкі, адразу пазналі Яго людзі.

55 І разьбегшыся па ўсёй той ваколіцы пачалі на лежаках зносіць хворых туды, дзе як чулі - знаходзіўся Езус.

56 І калі ўваходзіў у якое колечы пасяленьне або горад, клалі перад Ім хворых на дарогах і прасілі Яго, каб хоць краю Яго адзеньня маглі дакрануцца. А колькі з Іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.

 

Разьдзел 7
Фарызэі і іх звычаі, традыцыі

1 Аднойчы сабраліся вакруг Езуса фарызэі ды некаторыя кніжнікі (знаўцы Пісаньня), што прыбылі з Ерузаліму.

2 А калі яны замецілі, што некаторыя з вучняў Яго елі хлеб бруднымі, значыць ня мытымі рукамі - ганілі іх.

3 Бо фарызэі і ўсе Юдэі не ядуць бяз частага мыцьця рук, захоўваючы традыцыі дзядоў.

4 Таксама не ядуць прыйшоўшы з рынку, пакуль не памыюцца. Па-за гэтым традыцыі іхнія загадваюць берагчы многа іншых рачэй: мыць чашы і збаны, пасуду мядзяную, ложкі.

5 Пасьля пыталіся Яго фарызэі і кніжнікі (вучоныя па Пісаньню): "Чаму вучні Твае не паступаюць (трымаюцца) традыцыяў продкаў, але ядуць хлеб нямытымі рукамі?"

6 А Езус у адказ сказаў ім: "Добра пра вас, крывадушнікаў праракаваў Ізаія, як напісана: Народ гэты славіць Мяне вуснамі, але сэрца іхняе далёка ад Мяне".

7 Надарма аднак славяць Мяне вучачы пастановаў прыдуманых людзьмі". (Із 29,13)

8 Ня дбаючы пра прыказаньні Божыі беражыцё звычаі (традыцыі) людзкія: абмываньне збаноў і чашаў, шмат таксама іншых гэтым падобных звычаяў трымаецеся.

9 Прадаўжаў: "Ці добра, што вы адмяняеце, касуеце (уневажняеце) Закон Божае, каб захаваць вашыя звычаі (традыцыі).

10 Майсей вось сказаў, загадаў: "Паважай бацьку сваго і матку сваю - ды, хто зьневажае (кляне) бацьку або матку - хай будзе сьмерцю пакараны". (Вых. 20,12; 21,17)

11 А вы вучыце: "Калі б чалавек сказаў бацьку або маці: Корбан, значыць дар Божы, чым мусіў бы я цябе ўспамагчы,

12 ды пры тым вы не пазваляеце яму памагчы бацьку або маці,

13 перакручваючы Слова Божае праз звычаі (традыцыі) вашыя, якія перадалі, ды многа тым падобных звычаяў спачаняеце".

14 І прыклікаўшы зноў натоўп казаў ім: "Слухайце Мяне ўсе, а ўцяміце.

15 Па-за чалавекам няма нічога, што ў яго ўваходзячы магло б яго спаганіць, але тое, што ад чалавека паходзіць - гэта яго паганіць (пракудзіць).

16 Калі хто мае вушы - хай слухае.

17 А калі Езус удаліўся ад людзей і ўвайшоў у дом, пыталіся вучні ягоныя пра сэнс гэтае прыповесьці.

18 Сказаў ім: "Няўжо і вы ня можаце зразумець? Пайміце, што ўсё, што спаза чалавека ўваходзіць у яго, ня можа яго спляміць,

19 бо тое не пападае ў сэрца, але ў жывот і выкідаецца, ачышчаючы ўсякую ежу.

20 Паясьняў далей: "А што з чалавека выходзіць, тое яго паганіць, пляміць.

21 Вось з нутра, з сэрца людзей паходзяць: благія думкі, распуснасьць, зладзействы, забойствы,

22 чужалоствы, хцівасьць, круцельствы, подступ, бястыднасьць, завіднасьць, блявузгі, пыхлівасьць, глупота.

23 Усё гэта благоцьце (ліхота) з нутра паходзіць ды паганіць чалавека".

Аздараўленьне дачкі хананейкі

24 Выйшаўшы адсюль Езус направіўся ў ваколіцы Тыру і Сыдону. Увайшоў у адзін дом і хацеў, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, але схавацца ня мог.

25 Бо адна жанчына, у якой дачка была апанаваная нячыстым духам, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног.

26 Жанчына гэта была Грэчанка, родам з Сырофеніцыі. Яна прасіла Езуса выгнаць дэмана з ейнай дачкі.

27 Ён сказаў ёй: "Дазволь перш насыціцца сынам, бо нельга забіраць хлеб ад дзяцей і кідаць яго сабакам".

28 Але яна ў адказ сказала: "Так, Госпадзе, але ж і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей".

29 Сказаў ёй: "Дзеля такой мовы (адказу) ідзі, дэман пакінуў тваю дачку".

30 А калі яна прыйшла дамоў, знайшла дачушку, лежачую на ложку, пакінуту дэманам (дэман выйшаў).

Аздараўленьне глуханямога

31 Зноў пакінуўшы ваколіцы Тыру праз Сыдон прыйшоў Езус да Галілейскага мора праз ваколіцы Дэкаполя.

32 Прывялі да Яго глухога і нямога просячы Яго ўскласьці на яго руку.

33 Адвёўшы яго на бок, далей ад народу, уклаў Езус пальцы свае ў ягоны вушы, ды сваёй сьліняй дакрануўся да ягонага языка.

34 І ўзглянуўшы ў неба, сказаў яму: "Эфорэта: значыць адчыніся!"

35 І зараз жа адкрыліся вушы ягоныя ды разьвязалася вязь ягонага языка, і ён добра гаварыў

36 І Езус загадаў ім, каб нікому не расказвалі. Але чым болей забараняў, тым больш яны разгалашалі.

37 Ды тым больш людзі дзівіліся, кажучы: "Усё добра робіць: і глухім дае, што чуюць, і нямым - што гавораць".

 

Разьдзел 8
Цудоўнае накармленьне людзей

1 Аднойчы, калі зноў сабралася вялікая грамада, а ня мела чаго есьці, Езус пазваўшы вучняў, сказаў ім:

2 "Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне, ды ня маюць чаго есьці.

3 Калі іх галодных адпраўлю дамоў, прыстануць у дарозе, бо некаторыя з іх здалёка прыйшлі.

4 Адказалі Яму вучні Ягоныя: "Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут у пустыні?"

5 Дык папытайцеся ў іх: "Колькі маеце хлябоў?" Яны адказалі: "Сем".

6 Дык загадаў людзям (натоўпу) сесьці на зямлі, ды ўзяўшы сем хлябоў, падзякі малітву адмовіў, ламаў і падаваў вучням сваім дзяліць людзям.

7 Мелі таксама крыху рыбаў. І іх багаславіў і загадаў раздаць людзям.

8 Елі і наеліся і што засталося - сабралі кавалкаў сем кашоў.

9 Было ж тых, што елі, каля чатырох тысяч. Затым адправіў іх.

Перасьцярогі для фарызэяў

10 Затым сеўшы з сваімі вучнямі ў лодку прыйшлі ў ваколіцу Далмануты.

11 А фарызэі выйшаўшы пачалі з Ім спорыць і зводзячы Яго дамагаліся знаку з неба ў Яго.

12 А Езус уздыхнуўшы ў глыбі душы, сказаў: "Чаму гэта племя (род) трэбуе знаку? Сапраўды кажу вас, ніводзін знак ня будзе дадзен гэтаму роду".

13 Ды пакінуўшы іх, увайшоў у лодку і адправіўся на другі бераг.

14 Нажаль, вучні забыліся ўзяць хлеб.

15 А Езус перасьцерагаў іх, кажучы: "Глядзіцее! Сьцеражыцеся фарызэйскага квасу, ды Гэрадавага квасу".

16 А яны разважалі між сабой, кажучы: "Ня маем хлеба".

17 А Езус уцяміўшы гэта сказаў ім: "Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце паняць і зразумець? Яшчэ засьлеплены вашыя сэрцы?

18 Няўжо маючы вочы - ня відзіце ды маючы вушы - ня чуеце? І таксама страцілі памяць,

19 як Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысяч? А колькі вы з астаткаў сабралі поўных кашоў?" Кажуць Яму: 2Дванаццаць".

20 "А калі Я сем хлябоў падзяліў між чатырох тысяч, дык колькі тады сабралі кашоў кавалкаў?" Кажуць Яму: "Сем".

21 Сказаў ім: "Дык яшчэ не разумееце?"

Аздараўленьне сьляпога

22 Затым прыбылі ў Бэтсайду. Там прывялі да Яго сьляпога, ды прасілі Яго, каб дакрануўся да яго.

23 Дык узяўшы сьляпога за руку завёў яго за вёску. Ды плюнуўшы ў вочы яму і ўсклаўшы свае рукі на яго, спытаўся ў яго, ці ён бачыць.

24 А ён гледзячы, сказаў: "Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць".

25 Затым зноў усклаў рукі на вочы яго і той пачаў відзець; так быў аздароўлены і ясна мог усё відзець.

26 І адправіў яго у дом свой, кажучы: "Вярніся ў дом свой і калі прыйдзеш у вёску, не расказвай нікому".

Вызнаньне Пятра - Езус - Езус Сын Божы.

27 Направіўся Езус з вучнямі Сваімі ў пасяленьні пры Цэзарэі Філіпавай. У дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх: "За каго Мяне лічаць (маюць) людзі?"

28 Яны адказалі тады Яму: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія - за Гальяша, а яшчэ іншыя за аднаго з Прарокаў".

29 Тады папытаўся Ён у іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Яму Пётр: "Ты - Хрыстус!"

30 Пагразіў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі.

Запаведзь мукі

31 Дык пачаў іх вучыць: "Сыну Чалавечамк належыцца (трэба) многа цярпець і быць адкінутым старэйшынамі, найвышымі сьвятарамі (архісьвятарамі) і кніжнікамі (вучонымі па Пісаньню сьв.), быць забітым ды па трох днях ускрэснуць".

32 І гаварыў пра гэта яўна (адкрыта). А Пётр адвёўшы Яго на старану (бок) ппачаў сварыцца.

33 Езус жа зьвярнуўшыся і глянуўшы на сваіх вучняў зругаў Пятра, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, шатане (звадыяшу), бо не разьбіраешся ў тым, што Божае, а што людзкое".

34 І прызваўшы людзей (грамаду) разам з Сваімі вучнямі, казаў ім: "Калі хто хоча ісьці за Мною, хай вырачыцца (адрачэцца) самога сябе, няхай возьме крыж свой ды (насьледуе Мяне) ідзе за Мною".

35 Бо хто хацеў бы зьберагчы жыцьцё сваё, той загубіць (страціць) яго; а хто б аддаў жыцьцё сваё дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі, той зьберажэ яго.

36 Бо што ж паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў а душы сваёй пашкодзіў?

37 Або што дасьць чалавек у замену (выкуп) за душу сваю?

38 Хто б засароміўся б Мяне і слоў Маіх на віду гэтага чужаложнага і грэшнага роду, тога і Сын Чалавечы будзе стыдацца, калі прыйдзе ў хвале Айца свайго разам з Анёламі сьвятымі.

39 (1.) І далей казаў: "Сапраўда кажу вам, гэта (тут), што некаторыя стаячыя не пакаштуюць сьмерці перш, чым будуць аглядаць Каралеўства Божае, прыходзячае ў моцы".

 

Разьдзел 9
Перамяненьне Хрыста

2 Затым па шасьці днях Езус узяў Пятра і Якуба, і Яна і ўзьвёў іх адных на высокую гару і перамяніўся перад імі.

3 Адзеньне Яго пачало блішчэць, сталі натта белымі як сьнег. Так выбеліць на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.

4 І явіўся ім Гальяш з Майсеем, і гаварылі з Езусам.

5 У адказ сказаў Пётр Езусу: "Добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну і Гальяшу адну".

6 Сам бо ня ведаў, што гаворыць, бо натта быў спалоханы.

7 Паявілася воблака засланяючае іх ды раздаўся голас з воблаку кажучы: "Гэта Сын мой наймілейшы, Яго слухайце!"

8 Яны зараз разгледзіўшыся апрача Езуса пры іх нікога больш ня бачылі.

9 А калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус каб нікому аб гэтым не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.

10 І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што мела значыць: "Калі ўваскрэсьне".

11 Дык пыталі Езуса: "Чаму фарызэі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Гальяш?"

12 А Ён адказаў ім: "Калі Гальяш прыйдзе перш, направіць усё. Ды як напісана аб Сыне Чалавечым, што будзе шмат цярпець і будзе пагарджаным.

13 Але я вам кажу, што Гальяш прыйшоў і з ім паступілі, як хацелі, як аб ім напісана".

Аздараўленьне ліхім апанаванага

14 Вяртаючыся да вучняў убачылі вакруг іх вялікі натоўп людзей і кніжнікаў (вучоны па Пісаньні) спорачых з імі.

15 Убачыўшы Езуса увесь народ раптам зьдзівіўся і стрывожыўся і падбягаючы вітаў Яго.

16 Езус спытаўся ў іх: "Аб што спорыце між сабой?"

17 А нехта з натоўпу сказаў: "Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, апанаванага дэманам.

18 А ён , дзе наваліцца на яго, кідае яго аб зямлю, пеніцца ён, скрыгоча зубамі ды дзяравянее. Дык прасіў вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не маглі.

19 Езус сказаў ім: "О родзе няверны. Дакуль буду Я між вас. Як доўга буду вас цярпець. Прынясіця яго да Мяне.

20 І прынесьлі яго. А калі ён убачыў Езуса, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды паўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.

21 Езус запытаўся ў бацькі: "Як даўно гэта яму здарылася?" А ён сказаў: Ад дзяцінства.

22 Часта кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб яго загубіць, але калі можаш, ратуй нас, пашкадуй нас".

23 Езус сказаў яму: "Калі можаш уверыць, усё магчыма веруючаму".

24 Тады бацька хлопчыка плачучы сказаў у голас: "Веру, Госпадзе, запабяжы майму недаверству".

25 А калі Езус спасьцярог, што набягае натоўп людзей, загадаў нячыстаму духу: "Духу глухі і нямы! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго".

26 А той, крычучы і моцна тузуючы ім, выйшаў з яго. І хлапчанё зрабілася як бы мёртвае, так што многія гаварылі, што яно памярло.

27 Езус жа узяўшы яго за руку, падняў яго і ён падняўся.

28 А калі Езус вярнуўся дамой, вучні ягоны ўжо адны пыталіся ў Яго: "Чаму мы не маглі яго выгнаць?"

29 Ён сказаў ім: "Гэты род ніякім чынам ня можа выйсьці толькі праз маленьне і пост".

Паўторны прадсказ мукі

30 Яны выйшаўшы аттуль праходзілі праз Галілею, а Езус не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.

31 Зноў выясьняў вучням сваім і казаў ім: "Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб юць Яго, але забіты трэцяга дня ўваскрэсьне".

32 Але яны слоў ў гэтых не разумелі ды баяліся Яго пытацца.

Павучэньні для апосталаў і перасьцярогі

33 Затым прыбылі ў Кафарнаўм. А калі былі ў доме, пытаўся іх Езус: "Аб чым вы ў дарозе расуджалі (разважалі)?"

34 Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся яны паміж сабой, хто з іх найважнейшы (найбольшы)?

35 Затым Езус сеўшы пазваў дванаццаць і сказаў ім: "Калі хто хоча быць першым - будзь з усіх апошніш ды ўсіх слугою.

36 А ўзяўшы дзіця паставіў яго паміж іх, ды тулячы яго, сказаў ім:

37 "Калі хто ў імя Маё прыйме адно з такіх дзяцей - Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, дык не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў".

38 Сказаў Яму Ян: "Вучыцелю, мы бачылі некага не з тых, што ходзяць з намі, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму".

39 Езус сказаў: "Не бараніце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды у Маё імя, ня мог зараз жа блага гаварыць аба Мне.

40 Бо хто ня проці вас, той з вамі".

41 Бо хто падаў вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму, што Хрытова, сапраўды кажу вам, не ўтраціць заплаты сваёй,

42 А хто бы згоршыў аднаго з гэтых малышоў, веруючых у Мяне, такому лепш было б прычапіць млынавы камень да шыі яго і ўкінуць у мора.

43 Калі б рука твая горшыла б цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекім ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве рукі, папасьці ў пекла ў неўзгасны агонь:

44 Дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне.

45 А калі нага твая гаршае цябе - адсячы яе: Лепш табе храмому ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве нагі, быць укінутым у пекла неўгаснага агня,

46 дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 68, 24).

47 А калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсьці ў Каралеўства Божае аднавокім, чым маючы двое вачэй (вокі), быць укінутым у гэгену,

48 дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 66, 24).

49 Бо кожны будзе агнём пасолены.

50 Добрая соль, а калі соль зьвятрэе, дык чым яе прыправіць? Мейце ў сабе ў самых сябе (у вас) соль і супакой (мір) між сабой.

 

Разьдзел 10
Неразрыўнасьць сужэнства

1 Адтуль выйшаўшы Езус прыбыў у ваколіцы Юдэі і Заярданьня. І там зноў сабралася вакол Яго многа людзей, а Ён як звычайна пачаў навучаць іх.

2 Падышоўшы фарызэі пыталіся Яго зводзячы: "Ці належыцца мужу развадзіцца з жонкаю?"

3 Езус у адказ сказаў ім: "А што загадаў Майсей?"

4 А яны адказалі: "Майсей пазволіў напісаць развод і разьвесьціся".

5 У адказ сказаў ім Езус: "Дзеля закамянеласьці сэрца вашага даў ён вам такі загад,

6 але ад пачатку стварэньня: "Мужчыну і жанчыну ўчыніў іх Бог".

7 Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці ды злучыцца з жонкаю сваёю

8 ды будуць двое ў адным целе (Род 1,27 2, 24).

9 Што тады Бог злучыў хай чалавек не разлучае (не разьдзяляе).

10 Зноў дома пра тое самае пыталіся ў Яго вучні Ягоныя.

11 Сказаў ім: "Хто разьвядзецца з жонкаю сваёй, і возьме іншую, адносна яе дапушчаецца чужаложства.

12 А калі б жонка пакінула мужа свайго ды пайшла б за іншага - чужаложыць.

Езус і дзеці

13 Было, што прыносілі дзеткі да Яго, каб да іх дакрануўся. Але вучні ругалі (сварыліся), тых, што прыносілі.

14 Бачачы гэта Езус, абурыўся на іх і сказаў ім: "Пазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне, ды не бараніце ім, бо такіх Каралеўства Божае".

15 Сапраўды кажу вам: "Калі хто ня прыме Каралеўства Божага як дзіця - ня ўвойдзе ў яго".

16 І туліў іх да Сябе і ўскладаў на іх рукі свае і багаславіў іх.

Багаты юнак

17 Калі Езус выходзіў у дарогу, адзін юнак прыбег і паўшы перад ім на калені - пытаўся ў Яго: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

18 Езус сказаў яму: "Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог".

19 Ведаеш прыказаньні: "Не чужалож, не забівай, не крадзі, не гавары фальшывага на пасьведчаньня, не рабі крыўды, паважай бацьку свайго і маці (Вых 20,12-16).

20 А ён у адказ сказаў: "Вучыцелю, я гэта ўсё спаўняў ад маленства свайго".

21 А Езус узглянуўшы на яго, умілаваў яго ды сказаў яму: "Аднаго табе не хапае, ідзі , прадай, што маеш і раздай убогім, і будзеш мець скарб (багацьце) у небе, а тады вярніся і ідзі за Мною.

22 А ён засмучаны такой прапановай - адыйшоўся сумны, бо меў вялікія маёмасьці.

23 А Езус разглядаючыся вакруг сказаў сваім вучням:»Як трудна тым, што маюць багацьці, увайсьці ў Каралеўства Божае".

24 Вучні дзівіліся дзеля слоў Ягоных. Але Езус зноў паўтарыў ім: Сынкі, як трудна ўвайсьці ў Каралеўства Божае.

25 Лягчэй вярблюду праціснуцца вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Каралеўства Божае".

26 А яны тым болей дзівіліся, гаворачы між сабою: "Ды хто можа быць збаўлены?"

27 А Езус паглядзеўшы на іх, сказаў: "У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма".

28 Дык Пётр пачаў гаварыць Яму: "Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой".

29 Езус у адказ сказаў: "Сапраўды кажу вам няма ані кога, хто б дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі пакінуў дом, або братоў, або сясьцёр, або матку, або бацьку, або сыноў, або поля,

30 каб ён не атрымаў у сто раз больш цяпер, у гэты час дамоў і братоў і сясьцёр і матак, дзяцей ды палёў сумесна з прасьледаваньнямі, ды жыцьцё вечнае ў будучым веку.

31 І многія першыя будуць апошнімі, а апошнія - першымі.

Трэці прадсказ мукі

32 У дарозе ў Ерузалім Езус ішоў перад імі, а яны за Ім ідучы і дзівіліся і баяліся. Ён пазваў зноў Дванаццаць ды пачаў выясьняць (тлумачыць), што мае стацца (што будзе).

33 "Вось жа ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзен архісьвятарам і кніжнікам (вучоным па сьв. Пісаньні). І асудзяць Яго на сьмерць і выдадуць паганам.

34 І будуць з Яго наругацца, і пляваць на Яго, будуць бічаваць Яго ды заб'юць Яго, але па трох днях Ён уваскрэсьне".

Просьба сыноў Забэдэявых

35 Аднойчы падыйшлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэевы, кажучы: "Вучыцелю, хочам, каб споўніў, аб што будзем прасіць Цябе".

36 А Езус у іх спытаўся: "Што хочаце, каб Я вам зрабіў?"

37 Яны сказалі: "Дай нам, каб у хвале Тваёй сядзець аднаму па правым у Цябе баку, а другому па левым".

38 Езус адказаў ім: "Ня ведаеце аб што просіце. Ці ж можаце піць чашу (келіх), якую Я п'ю, або хрысьціцца хростам, якім Я хрышчуся?"

39 Яны адказалі Яму: "Можам". Езус сказаў ім: "З чашы, з якой Я п'ю, будзеце, праўда піць, ды хростам, якім Я хрышчаны, будзеце ахрышчаны.

40 Але сядзець з правага боку Майго або з левага, ня Мне даваць вам, але каторым прыгатавана".

41 Чуючы ж гэта дзесяць (Апосталаў) пачалі абурацца на Якуба і Яна.

42 Езус аднак паклікаўшы іх, сказаў ім: "Ведаеце, што тыя, каторыя ўважаюцца за валадароў народаў, пануюць над імі, ды князі іхнія маюць уладу над імі.

43 Ня так будзе паміж вамі. Хто хацеў бы быць сярод вас большым (важнейшым) будзе вашым слугою.

44 А хто хацеў бы ў вас быць першым - будзе слугою ўсіх.

45 Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб служылі Яму, але каб служыць і даць душу сваю (у водкуп) на адкупленьне многіх".

Аздараўленьне сьляпога з Ерыха

46 Калі па быцьці ў Ерыха, выходзілі з Ерыха раз з вучнямі Сваімі і вялікай грамадой, сьляпы Бартымей, сын Тымотэя сядзеў пры дарозе, жабраваў.

47 Пачуўшы, што гэта Езус з Назарэту, пачаў крычаць і прасіць: "Езусе, сыне Давідаў, зжалься надо мной!"

48 Дык сварыліся многія на яго, каб маўчаў. Але ён тым мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!"

49 Езус астанавіўся і казаў яго паклікаць. Дык паклікалі сьляпога і сказалі яму: "Будзь добрай надзеі, устань, кліча цябе".

50 Ён пакінуўшы плашч свой, падняўся і пабег да Езуса.

51 Езус спытаўся ў яго: "Што хочаш каб Я табе ўчыніў?" Сьляпы адказаў Яму: "Вучыцелю (Раббоні), каб мне відзець".

52 Тады Езус сказаў яму: "Ідзі, вера твая аздаравіла цябе". І зара ж стаў відзець (празрэў) і пайшоў за Ім дарогаю.

 

Разьдзел 11
Урачысты ўезд у Ерузалім

1 Калі прыблізіліся да Ерузаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус паслаў двух з пасярод вучняў сваіх

2 і сказаў ім: "Ідзіце ў вёску, што перад вамі, а пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьлянё прывязанае, на якім яшчэ ніхто ня езьдзіў з людзей. Адвяжыце яго і прывядзіце.

3 А калі б вас хто спытаўся: "Што вы робіце?" Скажыце, што яго Госпад патрабуе і небавам адашле вам".

4 Пайшлі тады і знайшлі асьлянё пры варотах на вонкі, на скрыжаваньні, і адвязалі яго.

5 Некаторыя са стаячых пыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"

6 А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх.

7 Асьлянё прывялі да Езуса і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьлянё.

8 Многія клалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя абразалі сукі з дрэваў і кідалі на дарогу.

9 А тыя, што ішлі наперадзе ды тыя, што ззаду за Ім крычалі: "Гозанна!"

10 Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надходзіць, Гозанна на вышынях!" (Пс 117,20).

11 Езус увайшоў у Ерузалім у сьвятыню ды калі ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьцю выйшаў у Бэтанію.

Бясплоднае дрэва фіговае

12 А назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, чуў голад (быў галодны).

13 Калі ў далі ўбачыў фігавае дрэва пакрыта лістоўю, падыйшоў, можа што на ім знайдзе. А калі да дрэва падыйшоў, нічога акрамя лістоты не знайшоў, бо не была пара на плады фігі.

14 Тады сказаў Ён дрэву: "Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў". Гэта чулі Ягоныя вучні.

Выгон гандляроў са сьвятыні (храма)

15 Затым прыходзіць у Ерузалім. А калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і купляючых у сьвятыні, а сталы мяняльнікаў грошы і лавы прадаўцоў галубоў вывернуў.

16 Ды не пазваляў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню.

17 І навучаў у гэтыя словы іх: "Няўжо не напісана: "Дом Мой - домам маленьня празначаны ўсім народам (Із 56,7), а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".

18 Пачуўшы гэта начальнікі сьвятароў і вучоныя па сьв. Пісаньні надумаваліся як Яго загубіць. Баяліся, бо ўсе людзі (грамада) падзіўляла Яго навуку.

19 А калі вечарэла выходзілі з горада.

Таямніца фіговага дрэва
Вера і мальба

20 Праходзячы нараніцы ўбачылі ссохшым ад карэньняў фігавае дрэва.

21 Ды прыпомніўшы сабе Пётр кажа Езусу: «Вучыцелю, паглядзі, фігавае дрэва, што Ты пракляў - ссохла".

22 А Езус у адказ сказаў: "Мейце веру ў Бога!

23 Сапраўды кажу вам, каб хто б сказаў гэтай гары падыміся і кінься ў мора, а не сумневаўся бы ў сваім сэрцы, але верыў бы, што гэта станецца, дык што скажа - збудзецца яму.

24 Таму кажу вам: Усё аб што ў малітве просіце - верце, што атрымаеце і збудзецца вам.

25 І калі пачынаеце маліцца адпусьціцеся, калі што маеце супроць каго, каб і Айцец ваш, Каторы ў небе, адпусьціў вам вашыя грахі.

26 А калі вы не адпусьціце, дык ані ваш Айцец, Каторы ў небе, не адпусьціць вам вашых грахоў".

Павучэньні для фарызэяў

27 Яны зноў вярнуліся ў Ерузалім. А калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго архісьвятары, кніжнікі і старэйшыны,

28 і запыталіся ў Яго: Якою ўладаю (чыёй уладаю) Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?"

29 А Езус у адказ сказаў ім: І Я вас запытаюся ў адной справе, адкажыце Мне і Явам скажу, чыёй уладай Я гэта раблю.

30 Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне".

31 Яны застанаўляліся (разважалі) і гаварылі між сабой: "Калі скажам з неба - скажа нам: Дык чаму тады не ўверылі?

32 А калі скажам: ад людзей, дык баімся натоўпу людзей. Бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага Прарока".

33 Затым у адказ Езусу сказалі: "Ня ведаем". Дык і Езус у адказ ім сказаў: "І Я вам не скажу, чыёю ўладаю гэта раблю".

 

Разьдзел 12
Прыповесьць пераваротных арандатарах

1 І пачаў Езус навучаць іх у прыповесьцях: "Адзін чалавек аснаваў вінаграднік, загарадзіў яго плотам, выкапаў прасу (ціскала), збудаваў вежу, і наняў вінаградараў і выехаў у сьвет.

2 У свой час паслаў ён слугу да вінаградараў атрымаць частку сваіх пладоў вінаградніка.

3 Яны схапілі яго, зьбілі ды адправілі з пустым.

4 І зноў выправіў да іх іншага слугу, а яны і тому пабілі галаву і зьняважылі.

5 Ён паслаў яшчэ аднаго, але яго забілі і многіх іншых, з каторых адных то прыбілі (пакалечылі), то пазабівалі.

6 Дык маючы яшчэ адзінага, умілавагана Сына і гэтага наканец паслаў, думаючы, што ўшануюць сына майго.

7 Але вінаградары гаварылі між сабой: Ён спадкаемцам, пойдзем, заб'ём яго і нашаю будзе спадчына.

8 Ды схапіўшы яго і забілі яго і выкінулі яго за вінаграднік.

9 Ды што зробіць гаспадар вінаградніка? Ён прыйдзе, выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым".

10 Няўжо вы не чыталі, што напісана ў сьв. Пісаньні: "Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла (каменем вуглавым).

11 Гэта дапушчана Госпадам ды ёсьць дзіўным у нашых вачах" (Пс 117,22-23).

12 Яны намагаліся Яго схваціць, але баяліся людзей. Бо ведалі, што проціў іх гаварыў гэту прыповесьць. Дык пакінуўшы Яго - удаліліся.

Дань Цэзарская

13 Затым падаслалі да яго фарызэяў і гэрад'янаў, каб падхваціць Яго на словах (мове).

14 Вось яны падыйшоўшы спыталіся ў Яго: "Вучыцелю, што Ты справядлівы і не аглядаешся на асобу, і нікому не патураеш, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш: Ці належыцца плаціць падатак Цэзару, ці не? Даваць ці не даваць дань?"

15 А Ён знаючы іхнюю крывадушнасьць, сказаў ім: "Чаму мне зводзіце, спакушаеце? Прынясіце Мне дынара, каб яго пабачыць".

16 Дык прынясьлі Яму дэнар. Езус сказаў ім: "Чый гэта адмалюнак і надпісь?" Кажаць Яму: "Цэзараў".

17 Дык у адказ сказаў ім Езус: "Што Цэзара - аддайце Цэзару, а што Божае - Богу". Усе падзіўлялі Яго.

Уваскрасеньне целаў

18 Затым прыходзяць да Езуса садуцэі. Яны вучаць, што няма ўваскрасеньня целаў. Яны пыталі ў Яго:

19 "Вучыцелю, Майсей напісаў нам: Калі памрэ нечый брат і пакіне жонку, ня маючы дзяцей, дык хай ягоны брат возьме яе за жонку і пакіне патомства брату свайму (Паўт 25,5).

20 Было вось сем братоў, з іх першы ажаніўся і памёр, не пакідаючы патомства.

21 І другі ўзяў яе за жонку, і той памёр. І ён не пакінуў патомства. Падобна і трэці.

22 Так з ёю ажаніліся сем братоў і не пакінулі патомства. Наканец па ўсіх і жанчына памярла.

23 Дык у васкрасеньні, калі ўваскрэснуць з умёршых, чыёй з іх будзе яна жонкаю? Бо семёх іх мела яе за жонку?"

24 А Езус у адказ выясьніў ім: "Ці ж не таму блудзеце, што не разумееце сьв. Пісаньня ані моцы Божай?

25 Бо калі ўстануць з умёршых, дык ня будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы ў небе.

26 Ці ў кнізе Майсея не чыталі аб памёршых, што ўскрэснуць, аб кусьце, як Бог прамаўляў да яго: «Я Бог Абрагама і Бог Ізааака і Бог Якуба (Вых 3,2-6)

27 Бог ня ёсьць Богам памёршых, але жывых. Таму вы на гэта блудзіце (памыляецеся).

Найважнейшае (найбольшае) прыказаньне

28 Раз вучоны па сьв. Пісаньню, каторы чуў іх, як дыскутавалі ды быў сьвядомы, што добра ім Езус адказаў, падыйшоў да Езуса і спытаўся ў Яго, каторае прыказаньне з усіх першае.

29 А Езус адказаў яму: "Першае з усіх прыказаньняў такое: Слухай Ізраелю, Госпад Бог Твой - адзіны Бог.

30 Мілуй Госпада Бога Твайго ўсім сэрцам сваім, усёю душой тваёй, усім розумам тваім ды ўсімі сіламі сваімі".

31 Другое такое: "Любі бліжняга свайго як самога сябе. Большага над гэтых прыказаньняў няма".

32 Тады сказаў Яму кніжнік (вучоны па Пісаньню): "Добра, Вучыцелю! Праўду сказаў, што Бог адзін ды няма іншага апрача Яго.

33 А мілаваць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душой ды ўсімі сіламі дый любіць бліжняга як самога сябе большае мае значэньне (важнасьць) чым усе целапаленьні і ахвяры".

34 Езус жа бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: "Недалёка ты ад каралеўства Божага". І ніхто ўжо болей не адважыўся Яго пытацца.

Мэсія - сын Давіда

35 Вучачы ў сьвятыні - Езус даказваў: "Як жа кніжнікі вучаць, што Хрыстус ёсьць сынам Давіда?

36 Сам жа Давід сказаў праз Духа Сьвятога: Сказаў Госпад Госпаду майму сядзь з правага боку Майго, пакуль не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног Тваіх (Пс 109,1).

37 Сам жа Давід называе Яго Госпадам, дык як жа ён Сынам яго?" І вялізарны натоўп людзей ахвотна слухаў Яго.

Крывадушнасьць фарызэяў

38 У сваёй навуцы казаў Езус ім: "Высьцерагайцеся кніжнікаў (вучоных па Пісаньню), каторыя ахвотна ходзяць у даўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку.

39 На сабраньнях на ўзвышшах у сынагогах ды на першых мясцах на балях.

40 Яны аб'ядаюць дамы ўдоў пад відам доўгіх маленьняў. Чакае іх строгі прысуд.

Ахвяра ўдавы

41 Аднойчы Езус седзячы напроціў скарбонкі глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі многа (шчодра).

42 А калі прыйшла адна ўбогая ўдава і кінула дзьве дробныя манэты, значыць грошык.

43 Затым Езус пазваўшы Сваіх вучняў, сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш, чым усе ўкідаючыя ў скарбонку.

44 Бо ўсе кідалі лішніцу, а гэтая ў сваім недастатку ўсё, што мела ўкінула, усё сваё ўтрыманьне".

 

Разьдзел 13
Збурэньне Ерузаліма - канец сьвету

1 Аднойчы, калі Езус выходзіў са сьвятыні адазваўся да яго адзін з вучняў Ягоных: "Вучыцелю, глянь, што за камяні ды якія пабудовы?"

2 У адказ сказаў яму Езус: "Бачыш усе гэтыя будоўлі вялізарныя? Не застанецца з іх камень на камені, каб ня быў развалены".

3 А калі Езус сядзеў на Аліўнай Гары супраць сьвятыні, аддзельна пыталіся Яго Пётр і Якуб, і Ян, і Андрэй:

4 скажы нам, калі гэта станецца, ды што за знак будзе, калі ўсё гэта пачне збывацца?

5 Адказваючы Езус пачаў ім выясьняць: "Глядзіце, каб вас хтосьці ня зьвёў.

6 Бо ў імя Маё прыйдзе многа, каторыя будуць казаць: "Гэта я" і яны многіх зьвядуць.

7 А калі пачуеце пра войны і пра паведамленьні ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца але не на гэтым канец.

8 Падымецца (паўстане) народ на народ ды каралеўства (дзяржава) супроць каралеўству ды будуць мясцамі землятрусыі голад. Гэта пачатак боляў, цярпеньняў.

9 Глядзіце самі сябе. Будуць вас аддаваць у суды і бічаваць у сынагогах і будуць вас у пасьведчаньне аба Мне стаўляць (цягаць) перад правіцелямі і каралямі.

10 Але трэба, каб перш была вешчана Эвангелія ўсім народам.

11 А калі вас цягаць будуць на асуджэньне, не думайце раней, што маеце гаварыць. Бо не вы будзеце гаварыць але Дух Сьвяты.

12 А будзе выдаваць на сьмерць брат брата і бацька сына ды дзеці збунтуюцца супроць бацькоў (родзічаў) ды будуць іх забіваць.

13 І будзеце вы ў ненавісьці ўва ўсіх ізза Мяне. Але хто ўстаіць (вытрымае) да канца - будзе збаўлены.

14 Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня пашыраную там дзе ня мела быць, хто чытае хай разумее, што тыя, якія ў Юдэі, хай уцекаюць у горы.

15 А хто на даху, хай не сыходзіць у дом, ды хай не ідзе, каб што ўзязь з дому свайго.

16 А хто на полі, хай не вяртаецца, каб узяць накідку сваю.

17 Бяда будзе бярэменным ды соячым у тыя дні.

18 Дзеля таго, маліцеся, каб не выпала гэта ў зіму.

19 Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт (тэррор) якога не было ад стварэньня сьвету аж дасюль, сьвету, які Бог стварыў.

20 Калі б Бог не скараціў тых днёў, не ўцалеў бы ніхто, але Бог скараціў дні дзеля сваіх выбраных, якіх Ён выбраў.

21 Калі б хто вам тады сказаў: "Во тут Хрыстус, або там, ня верце".

22 Бо паявіцца фальшывыя Хрыстусы і фальшывыя (хвальшывыя) прарокі і будуць тварыць знакі ды цуды, каб зьвесьці (калі гэта магчыма) нават выбраных.

23 Дык высьцеражыцеся: таму я вам усё прадсказаў.

24 А па прыгнёце ў тыя дні зацьміцца сонца ды месяц ня дасьць сьвятла свайго,

25 а зоркі нябесныя падаць будуць ды магуцьці (сілы), што на небе стануць хістацца (варушыцца).

26 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, прыходзячага ў воблаках з вялікай магутаю і славаю.

27 Тады то пашле Сваіх анёлаў і сабярэ з чатырох старон ад канца да канца сьвету выбраньнікаў Сваіх.

28 Вучыцеся падабенства з фігавага дрэва. Калі ўжо яго галінка робіцца мягкай і пукаецца (выпушчае лісты), ведаеце, што ўжо блізка лета.

29 Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што і гэта блізка, у дзьвярах.

30 Сапраўды кажу вам, не праміне гэты род (пакаленьне), аж гэта ўсё станецца.

31 Неба і зямля зчэзнуць, але словы Мае трываць будуць.

32 А дня тога і хвіліны (пары) ніхто ня ведае: ані анёлы ў небе, ані Сын, толькі Айцец.

33 Глядзіце, пільнуйцеся і маліцеся, бо ня ведаеце, калі гэты час надыйдзе.

34 Будзе як з чалавекам, які выехаў у дарогу, пакінуў свой дом і даў уладу сваім слугам, кожнаму свой абавязак, а прыдзьвернаму пільнаваць.

35 Дык пільнуйцеся, бо не ведаеце, калі гаспадар дому вернецца: вечарам, ці а поўначы, ці калі пятух засьпявае, ці раніцай,

36 каб калі вернецца раптам, каб не застаў вас сьпячымі.

37 А што вам кажу, усім кажу, пільнуйцеся!

 

Разьдзел 14
Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста
Намашчэньне ў Бэтаніі

1 Да Пасхі (Вялікадня) і Праснакоў заставалася два дні. Дык архісьвятары і кніжнікі (вычоныя па Сьв. Пісаньні) шукалі прычыны, каб Езуса схваціць (паймаць) хітрасьцю і забіць.

2 Казалі аднак: "Каб не ў сьвяточны дзень, кад не дайшло да заварухі людзей (народу)".

3 Калі Езус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага, і адпачываў, прыйшла жанчына, маючая з алябастравай пасудзінай каштоўнага алея нардавага і пабіўшы алябастр выліла Езусу на галаву.

4 Некаторыя з прысутных абураліся (марматалі), думалі і казалі: "Пашто было марнаваць гэты алеяк?"

5 Можна было гэты алеяк прадаць даражэй чым за трыста дынарый і надзяліць убогіх. І наракалі на яе.

6 А Езус бараніў: "Дайце ёй супакой! Чаму дакучаеце ёй? Яна добры ўчынак зрабіла адносна Мяне.

7 Убогіх заўсёды маеце ў сябе, і, калі захочаце будзеце магчы ім добра рабіць, а Мяне не заўсёды мець будзеце.

8 Яна, што магла зрабіла, намашчэньнем цела Майго прыгатавала на пахаваньне.

9 Сапраўды кажу вам: ва ўсім сьвеце, дзе толькі будзе чытанае (вешчана) Эвангелія, у памяць яе, што яна зрабіла, будзе прыпамінацца".

10 А адзін з дванаццаць - Юда Іскарыёт, пайшоў да архісьвятароў, каб Яго выдаць.

11 Яны вельмі ўзрадаваліся і абяцалі Яму даць грошы. Ён жа разважаў, як Яго ў выгадны час выдаць.

У вячэрніку

12 У першы дзень праснакоў, калі забівалі янгнё пасхальнае (Пасха), кажуць Яму вучні: "Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе (Пасху) Вячэрнюю пасхальную есьці?"

13 Дык паслаў двух вучняў Сваіх і сказаў ім: ідзіце ў горад і спаткае вас чалавек, які будзе несьці збан вады, ідзіце за ім,

14 І куды ўвойдзе, скажыце гаспадару дома: Вучыцель кажа: "Дзе Мне прызначана сьвятліца, у якой разам з Маімі вучнямі мог бы спажываць Пасху?"

15 Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу (вячэрнік) прыгатаваную (з ляжакамі), вось там прыготовіце месца нам.

16 Дык адправіліся вучні Ягоныя ў горад ды знайшлі як ім прадсказаў, і прыгатовілі Пасху.

17 А калі настаў вечар, прыбыў туды з Дванаццацьцю.

18 А калі распалажыліся і елі - сказаў Езус: "Сапраўды кажу вам: адзін з вас Мяне выдасьць, каторы есьць са Мною".

19 Яны пасмутнелі і адзін за другім сталі пытацца: "Ці гэта я?"

20 Езус кажа ім: "Адзін з Дванаццаці, які мачае са Мною руку ў місе.

21 Што праўда Сын Чалавечы зьдзяйсьняе, як аб ім напісана. Аднак гора чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены! Лепш было б, каб той чалавек ня быў нарадзіўшыся".

Устанаўленьне найсьвяцейшага сакраманта Эўхарыстыі

22 А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, адгаварыў малітву багаславенства, ламаў хлеб і даваў ім, і казаў: "Бярыце (прыміце), гэта ёсьць Цела Маё".

23 І ўзяўшы чашу (келіх) і падзяку складаючы даў ім: і пілі з яго ўсе.

24 І казаў ім: "Гэта (ёсьць) кроў Мая Новага Запавету, каторая за многіх праліваецца".

25 Сапраўды кажу вам: ня буду піць ужо з гэтага плада вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць яго новы ў Каралеўстве Божым».

У Гэтэманіі

26 І адсьпяваўшы гімн узьняліся на Аліўную гару.

27 Затым сказаў ім Езус: "У гэту ноч вы ўсе з Мяне згоршыцеся, бо напісана: Удару пастыра і разьбягуцца авечкі,

28 але калі ўваскрэсну папераджу вас у Галілею".

29 Але Пётр сказаў Яму: "Хоць бы ўсе згоршыліся б з Цябе, але не я".

30 Затым сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, што ты сёньня, у гэту ноч, перш, чым двакратна пятух засьпявае, ты трохкратна Мяне вырачэшся".

31 Але ён тым мацней цьвердзіў: "Хоць бы мне трэба было памерці з Табою, ня выракуся Цябе". Падобна ўсе яны казалі.

32 Затым прыйшлі яны ў пасёлак Гэтсэмані. Сказаў Езус вучням Сваім: "Пабудзеце тут, пакуль Я памалюся".

33 Ды ўзяў з Сабою Пятра і Якуба, і Яна, і пачаў трывожыцца і сумаваць.

34 Сказаў ім: "Сумная душа Мая аж да сьмерці, пабудзьце тут і будзьце чуткімі".

35 Крыху адыйшоўшыся Ён паў на зямлю і маліўся, каб калі магчыма, абмінула Яго гэтая часіна.

36 І казаў: "Абба, Ойча! Табе ўсё магчымае, ухілі ад Мяне гэту чашу, аднак ня тое, што Я хачу, але што Ты!"

37 Вярнуўшыся да іх знайшоў іх сьпячых. Дык сказаў Пятру: "Сымон, ты сьпіш? Ня мог бы ты хоць хвілінку патрываць (бодрым)?

38 Пільнуйцеся і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне: бо дух, што праўда, ахвочы, але цела кволае".

39 Адыйшоўшыся зноў маліўся ў гэтыя самыя словы, молячыся.

40 Зноў вярнуўшыся застаў іх сьпячымі, бо вочы іхнія былі сонныя, і ня ведалі, што Яму казаць.

41 Ды трэці раз вярнуўся да іх і сказаў ім: "Сьпіце ўжо і адпачывайце. Хваціць! Ужо прыйшла пара: вось жа Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.

42 Падыміцеся, ідзёмце, ужо блізка той, хто Мяне мае выдаць".

43 А калі Езус яшчэ гаварыў, надыйшоў Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікае зборышча з мячамі і палкамі ад архасьвятароў, знаўцаў Пісаньня, ды старэйшын,

44 здраднік жа Ягоны даў ім знак, кажучы: Каго я пацалую, гэта Ён, хапайце Яго, і вядзіце асьцярожна.

45 А калі надыйшоў, зараз жа прыступіўся да Езуса і сказаў: "Вучыцелю - Раббі!" І пацалаваў Яго.

46 Яны ж наваліліся на Яго і схвацілі Яго.

47 Дык адзін з тых, што былі з Езусам, выцягнуўшы меч і ўдарыў слугу архісьвятара і адсёк яму вуха.

48 А Езус сказаў ім: "Выйшлі з мячамі і палкамі як на разбойнік, каб узяць Мяне.

49 Што дзень бываў з вамі ў сьвятыні вучачы і вы не ўзялі Мяне, але каб зьдзейсьніліся Пісаньне".

50 Тады вучні Ягоны пакінуўшы Яго, усе паўцікалі.

51 Ды вось адзін юнак, адзеты толькі посьцілкай ішоў за Ім. Ды яго схапілі.

52 Але ён выкруціўся з пасьцілкі і голы ўцёк ад іх.

Перад трыбуналам Юдэйскім

53 Затым прывялі Езуса да найвышэйшага сьвятара (архісьвятара). Сабраліся ўсе вышнія сьвятары, старшыны і кніжнікі.

54 Пётр жа здалёку ішоў за Ім аж увайшлі яны ў прысенак архісьвятара, а потым сядзеў з прыслугамі і грэўся пры агні,

55 а архісьвятары ды ўся рада шукалі супроць Езуса доказу (пасьведчаньня), каб засудзіць на сьмерць, але не знаходзілі.

56 Бо многа фальшыва сьведчылі супраць яго, але іх доказы не сыходзіліся,

57 а некаторыя падняўшыся, фальшыва даказвалі проціў Яго, кажучы:

58 "Мы чулі, як Ён казаў: "Развалю гэту сьвятыню, пабудаваную рукамі, а па трох днях збудую іншую, якая будзе пабудавана не рукамі".

59 Але іх доказы не сыходзіліся.

60 А архісьвятар стаўшы пасярэдзіне спытаўся ў Езуса: "Чаму нічога не адказваеш, што яны Табе закідаюць?"

61 Езус жа маўчаў і не адказваў. Дык тады архісьвятар паўторна спытаўся: "Ці Ты Хрыстус, Сын Бога багаслаўлена?"

62 Езус у адказ сказаў яму: "Я Той, але ўбачыце Сына Чалавечага седзячага праваруч Магуты Божай ды прыходзячага ў воблаках нябесных".

63 А архісьвятар разьдзіраючы адзеньне сваё, сказаў: "Пашто патрэбны нам яшчэ сьведкі?

64 Чулі блявузу: Што думаеце, што рашаеце?" А яны ўсе асудзілі, што Ён заслужыўся (варт) на сьмерць.

65 Ды некаторыя пачалі на Яго пляваць і засланяць твар Яго і біць кулакамі крычучы на Яго: "Праракуй!" І слугі білі Яго па твары.

Паўторнае зрачэньне Пятра

66 А калі Пётр быў на панадвору (дзядзінцу), на нізе, прыйшла адна з служанак архісьвятара,

67 і яна ўбачыўшы Пятра, грэючагася, прыгледзілася яму і сказала: "І ты быў з Езусам Назарэцкім?"

68 Але ён запярэчыў, кажучы: "Але я ня ведаю, ані разумею, што ты гаворыш". І выйшаў на вонкі ў прысенак. І пятух засьпяваў.

69 Ізноў угледзіўшы яго служанка, пачала казаць акружаючым: "Гэта адзін з іх ліку".

70 А ён паўторна запярэчыў. Незадоўга, на хвіліне тыя, што там стаялі казалі Пятру: "Ты запраўды належыш да іх, бо ты Галейчык".

71 А ён пачаў клясьціся і прысягаць: "Ня знаю гэтага чалавека, аб якім кажаце".

72 Ізноў пятух паўторна засьпяваў. Таду Пётр успомніў словы, якія яму казаў Езус: "Раней чым двакратна певень засьпявае, ты тры разы зарачэшся Мяне". І Пётр пачаў плакаць.

 

Разьдзел 15
Перад трыбуналам рымскім

1 І зараз нараніцы на нарадзе архісьвятароў з старэйшынамі і кніжнікамі, значыць усяго трыбунала (кангэдрына) зьвязаўшы Езуса павялі і перадалі Пілату.

2 Затым спытаўся ў Яго Пілат: "Ці Ты Кароль Юдэйскі?" А Езус у адказ сказаў яму: "Так як ты кажаш".

3 І вінавацілі Яго архісьвятары ў многіх справах.

4 Дык Пілат зноў паўторна спытаўся ў Езуса: "Чаму не адказваеш? Глядзі, як у многіх справах Цябе вінавацяць?"

5 Але Езус на гэта не адказваў, так што Пілат дзівіўся.

6 На сьвята ён меў звычай звальняць ім аднаго з вязьняў, каго захацелі б.

7 Быў жа нейкі адзін імем Барабас, увязьнены разам з бунтаўнікамі, каторы ў час бунту дапусьціліся забойства.

8 Вось жа сабраўся натоўп людзей і пачаў дамагацца таго, што Пілат звычайна рабіў.

9 Пілат у адказ спытаўся ў іх: "Хочаце, выпушчу вам Караля Юдэйскага?"

10 Бо ведаў, што Яго выдалі архісьвятары з завіднасьці.

11 Але архасьвятары падбурылі народ, каб ім лепш выпусьціў Бараббу.

12 Дык Пілат у адказ сказаў ім паўторна: "Дык што хочаце, каб я паступіў з Каралём Юдэйскім?"

13 Але яны зноў закрычалі: "Укрыжуй Яго!"

14 Дык Пілат сказаў ім: "Што вам благога зрабіў Ён?" Але яны тым болей крычалі: "Укрыжуй Яго!"

15 Затым Пілат патураючы народу выпусьціў Бараббу, а ўбічаванага Езуса выдаў на ўкрыжаваньне.

16 А жаўнеры ўвялі Яго ў прысенак Прытор'юма, сазвалі ўсю кагорту.

17 І адзелі Яго ў пурпур, а сплёўшы карону з церняў (калючніку), усклалі на Яго (на галаву Яму).

18 Ды пачалі Яго вітаць (паздараўляць): "Вітай, Кароль Юдэйскі!"

19 І трысьцінай білі Езуса па галаве, плявалі на Яго і кленчылі, пакланяліся Яму.

20 А калі ўжо панаругаліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, ды зноў адзелі яго ў Сваё адзеньне, ды павялі Яго на ўкрыжаваньне.

Укрыжаваньне

21 Праходзячага міма нейкага Сымона Цырэнейца, ідучага на поле, бацькі Аляксандра і Руфа - прымусілі несьці крыж Езусаў.

22 Затым прывялі Яго ў Гальготу, значыць: месца Галавы Трупа.

23 Далі Яму выпіць віно зьмяшане з міррай, але не прыняў.

24 А па ўкрыжаваньні Яго падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.

25 А была гадзіна трэцяя, калі Яго ўкрыжавалі.

26 І была надпісь віны Ягонай: "Кароль Юдэйскі".

27 Укрыжавалі таксама двух злачынцаў (лотраў): Аднаго па правай, а другога па левай Яго старане (аднаго з правага, а другога з левага боку Яго).

28 Так споўнілася Пісаньне: "Быў залічаны да злачынцаў" (Із 53,12).

29 Праходзячыя блявузгалі на Езуса, ківалі галовамі і наругаліся: "Во, Ты, Што разваляеш (бурыш) сьвятыню Божую ды зноў узнаўляеш у тры дні,

30 ратуй Сябе Самога, сыходзячы з крыжа".

31 Таксама і архісьвятары з знаўцамі Пісаньня шыдзілі з Яго, кажучы адзін аднаму: "Іншых ратаваў (спасаў), а Сам Сябе ўратаваць ня можа.

32 Хрыстус, Кароль Ізраеліцкі хай Сам цяпер сыйдзе з крыжа, каб мы відзелі і паверылі". Такжа і з Ім укрыжаваныя зьневажалі Яго.

33 А калі настала гадзіна шостая ўсю зямлю ахутала цемра ажно да гадзіны дзевятай.

34 А ў дзевяць гадзін Езус закрычаў моцным голасам: "Элёі, элёі, лямам сабактані", значыць: "Божа Мой, Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?"

35 Дык некаторыя бліжэй стоячыя, чуючы гэта казалі: "Ён заве Гальяша".

36 А адзін, прыбег, памачыў губку воцатам, усклаў яе на трысьціну і падаў Яму піць, гаворачы: "Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш зьняць Яго".

37 Езус жа закрычаўшы моцным голасам - аддаў Духа.

38 Затым завеса (заслона) у сьвятыні разьдзёрлася на двое з верху аж у ніз.

39 Сотнік, жа што стаяў напроціў, бачачы, што Езус, клічучыся сканаў, сказаў: "Сапраўды, гэты чалавек быў Сынам Божым".

40 А былі там жанчынкі з далёка паглядаючы, між імі: Мар'я Магдалена, і Марыя, Маці Якуба меншага і Юзэфа і Салёмэ.

41 Калі Езус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму. Ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.

Уклад у гроб

42 А калі настаў вечар (зьвечарэла), быў жа гэта дзень Прыгатаваньня, які выпадае перад Шабатам,

43 прыйшоў Язэп (Юзэф) з Арыматэі, дастойны член Рады, каторы сам чакаў прыходу Каралеўства Божага і адважна ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Хрыстовае.

44 Але Пілат сумніваўся, ці ўжо памёр, таму паклікаў сотніка і спытаўся ў яго, ці ўжо памёр?

45 А даведаўшыся ад сотніка (аб сьмерці Езуса), аддаў цела Язэпу.

46 Язэп (Юзэф) жа купіў палатно, зьняў цела з крыжа, улажыў у палатно ды палажыў у гроб, каторы быў высечаны ў скале. Затым завярнуў уваход каменем.

47 Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа наглядалі, дзе Езуса пахавалі (палажылі).

 

Разьдзел 16
Уваскрасеньне

1 І калі прайшоў (мінуў) шабат - Мар'я Магдалена і Марыя, маці Якуба і Салёмэ накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.

2 Надта рана, у першы дзень тыдня прыйшлі да гроба, па ўсходзе сонца.

3 А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?"

4 Але глянуўшы ўбачылі яны адвалены камень. А ён быў велізарны.

5 Дык увайшоўшы ў гроб увідзелі юнака, седзячага па правай старане, адзетага ў белае адзеньне і яны астаўпянелі.

6 Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага: Ён уваскрос, няма Яго тут, во месца, дзе быў паложаны.

7 Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру. Ён ідзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як вас уперадзіў".

8 А яны ходам уцяклі з гробу, бо хапіў іх страх ды трывога і нікому не казалі, бо баяліся.

9 Ускросшы нараньні (на сьвітаньні) ў першы дзень тыдня Езус найперш паказаўся (явіўся) Мар'і Магдаліне, з каторай выгнаў сем дэманаў.

10 А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.

11 Але яны пачуўшы, што жыве і што ёй паказаўся, не ўверылі (паверылі).

12 Затым паказаўся Езус двум з іх у дарозе ў вёску, але ў іншым відзе (выглядзе).

13 І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.

14 Наканец паказаўся тым адзіннаццаці, калі сядзелі пры стале, і сварыўся іхняе недаверства і закаменаласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўскросшага.

15 Затым сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет вясьціце Эвангелію ўсяму стварэньню".

16 Хто ўверыць і прыме хрост - будзе збаўлены. Хто жа не ўверыць - будзе асуджаны.

17 А тых, што ўвераць, будуць праводзіць такія цуды: у Маё імя будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,

18 рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае пілі, не пашкодзіць; на хворых рукі будуць класьці і яны здаравець будуць".

19 Пасьля размовы з імі, Госпад Езус быў узяты ў неба і сядзіць па правіцы (з правага боку) Божай.

20 А яны пайшоўшы вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і ўсьцьвярджаў навучаньні іхнія цудамі, якія іх праводзілі.

 

 

Эвангельле паводле Лукаша

 

Увядзенне ў Эвангелію Лукаша

Трэцюю Эвангелію і Дзеі Апосталаў напісаў адукаваны антыёхэнскі Грэк - Lukios - Лукаш, з паганаў - хрысціянін, лекар. Ён безпасрэдна не знаў Хрыста, але атрымаў весткі аб Езусе ад найсьвяцейшай Дзевы Марыі і як спадарожнік Паўла, з навук сьв. Паўла, па сваім наварачэньні яму служыў паслугай у вязьніцы ў Рыме.

Традыцыя прыпісвае яму маляваньне абразоў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Ня ведама дзе і як закончыў сваё жыцьцё. Памяць аб ім Касьцёл сьвяткуе 18 кастрычніка.

Многія дакументы старажытнага хрысьціянства сьведчаць аб аўтарстве Эвангеліі Лукаша.

Ужо ў першым веку хрысьціянства цытуюць яго Эвангелію як клемэне рымскі, папа, так Ігната з Антыёхіі і многія другія Айцы Касьцёла. Быў лекарам і здольным, адукаваным пісьменьнікам. Знаў добра грэцкую мову.

Ён у 63 годзе напісаў гістарычны твор Дзеі, дзейнасць Апосталаў, у якім успамінае, паклікаецца на раней напісанаму ім Эвангелію. Лукаш таксама цытуе тэкст Эвангеліі сьв. Марка. Гэта сьведчыць, што ён не мог напісаць сваёй Эвангеліі перад 60-61 годам, напісаў магчыма ў Рыме. Навярнуўся хіба ў Антыёхіі, горадзе культуры і многіх моў.

Ён адзін піша аб Н. Дзеве Марыі і аб дзіцяцтве Езуса. Пасьвячае сваю Эвангелію інтэлігенцыі, паганам, незразумелая ім ідэя Мэсіі і абрадаў старога Запавету. У яго тэкстах знаходзім прыгожыя гімны. Веле..... - Праслаўлены, Magnifikat - Gloria in excelsis - хвала на вышынях Nunedimittos - Пазвол аднасьці і г.д.

Дзеліцца:

Увод да публічнай дзейнасьці.

а) Дзіцячыя гады (1,5-2,52)

б) Пачатак дзейнасьці (3,1 - 4,13)

1 Публічная дзейнасьць Хрыста ( а) ў Галілеі, б) у дарозе ў Ерузалім.

2 Мука і сьмерць Збаўцы (19,28-24,53)

 

Эвангелія паводле сьв. Лукаша
Разьдзел 1

1 Многія ўжо прабавалі ўдакладніць падзеі якія ў нас адбыліся.

2 Як пераказалі нам тыя, якія ад пачатку былі вочавідцамі (сьведкамі) і слугамі (вясьціцелямі слова) Эвангеліі.

3 Таксама і я старанна разгледзіўшы ўсё ад пачатку, рашыўся апісаць табе, дастойны Тэофілю, па парадку.

4 Каб ты пераканаўся аб праўдзівасьці павучэньняў, у якіх ты быў узгадаваны.

Увядзеньне
Нараджэньне і юнацтва Яна Хрысьціцеля і Езуса
Аб'яўленне Захарыю

5 У дні Гэрада, караля Юдэі жыў адзін сьвятар на імя Захар з чаргі Абія. Ён меў жонку, на імя Альжбета, з дачок Ааронавых.

6 Яны абое былі справядлівымі перад Богам беззаганна спаўняючы ўсе прыказаньні і пастановы Госпадавы.

7 Ды ня мелі сына, бо Альжбета няплоднай, а абое былі ўжо ў пажылым веку.

8 Калі ён адбываў службу сьвятарскую перад Богам у сваёй чарзе,

9 па жэрабю, як быў звычай у сьвятароў, выпала яму ўвайсьці ў Госпадаву сьвятыню для акаджэньня,

10 а ўвесь натоўп народу ў час акаджэньня маліўся навонкі -

11 з'явіўся перад ім Анёл Госпадаў, стоячы па правай старане акаджальнага аўтара,

12 дык Захар стрывожыўся відзечы гэта ды вялікі страх паў на яго.

13 Тады анёл прамовіў да яго: "Ня бойся, Захар, бо выслухана маленьне тваё, вось жа жана твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян (Ёан).

14 Ён будзе табе радасьцю і вясялосьцю ды многія будуць радавацца з яго нараджэньня.

15 Ён будзе вялікім (важным) на віду Госпада: ня будзе піць віна, ані сіцэры (алькаголю) ды ад улоньня маці напоўнены Духам Сьвятым.

16 Ён многіх сыноў Ізраеля наверне да Госпада Бога іхняга.

17 Ён упярэдзіць Яго (Госпада) у духу і моцы Гальяша, каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, а няверучых у мудрасьць справядлівых, каб так прырыхтаваць Госпаду народ дасканалы".

18 Затым сказаў Захар Анёлу: "З чаго я магу гэта ведаць? (Чым я магу пераканацца?). Я стары і жана мая ў старасьці".

19 У адказ сказаў яму анёл: "Я Габрыель, каторы стаю перад Богам і пасланы Ім, сказаць табе і аб'явіць табе гэту радасную вестку.

20 На знак станешся нямым ды не будзеш магчы гаварыць аж да дня, у які гэта збудзецца (здзейсьнецца), а таму, што ты не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час".

21 А народ чакаў Захара і дзівіліся, што ён так доўга прабывае ў сьвятыні.

22 Выйшаўшы ён ня мог да іх гаварыць. Дык дагадаліся, што ён меў візію ў сьвятыні. А ён даваў ім знакі і застаўся нямым.

23 Калі кончыліся дні службы ягонай, ён вярнуўся ў дом свой.

24 Па нейкім часе жана яго Альжбета нарадзіла (мела) дзіця і праз пяць месяцаў скрывалася, кажучы:

25 "Гэта Госпад учыніў мне ў дні, у якія ўзглянуў на мяне, каб зьняць маё паніжэньне (ганьбу) на віду ў людзей".

Зьвяставаньне (апавяшчэньне) Марыі

26 Затым у шосты месяц быў пасланы Богам анёл Габрыель у горад у Галілеі, званы Назарэт,

27 да Дзевы, заручанай (маючай мужа) мужу, які меў імя Юзэф (Язэп), з дому (роду) Давіда, а імя Дзевы - Марыя.

28 Явіўшыся да яе анёл прывітаў: "Вітай, поўная ласкі, Госпад з табою".

29 А яна ж стрывожылася дзеля прывітаньня ягонага ды думала сабе, што гэта за прывітаньне?"

30 Ён выясьніў ёй: "Ня бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.

31 Вось жа пачнеш ва ўлоньні і народзіш сына, і дасі яму імя Езус.

32 Ён будзе вялікім (магутным) і Сынам Узвышняга будзе названы. І дасьць Яму Госпад Бог сталіцу Давіда, бацькі Ягонага. Ён будзе валадарыць над домам Якуба вечна.

33 Валадарству Ягонаму ня будзе канца".

34 Марыя ж сказала (спытала) анёлу: "Як жа гэта можа стацца, калі я мужа ня знаю?"

35 У адказ анёл сказаў ёй: "Дух Сьвяты сыйдзе на цябе і могаць Узвышняга асяніць Цябе. Таму, што з Цябе народзіцца сьвятым, Сынам Божым будзе названы.

36 Ды Твая сваячка Альжбета і яна пачала дзіця ў сваёй старасьці і ўжо шосты месяц у той, каторую завуць бязплоднай.

37 У Бога няма нічога немагчымага.

38 Марыя ж сказала: "Вось жа я служанка Госпадава, хай мне станецца паводле Твайго слова". І анёл удаліўся ад Яе.

Наведаньне Марыяй сьв. Альжбеты

39 У тыя дні Марыя сабраўшыся направілася з посьпехам у гарыстую мясцовасьць у горад Юды.

40 І калі ўвайшла ў дом Захара і прывітала Альжбету.

41 А калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, парухалася дзіцята ў ейным улоньні і Дух Сьвяты сыйшоў, напоўніў Альжбету

42 ды загаманіла яна моцным голасам, кажучы: "Багаслаўлены плод улоньня Твайго.

43 А скуль жа мне гэта ласка, што Маці Госпада майго прыйшла да мяне?

44 Бо як толькі загучэў голас прывітаньня твайго (у вушах маіх), зварухнулася з радасьцю дзіцятка ў маім улоньні.

45 Багаслаўлена (праслаўлена, шчасьлівая) Ты, бо ўверыла, што споўніцца тое, што паведаміў табе Госпад".

46 А Марыя сказала: "Хай славіць душа мая Госпада.

47 І ўзрадаваўся дух мой у Богу Збаўцы маім.

48 Бо ўзглянуў Ён на паніжэньне служанкі сваёй. Бо адсюль багаслаўленай (шчасьлівай) называць будуць усе народы.

49 Бо даканаў мне вялікія рэчы Той, Хто магутны ды чыё імя сьвятое.

50 А міласэрдзе Ягонае з пакаленьня (роду) ў пакаленьне тым, што баяцца Яго.

51 Выявіў магуту пляча свайго. Разагнаў пыхлівых у намерах іхніх сэрцаў.

52 Спіхнуў сілачоў з трону, а ўзвысіў пакорных.

53 Галодных насыціў багацьцем, а багацеяў адправіў з нічым.

54 Прытуліў (узяў) у апеку Ізраеля, слугу Свайго, помнячы на міласэрдзе Сваё.

55 Як прадсказаў бацькам нашым: Абрагаму і нашчадкам ягоным на век.

56 Ды заставалася з ёю Марыя каля трох месяцаў, а затым вярнулася ў свой дом.

Нараджэньне Яна Хрысьціцеля

57 А Альжбеце настаў час радзіць і яна нарадзіла сына.

58 Яе суседзі і сваякі пачуўшы, што Госпад аказаў ёй Сваё вялікае міласэрдзе, радаваліся разам з ёю.

59 У восьмы дзень сабраліся яны абрэзаць хлапчука ды назваць яго імем бацькі ягонага - Захарам.

60 Але запутаная яго адказалі: "Ніякім чынам, але будзе названы Янам (Ёаннам)".

61 Сказалі ёй: "У родзе тваім няма нікога, хто б называўся гэтым імем".

62 Ды знакамі ў бацькі яго, як ён захацеў бы назваць.

63 А ён тады запатрабаваў табліцы і напісаў словамі: "Імя яго Ян". Дык зьдзівіліся ўсе.

64 А ў гэты момант у яго разчыніліся вусны ды язык яго і стаў гаварыць, славячы Бога.

65 Дык паў страх на ўсіх іхніх суседзяў ды па ўсіх гарыстых мясцовасьцях Юдэі разнеслася вестка пра гэта здарэньня.

66 А ўсе, што пра гэта пачулі, разважалі гэта ў сэрцы сваім, кажучы: "Кім жа, думаеш, будзе гэта дзіцянё?" Бо рука Госпадава была з ім.

67 Бацька яго Захар, напоўнены Духам Сьвятым праракаваў у гэтыя словы:

68 "Багаслаўлены (Праслаўлены) Госпад Бог Ізраеля, бо наведаў і адкупіў народ свой.

69 Ён узбудзіў (узгадаваў) нам у родзе (доме) Давіда, слугу свайго рог (магутнага збаўцу) збаўленьня.

70 Як прадсказаў гэта вуснамі сьвятых Прарокаў сваіх, якія жылі ў даўнасьці"

71 ратунак (збаўленьне) ад ворагаў нашых, ды з рук тых, што ненавідзяць нас,

72 каб аказаць міласэрдзе бацькам нашым, помнячы на сьвятое Прымірэньне сваё,

73 і на прысягу, якую склаў Абрагаму, бацьку нашаму,

74 што дасць нам жыць без страху, каб асвабоджаны з рук непрыяцеляў, служылі Яму ўсё жыцьцё

75 ў сьвятасьці і справядлівасьці перад Ім.

76 І ты, юнача, названы будзеш Прарокам Узвышняга, бо пойдзеш перад воблікам Госпада, правячы дарогі Ягоныя,

77 каб даць народу Ягонаму навуку збаўленьня для адпушчаньня грахоў іхніх,

78 праз міласьцівасьць бязмежную Бога нашага, Каторы наведаў нас, сыходзячы з неба (высотаў),

79 асьвяціць тых (стацца сьвятлом, праўдай), што ў поцемках, ды што чэзнуць у цемры сьмерці, каб накіраваць ногі нашыя на шлях супакою (міру)".

80 А юнак рос і мужнеў у духу ды прабываў у пустыні аж да дня свайго паяўленьня ў Ізраелю.

 

Разьдзел 2
Нараджэньня Езуса Хрыста

1 Выпала, што ў тыя дні паявіўся загад (пастанова) Цэзара Аўгуста, каб спісаць увесь сьвет.

2 Першы гэты сьпіс быў зроблены Квірынам, правіцелем Сырыі.

3 Дык ішлі ўсе запісацца, кожны ў свой горад. Палестына на 12 правінцыяў дзеля дванаццаці сыноў Якуба, значыць дванаццаці пакаленьняў, з каторых кожнае мела свой цэнтр.

4 Пайшоў таксама і Юзэф з Галілеі, з горада Назарэт у Юдэю, у Давідаў горад, званы Бэтлеем, таму, што быў з радні і пакаленьня Давіда.

5 каб запісацца разам з Марыяй шлюбнай сваёй жаною, каторая была ў цяжы.

6 Здарылася, што калі там былі, прыйшоў час радзіць.

7 І нарадзіла сына свайго (адзінага) першароднага. Спавіла яго ў пялёнкі і паклала ў ясьлі (жлобе), бо не было для іх месца ў заездзе (гасьціньніцы).

Пакланеньне пастушкоў

8 У той ваколіцы былі пастухі пільнуючыя і вартуючыя пры сваім стадзе.

9 У той час явіўся перад імі анёл Госпадаў і яснасьць Божая асьвяціла і яны надта спалохаліся.

10 сказаўім анёл: "Ня бойцеся, бо зьвястую вам радасьць вялікую, яна будзе радаснай усім людзям:

11 сягоньня нарадзіўся Збаўца, Ён Хрыстус Госпад, у горадзе Давіда.

12 Такі вось будзе вам знак: "Знойдзіце дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзена ў ясьлях (жлобе)".

13 Ды раптам з анёлам паявілася мноства войска анельскага, славячы Бога і гамонячых:

14 "Слава на нябёсах (вышынях) Богу, а супакой (мір) добрай волі людзям на зямлі!"

15 Затым ад іх анёлы падняліся ў неба, а пастухі казалі адзін аднаму: "Ідзёмце ў Бетлеем і пабачма, што там сталася, пра што павядоміў нам Госпад".

16 І з посьпехам прыбылі ў Бетлеем і знайшлі Марыю і Юзэфа (Язэпа) і Дзіцятка, пакладзена ў ясьлях.

17 А ўбачыўшы, зразумелі, што ім было аб дзіцятку.

18 А ўсе, што чулі, дзівіліся і дзеля таго, што ім разказалі пастушкі.

19 Марыя ж запомніла ўсе гэтыя словы, раздумоўваючы ў сэрцы сваім.

20 Пастухі вярнуліся славячы і хвалячы Бога за ўсё, што бачылі як ім было сказана.

21 А калі мінула восем дзён, каб абразаць дзіцятка, назвалі яго імем, якое было Яму дадзена анёлам перш, чым яно пачалося ва ўлоньні.

Ахвяраваньне ў сьвятыні

22 А калі споўніліся дні ачышчэньня яе па закону Майсея, прынесьлі Езуса ў Ерузалім, прадставілі Яго Госпаду,

23 як напісана ў Законе Госпада: "Кожны першародны хлопец будзе пасьвячаны Госпаду (Вых. 13,2),

24 ды каб скласьці ахвяру паводле таго, што сказана ў Законе Госпада - пару перапёлак або два галубы.

25 А вось у той час быў у Ерузаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў справядлівы і баяўся Бога, і чакаў пацяшэньня Ізраеля, а Дух Сьвяты быў у ім.

26 Ён атрымаў абяцаньне ад Сьвятога Духа, што не памрэ, пакуль перш не пабачыць Хрыста Госпадавага.

27 Ведзены Духам пайшоў у сьвятыню. І калі бацькі Езуса ўносілі Яго ў сьвятыню, каб выпаўніць Закон,

28 Сымон узяў Яго на рукі свае і славіў Бога ў гэтыя словы:

29 "Цяпер па слову Твайму, Госпадзе, адпушчаеш слугу Свайго ў супакою,

30 бо вочы мае аглядалі збаўленьне Тваё,

31 Якое Ты прыгатаваў на віду ўсіх народаў:

32 сьвятло для збаўленьня паганаў і на спахвалу народу свайго Ізраеля.

33 А бацька ягоны і маці дзівіліся што да таго, што аб Ім казалі.

34 Ды багаславіў іх Сымон, кажучы Марыі, маці Ягонай: "Ён вось празначаны на падзеньне і на падым многіх Ізраельцаў ды як знак, катораму будуць працівіцца.

35 І Тваю душу праб'е меч, каб выявіліся намеры многіх сэрцаў".

36 Там жа была і прарочыца Ганна, дачка Фануеля, з пакаленьня Асэр. Яна была пажылая ў гадах. Ад дзявоцтва свайго з мужам жыла сем гадоў,

37 а будучы ўдавой да васьмідзесяці гадоў не пакідала сьвятыні, служыла там Богу днём і ноччу, у пастах і маленьнях.

38 Яна вось надыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, каторыя чакалі адкупленьня Ізраеля.

39 А калі споўнілі ўсё па Закону Госпадавым, вярнуліся ў Галілею, у Назарэт, у свой горад.

40 А дзіця расло і мужнела, поўнае мудрасьці, ды ласка Божая ў Ім.

Дванаццаці гадовы Езус застаецца ў сьвятыні

41 Бацькі Ягоныя (Юзэф і Марыя) хадзілі штогод у Ерузалім на ўрачыстасьць Пасхі (Вялікдзень).

42 І калі Езус меў ужо дванаццаць гадоў па звычаю тога сьвята пайшлі ў Ерузалім.

43 Па заканчэньні сьвята, калі варачаліся дамоў, дзіця Езус застаўся ў Ерузаліме, а бацькі Яго не замецілі гэтага.

44 Думаючы, што Езус у грамадзе, прайшлі дзень дарогі, а затым шукалі Яго сярод сваякоў і знаёмых,

45 але не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

46 І наастатак па трох днях знайшлі Яго ў сьвятыні, седзячага паміж дактароў (вучоных), слухаючаго і ды пытаючага ў іх.

47 Усе, што слухалі, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.

48 А бацькі ўвідзеўшы Яго зьдзівіліся. І маці Ягоная сказала Яму: "Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа бацька Твой і я, з болем шукалі Цябе".

49 А Ён сказаў ім: "Пашто Мяне шукалі? Няўжо ня ведалі, што мне трэба быць у справах Айца Майго?"

50 Але яны не зразумелі гэтых слоў, якія сказаў.

51 Затым пайшоў з імі і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны. А маці Ягоная захавала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы.

52 А Езус рос у мудрасьці і гадах, у ласцы ў Бога і ў людзей.

 

Разьдзел 3
Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля

1 У пятнаццатым годзе валаданьня Цэзара - імператара Тэбэрыя, калі Пілат Понцкі начальнічаў у Юдэі, а Гэрад быў Тэтрархам Галілеі, а брат яго Філіпп тэтрархам Абілоны,

2 пры архісьвятарах Аппаі і Каіфе накіраваў Госпад слова да Яна, сына Захара ў пустыні.

3 Ён абыйшоў усю зямлю Ярдану, вешчучы хрост пакуты на адпушчэньне грахоў.

4 Як напісана ў кнізе прамоў Ізаія Прарока: "Голас клічучага (гамонячага) ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму.

5 Хай усякая ўпадзіна будзе засыпана і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны. Хай крывыя дарогі будуць выпрастаны, а выбоістыя хай будуць выраўнаны.

6 Хай кожны чалавек убачыць (даступіцца) збаўленьня Божае". (Із 40,3-5).

7 Грамадам, што прыходзілі да яго атрымаць хрост гаварыў: "Гадзінае племя, хто вам заверыў, што ўсьцеражыцёся будучага гневу?

8 Дык давайце доказы праўдзівай пакуты, а перастанеце хваліцца між сабой: "Маем бацьку Абрагама" - кажу вам, што Бог можа з гэтых каменьняў узбудзіць (утварыць) сыноў Абрагама.

9 Ужо вось сякера прыложана да карэньняў дрэва, усякае бо дрэва, што ня дае добрага плоду - будзе выкарчавана і ў агонь кінута.

10 Дык пыталіся ў яго грамады: "Што тады маем рабіць?"

11 Ён у адказ гаварыў ім: "Хто мае адзеткі, хай дасьць таму, хто ня мае. А хто мае яду, хай падобна паступае".

12 Прыходзілі таксама мытнікі, каб атрымаць хрост, і яны пыталіся ў яго: "Вучыцелю, што мы маем рабіць?"

13 А ён і ім казаў: "Нічога болей не рабіце над тое, што вам устаноўлена".

14 Пыталі ў яго жаўнеры (ваякі): "А што мы маем рабіць?" А ён ім сказаў: "Нікога ня біце, не ачарняйце і будзьце даволены сваёю платаю (жолдам)".

15 А калі народ сумніваўся ды ўсе ў душы пачыналі здагадвацца, ці Ян ня ёсьць часам Хрыстусам,

16 Ян адказваў усім, кажучы: "Я хрышчу вас вадою, але прыйдзе ад мяне сільнейшы. Я Яму ня варты развязаць рамушка ў Яго сандалаў. Ён будзе вас хрысьціць Духам Сьвятым і агнём.

17 Ён у руцэ трымае веялку і ачысьціць ток свой ды сабярэ пшаніцу ў свіран свой, а салому спаліць у незгасальным агні.

18 Многа таксама іншых напамінаньняў вясьціў людзям.

19 Але Гэрад, Тэтрарха, напамінаны Янам дзеля Гэрад'яды, жонкі брата свайго ды дзеля іншых ліхіх паступкаў, якіх дапускаўся Гэрад,

20 аднесься да яго за ўсё, што пасадзіў яна ў вязьніцу.

Хрост Хрыстовы

21 Калі ўвесь народ прыймаў хрост і калі Езус быў ахрышчаны і маліўся, сталася, адкрылася неба,

22 і Дух Сьвяты цялесна ў відзе галубкі сыйшоў на Езуса. І азваўся голас з неба: "Ты Сын Мой умілаваны, у Табе маю ўпадабаньне".

Радавод (паходжаньне) Хрыста

23 Езус меў каля трыццаць гадоў, калі пачынаў дзейнічыць. Ён быў уважаны за сына Юзэфа, каторы быў сынам Гэлі, а Гэлі - сынам Матата,

24 сына Леві, сынам Мэльхі, сынам Янная, сынам Юзэфа,

25 сынам Мататія, сынам Амоса, сынам Нагума, сынам Гэелі, сынам Наггая,

26 сынам Магата, сынам Мататія, сынам Сэмэя, сынам Юзэфа, сынам Юды,

27 сынам Яна, сынам Рэсы, сына Заробабеля, сынам Саляфела, сынам Нэрі,

28 сынам Мэльхі, сынам Аддая, сынам Касана, сынам Эльмадама, сынам Гэра,

29 сынам Ёзуэ, сынам Эліезара, сынам Ярыма, сынам Матата, сынам Леві,

30 сынам Сымэона, сынам Юды, сынам Юзэфа, сынам Ёны, сынам Эліякіма,

31 сынам Мелеаса, сынам Мэнны, сынам Матата, сынам Натана, сынам Давіда,

32 сынам Ессэ, сынам Обэда, сынам Бооза, сынам Сальмона, сынам Наасона,

33 сынам Амінадаба, сынам Арама, сынам Эзрона, сынам Фэрэса, сынам Юды,

34 сынам Якуба, сынам Ізаака, сынам Абрагама, сынам Тарэ, сынам Нахора,

35 сынам Саруга, сынам Рагава, сынам Фаега, сынам Гэбэра, сынам Сале,

36 сынам Кайнана, сынам Арфаксада, сынам Сэма, сынам Ноя, сынам Лямэха,

37 сынам Матузала, сынам Гэноха, сына Ярэда, сынам Малялееля, сынам Кайнана,

38 сынам Гэмоса, сынам Сэта, сынам Адама, сына Божага.

 

 

Разьдзел 4
Пост і спакушэньне

1 Езус поўны Духа Сьвятога вярнуўся спад Ярдану (ад) і быў Духам заведзены ў пустыню, -

2 на сорак дзён і быў там спакушаны дыяблам. Ды ня еў у тыя анічога. А калі скончыліся тыя, захацеў есьці.

3 Сказаў Яму д'ябал: "Калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам".

4 Адказаў яму Езус: "Не адно хлебам жыве чалавек".

5 Затым падняў Яго на адзін мамэнт (хвіліну) і паказаў Яму ўсе каралеўствы сьвету,

6 ды сказаў Езусу д'ябал: "Дам табе ўладу (валадаць) над сусьветам і іх славу, бо мне гэта дадзена: каму хачу, таму даю яе.

7 Дык калі Ты паклонішся перада мной - усё будзе Тваё".

8 У адказ сказаў яму Езус: "Напісана: "Госпаду Богу Твайму будзеш кланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш" (Паўт 6,13).

9 Затым завёў Яго д'ябал у Ерузалім і паставіў на верху сьвятыні і сказаў Езусу: "Калі ты Сын Божы, дык кінься ў ніз".

10 Бо напісана: "Ён загадае анёлам адносна - Цябе, берагчы Цябе",

11 ды: "Каб на руках несьлі б Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй (Пс 90,11-12).

12 Адказаў яму Езус: Сказана: "Не спакушай Госпада Бога Твайго" (Паўт 6,16).

13 А калі скончыў шатан усе спакушэньні, адступіўся ад Яго да часу.

Частка першая
Публічная дзейнасьць Хрыста (4,14-19,27)
Дзейнасьць у Галілеі (4,14-9,50)
Па дарозе ў Ерузалім (9,51-19,27)
Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі

14 Затым у моцы Духа вярнуўся Езус у Галілею, і вестка пра Яго разнеслася па ўсёй краіне.

15 А Езус вучыў іх у сынагогах, праслаўляны ўсімі.

16 Потым накіраваўся ў Назарэт, дзе быў узгадаваны і па сваім звычаю ў Шабат увайшоў у сынагогу, падняўся чытаць.

17 Падалі Яму кнігу Ізаія прарока. А калі развярнуў скутак - кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:

18 "Дух Госпадаў нада Мною і таму Мяне намасьціў, каб вясьціў Эвангелію ўбогім. Паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням, а сьляпым зрок, аздараўляць разжаленых (каючыхся) у сэрцы.

19 Вясьціць год спагадлівасьці Госпада".

20 Потым закрыў кнігу, аддаў прыслузе і сеў. А вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.

21 Ён пачаў тады гаварыць ім: "Сёньня споўніліся толькі што вамі чутыя словы сьв. Пісаньня".

22 Усе прытаківалі Яму ды дзівіліся чароўнасьці слоў выплываючых з Ягоных вуснаў. Казалі: "Ці ж гэта ня сын Язэпаў?"

23 А Ён сказаў ім: "Хіба скажаце Мне гэну пагаворку: "Лекару, вылечы самога сябе". Як чулі - вялікія рэчы ўчыніў Ты ў Кафарнаўме - учыні і тут, у бацькаўшчыне Сваёй".

24 Сказаў Езус: "Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок ня міла бачаны ў сваёй бацькаўшчыне.

25 Сапраўды кажу вам, што хоць многа ўдоў было ў Ізраеля ў пару Гальяша, калі неба было замкнута на тры гады і шэсьць месяцаў ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі,

26 то да ніводнай з удоваў ня быў пасланы Гальяш, а адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідону.

27 Таксама было многа пракажоных у Ізраеля за Элізэя Прарока, але ніводзін з іх ня быў ачышчаны, адно Ноаман сырыец.

28 Чуючы гэта ўсе ў сынагозе закіпелі злосьцю.

29 Яны паўскаквалі і выцягнулі Яго за горад, ды ўзьвялі на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.

30 Але Ён прайшоў між іх і ўдаліўся.

Аздараўленьне апанаванага ліхім

31 Затым направіўся Езус у Галілейскі горад Кафарнаўм, і там навучаў у Шабаты.

32 А ўсе дзівіліся з навукі Ягонай ды мова Яго валадарная.

33 У той час быў у сынагозе чалавек апанаваны нячыстым. Ён крычаў моцным голасам:

34 "Што, што Табе да нас - Езусе з Назарэту. Прыйшоў губіць нас! Знаю Цябе, ведаю, Хто Ты - Ты Сьвяты Божы.

35 Але Езус прыгразіў яму, загадваючы: "Замаўчы, ды выйдзі з яго". А шатан кінуўшы яго на сярэдзіну - выйшаў з яго, ня шкодзячы яму.

36 Таму паў страх на ўсіх. Яны зварачаліся адзін да аднаго кажучы: "Што гэта за слова, што мае ўладу і сілу загадваць духам нячыстым, а тыя ўступаюць".

37 І так слава аб Ім разыходзілася па ўсіх мясцовасьцях кругом.

Аздараўленьне цешчы Пятра - іншыя цуды

38 Выйшаўшы Езус з сынагогі пайшоў у дом Сымона. А цёшча Сымона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі аздаравіць яе.

39 Езус стаўшы пры ёй спыніў гарачку і яна пакінула яе. І яна зараз жа падняўшыся паслугавала ім.

40 А па захадзе сонца ўсе, што мелі хворых на ўсякія немачы, прыводзілі да Яго. А Ён клаў рукі на кожнага ды аздараўляў іх.

41 З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: "Ты - Сын Божы". Але Езус пагражаючы ім, не пазваляў гэтага казаць, бо яны ведалі, што Ён - Хрыстус.

42 А калі настаў дзень, Езус выйшаў і падаўся на пустыннае месца. Натоўп аднак шукаў Яго і прыйшоў да Яго, стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.

43 Ды Ён сказаў ім: "Трэба, каб Я іншым гарадам вясьціў Каралеўства Божае, бо Я на гэта пасланы".

44 І далей навучаў у сынагогах Галілеі.

 

Разьдзел 5
Цудоўная лоўля рыбы

1 Аднойчы, калі грамады ціснуліся да Яго слухаць слова Божага, а Ён стаяў каля возера Гэнэзарэт.

2 Убачыўшы дзьве лодкі, стаячыя пры беразе возера, рыбакі былі выйшаўшы і паласкалі сеткі.

3 Дык Езус увайшоў у адну лодку, што была Пятра і прасіў каб адплылі крыху ад берага. І седзячы ў лодцы навучаў людзей.

4 Кончыўшы навучаць, сказаў Сымону: "Паплыві на глыб ды закіньце сеткі вашыя на лоўлю.

5 А Сымон адкаў Яму: "Вучыцелю, усю ноч трудзіліся і нічога не злавілі. Аднак на Тваё слова закіну сетку".

6 А калі гэта зрабілі (закінулі), захапілі так многа рыбы, што сетка рвалася.

7 Дык маханулі на сяброў, якія былі ў другой лодцы, каб пасьпяшылі і памаглі. Дык прыбылі і запоўнілі абедзьве лодкі,так, што чуць не танулі.

8 Бачачы гэта Сымон Пётр паў да кален Езуса, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, Госпадзе, бо я чалавек грэшны".

9 Бо дзеля такога налову рыб і яго ды ўсіх. Што з ім былі ахапіў жах (здзіўленьне).

10 Таксама і Якуба і Яна, сыноў Забэдэявых, сяброў Сымона. Езус сказаў Сымону: "Ня бойся, адгэтуль ужо людзей будзеш лавіць".

11 Затым выцягнуўшы лодкі на бераг і пакінуўшы ўсё - пайшлі за Ім.

Аздараўленьне пракажонага

12 Здарылася, што калі Езус быў у адным горадзе, адзін чалавек быў поўнасьцю пракажоны. Ён убачыўшы Езуса паў вобліч і прасіў аздаравіць яго: "Госпадзе, калі захочаш, можаш мяне ачысьціць".

13 А Езус працягнуўшы руку, дакрануўся яго і сказаў: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз праказа сыйшла з яго.

14 І Езус загадаў яму, каб нікому пра гэта не гаварыў, але сказаў: "Ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за сваё ачышчэньне як загадаў Майсей на пасведчаньне ім".

15 І разыходзілася вестка аб Ім тым больш і таму сабіраліся вялікія грамады людзей паслухаць Яго ды быць аздароўленымі ад сваіх хваробаў.

16 А Езус удаляўся на адзінач і маліўся.

Аздараўленьне спараліжаванага

17 Здарылася, што аднаго дня сядзеў Езус навучаючы. Там жа сядзелі і фарызэі і законаведы, сабраўшыся з усіх пасяленьняў Галілеі і Юдэі, з Ерузаліма. А Езус меў моц Госпадаву на аздараўленьне.

18 Якраз мужчыны прынесьлі чалавека спараліжаванага на ложаку, ды стараліся ўнесьці яго і пакласьці перад Езусам.

19 І калі дзеля натоўпу не маглі ніяк унесьці дык узыйшлі на дах і праз сталяваньне спусьцілі яго на ляжаку на сярэдзіну перад Езусам.

20 А Ён, бачачы іхнюю веру, сказаў: :"Чалавеча, адпушчаюцца грахі табе".

21 А вучоныя і фарызэі пачалі марматаць і казаць: "Хто Ён, што блюзьніць? Хто можа грахі адпушчаць, калі ня сам Бог?"

22 Але Езус пранікшы іхнія думкі, у адказ сказаў ім: "Што вы думаеце ў сэрцах вашых?

23 Што лягчэй сказаць: Адпускаюцца табе грахі, або: Устань і хадзі!

24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае моц на зямлі адпушчаньня грахоў - кажа спараліжаванаму - кажу табе, падыміся, вазьмі ложак свой ды ідзі дамоў.

25 І ён зараз падняўшыся на віду ўсіх, узяў ложак на каторым ляжаў і пайшоў да дому свайго, славячы Бога.

26 Дык усіх ахапіла здзіўленьне, дык славілі Бога і напалоханы, казалі: "Бачылі мы сёньня дзіўныя рэчы".

Пакліканьне Матэвуша

27 А затым ідучы Езус, убачыў мытніка на імя Леві, седзячага пры мытні, дык сказаў яму: "Хадзі за Мною!"

28 Ён тады пакінуўшы ўсё, падняўся і пайшоў за Ім.

29 Затым справіў Яму Леві вялікі банкет у сваім доме, ды вялікае мноства мытнікаў і іншых засела з імі пры стале.

30 Дык марматалі фарызэі і вучоныя і казалі вучням Ягоным: "Чаму гэта вы з мытнікамі і грэшнікамі ясьцё і п'іцё?"

31 У адказ сказаў ім Езус: "Здаровыя не патрабуюць лекара, але тыя, што блага чуюцца.

32 Не прыйшоў я паклікаць справядлівых, але грэшнікаў да пакаяньня (пакуты)".

33 Але яны казалі Яму: "Чаму Янавы вучні і фарызэяў часта пасьцяць і моляцца, а Твае ядуць і п'юць?"

34 А Ён сказаў ім: "Ці ж можаце змушаць пасьціць гасьцей вясельных, пакуль малады (жаніх) з імі?

35 Прыйдуць аднак дні, калі ім забяруць маладога, тады ў тыя дні пасьціць яны будуць".

36 Сказаў ім яшчэ прытым прыповесьць: "Ніхто з адзеньня старога не прышывае латы да старога адзеньня, бо інакш і новае разьдзірае ды лата з новага не надаецца да старога.

37 Ніхто таксама маладога віна не лье да старых пасудзін, бо інакш маладое віно разсадзіць пасуду і само разальецца, а пасуда прападзе.

38 Але віно маладое трэба ўліваць у новыя пасудзіны, а тады адно і другое захаваецца.

39 Ды ніхто, п'ючы старое, не захоча зараз новага, бо кажа: Старое лепшае.

 

Разьдзел 6
Сьвятасьць шабату

1 Аднойчы калі Езус праходзіў праз пшанічнае поле, вучні Ягоныя зрывалі каласы, выціскалі зярняты пукамі ды елі.

2 Некаторыя фарызэі наракалі на іх: "Што гэта робіце, што нельга ў шабат?!"

3 А Езус адказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі?

4 Як увайшоў у дом Божы і сам браў хлябы пакладныя - і еў, ды даў тым, што з ім былі, хоць ня належыцца іх есьці толькі самым сьвятарам".

5 Далей казаў ім: "Сын Чалавечы ёсьць Госпадам і шабату".

Аздараўленьне сухарукага

6 У іншы шабат здарылася таксама. Езус увайшоў у сынагогу і навучаў. А быў там чалавек, які меў сухую правую руку.

7 А вучоныя і фарызэі паглядалі на Яго, ці будзе таксама ў шабат аздараўляць, каб найсьці прычыну абвінаваціць Яго.

8 Езус знаў іхнія думкі і сказаў чалавеку, які меў сухую руку: "Падыміся і стань па сярэдзіне. І ён устаў падняўшыся.

9 Тады спытаўся ў іх Езус: "Пытаюся вас, ці нельга ў шабаты добра рабіць, ці можна блага, жыцьцё ўратаваць (спасьці) ці загубіць?"

10 Ды глянуўшы вакруг на ўсіх, сказаў чалавеку: "Выцягні руку сваю!" І ён выцягнуў і здаровай сталася рука ягоная.

11 Але яны, як шалёныя, радзіліся між сабой, што зрабіць з Езусам.

Выбар Апосталаў (адбор)

12 Здарылася ў тыя дні, што Езус пайшоў на гару маліцца ды правёў усю ноч на маленьні Божым.

13 А панастаньні дня, пазваў вучняў сваіх ды выбраў спаміж іх Дванаццаць і назваў іх Апосталамі:

14 Сымона, каторага пераназваў Пятром, Андрэя, брата Ягонага, Якуба і Яна і Баўтарамея,

15 Матэвуша (Мацьвея) і Тамаша, Якуба Алфеявага, і Сымона, каторага завуць Руплівым,

16 Юду Якубавага ды Юду Іскарыёта, каторы быў здраднікам.

17 А калі з імі сыйшоў і затрымаўся нараўніне разам з грамадой сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліму, спад мора, Тыру і Сыдону,

18 ды тых, што прыбылі паслухаць навук і што былі аздароўлены з сваіх немашчаў. Таксама мучаны нячыстымі духамі былі аздароўлены.

19 А ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла моц ды аздараўляла ўсіх.

Навучаньні на ўзгорышчы
Багаславеньні (ушчасьлівеньні)

20 У той час Езус зьвярнуўшы вочы на вучняў сваіх, казаў: "Шчасьлівыя ўбогія, бо вашым Каралеўства Божае.

21 Шчасьлівыя, каторыя цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасьлівыя, што цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца,

22 шчасьлівыя будзеце, калі вас людзі будуць мець у нянавісьці, і калі вас адпіхнуць і праклінаць вас будуць і зьнеслаўляць імя вашае як ліхое дзеля Сына Чалавечага.

23 Весяліцеся ў той дзень і радуйцеся, бо заплата вашая шчодра ў небе.

24 Але гора вам, багацеі, бо маеце пацяшэньне вашае.

25 Гора вам, каторыя цяпер у наддастатку - бо будзеце галодныя. Гора вам, што цяпер сьмяіцёся, бо будзеце сумаваць і плакаць.

26 Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць, бо так сама фальшывым прарокам рабілі бацькі іхнія.

Любоў непряцеляў

27 Кажу вам, каторыя слухаеце: "Любіце непрыяцеляў вашых, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць.

28 Спагадайце тым, што вас праклінаюць, а маліцеся за тых, што вас ачарняюць.

29 А хто б цябе ўдарыў у шчаку, падстаў яму і другі. А таму, хто заграбае табе накідку (плашч), не забараняй і туніку.

30 Кожнаму, хто цябе просіць - дай, а хто табе забірае нешта тваё, не дамагайся звароту.

31 А як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы ім рабіце.

32 Калі любіце тых, што вас любяць, якая вам заплата? Бо і грэшнікі любяць тых, каторыя іх любяць.

33 А калі б вы рабілі дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж для вас заплата? Бо нават так грэшнікі робяць.

34 А калі пазычаеце тым, ад якіх спадзяіцёся звароту, дык якая ж для вас заплата? Так і грэшнікі грэшнікам пазычаюць, каб зноў толькі было вернута.

35 Калі ж любіце непрыяцеляў вашых - добра ім робіце, і пазычаеце, нічога адтуль не спадзяючыся, а заплата ваша будзе вялікай і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і для неўдзячных і благіх.

36 Будзьце ж тады міласэрныя, як і ваш Бацька міласэрны.

Любоў бліжняга (блізкага)

37 Не судзіце і ня будзеце суджаны. Не асуджайце і ня будзеце асуджаны. Адпушчайце і вам будзе адпушчана.

38 Давайце і будзе вам дадзена, меркай добрай, поўнай, патрэсянай і набітаю дадуць вам за пазуху вашу. Бо такой самай меркай, каторай вы мераеце, будзе вам адмерана.

39 Затым прывёў ім прыповесьць: "Ці можа сьляпы весьці сьляпога? Ці не абое ўваляцца ў яму?

40 Вучань ня над вучыцеля, але кожны будзе дасканалы, як вучыцель ягоны.

41 Чаму відзеш затруску ў воку брата свайго, а ня відзіш белькі ў сваім воку.

42 Або як можаш казаць брату твайму: Пазволь, браток, выняць затруску з твайго вока, а белькі, што ў тваім воку - ня бачыш? Крывадушніку, выкінь перш бельку з свайго вока, а затым праглянеш, каб выняць затруску з вока брата свайго.

Прыповесьць аб добрым і ліхім дрэве

43 Няма вось дрэва добрага, родзячага благія фрукты, ані благога дрэва, родзячага добрыя фрукты.

44 Бо кожнае дрэва пазнаецца па сваім фрукце. Таксама не сабіраюць фігаў з церняў або вінаграду з калючніку.

45 Добры чалавек дабывае з добрага скарбца сэрца свайго - дабро, а благі чалавек з ліхога скарбца сэрца свайго дабывае зло, ліхоцьце. Бо вусны гавораць са шчодрасьці сэрца.

46 Чаму прызываеце Мяне: "Госпадзе, Госпадзе!", а чаму не выконваеце (не спаўняеце) таго, што вам загадваю (кажу).

47 Кожны, хто прыходзіць да Мяне і слухае навук Маіх і спаўняе, скажу вам, да каго ён падобны.

48 Падобны ён да чалавека, які будуе дом. Укапаўся глыбока і палажыў падмурак на скале. А калі нахлынула паводка, ударыла рака ў той дом і не яна яго зварухнуць, бо быў ён пастроены на скале.

49 Але той, хто слухае але не выконвае, падобны да чалавека, які будуе свой дом на зямлі без падмурка, у яго націснула рака і зараз паваліўся. А падзеньне дому таго было страшнае (вялікае).

 

Разьдзел 7
Аздараўленьне слугі сотніка

1 А калі скончыў усе свае павучэньні (навукі) слухаючым яго людзям - направіўся ў Кафарнаўм.

2 А ў аднаго сотніка быў слуга, якога ён вельмі цаніў, і быў моцна хворы, блізкі сьмерці.

3 Ён пачуўшы пра Езуса паслаў да Яго старэйшын Юдэйскіх, просячы Езуса, каб прыйшоў і каб аздаравіў слугу яго.

4 Калі яны прыйшлі да Езуса шчыра прасілі Яго, кажучы: "Варт ён, каб гэта яму зрабіў,

5 бо ён любіць наш народ, нават сам паставіў нам сынагогу".

6 Дык Езус пайшоў за Ім. А калі ўжо быў недалёка ад дому, паслаў сотнік прыяцеляў сказаць: "Госпадзе, ня мучся, бо я ня варт, каб Ты ўвайшоў пад дах мой.

7 Таму, што і самога сябе ўважаю за нягоднага (нявартага) прыйсьці (спаткаць) да Цябе, але скажы слова і паздаравее слуга мой.

8 Бо і я чалавек маючы ўладу, маю пад сабой жаўнераў. Кажу гэтаму: "Ідзі і ён ідзе, а іншаму: "Хадзі" і ён прыходзіць. Кажу слузе свайму: "Рабі гэта" і ён робіць".

9 Езус пачуўшы гэта, зьдзівіўся дзеля яго, ды зьвярнуўшыся да ідучых за Ім грамадой, сказаў: "Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраеля!"

10 А тыя (пасланьнікі) вярнуўшыся дамоў знайшлі слугу здаровым.

Уваскрасеньне юнака з Найм

11 Выпала, што ўзноў ішоў Езус у горад, які называецца Найм. А з Ім ішлі вучні Ягоныя ды вялікі натоўп людзей.

12 А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі памёршага адзінага сына маці, каторая была ўдавой. Ды мноства людзей з горада праводзіла яе.

13 Калі ўбачыў яе Госпад пашкадаваў яе ды сказаў ёй: "Ня плач!"

14 Падыйшоў і дакрануўся насілак (а тыя, што несьлі затрымаліся) затым сказаў: "Юнача, загадваю табе, устань!"

15 І сеў памёршы, і пачаў гаварыць. І аддаў яго ягонай маці.

16 Дык усіх ахапіў страх. Дык славілі Бога кажучы: "Вялікі Прарок явіўся сярод нас, ды Бог наведаў свой народ.

17 Аб Езусе разьнеслася вестка па ўсёй Юдэі і вакруг па ўсёй краіне.

Пасланцы Яна Хрысьціцеля

18 Аб усім паведамілі Яну яго вучні.

19 Дык Ян паклікаў двух сваіх вучняў і паслаў іх да Езуса запытацца: "Ці Ты Тым, Каторы мае прыйсьці, ці другога маем чакаць?"

20 .....

21 Як толькі ў той час Езус аздаравіў многіх ад хваробаў і цярпеньняў і ад ліхіх духаў ды многім сьляпым вярнуў зрок.

22 У адказ сказаў ім Езус: "Ідзіце і скажыце Яну, што вы бачылі і чулі: Сьляпыя відзяць, кульгавыя - ходзяць, пракажоныя - ачышчаны, глухія - чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім весьціцца Эвангелія,

23 і шчасьлівыя (багаслаўлены) тыя, што з Мяне ня горшацца.

24 А калі адыйшліся пасланьнікі Яна, пачаў Езус гаварыць аб Яне: "Што вы выйшлі ў пустыню відзець? Трысьціну хістаючыся ад ветру?

25 Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека ў мягкае адзеньне адзетага? Вось тыя, што ў багатых адзеньнях ды што ў роскашы жывуць, у дамах каралеўскіх знаходзяцца.

26 Ды што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам і больш за Прарока.

27 Ён той, аб кім напісана: "Вось жа пасылаю анёла Майго перад воблікам Тваім. Ён прыгатуе дарогу Тваю перад Табою. (Вых 23,20, Мал,1)

28 Бо кажу Я вам: "Між народжаных жанчынамі няма большага (важнейшага) прарока над Яна Хрысьціцеля. Але найменшы ў каралеўстве Божым вялікшы ад яго.

29 Затым увесь народ, які чуў і мытнікі славілі Бога, будучы ахрышчаны Янавым хростам.

30 Фарызэі жа і Законаведы ўзгардзілі намерам Божым што да сябе і не прынялі хросту ад Яго.

Аб гуляючай дзяцярні

31 Тады сказаў Госпад: "З кім мог бы параўняць я гэтага пакаленьня людзей і да каго яны падобны?

32 Падобны яны да хлапчанят, седзячых на рынку, якія кажуць адны да другіх: "Гралі мы вам, а вы не танцавалі, галасілі мы, а вы ня плакалі.

33 Прыйшоў Ян Хрысьціцель і хлеба ня еў і віна ня піў, а вы кажаце: "Дэмана мае".

34 Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есьць і п'е, а вы кажаце: "Во чалавек, во чалавек абжора і п'яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў".

35 І апраўдана мудрасьць усімі яе сынамі.

Пакутуючая грэшніца

36 Адзін фарызэй запрасіў Езуса да сябе на пасілак. Увайшоў у дом фарызэя Езус за стол.

37 А вось адна жанчына, з'яўляючыся ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Езус сядзеў пры стале ў доме фарызыя, прынесла алябастоваю пасудзіну алейку,

38 ды стануўшы ззаду каля ног Яго, пачала сьлязьмі абліваць ногі Ягоныя і абціраць валасамі сваёй галавы. Ды цалавала ногі Ягоныя і намашчала іх алейкам.

39 Бачачы гэта фарызэй, што запрасіў Яго, падумаў у душы сваёй: "Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго: яна ж грэшніца".

40 Адказаў яму Езус: "Сымон, маю табе нешта сказаць". А Сымон адказаў: "Вучыцелю, кажы".

41 Нейкі пазычацель меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дэнараў вінаваты, а другі пяцьдзесят.

42 Калі ня мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык каторы з іх больш удзячны?

43 Сымон у адказ сказаў: "Думаю, што той, катораму болей дараваў". А Езус сказаў яму: "Добра ты разсудзіў".

44 І зьвяртаючыся да жанчыны сказаў Сымону: "Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў я ў твой дом і ты не падаў мне вады на ногі, а яна сьлязьмі абмывала ногі мае і валасамі абцірала.

45 Ня даў ты мне пацалунку, а яна як толькі ўвайшла, не пераставала цалаваць ногаў маіх.

46 Не намасьціў ты галавы маёй алейкам, а яна ногі мае намасьціла алейкам.

47 Дзеля таго кажу табе: Адпушчаюцца многія грахі ёй, бо была надта ўдзячнай (умілавала). А каму менш адпушчаюцца - менш мілуе, менш удзячны.

48 Сказаў затым ёй: "Адпушчаюцца табе грахі".

49 Дык субяседнікі сталі гаварыць між сабой: хто Ён, што нават грахі адпушчае?"

50 Затым сказаў Езус жанчыне: "Вера твая аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою".

 

Разьдзел 8
Прыповесьць пра сейбіта

1 І далей Езус хадзіў па гарадах і вёсках, вучачы і апавяшчаючы добрую навіну (Евангелію) аб Божым Каралеўстве. І было з Ім Дванаццаць.

2 Ды некалькі жанчын, каторых вылечыў ад ліхіх духаў і ад немачаў: Мар'я звана Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў.

3 Ёанна, жонка Хузы, ўрадоўца Гэрада, Зузанна поруч многа іншых, каторыя памагалі ім сваімі маёмасьцямі.

4 А калі сабраўся вялікі натоўп ды з гарадоў сьпяшаліся да Яго, гаварыў да іх у прыповесьцях.

5 "Выбраўся сейбіт сеіць насеньне сваё. А калі сеіў, адно ўпала пры дарозе і было стоптана ды нябесныя птушкі зьдзюбалі іх.

6 А другое пала на скалу і ўзыйшоўшы засохла, бо ня мела сырасьці (вільготы).

7 Яшчэ іншае папала між церняў (калюшніку) і церні вырасшы разам з ім - заглушылі іх.

8 Іншае зноў упала на ўрадлівую зямлю і калі выраслі - далі плён у сто раз. Гэта разказваючы, усклікаў: "Хто мае вушы слухаць, хай слухае".

9 Пыталіся затым вучні Ягоныя ў Яго, што значыць гэтая прыповесьць.

10 Ён ім адказаў: "Вам дадзена ведаць тайны Каралеўства Божага, - іншым жа праз прыповесьці, каб гледзячы ня відзілі ды слухаючы не разумелі" (Із 6,9).

11 А гэта такая прыповесьць: "Насеньнем - слова Божае.

12 Пры дарозе - тыя, што слухаюць, затым прыходзіць д'ябал і вырывае слова з сэрца іхняга, каб уверыўшы - не былі збаўлены.

13 А што на скалу - гэтыя, што слухаюць ды з радасьцю прымаюць слова, але яны ня маюць карэньняў і вераць да часу, а ў час спакусы адпадаюць.

14 Каторая ж пала паміж церняў - гэта тыя, што слухаюць, але праз хлопаты і багацтвы ды раскошамі жыцьця задушаны (заглушаны) не прыносяць пладоў.

15 Што ў добрую зямлю - гэта тыя, што добрым і шчырым сэрцам слухаюць слова і берагуць яго, ды прыносяць плады праз стойкасьць, цярплівасьць.

16 Ніхто запаліўшы сьвечку не хавае пад пасуду або пад ложак, але памяшчае на падсьвечніку, каб уваходзячыя бачылі сьвятло.

17 Няма бо нічога тайнага (схаванага), што не было б выяўлена, ані схаванага - каб ня ведалі, каб ня выйшла на яў.

18 Глядзіце тады, як маеце слухаць. Бо хто мае, будзе яму дададзена, а хто ня мае, ды яму і тое, што яму здаецца мае, будзе аднята ад яго".

19 Аднойчы прыйшлі да Яго маці, браты Яго і не маглі даступіцца дзеля натоўпу людзей.

20 Паведамілі Яму: "Маці Твая, і браты Твае стаяць перад домам, хочуць Цябе пабачыць".

21 А Езус адказаў ім: "Маці мая і браты мае гэта тыя, што слухаюць слова Божае ды спаўняюць яго".

Бура на моры

22 Здарылася, аднаго дня, што Езус з вучнямі сваімі ўвайшоў у лодку і сказаў ім: "Пераправімся на другі бераг возера. Ды адправіліся.

23 У час пераправы - Езус задрамаў. А надыйшоў гураган (вятруга) на возера. Іх хвалі залівалі, апынуліся ў небясьпецы.

24 Дык падыйшлі і разбудзілі Яго кажучы: "Вучыцелю - гінем!" А Езус устаў і загадаў віхру і навальніцы спыніцца, ды яны спыніліся і настала цішыня.

25 Езус сказаў ім: "А дзе ваша вера?" Яны ж напалоханы гаварылі зьдзіўлены адзін аднаму: "Хто Ён, што гурагану і мору загадвае і яны Яго слухаюць?"

Апанаваны ліхім з Гэразы

26 Затым паплылі ў мясцовасьць Гэргэзэнаў, што напроціў Галілеі.

27 А калі выйшаў на бераг, пераняў Яго чалавек нейкі з горада, апанаваны д'яблам ад даўжэйшага часу. Не надзяваў ён адзеньня і ня жыў у доме, але ў грабах.

28 Ён убачыўшы Езуса ўпаў перад Ім ды крычаў моцным голасам: "Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Малю Цябе, каб мяне ня мучыў".

29 Бо Езус загадаў нячыстаму духу выйсці з чалавека. Бо ўжо ад даўжэйшага часу валадаў ім. І хоць зьвязвалі яго ланцугамі і трымалі ў путах, рваў ланцугі і гнаўся шатанам у пустыню.

30 Дык запытаўся ў яго Езус: "Якое тваё імя?" А ён сказаў: "Легіён", бо многа д'яблаў у яго ўвайшло.

31 Прасілі яны каб не загадваў ім ісьці ў бездань. А там нагары пасьвілася многа сьвіней.

32 Дык прасіліся Яго, каб пазволіў ім ўвайсьці ў іх. Пазволіў ім.

33 Дык тады выйшлі нячыстыя духі з чалавека і ўвайшлі ў сьвіней. А стада рынулася са стромага берагу ў мора і патанула.

34 Бачачы гэта пастухі, што здарылася - уцяклі і разказалі гэта ў горадзе і ў вёсках.

35 Дык выйшлі паглядзець, што сталася. А затым прыйшлі да Езуса, і ўвідзелі, што чалавек з якога выйшлі дэманы, сядзеў адзеўшыся і пры розуме ля ног Езуса. Дык апанаваў іх страх.

36 А тыя, што бачылі, разказалі ім, як чалавек быў аздорыўлены ад дэманаў.

37 Дык увесь народ мясцовасьці Гэргэзэнаў прасіў Езуса, каб Ён пакінуў іх, бо былі надта напалоханы. Дык Езус ўвайшоў у лодку і вярнуўся.

38 А той чалавек, з каторага выйшлі дэманы, прасіў Езуса, каб мог застацца пры Ім. Але Езус адправіў яго, кажучы:

39 "Вярніся дамоў і расказвай, як вялікія рэчы Бог учыніў табе. І ён пайшоў, разказваючы па ўсім горадзе, як вялікія рэчы Езус учыніў яму.

Уваскрасеньне дачкі Яіра

40 Калі Езус вярнуўся пераняў Яго вялікі натоўп людзей, бо ўсе Яго чакалі.

41 Якраз явіўся чалавек на імя Яір, начальнік сынагогі. Ён паў да ног Езуса і прасіў Яго, каб пайшоў у дом ягоны,

42 бо ўмірала яго дачка адзіначка, ня маючая яшчэ і дванаццаць гадоў. Калі Езус ішоў, а грамады націскалі на Яго,

43 здарылася, што адна жанчына, маючая ад дванаццаць гадоў цячэньне крыві і выдаўшая на лекараў усю сваю маёмасьць і нікім ня вылечана,

44 падыйшла ззаду да Езуса і дакранулася краю шаты Яго і ў той час спынілася цячэньне крыві.

45 Спытаўся Езус: "Хто дакрануўся да Мяне?" А калі ўсе пярэчылі, Пётр і тыя, што былі з Ім, казалі: "Вучыцелю, натоўп націскае на Цябе, а Ты пытаешся: "Хто дакрануўся да Мяне?"

46 Езус жа сказаў: "Нехта дакрануўся да Мяне, бо ведаю, што моц выйшла з Мяне".

47 А жанчына відзечы, што яна не ўтаілася, падыйшла дрыжучы і пала да ног Езусу. І перад народам прызналася, чаму дакранулася Яго і як адразу паздаравела.

48 А Езус сказаў ёй: "Дочка, вера твая аздаравіла цябе, ідзі ў супакою".

49 Калі Ён яшчэ гаварыў, хтосьці прыходзіць да начальніка сынагогі, паведамляючы яго: "Дачка твая памярла не фатыгуй Яго.

50 Але Езус пачуўшы гэта, сказаў бацьку дзіцяці: "Ня бойся, вер толькі, а будзе яна аздароўлена".

51 І калі Езус прыбыў у дом, не пазволіў нікому ўвайсьці з Сабой, адно Пятру, Якубу і Яну разам з бацькам і маткаю дзіцяці.

52 Усе плакалі і шкадавалі яе. А Езус сказаў: "Ня плачце, не памярла дзяўчынка, але сьпіць".

53 Дык сьмяяліся з Яго, ведаючы, што памярла.

54 А Ён ўзяўшы яе за руку, сказаў у голас: "Дзяўчынка, устань!"

55 І вярнуўся ў яе дух і яна зараз устала. Загадаў даць ёй есьці.

56 Дык зьдзівіліся ейныя бацькі, каторым загадаў, каб нікому не гаварылі аб тым, што сталася.

 

Разьдзел 9
Разсылка Апосталаў

1 Сазваўшы Дванаццаць Езус даў ім уладу і моц над усімі дэманамі і лячэньня хваробаў.

2 Паслаў іх вясьціць Каралеўства Божае і аздараўляць хворых.

3 Езус сказаў ім: "Не бярыце нічога ў дарогу: ані палкі (кія), ані падарожнага мяшка, ані хлеба, ані грошы, ды ані дзьвёх вопраткаў.

4 Ды ў які дом увойдзеце, там заставайцеся. І не выходзьце адтуль.

5 А калі б хто вас не прынялі, выходзьце з тога горада, і нават пыл абтрасіце з ног вашых на доказ проціў іх.

6 Дык яны выйшаўшы абходзілі вёскі, усюды вешчучы Добрую Навіну - Евангелію і аздараўляючы.

Неспакой Гэрада

7 Тэтрарха Гэрад пачуўшы аб усіх тых падзеях і ня ведаў, сумніваўся, што аб гэтым думаць, бо адны казалі, што гэта Ян уваскрос,

8 другія ж, што Гал'яш паявіўся, а яшчэ іншыя, што хіба адзін з даўнейшых Прарокаў уваскрос.

9 Затым сказаў Гэрад: "Яну я галаву адсёк, хто ж тады той, аб каторым чую такія рэчы?" Ды стараўся пабачыць Яго.

Цудоўнае размнажэньне (павялічэньне) хлеба

10 Па павароце Апосталы разказалі Яму пра ўсё, што зрабілі. Ды ўзяўшы іх з сабой адыйшоў на старану, на пустыннае месца каля Бэтсайды.

11 Калі пра гэта даведаліся грамады, пайшлі за Ім. Езус прыняў іх і навучаў аб Каралеўстве Божым, а тых, што патрабавалі лячэньня - аздараўляў.

12 А калі ўжо наставаў вечар, падыйшлі Дванаццаць і сказалі Яму: "Адпусьці грамады, каб пайшлі ў акалічныя пасяленьні і вёскі, знайшлі дзе пераначаваць і паесьці. Бо тут знаходзімся на пустынным месцы".

13 Але Езус сказаў ім: "Вы дайце ім есьці". Але яны сказалі: "Ня маем больш нічога толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы, хіба пойдзем і купім ежы на ўсю гэту грамаду".

14 Мужчынаў жа было каля пяці тысяч. Дык сказаў Езус сваім вучням: "Распарадзіцеся, каб паселі яны групамі па пяцьдзесят".

15 І яны зрабілі так - разьмясьцілі ўсіх.

16 А Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабаславіў іх, і ламаў і даваў вучням Сваім, а яны клалі перад людзьмі.

17 І елі ўсе ды наеліся. Сабрана з таго, што асталося - дванаццаць кашоў кавалкаў (астаткаў).

Спазнаньне Пятра, прадсказаньне мукі

18 Аднойчы, калі Езус сам адзін маліўся, а з Ім былі вучні Ягоныя, спытаўся ў іх: "За каго маюць Мяне людзі?"

19 А яны адказалі: "Адны за Хрысьціцеля, другія за Гал'яша, а іншыя за аднаго з даўнейшых уваскросшага прарока".

20 Дык спытаўся ў іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Сымон Пётр: "За Хрыстуса Божага".

21 Ён аднак паперадзіўшы іх загадаў, каб нікому гэтага не казалі.

22 І дабавіў: "Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінутым старэйшынямі і архісьвятарамі і вучонымі, і каб быў забіты і на трэці дзень уваскрос".

23 А затым усім казаў: "Калі хто хоча ісьці за Мной, хай вырачыцца самога сябе і хай возьме крыж свой на кожны дзень ды хай насьлядуе Мяне.

24 А хто б хацеў жыцьцё сваё ўратаваць (спасьці), загубіць яго; а хто б загубіў жыцьцё сваё дзеля Мяне - ухавае Яго.

25 Бо што паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў, але сябе загубіў ды сабе шкоду зрабіў.

26 Бо калі б хто саромеўся слоў Маіх, таго і Сын Чалавечы засароміцца, калі прыйдзе ў велічы Сваёй і ў велічы Айца, і ў велічы сьвятых Сваіх.

27 Сапраўды кажу вам: "Некаторы з тут стаячых не спазнаюць (не скаштуюць) сьмерці, чым перш не пабачаць Каралеўства Божага".

Перамяненьне Хрыстовае

28 Па васьмі меней болей днях па гэтых словах, Езус ўзяўшы Пятра і Якуба, і Яна ўзыйшоў на гару памаліцца.

29 А калі маліўся аблічча Яго зьмянілася і адзеньне Яго сталася бліскуча белым.

30 І дзьве людзіны гаварылі з Ім, а гэта былі Майсей і Гал'яш.

31 Яны зіхацелі ў хвале і гаварылі аб Ягоным адыходзе, якое мела адбыцца ў Ерузаліме.

32 Пётр жа і тыя, што з ім былі, былі змораны сном. А прачнуўшыся ўбачылі хвалу Ягоную і дзьвёх людзін, каторыя стаялі пры Ім.

33 Затым, калі яны адыходзілі ад Езуса, Пётр сказаў Езусу: "Вучыцелю, нам тут добра быць, зрабема тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гал'яшу адну, але сам ня ведаў, што гаварыў.

34 А калі ён гэта гаварыў, явілася воблака і засланіла іх. Дык спалохаліся, калі тыя пачалі ўваходзіць у воблака.

35 Тут пачуўся голас з воблаку: "Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце".

36 А калі голас сьціх, Езус застаўся адзін. А яны маўчалі ў тыя дні і нікому не разказвалі таго, што бачылі.

Аздараўленьне апанаванага ліхім

37 Назаўтра, калі сыходзілі з гары, здарылася, што забеглі ім дарогу вялікія грамады.

38 А вось жа адзін чалавек з натоўпу закрычаў: "Вучыцелю, малю Цябе, глянь на майго сына, бо Ён у мяне адзін.

39 І вось жа дух хватае яго і раптоўна крычыць, ды кідае ім, цягае яго з пенай і з трудом пакідае яго вымучанага.

40 Ён кажа, я прасіў вучняў тваіх вылечыць яго,але не маглі яны.

41 Тады Езус у адказ сказаў: "О няверным родзе, і пераваротны, дакуль буду сярод вас ды буду вас цярпець? Прывядзі сына свайго сюды".

42 А калі надходзіў таргануў ім дэман і кінуў яго на зямлю. Але Езус прыгразіў духу нячыстаму і аздаравіў юнака і аддаў яго бацьку ягонаму.

Паўторны прадказ мукі

43 Таму ўсе дзівіліся з магутнасьці Бога. А калі ўсе надзіўлялі ўсё, што Ён тварыў, сказаў вучням Сваім:

44 "Улажыце ў вушы свае гэтыя прадказаньні, што: "Сын чалавечы будзе ў будучым выдадзены ў рукі людзей".

45 Але яны тады не разумелі гэтага слова, бо было закрыта перад імі і не маглі ўцяміць яго, а баяліся запытацца ў Яго аб гэтым слове.

Заахвота да пакоры

46 Паявілася ў іх думка, хто з іх большы (важнейшы).

47 А Езус ведаючы думкі сэрцаў іхніх, узяў дзіця, паставіў яго каля Сябе

48 і сказаў ім: "Хто прыме гэта дзіцё ў імя Маё, Мяне прыме, а хто Мяне прыме, прыме Таго, Хто Мяне паслаў. Бо хто найменшы сярод вас усіх, той важкі (важны).

49 А ў адказ Ян сказаў: "Вучыцелю, мы бачылі як нехта ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі".

50 А Езус сказаў яму: "Не забараняйце, бо хто ня проціў нас, той з вамі".

Езус у Самарыі

51 Калі споўніліся дні Ягонага адыходу, Ён рашыўся направіцца ў Ерузалім.

52 Таму паслаў перад Сабой весьнікаў. Яны пайшлі ў горад Самарыйскі прыгатаваць прыстанішча.

53 Але не прынялі Яго, бо ішоў у напрамку Ерузаліма.

54 Бачачы гэта вучні Ягоныя Якуб і Ян, сказалі: "Госпадзе, калі пазволіш, скажам, каб сыйшоў агонь з неба і спаліў іх?"

55 Але Езус, зьвярнуўшыся да іх, пасварыўшыся на іх, кажучы: "Ня ведаеце, чыйго вы духа.

56 Сын чалавечы не прыйшоў губіць душы, але збаўляць". Затым пайшлі ў другі горад.

Ідзі за Мной

57 Здарылася, што калі ішлі дарогаю нехта сказаў Яму: "Пайду за Табой, куды толькі пойдзеш".

58 Сказаў яму Езус: "Лісы маюць норы, птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць".

59 Іншаму сказаў: "Ідзі за Мной!" А ён сказаў: "Госпадзе, разрашы мне перш пайсьці і пахаваць бацьку свайго".

60 Але Езус сказаў яму: "Хай памершыя хаваюць сваіх памершых, а ты ідзі і вясьці Каралеўства Божае".

61 А іншы сказаў: "Пайду за Табой Госпадзе, але разрашы (пазволь) мне перш разьвітацца з тымі, хто дома".

62 Але Езус сказаў яму: "Ніхто, хто бярэ рукою сваею за плуг, а аглядаецца назад, не прыдатны ў Каралеўства Божае".

 

Разьдзел 10
Разсылка вучняў

1 Затым Госпад вызначыў іншых семдзесят двух (вучняў) і паслаў іх перад Сабой па дваіх у кожны горад і месца, дзе меўся пайсьці.

2 Ды сказаў ім: "Жніво што праўда вялікае, жнівяроў (работнікаў) мала. Дык прасіце Госпада жніва, каб выслаў працаўнікоў на сваё жніво".

3 Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнёнкаў у ваўкі.

4 Не насіце капшука, ані торбы, ані трапакоў ды нікога ў дарозе не вітайце.

5 У які дом увойдзіце перш скажыце: "Супакой, (мір) гэтаму дому".

6 А калі б прабываў там сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.

7 У тым жа доме заставайцеся: ешце і піце, што ёсьць у ім, бо працаўнік варт сваёй зарплаты. Не пераходзьце з дому ў дом.

8 А ў які горад увойдзеце і прымуць вас, ешце, што вам пададуць.

9 Аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: "Зблізілася да вас Каралеўства Божае".

10 А калі ў які горад увойдзіце і ня прымуць вас выходзячы на вуліцы іх - кажыце:

11 "Хай і пыл, што прыліп да нас з вашага горада, абтрасаем на вас. А ўсё ж такі ведайце, што зблізілася Каралеўства Божае".

12 Кажу вам, што лягчэй будзе Садоме ў той дзень чым тому гораду.

13 Гора табе, Корозайн! Гора табе, Бэтсайда! Бо калі б у Тыры і Сыдоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны ўжо даўно ў зрэбніцах і попеле седзячы - пакутавалі бы.

14 Аднак лягчэй будзе Тыру і Сыдону на судзе чым, вам.

15 І ты, Кафарнаўме, аж пад неба вынесены аж у пекла будеш укінуты.

16 Хто вас слухае, Мяне слухае, а хто вамі пагарджае, Мною пагарджае (брыдзіцца). А хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў.

17 Затым з радасьцю вярнулася семдзесят двух, кажучы: "Госпадзе, нават дэманы падчыняюцца нам у імя Тваё".

18 Сказаў ім: "Бачыў Я шатана як маланку падаючага з неба.

19 Вось жа Я даў вам уладу таптацца па зьмеях і скарпіёнах, ды па ўсёй непрыяцельскай сіле, і нішто вам ня будзе шкодзіць.

20 Аднак не весяліцеся з таго. што духі вам падчыняюцца, але з таго, што імёна вашыя запісаны ў небе.

21 У той час узрадаваўся ў Духу Сьвятым і сказаў: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што гэтыя рэчы скрыў перад мудрымі і прадбачваючымі, а аб'явіў маленькім. Так, Ойча, бо так спадабалася Табе.

22 Усё дадзена Мне Айцом Маім. І ніхто ня ведае, кім Сын, толькі Айцец, а кім Ацец, толькі Сын ды каму Сын хацеў бы аб'явіць.

23 А затым зьвярнуўшыся да сваіх вучняў, сказаў: "Багаслаўлены (шчасьлівыя) вочы, каторыя відзяць, што вы відзіце.

24 Кажу бо вам, што многа прарокаў і каралёў хацела бачыць, што вы бачыце - а ня бачылі, і чуць, што вы чулі, і ня чулі".

Прыповесьць аб міласэрным Самараніне

25 Аднойчы адзін умелы ў Законе ўзяўся праверыць Езуса і сказаў: "Вучыцелю, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

26 А Езус сказаў яму: "Што напісана ў Законе? Як чытаеш?"

27 "Мілуй Госпада Бога твайго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душой тваёй і ўсім розумам тваім, а бліжняга твайго, як сябе самога". Паўт 6,5.

28 Езус сказаў яму: "Добра адказаў. Рабі гэтак, а будзеш жыць".

29 Ён хочучы апраўдацца сказаў Езусу: "А хто маім бліжнім?"

30 Навязваючы да пытаньня Езус сказаў: "Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і папаўся ў шайку разбойнікаў. Яны абрабавалі яго, паранілі ды пакінулі чуць жывога.

31 Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі сьвятар і паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.

32 Таксама і левіта праходзячы каля гэтага месца і відзечы яго прамінуў яго.

33 А Самаранін нейкі праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, пашкадаваў яго.

34 Ды падыйшоўшы абвязаў раны яму, абліўшы алівай і віном, пасадзіў затым на сваю жывёліну і завёз у заездную і даглядаў яго.

35 А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезднай, кажучы: "Апякуйся ім, а калі больш выдасі, я вярнуўшыся, вярну табе.

36 Хто з гэтых трох кажацца табе быць бліжнім таму, хто папаўся між разбойнікаў?"

37 Ён сказаў: "Той, хто аказаў яму міласэрдзе". Езус сказаў яму: "Ідзі і ты рабі падобна!"

Марыя і Марта

38 Аднойчы па дарозе Езус зайшоў у адну вёску і адна жанчына на імя Марта запрасіла ў свой дом.

39 А яна мела сястру, імем Мар'я яна села ля ног Госпада і слухала Яго навукі (слова).

40 Марта ж завіхалася ва ўсякай паслузе, затым станула і сказала; пажалілася: "Госпадзе, ці ня відзіш, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы, каб яна мне памагла".

41 У адказ сказаў ёй Госпад: "Марта, Марта, пра многа што рупішся і хлапочаш,

42 а аднаго аднак трэба. Мар'я найлепшую долю выбрала, якая ня будзе аднята ў яе".

 

Разьдзел 11
Аб малітве

1 Аднойчы, калі на адным месцы Езус маліўся і як скончыў папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: "Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў".

2 Сказаў ім Езус: "У малітве кажыце: Ойча, хай будзе сьвятым імя Тваё, прыйдзе валадарства Тваё.

3 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.

4 І адпусьці нам нашыя грахі, як і мы адпушчаем кожнаму нам вінаватаму. Ды не ўвадзі нас у спакушэньне".

5 Затым сказаў ім: "Хто з вас будзе мець прыяцеля і пойдзе да яго ў поўнач і скажа яму: "Прыяцелю, пазыч мне тры хлеба (тры булкі хлеба),

6 бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і ня маю чым яго прыняць (што падаць).

7 А ён з увонку адкажа яму: "Не дакучай мне дзьверы ўжо запёртыя і дзеткі мае са мной у ложку, не магу ўставаць, каб даць табе.

8 А калі ён дакучліва будзе драгацца, дык кажу вам, калі не падымецца і ня дасьць яму хлеба, што яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасьці ўстане і дасьць сколькі яму трэба".

9 Дык і я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і будзе вам адпёрта.

10 Бо кожны, хто просіць - атрымае, а хто шукае - знойдзе, а стукаючаму - будзе адпёрта (адчынена).

11 А калі хто з вас папросіць бацьку хлеба, дык ці дасьць яму камень? Або калі рыбу - ці ж замест рыбы дасьць яму зьмяю?

12 Або калі папросіць яйка, ці ж дасьць яму скарпіёна?

13 Таму, калі вы будучы благімі, умеееце даваць дзецям вашым добрыя дарункі, дык многа больш Бацька ваш нябесны дасьць просячым Яго Духа Сьвятога".

Блюзьнерствы (блявузгі) фарызэяў

14 Аднойчы Езус выгнаў дэмана з чалавека, а ён быў нямы. А калі дэман выйшаў, нямы прагаварыў, дык людзі (грамады) дзівіліся.

15 Дык некаторыя (фарысэі) з людзей казалі: "Праз (моцай) Бельзэбуба, князя дэманаў, ён выганяе дэманаў".

16 А іншыя, зводзячы (спакушаючы) Яго, трэбавалі ад Яго знаку з неба.

17 Але знаючы іх думкі, казаў ім: "Кожнае каралеўства разьдзіранае нязгодай - будзе зьнішчана, а дом на дом упадзе.

18 А калі і дэман разьдзіраны нязгодай, дык як утрымаецца яго каралеўства, калі вы кажаце, што Я праз Бэльбуба выганяю дэманаў?

19 А калі Я праз Бэльзэбуба выганяю дэманаў, ды сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.

20 Але калі Я моцай Божай выганяю дэманаў, дык тады прыйшло да вас Каралеўства Божае.

21 Калі ўзброены сілач сьцеражэ дом свой, дык у бясьпецы тое, што ён мае.

22 А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, каторай давяраў, а здабычу яго раздаець.

23 Хто не са Мною, той проціў Мяне а хто не сабірае са Мной, той разкідае.

24 Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяцца па бязводных мясцінах, шукаючы супачынку, а не знаходзячы, кажа: Вярнуся ў дом свой, з якога выйшаў.

25 І вярнуўшыся, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.

26 Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды ўвайшоўшы, абжываюцца там. І робяцца пазнейшыя падзей тога чалавека горшымі за першыя".

27 І калі гэта навучаў, сталася, што адна з натоўпу жанчына моцным голасам сказала Яму: "Багаслаўленае ўлоньне, каторае насіла Цябе, ды грудзі, якія Ты ссаў".

28 А Езус сказаў: "Тым болей багаслаўленыя (шчасьлівыя) тыя, што слухаюць слова Божае, ды берагуць яго".

29 А калі пасабіраліся грамады, пачаў казаць: "Гэта пакаленьне ёсьць пакаленьнем крывадушным, шукае знаку, і знак будзе яму дадзены, але толькі знак Ёны прарока.

30 Бо як Ёна быў знакам для Нінівітаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для гэтага племені.

31 Каралева з паўднёвага каралеўства ў дзень суду ўваскрэсне разам з людзьмі гэтага пакаленьня ды асудзіць іх. Яна бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а тут жа болей, чым Салямон.

32 Нініўцы стануць на судзе з гэтым вось пакаленьнем і засудзяць яго. Бо яны на прызыў Ёны пакутавалі, а вось тут болей, чым Ёна.

33 Ніхто ня паліць сьвечкі і ня ставіць у сховішча, або пад пасудзіну, але на падсьвечніку, каб бачылі сьвятло яе, усе ўходзячыя.

34 Сьвятлом цела твайго - вока тваё. Калі б вока тваё было б шчырым, дык і ўсё цела тваё будзе ў сьвятле, сьветлым. А калі вока тваё было б нягодным, ды і ўсё цела тваё апынецца ў цемры, цёмным будзе.

35 Дык глядзі, каб сьвятло, якое ў табе, не сталася цемрай.

36 Калі б тады ўсё цела тваё сьветлым было, ня маючы ні часткі зацемненай, дык усё будзе сьвяціць, ясьніць, і быццам блеск маланкі асьвеціць цябе".

Крывадушнасьць фарызэяў

37 У час размовы адзін фарызэй запрасіў Езуса на абед да сябе. Увайшоўшы, Езус заняў сваё месца (прылёг).

38 Але фарызэй дзівіўся, бачучы, што Езус не памыў рук прад ядой.

39 Госпад сказаў яму: "Так, вы фарызэі, абмываеце звонку чашу і місу, але нутро ваша (сумленьне) поўнае сквапасьці і беззаконьня.

40 Неразумныя! Ці ж Тварэц зьнешнасьці не стварыў таксама ўвоначнасьці (нутра)?

41 Лепш давайце людзям са свайго нутра, як міласьціну ды ўсё будзе вам чыстым.

42 Ды гора вам, фарызэі, што даіцё дзесяціну з мяты і руты і з усякай гародніны, а не зважаеце на справядлівасьць і міласьць Бога. Трэба і гэта споўніць і таго не апускаць.

43 Гора вам, фарызэі, што любіце першыя месцы ў сынагозе і прывітаньне на рынку.

44 Гора вам, што вы як апушчаныя грабы (магілы), каторых людзі не замечаючы топчуцца.

45 Адзін з законаводаў у адказ сказаў Езусу: "Вучыцелю (магістар) так гаворачы Ты нас зьневажаеш".

46 Ён жа прадаўжаў: "Гора вам, законаводы, бо вы накладаеце на людзей невынасімыя ношы (цяжары), а самі гэтых цяжараў - ношаў і адным пальцам не кранаеце.

47 Гора вам, што будуеце памятнікі прарокам, каторых вашыя бацькі пазабівалі.

48 Сапраўды вы даказваеце, што згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых: бо яны іх пазабівалі, а вы ім ставіце помнікі (грабы).

49 Дзеля таго і мудрасьць Божая кажа: "Пашлю да іх Прарокаў і Апосталаў, а з іх адны заб'юць, а другіх - прасьледаваць будуць,

50 каб запатрэбавана (дамагчыся) была з гэтага пакаленьня (роду) кроў усіх прарокаў пралітая ад стварэньня сьвету,

51 пачынаючы ад крыві Абэля аж да крыві Захара, забітага між аўтаром і сьвятыняй. Так, кажу вам, запатрабуюць ад гэтага пакаленьня.

52 Вось так, гора вам, законаведы, вы ўзялі (прысвоілі) ключ мудрасьці, а самі не ўваходзіце, ды тым, што хацелі б увайсьці забараняеце".

53 А калі так да іх Езус гаварыў, фарызэі і законаведы пачалі гвалтоўна ціснуцца да Яго і закідваць пытаньнямі,

54 цікуючы на Яго, стараючыся падхваціць на слове, каб абвінаваціць Яго.

 

Разьдзел 12
Перасьцярогі для вучняў

1 У той час сабраліся велізарныя грамады кругом Яго, так што адны другіх націскалі, пачаў Езус гаварыць да Сваіх вучняў: "Сьцеражыцеся фарызэйскай квасі (закваскі), каторая ёсьць крывадушнасьць.

2 Бо няма анічога скрытага, каб не было выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б ня ведалі.

3 Бо што гаварылі б у цемры, ды пачуецца ў сьвятле, ды што ў вуха шапталі б у бакоўнях, на дахах будзе абвешчана.

4 Кажу ж вам, прыяцелям сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а затым нічога болей ня могуць зрабіць.

5 А падкажу вам каго маеце баяцца: бойцеся Таго, хто па сьмерці (па забіцьці) мае моц, уладу ўкінуць у пекла. Сапраўды кажу вам такога бойцеся!

6 Ці ж не прадаюць пяць вераб'ёў за дзьве капейкі, але не адзін з іх не забыты Богам?

7 Ды і валасы на галаве вашай усе палічаны. Ня бойцеся тады, вы ж болей важныя, чым і шмат вераб'ёў.

8 А прыпамінаю вам: хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнаець перад анёламі Божымі.

9 А хто вырачыцца Мяне перад людзьмі, той будзе адкінуты перад анёламі Божымі.

10 Кожнаму, хто нешта (слова) скажа проціў Сына Чалавечага - будзе адпушчаны, але хто б блюзьніў проціў Духа Сьвятога ня будзе адпушчана.

11 А калі вас павядуць у сынагогі, да начальстваў і да ўладаў, ня рупцеся, як і што маеце адказаць,

12 бо Дух Сьвяты павучаць вас у тую пару, што вам трэба казаць.

13 Нехта з грамады сказаў Езусу: "Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай".

14 Але Ён сказаў: "Чалавеча, хто ж устанавіў Мяне суддзёй і дзяліцелем над вамі?"

15 Ды сказаў ім: "Глядзіце, высьцерагайцеся ўсякай хцівасьці, бо калі хто і мае дастатак, яго жыцьцё не завісіць ад багацьця таго, што мае".

16 Затым расказаў ім прыповесьць: поле аднаго багацея дало шчодры ўраджай.

17 Дык ён разважаў у сваёй душы: "Што зраблю, калі ня маю дзе падзець свайго пллёну?"

18 Дык сказаў: "Вось што зраблю, развалю свае гумны, а пастаўлю большыя, і там памяшчу ўсе плёны і дабро сваё.

19 Ды скажу душы сваёй: "Маеш многа накоплены на шмат гадоў даброцьцяў: адпачывай, еш, пі і карыстайся імі".

20 Але Бог сказаў яму: "Шалёны, у гэту ноч запатрабваюць ад цябе душы тваёй, а тое, што прыгатавай, чыё будзе?"

21 Так бывае з тым, хто для сябе сабірае скарбы, але ня ёсьць багаты перад Богам".

22 Затым сказаў вучням Сваім: "Дзеля таго кажу вам: ня рупціся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, а ні пра цела, чым яго будзеце адзяваць.

23 Жыцьцё важнейшае за яду, а цела - за адзеньне.

24 Паглядзіце на вароны, яны ня сеюць, ані жнуць і ня маюць сьвірнаў, а Бог іх корміць. Вы ж шмат вартасьнейшыя чым яны.

25 Ды хто з вас сваім стараньнем можа дабавіць хоць адзін да свайго росту?

26 Калі вось найменшыя рэчы ня можаце, ды чаму пра іншыя рупеціся?

27 Прыгледзьцеся ліліям (лілеям), як растуць - не працуюць, а ні прадуць. А Я вам кажу, што нават Салямон ва ўсёй сваёй славе, ня быў так адзеты. Як адна з іх.

28 Дык калі траву, што сёньня на полі, а заўтра бывае ў печ кіданая - Бог так адзяе, дык куды больш вас малой веры.

29 Таму вы не пытайцеся, што будзеце есьці, або што будзеце піць, не беспакойцеся.

30 Пра гэта ўсё гэтага сьвету пагане клапоцяцца. Ваш жа Бацька ў небе ведае, што гэтага патрабуеце.

31 Дык найперш шукайце Каралеўства Божага і справядлівасьці Ягонай, а гэта ўсё будзе вам дадзена.

32 Ня бойцеся, малое стадка, бо спадабалася Бацьку вашаму даць вам Каралеўства.

33 Дык прадайце, што маеце і дайце міласьціну. Спраўце сябе грашавікі, капшукі, каторыя не нішчэюць, скарб бязьмежны на неба, куды ні злодзей не ўбіваецца ані моль не з'ядае.

34 Бо дзе ваш скарб, там будзе і вашае сэрца.

Патрэба пільнасьці

35 Хай бёдры вашыя будуць падперазаны і гаручыя сьветачы ў вашых руках.

36 А вы самі падобныя да людзей чакаючых павароту (вяртаньня) гаспадара (пана) свайго з вясельля, каб калі надыйдзе і пастукае, адразу адперці (адчыніць) яму.

37 Шчасьлівыя тыя слугі, каторых прыйшоўшы гаспадар (пан), застане пільнуючымі (пільнымі). Сапраўды кажу вам, ён падперажацца і скажа ім сесьці за стол (прылегчы) ды абыходзячы будзе паслугаваць.

38 І ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю падыйдзе і так застане: шчасьлівыя тыя слугі.

39 А гэта ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў у каторы час злодзей надыйдзе, напэўна пільнаваў бы і не дапусьціў бы яму ўламацца ў дом свой.

40 Так і вы будзьце пільнымі, бо Сын Чалавечы надыйдзе ў пару, каторай вы не спадзяіцёся.

41 Затым спытаўся ў Яго Пётр: "Госпадзе, ці гэта нам гаворыш гэту прыповесьць, ці можа ўсім?"

42 Тады сказаў Госпад: "Хто думаеш ёсьць верным і растаропным загадчыкам, якога Госпад устанавіў над сваёй сям'ёй, каб у свой час зааглядаў яе пшаніцай?

43 Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар надыйшоўшы, знайдзе так паступаючым.

44 Сапраўды кажу вам, што паручыць яму валадаць усёй сваёю маёмасьцю (гаспадаркай).

45 А калі б аднак той слуга падумаў у сваім сэрцы: гаспадар мой марудзіць з паваротам ды пачаў бы біць слугі і служанкі, есьці, піць, ды напівацца -

46 а прыйдзе гаспадар (пан) у дзень, у які не спадзяецца і ў хвіліну, якой ня ведае і адлучыць яго, ды дасьць яму ўдзел з нявернымі.

47 Той жа слуга знаў волю гаспадара свайго і не прыгатаваўся і не паступаў паводле волі яго - будзе строга пакараны.

48 А той, хто ня ведаў, а паступаў блага, меней будзе пакараны. Ад кожнага, каму болей дадзена - болей будзе трэбавацца. А ад таго, каму многа дадзена, болей трэбаваць будуць.

49 Прыйшоў Я на зямлю агонь кінуць, а чаго хачу? Каб ён загарэўся (гарэў).

50 Я маю быць храстом пахрышчаны і так перажываю, пакуль гэта ня споўніцца.

51 Ці ж думаеце, што Я прыйшоў мір (супакой) устанавіць на зямлі? Аніяк, а кажу вам - разлучэньне.

52 Адсюль вось будзе пяцярох у адным доме падзеленых: трое супроць дваіх, а двух проціў тром паўстануць.

53 Бацька супроць сына, а сын супроць бацькі свайго, матка проціў дачкі, а дачка супроць маткі, сьвякруха супроць сынавай сваёй, а сынавая проціў сьвякрухі сваёй.

54 Далей прамаўляў да грамадаў: "Калі бачыце воблака, хмарку паяўляючуся з захаду, зара кажуць надыходзіць навальніца, так і бывае.

55 А калі вецер дуе з поўдня, кажаце: будзе сьпякота, так і бывае.

56 Крывадушнікі! З выгляду неба і зямлі ўмееце разпазнаваць, дык як часу гэтага не разпазнаецё?

57 Дык чаму самі сябе не асуджаеце па справядлівасьці?

58 Дык калі ідзеш з праціўнікам тваім да ўладаў, ды па дарозе старайся асвабадзіцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а каб суддзя не аддаў бы цябе спаўніцеля, а каб спаўніцель не пасадзіў цябе ў вязьніцу.

59 Кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняе капейкі.

 

Разьдзел 13
Мусовасьць пакуты

1 У гэты саму час прыйшло некалькі людзей і расказалі Яму пра Галілейцаў, каторых кроў Пілат зьмяшаў з іхнімі ахвярамі.

2 У адказ сказаў ім Езус: "Ці вы думаеце, што гэныя Галілейцы былі большымі грэшнікамі, чым іншыя Галілейцы, што так пацярпелі?

3 Ніякім чынам. А кажу вам, калі і вы пакутаваць ня будзеце, усе падобна пагінеце.

4 Як гэных васемнаццаць, на якіх завалілася вежа у Сілёэ і забіла іх. Ці вы думаеце, што яны былі большымі грэшнікамі, чым усе людзі пражываючыя ў Ерузаліме?

5 Ніякім чынам - кажу вам, але калі пакутаваць ня будзеце, усе вы падобна папрападаеце.

Прыповесьць аб неродлівым дрэве фігі

6 Затым разказаў ім гэтую прыповесьць: нейкі чалавек меў дрэва фігі, пасаджанае ў сваім вінаградніку. Раз прыйшоў шукаць фрукту на ім, але не знайшоў.

7 Дык сказаў загадчыку вінаградніка: "Ужо тры гады прыходжу і шукаю фрукту на гэтым дрэве фігавым, але не знаходжу. Выкарчуй яго, бо нашто зямлю займае?"

8 Кажа яму загадчык: "Гаспадару, пакінь яго на гэты год, я яго абкапаю і абкладу навозам,

9 можа стане пладаносіць, а калі не, пазней яго выкарчуеш".

Аздараўленьне ў шабат

10 Аднойчы ў шабат навучаў Езус у адной сінагозе.

11 А вось адна жанчына ад васемнаццаці гадоў мела духа немачы, хадзіла згорбеўшы і не магла ніяк глянуць уверх.

12 Калі ўбачыў яе Езус, пазваў да Сябе ды сказаў ёй: "Жанчына, асвабоджана ты ад сваёй нядужасьці".

13 Затым усклаў на яе рукі і яна адразу выпраставалася і славіла Бога.

14 Тады начальнік сынагогі, абураны, што Езус аздараўляў у шабат, казаў да натоўпу: "Шэсьць дзён ёсьць, у каторыя належыцца працаваць, дык у тыя дні прыходзьце на лячэньне, а не ў дзень шабату".

15 А Госпад у адказ казаў яму: "Крывадушнікі, ці ж кожны з вас не адвязвае вала свайго або асла ад жлобу, ды не вядзе напаіць у дзень шабату".

16 А ці ж гэтае дачкі Абрагама, зьвязанай дэманам ад васемнаццаці гадоў, не належылася асвабадзіць ад увязі ў шабат?"

17 Калі гэта казаў, засаромеліся ўсе Яго праціўнікі, а ўвесь народ цешыўся з усіх слаўных Яго чынаў.

Прыповесьць аб зярняці гарчыцы і аб квасе

18 Дык далей казаў: "Да чаго падобнае Каралеўства Божае ды з чым мог бы яго параўнаць?

19 Падобна яно да гарчычнага зярняці, якое ўзяўшы чалавек пасеіў у сваім агародзе. І вырасла яно і сталася дрэвам вялізным і нябесныя птушкі адпачывалі на яго галінах.

20 І зноў гаварыў: да чаго параўняю Каралеўства Божае?

21 Яно падобнае да квасі, якое ўзяўшы жанчына і ўмішала ў тры меркі мукі і ад яе ўсё ўкісла".

Лік выбраных

22 Езус хадзіў навучаючы па гарадах і вёсках, направіўшыся ў Ерузалім.

23 Хтосьці сказаў Яму: "Госпадзе, ці мала тых, што будуць збаўлены? А Ён сказаў ім:

24 Пастарайцеся ўвайсьці праз цесную браму - бо кажу вам - многія будуць хацець увайсьці і ня змогуць.

25 Бо калі гаспадар дому і запрэ дзьверы, будзеце стаяць на вонкі і стукацца ў дзьверы, кажучы: Госпадзе, адапры нам. А ў адказ скажа вам: ня ведаю, адкуль вы.

26 Тады пачніцё гаварыць: елі мы і пілі з Табою і навучаў Ты на нашых вуліцах.

27 Але Ён скажа вам: ня ведаю, адкуль вы? Адыходзіцеся ад Мяне ўсе, каторыя дапускаецеся беззаконьня".

28 Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі, калі ўбачыце Абрагама, Ізаака ды Якуба, ды ўсіх прарокаў у Каралеўстве Божым, а самых сябе вон выкінутых.

29 Ды прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і засядуць у каралеўстве Божым

30 Так апошнія стануць першымі, а першыя - апошнімі.

Варожыя намеры Гэрада

31 У той самы дзень падыйшло да Яго некалькі фарызэяў і сказалі Яму: "Выхадзі і ідзі адсюль, бо Гэрад хоча Цябе забіць.

32 Ён сказаў ім: "Ідзіце і скажыце гэнаму лісу: "Вось Я выганяю дэманаў і лячу хваробы сёньня і заўтра, а трэцяга дня спынюся.

33 Аднак трэба, каб Я сёньня і заўтра і пазаўтра быў у дарозе, нельга Прароку гінуць па-за Ерузалімам.

34 О Ерузаліме, Ерузаліме, які забіваеш Прарокаў, камянуеш тых, што да цябе пасыланыя. Колькі раз хацеў сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад свае крыльлі, але ты не хацеў?

35 Дык застанецца вам ваш дом пустым. Бо, кажу вам, не ўбачыце Мяне датуль, аж пакуль ня скажыце: "Багаслаўлены той, хто прыходзіць у імя Госпада" (Пс 117,26).

 

Разьдзел 14
Узноўнае аздараўленьне ў шабат

1 Аднойчы, калі Езус у шабат увайшоў у дом аднаго з перадавых фарызэяў, запрошаны на пасілак, яны вось за Ім сьлядзілі, наглядалі.

2 Здарылася, што нейкі апухлы чалавек прыйшоў да Яго.

3 Езус зьвяртаецца да законаведаў і фарызэяў з пытаньнем: "Ці належыцца ў шабат аздараўляць?"

4 Але яны маўчалі. Тады Езус, дакрануўшыся да хворага, аздаравіў яго і адправіў.

5 І ў адказ сказаў ім: "Калі каторага з вас асёл або вол уваліцца ў студню, дык ці зараз выцягваюць яго ў дзень шабату.

6 І не маглі яны на гэта ніяк адказаць.

Заахвота да пакоры (сьціпласьці) і любові

7 Аднойчы прыглядаючыся як госьці (запрошаныя) першыя месцы выбіралі сказаў Езус запрошаным гэту прыповесьць:

8 "Калі будзеш запрошаны на вясельле, не сядай на першым месцы, каб часам ня быў запрошаны важнейшы за цябе,

9 бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы скажа табе: "Яму ўступі месца". І тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.

10 Дык калі цябе запросяць, ідзі і сядзь на апошнім месцы, каб калі надыйдзе той, хто цябе запрасіў, скажа табе: "Прыяцелю, сядзь вышэй. Тады будзеш мець пахвалу ў банкетчыкаў.

11 Бо кожны, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае - будзе павышаны".

12 Затым гаварыў і да таго, хто яго запрасіў: "Калі спраўляеш баль (абед) або вячэру, не запрашай прыяцеляў сваіх(сяброў) ані братоў сваіх, або сваякоў, ані багатых суседзяў, каб яны часам узамен цябе не пазвалі, бо ўжо атрымаў бы ўзнагароду.

13 Але калі спраўляеш баль, пазаві ўбогіх, калекаў, кульгавых, ды сьляпых,

14 а ўбаславёны (шчасьлівы) будзеш, бо запрошаныя ня маюць чым адплаціццца: адплачаным табе будзе пры ўваскрашэньні справядлівых".

Прыповесь пра запрошаных на вясельле

15 Пачуўшы гэта адзін з гасьцей сказаў Яму: "Багаслаўлены той, хто будзе спажываць хлеб (удзельнічыць у банкеце) у Каралеўстве Божым!"

16 А Езус сказаў яму: "Адзін чалавек справіў вялікую вячэру (вялікі банкет) і паклікаў многіх гасьцей.

17 Ды паслаў свайго слугу ў пару вячэры, каб прыпомніў запрошаным, каб прыходзілі, бо ўжо ўсё прагатавана.

18 І пачалі ўсе супольна адгаварвацца, апраўдвацца. Першы сказаў яму: "Купіў я палетак і мусова мушу пайсьці і абгледзіць яго: прашу цябе выбачай мне (прабач мне).

19 А другі вось што сказаў: "Купіў пяць пар валоў і іду іх праверыць. Прашу цябе, прабач мне (апраўдай мяне).

20 Яшчэ іншы сказаў: "Узяў жонку ажаніўся і дзеля таго не магу прыйсьці".

21 Затым вярнуўшыся слуга разказаў гэта гаспадару свайму. Тады ўзлаваны (разгневаны) гаспадар сказаў свайму слузе: "Ідзі скора на вуліцы і перавулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх і калекі, храмых, і сьляпых.

22 Слуга сказаў: "Гаспадару, усё зроблена як загадаў ты, але яшчэ ёсьць месца.

23 Дык зноў сказаў гаспадар слузе: "Выйдзі на дарогі і заплоцьці, змушай прыходзіць, каб дом мой быў поўным.

24 А кажу, што ніводзін з тых людзей запрошаных, не пакаштуе маёй вячэры".

Канечная ўмова

25 А хадзілі за Езусам вялікія грамады. Адвярнуўшыся да іх, сказаў:

26 Калі хто прыходзіць да Мяне, а ня мае ў ненавісьці бацькі свайго і маці, жонкі, і дзеці, братоў і сясьцёр, а пры тым і жыцьця свайго, - ня можа быць вучнем Маім".

27 І хто не нясе крыжа свайго ды не ідзе за Мной - ня можа быць вучнем Маім.

28 Бо хто з вас маючы збудаваць башню, вежу, ці ня сядзе перш і не аблічыць патрэбных выдаткаў, ці мае чым яе дакончыць.

29 Бо інакш гледзячыя пачалі б з яго сьмяяцца, каб залажыў падмурак, а ня змог закончыць,

30 ды, каб не гаварылі: Гэты чалавек пачаў будаваць і ня змог кончыць.

31 Або які кароль, маючы ваяваць супроць другога караля, ці не засядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяцьцю тысячамі, пайсьці супраць тога, які ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.

32 Інакш, калі той яшчэ далёка, высылае пасланьнікаў і просіць аб мір (просіць памірыцца).

33 Так вось кожны з вас, хто ня вырачыцца ўсяго, што мае, ня можа быць маім вучням.

34 Соль добрая, але калі зьвятрэе, чым яе пасаліць, заправіць?

35 Не прыдасца яна ані ў зямлю, ані ў навоз, але вон яе выкінуць. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.

 

Разьдзел 15
Прыповесьць пра загублену авечку і драхму

1 Прыходзілі да Езуса мытнікі і грэшнікі паслухаць Яго навук.

2 А фарызэі і вучоныя шэмралі (марматалі) кажучы: "Ён прымае (дружыць) грэшнікаў і есьць з імі".

3 Сказаў ім тады Езус гэткую прыповесьць:

4 Ці ёсьць між вамі нехта, хто маючы сто авец, калі б згубіў адну з іх, ці не пакідае дзевяцьдзесят дзевець у пустыні і ці не ідзе за тою, што згублена, пакуль яе ня знойдзе?

5 А калі яе знойдзе, кладзе сабе на плечы і цешыцца.

6 І вярнуўшыся дамоў, склікае прыяцеляў і суседзяў кажучы ім: цешцеся разам са мной, бо адшукаў авечку сваю згубленую.

7 Кажу вам, што такая будзе радасьць у небе з аднаго грэшніка пакутуючага, больш чым дзевяцідзесяцьцю дзевяцьцю справядлівых, не патрабуючых пакуты.

8 Або якая жанчына, маючыя дзесяць драгмаў, калі згубіць адну драгму, ці ня паліць сьвечкі, ці ня мяце падлогі ды не шукае рупліва, аж пакуль ня знойдзе.

9 А калі знойдзе, склікае прыяцелок і суседак, кажучы ім: "Цешцеся са мною, бо я знайшла драгму згубленаю.

10 Так, кажу вам, будзе радасьць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, каторы пакутуе (каіцца).

Прыповесьць пра бадзялага сына

11 Езус разказваў далей: "Адзін чалавек меў двух сыноў.

12 Маладзейшы з іх сказаў бацьку: "Баця, дай маю частку маёмасьці, што мне належыцца. Бацька разьдзяліў паміж іх маёмасьць.

13 Небавам маладзейшы сын забраўшы ўсё сваё выбраўся ў далёкую краіну. Прагайдачыў там сваю маёмасьць, жывучы распусна.

14 А калі змарнаваў усё, настаў вялікі голад у той старане, ды і сам стаў адчуваць недастатак.

15 Дык пайшоў і наняўся ў аднаго жыхара таго краю, ды той паслаў яго ў сваё сяленьне пасьвіць сьвіньней.

16 І ён рад быў напоўніць жывот свой мяккінай, якую елі сьвіньні, але ніхто яму не даваў.

17 Разважыўшы гэта тады сказаў: "Сколькі ж парабкаў (наймітаў) у бацькі майго ўдоваль маюць хлеба, а я тут з голаду ўміраю.

18 Устану і вярнуся да бацькі свайго ды скажу яму: "Баця, саграшыў я адносна неба і проціў цябе.

19 Я ўжо ня варт называцца тваім сынам, вазьмі мяне быццам адным з парабкаў сваіх".

20 І сабраўшыся пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька ягоны ўбачыў яго і пашкадаваў яго. Пераняў яго, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.

21 Сын жа сказаў яму: "Баця, саграшыў перад небам і проціў цябе, так што ўжо ня варты называцца сынам тваім.

22 Аднак бацька загадаў слугам сваім: "Быстра прынясіце найлепшы адзетак і адзеньце яго, дайце яму такжа персьцень на палец яго і сандалы яму на ногі.

23 Выбярыце кормнае цялё і забіце. Будзем есьці і весяліцца:

24 Бо сын мой гэты быў памёршы, але аджыў, быў прапаўшы, - але аднайшоўся. Дый пачалі весяліцца.

25 А старэйшы сын яго быў на полі, а калі вяртаўся і падыйшоў пад дом, пачуў музыку і танцы.

26 Пазваў тады аднаго слугу ды спытаўся, што гэта здарылася.

27 А той кажа яму: "Брат твой вярнуўся, дык бацька твой забіў кормнае цялё, бо вярнуўся ён жывым.

28 Абурыўся ён тады і не хацеў заходзіцца. Але бацька яго выйшаў і пачаў яго ўпрашаць.

29 А ён у адказ сказаў бацьку свайму: "Я толькі гадоў служу табе і ніколі не нарушыў загаду твайго, а ты мне ніколі ня даў казьляці, каб я пабалаваў з сябрамі сваімі.

30 А як паявіўся гэты сын твой, што пралайдачыў з распусьніцамі сваю маёмасьць, дык забіў ты яму клустае цялё.

31 Але бацька ўгаварыў яго: "Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё - тваё.

32 Трэба ж аднак радавацца і банкетаваць, бо брат твой быў памёршы і аджыў, быў прапаўшы і аднашоўся".

 

Разьдзел 16
Прыповесьць пра пераваротнага арандатара

1 І далей павучаў вучняў сваіх: "Быў адзін багаты чалавек. Ён меў арандатара. Яго зьнеславілі перад гаспадаром, што ён марнаваў яго дабро.

2 Дык пазваўшы яго, сказаў яму гаспадар: "Што я чую пра цябе? Разчытайся з свайго валадарства (арэнды), бо ўжо больш ня будзеш арандаваць".

3 Арандатар думае сабе: "Што мне рабіць? Гаспадар мой адбярэ ад мяне арэнду, арэндаваньне? Капаць магу, а жабраваць стыдаюся.

4 Ведаю, што мне рабіць, каб калі ўсынуты буду ад арэндаваньня, прынялі мяне ў дамы свае.

5 Склікаўшы тады па асобку вінаватых (даўжнікоў) гаспадара свайго, сказаў перашаму: "Колькі вінаваты ты гаспадару майму?"

6 Той адказаў: "Сто бочак алівы". Дык сказаў яму: "Вазьмі запісь сваю, сядзь і зараз напішы: "Пяцьдзесят".

7 Затым пытае другога: "А ты колькі вінаваты?" А ён адказаў: "Сто мер пшаніцы". Дык сказаў арандатар яму: "Вазьмі запісь сваю ды напішы восемдзесят".

8 Дык пахваліў гаспадар пераваротнага (крывадушнага, хітрага) арандатара, што хітра зрабіў. Бо вось сыны гэтага сьвета растарапнейшыя між падобных сабе, чым сыны сьвятла.

9 А Я вам кажу: здабывайце сабе прыяцеляў з мамоны несправядлівасьці, каб калі памрыцё прынялі вас у вечныя сялібы.

10 Хто верны ў найменшых рэчэх, дый у вялікіх будзе верны. А хто ў малых ня верны, дык і ў большых бывае несправядлівы.

11 Дык калі вы былі нявернымі ў несправядлівай мамоне, дык хто вам паверыць сапраўднае дабро?

12 А калі вы чужым не былі вернымі, дык хто вам дасьць, што вашае?

13 Ніводзін слуга ня можа двом панам служыць, бо або аднаго будзе ненавідзіць, а другога будзе любіць. Бо да аднаго прытуліцца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

14 А гэтага ўсяго слухалі фарызэі, якія былі хцівымі (сквапнымі) і насьміхаліся з Яго.

15 Дык Езус сказаў ім: "Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі, але Бог знае сэрцы (сумленьні) вашыя. Бо што ў людзей высокароднае - у Бога агідным.

16 Закон і Прарокі - да Яна. А ад яго весьціцца Каралеўства Божае і кожны да яго імкнецца сілаю.

17 Лягчэй небу і зямлі прамінуць, нячым счэзнуць адной крэсы ў Законе.

18 Кожны хто кідае жонку сваю, а бярэ іншую - чужаложыць, а хто б кінутую мужам узяў (ажаніўся) - чужаложыць.

Прыповесьць пра багацея і Лазара

19 Жыў адзін багаты чалавек. Ён адзяваўся ў пурпур і бісон ды штодзённа салідна баляваў.

20 І жыў нейкі жабрак імем Лазар. Ён ляжаў у скулах каля яго варот - брамы.

21 Ён прагнуў заспакоіць голад крошкамі, спадаючымі са стала багацея, але ніхто яму не даваў. Сабакі толькі прыходзілі і лізалі скулы ягоныя.

22 Дайшло, што жабрак памёр і ангелы занесьлі яго на ўлоньне Абрагама. Памёр таксама багацей, і пахаваны быў у пекле.

23 Церпячы мукі падняў свае вочы і ўбачыў у аддаленьні Абрагама і на ўлоньні яго Лазара.

24 Закрычаў: "Ойча Абрагаме, зжалься нада мной. Пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі.

25 Сказаў яму Абрагам: "Сыне, прыпомні, што ты за жыцьця свайго карыстаўся дабром, як Лазар благаццём. Ён цяпер тут цешыцца, а ты мучышся.

26 Прытым паміж намі і вамі ззяе пропасьць, каб тыя, што хочуць ад нас да вас перайсьці не маглі ані адсюль да нас перабрацца.

27 Дык кажа: "Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго,

28 бо маю пяць братоў - хай перасьцярог іх, каб і яны не папаліся ў гэтае месца мучэньняў".

29 Кажа яму Абрагам: "Маюць Майсея і Прарокаў - хай слухаюць іх".

30 Але ён кажа: "Не, ойча Абрагаме, але каб хто з памёршых пайшоў да іх, возьмуцца за пакуту.

31 Але Абрагам сказаў яму: "Калі ня слухаюць Майсея і Прарокаў, дык каб хто з памёршых паўстаў - не павераць".

 

Разьдзел 17
Заметкі для вучняў

1 Аднойчы сказаў Езус вучням сваім: "Немагчыма, каб не былі згаршэньні, але бяда тому праз каго яны прыходзяць.

2 Лепш было б яму, каб завесіць яму камень млынавы на шыю ды ўкінуць яго ў мора, чым меў бы ён згоршыць аднаго з маленькіх.

3 Глядзіце! Калі брат саграшыў проціў цябе, упомні яго, а калі пакаіўся, даруй яму.

4 Калі б сем раз на дзень саграшыў супроць цябе і сем раз звярнуўся да цябе, кажучы: каюся за гэта, даруй яму.

5 Дык сказалі Апосталы Госпаду: "Павяліч нам веру".

6 А Госпад сказаў: "Калі б вы мелі веру хоць як зярнётка гарчыцы, дык сказалі б гэтаму морвы: вырвіся з корэням і перасадзіся ў мора, і яно паслухала б вас.

7 А хто з вас, маючага слугу ратая (аратага) або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: "Хадзі сядзь за стол".

8 А ці ня скажа: "Прыгатуй мне вячэру, або падперажыся ды паслугуй мне, пакуль не наемся і не нап'юся, а потым ты будзеш есьці і піць.

9 Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадаў?

10 Ня думаю. Так і вы: калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: "Слугі мы не зарадныя, што павінны былі зрабіць - зрабілі".

Аздараўленьне дзесяці пракажоных

11 Аднойчы ідучы ў Ерузалім, праходзіў сярэдзінай Самарыі і Галілеі.

12 А калі ўваходзіў у адно пасяленьне, пераняло Яго дзесяць чалавек пракажонных. Яны сталі здалёку

13 і крычалі ў голас: "Езусе, Вучыцелю, пашкадуй нас!"

14 Езус убачыўшы іх, сказаў: "Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам. І калі яны ішлі, сталася, што былі ачышчаныя.

15 Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што быў ачышчаны, вярнуўся і моцным голасам славячы Бога

16 паў на твар ля ног Езуса, дзякуючы. А быў ён самаранін.

17 А Езус сказаў: "Ці ня дзесяць было ачышчаных?А дзе дзевяць?

18 Не знайшоўшыся з іх ніхто, хто б вярнуўся і славіў Бога, акрамя гэтага чужынца.

19 Затым сказаў яму: " Устань, ідзі, бо вера твая, аздаравіла цябе."

Прыход Сына Чалавечага

20 Запытаны фарызэямі, калі надыйдзе Каралеўства Божае, у адказ сказаў ім: Каралеўства Божае ня прыйдзе відавочна.

21 І ня скажуць: " Во тут або там. Бо Каралеўства Божае ў вас.

22 Затым сказаў вучням сваім: "Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць відзець адзін дзень Сына Чалавечага і не ўвідзеце.

23 Скажуць вам : "Вось тут" або "Вось там" не ідзіце і не шукайце.

24 Бо як маланка зазьзяе спад неба і асьвеціць тое, што пад небам, так Сын Чалавечы у Свой дзень.

25 Але трэба, каб перш многа перацярпеў ды быў адкінутым праз гэта пакаленьне (род).

26 Як дзеілася ў дні Ноя, так будзе ў днях Сына Чалавечага.

27 Будзе есьці і піць, жаніцца і замуж выдаваць аж да дня, калі Ной увайшоў у Арку. Затым прыйшоў патоп і выгубіў усіх.

28 Падобна як рабілася ў дні Лёта: елі і пілі, куплялі і прадавалі, садзілі і будавалі.

29 Аж да дня, калі Лёт выйшаў з Садомы, спаў з неба, як дождж, агонь серкавы і выгубіў усіх.

30 Так будзе таксама ў дзень, калі Сын Чалавечы аб'явіцца.

31 А хто б у тую пару быў на даху, а прылады яго дома, хай не сыходзіць, каб іх забраць. А хто на полі, хай таксама не вяртаецца.

32 Помніце на жану Лёта.

33 Калі б хто стараўся жыцьцё сваё зьберагчы, загубіць яго, а хто загубіў, сышчыць яго.

34 Кажу вам, у тую ноч будзе двух на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.

35 Дзьве будуць малоць разам, адна будзе ўзята, а другая застанецца; двух будзе на полі, адзін узяты, другі застанецца.

36 А яны запыталіся ў Яго: "Дзе Госпадзе?" А Ён адказаў ім:

37 "Дзе будзе цела, там і арлы сабяруцца".

 

Разьдзел 18
Несправядлівы судзьдзя

1 Затым разказаў ім Езус прыповесьць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не пераставаць, кажучы:

2 "Жыў адзін судзьдзя ў адным горадзе. Ён Бога не баяўся і не зважаў на людзей.

3 Жыла таксама ў гэным адна ўдава, якая прыходзіла да яго з просьбай: "Вазьміся абараніць мяне ад майго праціўніка".

4 А ён не хацеў даўжэйшы час. Потым аднак адумаўся: хоць Бога не баяўся і з людзьмі не лічыўся,

5 аднак дзеля дакучлівасьці ўдавы, вазьму яе абарону, каб наканец не прыйшла і не зьневажыла мяне.

6 Дык сказаў Госпад: "Паслухайце, што гаворыць несправядлівы судзьдзя,

7 а ці ж Бог ня возьмецца бараніць выбраньнікаў сваіх днём і ноччу прызываючых Яго, ды ці будзе марудзіць у іх бядзе?

8 Кажу вам, што скора возьме іх у абарону. Але калі прыйдзе Сын Чалавечы, ці знойдзе веру на зямлі?"

Прыповесьць пра фарызэя і мытніка

9 Некаторым, што надта сабе верылі, што яны былі справядлівыя, а іншымі пагарджалі - гэткую прыповесьць.

10 Двух людзей увайшло ў сьвятыню памаліцца: адзін фарызэй, а другі мытнік.

11 Фарызэй, стоячы, так маліўся ў душы: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядліўцы, чужаложнікі, як і гэты мытнік.

12 Пашчу два разы ў тыдні, даю дзесяціну з усяго, што маю.

13 А мытнік, стоячы здалёка, не сьмеў нават падняць у неба, але біўся ў грудзі і прасіўся: "Божа, будзь міласэрны мне грэшнаму".

14 Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а ня той. Бо кожны, хто выносіцца, будзе паніжаны, а хто паніжаецца будзе павышаны".

Езус і дзеці

15 Часам прыносілі да Езуса дзеці, каб дакрануцца да іх. Бачачы гэта вучні сварыліся на іх.

16 Але Езус паклікаўшы іх да Сябе, загадаў: "Пазваляйце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім: бо такіх - Каралеўства Божае.

17 Сапраўды кажу вам: хто не прымае Каралеўства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго.

Багаты юнак

18 Аднойчы спытаўся ў Езуса высокі ўрадовец: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"

19 А Езус яму адказаў: "Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто ня добры, адно Бог.

20 Знаеш прыказаньні: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва, паважай бацьку свайго і маці сваю" (Вых 20,12-16, Паўт. Пр.5,16-20).

21 А ён сказаў: "Я гэта ўсё спаўняю ад маленства".

22 Пачуўшы гэта, Езус сказаў яму: "Табе не хапае аднаго: прадай усё, што маеш і раздай убогім, а заробіш скарб у небе, ды прыходзь ідзі за Мной".

23 А ён пачуўшы гэта, пасмутнеў: бо быў вельмі багаты.

Багацьце і ўбогасьць

24 Затым Езус бачачы яго сумным сказаў: "Як трудна, маючым багацтвы ўвайсьці ў Каралеўства Божае.

25 Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вуха іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Каралеўства Божае."

26 Дык спыталіся тыя, што слухалі: "Хто ж можа быць тады збаўлены?"

27 Сказаў Ён ім: "Што не магчыма людзям, гэта магчыма Богу".

28 Сказаў Пётр: "Вось жа пакінулі ўсё і пайшлі за Табой".

29 Сказаў ім Езус: "Сапраўды кажу вам, што няма нікога, хто б пакінуў дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Каралеўства Божага,

30 каб не атрымаў многа больш у жыцьці гэтым, а ў будучым жыцьцё вечнае.

Трэцяя запаведзь мукі

31 Узяўшы з сабой дванаццаць казаў ім:"Ідзём у Ерузалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана Прарокам пра Сына Чалавечага.

32 Будзе выдадзены паганам, будзе высьмеяны, убічаваны, ды апляваны.

33 А па ўбічаваньні заб'юць Яго, а на трэці дзень уваскрэсьне.

34 Але яны з гэтага нічога не разумелі, пра што гаварылася.

Аздараўленьне сьляпога з Ерыха

35 Здарылася, што калі падыходзіў да Ерыха, нейкі сьляпы сядзеў пры дарозе жабруючы.

36 Пачуўшы гармідар натоўпу праходзячага спытаўся, што гэта такое?"

37 Сказалі Яму, што Езус з Назарэту праходзіць міма.

38 Дык пачаў крычаць: "Езу, Сыне Давідаў, зжалься нада мной!"

39 А тыя, што ішлі на перадзе сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён тым яшчэ мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!"

40 Езус стрымаўся і загадаў яго прывесьці да Яго. А калі ён падыйшоў, спытаўся ў яго:

41 "Што хочаш, каб Я зрабіў табе?" А ён сказаў:"Госпадзе, хачу відзець".

42 Сказаў яму Езус: "Праглянь, вера твая аздаравіла цябе".

43 І зараз праглянуў, ды ішоў за Езусам, славячы Бога. А ўвесь народ бачачы гэта, славіў Бога.

 

Разьдзел 19
Мытнік Захэй

1 Прыбыўшы ў Ерыха, Езус праходзіў праз горад.

2 Там жыў чалавек імем Захэй, начальні мытнікаў і запар багацеям.

3 Ён стараўся пабачыць Езуса, хто Ён такі, але ня мог, дзеля натоўпу, бо быў малога росту.

4 Дык забег наперад, узьлез на дрэва сыкаморы, каб Яго ўвідзець, бо тамака меў Ён праходзіць.

5 А калі Езус прыбыў на тое месца і глянуў ўверх, убачыў яго ды сказаў яму: "Захэй, злазь быстра, бо сягоньня мушу пабываць у тваім доме".

6 Дык Захэй злез пасьпешна і прыняў Езуса з радасьцю.

7 Усе бачачы гэта шемралі (марматалі), кажучы: "Да грэшніка пайшоў у госьці".

8 Захэй жа стоячы сказаў Госпаду: "Госпадзе, вось жа палавіну маёмасьці сваёй раздам убогім, а калі каго скрыўдзіў аднагараджуся ў чатыры разы".

9 Сказаў яму Езус: "У гэты дом сягоньня прыйшло збаўленьне, бо і ён ёсьць сынам Абрагама.

10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшы".

Прыповесьць пра дзесяць мінах серабра

11 Калі Яго пра гэта слухалі, таму што былі блізка Ерузаліму Езус у дабаўку разказаў гэту прыповесьць, так як яны думалі, што ўжо небавам аб'явіцца Каралеўства Божае.

12 Дык разказваў: "Адзін высакародны чалавек выбраўся ў далёкую краіну, атрымаць каралеўства і вярнуцца.

13 Дык пазваў дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мін (грошы) ды сказаў ім: "Зарабляйце, пакуль вярнуся".

14 А падчынёныя яго ненавідзелі і выправілі за ім пасланьнікаў і сказалі:"Ня хочам, каб ён панаваў над намі".

15 Атрымаўшы каралеўства, ён вярнуўся. Загадаў паклікаць слугаў сваіх, каторым даручыў грошы, каб даведацца колькі з іх кожны зарабіў.

16 Дык прыбыў першы і сказаў: "Гаспадару, міна твая прыспорыла, прынесла дзесяць мін".

17 Сказаў яму: "Добра, слуга верны, за тое, што ў малым быў ты верны, паручу табе ўладу на дзесяцьцю гарадамі".

18 Затым прыбыў другі і сказаў: "Гаспадару, міна твая пяць мін прынесла."

19 Сказаў яму:"Таму ты будзеш валадаць пяцьцю гарадамі".

20 А трэці прыбыў і сказаў: "Во твая міна, якую я меў схаваўшы ў хустцы,

21 бо баяўся цябе, што ты чалавек жорсткі: "Бярэш, чаго не палажыў, ды жнеш, чаго не пасеіў".

22 Сказаў гаспадар яму: "Па словах тваіх суджу цябе: ліхі слуга. Ведаў ты, што я чалавек суровы, што бяру, чаго не палажыў, ды жну, чаго не пасеяў.

23 А чаму ты грошаў маіх не аддаў у банк, каб па павароце мог я запатрабаваць іх з працэнтам?"

24 І сказаў да акружаючых: "Забярыце ад яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мін."

25 Дык сказалі яму: "Гаспадару, ён жа мае дзесяць мін?"

26 Дык кажу вам, што кожнаму, будзе дадзена, ды будзе ўдоваль, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе ад яго аднята.

27 А тых непрыяцеляў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі панаваў, прывядзіце, ды забіце ў маёй прысутнасьці."

Заканчэньне дзейнасьці публічнай: мука, сьмерць і ўваскрашэньне
Уезд трыўмфальны ў Ерузалім

28 Гэта сказаўшы, Езус наперадзе ішоў далей у напрамку Ерузаліма.

29 Падходзячы да Бетфаге і Бэтаніі і да гары, якая завецца Аліўнай, Ён паслаў двух вучняў Сваіх

30 кажучы: "Ідзіце ў вёску, што напроціў, і, вы ўвайшоўшы ў яе знойдзеце прывязанае асьлянё, на якім яшчэ ніхто з людзей не сядзеў. Адвяжыце і прывядзіце.

31 Калі б хто вас спытаўся: "Чаму адвязаваеце?" - скажаце так: "Госпад яго патрабуе".

32 Дык пайшлі тады пасланыя да знайшлі асьлянё, як сказаў ім Езус.

33 Калі яны адвязвалі асьлянё, уласьнікі ягоныя спыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"

34 Яны адказалі: "Госпад яго патрабуе".

35 Затым прывялі яго да Езуса. І закінуўшы на яго адзеньне сваё, пасадзілі Езуса.

36 А калі ехаў Ён, слалі людзі адзеньне сваё на дарозе.

37 А калі збліжаліся да спуску гары Аліўнай, пачалі ўсе грамады вучняў радасна хваліць Бога за ўсе цуды, каторыя бачылі,

38 гамонячы: "Багаслаўлены кароль, каторы прыходзіць у імя Госпада. Супакой (мір) на небе і хвала на вышынях" .Пс.117

39 Спасярод натоўпу некаторыя фарызэі сказалі Езусу: "Вучыцелю, забарані вучням сваім".

40 А Езус сказаў: "Кажу вам, калі б яны маўчалі, камяні гаманіць будуць".

41 А калі Езус прыблізіўся і ўбачыў горад, заплакаў дзеля яго і сказаў:

42 "Калі б ты пазнаў як толькі ў гэты твой дзень тое, што да супакою твайго, а цяпер закрытае перад вачыма тваімі.

43 Бо прыйдуць дні на цябе дні, што акружаць цябе непрыяцелі твае валам (шанцамі) і аблягуць цябе ды сьціснуць цябе зусуль

44 і паваляць цябе на зямлю і дзеці твае, каторыя ў табе ды не пакінуць у табе каменя на камяні, таму, што не пазнаў часу наведаньня твайго.

45 Затым увайшоўшы ў сьвятыню стаў выкідаць прадаючых у ёй і купляючых,

46 кажучы ім: "Напісана, што дом мой домам маленьня, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".

47 Ды штодзень навучаў у сьвятыні. А архісьвятары, вучоныя і старэйшыны народу перадумоўвалі, як бы яго забіць,

48 але не знаходзілі спосабу, што Яму зрабіць маглі б, бо ўвесь народ слухай Яго з захапленьнем.

 

Разьдзел 20
Павучэньні Езусам Фарызэяў

1 Здарылася, калі аднаго дня Езус навучаў народ у сьвятыні ды вясьціў Эвангелію, сабраліся вышэйшыя сьвятары і вучоныя разам з старэйшынамі народу

2 што яны сказалі Езусу: "Скажы нам, чыёй моцай гэта робіш? Або хто табе даў такую ўладу?"

3 А Езус у адказ сказаў ім:"І Я вас спытаюся ў адной справе. Адкажыце мне:

4 Хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?"

5 А яны паразважалі ды пагаварылі між сабой: "Калі скажам з неба, скажа нам: дык чаму ж вы тады не ўверылі?

6 А калі скажам з людзей - увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян Прарокам.

7 Затым адказалі, што ня ведаюць, скуль быў.

8 Дык і Езус сказаў ім: "Ані Я таксама скажу вам, чыёй моцай гэта раблю".

Прыповесьць пра ліхіх арандатараў

9 Затым разказаў Езус людзям гэтую прыповесьць: Адзін чалавек залажыў вінаграднік, аддаў яго ў арэнду вінаградарам і сам выехаў на доўгі час.

10 А ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб аддалі яму часьць пладоў вінаградніка, але яны зьбіўшы яго, пусьцілі з нічым.

11 Дык зноў паслаў другога слугу, але і яго зьбілі, зьняважылі і адаслалі з нічым.

12 Наканец паслаў трэцяга, каторага пакалечылі і выкінулі.

13 Дык сказаў гаспадар вінаградніка: "Што зраблю? Пашлю сына свайго мілага. Калі яго ўбачаць хіба ўшануюць.

14 А калі яны яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: Ён насьледнік (спадкаемец), забійма яго і заваладаем яго спадчынаю.

15 Ды выкінуўшы яго з вынаградніка - замучылі. Дык што ж тады зробіць гаспадар вінаградніка?"

16 Прыйдзе і выгубіць гэных вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым. Пачуўшы гэта сказалі яму: "О каб гэтак не было!"

17 Езус гледзячы на іх сказаў ім: "Што значыць тады напісана: "Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла". (Пс.117,22)

18 Кожны, хто б ўпаў на тэн камень, будзе разьбіты, а на каго б ён упаў сатрэ яго.

19 А вышэйшыя сьвятары і вучоныя стараліся налажыць на Яго рукі ў тую пару, але баяліся народу. Дагадаліся, што гэту прыповесьць гаварыў ім.

Аб падатках

20 Яны сьлядзілі за Езусам і падаслалі шпіёнаў. Яны прыкрываючыся справядлівасьцю мелі падхваціць на мове і выдаць установам і ўладзе намесьніка.

21 Спыталі яго кажучы: "Вучыцелю, ведаем, што добра гаворыш і вучыш, і не зважаеш на асобу, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш.

22 Ці не належыць плаціць падатак цэзару, ці не?"

23 Езус пранікаючы аднак іхні подступ, сказаў ім: "Чаму мяне зводзіце (спакушаеце)?

24 Пакажыце мне дынар. Чый гэта надпіс і адмалюнак? Адказалі Яму: "Цэзара".

25 Дык сказаў ім: "Аддайце таму, што цэзарскае - цэзару, а што Божае - Богу".

26 І не маглі падхваціць Яго на слове ў прысутнасьці людзей.

Уваскрасеньне целаў

27 Падыйшлі таксама некаторыя з садуцэяў, адмаўляючы ўваскрасеньню і спыталіся ў Яго, кажучы:

28 Вучыцелю, Майсей прыпісаў нам: "Калі б чый брат, маючы жонку, памёр бяздзетна, ды хай яго брат возьме жонку яго за жонку і хай выкліча патомсва брату свайму.

29 Было вось сем братоў: першы ўзяўшы жонку памёр бязьдзетна.

30 Дык узяу яе другі, але і ён памёр бяздзетна.

31 Затым узяў яе трэці і падобна ўсе яны сем памерлі не пакінуўшы патомства.

32 Па ўсіх памерла і жанчына.

33 Дык у хвіліну ўваскрашэньня каторага з іх будзе жонкай? Так як сямёх мела яе за жонку?"

34 Сказаў ім Езус: "Сыны гэтага сьвету жэняцца і замуж выходзяць.

35 Тыя, што будуць прызнаны за дастойных будучага веку і ўваскрасеньня - яны ня жэняцца і ня выходзяць замуж.

36 Яны нават ужо і ўміраць ня могуць, роўнымі будуць анёлам і яны яўляюцца сынамі Божымі, будуць сынамі ўваскрасеньня.

37 А што памёршыя паўстануць, дык ужо Майсей выказаў у вопісі "Аб кусьце", паколькі называе Госпада - Богам Абрагама і Богам Ізаака, і Богам Якуба.

38 А Бог - ня Богам памёршых, але жывых: бо ўсе жывуць для Яго.

39 А некаторы з вучоных у адказ казалі: "Вучыцелю, добра сказаў".

40 І ўжо больш не сьмелі Яго аб што колечы пытацца.

Мэсія - сынам Давіда

41 Затым сказаў ім Езус: "Як жа кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда,

42 калі сам Давід у кнізе Псальмаў кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,

43 аж пакуль Я не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног тваіх (Пс.109,1).

44 Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады ёсьць сынам яго?"

45 А калі Яго ўвесь народ з увагай слухаў, сказаў вучням сваім:

46 "Высьцерагайцеся вучоных па сьь. Пісаньні. Яны ахвотна ходзяць у доўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку і першыя месцы ў сынагодзе і на балях.

47 І яны аб'ядаюць дамы ўдоваў пад відам доўгіх малітваў. Іх чакае цяжкі прысуд.

 

Разьдзел 21
Капейка ўдавы

1 Аднойчы Езус падняўшы вочы свае і бачачы, як багатыя кідалі дарункі свае ў скарбону,

2 убачыў таксама адну ўдаву бедную, як кідала два дробныя грошыкі, капейкі,

3 затым сказаў: Запраўды кажу вам, гэтая ўдава ўкінула болей, чым усе іншыя.

4 Бо ўсе з лішкаў укідалі ў дары Божыя, а яна з недастатку свайго ўкінула ўсё, што мела на сваё ўтрыманьне.

Зьнішчэньне Ерузаліму. Апошнія падзеі

5 А калі некаторыя гаварылі аб сьвятыні, што прыгожымі каменямі і дарамі аздоблена, Езус сказаў:

6 "Надыйдуць дні, ў якіх з усяго, што відзіце, не застанецца каменя на камені, каб ня быў скінуты".

7 Дык спыталіся ў Яго, кажучы: "Вучыцелю, калі гэта будзе, і што за знак, калі гэта пачнецца?"

8 Езус сказаў: "Глядзіце, каб вас не зьвялі. Бо многа прыйдзе ў Маё імя, кажучы: "Гэта Я" або: "Час надыйшоў" ды не ідзіце за імі".

9 А калі пачуеце пра войны і замешаньні, не беспакойцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ ня зараз канец.

10 Далей казаў ім: "Паўстане народ на народ і каралеўства на каралеўства.

11 Месцамі будуць вялікія землятрусы, пошасьці і голад, панаваць будуць страхі ды знакі вялікія на небе.

12 Але перад тым усім наложаць на вас рукі, будуць прасьледаваць і выдаваць у сынагогі і ў вязьніцы, цягаючы да каралёў і намесьнікаў дзеля імя Майго,

13 станецца гэта вам у доказ.

14 Рашыцеся тады ў сэрцах вашых ня думаць, як маеце адказаваць.

15 Бо Я дам вам гаварыць, і мудрасьць, каторай ня змогуць запярэчаць праціўнікі вашыя.

16 А прадаваць вас будуць браты і бацькі, і сваякі і сябры. Заб'юць вас не аднаго.

17 Будуць вас усе ненавідзець дзеля імя Майго.

18 Але нават волас вам з галавы не прападзе.

19 Цярплівасьцяй вашай збавіце душы вашыя.

20 Калі вось убачыце Ерузалім войскам акружанае, тады ведайце, што прыблізілася ягонае спусташэньне.

21 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцікаюць у горы, а каторыя ў нутры горада - хай уцякаюць, а тыя, што ў ваколіцы, хай у горад не вяртаюцца.

22 Бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё, што напісана.

23 Гора жа цяжарным і кормячым у тыя дні, бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў над гэтым народам.

24 Будуць падаць ад мяча і пагоняць іх у няволю паміж усіх народаў. Ерузалім будзе топтаны паганцамі, аж пакуль збудзецца час народаў.

25 Тады будуць знакі на сонцу і на месяцы і на зорках ды на зямлі прыгнёт народаў сярод разрухаў, гуку мора і навальніцаў.

26 Людзі будуць калявацець ад страху і чаканьня тых падзей, якія нахлынуць на ўвесь сьвет, бо магуцьці нябесныя будуць хістацца.

27 А калі ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў воблаку з сілай вялікай і веліччу.

28 А калі гэта збывацца пачне, глядзіце і падымайце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленьне ваша.

29 Затым сказаў ім прыповесьць: "Паглядзіце на фіговае дрэва, ды на ўсе дрэвы.

30 Калі яны ўжо фрукты выдаюць, ведаеце, што ўжо блізка лета.

31 Так і вы, як убачыце, што ўсё гэта збываецца, ведайце, што ўжо блізка Каралеўства Божае.

32 Сапраўды, кажу вам, не праміне гэта пакаленьне (род), аж усё гэта споўніцца.

33 Неба і зямля праміне, але словы Мае не прамінуць.

34 Сьцеражыцеся, каб часам не абцяжылі абжорствам і п'янствам, хлопатамі гэтага жыцьця, каб на вас гэты дзень не прыйшоў раптам.

35 Як маланка спадзе на ўсіх, што жывуць на зямлі ўсёй.

36 Дык пільнуйцеся, молячыся ўвесь час, каб былі вартымі ўсьцерагчыся ўсяго гэтага, што мае прыйсьці, ды каб маглі стануць на від Сына Чалавечага.

37 І навучаў днямі ў сьвятыні, а на нач выходзіў і прабываў на гары, каторую называюць Аліўнай.

38 А ўвесь народ ад раніцы сабіраўся ў сьвятыню, каб слухаць Яго.

 

Разьдзел 22
Мука, сьмерць і ўваскрашэньне Хрыста
Праданьне Хрыста Юдаю

1 Надыходзіў дзень сьвята Праснакоў, называны Пасхай.

2 Перадавыя сьвятары і вучоныя перадумоўвалі як бы Езуса забіць: але баяліся народу.

3 Дэман жа ўвайшоўшы ў Юду, называнага Іскарыётам, у аднаго з Дванаццаці.

4 Ён пайшоўшы, дамовіўся з перадавымі сьвятарамі і начальнікамі як выдаць ім Езуса.

5 Яны ж абрадаваліся і рашылі даць яму грошы.

6 Затым абяцаў ён ім ды шукалі магчымасьці, каб выдаць Езуса ім, калі будзе далёка ад людзей.

Апошняя вячэра

7 Наастатак надыйшоў дзень Праснакоў, у каторым жэртвавана Пасху.

8 Езус паслаў Пятра, Яна, кажучы: "Ідзіце і прыгатуйце нам спажываць Пасху".

9 А яны спыталіся: "Дзе хочаш прыгатаваць Пасху?"

10 Езус сказаў ім: "Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас нейкі чалавек, каторы будзе мець збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.

11 Ды скажыце гаспадару дому: "Вучыцель кажа табе: "Дзе месца, дзе з вучнямі сваімі мог бы спажываць Пасху?"

12 Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу засланую (дываном): у якой прыгатуеце.

13 Пайшоўшы за тым знайшлі ўсё, як было ім сказана.

14 А калі надыйшла пара Езус заняў Сваё месца пры стале, а з Ім дванаццаць Апосталаў.

15 Сказаў ім Езус: "Шчыра хацеў Я спажываць гэту Пасху з вамі, перш чым буду цярпець.

16 Бо кажу вам, што адгэтуль ня буду яе есьці аж збудзецца ў Каралеўстве Божым.

17 Затым узяўшы чашу (келіх) падзяку склаўшы, казаў: "Бярыце і падзяліцеся між сабой.

18 Кажу вам, што ня буду піць з плоду вінаграда, пакуль не надыйдзе Каралеўства Божае.

19 Затым узяўшы хлеб, адгаварыў малітву падзякі, ламаў яго і даў апосталам, кажучы:" Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць."

20 Падобна па вячэры Ён узяў чашу, кажучы: "Гэта чаша Новае Прымірэньне ў крыві Маёй, каторая за вас праліваецца."

21 Аднак жа рука здрадніка Майго разам з Маею на стале.

22 Сын Чалавечы, праўда, адыходзе паводле таго, як устаноўлена, аднак гора таму чалавеку, каторым будзе выдадзены."

23 А яны пачалі пытацца алдзін аднаго, хто з іх быў бы, хто меў бы гэта зрабіць.

Спорка пра першынство

24 Аднойчы ўзьнік таксама спор між імі, хто з іх казаўся б быць першым, важнейшым.

25 Сказаў ім Езус: "Каралі народаў валодаюць імі, і яны над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.

26 Нельга так між вас, хто ў вас большы (важнейшы), хай будзе як найменшы, а начальнік як прыслуга.

27 Хто большы, ці той, хто сядзіць пры стале, ці той, хто паслугуе? Ці ня той, хто сядзіць пры стале. Я аднак у вас, як той, што паслугуе.

28 Вы ж жа тыя, што вытрывалі пры Мне ў Маіх праціўнасьцях

29 Я вам пераказваю Каралеўства, якое пераказаў Мне Мой Айцец.

30 Каб вы елі і пілі пры стале Маім у Каралеўстве Маім, і сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраіля.

Прадсказаньне пра вырачэньне Пятра Хрыста

31 Затым сказаў Госпад: "Сымоне, Сымоне! Вось жа дэман захацеў вас перасеець як пшаніцу.

32 Але Я малюся за цябе, каб не спынілася вера твая. А ты навярнуўшыся ў будучым, умацоўвай братоў сваіх".

33 А Пётр сказаў Яму: "Госпадзе, я гатоў з Табой ісьці ў вязніцу і на сьмерць.

34 Але Езус адказаў яму: "Кажу табе, Пятро, не запяе певень сёньня, а тры разы вырачэшся, што Мяне знаеш".

35 Затым сказаў ім: "Калі Я вас пасылаў без капшука і без торбы і сандалаў, ці ж вам не хапала чаго?"

36 А яны сказалі: "Анічога". Сказаў ім тады Езус: "А цяпер хто мае капшук, хай возьме таксама і торбу, а хто ня мае, хай прадасьць туніку сваю, а купіць меч.

37 Бо кажу вам, бо мусіць усё споўніцца, што напісана: "І ў разбойнікі (злачынцы) быў залічаны (Із 53,12). Бо што адносіцца да Мяне збываецца.

38 А яны сказалі: "Госпадзе, во маем два мячы". Езус жа сказаў: "Хопіць".

У Аліўным садзе (гародзе)

39 Па звычаю выйшаўшы Езус накіраваўся на Аліўную гару, а за Ім пайшлі вучні Ягоныя.

40 А калі прыбыў на месца, сказаў ім: "Маліцеся, каб не папаліся ў спакушэньне".

41 А затым адыйшоўся ад іх, як кінуць камень, ды паўшы на калені, маліўся

42 у гэтыя словы: "Ойча, калі хочаш, ухілі ад Мяне гэту чашу (келіх), аднак ня Мая, але хай Твая станецца воля."

43 І паказаўся Яму ангел з неба спасіляючы Яго. А Ён будучы ўагоніі тым даўжэй маліўся.

44 І выступіў пот у Яго як каплі крыві сьцякаючай на зямлю.

45 А калі падняўся ад мальбы і прыйшоў да сваіх вучняў, застаў іх сьпячых ад смутку.

46 Дык сказаў ім: "Чаму сьпіцё? Падымайцеся і маліцеся, каб не папаліся ў спакусу".

47 А калі Ён яшчэ гэта гаварыў, нахлынула да Яго зборышча ды наперадзе яго адзін з Дванаццацёх, той, што называўся Юдам. Ён падыйшоў да Езуса і пацалаваў Яго.

48 А Езус жа сказаў яму: "Юда, ты пацалункам выдаеш Сына Чалавечага".

49 А тыя, што пры Ім былі, бачачы да чаго ідзе, сказалі Яму: "Госпадзе, ці маем ударыць мячом?"

50 Ды адзін з іх ударыў слугу архісьвятара і адсёк правае вуха.

51 А Езус сказаў яму: "Спыніцеся, хопіць, а дакрануўшыся вуха яго, аздаравіў яго.

52 Затым сказаў Езус тым, што прыйшлі па Яго, да перадавых сьвятароў, начальнікам сьвятыні і старэйшынам: "Выйшлі вы з мячамі і кіямі як на ліхадзея.

53 Калі штодзень прабываў з вамі ў сьвятыні, не паднялі на Мяне рук. Гэта ваша пара, час ды моц цемры."

Трохкратнае вырачэньне Пятра

54 Па пайманьні Езуса, павялі ў дом архісьвятара, а Пётр ішоў за ім здалёка.

55 А калі распалілі вогнішча на панадворку (на дзядзінцы) і заселі вакруг агня, быў між імі і Пётр.

56 А нейкая служанка, прыгледзіўшыся яму пры сьвятле ўважна, сказала: "І ён быў з Ім".

57 А ён адрокся Яго, кажучы: "Жанчына, я ня знаю Яго."

58 А па нейкім часе ўбачыўшы яго нехта іншы сказаў: "І ты з іхнега ліку". Пётр жа сказаў: "Што ты чалавеча, -не я."

59 А па каля гадзіны часу, хто іншы даказваў: "Сапраўды, і ён быў з Ім, бо і ён Галілеец".

60 Гаварыў яму Пётр: "Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш". І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.

61 А Госпад павярнуўшыся глянуў на Пятра. І Пётр успомніў слова Езуса, як яму прадсказаў: "Перш чым запяе певень, тры разы вырачэшся Мяне."

62 Затым Пётр выйшаўшы на вонкі горка плакаў.

Езус перад трыбуналам (сангадрынам)

63 Жаўнеры, пільнуючыя Яго, б'ючы Яго, наругаліся з Яго.

64 Закрыўшы Яму вочы, білі па твары і пыталіся Яго, шыдзячы: "Праракуй, хто ўдарыў Цябе?"

65 Ды многа іншых блюзьнерстваў гаварылі супраць Яго.

66 А калі настаў дзень, сабраліся старэйшаны народу і архісьвятары і вучоныя ды прывялі Езуса перад сваю Раду, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, дык скажы нам".

67 А Ён сказаў ім: "Калі скажу вам, не ўверыце Мне,

68 а калі спытаюся, не адкажаце Мне, ані таксама ня выпусьціце Мяне."

69 Але адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець па правіцы моцы Божай.

70 Дык сказалі яны ўсе Яму: "Дык Ты Сын Божы?" Ён сказаў: "Вы самі гаворыце, што Я".

71 Дык яны сказалі: "Ці патрэбныя нам сьведкі на доказ? Усе вы чулі з вуснаў Яго".

 

Разьдзел 23
Езус перад Рымскім трыбуналам

1 Паднялося ўсё іхняе зборышча і завялі Яго да Пілата.

2 І пачалі Яго вінаваціць і казаць: "Мы ўстанавілі, што Ён бунтуе наш народ і бароніць плаціць падаткі Цэзару, Ён цьвярдзіць, што Ён Хрыстус Кароль."

3 Дык спытаўся ў Яго Пілат: "Ты кароль Юдэйскі?" А Езус сказаў: "Сам гэта кажаш?"

4 Затым Пілат сказаў архісьвятарам і людзям: "Я не знаходжу ніякай віны ў гэтым чалавеку."

5 Але яны настаівалі, кажучы: "Бунтуе народ, вучучы па ўсёй Юдэі, пачаўшы ад Галілеі аж сюды".

6 А Пілат пачуўшы аб Галілеі спытаўся: "Ці гэты чалавек Галілеец?"

7 А калі даведаўся, што Ён быў спад улады Герада, адаслаў Яго да Гэрада, які ў той час прабываў у Ерузаліме.

8 Гэрад убачыўшы Езуса надта абрадаваўся, бо прагнуў даўно ўвідзець Езуса, бо многа пра Яго чуў і спадзяваўся ўбачыць які цуд Ім зроблены.

9 Дык ставіў Яму многа пытаньняў, але Езус яму нічога не адказаў.

10 А архісьвятары і вучоныя ўсяк Яго вінавацілі.

11 Таму Гэрад узгардзіў Ім разам з сваім войскам. Наругаўся з Яго ды адзеўшы ў белую шату адправіў да Пілата.

12 Такім чынам у той дзень Гэрад і Пілат сталіся прыяцелямі, бо перад тым былі ворагамі сабе.

13 Затым Пілат пазваўшы архісьвятараў, начальнікаў і народ

14 сказаў ім: "Выдалі вы гэтага чалавека быццам бунтуючага народ, а вось разпытваючыся ў вашай прысутнасьці не знайшоў у гэтым чалавеку ніякай віны у тым, у чым вінаваціце Яго.

15 Таксама і Гэрад, бо я да яго адправіў - і там яму не даказана вартага сьмерці".

16 Таму ўкараўшы Яго, выпушчу.

17 А на сьята мусіў ім некага ўласкавіць.

18 Дык усё зборышча супольна закрычала: "Сьмерць Яму, а выпусьці Барабу".

19 А той быў пасаджаны ў вязьніцу за заварушэньне ў горадзе і за забойства.

20 Затым паўторна прамовіў Пілат да іх, хочучы асвабадзіць Езуса.

21 Але яны крычалі: "Укрыжуй Яго, укрыжуй Яго!"

22 Але ён трэці раз сказаў ім: "Што Ён зрабіў благога? Не знайшоў я ў Ім нічога вартага сьмерці, пакараю Яго і выпушчу".

23 Ды яны з крыкам дамагаліся, каб быў укрыжаваны. Дый узрастаў іх гармідар.

24 Дык тады Пілат рашыўся споўніць іхнія трэбаваньні.

25 Адпусьціў ім таго, хто за бунт і за забойства быў пасаджаны ў вязьніцу, чаго дамагаліся, а Езуса выдаў на іхнюю волю.

У дарозе на Гальготу

26 А калі Езуса вялі, спынілі нейкага Сымона з Цырэны, які ішоў з вёскі. Усклалі на яго крыж, каб нёс яго за Езусам.

27 Ішоў за Езусам вялікі натоўп людзей і жанчын, каторыя плакалі і наракалі.

28 А Езус адвярнуўшыся да іх сказаў: "Дочкі Ерузалімскія, ня плачце дзеля Мяне, але самі дзеля сябе плачце ды дзеля сыноў вашых.

29 Бо вось надыходзяць дні, калі будуць казаць: "Шчасьлівыя няплодныя і ўлоньні, што не радзілі, ды грудзі, што ня ссалі.

30 Тады стануць казаць горам: "Валіцеся на нас; і ўзгоркам: схавайце нас".

31 Бо калі гэта робяць з зялённым дрэвам, што станецца з сухім?"

32 Вялі з Ім таксама двух іншых злачынцаў на пакараньне сьмерцю.

Укрыжаваньне

33 А калі прыбылі на месца, званае Кальварыя, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго па правай, а другога па левай старане (боку).

34 Езус жа маліўся: "Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. Ды дзелячыся Яго адзеньнем, кінулі жэрабя.

35 А народ стаяў прыглядаючыся. Наругаліся з Езуса і начальнікі, кажучы: "Іншых ратаваў, хай жа і сябе паратуе, калі Ён Хрыстус, выбраньнік Божы".

36 Таксама і жаўнеры (ваякі) наругаліся з Езуса падыходзячы і падаючы Яму воцат

37 і кажучы: "Калі Ты кароль Юдэйскі, ратуй самога сябе!"

38 Над Ім была надпісь: "Гэта кароль Юдэйскі".

39 А адзін з укрыжаваных разбойнікаў блюзьніў Яму, кажучы: "Калі Ты Хрыстус, уратуй (спасі) самога сябе і нас".

40 А другі ў адказ сварыўся на яго: "Ты і Бога не баішся, хоць цярпіш тую самую кару".

41 Мы то справядліва на належную кару заслужылі, а Ён нічога благога не зрабіў".

42 Ды казаў Езусу: "Госпадзе, прыпомні мяне, калі прыйдзеш у Сваё Каралеўства".

43 Сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, сёньня будзеш са Мною ў раю."

44 Была блізу шостая гадзіна і цемра аханіла ўсю зямлю аж да дзевятай гадзіны.

45 Сонца зацьмела, а завеса сьвятыні распалася папалам.

46 А Езус закрычаў моцным голасам: "Ойча, у рукі Твае аддаю (паручаю) духа Майго. Сказаўшы гэта - сканаў.

47 Сотнік бачачы, што сталася, славіў Бога і казаў: "Гэты чалавек быў сапраўды справядлівы."

48 А ўвесь натоўп тых, што сабраліся паглядзець, відзячы, што сталася, вятраліся, б'ючыся ў грудзі.

49 А здалёку стаялі ўсе знаёмыя Яго раз з жанчынамі, што прыйшоўшы былі з Ім з Галілеі.

Памяшчэньне цела Езуса ў гробе

50 А вось жа чалавек, імем Юзэф, з горада Юдэйскага - Арыматэі, член рады, чалавек добры і справядлівы,

51 ён не згаджаўся з Радай і на іх дзейнасьць (на іх рашэньні), ды чакаў ён Каралеўства Божага.

52 Вось ён прыйшоў да Пілата і прасіў цела Езуса.

53 Затым зьнятага ўвярнуў у палатно і палажыў у высечаным гробе, у якім яшчэ ніхто ня быў пахаваны (паложаны).

54 А быў гэта дзень Прыгатаваньня і надыходзіў шабат.

55 Надыйшлі таксама жанчыны, каторыя прыйшлі з Ім з Галілеі. Яны відзелі гроб і як улажылі цела Ягонае.

56 Вярнуўшыся, прыгатавалі духмяннасьці і масьці, але нічога не рабілі ў шабат па Закону.

 

Разьдзел 24
Уваскрасеньне

1 А ў першы дзень тыдня надта рана (на сьвітаньні) прыбылі яны да гробу, нясучы прыгатаваныя духмяннасьці.

2 Знайшлі яны камень адвалены ад гроба.

3 А ўвайшоўшы ў гроб не знайшлі цела Госпада Езуса.

4 Калі так былі занепакоены, здарылася, што паявіліся пры іх дзьве людзны ў блізкучых шатах.

5 А калі яны стрывожаны, пахінулі твары свае ўніз, сказалі тыя ім: "Чаму шукаеце жывога між памёршымі?

6 Няма Яго тут, Ён ускрос. Прыпомніце, як вам казаў, калі яшчэ быў у Галілеі.

7 Казаў, што трэба Сыну Чалавечаму быць выдадзеным у рукі грэшнікаў, і што будзе ўкрыжаваны і што на трэці дзень уваскрэсьне."

8 І яны прыпомнілі гэтыя Ягоныя словы.

9 А вярнуўшыся ад гробу, разказалі гэта ўсё гэным адзінаццаці ды ўсім іншым.

10 А былі гэта: Мар'я Магдалена, і Ёанна, і Мар'я Якубава, ды іншыя з тымі, якія расказвалі Апосталам.

11 А словы гэтыя паказаліся ім недарэчнасьцю і не ўверылі ім.

12 Пётр жа падняўся і пабег да гроба і нахіліўшыся, убачыў толькі палатно лежачае, і адыйшоў зьдзіўлены тым, што сталася.

Вучні з Эмаўс

13 І вось тога самога дня вучні ішлі ў вёску Эмаўс, аддаленае ў шаснаццаць стадыяў ад Ерузаліму.

14 Яны гаварылі між сабой аб падзеях, што адбыліся.

15 Так здарылася, што калі яны гутарылі і адзін другога пыталіся, што сам Езус падыйшоўшы, далучыўся да іх.

16 а вочы іхнія былі стрыманы, каб не пазналі Яго.

17 Сказаў затым ім Езус: "Што за размовы вядзіцё між сабой і чаму такія сумныя?"

18 А ў адказ, адзін з іх, імем Клеафас, сказаў Яму: "Чаму ты адзін з падарожнікаў у Ерузаліме і ня ведаеш, што ў ім у гэтых днях адбылося?"

19 А Езус спытаўся: "А што менавіта? Дык разказалі Яму пра Езуса з Назарэта, Каторы быў Прарокам, магутным ў дзейнасьці і ў мове перад Богам і перад усім народам.

20 І як перадавыя сьвятары (архісьвятары) і начальнікі выдалі Яго на сьмерць ды ўкрыжавалі.

21 А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць (асвабадзіць) Ізраеля. І цяпер па ўсім гэтым ужо ёсьць трэці дзень з таго часу.

22 Але і жанчыны некаторыя, што былі пры гробе на сьвітаньні, зьбянтэжылі нас,

23 не знайшоўшы цела Ягонага, прыйшоўшы казалі, што відзелі анёлаў, якія кажуць, што Езус жыве.

24 Пайшлі таксама да гроба некаторыя з нашых і яны таксама знайшлі, як разказвалі жанчыны, але Яго самога не знайшлі.

25 А Езус ім сказаў: "О, глупыя і тупога сэрца ўверыць ва ўсё, што прадсказалі Прарокі.

26 Ці ня трэба было, каб Хрыстус цярпеў і так увайшоў у хвалу Сваю?"

27 І пачаўшы ад Майсея і ўсіх Прарокаў, выясьняў ім, што адносілася да Яго ва ўсіх Пісаньнях.

28 І так падыйшлі да сяла, да каторага ішлі, а Езус хацеў быццам далей ісьці.

29 Але яны прымусілі Яго, казалі: "Застанься з намі, бо ўжо вечарэе і дзень спыняецца. І ўвайшоў Езус з імі у дом.

30 І калі сеў з Імі за стол і ўзяў хлеб і багаславіў і ламаў і падаваў ім,

31 адкрыліся вочы іхнія і пазналі Езуса, але Ён зьнік з іх вачэй.

32 Тады казалі яны адзін аднаму: "Ці ж сэрцы нашыя не гарэла ў нас. калі размаўляў у дарозе і Пісаньне выясьняў?"

33 І падняўшыся ў тую гадзіну, вярнуліся ў Ерузалім. І там знайшлі сабраўшыхся адзінаццаць, ды тых, што з імі былі.

34 Яны казалі, што Госпад праўдзіва ўваскрос і паказаўся Сымону.

35 А яны разказвалі, што сталася ў дарозе і як пазналі Яго пры ламаньні хлеба

Паяўленьне Езуса Апосталам

36 А калі яны гэта разказвалі, стануў пасярэдзіне іх Езус, і сказаў ім: "Супакой вам. Гэта Я, не трывожцеся".

37 А яны стрывожаны і напалоханы думалі, што духа бачаць.

38 Сказаў ім Езус: "Чаго стрывожыліся ды ўсякія думкі ўзьнікаюць у вашых сэрцах?"

39 Аглядайце рукі мае і ногі, гэта Я той самы: дакранайцеся і глядзіце, бо дух ня мае цела, ані касьцей, як бачыце, што Я маю.

40 І калі гэта гаварыў, паказаў ім рукі і ногі.

41 А калі яны яшчэ ня верылі і дзівіліся з радасьці, сказаў: "Маеце што есьці?"

42 І затым падалі Яму частку пячонай рыбы і сотку мёду.

43 А калі пад'еў у прысутнасьці іхняй, узяў астаткі і аддаў ім.

44 Затым сказаў ім: "Ці ж не такія былі Мае словы, якія гаварыў вам, будучы яшчэ з вамі: Што трэба было споўніцца ўсяму, што напісана было аба Мне ў Законе Майсея, у Прарокаў і ў Псальмах.

45 Затым адкрыў ім розум зразумець Пісаньні.

46 Ды сказаў ім: "Так было напісана і трэба было, каб Хрыстус цярпеў і трэцяга дня ўваскрос.

47 І каб у імя Яго была вешчана ўсім народам пакута і адпушчэньне грахоў, пачынаючы ад Ерузаліму.

48 І вы, казаў, гэтага сьведкамі.

49 І Я сашлю вам, што абяцаў Мой Айцец. Вы заставайцеся ў горадзе, аж будзеце абдараваны моцай з неба."

50 Затым завёў іх за горад у Бэтанію і падняўшы рукі свае, пабагаславіў іх.

51 І калі багаславіў іх, адзяліўся ад іх і падняўся ў неба.

52 А яны пакланіліся Яму і з радасьцю вярнуліся ў Ерузалім.

53 І прабывалі яны заўсёды ў сьвятыньні і славілі Бога.

 

Эвангельле паводле Яна

 

Увядзенне ў Эвангелію паводле Яна

Чацьвёртую Эвангелію па Традыцыі хрысьціянскай і па сьведчаньню вучняў сьв. Яна, а менавіта: Пап'яша, сьв. Палікарпа і іншых, а таксама Айцоў Касьцёла, паклікаючыхся на чацьвёртую Янаву Эвангелію - аўтарам быў сьв. Ян Апостал.

Сьв. Ян Апостал, наймаладзейшы з Апосталаў быў братам Якуба Апостала, званага Большым, былі сынамі Забэдэя, пакліканымі Езусам з над Мора Галілейскага ў час лоўлі рыбы. Якуб як біскуп першы Ерузаліму быў замучаны. Ян быў не жанаты, памёр сваёй сьмерцю ў Эфэзе каля 100 года і свайго веку ў Эфэзе.

Сьв. Ян, Эвангеліста быў "умілаваным вучнем Госпада", катораму Госпад Езус у час Апошняй Вячэры пазволіў прытуліцца да сваіх грудзей, ды яму тады выявіў здрайцу Юдаша, з трох Апосталаў ён быў сьведкам "перамяненьня Госпадавага" на гары Табор. Ён толькі адзін з апосталаў стаяў у падножжа крыжа Мукі Хрыстовай і ў яго асобе Госпад Езус паручыў маці сваёй Марыі ўсіх людзей, а яму паручыў Маці Сваю ў апеку. Яшчэ перад 70 годьдзем сьв. Ян прыйшоў у Эфэз і спаўняў уладу біскупа да самай сьмерці. Юнак пад канец жыцьця імператарам рымскім Даміцыянам быў сасланы на востраў Патмос. Калі пад канец першага веку ў сьвеце паганьскім гелленстычным і затым хрысьціянскім пачалі паяўляцца гэрэзіі, дык мэтай IV эвангеліі абараняець чыстасьць Добрай Навіны і барацьба з гарэз'ямі. Таму IV Эвангельля сьв. Яна ёсьць трактатам гістарычна-тэалагічным, у ёй выяўляе сьв. Ян знаньне Палестыны і сваё ўдзельніцтва ў жыцьці Хрыста, ў яго навучаньні. Сьв. Ян піша па грэцку моваю жывой і выразнай, знанай. "Напачатку было Слова" - глыбокая філязофія, вера.

Змест Эвангеліі:

1 Пролог(1,1-18)

2 Аб дзейнасьці Яна Хрысьціцеля ў Юдэі (1,19-4,54)

3 Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (5,1-12,54)

4 Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31)

5 Заканчэньне: Прымат сьв. Пятра (21,1-25)

 

Разьдзел 1
Эвангелія паводле Яна

1 Напачатку было Слова, а Слова было ў Бога, і Богам было слова.

2 Яно было напачатку ў Бога.

3 Усё праз Яго сталася, і без Яго ня сталася нічога, што сталася.

4 У Ім было жыцьцё, а жыцьцё было сьвятлом людзей.

5 А сьвятло ў цемры сьвеціць, ды цемра яго не агарнула.

6 Быў пасланы Богам чалавек, якому на імя было Ян.

7 Ён прыйшоў на пасьведчаньне, каб даць пасьведчаньне аб сьвятле, каб усе верылі праз яго.

8 Ня быў ён сьвятлом, але каб даў пасьведчаньне аб сьвятле.

9 Было праўдзівае сьвятло, каторае асьвячае кожнага чалавека, прыходзячага на гэты сьвет.

10 На сьвеце быў, і сьвет праз Яго стаўся, але сьвет Яго не пазнаў.

11 Прыйшоў да ўласнасьці, але свае Яго не прынялі.

12 А каторыя Яго прынялі, даў ім моц стацца сынамі Божымі, тымі, што вераць у імя Яго,

13 каторыя не з крыві, ані з волі цела, ані з волі мужа, але з Бога нарадзіліся.

14 А слова сталася Целам і прабывала паміж намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца - поўнае ласкі і праўды.

15 Ян дае пасьведчаньне аб Ім і заклікае, кажучы: "Гэта той, аб каторым я казаў, каторы па мне мае прыйсьці. Ён перада мною стаўся, бо перш за мяне быў".

16 З паўнаты Ягонай усе мы ўзялі, і ласку за ласкай.

17 Бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда праз Езуса Хрыста.

18 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Адзінародны Сын, Каторы ва ўлоньні Айца, Ён сам абвясьціў.

Ад пасьведчаньня Яна Хрысціцеля да дзейнасьці ў Юдэі (2,19-4,54)
Пасьведчаньне Яна Хрысьціцеля0

19 А такое пасьведчаньне даў Ян, калі Юдэі з Ерузаліма паслалі да яго сьвятароў і Левітаў, каб у яго спыталіся: "Кім ты?"

20 І прызнаўся і не запярэчыў і завявіў: "Я ня Хрыстус".

21 Дык пыталіся ў яго зноў: "Дык што? Ты мо Гальяш? Ён адказаў: "Не". Дык ты Прарок? Ён адказаў: "Не".

22 Затым спыталіся яны ў яго: "Дык кім жа ты, каб мы маглі адказаць тым, што нас паслалі, што можаш сказаць сам пра сябе?"

23 Ён сказаў: "Я голас заклікаючага ў пустыні і прастуйце дарогу Госпаду, як казаў Прарок Ізаій (Із. 40,3).

24 А пасланцы былі з фарызэяў,

25 дык пыталіся ў яго: "Чаму тады хрысьціш, калі ты ня Хрыстус, не Гальяш, ані Прарок?"

26 Дык у адказ сказаў ім Ян: Я хрышчу вадою, але пасярод вас зьявіўся той, каго вы ня знаеце.

27 Гэта той, што па мне прыйдзе, а перада мной стаўся, якому я ня варт развязаць рамушка ў сандалях яго.

28 Гэта адбылося ў Бэтаніі за Ярданам, дзе Ян хрысьціў.

29 Назаўтра ўбачыў Ян прыходзячага Езуса і сказаў: "Гэта Ягнё Божае, гэта той, хто адпушчае грахі сьвету.

30 Гэта той, пра якога гаварыў, што Ён па мне прыйдзе людзіна, які стаўся перада мной, бо быў раней чым я".

31 Я яго, што праўда, Яго ня знаў, але дзеля таго прыйшоў я, хрысьцячы вадой, каб мог ён аб'явіцца Ізраелю".

32 Ды даў Ян пасьведчаньне, кажучы: :"Відзеў я Духа сыходзячага з неба як галубку, які асеў на Ім.

33 А яго ня знаў, але той, хто мяне паслаў хрысьціць вадою, сказаў мне: "На каго ўбачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта той, хто хрысьціць Духам Сьвятым.

34 Гэта я сам бачыў і пасьведчыў, што Ён - Сын Божы".

Пакліканьне першых вучняў

35 На другі дзень зноў стаяў Ян і два ягоныя вучні.

36 Гледзячы на праходзячага Езуса Ян сказаў: "Во Ягнё Божае".

37 Дык калі пачулі гэта два вучні, як ён гэта казаў, пайшлі за Езусам.

38 Езус адвярнуўшыся, убачыў іх, як ішлі за Ім спытаўся ў іх: "Што шукаеце?" Яны сказалі яму: "Раббі значыць: Вучыцелю, дзе жывеш?

39 Кажа ім: "Хадзіце і паглядзіце". Дык пайшлі і паглядзелі дзе жыў, і засталіся тога дня з Ім, а была блізу гадзіна дзесятая.

40 А адным з двух, што пачулі ад Яна і пайшлі за Ім - быў Андрэй, брат Сымона Пятра.

41 Андрэй спаткаўшы перш брата свайго Сымона, сказаў яму: "Знайшлі мы Мэсію (значыць - Хрыстуса).

42 І прывёў ён Сымона да Езуса. А Езус глянуўшы на яго, сказаў яму: "Ты Сымон, сын Ёны, будзеш называцца Керас, што значыць Пётр".

43 А назаўтра Езус маніўся ісьці ў Галілею ды напаткаў Філіпа, і сказаў яму Езус: "Ідзі за Мною".

44 А Філіп быў з Бэтсаіды, горада Андрэя і Пятра.

45 Філіп жа напаткаў Натанаеля і сказаў яму: "Знайшлі мы Таго, аб кім пісаў Майсей у Законе і Прарокі: Езуса, сына Юзэфа з Назарэту".

46 Сказаў яму Натанаель: "Ці можа быць што добрага з Назарэту?" Кажа яму Філіп: "Хадзі і паглядзі?"

47 Убачыў Езус, што Натанель ідзе да Яго, сказаў пра яго: "Гэта праўдзівы ізраелец, у якім няма абману".

48 Натанаель спытаўся ў Езуса: "А скуль жа мяне знаеш?" У адказ сказаў яму Езус: "Бачыў цябе перш, чым пазваў цябе Філіп, калі ты быў пад фігай".

49 Адказаў яму Натанаель: "Раббі - Настаўнік, Ты - Сын Божы, Ты - кароль ізраеліцкі".

50 Адказаў яму Езус: "За тое, што Я табе сказаў, што Я цябе бачыў пад фігай, уверыў ты: але болей за гэта ўвідзіш.

51 І дабавіў: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: увідзіце неба адкрытае і Божых анёлаў, узыходзячых і сыходзячых на Сына Чалавечага".

 

Разьдзел 2
Цуд у Кане ў Галілеі

1 Затым на трэці дзень спраўлялася вясельле ў Кане ў Галілеі, і ўдзельнічала ў ім маці Езуса.

2 На вясельле таксама Езуса разам з Яго вучнямі.

3 А калі не хапіла віна, сказала яму маці: "Віна ня маюць".

4 Сказаў ёй Езус: "А што Мне і табе жанчына, яшчэ не прыйшла Мая пара (гадзіна)".

5 Сказала тады маці Езуса слугам: "Зрабіце ўсё, што вам загадае".

6 А стаяла там шэсьць каменных глякоў для абрадавага абмываньня па звычаю Юдэяў. І іх кожная зьмяшчала па два або тры вядры.

7 Загадвае ім Езус: Напоўніць глякі вадой. І напоўнілі іх аж па берагі.

8 Затым сказаў ім Езус: "Зачэрпайце цяпер і занясіце гаспадару вясельля. Ды занесьлі.

9 А калі гаспадар пакаштаваў вады, якая замянілася ў віно, а ня ведаў, адкуль узялося віно (слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі), пазваў гаспадар вясельля маладога

10 і сказаў яму. Кожны чалавек дае найперш добрае віно, а калі нап'юцца, тады горшае, а ты захаваў добрае віно аж да гэтага часу".

11 Такі вось пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аказаў веліч Сваю. Дык уверылі ў Яго вучні ягоныя.

Выгон купляючых і прадаючых са сьвятыні

12 Затым пайшоў Сам і маці, браты і вучні Яго ў Кафарнаўм. І там прабывалі некалькі дзён.

13 А надыходзіла Пасха Юдэйская, дык Езус пайшоў у Ерузалім.

14 І застаў у сьвятыні прадаючых валоў, авец і галубоў і седзячых мяняльнікаў грошы.

15 Дык Езус з вяровак зрабіўшы як бы біч (пугу), павыганяў усіх з сьвятыні, таксама авечкі і валоў, а грошы мяняльніыкаў разсыпаў, а сталы павыварачваў.

16 Тым, што прадавалі галубоў, сказаў: "Убірайцеся адсюль, і ня рабіце дому Айца Майго - домам таргоўлі.

17 Затым прыпомнілі вучні Ягоныя напісана: "Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне" (Пс 68, 10)

18 Затым Юдэі чэпячыся сказалі Езусу: "Які знак дасі нам у доказ, што маеш права (уладу) гэта рабіць?"

19 Езус у адказ гаварыў ім: "Разрухайце гэту сьвятыню, а Я ў тры дні адбудую яе".

20 Дык сказалі тады Юдэі: "Сорак шэсьць гадоў будавалі гэту сьвятыню, а Ты тры дні яе адбудуеш?"

21 Але Езус гаварыў пра сьвятыню Цела Свайго.

22 Дык калі ўваскрос, вучні Яго прыпомнілі сабе, што пра гэта казаў, таму ўверылі і Пісаньні і словам, якія Езус сказаў.

23 А калі быў Езус у Ерузаліме ў дзень сьвяточны Пасхі, многа ўверыла ў імя Яго, бачачы цуды, якія чыніў.

24 Але сам Езус не адкрываўся перад імі, таму што знаў усіх.

25 Ды не патрэба было Яму нічыйго разказу аб чалавеку, бо сам ведаў, што ў чалавеку.

 

Разьдзел 3
Размова з Мікодам

1 Між фарызэяў быў адзін фарызэй, імем Мікода, князь Юдэйскі.

2 Ноччу прыйшоў ён і сказаў Яму: "Вучыцелю, ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў як Настаўнік; бо ніхто ня можа чыніць такіх цудаў, як Ты чыніш, калі б Бог ня быў з Табой".

3 А Езус у адказ сказаў яму: "Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца знанава, ня можа аглядаць Каралеўства Божага".

4 Сказаў яму Мікода: "Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсьці ва ўлоньне сваёй маці дый зноў нарадзіцца?"

5 Выясьняе Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не адродзіцца з вады і з Духа Сьвятога, той ня можа ўвайсьці ў Каралеўства Божае.

6 Тое, што нарадзілася з цела - целам ёсьць, а што нарадзілася з духа - духам ёсьць.

7 Не дзівіся, што Я табе гэта сказаў: што мусіш нарадзіцца зноў.

8 Вецер, куды хоча, дзьме і шум яго чуеш, але ня ведаеш, скуль паходзіць і куды выходзіць. Таксама адбываецца з кожным, хто з духа нарадзіўся.

9 Дык спытаўся Мікода: "Як можа гэта стацца?"

10 Сказаў яму Езус у адказ: "Ты вучыцелем у Ізраеля і ня ведаеш гэтага?

11 Сапраўды, сапраўды кажу табе, што мы кажам тое, што ведаем і сьведчым пра тое, што мы бачылі, але пасьведчаньня нашага ня хочаце прымаць.

12 Калі казаў вам пра зямныя рэчы і вы ня верыце, дык як уверыце, калі вам буду гаварыць пра справы нябесныя?

13 Ніхто не ўвайшоў у неба, толькі той, хто сыйшоў з неба, Сын Чалавечы, Каторы ў небе.

14 І як Майсей падняў гужа на пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,

15 каб кожны, хто верыць у Яго, не прапаў, але меў жыцьцё вечнае.

16 Бо Бог так умілаваў сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыцьцё вечнае.

17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго на сьвет судзіць сьвет, але каб сьвет быў Ім збаўлены.

18 Хто верыць у Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня верыць, ужо асуджаны, што не ўверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.

19 А прысуд грунтуецца на тым, што сьвятло прыйшло на сьвет, але людзі болей узьлюбілі цемру, чым сьвятло, бо ліхімі былі іх учынкі.

20 Бо кожны, хто блага паступае, ненавідзіць сьвятла і не ідзе да сьвятла, каб не асудзілі яго ўчынкаў.

21 Але кожны, хто спачынае праўду, ідзе да святла, каб выявіліся ўчынкі ягоныя, бо ў Богу (па Божаму) былі ўчынены.

Падарожжа Езуса па Самарыі і Галілеі
Паўторнае пасьведчаньне Яна Хрысьціцеля

22 Затым прыйшоў Езус разам з вучнямі Сваімі ў зямлю Юдэю і там прабываючы з імі - хрысьціў.

23 І Ян таксама хрысьціў у Эном блізка Салім, бо там было шмат вады, а людзі прыходзілі і прыймалі хрост.

24 Бо Ян ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу.

25 Затым узьнікла спрэчка між вучнямі Яна і Юдэямі ў справе ачышчэньня.

26 Дык прыйшлі затым яны і сказалі яму: "Вучыцелю, вось жа той, што з табой быў за Ярданам і аб якім сьведчыў ты, удзяляе хросту ды ўсе ідуць да Яго".

27 А Ян адказаў ім: "Нічога ня можа атрымаць чалавек, калі яму ня будзе дадзена з неба.

28 Вы самі можаце пасьведчыць, што я вам сказаў: "Я не Хрыстус, але пасланы перад Ім.

29 Хто мае маладую (маладзіцу), той малады, а прыяцель маладога, які побач стаіць і чуе, цешыцца з усяго сэрца (з) голасам маладога. Гэтай маёй радасьці цяпер ужо нічога не бракуе (радасьць споўнілася).

30 Ён мае расьці - а я ўменшацца.

31 Хто прыходзіць з высока (з неба), Той усіх перавышае, а хто з зямлі паходзіць, зямным ёсьць і пра зямныя гаворыць справы. А хто паходзіць з неба, ён над усім.

32 Ён сьведчыць аб тым, што чуў і відзеў, а пасьведчаньня Яго ніхто ня хоча прызнаваць.

33 А хто прыняў Яго пасьведчаньне, той даказаў, што Бог праўдамоўны.

34 Бо Той, каго Бог паслаў, вясьціць слова Божае, бо не па мерцы Бог удзяляе духа.

35 Айцец мілуе Сына і ўсё аддаў у Ягоныя рукі.

36 Хто верыць у Сына мае жыцьцё вечнае, а хто ня верыць Сыну, ня будзе аглядаць жыцьця, але гнеў Божы вісіць над ім.

 

Разьдзел 4
Езус і самаранка

1 Калі затым Езус даведаўся, што фарызэі чулі, што Езус здабывае больш вучняў ды хрысьціць чым Ян.

2 (Хоць ня Езус хрысьціў, але вучні Ягоныя),

3 дык пакінуў Юдэю і вярнуўся йзноў у Галілею.

4 А выпала Яму ісьці праз Самар'ю.

5 Прыбыў затым у самаранскі горад Сыхар, непадалёку паселішча, якое даў Юзэфу, свайму сыну.

6 Ды была там студня Якуба і Езус змучаны дарогай сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны.

7 У той час прыйшла жанчына самар'янка браць ваду. Кажа Ёй Езус: "Дай мне напіцца?"

8 Бо вучні Яго пайшлі ў горад купіць харчоў (жыўнасьці).

9 Кажа тады яму жанчына самар'янка: "Як жа ты будучы Юдэям можаш прасіць жанчыну самар'янку вады?" Бо Юдэі ня маюць адносін з самар'янамі".

10 Адказаў ёй Езус: "Калі б ты знала дар Божы ды кім Той, Хто цябе просіць: Дай мне піць, напэўна прасіла б Яго, а Ён даў бы табе жывой вады".

11 Кажа Яму жанчына: "Госпадзе, ня маеш нават чым набраць вады, а студня глыбокая, адкуль тады возьмеш жывой вады?"

12 Ці ж ты важнейшы (большы) за бацьку нашага Якуба, які нам даў гэту студню, з якой сам піў і сыны яго, і статак?"

13 У адказ сказаў ёй Езус: "Кожны, хто п'е гэту ваду, зноў смагнуць будзе, а хто аднак нап'ецца вады, якую Я яму дам, ніколі ня будзе чуць смагі.

14 Але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім жаралом б'ючым на жыцьцё вечнае.

15 Кажа яму жанчына: "Госпадзе, дай мне гэтае вады, каб я не адчувала смагі, ды не прыходзіла сюды за вадой".

16 Кажа ёй Езус: "Ідзі, пазаві мужа свайго і прывядзі сюды.

17 Жанчына адказала: "Я ня маю мужа". Сказаў ёй Езус: "Добра сказала ня маю мужа,

18 бо мела ты пяць мужоў, а гэты, каторага цяпер маеш, ня ёсьць тваім мужам; гэта ты праўду сказала".

19 Кажа яму жанчына: "Госпадзе, віджу, што ты Прарок.

20 Бацькі нашы на гэтай гары пакланяліся Богу, а вы даказваеце, што Ерузалім гта месца, дзе належыцца славіць Яго".

21 Сказаў ёй Езус: "Жанчына, павер Мне, што набліжаецца пара, калі ані на гэтай гары, ані ў Ерузаліме, ня будзеце славіць Айца.

22 Вы славіце чаго ня знаеце, а мы славім, што знаем, бо з Юдэяў збаўленьне.

23 Але надыходзіць пара дый ужо надыйшла, што праўдзівыя спахвальнікі будуць славіць Айца ў Духу і ў праўдзе. Бо і Айцец шукае такіх спахвальнікаў.

24 Бог Духам і тыя, што Яго славяць павінны аддаваць Яму спахвалу ў Духу і ў праўдзе".

25 Кажа Яму жанчына: "Ведаю, што прыйдзе Мэсія, званы Хрыстом, калі Ён прыйдзе, усё нам аб'явіць".

26 Сказаў ёй Езус: "Ім - Я, Які з табою размаўляю".

27 Небавам прыйшлі вучні Яго і дзівіліся, што Езус размаўляў з жанчынаю. Але ніводзін з іх не спытаўся: "Аб што пытаеш, або: пра што з ёй гаворыш.

28 Жанчына ж пакінула збанок свой, пайшла ў горад, і разказала жыхарам ягоным:

29 "Ідзіце і пабачце чалавека, які мне сказаў усё, што я толькі рабіла. Ці гэта ня Хрыстус?"

30 Дык пайшлі з горада і сьпяшылі да Яго.

31 Тым часам вучні прасілі Яго: "Вучыцелю, еш!"

32 Але Ён сказаў: "Маю Я ежу, пра каторую вы ня ведаеце".

33 Казалі тады вучні між сабой: "Няўжо нехта прынёс Яму есьці?"

34 Сказаў ім Езус: "Маёю ежай спаўняці волю Таго, Хто паслаў Мяне выканаць паручэньне Ягонае.

35 Ці ж вы ня кажаце, яшчэ чатыры месяцы і пачнецца жніво? Дык кажу вам: "Падыміце вочы вашыя і прыгледзьціся ваколіцам, як ужо бялеюць на жніво.

36 Жнеяр атрымоўвае заплату і сабірае плён на жыцьцё вечнае, каб і сейбіт і жнівяр (жнея) разам радаваліся.

37 Тут на самым дзеле спраўджаецца пагаворка, што адзін сее, а хто іншы сабірае.

38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не трудзіліся: Іншыя трудзіліся, а вы карыстаецеся іхнім трудом, потам".

39 Затым многа самр'янаў з горада таго ўверыла ў Яго не дзеля слоў жанчыны, даказваючай: "Ён мне сказаў усё, што я толькі рабіла".

40 Дык калі да Яго прыйшлі самар'яне, прасілі Яго, каб там пабыў. Дык пабыў там два дні.

41 Ды многа болей уверыла ў Яго дзеля Ягонай навукі.

42 Жанчыне ж казалі: "Ужо не дзеля твайго разказу верым, але дзеля таго, што чулі, пераканаліся, што Ён праўдзівым Збаўцаю сьвету.

43 А па двух днях пайшоў адтуль і направіўся ў Галілею.

44 Бо сам Езус сказаў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.

45 Калі затым прыйшоў у Галілею, Галілейцы прынялі Яго, бо бачылі ўсё, што ўчыніў у Ерузаліме ў час сьвятаў, бо і яны былі на сьвяце.

Аздараўленьне сына ўрадаўца

46 Езус узноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе перамяніў ваду ў віно. А тым быў урадавец нейкі, каторага хварэў сын у Кафарнаўме.

47 Ён, калі пачуў, што Езус з Юдэі прыйшоў у Галілею, пайшоў да Яго і прасіў Яго, каб Ён прыйшоў і аздаравіў сына яго, які быў пры сьмерці.

48 Сказаў яму Езус: "Калі ня відзіце знакаў і цудаў, ня верыце.

49 Кажа Яму ўрадавец: "Госпадзе, прыйдзі перш, чым сын мой памрэ".

50 Кажа яму Езус: "Ідзі, сын твой жывы". Паверыў той чалавек слову, якое яму сказаў Езус, дый пайшоў.

51 А калі быў яшчэ ў дарозе, слугі яго выйшлі на спатканьне і сказалі яму: "Сын твой жыве".

52 Спытаўся іх тады аб пару, у якую яму палягчэла. Дык сказалі: "Учора а сёмай гадзіне спынілася гарачка".

53 Дык пераканаўся бацька, што гэта быў час, у які сказаў яму Езус: "Сын твой жыве". Дык уверыў ён ды ўвесь дом ягоны.

54 Гэта ўжо другі цуд, які ўчыніў Езус, калі вярнуўся з Юдэі ў Галілею.

 

Разьдзел 5
Другая частка
Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (3,1-12,50)
Аздараўленьне спараліжаванага

1 Затым надыйшло сьвята Юдэйскае і Езус прыйшоў у Ерузалім.

2 А ў Ерузаліме знаходзіцца "авечая сажалка", па гэбрайску: Бэтсайда, якая мае пяць уваходных брамаў.

3 У іх ляжала шмат хворых: сьляпых, храмых, спараліжаваных, чакаючых узваруху вады.

4 Вось Анёл Госпадаў ад часу да часу сыходзіў у сажалку, парушаў ваду, і хто першы ўваходзіў у сажалку па ўзварухненьні вады - здаравеў, якою бы немаччу не хварэў.

5 А быў там адзін чалавек хварэючы трыццаць восем гадоў.

6 І калі Езус убачыў яго лежачага ды пазнаў, што ён доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: "Ці хочаш быць здаровы?"

7 Хворы адказаў яму: "Госпадзе, ня маю нікога, хто б мяне ўкінуў у сажалку, калі варушыцца вада. Бо калі я змагу дайсьці, хто іншы перада мной уваходзіць".

8 Сказаў яму Езус: "Падыміся, вазьмі ляжак свой і ідзі".

9 І адразу стаў здаровым той чалавек. Узяў ляжак свой і хадзіў. А быў гэта дзень шабату.

10 Дык казалі Юдэі аздароўленаму: "Гэта ж шабат, не выпадае табе насіць лежак свой".

11 Адказаў ім: "Той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: "Вазьмі ляжак свой ды хадзі".

12 Дык пыталіся яго: "Што гэта чалавек, каторы табе сказаў: вазьмі ляжак свой і хадзі".

13 Аздароўлены ж ня ведаў, хто гэта быў, бо Езус адыйшоўся ад людзей, што былі сабраўшыся ў тым месцы.

14 Потым напаткаў яго Езус у сьвятыні і сказаў яму: "Паздаравеў ты і ўжо болей не грашы, каб ня здарылася табе што горшае".

15 Затым той чалавек пайшоў і сказааў Юдэям, што гэта Езус яго аздаравіў.

16 Таму прасьледавалі Юдэі Езуса, што ў шабат лячыў.

17 Але Езус адказаў ім: "Айцец Мой дзейнічыць да гэтае хвіліны і Я так раблю".

18 Дзеля таго тым больш думалі Юдэі як Езуса забіць, бо ня толькі нарушаў шабат, але і Бога называў Айцом Сваім, раўнуючыся Богу. Затым у адказ сказаў ім Езус:

19 "Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Сын ня можа нічога зрабіць Сам ад Сябе, але толькі тое, што відзіць што і Айцец робіць. Бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць.

20 Бо Айцец мілуе Сына і аб'яўляе Яму усё, што Сам робіць. І яшчэ важнейшыя, а гэтых аб'яўляе Яму справы, каб вы дзівіліся.

21 Бо як Айцец ускрашае памёршых і ажыўляе, так і Сын каму хоча дае жыцьцё.

22 Бо Айцец нікога ня судзіць, але ўвесь суд паручыў Сыну,

23 каб усе славілі Сына, як славяць Айца. Хто ня славіць Сына, ня славіць таксама Айца, Які паслаў Яго.

24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыцьцё вечнае, ды не ідзе на суд, але са сьмерці пераходзіць у жыцьцё.

25 Сапраўды, сапраўды кажу вам, што надыходзіць пара, ды нават ужо надыйшла, калі памёршыя галас Сына Божага, і тыя, што пачуюць жыць будуць.

26 Бо як Айцец мае жыцьцё Сам у Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Сабе Самым.

27 Ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён Сын Чалавечы.

28 Не дзівіцеся за тым, бо надходзіць пара, у якой усе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага.

29 І тыя, што добра паступалі (жылі), пойдуць на ўскрашэньне жыцьця, а тыя, што блага паступалі (жылі), на ўваскрашэньне суду.

30 Сам ад Сябе нічога не магу рабіць. Суджу так як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Сваёй волі, але волі Таго, Хто Мяне паслаў.

31 А калі я сам сведчу аб сабе, пасведчанне маё праўдзівае.

32 Ёсьць іншы, хто сьведчыць аба Мне і ведаю, што яго сьведчаньне слушнае, дадзенае пра Мяне.

33 Вы паслалі да Яна і ён сьведчыў праўдзіва.

34 Але я не апіраюся на сьведчаньні чалавечым, але кажу гэта таму, каб вы былі збаўлены.

35 Ян быў гаручым і сьвечучым сьветачам (факелам), але вы толькі хвілінку хацелі пацешыцца яго сьветам.

36 Але Я маю важнейшае пасьведчаньне чым Яна. Бо самыя даконы (творы, дзяла), якія Мне Айцец паручыў выканаць і гэтыя вось чыны, каторыя выконваю, сьведчаць аба Мне, што Айцец Мяне паслаў.

37 Дый і Сам Айцец, Які Мяне паслаў пасьведчыў аба Мне. Але вы голасу Яго ніколі ня чулі і аблічча Яго ня відзілі.

38 І слова Яго не зьбераглі ў вашых сэрцах, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.

39 Разглядаеце (бадаеце) Пісаньні, бо думаеце, што маеце ў іх жыцьцё вечнае, але яны толькі сьведчаць (гавораць) аба Мне.

40 Але да Мяне ісьці ня хочаце, каб атрымаць жыцьцё вечнае.

41 Пахвалы ад людзей не прымаю.

42 Але вас я пазнаў, што міласьці Божай у сабе ня маеце.

43 Я ж прыйшоў у імя Айца Майго , а вы не прымаеце Мяне, а калі хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прымаеце.

44 Як жа можаце верыць вы, каторыя хвалу прымаеце адны ад другіх, а хвалы, што ад Бога Самога - не шукаеце.

45 Ня думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом, вінаваціць будзе вас Майсей, у якім вы надзею пакладаеце.

46 Бо каб вы верылі Майсею, дык уверылі б вы і Мне, бо ён пра Мяне пісаў.

47 Але калі вы пісьмам яго ня верыце, дык як жа ўверыце Маім словам?"

 

Разьдзел 6
Цудоўнае размнажэньне хлеба

1 Затым Езус пайшоў за Галілейскае або Тэбэрядзкае мора.

2 А ішоў за ім вялікі натоўп людзей, бо бачылі цуды, дакананыя над хворымі.

3 Затым Езус узыйшоў на гару і сеў там з Сваімі вучнямі.

4 Збліжалася Пасха, сьвяточны дзень Юдэйскі.

5 Калі Езус падняў вочы і ўбачыў ідучы да Сябе вялікі натоўп людзей сказаў Філіпу: "Скуль купіў хлеба, каб маглі яны пад'есьці?"

6 А гаварыў, каб выпрабаваць іх, бо Сам ведаў, што меў зрабіць.

7 Адказаў яму Філіп: "Дзьвесьце дынараў ня хопіць купіць ім хлеба, каб кожын з іх атрымаў хоць крыху".

8 Сказаў Яму адзін з Яго вучняў Андрэй, брат Сымона Пятра:

9 "Ёсьць што праўда адзін юнак, які мае пяць ячменных хлябоў, і дзьве рыбы, але што гэта на так шмат людзей?"

10 Затым сказаў ім Езус: "Загадайце людзям сесьці". А было на тым месцы многа травы. Дык так села мужчын каля пяці тысяч.

11 Тады Езус узяў хлябы, учыніў падзяку і раздаў седзячым; падобна і рыб, колькі хто хацеў.

12 А калі наеліся, загадаў вучням Сваім: "Сабярыце астаткі (кавалкі), каб не змарнаваліся".

13 Дык сабралі з пяці хлябоў ячменных і налажылі дванаццаць кашоў кускамі, якія засталіся па тых, што елі.

14 Людзіж тыя, бачачы цуд, учыніўшы Хрыстом казалі: "Сапраўды гэта Прарок, які меў прыйсьці на сьвет".

15 А Езус пазнаўшы, што меліся прыйсьці, ўзяць Яго і абвясьціць каралём, удаліўся Сам адзін на гару.

Езус ходзіць па моры

16 А калі зьвечарэла, вучні Ягоны спусьціліся над мора.

17 Улезшы ў лодкі паплылі на другі бераг у Кафарнаўм. Затым сьцямнела ўжо, а Езус не вяртаўся да іх.

18 Мора пачало бурліць, бо дуў моцны вецер.

19 Дык калі адплылі за дваццаць пяць або і трыццаць стадыяў, увідзілі Езуса ідучага па мору і падыходзячага да лодкі. Дык спалохаліся.

20 Але Езус сказаў ім: "Гэта я, ня бойцеся".

21 Дык узялі Яго тады ў лодку, а лодку незадоўга прыплыла да берагу, да якога яны плылі.

Абяцаньне эўхарыстыі

22 Назаўтра, калі натоўп застаўшыся за морам, замеціў, што не было там другой лодкі, толькі адна, ды што Езус ня сеў у лодку з Сваімі вучнямі, а што вучні адплылі самі.

23 А іншыя жа лодкі падплылі ад Тыбэр'яд блізка месца, дзе спажывалі хлеб, дзе Госпад падзяку складаў.

24 Калі затым натоўп убачыў, што там няма Езуса ані Ягоных вучняў, селі ў лодкі і прыплылі ў Кафарнаўм, шукаючы Езуса.

25 Затым знайшоўшы Езуса за морам, сказалі Яму: "Вучыцелю, калі сюды прыбыў?"

26 У адказ сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што шукаеце Мяне не таму, што вы відзілі цуды, але што вы елі хлеб і наеліся.

27 Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але якая прычыняецца да жыцьця вечнага, якое даець вам Сын Чалавечы, бо на Ім палажыў пячаць Сваю Айцец Бог".

28 Сказалі тады Яму: "Што маем рабіць, каб спаўняць чыны, справы Божыя?"

29 А Езус адказаў ім: "Гэта справа Божая, каб верылі ў Таго, Каго Ён паслаў".

30 Тады складалі Яму: "Дык што за цуд учыніш, каб мы ўбачылі і ўверылі Табе? Што зробіш?"

31 Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: "Хлеб з неба даў ім да яды (Вых. 16,4; Пс. 77,24).

32 Сказаў тады ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба.

33 Бо гэты вось хлеб Божы, які з неба сыйшоў, дае жыцьцё сьвету.

34 Затым сказалі Яму: "Госпадзе, дай нам заўсёды гэтага хлеба". Сказаў ім Езус:

35 "Я Хлеб Жыцця, хто прыходзіць да Мяне, ня будзе чуць голаду, а хто верыць у Мяне, ніколі смагнуць ня будзе.

36 Казаў жа Я вам і бачылі Мяне, а ня верыце.

37 Усё, што дае Мне Айцец да Мяне прыйдзе, а хто да Мяне прыходзіць ня выкіну проч.

38 Бо Я сыйшоў з неба, каб не сваю волю чыніць, але волю Таго, Хто Мяне паслаў.

39 А волай Айца, Які Мяне паслаў, каб Я нічога не ўтраціў з таго, што Ён Мне даў, але гэта ўскрасіў у апошні дзень.

40 А гэта воля Айца Майго, Які Мяне паслаў, каб кожны, хто глядзіць на Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае і Я яго ўскрашу ў апошні дзень".

41 Дык (шэмралі) наракалі Юдэі на Езуса, што Ён сказаў: "Я хлеб сыйшоўшы з неба".

42 Ды казалі: "Ці ж гэта не Езус, сын Юзэфа, Якога бацьку і маці знаем? Дык як жа можа Ён казаць: "Сыйшоў з неба".

43 У адказ сказаў ім Езус: "Не наракайце між сабой:

44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго не пацягне Айцец, як Мяне паслаў, ды Я яго ўваскрашу ў апошні дзень.

45 Напісана Прарокамі: І будуць усе вучнямі Божымі (Із 54,13)(Ер 31,33). Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.

46 Гэта ня значыць быццам хто Айца відзеў, бо толькі Той, Хто ад Бога, Той відзеў Айца.

47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.

48 Я хлеб жыцьця.

49 Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі.

50 А гэты хлеб, які з неба сыходзіць, каб кожны, хто яго есьці будзе, не памёр.

51 Я хлеб жывы, які з неба сыйшоў. Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна, а хлеб, які Я дам яму, ёсьць целам Маім за жыцьцё сьвету.

52 Дык спрачаліся Юдэі між сабою і казалі: Як жа Ён можа нам даць цела сваё на яду?

53 Сказаў затым ім Езус: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі б вы ня елі цела Сына Чалавечага ды не пілі крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.

54 Хто есьць Цела Маё і п'е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я яго ўскрашу ў апошні дзень.

55 Бо Цела Маё праўдзіва ежа, а Кроў Мая ёсьць праўдзіва пітвом.

56 Хто есьць цела Маё ды п'е кроў Маю, у ва Мне прабывае, а Я ў ім.

57 Як Мяне паслаў жывы Айцец і Я жыву для Айца, ды хто есьць Мяне, дык і той будзе жыць для Мяне.

58 Гэта хлеб, які з неба сыйшоў, не як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, будзе жыць вечна.

59 Гэта казаў навучаючы ў сынагодзе ў Кафарнаўме.

60 Дык многа з вучняў Яго, чуючы гэта, казала: жорсткая (цьвёрдая) гэта мова і хто яе слухаць можа?

61 А Езус, ведаючы, што наракалі на гэта вучні Ягоныя, сказаў ім: Гэта вас горшыць (зводзіць)?

62 А што ж тады, калі ўвідзіце Сына Чалавечага ўзыходзячага туды, дзе перш быў?

63 Дух ёсьць тым, хто ажыўляе, цела нічым не паможа. Словы, якія я вам сказаў - духам ёсьць і жыцьцём.

64 Аднак ёсьць між вамі такія, што ня вераць. Бо ведаў Езус ад пачатку, хто ў гэта ня верылі і хто меў Яго выдаць.

65 Далей казаў: Дзеля таго і сказаў, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі б яму не было дадзена Айцом Маім.

66 Ад той хвіліны многа вучняў Ягоных адыйшло ды ўжо з Ім не хадзілі.

67 Дык спытаўся Езус Дванаццаці: "Ці і вы маніцеся пакінуць Мяне?"

68 Адказаў тады Яму Сымон-Пётр: "Госпадзе, да каго ж пойдзем? Ты маеш словы жыцьця вечнага.

69 Мы ж уверылі і пераканаліся, што Ты Хрыстус, Сын Божы".

70 Адказаў ім Езус: "Ці не Дванаццаць вас выбраў? А адзін з вас шатанам".

71 А гаворыў пра Юду Іскарыёту Сымона, ён хоць быў адным з дванаццаці, але меў Яго выдаць.

 

Разьдзел 7
Езус у Ерузаліме ў сьвята Палатак

1 Потым Езус хадзіў па Галілеі, бо не хацеў прабываць у Юдэі, бо Юдэі сабіраліся забіць Яго.

2 Надыходзіла Юдэйскае сьвята Палатак.

3 Сказалі затым Яму Яго браты: "Адыйдзіся ад гэтуль, а ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае аглядалі дакананьні Твае, якія робіш.

4 Бо ніхто не рабіў чаго колечы тайна, калі сам хацеў паказацца на публічнасьці. Калі такія рэчы чыніш, дай пазнацца сьвету".

5 Бо і браты Яго ня верылі ў Яго.

6 Кажа ім затым Езус: "Яшчэ не прыйшла Мая пара, а ваш час заўсёды падходзіць.

7 Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзець, бо Я сьведчу аб ім, што яго паступкі, учынкі ліхія.

8 Вы ідзіце на гэта сьвята, а Я не пайду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ не надыйшоў".

9 Гэта сказаўшы, застаўся ў Галілеі.

10 Але калі браты Яго адправіліся і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але тайком.

11 А ў час сьвята шукалі Яго Юдэі і казалі: "Дзе Ён?"

12 Гаварылася пра Яго між людзей многа. Адны казалі, што Ён добры, а другія гаварылі, што не, што зводзіць народ.

13 Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў.

14 А калі сьвята ўпалавіналася Езус увайшоў у сьвятыню і стаў навучаць.

15 А Юдэі дзівіліся і казалі: "Як Ён можа знаць Пісаньне, бо ж не вучоны?"

16 Езус казаў ім: "Мая навука не мая, але Таго, Хто Мяне паслаў.

17 Калі хто хоча спаўняць волю Ягоную, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці я Сам ад Сябе гавару.

18 Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй спахвала шукае, але хто шукае хвалы Таго, Хто Яго паслаў, той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконьня (неправасьці).

19 Ці не Майсей даў вам Закон, але ніхто з вас не спаўняе Закону.

20 Чаму хочаце Мяне забіць? - Адказала грамада, кажучы: "Чарта маеш, хто хоча Цябе забіць?"

21 У адказ сказаў Езус ім: "Я даканаў адзін пачын, а ўсе дзівіцеся.

22 Дык жа Майсей устанавіў абразаньне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў і вы абразаеце ў шабат.

23 Калі тады можна абразаць чалавека ў шабат, не нарушаючы Майсеявага Закону, дык чаму злуіцёся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека вылечыў у шабат?

24 Дык не судзіце па знешнасці, але судзіце справядлівым судом".

25 Дык некаторыя з жыхароў Ерузаліма казалі: "Ці гэта Той, Каторага хочуць забіць?"

26 Бо вось яўна навучае і нічога Яму ня кажуць. Ці сапраўды пераканаліся старэйшыны, што Ён Хрыстус?

27 Але аб Ім ведаем, скуль родам, а пра Хрыстуса, калі паявіцца, ніхто ведаць ня будзе, скуль Ён прыходзіць".

28 А Езус навучаючы ў сьвятыні ў голас сказаў: "І Мяне знаеце і ведаеце скуль Я, Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але верагодны Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы ня знаеце.

29 Я Яго знаю, бо Я ад Яго, бо Ён Мяне паслаў.

30 Дык маніліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго пара.

31 А спасярод натоўпу многа ўверыла ў Яго і яны казалі: "Ці ж калі Хрыстус прыйдзе, болей цудаў даканае, чым тыя, якія Ён учыніў?"

32 А калі фарызэі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарызэі і князі слугаў, каб Яго ўзяць.

33 Сказаў ім тады Езус: "Кароткі толькі час буду з вамі, бо пайду да Таго, Хто Мяне паслаў.

34 Будзеце Мяне шукаць і ня знайдзеце, а дзе Я буду, вы туды ня можаце прыйсьці".

35 Ды гаварылі Юдэі між сабой: "Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго ня знойдзем? Ці меўся пайсьці да паган разкінутых і паган навучаць?

36 Што ж гэта за навука, якую абвяшчае: "Шукаць Мяне будзеце і ня знойдзеце ды дзе Я буду, вы туды прыйсьці ня можаце?"

37 А ў апошні вялікі дзень сьвята стаў Езус і казаў у голас: "Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п'е.

38 А хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне: рэкі жывой вады пацякуць з Яго нутра.

39 А так казаў аб Духу, якога мелі атрымаць веручыя ў Яго. Бо Дух ня быў яшчэ сасланы, бо Езус ня быў яшчэ праслаўлены.

40 Многія спаміж людзей, чуючы гэту навуку, казала: "Гэта сапраўды Прарок".

41 Іншыя ж казалі: "Гэта Хрыстус". А яшчэ іншыя даказвалі: "Ці ж Хрыстус прыйдзе з Галілеі?

42 Ці ж Пісаньне ня піша, што Хрыстус прыйдзе з роду Давіда, і з горада Бэтлеем, скуль быў Давід?"

43 З гэтае прычыны дайшло да раздваеньня ў народзе.

44 Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі.

45 Прыйшлі затым слугі да перадавых сьвятароў і фарызеяў. А яны сказалі: "Чаму вы Яго не прывялі?"

46 Слугі адказалі: "Ніводзін чалавек так не гаварыў як Ён".

47 Дык адказалі ім фарызэі: "Ці і вы ім зьведзены?

48 А ці ўверыў у Яго хоць хто з фарызэяў або князёў?

49 А гэта зборышча, які ня знае Закону, пракляты".

50 Сказаў ім Мікода, той, што прыходзіў да Яго ноччу, а быў адным з іх:

51 "Ці ж закон наш асуджае чалавека, чым перш яго не праслухае і не праверыць, што ён робіць?"

52 У адказ яму сказалі: "Ці і Ты не Галілеец? Праслядзі за Пісаньнем, а пераканаешся, што Прарок не з'явіцца з Галілеі.

53 Дый разыйшліся кожны ў свой дом.

 

Разьдзел 8
Хрыстус дароўвае публічніцы

1 Затым Езус пайшоў на Аліўную Гару.

2 А на сьвітаньні вярнуўся зноў у сьвятыню, а ўвесь народ падыйшоў да Яго, а Ён сеў і навучаў іх.

3 Дык прывялі вучоныя і фарызэі жанчыну, злоўлену на чужалостве, паставілі яе на сярэдзіне.

4 Ды сказалі яму: "Вучыцелю, гэтую жанчыну злавілі толькі што на чужаложстве.

5 Майсей у Законе загадаў нам такія каменаваць. Дык Ты што скажаш?

6 А казалі гэта зводзячы Яго, каб маглі абвінаваціць. А Езус нахіліўшыся ў ніз нешта пальцам пісаў на зямлі.

7 Калі аднак не пераставалі пытацца ў Яго падняўся і сказаў ім: "Хто з вас без граха, няхай першы кіне на яе камень".

8 І зноў нахіліўшыся пісаў на зямлі.

9 Пачуўшы гэта адзін за другім выходзілі, пачынаючы ад старэйшын ды застаўся толькі адзін Езус і жанчына стоячы на сярэдзіне.

10 Падняўшыся Езус сказаў ёй: "Жанчына, дзе ж твае вінавацелі? Ніхто цябе не асудзіў?"

11 Адказалі яна: "Ніхто, Госпадзе". Дык Езус сказаў: "І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы".

Сьвятло сьвету

12 Затым зноў навучаў іх Езус і казаў: "Я сьвятло сьвету, хто ідзе за Мной, ня ходзіць у поцемках, але будзе мець сьвятло жыцьця".

13 Дык сказалі Яму фарызэі: "Ты Сам аб Сабе сьведчыш, сьведчанне Тваё не праўдзівае".

14 У адказ Езус сказаў ім: "Хоць Я сьведчу пра Сябе, праўдзівым ёсьць сьведчаньне Маё, бо ведаю адкуль прыйшоў і куды іду: але вы ня ведаеце, скуль прыходжу, або куды іду.

15 Вы судзіце паводле цела, а Я не суджу нікога.

16 А калі асуджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які Мяне паслаў.

17 Дый у Законе вашым напісана, што сьведчаньне (даказаньне) двух людзей - верагодным ёсьць.

18 Я даю Сам аб Сабе сьведчаньне і дае аба Мне Айцец, Які Мяне паслаў".

19 Дык сказалі Яму: "А дзе ж Твой Айцец?" Адказаў Езус: "Вы ані Мяне ня знаеце, ані Айца Майго. Бо калі б вы Мяне зналі, зналі б і Айца Майго".

20 Гэтыя словы высказаў Езус навучаючы ў сьвятыні пры скарбцу. І ніхто не ўзяў Яго, бо яшчэ не надыйшла пара Ягоная.

Спрадвечнае сыноўства Езуса

21 І зноў сказаў ім Езус: "Я адыходжу, вы жа шукаці Мяне будзеце і памрыцё ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсьці ня можаце".

22 Дык казалі Юдэі: "Ці ж меўся б забіцца, бо кажа: Куды Я іду, вы ня можаце пайсьці?"

23 Езус сказаў ім: "Вы - з зямлі (з нізу), а Я - з неба (з верху), вы - з гэтага сьвету, а Я не з гэтага сьвету.

24 Дзеля таго Я вам сказаў, што памрыцё ў вашых грахах".

25 Дык казалі Яму: "Хто Ты?" Сказаў ім Езус: "Я пачатак, і так вам гавару".

26 Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць, а Той, Хто Мяне паслаў, годны веры. І тое, што ад Яго чуў, вяшчу ў сьвет.

27 І яны не зразумелі, што Бога называў Сваім Айцом.

28 Сказаў ім тады Езус: "Калі падымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, кім Я, ды што Сам ад Сябе нічога не раблю, але тое кажу, чаго Мяне навучыў Айцец.

29 Той, Хто Мяне паслаў, ёсьць са Мной і не пакінуў Мяне Самога (аднаго), бо Я раблю тое, што Яму падабаецца".

30 Калі Ён гэта казаў, многія ўверылі ў Яго.

31 Гаварыў затым Езус да Юдэяў, якія Яму ўверылі: "Калі вытрываеце ў Маёй навуцы, станеціся праўдзіва Маімі вучнямі

32 і пазнаеце праўду, а праўда вас асвабадзіць".

33 Адказалі Яму: "Мы патомствам Абрагама і мы ніколі не былі ў нічыёй няволі і як жа затым кажаш, што будзем свабодныя?"

34 Адказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што кожны, хто грашыць ёсьць нявольнікам граха.

35 Але нявольнік не жыве ў доме вечна. Сын жа жыве вечна.

36 Таму, калі Сын вас асвабадзіць, сапраўды свабоднымі будзеце.

37 Ведаю, што вы патомствам Абрагама, але хочаце Мяне забіць таму, што навука Мая вам не даступная.

38 Я гавару пра тое, што Я відзіў у Айца Майго, а вы робіце тое, што вы відзелі ў айца вашага".

39 У адказ сказалі Яму: "Айцом і бацькам нашым Абрагам". Сказаў ім Езус: "Калі вы сыны Абрагама, спаўняйце чыны Абрагама.

40 А вы ж хочаце цяпер Мяне забіць, Мяне, чалавека, Які вам казаў праўду, якую чуў ад Бога. Гэтага Абрагам не рабіў!

41 Але вы спаўняеце чыны айца вашага". Сказалі тады Яму: "Мы не дзеці народжаны ў чужаложстве: аднаго маем Айца Бога".

42 Сказаў ім тады Езус: "Калі б Бог быў вашым Айцом, сапраўды, мілавалі б вы Мяне, бо Я ад Бога выйшаў, і прыходжу і ня Сам ад Сябе прыходжу, але Ён Мяне паслаў.

43 Чаму вы гэта мовы Маёй не разумееце? Бо вы ня маеце ласкі (здольнасьці) слухаць навукі Маёй.

44 Вы ад бацькі д'ябла з'яўляецеся і жаданьне бацькі вашага выконваць хочаце. Ён забойца ад пачатку, і ў праўдзе ня вытрымаў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць лгарства (лож), гаворыць ад сябе, бо ён лгун і бацькам лгарства.

45 А Я, калі праўду кажу, ня верыце Мне.

46 Хто з вас дакажа Мне грэх? Калі Я вам праўду кажу, чаму Мне ня верыце?

47 Хто з Бога, слоў Божых слухае, а вы таму ня слухаеце, што вы не з Бога".

48 У адказ сказалі Яму Юдэі: "Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты самаранін і д'ябла маеш?"

49 Адказаў ім Езус: "Я д'ябла ня маю, але слаўлю Айца Майго, а вы Мяне зьневажаеце (зьневажылі).

50 Я не шукаю Сваёй славы, але ёсьць Той, Хто шукае і судзіць.

51 Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі хто зьберажэ навуку Маю не пазнае сьмерці павечна.

52 Дык Юдэі сказалі Яму: "Цяпер мы пераканаліся, што д'ябла маеш і Абрагам памёр, і Прарокі, а Ты кажаш: "Калі хто зьберажэ навуку Маю, не пазнае сьмерці павечна".

53 Ці Ты большы (важнейшы) за Бацьку (Айца) нашага Абрагама, які памёр? Нават Прарокі паўміралі. За каго Ты ўважаешся?"

54 Адказаў Езус: "Калі Я Сам Сябе хвалю, хвала Мая - нішто. Але ёсьць Айцец Мой, Каторы Мяне славіць, і аб Каторым вы кажаце, што Ён Бог ваш,

55 але вы не пазналі Яго. Але Я Яго знаю і калі б сказаў, што Яго ня знаю, быў бы падобным вам ілгуном. Але знаю Я Яго і навуку Яго берагу.

56 Абрагам, айцец ваш, з радасьцю чакаў дня Майго, а ўвідзеўшы ўзрадаваўся".

57 Сказалі Яму Юдэі: "Пяцьдзесят гадоў яшчэ ня маеш, а Абрагама відзеў?"

58 Сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, перш чым Абрагам быў, Я быў".

59 Дык Юдэі хапілі камяні, каб каменаваць Яго, але Езус скрыўся і выйшаў са сьвятыні.

 

Разьдзел 9
Аздараўленьне сьляпога

1 Аднойчы праходзячы ўбачыў Езус чалавека сьляпога ад уроду (ад нараджэньня).

2 Дык спыталіся вучні Ягоныя ў Езуса: "Вучыцелю, хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён такім нарадзіўся?"

3 Езус сказаў ім: "Ані ён не саграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб справы (дзейнасьць, міласьць) Божыя выявіліся на ім.

4 Я маю выконваць паручэньні Таго, Хто Мяне паслаў, пакуль дзень. Бо надыходзіць ноч, калі ніхто ня будзе магчы дзейнічыць.

5 Пакуль Я на сьвеце - Я сьвятлом сьвету.

6 Гэта сказаўшы плюнуў на зямлю, зрабіў балота са сьліны і памазаў яму вочы,

7 кажучы: "Ідзі і абмый у сажалцы Еілёэ (што значыць Пасланы). Дык ён пайшоў, абмыўся і вярнуўся - бачачы.

8 Суседзі ж і тыя, што яго раней відзелі, што быў жабраком, казалі: "Ці ж гэта ня той, што сядзеў і жабраваў?" Ды адны казалі, што гэта ён.

9 А іншыя казалі што не, але падобны да яго. А ён казаў: "Гэта я той самы".

10 Дык пыталі тады ў яго: "Як вочы адкрыліся ў цябе?"

11 Дык ён казаў: "Гэны чалавек, што завуць Езусам, разьвёў балота, памазаў мне ім вочы ды сказаў мне: "Ідзі да сажалкі Еілёэ і абмыйся". І я пайшоў, абмыўся і віджу".

12 Дык спыталіся ў яго: "А дзе Ён?" Сказаў ён: "Ня ведаю".

13 Затым вядуць таго, што быў сьляпым да фарызэяў.

14 А быў шабат, у каторым Езус зрабіў балота і зрок яму вярнуў.

15 Дык ізноў пыталіся ў яго фарызэі, у які спосаб ён празрэў?" А ён сказаў ім: "Налажыў Ён мне балота на вочы, абмыўся і бачу".

16 Дык казалі некаторыя з фарызэяў: "Чалавек той, што не беражэ шабату, ня ёсьць ад Бога". Другія ж казалі: "Як жа чалавек грэшны можа чыніць такія цуды?" Гэта дайшло да раздваеньня між імі.

17 Пытаюцца затым паўторна ў сьляпога: "Што ты кажаш пра Таго, што табе зрэньне вярнуў? Ён жа сказаў: "Гэта Прарок!"

18 Юдэі аднак не паверылі яму, што ён сьляпы і празрэў, пакуль не пазвалі бацькоў таго, хто празрэў.

19 Дык пыталіся іх: "Ці сапраўды ён ваш сын, аб якім кажаце, што нарадзіўся сьляпым? Дык як жа ён цяпер відзіць?"

20 Адказалі ім бацькі ягоныя: "Ведаем, што ён наш сын ды што сьляпым нарадзіўся,

21 але якім чынам цяпер відзіць - ня ведаем, ня ведаем так сама, хто яму зрэньне вярнуў. У яго самога пытайцеся, мае гады, хай сам аб сабе разказвае".

22 Гэтак бацькі казалі, бо баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дагаварыліся, што вылучаць з сынагогі таго, хто прызнае Яго за Хрыста.

23 Дзеля таго бацькі яго сказалі: "Мае гады, яго самога пытайцеся".

24 Затым паўторна пазвалі чалавека, што быў сьляпым, і сказалі яму: "Дай хвалу Богу, мы ведаем, што той чалавек грэшны".

25 Але ён ім адказаў: "Ці Ён грэшны, ня ведаю, але толькі ведаю, што быў сьляпым, а цяпер віджу".

26 Дык паўторна пыталіся яго: "Што Ён зрабіў? У які спосаб адкрыў табе вочы?"

27 Ён адказаў ім: "Я ўжо сказаў вам, чулі, чаму зноў хочыце пачуць? Ці і вы хочаце стацца Яго вучнямі?"

28 Яны дакаралі яму і казалі: "Ты будзь Яго вучням, а мы вучнямі Майсея.

29 Мы ведаем, што да Майсея прамаўляў Бог, але скуль гэты ня ведаем".

30 А той чалавек у адказ сказаў ім: "Гэта вось дзіўнае, што ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы".

31 Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не выслухоўвае, а калі хто спахвальшчыкам Бога і волю Яго спаўняе, то таго выслухоўвае.

32 Ад веку не чута, каб хто сьлепа народжанаму зрэньне вярнуў.

33 Каб Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога зрабіць".

34 У адказ сказалі яны яму: "У грахах увесь ты нарадзіўся і хочаш нас павучаць". І выкінулі яго.

35 Пачуў Езус, што яго выкінулі, і спаткаўшы яго, сказаў яму: "Ці верыш ты ў Сына Божага?"

36 А ён у адказ спытаўся: "А хто Ты, Госпадзе, каб я мог Яму верыць?"

37 Сказаў яму Езус: "Ты бачыў Яго ўжо і Ён Той, Хто з табою гаворыць".

38 Ды ён сказаў: "Веру Госпадзе". І ўпаўшы, пакланіўся Яму.

39 Затым сказаў Езус: "На суд прыйшоў Я на гэты сьвет, каб тыя, што ня відзяць - празрэлі, а тыя, што відзяць, асьлеплі".

40 Пачулі гэта некаторыя з фарызэяў, што пры Ім былі, дык пыталіся ў Яго: "Ці і мы сьляпыя?"

41 Сказаў ім Езус: "Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б віны. Вы аднак цяпер уважаеце, што відзіце, таму грэх трывае ў вас".

 

Разьдзел 10
Добры Пастыр

1 "Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзьверы, але інакш, той злодзей і разбойнік.

2 Але хто ўваходзіць праз дзьверы - Ён пастырам авец.

3 Такому прыдзьверны адчыняе і Яго голасу слухаюць авечкі. Свае авечкі заве Ён па імю ды выводзіць (выганяе іх, выпускае іх).

4 А калі выпусьціць свае авечкі, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі гоняцца за Ім, бо знаюць Яго голас.

5 Але за чужым яны ня пойдуць, але ўцікаюць ад яго, бо голасу чужых ня знаюць".

6 Такую прыповесьць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі таго, што ім гаварыў.

7 Дык сказаў ім Езус паўторна: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: што Я дзьвярымі для авец".

8 Усе сколькі іх не прыйшло, злодзеі яны і разбойнікі. Ды іх не паслухалі авечкі.

9 Я - дзьвярмі. Калі хто праз Мяне ўвойдзе - будзе збаўлены: ён увойдзе і выйдзе, ды знойдзе пазвішча.

10 Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красьці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі багацейшае.

11 Я - Добры Пастыр. Добры пастыр жыцьцё аддае за свае авечкі.

12 Але найміт ды той, хто ня пастыр, да каго не належаць авечкі, калі бачыць надбягаючага воўка, кідае авечкі, ды ўцікае, а воўк хватае і разганяе авечкі.

13 Найміт жа ўцікае, бо ён найміт, і ён ня рупіцца пра авечкі.

14 Я - Добры пастыр, знаю свае і яны Мяне знаюць;

15 як знае Мяне Айцец, а я знаю Айца. Ды жыцьцё Сваё адддаю за авечкі Свае.

16 Ды і іншыя маю, якія не з гэтага аўчарніка. І гэтыя мушу прывесьці, і будуць яны слухаць голасу Майго. Так станецца адзін аўчарнік да адзін пастыр.

17 Таму любіць Мяне Айцец, што Я Сваё жыцьцё аддаю, каб зноў яго атрымаць.

18 Ніхто Мне яго не адбірае, але Я з Сваёй волі аддаю яго. Маю права (моц) ахвяраваць яго і маю моц яго аддабыць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго".

19 Дзеля таго ўзьнікла зноў раздваеньне між Юдэямі дзеля гэтых слоў.

20 Затым многа з іх гаварыла: "Чарта мае і шалее". Пашто Яго слухаць?"

21 Іншыя ж казалі: "Гэта не навука апанаванага ліхім. Ці ж ліхі можа сьляпым вяртаць зрэньне?"

22 Выпала ў Ерузаліме ўрачыстасьць Пасьвята Сьвятыні, а была зіма.

23 Хадзіў Езус па сьвятыні ў галярэі (прыбудовы) Салямона.

24 Тады абступілі Яго Жыды і казалі Яму: "Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстус, скажы нам яўна".

25 Адказаў ім Езус: "Кажу ж вам, а вы ня верыце. Учынкі Мае, каторыя выконваю ў імя Айца Майго - сьведчаць (даказваюць) аба Мне".

26 Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авец.

27 Авечкі Мае слухаюць голасу Майго і Я знаю іх і яны ідуць за Мной.

28 І даю Я ім жыцьцё вечнае, і не прападуць век, ды ніхто ня вырве з Маёй рукі.

29 Тое, што Мне даў Мой Айцец, большым ёсць чым усё, ды ніхто не можа вырваць з рук Айца Майго.

30 Я і Айцец адно".

31 Дык Юдэі хапілі каменьні, каб Яго ўкаменаваць.

32 Сказаў ім Езус: "Многа добрых учынкаў выявіў вам ад Айца Майго, дык за які з гэтых учынкаў хочаце ўкаменаваць Мяне?"

33 Адказалі Яму Юдэі: "Не каменуем Цябе за добры ўчынак, але за блюзьнерства, за тое, што Ты будучы чалавекам, робіш сябе Богам".

34 Адказаў ім Езус: "Ці ж у Законе вашым не напісана: "Я сказаў: багамі вы ёсьць" (Пс 81,6)?

35 Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, а Пісаньне мыліцца ня можа,

36 аб тым, каго Айцец усьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце, што блюзьніць, бо сказаў, што Я - Сын Божы.

37 Калі не выконваю учынкаў Айца Майго - ня верце Мне.

38 Але калі спаўняю, дык хоць вы Мне верыць не хацелі, верце ўчынкам, каб пазналі ды ўверылі, што Айцец у ва Мне, а Я ў Айцу".

39 Стараліся затым Яго ўзяць, але Езус ухіліўся з іхніх рук.

40 Пайшоў зноў за Ярдан, дзе раней Ян хрысьціў ды там прабываў.

41 Многія прыходзілі да Яго і казалі: Ян, што праўда ніводнага цуду не ўчыніў.

42 Але ўсё, што Ян аб Езусе сказаў было праўдай. І многія ўверылі ў Яго.

 

Разьдзел 11
Уваскрасеньне Лазара

1 Аднойчы захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтаніі, дзе жыла Мар'я і яе сястра Марта.

2 Мар'я ж была тая жанчына, што намасьціла Госпада пахучым алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў.

3 Сёстры паслалі да Яго вестку: "Госпадзе, вось жа той, каго мілуеш - хворы".

4 Пачуўшы гэта Езус сказаў: "Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы".

5 А Езус пры тым любіў Марту і сястру ейную Мар'ю і Лазара.

6 Калі тады пачуў, што ён хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы.

7 Потым сказаў вучням Сваім: "Ідзёмце назад у Юдэю".

8 Сказалі Яму вучні: "Вучыцелю, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?"

9 Адказаў Езус: "Ці не дванаццаць гадзін мае дзень?

10 Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо відзіць сьвятло гэта сьвету. Але калі хдзіць ноччу, спатыкнецца, бо няма ў ім сьвятла".

11 Гаварыў так, а затым сказаў ім: "Лазар, наш прыяцель сьпіць, але Я іду яго абудзіць".

12 Сказалі Яго вучні: "Госпадзе, калі заснуў будзе здаровы",

13 Але Езус казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці.

14 Дык тады сказаў ім Езус адкрыта: "Лазар памёр".

15 Цешуся ж, што там Мяне не было, гэта дзеля вас, каб вы ўверылі. Дык ідзёмце да яго".

16 А Тамаш, званы Дідымус, азваўся да спаўвучняў: "Ідзём і мы разам з ім памерці".

17 Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў гробе.

18 А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаць стадыяў.

19 Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаці іх па памершым браце.

20 Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, выскачыла і пераняла Яго, а Мар'я заставалася дома.

21 Сказала тады Марта Езусу: "Госпадзе, каб быў Ты тут, не памёр бы брат мой,

22 але і цяпер ведаю, калі аб што папросіш Бог, а дасьць Табе Бог".

23 Сказаў ёй Езус: "Уваскрэсьне брат твой".

24 Кажа Яму Марта: "Ведаю, што ўваскрэсьне ў уваскрасеньні ў апошні дзень".

25 Сказаў ёй Езус: "Я - уваскрасеньне і жыцьцё, хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр - жыць будзе.

26 А кожын, хто жыве дый верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?"

27 Кажа Яму: "Сапраўды, Госпадзе, я ўверыла, што Ты - Хрыстус, Сын Бога Жывога, Які прыйшоў на гэты сьвет".

28 Гэта сказаўшы, яна пайшла і ціха паклікаўшы сястру сваю, Мар'ю, сказала: "Вучыцель прыйшоў і кліча Цябе".

29 Пачуўшы гэта яна скора паднялася із пайшла да Езуса.

30 Бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзя Яго пераняла Марта.

31 А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Мар'я хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: "Ідзе да гроба, каб там плакаць".

32 Мар'я жа, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, увідзеўшы Яго, пала Яму да ног ды казала Яму: "Госпадзе, каб Ты быў тут, недапусціў бы, каб брат мой памёр".

33 А калі Езус увідзеў яе плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і ўзварышаны

34 спытаўся: "Дзе яго палажылі, пахавалі?" Кажуць Яму: "Госпадзе, пайдзі і паглядзі".

35 Дый Езус заплакаў.

36 Дык казалі Юдэі: "Во як яго Ён любіў",

37 А некаторыя з іх казалі: "Ня мог жа Ён, што слепанароджанаму вярнуў зрэньне, зрабіць, каб і той не памёр?"

38 А Езус разжалены зноў прыйшоў да гробу. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны.

39 Сказаў Езус: "Адыміце камень!" Дык сказала Марта, сястра памёршага: "Госпадзе, ужо чуваць ад яго (сьмярдзіць), бо ўжо чатыры дні ў гробе".

40 Кажа ёй Езус: "Ці ж Я табе не казаў, калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?"

41 Дык аднялі камень. Езус жа падняўшы вочы Свае ў неба сказаў: "Ойча, дзякую Табе, што Мяне выслухаў.

42 Я бо ведаў, што Мяне заўсёды выслухоўваеш, але Я сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў".

43 Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: "Лазару, выйдзі з гроба!"

44 І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар ахутаны хусткай, сказаў ім Езус: "Развяжыце яго і пусьціце хадзіць".

45 Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго.

46 Некаторыя ж з іх пайшлі да фарызэяў і разказалі ім, што ўчыніў Езус.

47 Затым сабралі перадавыя сьвятары і архірэі Раду (сангэдрын) і казалі: "Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа цудаў.

48 Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыдыць Рымляне і забяруць наш край і народ".

49 Дык адзін з іх Каіфа, які быў у тым годзе найвысшым сьвятаром (архісьвятарам), сказаў ім: "Вы ня ведаеце,

50 ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць".

51 А не гаварыў гэтага ад сябе, але як архісьвятар у гэным годзе праракаваў, што Езус меў уміраць за народ.

52 Ды не толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі разсеяны.

53 Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць.

54 Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізкую пустыні, у горад званы Эфрэм і там прабываў са Сваімі вучнямі.

55 А надыходзіла Юдэйская Пасха і многа людзей з той мясцовасьці выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.

56 Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: "Што думаеце? Чаму не прыйшоў на сьвята?"

57 А архісвятары і фарызэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў аб Ім, каб Яго ўзяць.

 

Разьдзел 12
Намашчэньне Езуса ў Бэтаніі

1 А ў шэсьць дзён перад Пасхай прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў памёршы Лазар, якога Езус ускрасіў.

2 Дык прыгатавалі Яму там вячэру, у якой Марта паслугавала, а Лазар быў адным з седзячых з Езусам пры стале.

3 Мар'я ж узяла фунт каштоўнага алейку нардовага і намасьціла ногі Яму, і абцёрла сваімі валасамі Ягоныя ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом.

4 Сказаў тады адзін з вучняў Яго, Юда Іскарыёт, які меў Яго выдаць:

5 "Чаму гэта не прадалі гэтага алейку за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?"

6 А казаў гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але што быў злодзеям ды маючы капшук, насіў тое, што там клалі.

7 Сказаў яму Езус: "Не дакучайце ёй, бо яна гэта зрабіла на дзень Майго пахаваньня.

8 Убогіх паміж сябе заўсёды маеце, а Мяне не заўсёды".

9 А вялікі натоўп спаміж Юдэяў даведаўся, што там Езус ды прыйшоў не толькі дзеля Езуса, але каб убачыць Лазара, каторага ўскрасіў Ён з умершых.

10 А архісьвятары забіць таксама Лазара,

11 бо многа Юдэяў адыходзіла ад іх дзеля яго і верыла ў Езуса.

УРАЧЫСТЫ ЕЎЗД ЕЗУСА Ў ЕРУЗАЛІМ.

12 А назаўтра вялікая грамада, што была прыйшоўшы на сьвята, калі пачула, што Езус ідзе ў Ерузалім,

13 назьбірала пальмавых галінак і пераняла Езуса гамонячы: "Гозанна! Багаслаўлены, Хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Юдэйскі" (Пс 112,26).

14 Езус жа знайшоў восліка і сеў на яго, як напісана:

15 "Не бойся дочка Сыёну! Вось жа Кароль твой прыбывае, седзячы на восьліку (асьляняці). (Зах 9,9)

16 Спачатку Яго вучні не зразумелі гэтага, але калі ўжо Езус быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі сабе, што так было пра Яго напісана і што так Яму было і зроблена.

17 Таксама і людзі, што былі з Ім, таму, што выклікаў з гробу Лазара і ўскрасіў яго з умёршых.

18 Таму вось натоўп людзей выйшаў Яму на спатканьне, бо чулі што Ён гэткі цуд учыніў.

19 Фарызэі жа казалі паміж сабою: "Бачыце, мы нічога не зрабілі. Увесь сьвет пайшоў за Ім".

20 Між тымі, што прыбылі на сьвята, былі таксама паганы, каб пакланіцца Богу.

21 Яны вось зьвярнуліся да Філіпа, што быў з Бетсаіды, з Галілеі, і прасілі яго: "Васпане, хочам пабачыць Езуса".

22 Дык пайшоў Філіп і сказаў Андрэю, а Андрэй і Філіп сказалі Езусу.

23 А Езус у адказ сказаў ім: "Прыйшла пара, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы.

24 Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пшанічнае зярнё ўкінутае ў зямлю не абамрэ,

25 дык застаецца само, а калі абамрэ, многа прыносіць плёну. Хто любіць сваё жыцьцё, загубіць яго, а хто мае ў ненавісьці сваё жыцьцё на гэтым сьвеце, зьберажэ яго на жыцьцё вечнае.

26 Хто б хацеў Мне служыць, хай Мяне насьледуе, а дзе Я, там будзе і слуга Мой. Калі хто Мне служыць, ушануе яго і Айцец мой.

27 Цяпер стрывожылася душа мая. Можа Мне сказаць: "Ойча ўхавай Мяне ад гэтае часіны?

28 Але ж Я прыйшоў на гэту часіну. Ойча, праслаў імя Тваё!" І азваўся голас з неба: "Праславіў і яшчэ праслаўлю!"

29 А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела. А іншыя казалі: "Што анёл прагаварыў да Яго."

30 У адказ сказаў Езус: "Не дзеля Мяне азваўся гэты голас, але дзеля вас".

31 Цяпер суд гэтага сьвету, цяпер князь гэтага сьвету будзе проч выкінуты.

32 А Я калі буду падняты над зямлёй, усё пацягну да Сябе".

33 А казаў гэта прадсказваючы, якою сьмерцю мае памерці.

34 Адказаў Яму натоўп: "Мы чулі з Закону, што Хрыстус трывае вечна, а як жа Ты кажаш, што трэба, каб быў падняты, павышаны Сын Чалавечы? Хто гэта Сын Чалавечы?"

35 Сказаў ім тады Езус: "Яшчэ толькі коратка будзе сьвятло сярод вас. Хадзіце пакуль маеце сьвятло, каб вас цемра не ахапіла. А хто ў цемры (пацемках) ходзіць, ня ведае, куды ідзе.

36 Пакуль маеце сьвятло, верце сьвятлу, каб былі вы сынамі сьвятла. Гэта сказаў Езус і адыйшоў, ды схаваўся ад іх.

37 Ды хоць так многа цудаў даканаў у іх, ня верылі ў Яго,

38 каб споўніліся словы, якія сказаў Ізаія Прарок: "Госпадзе, хто ўверыў навуцы нашай ды каму было аб'яўлена плячо Госпадава?" (Із 53.1)

39 Дзеля таго не змаглі ўверыць, бо як далей сказаў Ізаія:

40 "Засьляпіў іх вочы і закамяніў (атупіў) іхняе сэрца, каб вачыма ня бачылі ды сэрцам не зразумелі, каб яны не навярнуліся, ды каб іх не аздаравіў" (Із 6,9-10).

41 Гэта сказаў Ізаія, калі ўбачыў хвалу Яго і прадсказаў пра Яго.

42 Усё ж такі і многа з князёў уверыла ў Яго, але са страху перад фарызэямі не прызнаваліся, каб іх ня выключылі з сынагогі.

43 Бо хвалу людзей больш узьлюбіў, чым хвалу Божую.

44 А Езус усклікаў кажучы: "Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто Мяне паслаў.

45 А хто Мяне відзіць, Таго, Хто Мяне паслаў.

46 Я, сьвятло, прыйшоў на сьвет, каб ніхто не заставаўся ў цемры, хто верыць у Мяне.

47 А хто б слухаў слоў Маіх, а не бярог, Я яго не суджу, бо прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб яго збавіць

48 Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ўжо мае свайго, самое слова, што Я сказаў, асудзіць яго ў апошні дзень.

49 Бо Я не ад Самога Сябе гаварыў, але Айцец, Які Мяне паслаў. Ён Мне загадаў, што маю гаварыць і вясьціць.

50 Я ведаю, што загад ёсьць жыцьцём вечным. Таму, што Я гавару, як Мне загадаў Мой Айцец".

 

Разьдзел 13
Частка трэцяя
Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31)
Абмываньне ног Апосталам

1 А перад сьвятым днём Пасхі Езус ведаючы, што надыйшла пара Яго, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, узлюбіўшы Сваіх, што былі на сьвеце, аж да канца іх умілаваў.

2 А ў час вячэры, калі д'ябал улажыў у сэрца Юды Іскарыёта, сына Сымона, выдаць Яго (Езуса).

3 Езус ведаючы, што Айцец аддаў усё ў Яго рукі, што ад Бога выйшаў і да Бога вяртаецца,

4 падняўся ад стала вячэры, здымае сваё адзеньне, а ўзяўшы ручнік падпаясаваецца.

5 Затым налівае вады ў місу і пачынае абмываць нагі вучням і выціраць ручніком, якім быў падпаясаны.

6 Гэтак падыходзіць да Сымона Пятра. Дык кажа Яму Пётр: "Госпадзе, няўжо Ты мне ногі будзеш мыць?"

7 У адказ кажа яму Езус: "Што Я раблю, ты яшчэ не разумееш, а потым зразумееш".

8 Кажа Яму Пётр: "Ніколі ня будзеш мне мыць ног". Адказаў яму Езус: "Калі Я цябе не абмыю, ня будзеш мець удзелу са Мной".

9 Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, не толькі ногі мае, але рукі і галаву".

10 Кажа яму Езус: "Хто памыты, патрабуе толькі ногі памыць, а ўвесь чысты. Вы таксама чыстыя, але не ўсе".

11 Бо ведаў, хто гэта меў Яго выдаць, таму сказаў: "Не ўсе вы чыстыя".

12 Калі затым памыў ногі іхнія і надзеў адзеньне сваё, сеў пры стале і казаў ім: "Ці разумееце, што Я вам зрабіў?"

13 Вы Мяне называеце Вучыцелем і Госпадам і добра кажаце, бо Я Ім.

14 А калі Я, Госпад і Вучыцель, памыў вам ногі, дык і павінны адзін другому мыць ногі.

15 Вось жа даў вам прыклад, каб як Я вам зрабіў, каб так і вы рабілі.

16 Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы (важнейшы) за пана свайго, ані таксама пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.

17 Калі пра гэта ведаеце, шчасьлівыя будзеце гэтак робячы.

18 Не аб усіх вас гавару. Ведаю Я, каго выбраў, але споўнілася Пісаньне: "Той, хто есьць са мной хлеб, здраду плянуе проціў Мяне" (Пс 40,10).

19 Наперад кажу вам, перш, чым станецца, каб вы, калі станецца, уверылі, што гэта Я ёсьць.

20 Сапраўды, сапраўды кажу вам. Хто прыме таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае Таго, Хто Мяне паслаў".

Прадсказаньне здрады Юды

21 Езус сказаўшы гэта разжаліўся ў духу і сказаў: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне".

22 Дык вучні глядзелі адзін на аднаго неўпэўнены, аб кім Езус гаварыў.

23 А адзін з вучняў, той, якога Езус любіў, седзячы з правага боку Езуса.

24 Дык на яго сымон Пётр кіўнуў і спытаўся, аб кім ён гаворыць?"

25 А ён апіраючыся на грудзях Езуса пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а хто гэта?"

26 Адказаў Езус: "Гэта той, каму падам умочаны хлеб". І памачыўшы хлеб, падаў Юду, сыну Сымона з Карыёту.

27 А па зьядзеньні хлеба ўвайшоў у яго д'ябал. Затым сказаў яму Езус: "Што маеш рабіць, рабі чым хутчэй".

28 З седзячых разам ніхто не зразумеў, чаму так яму сказаў.

29 Некаторыя думалі, што як Юда мае купшук, што Езус даў яму паручэньне: "Купі чаго нам трэба на сьвята, або каб што раздаў убогім".

30 Юдаш жа, як хлеб з'еў адразу выйшаў. А была ноч.

Новае прыказаньне

31 Дык калі Юдаш выйшаў, Езус сказаў: "Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, а Бог праслаўлены ў Ім.

32 А калі Бог праслаўлены ў Ім, дык Бог праславіць Яго ў Сабе ды ўславіць небавам.

33 Сынкі (сыночкі)! Ня доўга ўжо буду з вамі. Будзеце Мяне шукаць, але як сказаў Юдэям: "Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце, так і вам цяпер кажу.

34 Прыказаньне новае даю вам, каб вы ўзамен любіліся, як і Я вас узьлюбіў, каб і вы адзін аднаго мілавалі.

35 Па тым пазнаюць усе, што вы вучнямі Маімі, калі міласьць будзеце мець адзін да другога".

36 Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, куды ідзеш?" Адказаў Езус: "Куды Я іду, ты цяпер ня можаш прыйсьці, але потым прыйдзеш за Мною".

37 Кажа Яму Пётр: "Чаму я цяпер не магу пайсьці за Табой? Жыцьцё сваё аддам за Цябе".

38 Адказаў яму Езус: "Жыцьцё ты за Мяне аддасі?" Сапраўды, сапраўды кажу табе: "Перш чым певень запяе, тры разы вырачэшся Мяне".

 

Разьдзел 14
Развітальная прамова Езуса ў вячэрніку

1 Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце.

2 У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, бо іду прыгатаваць вам месца.

3 А калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду.

4 А ведаеце, куды Я іду і дарогу знаеце".

5 Сказаў Яму Тамаш: "Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам знаць дарогу?"

6 Кажа яму Езус: "Я - дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.

7 Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, ды напэўна зналі б і Айца Майго, але ўжо незадоўга пазнаеце Яго, а нават ужо Яго бачылі.

8 Кажа Яму Філіп: "Госпадзе, пакажы нам Айца, а хопіць нам".

9 Кажа яму Езус: "Ужо так доўга з вамі, а вы не пазналі Мяне? Філіпе, хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа за тым можна казаць: "Пакажы нам Айца?"

10 Ня верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад Сябе самога кажу, але Айцец, Які ўва Мне, Ён дзейнічыць.

11 Не верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне. Дык дзеля самых учынкаў верце.

12 Сапраўды, сапраўды, кажу вам, хто верыць у Мяне, той будзе чыніць рэчы, якія Я чыню, а нават большых рачэй даканае,

13 бо Я іду да Айца. Аб што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне.

14 Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, дык зраблю гэта.

15 Калі Мяне мілуеце, беражыце Мае прыказаньні.

16 А Я буду прасіць Айца да іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся заўсёды з вамі.

17 Дам Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня знае. Але вы Яго пазнаеце, бо ў вас застанецца ды ў вас будзе прабываць.

18 Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.

19 Яшчэ небавам, а сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне бачыце, бо Я жыву і вы будзеце жыць.

20 Вось у той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім а вы ўва Мне, а Я ў вас.

21 Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне мілуе. А хто Мяне мілуе, таго ўмілуе Айцец Мой і яго буду мілаваць і Самога Сябе яму аб'яўлю".

22 Сказаў Яму Юда, але не той з Карыёты: "Чаму гэта маеш аб'явіцца нам, але ня сьвету?"

23 У адказ сказаў яму Езус: "Калі хто Мяне мілуе, будзе берагчы навуку Маю, а Айцец умілуе яго ды мы прыйдзем да яго і будзем прабываць у яго.

24 Хто Мяне ня мілуе, не беражэ навукі Маёй. А навука, каторую чулі, не Мая, але Таго, Хто Мяне паслаў, Айца.

25 Гэта вам сказаў, між вас прыбываючы.

26 Але Пацяшыцель, Дух Сьвяты, Якога Ацец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам аб'явіў.

27 Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам, не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, а ніхай не баіцца.

28 Чулі, што Я вам сказаў: "Адыходжу і прыходжу да вас. Калі б вы Мяне мілавалі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца. Бо Айцец большы чым Я.

29 Ды цяпер сказаў Я вам, чым споўніцца тое, каб калі споўніцца, паверылі.

30 Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ўва Мне.

31 Але каб сьвет пазнаў, што мілую Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падыміцеся, ідзёмце адсюль.

 

Разьдзел 15
Ушчэп вінаградны (куст)

1 Я - праўдзівы куст (ушчэп) вінаградны, а Айцец мой - вінаградар.

2 Усякую галінку, якая ўва Мне не прыносіць плоду, адсячэ, а тую, што прыносіць плод, ачысьціць, каб болей прыносіла плоду.

3 Вы ўжо ачышчаны дзеля навукі, якую вам высказаў.

4 Трывайце ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка ня можа пладаваць сама з сябе, калі не застаецца ў вінаградным кусьце (ушчэпе), тык і вы, калі ня будзеце заставацца ўва Мне.

5 Я вінаградным кустом (ушчэпам), а вы вінаграднымі галінкамі. Хто прабывае ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць, дае многа пладоў, бо без Мяне вы ня можаце нічога (добрага) зрабіць.

6 Хто ня будзе заставацца ўва Мне, будзе адкінуты проч, як галінка і ссохне: сабяруць яе і кінуць у агонь і там згарыць.

7 Калі будзеце ўва Мне, а словы Мае ў вас, аб што захочаце прасіць, станецца вам.

8 У тым і хвала Айца Майго, каб многа плоду (дабра) прыносілі ды сталіся Маімі вучнямі.

9 Як Мяне ўзьлюбіў Айцец, так і Я вас умілаваў. Трывайце ў Маёй міласьці.

10 Калі зьберажыцё Мае прыказаньні, вытрываеце ў Маёй міласьці, як і Я зьбярог прыказаньні Айца Майго і трываю ў Яго міласьці.

11 Гэта Я вам сказаў, каб радасьць Мая была ў вас, ды каб радасьць ваша была поўнай, дасканалай.

12 Гэта вось Маё прыказаньне, каб вы ўзаемна любіліся, як і Я вас узьлюбіў.

13 Ніхто ня мае большай міласьці за тую, калі хто аддае жыцьцё сваё за сваіх прыяцеляў.

14 Вы - Мае прыяцелі, калі спаўняць будзеце тое, што Я загадваю.

15 Ужо Я вас не назаву слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны. Наадварот назваў вас прыяцелямі, бо ўсё, што ад Айца пачуў, пераказаў вам.

16 Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і пастанавіў вас, каб вы ішлі і давалі плод, ды каб ваш плод трываў і каб Айцец даў вам аб што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё.

17 Гэта вам загадваю, каб вы адзін другога любілі.

18 Калі вас сьвет ненавідзіць, ведаеце, што і Мяне зьневідзеў перш чым вас.

19 Каб вы былі са сьвету, сьвет любіў бы тое, што яго, але калі вы не са сьвету, бо Я вас са сьвету выбраў, там вас сьвет не зненавідзіў.

20 Прыпомніце Мае словы, якія Я вам сказаў: "Слуга ня большы ад гаспадара свайго. Калі Мяне прасьледавалі, дык і вас прасьледаваць будуць. А калі вы Маю навуку бераглі, дык і вашу будуць берагчы.

21 А гэта ўсё зробяць вам дзеля Майго імя, бо ня знаюць Таго, Хто Мяне паслаў.

22 Калі б Я ня быў прыйшоўшы і не гаварыў ім, ня мелі б граха, але цяпер ня маюць апраўданьня з свайго граха.

23 Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.

24 Калі б будучы сярод іх не чыніў цудаў (чынаў), якіх не чыніў ніхто іншы, ня мелі б граха, але ж цяпер відзілі, а зьненавідзелі Мяне і Айца Майго.

25 Таму, каб споўнілася прароцтва (прадсказ) напісанае ў іхнім Законе: "Зьненавідзелі Мяне без прычыны" (Пс 24, 10).

26 А калі прыйдзе Пацяшыцель, Якога Я вам пашлю, ад Айца, Дух праўды, каторы ад Айца паходзіць, Ён аба Мне сьведчыць будзе.

27 І вы аба Мне сьведчыць будзеце, бо вы са Мною ад пачатку.

 

Разьдзел 16
Прасьледаваньні

1 Гэта вам прадсказаў, каб вы ня горшыліся (бянтэжыліся).

2 Выключаць вас з сынагогаў, нават надыходзіць час, што кожны, хто забіваць вас будзе, будзе думаць, што прыслугу Богу робіць.

3 А гэтак з вамі паступаць будуць, бо ня знаюць Айца, ані Мяне.

4 А гэта вам прадсказаў, калі надыйдзе іхняя пара, успомнілі на тое, што Я ім прадсказаў.

5 Не гаварыў Я вам гэтага спачатку, бо Я сярод вас знаходзіўся. А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў. А ніхто з вас не пытае Мяне, куды ідеш?

6 Але, каб Я вам сказаў гэта, сум (смутак) напоўніў бы вашыя сэрцы.

7 Але Я вам кажу праўду, бо лепей для вас, каб Я пакінуў вас, бо калі не пакіну, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас. А калі адыйду, пакіну вас, сашлю Яго да вас.

8 А калі Ён прыйдзе, пераканае сьвет што гэта грэх, што справядлівасьць і што суд.

9 Чаму грэх, кажу, бо ня вераць у Мяне,

10 пра справядлівасьць, бо іду да Айца ды ўжо Мяне ня ўбачыце.

11 Што да суду, бо князь гэтага сьвету ўжо асуджаны.

12 Многа яшчэ маю вас вучыць, але цяпер ня можаце ўцяміць.

13 Але калі прыйдзе той Дух праўды, Ён навучыць вас усякай праўды. Бо не ад Сябе будзе гаварыць, але што толькі пачуе, тое скажа, ды што мае быць, вам аб'явіць.

14 Ён Мяне праславіць, бо з Майго возьме і вам аб'явіць.

15 Усё, што мае Айцец - Маім ёсьць. Таму сказаў вам, што з Майго возьме і вам аб'явіць.

16 Ужо незадоўга ня будзеце Мяне відзець і зноў небавам будзеце Мяне аглядаць, бо іду да Айца.

17 Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: "Што гэта значыць, што Ён нам кажа: "За незадоўга відзець Мяне ня будзеце ды зноў незадоўга, а ўвідзеце Мяне і што значыць: іду да Айца".

18 Дык пыталіся: "Што значыць "незадоўга"? Ня ведаем, што гаворыць?"

19 Пазнаў Езус, што пытацца Яго хочуць, дык сказаў ім: "Пытаецеся між сабой, што Я сказаў: "Незадоўга" відзець Мяне будзеце ды зноў "незадоўга" увідзеце Мяне.

20 Сапраўды, сапраўды кажу вам, што будзеце плакаць і наракаць, а сьвет будзе весяліцца. А вы сумаваць будзеце, але смутак заменіцца ў радасьць.

21 Жанчына, калі родзіць, боль церпіць, калі надыходзіць яе пара, а калі дзіця народзіць, ня помніць свайго болю з радасьці, што чалавек на сьвет нарадзіўся.

22 Так і вы, цяпер праўда сумуеце, але Я вас зноў увіджу ды будзе радавацца сэрца вашае, а радасьці вашай ніхто ўжо не адбярэ.

23 Ад тога дня аб нішто ня будзеце пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Калі аб што будзеце прасіць Айца ў імя Маё, дасьць вам".

24 Дасюль аб нішто не прасілі ў імя Маё, прасіце, а атрымаеце, каб радасьць ваша была поўнай (дасканалай).

25 Гэта ўсё разказваў вам у прыповесьцях. Прыходзіць пара, што ўжо не ў прыповесьцях разказваць (вучыць) буду, але яўна аб'яўлю аб Айцу.

26 У той дзень у імя Маё прасіць будзеце ды не кажу Я вам, што Я буду прасіць Айца за вас.

27 Бо Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне ўмілавалі ды ўверылі, што Я ад Бога прыйшоў.

28 Выйшаў ад Айца і прыйшоў на сьвет, зноў пакідаю сьвет і іду да Айца.

29 Сказалі Яму вучні Ягоныя: "Цяпер то адкрыта гаворыш ды ніякай прыповесьці не прыводзіш.

30 Цяпер мы ведаем, што ўсё знаеш і не патрабуеш, каб хто б Цябе пытаўся. Дзеля таго верым, што Ты ад Бога прыйшоў".

31 Адказаў ім Езус: "Цяпер верыце?"

32 Вось жа надыходзіць час, а нават ужо надыйшоў, што разсыпецеся кожны да сваіх, а Мяне аднаго пакінеце. Аднак жа Я не адзін, бо Айцец са Мной.

33 Гэта Я вам сказаў, каб вы ў Мяне знаходзілі ўспакаеньне (супакой, мір), бо на сьвеце сустрэнеце прыгнёт, але мейце давер, веру - Я перамог сьвет".

 

Разьдзел 17
Архісьвятарская мальба

1 Так прамаўляў Езус, а затым падняўшы вочы ў неба, маліўся: "Ойча, надыйшла пара Мая, праслаў Сына Свайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе.

2 Ты даў Яму ўладу над кожным чалавекам, каб усіх, якіх Ты яму даў (паручыў), надзяліў жыцьцём вечным.

3 А гэта жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, аднаго Бога праўдзівага ды Таго, каго Ты паслаў: Езуса Хрыста.

4 Я Цябе праславіў на зямлі, споўніў паручэньне, якое Мне даў,

5 а цяпер праслаў Ты, Ойча, у Сябе Самога тою хвалою, якую меў Я ў Цябе перш чым паўстаў сьвет.

6 Аб'явіў Я людзям імя Тваё, людзям, каторых Ты мне даў са сьвету. Тваімі яны былі і Ты іх Мне даў і яны зьбераглі навуку Тваю.

7 Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў - ад Цябе паходзіць.

8 Бо словы, якія Ты Мне паручыў, перад ім, а яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе прыйшоў. Ды яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў,

9 Я не за іх прашу (заступаюся), не прашу за сьвет, але за тых, каторых Ты Мне даў, бо яны Тваімі.

10 Дык ўсё Маё - Тваім, а Тваё - Маім, Я ў іх праслаўлены.

11 Я ўжо не ў сьвеце, але яны яшчэ на сьвеце, Я іду да Цябе. Ойча Сьвяты, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы.

12 Калі Я быў з імі, сьцярог іх у імя Тваё, сьцярог тых, каторых Ты Мне даў ды ніхто з іх не загінуў, толькі сын загубы, каб споўнілася Пісаньне.

13 А цяпер іду да Цябе і гавары гэта на сьвеце, каб яны гэту радасьць Маю зьдзейсьнену мелі ў сабе.

14 Перадаў Я ім навуку Тваю, але сьвет іх зьненавідзіў, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.

15 Не прашу, каб іх узяў са сьвету, але каб іх усьцярог ад зла.

16 Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.

17 Пасьвяці іх ў праўдзе. Навука Твая ёсьць праўдаю.

18 Як Ты Мяне паслаў на сьвет, і Я іх паслаў на сьвет.

19 За іх Я пасьвячаю Сябе Самога, каб і яны былі пасьвячаны ў праўдзе.

20 Я ня толькі за іх прашу, але і за тых, што дзякуй слову іх увераць у Мяне,

21 каб усе былі адно, як Ты, Ойча, у Мяне, а Я ў Табе, каб і яны былі адно ў Нас, каб сьвет уверыў, што Ты Мяне паслаў.

22 А хвалу, якую Ты Мне даў перадаў ім, каб былі адно, як і Мы - адно.

23 Я ў іх, а Ты ўва Мне так, каб былі ў адзінстве дасканалымі, і каб сьвет пазнаў, што Ты Мяне паслаў ды ўмілаваў іх, як і Мяне ўмілаваў.

24 Ойча, хачу, каб і тыя, каторых Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб аглядалі хвалу Маю, якую Мне даў, бо Ты Мяне ўмілаваў перад стварэньнем сьвету.

25 Ойча справядлівы, сьвет Цябе не пазнаў. Але Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў.

26 Аб'явіў Я ім імя Тваё і аб'яўлю, каб міласьць, якую Ты Мяне ўмілаваў, у іх была ды Я ў іх".

 

Разьдзел 18
Спайманьне Езуса

1 Сказаўшы гэта Езус з вучнямі Сваімі пайшоў за рэчулку Цэдрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў сам з вучнямі Сваімі.

2 Але і Юда, які Яго выдаў, знаў гэта месца, бо часта туды хадзіў Езус з сваімі вучнямі.

3 Затым Юда ўзяўшы кагорту жаўнераў і слугаў архісьвятараў і фарызэяў прыйшоў туды з фанарамі і сьветачамі і аружжам.

4 А Езус ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў наперад і спытаўся ў іх: "Каго шукаеце?"

5 Адказалі Яму: "Езуса Назарэйца". Кажа ім Езус: "Гэта Я". А з імі стаяў і Юда, які Яго выдаў.

6 Калі сказаў ім Езус: "Гэта Я" - яны падаліся ўзад ды палі на зямлю.

7 Спытаўся іх тады зноў: "Каго шукаеце?" А яны сказалі: "Езуса Назарэйца".

8 Адказаў Езус: "Дык жа сказаў Я вам, што гэта Я. Калі тады Мяне шукаеце, пазвольце ім пайсьці".

9 А гэта, каб споўнілася слова, якое быў ён сказаўшы: "Не загубіў ніводнага з тых, каторых Ты Мне даў" (Ян 17,12).

10 Затым Сымон Пётр, які меў меч, дастаў яго і ўдарыў слугу архісьвятара, адсякаючы яму правае вуха. Слуга той меў імя Мальхус.

11 Сказаў тады Езус Пятру: "Схавай меч свой у ножны. Ці ж ня маю піць чашу, якую даў Мне Айцец?"

Езус перад (у) Аннаніям і Каіфам

12 Затым кагорта жаўнераў і трыбун ды слугі юдэйскія ўзялі Езуса і звязалі Яго.

13 І прывялі Яго перш да Аннанія, бо быў сьвёкрам Каіфа, які быў таго года архісьвятаром.

14 Вось жа Каіф даў параду Юдэям, каб лепш адзін чалавек памёр за народ.

15 А за Езусам ішоў Сымон Пётр і другі вучань. А вучань той знаёмы быў архісьвятару і таму ўвайшоў з Езусам на дзядзінец (панадворак) архісьвятара.

16 Пётр жа застаўся навонкі пры ўваходзе. Выйшаў тады другі вучань, ведамы архісьвятару, пагаварыў з прыдзьвернай, ды ўвёў Пятра.

17 Кажа тады Пятру служанка прыдзьверніца: "Ці і не ты спасярод вучняў тога чалавека?" А ён кажа: "О не".

18 Там стаяла прыслуга і слугі пры гарачых вуглях, бо было зімна, дык грэліся. А разам з імі быў і Пётр стоячы і грэючыся.

19 У той час архісьвятар пытаўся ў Езуса пра вучняў і навуку Яго.

20 Адказаў яму Езус: "Я яўна вучыў сьвет, ды вучыў заўсёды ў сынагозе і ў сьвятыні, дзе сабіраюцца ўсе Юдэі, і нічога не гаварыў тайком.

21 Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, каторыя чулі, што Я ім гаварыў, вось яны ведаюць, што Я ім казаў".

22 Калі гэта сказаў, дык адзін з прыслугі, стоячы там, ударыў Езуса па твары, кажучы: "Так адказваеш архісьвятару?"

23 Адказаў яму Езус: "Калі блага сказаў, дакажы гэта, а калі добра, дык чаму Мяне б'еш?"

24 Затым адаслаў Яго Аннаній зьвязанага да архісьвятара Каіфы.

Запярэчаньне Пятра (адрачэньне)

25 А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Сказалі яму: "Ці і ты не з ліку вучняў Ягоных?" А ён запярэчыў, кажучы: "Я не!"

26 Дык адзін са слугаў архісьвятара, сваяк таго, катораму Пётр адсёк вуха - сказаў яму: "Ці ж я цябе ня бачыў з Ім у садзе?"

27 Ды Пётр зноў запярэчыў, а зараз засьпяваў певень.

Езус перад Пілатам

28 Затым вядуць Езуса ад Каіфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. Але самі не ўвайшлі ў прэтор'ю, каб не спаганіцца, але каб маглі есьці Пасху.

29 Выйшаў затым Пілат да іх і сказаў: "У чым вінаваціце гэтага чалавека?"

30 Дык сказалі яму: "Калі б Ён ня быў праступнікам, ня выдалі б Яго табе".

31 Дык сказаў ім Пілат: "Вазьміце Яго і асудзіце Яго па вашаму Закону. Сказалі яму тады Юдэі: "Нам нельга нікога забіваць",

32 каб споўнілася слова Езуса сказанае ім, якою сьмерцю меў уміраць.

33 Дык увайшоў Езус зноў у прэторыю, і пазваўшы Езуса спытаўся ў Яго: "Ці Ты кароль Юдэйскі?"

34 Адказаў Езус: "Ці гэта сам ад сябе кажаш, ці табе іншыя сказалі гэта аба Мне?"

35 Адказаў Пілат: "Ці ж я Юдэй? Народ твой і архісьвятары выдалі мне Цябе. Што нарабіў?"

36 Адказаў Езус: "Маё каралеўства не з гэтага сьвету. Бо каб Маё каралеўства было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б пэўне, каб ня быў выдадзен Юдэям. Але каралеўства Маё цяпер не зсюль.

37 Сказаў Яму затым Пілат: "Дык Ты Кароль?" Адказаў Езус: "Сам кажаш, што Я Кароль. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб даказаць праўду. Кожны, хто з праўды, слухае голасу Майго".

38 Дык пытаецца ў Езуса Пілат: "А што гэта праўда?" А гэта сказаўшы Пілат, зноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: "Я не находжу ў Ім ніякай віны.

39 У вас жа ёсьць звычай, каб на Пасху выпусьціць вам аднаго вязьня. Дык хочаце, пушчу вам караля юдэйскага?"

40 Але яны ўсе закрычалі: "Не Яго, але Барабу!" А Бараба быў разбойнікам.

 

Разьдзел 19
Убічаваньне Езуса

1 Тады Пілат узяў Езуса і ўбічаваў.

2 А жаўнеры сплёўшы карону з церняў і ўсклалі на галаву Яму і пурпурную шату адзелі на Яго.

3 Затым падходзілі да Яго жыдзячы: :"Вітай, Кароль Юдэйскі!" Ды білі Яго па вобліку.

4 Тым часам Пілат выйшаў зноў на вонкі і сказаў ім: "Вось жа выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што Я ў Ім не знаходжу ніякай віны".

5 Выйшаў затым Езус у цярнёвай кароне і пурпуравай шаце. Сказаў ім Пілат: "Во чалавек!"

6 Дык калі Яго ўбачылі архісьвятары і іх слугі, дык закрычалі: "Укрыжуй, укрыжуй Яго! Кажа ім Пілат: Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо Я ў Ім не знаходжу віны".

7 Адказалі яму Юдэі: "Ты маеш закон, а па закону павінен Ён памярці, бо падаецца за Сына Божага".

8 Калі Пілат пачуў гэтыя словы, тым болей спалохаўся.

9 Дык зноў увёў у прыторыю і спытаўся Езуса: "Скуль Ты?" Але Езус яму не адказаў.

10 Кажа Яму тады Пілат: "Не гаворыш да Мяне? Ці ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе ды маю ўладу пусьціць Цябе?"

11 Адказаў Езус: "Ня меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не была дадзена зьверху. Таму той, хто Мяне выдаў мае большы грэх".

12 Адгэтуль Пілат стараўся асвабадзіць Езуса. Але Юдэі крычалі: "Калі ты Яго выпусьціш, дык ты не прыяцель Цэзараў. Бо кожны, хто агалашаецца Каралём, працівіцца Цэзару".

13 Пачуўшы гэтыя словы Пілат вывеў Езуса навонкі, сеў на трыбунале, на месца, што завецца Літостратое, а па гэбрайску Габбата.

14 А быў гэта дзень Прыгатаваньня Пасхі, блізу гадзіна шостая. Сказаў Пілат Юдэям: "Во Кароль ваш".

15 А яны закрычалі: "Вазьмі, вазьмі ўкрыжуй Яго! "Кажа ім Пілат: "Караля вашага ўкрыжаваць!" Архісьвятары адказалі: "Ня маем караля, толькі Цэзара".

16 Дык тады Пілат выдаў ім Езуса на ўкрыжаваньне. Затым узялі Езуса і павялі.

Укрыжаваньне

17 І Езус нясучы крыж свой прыйшоў на тое месца, што завецца Кальвар'я, а па гэбрайску Голгота.

18 Гэнам Яго ўкрыжавалі. А з Ім двух іншых: з адной стараны і другой, па сярэдзіне Езуса.

19 Пілат прыгатовіў таксама надпісь і памясьціў над крыжам. А было напісана: "Езус Назарэец, Кароль Юдэйскі".

20 Многа Юдэяў чытала гэту надпісь, бо месца ўкрыжаваньня было блізка горада. А было напісана: па гэбрайску, па грэцку і па лацінску.

21 Дык казалі архісьвятары Юдэі Пілату: "Не пішы: Кароль Юдэйскі, але што Ён Сам казаў: "Я Кароль Юдэйскі".

22 Пілат адказаў: "Што напісаў, напісаў".

23 Калі Езуса ўкрыжавалі тады жаўнеры ўзялі адзеньне Яго і падзялілі на чатыры часьці для кожнага па адной, і туніку. А туніка была ня шытая, але тканая зьверху ў ніз.

24 Дык казалі яны адзін другому: "Ня рэзма яе, але кіньма жэрабя, чыёй мае быць - а гэта, каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: "Падзялілі між сабой адзеньне Маё, а аб туніку Маю кідалі жэрабя" (Пс 21,19).

25 Гэта здзейсьнілі жаўнеры. А пад крыжам Езуса стаяла Маці Ягоная і сястра Маці Яго - Мар'я Клеофаса, поруч Мар'я Магдаліна.

26 Калі Езус убачыў Маці і вучня, каторага любіў, побач стаячага, сказаў Маці сваёй: "Жанчына, во Сын Твой!"

27 Затым сказаў вучню: "Во Маці Твая!" Ад гэтай пары ўзяў яе вучань у сваю апеку.

28 Затым Езус ведаючы, што ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне: сказаў: "Смагну".

29 А была там пастаўлена пасудзіна, напоўнена воцатам, дык жаўнеры намачылі губку ў воцат насадзілі на трасьціну і паднялі да вуснаў.

30 Калі Езус дакрануўся воцату, сказаў: "Споўнілася" і схіліўшы галаву - аддаў духа, сканаў.

31 Ды Юдэі, так як быў дзень Прыгатаваньня, каб у шабат целы не заставаліся на крыжы, бо гэта быў шабат урачысты, дык прасілі Пілата, каб ім паламаці ногі (галені) і зьняць іх.

32 Дзеля таго прыйшлі жаўнеры і паламалі ногі першаму і другому, якія былі побач Езуса ўкрыжаваныя.

33 А калі падыйшлі да Езуса і ўбачылі, што Ён памёршы, не ламалі Яму ног,

34 але адзін з жаўнераў дзідай прабіў бок Яго і зараз выцякла кроў і вада.

35 А той, хто відзеў даказвае ды праўдзівы яго доказ. Ды ведае ён, што праўду кажа, каб і вы ўверылі.

36 Гэта сталася, каб споўнілася Пісаньне: "Косць Яго ня будзеце ламаць (Вых 12,46).

37 А на іншым месцы кажа Пісаньне: "Увідзяць, каго пракалолі, прабілі (Зах 12, 10).

Памяшчэньне цела ў гробе

38 Затым Юзэф з Арыматэі, а ён са страху перад Юдэямі быў скрытым (тайным) вучнем Езуса і прасіў Пілата, каб узяць Цела Езуса. А Пілат дазволіў.

39 Дык прыйшоў ён тады з Мікодам, з тым, што раней быў прыйшоўшы ноччу да Езуса, і прынёс каля ста фунтаў мешанкі міры і алоя.

40 Яны затым узялі Цела Езуса з духмяннасьцямі ўкруцілі ў палатно па звычаю хаваньня ў Юдэяў.

41 А на месцы дзе, быў укрыжаваны знаходзіўся сад, а ў садзе быў гроб, у якім ніхто яшчэ ня быў пахаваны.

42 Там тады дзеля дня Прыгатаваньня Юдэйскага палажылі Цела Езуса ў гроб, бо быў блізка.

 

Разьдзел 20
Уваскрасеньне Езуса

1 А ў першы дзень тыдня нараніцы, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да гробу Мар'я Магдаліна. Убачыла яна камень адвалены ад гроба.

2 Дык пабегла да Сымона Пятра і другога вучня, каторага любіў Езус і казала ім: "Узялі Госпада з гробу і ня ведаем, дзе Яго падзелі".

3 Дык пайшлі тады Пётр і той другі вучань дый прыйшлі да гробу.

4 І беглі яны абодвы разам, але той першы вучань аперадзіў Пятра і першы дабег да гробу.

5 А нагінуўшыся ўбачыў ляжачае палатно, аднак не ўвайшоў.

6 Прыйшоў затым Пётр Сымон, і ідучы за ім і ўвайшоў у гроб, і ўвідзеў ляжачае палатно

7 і хустку, якая была на Яго галаве і ляжала ня разам з палатном, але асобна скручана на адным месцы.

8 Дык тады і той вучань, які першы прыбег да гробу, убачыў і ўверыў.

9 Бо яны яшчэ не разумелі Пісаньня, што трэба было, каб Ён паўстаў з умёршых.

10 Затым вучні зноў вярнуліся дамоў.

Аб'ява Езуса Марыі Магдалене

11 А Мар'я стаяла навонкі гроба і плакала. Плачучы, нахінулася і заглянула ў гроб.

12 І спасьцерагла двух анёлаў у белі седзячых, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было паложана Цела Езуса.

13 Пытаюцца яны ў яе: "Жанчына, чаго плачаш?" Кажа ім: "Узялі Госпада Майго і ня ведаю, дзе падзелі?"

14 Гэта сказаўшы аглянулася за сябе і ўвідзіла Езуса стаячага, а ня ведала, што гэта быў Езус.

15 Пытаецца ў яе Езус: "Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?" А яна думаючы, што гэта быў садоўнік, кажа Яму: "Чалавеча, калі Ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты Яго палажыў, а я вазьму".

16 Кажа ёй Езус: "Мар'я". А яна павярнуўшыся кажа Яму: "Раббоні, значыць: Вучыцелю".

17 Кажа ёй Езус: "Не дакранайся Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, Бога Майго і Бога вашага".

18 Дык пайшла Мар'я Магдалена і сказала вучням: "Відзела я Госпада і Ён мне гэта сказаў".

Аб'ява Езуса Апосталам

19 Тога дня вечарам па шабаце, пры запёртых дзьвярах дзеля страху ад Юдэяў сабраліся вучні і вось жа зьявіўся Езус, стаў між іх і сказаў ім: "Супакой вам!"

20 Гэта сказаўшы паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся тады вучні ўбачыўшы Госпада.

21 Сказаў ім затым Езус зноў: "Супакой вам. Як Мяне паслаў Айцец так і Я пасылаю вас".

22 Гэта сказаўшы дыхнуў на іх і сказаў ім: "Вазьміце Духа Сьвятога,

23 каторым адпусьціце грахі, будуць ім адпушчаны, а каторым затрымаеце (не адпусьціце), будуць не адпушчаны (затрыманы).

Аб'ява Езуса Тамашу

24 А Тамаш, адзін з Дванаццаці, званы Дыдымус, ня быў разам з імі, калі аб'явіўся Езус.

25 Сказалі яму іншыя вучні: "Відзелі Госпада". А ён сказаў ім: "Калі не ўбачу прабоінаў цьвікамі на руках Ягоных, і не ўкладу рукі сваёй у бок Ягоны - не ўверу".

26 Дык калі па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме і Тамаш з імі, а дзьверы былі запёртыя, зьявіўся Езус і стаў між іх і сказаў: "Супакой вам".

27 Потым сказаў Тамашу: "Укладзі гэтта палец свой і паглядзі рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой ды ня будзь недаверкам, але веручым".

28 Адказаў Тамаш Яму: "Госпад мой і Бог мой!"

29 Кажа яму Езус: "Уверыў таму, што Мяне ўвідзеў, Тамаш, шчасьлівыя тыя, што ня відзелі Мяне, а ўверылі".

30 Многа яшчэ іншых цудаў учыніў Езус у прысутнасьці вучняў Сваіх, якія не спісаны ў гэтай кнізе.

31 Гэтыя ж спісаны, каб вы верылі, што Езус - Хрыстусам, Сынам Божым ды каб праз веру мелі ў імя Яго жыцьцё".

 

Разьдзел 21
Заканчэньне
Пераданьне Пятру прымату, пяршынства (21-1,25)
Аб'ява Езуса Апосталам каля возера Гэнэзарэт

1 Далей аб'явіўся зноў Езус вучням каля Мора Тыбэрядскага. А аб'явіўся ім так:

2 Былі сабраўшыся разам: Сымон Пётр і Тамаш, званы Дыдымус, Натанаем з Каны Галілейскай, сыны Забэдэя і два іншых вучняў Ягоных.

3 Сказаў ім Сымон Пётр: "Іду лавіць рыбу". Кажуць Яму: "І мы пойдзем з Табой". Дык пайшлі, селі ў лодку і ў тую ноч нічога не злавілі.

4 А калі настала раніца, явіўся Езус на беразе, але вучні Яго не пазналі, што гэта быў Езус.

5 Сказаў ім затым Езус: "Дзеці, ці маеце што есьці?" Адказалі яму : "Не".

6 Дык сказаў ім: "Закіньце сетку па правай старане лодкі, а зловіце". Закінулі тады, але дзеля мноства рыбы чуць маглі выцягнуць сетку.

7 Тады той вучань, каторага любіў Езус, сказаў Пятру: "Гэта ж Госпад!" Дык Сымон Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, адзеў вопратку, бо быў голы і кінуўся ў мора.

8 Іншыя прыплылі ў лодцы, бо былі недалёка ад берагу, каля дзьвесьце стадыяў, цягнучы сетку з рыбамі.

9 А калі выйшлі на сухмень, убачылі кучу вуглёў і лежачую на іх рыбу і хлеб.

10 Кажа ім Езус: "Прынясіце тых рыбаў, што цяпер налавілі".

11 Дык пайшоў Сымон Пётр, выцягнуў на сухмень сетку. Поўную вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць было так шмат, сетка не парвалася.

12 Кажа ім Езус: "Хадзіце і ешце". Але ніхто з седзячых не сьмеў спытацца: "Хто Ты?", бо ведалі, што гэта Госпад.

13 А Езус падыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, падобна і рыбу.

14 І так ужо трэці раз аб'явіўся Езус вучням Сваім, з той пары як паўстаў з умёршых.

Улада Пятра

15 Дык калі яны наеліся, кажа Езус Сымону Пятру: "Сымоне, сыне Яна! Ці мілуеш Мяне больш, чым гэтыя?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі ягняткі Мае".

16 Паўторна пытаецца ў яго: "Сымоне, сыне Яна, ці мілуеш Мяне?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі ягняткі Мае".

17 І пытаецца ў яго трэці раз: "Сымоне, сыне Яна, ці мілуеш Мяне?" Засмуціўся Пётр, што ўжо трэці раз пытаецца ў яго: "Ці мілуеш Мяне?" Дык сказаў Езусу: "Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі авечкі Мае".

18 Затым сапраўды, сапраўды кажу табе, калі ты быў маладым, падпаясаўся і хадзіў, дзе хацеў, а як пастарэеш, выцягнеш рукі свае ды хто іншы цябе падпаяша, і павядзе туды, куды ты не захочаш".

19 А гэта прадсказаў якою ён сьмерцю меў праславіць Бога. Ды гэта сказаўшы, загадаў яму: "Ідзі за Мной!"

20 Пётр аглянуўшыся, убачыў таго вучня, якога Езус любіў, ідучага за ім, які ў вячэру прытуліўшыся быў да грудзей Езуса і пытаўся: "Госпадзе, хто гэта, што Цябе выдасьць?"

21 Вось таго ўбачыўшы Пётр пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а з гэным што будзе?"

22 Сказаў яму Езус: "Хачу, каб ён застаўся пакуль прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мной".

23 Разыйшлася тады вестка між братамі, што вучань той не памрэ. Але Езус не сказаў: "Не памрэ", а толькі: "Хачу, каб ён заставаўся пакуль прыйду, а што табе да таго!"

24 Ды вось той вучань сьведчыць пра гэта ды напісаў гэта, а ведаем, што пасьведчаньне яго праўдзівае.

25 Многа яшчэ іншых рэчаў учыніў Езус, але каб кожную з іх запісаць, дык думаю, не зьмясьціў бы ўвесь сьвет кніг, каторыя мелі б быць напісаны.

 

Дзеяньні апосталаў

 

Разьдзел 1
Дзейнасьць (дзеяньні) Апосталаў
Дзень ушэсьця

1 Перш Тэофілю, пісаў я аб усім, што Езус рабіў і што навучаў ад пачатку.

2 Аж да дня, у якім быў узяты ў неба, перш даўшы паручэньні праз Духа Сьвятога выбраным сабою Апосталам.

3 Па Сваёй сьмерці даў Ён ім многа доказаў, што Ён жыве. Праз сорак дзён паказваўся ім ды навучаў іх пра валадарства нябеснае.

4 Аднойчы пры супольным пасілку загадаў ім не ўдаляцца з Ерузаліму, але чакаць абяцаньня Айца, "Аб якім гаварыў Я вам,

5 што Ян хрысьціў вадою, а вось вы за некалькі дзён будзеце ахрышчаны Сьвятым Духам".

6 Пыталіся ў Яго сабраўшыяся: "Госпадзе, ці ў гэты час вернеш каралеўства Ізраеля?"

7 Сказаў Ён ім: "Ня ваша справа знаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю.

8 Але калі атрымаеце моц сыйшоўшага на вас Духа Сьвятога, тады будзеце аба Мне сьведчыць у Ерузаліме, ва ўсёй Юдэі дый Самарыі і на скрай зямлі".

9 А калі гэта сказаў, на вачах іхніх, падняўся ў высь і воблака скрыла Яго ад іх вачэй.

10 Калі яны так углядаліся, на Яго, падымаючагася ў неба, вось жа два мужы ў белых шатах станулі каля іх.

11 Яны сказалі: "Галілейцы, чаго стаіцё, углядаючыся ў неба? Гэты Езус, узяты ад вас у неба, так прыйдзе, як відзілі Яго ідучага ў неба".

Супольнасьць вернікаў у Ерузаліме

12 Затым вярнуліся яны з Аліўнай (Аліўкавай) гары, каторая каля Ерузаліма, разлічана на праходку ў шабат.

13 Прыйшоўшы, сабраліся яны ў верхняй комнаце (сьвятліцы), дзе ўжо прабывалі Пётр і Ян (Ёан), Якуб і Андрэй, Філіп і Тамаш, Баўтарамей і Мэтэўш, Якуб Алфеяў сын і Сымон Зэлёт (Руплівы) дыў Юда Якубаў.

14 Яны ўсе аднадушна, трывала маліліся разам з жанчынамі і маткаю Езуса ды Яго братамі.

Выбар Мацея Апосталам

15 У тыя дні (аднойчы), стануўшы пасярод братоў, там было сабраўшыся каля сто дваццаці чалавек, - Пётр сказаў:

16 "Браты, каб споўнілася тое, што ў Пісаньні прадсказаў Дух Сьвяты вуснамі Давіда пра Юду, каторы быў правадніком тых, што ўзялі Езуса.

17 Ён быў залічаны да нас і ён меў удзел у гэтым служэньні.

18 Ён вось атрымаў зямлю як заплату за злачынства, павесіўся, лопнуў папалам ды выплылі ўсе яго чэравы (нутро).

19 Пра гэта даведаліся ўсе жыхары Ерузаліма, так што гэтае поле ў іхняй мове было названа Акальдэмах, значыць "поле крыві".

20 Дарэчы ў кнізе псальмаў напісана (68, 26): Хай яго панадворак будзе пустым ды хай ніхто на ім нежыве, дый: "Хай біскупства яго возьме хто іншы".

21 Дык трэба каб адзін з гэтых мужоў, што з намі хадзізлі ўвесь час, пакуль Госпад Езус быў з намі,

22 пачынаючы ад Янавага хросту аж да дня ў каторым быў узяты ад нас, быў разам з намі сьведкам Ягонага ўваскрасеньня".

23 І выставілі двух: Язэпа, называнага Барсабай. З мянушкай Справядлівы ды Мацея.

24 У малітве прасілі: "Ты, Госпадзе, што знаеш (пранікаеш) усіх сэрцы, пакажы, каторга з гэтых двух выбраў.

25 Заняць месца паслугі апостальскай, з якога выбыў Юда, каб заняў належнае (сваё) месца".

26 Затым кінулі жэрабя і жэрабя пала на Мацея. Дык ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.

 

Разьдзел 2
Касьцёл пасярод жыдоў. Сыход Духа Сьвятога

1 Калі падыйшоў дзень Пяцідзесятніцы (сёмухі), усе вучні былі разам у тым жа месцы.

2 Раптам пачуўся з неба шум, як бы падыходзячага сільнага ветру ды напоўніў увесь дом, дзе яны прабывалі.

3 І паказаліся ім паасобна як бы агнявыя языкі і апаў на кожнага з іх.

4 Ды напоўнены былі яны ўсе Духам Сьвятым, пачалі гаварыць іншымі мовамі, так як ім пазваляў Дух.

5 Прабывалі тады ў Ерузаліме пабожныя Юдэі з усіх народаў пад сонцам.

6 Калі ўзняўся гэты шум зьбеглася мноства людзей. І кожны быў здзіўлены, бо кожны з іх чуў прамаўляючых іх у сваёй (роднай) мове.

7 Астаўпянелі яны, дзівіліся ды казалі: "Ці ж гэтыя усе; што прамаўляюць - не галілейцы?"

8 Дык як жа мы кожны чуем у сваёй роднай мове, у якой мы нарадзіліся.

9 Мы - Парты і Мэды, Эляміты і жыхары Мэзопатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі.

10 Жыхары Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і старон Лібіі, што каля Цырэны і прыбыльцы з Рыму,

11 а таксама Юдэі і празэліты, Крэтэйцы і Арабы - чуем іх вешчучых вялікія справы Божыя ў нашых мовах".

12 Падзіўлялі вось усе і неразумеючы гэтага - пыталіся адзін другога: "Што гэта значыць?"

13 А іншыя насьміхаліся і казалі: "Напіліся хіба яны маладога віна".

Прамова сьв. Пятра. Наварот Юдэяў

14 Тады Пётр стаўшы з адзінаццацю падняў голас свой і сказаў ім: "Юдэі дыў усе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, - удумайцеся ў словы мае!

15 Гэтыя людзі не п'яныя, як вы думаеце, бо трэцяя гадзіна дня,

16 але спаўняецца тое, што сказаў прарок Ёель:

17 "У апошнія дні - кажа Бог - вылью Духа Майго на кожнае цела, і будуць праракаваць сыны вашыя і дочкі вашыя, а юнакі вашыя будуць мець візіі, а старцы вашыя будуць сьніць сны.

18 І на нявольнікаў маіх і на нявольніц у тыя дні вылью з Духа Майго дый будуць праракаваць.

19 І пакажу цуды на небе ў гары ды знакі на зямлі, на нізе. Кроў і агонь стаўбы дыму.

20 Сонца абернецца ў цемру, а месяц у кроў, перш чым падыйдзе дзень Госпадаў вялікі і слаўны.

21 Кожны, хто будзе прызываць імя Госпада будзе збаўлены.

22 Мужы Ізраеля, паслухайце слоў гэтых: (Ісуса Назарэйца (з Назарэту), людзну, апрабаванага для вас Божымі моцамі, цудамі і знакамі, каторыя Бог учыніў праз Яго між вас, як вы самі ведаеце.

23 Яго вось рашэньнем волі Божай і Яго оглядам выдадзенага, вы ліхотнікаў рукамі укрыжаваўшы - забілі.

24 Але Бог ускрасіў Яго, разарваўшы звязі сьмерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім (панавала над ім), бо Давід кажа пра Яго:

25 "Бачыў я перад сабой Госпада заўсёды, бо Ён па правіцы Маёй (Праваруч Мяне), каб Я не захістаўся.

26 Дзеля таго ўзрадавалася Маё сэрца і развясяліўся мой язык, затым і цела маё супачываць будзе з надзеяй.

27 Бо не пакінеш душы маёй у пекле (цемры), ды не дасі Сьвятому Твайму бачыць гніцьцё (гніль).

28 Даў Ты мне пазнаць дарогі жыцьця ды напоўніш мяне радасьцю (агляданьнем) аблічча Твайго.

29 Браты, хочацца сказаць вам адкрыта аб патрыярсе Давідзе, што ён памёр, быў пахаваны ды гроб яго захаваўся ў нас да сённяшняга дня.

30 Як прарок ён ведаў, што Бог прысягнуў яму, што яго нашчадак засядзе на яго троне (пасадзе).

31 Ён бачыў будучыню і прадсказаў уваскрасеньне Мэсіі - Хрыста, што Ён не застанецца ў цемры, ды што цела Яго не падасца гніцьцю (распаду).

32 Гэтага вось Езуса ўскрасіў Бог, а мы ўсе яўляемся гэтага сьведкамі.

33 Ён быў Божаю правіцаю ўзвышаны ды атрымаў ад Айца абяцанне (зароку) Духа Сьвятога і выліў яго.

34 Як бачыце гэта і самі і чуеце. Бо Давід не ўзыйшоў у неба, аднак кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч у Мяне,

35 пакуль не палажу непрыяцеляў Тваіх падножжам ног Тваіх",

36 Дык хай ведае ўвесь дом Ізраеля ўпэўнены, што гэтага Езуса, каторага вы ўкрыжавалі, Бог устанавіў Госпадам і Мэсіям (Хрыстом, Намашчэнцам).

Першае наварачэньне Юдэяў (Жыдоў)

37 Калі яны пакінулі гэта, спакарыліся сэрцам, ды пытталіся ў Пятра і іншых апосталаў: "Браты, што маем мы рабіць?"

38 Пётр сказаў ім: "Пакайцеся і хай кожны з вас прыме хрост у імя Езуса Хрыста на адпушчэньне вашых грахоў ды атрымаеце дар Духа Сьвятога.

39 Бо вам належыцца абяцанае і дзецям вашым дый усім далёкім, каго пакліча Госпад Бог наш.

40 І іншымі многімі словамі даказваў і напамінаў, кажучы: "Ратуйцеся спасярод гэтага пераваротнага роду".

41 Дык тыя, каторыя прынялі яго навуку - былі ахрышчаны. І ў той дзень далучылася каля трох тысяч душаў.

Жыцьцё першых хрысьціянаў

42 Трывалі яны ў навуцы Апосталаў ды ў супольнасьці, у ламаньні хлеба і ў маленьнях.

43 Кожны баяўся, бо Апосталы чынілі многа знакаў і цудаў.

44 Усе тыя, што ўверылі, прабывалі разам дый усё мелі супольнае.

45 Прадавалі маёмасьць і ўласнасьць ды дзялілі паміж усіх тых, што мелі недастатак.

46 Штодзень аднадушна прабывалі ў сьвятыні, ламаючы хлеб па дамах, ды спажывалі ежу з радасьцю і прастатой сэрца.

47 Славілі Бога, і мелі ласку ва ўсяго народу. Госпад жа штодзень павялічваў тых, што мелі быць збаўлены.

 

Разьдзел 3
Аздараўленьне кульгавага

1 Калі Пётр і Ян уваходзілі ў сьвятыню на гадзіну дзевятую маліцца,

2 уносілі якраз аднаго чалавека, кульгавага ад роду. Клалі яго штодзень ля брамы сьвятыні, званай Прыгожай, каб прасіў міласьціны ўваходзячых у сьвятыню.

3 Ён, убачыўшы Пятра і Яна, маючых ісьці ў сьвятыню - прасіў аб дарэньне.

4 Тады Пётр з Янам, гледзячы на яго - сказалі: "Глянь на нас!"

5 А ён глядзеў на іх, спадзяючыся нешта ад іх атрымаць.

6 Тады Пётр сказаў: "Серабра і золата ня маю, але што маю, тое табе даю: У імя Езуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!"

7 І ўзяўшы яго за правую руку - падняў яго. А зараз акрэплі ногі і ступені ягоныя.

8 Ён ускочыў і стануў на нагах, хадзіў ды ўвайшоў з імі ў сьвятыню. Ён хадзіў, падскакваў і славіў Бога.

9 А ўвесь народ убачыў яго ходзячага і славячага Бога.

10 І адпазнавалі ў ім таго чалавека, што сядзеў ля Прыгожай Брамы Сьвятыні і жабраваў. Дык ахапіла іх зьдзіўленьне з прычыны таго, што яго напаткала.

11 А калі ён трымаўся Пятра і Яна - увесь народ з дзівам зьбегся да іх у прысценак, званы Салямонавым.

Другая прамова Пятра

12 Бачачы гэта Пётр прамовіў да народу: "Ізраельцы: Чаму дзівіцеся з гэтага? Ды чаму так углядаецеся на нас, быццам мы сваёй моцай або набожнасці даканалі, што ён ходзіць?

13 Бог Абрагама і Бог Ізаака і Бог Якуба, Бог айцоў нашых уславіў слугу свайго (сына), Езуса, каторага вы ведалі ды адракліся перад Пілатам, калі ён рашыў Яго асвабадзіць.

14 Вы ж адракліся Сьвятога і справядлівага, а выпрасілі дараваць забойцу.

15 Забілі ж вы спраўцу жыцьця, але Бог Яго з умёршых падняў, чаго мы сьведкамі.

16 І дзеля веры ў Яго імя - гэтаму чалавеку, каторага бачыце і знаеце - імя гэта вярнула яму сілы. І вера яго дала яму поўнае аздараўленьне, якое вы відзіце.

17 Але я цяпер усьведамляў, браты, што гэта вы зрабілі па несведнасьці як і начальнікі вашыя.

18 А Бог такім чынам споўніў тое, што прадсказаў вуснамі ўсіх прарокаў, што яго Хрыстус (Мэсія) будзе цярпець.

19 Дык пакутуйце і навярніцеся, каб грахі вашыя былі адпушчаны (скасаваныя),

20 каб калі настануць часы астуды (холаду) адносна Госпада, каб паслаў таго, што прадсказаў вам - Езуса Хрыста.

21 Каторага неба мусіць затрымаць аж да часу аднаўленьня ўсяго, што спрадвеку прадсказваў Бог вуснамі сьвятых Сваіх прарокакў.

22 Майсей жа сказаў: "Прарока як я ўзбудзіць (вябярэ) вам Госпад, Бог ваш спаміж братоў вашых. Слухайце Яго ва ўсім, што Ён вам скажа.

23 А кожны, хто не паслухае гэтага Прарока, будзе выкаранены з народу".

24 Прадсказвалі гэтыя дні такжа ўсе прарокі, ад часоў Самуэля і далей яго наступнікі.

25 Вы - ж сыны прарокаў і прымірэньня, якое Бог заключыў з вашымі бацькамі, калі то сказаў Абрагаму: "У патомстве тваім будуць ушчасліўлены (убагаслаўлены) ўсе народы зямлі".

26 Вам у першай чарзе Бог ускрасіў слугу (Сына) Свайго ды паслаў Яго, каб багаславіў кожнаму з вас, каб кожны адвярнуўся ад грахоў сваіх.

 

Разьдзел 4
Апосталы Пётр і Ян перад Сангэдрынам

1 Калі яны прамаўлялі да народу, падыйшлі да іх сьвятары і начальнік варты сьвятошнай ды садукеі,

2 абураныя, што яны вучаць народ ды што вясьцяць уваскрасеньне ўмёршых у Езусе.

3 Дык затрымалі іх і паручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.

4 Дарэчы многія з тых, што слухалі навучаньня, уверылі лік мужчын дасягаў каля пяці тысяч.

5 На другі дзень у Ерузаліме сабраліся іх павадыры, старшыны і кніжнікі:

6 архісьвятар Аннаш, Кайфаш, Ян, Аляксандар ды сколькі іх было з сьвятарскага роду.

7 Паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: "Чыёй уладай і ў чыё імя вы гэта праводзіце?"

8 Тады Пётр, напоўнены Сьвятым Духам сказаў ім: "Правадыры народу і старшыны!

9 Калі сягоньня дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку праз якое ён быў аздароўлены, вы дапрашваеце нас,

10 дык хай будзе вам усім ведама ды ўсяму народу Ізраеля, што ў імя Езуса Хрыста Назарэйца, Каторага вы ўкрыжавалі, а Каторага Бог ускрасіў з умёршых, што праз Яго гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.

11 Ён каменем (вуглавым), каторы вы будаўнікі - адкінулі, а Ён вось стаўся галавою вугла.

12 І няма ў нікім другім збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у каторым маглі б мы быць збаўлены".

13 Яны вось бачачы адвагу Пятра і Яна, ды даведаўшыся, што яны людзі без навукі і простыя, дзівіліся. Пазналі прытым, што яны былі з Езусам.

14 Ды бачачы стаячага з імі аздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць проціў.

15 Дык загадалі ім выйсьці з зала Рады і нараджаліся:

16 "Што маеш зрабіць з гэтымі людзьмі? - казалі адзін аднаму, бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што дакананы імі цуд і мы ня можам запярэчыць.

17 Але каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім каб не прамаўлялі да нікога ў гэта імя".

18 І зноў пазвалі іх і забаранілі ім сусім не прамаўляць і навучаць людзей у імя Езуса.

19 Аднак Пётр і Ян адказалі ім: "Разсудзіце самі, ці справядліва на віду Бога, ці вас больш слухаць трэба чым Бога?

20 Няможам жа мы маўчаць пра тое, што мы відзілі і чулі".

21 Затым яны панавілі пагрозы і не знаходзячы за што караць, выпусцілі іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.

22 А чалавек цудоўна аздароўлены меў болей сарака гадоў.

Мальба Касьцёла ў прасьледах

23 Асвабоджаны прыйшлі да сваіх і расказалі, што казалі ім архісьвятары і старэйшыны.

24 Яны выслухаўшы разказ - аднадушна паднялі ўголас просьбу да Бога і маліліся: "Усёмагутны Госпадзе Тварэц неба і зямлі, і мора, дый усяго, што ёсьць на іх.

25 Ты праз Духа Сьвятога сказаў вуснамі слугі свайго Давіда: "Чаго бунтуюцца народы, ды людзі задумалі ліхое?

26 Паўсталі каралі зямлі ды князі сыйшліся ў адно проціў Госпада Хрыстуса (Намашчэнца) Яго".

27 Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе супраць сьвятога слугі Твайго (сына) Езуса, Каторага Ты намасьціў - Гэрард і Понцкі Пілат з паганамі ды пакаленьнямі Ізраеля,

28 каб зьдзейсьніць тое, што рука і воля Твая рашыла стацца.

29 А цяпер, Госпадзе, зьвярні вочы на пагрозы ды дай слугам сваім з усёю адвагай вясьціць Тваё слова.

30 Калі Ты працягнеш руку сваю, каб аздараўляць, чыніць знакі і цуды імем (у імя) Сьвятога слугі Твайго, Езуса".

31 Калі яны памаліліся, задрыжэла месца, на якім былі яны сабраўшыяся ды ўсе былі напоўнены Сьвятым Духам і вясьцілі Слова Божае адважна.

Любоў лучыць першых хрысьціянаў

32 Адзін дух ды адно сэрца ажыўлялі ўсіх веруючых. Што мелі, не адзін не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.

33 Апосталы з вялікай сілай даказвалі уваскарасеньне Госпада Езуса і іх усіх праводзіла вялікая зычлівасьць.

34 Між іх не было нікога ў недастатку. Бо кожны ўласьнік зямлі або дому прадаваў ды прыносіў атрыманыя грошы

35 складаў ля ног апосталаў і дзялілі іх між тых, што патрабавалі.

36 Язэп, апосталамі празваны Барнабай, значыць "Сын пацяшэньня", быў левітам, родам з Кіпру.

37 Ён меў палетак зямлі. Прадаў яго і прынёс грошы і паклаў ля ног апосталаў.

 

Разьдзел 5
Ананій і Сафіра

1 Адзін чалавек, імем Ананій, з сваёй жонкай, Сафірай, прадаў палетак зямлі, ды з ведама жонкі, адлажыў сабе часьць атрыманых грошэй, а рэшту прынёс

2 і палажыў ля ног апосталаў.

3 Пётр запытаўся: "Ананій, чаму шатан заўладзеў тваім сэрцам? Чаму ты лгаў Духу Сьвятому, затрымоўваючы часьць атрыманых за поле грашэй?

4 Ці ж ты ня мог палетак для сябе пакінуць, а прадаўшы, ці ня мог грошы сабе затрымаць? Дык чаму надумаўся гэтак у сэрцы сваім? Ты ж салгаў ня людзям, а Богу!"

5 Выслухаўшы гэтыя словы Ананій паў мёртвы. А ўсіх што чулі ахапіў страх вялікі.

6 Некалькі юнакоў устала, закруцілі палатном цела, вынесьлі і пахавалі.

7 Каля трох гадзін увайшла яго жонка, ня ведаючы, што сталася.

8 Запытаўся ў яе Пётр: "Скажы мне, ці за толькі прадалі палетак?" А яна адказала: "Так, за толькі".

9 Пётр сказаў: "Навошта вы змовіліся каб гнявіць Духа Госпадавага? Вось стаяць у парозе тыя, што пахавалі твайго мужа. Вынясуць яны таксама цябе".

10 І яна зараз-жа ўпала да ног яго і сканала. Калі юнакі ўвайшлі знайшлі яе не жывой. Дык занесьлі і пахавалі яе каля мужа.

11 Дык ахапіў вялікі страх усю супольнасьць хрысьціянскую, ды ўсіх, што аб гэтым пачулі.

Цуды Апосталаў і ўзрост касьцёла

12 Рукамі апосталаў былі чынены ў народзе многія знакі і цуды. Сабіраліся ўсе аднадушна ў прысьценку Салямона.

13 Ніхто з іншых ня сьмеў да іх далучыцца, але хваліў народ іх.

14 Што раз больш павялічаўся лік мужчын і жанчын веруючых у Госпада.

15 Людзі нават на вуліцу выносілі хворых ды там клалі на насілкі або ложкі, каб хоць цень праходзячага Пятра паў на каторага з іх.

16 Таксама з суседніх гарадоў зьбягалася ў Ерузалім многа народу, дастаўляючы хворых ды апанаваных дэманам. Яны ўсе былі аздароўлены.

Сангэдрын супраць Апосталаў

17 Тады архісьвятар і ўсе староннікі, належачыя да садукеяў партыі заварушыліся. Палаючы ненавісьцю,

18 накінулі рукі на апосталаў і пасадзілі іх у агульную вязьніцу.

19 Ноччу анёл Госпадаў адчыніў дзьверы вязьніцы, вывеў іх і сказаў:

20 "Ідзіце і вясьціце ў сьвятыні народу ўсе гэтага жыцьця словы".

21 Яны паслухалі і на сьвітаньні пайшлі ў сьвятыню і пачалі навучаць. Тым часам архісьвятар і яго староннікі склікалі сангэдрын ды ўсіх старшын сыноў Ізраеля. Яны паслалі ў вязьніцу слуг прывезьці іх.

На судзе Апосталы сьведчаць аб уваскрасеньне Хрыста

22 Калі пайшлі слугі, адчыніўшы вязьніцу не знайшлі іх. Вярнуўшыся, паведамілі яны:

23 "Знайшлі мы вязьніцу старанна замкнутую ды вартаўнікоў, стоячых перад дзьвярымі. Адчыніўшы ж, у нутры не знайшлі мы анікога".

24 Калі начальнік варты сьвятыні і архісьвятары пачулі гэтыя словы, не маглі зразумець, што з імі сталася.

25 У той час хто-та прыйшоўшы, паведаміў: "Гэтыя людзі, каторых вы запёрлі ў вязьніцы, знаходзяцца ў сьвятыні і вучаць людзей".

26 Тады начальнік са слугамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не пабіў іх каменямі.

27 Прывёўшы іх, паставілі перад сангэдрынамі. Тады начальнік сьвятароў спытаўся ў іх.

28 "Мы вот строга забаранілі, каб вы не навучалі ў гэта імя, а вы запоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўвесьці на нас кроў гэтага чалавека.

29 У адказ Пётр і апосталы сказалі: "Болей трэба слухаць Бога, чым людзей.

30 Бог нашых бацькоў ускрасіў Езуса, Каторага вы забілі, прыбіўшы да дрэва.

31 Бог узвысіў Яго на правіцу Сваю як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраелю наварачэньне ды грахоў адпушчэньне.

32 Мы вось яўляемся гэтых падзей сьведкамі як і Дух Сьвяты, каторага Бог удзяліў паслушным Яму".

33 Чуючы гэтыя словы - закіпелі страшнаю злосьцю і хацелі іх забіць.

Парада Гамаліэля

34 Тады адзін фарызэй імем Гамаліэль, вучоны ў Законе і паважаны ўсім народам, загадаў на нейкі час удаліць Апосталаў і прамовіў у Радзе:

35 "Мужы Ізраельцы! Добра абдумайце, як паступіць з гэтымі людзьмі.

36 Вось недаўна выступіў Тэудас, уважаючыся за нейкага незвычайнага. Меў каля чатырыста прыхільнікаў. І быў забіты, а ўсе, што давералі яму, разсыпаліся і след іх зчэз.

37 Потым у час перапісі людзей выступіў Юда Галілеец. Ён пацягнуў за сабой людзей. І ён згінуў сам і ўсе яго прыхільнікі - былі разагнаны.

38 Дык я і цяпер вам кажу: Пакінце гэтых людзей у супакою і адпусьціце іх. Бо калі гэты намер і дзейнасьць ад людзей паходзіць, прападзе па сабе,

39 а калі ад Бога, дык вы ня зможаце іх зьнішчыць. Можа часам аказацца што вы ваюеце з Богам". Паслухалі яго.

40 Паклікалі апосталаў, убічаваўшы іх, забаранілі прамаўляць у імя Езуса і пусьцілі.

41 А яны выходзілі з Сангэдрыну цешачыся, што дзеля імя Езуса пацярпелі зьнявагу.

42 Яны не перастаючы і штодзень у сьвятыні і па дамах вясьцілі добрую навіну аб Езусе Хрысьце.

 

Разьдзел 6
Выбар дыяканаў

1 У час, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Гэленісты наракаць на Гэбрэяў (жыдоў), што ў штодзенным абслугіваньні іхнія удовы былі крыўджаны.

2 Тады Дванаццаць склікаўшы ўсіх вучняў, заявіла ім: "Не выпадае нам пакінуць слова Божае, а заняцца абслугай сталоў.

3 Таму вось, браты, спаміж сябе сем чалавек, маючых добрае імя, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці. Мы ім паручым гэтую работу.

4 А мы далей будзем (прадаўжаць) займацца маленьнем і паслугай слова.

5 Спадабалася гэта прапанова ўсім сабраўшымся. Яны выбралі Сьцяпана, чалавека поўнага веры і Духа Сьвятога, Філіппа, Прахора, Ніканора, Тымона, Прамэнаса і Мікалая, празэліту Ант'ёхійца.

6 Прадставілі іх Апосталам, каторыя молячыся усклалі на іх рукі.

7 А Слова Божае разшыралася, расла лічба вучняў вельмі ў Ерузаліме. Нават шмат сьвятароў уверыла.

Дзейнасьць сьв. Сьцяпана

8 Сьцяпан жа поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.

9 Тады некаторыя з сынагогі, званай Лібэртынцаў, Цырэнэйцаў і Александрыйцаў ды тых, што былі з Цыліцыі дый з Азіі, дыскутавалі з Сьцяпанам.

10 Але не маглі яны ўстаяць мудрасьці і Духа, у якім ён прамаўляў.

11 Затым падабралі яны людзей, каторыя казалі б: "Мы чулі, як ён казаў блюзьнерствы на Майсея і Бога".

12 Гэтым узбурылі народ і старшын і кніжнікаў. Яны зьбегшыся схапілі яго і завялі ў Сангэдрын.

13 Там паставілі фальшывых сьведкаў, каторыя пасьведчылі: "Гэты чалавек не перастане гаварыць проціў сьвятога гэтага месца ды проціў закону.

14 Аднойчы мы чулі, як ён казаў, што Езус Назарэц зруйнуе гэтае месца і пераіначыць звычаі, якія нам перадаў Майсей".

15 А ўсе, што засядалі ў сангэдрыне, прыглядаліся яму пільна і відзелі твар ягоны, як воблік анёла.

 

Разьдзел 7
Прамова Сьцяпана (Стэфана)

1 Архісьвятар спытаўся ў яго: "Ці гэта праўда?"

2 А ён адказаў: "Браты і бацькі, паслухайце! Бог хвалы аб'явіўся бацьку нашаму, Абрагаму, калі ён яшчэ жыў у Мэзопатаміі, да таго як жыў у Храрране.

3 Сказаў яму тады: Пакінь зямлю сваю ды радню сваю, а ідзі ў зямлю, якую табе пакажу.

4 Тады выйшаў з зямлі Хальдэяў і абжыўся ў Харране. А зсюль, па сьмерці свайго бацькі, перасяліў яго Бог у край, зямлю гэтую, у якой вы цяпер пражываеце.

5 Ня даў яму аднак на ўласнасьць ані пядзі зямлі, але абяцаў даць яе на ўласнасьць яму, а па ім яго патомкам (нашчадкам), хоць ня меў тады яшчэ сына.

6 Сказаў Бог так: Патомкі твае будуць перасяленцамі ў чужой зямлі і праз чатырыста гадоў будуць зьняволены і крыўджаны.

7 Затым народ, у каторага будуць яны нявольнікамі, Я сам асуджу - кажа Бог - а пасля таго выйдуць яны і будуць служыць Мне на гэтым вось месцы.

8 Ды заключыў з ім прымірэньне (угоду) абразаньня. Так нарадзіўся яму Ізаак, каторага абрэзаў восьмага дня, а Ізааку - Якуб, а Якуб - дванаццаць патрыярхаў.

9 А гэтыя патрыярхі з завіднасьці прадалі Юзэфа ў Эгіпт, але Бог быў з ім.

10 Бог асвабадзіў яго ад усякіх бедаў, даў яму ласку і мудрасьць у вачах фараона, караля Эгіпту, які назначыў яго начальнікам над Эгіптам ды над усім сваім домам.

11 Тады ўвесь Эгіпт і Ханаан наведаў голад і вялікае гора. Бацькі нашыя ня мелі чаго есьці.

12 Калі Якуб даведаўся, што ў Эгіпце ёсьць збожжа, паслаў бацькоў нашых першы раз,

13 а за другім разам Юзэф даўся пазнаць сваім братам, фараон жа даведаўся пра яго род.

14 Паслаў Юзэфа па Якуба, бацьку яго ды ўсю радню ў ліку семдзесят пяць душ.

15 Так Якуб дастаўся ў Эгіпт і памёр ён сам і бацькі нашыя.

16 Пераправілі іх у Сыхэм ды склалі ў гробе, каторы Абрагам купіў за серабро ад сыноў Гэммора ў Сыхэм.

Дзеі Майсея

17 У меру, як прыблізіжаўся час зьдзейсьненьня абяцаньня, якое Бог даў Абрагаму, народ разрастаўся і размнажаўся ў Эгіпце,

18 аж запанаваў іншы кароль у Эгіпце, каторы ня ведаў пра Юзэфа.

19 Ён пачаў падступна дзейнічыць супраць нашага народа. Прымушаў бацькоў нашых выкінуць раджэнцаў каб не жылі.

20 Тады вось нарадзіўся Майсей, Быў ён мілы Богу. Тры месяцы кармілі яго ў доме бацькі.

21 А калі ён быў выкінуты, узяла яго дачка фараона і усынавіла яго.

22 Майсей быў вывучаны ва ўсей мудрасьці Эгіпецкай, ды быў магутны ў слове дзейнасьці.

23 Калі дажыў сорак гадоў, захацелася адведаць сваіх братоў, сыноў Ізраеля.

24 Там убачыўшы аднаго крыўджаўнага зямляка, стаў у яго абарону адамсьціў крыўджанага, забіўшы Эгіпца.

25 Майсей думаў, што браты яго зразумеюць, што Бог яго рукой дае ім ратунак, але яны не зразумелі.

26 Калі на другі дзень паявіўся ён між іх, калі яны біліся між сабой ды стараўся іх пагадзіць, кажучы: "Людзі, вы ж браты, чаму крыўдзіце адзін другога?"

27 Але той, што крыўдзіў другога - адпіхнуў яго і сказаў: "Хто устанавіў цябе начальнікам і суддзёю над намі?

28 Хіба і мяне хочаш забіць, як учора забіў ты Эгіпца?"

29 Дзеля гэтых слоў Майсей уцёк ды жыў як чужынец у зямлі Мад'ян, дзе нарадзіліся яму два сыны.

Гарачы куст (палымеючы)

30 Па сараку гадах явіўся яму на пустыні гары Сынай анёл Госпадаў у полымі агністага куста.

31 Майсей жа ўбачыўшы, падзяліў бачанае. Але калі падыйшоў бліжэй; каб прыгледзіцца, пачуўся голас Госпадаў:

32 "Я Бог тваіх бацькоў, Бог Абрагама, Ізаака і Якуба". Стрывожыўся Майсей і ня сьмеў глядзець.

33 Затым сказаў яму Госпад: "Здымі абутак з ног сваіх. Бо месца, на якім ты стаіш, зямлёй сьвятой ёсьць.

34 Доўга Я глядзеў (наглядаў) за прыгнётам народу Майго ў Эгіпце ды чуў стогны яго ды зыйшоў, каб асвабадзіць. Прыдзі, пашлю цябе ў Эгіпт".

Майсей - прарокам і правадыром

35 Таго вось Майсея, якога адракліся, кажучы: "Хто цябе ўстанавіў начальнікам і суддзёй?", яго вось Бог паслаў як правадыра і збаўцу пад апекаю анёла, каторы явіўся яму ў кусьце.

36 Ён вывеў іх, чынячы знакі і цуды ў зямлі эгіпецкай над Чырвоным морам ды на пустыні праз сорак гадоў.

37 Гэты вось Майсей, што сказаў сынам Ізраеля: "Прарока як я, узгадуе вам Бог спаміж братоў вашых".

38 Ён гэта ў дзень сабраньня ў пустыні пасярэднічыў між анёлам, каторы гаварыў яму на гары Сынай, а нашымі бацькамі. Ён атрымаў словы жыцця, каб пераказаць іх вам.

39 Але не хацелі яго слухаць бацькі нашы ды адпіхнулі яго, а зьвярнулі сэрцы свае да Эгіпту.

40 Сказалі яны Аарону: "Зрабі нам багоў, каторыя будуць ісьці перад намі, бо ня ведаем, што сталася з тым Майсеем, каторы вывеў нас з зямлі Эгіпецкай".

41 У той час зрабілі сабе цялё ды склалі ахвяру ідалу, ды цешыліся з працы сваіх рук.

42 Але Бог адвярнуўся ад іх і дазволіў, што служылі войску нябеснаму, як напісана ў кнізе прарокаў: "Доме Ізраеля! Ці прыносілі вы мне цэлапаленьні і жэртвы, напрацягу сарака гадоў у пустыні?

43 Вы прынялі лепш палатку Молоха ды зорку божышча Рэфана, ідалы (выбражэньні), каторыя зрабілі, каб ім пакланяцца. Таму перасялю вас за Бабілон.

Знакі Скініі (Палаткі)

44 Нашыя бацькі мелі ў пустыні Палатку Пасьведчаньня (Аб'яўленьня). Той бо, Хто гаварыў з Майсеем, загадаў збудаваць яе па ўзору, які (Майсей) відзеў.

45 Прынялі яе нашыя бацькі і з Ёзуэм унесьлі ў зямлю паганаў, каторых Бог выгнаў перад нашымі бацькамі, аж да часоў Давіда.

46 Ён знайшоў ласку ў Бога і прасіў пабудаваць сьвятыню для Бога Якуба.

47 Але толькі Салямон пабудаваў Яму дом.

48 Усё ж такі Узвышні не жыве ў пабудовах рук людзкіх, як кажа прарок:

49 Неба - Мой пасад (трон), зямля жа падножжам ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне - кажа Госпад, або якое месца для Майго супачынку.

50 Ці ж усё гэта не ўчыніла рука Мая?"

Значэньне прамовы

51 Цьвёрдалобыя, паганых сэрцаў і вушэй! Вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы!

52 Каторага з прарокаў не прасьледавалі бацькі вашыя?! Пазабівалі вы нават тых, каторыя прадсказвалі прыход справядлівага. А вы выдалі яго, а цяпер замардавалі.

53 Вы, што атрымалі закон за паміжствам анёлаў, але не бераглі яго".

Мучаніцтва сьв. Сьцяпана

54 Пачуўшы гэта, іхнія сэрцы закіпелі гневам, яны скрыгаталі на яго зубамі.

55 А ён перапоўнены Духам Сьвятым глядзеў у неба і бачыў хвалу Божую і Езуса, стоячага поруч Айца.

56 Ён казаў: "Віджу адкрытае неба і Сына Чалавечага, стоячага па правіцы Бога".

57 А яны паднялі вялікі крык, затыкалі вушы сабе і кінуліся на яго аднадушна.

58 Выцягнулі яго за горад і ўкаменавалі, а сьведкі паклалі сваё адзеньне ля ног юнака званага Шаўлом.

59 Гэтак каменавалі Сьцяпана, а ён маліўся: "Госпадзе Езу, прымі майго Духа!"

60 А калі апаў на калені, закрычэў паднятым голасам: "Госпадзе, не палічы ім гэтага граха." Па гэтых словах сканаў.

 

Разьдзел 8
Прасьлед Ерузалімскага касьцёла

1 Шавал згаджаўся на яго сьмерць. З таго дня пачалося вялікае прасьледаваньне Касьцёла ў Ерузаліме. Усе за выключэньнем апосталаў разсеяліся па Юдэі і Самаріі.

2 Багабойныя людзі пахавалі Сьцяпана з вялікім жалем.

3 Шавал жа пустошыў Касьцёл урываючыся ў дамы арыштоўваючы мужчын і жанчынаў і пасылаў іх у вастрог (вязьніцу).

Разсеяньне касьцёла. Філіп у Самарыі

4 Дык хрысьціяне разсыпаліся, ды хадзілі, вяшчучы слова Божае.

5 Філіп так прыбыў у горад Самаріі і вясьціў ім Хрыста.

6 Грамады аднадумна слухалі навукі Філіпа, бо ня толькі чулі слова, але і бачылі чынены цуды.

7 З многіх вось апанаваных выходзілі з крыкам ліхія духі, шмат спараліжаваных і кульгавых было ўздароўлена.

8 Таму вялікая радасьць паявілася ў тым горадзе.

9 Дарэчы ў горадзе быў адзін чалавек, імем Сымон, каторы раней займаўся чарадзействам і зьдзіўляў народ Самарыі, хвалячыся, што ён нехта незвычайны.

10 Паважалі яго ўсе ад найменшага да найбольшага. Яны казалі: "Ён - моц Божая, што завецца Вялікая".

11 Лічыліся з ім, бо ён доўгі час чмуціў іх сваімі чарамі.

12 Але калі ўверылі Філіпу, вучачаму аб каралеўстве Божым і аб імю (імяню) Езуса Хрыста, калі мужчыны як і жанчыны прымалі хрост,

13 тады і Сымон сам уверыў і па атрыманьні хросту, далучыўся да Філіпа. Дзівіўся ён надта на віду чыненых цудаў і знакаў.

14 Апосталы ў Ерузаліме пачуўшы, што Самар'я прымала слова Божае, паслалі ў Самар'ю Пятра і Яна.

15 Яны прыбылі і маліліся за Самаран, каб атрымалі Духа Сьвятога,

16 бо яшчэ ніхто з іх не атрымаў, але былі толькі ахрышчаны ў імя Госпада Езуса.

17 Тады апосталы ўскладалі на іх рукі і яны атрымоўвалі Духа Сьвятога.

18 Калі Сымон убачыў, што Апосталы ўскладаннем рук, удзяляюць Духа Сьвятога, прынёс ім грошы,

19 просячы: "Дайце і мне гэту ўладу (моц), каб калі ўскладу на каго рукі, каб атрымаў ён Духа Сьвятога".

20 Пётр сказаў яму: "Хай серабро (грошы) тваё ідзе на гібель разам з табой, бо ты маніўся за грошы набыць дар Божы!"

21 Ня маеш ты ўдзельнічыць і не пакліканы ў гэтым слове (вяшчэньні, эвангелізацыі), бо сэрца тваё крывадушыць перад Богам

22 Дык пакутуй за гэтую сваю крывадушнасьць і малі Бога, можа Ён даруе табе ліхі твой намер.

23 Як бачу, што знаходзішся ў горычы жоўці ды ў путах сапсуцьця".

24 А Сымон адказаў: "Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога таго, што вы казалі".

Філіп навучае ўрадаўца Эт'ёпіі

25 Апосталы жа даўшы пасьведчаньне (аб Хрысьце) і абвяшчаючы слова Божае, вярталіся ў Ерузалім у многіх вёсках самаранскіх апавяшчаючы Эвангелію.

26 Анёл Госпадаў сказаў Філіпу: "Устань і каля паўдня выйдзі на дарогу, каторая ідзе з Ерузаліма ў Газу. Яна цалкам пустая".

27 Ён сабраўся і пайшоў. Якраз тады пакланіцца Богу прыбыў у Ерузалім Эт'ёп, урадавец Ет'ёпскай каралевы, Кандакі, загадчык усіх яе скарбаў.

28 Ён вось вяртаўся, чытаючы ў сваёй павозцы прарока Ізаія.

29 Дух кажа Філіпу: "Падыйдзі і далучыся да гэтае павозкі".

30 Калі Філіп падыйшоў, пачуў, як той чытаў прарока Ізаію; дык запытаўся ў яго: "Ці разумееш, што чытаеш?"

31 Той адказаў: "Як магу разумець, калі ніхто мне ня выясьніў?!" Затым запрасіў Філіпа ўзлезьці ў павозку і сесьці побач.

32 А месца сьв. Пісаньня звучала так: Як ягнётка на зарэз ведзена ды як авечка нямая, якую стрыгуць, так Ён не адкрыў вуснаў сваіх.

33 Па горы і па судзе быў усунуты, а паходжаньнем Яго хто пацікавіцца? Так быў вырваны з зямлі жывых".

34 Эўнух папытаўся ў Філіпа: "Прашу цябе, паясьні, пра каго тут кажа прарок? Аб сабе, ці аб кім другім?"

35 Тады Філіп адчыніўшы свае вусны пачынаючы ад гэтага тэксту Пісаньня Сьвятога разсказаў яму Добрую Навіну (выясьніў) пра Езуса.

36 Калі падарожнічылі, пад'ехалі да вады. Дык кажа еўнух: "Во вада, ці не магу быць ахрышчаны?"

37 Затым казаў затрымацца і яны абодва:

38 Філіп і еўнух ўвайшлі ў ваду і Філіп ахрысьціў яго.

39 А калі выйшлі з вады, Дух Сьвяты Госпадаў хваціў Філіпа, і еўнух (урадавец) ня бачыў яго ўжо больш, але радасна прадаўжаў сваю дарогу.

40 А Філіп апынуўся ў Азоце. Праходзячы праза ўсе гарады вясьціў Эвангелію, аж дабраўся да Цэзаріі.

 

Разьдзел 9
Наварот Шаўла

1 Шавал жа (шалеючы) пагрозамі і забойствамі вучняў Госпадавых, направіўся да архісьвятара

2 і прасіў у яго лістоў - упаважаньня да сынагог у Дамашку, каб калі там знойдзе гэтага напрамку (хрысьціян) прыхільнікаў, так мужчын як і жанчын вязьніць і дастаўляць у Ерузалім.

3 У дарозе, калі ўжо набліжаўся да Дамашку, здарылася, што раптам асьляпіла яго сьвятло з неба.

4 Падаючы на зямлю - пачуў голас, кажучы яму: "Шавал, Шавал, чаму Мяне прасьледуеш?"

5 Ён спытаў: "А хто Ты Госпадзе?" Пачуў голас: "Я Езус, Каторага ты прасьледуеш!"

6 Устань і ідзі ў горад, а там скажуць табе, што маеш рабіць".

7 Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, сталі астаўпянеўшы, бо чулі голас, але нікога ня бачылі.

8 Шавал падняўся з зямлі, разкрыў вочы, але нічога ня бачыў. Дык завялі яго ў Дамашак, трымаючы за руку.

9 Тры дні ня бачыў, нічога ня еў і ня піў.

10 У Дамашку пражываў адзін вучоны (хрысьціянін), імем Ананій. Госпад аб'явіўшыся сказаў яму: "Ананію!" Ён адказаў: "Я тут Госпадзе".

11 Госпад сказаў яму далей: "Устань, ідзі на вуліцу што завецца "Простая" ды ў доме Юды запытай пра Шаўла з Тарсу. Ён вось моліцца,

12 ды ў візіі ўбачыў чалавека, імем Ананій, які прыйшоў і ўсклаў рукі на яго, каб ён праглянуў".

13 Ананій адказаў: "Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага, столькі ён зла прычыніў сьвятым Тваім ў Ерузаліме.

14 І тут ён мае ўпаўнаважаньне ад высшых сьвятароў вязьніць усіх прызываючых імя Тваё".

15 Але Госпад сказаў яму: "Ідзі, бо выбраў я гэтага чалавека як інструмент (пасудзіну), каторы будзе вясьціць імя Маё паганам, каралям і сынам Ізраеля.

16 Дарэчы, пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля Імя Майго".

17 Затым Ананій пайшоў і ўвайшоў у дом ды ўсклаўшы рукі на яго, казаў: "Браце Шаўле! Госпад паслаў мяне, Езус, Каторы аб'явіўся табе ў дарозе, каторую ты адбываў, паслаў мяне, каб ты праглянуў ды быў напоўнены Духам Сьвятым.

18 У той час быццам луска адпала ад вачэй яго і ён праглянуў. Быў ахрышчаны.

19 Калі спажыў пасілак набраўся сіл. Некалькі дзён прабыў Шавал з вучнямі ў Дамашку

Навукі Шаўла ў Дамашку

20 і зараз жа стаў прапаведаваць (вясьціць) аб Езусе, што Ён Сын Божы.

21 Усе, што чулі гэта дзівіліся і казалі: "Ці ж гэта ня той самы, што ў Ерузаліме прасьледываў тых, каторыя прызывалі гэтае імя і ці не па тое прыбыў, каб увязьніўшы (арыштаваных) іх дастаўляў да архісьвятара?"

22 А Шавал тым адважней выступаў, даказваючы, што Езус Мэсіям ды прыводзіў у замешаньне (бянтэжыў) жыдоў, пражываючых у Дамашку.

23 Па нейкім часе жыды змовіліся забіць яго.

24 Але Шавал даведаўся пра іх цікаваньні (намеры). Днём і ноччу пільнавалі яны брамаў, каб яго забіць.

25 Але вучні ягоныя ноччу ў кошыку спусьцілі яго на шнуру праз мур ды выправілі.

Шавал у Ерузаліме

26 Шавал прыбыў у Ерузалім ды стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, не давераючы, што ён вучань.

27 Толькі Барнаба ўзяў яго і правёў да апосталаў ды разказаў ім, як у дарозе Шавал убачыў Госпада, і што Госпад прагаварыў да яго, ды з якою адвагай пераканана дзейнічыў у Дамашку ў імя Езуса.

28 Дзякуючы таму прабываў з імі ў Ерузаліме, сьмела навучаючы ў імя Госпада.

29 Ён гаварыў і дыспутаваў з гэленістамі. Яны ж цікавалі, каб яго забіць.

30 Даведаўшыся пра гэта браты адвялі яго ў Цэзарэю, а адтуль адправілі ў Тарс.

31 Тым часам Касьцёл (супольнасьць хрысьціянская) цешылася супакоем ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі. Разрастаўся, жыў у богабоязі і рос поўны Духа Сьвятога.

Дзейнасьць і цуды сьв. Пятра

32 Здарылася, што Пётр наведаёчы ўсіх (хрысьціянаў) дабраўся да сьвятых, каторыя пражывалі ў Ліддзе.

33 Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Эмэй. Ён быў спараліжаваны і восем гадоў праляжаў у пасьцелі.

34 Сказаў яму Пётр: "Энэю, хай выздаравіць (вылечыць) цябе Езус Хрыстус. Падыміся засьцялі пасьцель". І ён мігам устаў.

35 Бачылі яго ўсе жыхары Лідды і Сарону ды навярнуліся да Госпада.

36 Пражывала такжа ў Ёппэ (Яфэ) адна вучаніца, імем Табіта, значыць "Сарна". Яна рабіла многа дабра ды давала многа дарэньняў.

37 Аднойчы яна захварэла і памярла. Яе памылі ды палажылі ў верхняй комнаце.

38 Лідда была непадалёк ад Ёппы, дык вучні даведаўшыся, што там знаходзіцца Пётр, паслалі да яго двух пасланцоў з просьбаю: "Прыдзі да нас, не марудзь!"

39 Пётр пайшоў з імі, а калі прыйшлі, завялі яго ў комнату на вярху. Акружылі яго там удовы і паказалі яму з плачам хітоны і адзеньне, якія зрабіла ім "Сарна", калі яшчэ жыла з імі.

40 Выправіўшы ўсіх, Пётр стаў (паў) на калені ды маліўся. Потым павярнуўшыся да цела, сказаў: "Табіта, устань!" А яна адчыніла вочы ды ўбачыўшы Пятра, села.

41 Пётр падаў ёй руку ды падняў яе. Затым пазваў сьвятых і ўдовы і паручыў ім жывую.

42 Вестка аб гэтым разыйшлася па ўсёй Ёппе (Яфе) і многа ўверыла ў Госпада.

43 Яшчэ многа дзён пражываў Пётр у Ёппе (Яфе) ў нейкага гарбара Сымона.

 

Разьдзел 10
Пакліканьне сотніка Карнелія

1 У Цэзарэі жыў адзін чалавек імем (на імя) Карнелій, сотнік кагорты, званай Італ'янскай.

2 Ён, як увёсь яго дом - быў пабожны, багабаязны. Тайна даваў міласьціну людзям ды заўсёды маліўся да Бога.

3 Каля дзевятай гадзіны дня ён у візіі выразна ўбачыў Анёла Божага ўваходзячага да яго і кажачага яму: Карнелій!"

4 А ён углядаючыся ў яго ахоплены страхам, сказаў: "Што такое, Госпадзе?" Анёл сказаў Яму: "Маленьні твае і міласьціны твае падняліся на від Божы.

5 Дык зараз жа пашлі людзей у Ёппэ і прывядзі нейкага Сымона, званага Пятром.

6 Ён гасьціць у нейкага гарбара Сымона, яго дом каля мора".

7 Калі зьнік анёл, каторы з ім гутарыў, Карнелій паклікаў двух сваіх дамоўнікаў і багабойнага ваяку, з тых, што былі яму падчынены,

8 дый расказаўшы ім усё, паслаў іх у Ёппэ.

9 На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётр узыйшоў на дах памаліцца. Была меней болей шостая гадзіна.

10 Пачуў ён голад і хацелася яму есьці. Калі прыгатаўлялі яму ежу, ён папаў у захапленьне.

11 Ён бачыць адкрытае неба ды нейкі спускаючыся прадмет, падобны да вялікага настольніка, чатырма канцамі спускаючагася на зямлю.

12 Былі на ім усякія чацьвяраногія і рэптылія (паўзуны) зямлі і нябесныя птушкі.

13 Азваўся голас да яго: "Устань, Пётр, забівай і еш!"

14 А Пётр сказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе, бо я ніколі ня еў нічога паганага і нячыстага".

15 А голас паўторна адазваўся да яго: "Што Бог ачысьціў, не называй таго нячыстым".

16 Паўтарылася гэта тры разы. І зараз жа той прадмет быў узяты ў неба.

17 Калі Пётр разважаў, што можа абазначаць візія, якую бачыў, перад брамай затрымаліся пасланьнікі (вястуны) Карнелія, пыталіся пра дом Сымона.

18 Яны пыталіся ў голас: "Ці тут гасьціць Сымон, названы Пятром?"

19 Пятру разважаючаму пра візію, сказаў Дух: "Во гэтыя тры мужчыны пытаюцца пра цябе.

20 Дык устань, сыйдзі на ніз ды ідзі да іх, не сумневаючыся, бо Я іх паслаў".

21 Затым сыйшоў Пётр да тых людзей і сказаў: "Гэта, каторага шукаеце, што за прычына, дзеля якой вы прыбылі?"

22 Яны адказалі: "Сотнік Карнелій, чалавек справядлівы і багабойны, аб чым можа засьведчыць увесь жыдоўскі народ, атрымаў ад свайго анёла паручэньне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць таго, што ты скажаш".

23 Тады Пётр запрасіў іх у дом і ўгасьціў. А на другі дзень разам з імі, у таварыстве некаторых братоў з Ёппэ (Яфы) выбраўся ў дарогу.

24 На другі дзень прыбыў у Цэзарыю. Карнелій чакаў на іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх прыяцеляў.

25 А калі Пётр падходзіў, Карнелій выйшаў яму на спатканьне (пераняў яго), паў яму да ног і пакланіўся.

26 Пётр падняў яго, кажучы: "Устань, бо і я такі самы чалавек".

27 І гутарачы з ім увайшоў у дом і знайшоў там шмат сабраўшыхся.

28 Ён сказаўім: "Ведаеце, што жыду нельга спатыкацца або гасьціць з чужынцамі. Але Бог мне аб'явіў, што ніводнага чалавека нельга лічыць паганым і нячыстым.

29 Таму вось запрошаны, не сумневаючыся - прыбыў. Дык цяпер пытаюся навошта мяне запрасілі?"

30 Карнелій адказаў: "Калі чатыры дні таму а дзевятай гадзіне маліўся я ў сваім доме, явіўся перада мною чалавек у бліскучай шаце,

31 і сказаў: "Карнелій, тваё маленьне выслухана. Бог успомніў на твае міласьціны.

32 Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром. Ён гасьціць у Доме Сымона, гарбара каля мора".

33 Дык паслаў не марудзячы па цябе, а ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад Богам, каб паслухаць усяго, што табе Госпад паручыў".

34 Тады Пётр адкрыўшы вусны сказаў: "Я перакананы, што Бог па праўдзе не зважае на асобу.

35 Але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і паступае (спаганяе) справядліва.

36 Паслаў Ён Сваё слова сынам Ізраеля, аб'яўляўчы ім мір праз Езуса Хрыста. Ён Госпадам усіх.

37 Вы ведаеце, што адбывалася ва ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, па хросьце, які прапаведаваў Ян.

38 Пра Езуса Назарэту, Каторага Бог намасьціў Духам Сьвятым і могацьцю. Прайшоў Ён дабро чынячы і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо Бог быў з Ім.

39 Мы яўляемся сьведкамі ўсяго. Што Ён учыніў у зямлі Юдэйскай і ў Ерузаліме. Яго вось забілі прыбіўшы (павесіўшы) да дрэва (крыжа).

40 Бог ускрасіў Яго трэцяга дня і пазволіў Яму аб'яўляцца,

41 не ўсяму народу, але нам выбраным успярэдня Богам. На сьведку, нам, каторыя з Ім елі і пілі па Ягоным уваскрасеньню.

42 Ён нам загадаў вясьціць і даказваць (сьведчыць) народу, што Ён устаноўлены Богам суддзёю жывых і памёршых.

43 Усе прарокі даказваюць гэта, што кожны, хто верыць у Яго, праз Яго імя атрымоўвае адпушчэньне грахоў".

44 Калі Пётр гаварыў яшчэ гэта, Дух Сьвяты сыйшоў на ўсіх, каторыя слухалі навукі (слова).

45 Дык веручыя з абразаньня, прыйшоўшыя з Пятром. Былі надта зьдзіўлены (атаўпянелі), што дар Духа Сьвятога вылены быў таксама на паганаў.

46 Бо чулі іх гаворачы (чужымі) мовамі і славячымі Бога.

47 Тады вось адазваўся Пётр: Хто можа бараніць хрысьціць тых, што атрымалі Духа Сьвятога як і мы?"

48 І загадаў іх хрысьціць у імя Езуса Хрыста. Затым упрасілі яго затрымацца ў іх некалікі дзён.

 

Разьдзел 11
Справа паганаў у Ерузаліме

1 Апосталы і браты прабываючыя ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.

2 Дзеля таго калі Пётр прыбыў у Ерузалім, веруючыя з абразаньня (жыды) дакаралі (закідалі) яго:

3 кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".

4 Тады Пётр пачаў выясьняць па парадку:

5 "Калі будучы ў горадзе Ёппэ я маліўся, у захапленьні ўбачыў як нейкі прадмет падобны на вялікае палатно з чатырма канцамі спускалася з неба і спусьцілася каля мяне.

6 Прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвяраножных жывёлін хатніх і палявых зьвяроў, рэптыліяў - паўзуноў ды нябесных птушак.

7 Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётра, забівай і еш!"

8 Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Я ніколі штосьці панага або нячыстага не ўзяў у свае вусны".

9 Але голас з неба адазваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў. Ты не называй нячыстым!"

10 Так паўтарылася тры разы ды зноў усё было ўзята ў неба.

11 І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявілася трох мужчын, пасланыз з Цэзарэі да мяне.

12 Сказаў жа мне, каб я не сумневаючыся пайшоў з імі. Разам са мной пайшла таксама тых шэсьць братоў. І мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.

13 Ён вось нам расказаў. Як увідзіў анёла, як з'явіўся ў яго доме і сказаў: "Пашлі ў Ёппу (Яфу) і пакліч Сымона, званага Пятром.

14 Ён павучыць цябе, як збавіш сябе і ўвесь дом свой".

15 Калі я пачаў навучаць, Дух Сьвяты сыйшоў на іх, як і на нас на пачатку (раней).

16 Прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".

17 Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу.

18 Пачуўшы гэта - усе ўспакоіліся, ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку наварачэньня на (вечнае) жыцьцё".

Начаткі хрысьціянства ў Антыёхіі

19 Тыя, што былі разсеяны дзеля прасьледаваньня, узьнікішага за Сьцяпана, дабраліся аж да Феніцыі, Кіпру.

20 3 іх жа, некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырынейцы. Яны прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў. Прапаведалі Добрую Навіну пра Госпада Езуса.

21 А рука Госпадава была з імі, многа ўверыла і навярнулася да Госпада.

22 Вестка пра гэта дайшла да вушэй Касьцёла ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.

23 Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеяньне ласкі Божай, уцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпаду.

24 Быў ён чалавекам добрым і поўным Духа Сьвятога і веры. Тады вялікая грамада прыхінулася да Госпада.

25 3атым направіўся ў Тарс, каб адшукаць Шаўла.

26 А калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію ды цэлы год працавалі разам у Касьцёле, навучаючы вялікі натоўп людзей. У Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.

27 У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.

28 Вось адзін з іх, імем Агоб прадсказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад. Голад быў за Клаўдзія.

29 Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдзе.

30 Так яны і зрабілі, пасылаючы, запамогу праз Барнабу і Шаўла.

 

Разьдзел 12
Прасьлед касьцёла за Гэрада Агрыпу
Пайманьне Пятра і цудоўнае асвабаджэньне.

1 У гэтым такжа часе Гэрад пачаў прасьледаваць некаторых веравызнаўцаў Касьцёла.

2 Забіў мячом Якуба, Янавага брата,

3 а калі замеціў, што гэта спадабалася жыдам, узвязьніў па-за тым Пятра. А былі гэта дні Праснакоў.

4 Калі яго схваціў, укінуў у вязьніцу (астрог) ды паручыў пільнаваць чатыром вартаўнікам у адной варце (варт было чатыры), маючыся па сьвяце Пасхі аддаць народу.

Цудоўнае асвабаджэньне

5 Так Пётр быў запёрты ў вастрозе. А Касьцёл безупынна маліўся за яго да Бога.

6 У ноч, па каторай Гэрад меўся выдаць яго, Пётр, скаваны падвойным ланцугом, спаў між двух жаўнераў, а вартаўнікі перад брамай пільнавалі вастрог.

7 Раптам паявіўся Анёл Госпадаў і сьвятло засьвяціла ў каморы. Ударам у бок абудзіў Пятра, і загадаў: "Устань скора!" У той мамэнт апалі ланцугі з рук ягоных.

8 3атым сказаў яму Анёл: "Апаяшыся ды абуйся ў сандалы свае! І ён так зрабіў. Далей казаў яму: "Надзень вопратку - сваю ды хадзі за мной.

9 І выйшаўшы, ізноў за ім, але ня ведаў, ці гэта, што анёл робіць ёсьць рэчаісьнасцю, ці можа візію відзіць.

10 Мінулі першую і другую варту ды дайшлі да жалезнай брамы, каторая вядзе ў горад. Яна сама адчынілася перад імі. Выйшлі затым, прайшлі адну вуліцу і зараз анёл адступіў ад яго.

11 Тады Пётр прыйшоў да сябе (ачухаўся) і сказаў: "Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў свайго анёла ды вырваў мяне з рукі Гэрада і ад усяго таго, што маніліся зрабіць жыды".

12 Па развазе пайшоў у дом Маріі, маткі Яна, званага Маркам, дзе было сабраўшыся многа на маленьне.

13 Калі пастукаў у дзьверы на ўваход, прыбегла дзяўчына на імя (імем) Родэ, паслухаць хто там.

14 Пазнаўшы голас Пятра, з радасьці не адчыніла брамы, але пабегла паведаміць, што Пётр стаіць перад брамай.

15 А яны сказалі ёй: "Дурніца!" А яна даказвала, што гэта так.

16 Яны цьвярдзілі: "Гэта хіба анёл ягоны". А Пётр стукаўся далей. Калі наастатак (нарэшце) адчынілі, убачылі яго, надта зьдзівіліся.

17 Ён даўшы ім знак рукою маўчаць, разказваў, як яго Госпад вывеў з астрога, прытым дабавіў: "Паведаміце пра гэта Якубу і братам". Сам выйшаў у другое месца.

Сьмерць Гэрада Агрыппы

18 Калі настаў дзень, між жаўнераў узьнікла не малое замяшаньне, трывога дзеля зьнікненьня Пятра.

19 Гэрад загадаў шукаць яго. А не знайшоўшы, праслухаў вартаўнікоў і загадаў іх пакараць сьмерцю. Сам направіўся з Юдэі ў Цэзарыю ды там затрымаўся.

20 Ён дужа злаваўся на жыхароў Тыру І Сыдону. Але яны аднадушна прыбылі да яго, і прыласкаўшы Бласта, палацовага каралеўскага, прасілі аб мір, так як іх край даставаў жыўнасьць з каралеўскага краю.

21 У вызначаны дзень кароль Герад адзеўшыся ў каралеўскія шаты сеў на троне (пасадзе) і прамаўляў да іх.

22 А народ крычаў: "Гэта голас бога а не чалавека!"

23 І як бач парадзіў яго анёл Госпадаў, таму, што ён не аддаў Богу належнай хвалы. Ён памёр, сточаны чэрвямі.

24 Слова (Эвангелізацыя) жа Госпадава расло і памнажалася.

25 Барнаба і Шавал, споўнішы свае паручэньні, вярнуліся з Ерузаліму (у Антыёхію) узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.

 

Разьдзел 13
Дзейнасьць сьвятога Барнабы і сьвятога Паўла
Першае падарожжа сьв. Паўла і Барнабы на Кіпр.

1 У Антыёхіі, у тамашнім касьцёле былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сымон, званы Чорны (Нігер), Люцыян Кірэнэец і Манаэн, каторы гадаваўся разам з Гэрадам тэтрархам, дый Шавал.

2 Калі аднойчы адпраўлялі Госпадаву службу і пасьцілі, сказаў ім Дух Сьвяты: "Вылучыце мне Барнабу і Шаўла на дзейнасьць, на якую я іх паклікаў."

3 Тады з постам і мальбою ўсклалі на іx рукі і адпусьцілі.

4 Яны ж накіраваныя Духам Сьвятым накіраваліся ў Сэлеўцыю, а адтуль на Кіпр.

5 Калі прыбылі ў Саламіну вясьцілі слова Божае у сынагогах /бажніцах/ жыдоўскіх. Прытым мелі Яна ў помач.

6 У дарозе праз увесь востраў дайшлі да Пафы. Там напаткалі аднаго чараўніка /мага/, фальшывага жыдоўскага прарока, на імя Бар-Езус.

7 Ён быў пры праконсулу Сергею Паўле, чалавекам растаропным. Ён паклікаў Барнабу і Шаўла, хацеў паслухаць Слова Божага.

8 Але працівіўся ім Эліпас, чараўнік /маг/ так бо тлумачыцца ягонае/. Ён стараўся праконсула адвярнуць ад веры.

9 Тады Шавал, каторы такжа завецца Паўлам, напоўнены Духам Сьвятым паглядзеў на яго пільна і сказаў:

10 "О ты сыне д'ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасьці, вораг усякай справядлівасьці! Ці не перастанеш ты крывіць прастых дарог Госпадавых?

11 Вось жа цяпер дакране цябе рука Госпадава! Будзеш сьляпы і нейкі час ня будзеш бачыць - сонца". І зараз жа пала на яго цемра і сьлепата. Ён хадзіў кругом, шукаючы, каб хто яго завёў за руку.

12 Бачачы, што здарылася, праконсул уверыў, зьдзіўлены навукай Госпадавай.

Дзейнасьць у Антыёхіі сярод жыдоў і паганаў

13 Адплыўшы з Пафы, Павал і яго сябры прыбылі ў Пэргэ ў Памфіліі, а Ян вярнуўся ў Ерузалім, адлучыўшыся ад іх.

14 Яны ж прайшлі Пэргэ і дайшлі да Антыёхіі Пізыдскай. У шабат увайшлі ў сынагогу і там прыселі.

15 Па прачытаньні закону і прарокаў старэйшыны сынагогі паслалі па іх і сказалі: "Калі маеце, браты, нейкае слова заахвоты для народу - прамоўце!"

16 Тады падняўся Павал, і, даўшы знак рукою маўчаць, прамовіў: "Слухайце Ізраельцы ды вы, што баіцёся Бога!

17 Бог гэтага народу Ізраельскага выбраў нашых бацькоў ды ўзвысіў народ, калі былі жыхарамі зямлі Эгіпецкай і магутнаю рукою вывеў іх з яе.

18 Каля сорак гадоў зносіў цярпліва іхнія абычаі ў пустыні.

19 Ды выгубіўшы сем народаў у зямлі Ханаан, жэрабям /лёсам/ падзяліў зямлю іхнюю /у спадчыну/.

20 Меней болей па чатырыста пяцьдзесяці гадах. Потым даў ім судьдзяў аж да прарока Самуэля.

21 А калі пазней прасілі караля, даў ім Бог Саўла, сына Ціса /Кіша/, з пакаленьня Бэн'яміна на сорак гадоў.

22 А калі яго адкінуў, паклікаў ім караля Давіда. Аб ім даў пасьведчаньне, кажучы: "Знайшоў я Давіда, сына Ессэя, чалавека па Сваім сэрцы, каторы ва ўсім споўніць Маю волю".

23 3 яго патомства, па абяцаньню, Бог вывеў для Ізраеля збаўцу Езуса.

24 Перад Яго прыходам Ян прапаведаваў хрост наварачэньня - пакуты ўсяму народу Ізраеля.

25 Пад канец сваёй дзейнасьці Ян казаў: "Я ня той, за каго вы мяне ўважаеце. Я ня той. А па мне прыдзе Той, Катораму я ня варт развязаць сандалаў на нагах".

26 Браты, сыны роду Абрагама і тыя, спаміж вас, што баяцца Бога! Нам пераказана слова, навука аб гэтым збаўленьні.

27 Жыxары Ерузаліма ды іх вярхаводы не прызналі Яго, ды асуджаючы Яго зьдзейсьнілі прадказаньні Прарокаў, чытаныя што шабат.

28 Не знаходзячы ў Ім ніякай віны, вартай сьмерці, дамагаліся ад Пілата, каб Яго забіць.

29 А калі выканалі ўсё, што пра Яго было напісана, зьнялі Яго з крыжа, і палажылі ў гробе.

30 Але Бог ускрасіў Яго з умёршых,

31 Ды ён паказваўся праз многа дзён тым, што з Ім разам пайшлі з Галілеі ў Ерузалім, а цяпер сьведчаць аб Ім перад народам.

32 Мы вось вясьцім вам Добрую Навіну аб абяцаньні, дадзеным бацькам:

33 Што Бог споўніў Яго адносна нас, іх дзяцей, ускрашаючы Езуса. Так вось напісана ў другім пісьме: "Ты - Сын Мой. Я Цябе сёньня нарадзіў".

34 А што Яго ўскрасіў з умёршых і што Ён ня мае распасьціся /спарахнець/ - так высказаў: "Выпаўню вам сьвятыя абяцаньні Давіда".

35 Таму на іншым месцы кажа: "Не дапушчу сьвятому Твайму бачыць спарахненьне".

36 Але Давід заслужыўшыся свайму пакаленьню, заснуў з волі Божай і быў пахаваны пры сваіх бацьках, і паддаўся распаду.

37 Але той, Каго Бог ускрасіў, ня бачыў гніцьця.

38 Браты, хай будзе вам ведама, што абвяшчаецца вам адпушчэньне грахоў праз Яго.

39 Кожны, хто уверыць - апраўдваецца Ім ад усіх грахоў, ад якіх не маглі быць апраўданы ў Законе Майсея.

40 Дык глядзіце, каб не споўніліся на вас словы Прарокаў:

41 Глядзіце шыдэрцы, дзівіцеся ды адыйдзіцеся, бо ў дні вашыя спаўняюцца даконы, катораму вы б не ўверылі, калі б вам, хтосьці аб ім гаварыў.

42 Калі яны выходзілі, прасілі іх, каб яны ў наступны шабат гаварылі б яны пра тое самае.

43 Па заканчэньні сабрання, многа жыдоў і набожных празэлітаў праводзілі Паўла і Барнабу, каторыя заахвочвалі іх да трываньня ў ласцы Божай.

44 А ў наступны шабат блізу ўвесь горад сыйшоўся слухаць слова Божага.

45 Калі жыды ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайдрасьць /завіднасьць/. Дык блюзьнілі і пярэчылі таму, што навучаў Павал.

46 Тады Павал і Барнаба сказалі адважна: "Перш вам належалася б вясьціць слова Божае, але калі вы яго адкідваеце ды самі сябе ўважаеце за нягодных жыцьця вечнага, ды мы звернемся да паганаў.

47 Бо гэтак загадаў нам Госпад: "Устанавіў Я Цябе сьвятлом для паганаў, каб быў ты збаўленьнем аж на скрай зямлі."

48 Пагане чуючы гэта - цешыліся ды славілі слова /шанавалі/ Госпадава. А ўсе да жыцьця вечнага, - уверылі.

49 І слова Госпадава разшыралася па ўсім краі.

50 Тым часам жыды падбурылі пабожных і паважаных жанчынаў ды знатных грамадзян і выклікалі прасьледаваньне Паўла і Барнабы, ды выкінулі іх з сваіх граніцаў /зямель/.

51 А яны адтросшы на іх пыл ад сваіх ног направіліся ў Іконію.

52 А вучні былі поўныя радасьці і Духа Сьвятога.

 

Разьдзел 14
Эвангелізацыя Іконіі

1 Падобна ў Іконіі ўвайшлі ў жыдоўскую сынагогу і навучалі так, што многа жыдоў і Грэкаў уверыла.

2 Але тыя жыды, што ўверылі, падбуралі і курсталі /пад'юджалі/ паганаў супроць братоў.

3 Усёж такі Павал і Барнаба прабывалі там доўгі час і навучалі адважна, здавераны ў Госпаду, Каторы пацьверджаў слова Сваёй ласкі цудамі і знакамі, чыненымі іхнімі рукамі.

4 3атым жыхары горада падзяліліся: адны былі з жыдамі, а другія з апосталамі.

5 Калі аднак апосталы даведаліся, што пагане і жыды сумесна з сваімі ўладамі маняцца зьневажыць іх і ўкаменаваць,

6 уцяклі ў гарады: Ліконію, Лістру, Дэрбэ і ў іхнія ваколіцы.

7 Ды там вясьцілі Эвангелію.

8 У Лістры жыў адзін чалавек хворы на ногі, калека ад нараджэньня. Ён ніколі не хадзіў.

9 Ён слухаў навукі Паўла. Павал глянуў на яго ўважна ды бачачы, што ён мае веру, патрэбную на аздараўленьне,

10 крыкнуў моцна: "Стань проста на нагах!" Той падскочыў і стаў хадзіць.

11 Грамады, бачачы, што ўчыніў Павал, пачалі моцна крычаць па лікаонску: "Багі сталіся падобнымі да людзей і сыйшлі да нас!"

12 Барнабу назвалі Зэўсам, а Паўла - Мэркурам, бо ў асноўным ён навучаў.

13 А сьвятар Зэўса, каторы меў сьвятыню перад горадам, прывёў прад браму валы ды прынёс вянкі. Хацеў разам з грамадамі скласьці ахвяру.

14 Калі пра гэта даведаліся: Барнаба і Павал, разьдзёрлі адзеньне ды скінулі ў народ, крычучы:

15 "Людзі, што гэта робіце? І мы сьмяротнікі, падобныя да вас людзі. Навучаем вас, каб вы адвярнуліся ад гэтых пустотаў /марнасьцяў/ да Бога Жывога, Каторы стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў ім знаходзіцца.

16 Дапусьціў Ён у даунейшых часах, што народ кожны хадзіу сваімі дарогамі,

17 але не пераставаў даказваць ад сабе, чынячы дабро. Зсылау вам дождж з неба, урадлівыя леты, карміў вас ды сэрцы вашыя напаўняў радасьцю."

18 Гэтымі словамі чуць паўстрымалі натоўп, каб не складалі ім ахвяры.

19 Затым падыйшлі жыды з Антыёхіі і з Іконіі, падбурылі грамады, укаменавалі Паўла ды выцягнулі яго за горад, думаючы, што ён мёртвы.

20 Але калі сабраліся вакруг яго вучні, падняўся, пайшоў у горад, а на другі дзень сумесна з Барнабай направіўся у Дэрбэ.

21 У гэтым горадзе вясьцілі Эвангелію і здабылі яны многа вучняў, за-тым вярнуліся у Лістру, у Іконію ды у Антыёхію,

22 закрапляючы душы вучняў, заахвочваючы да трываньня у веры, бо ўвайсьці ў Каралеўства Божае трэба прайсьці праз многа ўцісьненьняў."

23 Потым з мальбой і постам для кожнага Касьцёла празначылі /пасьвяцілі/ сьвятароў /прэзбітэраў/ ды паручылі Госпаду, у Каторага ўверылі.

24 Прыйшлі праз Пізідзію ў Памфілію,

25 вясьцілі слова ў Пэрэе, а затым зыйшлі ў Атталію,

26 а адсюль паплылІ ў Антыёхію, дзе дзякуючы ласцы Божай выканалі місію, на якую былі празначаны.

27 Вярнуўшыся, склікалі /мясцовы/ касьцёл і разсказалі, колькі дабра ўчыніў Бог праз іх ды як адкрыў Ён паганам браму веры.

28 Доўгі час правялі яны сярод вучняў.

 

Разьдзел 15
Сабор Ерузалімскі. Споркі дзеля абразаньня.

1 Некаторыя, паходзячыя з Юдэі навучалі братоў: "Калі ня прыміце абразаньня па звычаю Майсея, ня можаце быць збаўлены."

2 Дзеля таго ўзьнікла шмат немалых спораў і звадак паміж імі дый Паўлам і Барнабай, так што вырашана, што Павал і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх направіцца дзеля гэтага спору ў Ерузалім, да Апосталаў і старэйшын.

3 Дык пасланыя Касьцёлам ішлі праз Феніцыю і Самар'ю, разказваючы пра наварачэньне паганам, чым выклікалі ў братоў вялікую радасьць.

4 Калі прыбылі ў Ерузалім, былі прынятыя Касьцёлам, Апосталамі і прэзбітарамі. Разсказалі затым ім як Бог дзейнічае праз іх.

5 Але некаторыя наварачэнцы з фарызэяў супрацівіліся і заявілі: "Трэба абразаць іх і змушаць такжа берагчы закон Майсея!"

6 Дык сабраліся Апосталы і прэзбітэры разгледзіць гэтую справу.

Прамова сьв. Пятра

7 Калі па гэтым узьнікла вялікая спрэчка, тады ўстаў Пётр і сказаў ім: "Браты вы ведаеце, што Бог здаўных дзён выбраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх пагане пачулі слова Эвангеліі дый ўверылі.

8 І Бог, што знае сэрцы, даказаў гэта, даючы ім Духа Сьвятога, як і нам

9 Ня зрабіў ніякай разьніцы між намі і імі, ачышчаючы сэрцы іхнія верай.

10 Дык чаму цяпер спакушаеце Бога, ускладаючы на вучняў ярмо, каторага ані бацькі нашыя, ані мы самі не змаглі насіць.

11 Мы аднак верым, што праз ласку Госпада Езуса будзем збаўлены як і яны."

12 Замоўкла ўся грамада, а затым слухалі разказу Барнабы і Паўла пра многа цудаў і знакаў, учыненых Богам праз іх пасярод паганаў.

Прамова сьв. Якуба

13 А калі яны перасталі разказваць - адазваўся Якуб: "Браты, паслухайце мяне

14 Сымон разказаў, як Бог выбраў сабе народ спаміж паганаў для імя Свайго.

15 З гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:

16 ''Потым вярнуся і адбудую паўшую палатку /скінію/ Давіда і адбудую, што ў ёй разрушана ды ўзнаўлю яе.

17 Каб іншыя людзі шукалі Госпада, ды ўсе народы, над каторымі будзе прызывана імя Маё. Так кажа Госпад, Каторы зьдзейсьняе.

18 Прадсказаны падзеі спрадвеку."

19 Таму па маему, ня трэба безпакоіць тых, каторыя з паганаў навярнуліся да Бога,

20 але прыпісаць ім, каб берагліся яды ахвяраванай ідалам, разпусты, усяго задушанага і ад крыві.

21 Бо Майсей ад найдаўнейшых пакаленьняў мае такіх, што ў паасобных гарадах, у сынагогах, у кожны шабат чытаюць яго /закон/."

Дэкрэт Апосталаў

22 Тады Апосталы і прэзбітэры з усім Касьцёлам рашылі выбраць знатных людзей спаміж братоў: Юду, званага Барсабай, і Сыляса ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабай і Паўлам.

23 Паслалі праз іх ліст: "Апосталы і прэзбітэры, браты тым, што жывуць у Антыёнхіі, Сырыі і Піліцыі - братам з паганаў - прывітаньне!

24 Мы даведаліся, што некаторыя з нашых, без нашага паручэньня, занепакоілі вас вучэньнямі, трывожачы сэрцы вашыя.

25 Дык мы сабраўшыся разам рашылі паслаць да вас адборных людзей разам з дарагімі Барнабай і Паўлам,

26 каторыя для імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса пасьвяцілі жыцьцё сваё.

27 Дык пасылаем Юду і Сыляса, каторыя перакажуць вуснамі тое самае.

28 Дуxу Сьвятому і нам казалася справядліва не накладаць на вас ніякага цяжару апрача таго, што канечнае:

29 паўстрымацца ад ахвяр для ідалаў, ад крыві, ад таго, што задушана ды ад распусты. Добра зробіце, калі ад гэтых рачэй паўстрымаецеся. Бывайце".

30 Тыя жа пасланыя прыбылі ў Антыёхію, і сабраўшы народ, аддалі яму ліст.

31 Калі яго перачыталі - усьцешыліся з яго пацешаючага зьместу.

32 Юда, а таксама Сілас, яўляючыся прарокамі, у частых прамовах пацешалі братоў і ўмацоўвалі іх.

33 Па нейкім часе паслалі іх браты з прывітаньнем міру ад братоў каторыя іх паслалі.

34 ...

35 Павал і Барнаба засталіся ў Антыёхіі, павучаючы слова Госпадавага з многімі іншымі.

Дзейнасьць сьв. Паўла
Другое падарожжа св. Паўла.
Спор пра Марка.

36 Па нейкім часе Павал сказаў Барнабу: "Вернемся, і наведаем братоў ва усіх гарадах, у якіх мы вясьцілі слова Госпадава, паглядзім як маюцца.

37 Барнаба хацеў ўзяць з сабой Яна, званага Маркам,

38 Павал жа асуджаў яго за тое, што ён адыйшоў ад іх у Памфіліі і не хацеў супрацоўнічыць з імі, дык не належыцца браць яго.

39 Дайшло да схваткі, так што разьдзяліліся: Барнаба ўзяў Марка і паплыў на Кіпр,

40 Павал выбраў Сіласа і адправіўся паручаны братамі ласцы Госпада.

41 Праxодзіў праз Сырыю і Цыліцыю, умацоўваючы Касьцёлы.

 

Разьдзел 16
Выбраньне Цімафея

1 Затым прыбыў ён у Дэрбэ і Лістру. Быў там адзін вучань /хрысьціянін/ імем Цімафей; маці яго была веручая жыдоўка, а бацька Грэк.

2 Браты з Лістры і Іконіі добра аб ім сьведчылі.

3 Яго Павал захацеў узяць у дарогу з сабой, дык абрэзаў яго дзеля жыдоў, пражываючых у тых мясцовасьцях, бо ведалі яны ўсе, што бацька яго быў Грэкам.

4 Калі праходзілі праз гарады, загадваў ім берагчы прынятыя Апосталамі і прэзбітарамі ў Ерузаліме пастановы.

5 Так Касьцёлы ўмацоўваліся вераю і штодзень расьлі лікам.

Праз меншую Азіію

6 Затым перайшлі яны Фрыгію, краіну Галяцыю, бо Дух Сьвяты забараніў ім вясьціць слова ў Азіі.

7 Прыбыўшы непадалёк Мэссіі, прабавалі перайсьці ў Бітынію, але Дух Езуса не пусьціў.

8 Перайшоўшы яны направіліся ў Троаду.

9 Тут ноччу Павал меў візію: нейкі Македонец стаў перад ім і маліў: "Прыдзі ў Мацэдонію ды памажы нам:"

10 Па візіі мы не марудзячы рашылі направіцца ў Мацэдонію, у перакананьні, што Бог наказваў вясьціць ім Эвангелію.

Пераправа ў Мацэдонію

11 Выплыўшы з Трады, паплылі мы проста ў Самотрацыю, а на другі дзень у Неаполь;

12 а адсюль на Філіппы, у галоўны горад той часткі Мацэдоніі, што ёсьць калоніяй. У гэтым горадзе правялі мы некалькі дзён.

13 У Шабат выйшлі мы за браму каля ракі, дзе спадзяваліся знайсьці месца малітвы. Сеўшы гутарылі мы з сабраўшыміся жанчынамі.

14 Адна багабойная жанчына, імем Лідзія, родам з Тіятары горада, прадавала пурпур. Госпад адчыніў ёй сэрца так, што яна ўважна слухала слоў Паўла.

15 Калі была ахрышчана разам з сваім домам, папрасіла нас: "Калі маеце мяне за верную Госпаду, увайдзіце ў дом мой і пражывайце", і змусіла нас.

Асвабаджэньне апнаванай ліхім і ўвязьненьне Паўла

16 Аднойчы, калі мы ішлі на месца маленьня, пераняла нас нейкая нявольніца апанавана ліхім духам, каторы варажыў. Прыносіла яна многа даходу сваім панам.

17 Яна вось, бягучы за Паўлам і за намі крычала: "Гэтыя людзі слугамі Бога Узвышняга, яны вясьцяць вам дарогу збаўленьня".

18 Рабіла яна гэта шмат дзён. Незносячы гэтата Павал адвярнуўся і сказаў духу: "Загадваю табе у імя Езуса Хрыста, выйдзі з яе!" У той момант ён выйшаў.

19 Калі яе паны замецілі, што надзея даходу зьнікла, схапілі Паўла і Сыляса, завалаклі на рынак перад улады,

20 завялі перад прэтор'ямі і заявілі: "Гэтыя людзі, будучы Юдэямі ўводзяць у замяшанне".

21 Ды яны разглашаюць звычаі, каторыя нам Рымлянам нельга прымаць ды трымацца".

22 Супраць іх сабіраецца зьбяговішча, натоўп. Дык прэторы загадалі зьдзёрці з іх адзенне і хвастаць розгамі.

23 Зьбіўшы іх моцна ўкінулі ў вастрог, загадваючы варце пільна іх старажыць.

24 Атрымаўшы такі загад, вартавы пасадзіў іх ў ванючы вастог і ногі іх замкнуў у калоду.

Цудоўнае асвабаджэньне з вастрога

25 Апоўначы Павал і Сыляс маліліся і сьпявалі Богу гімны. Іншыя вязні слухалі іх.

26 Раптам узьнікла вялікае зямлятрасеньне, што аж захісталіся фундаменты вастрога. У той час адкрыліся ўсе дзьверы ды з усіх апалі калоды.

27 Калі вартавы прачнуўся і ўбачыў дзьверы вастрога адчынены, хваціў меч і хацеў забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцікалі.

28 Тады Павал закрычаў на ўвесь голас: "Не рабі сабе нічога благога, бо мы ўсе тут"

29 Тады ён запатрабаваўшы сьвятла ўскочыў у цямніцу ды паў дрыжучы да ног Паўла і Сыляса.

30 І вывеўшы іх на вонкі /двор/ спытаўся: "Гаспадзіны, што мне трэба рабіць, каб збавіцца?"

31 Адказалі яму: ''Увер у Госпада Езуса, а збавіш сябе і свой дом."

32 3атым разсказалі слова Госпада яму і усім, што былі ў яго доме.

33 У тую самую пару ночы ўзяў іх з сабою, абмыў раны і не марудзячы прыняў хрост і разам увесь дом.

34 Увёу іх таксама ў свой дом, запрасіў да стала іх ды з усім домам вельмі цешыўся, што ўверыў Богу.

35 Калі настаў дзень, прэторы паслалі ліктораў загадаць: "Прасціце гэтых людзей".

36 Вартавы вастрога пераказаў Паўлу гэты загад: "Прэторы прыслалі, каб выпусціць вас.

37 Дык выйдзіце цяпер ды ідзіце ў супакою: "Але Павал сказаў ім: "Публічна, бяз суду бічавалі нас, рымскіх грамадзян, і пасадзілі ў вастрог, а цяпер цішком выкідаюць нас? Гэтак не! Хай самі прыйдуць і выведуць нас"

38 Лікторы перадалі гэтыя словы прэторам. Дык тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэтыя Рымляне.

39 Прыйшлі, перапрасілі іх ды вывеўшы прасілі, каб яны пакінулі горад.

40 Яны ж, выйшаўшы з вязьніцы пайшлі да Лідзіі, пабачыліся з братамі, пацешылі іх і адправіліся ў дарогу.

 

Разьдзел 17
У Тэсалёніцы і Бэрэі

1 Прайшлі праз Амфіполіс і прыбылі ў Тэсалёнікі, дзе жыды мелі сынагогу.

2 Па звычаю сваім Павал наведаў іх і праз тры шабаты выясьніў ім Пісаньне.

3 Па Пісаньню выясьняў і даказваў, што Мэсія /Хрыстус/ мусіў цярпець і ўваскрэснуць з умёршых, ды што Езус,- аб каторым вам гавару /разсказваю/ ёсьць гэтым Мэсіям".

4 Некаторыя з іх , ды вялікая колькасць грэкаў веручых і немала высокародных жанчын - уверыла і далучылася да Паўла і Сыляса.

5 Тады завідныя жыды, узяўшы з рынку /плошчы/ нягодных людзей, выклікалі забурэньне, падбурылі горад, знайшлі дом Язона, ды шукалі іх, каб паказаць народу.

6 Аднак не знайшлі іх, дык валаклі Язона ды некаторых братоў перад палітархаў, крычучы: "Гэта людзі, каторыя падбураюць увесь сьвет, прыйшлі таксама сюды.

7 Язон іх прыняў. Яны ўсе выступаюць супраць дэкрэтаў Цэзара, заяўляючы, што ёсьць іншы кароль Езус."

8 Такім чынам узбурылі яны грамады і палітархаў, каторыя гэта слухалі.

9 Затым узяўшы паруку ад Язона і ад іншых пусцілі іх.

У Бэрыі

10 Зараз жа ў начы браты выправілі Паўла і Сыляса у Бэрыю. Калі яны там прыбылі, пайшлі у жыдоўскую сынагогу /бажніцу/.

11 Гэтыя былі больш культурныя чым Тэсалонцы, прынялі навуку з усёю руплівасьцю ды што дзень разбіралі Пісаньне, ці так гэта маецца.

12 Многа з іх уверыла, а таксама высокародных грэчанак ды ня мала мужчынаў.

13 Калі жыды з Тэсалёнікі даведаліся, што таксама ў Бэрыі Павал вясьціць слова Божае, прыбылі і туды, падбураючы грамады і выклікаючы забурэньні.

14 Тады браты безадкладна выправілі Паўла, каб ішоў ён аж да мора. Сыляс і Цімафей засталіся там.

15 Тыя, што праводзілі Паўла, завялі яго аж у Антэны ды вярнуліся, атрымаўшы ад яго загад Сылясу Цімафею, каб чым хутчэй прыйшлі да яго.

Павал у Атэнах. Прамова ў Арэопагу

16 Чакаючы на іх у Атэнах, Павал абураўся ў духу, бачучы горад аддадзены ідалахвальству.

17 Таксама разсуджаў /дыспутаваў/ у сынагозе з жыдамі і з багабойнымі ды што дзень на плошчы, з каторымі сустракаўся.

18 Некаторыя з філёзафаў спікурэйцаў і стаёкаў дыспутавалі з ім. Некаторыя казалі: "Што хоча сказаць гэты пляткар /гаварун/?" Іншыя жа: "Здаецца, што ён вяшчуном новых багоў, бо навучае пра Езуса і ўваскрасеньне".

19 Затым узялі яго і завялі у Арэопаг і запыталі: "Ці не маглі б мы даведацца, якое новае вучэньне ты прапаведуеш /вучыш/?

20 Бо нейкія нечутыя рэчы ўкладаеш ты ў нашыя вушы. Дык хацелі б даведацца, што гэта мае быць."

21 Усе жа Атэнчыкі і пражываючыя там прыбыльцы /чужынцы/ нечым іншым не займаюцца як каб гаварыць, або слухаць нешта новае.

22 Павал стаўшы сярод Арэопагу, сказаў: "Атэнчыкі! Па ўсім бачу, што вы надта рэлігійныя.

23 Праxодзячы вось ды аглядаючы вашыя сьвятасці, напаткаў аўтар, на каторым было напісана: "Няведамаму Богу." Тое, што вы ня знаючы, славіце /пакланяецеся/ я вам вяшчу /вучу/.

24 Бог, Каторы стварыў сьвет ды ўсё, што на ім, ён Госпад неба і зямлі, не прабывае у сьвятынях рукой людзей пабудаваных.

25 Ды не патрабуе паслугі рук людскіх як быццам Яму чаго не ставала, бо Ён толькі дае ўсім жыцьцё і дыханьне, ды ўсё іншае.

26 Ён з аднаго чалавека вывеў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсёй акрузе /вобліку/ зямлі, вызначаючы час і межы іхняга пражываньня,

27 каб шукалі Бога, можа часам дакрануцца Яго і знойдуць Яго, бо Ён па праўдзе недалёка ад кожнага з нас.

28 Бо ў Ім жывём, рухаемся ды існуём, як сказалі некаторыя з вашых пастаў: "Мы ёсьць з роду Ягонага."

29 Дык будучы з роду Божага, то не павінны мы думаць, што Божства /Баства/ падобнае за золата, або серабра, або каменя, разьбы мастака, або да твору розуму чалавечага.

30 Не зважаючы на часы несьвядомасьці /чалавецтва/, Бог цяпер заве ўсюды і усіх людзей да наварачэньня.

31 Таму, што вызначыў дзень, у каторы будзе судзіць сьвет справядліва і праз аднаго чалавека, каторага на гэта празначыў /устанавіў/ і ўдаставерыў /даказаў/ адносна усіх людзей ускрашаючы Яго з умёршых."

32 Пачуўшы пра ўваскрасеньне, адны наругаліся, а іншыя казалі: "Даслухаем цябе пра гэта іншым разам."

33 Затым Павал пакінуў іх.

34 Некаторыя аднак прылучыліся да яго і ўверылі. Між іх Дыёнізы Арзопагіта ды жанчына на імя Дамаріс, а з імі іншыя.

 

Разьдзел 18
Пачаткі касьцёла ў Карынце

1 Затым пакінуў ён Атэны ды прыбыў у Карынт.

2 Тут напаткаў ён нейкага жыда, імем Аквіла, родам з Понту, каторы з жонкаю Прысьціліяй прыбыў недаўна з Італіі, бо Клаўдзій выселіў з Рыму ўсіх жыдоў. Ён прыйшоў да іх.

3 Знаў вось ён тое самае рамясло, займаўся вытворчасьцю палатак, таму абжыўся ў іх і працаваў.

4 У кожны шабат дыскутаваў у сынагозе ды пераконваў так жыдоў як Грэкаў.

5 Па павароце Сыляса і Цімафея з Мацэдоніі, Павал выключна пасьвяціўся навучэньню, даказваючы жыдам, што Езус ёсьць Мэсіям.

6 А калі працівіліся і блюзьнілі, атрасаў сваё адзеньне, ды казаў ім: "Кроў вашая на вашу галаву, я не вінаваты. Ад гэтае хвіліны пайду да паганаў".

7 Перайшоў адтуль і пасяліўся у доме аднаго багабойнага чалавека, імем Тыцый Юстус /справядлівы/. Дом гэты сутыкаўся з сынагогай.

8 Начальнік сынагогі, Крыспус, з усім сваім домам уверыў у Госпада. Прытым многа Карыньцыян, слухаючых уверыла і прыняло хрост.

9 Ноччу Госпад прагаварыў да Паўла ў візіі: "Перастань баяцца і не маўчы,

10 бо Я з табою і нІхто не кране цябе, каб цябе скрыўдзіць, бо многа маю у гэтым горадзе народу."

11 Дык застаўся і вясьціў Ім слова Божае праз год ды шэсьць месяцаў.

Павал на судзе Галліёна

12 Калі Галліён стаўся праконсулам Ахаі, жыды аднадушна паўсталі супраць Паўла і прывялі яго на суд.

13 Сказалі: "Ён нагаварвае людзей, каб славілі Бога нязгодна з Законам".

14 Калі ўжо Павал меў адчыніць вусны, Галлій сказаў жыдам: "Калі б быў які праступак або злачынства, жыды, дык я заняўся б вамі.

15 Але калі спорыце пра словы і назовы дый аб ваш закон, дык самі разьбірайцеся. Я не хачу быць суддзёю ў такіх справах."

16 Затым выгнаў іх з суда.

17 А ўсе другія /Грэкі/ хвалілі начальніка сынагогі, Сосіэнэса, білі яго перад судом. Галліён не зьвяртаў на гэта ўвагі.

Праз Эфэз, Ерузалім у Антыёхію

18 Павал яшчэ даўжэйшы час прабываў у Карынце. Потым развітаўся з братамі ды разам з Прысьцыліяй і Аквілам адправіўся у Сырыю. У Кэнхрах падстрыг галаву, бо такое зрабіў шлюбаваньне.

19 Затым дабраліся у Эфэз і там ён іx пакінуў. Сам жа пайшоў у сынагогу і дыспутаваў з жыдамі,

20 а калі прасілі яго, каб заставаўся даўжэй, не згадзіўся,

21 але развітваючыся з імі, сказаў: "Вярнуся да вас, калі Бог захоча", і паплыў з Эфэзу.

22 Па прыбыцьці ў Цэзарыю, злез на бераг, прывітаўся з Касьцёлам і направіўся ў Антыёхію.

23 3абавіўшыся нейкі час там, зноў надаўся ў дарогу, падарожнічаючы праз Галацыю і Фрыгію, умацоўваючы ў веры ўсіх вучняў.

Дзейнасьць Аполлёса

24 Адзін жыд, імем Аполлёс, родам з Александрыі, чалавек красамоўны прыбыў у Эфэз. Знаў ён добра Пісаньне.

25 3наў ён дарогу Госпадаву, прамаўляў з вялікай шчодрасцю ды навучаў рупліва пра Езуса. Знаў ён толькі Янаў Хрост.

26 Пачаў сьмела вучыць у сынагогах. Калі пачулі яго, забралі з сабой, ды выясьнілі яму дарогу Божую.

27 А калі задумаў ісьці ў Ахаю, то браты напісалі ліст да вучняў з паручэньнем, каб яго прынялі. Калі ён прыбыў памагаў многа пры помачы Божай там, што ўверылі.

28 Адважна адкідаў цьвярджэньні жыдоў, даказваючы публічна з Пісаньня, што Езус ёсьць Мэсіям /Хрыстусам/.

 

Разьдзел 19
Дзейнасьць сьв. Паўла ў Эфезе

1 Калі Аполлёс прабываў у Карынце, Павал узгорыстай ваколіцай, прыйшоў у Эфэз ды напаткаў нейкіх вучняў.

2 3апытаў іх: "Ці атрымалі вы Духа Сьвятога, калі прынялі веру?" А яны яму: "Мы нават ня чулі, ці ёсьць Дух Сьвяты."

3 "Дык які вы хрост прынялі?" - спытаўся. А яны адказалі: "Янаў Хрост".

4 Тады Павал выясьніў: "Ян хрысьціў хростам наварачэньня, заахвочваючы людзей у Таго, хто прыйдзе па ім, значыць у Езуса."

5 Калі яны гэта пачулі, прынялі хрост у імя Госпада Езуса.

6 А калі Павал усклаў на іх рукі, Дух Сьвяты сыйшоў на іх. Гаварылі мовамі і праракавалі.

7 Было іх усіх каля дванаццаці мужчынаў.

8 Затым увайшоў у сынагогу і адважна навучаў праз тры месяцы дыскутуючы і пераконваючы пра Каралеўства Божае.

9 Калі аднак некаторыя ўпіраліся ў няверстве ды блюзнілі і ня верылі праклінаючы гэты шлях перад грамадамі, дык адлучыўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, ды штодзень навучаў іх у школе Тыраноса.

10 Прадаўжалася гэта два гады, так што ўсё жыхары Азіі, жыды і Грэкі мелі магчымасьць слухаць слова Госпадава.

11 А Бог чыніў такжа цуды праз рукі Паўла,

12 так што нават хусткі і перавяскі з яго цела клалі на хворых, а хваробы зчазалі з іх ды выходзілі ліхія духі.

13 Але некаторыя падарожныя егзорцысты жыдоўскія прабавалі прызываць імя Госпада Езуса над апанаванымі ліхім духам. Яны запрысягалі: "Запрысягаю вас праз Госпада Езуса, пра каторага вясьціць Павал."

14 Рабіла гэта сем сыноў нейкага Скева, архісьвятара жыдоўскага.

15 Ліхі дух адказваў ім: "Знаю Езуса і ведаю аб Паўле, а вы што за такія?"

16 І кінуўся на іх чалавек, апанаваны ліхім духам, паваліў усіх ды пабіў так, што голыя і пакалечаны ўцяклі з таго дому.

17 Пра гэта даведаліся ўсе жыды і Грэкі, пражываючыя ў Эфэзе ды страх паў на ўсіх і славілі імя Госпада Езуса.

18 Многа веручых прыходзіла і таксама вызнавала і выяўляла свае ўчынкі.

19 І многа такжа з тых, каторыя займаліся чарамі /магіяй/, зносілі кнігі і палілі іх на вачах усіх. Аблічалі цану іх на пяцьдзесят тысяч дынараў серабра.

20 Так магутна расло і ўмацоўвалася слова Госпадава.

Намеры Паўла спынены забурэньнем Дэметрыя

21 Споўніўшы ўсё гэта, Павал намераваўся у Духу прайсьці праз Мацэдонію і Ахаю дый ісьці ў Ерузалім. Ён казаў: "Наведаўшы гэтыя краіны напраўлюся ў Рым паглядзець".

22 Дык выслаў у Мацэдонію двух сваіх памагатараў: Цімафея і Эраста, а сам застаўся на нейкі час у Азіі.

23 У той як толькі час узьнікла нямалае забурэньне з прычыны дарогі /Госпада/.

24 Адзін серабрар (серабоўнік), імем Дэмэтрый вырабляў сярабраныя мініяцюрныя сьвятыні (храмы) Артэміды і гэтым даваў добра зарабляюць рамесьнікам.

25 Вось ён сабраў іх разам з іншымі работнікамі гэтага рамясла і сказаў: "Мужчыны, вы ведаеце, што з гэтага рамясла нам дабрабыт.

26 Але бачыце і чуеце, што ня толькі у Эфэзе, але блізу ва ўсёй Азіі гэты Павал пераканаў ды зьвёў шмат людзей даказваючы, што гэта не багі, што зроблены рукамі.

27 Гразіць небяспека, што ня толькі наша рамясло ўпадзе, але і сьвятыня вялікай багіні Дыяны /Артэніды/ ня будзе мець значэньня ды і яна сама, слаўлена ва ўсёй Азіі, будзе пазбаўлена маестату."

28 Калі гэта пачулі, надта ўзлаваліся і пачалі крычаць: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!

29 Абурэньне і замяшаньне ахапіла увесь горад. Схваціўшы Гаюса і Арыстарка Мацэдонцаў, сяброў Паўла, пусьціліся грамадна да тэатру.

30 Паўла хочачага ўмяшацца у натоуп, вучні не дапусьцілі.

31 Таксама некаторыя прыхільныя яму ўрадаўцы паслалі да яго з просьбай каб ён не ішоў у тэатр.

32 А там адны дамагаліся аднаго, а іншыя - другога. Сабраньне было бурлівае і многія ня ведалі чаго сабраліся.

33 Па трэбаваньню жыдоў, з натоўпу быў выведзены Александр. Александар даў знак рукою, хацеў гаварыць да народа.

34 Але пазналі, што ён жыд, то закрычалі ўсе ў адзін голас і каля двух гадзін крычалі: "Вялікая Дыяна /Артэміда/ Эфэзкая!"

35 Наастатак /гарадзкі/ пісар успакоіў грамады. Ён сказаў: ''Эфэзцы! Ці ёсьць чалавек, каторы ня ведаў, што горад Эфэз славіць вялікую Дыяну /Артэміду/ і што статуя яе Юпітэрам спушчана?

36 Гэтаму нельга запярэчыць. Таму павінны вы ўспакоіцца і нічога не рабіць не абдумана.

37 Прывялі вы гэтых людзей, каторыя не яўляюцца ані сьвятакрадцамі /сьвятыні не абакралі/,ані не блюзнілі на нашу багіню".

38 А калі Дзімітрый /Дэмэтрый/ і яго рамесьнікі маюць проціў некага справу, то хай на рынку праводзяцца суды, на гэта ёсьць праконсулы, хай яны адны другіх вінавацяць.

39 А калі чаго іншага дамагаецеся, вырашыцца гэта законна на скліканым сходзе.

40 Пагражалі бо нам абвіненьне адносна сягоньняшняга забурэньня, бо няма ніякае прычыны, дзеля якой маглі б апраўдаць гэтага зборышча." Па гэтых словах разпусьціў сабраньне.

 

Разьдзел 20
Падарожжа Паўла ў Мацэдонію, Грэцыю

1 Калі заваруха спынілася, Павал паклікаў вучняў, падбадзёрыў, разьвітаўся і падаўся ў дарогу ў Мацэдонію.

2 Калі праходзіў гэтыя мясьціны, даваў многа павучэньняў, затым прыбыў у Грэцыю.

3 Прабыў там тры месяцы ды калі сабраўся плысьці ў Сырыю, жыды прыдумалі супраць яго змову. Дык рашыўся вяртацца праз Мацэдонію.

4 Яго праводзіў Сопатэр, сын Пырруса з Бэрні, а з Тэсалёніі Арыстарх, Сэкундуе, Гаюс з Дэрбэ і Цімафей, а з Азіі - Тыхік і Трафім.

5 Тыя пайшлі наперад ды чакалі на нас у Троадзе.

6 Мы паплылі з Філіпп па сьвяце Праснакоў ды па пяці днях з іх прыбылі у Троаду, дзе прабылі сем дзён /днёў/.

Цуд у Троадзе

7 У першы дзень па шабаце /нядзелі/, калі сабраліся мы на ламаньне хлеба /на Імшу/, Павал, каторы назаўтра меў выбрацца у дарогу, гаварыў да іх ды прадоўжыў гаворку да поўначы.

8 Многа лямпаў гарэла ў сьвятліцы, дзе былі мы сабраўшыся.

9 Адзін юнак, на імя Эўтых, сядзеў на /у/ вакне заснуўшы глыбокім сном /змораны сном/ зваліўся з трэцяга паверху на ніз. Паднялі яго нежывога.

10 Тады Павал сыйшоў на ніз, лёг на яго, абняў яго, і сказаў: "Не трывожцеся, ён жывы." /душа ў ім/.

11 Затым узыйшоў на гару /верх/, ламаў хлеб і еў, а потым навучаў яшчэ доўга, аж да сьвітаньня. А потым выбраўся ў дарогу.

12 А жывога юнака прывялі на вялікую ўсіх радасьць.

13 Мы жа сеўшы ў карабель, паплылі ў Ассас, адкуль мелі ўзяць Паўла, бо так распарадзіўся, хочучы ісьці пехатой.

З Троады ў Мілет

14 Калі пераняў нас у Ассос, узялі яго і адправіліся у Мітэлену.

15 Адплыўшы адтуль, апынуліся назаўтра проці Хіёса, а наступнага дня прыбылі ў Самос. На другі дзень дабраліся да Мілету,

16 бо Павал рашыў абмінуць Эфэз, каб не марудзіць у Азіі, бо сьпяшыў па магчымасьці сьвяткаваць Пяцьдзесятніцу ў Ерузаліме.

17 3 Мілету паслаў ён у Эфэз прызыў сабрацца да старэйшын прэзбітэрам Касьцёла.

18 А калі яны сабраліся да яго, казаў ім: "Ведаеце, я кім я быў між вас ад першага дня ды ўвесь час, калі прыбыў у Азію.

19 Як служыў я Госпаду з усёю пакораю, у слязах і ў выпрабаваньнях, каторыя нападкаў з прычыны подступаў жыдоўскіх.

20 Я нічога не прапусьціў карыснага, каб вас не павучаць, ды вучыў вас публічна і па дамах,

21 заклікаючы так жыдоў, як і Грэкаў навярнуцца да Бога і верыць Госпаду нашаму Езусу.

22 А цяпер прынуканы Духам, іду ў Ерузалім, ня ведаючы, што мяне там напаткае.

23 Акрамя таго, што чакаюць мяне путы і гора - упеўняе мяне Дух Сьвяты ва ўсіх гарадах.

24 Але я не даражуся лішня сваім жыцьцём. Важна, каб я завяршыў бег і паслугіваньне, якое атрымаў ад Госпада Езуса: вясьціць Эвангелію ласкі Божай.

25 Я цяпер ведаю, што ўжо больш не ўбачыце вобліку майго вы ўсе, з каторымі я спатыкаўся, прапаведаючы Каралеўства Божае.

26 Дзеля таго запэўняю вас сягоньня: Я невінаваты ў нічыёй крыві.

27 Бо я не ўхіляўся баязьліва вясьціць вам усю волю Божую.

28 3ьвяртайце ўвагу на саміх сябе і на ўвесь статак, над каторым устанавіў вас Дух Сьвяты біскупамі, каб кіравалі вы касьцёлам Бога, каторы ён здабыў Сваёю Крывёй.

29 Ведаю, што па маім адыходзе ўварвуцца між вас дзікія ваўкі, каторыя не пашкадуюць статку /стада/.

30 Ды спаміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць навучаць крывадушна, каб пацягнуць за сабой вучняў.

31 Таму пільнуйцеся, памятаючы, што я праз тры гады днём і ноччу не пераставаў упамінаць кожнага з вас.

32 А цяпер паручаю вас Богу ды слову ягонай ласкі, Каторы мае моц збудаваць вас ды даць спадчыну з усімі сьвятымі.

33 Не квапіўся я на нічыё серабро, ані на золата, ані на адзеньне.

34 Самі ведаеце, што гэтыя рукі зараблялі на мае патрэбы ды маіх сяброў.

35 Ва усім даказаў вам, што так працуючы трэба ўспамагаць кволых, памятаючы на словы Госпада Езуса, кажучага: Лепш даваць, чым браць."

36 Па гэтых словах паў на калені ды маліўся разам з усімі.

37 Тады ўсе пачалі ў голас плакаць. Кідаліся Паўлу на шыю ды цалавалі яго.

38 Сумуючы дзеля слоў яго, што больш не ўбачаць вобліку яго. Затым правялі яго да карабля.

 

Разьдзел 21
Канец дзейнасьці Паўла - увязьненьне
Падарожжа ў Ерузалім.

1 Разстаўшыся з імі мы адплылі напрасткі ды прыбылі ў Косе, а наступнага дня ў Родос, а адтуль ў Патары.

2 3найшоўшы карабель, каторы меў плысьці ў Феніцыю, мы селі і паплылі.

3 Убачыўшы Кіпр, пакінулі яго на лева, а плывучы ў напрамку Сырыі, прыбылі мы ў Тыр, бо там карабель меў выгрузіць ладункі.

4 Адшукаўшы вучняў, прыбылі мы там сем, днёў. Яны пад дзеяньнем Духа казалі Паўлу, каб не ішоў у Ерузалім.

5 Па прабегу тых дзён, мы пусьціліся ў дарогу, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся.

6 Затым разьвіталіся: мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся да дому.

7 Канчаючы плаваньне, з Тыру прыбылі мы ў Птолемайду і прывітаўшыся з братамі, прабылі мы ў іх адзін дзень.

8 На другі дзень пусьціўшыся ў дарогу, прыбылі мы у Цэзарыю. Зайшлі мы ў дом эвангелісты Філіпа. Ён быў адзін з сямі, ды ў яго затрымаліся.

9 Меў ён чатыры дачкі - дзявіцы прарочыцы.

10 Калі мы там прабылі некалькі дзён, прыйшоў з Юдэі нейкі прарок імем Агабос.

11 Калі ён адведаў нас, узяў пояс Паўла, зьвязаў сабе рукі і ногі ды сказаў: "Гэта кажа Дух Сьвяты: Так жыды ў Ерузаліме зьвяжуць чалавека, катораму належыць гэты пояс ды выдадуць яго ў рукі паганаў."

12 Калі мы гэта пачулі, разам з тамашнімі братамі, упрашалі яго, каб не ішоў у Ерузалім.

13 Тады Павал адказаў: "Што вы робіце? Плачучы, надрываеце /калечыце/ маё сэрца? Я гатоў ня толькі ў вязніцу, але і на сьмерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Езуса."

14 Ня могучы яго пераканаць, мы ўступілі, кажучы: "Хай станецца /будзе/ воля Госпада!"

15 Затым прыгатовіўшыся, адправіліся ў Ерузалім.

16 Праводзілі нас некаторыя з вучняў з Цэзарэі ды завялі нас да нейкага Мназона з Кіпру, аднаго з першых вучняў, у каторага знайшлі мы прытулак /гасьціну/.

Павал у Ерузаліме

17 Калі мы прыбылі ў Ерузалім , ахвотна прынялі нас браты.

18 А на другі дзень Павал разам з намі пайшоў да Якуба. Сабраліся таксама ўсе прэзбітэры /старэйшыны/.

19 Прывітаўшы іх, Ён пачаў падрабязна разказваць, што ўчыніў /даканаў/ Бог сярод паганаў праз ягоную паслугу.

20 Чуючы гэта, яны славілі Бога, але прытым казалі яму: "Відзіш, браток, колькі тысяч жыдоў уверыла, ды ўсе яны рупліва берагуць Закон

21 Праз цябе жа чулі, што ты ўсіх жыдоў, жывучых між паганаў, адварачаеш ад Майсея, што яны не павінны абразаць сваіх сыноў ды не трымацца звычаяў іх.

22 Дык што гэта? Напэўна даведаюцца, што ты прыбыў.

23 Дык зрабі, як мы табе раім: Маем тут чатырох мужчын, каторыя злажылі шлюбаваньне.

24 Вазьмі іх з сабой, прымі разам з імі ачышчэнне, заплаці за іх, каб яны астрыгі галовы, а тады ўсе пераканаюцца, што тое, пра цябе даведаліся - ня праўда, але што жывеш берагучы Закон.

25 Адносна паган, каторыя ўверылі, дык мы паслалі лістоўнае паручэньне, каб ня елі яды ахвяраванай ідалам /баговішчам/, устрымаліся ад крыві, ад таго, што задушана ды ад распусты.

26 Тады Павал ўзяў з сабой тых мужчынаў, на другі дзень разам з імі паддаўся ачышчэньню, пайшоў у сьвятыню. Там вызначыў апошні дзень ачышчэньня, у які за кожнага з іх мае быць складзена ахвяра.

Арыштаваньне Паўла ў сьвятыні

27 Калі тых сем дзён даходзіла да канца, жыды з Азіі ўбачыўшы Паўла ў сьвятыні падбурылі ўвесь натоўп ды кінуліся на яго,

28 падялі крык: "Ізраельцы! На помач! Гэта той чалавек, каторы ўсюды ўсіх вучыць проціў народу і Закону, і проціў гэтага месца, а прытым Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае сьвятое месца.

29 Бо перад тым бачылі з ім Трафіма з Эфэзу ды думалі, што Павал увёў яго ў сьвятыню.

30 Дык узварухнуўся ўвесь горад, зьбегся народ, хвацілі Паўла ды выцягнулі яго па-за сьвятыню. Зараз жа таксама зачынілі брамы.

31 Калі стараліся яго забіць, дайшла да трубуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім узбураны.

32 Ён неаднакладна ўзяў жаўнераў ды сотнікаў ды сыйшоў да іх на ніз. Яны ўбачыўшы трыбуна і жаўнераў перасталі біць Паўла.

33 Тады трыбун падыйшоўшы, узяў яго і прыказаў яго зьвязаць двома ланцугамі, ды пытаўся: "Хто ён, і што зрабіў?"

34 А з натоўпу кожны крычаў што іншае. Ня могучы нічога даведацца яснага з прычыны гармідару, казаў завесці яго ў крэпасьць.

35 Калі прыйшлі да сходаў дзеля напору /пханіны/ людзей, жаўнеры мусілі несьці яго.

36 Бо натоўп людзей ішоў за ім, крычучы: "Сьмерць яму!»

37 Калі мелі яго ўвесьці ў крэпасьць, спытаў Павал у трыбуна: "Ці можна мне штосьці сказаць табе?" Ён спытаў: "Ці ўмееш па грэцку?

38 Ці ты егіпцыянін, каторы падаўна падбурыў ды вывеў у пустыню чатыры тысячы сыкарыйцау?"

39 Адказаў Павал: "Я жыд з Тарсу, што ў Цыліцыі, грамадзянін ведамага гораду: прашу цябе пазволь мне прагаварыць да народу.

40 Калі той пазволіў, Павал стоячы на сходках, даў знак рукой народу і калі настала цішыня, ён прагаварыў па-гэбрэйску ў гэтыя словы:

 

Разьдзел 22
Прамова да жыдоў

1 "Браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданьне."

2 Пачуўшы, што ён гаворыць на гэбрэйскаи мове, яны тым больш заціхлі.

3 Ён казаў: "Я жыд, уроджаны ў Тарсе што ў Цыліцыі. Выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліеля атрымаў руплівае ўзгадаваньне ў праўдзе айчыннага Закону, верны Бог, як і вы ўсе сягоньня.

4 Прасьледаваў гэты напрамак /шлях/ аж да кары сьмерці, бяручы ў путы і кідаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын,

5 што могуць пацьвярдзіць так архісьвятар і Сангэдрым /Рады старэйшын/. Ад іх атрымаў лісты /паручэньне/ да братоў і направіўся ў Дамашак з мэтаю арыштоўваць тых, што былі там, ды дастаўляць у Ерузалім для пакараньня.

6 Здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамашку, каля поўдня раптам ахапіла мяне вялікая яснасьць з неба /асьвяціла/.

7 Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: "Шавал, Шавал, чаму прасьледуеш Мяне?"

8 Я спытаў: "А хто Ты, Госпадзе?" Ён сказаў мне: "Гэта Я - Езус з Назарэту, каторага ты прасьледуеш".

9 Тыя, што былі са мною, бачылі, праўда, сьвятло, яснасьць, але голасу Яго ня чулі, Хто гаварыў са мной.

10 Дык я спытаў: "Што маю рабіць, Госпадзе?" Госпад жа сказаў мне: "Устань, ідзі ў Дамашак ды там скажуць табе ўсё, што маеш рабіць."

11 Калі я заневідзеў /асьлеп/ ад яркасьці таго сьвятла, ведзены за руку сябрамі прыбыў у Дамашак.

12 Нейкі Ананій, чалавек рэлігійны, жывучы па Закону, што сьведчаць усе там жывучыя жыды,

13 прыбыў да мяне і падыйшоўшы, сказаў: "Шаўле, браце, праглянь! І я ў тую хвіліну ўвідзеў яго.

14 А ён кажа: "Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўвідзеў Справядлівага ды пачуў з вуснаў Яго голас,

15 бо будзеш сьведчыць аб ім усім людзям, што ты бачыў і чуў.

16 Дык не марудзь. Прымі хрост, так абмый свае грахі, прызнаўшы Ягонае Імя."

17 А калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў сьвятыні, упаў у захапленьне.

18 Увідзеў Яго: Ён мне казаў: "Пасьпяшыся і выйдзі скора з Ерузаліму, бо ня прымуць тваіх доказаў аба Мне".

19 Я казаў: Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што вераць у Цябе запіраў у вязьніцах, бічаваў у сынагогах,

20 а калі пралівана кроў Сьцяпана, твайго сьведкі, і я ўдзельнічаў і згаджаўся на гэта ды пільнаваў адзеньня забойцаў ягоных".

21 Ён сказаў мне: "Ідзі, бо я цябе пашлю далёка да паганаў."

Павал - грамадзянін рымскі

22 Слуxалі яны яго да гэтых слоў. Затым закрычалі: "Прымі з зямлі такога, яму нельга жыць!"

23 Калі яны крычалі, махалі адзеньнем і кідалі пясок у паветра,

24 трыбун загадаў завесьці яго ў крэпасьць ды бічаваньнем змусіць яго прызнацца, каб пазнаць прычыну, дзеля якой, так крычаць на яго.

25 Калі яго вязалі раменямі, Павал звярнуўся да стаячага побач сотніка, кажучы: " Ці маеце права, бяз суду бічаваць грамадзяніна рымскага?"

26 Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і сказаў яму: "Што робіш? Гэты ж чалавек рымлянінам?"

27 Трыбун падыйшоў і спытаўся ў яго /Паўла/: "Скажы, ці ты Рымлянін?" А Павал сказаў: "Так".

28 Трыбун адказаў: "Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства". А Павал сказаў: "Я маю яго ад нараджэньня".

29 Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што мелі абсьледаваць. А трыбун, даведаўшыся, што Павал Рымлянам, спалохаўся, бо загадаў яго звязаць.

Павал перад Сангэдрынам

30 На другі дзень, трыбун, хочучы лепш даведацца з якой прычыны вінавацяць яго жыды, зьняў з яго рамяні, ды загадаў зыйсьціся архісьвятарам і ўсяму сангэдрыну /Радзе/, і, прывёўшы Паўла, паставіў перад імі.

 

Разьдзел 23

1 Павал, гледзячы адважна на Сангэдрын /Раду/, прамовіў: "Браты! Да сёньняшняга дня я паступаў на віду Бога з чыстым сумленьнем".

2 Тады архісьвятар Аніній загадаў тым, што пры ім стаялі ўдарыць яго ў твар.

3 Тады Павал сказаў яму: "Хай ўдарыць цябе Бог, сьцяна пабелена: Бо ты сеў мяне судзіць па Закону, а загадваеш мяне біць супраць Закону?"

4 Каторыя пры ім стаялі, сказалі: "Архісьвятару ты дакараеш?"

5 Сказаў Павал: "Ня ведаў, браты, што гэта архісьвятар. Напісана ж: "Вярхоўніку /начальніку/ народу твайго - не дакарай".

6 Павал ведаючы, што адна часьць садуцэяў, а другая з фарызэяў складаецца, ускрыкнуў Павал перад Сангэдрынам: "Я фарызэй, браты, і сын фарызэяў! Стаю перад судом за тое, што надзеюся на ўваскрасеньне памёршых".

7 Калі гэта сказаў, узьнікла звадка паміж фарызэямі і садуцэямі, ды дайшло да раздваеньня паміж сабраўшыхся.

8 Бо садуцэі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа, а фарызэі прызнаюць адно і другое.

9 Зрабіўся вялікі гармідар, ускочылі некаторыя з вучоных па Пісаньню спаміж фарызэяў па баявому крычалі: "Нічога благога ў гэтым чалавеку не знайшлі мы. А можа сапраўды гаварыў да яго дух або анёл?"

10 Калі дайшло да вялікага замяшаньня, трыбун, баючыся, каб не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам сыйсьці, узяць яго спасярод іх і завесьці ў крэпасьць.

11 У другую ноч аб'явіўся яму Госпад і сказаў: "Адвагі, трэба, каб ты і ў Рыме сьведчыў аба Мне, так як даказваў ты ў Ерузаліме пра Мяне."

Змова жыдоў супраць Паўла

12 Калі настаў дзень сабралася зборышча жыдоў, каторыя /пад клятвай/ пакляліся ня есьці, ані піць, пакуль не заб'юць Паўла.

13 Такую змову зрабіла болей за сорак чалавек, што гэтак запрысягліся.

14 Яны пайшлі да архісьвятараў і старэйшын, і сказалі: "Мы прысяглі ні чога ня браць у вусны пакуль не заб'ём Паўла".

15 Цяпер вы, разам з Сандэгрынам, пераканайце трыбуна, каб прывесьці яго да вас пад відам для падрабязнейшага абсьледаваньня яго справы, а мы рашыліся забіць яго перш, чым дойдзе".

16 Калі пра змову пачуў сын сястры Паўла, прыбыў ды ўвайшоў у крэпасьць і расказваў пра гэта Паўлу.

17 Павал жа пазваў аднаго з сотнікаў і сказаў: "Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць."

18 Дык той узяў яго з сабой, завёў да трыбуна і сказаў: "Вязень Павал пазваў мяне і папрасіў, каб я завёў да цябе гэтага юнака. Ён мае нешта табе сказаць".

19 Затым трыбун узяў яго за руку і адвёўшы на бок, запытаўся: "Што маеш мне сказаць?"

20 Ён адказаў: "Жыды рашылі прасіць цябе, каб заўтра прывёў Паўла ў Сангэдрын пад відам падробнейшага абсьледаваньня яго справы.

21 Ты аднак ня вер ім. Бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны запрысягліся пад клятвай: ня есьці і ня піць, пакуль не заб'юць яго, дый ужо прыгатаваны, чакаючы на тваё пазваленьне".

22 3атым трыбун адпусьціў юнака і загадаў, каб нікому не гаварыў, што пра гэта яго паведаміў."

23 Паклікаўшы двух сотнікаў, загадаў: "Прыгатуйце дзвесьце жаўнераў і семдзесят коннікаў, ды дзьвесьце дзіднікаў, каб у тры гадзіны ночы ішлі ў Цэзарэю."

24 Прыгатуйце і жывёлу да язды, каб пасадзіўшы Паўла на яе бязпечна /здаровага/ даставілі правіцелю Феліксу.

25 Напісаў прытым ліст такога зьместу:

26 "Клаўдзій Лізій высокадастойнаму правіцелю Феліксу - прывітаньне.

27 Гэтата чалавека схвацілі жыды і хацелі забіць. Я пасьпяшыўшы з войскам вырваў яго, даведаўшыся, што ён Рымлянін,

28 xочучы пазнаць прычыну, дзеля якой яго вінавацілі, даставіў яго ў іх Сангэдрын.

29 Даведаўся, што вінавацяць яго ў спрэчных справах іхняга Закону, а не аб злачынства, а не аб што вартае сьмерці або вастрогу.

30 Калі мне данесена аб змове, на гэтага чалавека, выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы вінавацеляў, каб падалі абвіненьне на яго перад табой."

31 Жаўнеры па загаду, узялі Паўла і ноччу павялі ў Антыпатрыду.

32 Назаўтра пакінуўшы коннікаў з ім, каб правадзілі яго, самі вярнуліся ў крэпасьць.

33 Гэныя прыбылі ў Цэзарэю, аддалі ліст правіцелю, ды даставілі Паўла да яго.

34 А ён прачытаўшы ліст, спытаў, з якой ён правінцыі. Калі даведаўся што з Цыліцыі,

35 сказаў: "Выслухаю цябе, калі прыбудуць твае вінавацелі." І загадаў пільнаваць яго ў прэторыі Гэрада.

 

Разьдзел 24
Павал перад судом прокуратара Фелікса

1 Па пяці днях прыбыў архісьвятар Ананій з некалькімі старэйшынамі і з нейкім рытарам, Туртуллам. Яны ўручылі правіцелю абвіненьне проціў Паўла.

2 Калі яго вызвалі, Тэртулло пачаў яго вінаваціць: "Дзякуючы табе жывём мы ў поўным супакою, ды дзякуючы Тваёй празорлівасьці /апецы/ папраўляецца дабрабыт гэтага народу.

3 Найдастойнейшы Фелікс! Мы ўсёды ды заўсёды ўспрымаем гэта з вялікай удзячнасьцю.

4 Каб цябе лішне не турбаваць, прашу, каб нас спагадна хоць хвіліну паслухаў.

5 Мы ўстанавілі, што гэты чалавек яўляецца правадыром сэкты назарэйцаў. Ён заразьлівы і выклікае бунты /завяруху/ сярод жыдоў ва ўсім сьвеце.

6 Стараўся нават зьбясчэсьціць /спаганіць/ сьвятыню, але мы ято узялі.

7 .....

8 Выслухаўшы яго, сам будзеш магчы даведацца ад яго пра ўсё, у чым мы яго вінавацім.

9 Жыды пацьвярдзілі, што справа гэтак маецца.

10 Калі правіцель даў знак, Паўлу гаварыць, ён гаварыў:

11 ''Ведаю, што ты ад многа гадоў яўляешся суддзёю гэтага народа, таму сьмела выступлю ў сваёй абароне. Можаш пераканацца, што я ня больш як дванаццаць днёў, таму я прыбыў у Ерузалім пакланіцца Богу.

12 Ані ў сьвятыні, ані ў сынагозе, ані ў горадзе ня бачылі мяне, каб я з кім спрачаўся або падымаў бунт.

13 Яны ня могуць даказаць табе тога, аб што цяпер вінавацяць.

14 Да таго вось прызнаюся перад табою: Што павучэньне /напрамку/, які яны называюць гэрэзіяй служу Богу бацькоў маіх. Веру ва ўсё, што напісана было ў Законе ды ў прарокаў.

15 Маю таксама ў Богу надзею, якую і яны маюць, што будзе ўваскрасеньне справядлівых і несправядлівых /негадзівых, ліхіх/.

16 Таму і сам стараюся мець чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.

17 Па многіх гадах явіўся я з міласьцінамі ды ахвярамі для майго народу.

18 Тады спаткалі мяне ачышчанага ў сьвятыні без натоўпу ды без заварухі,

19 некаторыя жыды з Азіі. Дык трэба было быць ім тут, і калі маюць нешта проціў мяне, вінаваціць перад табой.

20 А тыя, што тут, хай дакажуць, што за праступленьне знайшлі ў ва мне на судзе у Сангэдрыні.

21 Xіба толькі дзеля таго, што стоячы між іх закрычаў у голас: Судзіце мяне сёньня дзеля веры ў уваскрасеньне памёршых".

22 Фелікс добра разьбіраючыся ў гэтым напрамку - вучэньні адстрочыў іх справу, кажучы: "Разгледжу вашу справу, як прыбудзе трыбун Лізій."

23 Сотніку загадаў пільнаваць яго але быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з прыяцеляў у паслузе яму.

Вастрог у Цэзарыі

24 Па некалькі днях прыбыў Фелікс з сваёй жонкаю Друзілляй, яна была жыдоўкай. Паслаў ён па Паўла, ды слухаў яго вучэньня што да веры ў Езуса Хрыста.

25 Але калі Павал стаў навучаць аб справядлівасьці і пра ўстрыманасьць, ды аб будучым судзе, Фелікс напалохапы сказаў: "Цяпер можаш ісьці, калі буду мець час, паклічу цябе зноў."

26 Спадзяваўся прытым, што атрымае ад Паўла грошы, дык таму пасылаў па яго часьцей і гутарыў з ім.

27 Па двух гадах наступнікам Фелікса стау Порцый Фэстус. Фелікс аднак пакінуў Паўла ў вязьніцы, хочучы аказаць ласку жыдам.

 

Разьдзел 25
Перад трыбуналам Фэстуса

1 Па прыбыцьці ў правінцыю, Фэстус па трох днях направіўся ў Цэзарый у Ерузалім.

2 Там да яго зьвярнуліся архісьвятары і князі і жыдоўскія ўносячы абвіненьні проціў Паўла і прасілі яго.

3 Ды прасілі ласкі ў яго, прыслаць Паўла ў Ерузалім, падступна думаючы забіць яго ў час дарогі.

4 Але Фэстус адказаў, што Павал знаходзіцца пад вартай у Цэзарэі ды што ён сам скора туды направіцца.

5 Дык хай упаўнаважаныя вашыя направяцца разам са мной ды абвіняць яго, калі гэты чалавек дапусьціўся праступленьня."

6 Прабыўшы сярод іх ня больш васьмі ці дзесяці дзён, направіўся ён у Цэзарэю. На другі дзень сеў у трыбунале і загадаў прывесьці Паўла.

7 Калі ён прыйшоў, абступілі яго жыды, прыйшоўшыя з Ерузаліму і прадстаўлялі яму многа цяжіх закідаў, каторых не маглі даказаць.

8 Павал бараніўся: "Не саграшыў я нічым ані проціў Закону жыдоўскага, ані проціў сьвятыні, ані проціў Цэзара."

9 Фэстус хочучы аказаць ласку жыдам, запрапанаваў Паўлу: "Хочаш ісьці ў Ерузалім у гэтых справах быць мною суджаны?"

10 Павал адказаў: "Стаю перад судам Цэзара ды перад ім трэба мяне судзіць." Жыдам я крыўды не рабіў, як ты сам добра ведаеш.

11 Калі б паступіў не справядліва, або ўчыніў штосьці вартае сьмерці -не адказваюся памярці. Але калі не зрабіў нічога такога, за што мяне вінавацяць, ніхто ня можа мяне ім выдаць. Адклікаюся да Цэзара!"

12 Тады Фэстус параіўшыся са сваёй радай, адказаў: "Адклікаешся да Цэзара - пойдзеш да Цэзара."

Перад Гэрадам Агрыппай ІІ

13 Па некалькі днях кароль Агрыппа і Бэрэпікэ прыбылі ў Цэзарэю прывітаць Фэстуса.

14 Калі там прабылі многа дзён, Фэст далажыў справу Паўла каралю, кажучы: "Фелікс пакінуў у вязьніцы аднаго чалавека.

15 Калі я быў у Ерузаліме, архісьвятары і старшыны жыды прадставілі супраць яго абвіненьне, дамагаючыся на яго асуджэньня на сьмерць.

16 Я ім адказаў: "Рымляне ня маюць звычаію прысуджаць каго колечы на сьмерць, калі абвінавачаны ня стане перад вінавацелямі ды ня будзе мець магчамасьці бараніцца адносна закідаў.

17 А калі яны прыбылі тут, я без ніякага адкладу, на наступны дзень, сеўшы ў трыбунале, загадаў прывесьці гэтата чалавека.

18 Вінавацілі не прадставілі супраць яго ніякага абвіненьня аб злачынстве, аб якое я падазраваў.

19 Яны з ім спрачаліся пра іхнюю веру ды аб нейкага памёршата Езуса, пра каторага Павал даказвае, што Ён жыве.

20 Ня знаючыся на гэтай справе, я запытаўся, ці хацеў бы ён выбрацца ў Ерузалім ды там быць суджаным у гэтых справах.

21 Калі Павал запатрабаў, каб захаваны на разгляд Аўгуста, загадаў яго пільнаваць пакуль не адашлю яго да Цэзара."

22 Агріппа сказаў Фэстусу: "І я хацеў бы паслухаць гэтага чалавека." На другі дзень, Агріппа і Бэрэнікэ з вялікаю пышнасьцю прыбылі і ўвайшлі

23 ў комнату разам з трыбунамі ды знамянітасьцямі горада, па загаду Фэстуса ўведзены быў Павал:

24 Фэстус сказаў: "Каралю Агрьппа і ўсе прысутныя. Бачыце гэтага чалавека. Дзеля яго прыходзіла многа жыдоў і ў Ерузаліме і тутака гамонячы, што яму не належыцца даўжэй жыць.

25 Але я пераканаўся, што ён не дапусьціўся нічога вартага кары сьмерці. А калі ён апеляваў /адклікнуўся/ да Аўгуста, рашыўся яго выслухаць.

26 Ня маю нічога пэўнага аб ім напісаць гаспадзіну. Дзеля таго прадставіў я яго вам, а асабліва табе, каралю Агрыппа, каб зрабіўшы допыт, меў што напісаць.

27 Бо здаецца мне неразумным пасылаць вязьня не падаўшы абвіненьня."

 

Разьдзел 26
Прамова Паўла перад каралём Агрыппай

1 Агрыппа сказаў Паўлу: "Пазваляецца табе гаварыць у сваёй абароне. Тады Павал працягнуўшы руку пачаў абаронную мову:

2 "Кароль Агрыппа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усіх закідаў, у якіх абвіняюць мяне жыды.

3 Тым болыш, што ты знаеш усе звычаі і спорныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.

4 Жыцьцё маё ад моладасьці, якое праводзіў у народзе маім і ў Ерузаліме знаюць усе жыды.

5 Яны знаюць мяне ад даўна, і, каб хацелі, маглі б пасьведчыць, што я як фарызэй жыў, па суроваму нашае веры вучэньню.

6 А цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні дадзеным Богам бацькам нашым.

7 Каторага спаўненьня спадзяюцца дваццаць нашых пакаленьняў, служачых заўсёды днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару вінавацяць мяне жыды.

8 Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог ускрашае памёршых?

9 Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі проціў імя Езуса з Назарэту.

10 Я гэтак і рабіў у Ерузаліме! І ўзяўшы ўпаўнаважаньне ад архісьвятараў, саджаў у вязьніцы многіх сьвятых, галасаваў супраць іх, калі асуджалі на сьмерць.

11 Я часта карамі прымушаў да блюзьнерства ва ўсіх сынагогах. Прасьледаваў іх бяз меры ды сьцігаў іх па іншых гарадах.

12 Так ехаў я ў Дамашак з упаўнаважаньнем і з паручэньнем архісьвятараў.

13 У дарозе, у поўдзень, убачыў, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае асьвяціла мяне і маіх сяброў падарожжа.

14 Калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гэбрэйсйу: "Шаўле, Шаўле, чаму Мяне прасьледуеш? Трудна табе брыкацца проціў ражна!"

15 Я запытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" А Госпад адказаў: "Я - Езус, Каторага ты прасьледуеш.

16 Але падніміся і стань на ногі, бо аб'явіўся я табе таму, каб устанавіць цябе слугою і сведкай таго, што пабачыў ды таго, што табе аб'яўлю.

17 Абараню цябе ад народа жыдоўскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,

18 каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў, удзел /часць/ са святыні праз веру ў Мяне."

19 Зсюль, о валадару, не мог я працівіцца візіі з неба,

20 затое перш тым, што ў Дамашку і Ерузаліме і ва ўсёй краіне Юдэі і паганам вясціў, каб пакутавалі ды наварачаліся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага наварачэння.

21 Дзеля гэтае прычыны хвацілі мяне жыды ў святыні ды хацелі забіць.

22 Але з помаччу Божай жыву да сёння і далей сведчу малым і вялікім, не навучаючы больш над тое, што прадсказвалі Прарокі і Майсей,

23 што Мэсія мае цярпець, што ўваскрасенне, ды што будзе вясціць святло так для народу, як і для паганаў."

24 Калі ён так выступаў у абароне, Фэстус закрычаў у голас: "Паўле, траціш розум. Вялікая навука давяла цябе да неразумнасці /шалу/.

25 На гэта Павал: "Дастойны Фэстусе, не трачу розуму, ды словы, што гавару - праўдзівыя і прадуманыя!

26 3нае пра гэта кароль, да каторага гавару смела. Я перакананы, што для яго ўсе гэтыя справы - вядомы. Не адбывалася гэта ўсё ў якім заканурку.

27 Ці верыш, валадару Агрыппа, Прарокам? Ведаю, што верыш."

28 На гэта Агрыппа сказаў Паўлу: "Мала не хватае, каб пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысціяніна." .

29 А Павал: "Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, не толькі ты, але таксама ўсе што мяне сягоння слухаюць, сталіся б такімі як я, алрача гэтых путаў».

30 Затым устау кароль і правіцель, і Бэрэнікэ, ды тыя, што з імі ўдзельнічылі.

31 Выходзячы, казалі адны другім: "Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб караць смерцю або вязніцаю.

32 А Агрыппа сказаў Фэстусу: "Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён апеляваў /адкінуўся/ да Цэзара."

 

Разьдзел 27
ВЯЗЕНЬ ПАВАЛ У РЫМ.

1 Калі было вырашана плысці нам у Італію, аддалі Паўла і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.

2 Селі мы на Гадрамытэйскі карабель, каторы меў плысці каля ўзбярэжжаў Азіі, а затым адплылі мы. 3 намі быў Арыстарх, Мацэдонец з Тэсалёнікаў.

3 На другі дзень прыплылі ў Сыдон, Юлій жа, які па людску абыходзіўся з Паўлам, пазволіў яму пайсці да прыяцеляў ды заагледзіцца ў дарогу.

4 Адсюль паплылі мы ўздоўж Кіпру, таму што былі праціўныя вятры.

5 Пераплылі мора каля Цыліцыі і Памфіліі ды прыбылі ў Мыру, што ў Ліцыі.

6 Там сотнік знайшоў александрыйскі карабель у Італію і памясціў нас на ім.

7 Праз многа дзён плывучы памалу, заледзь апынуліся наўпроць Кніду, з прычыны неспрыяльнага ветру, мы падплылі да Крыту каля Салямона.

8 Плывучы з трудом уздоўж яе берагоў мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт /Прыстань/, каля.япога быў горад Лясая.

БУРА РАЗБІВАЕ КАРАБЕЛЬ.

9 Калі прайшло многа часу і плаванне сталася ўжо небяспечным і таму, што ўжо прайшоў пост, Павал перасцерагаў іх,

10 кажучы ім: "Людзі, я прадбачваю, што плаванне становіцца. небяспечным ды згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашага жыцця."

11 Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля,чымся словам Паўла.

12 А калі порт /прыстань/ не падаваўся для зімавання /зімоўкі/, большасць рашыла адплысці ад туль, спадзяючыся дабрацца неяк на празімоўку ў порт Фэнікс, на Крыце, выстаўленага на паўдзённа і паўночныя ветры.

13 Калі падуў паўдзённы вецер, яны думаючы выканаць свой намер, яны адправіліся і паллылі ўздоўж берагоў Крыста.

14 Але незадоўга наляцеў на яго бурны вецер, званы аўраквілон.

15 Калі карабель быў падхоплены і но мог плысці проціў ветру, здаўшы карабель на. вецер і хвалі панеслі нас.

16 Апынуўшыся каля нейкага вострава, званага Каўда, з трудом падхапілі мы ратунковую лодку.

17 Калі яна ўцягнута была, маракі забяспечылі карабль, абцягваючы яго вяроўкамі. Баючыся, каб не папасці ў сытру (на мель), спусцілі парус, так здаліся на хвалі.

18 А калі сільная бура кідала наміі пачалі на заўтра выкідваць груз,

19 а трэцяга дня сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.

20 А калі праз многа дзён ані сонца не паказвалася, ані зоркі, а буралом шалеў, чэзла ўжо ўсякая надзея нашага выратавання.

21 А калі яны ўжо есці не хацелі, казаў ім Павал, стаўшы між іх: "Трэба было слухаць мяне і не адплываць ад Крыту і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.

22 А Цяпер раю вам не траціць настрою, бо ніхто з вас не згіне, апрача толькі карабля.

23 У гэту ноч аб'явіўся мне анёл Божы, катораму належу, ды катораму служу, ён сказаў:

24 "Не бойся, Паўле, трэба табе стануць перад Цэзарам. Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою."

25 Дык будзь добрай думкі, бо надзеюся ў Богу, што будзе так, як мне сказана."

26 Мы мусім даплысці да нейкага вострава."

27 А ў чатырнаццатую ноч, калі нас кідала па Адрыятыку, здавалася маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай сухмені /сушы/, зямлі.

28 Дык спусцілі шнур з волавам і ўстанавілі, што дваццаць сажаняў. Далей спусціўшы, устанавІлі пятнаццаць сажаняў.

29 Баючыся, каб не папасці на скалістыя мясцы, кінулі з кармы чатыры якары ды чакалі світання.

30 Калі маракі, стараючыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора па водам хочучы спераду закінуць якар,

31 Павал сказаў сотніку і жаўнерам: "Калі яны не застануцда на караблі, вы не зможыце выратавацца."

32 Тады жаўнеры парэзалі вяроўкі ад лодкі ды пазволілі зваліцца ў мора.

33 Калі пачынала днець, Павал заахвачваў усіх пасіліцца: "Сёння ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце не еўшы і не маючы нічога ў губе.

34 Дык прашу вас пасіліцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратавання, заручаюся, ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе."

35 Па гэтых словах узяў хлеб, падзякаваў Богу на віду ўсіх і адламаўшы пачаў есці.

36 Яны тады ўсе ўспакоіліся ды самі прынялі ежў.

37 А было ўсіх нас на караблі дзвесце семдзесят шасцёх людзей.

38 Калі наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.

НА МАЛЬЦЕ.

39 Калі развіднела, не пазналі зямлі, відзелі аднак нейкі заліў, з плоскімі берагамі, да каторых хацелі давесці карабель.

40 Паадразалі якары і пакінулі іх у моры. Развязалі стыры паставілі пад вецер ды скіравалі да берага.

41 Папаліся аднак на мель і асадзІлі на ёй карабель . Дзюба жа карабля ўвязшы, астаўся нерухома, а карма разбівалася сілаю мора.

42 Жаўнеры былі дагаварыўшыся пазабіваць вязняў, каб хто даплыўшы да берау - не ўцёк.

43 Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўла, забараніў ім. А тым, што ўмелі плаваць - загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю /на бераг/.

44 А іншыя /рэшта/, хто на дошках або на частках карабля дабраліся на зямлю.

 

Разьдзел 28
ЗІМОЎКА НА МАЛЬЦЕ.
Павел на Мальце.

1 Уратаваўшыся даведаліся мы, што востраў называецца Мэліта.

2 Тутэйшыя праявілі нам не малую людскасць; разпалілі агонь дзеля таго, што падаў дождж ды сабралі нас усіх пры ім, бо было холадна.

3 Калі Лавал назбіраў многа хворасту і клаў на агонь, тады гадзіна вылязшы ад гарычыні, прычапілася а ягонад рукі.

4 Калі тутэйшыя ўбачылі гада, звісаўшага з ягонай рукі, гаварылі паміж сабой: "Гэты чалавек хіба забойца, бо хоць уратаваўся ад мора, усёж такі багіня помсты не дае яму жыць."

5 А ён абтросшы гада ў агонь, не пацярпеў нічога благога.

6 Яны думалі што ён начне пухнуць і раптам упадзе і памрэ. Але калі яны доўга чакалі і бачылі, што, яму нічога благога не робіцца, змяніўшы думкі, гаварылі, што ён Бог.

7 Каля таго месца знеходзіўся двор /маёытак, паселасць/ начальніка таго вострава, на імя Публій. Ён прыняў нас па сяброўску і праз тры дні ўгашчаў.

8 Бацька яго ляжаў хворы на трасца і крываўку. Павал пайшоў да ято, і памаліўшыся, усклаў ыа яго рукі і аздаравіў яго.

9 Па такой падзеі прыходзілі таксама іншыя хворыя на востраве ды былі аздароўлены.

10 Яны таксама адносіліся да нас з вялікай пашанай, і, калі мы адплывалі, заагледзілі на ва ўсё, што нам было патрэбнае.

ПАВАЛ У РЫМ.

11 Па трох месяцах на александрыйскім караблі, пад знакам /назвай//Діяскураў/ Кастораў, каторы зімаваў на востраве, мы адплылі.

12 Прыплыўшы ў сырыкузы, прабылі мы там тры дні.

13 Адсюль плывучы ўздоўж узбярэжжа прыбылі мы ў Рэгіюм, і па адным дню, калі падуў паўдзённы вецер, на другі дзень прыбылі мы ў Пэтэолі.

14 Тамака спаткалі братоў і па іх просьбе забавілі сем днёў. Наастатак прыбылі мы ў Рым.

15 Тамашнія браты, даведаўшыся аб нас, перанялі нас каля форум Аппія і Трох Гасцінніц. Убачыўшы іх Павал, падзякаваў Богу і набраўся ад вагі.

16 Калі прыбылі мы ў Рым, пазволена Паўлу жыць прыватна пад наглядам жаўнераў.

СПАТКАННЕ 3 ЖЫДАМІ Ў РЫМЕ.

17 Па трох днях запрасіў Павал да сябе перадавых жыдоў. А калі яны сабраліся, прамовіў да іх: "Браты! Не зрабіў я нічога благога ані проціў народу, ані проціў бацькоўскіх звычаяў, а імі як вязень быў выдадзены ў рукі Рымпян.

18 Яны па допыце хацелІ мяне выпусціць, бо не было ў мяне нічога вартава кары смерці.

19 Калі аднак жыды працівіліся гэтаму, я змушаны быў апеляваць /адклікнуцца/ да Цззара, не ў абвіненні ў чым колечы свайго народу.

20 Таму вось запрасіў я вас, каб з вамі пабачыцца і пагаварыць, бо не для спадзявання Ізраеля нашу гэтыя аковы /путы/."

21 А яны сказалі яму: "Мы пра Цябе не атрымалІ ані лістоў з Юдэі, ані гэтаджа ніхто з братоў не прыбыў і не паведаміў, ды ніхто нічога не гаварыў аб табе.

22 Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай сэкце, што ўсёды працівіцца ёй."

23 3атым назначыўшы яму дзень, вельмі многа прыйшло да ято на кватэру А ён ім даказваў пра Божае Каралеўства. Ад рана да вечара пераконваў іх што да Езуса на падставе Майсеявага закону і Прарокаў.

24 Адны верылі таму, што гаварыў, другія не верылі.

25 Будучы ў не згодзе між сабой, сабраліся адыйсці. Тады Павал сказаў ім гэта адно: " Добра Дух Святы сказаў бацькам нашым праз прарока Ізаію:

26 "Ідзі да народа гэтага і скажы ім: Вухам пачуеце, але не зразумееце і вачыма глядзець будзеце, і не ўвідзеце.

27 Бо агрубела /атупела/ сэрца гэтага народу, і вушамі не ахвотна слухаюць ды вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачыма. І не пачуць вушыма, і не зразумець оэрцам, ды не навярнуцца, і каб я іх не азддравіў."

28 Дык ведайце, што гэта збаўленне Божае, пасланае паганам і яны будуць слухаць."

Эпілог:

29 .....

30 Праз два круглых гады пражываў ён у сваёй нанятай кватэры. Прымаў усіх, хто да ято прыходзіў,

31 вясціў каралеўства Божае і вучыў пра Госпада Езуса Хрыста зусім свабодна, без перашкодаў.

 

Ліст Рымлянам

 

Уводзіны ў ліст Рымлянам

Добрая Навіна, навука Хрыста дайшла ў Рым прынесена сьведкамі падзей у Ерузаліме і ўцекачамі з Ерузаліма дзеля прасьледу прыхільнікаў Хрыста. Там уфармавалася хрысьціянская грамада (гміна), якая з часам стала разрастацца і мацнець. Аб яе духовым развіцьці піша Павал у пастырскім лісьце (Рым 1,8, 4-14).

Абыйшоўшы з эвангелізацыяй усходнія краі, Павал выбраўся на Захад - у Рым і у Гішпанію. Каб падрыхтаваць тамашніх хрысьціян да сваёй місіі, ён рашыў заўгадзьдзя пазнаёміць іх з мэтаю запланаванай місіі (пісьменна) лістоўна. Начаў евангелізацыю Рыму сьв. Пётр. Ліст быў напісаны з Карынту каля 58 г. перад падарожжам у Ерузалім, каб адвесьці сабраныя ў Македоніі ахвяры.

Аўтэнтычнасць гэтага ліста бяспрэчная, сьцверджана гістарычнай традыцыяй: Клемэнсам Рымскім, Юстынам Ірынэям Клемэнсам Александрыйскім і др. Прызнана Заходнім і Усходнім Касьцёлам.

Зьмест: Аснаўная тэма ліста: Вышшасьць Хрыстовага сьвятарства над сьвятарства Старога Запавету. Пачатак і тытул ліста, падзяка, пахвала касьцёла Рымскага.

Частка першая дагматычна (1,16-1,36)

Канечнасьць (1,18-3,20)

1 Для паганаў (1,18-32)

2 Для Юдэяў (3,1-20)

спосаб апраўданьня (3,21-4,25)

а. Праз веру ў Хрыста (3,21-31)

б. прыклад Абрагама (4,1-25). Вынікі апраўданьня (5,1-8)

ц. Пагаджэньне і мір з Богам (5,1-11). Валаданьне ласкі (5,12-21)

д. жыцьцё для Бога (6, 1-25)

э. Асвабаджэньне ад старога закону (7,1-25)

ф. усынаўленьне Божае, адносіны Юдэяў да апраўданьня, збаўленьня ўсіх.

Частка другая:

Абавязкі адносна Бога (12,1-8); адносна бліжніх (12, 9-13), адносна сябе (13, 11-14). Заахвота да спагаднасьці (14, 1-15, 13). Заканчэньне і прывітаньні.

 

Разьдзел 1
Ліст Рымлянам

1 Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканьнем Апостал, выдзелены на вяшчэньне Эвангеліі Божай,

2 якую ўжо раней прадсказаў Бог праз Сваіх прарокаў у сьвятых Пісаньнях:

3 пра Сына Свайго, Каторы целам нарадзіўся з патомства Давіда (роду) за справай Духа Сьвятога і паўстаў з умёршых,

4 а яўляецца Сынам Божым - Езусам Хрыстом Госпадам нашым.

5 Праз Яго атрымалі мы ласку і апасталят, каб для спахвалы Яго імя здабываць усе паганскія народы падчыніцца веры (у послуху веры).

6 Да іх і вы належыце і вы пакліканы Езусам Хрыстом.

Маленьне і запаведзь прыбыцьця

7 Усім, што ў Рыме, мілуючым Бога, пакліканым да сьвятасьці - ласка і супакой ад Бога, Айца нашага і Госпада Езуса Хрыста!

Маленьне і запаведзь свайго прыбыцьця

8 Найперш дзякую Богу майму праз Езуса Хрыста за ўсіх вас, бо пра веру вашу гавораць ва ўсім сьвеце.

9 Сьведкам мне Бог, Катораму служу душэўна, вешчучы Эвангелію Сына Яго ды заўсёды ўспамінаю вас,

10 у малітвах сваіх заўсёды прашу, каб з волі Божай, мог выбрацца шчасьліва ў дарогу адведаць вас.

11 Прагну прытым бачыць вас, каб падбадзёрыць вас духова і падмацаваць вас.

12 Поруч пацешыцца ўзаемна вашаю і маёю вераю.

13 Хачу, браты, каб вы ведалі, што ня раз рашаўся наведаць вас, але меў перашкоды аж дасюль, каб мець нейкую карысць у вас, а таксама ў іншых народаў.

14 Яўляюся даўжніком Грэкаў і барбараў, так вучоных як і невучоных.

15 Дык на сколькі ад мяне залежыць, я гатоў вясьціць Эвангелію і вам у Рыме.

Эвангелія дае апраўданьне і збаўленьне ўсім людзям
Патрэба апраўданьня паганам і жыдам

16 Я не саромлюся Эвангеліі, бо яна моцай Божай да збаўленьня кожнаму веручаму, перш Гэбрэю, затым Грэку.

17 У ёй вось выяўляецца справядлівасьць Божая, каторая з веры ўзьнікае і да веры вядзе, як напісана: "Справядлівы з веры (верай) жыць будзе".

Апраўданьня патрабуюць пагане

18 Бо гнеў Божы аб'яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасьць і несправядлівасьць тых людзей, што несправядлівасьцю заціскаюць праўду,

19 бо што ведама пра Бога, ім даецца пазнаць, бо Бог ім гэта абвясьціў.

20 Бо ад стварэньня сьвету невідомыя яго сваямасьці (прыкметы) і прадвечная Яго магута і божства - стаюцца (выяўляюцца) панятныя розуму праз Яго творы, так што ня могуць апраўдацца ад віны.

21 Бо калі Бога пазналі, ня славілі як Бога і ня дзякавалі, пустацелі ў думках сваіх (пустымі ставаліся іх думкі) і тупела іхняе сэрца (розум).

22 Хвалячыся, што разумныя - сталіся глупымі.

23 Нават хвалу незнішчальнага Бога замянілі на (упадобнілі) падобнасьць зьнішчальнага чалавека, птушак, чатыраножнікаў (чацьвяраногім) ды паўзуноў (гадаў).

24 Дзеля таго аддаў іх Бог праз змысловасьць (страсьці) сэрцаў іхніх у нячыстасьць, каб між сабою паганілі целы свае.

25 Праўду Божую замянілі на фальш, пакланяліся і служылі стварэньню, а не Тварцу, праслаўлянаму вечна. Амэн.

26 Таму аддаў іх Бог на вынішчэньне праз агідныя страсьці: менавіта іхнія натуральныя зносіны на праціўныя прыродзе.

27 Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся страсьцю да сябе самых, мужчыны з мужчынамі, дапушчаючыся агіды, атрымоўваючы належную адплату за ліхоту.

28 А таму, што не стараліся пазнаць Бога, атупіў ім Бог розум, што рабілі яны тое, што не належылася.

29 Зсюль апанаваня яны ўсякую злачыннасьцю, крывадушнасьцю, хцівасьцю, няпрыстойнасьцю; апанаваныя непавіннасьцю, разбоям, звадкай, ашуканствам, злосьцяй, чарненьнем (ашчэрствам).

30 Яны: зьвяглівыя паклёпнікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, злачынцы, непаслушныя бацькам,

31 дурныя, вераломныя, бязьлітасныя дый неміласэрныя.

32 Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, што так паступаюць - вартыя сьмерці, але ня толькі самі так робяць, але спрыяюць так паступаючым.

 

Разьдзел 2
Апраўданьня патрабуюць Гэбрэі (Жыды)

1 Затым не бязвінны (беззаганны) ты, чалавеча, калі ты ня быў, які любіш асуджаць другіх. Бо асуджаючы іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, за што асуджаеш.

2 Ведаем прытым, што Бог справядліва асудзіць тых, каторыя дапускаюцца такіх правінаў.

3 Ці думаеш, чалавеча, каторы асуджаеш тых, якія дапускаюцца такіх правінаў як ты думаеш усьцерагчыся прысуду Божага?

4 Як сьмееш зьневажаць шчодрасьць дабраты, цярплівасьці і вялікадушнасьці Бога, не разумеючы, што міласьцівасьць Божая прынукае цябе да пакуты (пакаяньня).

5 Дзеля закамянеласьці тваёй і непакутаваньня сэрца, рыхтуеш сабе гнеў (Божы) на дзень аб'явы справядлівага суду Божага.

6 Ён аддасьць кожнаму па яго ўчынках.

7 Тым, што праз стойкасьць у добрых учынках шукаюць славы, уважэньня і несмяротнасьці - жыцьцё вечнае;

8 а тым, што ўпорыстыя, за праўдай ісьці ня хочуць, а аддаюцца няправасьці - гнеў і запальчывасьць.

9 Гора і прагнёт (зваліцца) на кожнага чалавека, каторы дапускаецца зла, перш на Юдэя, а потым на Грэка.

10 Хвала і пашана і супакой на чалавека, чынячага дабро - найперш Юдэя, а потым Грэка.

11 Бо Бог не зважае на асобу.

12 Бо тыя, што ня маючы Закону саграшылі, без закону - пагінуць, а тыя, што маючы закон - саграшылі, - законам будуць асуджаны,

13 ня тыя, што слухаюць чытаньня Закону - справядлівыя ў Бога, але тыя, што выпаўняюць Закон - будуць апраўданы.

14 Калі пагане ня маючы ніякага Закону па прыродзе робяць тое, што загадвае Закон - самі сабе Законам.

15 Даказваюць яны, што зьмест Закона выпісаны на іхніх сэрцах, пра гэта сьведчыць іх сумленьне і думкі, каторыя то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна другую.

16 У той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Езуса Хрыста таёмныя (дзеяньні) ўчынкі людзей як вясьціць мая Эвангелія.

17 Калі аднак называемыя Гэбрэям і пакладаліся на Закон і ганарыліся Богам,

18 ды павучаны Законам знаем Яго волю і разьбіраешся што лепшае,

19 і перакананы, што ты правадыром сьляпых ды, што ты сьвятлом для тых, што ў цемры,

20 што ты выхавацель неўмекаў, настаўнікам моладзі (юнацтва), маючы па Закону поўнае пазнаньне і праўду.

21 Дык як жа ты вучыш другіх, а сябе самога ня вучыш? Вучыш, што нельга красьці, а крадзеш.

22 Вучыш, што нельга чужаложыць, а чужаложыш? Брыдзішся ідаламі, а абкрадваеш сьвятыні?

23 Ганарышся Законам, а нарушаючы Закон, Бога зьневажаеш.

24 Дык жа напісана: "Дзеля вас пагане зьневажаюць імя Божае".

Ці важнае абразаньне!

25 Абразаньне тады карыснае (памочнае), калі спаўняем Закон. Калі аднак парушаеш Закон, будучы абрэзаным, становішся, як неабрэзаны.

26 А калі неабрэзаны спаўняеш пастановы Закону, дык ці ж яго неабрэзаньне не палічыцца яму за абразаньне?

27 Дык вось той, хто ад нараджэньня не абрэзаны, але спаўняе Закон - будзе судзіць цябе, які нарушаеш Закон, маючы пастановы (Закону) і абразаньне.

28 Праўдзівы Юдэй (Жыд) не па выглядзе (уважаны за жыда) ды не такое абразанне, якое відацца на целе.

29 Але той, хто ў душы Юдэй (Жыд) - Юдэям, а праўдзівым абрэзаньнем - духовае абразаньне - сэрца, а ня літара (форма). Вось такі Юдэй мае пахвалу ў людзей і ў Бога.

 

Разьдзел 3
У чым перавага Юдэяў (Жыдоў)?

1 У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысьць з абразаньня?

2 Надта вялікую! Перш таму, што ім паверана Слова Божае (паручана).

3 А калі некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства знявечыць вернасьць Божую?

4 Ніякім чынам! Бо Бог яўляецца верным (праўдамоўным), а кожны чалавек - ілгун, як пра гэта напісана: "Каб быў прызнаны справядлівым у словах сваіх ды аказаўся пераможцам, калі будуць цябе судзіць".

5 Калі наша несправядлівасьць уваразьняе (узвышае) Божую справядлівасьць, то што можам сказаць? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? (калі гневацца?) - кажучы па людзку.

6 Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць сьвет?

7 Але калі праз маё лгарства (хлусьню) праўда Божая тым больш выяўляцца на Ягону хвалу (славу), дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?

8 Дык некаторыя нас ачарняюць і кажуць, што мы так вучым: "Чыніма зло, каб выйшла дабро?" Такіх вось чакая справядлівая кара.

Усе людзі: Гэбрэі і пагане - грэшнікі

9 Дык што? Ці мы маем перавагу? Ніякім чынам! Ужо раней мы даказалі, што Юдэі як Грэкі пад уладай граха,

10 як напісана: "Ніхто ня ёсьць справядлівы,

11 ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога,

12 усе сыйшлі з дарогі (зьбіліся), заадно сталіся ліхімі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

13 Горла іх - гроб адкрыты, языкамі сваімі - хлусяць (крывадушаць), у вуснах іхніх - яд зьмяіны.

14 Вусны іхнія - поўныя праклёнаў і горычы;

15 ногі іхнія скорыя да праліцьця (праліву) крыві,

16 зьнішчэньне ды гора на іхніх дарогах,

17 яны ня знаюць дарогі супакою,

18 няма ў іх боязі Божай прад вачыма.

19 А ведаем, што ўсё, што вясьціць Закон, вясьціць тым, што пад Законам (пад уладай Закону), каб зашчаміць усім вусны, ды каб увесь сьвет падчыніўся Богу.

20 Так як з законнасьці ўчынкаў ніводзін чалавек ня зможа перад Ім (Богам) апраўдацца, бо праз Закон пазнаецца грэх.

Вера - крыніца апраўданьня

21 Вось цяпер выявілася справядлівасць Божая незалежна ад Закону, пасведчана Законам і прарокамі.

22 Гэта Божыя праз веру ў Езуса Хрыста ўсім (для ўсіх), што (у Яго) вераць. Бо няма розніцы,

23 таму, што ўсе саграшылі і пазбаўлены хвалы Божай,

24 апраўданьне ж атрымоўваюць дарма, праз Ягоную ласку, праз адкупленьне, якое ў Езусе Хрысьце;

25 Яго вось устанавіў Бог перамольнай (адплатай) ахвярай (жэртвай) праз веру моцай Ягонай крыві, для выказаньня справядлівасьці Сваёй адносна раней дапушчаных грахоў - калі не караў іх мінулых (папярэдніх) грахоў,

26 у час цярплівасьці Божай, каб аказаць справядлівасць у гэты час, ды аказацца справядлівым і апраўдаць таго, хто верыць у Езуса.

27 Дзе ж тады прычына да хвальбы? Адкідаецца! Якім Законам? Ці законам учынкаў? Не - але законам веры.

28 Мы перакананы, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру, незалежна ад спаўненьня загадаў Закона.

29 Ці ж (няўжо) Бог ёсьць Богам толькі Юдэяў? А не паганаў таксама?

30 Адзін бо ёсьць Бог, Каторы абрэзанага апраўдае з веры (бо вераць), а неабрэзанага - праз веру.

31 Дык ці праз веру (вераю) касуем Закон? Ніякім чынам! Наадварот! Мы толькі Закон устанаўляем пацьвярджаем.

 

Разьдзел 4
Доказ апраўданьня праз веру Абрагама

1 Дык спытайма, што (здабыў) наш прадзед Абрагам паводле цела (па целу)?

2 Бо калі Абрагам быў апраўданы з учынкаў, мае права да хвальбы, але ня перад Богам.

3 Бо што кажа Пісаньне? "Уверыў Абрагам Богу, і палічана яму гэта ў апраўданьне (за справядлівасьць)".

4 Вось жа таму, хто працуе, плаціцца ня з ласкі, але па належнасьці.

5 Таму аднак, хто не працуе, а верыць Таму, хто апраўдвае грэшніка, яго вера лічыцца на апраўданьне (за справядлівасьць).

6 Так і Давід называе шчасьлівым чалавекам, якому Бог без учынкаў прызнае справядлівасьць:

7 "Шчасьлівыя тыя, каторым неправасьці адпушчаны ды каторых грахі закрытыя.

8 Шчасьлівы чалавек, катораму Госпад не пачытае грахоў.

Апраўданьне перад абрэзаньнем

9 Дык ці гэта багаславнства адносіцца да абрэзаных, ці таксама да неабрэзаны? Мы кажам, што Абрагаму вера была палічана за справядлівасьць (апраўданьне).

10 Якім спосабам была яму палічана: ці калі быў абразаны, ці да абразаньня?

11 Ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, метай яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён бацькам усіх тых, каторыя ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне.

12 А таксама бацькам тых абразаных, каторыя ня толькі па абразаньню, але ідуць слядамі тое веры, якую бацька наш Абрагам меў перад абразаньнем.

Апраўданьне незалежна ад Закону

13 Бо не Законам было дадзена Абрагаму і ягоным нашчадкам абяцаньне, што ён стане спадкаемцам (гаспадаром) сьвету, але з справядлівасьці веры.

14 Калі бо спадкаемцамі становяцца тыя, што апіраюцца на Законе, дык вера станоцца пустой, а абяцаньне без выніку.

15 Бо ж Закон выклікае гнеў, а дзе няма Закону, там праступака (нарушэньня Закону).

16 Зсюль гэта (спадкаемства, спадчына) залежыць ад веры, каб сапраўды было з ласкі, каб абяцаньне было запэўнена ўсяму патомству, а не толькі тым, што апіраюцца на Законе, але і ўсім, каторыя маюць веру Абрагама, бо ён Бацькам (Айцом) усіх нас,

17 як напісана: "Устанавіў я Цябе Бацькам многіх народаў" перад Богам. Яму ён уверыў як Таму, Хто ажыўляе памёршых ды тое, што не існее -паклікае да існаваньня.

Абрагам - прыкладам веручым, хрысьціянам

18 Абрагам без надзеі ўверыў надзеі (абнадзеіўся) стацца Бацькам многіх народаў, як было сказана: "Такім будзе тваё патомства".

19 І не захістаўся ў веры, хоць бачыў, што цела яго замірае, а было яму ўжо каля ста гадоў, дый Сара не магла ўжо радзіць.

20 І ў абяцаньне Божае не сумніваўся ані чуць, наадварот умацаваўся, вераю (даверам), славячы за гэта Бога,

21 ён быў ўпэўнены, што Бог абяцаў, зможа зьдзейсьніць.

22 Таму гэта палічана было яму за справядлівасць.

23 А гэта напісана ня дзеля яго аднаго: "Будзе яму палічана",

24 але і дзеля нас, бо будзе палічана і нам, веручым у Таго, Хто ўскрасіў Езуса, Госпада нашага з умёршых,

25 выдадзенага (ахвяраванага) за злачынствы нашыя ды ўскросшага з умёршых для апраўданьня (усправядлівеньня) нашага.

 

Разьдзел 5
Збаўленьне вераю (праз веру)

1 Дык апраўданыя (праз) вераю, жывем у згодзе (у міры) з Богам праз Госпада нашага Езуса Хрыста.

2 Праз Яго вераю маем доступ у ласку, у якой трываем ды ганарымся (славімся) надзеяй хвалы Божай.

3 Ды ня толькі гэтым, але ганарымся таксама горам, прыцісьненьнямі, ведаючы, што прыгнёт выклікае стойкасьць (цярплівасьць),

4 а стойкасьць (цярплівасьць) - вопыт, а вопыт - надзею.

5 А надзея падвесьці ня можа, бо любоў Божая дзейнічыць у нашых сэрцах, праз Духа Сьвятога, Каторы нам дадзены.

6 Хрыстус бо памёр за нас, як грэшнікаў у прадбачаны час, калі мы былі яшчэ бязсільныя (бяз ласкі).

7 А хто і за справядлівага захоча ўміраць, хіба за дабрадзея можа быць хто памёр.

8 Бог жа даказвае нам Сваю міласьць тым, што калі мы былі яшчэ грэшнікамі - Хрыстус памёр за нас.

9 Дык тым больш цяпер апраўданыя (ачышчаныя) крывёй Ягонаю - будзем ухаваны ад гневу Ягонага.

10 Бо калі мы будучы непрыяцелямі, былі паміраны з Богам сьмерцю Сына Ягонага, дык тым дольш, ужо пагоджаны, атрымаем збаўленьне праз жыцьцё Ягонае.

11 І ня толькі дзеля гэтага, але ганарымся Богам праз Езуса Хрыста, Госпада нашага, Каторы нас пагадзіў.

Адам і Хрыстус

12 Дзеля таго, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, а праз грэх сьмерць, такім чынам сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе людзі саграшылі.

13 І да Закону быў грэх на сьвеце, але дзеля адсутнасьці Закону - грэх не лічыўся грэхам.

14 Аднак пачынаючы ад Адама да Майсея сьмерць панавала нават над тымі, што не саграшылі на пабенства грэху Адама. Ён фігурай - будучага.

15 Але ня так справа з дарам ласкі, як з правіненьнем. Калі бо правіненьне аднаго выклікала (спрычынілася) сьмерць на ўсіх, то шмат шчадрэй сплыла на іх усіх ласка і дар Божы, спагадна ўдзеляны адным чалавекам Езусам Хрыстом.

16 І ня так справа з дарам, як з правіненьнем аднаго чалавека. Калі бо адзін грэх толькі выклікае асуджэньне, то ласка апраўдвае (дае апраўданьне) многіх грахоў.

17 Калі вось праз правіненьне аднаго сьмерць распаношылася дзеля яго аднаго, то непараўнальна больш тыя, што атрымоўваюць шчодрасьць у жыцьці праз аднаго Езуса Хрыста.

18 Дык як правіненьне (грэх) аднаго выклікала асуджэньне на ўсіх людзей, так справядлівасьць Аднаго (Хрыста) выклікала апраўданьне на жыцьцё.

19 І як праз непаслухмянасьць (непаслушэнства) аднаго чалавека сталіся грэшнікамі многія, так праз паслухмянасьць аднаго (Хрыста) многія сталіся справядлівымі.

20 Паявіўся закон па тое, каб увыразніўся (выявіўся) грэх. А дзе запанаваў грэх, там больш вылілася ласка,

21 каб як грэх заваладаў на сьмерць, так ласка праз справядлівасьць валадала на жыцьцё вечнае праз Езуса Хрыста, Госпада нашага.

 

Разьдзел 6
Асвабаджэньне ад граха праз хрост

1 Дык што скажам? Ці будзем трываць (заставацца) у граху, каб памнажалася ласка? Ніякім чынам!

2 Бо калі мы памярлі для граха, дык як жа можам жыць у ім далей?

3 Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаны ў Езусе Хрысце, ахрышчаны мы ў Ягонай сьмерці?

4 Таму праз Хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерці, каб як Езус Быў уваскрэшаны з умёршых славаю Айца (моцаю), так і мы пачалі жыць узноўленым жыцьцём.

5 Калі мы аб'яднаны з Ім падобнасьцю Яго сьмерці, дык павінны быць аб'яднаны падобнасьцю уваскрасеньня.

6 Ведаем гэта, што зьнішчэньня грэшнага цела - даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны па тое, каб мы больш не заставаліся ў няволі граха.

7 Хто бо памёр, асвабадзіўся ад граха.

8 Калі мы памярлі разам з Хрыстусам, дык верым, што разам з Ім жыць будзем,

9 ведаючы, што Хрыстус ускросшы з умёршых ужо болей не ўмірае, сьмерць над Ім ня мае ўлады.

10 Калі Ён памёр, памёр для граха толькі раз, а што жыве, жыве для Бога.

11 Так і вы лічыце сябе памёршымі для граха, а жывучымі для Бога ў Хрысьце Езусе.

12 Дык хай жа грэх не паношыцца (валадарыць) у вашым сьмяротным целе, каб былі паслушнымі (служылі) яго змысловасьці (страсьці, похацям).

13 Не аддавайце граху членаў вашых на ўважэньне грэшнай няправасьці (несправядлівасьці), але аддавайце іх на служэньне Богу, як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашы аддавайце на ўваружэньне справядлівасьці ў службе Божай.

14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо не падчынены вы закону, але ласцы.

Хрысьціянін - слуга справядлівасьці, а не граха

15 Дык што ж? Будзем грашыць, бо жывём ня пад законам, але пад ласкай? Дзе там!

16 Ці ж ня ведаеце, што каму паддаёмся на службу, становіцеся яго нявольнікамі, каго слухаеце, ці граха - на сьмерць, ці слухаеце справядлівасьці.

17 Дзякуй Богу, што вы будучы нявольнікамі граха, паддаліся (шчыра) сэрцам той форме навукі, да якой вы былі прызначаны.

18 Асвабоджаны ад граха - сталіся слугамі справядлівасьці.

19 Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасьці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці, і недастойнасьці на паніжэньне. Так аддавайце цяпер члены на службу справядлівасьці на ўсьвячэньне (сьвятасьць).

20 Калі вы былі нявольнікамі граха, тады былі вы свабоднымі ад справядлівасьці (ад падчыненьня справядлівасьці).

21 Якую ж вы мелі карысьць тады з тых учынкаў, каторых цяпер саромецеся? Канцом вось іх - сьмерць!

22 Цяпер жа асвабадзіўшыся ад граха ды стаўшыся слугамі Бога - які плён вы маеце - сьвятасьць, а на канец - жыцьцё вечнае!

23 Бо заплата за грэх - сьмерць, а дар ласкі Божай - жыцьцё вечнае ў Хрысьце Езусе Госпаду нашым.

 

Разьдзел 7
Асвабаджэньне ад Закона

1 Ці ж вы ня ведаеце, браты, - гавару знаючым Закон, - што дакуль жыве чалавек, ён зьвязаны Законам.

2 Падобна і замужняя жанчына зьвязана законам з мужам. А калі муж памрэ - яна асвабаджаецца ад закона, які зьвязваў яе з мужам.

3 Таму яна будзе называцца чужаложніцай, калі пры жывым (за жыцьця) мужу выйдзе замуж за другога. Калі ж памрэ муж, яна асвабаджаецца ад закона і ня будзе чужаложніцай, калі выйдзе замуж за другога.

4 Так і вы, браты мае. Памярлі для Закона праз Цела Хрыстова, каб належыць другому, ускросшаму з умёршых, каб прыносілі плён Богу.

5 Пакуль мы жылі цялесна, у членах нашых дзейнічылі законам выкліканы грэшныя страсьці (змысловасьці), каб мы прыносілі плён (плод) сьмерці.

6 Цяпер жа, памёршы закону, якім былі зьвязаны, мы асвабадзіліся ад яго, каб служыць Богу ў абноўленым духу, а не па перастарэлай літары.

Роль Закону

7 Дык што скажам? Няўжо грэх (узьнікае) ад Закона? Ніякім чынам! Вось я пазнаў грэх не інакш як праз Закон, бо я не разумеў бы пажаданьняў (пажадлівасьці), калі б закон не казаў: "Не пажадай".

8 У сувязі з законам - грэх выклікаў у мяне ўсякія страсьці (пажаданьні), а каб не было закону - грэх ня меў бы значэньня (ня дзейнічыў бы).

9 Калісьці я жыў без Закона. Калі паявіўся аднак прыказаньне - аджыў і грэх.

10 Я памёр: і вось для мяне паявілася прыказаньне, каторае з'яўлалася на жыцьцё, а яно прывяло мяне да сьмерці.

11 Бо грэх узьнікаючы з прыказаньня звёў мяне ды прычыніўся да сьмерці (спрычыніў сьмерць).

12 Закон сам па сабе сьвяты; і прыказаньне сьвятое, і справядлівае і добрае.

13 Дык што добрае сталася для мяне прычынай сьмерці? Ніякім чынам! Вось жа грэх выявіў сваю грэшнасьць тым, што спрычыніў мне сьмерць дзеля (праз) прыказаньне.

Схільнасьць сапсутай натуры

14 Ведаем, што Закон духовы (духоўны), а я цялесны, падлеглы грэху.

15 Я нават не разумею, што раблю, бо не раблю таго, чаго хачу, але тое, што ненавіджу.

16 А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон добры.

17 Тады ўжо не я раблю, але пражываючы ў мяне грэх.

18 Я ведаю, што ў ва мне, значыць у целе маім - не жыве дабрата (дабро), бо лёгка мне хацець, але выканаць - не.

19 Бо не раблю дабра, якога хачу, але раблю тое зло (благое), якога не хачу.

20 А калі раблю тое, чаго не хачу, значыць, што не я ўжо гэта раблю, але грэх, што ва мне пражывае.

21 Дык вось выкрываю ў сабе закон тым, што калі хачу рабіць дабро, накідваецца на мяне зло.

22 Як унутраны чалавек, захапляюся Божым Законам.

23 Але ў членах сваіх адчуваю іншы закон, які працівіцца закону майго розуму ды падчыняе мяне закону граха, каторы пражавае (знаходзіцца) ў членах маіх.

24 Нешчасьлівы я чалавек! Хто асвабадзіць мяне ад гэтага сьмяротнага цела!

25 Дзякуй Богу праз Езуса Хрыста, Госпада нашага! Так вось розумам служу Божаму Закону, а целам - закону граха.

 

Разьдзел 8
Надпрыроднае, хрысьціянскае жыцьцё
Духоўнае жыцьцё

1 Так вось цяпер тым, што ў Хрысьце Езусе няма асуджэньня.

2 Бо закон Духа, каторы дае жыцьцё ў Хрысьце Езусе, асвабадзіў цябе спад законы граха і сьмерці.

3 Бо што было немагчымым для закону, дзеля сапсутасьці цела, тое Бог справіў, пасылаючы Сына Свайго ў падобнасьці грэшнага цела ды дзеля граха, асудзіў грэх у целе,

4 каб апраўданьне закону споўнілася ў нас, што жывём не па целу, але па духу.

5 Бо тыя, што жывуць целам, імкнуцца да таго, што хоча цела, а тыя, што жывуць па Духу - да таго імкнуцца, чаго хоча Дух.

6 Імкненьне (мудрасьць, прырода) цела вядзе да сьмерці, а імкненьне (прырода) Духа - да жыцьця ды супакою.

7 Імкненьні цела (мудрасьць, прырода) працівяцца (варожыя) Богу, бо не падчыняюцца Божаму Закону, і ня можа.

8 Ды тыя, што жывуць (па) целам - ня могуць падабацца Богу.

9 Вы аднак не жывіцё (па) целам, але Духам, калі толькі Божы Дух прабывае ў вас. А калі хто ня мае Духа Хрыстовага, той Яму не належыцць.

10 Калі Хрыстус прабывае ў вас, то хоць цела сьмяротнае дзеля граха, але дух жыве праз справядлівасьць.

11 А калі ў нас жыве Дух Тога, Хто ўскрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіў Езуса з умёршых, дык Той, ускрасіўшы Хрыстуса з умёршых, ускрасіць сьмяротныя целы вашыя праз прабываючага ў вас Духа Свайго.

12 Дык вось, браты, не даўжнікі мы цела, каб жыць целам.

13 Бо калі будзеце жыць цалкам - памрыцё, а калі духам утаймуеце страсьці цела - будзеце жыць.

Сыноўства Божае

14 Бо ўсе тыя, каторых вядзе Божы Дух (ёсьць) - сынамі Божымі.

15 Вы ж не атрымалі духа няволі, каб зноў жыць у страху, але атрымалі вы Духа ўсынаўленьня, у якім можам прызываць: "Абба, Ойча!"

16 Той сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы дзеці Сыны Божыя.

17 А калі дзецьмі (сынамі), дык і спадкаемцамі Божымі, а суспадчыньнікамі Хрыстовымі, калі толькі з Ім разам цярпім, каб разам удзельнічыць у хвале.

18 Бо ўважаю, што цяперашніх цярпеньняў нельга параўняць з будучай хвалой, якая аб'явіцца ў нас.

19 Стварэньне бо ж прагна чакае аб'явы сыноўства Божага.

20 Бак, стварэньне падчынілася ліхоце не дабравольна (самахоць), але па волі Таго, Хто падчыніў - з надзеяй.

21 Што яно таксама будзе асвабоджана з няволі сапсуцьця, каб удзельнічыць у свабодзе дый хвале дзяцей Божых.

22 Ведаем, што ўсё стварэньне дасюль стогне і мучыцца.

23 Ды ня толькі стварэньне дасюль, але і мы самі, маючыя пачатак Духа (дары Духа), і мы ўнутры ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.

24 У надзеі мы ўжо збаўлены. Аднак бачная надзея, гэта не надзея. Бо калі хто бачыць, дык пашто яму надзея?

25 Калі аднак, ня бачым, спадзяёмся нечага, дык тады з цярплівасьцю чакаем.

26 Падобна і Сьвяты Дух успамагае нашу кволасьць. Калі мы не ўмеем, як трэба, маліцца, сам Дух заступаецца за нас у невыслоўных просьбах.

27 Той жа, хто пранікае сэрца, ведае намер Духа, ведае чаго (жадае) прагне Дух, бо заступаецца за сьвятых па волі Божай.

28 Ведаем таксама, што Бог садзейнічыць ва ўсім для іх дабра з тымі, што мілуюць Яго, ды каторыя пакліканы па Яго волі (намеру).

29 Бо тых, якіх Ён спрадвеку прадбачыў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.

30 Тых жа, каторых прызначыў, тых і паклікаў, а каторых паклікаў - тых і апраўдаў (усправядлівіў), а каторых апраўдаў, тых і праславіў.

Гімн Божае любові

31 Дык што на гэта скажам? Калі Бог з намі, дык хто супраць нас?

32 Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас - як жа Ён таксама разам з Ім усяго нам не даруе?

33 Хто можа абвінаваціць выбраньнікаў Божых? Бог, Каторы апраўдвае?

34 Хто Той, што іх будзе судзіць? Ці Хрыстус Езус, што (за нас) памёр і ўскрос і сядзіць па правіцы Бога, ды Каторы заступаецца за нас?

35 Дык хто ж можа адлучыць нас ад міласьці (любові) Хрыстовай? Ці гора, ці прыгнёт, ці праследаваньне, ці нястача, ці голад, ці нагасьць (бяда), ці небясьпека, або меч?

36 "Дзеля Цябе нас забіваюць увесь (круглы) дзень, лічаць нас авечкамі, празначанымі на зарэз".

37 Але ва ўсім гэтым атрымоўваем перамогу праз Таго, Хто ўмілаваў нас.

38 Я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані вярхоўнасьці, ані справы цяперашнія, ані будучыя, ані магуцьці,

39 ані высата, ані глыбата, ані якое - колечы стварэньне ня зможа нас адлучыць ад любові (міласьці) Бога, якая ў Хрыстусе Езусе, Госпаду нашым.

 

Разьдзел 9
Ізраель - становішча народу

1 Праўду кажу ў Хрыстусе, ня лгу, сьведчыць аб гэтым маё сумленьне ў Духу Сьвятым,

2 што адчуваю ў сэрцы сваім вялікі смутак (журбу) і заўсёды боль сэрца.

3 Я гатоў сам быць праклятым (пад пракляцьцем), адлучаным ад Хрыста (для збаўленьня) за братоў маіх, каторыя па целу маім зямлякамі (роднымі).

4 Яны Ізраельцы, маючыя прыбранае сыноўства і хвалу, і прымірэньне і законадаўства, культ службы Божай ды абяцаньні.

5 Да іх належаць прабацькі, з іх па целу - Хрыстус. Ён над усімі, Бог праслаўлен у вякі вечныя. Амэн.

Дзеці абяцаньня

6 Гэта ня тое, каб слова Божае ня дзейсьнілася. Бо не ўсе, што з Ізраеля - Ізраельцы.

7 Ды не ўсе нашчадкі Абрагама - яго сыны, але "у Ізааку прызнана будзе тваё патомства (насеньне)".

8 Гэта значыць: не сыны па целу дзецьмі Божымі, але сыны абяцаньня лічацца сынамі, патомствам,

9 слова ж абяцаньня такое: "Прыйду ў той сам час, і Сара будзе мець сына".

10 Ды ня толькі яна, але і Рэбэка пачала (двух, блізьняты) ад бацькі нашага Ізаака.

11 Калі яны былі яшчэ не народжаны ды нічога не ўчыніўшы: ані дабра, ані зла - каб зьдзейсьніўся (споўніўся) намер (рашэньне) Божы,

12 сказана было ёй не дзеля ўчынкаў, але з волі паклікаючага: "Старшы будзе служыць (падчыняцца) малодшаму",

13 як напісана: "Якуба ўзьлюбіў, а Эзава зьненавідзеў".

14 Што скажам на гэта? Няўжо Бог несправядлівы? Ніякім чынам!

15 Ён жа Майсею: "Я пашкадую таго, каго захачу пашкадаваць ды буду міласьцівы таму, каму захачу быць міласьцівым".

16 Гэта (адбор) залежыць ані ад таго, хто хоча, ані ад таго, хто бегае, але ад Бога міласэрнага.

17 У Пісаньні кажа (Бог) фараону: "На тое Я разлаваў цябе, каб паказаць на табе моц (магуту) Сваю, ды каб разславіць імя Сваё па ўсёй зямлі".

18 Дык таму каго хачу - пашкадую, а каго хачу - закамяню.

19 Дык можа мне: "Чаму тады наракаць? Хто зможа супрацівіцца волі Ягонай?

20 Чалавеча! Хто ты такі, каб мог спорыць (спрачацца) з Богам? Ці ж можа зьлепак (пасуда) пытацца ў таго, хто яго зьляпіў: "Чаму мяне такім зьляпіў?"

21 Ці ж ганчар ня мае моцы (волі), каб з таго самога мясіва зрабіць адну пасудзіну для важнага ўжытку, а другую - для простага ўжытку?

22 Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў Свой або выявіць магуту (моц) Сваю, з вялікім цярпеньнем шчадзіў пасудзіны гневу, празначаныя на загубу.

23 Ды, каб выявіць багацьці хвалы сваёй над пасудзінамі міласэрдзя, каторыя ўпярэдня (наперад) прыгатаваў на хвалу,

24 адносна нас, каторых паклікаў ня толькі спасярод Юдэяў, але таксама спаміж паганаў.

25 Як кажа пра гэта Озій: "Ня Мой народ назаву Маім народам, а нялюбаю - любай (уміленьніцай)".

26 І на тым месцы, дзе ім было сказана: "Вы ня Мой народ, там называць іх будуць сынамі Бога жывога".

27 Ізаія вясьціў пра Ізраеля: "Хоць бы лік сыноў Ізраеля быў як марскі (моравы) пясок, толькі Астаткі будуць збаўлены.

28 Бо Госпад зьдзейсьніць на зямлі Сваё слова рашуча ды без адкладу.

29 Як таксам прадсказаў Ізаій: Калі б Госпад Магуцьцяў (Сабаот) не пакінуў нам патомства - сталі бы мы мо Садома ды былі бы падобнымі да Гаморы".

30 Дык што можам сказаць? Гэта вось, што пагане не спаганялі справядлівасьці, а трымалі справядлівасьць, якая ўзьнікае з веры.

31 А Ізраель спаганяючы Закон справядлівасьці ды законнасьці не дайшоў.

32 Чаму? Бо спаганяў справядлівасьць не з веры, але як бы па ўчынках (Закона). (Учынкі без веры - пустата). Яны спатыкнуліся аб камань абразы (спатыкненьня).

33 Як напісана: "Вось жа кладу на Сыёне камень абразы (спатыкненьня) і скалу згаршэньня. Хто верыць у Яго ня будзе засаромлены".

 

Разьдзел 10
Справядлівасьць з Закону, а справядлівасьць з веры

1 Браты! Жаданьне сэрца майго ды гарачае маленьне да Бога за іхняе збаўленьне.

2 Даказваю я ім, што рупяцца яны пра Бога, але не разважна (не разумна).

3 Не разумеючы справядлівасьць Божую, яны пробавалі ўстанавіць сваю і таму не спаганялі Божай справядлівасьці.

4 Мэтай жа Закону - Хрыстус, для апраўданьня кожнага, хто верыць.

5 Майсей вось піша аб справядлівасьці, якая выцякае з Закону: хто яе споўніў, атрымае праз яе жыцьцё.

6 А справядлівасьць асягаямая праз веру (вераю) - кажа: "Не кажы ў сэрцы сваім: хто ўвойдзе ў неба? - значыць: Хрыста зьвесці на зямлю.

7 Або хто спусьціцца ў бездань (цемру)? Гэта значыць: вывесьці з умёршых.

8 або хто скажа: "Блізка цябе слова, яно ў тваіх вуснах ды ў тваім сэрцы" - значыць слова веры, каторае вясьцім.

9 Дык калі вуснамі сваімі спазнаеш: "Госпада Езуса!" Ды калі ў сэрцы сваім уверыш, што Бог Яго ўскрасіў з умёршых - атрымаеш (спасьцігнеш) збаўленьне.

10 Бо сэрцам прынятая вера да справядлівасьці, а спазнаньне яе вуснамі - да збаўленьня.

11 Пісаньне кажа: "Ніводзін, хто верыць у Яго - ня будзе засаромлены.

12 Няма ж розніцы між Жыдам - Юдэям і Грэкам. Адзін бо Госпад усіх - Ён шчодры для ўсіх, хто Яго просіць.

13 Вось кожны, хто прызывае імя Госпада - будзе збаўлены".

Юдэі адкінулі апраўданьне справядлівасьці з веры

14 Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не ўверылі? Або як увераць у Таго, аб Кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?

15 Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланы? Як напісана: "Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць Добрую Навіну!"

16 Але не ўсе паслухалі Эвангеліі. Ізаій вось што кажа: "Гспадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?"

17 Таму вера з чутага, а чуецца праз слова Хрыстовае.

18 Дык пытаю: Ці ня чулі? А як жа: Па ўсёй зямлі загучэў іхні голас, словы іхнія на край сьвету.

19 Зноў пытаю: Ці ж Ізраель не зразумеў? Першы Майсей кажа: "Давяду вас да завіднасьці да таго, хто не ёсьць народам, узбуджу ў вас злосьць да народу неразумнага".

20 Ізаі адважыўся сказаць: "Апынуўся я ў не шукаючых мяне. Яўна аб'явіўся я тым, каторы пра Мяне не пыталіся.

21 Да Ізраеля так кажа: "Увесь дзень працягваў я рукі да народу непаслухмянага і ўпорыстага".

 

Разьдзел 11
Адкід Ізраеля частковы і часовы

1 Дык пытаю: Няўжо адкінуў Бог Свой народ! Ня праўда! Бо і я Ізраелец з роду Абрагама, з пакаленьня Бэн'яміна.

2 Не адкінуў Бог народа Свайго, які раней выбраў. Ці ня ведаеце, што Пісаньне кажа аб Гальяшу, як ён скардзіцца (жалуецца) Богу на Ізраеля?

3 Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі, аўтары Твае паразвалівалі, застаўся я толькі адзін, ды на маю душу цікуюць (шукаюць).

4 Ды як звучаў яму адказ Божы: "Пакінуў я сабе сем тысяч мужоў, каторыя не пакланяліся перад Баалам".

5 Так вось і ў наш час ёсьць Астаткі (захаваліся) выбраныя з ласкі.

6 А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш вось ласка не была б ужо ласкай.

7 Дык што ж? Аб што клапаціўся Ізраель - не атрымаў, дасягнула - толькі адборная часьць, іншыя асьлеплі,

8 як напісана: "Даў ім Бог духа ап'яненьня (атупеньня), каб вочы ня бачылі і вушы ня чулі аж па сёньняшні дзень".

9 І Давід кажа: "Хай стол іх станецца ім сілом і пасткаю, каменем сутыкненьня ды адплатаю ім.

10 Хай вочы іх зацьмяцца, каб ня бачылі, а хрыбет іх хай згорбіцца на заўсёды.

Прычыны часовага адкіду

11 І так пытаю: Ці ж бы яны спатыкнуліся аж да ўпадку? Ніякім чынам! Вось іхні ўпадак стаўся для паганаў збаўленьнем, каб прынукнуць іх да спаборніцтва.

12 Калі іх падзеньне стаўся багацьцем для сьвету, а паніжэньне - узбагачэньнем паганам, тым больш іх цэласнасьць.

13 Вам жа паганам кажу: Пакуль застаюся Апосталам паганаў ганаруся сваёй паслугай,

14 у той надзеі, што можа вуклічу спаборніцтва сваіх зямлякоў (аднароднікаў) і хоць некаторых давяду да збаўленьня.

15 Бо калі іх адкід (адхіленьне) прынесла сьвету пагаджэньне, то чым жа будзе іх прыняцьце, калі не паўстаньнем з умёршых да жыцьця.

16 Бо калі расчына сьвятая, дык і цеста, калі корань сьвяты, то і сукі.

17 Калі ж некаторыя сукі былі адламаны, а на іх месца ты быў прышчэплены, ты, што быў аліўнай дзічкай, ды разам (з іншымі сукамі) з тым самым коранем злучаны роўна з іншымі карыстаўся аліўковымі сокамі.

18 Дык не ганарыся адносна тых сукоў, бо калі будзеш выносіцца - то ведай, што не ты ажыўляеш корань, а ён цябе.

19 Можа скажаш: "Абламаныя сукі, каб я быў прышчэплены".

20 Слушна: Адламалі іх дзеля недаверства, а ты трымаешся із-за веры. Таму не выношся, але жыві ў боязі.

21 Бо калі Бог не пашкадаваў галін прыродных, можа таксама не пашчадзіць і цябе.

22 Дык уваж на дабрату ды суровасьць Божую: на суровасьць адносна тых, што ўпалі, а дабрату Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у гэтай дабраце, бо інакш і ты будзеш адкінуты.

23 Ды і яны, калі ня будуць трываць у недаверстве, будуць ушчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх ушчапіць.

24 Бо калі быў удалены ад прырднай табе аліўкавай дзічкі і супроць прыроды ўшчэплены ў добрую аліўку, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены ў сваю аліўку тыя, каторыя да яе з прыроды належаць.

Поўны наварот Юдэяў

25 Не хачу вас, браты, каб вы ня ведалі гэтае таямніцы, каб вы не лічылі сябе за лішня мудрых, бо сьляпата дакранула Ізраеля толькі часткова (ад часьці), калі ўвойдзе (у касьцёл) поўнасьць паганаў.

26 І тады ўвесь Ізраель будзе збаўлены, як напісана: "Прыдзе з Сыёна Выбавіцель, Ён адверне бязбожнасьць ад Якуба".

27 Ды гэта будзе маё Прымірэньне з імі, калі здыму з іх грахі".

28 Што да Эвангеліі - яны ворагі для вас, а што да выбранства - яны дарагія дзеля сваіх прабацькоў.

29 Бо дары ласкі і пакліканьне - нязьменныя.

30 Як і вы калісьці ня верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрдзя дзеля іх неверства.

31 Так і яны цяпер сталіся непаслухмянымі дзеля аказанага вам міласэрдзя, каб і самі (у гэты час) маглі атрымаць міласэрдзе.

32 Дапусьціў (замкнуў) Бог на ўсіх непаслухмянасьць, каб усім аказаць Сваё міласэрдзе.

33 О, глыбіня багацьцяў (таямніцаў) Прамудрасьці Божай і веды. Як недасьледныя судзьбы (рашэньні) Ягоныя і не прасочаны шляхі Ягоныя!

34 Бо хто калі пазнаў думку Госпадаву? Або хто быў дарадчыкам Ягоным?

35 Або хто першы надарыў Яго, каб Ён меў каму аднагарадзіцца?

36 Бо ўсё ад Яго, праз Яго і для Яго. Яму хвала ў вякі! Амэн.

 

Разьдзел 12
Абавязкі хрысьціянаў

1 Дык прашу вас, браты, на міласьць Божую, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, мілую Богу для разумнае паслугі вашае.

2 А не ўпадабняйцеся гэтаму сьвету, але пераменяйцеся праз аднаўленьне розуму, каб умелі пазнаць. Якая ёсьць воля Божая, што добрае, што прыемнае Богу ды што дасканалае.

Адносіны да спаўбратоў

3 Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас: ня думайце аб сабе (не зазнавайцеся) вышэй, чым належыцца, але хай думае аб сабе трэзва паводле дадзенаму кожнаму дару веры.

4 Як бо ў адным целе маем многа членаў, а ўсе члены (сучасткі) ня тую самую дзейнасьць (функцыю) спаўняюць,

5 падобна ўсе мы супольна творым адно цела ў Хрысьце, а паасобку адзін другога (дапаўняем) састаўныя часьціны.

6 А паводле надзеленай нам ласкі маем розныя дары: Ці дар прароцтва - адносна (у справе) веры,

7 ці дар службы для паслугаваньня, хто дар навукі для вучэньня,

8 ці дар заахвоты для заахвачэньня, ці дар успамогі для ўспамаганьня ў прастаце сэрца, дар кіраваньня - руплівага кіраваньня людзьмі, ці дар міласэрнасьці - для ахвотнага аказваньня міласэрдзя.

9 Любоў хай будзе бяз прытворства (крывадушнасьці), адварачайцеся ад зла (ліхоцьця), спагяняйце дабро.

10 Шчыра любіце адзін аднаго брацкаю любоўю. Шануйце адзін аднаго, упераджаючы сябе ветлівасьцю.

11 Будзьце стараннымі - не лянуйцеся, будзьце душэўнымі у службе Госпаду,

12 ажыўлены надзеяй, у горы цярплівымі, трывалымі ў маленьні,

13 бярыце ўдзел у патрэбах сьвятых, спаганяйце гасьціннасьць.

Любоў да непряцеляў

14 Багаслаўце сваіх прасьледавальнікаў, багаслаўце, а не кляніце!

15 Радуйцеся - з радуючыміся, а плачце - з плачучымі.

16 Жывіце між сабой у згодзе. Не зазнавайцеся, уступайце сабе ў пакоры (сьціпласьці). Не ўважайце сябе вельмі мудрых.

17 Не адгаджайце (аддавайце) злом за зло (ліхам за ліха). Дбайце пра тое, што добрае на віду (на ваччу) ўсіх людзей.

18 На колькі магчыма, ды колькі ад вас залежыць - жывіце з усімі людзьмі ў згодзе.

19 Ня мсьціце, даражэнькія самі, але пакінце гэта Таму, аб Кім напісана: "Да Мяне належыць помста, Я аднагараджуся" - кажа Госпад.

20 Але калі б быў галодны непрыяцель твой - накармі яго; калі б быў засьмягшы - напаі яго. Так вось робячы - вугольле гарачае насыпаеш яму на галаву".

21 Ня дайся перамагчы злу, але зло перамажы дабром.

 

Разьдзел 13
Паслухмянасьць перад сьвецкай уладай

1 Хай кожны чалавек будзе паслухмяны (падчынецца) вышэйшым уладам. Бо няма ўлады толькі ад Бога. Каторыя ж ёсьць - Богам устаноўлены (па распараджэньню Бога).

2 Дык хто працівіцца ўладзе - распараджэньню (распарадку) Бога працівіцца. А каторыя працівяцца Богу - на сябе асуджэньне (Бога) узводзяць.

3 Бо ўлада страшная не дабро чынячым, але зло. Ня хочаш баяцца ўлады? Дык паступай добра і будзеш мець пахвалу ад яе.

4 Яна вось ёсьць прыслугай Божай для твайго дабра. Калі ж зло робіш, бойся, бо яна не надарма меч носіць. Бо ёсьць Божай уладай (начальнікам), спаганяючай гнеў (караючай таго) над тым, хто робіць зло.

5 Дзеля таго трэба слухаць ня толькі дзеля кары (гразы), але дзеля сумленьня.

6 Затым і падаткі плаціць, бо тыя, што імі займаюцца з волі Бога спаўняюць сваю ўладу.

7 Аддавайце ўсім належнае: Каму падатак - падатак, каму - муйта - муйта, каму падчыненьне - падчыненьне, каму пашану - пашану.

Хрысьціянін - дзіцём сьвятла

8 Нікому ня будзьце нічым у даўгу, хіба толькі ўзаемнаю любоўю, бо хто любіць бліжняга - спаўняе Закон.

9 Бо прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай ды ўсе іншыя зьмяшчаюцца ў гэтым вось загадзе: "Любі бліжняга свайго як сябе самога".

10 Любоў ня робіць крыўду бліжняму. Таму любоў ёсьць дасканалым выпаўненьнем Закона.

11 Зразумейце, які цяпер час: надыйшла для вас пара зо сну падняцца. Цяпер вось збаўленьне бліжэй нам чым тады, калі мы ўверылі.

12 Ноч мінула, дзень наблізіўся. Дык адкіньма ўчынкі цемры, а адзеньмася ў зброю сьвятла.

13 Жыйма чэсна як у ясны дзень: не ў гульнях, і п'янствах, не ў распустах і нячыстасьцях, не ў звадцы дый завіднасьці.

14 Але адзеньцеся ў Госпада Езуса Хрыста ды не дагаджайце целу, папускаючы страсьці.

 

Разьдзел 14
Узаемная выразумеласьць

1 Слабога ў веры прымайце, ня спорачы аб поглядах.

2 Адзін упэўнены, што яму ўсё нельга есьці, а слабейшы есьць толькі гародніну.

3 Той, хто есьць (усё), хай ня грэбуе (гардзіць) тым, каторы хто ня (усё) есьць, а той, хто ня есьць, хай не асуджае таго, хто есьць, бо Бог яго спагадна прыняў.

4 Хто ты такі, што сьмееш судзіць чужога слугу? Затым, ці ён стаіць, ці падае, ёсьць справай Яго Госпада. Ён дарэчы будзе стаяць, бо Яго Госпад мае моц утрымаць яго на нагах.

5 Адзін адрозьнівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы: хай кожны застаецца пры сваёй думцы.

6 Хто захоўвае некаторыя дні, захоўвае іх для Госпада, а хто есьць усё - есьць для Госпада, бо Богу дзякуе. А хто не ўсё есьць - не есьць дзеля Госпада, і ён таксама дзякуе Богу.

7 Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не ўмірае для сябе.

8 Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж уміраем, уміраем для Госпада. Таму вось у жыцьці (жывучы) і ў сьмерці (уміраючы) належным да Госпада.

9 На тое Хрыстус умёр і ўстаў з умёршых, каб валадарыць так над жывымі як над памёршымі.

10 Дык чаму асуджаеш свайго брата? Або чаму пагарджаеш сваім братам? Усе мы станем на судзе Хрыстовым.

11 Напісана ж: "На Маё жыцьцё - кажа Госпад - перада Мною сагнецца кожнае калена, ды кожны язык будзе славіць Бога".

12 Так вось кожны з нас здасьць справаздачу Богу.

Пазьбягаць згаршэньня

13 Дык перастаньма асуджаць адзін аднаго, а лепш рашыма, каб не даваць брату магчамасьці (аказіі) да ўпадку (падзеньня), або згаршэньня (спакушэньня, зьвесьці).

14 Я ведаю і перакананы ў Езусе Госпадзе, што няма нічога самага ў сабе нячыстага, а толькі для таго нячыстае, хто прымае гэта за нячыстае.

15 Калі затым дзеля стравы (яды) засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю таго, за каго Хрыстус памёр!

16 Дык хай ня будзе зьневажана (паганена) дабро вашае!

17 Бо валадарства Божае, гэта ня справа ежы або піцьця, але гэта справядлівасьць, супакой ды радасьць у Духу Сьвятым.

18 Хто гэтак служыць Хрысту, той падабаецца Богу і прыемны (да ўспадобы) людзям.

19 Дык дбайма пра тое, што вядзе да супакою (міру) ды ўзаемнага збудаваньня (сужыцьця).

20 Таму не руйнуй (разбурай) справы (дзела) Божай дзеля ежы! Па праўдзе кожная рэч чыстая, сталася б аднак благой, грэшнай таму чалавеку, каторы есьць, горшучы другіх.

21 Добра ня есьці мяса, ані піць віна ды не рабіць таго, што магло б згоршыць і псуць брата твайго.

22 Сваё перакананьне (веру) захавай у сабе і мей перад Богам. Шчасьлівы той, хто не сумневаецца ў тым, што рашае.

23 Хто есьць сумневаючыся, той сябе асуджае, бо паступае не па перакананьні. Усё, што робіцца не па перакананьні (не па сумленьні) - ёсьць грэхам.

24 .....

25 .....

26 .....

 

Разьдзел 15
Хрыстус - прыклад жыцьця хрысьціянскага

1 Мы дужэйшыя (верай) павінны цярпліва зносіць недастаткі слабейшых, а не сябе выстаўлялі (сваё спаганяць).

2 Хай кожны з нас рупіцца рабіць бліжняму служыце на дабро і на ўзгадаваньне.

3 Так і Хрыстус ня жыў для Сваёй выгоды, але як напісана: "Зьнявагі Цябе, зьневажаючых зваліліся на Мяне".

4 Вось усё, што было калісь напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня - захавалі надзею.

5 А Бог, Каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць нам быць паміж сабой аднае думкі па вучэньню Езуса Хрыста,

6 каб аднадушна (супольна) у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.

7 Дзеля таго прымайце (туліцеся адны да адных) адзін другога, як і Хрыстус прыняў вас на хвалу Божую.

8 Кажу вось вам: Хрыстус стаўся слугою абрэзаных. Дзеля аказаньня вернасьці Бога ды каб пацьвярдзіць абяцаньні дадзены прабацькам,

9 ды каб паганскія народы славілі Бога за аказанае міласэрдзе, як напісана: "Дзеля таго будуць праслаўляць Цябе, Госпадзе, між народамі і сьпяваць на славу імя Твайго псальмы".

10 І далей сказана: "Весяліцеся, пагане, з народам Яго!"

11 Вось зноў: "Хваліце Госпада, усе пагане, хай Яго славяць усе народы".

12 А Ізаій вось што кажа: "Прыдзе патомак Ясея, Ён паўстане валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею".

13 А Бог надзеі, хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога сталіся багатымі надзеяй.

Заканчэньне - эпілог

14 Браты, што да вас я ўпэўнены (перакананы), што вы поўныя дабраты, багатыя ведаю ўсякай, так, што можаце адзін другога напамінаць.

15 Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам.

16 Дзякуючы ёй я слуга (апостал) Хрыста Езуса для паганаў і вясьціў ім Эвангелію Божую, каб сталіся яны ахвярай мілай Богу, пасьвячанай Духам Сьвятым.

17 Магу пахваліцца ў Хрыстусе Езусе працай для Бога.

18 Ня маю адвагі аднак успомніць больш таго, што ўчыніў Хрыстус праз мяне, каб давесьці паганаў падчыніцца (слухаць) веры - словам і працамі,

19 моцай знакаў і цудаў ды магутаю Духа Сьвятога. Вось жа так ад Ерузаліму вакруг аж да Іллірыі вясьціў я Эвангелію Хрыстову.

20 Прытым стараўся вясьціць Эвангелію там, дзе не ўспаміналася імя Хрыстова, каб не будаваць на чужым фундамэнце

21 як напісана: "Тыя, каторым аб Ім ня вешчана - убачаць і тыя, што ня чулі, пазнаюць Яго".

Місійныя планы апостала

22 Таму, што меў я многа перашкодаў - ня мог прыбыць да вас.

23 Цяпер, не знаходзячы працы ў гэтых мясьцінах, многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,

24 па дарозе ў Гішпанію, праходам, спадзяюся пабачыць вас і вы правядзіцё мяне, калі крыху пацешуся вамі.

25 Цяпер сабраўся ў Ерузалім, прыслужыцца сьвятым.

26 Бо Македонія і Ахаія вырашылі зрабіць складку для сьвятых, што пражываюць у Ерузаліме.

27 Рашылі яны, бо і яны даўжнікамі іхнімі. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх справах духовых, дык і яны павінны памагчы у справах дачасных.

28 Калі гэтую справу збуду і ім гэты збор даручу, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.

29 Я ведаю, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.

30 Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз міласьць Духа, каб успамаглі мяне вашымі маленьнямі да Бога за мяне,

31 каб усьцярогся ад рук невернікаў у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай для сьвятых,

32 каб з волі Божай з радасьцю прыбыўшы да вас - падбадзёрыўся (набраў сілы) у вас.

33 Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амэн.

 

Разьдзел 16
Паручэньне дыяконьніцы Фебе

1 Паручаю вам Фебу, сястру нашую, дыяконьніцу Касьцёла ў Кэнхрах. Яна там на паслузе.

2 Прыміце яе ў Госпаду, як належыцца сьвятых прымаць. Памажыце ёй ва ўсіх справах, дзе ваша помач патрэбна. Яна дапамагала многім і мне самому.

Прывітаньні Паўла хрысьціянам у Рыме

3 Прывітайце супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Езусе: Прыскілу і Аквілу,

4 каторыя для захаваньня майго жыцьця падставілі свае галовы, каторым ня толькі я ўдзячны, але ўсе касьцёлы між паганаў.

5 Прывітаньне і касьцёлу ў іх доме. Прывітайце мне мілага Епенэта, каторы першы хрысьціянін у Азіі.

6 Прывітайце Марыю, каторая многа папрацавала для вас.

7 Прывітайце Андроніка і Юнію і сяброў вязьніцы, праслаўленых сярод Апосталаў, каторыя перада мною ўверылі ў Хрыста.

8 Прывітайце дарагога мне ў Госпаду Ампліята.

9 Прывітайце нашага супрацоўніка ў Хрысьце Урбана ды мілага мне Стахіса.

10 Прывітайце выпрабаванага ў Хрысьце Апелёса. Прывітайце тых, што з дому Арыстобуля.

11 Паздароўце Гэродыёна майго сваяка. Паздароўце тых, што з дому Нарцыза, належачых да Госпада.

12 Прывітайце Трыфэну і Трыфозу, паслугуючых у Госпаду. Паздароўце мілую Пэрсыду, каторая многа папрацавала для Госпада.

13 Прывітайце выбраньніка ў Госпадзе Фуфуса і яго матку і маю.

14 Прывітайце Асынкрыта, Флегонта, Гэмэса, Патробу, Гэрмаса ды братоў, што разам з намі.

15 Паздароўце Філолога і Юлью, Нэрэя і яго сястру, Олімпаса ды ўсіх сьвятых, што разам з намі.

16 Прывітайце ўзаемна адны другіх сьвятым пацалункам. Вітаюць вас усіх Хрыстовыя касьцёлы.

Перасьцярога

17 Прашу вас яшчэ, браты, сьцеражыцеся тых, што пашыраюць нязгоду і недавер'е да навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!

18 Такія людзі ня служаць нашаму Госпаду Хрысту, але жывому свайму. Салодкімі і патураючамі зводзяць нявінныя душы.

19 Ваша паслухмянасьць вядомай усім людзям. Дык радуюся з вас, прагну, каб вы былі разумнымі ў тым, што добрае ды што благое.

20 Ускорасьці Бог супакою сатрэ шатана пад вашымі нагамі. Ласка Госпада нашага Езуса Хрыста хай будзе з вамі!

Прывітаньні ад супрацоўнікаў

21 Вітае вас супрацоўнік мой Цімахвей і Люцый, Язон - мае сваякі.

22 Вітаюць вас у Госпаду і я, Тэрцый, які пісаў гэты ліст.

23 Вітае вас Гаюс, каторы ёсьць маім ды ўсяго Касьцёла гаспадаром. Вітае вас Эраст, скарбнік горада і Квартус - брат.

Дэкалогія

24 ..... Таму, каторы мае моц уцьвердзіць вас паводле Эвангеліі ды маім вяшчэньнем Езуса Хрыста, згодна з аб'яўленай тайнай (таямніцай) даўнейшым вяком схаванай, а цяпер аб'яўленай прароцкімі лістамі па загаду спрадвечнага Бога абвешчанай ўсім народам, для падчыненьня іх веры, Богу, Каторы адзіна мудры, праз Езуса Хрыста - хай будзе хвала ў вякі вечныя. Амэн.

 

Першы ліст Карынтіянам

 

Уводзіны ў лісты Карынтыянам

У сьв. Паўла час славіліся гарады: Рым - сталіца ўсяго сьвету, Александрыя - знаменітым горадам, Атэны - слаўны ўніверсітэтамі, Эфэз - храмам, а Карынт - распуснасьцю, разбэшчанасьцю. Сьвятыня Эфродіты трымала больш тысячы служыцелек (весталак) любові (публічніцаў).

Карынт цэнтр тавараў і таргоўлі, склад жыхароў горада рабы-усякі. З уверыўшых найболей рымлян. Побач з галатой - багацьці. У Карынт прыбыў сьв. Павал у час сваёй другога падарожжа каля 51г. восеньню. Ён тут абжыўся між уверыўшымі ды займаўся рыхтаваньнем палатак. З гэтага заробку пражываў. Тут паявіліся першыя хрысьціянскія пісаньні. Памочнікам Паўла быў Гэбрэй, знаўца сьв. Пісаньня Аполос.

Першы ліст Карынтыянам пісаны з Эфэзу каля 57г. Ліст складаецца з двух частак:

У першай частцы: (1,10-6,20) крытыкуецца плачэўнае становішча хрысьціян у Карынце: разлад, незгода ў іх, ды разбэшчанасьць.

У другой частцы: (7,1-15,18) Павал выясняе праблему сужэнства, гаворыць пра нежанатых, незамужніх, удовы, пра абавязкі другіх саслаеньняў, пра адносіны хрысьціян да паганаў. Ліст падае многа другіх цікавых вестак з жыцьця хрысьціян, пра зборы брацкія, эўхарыстычныя, далей пра ўваскрасеньне Езуса Хрыста. Канчае просьба ўспамагчы Ерузалім у бядзе.

У другім лісьце, пісаным з Македоніі (20,1-3 Дз) каля 57г. Думаецца, што Павал перш наведаў Карынт, а затым напісаў ліст. Відацца ў Карынце было вялікае замешаньне ў хрысьціянскай грамадзе.

Аб цяжкім уражаньні ў Паўла сьведчыць ІІ ліст - пачатак (1,23-24, 2,1-5)

У першай частцы ліста (І-12-7,16) Адносіны Паўла да хрысьціянскай грамады, зьнявага і кара за яе (2,5-17). Не пахісны давер Богу (3,1-18). Труды Апостала на паслузе Эвангеліі (4,1-6,13). Патрэба любові і боязі Божай (6,14-7,1) Весткі Піытуха.

У другой частцы справа запамогі вернікаў Ахаі для Ерузаліму. Адказ Паўла на закіды яму (10,1-18). Запаведзь прыбыцьця ў Карынт і Эпілог.

 

 

 

 

Першы ліст да Карынтыянаў
Разьдзел 1
Адрас - Прывітаньні - Падзяка

1 Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста ды брат Состэнэе.

2 Божаму Касьцёлу ў Карынце, тым, што былі пасьвячаны ў Езусе Хрысце ды пакліканы да сьвятасці разам з усімі, каторыя на кожным месцы прызываюць імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага Госпада.

3 Ласка вам і супакой (мір) ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.

4 Дзякую заўсёды за вас Богу майму, за ласку дадзенаю вам у Хрысьце Езусе.

5 У Ім вы ўва ўсё сталіся багатымі: словам усякім і пазнаньнем,

6 бо навука (сьведчаньне) Хрыстова прыжылося ў вас,

7 так што ня маеце недастатку ласкі ў чаканьні аб'яву Госпада нашага Езуса Хрыста.

8 Ён дасьць вам сілу да мэты без заганы на дзень Госпада Нашага Езуса Хрыста.

9 Бо верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасьці (сяброўства) з Сынам Ягоным Езусам Хрыстом, Госпадам нашым.

Супраць падзелу і згаршэньня хрысьціян у Карыньце
Хрыстус не дзялімы (падзельны)

10 Браты, у імя Госпада Нашага Езуса Хрыста малю вас: будзьце ў згодзе, каб не было сярод вас падзелаў; каб вы былі аднаго духа і аднае думкі.

11 Людзі злое разказалі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вас спрэчкі (споры).

12 Маю на думцы, што адзін з вас кажа: "Я - Паўлавы, а я Апалёса; Я Кэфаса, а я Хрыстоў".

13 Ці ж Хрыстус дзеліцца? Ці ж Павал быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўла вы ахрышчаны?

14 Дзякую Богу, што апрача Крыспуса і Гаюся я нікога з вас не ахрысьціў.

15 Дык ніхто ня можа казаць, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.

16 Дарэчы, праўда, ахрысьціў я дом Стэфанаса. А больш не помню, ці ахрысьціў я каго.

Праўдзівая мудрасьць вядзе да адзінства

17 Не паслаў Мяне Хрыстус хрысьціць, але вясьціць Эвангелію, не мудрасьцю слова, каб не ўменшыць важнасьці крыжа Хрыстовага.

18 Бо навука крыжа для тых, што ідуць на загубу - ёсьць глупасьцю, а тым, што ідуць на збаўленьне - сілай Божай.

19 Бо напісана: "Загублю мудрасьць мудрых, а (кемлівасьць) хітрасьць хітрых зьнішчу".

20 Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледчык гэтага сьвету?

21 Калі жа сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога з разумнасьці твораў Божых, дык спадабалася Богу праз глупасьць вясчэньня слова (эвангеліі) збавіць веручых.

22 Як Юдэі дамагаюцца цудаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці,

23 мы вясьцім укрыжаванага Хрыста, Які згаршэньнем для Юдэяў, а глупасьцю для паганаў,

24 для тых жа, што пакліканы, ці спасярод Юдэяў, ці спасярод Грэкаў - Хрыстусам, магутаю Божай ды мудрасьцю Божай.

25 Бо тое, што глупасьцю ў Бога, перавышае мудрасьць людзей, а што кволае ў Бога - перавышае моцаю людзей.

26 Дык вы, браты паглядзіце, хто вы такія пакліканыя? Па людзку гледзячы - ня шмат з вас мудрых, нямнога магутных, не шмат высокародных.

27 Ды Бог выбраў, што ў вачах сьвету глупае, каб засароміць - мудрых, і што кволае, каб засароміць магутных,

28 і (выбраў Бог) тое, што ў вачах сьвету - паганае, і што пагарджанае ды ня маючае значэньня выбраў Бог, каб закасаваць тое, што нечым ёсьць -

29 каб ніхто не выносіўся б перад (на віду) Богам.

30 Дзякуючы Яму і вы ў Хрысьце Езусе, Каторы з волі Божай стаўся для нас мудрасьцю, справядлівасьцю, пасьвячэньнем і адкупленьнем,

31 як напісана: "Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".

 

Разьдзел 2
Павал - Апостал мудрасьці крыжа

1 Так, калі я прыбыў да вас браты, прыйшоў не, каб захапляць вас словам (навукай) і мудрасьцю але вясьціць вам, адкрываць таямніцы Божыя.

2 Бо ня думаў я вас вучыць чаго іншага як адно (толькі) Езуса Хрыста ды Таго Укрыжаванага.

3 Явіўся я ў вас з перажываньнем, страхам і з дрыжэньнем.

4 А мова мая і навучаньне маё не вызначалася перакананьнем і мудрасьцю, але на выяве Духа і моцы,

5 каб вера ваша не апіралася на мудрасьці людзей але на дзейнасьці Божай.

6 Мы, праўда, вясьцім вучым мудрасьці сярод дасканалых, разумеючых (разумных), але мудрасьць ня гэтага сьвету, і не валадароў гэтага сьвету, каторыя зчазаюць,

7 але вучым мудрасьці Божай, таямніцай, схаванай, каторую Бог прызначыў перад вякамі на хвалу нашую,

8 каторай ніводзін з валадароў гэтага свету не пазнаў, бо калі б пазналі - ніколі не ўкрыжавалі б Госпада хвалы.

9 Мы вясьцім як напісана: "Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не прадчувала, тое Бог прыгатаваў тым, каторыя Яго мілуюць".

10 Нам жа аб'явіў Бог праз Духа. Дух бо ўсё пранікае, нават тайнікі (глыбіні) Божыя.

11 Хто вось спаміж людзей ведае, што ў чалавеку, калі ня дух, які ў чалавеку? (які ў ім?) Таксама і таго што ў Богу (што Божае) - ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.

12 А мы ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа Бога, для веданьня дароў Божых (што нам Богам даравана).

13 Таму і вучым (вясьцім) гэта словамі не чалавечай мудрасьці, але словамі, якіх навучыў Дух, духовымі словамі, выясьняючы духовыя справы.

14 На жаль - змысловы (цялесны) чалавек не пазнае таго, што ёсьць Духа Божага. Глупасьцю яму здаецца гэта і ня можа гэтага ўцяміць, бо гэта толькі духам прасьледжваецца.

15 Духовы (чалавек) ўцямляе (пазнае) ўсё, а ён нікім не паняты.

16 Хто ж можа пазнаць намер Госпадаў, ды хто Яго можа павучыць? Мы ж маем розум Хрыстовы.

 

Разьдзел 3
Недасьпеласьць веры ў Карынтыянаў

1 Я ня мог да вас, браты, прамаўляць як да духовых, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысьце.

2 Паіў я вас малаком, а не яду (звычайную), бо былі вы кволыя, дарэчы і далей вы яшчэ нядужыя.

3 Дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі яшчэ ў вас завіднасьць (зайздрасьць) і нязгода - ці ж вы не цялесныя і ці не паступаеце як звычайна людзі?

4 Калі бо адзін кажа: "Я - Паўлаў", а другі: "Я Аполлосаў" - дык ці ж вы ня людзі? (Ці не па чалавечаму?)

5 Кім жа Апполос? Або кім Павал? Служыцелямі! (слугамі) - Праз іх вы ўверылі ды кожны, як яму Госпадам дадзена.

6 Я садзіў а Аполлос паліваў, але Бог расьціў.

7 Ня важна - хто садзіў і хто палівае, але той важны, хто дае расьці - Бог!

8 Хто садзіць ды хто палівае - адзінакавы. Кожны атрымае сваю заплату па труду (па стараньні).

9 Мы памагатары (супрацоўнікі) Божыя; а вы - ніва Божая і пабудовай Божай (будоўляй).

10 Дадзенай мне Богам ласкай, я як спрактыкаваны архітэктар - будаўнічы палажыў падмурак (фундамэнт), а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.

11 Падмурка - фундамэнта ніхто ня можа палажыць іншага, як той, які паложаны, а якім яўляецца - Езус Хрыстус.

12 А ці хто на гэтым фундамэнце будуе з золата, ці серабра, ці з дарагіх каменьняў, ці з дрэва, ці нават з сена, ці саломы -

13 работа (праца) кожнага выявіцца: дзень Госпадаў пакажа, бо агнём выявіць і дзейнасьць (справа) кожнага будзе выпрабавана агнём.

14 Той, чыя пабудовы праца выстаіць - атрымае заплату,

15 а калі чыя праца рухне, пацярпіць шкоду: сам, што праўда будзе збаўлены, але так, яу быццам праз агонь.

16 Ці ж вы ня ведаеце, што храм Божы (сьвятыня) ды што Дух Божы прабывае ў вас?

17 Калі хто спаганіць храм Бога, таго зьнішчыць Бог. Храм Божы - сьвяты, а вы - ім.

Практычныя высновы (вывады)

18 Няхай ніхто сябе не абманвае. Калі хто з вас думае, што ён мудры на гэтым сьвеце, дык хай станецца глупым, каб здабыць мудрасьць.

19 Бо мудрасьць гэтага сьвету - глупасьцю перад Богам: дарэчы напісана: "Ён спыняе мудрых у іхняй хітрасьці",

20 або ізноў: "Госпад ведае, што намеры мудрых - пустыя".

21 Дык хай ніхто не выносіцца дзеля людзей! Усё бо вашае.

22 Ці гэта Павал, ці Аполлос, ці Кэфас; ці гэты сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці што цяперашняе, ці што будучае - усё бо вашае,

23 а вы Хрыстовыя, а Хрыстус - Бога.

 

Разьдзел 4
Слугі і пасланцы Хрыстовыя

1 Хай нас уважаюць людзі за слугаў Хрыстовых і за загадчыкаў (распарадзіцеляў) тайнаў Божых.

2 Ад загадчыкаў вымагаецца, каб кожны быў верны.

3 Мяне мала турбуе, што вы ці суд людзкі рашыць аба мне. Але я сам сябе не суджу.

4 Да нічога (віны) я не пачуваюся, гэтым яшчэ не апраўданы - Госпад маім суддзёю.

5 Дык не судзіце заўчасна, пакуль прыйдзе Госпад, Каторы выясьніць тое, што ў цемры скрыта ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

6 Гэта вось, браты, аднёс (прыстасаваў, прымярываў) я да сябе і Аполласу дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не выносіцца вышэй таго, што напісана: "Ды хай ніхто ў сваёй пыхлівасьці не падымаецца адзін над другім.

7 Хто цябе вырозневае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

8 Вы ўжо прыжыліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо каралюяце. О каб вы на самай справе каралявалі, ды каб і мы з вамі разам маглі караляваць!

9 Вось я думаю, што Бог нас Апосталаў празначыў як апошніх, быццам на сьмерць асуджаных. Сталіся мы відовішчам для сьвету, для анёлаў і людзей.

10 Мы неразумныя ў Хрысьце, вы мудрыя ў Хрысьце, мы кволыя а вы дужыя; вас шануюць а намі грэбуюць (шардзяць).

11 Аж да гэтай пары мы галадаем, смягнем, у нагаце ходзім, бітыя і выгнаныя.

12 Трудзімся, працуючы рукамі нашымі, праклінаныя - багаславім, прасьледаваныя - цярпім.

13 Зьневажаныя - багаславім іх, мы сталіся быццам сьмяцьцё гэтага сьвету, агідай для ўсіх аж дасюль.

Напамінаньні і перасьцярогі

14 Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вас як найдаражэйшых сваіх дзетак - напомніць.

15 Бо хоць бы вы мелі ў Хрысьце тысячу выхавацеляй (узгадоўцаў), але ня шмат бацькоў. Я таму ў Хрысьце Езусе праз Эвангеллю вас нарадзіў.

16 Прашу тады вас, - будзьце маімі пасьлядоўнікамі.

17 З тою мэтаю пасылаю да вас Тымотэя. Ён ёсьць сынам маім найдаражэйшым і верным у Госпадзе, ён вам прыпомніць шляхі мае ў Хрыстусе ды тое, чаго я навучаю ўсюды, у кожным касьцёле.

18 Некаторыя сталі хвастацца (плясьці), што я быццам ня маю намеру наведаць вас.

19 А як жа прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад пазволіць, і разьведаю ня толькі словы пляткароў але дзейнасьць,

20 бо не ў гаворцы але ў дзейнасьці Каралеўства Божае.

21 Што хочаце? Ці каб з развагаю да вас я прыйшоў, ці з любоў'ю і дабратой?

 

Разьдзел 5
Тры асноўныя злачынствы Карынтыян

1 Ходзяць чуткі аб распуснасьці ў вас ды аб такой распусьце, якая не спатыкаецца ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.

2 А вы хваліцеся, замест (заміж) з болем дамагацца, каб выгнаць з свайго асяроддзя таго, хто дапусьціўся такога злачынства.

3 Я хоць не прысутны целам, а толькі духам, я ўжо асудзіў як прысутны таго злачынцу.

4 Сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Езуса, і з духам маім і моцай Госпада нашага Езуса,

5 аддайце такога шатану на загубу цела, але на паратунак душы яго ў дзень Госпада Езуса.

6 Дык ня маеце чым хваліцца (хвастацца). Ці ня ведаеце, што крошка закісі ўсё цеста заквасіць?

7 Ачысьціце старую закваску, каб сталіся новай расчынай (цестам) так як вы прэсныя. Бо вось Пасхай нашай - ахвяраваны - укрыжаваны Хрыстус!

8 Дык сьвяткуйма сьвяты не ў старой заквасцы і не ў кісьлі сапсуцьця і бязчынства, але ў праснакох чыстасьці і праўды.

9 У лісце пісаў я вам, каб вы ня мелі зносін з распусьнікамі.

10 Зразумела, не з усімі распусьнікамі гэтага сьвету, скупцамі, рабаўнікамі, з ідалапаклоньнікамі, бо давялося б хіба сыйсці з гэта сьвету.

11 Раней вам пісаў, каб вы ня мелі лучнас ці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасьці ёсьць распусьнікам, хціўцам, ідалахвальцам, а пляткаром або п'яніцай, або рабаўніком з такімі нават разам ня ешце.

12 Як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж вы ня судзіце тых, што ў вас (увонкі)?

13 Тых жа што на вонкі (за намі) асудзіць Бог. Выкінець зло (ліхоцьце) спаміж сябе!

 

Разьдзел 6

1 Ці пачне хтосьці з вас, маючы непаразуменьне (справу) з другім, судзіцца з ім у няверных, а не ў сьвятых?

2 Няўжо ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, дык ці ня можаце рашаць паважныя справы?

3 Ці ня ведаеце, што мы будзем судзіць таксама анёлаў? То тым болей - справы дачасныя?

4 А вы, судзячыся ў жыцьцёвых справах, ставіце сваімі судьдзямі ня маючы пашаны (павагі) ў касьцёле.

5 Ці ня сорамна вам, кажу, гэта? Няўжо няма ў вас некага разумнага, каторы мог бы разсудзіць братоў сваіх?

6 На жаль, брат з братам судзіцца ды яшчэ ў няверучых?

7 Ужо і тое для вас паніжэньне, што агулам судзіцеся паміж сабой. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму ня лепш панесьці шкоду?

8 Нажаль, вы самі дапускаецеся несправядлівасьці і крыўдзіце нават братоў.

9 Ці ня ведаеце, што несправядліўцы не атрымаюць валадарства Божага ў спадчыну? Дык не абманавайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані разбэшчаны, ані садомцы (мужчыны жывучыя з сабой),

10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п'яніцы, ані чараўнікі, ані рабоўнікі не спадкаемяць (не ўнасьледуюць) Божага валадарства.

11 А на жаль - такімі былі некаторыя з вас. Але былі абмытыя, пасьвячаны ды апраўданыя ў імя Госпада нашага Езуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.

Распуста

12 "Усё мне можна" - але не ўсё карысна. Усё мне можна, але я нікому не паддамся ў няволю.

13 Ежа для жывата, а жывот для ежы. Але Бог зьнішчыць адно і другое. Ды цела не для распусты але для Госпада, а Госпад для цела.

14 Бог жа і Госпад ўскрасіў і нас таксама Сваёю магутаю ўскрэсіць з умёршых (мёртвых).

15 Ці ж ня ведаеце, што целы вашыя - членамі Хрыста? Ці ж узяўшы члены Хрыста буду рабіць іх членамі распусьніцы (блудніцы) ? Ніколі!

16 Або ці ня ведаеце, што той, хто займаецца з распусьніцай, творыць з ёй адно цела? Будуць вось яны - як сказана - двое адным целам.

17 Той, хто лучыцца з Госпадам - з Ім адным духам.

18 Беражыцеся распусты. Кожны бо грэх дапушчаны чалавекам ёсьць па-за целам, навонкі. Хто жа грашыць распустай, супроць свайго ўласнага цела грашыць.

19 Ці ж ня знаеце, што цела ваша - храмам, сьвятыняй Духа Сьвятога, каторы ў вас, а Каторага маеце ад Бога, ды што ўжо не належыце да самых сябе?

20 Вы ж за вялікаю цану здабытыя. Дык хваліце Бога ў вашым целе!

 

Разьдзел 7
Сужэнства

1 Адносна тога, што вы пісалі - добра чалавеку жанчыны не чапаць (не вязацца).

2 Але з увагі на распусту: кожны хай мае сваю жонку і жонка кожная хай мае свайго мужа.

3 Хай муж аддае належнасьць жонцы, падобна і жонка мужу.

4 Жонка ня мае ўлады над сваім целам, але муж. Падобна і муж ня мае ўлады над сваім целам, але жонка.

5 Не ўхіляйцеся адно ад другога, хіба толькі з узаемнай згоды, да часу, каб пасьвяціцца малітве; потым зноў сыходзьцеся разам, каб шатан не спакушаў вас праз непаўстрыманасьць вашую.

6 Гэта раю (раджу) праз выразумеласьць (паблажлівасьць), а не па загаду (як загад).

7 Хацеў я, каб усе людзі жылі (былі) як я, але кожны мае свой дар ад Бога: адзін так, другі інакш.

8 Нежанатым і ўдовам кажу: "Добра ім заставацца так, як я".

9 Калі б не маглі паўстрымацца, хай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым гарэць страсьцю.

10 Тым, што жывуць у сужэнстве (жанімстве), загадваю не я, але Госпад, каб жонка не адлучалася ад мужа.

11 Калі б аднак разлучыліся б (развяліся б), хай застаецца незамужняй, або хай пагодзіцца з мужам. Таксама і муж хай неадпраўляе жонкі.

12 Іншыя жа кажу я, а ня Госпад: калі хто з братоў мае жонку нехрысьціянку і яна згаджаецца жыць з ім, дык хай неадпраўляе яе.

13 Таксама і жонка, маючая неверучага (нехрысьц'яніна) мужа, калі ён згаджаецца жыць з ёю, хай не адпраўляе яго.

14 Бач, няверучы муж пасьвячаецца ў жонцы, а няверучая (нехрысьц'янка) жонка пасьвячаецца ў няверучым мужу. Інакш вашыя дзеці былі б нечыстымі, а цяпер - сьвятыя.

15 А калі неверучы хоча адыйсьці - хай адыходзіць. Брат або сястра ў гэткіх выпадках не зьвязаны. Да згоды паклікаў нас Госпад.

16 Скуль, дарэчы, можам ведаць, жана, што збавіш свайго мужа? Або скуль ведаеш, муж, што збавіш сваю жонку?

Грамадзскі стан

17 Дарэчы, хай кожны паступае так, як Госпад яму рашыў, дый да чаго паклікаў. Гэтак я вучу ва ўсіх касьцёлах.

18 Калі хто пакліканы як абразаны - хай не скрывае абразаньня! А калі хто пакліканы (да веры) як неабразаны - хай не прымае абразаньня.

19 Неважна абразаньне і неабразаньне - а важна спаўняць прыказаньні Божыя.

20 Дык хай кожны застаецца ў такім стане, у якім быў пакліканы.

21 Быў ты пакліканы як нявольнік? Не перажывай! А калі можаш стацца вольным - скарыстай канешна!

22 Бо хто быў пакліканы ў Госпаду як нявольнік - ёсьць вызваленцам Госпадавым. Падобна і той, хто быў пакліканы як вольны, стаецца нявольнікам, слугою Хрыстовым.

23 Вялікаю цаною здабытыя вы! Дык нябудзьце вы нявольнікамі людзей.

24 Браты, дык хай кожны трывае ў Богу ў такім стане, у якім быў пакліканы.

Важнасьць дзявоцтва

25 Што да дзявоцтва загаду Госпада ня маю, але даю параду як той, хто з ласкі Божай дастойны веры.

26 Па надыходзяй падрэбе (муствасьці) за лепшае лічу, што добра так заставацца жыць чалавеку.

27 Калі ты жанаты, не думай разводзіцца! Калі свабодны, вольны? - не шукай жонкі.

28 Калі ажэнішся - не саграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж - не грашыць. Такія аднак будуць мець клопат з целам, я хацеў бы ашчадзіць (вас ад яго ўхаваць).

29 Кажу, браты, - час кароткі! Дык трэба, каб тыя, што маюць жонкі - жылі як нямаючыя,

30 а тыя, што плачуць - быццам ня плакалі, а тыя, што цешацца - як бы ня цешыліся. Тыя, што купляюць - быццам ня мелі.

31 Тыя, што ўжыткуюцца (карыстаюць) гэтым сьветам - як бы неўжыткаваліся. Бо зьменяецца, праходзіць вобраз гэтага сьвету!

32 Хацеў бы, каб вы былі бяз клопату (перажываньняў). Чалавек нежанаты рупіцца пра справы Госпада, як падабацца Госпаду.

33 А хто жанаты - клапоціцца прак сьвецкія справы і як падабацца жонцы. Таму бывае разгублены.

34 Падобна і жанчына і незамужняя і дзяўчына рупіцца пра справы Госпадавы, каб была сьвятой і целам і духам. Якая замужам клапоціцца пра сьвецкія справы, ды як падабацца мужу.

35 Кажу гэта на вашу карысьць, а не каб паставіць вам пастку, але каб вы дастойна і безперапынна стаялі пры Госпаду.

36 Калі хто аднак лічыць за неслаўнае адносна дзяўчыны, што яна пастарэлася ды ён перакананы, што павінен так паступіць - хай робіць, як хоча гэтым не грашыць, хай выходзіць замуж.

37 А калі хто ў сэрцы рашыўся, не спрымусу, але з вольнай волі, наважыўся ў сваім сэрцы захаваць у чыстасьці сваю дзяўчыну - добра робіць.

38 Таму хто аддае замуж сваю дзяўчыну правільна паступае, а хто не аддае замуж- яшчэ лепш робіць.

39 Жонка зьвязана законам пакуль яе муж жыве, а як муж памрэ - можа выйсьці за каго захоча, толькі па Госпадаваму (Божаму).

40 Шчасьлівейшая аднак будзе, па маёй парадзе, калі застанецца так, як ёсьць. Думаю, што я таксама маю духа Божага.

 

Разьдзел 8
Справа спажыцьця ідалам ахвяраванага мяса

1 Што да ідалам складаных ахвяр (з мяса) нам ясна, мы ведаем (маем веду). Веданьне надзімае, а любоў узгадоўвае.

2 Калі каму кажацца, што ён нешта ведае, дык ён ня ведае, як трэба пазнаць.

3 А калі хто мілуе Бога, той ведамы яму.

4 Адносна спажываньня ідалам ахвяраванага мяса, мы ведаем добра, што няма на сьвеце ніякіх бажкоў і ніводнага бога, апрача адзінага Бога.

5 Калі б і былі ў небе і на зямлі так званыя багі, а шмат такіх багоў і паноў -

6 То для нас існуе толькі адзін Бог, Айцец, ад Якога ўсё мае пачатак ды дзеля Каторага існуем, поруч адзін Госпад, - Езус Хрыстус, праз Якога ўсё сталася і праз Каторага мы жывём.

7 Нажаль, не ўсе маюць такое пазнаньне, сьвядомасьць; некаторыя дасюль прывыкшы да ідалаў, ядуць мяса, як ахвяраванае ідалам і так сваё кволае сумленьне паганяць.

8 А ежа не збліжае нас да Бога. Бо не бяднеем, калі перастанем есьці, а таксама ядучы - нічога не набываем.

9 Усё ж тыкі глядзіце, каб ваша свабода не сталася згаршэньнем для слабаверучых (слабым вераю).

10 Бач, калі б хто ўбачыў таго, што мае пазнаньне (сьвядомасьць) ў сьвятыні ідалавым стале - ці ж слабавернага чалавека сумленьне не заахвоціў бы таксама есьці ідалам ахвяраванае мяса?

11 Такім чынам тваё веданьне спрычыніла б загубу - сьмерць брату, за каторага Хрыстус памёр (аддаў жыцьцё)!

12 .....

13 Дык калі яда горшыць брата майго, ніколі ня буду есьці мяса, каб ня горшыць брата свайго.

 

Разьдзел 9
Прыклад любові Апостала

1 Ці я не свабодны? Ці я не апостал? Ці ж я не відзеў Езуса, Госпада нашага? Ці ж не вы дзелам (творам) - даконам маім у Госпаду?

2 Калі іншым я не апостал, вам ж я апостал; бо з'яўляецеся падцьвярджэньнем (доказам) майго апасталаванья ў Госпадзе.

3 Вось жа мая абарона для тых, што мяне асуджаюць.

4 Ці ж ня маем права есьці і піць ?

5 Або ня маем права браць з сабою жанчыну - сястру, падобна як гэта робяць іншыя апосталы і браты Госпадавы дый Кэфас!

6 Ці толькі мне аднаму і Барнабу нельга зарабляць?

7 Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? А бо хто садзіць вінаграднік і не есьць яго пладоў? Або хто пасе стада ды не карыстаецца малаком стада?

8 Ці не як людзі кажу я гэта? Ці ж і закон не гаворыць пра гэта?

9 Вось жа ў законе Майсея напісана: "Не зьвяжыш пыску малоцячаму валу". Ці пра валы толькі рупіцца Бог,

10 а ці гэта не сказаў перад усім адносна нас? Так, дзеля нас напісана: араты павінен з надзеяй араць, малацьбіт - малаціць і з надзеяй атрымаць умалот.

11 Калі мы пасеялі дабро духовае, што за дзіва, што маем удзел у жніве дабра дачаснага?

12 Калі ж іншыя маюць удзел у вашай уладзе, дык чаму тым больш ня мы? Аднак мы не карыстаемся гэтым правам, але цярпім усё, каб не прычыніць шкоды Эвангеліі Хрыстовай.

13 Ці ж ня ведаеце, што тыя, што займаюцца сьвятой паслугай - харчуюцца са сьвятыні; а тыя, што паслугуюць пры аўтары, пражываюць з аўтара?

14 Так і Госпад устанавіў, каб тыя, што вясьцяць Эвангелію, з Эвангеліі жылі.

15 Але я не карыстаўся гэтым правам, а пісаў не таму, каб мець нейкую карысьць для сябе. Лягчэ мне было памерці, чым пазволіць, каб хто ад мяне гэту славу (зьнеславіў).

16 Ня ёсьць для мяне прычынай да гонару тае, што вяшчу Эвангелію, але неабходнасьць прынукае мяне. Гора мне, калі б я не вясьціў (прапаведваў) Эвангеліі!

17 Калі б я гэта рабіў з сваёй волі - атрымаў бы заплату, але я калі гэта раблю не па сваёй волі, дык толькі спаўняю толькі паручанаю мне паслугу.

18 Дык якая мне заплата ўзнагарода? Вось вяшчу Эвангелію без ніякай заплаты, не карыстаюся правамі, якіе дае мне Эвангелія.

19 Так вось незалежачы ад нікога, стаўся Я слугой усім, каб тым больш іх здабыць.

20 Юдэям быў я як Юдэй (жыд), каб прыцягнуць Юдэяў. Тым, што трымаюцца закону, стаўся слугою закону, каб пацягнуць спаганяючых закон, хоць сам яму не падчыняюся.

21 Тым, што не падчыняюцца закону, быў як непадлеглы закону, каб пацягнуць тых, што ня маюць закону, хоць сам не без Божага закону, ды падчынены Хрыстоваму закону.

22 Для кволых стаўся я кволым, каб пацягнуць кволых. Стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.

23 Усё гэта раблю я для Эвангеліі, каб быць яе ўдзельнікам.

24 Няўжо ня ведаеце, што бегаючы на пераганках, усе бягуць, аднак адзін атрымоўвае ўзнагароду? Дык бяжыце так - каб атрымаць.

25 Кожны, хто ідзе ў спаборніцтва - усяго сабе адмаўляе; яны, каб атрымаць вянец марны, а мы - незнішчальны, вечны.

26 Дык я так бягу, не насьлепа (восьлеп), б'юся не так, як бы непустую (у паветра) -

27 але ўтаймоўваю сваё цела ды падчыняю, каб часам навучыць другіх, сам не стаўся непрыгодным.

 

Разьдзел 10
Прыклад на Ізраелю

1 Не хацеў бы, браты, каб вы ня ведалі, што нашыя ўсе бацькі, ішлі за воблакам, усе перайшлі праз мора,

2 дый усе былі ахрышчаны ў (імя) Майсея, у воблаку і моры,

3 усе таксама спажывалі тую самую духовую стравы (яду)

4 і пілі таксама духовы напітак (пітво). Пілі вось з праводзячай іх духовай скалы, а тая скала - Хрыстус.

5 Аднак большасьці з іх не ўпадабаў Бог; ляглі ў пустыні

6 гэтыя падзеі - фігуры, прыкладам (перасьцярогай) нам, каб не былі мы ахвотныя (скланёныя) да зла, як яны ахвотныя былі.

7 Ня будзьце таксама ідалахвальцамі, як некаторыя з іх, як напісана: "Засеў народ есьці і піць і падняліся раскашаваць (гуляць)".

8 І нераспуставайма, як яны распуставалі некаторыя з іх, і ў адзін дзень пала іх дваццаць тры тысячы.

9 І не спакушайма (не гневайце) Госпада (Хрыстуса), як яны спакушалі (правакавалі), ды пала ад гадзінаў

10 І не наракайце ( марматаць), як некаторыя з іх наракалі, і пагінулі ад нішчыцеля.

11 Ды ўсё гэта адбылося з імі як запаведзь (прадсказаньне) будучага, і запісана на павучэньне для нас, пражываючых пры канцы вякоў.

12 Хай той, каму, кажацца што стаіць, глядзіць, каб ня паў.

13 Пакуса вас наведала (зводзіла) звычайная людзям. Верны Бог і не дапусьціць вас спакушаць больш, чым можаце вытрымаць, але ссылаючы (выстаўляючы на пакусу) пакусу дае сілу яе перадалець, каб маглі выстаяць.

Эўхарыстыя і ідалахвальства

14 Апрача гэтага, мае найдаражэйшыя, сьцеражыцеся ідалахвальства (ідалам, балванам пакланяцца).

15 Кажу гэта як людзям растаропным (разумным). Дарэчы, разсудзіце самі тое, што гавару:

16 Келіх: (чаша) багаславенства, каторы багаславім, ці не ўдзельнічаннем у Крыві Хрыстовай? А хлеб, каторы ломім - ці не ўдзельнічаньнем (саўчасьцем) у Целе Хрыстовым?

17 Калі адзін хлеб, таму мы многа творым адно Цела. Усе бо мы дзелімся тым самым хлебам.

18 Прыгледзьціся Ізраелю як людзям (як народу). Ці тыя, што ядуць ахвяры (з аўтара) - ня ёсьць удзельнікамі (супольнікамі) аўтара.

19 Што хачу сказаць? Ці ахвяра мяса, складзена ідалам ёсць чымсь (важная)? Або сам ідал - баговішча ёсьць чымсь (важным)?

20 Не! Бо тое, што пагане складаюць у ахвяру - дэманам складаюць ахвяры, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.

21 Ня можаце піць з келіха (чашы) Госпада, ды з келіха дэманаў; ня можаце быць удзельнікамі Госпадавага стала і стала дэманаў.

22 Ці ж гнявіць Госпада? Ці ж мы дужэйшыя за Яго?

23 Усё можна! Але не ўсё карысна (невыпадае, неналежыцца). Усё можна, але не ўсё ўзгадоўвае, будуе.

24 Хай ніхто ня гонецца за сваім дабром (карысьцю), але за дабром (карысьцю) бліжняга.

25 Дык што на рынку прадаюць - ешце, не сумніваючыся, для спакою сумленьня.

26 Бо Госпадава зямля і ўсё, што яе запаўняе".

27 Калі вас запросіць хтосьці з нявернікаў і захочаце пайсьці, дык ешце, што вам пададуць, не сумневаючыся, што да сумленьня.

28 А калі б хто сказаў: "Гэта было ахвяравана ідалам" - Не ешце з увагі на таго, хто вас перасьцярог ды з увагі на сумленьне.

29 Маю на ўвазе не тваё сумленьне але бліжняга. Чаму ж чужое сумленьне мела б рашаць маю свабоду.

30 Калі я ем што з падзякаю, то чаму мне судзяць (ачарняюць) за тое, за што я дзякую.

31 Дзеля таго, ці вы ясьцё, ці вы піцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую робіце!

32 Ня будзьце прычынай згаршэньня ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для Касьцёла Божага.

33 Так і я стараюся ва ўсім падабацца, не шукаючы сваёй карысьці, але што карыснае многім, каб іх збавіць (каб былі збаўлены).

 

Разьдзел 11
Парадак на літургічных сабраньнях (зборах)
Адзеньне, абкрыцьцё галоў жанчын

1 Будзьце пасьлядоўнікамі маімі, як я пасьлядоўнік Хрыстовы.

2 Хвалю вас, браты, што ва ўсім памятаеце пра мяне, ды трымаецеся ўсяго, што я вам перадаў (навучыў).

3 Хачу, каб вы ведалі, што галавой кожнага мужчыны - Хрыстус, а кожнае жанчыны - мужчына, а галавой Хрыстуса - Бог.

4 Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой - паганіць сваю галаву (ганьбіць).

5 Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з адкрытай галавой - паганіць сваю галаву, выглядае быццам з аголенай галавой.

6 Дык калі якая жанчына не пакрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганьбіць (паганіць) жанчыну тое, што пастрыжана або падголена - дык хай накрывае галаву.

7 Мужчыну неналежыцца накрываць галавы, бо ён вобразам і хвалою Бога, а жанчына - хвалою мужчыны.

8 Бо не мужчына ад жанчыны, а жанчына ад мужчыны.

9 І не мужчына створаны для жанчыны, але жанчына для мужчыны.

10 Таму то жанчына мусіць мець на галаве знак падданасьці (падчыненьня) дзеля анёлаў.

11 Дарэчы ў Госпада ані мужчына ня без жанчыны, ані жанчына ня без мужчыны.

12 Бо як жанчына з мужчыны, так мужчына родзіцца з жанчыны. А ўсё - ад Бога!

13 Разсудзіце дарэчы самі: ці належыцца жанчыне маліцца да Бога з адкрытай галавой?

14 Сама натура вучыць нас, што ганьба для мужчыны насіць доўгія валасы,

15 а наадварот для жанчыны ж - гонарам. Бо валасы дадзены ёй на пакрыцьцё.

16 Калі хто аб гэтым хоча спорыць (спрачацца), хай ведае, што ані мы ня маем такога звычаю, ані Божыя Касьцёлы.

Эўхарыстычная вячэра

17 Робячы вам гэтыя заўвагі, не магу вас пахваліць за тое, што сабіраецеся не на лепшае але на горшае.

18 Перад усім чую, што, калі сходзіцеся разам як Касьцёл бываюць у вас спрэчкі. Гэтаму я адчасьці веру.

19 Дарэчы мусяць быць сярод вас раздоры, каб выявіліся выправяныя людзі.

20 Дык калі вы сабіраецеся разам, няма ў вас спажыцьця Вячэры Госпадавай.

21 Кожны бо з вас сьпяшыць перш сваю з'есьці вячэру, ды бывае, што адзін галодны, а ў той час другі нетрэзвы.

22 Ці ня маеце дамоў, каб там есьці і піць? Ці мо хочаце паганіць (ганьбіць) Касьцёл Божы (сабраньне Божае), ды засароміць тых, што нічога ня маюць? Што вам магу сказаць? Можа буду вас хваліць? А не! За гэта вас не хвалю!

23 Я гэта атрымаў ад Госпада і перадаў вам, што Госпад Езус у тую ноч, калі меў быць выдадзены, узяў хлеб

24 і ўчыніўшы падзяку, паламаў і сказаў: "Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас (даецца). Рабіце гэта ў Маю памяць!"

25 Падобным спосабам па вячэры Ён узяў чашу (келіх) і сказаў: "Гэта чаша (келіх) ёсьць Новым Прымірэньнем у Крыві Маёй. Рабіце гэта колькі раз будзеце піць у Маю памяць".

26 Бо колькі раз будзеце есьці гэты хлеб і піць чашу (келіх) будзеце апавяшчаць сьмерць Госпада, пакуль ня прыйдзе.

27 Дзеля таго, хто негодна есьць хлеб гэты ды п'е з чашы (келіха), той вінавата (грашыць) што да Цела і Крыві Госпадавай.

28 Дык хай прасьлядзіць чалавек сябе самога і тады хай ёсьць гэтае Цела ды п'е з чашы тае.

29 Бо хто есьць і п'е нягодна, не зважаючы на Цела Госпадава - прысуд сабе есьць і п'е.

30 Таму шмат у нас кволых і хворых ды многа ўмірае.

31 А калі мы самі сябе асудзім, дык ня будзем суджаны.

32 Калі нас Госпад судзіць, то і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім сьветам.

33 Таму, браты мае, калі сабіраецеся есьці Вячэру, пачакайце адзін на другога.

34 Калі хто галодны, хай з'есьць дома, каб вам не на асуджэньне. Іншыя справы наладжу, як прыеду.

 

Разьдзел 12
Харызматы Духа Сьвятога

1 Хачу вас, браты, павучыць пра духоўныя дары.

2 Калі вы былі яшчэ паганамі, помніце, цягнула вас да нямых ідалаў (бажкоў).

3 Заручаю вас, што ніхто, хто гаворыць у Духу Сьвятым - не скажа: Анатэма - хай будзе Езус пракляты!" Ды хто ня можа сказаць "Госпад Езус". Хіба ён у Духу Сьвятым (толькі той, хто ў Духу Сьвятым).

4 Розныя дары ласкі, але адзін той самы Дух.

5 Розныя ёсьць паслугаваньні, але той самы Госпад.

6 Розныя таксама дзейнасьці (разьніцы ў дзейнасьці), але Той самы Бог, Тварэц усяго ўва ўсіх.

7 Кожнаму аб'яўляецца Дух для агульнага дабра:

8 Аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому даецца тым самым Духам слова (умеласьці, веда) пазнаваньня.

9 Яшчэ іншаму даецца тым Духам ласка (дар) аздараўляньня.

10 Іншаму зноў даецца ласка - дар чыніць цуды, ды іншаму - дар праракаваньня, або ласку (дар) разпазнаваньне духаў, або дар моў, ды наастатак перакладаньне, тлумачэньне моваў.

11 Усё гэта спаўняе (выконвае) адзін і той самы Дух, даючы кожнаму па сваёй волі.

Касьцёл адным надпрыродным целам Хрыстовым

12 Як адно цела мае многа членаў (частак), а ўсе члены хоць іх многа твораць (састаўляюць) адно цела - так і Хрыстус.

13 Мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно Цела, усе: ці то Юдэі, нявольнікі (рабы) ці свабодныя, усе напоены (напоўнены) адным Духам.

14 А Цела складаецца не з аднаго члена, але з многіх.

15 Калі б нага сказала: "Я не належу целу, таму што я не рука" - няўжо яна таму і не належыць целу?

16 Або калі вуха скажа: "Я не належу Целу, бо я ня вока?" Дык няўжо яно і не належыць да Цела?

17 Калі б ўсё Цела было вокам, дзе ж быў бы слух. А калі б усё Цела было б слух, дык дзе б тады нюх?

18 Але Бог разьмясціў члены так, што кожны з іх у целе (састаўляець цела) - як Яму падабалася.

19 А калі б усе былі адным членам, дык дзе ж тады цела?

20 Вось цяпер членаў многа (шмат), а Цела адно.

21 Ня можа вока сказаць руцэ: "Ты мне непатрэбная або галава нагам: "Вы мне не патрэбныя".

22 Наадварот, члены (часткі) Цела, каторыя кажацца слабейшымі, больш патрэбнымі.

23 Ды каторыя нам кажуцца менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай (увагай), а тыя, што лічацца непрыстойнымі - ахоўваем іх з тым большай стараннасьцю,

24 каторыя не патрабуюць нашыя прыстойныя часткі цела. Так Бог уфармаваў наша цела, што прыдаў больш пашаны тым членам, каторым не хапала,

25 каб не было ў целе раздзяленьня (разладу), але каб паасобныя члены рупіліся аб сябе сумесна.

26 Такім чынам, калі цярпіць адзін член, спаўцярпяць усе іншыя члены. Падобна, калі аднаму члену аказваецца пашана, радуюцца сумесна ўсе члены.

27 Таму вы - Целам Хрыстовым і паасобнымі членамі.

28 Затым Бог устнавіў у Касьцёле найпер апосталаў, далей прарокаў, па трэцяе настаўнікаў (прапаведнікаў), пасьля тых, што маюць дар чыненьня цудаў, дар лячэньня, дар успамогі, валаданьня, дар моў усякіх.

29 А ці ўсе Апосталамі? Ці ўсе прарокамі? Ці ўсе настаўнікамі? Ці ўсе цудатворцамі?

30 Ці ўсе маюць дар аздараўляньня? Ці ўсе моваведы? Ці ўсе перакладчыкамі?

31 Дабівайцеся вялікшых харызматаў - дароў, а я вам пакажу дасканалейшы шлях (дарогу).

 

Разьдзел 13
Гімн аб міласьці

1 Калі б я гаварыў мовамі людзей або анёлаў, а любові ня меў - я быў бы як медзь дзынгучая, або цымбалы - звукучыя.

2 Хоць бы я меў дар праракаваньня ды зьведаў усе тайніцы і ўсякую веду і меў стойкую веру - так, што і горы пераносіў, але любві ня меў, я быў бы - нічым.

3 Калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасьць, і цела сваё аддаў спаліць, але любвові ня меў, гэта нічога мне не паможа!

4 Любоў - міласьць цярплівая, ласкавая, не зайздрасная (не завідная), не ганарыстая, не пыхлівая,

5 не амбітная (не напаказ), не самалюбная, не гнеўная (злосная), не мсьцівая,

6 справядлівая (не цешыцца з несправядлівасьці), спаганяе праўду (праўдзівая),

7 усё пераносіць (сьцерпіць), ва ўсё верыць (здаверлівая) на ўсё спадзяецца (надзейная), усё перацерпіць.

8 Любоў не спыняецца, не зьнікае як прароцтвы, або як дар моваў, або як веда занепадае.

9 Часткова (крыху) пазнаём, а крыху праракуем.

10 Калі надыйдзе дасканалае, уступіць тое, што недасканалае.

11 Калі быў дзіцям, гаварыў па дзіцячаму, разумеў па дзіцячаму, думаў па дзіцячаму, а як стаў мужчынам (змужнеў), вызбыўся што дзіцячае (дзіцяцтва).

12 Цяпер мы відзім быццам у люстры - ня ясна, а тады (убачым) тварам у твар. Цяпер пазнаю часьцінна (не поўнасьцю), а тады пазнаю поўнасьцю, як я сам пазнаны.

13 Дык цяпер бытуюць вера, надзея і любоў (міласьць): а з гэтых трох найважнейшая - любоў.

 

Разьдзел 14
Як карыстацца з харызматаў (дароў)

1 Спаганяйце любоў, рупцеся пра духовыя дары, асабліва пра дар праракаваньня.

2 Хто гаворыць, ня людзям гаворыць, але Богу (па майму - той, хто гаворыць, не ад імя людзей гаворыць, але ад Бога). Ніхто бо ня чуе яго, (не разумее) бо ён пад дзеяньнем Духа разказвае тайны.

3 Той, хто праракуе, пракуе людзям; на настаўленьне, або для заахвоты або для пацяшэньня.

4 Хто гаворыць языком - самога сябе настаўляе, а хто праракуе - супольнасьць хрысьціянскую (касьцёл) фармуе.

5 Хачу, каб вы ўсе гаварылі - зналі мовы, але лепш, каб праракавалі. Важней бо праракаваць як знаць мовы, хіба што тлумачыў бы, каб сабраньне (касьцёл) хрысьціян атрымала павучэньне.

6 Што вам, браты, з таго, каб я прыйшоў бы да вас і знаў мовы, што вам памагло б, хіба што буду гаварыць да вас, аб'яўляючы штосьці, або павучаючы, або праракуючы, або цікавячы вас навукай.

7 Падобна бывае з мёртвымі (бяздушнымі) і нетрумэнтамі, каторыя звучаць; ці то жалейка, ці то гуслі: калі яны не падавалі выразных звукаў, як можна тады разрозьніць, ці гэта звук жалейкі, ці гусляў?

8 Калі б гэтак сурма (труба) падасьць невыразны звук, дык хто будзе шыкавацца да бою?

9 Так маецца справа з вамі. Калі вы будзеце знаць мовы, але не выразна вымаўляць словы, дык хто ж можа зразумець, што вы гаворыце? Такая гаворка на вецер!

10 Хто знае колікі розных моў на сьвеце? Але кожная мае значэньне, важнасьць.

11 Калі я аднак ня буду разумець, што слова значыць, буду для прамоўцы дзікаром, а прамоўца для мяне будзе дзікаром.

12 Таксама і вы, калі дбала шукаеце дароў Духа, дык узбагачайцеся імі для пабудовы хрысьціянскай супольнасьці (абшчыны, касьцёла).

13 Дык калі хто карыстаецца з дару моваў, хай моліцца, каб змоў (праўды Божыя) выясьніць.

14 Калі бо я малюся дзякуючы дару моваў, дух мой моліцца, але розум ня мае карысьці (нядзейнічыць).

15 Дык што рабіць? Буду маліцца духам але і таксама розумам; буду сьпяваць духам, буду такжа спяваць розумам (зразумела).

16 Дарэчы, калі ты будзеш багаславіць духам (у духу), як жа на тваё багаславеньне адкажа: "Амэн" хтосьці пастароньні, каторы не разумее, што ты гаворыш?

17 Ты, праўда, прыгожа падзяку складаеш, але іншы ня мае карысьці.

18 Дзякую Богу, што я з вас усіх найлепш валадаю мовамі.

19 Усё ж такі на сабраньні хрысьціян (касьцёле) ахватней скажу пяць слоў сваім розумам (зразумела, абдумана), каб павучыць іншых, нячым дзесяць тысяч слоў па (дары) знаньню моваў (незразумела).

20 Браты! Ня будзьце дзецьмі неразумнымі, але будзьце немоўлямі адносна зла, а розумам будзьце дарослымі.

21 У Законе напісана: "Буду прамаўляць да гэтага народу чужымі мовамі і іншымі вуснамі але яны і тады не паслухаюць Мяне" кажа Госпад.

22 Дык вось дар моваў ёсьць знакам не для веручых, але для паганаў; прароцтва жа не для паганаў, але для веручых.

23 Дык калі сабярэцца ўвесь сход (касьцёл), сабраньне (збор) хрысьціянаў, ды ўсе пачнуць карыстацца дарам моваў, а ў той час увойдуць простыя людзі поруч паганы, ці ж ня скажуць, што вы выдураецеся?

24 А калі ўсё ж праракуюць, а ў той час прыйдзе якісь паганец аба просты чалавек, дык будзе ён усімі перасьцярэжаны ды асуджаны.

25 Тайнікі яго сэрца адкрыюцца, затым ён паўшы на твар (вобліч), паклоніцца Богу, прызнаючы: "Сапраўды Бог з вамі!"

26 Дык што ж, браты? Калі зьбіраецеся разам (збор), кожны з вас мае або дар сьпяваньня гімнаў, або дар навучання, або дар аб'яваў будучага, або дар моваў, або выясненьня: усё гэта хай памагае на пабудову хрысьціянскае супольнасьці.

27 Калі хто мае дар моваў, дык гавораць па чарзе двух, найбольш трох, а адзін хай тлумачыць.

28 Калі б не было перакладчыка, ды хай гавораць на сходзе, але хай сам сабе і Богу.

29 Прарокі хай прамаўляюць па двух, або па трох, іншыя ж хай гэта выясьняюць (разглядаюць).

30 Калі ж каму іншаму з седзячых дасца аб'яўленьне, дык хай першы замоўкне.

31 Такім спосабам можаце праракаваць усе - адзін па другім, каб усе былі павучаны і абадзёраны на духу.

32 Духовыя ж дары прарокаў паслухмяныя прарокам.

33 Бо Бог - ня Бог разрухі але супакою. Як гэта адбываецца на ўсіх сьвятых сабраньнях (касьцёлах).

34 Жанчыны на гэтых сабраньнях павінны маўчаць, бо не пазваляецца ім гаварыць, бо яны падчынены, як Закон загадвае.

35 Калі хочуць чагосьці навучыцца, хай пытаюцца ў мужоў сваіх дома. Нельга жанчыне прамаўляць на сабраньні.

36 Ці ж ад вас выйшла Слова Божае? Або ці да вас толькі прыйшло?

37 Калі каму кажацца, што ён прарок, або што мае духовыя дары, дык хай ведае, што гэта, што вам пішу - гэта загад Госпадаў.

38 А калі б хто гэтага не прызнаў, ён сам ня будзе прызнаны.

39 Так вось, браты мае, рупцеся пра дар праракаваньня, ды не бараніце карыстацца з дару моваў.

40 Ды хай усё адбываецца дастойна і парадкам.

 

Разьдзел 15
Васкрасеньне ўмёршых
Васкрасеньне Хрыста фактам даказаным

1 Выясьняю вам, браты, Эвангелію, якую я вам раней вясьціў і якую вы прынялі дый у каторай трываеце,

2 і ёю здабудзіце збаўленьне, калі яе захаваеце (зьберажыцё) такою, якую вам вясьціў, інакш уверылі б вы надарма.

3 Перш перадаў я вам тое, што я прыняў, а гэта, што Хрыстус памёр за нашыя грахі - па Пісаньні,

4 што быў пахаваны і што ўскрос трэцяга дня - па Пісаньні,

5 што з'явіўся Кэфасу, а затым Дванаццаці,

6 што пасьля з'явіўся больш за пяцьсот братам адначасна; большасьць з іх жыве дасюль, некаторыя паўміралі.

7 Затым паказаўся Якубу, пазьней усім апосталам.

8 Пры канцы, ужо па ўсіх - паказаўся таксама мне, як неданошанаму плоду.

9 Бо я найменшы з усіх апосталаў і няварт называцца апосталам, бо я прасьледаваў Касьцёл Божы.

10 Але з ласкі Бога яўляюся тым, кім ёсьць, ды дадзеная мне Ім ласка не была надарма. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, не я, што праўда, але ласка Божая са мною.

11 Дык ці я гэта, ці іншыя - так навучаем, каб вы паверылі.

Васкрасеньне ўсіх вернікаў на ўзор Хрыста

12 Калі аб Хрыстусе даказваецца, што Ён устаў з умёршых, дык чаму некаторыя спаміж вас цьвердзяць, што няма васрасеньня?

13 Калі няма васкрасеньня, дык і Хрыстус не ўскрос.

14 А калі Хрыстус не ўваскрос, пустым наша навучаньне, ды пустая таксама вашая вера.

15 І мы аказаліся б фальшывымі сьведкамі Бога, калі б памёршыя не васкрасалі б, мы сьведчылі б проціў Бога, што Ён не ўваскрасіў Хрыста.

16 Калі памёршыя не васкрасаюць, дык і Хрыстус не ўваскрос.

17 А калі Хрыстус не ўваскрос - пустая вера вашая, і вы дасюль застаіцёся ў храмах сваіх.

18 Дык затым і тыя, што памярлі ў Хрысьце, пайшлі на загубу.

19 Калі ў гэтым жыцьці надзеімся толькі на Хрыста, дык мы яўляемся найнешчасьлівейшымі з усіх людзей.

20 Аднак Хрыстус ускрос першы спасярод памёршых.

21 Бо як праз чалавека прыйшла сьмерць, так праз Чалавека (Хрыста) і ўваскрасеньне.

22 Як у Адаме - усе ўміраюць, так у Хрысьце ўсё ажывуць,

23 але кожны па сваёй чарзе: першы Хрыстус, затым тыя, што належаць да Хрыста, у час Ягонага прыйсьця.

24 Наастатак прыйдзе канец, калі перадасць Ён валаданьне (караляваньне) Богу і Айцу ды калі пераможа ўсякі прынцыпат, усякую ўладу ды моц.

25 Яму належыцца валадарыць аж пакуль не паложыць пад Свае ногі ўсіх Сваіх непрыяцеляў.

26 Як апошні непрыяцель - будзе пераможа і сьмерць.

27 Усё бо Ён кінуў пад ногі Свае. Калі кажацца, што ўсё падчынена, значыць гэта, што апроч Таго, хто Яму ўсё падчыніў.

28 А калі ўжо ўсё будзе Яму падчынена, затым і Сам Сын будзе падчынены Таму, Хто Сыну падчыніў усё, каб Бог быў усім для ўсіх.

29 Бо што робяць тыя, што прымаюць хрост за памёршых, калі памёршыя зусім не ўваскрасаюць, дык нашто прымаюць хрост за іх?

30 Дык пашто і мы ставім сябе што хвіліну на небяспеку?

31 Заручаю вас праз гонар, які я маю ў вас у Езусе Хрысьце, Госпаду нашым, што кожны дзень уміраю.

32 Калі толькі як чалавек у Эфэзе змагаўся з дзікімі зьвярамі, што мне з таго? Калі памёршыя не ўваскрасаюць - дык ежма і пійма, бо заўтра памром.

33 Не абманывайце сябе! "Дзеля ліхіх (благіх) гутарак разбэшчаваюцца (бесьцяцца) добрыя звычаі".

34 Ацьверазіцеся (ачухайцеся) як сьлед і перастаньце грашыць! Бо ёсьць сярод вас такія, што не прызнаюць Бога. Насорам вам - кажу гэта.

Пра целы па ўваскрасеньні

35 Спытае нехта: А як памёршыя ўваскрасаюць? У якім пакажацца целе?

36 О, неразумны! Дык жа тое, што сееш, не аджыве, калі перш не абамрэ.

37 Тое, што сееш не яўляецца адразу целам, якім становіцца потым, але звычайным зернем, скажам пшанічным або якім другім.

38 Бог дае яму такое цела, якое захацеў: кожнаму насеньню сваё.

39 Не ўсе целы аднолькавы: іншыя целы ў людзей, іншыя целы ў жывёлаў, а яшчэ іншыя ў птушак ды рыбы.

40 Целы ёсьць нябесныя і зямныя, але іншы блеск цел нябесных - іншы зямных.

41 Іншы блеск сонца, а іншы - месяца ды зорак. Адна зорка ад другой розьніцца яркасьцю.

42 Падобная справа з уваскрасеньнем умёршых. Сеецца тленнае (зьнішчальнае) - а ўстае (уваскрасае) нятленным (незьнішчальнае, несьмяротнае).

43 Сеецца спаганенае, спаніжанае, а ўстае, ускрэсне ў хвале. Сеецца кволае, а паўстае дужае.

44 Сеецца цела змыслова - а паўстае цела ўдухоўлена. Калі ёсьць цела змыслова, ды ёсьць і цела ўдухоўлена.

45 Так вось і напісана: "Першы чалавек Адам - стаўся дыхоўным бытам, істотаю, жыючаю душою, а апошні Адам стаўся жыўляючым (жыватворчым) духам".

46 Аднак перш было нетое, што духовае, але тое, што змысловае, духовае было потым.

47 Першы чалавек з зямлі - зямны, другі Чалавек - з неба.

48 Які той зямны, такія і зямныя, Які Той нябесны, такія і нябесныя.

49 Дык як насілі мы від (вобраз) зямнога чалавека, так будзем насіць від (вобраз) нябеснага чалавека.

50 Заручаю вас, браты, што цела і кроў ня могуць унаследаваць (атрымаць) валадарства Божага, ды тое, што знішчальнае ня можа мець спадчыны ў тым, незьнішчальнае.

51 Вось аб'яўляю вам тайну, не ўсе памром, але ўсе будзем пераменены.

52 Адразу, імгненна, на звук апошняй трубы - затрубіць труба - і паўстануць памёршыя нятленнымі дык мы будзем пераменены.

53 Бо трэба, каб тое, што зьнішчальна (трухлае) прыадзелася ў несьмяротнасьць.

Радасьць дзеля перамогі над сьмерцю

54 А калі ўжо тое, што зьнішчальнае (трухлявае) пераадзенецца ў незнішчальнасьць, тады збудуцца напісаныя словы: "Перамога паканала (праглынула) сьмерць.

55 Дзе твая сьмерць перамога? Дзе тваё, сьмерць, джыгала?

56 Джыгалам сьмерці - грэх, а сілай граха - Закон.

57 Дзякуй Богу за тое, што пазволіў атрымаць перамогу праз Госпада нашага Езуса Хрыста.

58 Дзеля таго, браты мае, будзьце стойкімі і непахіснымі, заўсёды рупліва занятыя справай Госпада, помнячы, што труд ваш ня будзе пусты ў Бога.

 

Разьдзел 16
Паручэньні, прывітаньні і пажаданьні

1 Адносна складак (збораў), што адбываюцца на сьвятах, дык і вы рабіце, як я распарадзіўся (паручыў) касьцёлам (сходам хрысьціян) у Галаціі.

2 Хай першага дня тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ што ўважае за карыснае, каб не сабіраць тады як я прыбуду.

3 Калі я паяўлюся праз тых, каторых прызнаеце вы за дастойных, пашлю дар ваш з лістамі ў Ерузалім.

4 Калі б аказалася патрэбным і мне пайсьці, дык яны пойдуць разам са мною.

5 Прыйду жа да вас, калі буду варачацца і Македоніі, бо праз Македонію толькі праходам прайду.

6 У вас магчыма застануся, або нават перазімую, каб мяне правялі, куды выбяруся ісьці.

7 Не хачу вас мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час правяду ў вас, калі Бог пазволіць.

8 У Эфэзе прабуду да Пяцідзесятніцы.

9 Бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама (магчымасьць працы), але многа праціўнікаў.

10 Калі б паявіўся ў вас Тымотэй, дык глядзіце, каб не баяўся нічога, бо трудзіцца так, як і я ў справе Госпада.

11 Дык хай ніхто ня грэбуе ім (ня гардзіць ім). Прывядзіце яго спакойна да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.

12 Што да брата Аполлоса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да мяне з братамі. Але ён ня меў цяпер ахвоты прыйсьці, але прыйдзе калі будзе мець магчамасьць.

13 Пільнуйцеся, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.

14 Хай усё апіраецца на любові.

15 Прашу вас, браты, вы знаеце сям'ю (дом) Стэфанаса, што яны ёсьць пачаткоўцамі (хрысьціянства) ў Ахаі, каторыя пасьвяцілася на паслугу сьвятым,

16 каб вы падчыніліся такім у працы і супрацоўніцтве.

17 Цешуся прысутнасьцю Стэфанаса, Фортуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасьць.

18 Падбадзёрылі янны майго і вашага духа. Дык даражыцеся такімі!

19 Вітаюць вас касьцёлы Азіі; шчыра вітаюць вас у Госпаду Аквіла і Прыска разам з хатнім сабраньнем хрысьціянаў.

20 Паздараўляюць вас усе браты. Паздароўкайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам.

21 Прывітаньне Паўлава маёю рукою.

22 Калі хто ня мілуе Госпада - хай будзе пракляты - Анатэма, Маранафа! Маранафа!

23 Хай ласка Госпада Езуса будзе з вамі.

24 Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Езусе.

 

Другі ліст Карынтіянам

 

Разьдзел 1
Уступ ліста - адрас

1 Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Тымотэй, брат - Божаму Касьцёлу ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў Ахаі.

2 Ласка вам і супакой (мір) ад Бога, Айца нашага, і Госпада, Езуса Хрыста.

Прывітаньне і падзяка

3 Багаслаўлены (Праслаўлены) Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,

4 Які цешыць нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі цешыць тых, каторыя ў якой колечы бядзе пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.

5 Бо як у нас памнажаюцца (павялічаюцца) цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыстуса павялічаюцца пацяшэньні ў нас.

6 Дык калі мы пераносім гора (цярпеньні) дык для заахвоты і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага суцяшэньня, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя цярпеньні (мукі), каторыя мы перажываем.

7 А што да вас надзея наша вялікая, бо ведаем, што як вы (ёсьць) ўдзельнікамі мукаў, так і супольнікамі нашай радасьці.

8 Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора засьцігла нас у Азіі, як нас страшна прыжмяла панад сілы, што не хацелася жыць.

9 Мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на самых сябе, але на Бога, каторы ўскрашае памёршых.

10 Ён выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, дый будзе выбаўляць. Маем мы ў Ім надзею, што і далей будзе нас выбаўляць (ратаваць).

11 За ўспамогай вашых маленьняў за нас, каб дзеля іх, многія падзяку складалі за нас.

Зьмена мэты місыйнай падарожжы Паўлы

12 Пахвалай для нас - сьведчаньне (доказ) нашага сумленьня, бо ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, а не па дачаснай (людзкай) мудрасьці, але ў ласцы паступалі мы на сьвеце, асабліва ў вас.

13 Ня пішам вам нічога лішняга, як толькі тое, што вы чыталі і што разумелі (чулі). Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.

14 Вы ўжо часьцічна зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалаю, так як вы нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса (Хрыста).

15 З такім даверам я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі паўторную ласку,

16 а ў далейшым ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы адтуль правялі мяне ў Юдэю.

17 Калі я ўсё гэта планаваў, ці рабіў гэта неабдумана? Ці рашаючыся на гэта, рашаў па чалавечаму (па цялеснаму), каб было ў мяне адначасна: "Так, так" - "не, не".

18 Як верны (сьведка Бог) Бог, так слова наша да вас не было: "так" і "не!"

19 Дык жа Сын Божы Езус Хрыстус, аб Якім мы вас вучылі (вясьцілі): я і Сільванус і Тыматэй ня быў: "так" і "не", але ў Ім было "так".

20 Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім - "так". Таму таксама праз Яго кажацца нашае "Амэн" Богу на хвалу.

21 А Тым, хто нас спасіляе разам з вам ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў (памазаў) - Бог.

22 Ён палажыў на нас пячаць сваю ды пакінуў задатак (заруку) Духа ў сэрцах нашых.

23 Дык прызываю на сьведку душы маёй Бога, што ашчаджаючы (шкадуючы) вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт.

24 Не дзеля таго, каб аказаць нашу ўладу ня верай вашай, бо мы супрацоўнікі (памагатары) вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя (стойкія).

 

 

Разьдзел 2

1 Я рашыўся, каб не ісьці да вас зноў з горыччу (у смутку).

2 Калі я вас засмучу, а хто мяне парадуе, калі ня той, хто быў мною засмучаны?

3 Пісаў я вам пра гэта, каб прыбыўшы не перажываць долю ад тых, ад якіх належалася б радавацца: дарэчы я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасьць таксама вашаю радасьцю.

4 З вялікім жалем і зжацьцем сэрца ды са сьлязамі пісаў я вам, не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі якую вялікаю маю любоў я да вас.

5 Калі хто стаўся прычынай смутку, то не мяне засмуціў, але каб лішне не сказаць - нейкаю долю ўсіх вас.

6 Такому хопіць кара, вызначана большасьцю,

7 але лепш выпадае такому дараваць ды пацешыць, падтрымаць яго духова, каб лішня згрызота яго ня грызла (не ахапіла).

8 Таму перасьцерагаю вас, каб аказалі такому любоў.

9 З гэтаю мэтаю напісаў, каб вас праверыць, ды каб пераканацца, ці вы ў гэтым паслухмяныя.

10 Каму вы дароўваеце, таму і я, бо я, калі каму прабачыў, дык прабачыў дзеля вас на віду Хрыста,

11 каб ня зьвёў нас шатан, бо подступы (хітрыкі) яго добра нам вядомыя.

12 Калі я прыбыў у Троаду, вясьціў Хрыстову Эвангелію, а брама была мне адкрыта ў Госпаду,

13 дух мой безпакоіўся, бо не спаткаў Тытуса, свайго брата. Таму я разьвітаўся і падаўся ў Македонію.

Абарона Апостальскай улады
Дастойнасьці Апостальскага пакліканьня

14 Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысьце заўсёды дый праз нас усюды пах свайго пазнаньня.

15 Мы вось мілым Богу пахам Хрыста роўна для тых, што дабіваюцца збаўленьня, як і для тых, што ідуць на загубу:

16 для адных гэта пах труючы - на сьмерць, а для другіх гэта пах жыцьцятворны (ажыўляючы) - на жыцьцё. І хто спасобны на гэта?

17 Мы не фальшуем (паганім) Слова Божага як многія, але мы са шчырага сэрца ад Бога і на віду Бога вясьцім у Хрысьце Слова Божае.

 

 

Разьдзел 3
Апосталы і Майсей

1 Ці пачнём зноў сябе рэкамендаваць? Або ці будзем трэбаваць, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас, або ад вас?

2 Вы ёсьць нашым лістом, напісаным у сэрцах нашых, лістом, які ведаюць і чытаюць усе людзі.

3 Вы сабою ўяўляеце праз нашу паслугу, што вы лістом Хрыстовым, лістом напісаным не атрамэнтам, але Духам Бога Жывога; не на каменных табліцах, але на жывых табліцах сэрцаў.

4 Так давераем Богу праз Хрыста.

5 Не ўважаем, што мы аб сабе нешта можам прыдумаць, як ад сябе, але наша гэта магчымасьць ад Бога.

6 Ён учыніў нас спасобнымі слугамі (служыцелямі) Новага Прымірэньня: не па літары, але па Духу; бо літара - забівае, а Дух - ажыўляе.

7 Калі паслугаваньне сьмерці, выкінута літарамі на каменьні было так слаўным, што сыны Ізраеля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага прамінаючай -

8 дык ці многа больш павінна быць слаўным служэньне духа (паслугіваньне духа).

9 Калі бо паслугаваньне на загубу - хвалою, дык тым болей багатым у хвалу будзе паслугаваньне справядлівасьці.

10 Гэтая слава не аказваецца слаўнай з гэтае стараны па прычыне перавышаючай будучай славы.

11 Калі вось тое прамінаючае было слаўным, то тым больш будзе слаўным тое, што трывае (вечнае).

12 Дык вось маючы такую надзею, мы дзейнічым з вялікім даверам (адкрытасьцю),

13 а не як Майсей, каторы закрываў сабе твар, каб сыны Ізраеля не глядзелі на прамінаючую яснасьць.

14 Ды атупелі іх розумы. І аж да цяперашняга дня, калі чытаюць Старое Прымірэньне - гэта заслоня засланяе ім, бо толькі ў Хрыстусе адсланяецца.

15 Ды па сёньняшні дзень, калі чытаюць Майсея, засланка ляжыць на іхніх сэрцах.

16 А калі хто зьвяртаецца да Госпада - засланка ападае.

17 Госпад - Духам, а дзе Дух Госпадаў - там свабода.

18 Мы ўсе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу - яснасьць Госпадаву, быццам у люстры і пераменяецца за дзеяньнем Госпадавага Духа з яснасьці ў яснасьць у Ягонае падабенства (вобраз).

 

 

Разьдзел 4

1 Дзеля таго маючы з міласэрдзя Божага гэтае паслугаваньне - не падаем духам.

2 Наадварот, мы стрымліваемся ад скрытых бязстыдных учынкаў, не пускаемся (не кідаемся) ў хітрыкі, ды не фальшуем (крывім) Слова Божага, але адкрытым вяшчэньнем праўды рэкамандуем (прадстаўляем) сябе перад Богам кожнаму сумленнаму чалавеку (сумленьню ўсіх людзей).

3 Калі наша Эвангелія закрыта, дык закрыта для тых, што ідуць на загубу,

4 няверучым, каторым баговішча - ідал гэтага сьвету засьляпіў розум, каб не зьзяла для іх сьвятло Эвангеліі аб славе Хрыста, Каторы вобразам нябачнага Бога.

5 Мы не самых сябе апавяшчаем (выяўляем), але Хрыста Езуса, Госпада, а самы сябе вашых слугаў у (Хрысьце) Езусе.

6 Бо Сам Бог, Каторы загадаў: "Хай з цемры засьвеціць сьвятло" - асьвяціў нашыя сэрцы, каб асьвяціць нас для пазнаньня хвалы Божай у вобліку Хрыста.

Беды і надзеі Апостальскага жыцьця

7 Нажаль, мы гэта багацьце (скарб) носім у гліняных пасудзінах, каб было відаць (ясна), што гэна вялізарная моц (магута) ад Бога, але не ад нас паходзіць.

8 Мы зусюль маем беды, але не падаем у роспач (не прыдушаны); жывём у недастатку, але не бядуем,

9 цярпім прасьледы - але не пакінуты; павалены - але ня гінем.

10 Носім у целе нашым заўсёды кананьне Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася ў целе нашым.

11 Нам, каторыя жывём, вечна пагражае сьмерць дзеля Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася на нашым сьмяротным целе.

12 Так што сьмерць дзейнічыць у нас, а жыцьцё у вас.

13 Мы маем такі самы дух веры, аб якім напісана: "Я ўверыў і таму прамовіў". Дык мы верым і таму гаворым,

14 ведаючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Езуса, таксама і нас уваскрэсіць з Езусам ды паставіць разам з вамі.

15 А ўсё ж гэта дзеля вас, каб шчодрасьць тым большую выклікала ў многіх удзячнасьць на хвалу Богу.

16 Таму мы і перажываем, бо хоць наш навонкавы чалавек чэзьне, то аднак той, што ўнутры з дня на дзень аднаўляецца.

17 Бо малое цяперашняе цярпенне рыхтуе нам невымоўную і вечную хвалу (у небе) ў будучым веку.

18 Бо мы не глядзім на тое, што бачнае (відомае), але на тое, што ня бачнае (не відомае), бо відомыя рэчы - дачасныя, а ня бачныя (ня відзімыя) - вечныя.

 

 

Разьдзел 5
На віду апошніх спраў

1 Ведаем, што калі дачасны (зямны) наш дом, хаціна, знішчэе, то маем у Бога дом не рукамі зроблены, але вечны ў небе.

2 Таму мы цяпер уздыхаем, прагнучы перабрацца ў наш нябесны храм,

3 калі толькі будзем адзетыя, а не без адзетку (не надзетыя).

4 Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя ўздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца ў новае адзеньне, каб тое, што сьмяротнае ахоплена было жыцьцём,

5 на гэта Бог нас і стварыў, каб даць нам задатак Духа.

6 Дзеля таго мы заўсёды ў добрым настраеньні, хоць ведаем, што пакуль жывём ў целе, мы падарожнікамі, далёкімі ад Госпада.

7 Тут бо жывём вераю, а не агляданьнем (у хвале Бога).

8 Мы аднак жывём надзеяй ды маем добрую волю - лепш пакінуць цела і стануць у прысутнасьці Госпада (Бога).

9 Таму стараемся падабацца Яму, ці мы з Ім, ці далёка ад Яго.

10 Усе бо мы мусім стануць перад трыбуналам Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму заплату - за добрыя, ці ліхія ўчынкі (пакуль жыў), дапушчаны ў целе.

Апостальская дзейнасьць

11 Пранятыя боязьзю Госпада - наварачаем (пераконваем) людзей. Перад Богам усё ў нас адкрыта. Спадзяюся, што і для сумленьняў вашых - мы адкрытыя.

12 Кажам вам гэта, не каб зноў вам сябе зарэкамандаваць, пахваліцца, але каб даць вам магчымасьць пахваліцца намі, каб маглі вы што сказаць людзям, што хваляцца навонкавасьцю, а не дабратой сэрца.

13 Калі мы адлічаемся (ад другіх) розумам - для Бога, калі скромнічым - дзеля вас.

14 Бо любоў (да) Хрыста прынукае нас, разсуджаючых гэта так, калі Хрыстус памёр за ўсіх, дык мы ўсе паўміралі.

15 А за ўсіх памёр (Хрыстус) Ён таму, каб тыя, што жывуць, ужо не для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.

16 Таму і мы ад гэтага часу (адсюль) ня знаем нікога адносна цела, калі мы і Хрыстуса пазналі адносна цела (як чалавека), дык ужо адцяпер ня знаем.

17 Бо хто ў Хрысце - новае тварэньне; старадаўняе - мінула, а цяпер усё новае.

18 Усё жа ад Бога. Ён пагадзіў нас з сабою праз Хрыста, і перадаў нам паслугу (паслугаваньне) гадненьня (паяднаньня, гаджэньня),

19 бо вось Богу Хрыстусе пагадзіў сьвет з Сабою, не ўлічаючы іхніх злачанстваў, ды паручыў нам слова гаджэньня (яднаньня).

20 Дык мы замест Хрыста спаўняем місію ад Бога, напамінаюча вас: ад Хрыста ўмаляем: Пагадзіцеся з Богам!

21 Бо Ён Таго, Хто ня меў граха, учыніў ахвяраю за грэх (грэхам), каб мы ў Ім сталіся справядлівасьцю Божай (справядлівымі перад Богам).

 

Разьдзел 6

1 Мы як супрацоўнікі Божыя (Хрыстовыя) перасьцерагаем вас: каб вы не марнавалі (надарма не прымаем) ласкі Божай:

2 Ён кажа: "У час адпаведны (прыдатны) выслухаў Я Цябе ды ў дзень збаўленьня ўспамог Цябе". Вось цяпер пажаданы час, вось жа цяпер дзень збаўленьня!

3 Не даючы нікому магчамасьці горшыцца, каб не высьмеялі (нашай) паслугі, наадварот

4 аказваемся слугамі Бога ўсім: праз вялікаю цярплівасьць, у бядзе, у недастатках, у ўцісках,

5 у нешчасьцях, у вязніцах, у бунтах, у трудох, у недаспаннях, у пастах,

6 у чыстасці, у мудрасьці, у вялікадушшах, у дабраце, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,

7 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праўды ў правай і левай руцэ,

8 у пашане (у чэсьці) і ў ганьбе, у добрай і ліхой славе, як звадыяшы, а ўсёж тыкі праўдамоўныя, быццам няведамыя, а ўсёж добра вядомыя,

9 быццам ўміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не замораныя,

10 як бы сумныя але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога ня маючыя, а ўсё маючыя.

Перасьцярогі і вывады

11 Вусны нашыя адкрыліся да вас, Карынтыяне, нашае сэрца расшырылася.

12 Вам ня цесна ў нас, цесна - у вашых сэрцах.

13 Адгаджаючыся нам у той сам спосаб, адкрыйцеся і вы як да сваіх дзяцей гавару.

14 Не запрагайцеся з няверучымі пад адно ярмо. Бо што мае супольнага справядлівасьць з несправядлівасьцю? Або якая супольнасьць сьвятла з цемраю?

15 Альбо якая супольнасьць Хрыста з Беліярам, або веручага з няверучым?

16 Або наастатак якая лучнасьць сьвятыні Божай з ідаламі? Бо вы яўляецеся сьвятыняй - храмам Бога Жывога, як кажа Бог: "Пасялюся ў іх і буду хадзіць сярод іх, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам".

17 Таму выйдзіце спаміж іх і адлучыцеся ад іх - кажа Госпад, і не дакранайцеся да нічога нячыстага, а Я вас прыму

18 і буду вам Айцом, а вы будзеце маімі сынамі і дочкамі - кажа Госпад Усёмагутны.

 

 

Разьдзел 7

1 Дык маючы такія абяцаньні, дарагія, ачысьцьма сябе ад усякага бруду цела і духа, у боязі Божай дасягаючы сьвятасьці.

2 Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікога не зьвялі, нікога не абманулі.

3 Кажу гэта, не каб вас асудзіць. Казаў ужо, што вы знаходзіцеся ў нашых сэрцах, каб разам жыць і ўміраць.

4 З велькім даверам адносімся да вас, вельмі хвалюся вамі. Надта цешуся, хвалюся з радасьці ў кожным нашым уціску.

5 Бо калі мы прыбылі ў Македонію, нашае цела ня мела супакою (палёгкі), але зусюль нам дакучалі: навонкі напасьці, унутры (увонку) - страхі.

6 Затым Бог, Пацяшыцель пакорных (сьціплых) пацешыў нас прыбыцьцём Тытуса.

7 І пацешыў ня толькі прыбыцьцём яго, але як разказваў нам, якую радасьць (пацеху) адчуў у вас, аб вашых сьлёзах, аб вашай тузе (чаканьні), аб вашых клопатах аба мне, з гэтага радаваўся я тым болей.

8 Хоць можа вас і засмуціў сваім лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і пакаіўся б, бачачы, што гэты ліст на нейкі час зусмуціў вас.

9 Аднак цяпер цешуся, а таму, што вы праўда засмуціліся, але (засмуціліся) смутак быў на наварачэньне. Засмуціліся па Божаму і не пацярпелі ад нас ніякай шкоды.

10 Бо смутак з волі Божай праз пакуту вядзе да збаўленьня, дзеля якога не трэба каіцца, а смутак гэтага сьвету вядзе да сьмерці.

11 Гэта вось, што вы засмуткавалі з волі Божай - выклікала ў вас руплівасьць, абарону, абурэньне, боязь, тугу, узгарачэньне ды патрэбу прыняцця кары. Ва ўсім гэтым паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.

12 Затым, калі я вам гэта напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб выказаць вам перад Богам сваю зацікаўленасьць.

13 Такім чынам мы адчулі радасьць. А наша радасьць узмацавалася тым больш радасьцю якую спазнаў Тытус усімі вамі падтрыманы на духу.

14 Не набыў стыду тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы праўдзіва, як праўдзівай ёсьць наша пахвала дзеля Тытуса.

15 Сэрца ягонае яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу паслухмянасьць дый тое, як вы прынялі яго з боязьзю і перажываньнем (дрыгоцьцем).

16 Цешуся, што ва ўсім магу на вас палажыцца.

 

 

Разьдзел 8
Аб міласьціне ўбогім з Ерузаліма
Шчодрасьць для ўбогіх

1 Паведамляем вам, браты, пра тую ласку, якую Бог абдзяліў Македонскія храмы (касьцёлы),

2 як у цяжкім выпрабаваньні прыгнёту захавалі вялікую радасьць і як скрайняяя беднасьць выявілася багата прастадушнасцю.

3 яны, сьведчу, па магчымасьці, ды над магчамасьць дабравольна

4 дужа прасілі нас пазволіць ім супрацоўнічыць з намі ў дапамозе сьвятым.

5 Яны ж над наша спадзяваньне ахвяравалі сябе самых найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.

6 Дзеля таго прасілі Тыта (Ціта), каб як ён гэта ўжо пачаў, так таксама завяршыў гэтую справу міласэрнасьці адносна вас.

7 І як вы ва ўсім былі шчодрымі: у веры, у мове, у ведах, ва ўсякай стараннасьці, у любві сваёй да нас, каб і ў гэтым былі шчодрымі.

8 Кажу гэта не як загадваю, але хочучы выпрабаваць на ўзор іншых руплівасці і вашу любоў.

9 Вы знаеце дабрату (міласцівасьць) Госпада нашага Езуса Хрыста, Каторы будучы багатым, дзеля нас стаўся бедным, каб Сваёю беднасьцю нас узбагаціць.

10 Я вам даю гэту параду, бо гэта карысна для вас, бо вы ў мінулым годзе пачалі ня толькі хацець але і дзейнічыць.

11 Давядзіце гэту справу да канца, каб чым ахвотна хацелі падзяліцца - тое споўнілі.

12 Калі ёсьць ахвота (жаданьне), яна выяўляецца не патым, чаго хто ня мае, але па тым, хто што мае.

13 Не вымагаецца, каб іншым было палягчэньне, а вам затрудненьне, але каб была роўнасьць (раўнамернасьць).

14 Хай цяпер ваша лішніца (збытак) пакрые (дапоўніць) іхнюю нястачу (недастатак), а каб так сама іхняя лішніца (збытак) дапоўніў (пакрыў) ваш недастатак, каб так была роўнасьць (раўнамернасьць).

15 Як напісана: "Хто сабраў многа, ня меў лішніцы, а хто мала - ня меў нястачы".

Пасланцы Паўла

16 Дзякуй Богу, што ў сэрцы Тытуса разбудзіў (выклікаў) такую руплівасьць пра вас.

17 Ён ня толькі выслухаў маю просьбу, але будучы вельмі дбалым, дабравольна выбраўся да вас.

18 Разам з ім паслалі мы брата, каторы славіцца па Эвангеліі па ўсіх касьцёлах.

19 Што больш - Ён касьцёламі прызначаны быць сябрам (спадарожнікам) нашага падарожжа ў гэтай добрай справе, якую мы спаўняем на хвалу нашага Госпада адпаведна нашым стараньням.

20 Мы высьцерагаемся, каб нам хто не дакараў дзеля такога мноства ахвяр, паручаных нашаму распараджэньню.

21 Стараемся аб дабро (быць добрымі) ня толькі перад Богам, але і адносна людзей.

22 Паслалі мы з імі брата свайго, дбайнасьць якога шмат у чым выпрабавалі, а каторы цяпер яшчэ больш старанны дзеля вялікага даверу ў вас.

23 Тытус жа маім сябрам (таварышам) і трудзіцца разам са мною дзеля вас, а браты нашыя - пасланцы Касьцёлаў, слава Хрыста.

24 Дакажыце ім адносна Касьцёлаў сваю любоў, каб мы не надарма хваліліся вамі.

 

 

Разьдзел 9

1 Аб паслузе, якая праводзіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць,

2 бо ведаю пра вашу руплівасьць, якой хвалюся вамі сярод Македонцаў: "Ахая прыгатавана ад мінулага года". Ды так ваша заклапочанасьць заахвоціла многіх да спаборніцтва.

3 Паслаў затым братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але як ужо казаў - былі вы прыгатаванымі.

4 Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас - ня хочацца казаць - і вас па гэтай прычыне.

5 Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар, як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.

6 Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.

7 Таму хай кожны дае, як дыктуе (рашыўся) сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае - Бог любіць.

8 Магутны Бог можа шчодра абдзяліць вас усякімі ласкамі - дарамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак. Ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі (дабрадзейнасьці).

9 Як напісана: "Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна".

10 А Той, Хто дае насеньне сейбіту, а хлеб да яды ды зерне ваша размножыць і павялічыць плён справядлівасьці вашай.

11 Багатыя ўсім, поўныя прастадушнасьці (прастаты), якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.

12 Гэта нашая паслуга ня толькі паможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да частых падзякаў Богу.

13 Дзеля практыкі (спосабу) такое абслугі будуць яны хваліць Бога за тое, што паслухмяны веры вашай у Эвангеліі Хрыста, ды ў прастадушнасьці сябруеце з імі і з усімі.

14 У сваіх маленьнях за вас выяўляюць міласьць дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.

15 Хай будзе падзяка Богу за невыслаўны дар Ягоны!

 

 

Разьдзел 10
Абарона Паўла перад закідамі
Аб быццай слабасьці Апостала

1 Дарэчы я сам, Павал, перасьцерагаю вас праз ціхасьць і ласкавасьць Хрыстову, вось я, у вас быў уважаны вамі за пакорнага, а цяпер далёкі ад вас залішня суровага да вас.

2 Дык вось малю вас, каб як прыбуду ня змушаны быў ужыць срогасьці, за якою манюся аднесьціся да тых, каторыя ўважаюць, што паступаем мы паводле цела.

3 Бо хоць мы жывём у целе, але не ваюем цялесна.

4 Наша вось зброя баявая не цялесная, але моц Божая да нішчэньня крэпасьцяў, да нішчэньня хітрыкаў.

5 Ды ўсякую пыху (пыхлівасьць) выступаючаю проціў пазнаньня Бога ды ўсякі розум накланяем слухаць Хрыста.

6 Пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасьць кожнага, калі паслухмянасьць вашая станецца дасканалай.

7 Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай узважа тое, што і мы таксама як ён - Хрыстовыя.

8 Не было б мне сорамна, калі б я захацеў пахваліцца тою ўладаю, каторую нам удзяліў Госпад на будаваньне вас, а не на нішчэньне.

9 На жаль, не хацеў бы вас палохаць лістамі.

10 Яны кажуць: "Лісты важныя і жорсткія (грозныя)", выгляд жа цела просты і мова звычайная"

11 хто так думае, хай ведае, што якія мы здалёка і ў словах, такімі такжа будзем у дзейнасьці ў вас.

Супраць суджэньня Апостала аб амбіцыі

12 Мы ня маем адвагі (не сьмееем), ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе хваляць, выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе меркай сваёй асобы, раўняючы сябе з сабой, гэтак не выказваюць вялікага розуму (бязглуздна).

13 Ня будзем выносіцца, хваліцца над меру, але будзем цаніць сябе ў межах вызначаных нам Богам і дакранаючыся вас.

14 Не пераходзім належнай меры, як тыя, што да вас яшчэ не дайшлі, мы дайшлі да вас з Эвангеліяй Хрыста.

15 Ня хвалімся лішня коштам іншых трудоў. Спадзяёмся аднак, што з узростам вашай веры, мы таксама ўзрастаць будзем па нашай меры.

16 Мы панясём Эвангелію за вашыя рубяжы, не хвалячыся тым, што было ўжо зроблена іншымі.

17 Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".

18 Бо ня той выпрабаваны (дасканалы), хто сам сябе хваліць, але той, каго Бог пахваліць.

 

 

Разьдзел 11
Апостал хваліцца сваім жыцьцём і дзейнасьцю

1 О, каб вы маглі сьцярпець крыху маю неразумнасьць! Але ж вы мяне і цярпіцё!

2 Зайздрошчу я дзеля вас Божаю зайздрасьцю. Бо заручыў я вас з адною людзінай, з Хрыстом, ды маю завесьці вас да Яго як чыстую дзявіцу (дзявою).

3 Але баюся, каб як зьмей зьвёў Эву сваёю хітрасьцю, каб гэтак і вашыя думкі (розумы) не спаганіліся і не адвярнуліся ад прастадушнасьці і чыстасьці, якая ў Хрысьце.

4 Калі б хто прыйшоў і стаў вясьціць другога Езуса, Каторага мы вам не вясьцілі, або калі б вы атрымалі іншага духа, каторага мы не атрымалі, або іншую Эвангелію, каторая не атрымалі, - і гэта вы цярпліва зносіце (раўнадушныя).

5 І я думаю, што і я менш зрабіў, чым "вялікія апосталы".

6 І калі мне не хапае красамоўства, але ня веды. І гэта мы вам даказалі многімі спосабамі.

7 Ці ж я саграшыў паніжаючы сябе і павышаючы вас, вешчучы дарма вам Эвангелію Божую?

8 Абіраў я іншыя Касьцёлы, бяручы на пражытак на абслугаваньне вас (вашае).

9 А калі прабываў у вас і апынуўся ў недастатку, нікому ня быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты прыбыўшыя з Македоніі. У нічым не затрудняў вас і далей ня буду вас затрудняць.

10 Кажу вам у імя Хрыстовай праўды, прабываючай ува мне, што гэтае самапахвалы ніхто ад мяне не адыме ў граніцах Ахаі.

11 Чаму? Ці можа таму, што вас не люблю? Бог гэта ведае!

12 Што вось раблю, тое і далей буду рабіць, каб ня мелі магчымасьці да спахвалы тыя, што яе шукаюць; каб былі і мы ў тым, з чаго яны хваляцца.

13 Тыя фальшывыя апосталы - гэта абманныя дзеячы, прыкідваючыся Хрыстовымі апосталамі.

14 Ды ня дзіва. Сам нават шатан перамяніўся ў анёла сьвятла.

15 Таму нічога лішняга, што і ягоныя слугі прыкідваюцца слугамі справядлівасьці. Але канец іхні, як іх учынкі.

16 Зноў паўтараю: не лічыце мяне за неразумнага! А калі ўжо лічыце, дык паслухайце мяне, як неразумнага, каб мог я хоць крыху пахваліцца.

17 Што скажу, то скажу не па волі Госпада, але як бы ў неразумнасьці ў гэтай форме самахвалы.

18 Калі вось многія хваляцца целам (па волі цела), дык і я буду хваліцца.

19 Ахвотна, бач, цярпіцё неразумных - самі будучы разумнымі.

20 Цярпіцё, калі хто бярэ вас у няволю, калі хто вас аб'ядае, калі хто абірае, калі хто над вас выносіцца, калі хто б'е вас па твары.

21 Кажу гэта, не каб засароміць, як быццам мы бязельныя былі, калі нехта мае ў гэтым адвагу - кажу як неразумным, дык і я маю сьмеласьць.

22 Калі хто Гэбрэі? Дык і я! Калі Ізраельцы? Дык і я! Насеньнем - патомствам Абрагама? Дык і я!

23 Слугамі Хрыста? Збяруся на сьмеласьць - дык і я куды больш! Болей праз вялікія труды, праз вязьніцы, праз пабоі над меру, часта ў небясьпеках сьмерці.

24 Праз юдэяў пяць раз быў біты па сорак удараў без аднаго.

25 Тры разы білі палкамі, раз каменавалі, тры разы быў разьбіты на моры, днём і ноччу на глыбінях мора.

26 Часта ў падарожжах, у небясьпеках па рэках, у небясьпецы ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках на пустэчы, у небясьпеках на моры, у небясьпеках ад благіх братоў.

27 У працы і зьнямозе, у частым бязсонніцы, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і нагасьці,

28 не гаворачы ўжо аб сваім штодзённым перажываньні дзеля ўсіх касьцёлаў.

29 Хто знемагаецца, а чаму я ня чуўся б змучаным? Калі хто горшыцца, а чаму я не адчуваў бы?

30 Калі належыцца хваліцца, буду і я хваліцца з сваіх немашчаў.

31 Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Той, хто багаслаўлены (праслаўлены) вечна, ведае што я не лгу.

32 У Дамашку намесьнік (замясьціцель) караля Арэтаса загадаў пільнаваць горад Дамасцэнаў, хочучы мяне схапіць (паймаць). Але ў кошыку спусьцілі мяне праз мур і так я уцёк (выкруціўся) з рук ягоных.

 

 

Разьдзел 12
Духовыя аб'явы Паўла

1 Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да візіяў і аб'яваў Госпадавых.

2 Знаю чалавеку ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе - ня ведаю, ці па-за целам - ня ведаю, Бог ведае) захоплены быў у трэцяе неба.

3 І ведаю, што той чалавек - ці ў целе, ня ведаю, ці па-за целам (таксама ня ведаю), Бог ведае -

4 быў схоплены (узяты) ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга выяўляць.

5 Гэтым магу хваліцца, але з самога сябе ня буду хваліцца хіба са сваіх зьнямоў (слабасьцяў).

6 Дарэчы, каб і хацеў хваліцца, ня быў хвальцом (неразумным); сказаў, бы толькі праўду. Але стрымоўваюся, каб хто не падумаў аба мне больш, чым што ва мне бачыць, або ад мяне чуе.

7 Але, каб я занадта не выносіўся (ганарыўся) дзеля велічы аб'яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.

8 Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб адыйшоў ад мяне,

9 але Госпад сказаў мне: "Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц (цнота) праз слабасьць дасканаліцца. Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ў мяне моц (ласка) Хрыстова.

10 Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, недахопы (недастачы), праследаваньні, прыгнёты дзеля Хрыста. Бо калі слабую, набіраю сілы (раблюся дужы).

11 Стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мне выяўляць прызнаньне (пахвалу). У нічым ня менш ад "вялікіх апосталаў", хоць я нічога ня варт.

12 Доказы майго апостальства выказаны ў вас вялікаю цярплівасьць, такжа знакі і цуды, і моцамі.

13 Ці ж вы меней атрымалі чым іншыя Касьцёлы? Хіба адно толькі, што ня быў вам (для вас) цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!

14 Ужо трэці раз сабіраюся да вас прыбыць, і ня буду вас затрудняць. Бо не скваплюся на вашае, але на вас. Ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.

15 Я вельмі ахвотна панясу вытраты, а нават самога сябе аддам за вашыя душы. Дык што раз больш вас мілуючы - буду менш люблены?

16 Дарэчы, хай будзе і так: не затрудняў вас, але будучы хітрым - падступам вас здабыў.

17 А можа праз тых, што пасылаў да вас, абмануў вас?

18 Прасіў Тытуса да паслаў з ім брата. Ці Тытус вас абмануў? Ці і мы паводзілі сябе ў тым самым духу? Ці па тых самых словах?

Збаўленьне іх мэтаю Паўла

19 Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце вучым, а ўсё, найдаражэйшыя на фармаваньне ваша.

20 Баюся, ці прыйшоўшы да вас, знайду вас не такімі, якімі хацеў бы вас знайсьці. Але і для вас пакажуся такім, якога вы сабе ня хочаце. Каб часам не было ў вас спрэчак, завіднасьці, гневу руганіны, ачарненьняў, абмовы, пышлівасьці, звадкі,

21 каб калі прыбуду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося перажываць (сумаваць) многіх сярод вас із-за тых, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не пакутавалі дзеля нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці.

 

 

Разьдзел 13

1 Вось я ўжо трэці раз выбіраюся да вас. На вуснах двух або трох сьведкаў вырашыцца (стане) ўся справа.

2 Казаў я ўжо і паўтараю - як прысутны за другім разам, а непрысутны цяпер - тым, што ўжо раней грашым, ды ўсім іншым, што калі зноў прыбуду не пашкадую анікога.

3 Вы шукаеце доказаў на тое, ці Хрыстус гаворыць ува мне: ён не слабы што да вас, а ў вас паказвае моц сваю.

4 Хоць Ён быў укрыжаваны дзеля дапушчанай кволасьці, аднак жыве з магутнасьці Божай. І мы таксама бясьсільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім праз моц Божую адносна вас.

5 Самі сябе прасачыце, ці трымаецеся веры, самі за сабой слядзіце. Ці ня ведаеце аб самых сабе, што Езус Хрыстус у вас прабывае? А можа вы адкінуты?

6 Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.

7 Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі. Не дзеля таго, каб нам паказацца, кім вы павінны быць, але каб вы рабілі дабро, хоць мы казаліся ня тым, чым павінны быць (быццам былі адкінуты).

8 Бо ня можам нічога рабіць супраць праўды, але ўсё для праўды.

9 Цешымся тым, калі мы слабыя, вы ж дужыя, пры тым аб вашу дасканаласьць (удасканаленьні).

10 Таму вось як не прысутны так пішу, каб як прысутны у вас ня мусіў паступаць строга, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на загубу вашую

Апошнія паручэньні, прывітаньні і пажаданьні

11 На канец, браты, цешцеся, імкніцеся да дасканаласьці, падбадзёравайце адзін другога, будзьце аднае думкі, мірна жывіце (згодна), а Бог міласьці і супакою будзе з вамі.

12 Прывітайцеся (паздароўкайцеся) ўзаемна сьвятым цалункам. Вітаюць вас усе сьвятыя.

13 Ласка Госпада Езуса Хрыста, міласьць Бога ды саўдзел Духа Сьвятога хай будзе з усімі вамі.

 

Ліст Галятам

 

Пісьмо сьв. Паўла да Галатаў

У час другой і трэцяй сваёй місіі ў Малую Азію сьв. Павал навярнуў паганскія народы (жыдоў было мала) на хрысьціянскую веру, між іншымі рымскую правінцыю Галатыю (ад Галаў, выхадцаў з Галіі - Францыі - якія каля 400 гадоў перад нараджэньнем Хрыстуса перасяліліся ў М. Азію).

Насяленьне Галатыі, не гледзячы на згельленізаваньне, захавала свае народныя асаблівасьці прастату думкі, шчырасьць, лёгкасьць уяўленьня, дзіцячую веру адносна спраў духоўных і д.п. Найбольшым горадам гэтай правінцыі была Анцыра (цяперашняя турэцкая Анкара). Вера хрысьціянская пашыралася тут лёгка, а сьв. Паўла прынялі "як анёла Божага, як самога Хрыстуса". Там ён заснаваў парафіі хрысьціянскія і знайшоў вучняў. Частка новых хрысьціян паходзіла з жыдоў.

Пасьля адбыцьця сьв. Паўла з Галатыі і даўжэйшага прабываньня ў горадзе Эфэзе, у Галатыў паявіліся віхрыцелі з наверненых жыдоў. Яны хацелі захаваць абразаньне ў другія вымаганьні старога закона, якіх сьв. Павал навучаў не трымацца, і дзеля гэтага і навучаньне Паўлава, і прававернасьць яго як апостала паддавалў сумненьню і ачарнялі, даказваючы, што ён не праўдзівы апостал, не такі, як Пётр, Ян, Якуб і іншыя.

Сьв. Павал, абураны да жывога і бачачы небясьпеку для маладога хрысьціянства, піша гэта пісьмо, даказваючы праўду пра сябе як апостала і апавяшчанай ім навукі Стары закон не абавязвае.

Гэта пісьмо напісана каля 54 года, магчыма, у Эфэзе ў час трэцяга падарожжа. Аўтэнтычнасьць прызнаецца Касьцёлам і крытыкай.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас і прывітаньні (1,1-5)

Частка першая, дыдактычная (1,6-4,31)

1 Апостал даказвае, што Эвангелію ён атрымаў проста ад Бога (1,6-24)

2 Навуку яго пацьвердзілі другія Апосталы (2,1-10)

3 Здарэньне з Пятром у Антыёхіі Сірыйскай(2,2-21)

4 Стары закон сьведчыць, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру (3,1-431)

Частка другая, практычная (5,1-6,18)

1 Адступіце ад законаў Мойжаша, бо не атрымаеце ласкі Хрыстуса. (5,1-12)

2 Практыкавацца ў любові брацкай і рабіць дабро. (5,13-6,18)

Заканчэньне. Мэта яго апостальскае місіі.

 

Разьдзел 1
Пісьмо сьв. Паўла да Галатаў
Уступ - загаловак.

1 Павал, апостал не з улады людзей і не праз чалавека, але праз Езуса Хрыстуса і Бога Айца, Які ўскрасіў Яго з умёршых,

2 і ўсе браты, прабываючыя са мною - Касьцёлам Галатыі.

3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

4 Каторы аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з благасьцяў цяперашняга сьвету па волі Бога Айца нашага,

5 Якому хвала на векі вечныя. Аман.

Праўдзівасьць Паўлавай Эвангеліі

6 Дзіўлюся, што так хутка перакінуліся вы ад таго, каторы паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, у ўншую эвангелію,

7 якая і ня ёсьць іншай, але напэўна знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць сфальшаваць Эвангелію Хрыстову.

8 I хаця б мы, або анёл з неба апавяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы апавяшчалі вам, хай будзе асуджаны.

9 Як мы вам казалі раней, і цяпер зноў вам кажу: Калі б хто навучаў вас звыш таго, што атрымалў вы ад нас, хай будзе выключаны.

10 Людзям я павінен дагаджаць, ці Богу? Ці я стараюся людям падабацца? Калі б я людям падабаўся, не быў бы слугою Хрыстовым.

Павал Хрыстом пакліканы на апостала

11 Запэўніваю вас, браты, што Эвангелія, якой навучыў я вас, ня ёсьць з волі чалавека,

12 ані я яе ад чалавека атрымаў або вывучыўся, але праз аб'яўленьне ад Езуса Хрыстуса.

13 Чулі вы пэўне аб паводзінах маіх калісьці ў юдаізьме, як жудасна прасьледваў я Касьцёл Божы і ваяваў з ім,

14 і вылучаўся ў юдаізме паміж аднагодкамі сваімі гэткім чынам, з'яўляючыся заядлым спагаднікам бацькоўскіх традыцыяў сваіх.

15 Калі ж спадабалася Таму, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлоньні маці маёй ў паклўкаў ласкай сваёй,

16 каб аб'вясьціць (аб'явіць) мне Сына Свайго, і каб я апавяшчаў аб Iм паганьскім народам, ня даў я супачынку целу і крыві

17 і не пайшоў у Ерузалім да сваіх папярэднікаў апосталаў, але накіраваўся ў Арабію і адтуль зноў вярнуўся ў Дамашак.

18 Толькі пасьля трох гадоў накіраваўся я ў Ерузалім убачыць Пятра, і прабываў ў яго пятнаццаць дзёнё

19 З іншых апосталаў ня бачыў ніводнага, апрача Якуба, брата Госпадавага.

20 Што ж пішу вам, то пішу як Богу, бо не лгу.

21 Потым пайшоў я ў край Сірыі і Цыліцыі.

22 З твару ня быў знаны ані касьцёлам Юдэі, якія былі ў Хрыстусе,

23 а толькі чулі пра мяне, што той, які калісьці прасьледаваў іх, цяпер навучае веры, якую раней прасьледаваў,

24 і з маёй прычыны славілі Бога.

 

Разьдзел 2
Павал прызнаны праз апосталаў

1 Потым, пасьля чатырнаццаці гадоў я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою Тіта.

2 Накіраваўся ж я туды дзеля аб'яўленьня і прадставіў ім эвангелію, якою навучаў паганаў, а ў аддзельнасьці тым, якія вылучаюцца сярод іншых аўтарытэтам, каб часам не трудзіцца на пуст, як трудзіўся.

3 Ды і Тыт, які быў са мной, паганін (грэк) ня быў змушаны да абразаньня.

4 Але вось абманам праніклі туды крывадушныя браты, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Езусе Хрысьце, каб піхнуць нас зноў у няволю.

5 Намаганьню іхняму не ўступілі ні на хвіліну, каб праўда эвангеліі заставалася пры вас,

6 з тымі ж, што выдаюць мець аўтарытэт, якім калісьці цешыліся, нічога мяне ня вяжа. Бог не аказвае прыхільнасьці дзеля важнасьці асобы, а тыя, што важнымі з'ўляюцца, мне не пярэчылі.

7 Нават наадварот, калі пераканаліся, што мне паручана апавяшчаць Эвангелію паганам,

8 як Пятру абразаным (жыдам), бо той, што даў уладу Пятру апостальстваваць між абразанымі, той жа самы і мне даў уладу між паганамі,

9 дык вось, калі пазналі, што і мне дадзена гэта ласка, Якуб, Пётр і Ян, якія здаюцца быць шульямі, падалі мне рукі і сябру Барнабу, каб мы ішлі да паганаў, а яны пойдуць да абразаных, каб толькі помнілі мы пра бедных,

10 аб чым я і сам рупіўся раней.

11 Калі ж пасьля таго Пётр прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён на гэта заслужыў.

12 Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, сядаў разам з паганамі за стол, калі ж тыя надыйшлі, стаў пазьбягаць і аддзяляцца, баючыся іх, бо былі абрэзанымі.

13 За гэтай яго фальшывасьцю пайшлі і другія жыды, так што і Барнаба быў пацягнуты імі ў гэту няшчырасьць.

14 Калі ж я спасьцярог, што няправільна паступаюць, не паводле праўды эвангеліі, сказаў аб гэтым публічна Пятру "Калі ты, будучы жыдам, жывеш па-паганску, а не па-жыдоўску, чаму змушаеш паганаў да спосабу жыдоўскага жыцьця "

Асновы Эвангельля Паўла

15 Мы з роду жыды, а не з паган-грэшнікаў.

16 Ведаем жа, што чалавек апраўдваецца ня праз выпаўненьне закону, а праз веру ў Езуса Хрыстуса, і мы паверылі ў Езуса Хрыстуса, каб апраўдацца верай, а не выпаўненнем закона, бо выпаўненьнем закона не апраўдваецца ніхто.

17 Калі б жа і мы, шукаючы апраўданьня ў Хрыстусе, аказаліся грэшнымі, ці ж бы і Хрыстус быў учасьнікам граха? Аніколі.

18 Калі ж адбудоўваю зноў тое, што раней разрушыў, то сябе раблю праступнікам.

19 Я вось праз закон памёр закону, каб жыць Богу. З Хрыстусам я ўкрыжаваны.

20 Такім чынам жыву ўжо не я, а жыве ў ва мне Хрыстус. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву верай у Сына Божага, які ўзьлюбіў мяне і аддаў на сьмерць самога Сябе за мяне.

21 Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон было апраўданьне, дык не патрэбнай была б сьмерць Хрыстова.

 

Разьдзел 3
Апраўданьне не праз закон, а праз веру

1 О неразумныя Галаты!Хто вас зачараваў ня слухацца праўды, вас, перад вачыма якіх Езус Хрыстус уяўлены быў, між вас укрыжаваны?

2 Гэтага аднаго хачу ад вас даведацца ці са спаўненьня учынкаў закона атрымалі вы Духа, ці з прыняцьця веры.

3 Няўжо вы так неразумныя, што пачаўшы Духам, канчаеце целам?

4 Столькі вы нацярпеліся і надарма? Хаця б толькі без выніку?

5 А той, хто вам дае Духа і стварае цуды ў вас, з выпаўненьня закона творыць гэта, ці што вы прынялі праўды веры?

6 Як напісана: Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за апраўданьне.

7 Дык ведайце, што толькі веруючыя з яўляюцца сынамі Абрагама.

8 Таму прадбачыла Пісьмо сьв, што будзе Бог апраўдваць народы верай і прадвесьціла Абрагаму "У табе будуць ушчасьліўлены ўсе народы".

9 Адсюль ушчасьліўлены будуць з веруючым Абрагамам усе веруючыя.

Апраўданьне. Закон і апраўданьне

10 Некаторыя абапіраюцца на выпаўненьне закона, і яны знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана " Пракляты ўсякі, хто не спаўняе трывала таго, што напісана ў Законе".

11 А калі ж па волі Закона ніхто не апраўдваецца перад Богам, таму ясна, што справядлівы сілай веры жыве.

12 Закон не апіраецца на веру, дык хто будзе спаўняць яго, той ім жыць будзе.

13 Хрыстус выкупіў нас ад пракляцьця закона, стаўшыся за нас праклятым, як ёсьць напісана "Пракляты кожны, хто завіс на дрэве",

14 каб такім чынам багаславенства-ушчасьлівеньне Абрагама праз Хрыстуса перайшло і на паганаў, каб гэтак абяцанага Духа атрымалі мы верай.

15 Браты, як чалавек кажу, што нават праўна сьпісанага чалавекам тастаманта ніхто не адкідае, а што-небудзь дабаўляе.

16 Вось жа Абрагаму дадзены былі абяцаньні і патомству ягонаму не сказана "I патомкам", быццам многім, але як аднаму "I патомку твайму", якім ёсьць Хрыстус.

17 Гэта вось кажу, падаю як тастамант Богам пацьверджаны, як закон, які споўніўся пасьля чатырохсот трыццаці гадах, які ня зьменіцца, каб адмяніць абяцаньні.

18 Бо каб спадчына апбапіралася на законе, то не была б абяцаньнем. Абрагама ж надарыў Бог ласкай праз абяцаньне.

19 Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не з'явіцца патомак, якому дадзена абяцаньне, перададзена праз анёлаў рукою пасярэдніка.

20 Пасярэднік пры адным не бывае, а Бог жа адзін толькі.

21 Ці ж закон працівіўся абяцаньням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзен быў закон, які мог бы даць жыцьцё, то сапраўды з закона вынікала б справядлівасьць.

22 Але Пісьмо замкнула ўсё пад грэхам, каб на моцы веры ў Езуса Хрыстуса дадзена было абяцаньне веруючым.

23 Перш чым паявілася вера, знаходзіліся мы пад аховай закона, замкнутымі, чакаючы той веры, якая павінна была быць нам аб'яўлена.

24 I так , закон быў нашым педагогам у Хрыстусе, каб моцаю веры былі мы апраўданы.

25 Дык, калі павялася ў нас вера, не былі мы ўжо пад педагогам.

26 Усе бо вы сталіся, дзякуючы ласцы веры, дзецьмі Божымі ў Езусе Хрыстусе.

27 Тыя, што ахрышчаны ў Езусе Хрыстусе, у Хрыстуса адзеліся.

28 Няма ўжо Юдэя або Грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчыны або жанчыны, бо ўсе вы сталіся адным у Езусе Хрыстусе.

29 Калі ж вы Хрыстовы, то і патомства Абрагама яўляецеся па волі абяцаньня-спадкапрыёмцамі.

 

Разьдзел 4
Няволя закона і свабода эвангеліі

1 Кажу вам: пакуль спадчыньнік малалетні, ён нічуць ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім.

2 Ён знаходзіцца праз вызначаны час пад уладай апякуноў і начальнікаў.

3 Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі падпарадкаваны ўзьдзеяньням акружаючага сьвету.

4 А калі прыйшоў намечаны Богам час, паслаў Ён свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,

5 каб выбавіў тых, якія былі пад законам, каб такім чынам і мы атрымалі ўсынаўленьне.

6 А дзеля таго, што з'яўляецеся сынамі (дзецьмі) , саслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашы: які кліча Абба,-Ойча.

7 Так што не слуга ўжо ён, але сын. А калі сын, дык і спадчыньнік з волі Божай.

8 Праўда раней ня зналі вы Бога, служылі ідалам, якія па сутнасьці не з натуры Божай.

9 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх акружаючых рэчаў, якім зноў хочаце падчыніцца.

10 Паглядзіце на дні, месяцы, час і гады.

11 Думаю, што бясплодна працую ў вас.

12 Браты, прашу вас, будзьце, як і я, і я стаўся бо такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.

13 Ведаеце ж, як з прычыны хваробы цела затрыманы раней ужо апавяўчаў вам Эвангелію

14 і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, не пагрэбавалі мною і не адпіхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як самога Езуса Хрыстуса.

15 Дзе ж тады тое ваша шчасьце. Завяраю вас, калі б гэта было магчыма, дык вочы сабе павырывалі б і аддалі б іх мне.

16 Дык ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?

17 Клапоцяцца яны аб вас не з дабра, але адарваць вас ад нас хочуць, каб аб іх вы рупіліся.

18 Добрая рэўнасць у добрым заўсёды,

19 але не тады, калі я знаходжуся паміж вас. Дзеткі мае, зноў вас народжваю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстус.

20 Хацеў бы пабываць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас свой, бо не ведаю, што з вамі рабіць.

21 Скажыце мне, што вы хочаце жыць пад законам, і закону вы не разумееце?

22 Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго з нявольніцай, другога з вольнай.

23 Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, праз абяцаньне.

24 Гэта праз алегорыю параўнаньне сказана. Абазначае яно два запаветы адзін, што на гары Сіёнскай, гэта той, што нявольнікаў родзіць-Агар,

25 А гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.

26 Той жа Ерузалім, што ўгары знаходзіцца,-вольны і з яўляецца маткай нашай.

27 Напісана бо: "Цешся няплодная, якая ня родзіш, гамані і крычы, якая не мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той якая мае мужа".

28 Мы ж, браты, па Iзааку дзецьмі абяцаньня з'яўляемся.

29 Але як і тады той, што па волі цела нарадзіўся, прасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.

30 А што кажа Пісьмо Сьвятое? "Выгані няволіцу і яе сына, бо не будзе спадчыньнікам сын няволіцы разам з сынам вольнай.

31 Дык вось, браты, мы дзеці не няволіцы, але вольнай.

 

Разьдзел 5
Праўдзівая свабода

1 На гэту свабоду вызваліў нас Хрыстус. Трывайце і не пажадайце зноў папасьці пад ярмо няволі.

2 Вось я, Павал, кажу вам: калі вы дасьцеся абразацца, нічога вам Хрыстус не паможа.

3 Зной жа вам кажу, што кожны чалавек абразанец павінен выпаўняць загаданае законам.

4 Вы, што шукаеце ў Законе апраўданьня, ад Хрыстуса адпадаеце і траціце Ягоную ласку.

5 Мы бо духам за ласкай веры маем надзею апраўданьня.

6 Бо ў Езусе Хрыстусе ані абразаньне, ані неабразаньне ня маюць значэньня, а толькі вера ажыўленая любоўю.

7 Паступалі вы правільна ды хто ж перашкодзіў вам падпарадкавацца праўдзе?

8 Перакананьне гэта не з таго, які вас кліча.

9 Трохі кісьлі ўсё цэлае псуе.

10 Я завяраю вас у Госпадзе, інакш гэтага не разумейце; а хто бунтуе вас, той панясе вялікую адказнасьць (перад Богам), хто б ён ня быў.

11 Калў ж я, браты, і далей трэбую абразаньня, то чаму мяне прасьледуюць? Спынілася б тады абясчэсчаньне крыжа.

12 О каб пакалячэлў тыя, якія вас зводзяць!

Сапраўдная кволасьць хрысьціянская

13 Вось вы браты пакліканы да свабоды, але не разумееце, што да свабоды патураць целу, а любоўю духа ўспамагаць адзін другога.

14 Усякі бо закон апіраецца на адным; Любі бліжняга свайго, як сам сябе,

15 Калі ж адзін другога будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб гэтак усе не папрападалі.

16 Напамінаю вам; кіруйцеся духам, дык не падпадзіце пад уладу цела.

17 Цела бо цягне супроць духа, дух жа супроць цела; яны працівяцца адзін аднаму, каб не тое, што хочаце вы рабілі.

18 Калў будзеце кіравацца духам, ня будзеце падлягаць закону.

19 Ведамыя ж дзеяньні цела, вось яны; распуста, нячыстасьць, безсаромнасьць, разбэшчанасьць,

20 ідалапаклонства, чараваньне, варожасьць, сварлівасьць, завіднасьць, звадкі, раздоры, секты,

21 забойствы, п'янства, гулянкі, абжорства, (аборты) і ім падобныя. Аб гэтым я і папярэджваў вас папярэджваю, што тыя, каторыя такіх грахоў дапускаюцца, тым Валадарства Божага не аглядаць.

22 Пладамі ж духа з'яўляюцца; міласьць, радасьць, спакой, цярплівасьць, ласкавасьць, дабрата, вернасьць,

23 вера, сьціпласьць (памяркоўнасьць), стрыманасьць, чыстасьць. Супроць такіх няма закона.

24 Тыя, што належаць Хрыстусу, укражавалі сваё цела з пажадлівасьцямі і схільнасьцямі.

25 Калі жывём духам, дык духам і паступайма.

Асобныя напамінаньні

26 Не шукайце пустой славы, дражнячы адзін другога і заздросьцячы узаемна.

 

Разьдзел 6

1 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы людзі духоўныя павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы сам на сябе, каб і самому ня ўпасьці.

2 Адзін аднаго цяжкасьці пераносьце, каб гэтым выпаўнілі Закон Хрыстоў.

3 Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.

4 Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць і так толькі ў самым сабе пачуе славу, а не ў другім.

5 Кожны бо свой ўласны панясе цяжар.

6 Хай жа павучаны дзеліцца ўсякім даброт з тым, які яго навучае.

7 Не памыляйцеся; Бог не дасца ў пасьмешышча. Што чалавек пасее, тое і сажне.

8 Хто сее ў целе сваім, з цела і пажне - загубу; а хто сее ў духу, пажне жыцьцё вечнае.

9 Дабро рабіць не спыняймася, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.

10 Дык вось, пакуль дадзен час, пастараймася рабіць добра ўсім, а найбольш блізкім па веры.

Эпілог - заканчэньне

11 Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукой.

12 Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі усьцерагчыся не выпаўняюць закону,

13 а хочуць вас абрэзаць, каб толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрустуса,

14 ..... дзеля якога для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.

15 Для Езуса Хрыстуса не мае важнасьці і абрэзаньне і неабрэзаньне, а новая пастанова.

16 I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе і Iзраелю Божаму.

17 На канец няхай на мяне нўхто не крыўдуе, бо я нашу на сваім целе стыгматы (раны) Госпада Езуса.

18 Хай Ласка Госпада нашага Езуса Хрустуса прабывае ў душах вашых, браты. Аман.

 

Пісьмо да Эфэзцаў

 

Эфэз быў сталіцай Рымскай правінцыі ў Малой Азіі. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. Пабудаваны Феніцыянамі, Грэкамі быў згеленізаваны. Ён - слава Малой Азіі, тут было селішча паэтаў, філосафаў, інтэлігенцыі. Не абмінулі гэтага горада і хрысьціяне. На кароткі час наведаў яго і сьв. Павал у сваім перашым падарожжы, а ў трэцім выбраў Эфэз цэнтрам сваёй місійнай дзейнасьці. Прабыў тутка тры гады. Узьнікшыя з прычыны культу Дыяны замяшаньні, выкліканыя рамесьнікамі, што выраблялі статуэткі гэтай багіні, а за імі бунты і напасці на сьв. Паўла змусілі яго пакінуць Эфэз, але кантакту з ім ён не спыняў. Аб гэтым сьведчыць і гэта пісьмо. Хоць яно адрасавана Эфэзцам, але адносіцца да ўсіх хрысьціян у Малой Азіі.

Пісьмо напісана з Рыму каля 63 года ў часе яго перашага арышту, калі ў яго была надзея вызваліцца.

Пратастанты аспрэчваюць аўтантычнасьць гэтага пісьма, хоць Касьцёл лічыў і лічыць, як і Айцы касьцёла, за Паўлава, інспіраванае Духам Сьвятым. Як відаць, яны выступаюць таму, што тут сьв. Павал піша аб Касьцёле як аб містычным целе Хрыстовым. Увесь арганізм - Касьцёл, Хрыстус - галава, а часткі яго - усе верныя. Гэта догма стала фундаментам грамадскага ладу, роўнасьці людзей і імкненьня да адной мэты - Бога.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас пісьма. (1,3-14)

Частка перашая, дагматычная (1,3-3,31)

1 Падзяка (удзячнасьць) (1,3-14)

2 Выказваньне падзякі чытачам. (1,15-23)

3 Хрыстус дае новае жыцьцё сваёй ласкай. (2,1-3,21)

Частка другая, парэнетычная (4,1-6,9)

1 Касьцёл утварае адзін містычны арганізм з галавой - Хрыстусам. (6,1-16)

2 Верныя павінны пачаць новае жыцьцё ў праўдзе і сьвятасьці (4,17-5,20).

3 Абавязкі бацькоў, дзяцей, сужэнцаў, слуг і паноў (5,21-6,9)

Заканчэньне: Заахвочанне змагацца з сапсутасьцю. Багаславенства.

 

Разьдзел 1
ПІСЬМО СЬВ. ПАЎЛА АПОСТАЛА ДА ЭФЭЗЦАЎ
1,1-2. Уступ:

1 Павал, Апостал Езуса Хрыстуса з волі Божай усім святым, якія знаходзяцца ў Эфэзе і верным у Езусе Хрыстусе.

2 Ласка вам і мір ад Бога Айца і Госпада нашага Езуса Хрыстуса.

Таямніца збаўленьня і Касьцёл

3 Праслаўлен Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыстуса, які ўдастоіў нас з неба ўсякім багаславенствам духоўным у Хрыстусе,

4 які выбраў нас у Ім перад заснаваньнем сьвету, каб мы сталі сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у міласьці.

5 Ён вызначыў устанавіць нас сябе на дзяцей праз Езуса Хрыстуса па волі рашэньня свайго,

6 на хвалу велічы ласкі сваёй, якой абдзяліў нас ва ўмілаваным Сваім Сыне.

7 У Ім маем збаўленьне праз кроў Ягоную, адпушчэньне грахоў па багатасьці ласкі Яго.

8 Яе выліў Ён на нас шчодра ў ва ўсякай мудрасьці і ўмеласьці,

9 каб выявіць нам таямніцу сваёй волі паводле свайго ўпадабаньня, якое Ён раней запланаваў у Ім (Хрыстусе),

10 каб у паўнаце часу ўсё, што на небе і на зямлі, аб'яднаць у Хрыстусе адным (як Галаве).

11 У Ім таксама і мы сталі ўдзельнікамі, прадназначанымі рашэньнем Яго, які спраўляе ўсё паводле пастановы волі сваёй,

12 каб былі мы на славу Велічы Ягонай, якія ўжо раней паклалі надзею ў Хрыстусе (Месіяшы).

13 У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Эвангелію збаўленьня вашага і ў Яго ўверыўшы, былі вы пазначаны абяцаным Духам Сьвятым,

14 які ёсьць задаткам насьледніцтва нашага для адкупленьня набытку (уласнасьці) і на славу Ягонай Вялікасьці.

Падзяка і маленьне за верных

15 Дзеля таго і я, чуючы пра вашу веру ў Госпада Езуса і пра міласьць да ўсіх сьвятых,

16 не спыняюся дзякаваць Богу за вас, помнячы пра вас у мольбах маіх,

17 каб Бог Госпада нашага Езуса Хрыстуса, Айцец хвалы даў вам духа мудрасьці і абяўленьне пазнаць яго добра,

18 каб ласкаю асьвяціў вочы сэрца вашага пазнаць, у чым надзея ягонага пакліканьня ды якія багацьці славы насьледніцтва ягонага паміж сьвятых

19 і якая велічэзная сіла мугутнасьці Ягонай адносна нас, веруючых, сіла дзейнасьці Моцы Яго,

20 якую раскрыў у Хрыстусе, ўваскрашаючы Яго з умёршых і садзячы праваруч Сябе ў небе

21 вышэй за ўсякае Князёўства і Уладу, Магутнасьць і Валаданьне і над усякае імя, якое імянуецца ня толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым.

22 І ўсё палажыў пад ногі Яму і ўчыніў Яго Галавой над усякім Касьцёлам,

23 які ёсьць Целам Ягоным, паўнатой Таго, які ўсё ва ўсім пранікае.

 

Разьдзел 2
Ласка пакліканьня ў адно цела Хрыстова

1 І вы былі памёршымі праз праступкі і грахі вашы,

2 у якіх калісьці пражывалі звычаем гэтага сьвету, па волі князя, які валодае паветрам, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.

3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе з жаданьнямі цела нашага, выпаўняючы волю цела і пажаданьняў цялесных, і былі мы з натуры дзецьмі гневу, як і іншыя.

4 Але Бог прабагаты міласэрдзем, з бязьмежнай міласьці сваёй, якою ўзьлюбіў нас,

5 і хаця былі мы памёршымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстусам, ласкаю якога вы збаўлены.

6 Ён вас разам уваскрасіў і пасадзіў у небе з Хрыстусам Езусам,

7 каб у наступных вяках мог аказаць нам незвычайныя багацьці ласкі сваёй і дабраты ў Хрыстусе Езусе.

8 Ласкаю бо вы збаўлены праз веру, але гэта не ад вас, а гэта дар Божы,

9 не праз учынкі (дзеянні), каб ніхто не хваліўся.

10 Бо мы зьяўляемся Ягоным тварэньнем, створаным у Хрыстусе Езусе для добрых дзеяньняў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы іх выпаўнялі.

Злучэньне паганаў і жыдоў у адну сьвятыню

11 Дзеля таго памятайце, што калісьці пагане па целу, якіх завуць "неабразаньнем" розніліся ад таго, што называецца абразаньнем, зробленым рукою на целе,

12 бо ў той час былі вы па-за Хрыстусам, выключанымі ад супольнасьці з Ізраілем і ад удзелу ў тастаментавым абяцаньні, ня мелі вы надзеі і былі на гэтым сьвеце бязбогімі.

13 Вы калісьці былі далёкімі, цяпер жа ў Хрыстусе Езусе сталі блізкімі праз Кроў Хрыстову.

14 Ён жа - супакой наш, бо Ён злучыў разьвеяных у адно і ліквідаваў мур разьдзяляючы і сваім целам зьнішчыў варожасьць,

15 скасаваў закон загадаў з яго пастановамі, каб з двух у сабе самым аснаваць аднаго новага чалавека, творачага мір (супакой) і каб

16 прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж (сьмерцю), гэтак самым сабою касуючы варожасьць.

17 І прыйшоўшы, Ён апавяшчаў мір вам, якія былі далёка, ды супакой тым, што былі блізка.

18 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.

19 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыблуды, але грамадзяне між сьвятымі і члены сям'і Божай,

20 угрунтаванымі на фундаменце апосталаў і прарокаў і на найвышэйшым вугольным камені - Хрысьце Езусе.

21 На Ім уся пабудова зладжана расьце ў сьвятую Сьвятоўню ў Госпадзе,

22 у якую і вы ўбудаваныя на прыбытак Божы ў Духу.

 

Разьдзел 3
Павал пасярэднік таямніц Хрыстовых

1 Дзеля таго я, Павал, стаўся вязьнем Хрыстовым для вас паганаў,

2 хіба ж чулі вы аб арандаваньні ласкі, што паручыў мне Бог адносна вас,

3 бо праз аб'яўленьне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў,

4 вось жа чытаючы можаце зразумець маё праніканьне таямніцы Хрыстовай.

5 Не была яна абвешчана сынам людзей папярэдніх пакаленьняў, як цяпер аб'яўлена ёсьць сьвятым апосталам Ягоным і прарокам у Духу,

6 што пагане сталі сунасьледнікамі, сучленамі і судзельнікамі Яго абяцаньня ў Хрыстусе Езусе праз Эвангелію.

7 Я стаўся Яе слугою паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне ў выніку дзеяньня Моцы Ягонай.

8 Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена гэта ласка апавяшчаць паганам неабсяжныя багацьці Хрыстуса і

9 выясьніць усім, як павінна зьдзейсьніцца гэта таямніца, скрытая ад вякоў у Богу, які ўсё сатварыў,

10 каб стала вядомай Вярхоўнікам і Уладам нябесным праз Касьцёл бязьмежная мудрасць Божая

11 па волі адвечнага рашэньня, што пастанавіў Ён у Хрыстусе Езусе, Госпадзе нашым,

12 у Якім маем давер і доступ надзеяў праз веру ў Яго.

13 Таму вось прашу, ня падайце духам дзеля турботаў маіх пра вас, якія на хвалу вашу.

14 З гэтай прычыны схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

15 ад якога паходзіць усякае айцоўства на небе і на зямлі,

16 каб даў вам узмацавацца Сілай Духа Свайго і паводле багатасьці хвалы сваёй у духовага (унутранага) чалавека,

17 і каб у сэрцах вашых абжыўся Хрыстус праз веру і каб умацаваны і спасіленыя любоўю

18 разам з усімі сьвятымі маглі зразумець, якая ёсьць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,

19 а таксама пазнаць міласьць Хрыстову, перавышаючую ўсю веду, і каб напоўніліся вы ўсёю паўнатою Божаю.

20 Яму ж, які можа многа больш зрабіць, чым мы просім, або разумеем паводле магчымасьці, якая дзейнічае ў нас,

21 хай Яму будзе хвала ў Касьцёле і ў Хрыстусе Езусе праз усе пакаленьні на векі вечныя. Аман.

 

Разьдзел 4
Жыць паводле пакліканьня

1 Умольваю тады вас я, вязень Госпадаў, каб вы вялі сябе паводле пакліканьня, якога вы ўдастены,

2 з усёю пакорлівасьцю і ласкавасьцю, з церпялівасьцю і любоўю, адны адных пераносячы,

3 рупліва зьберагаючы адзінства Духа ў супакою.

4 Адно цела і адзін Дух, як пазваныя вы адною надзеяю пакліканьня вашага.

5 Адзін Госпад, адна вера, адзін (той самы) хрост.

6 Адзін Бог і Айцец усіх. Ён над усімі і ў ва ўсім і ў ва ўсіх нас.

7 Кожнаму ж з нас дадзена ласка па меры дару Хрыстовага.

8 Таму вось кажа Пісаньне: "Узыходзячы на вышыню, павёў здабытую здабычу ў няволю, даў людзям дары".

9 Што ж значыць "узыходзячы", што перш сышоў у глыбейшыя нетры зямлі.

10 Хто сышоў, той самы і ўступіў, узыйшоў вышэй усяго неба, каб усё перапоўніць.

Разнастайнасьць дароў Хрыстовых у адным целе

11 І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых настаўнікамі і доктарамі

12 на ўдасканаленьне сьвятых, для патрэбы служэньня, для збудаваньня Цела Хрыстовага.

13 Аж пакуль не дойдзем да адной веры і пазнаньня Сына Божага да чалавека беззаганнага па меры веку паўнаты Хрыстовай,

14 каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, кіданымі ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і дурманячых ашуканствам.

15 Трымаючыся праўды, расьцём у міласьці, перад усім у тым, хто зьяўляецца Галавой - Хрыстус.

16 З Яго ўсё Цела састаўлена і спаяна ўсякую сувязьзю, успамогаю паводле дзейнасьці на меру паасобнага члена прычыняцца да росту цела на пабудову сваю ў міласьці.

Хрысьціянская сьвятасьць

17 Вось аб гэтым кажу і заклінаю ў Госпадзе, каб вы ўжо не паступалі так, як паганцы, што вядуцца ў пустаце ў сваёй змысловасьці,

18 маючы атупелы розум, аддалення ад жыцьця Божага дзеля няведаньня, трываючага ў іх праз асьляпленьне іхняга сэрца.

19 Яны адурманеныя і аддалі саміх сябе на распусту і пошукі ўсякай люботнасьці.

20 Але вы не такога пазналі Хрыстуса,

21 калі толькі вы пра Яго чулі і калі на Ім вучыліся, таму што праўда ў Езусе.

22 Пакіньце жыць паводле абычаю старога чалавека, прападаючага ў абманнай змысловасьці.

23 Аднавіцеся ж розумам (духам розуму вашага) і

24 апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасьці і сьвятасьці праўды.

25 Дзеля таго перастаньце лгаць, кажучы праўду кожны свайму бліжняму, бо мы - часткі адны адных.

26 Гневаючыся не грашыце, хай сонца не заходзіць у гневе вашым.

27 І не давайце месца д'яблу.

28 Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі сваімі карыснае, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы патрабуючага.

29 Усякая ліхая гаворка хай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрая, на збудаваньне веры, каб была мілай слухаючым.

30 Не засмучайце Сьвятога Духа Божага, якім вы пазначаны на дзень адкупленьня.

31 Хай счэзне у вас усякая прыкрасьць, гнеў і злосьць, звадка і ачарненьне і ўсякая злоснасьць.

32 Будзьце ж паміж сабой спагаднымі, міласэрнымі, адпускайцеся адны адным, як і Бог адпусціўся вам у Хрыстусе.

 

Разьдзел 5
Павучэньні і перасьцярогі хрысьціянам

1 Дык будзьце наслядоўнікамі Бога, як браты найдаражэйшыя,

2 і жывіце ў міласьці, як і Хрыстус узьлюбіў нас і выдаў самога сябе за нас на ахвяру і гостыю на ўспадабаньне Богу.

3 Распуста ж і усякая нячыстасьць або сквапнасьць (хцівасьць) хай і не ўпамінаюцца ў вас, як належыць сьвятым,

4 або разбэшчанасьць ці ліхая гаворка, ці насьмешка неадпаведная, а толькі падзяка Богу.

5 Вось гэта ведайце і будзьце перакананымі, што ні адзін распусьнік або нячысты ці сквапны, што зьяўляецца ідаласлужэньнем, ня мае ўдзелу ў валадарстве Хрыстовым і Божым.

6 Хай ніхто вас ня зводзіць пустымі словамі. Дзеля іх жа паў гнеў Божы на сыноў недаверства.

7 Дык не станьцеся ўдзельнікамі іх лёсу.

8 Былі бо вы калісьці цемраю, а цяпер вы - сьвятло праз Госпада, дык як сыны сьвятла і жывіце.

9 Плод жа сьвятла выяўляецца ўсякай дабратой і справядлівасьцю, і праўдай.

10 Глядзіце, што падабаецца Богу.

11 Не прымайце ўдзелу ў бясплодных справах цемры, а выкрывайце іх.

12 Бо не прыстойна і казаць аб тым, што робіцца тайна, хаваючыся.

13 Усё, што ганіцца, становіцца яўным, бо ўсё, што выкрывае, зьяўляецца сьвятлом.

14 Таму Пісьмо Сьвятое кажа: "Устань, каторы сьпіш, і падыміся з умёршых, і асьвеціць цябе Хрыстус".

15 І так глядзіце, браты, асьцярожна вядзіце сябе, не як неразумныя,

16 але як мудрыя, карыстаючыся часам, бо дні цяпер ліхія.

17 Дзеля таго не станьцеся неагляднымі, але разумеючымі волю Божую.

18 Не піце лішне віна, у якім прычына распуснасьці, але напаўняйцеся Духам Сьвятым,

19 сьпяваючы між сабою псальмы і гімны, і кантыкі духоўныя; сьпявайце і хваліце Госпада ў сэрцах вашых.

20 Дзякуйце заўсёды Богу і Айцу за ўсё ў імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса.

Хатнія заняткі па-хрысьціянску

21 Падпарадкоўвайцеся адны адным у баязьні Хрыстовай.

22 Жанчыны хай слухаюць мужоў сваіх, як Госпада,

23 бо муж - галава жанчыны, як Хрыстус - галава Касьцёла, сам Збаўца - галавой цела свайго.

24 Але, як Касьцёл падчыняецца Хрыстусу, так і жонкі ў ва ўсім мужам сваім.

25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстус любіць Касьцёл і самога сябе выдаў за яго,

26 каб асьвяціць яго, ачышчаючы купельлю вады і словам жыцьця,

27 каб стварыць самому сабе слаўны касьцёл, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб б сьвяты і беззаганны.

28 Так і мужы павінны мілаваць жонак сваіх, як уласныя целы. Хто сваю жонку любіць, сам сябе любіць.

29 Ніхто бо ніколі не меў у нянавісьці цела свайго, але корміць і спагадае яму, як Хрыстус Касьцёлу,

30 бо мы зьяўляемся таксама часткамі цела Яго, мы з цела Яго і з касьцей Ягоных.

31 "Дзеля таго пакіне чалавек бацькоў сваіх і прылучыцца к жонцы сваёй, і будуць двое ў адным целе".

32 Гэта вялікая таямніца, а я скажу: у Хрыстусе і ў Касьцёле.

33 Вось жа і вы паасобку і кожны з вас хай любіць жонку сваю, як сам сябе, а жонка хай жа паважае мужа свайго.

 

Разьдзел 6
Дзеці і бацькі

1 Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Богу, бо гэта законна.

2 Паважай бацьку твайго і маці тваю; гэта першы загад у абяцаньні,

3 каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі.

4 А вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у дысцыпліне, павучаючы ў Госпадзе.

5 Нявольнікі, з боязьзю і пашанай у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся дачасным гаспадарам вашым, як Хрыстусу,

6 не для вока служачы, каб людзям падабацца, але як слугі Хрыстовыя, выпаўняючыя волю Божую ад душы,

7 з добрай інтэнцыяй паслугуючы, як Госпаду, а ня людзям.

8 Бо ведайце, што кожны, хто б зрабіў якое-небудзь дабро, той і ад Бога атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.

9 І вы, гаспадары, паны падобна рабіце ім, не пагражайце, а ведайце, што і іхні і ваш Госпад знаходзіцца ў небе, і што Ён не адрозьнівае асобы.

Заахвочаньне да змаганьня духовага

10 Наастатак, браты, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ў сіле моцы Ягонай.

11 Адзеньцеся ў зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супроць намаганьняў шатанскіх.

12 Ня ёсьць бо гэта для вас ваяваньнем супроць цела або крыві, а супроць князёў і ўладаў, супроць уладальнікаў сьвету цемры гэтай, супроць нябесных моцаў шатанскіх.

13 Дзеля таго вазьміце аружжа Божае, каб маглі ў дзень ліхі абараніцца і ва ўсім застацца дасканалымі.

14 Дык стойце, падперазаўшы бёдры вашыя праўдаю і надзеўшы панцыр справядлівасьці,

15 абуўшы ногі ў гатоўнасьць апавяшчаць Эвангелію супакою;

16 на ўсякую нагоду вазьміце шчыт веры. Ёю зможаце пагасіць усе агністыя стрэлы нягодніка.

17 І вазьміце шалом збаўленьня разам з мячом духа, якім ёсьць Слова Божае,

18 усьцяж молячыся, усякаю мальбою і просьбаю ў духу трывайце ў маленьні за ўсіх сьвятых.

19 І за мяне, каб дадзен быў мне дар мовы на навучаньне і на пераканаўчае выяўленьне таямніц Эвангеліі,

20 для якой прызначаны я, вязень, каб гэтым меў адвагу так, як мне належыцца, апавяшчаць.

Заканчэньне. Эпілог 6,21-24

21 Каб жа і вы ведалі пра мае справы, што раблю, пра ўсё гэта раскажа вам Тыхікус, найдаражэйшы брат і верны слуга ў Госпадзе,

22 якога я паслаў да вас на тое, каб вы ведалі, што ў нас робіцца і каб ён пацешыў сэрцы вашы.

23 Супакой вам, браты, і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыстуса.

24 Ласка з усімі, якія мілуюць Госпада нашага Езуса Хрыстуса ў беззаганнасьці. Аман.

 

Ліст Філіпянам

 

Разьдзел 1
Прывітаньне

1 Павал і Цімафей, слугі Езуса Хрыста, ўсім сьвятым у Хрысьце Езусе, пражываючым у Філіпах разам з біскупамі і дыяканамі:

2 Ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыста.

Падзяка і малітва

3 Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,

4 заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасьцю молячыся,

5 дзеля вашага ўдзелу ў Эвангельлі Хрыстовым ад першага дня аж да цяпер,

6 маючы давер у Тым, які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Езуса;

7 як справядліва мне думаць па вас усіх, бо маю вас у сэрцы і ў путах маіх, і ў абароне, і ў умацаваньні Эвангельля, бо ўсе вы супольнікі ласкі маёй.

8 Сьведка мне Бог, як сумую па вас усіх сэрцам Езуса Хрыста.

9 І аб тым малюся, каб любоў вашая ўсё больш і больш паглыблялася у веданьні і усякім адчуваньнем,

10 каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстовы,

11 поўныя пладоў справядлівасьці праз Езуса Хрыста на хвалу і славу Бога.

Справы апостала і становішча Эвангельля
Посьпехі Паўла

12 Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што (сталася) са мною, выйшла больш на дабро Эвангельля,

13 бо путы мае праславіліся ў Хрысьце ва ўсёйім прэторыі і ў-ва ўсіх іншых,

14 і многія з братоў у Госпадзе, асьмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся бяз страху абвяшчаць (Божае) Слова.

15 Адны, праўда, з зайздрасьці і пярэчлівасьці вясьцяць Хрыстуса, іншыя ж - з добрай волі;

16 Тыя, што з любові, ведаючы, што я дзеля абароны Эвагельля пастаўлены,

17 тыя ж, што з зайздрасьці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.

18 Дык што? Такім спосабам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,

19 ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленьне праз вашыя малітвы і за дапамогай Духа Езуса Хрыста,

20 як чакаю і спадзяюся, што ні ў чым не асаромлюся, але з ўсёй упэўненасьцю, як заўсёды, гэтакі цяпер уславіцца Хрыстос у целе маім ці жыцьцём, ці сьмерцю.

21 Бо для мяне жыцьцё - гэта Хрыстос, і сьмерць-здабытак.

22 Але калі жыцьцё у целе, прыносіць плод у маёй дзейнасьці, дык што выбраць, сам ня ведаю.

23 Цягне мяне адно і другое: жадаю адыйсьці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,

24 але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.

25 І гэта напэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі на карысьць вашую і на радасьць веры,

26 каб радасьць вашая расла ў Езусе Хрысьце праз мяне, праз маё вяртаньне да вас.

Заахвочванне да адзінства, вернасьці і пакоры

27 Толькі жывеце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці далёкі пачую пра вас, што вы стаіцё ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Эвангельля

28 і ні ў чым не палохаецеся праціўнікаў, што ім стане прычынай загубы, вам жа - збаўленьня, і гэта ад Бога.

29 Вам бо дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,

30 такое самае змаганьне маючы, якое бачылі ў вамне і як чуеце цяпер пра мяне.

 

Разьдзел 2

1 І калі ёсьць якое пацяшэньнеў Хрысьцее, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць духа, калі ёсьць спачуваньне і міласэрдзе,

2 напоўніце мяне радасьцю, тое самае разумеючы, тую самую маючы любоў, аднадушныя і аднадумныя

3 нічога (ня робячы) праз перакорлівасьць, нічога праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прыймаючы,

4 не аб сабе толькі клапоцячыся, але і аб іншых.

Хрыстос - прыклад пакоры

5 Няхай тое ў вас думаецца, што і Хрысьце.Езусе:

6 які, маючы пастаць Божую, не лічыў сваім здабыткам роўнасьць з Богам,

7 але панізіў самога сябе, прымаючы пастоць слугі і стаўшыся на падобнасьць людзей; і па зьнешнасьці прызнаваны за чалавека,

8 упакорыў самога сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і то сьмерці крыжовай.

9 Дзеля таго і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя, якое па-над усякае імя,

10 каб на імя Езуса сукланілася ўсякае калена на небе, на зямлі і пад зямлёй,

11 і каб ўсякі язык вызнаваў, што Езус Хрыстос ёсьць Госпад, на хвалу Бога Айца.

Заахвочваньне да працы на збаўленьне

12 Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, ня толькі ў маёй прысутнасьці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і дрыжэньнем клапаціцеся пра сваё збаўленьне.

13 Бог бо ёсьць у вас прычынай і хацець, і дзейнічаць з ласкавасьці сваёй.

14 Усё рабіце без нараканьня і хістаньня,

15 каб вы былі без заганы і простымі, дзецьмі Божымі без віны між народу сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога сьвеціце, як сьветачы ў сьвеце,

16 трымаючы Слова жыцьця на славу маю ў дзень Хрыстовы, што я не дарма бег і не дармапрацаваў.

17 Але калі я і мушу праліць кроў маю на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасьцю з вамі ўсімі.

18 З гэтага і вы цешцеся і дзяліцеся радасьцю са мною.

Пра Цімафея і Эпафрадыта

19 Маю надзею ў Госпадзе Езусе, што ў хуткім часе прышлю да вас Цімафея, каб мог быць спакойны, даведаўшыся пра вас.

20 Нікога бо ня маю так аднадумнага, хто б так шчыра рупіўся пра вас.

21 Усе бо шукаюць свайго, а не таго, што Езуса Хрыста.

22 Спрактыкаванасьць яго ведаеце, бо як сын бацьку, так ён мне дапамагаў у Эвангельлі.

23 Такога вось спадзяюся паслаць да вас і хутка, як толькі ўбачу, што будзе ў мяне.

24 Упэўнены я таксама ў Госпадзе, што і сам неўзабаве прыбуду да вас.

25 Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата і супрацоўніка і супольніка змаганьня майго, вашага ж пасланца і дапаможцу у маёй патрэбе,

26 бо ён тужыў па вас усіх і сумаваў, што вы чулі пра яго хваробу.

27 Бо расхварэўся ён тут аж да сьмерці, але Бог пашкадаваў яго, і ня толькі яго, але, па праўдзе, і мяне, каб я ня меў бяды на бядзе.

28 Дык я паслаў яго хутчэй, каб, убачыўшы яго, ізноў вы цешыліся, і каб я не сумаваў.

29 Прыміце ж яго радасна ў Госпадзе і мейце яго ў пашане,

30 бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў сьмерці, ня дбаючы пра жыцьцё сваё, каб выканаць тое, чым вы не маглі, паслужыць мне.

 

Разьдзел 3
Да хрысьціянскай дасканаласьці
Перасьцярога адносна юдаізму

1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам тое самае мне ня цяжка, вам жа яно патрэбнае.

2 Высьцерагайцеся сабак, высьцерагайцеся ліхіх работнікаў, высьцерагайцеся абразаньня!

.....Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык тым больш я:

3 Бо мы ёсьцьз абразаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Езусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,

4 хоць я мог бы спадзявацца і на цела.

5 абрэзаны у восьмы дзень, родам Ізраэлец з пакаленьня Бен'яміна, Гебрай з Гебраяў, фарысэй паводле закону,

6 праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, адносна справядлівасьці паводле закону-беззаганны.

Хрыстос - найбольшая вартасьць

7 Але ўсё, што лічыў я здабыткам, тое дзеля Хрыста прызнаў я за страту.

8 Аднак усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Езуса Хрыста, Госпада майго, дзеля якога я ўсё страціў і лічу за сьмецьце, каб Хрыста здабыць,

9 і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасьць, якая з закону, але тую, якая (паўстае) з веры ў Хрыста, справядлівасьць ад Бога ў веры,.

10 каб пазнаць Яго і, магутнасьць уваскрасеньня Ягонага і супольнасьць мукаў Ягоных, каб упадобніцца сьмерці Ягонай,

11 каб такім чынам дасягнуць уваскрасеньне, з памёршых.

12 Не (кажу) так, што я ўжо дасягнуў або ўжо стаўся дасканалым; але імкнуся, каб як здабыць (Яго), як здабыўмяне Хрыстос Езус.

13 Браты, я не лічу сябе дасягнуўшым; толькі вось, забываючыся пра тое, што ёсьць за мною, імкнучыся да таго, што прада мною,

14 імкнуся да мэты, да ўзнагароды, вышэйшага пакліканьня Божага Хрысьце у Езусе.

15 Дык, калі хто з нас (чуецца) дасканалым, гэтак думайма, а калі што адчуваеце інакш, і гэта Бог вам выявіць;

16 Аднак, да чаго б мы не дайшлі, так гэта і разумейма, і гэтага парадку трымаймася.

17 Браты, будзьце пасьлядоўнікамі маімі і наглядайце за тымі, якія так паступаюць, як маеце прыклад на мне.

18 Многія ж вядуць сябе, аб якіх я вам часта казаў, а цяпер вось і плачучы паўтараю, як ворагі крыжа Хрыстовага.

19 Лёсам іх будзе загуба, бо багамі іх жывот, словы іх - ганьба іх, яны думаюць аб дачасным.

20 Наша ж бытаваньне - ў небе, адкуль таксама чакаем Збаўцы Госпада нашага Езуса Хрыстуса.

21 Ён пераменіць цела ўніжэньня нашага на падабенства яснасьці Свайго цела, магутнасьцю, якою ўсім валодае.

 

Разьдзел 4
Заахвочаньне да супакою і дасканаласьці 4,1-9.

1 І так, браты мае найдаражэйшыя, вельмі пажаданыя, радасьць мая і шчасьце маё! Трымайцеся Госпада, дарагія.

2 Эводзію прашу і Сынтыхена ўмольваю, тое самае разумець у Госпадзе.

3 Таксама і цябе прашу, блізкі сябра, памагай ім, бо яны са мною супрацоўнічалі ў Эвангеліі разам з Клемансам і іншымі памочнікамі маімі, якіх імёны ўпісаны ў кнігу жыцьця.

4 Пацешцеся ў Госпадзе заўсёды, яшчэ раз кажу: весяліцеся.

5 Чэснасьць ваша хай будзе вядомай усім людзям. Бог пры нас.

6 Не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю жаданьні вашы выяўляйце Богу.

7 А супакой Божы, перавышаючы ўсякае разуменьне, хай сьцеражэ сэрцы вашы ў Хрыстусе Езусе.

8 Наастатак, браты, што толькі ёсьць праўдзівае, што толькі чэснае, што толькі справядлівае, што толькі сьвятое, што толькі вартае любові, што толькі добрай славы, ці якое што добрае, ці што пахвальнае, - гэта мейце на думцы.

9 Тое рабіце, чаго вы ад мяне навучыліся, што атрымалі і што пачулі, і што бачылі, а Бог супакою будзе з вамі.

Падзяка

10 Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы наканец парупіліся шчыра пра мяне, як раней адчувалі, але вось былі ў клопатах.

11 Не кажу я гэтага з прычыны недахопу. Бо я навучыўся жыць так, як здарыцца.

12 Умею сціснуцца, умею і разгарнуцца. Усюды і ў ва ўсім маю настаўленьне: і мець дастатак і недахоп, і наесьціся і галадаць.

13 Усё магу ў Тым, Які спасіляе.

14 Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бяду маю.

15 Вы ж, Філіпіяне, ведаеце, што на пачатку Эвангеліі, калі я пакінуў Мацэдонію, ні адзін з касьцёлаў, апрача вас, не вёў уліку: што бралі і што давалі.

16 Прыслалі вы на мой ужытак раз ці два ў Тэсалоніку.

17 Не шукаю я дарункаў, але шукаю карысьці для вашага дабра.

18 Хапае мне ўсяго і нават лішне забяспечаны я, атрымаўшы ад вас праз Эпафрадыта тое, што вы прыслалі, удзячны пах, мілую ахвяру, успадобную Богу.

19 Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша хаценьне паводле багатасьці сваёй у Хрыстусе Езусе.

20 Богу ж і Айцу нашаму хвала на векі вечныя. Аман.

Заканчэньне - Эпілог

21 Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрыстусе Езусе. Вітаюць вас усе, якія тут са мною, браты.

22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, якія знаходзяцца ў доме Цэсара.

23 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з духам вашым. Аман.

 

Пісьмо Каласянам

 

Пісьмо сьв. Паўла Апостала Каласянам

Калосы - старажытны горад у Малой Азіі, б. Фрыгіі. У той час, калі сьв. Павал навучаў у Эфезе, яго вучань Эпафрас аснаваў парафію ў Калосах. Гэта парафія складалася ў большасьці з паганаў, але было ў ёй крыху і жыдоў. Умяшаліся ў яе прыблуды з юдаізму, якія вучылі, што трэба трымацца закона Мойжашавага, гэта значыць адносна ежы, шабату, абразаньня і іншага. Прыбаўлялі пры гэтым і прымешкі з паганскай веры, з рэлігіі Мітры (персіянскай), культ анёлаў.

Эпафраз, знайшоўшы Апостала ў Рыме ў вязьніцы, расказаў яму аб усім і добрым, і благім у Калосах. Гэта было прычынай, што Апостал піша Каласьянам. Тут ён, між іншым, даказвае вышэйшасьць Асобы Госпада Хрыста ад анёлаў і дасканаласьць Яго збаўчае дзейнасьці. У некаторых пунктах пісьмо да Каласьян супадае з яго пісьмом да Эфезцаў. Ня дзіва, бо пісаны яны з таго самага месца і ў тым самым 63 годзе. Аўтэнтычнасьць пацьвярджаюць і Касьцёл, і Айцы Касьцёла.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас пісьма, прывітаньні, падзяка, заахвочаньне да чэснасьці (1,1-14).

Частка першая: Дагматычна-палемічная (1,15-2,23).

1 Хрыстус - галава арганізма-Касьцёла (1,15-23).

2 Перасьцярога адносна фальшывых навук (1,24-2,23).

Частка другая - паранетычная (3,1-4,6).

1 Верныя павінны кінуць ліхую дзейнасьць і пачаць новае жыцьцё. (3,1-12).

2 Павіннасьці сужэнцаў, дзяцей, бацькоў, нявольнікаў і паноў. (3,18-4).

3 Заахвочваньне да мальлівасьці і чэснасьці.(4,-2-6).

Эпілог: Прывітаньні ад супрацоўнікаў Паўлавых і апошнія паручэньні (4,7-18).

 

Разьдзел 1
Пісьмо сьв. Паўла Апостала Каласьянам
Уступ

1 Павал, з волі Божай Апостал Езуса Хрыстуса і Цімафей брат.

2 Сьвятым і веруючым братам у Хрысьце Езусе, пражываючым у Калоссах. Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.

3 Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Езуса Хрыстуса заўсёды, молячыся за вас і

4 чуючы пра веру вашу ў Хрыстуса Езуса і пра любоў, якую маеце да ўсіх сьвятых,

5 дзеля надзеі, што запэўнена вам у небе. Аб ёй чулі вы ў слове праўды - Эвангеліі.

6 Яна дайшла да вас, як і разышлася па ўсім сьвеце і дае плады, і расьце, як і ў вас ад таго дня, у якім вы яе пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,

7 як вас павучыў Эпафрас, сябра наш найдаражэйшы. Ён верны для вас слуга Езуса Хрыстуса,

8 ён таксама расказаў нам пра духовую вашую міласьць.

Вышэйшасьць Хрыстова і дакон (дзела) збаўленьня (1,9-23).

9 Таму і мы ад таго дня, у якім гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і ўпрошваць Бога, каб уразумеліся пазнаньнем волі Ягонай у ва ўсякай мудрасьці і духовым разуменьні, і каб

10 вялі сябе дастойна Бога ў ва ўсім Яму прыпадобваючыся, карысна ва ўсім працуючы (прыносячы плод у кожным добрым дзеяньні) і дасканалячыся ў глыбейшым пазнаньні Бога,

11 дужэючы ў кожнай чэснасьці паводле магчымасьці сьвятла ягонага, у ва ўсякай цярплівасьці і велікадушшы.

12 3 радасьцю дзякуйма Богу Айцу, які ўчыніў нас дастойнымі ўдзельнічаць у шчасьлівасьці сьвятых, у сьвятле.

13 Ён вырваў нас з улады цемры і перанёс нас да Сына, каралеўства міласьці Ягонай.

14 У ім атрымалі мы збаўленьне праз Ягоную кроў і адпушчэньне грахоў.

15 Ён /Хрыстус/ з'яўляецца адабражэньнем нябачнага Бога, гэта першынец усяго створанага,

16 бо на Ім асноўваецца ўсё, што ёсьць у небе і што на зямлі відомае і невідомае, ці то трон, ці то валадарствы, ці вярхоўнасьці, ці валоданьні: усё Ім і ў Ім створана.

17 І Ён ёсьць перад усімі, і ўсё ў Ім бытуе.

18 І Ён - Галава, цела Касьцёла. Ён - пачатак. Ён - першынец з ускросшых, каб у ва ўсім Ён быў першыствуючым,

19 бо спадабалася Богу, каб у Ім прабывала ўсякая паўната і

20 каб праз Яго усё пагадзіць (прымірыць) з сабою, ці што на зямлі, ці што ў небе ёсьць, зьміраючы кроўю крыжа Ягонага.

21 І вас, калісьці ачужэлых і ворагаў дэеля грахоў,

22 цяпер прымірыў у целе, сьмерцю цела свайго, каб бачыць вас перад сабою сьвятымі, беззаганнымі і бездакорнымі,

23 калі толькі застаніцёся моцнымі верай, стойкімі і цьвёрдымі надзеяй згодна Евангеліі, якой, як вы чулі, што апавешчана было ўсяму сьвету, я Павал стаўся слугою.

1,24-11,23. Заклапочаньне Апостала і перасьцярога адносна Фальшывых вучыцеляў.

24 Цяпер цешуся я з пакутваньняў за вас і дапаўняю тое, чаго нестае Хрыстовым мукам, на сваім целе за цела Ягонае, якім ёсьць Касьцёл.

25 Я стаўся Ягоным слугою за пастановай Божай, дадзенай мне адносна вас, каб я выясьніў паўней слова Божае:

26 тайніцу, схаваную ад вякоў і пакаленьняў, а якая цяпер стала адкрытай Ягоным сьвятым,

27 якім захацеў Бог выявіць багацьці хвалы гэтае тайніцы адносна паганаў Гэтай таямніцай ёсьць Хрыстус між вамі як надзея хвалы.

28 Яго апавяшчаем мы, настаўляючы кожнага, і вучачы кожнага чалавека ў ва ўсякай мудрасьці, каб зрабіць кожнага чалавека дасканалым у Хрыстусе Езусе,

29 дзеля гэтага і труджуся, ваюючы пры Яго дапамозе, якою Ён сільна ў ва мне дзейнічае.

 

Разьдзел 2
Клопаты Апостала аб веры Каласьян

1 Хачу вось, каб вы ведалі, якую бяду я маю дзеля вас і адносна тых, якія знаходзяцца ў Лаодыцэі і дзеля тых, што ня бачылі мяне асабіста, у твар,

2 каб парадаваліся сэрцы іхнія, навучаныя міласьці і для поўнага ўзбагачэньня розуму, для паняцьця тайны Бога Айца і Хрыстуса Езуса,

3 у якім знаходзяцца ўсе скарбы мудрасьці і веды схаваныя.

4 Гэта вам кажу, каб ніхто вас не абмануў лятучасьцю слоў.

5 Бо хаця я далёкі целам, але духам з вамі я, цешуся бачачы парадае ў вас і цьвёрдасьць веры вашай у Хрыстуса.

6 Дык як прынялі Езуса Хрыстуса Госпада, у ім і жывіце,

7 укарэнены і ўбудаваныя ў Ім і ўзмоцнены верай, як і навучалася, поўныя Яму ўдзячнасьці.

8 Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто сваёй філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, па з'явах прыроды, а не паводле Хрыстуса.

9 У Ім бо прабывае ўся паўната божства (богасьці) цялесна (на спосаб людскі), і вы ўчасьнікі Яго паўнаты.

10 Ён - галава ўсякай Вярхоўнасьці і ўлады.

11 У Ім вы атрымалі і абразаньне не рукой зробленае праз абрэзку часткі цела, але абразаньне Хрыстовае.

12 Пахаваныя з Ім у хросьце, з Ім і ўскрэсьлі праз веру ў моц Бога, які і ўскрасіў Яго з умёршых.

13 І вы, калі мёртвымі былі праз грахі і неабразаньне цела вашага, ажывіў вас Бог з Ім, адпусьціўшы вам усе грахі,

14 Ён скасаваў цырограф дэкрэту асуджаючага нас, які быў проці нас і прыняў з-паміж нас і прыбіў Яго да крыжа.

15 Разброіў моцы вярхоўнасьці і ўлады, выявіў іх адважна навід, Сам трыўмфуючы над імі.

16 Хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня сьвятога ці маладзіка, ці суботы,

17 што з'яўляецца ценем /знакам/ будучага, рэчаіснасьцю ж - цела Хрыстовае.

18 Ніхто хай ня зводзіць вас падымаючыся ў нібы пакоры і кульце анёлаў, якіх ня бачыць, жывучы дужа пышны змысламі цела сваиго

19 і не трымаючы галавы, ад каторай усё цела саставамі і спалучэньнямі суадзінае і скрэплена /змацаванае/ расьце на памнажэньне Божае.

20 Дык калі вы памярлі з Хрыстусам для рэчаў гэтага сьвету, чаму яшчэ, як быццам жылі вы яшчэ на сьвеце, падчыняецеся вы пастановам:

21 не чапайце, не каштуйце, не дакранайцеся.

22 Гэта ўсё праз само карыстаньне вынішчаецца, абапёртае на прыказаньнях і пастановах людскіх.

23 Гэта мае толькі выгляд мудрасьці ў забабонах, у пакорлівасьці і падуладнасьці, а не дастойнасьці якой, толькі для насычэньня цела.

 

Разьдзел 3
Жыцьцё паводле цела

1 Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстусам, шукайце таго, што ўгары ёсьць, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога,

2 рупіцеся пра тое, што ўзьнебнае, а не пра зямное,

3 бо вы памёршыя, і жыцьцё ваша з Хрыстусам у Богу.

4 Калі Хрыстус пакажацца, аб'явіцца жыцьцё ваша, тады і пакажацеся з Ім у хвале.

5 Авалодвайце тады членамі цела вашага, усьмярчайце похаці зямныя: распусту, нячыстасьць, любежнасьць, ліхія поцягі і сквапнасьць, якая з'яўляецца ідалапаклонствам,

6 праз іх надыходзіць гнеў Божы на дзяцей недаверства,

7 у якіх і вы калісьці прападалі, калі былі між іx.

8 Але цяпер і вы адкіньце ўсё гэта: гнеў, мсьцівасьць, злосьць, блюзьнерства і паганую гаворку з вуснаў вашых.

9 Не лжыце адны адным, зьдзеўшы з сябе старога чалавека з яго дзейнасьцямі,

10 а прыадзеўшыся ў новага, які ўсьцяж аднаўляецца на пазнаньне па ўзору Таго, які яго стварыў.

11 Дзе ўжо няма паганца, ані жыда абрэзанага ці не абрэзанага, дзікара і сцыта, вольнага і нявольніка, але ўсё ва ўсім Хрыстус.

12 Дык адзеньцеся вы як выбраньнікі Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя ў сэрца спагаднае, у ласкавасьць, у пакорлівасьць, скромнасьць (сьціпласьць), цярплівасьць,

13 сьцярпіце адны адных, адпускайцеся адны адным (прабачайце), як і Госпад адпусьціўся (дараваў) вам, так і вы.

14 А над усё міласьць майце, якая ёсць асновай (вузлом) дасканаласьці.

15 А супакой Хрыстовы, да якога і вы пакліканы ў адмым целе, хай радуецца ў сэрцах вашых. Будзьце ўдзячныя.

16 Хай шчодра праяўляецца ў вас Слова Божае, каб з усёю мудрасьцю адны адных навучалі і напаміналі ды каб з ласкаю ў сэрцах вашых сьпявалі вы Богу псальмы, гімны і духоўныя песьні.

17 Усё што ня робіце словам ці дзеяньнем, усё ў імя Госпада Езуса Хрыстуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.

Абавязкі ў адносінах да другіх

18 Жоны (жонкі) будзьце паслухмянымі мужам, як належыцца ў Госпадзе.

19 Мужы, любіце жонак вашых і ня будзьце для іх суровымі.

20 Дзеці, слухайце бацькоў у ва ўсім, бо гэта падабаецца Богу.

21 Бацькі, не ўдражняйце дзяцей вашых, каб ня сталіся маладушнымі (каб не адчувалі крыўды).

22 Нявольнікі, слухайце ў ва ўсім гаспадароў дачасных, не для вока служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца (з боязі Бога).

23 Што ня робіце, ад душы (шчыра) рабіце, як Богу, а ня людзям,

24 ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ў адплату насьледства, бо вы служыце Госпаду Хрыстусу.

25 Хто крыўдзіць, атрымае тое, на што заслужыў, бо ў Бога няма розьніц між людзьмі.

 

Разьдзел 4

1 Гаспадары (паны) аддавайце нявольнікам (слугам) тое, што ім справядліва і па праву належыцца, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.

2 Трывайце ў малітве, будзьце ўважлівымі ў малітве, складайце падзяку.

3 Маліцеся поруч і за нас, каб Бог адчыніў нам вароты красамоўства выявіць таямніцу Хрыстову, для якой я стаў вязьнем,

4 каб раскрыў яе належна моваю.

5 Адносна чужых (зьнешніх) паступайце разумна, выкарыстоўваючы час (кожную хвіліну часу).

6 Мова ваша хай будзе заўсёды ветлівай, прыпраўлена сольлю, гэта значыць, каб ведалі як, дзе, што, каму адказаць.

Заканчэньне - эпілог

7 Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат і верны слуга і сябра ў Госпадзе.

8 Яго я паслаў да вас, каб ён разьведаў, яж вашы справы і парадаваў сэрцы вашыя.

9 Разам з ім Анізіма дарагога і вернага брата. Ён з вашых, усё, што тут робіцца, ён раскажа вам.

10 Вітае вас Арыстарх, спаўвязень мой і Марак, спаўбрат Барнабы, адносна якога вы ўжо атрымалі паручэньні. Калі прыбудзе да вас, прыміце яго.

11 І Езус, называны Іустус, прывітаньне перадае. Яны з абразаных (жыдоў), і толькі яны адны з'яўляюцца памагатарамі маімі ў працы дла валадарства Божага, яны былі мне пацехаю.

12 Вітае вас Эпафраз, з вашых, слуга Хрыстуса Езуса, заўсёды руплівы ў малітвах за вас, каб сталіся вы дасканалымі і рашучымі ў ва ўсякай волі Божай.

13 Завяраю вас адносна яго, што шмат ён папрацаваў для вас і для тых, якія знаходзяцца ў Леадыцыі і ў Гераполісе.

14 Вітае вас Лукаш, лекар найдаражэйшы і Дэмас.

15 Прывітайце братоў, якія ёсьць у Леадыцыі і Німфасе і Касьцёл у яго доме.

16 А калі гэта пісьмо прачытаеце, пастарайцеся, каб і ў касьцеле Лаодыцэнцаў было яно прачытана, а вы самі прачытайце тое, што ў Лаодыцэнцаў.

17 Скажыце Архіпу; Глядзі, каб выканаў паслугу, якую атрымаў ад Госпада.

18 Прывітаньне маёю рукой, Паўла. Памятайце пра мае кандалы. Ласка (хай будзе)з вамі. Аман.

 

Першае пісьмо Тэсалонцам

 

ПЕРШАЕ ПІСЬМО СЬВ. ПАЎЛА ТЭСАЛОНЦАМ

Тэсалоніка, цяперашнія Салонікі, распаложана над залівам Эгейскага мора. Назва горада паходзіць ад імя сястры Аляксандра Вялікага ў 315 годзе. У час сьв. Паўла Тэсалоніка была найбольшым портам Рымскай дзяржавы, прытым лічылася сталіцай Мацэдоніі. Знаходзілася на шляху з Рыма ў Бізанцыю. Мела вялікае значэньне ў гаспадарчым і культурным жыцьці - цэнтр. Жылі тут у большасьці Грэкі і Рымляне. Была даволі вялікая калонія жыдоў. Маральна заняпаўшы, уступала Карынту.

У гэты горад сьв. Павал прыбыў у час свайго першага падарожжа ў 50 годзе. У хуткім часе прыняло хрысьціянства не толькі многа жыдоў, але і паганаў. Залажыў гміну (парафію), але праз нядоўгі час павінен быў пакінуць з прычыны разрухаў, якія былі выкліканы супроць Паўла жыдамі - законьнікамі (закасцянелымі ў сваім законе). Кіраваў Павал парафіяй праз дэлегатаў і пісьмы. За мала меў часу, каб умацаваць верных, адхіліць цяжкасьці. Нованаверненыя пагане спадзяваліся хуткага канца сьвету, а жыды не хацелі пакідаць Старога закону. Інтрыгі з боку жыдоў былі прычынай, што наверненыя з паганаў апускалі рукі, словам, паўстала замяшаньне.

Дзеля гэтага з Карынту, дзе наастатак апынуўся сьв. Павал, пасылае ён вучня Цімафея ў Тэсалоніку разьведаць і падмацаваць верных. Гэта было ў 51 годзе.

Аўтэнтычнасьць Паўлавага пісьма пацьвярджае Касьцёл і лібэральная крытыка.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас пісьма, падзяка, пахвала хрысьціян з Т.(І, І-10).

Частка першая - гістарычная. (ІІ, І-ІІІ, 13).

1 Апостал піша пра сваю дзейнасьць Эвангеліі ў Тэсалоніках і пра беды там. (ІІ, І-16).

2 Клопаты пра касьцёл у Тэсалоніках. (ІІ, ІІ-13).

3 Малітва аб узаемнай любові. (ІІІ, ІІ-13).

Частка другая - парэнтычная. (4, І-5,22)

1 Заахвочаньне да сьвятасьці жыцьця. (4, І-12)

2 Паясьненьне аб прыйсьці Хрыстовым у хвале. (4, 13-18)

3 Час парузіі. (5, І-ІІ).

4 Паручэньні адносна жыцьця грамадзкага. (5, 12-22)

Эпілог: Пажаданьні і прывітаньні. (5, 23-28).

 

 

ПЕРШАЕ ПІСЬМО СЬВ. ПАЎЛА ТЭСАЛОНЦАМ
Разьдзел 1
Уступ

1 Павал і Сільван, і Тымафей Тэсалоніцкаму Касьцёлу ў Богу Айцу і Госпаду Езусе Хрыстусе. Ласка Божая вам і супакой.

2 Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, помнячы пра вас безупынна ў нашых малітвах.

3 Помнячы на дзейнасьць веры вашай, на труд, міласьць і трываласьць надзеі ў Госпадзе нашым Езусе Хрыстусе перад Богам і Айцом нашым.

4 Ведаем, дарагія ў Богу браты, выбраньне вашае.

5 Бо навучаньне (эвангелізацыя) вас не апіралася адно толькі на словах, але на сіле і на дзеяньні Духа Сьвятога ды на намаганьнях многіх, бо ж самі ведаеце, якімі мы былі ў вас для вас.

6 А вы сталіся пасьлядоўнікамі нашымі і Езусавамі. Вы прынялі слова з горам вялікім і з радасьцю Духа Сьвятога,

7 і так вы сталі ўзорам усім верным у Мацэдоніі і Ахаі.

8 Бач, ад вас распаўсюдзілася слова Божае ня толькі на Мацэдонію і Ахаю, але ва ўсякае месца разыйшлася вера ваша ў Бога, так што няма патрэбы гаварыць пра гэта.

9 Самі людзі гавораць пра вас, якое прыняцьце мелі мы ў вас, ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць жывому Богу,

10 і чакаць Сына Ягонага з неба, якога Ён падняў з умёршых, Езуса, каторы ухаваў (выбавіў) нас ад будучага гневу (Божага).

 

Разьдзел 2
Дзейнасьць сьв. Паўла ў Тэсалоніках

1 Самі ж ведаеце, браты, прыбыцьцё нашае да вас, бо не бясплодным было.

2 Раней, нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зьняваг у Філіппах, надзею сваю ў многіх турботах мелі мы ў Богу нашым, апавяшчаю адважна вам Эвангелію Божую.

3 Напамінаньне наша не выцякае з абману, ані з нячыстасьці, ані з якога подступу,

4 але як выбраным Богам, як паверана нам Эвангелія, так і навучаем, каб людзям падабацца, але Богу, які знае сэрцы нашы.

5 Ніколі, як ведаеце не былі мы ў навучаньні падлізамі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сьведка,

6 не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, і ані ў другіх.

7 Маглі вам стацца цяжарам як апосталы Хрыстовы, сталі малымі між вас, як быццам маці спагадная дзецям сваім.

8 І так, спагадныя вам, хацелі мы шчыра перадаць вам ня толькі Эвангелію Божую, але і думкі нашы. Сталіся бо вы нам вельмі дарагімі.

9 Памятайце бо, браты, труд наш і турботы, днём і ноччу працуючых, каб падчас каго з вас не абцяжарыць, апавяшчалі вам Эвангелію Божую.

10 Вы сьведкамі і Бог, як сьвята, справядліва і без нараканьня былі для вас, як уверылі.

11 Самі ведаеце, як кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх,

12 просячы і пацяшаючы пераконвалі вас жыць дастойна Бога, які паклікаў вас да валадарства свайго і хвалы.

13 Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова людзкое, але як сапраўды яно, як слова Божае, яно дзейнічае ў вас веруючых.

14 Сталі вы, браты, насьлядоўнікамі касьцёлаў Божых, якія знаходзяцца ў Юдэі ў Езусе Хрыстусе, бо і вы нацярпеліся ад землякоў вашых, як і яны ад Юдэяў.

15 Яны вось забілі Госпада Езуса і прарокаў і яны нас прасьледвалі, а Богу то не падабаліся, бо працівяцца ўсім людзям,

16 бароняць нам наварочваць паганаў, каб тыя былі збаўленымі; гэтак дапаўняюць усё мерку грахоў сваіх, але прыйшоў (нарэшце) на канец гнеў Божы на іх.

Клопат і радасьць апостала дзеля любові і трываласьці верных

17 Мы ж, браты, разлучаны з вамі на кароткі час для вачэй, а не сэрцам, тым мацней, з вялікаю тугою спашаемся пабачыць вас.

18 Вось жа хацелі мы пайсьці да вас, асабліва я, Павал, раз і другі, але перашкодзіў нам ліхі.

19 Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасьцю, або вянком славы? Ці ж не вы з'яўляецеся перад Госпадам нашым Езусам Хрыстусам у Яго прыходзе?

20 Вы-наша слава і радасьць.

 

Разьдзел 3
Місія - дзейнасьць Тыматэя

1 Дзеля таго, што не змаглі мы далей, вытрымаць, дык выпала мне самому застацца ў Атэнах,

2 а паслалі да вас Тыматэя, брата нашага і слугу Божага па Эвангеліі Хрыстовай для умацненьня вашага і ажыўленьня веры вашай,

3 каб ніхто не хістаўся ў гэтых прыгнётах, самі ж бо ведаеце, што мы на гэта прызначаны.

4 Бо ж і ў вас будучы, мы прадсказалі вам, што будзем цярпець мукі, як і сталася - самі разумееце.

5 Таму вось і я, ня могучы далей стрымацца, паслаў пазнаць пра веру вашу, ці ня зводзіць вас звадыяш і ці ня дарэмны быў труд наш.

6 Цяпер жа, пасьля прыбыцьця ад вас Тыматэя да нас і пасьля расказа пра веру і любоў вашу, што памятаеце пра нас, жадаючы ўсьцяж нас наведаць, як і мы таксама вас,

7 пацешыліся гэтым, браты, што да вас ва ўсякім горы і прыгнёце сваім дзеля веры вашай.

8 Бо і мы цяпер жывём, калі вы застаецеся з Госпадам.

9 Якую вялікую падзяку можам злажыць Богу за вас, поўныя радасьці, бо цешымся дзеля вас перад Богам.

10 Днём і ноччу гарачэй молімся, каб паглядзець на вас, каб дапоўніць у тым, чаго нехапае веры вашай.

11 Хай жа сам Бог і Айцец наш і Госпад наш Езус Хрыстус выпрастае дарогу нашу да вас.

12 .....

13 Хай Ён узмоцніць сэрцы вашы, каб без нараканьня, а ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым чакалі прыходу Госпада нашага Езуса Хрыстуса з усімі Яго сьвятымі. Аман.

 

Разьдзел 4
Заахвочаньне да сьвятасьці

1 На канец, браты, просім вас і заклінаем у Госпадзе Езусе, каб як мы вас навучылі, як вам належыць жыць і падабацца Богу, каб так і жылі вы і больш багацелі ласкай.

2 Помніце пэўне, якія я вам даў прыказаньні ад Госпада Езуса.

3 Воляй жа Божай ёсьць сьвятасьць ваша:

4 высьцерагацца распусты, кожны з вас павінен трымаць цела сваё - начыньне -у сьвятасьці і ў пашане,

5 ане ў разьвязнасьці, як паганцы, яны бо ня знаюць Бога,

6 хай ніхто не выносіцца і не крыўдзіць на справе брата свайго, бо мсьціцелем у гэтых справах Госпад, як вам ўжо казалі і сьведчылі.

7 Не паклікаў бо нас Бог да нячыстасьці, а да сьвятасьці.

8 Дык хто гэта адкідае, той не адно толькі чалавекам пагарджае, але і Богам, Ён бо даў Духа свайго Сьвятога для нас.

9 Адносна міласьці братняй ня маем патрэбы вам пісаць; самі вось вы навучыліся ад Бога адзін другога любіць.

10 Так вы і паступайце адносна ўсіх братоў у ва ўсёй Македоніі. Просім тады вас, браты, каб яшчэ з большай сілай

11 намагаліся і ў супакою жыць, што належыцца-спаўняць, зарабляць на пражыцьцё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,

12 ды каб дастойна адносіліся вы да тых, каторыя жывуць па-за вамі (чужымі) і каб не квапіліся вы на нішто чужое.

Аб прыходзе Хрыстуса

13 Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі што да памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, яны бо не маюць надзеі.

14 Калі ж верым, што Хрыстус памёр і паўстаў з умёршых, так і Бог тых, якія паўміралі (заснулі) ў Езусе, Ён вядзе разам з Ім.

15 Гэта вось кажам вам словам Госпадавым: што мы, якія жывём і пакінуты на прыход Госпадаў, не папярэдзім тых, што паўміралі.

16 Бо сам Госпад (Езус) на голас Арханёла ды на загад і на зык трубы Божай сойдзе з неба, а памёршыя ў Хрыстусе ўстануць першымі.

17 Потым мы жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем паднятыя ў паветра на аблокі насупроць Хрыстуса ды так заўсёды будзем з Госпадам.

18 Вось так адны адных пацяшайма гэтымі словамі.

 

Разьдзел 5
Неспадзявае надыйсьцё апошняга дня

1 Пра час і пару (канца сьвету), браты, няма патрэбы вам пісаць.

2 Самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў прыйдзе, як злодзей уночы, так і ён прыйдзе.

3 Калі бо скажуць: мір і бясьпека, тады раптам прыйдзе на іх загуба, як боль на цяжарную і не міне.

4 Вы ж, браты, не ў цемры, каб дзень той схапіў вас, як злодзей,

5 усе бо вы з'яўляецеся сынамі сьвятла, дзецьмі дня; мы не належым ані ночы, ані цемры.

6 Дык ня сьпім жа, як іншыя, а будзьма пільнымі і цьвярозымі.

7 Тыя бо, што сьпяць - ноччу сьпяць, а тыя, што п'юць-ноччу п'яныя.

8 Мы ж , якія дню належым, цьвярозымі будзьма, адзетыя ў панцыр веры і міласьці і адначасова ў шлем надзеі збаўленьня.

9 Бо не прызначыў нас Бог на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

10 памёршага за нас, каб мы ці вартуем, ці сьпім, жылі з Ім заўсёды.

11 Таму пацяшайце адзін аднаго і падтрымоўвайцеся ўзаемна, так,як і робіце.

Пасобныя напамінаньні

12 Просім вас, браты, паважайце тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе і напамінаюць вам,

13 больш любіце іх дзеля працы іх, захавайце з імі згоду.

14 Просім вас, браты, прыпыняйце неспакойных, падбадзёрвайце маладушных, апякуйцеся хворымі, цярплівымі будзьце з усімі.

15 Старайцеся нікому ліхам за ліха не адгожваць, рабіць заўсёды адзін аднаму тое, што добрае, здатнае для ўсіх.

16 Заўжды (будзьце) вясёлыя!

17 Усьцяж малецеся. За ўсё дзякуйце.

18 Такая бо ёсьць воля Божая ў Езусе Хрыстусе для вас усіх.

19 Не падайце духам.

20 Не ганьбуйце прароцтвамі.

21 Усё праверце; што добрае, - трымайце.

22 Высьцерагайцеся ўсяго, што выглядае на ліхасьць.

Заканчэньне - эпілог

23 Хай жа сам Бог супакою ўсьвячае вас у ва ўсім, каб увесь дух ваш і душа і цела захаваліся безаганнымі на прыход Госпада нашага Езуса Хрыстуса.

24 Верны Той, Каторы паклікаў вас, які і даканае.

25 Браты, малецеся за нас.

26 Вітайце ўсіх братоў цалункам сьвятым.

27 Прысягаю вас Госпадам, хай гэта пісьмо будзе прачытана ўсім братам сьвятым.

28 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з усімі вамі. Аман.

 

Другое пісьмо Тэсалонцам

 

Першае пісьмо сьв. Паўла Тэсалонцам не ўспакоіла іх, а можа яшчэ больш узбурыла, падняло спрэчкі. Адны, не дакладна зразумеўшы або перакруціўшы выказваньні Паўлавага пісьма, чакалі хуткага канца сьвету (знайшліся фальшывыя пісьмы), другім пісьмо нагнала страху, а іншыя кідалі працу, апускалі рукі або пачыналі распутнічаць.

Гэта ўсё змусіла сьв. Паўла напісаць другое пісьмо. У ім ён адхіляе скоры канец сьвету і парузію (другое прыйсьце Хрыстуса), сварыцца на звадыяшаў і віхрыцеляў і ганіць ліхія паводзіны хрысціян.

Па ўсім дапускаецца, што і другое яго пісьмо было напісана ў Карыньце, значыць, у 51 годзе незадоўга за першым.

Аўтэнтычнасьць аўтарства бясспрэчная як з боку Касьцёла, так і крытыкі, як цесна зьвязана з першым.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас пісьма, падзяка за стойкасьць веры Тэсалонцаў (1,1-12).

Частка першая: Дыдактычная (2, 1-17)

1 Дзень прыходу Хрыстовага і знакі папярэджваючыя. (2, 1-17).

Частка другая: Маральная. (3, 1-15)

1 Апостал просіць аб маленьні. (3,1-15)

2 Загадвае высьцерагацца лянівых (3, 6-15)

3 Уласнаручнае прывітаньне на доказ аўтантычнасьці пісьма. (3,16-18).

 

 

 

 

Другое пісьмо Сьв. Паўла да Тэсалонцаў
Разьдзел 1
Прывітаньне, падзяка і малітва.

1 Павал і Сільван, і Тыматэй Тэсалонскаму Касьцёлу ў Богу Айцу нашым Езусе Хрыстусе Госпадзе нашым.

2 Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.

3 Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, так бо і належыцца, што вера ваша ўзрастае (паглыбляецца) ды што ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца.

4 Так, што мы самі хвалімся вамі ў касьцёлах Божых дзеля вашай цярплівасьці, для веры прасьледваньняў вас і напасьцяў, якія церпіце (пераносіце) ў

5 доказ справядлівага Суда Божага, каб аказаліся вартымі валадарства Божага, дзеля якога і церпіце.

6 Калі правільным ёсьць у Бога адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,

7 і вам, якія прыгнёт пераносіце, -супакоем з намі ў час з'яўленьня з неба Госпада нашага Езуса Хрыстуса з анёламі Магуты ягонай,

8 у полымі агня несучы помсту (адплату) тым, што ня знаюць Бога і не слухаюць Эвангеліі Госпада нашага Езуса Хрыстуса.

9 Яны вечнае загубы будуць пазбаўлены агляданьня аблічча Божага і хвалы моцы Ягонай,

10 калі Ён прыйдзе праславіцца ў сваіх сьвятых ды аказацца ў той дзень дастойным дзіву ўсіх, якія паверылі, а паверылі вы на моцы нашага сьведчаньня вам.

11 У гэтай інтэнцыі і молімся заўсёды за вас каб вялеў утрымаць вас Бог наш у гэта ласцы пакліканьня, каб абдзяліў вас ласкай добрай волі і жывою верай,

12 каб праславілася ў вас імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса, а вы ў Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.

 

Разьдзел 2
Аб другім прыходзе Хрыста і аб Антыхрысьце

1 Просім вось вас, браты, праз прыйсьце Госпада нашага Езуса Хрыстуса і нашае спатканьне з Ім (сабраньне).

2 Каб вы не палохаліся ў сваім уяўленьні ці то ад духа, ці то празапавяданьне, ці то праз пісьмо, моў праз нас пасланае, што быццам надыходзіць дзень Госпадаў (канец сьвету).

3 Няхай ніхто вас не зводзіць ніякім спосабам. Бо пакуль не прыйдзе перш "абязбожнасьць"-дысцэсія-адпад ад Бога ды пакуль не паявіцца "чалавек грэху" (Антыхрыст), сын загубы,

4 які будзе працівіцца і выносіцца над усё, што называецца Богам, і якому аддасца спахвала так, што ў сьвятыні Божай засядзе, выдаючы сябе за Бога.

5 Ці ж не помніце, што яго калі я яшчэ прабываў у вас, вам аб гэтым казаў?

6 А ведаеце, што яго трымае ад з'яўлення ў свой час.

7 Таямніца бязбожжа ўжо дзейнічае (пачалася). Хай толькі той, хто яго трымае, уступіць месца.

8 Тады ж і аб'явіцца той загубнік. Яго Госпад Езус заб'е духам вуснаў сваіх і зьнішчыць яго магутнаю прыходу свайго.

9 З'яўленьне бо яго на волі дзейнасьці шатана акажацца сілаю, знакамі, абманымі цудамі і

10 ўсякімі нягоднымі ашуканствамі для зману тых, якім ісьці на згубу. Яны бо ня мелі міласьці праўды, каб збавіцца.

11 Дзеля таго пасылае ім Бог з'явы маны, каб верылі няпраўдзе.

12 Так будуць асуджаны ўсе, што ня верылі праўдзе , а ўзьлюбілі няпраўду (фальш).

13 Нам жа належыцца заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Богам дарагія браты, Бог бо вас выбраў як першынцаў для збаўленьня, да духовай сьвятасьці і веры ў праўду.

14 Ён і паклікаў вас праз Эвангелію нашу на атрыманьне хвалы Езуса Хрыстуса, Госпада нашага.

15 Дык вось, браты, стойце моцна і трымайцеся традыцыі, якой навучыліся ці то праз словы, ці то праз нашы пісьмы.

16 Хай жа Сам Госпад наш Езус Хрыстус і Бог і Айцец наш, які ўзьлюбіў нас і даў вечную уцеху і добрую надзею з ласкі сваёй,

17 заахвочвае сэрцы вашы і ўзмацняе ў ва ўсякай добрай дзейнасьці і слове.

 

Разьдзел 3
Напамінаньні

1 На канец, браты, малецеся за нас, каб слова Божае пашыраласяі расслаўлялася, як і ў вас,

2 каб мы ўсьцерагліся ад людзей крывадушных і ліхіх, бо не ўсе маюць веру.

3 Верных жа вас Госпад умацуе і ўхавае ад ліха.

4 Што да вас маем давер у Госпадзе, што вам мы загадаем, тое і рабіце, і будзеце рабіць.

5 Хай жа Госпад кіруе сэрцамі вашымі да міласьці Божай і Хрыстовай цярплівасьці.

6 Паведамляем жа вам, браты, у імя Госпада нашага Езуса Хрыстуса, высьцерагайцеся ўсякага брата, паступаючага не талкова і не паводле традыцыі, якую атрымалі вы ад нас.

7 Самі бо ведаеце, як належыць насьледваць нас, мы пражывалі паміж вас спакойна

8 ды дарма нічыйго хлеба ня елі, але днём і ноччу працуючы, нікому з вас ня сталі цяжарам.

9 Не дзеля таго, што ня мелі мы ўлады, але каб з сябе даць вам прыклад для насьлядоўніцтва нас.

10 Вось, калі мы былі ў вас, гэта вам і даказвалі: хто ня хоча працаваць, хай і ня есьць.

11 Чулі бо, што ёсьць некаторыя паміж вамі, што прахаджаюцца лодырамі, нічога не працуюць, толькі бадзяюцца.

12 Такім вось, што так жывуць, прыказваем і запрысягаем у Госпадзе Езусе Хрыстусе, каб спакойна працуючы свой уласны хлеб елі.

13 Вы ж, браты, не спыняйцеся дабро рабіць.

14 Калі хто часам не паслухае слоў пісьма нашага, такога прыкмецьце ды не сябруйце з такім для засарамленьня.

15 Алі не ўважайце яго за ворага, а сварыцеся як на брата.

Заканчэньне - эпілог

16 Хай жа Сам Госпад супакою дасьць вам успакаеньне вечнае на ўсякім месцы. Успамагай іх, Госпадзе, усюды ўсіх.

17 Прывітаньне маёю Паўлаваю рукою. Гэта знак у кожным пісьме; так пішу.

18 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з усімі вамі.Аман.

 

Першае пісьмо да Цімафея

 

ПЕРШАЕ ПІСЬМО ДА ЦІМАФЕЯ

Тры пісьмы сьв. Паўла, гэта зн: два да Цімафея і адзін да Ціта, спаміж усіх чатырнаццаці, называюцца пастырскімі, бо маюць спецыяльны характар. У іх апісвае апастол правы і абавязкі душпастыраў. Хоць яны адрасаваны двум біскупам, адносяцца да ўсіх духоўнікаў. Жыды, абжытыя ў М. Азіі, розьніліся ад жыдоў Палестынскіх, якія былі больш фармалістычнымі, рыгарыстычнымі і больш абмежаванымі. Малаазійцы былі людзьмі шчырымі, прастадушнымі, лягчэйшымі на прыняцьце веры Хрыстовай. Некаторыя з іх не прытрымліваліся нават закона аб абразаньні.

З такой сям'ёй пазнаёміўся ў г. Лістыі сьв. Павал у час першага свайго падарожжа. У сям'і была набожная хрысьціянка, раней жыдоўка, бабуля, яе дачка і ўнук Цімафей. Бацька яго быў паганін. Спрытны, здольны і шчыры юнак Цімафей спадабаўся сьв. Паўлу, і ў час другога свайго місійнага падарожжа ўзяў ён яго сваім сакратаром, пасьля высьвяціў яго на сьвятара і паручаў яму часта адказныя абавязкі візітаваньня паасобных касьцёлаў. З часам кансекруе яго на біскупа і пакідае на адказнай пляцоўцы ў Эфезе. Яго імя часта сустракаецца ў пісьмах сьв. Паўла.

Пісьмо да Цімафея напісаў сьв. Павал каля 66 года ужо пасля звальнення з Рымскай вязьніцы і вяртаньня з Гішпаніі, калі другі раз візітаваў касьцёлы ў М. Азіі па дарозе ў Рым з Мацэдоніі. Повадам было жаданьне павучыць і падбадзёрыць маладога біскупа Эфезу ў цяжкіх умовах яго працы. Мала ў яго спраў дагматычных, а больш практычных павучэньняў. З іх мы пазнаём тагачасныя касьцёльныя парадкі, герархію і ўзаемную залежнасьць.

Распарадак пісьма

Адрас пісьма і прывітаньні (1,1-2)

1 Сьв. Павал прыпамінае Цімафею прычыны, дзеля якіх яго пакінуў. (1,3-20)

2 Павучэньні адносна супольных малітваў. (3,1-13)

3 Аб правілах вярхоўнікаў касьцельных.

4 Патрэбна змагацца з блуднамі навукамі. (3,14-4)

5 адносіны да паасобных станаў у касьцёле. (5,1-6,2)

6 Перасьцярога Цімафею і багаславенства. (6,3-4)

 

 

 

 

Першае пісьмо Сьв. Паўла Апостала да Цімафея
Разьдзел 1
Прывітаньне

1 Павал, апостал Езуса Хрыстуса па загаду Бога Збаўцы нашага і Езуса Хрыстуса, нашай надзеі.

2 Цімафею, умілаванаму сыну па веры. Ласка, міласердзе і супакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса Госпада нашага.

Пастырскія абавязкі. Руплівасьць аб чыстаце веры 1,3-20

3 Як я прасіў цябе застацца ў Эфезе, ідучы ў Мацэдонію, так прашу: загадай некаторым не крывіць навукі,

4 а таксама займацца байкамі і генеалогіямі без канца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым служаць збаўленьню Божаму праз веру.

5 Мэтай жа загаду зьяўляецца міласьць чыстага сэрца, добрага сумленьня і праўдзівай веры.

6 Некаторыя, адвярнуўшыся ад гэтага, папаліся ў пустаслоўе.

7 Яны хацелі б быць дактарамі закона, хоць не разумеюць, што гавораць і што цьвярдзяць.

8 Ведаем, закон добры, калі ім хто разумна карыстаецца.

9 Вядома, што закон выданы не для справядлівых, а для несправядлівых, непаслушных, бязбожных, грэшнікаў, бацькабойцам, маткабойцам, людзябойцам,

10 для распусьнікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, ілгуноў, крывапрысяжнікаў і супроць усяго іншага, што пярэчыць разумнай навуцы,

11 у духу Эвангеліі хвалы Ўсемагутнага Бога, якая мне паручана.

12 Дзякую я таму, Хто мяне спасіліў: Госпаду нашаму Езусу Хрыстусу, бо Ён палічыў мяне верным, паручаючы службу мне,

13 які раней блюзьніў, прасьледаваў і ачарняў. Але атрымаў я міласердзе Божае, бо дзейнічаў па несьвядомасьці і з няверства.

14 Вось жа ласка Госпада нашага вылілася шчодра на мяне з вераю і любоўю праз Езуса Хрыстуса.

15 Праўдзівая навука і варта агульнага прызнаньня, што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты сьвет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх першым зьяўляюся я.

16 Але атрымаў я міласердзе дзеля таго, каб у ва мне першым выявіў Езус Хрыстус сваю бязьмежную цярплівасьць на паказ тым, што павераць Яму на жыцьцё вечнае.

17 Валадару ж бессьмяротнаму вякоў, Нябачнаму, Адзінаму Богу паклон і слава на векі вечныя. Аман.

Панаўленьне загаду

18 Гэты загад паручаю табе, Тыматэю, сыну, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся сілаю іх як добры змагар,

19 маючы веру і чыстае сумленьне, якое ўтраціўшы, некаторыя адбіліся,

20 як Тумэнеус і Аляксандр, якіх я перадаў шатану, каб адвыклі блюзьніць.

 

 

 

Разьдзел 2
Аб малітвах, мужчынах і жанчынах 2,1-15

1 Паручаю найперш, каб упрошваньні, малітвы, умольваньні і падзякі былі адпраўляны за ўсіх людзей,

2 за валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае з усёю набожнасьцю і прыстойнасьцю.

3 Гэта добрае і мілае Збаўцы нашаму Богу,

4 бо Ён хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды.

5 Адзін жа Бог, адзін і Пасярэднік Бога і людзей - чалавек Езус Хрыстус,

6 які самога сябе выдаў на збаўленьне ўсіх людзей, як пасведчаньне ў свой час,

7 на які і я прызначаны Павучальнікам і Апосталам, прычым праўду кажу, не ашукваю, -Настаўнікам паганаў, і веры, і праўдзе.

8 Хачу я, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі бяз гневу і спрэчак.

9 Падобна і жанчыны няхай апранаюцца сьціпла, разумна і прыстойна: не з кручанымі валасамі, без золата, жэмчугаў ды без каштоўных убораў,

10 як належыцца жанчынам, а лепш няхай вызначаюцца набожнасьцю і добрымі ўчынкамі.

11 Жанчына няхай вучыцца ў ціхасьці, поўная пакорлівасьці.

12 Не пазваляю жанчыне вучыцца і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасьці.

13 Адам жа быў першым створаны, а потым Ева.

14 Адам не даўся зьвесьціся, а жанчына была ашукана і спракудзілася.

15 Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і сьвятасьці праз умеркаваньне.

 

 

 

Разьдзел 3
Аб слугах касьцёла: біскупе, дыякане і касьцёле 3,1-13

1 Вернае слова: Калі хто пажадае біскупства - добрай справы хоча.

2 Біскупу належыцца быць беззаганным, мужу аднае жонкі, цьвярозым, растаропным, чэсным, сьціплым, гасьцінным, здольным вучыць,

3 не п'яніцаю, не задзіраю, але далікатным, ня спрэчнікам, не сквапным ( на грошы),

4 але добрым гаспадаром уласнага дому, маючым паслухмяных дзяцей у ва ўсякай сьціпласьці.

5 Калі ж хто ня можа кіраваць сваім домам, як жа будзе мець стараньне аб касьцёле Божым?

6 Біскупам ня можа быць нованарачэнец (неафіт), каб не ўзьбіўся ў пыху і не папаўся на суд шатанскі.

7 Яму належыць мець добрае пасьведчаньне ад акружаючых, каб ня быў у пагарджэньні і ня трапіў у пастку шатана.

8 Таксама і дыяканы павінны быць паважныя, не двухязычныя, не за шмат віна ўжываючыя, ня сквапныя да лішняй нажывы,

9 хаваючыя таямніцу веры ў чыстым сумленьні.

10 Яны павінны быць перш праверанымі, і так няхай служаць службу ня маючы ніякага за сабой праступка.

11 Падобна і жанчыны - паважныя, не абмоўныя, цьвярозыя, давераныя ва ўсім.

12 Дыяканы раз толькі жанатыя, якія добра выхоўваюць дзяцей сваіх і кіруюць сваімі дамамі.

13 Тыя, што добра выпаўняюць служэньне, здабываюць сабе пачэсную ступень ды вялікую ўпэўненасьць веры, якая ёсьць у Езусе Хрыстусе.

Таямніцы касьцёла і Хрыстуса

14 Пішу табе ўсё гэта, маючы надзею прыбыць да цябе неўзабаве.

15 Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які зьяўляецца сьвятыняй Жывога Бога, стаўбом і асновай веры.

16 Ды ясная рэч - вялікая таямніца веры. Ён (Хрыстус) аб'явіўся ў Целе, пасьведчаны Духам, паказаўся Анёлам, прадсказаны паганам, верны ў сьвеце, узяты ў хвале.

 

 

 

Разьдзел 4
Гэрэтыкі, барацьба з імі. Добры прыклад. 4,1-16

1 Дух вось адкрыта кажа, што ў апошні час некаторыя людзі адступяць ад веры і прыхіляцца да духаў ілжы і да навук шатанскіх,

2 да аблудна зманваючых і запятненым сумленьнем,

3 забараняючых жаніцца, прыказваючых устрымлівацца ад страваў, якія стварыў Бог для ежы веруючым, толькі каб дзякавалі Богу, які ім даў пазнаць праўду.

4 Бо ўсё, што стварыў Бог, - дабро і нічога ня трэба адкідаць, але з падзякаю Яму прымаць:

5 усьвячаецаа бо яно праз Слова Божае і малітву.

Павучэньне Цімафею

6 Выясьняючы гэта братам, будзеш добрым слугою Езуса Хрыстуса, спасілены словамі веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.

7 Недарэчных і бабскіх плётак высьцерагайся і нахіляй сябе да набожнасьці.

8 Бо фізічная муштра ня вельмі карысная, пабожнасьць жа да ўсяго прыдатная, яна дае заруку на жыцьцё дачаснае і вечнае.

9 Праўдзівае гэта слова і вартае агульнай увагі.

10 Дзеля гэтага працуем і пакутуем, бо спадзяемся на Жывога Бога, бо Ён - Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу веруючых.

11 Загадвай гэта і вучы!

12 Няхай ніхто не асуджвае твайго юнацтва, але будзь прыкладам веруючым у слове, у паводзінах, у міласьці, у веры, у частасьці.

13 Пакуль прыбуду, займіся чытаньнем, пануканьнем і навукаю.

14 Не занядбай ласкі, якая прабывае ў табе, якая дадзена табе праз прароцтва ўзлажэньнем рук прэзьбітараў - духоўнікаў.

15 Аб гэтым думай, заглыбляйся, каб посьпех твой усім быў бачны.

16 Глядзі сябе і навукі, трымайся іх. Так бо паступаючы і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць тваёй навукі.

 

 

 

Разьдзел 5
Агульныя паручэньні (адносна станаў) 5,1-6,2.

1 На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку, а маладых, як братоў.

2 Старэйшага ўзросту жанчын, - як матак, а маладых, як сёстраў з усёй сьціпласьцю.

Адносна ўдоваў

3 Удоваў шануй, якія сапраўды ўдовы.

4 Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта зьяўляецца мілым Богу.

5 Тая ж, што сапраўды ўдава і адзінокая, няхай мае надзею на Бога, няхай не перастае ўпрошваць Бога і маліцца днём і ноччу.

6 Удава, якая распусна жыве, тая нібы жыве, а яна памёршая.

7 Бач, наглядай, каб яны былі беззаганнымі.

8 Калі ж хто не апякуецца сваімі, тым больш сваёй сям'ёй, той адрокся веры і горшы за няверуючага.

9 У патрэбе выбіраць трэба ўдаву ня менш шасьцідзесяці гадоў, меўшую аднаго толькі мужа,

10 правераную на добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, калі яна гасьцінная, калі сьвятым ногі абмывала, калі ў горы пакутуючых пацяшала, калі займалася добрымі справамі.

11 А маладых удоваў абмінай, бо калі іх пачуцьцёвасьць адвяла ад Хрыстуса, дык яны гоняцца выйсьці замуж.

12 Асуджаны яны, бо ўтрацілі першую веру.

13 Высьцерагайся таксама гультаяк, што цягаюцца па хатах, такія ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, датошныя і лапочуць, што не належыцца.

14 Дык лічу, што лепш, каб малодшыя ўдовы выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, мацермі былі і не давалі повадаў да спакусы.

15 Бо ўжо некаторыя пайшлі за шатанам.

16 Калі які з верных або якая маюць удоваў, дык няхай апякуюцца імі і не абцяжарваюць Касьцёла, каб ён мог успамагаць тым, якія зьяўляюцца сапраўднымі ўдовамі.

Аб духоўніках

17 прэсьбітары (сьвятары або біскупы), духоўнікі, якія добра кіруюць, варты падвойнага гонару, асабліва тыя, што займаюцца павучэньнем:

18 Вось жа кажа Пісаньне: "Не завязвай морды валу, які малоціць", і "Работнік варты заплаты сваёй".

19 Не прымай абвіненьняў проціў духоўнікаў, хіба ў прысутнасьці ня менш двух сьведак.

20 Грэшніка павучай перад усімі, каб іншыя баяліся.

21 Заклінаю цябе перад Богам і Езусам Хрыстусам, і выбранымі Анёламі, захавай гэта без прадузятасьці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.

22 Не кладзі пасьпешліва рук на нікога, каб ня стаць табе саўдзельнікам чужых грахоў.

23 З гэтай пары ня пі вады, але патроху ўжывай віна, з увагі на твой страўнік, дзеля частых яго захворваньняў.

24 Грахі некаторых людзей вядомыя перад судом, іншых жа толькі пасьля раскрываюцца.

25 Падобна і добрыя ўчынкі бываюць яўнымі, а калі яны скрыты, дык усё роўна скрыцца не змогуць.

 

 

 

Разьдзел 6
Нявольнікі і паны

1 Нявольнікі, якія знаходзяцца пад уладаю, няхай лічаць сваіх паноў дастойнымі ўсякай павагі, каб імя Божае і навука не падпалі зьнявазе.

2 Якія маюць паноў веруючых, няхай іх не зьневажаюць, хоць яны і братамі зьяўляюцца, але няхай служаць ім, бо яны веруючыя і ўмілаваныя і спрыяюць ім. Вучы гэтаму і панукай!

Апошнія напамінаньні і наказы

3 Калі хто вучыць інакш і не прытрымліваецца здаровых слоў Госпада нашага Езуса Хрыстуса і Ягонай навукі,

4 той ганарлівец, ігнарант, нічога не разумее, але мае схільнасьць спрачацца ў справах і кідаць словамі, з якіх паўстаюць ненавісьць,звадкі, блюзьнерствы, ліхія падазрэньні,

5 пустыя спрэчкі між людзьмі тупых галоў, пазбаўленых праўды і думаючых, што набожнасьць можа быць крыніцай узбагачэньня.

6 Але вялікім набыткам зьяўляецца набожнасьць і заспакаеньне сябе на малым.

7 Нічога бо мы не прынесьлі на гэты сьвет, і нічога, як вядома, ня вынесем.

8 Маючы ж ежу і ў ва што апрануцца, будзьма гэтым задаволены.

9 А вось тыя, што хочуць стаць багатымі, трапляюць у спакусу і ў д'ябальскую пятлю ды ў многія бескарысныя похаці, а то і шкодныя, якія топяць людзей у бяздоньні загубы.

10 Коранем бо ўсякіх няшчасьцяў зьяўляецца сквапнасьць, за якой гонячыся, некаторыя адпалі ад веры і мучацца вялікімі пакутамі.

11 А ты, чалавеча Божы, высьцерагайся гэтага. Шукай справядлівасьці, набожнасьці, веры, міласьці, цярплівасьці, ласкавасьці.

12 Ваюй добрым змаганьнем за веру, здабудзь жыцьцё вечнае, да якога ты пакліканы і дзеля якога ты высказаўся добрым пасьведчаньнем перад шматлікімі сьведкамі.

13 Прыказваю табе перад Богам, які ажыўляе ўсё, у прысутнасьці Езуса Хрыстуса, які даў добрае пасьведчаньне і доказ пры Понцкім Пілаце,

14 споўні загад беззаганна і няўхільна аж да прыходу Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

15 Яго выявіць у свой час Праслаўлены і адзіна Магутны Валадар валадароў і Госпад валодаючых,

16 Які сам адзін мае несьмяротнасьць і жыве ў сьветласьці недаступнай, Якога ніхто з людзей ня бачыў і відзець ня можа, Яму чэсьць і валоданьне вечнае. Аман.

Як карыстацца багацьцем

17 Багачам гэтага сьвету загадвай, каб лішне высока пра сябе нея думалі і не пакладалі надзеі на нястойкім багацьці, але спадзяваліся на Бога жывога, які шчодра дае нам усё патрэбнае для жыцьця.

18 Каб як найбольш рабілі дабра, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрымі, дзяліліся з іншымі,

19 сабіралі сабе багацьце-фундамент на будачае, на атрыманьне жыцьця вечнага.

20 О, Цімафею, беражы дэпазыт веры, абмінай навінкі пустаслоўя і супярэчлівых асноў уяўнай навукі,

21 прыхільнікі якой страцілі веру. Ласка з табою. Аман.

 

Другое пісьмо да Цімафея

 

ДРУГОЕ ПІСЬМО СЬВ. ПАЎЛА ДА ЦІМАФЕЯ

Пасьля першага звальненьня з вязьніцы ў Рыме, накіраваўся сьв. Павал у Гішпанію, пасьля наведаў некаторыя касьцёлы ў Малой Азіі, Мацэдоніі і Грэцыі. З невядомых прычын быў другі раз арыштаваны ў Рыме. Пасьля спаленьня Рыму пачаліся страшныя прасьледваньні хрысьціян. Гэтым разам Апостал ня меў ужо такой свабоды дзеяньня, як раней, да яго не дапускалі наведвальнікаў, апрача Лукаша, які з ім заставаўся.

У такіх цяжкіх умовах, спадзяючыся, што яго прысудзяць к сьмерці, сьв. Павал піша апошняе пісьмо да ўмілаваннага Цімафея, у якім просіць, каб ён разам з Маркам прыбылі да яго ў Рым. Ня гледзячы на пагрозу сьмерці, сэрца Апостала рупіцца пра лёс касьцёла ў Эфезе і пра дарагога вучня. Замест слоў прыватнага пісьма атрымаліся перадсьмертныя напамінаньні і пастырскія навукі. Гэта было яго апошняе пісьмо.

У гэтым пісьмо намаляваў сьв. Павал прыгожы ўзор добрага біскупа, усе клопаты якога і яго сэрца адносяцца да асобы Збаўцы. Гэткі прыкладны біскуп пасьвячае ўсе свае сілы і сваё ўласнае шчасьце на службу Божую і дзеля збаўленьня душаў. Да апошняй хвіліны ён рупіцца аб Касьцеле.

Распарадак пісьма

Адрас пісьма і прывітаньні. (1, 1-5)

1 Апостал заахвочвае Цімафея да смелага вяшчаньня Эвангеліі. (1, 6-11, 13)

2 Неабходнасьць ваяваньня з фальшывымі навукамі. (2, 14-4, 8)

Эпілог: Павал запрашае да сябе Цімафея і Марка і перасылае прывітаньні і багаславенства. (4, 9-22).

 

 

ДРУГОЕ ПІСЬМО СЬВ. АПОСТАЛА ПАЎЛА ЦІМАФЕЮ
Разьдзел 1
Уступ

1 Павал, Апостал Езуса Хрыстуса з волі Бога, паводле абяцанага жыцьця, якое ёсьць у Езусе Хрыстусе - Цімафею, найдаражэйшаму сыну.

2 Ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца і Езуса Хрыстуса Госпада нашага.

3 Дзякую Богу, якому служу з чыстым сумленьнем, як і мае продкі, у маіх маленьнях днём і ноччу без перапынку маю ў памяці цябе,

4 прагнучы бачыць цябе, памятаючы твае сьлёзы, каб парадавацца.

5 Вось я прыпамінаю веру тваю і не пустую, але такую, якой жыла твая бабуля Лоіда і твая маці Эўніка, ды я перакананы, што і ты ёю жывеш.

Аб мужнасьці ў апавяшчаньні Эвангеліі

6 Дзеля гэтай прычыны напамінаю табе, каб ажывіў ты ласку Божую, якая знаходзіцца ў табе праз узлажэньне маіх рук.

7 Ня даў нам Бог духа страху, але духа мужнасьці, духа міласьці і рассудку.

8 Дык не саромейся тады прызнаваць Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але апавяшчай ня гледзячы на цяжкасьці, моцай Божай, Эвангелію.

9 Ён асвабадзіў нас і паклікаў сьвятою ласкай не дзеля нашых заслуг, але паводле намеру свайго і ласкі, якая даецца нам Езусам Хрыстусам спрадвеку.

10 Аб'явілася яна (ласка) цяпер пасьля зьяўленьня Збаўцы нашага Езуса Хрыстуса, які зьнішчыў сьмерць і ўваскрасіў жыцьцё і несьмяротнасьць праз Эвангелію,

11 для якой я прызначаны вяшчальнікам і Апосталам, і Вучыцелем народаў.

12 З гэтай прычыны пакутую, але не саромеюся. Ведаю, каму паверыў і чуюся упэўненым, што Ён мае моц дапамагчы мне захаваць дэпазыт мой (веру) на той дзень (прыходу Хрыстуса).

13 За аснову вазьмі здаровыя словы (навукі), якія чуў ты ад мяне адносна веры і што датычыць міласьці ў Езуса Хрыстуса.

14 Беражы дарагі дэпазыт за ласкаю Бога сьвятога, які прабывае ў нас.

15 Ці ведаеш тое, што ўсе пражываючыя ў Азіі, між імі Фігел і Гермагенас, адвярнуліся ад мяне?

16 Хай будзе міласэрным Бог для дома Онісіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданаў маіх,

17 але, прыбыўшы ў Рым, пільна шукаў мяне і знайшоў.

18 Хай атрымае ён у Бога міласэрдзе ў гэты дзень. А колькі ён прыслужыўшыся мне ў Эфезе, ты лепей ведаеш.

 

Разьдзел 2
Усё сьцерпяць за Хрыстуса

1 Ты тады, сын мой, умацоўвайся ласкай, якая ёсьць у Езусе Хрыстусе.

2 А што чуў ты ад мяне пры многіх сьведках, гэта перадай веруючым людзям, а яны змогуць і другіх павучыць.

3 Працуй старанна, як добры рыцар Езуса Хрыстуса.

4 Ніхто з тых, хто змагаецца ў якасьці жаўнера Божага, не мяшаецца ў справы сьвецкія, каб падабацца таму, хто яго наняў.

5 Бо і той, хто змагаецца, ня стане пераможцам, калі незаконна змагаецца.

6 Земляробу, які працуе, першаму належыцца карыстацца пладамі.

7 Зразумей, што гавару; дасьць табе Госпад у ва ўсім розум.

8 Памятай пра Госпада Езуса Хрыстуса, які ўстаў з умёршых, з патомства Давіда, як піша мая Эвангелія,

9 дзеля якой працую аж да кайданаў, як быццам што благое рабіў, але Слова Божага зьвязаць нельга.

10 Вось я ўсё раблю дзеля выбраньнікаў, каб яны атрымалі збаўленьне, якое ў Езусе Хрыстусе, у хвале нябеснай.

11 Вось праўда: калі мы (з Ім) спаўмярлі, то і спаўжывём,

12 а калі вытрымаем, то і з Ім спаўваладарыць будзем, а калі вырачаемся, то і Ён нас вырачыцца.

13 Калі і зьняверымся, то Ён верным застаецца, бо сам сябе вырачыся ня можа.

Як перамагаць герэтыкаў

14 Вось што памятай: сьведчачы перад Богам, не спрачайся словамі, бо гэта нічога ня дасьць, хіба толькі сапсуе слухачоў.

15 Пільна старайся быць чэсным перад Богам, беззаганным працаўніком, прымаючым з павагай словы праўды.

16 Пустой жа гаворкі высьцерагайся, у многім бо гэта прычыняецца да бязбожнасьці.

17 А слова іх, як рак, распаўзецца, такімі вось зьяўляюцца Гыменэус і Філетус,

18 якія разьмінуліся з праўдай, сьцьвярджаючы, што ўваскрашэньне ўжо адбылося, і адвярнулі гэтак некаторых ад веры.

19 Але на моцным фундаменьце Божым стаіць той, хто мае такі знак: "Пазнаў Госпад, хто Ягоным ёсьць", і хай аддаліцца ад няправасьці кожны, хто прызнае імя Госпада.

20 У вялікім жа доме маюцца ня толькі залатыя і сярэбраныя начыньні, але і драўляныя, і гліняныя; першыя для ўшанаваньня, другія для ганьбаваньня.

21 Дык вось, калі хто ачысьціў сябе ад усякіх няправасьцяў, будзе пасудай пачэснай, усьвечанай і карыснай Госпаду, прыдатнай для ўсялякай добрай справы.

22 Высьцерагайся лятуценьняў-пажаданьняў юнацкіх, а трымайся справядлівасьці веры, надзеі і міру з тымі што чыстым сэрцам прызнаюць Бога.

23 Не ўступай у глупыя і бескарысныя спрэчкі, ведаючы, што яны даводзяць да звадкі.

24 Слузе ж Божаму не выпадае вадзіцца, а трэба быць ветлівым з усімі, умелым, цярплівым (стрыманым).

25 Ласкава спаўляючы тых, што працівяцца праўдзе, трэба спадзявацца, што можа дасьць ім Бог ласку раскаяньня і пазнаньня праўды і

26 вырвацца з петляў шатанскіх, якімі аблытана яго воля.

 

Разьдзел 3
Цяжкімі будуць апошнія часы

1 Гэта ведай, што ў апошнія дні настануць небясьпечныя часы.

2 Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, богазьневажальцы, непаслухмяныя да бацькоў, няўдзячныя, праступныя,

3 бессардэчныя, няўстрыманыя, злачынцы, неапанаваныя, жорсткія, грубаскурныя,

4 здраднікі, нахабныя, напышлівыя, раскошалюбы, а не багалюбы,

5 маючыя выгляд паказной набожнасьці, а на справе выступаючыя супраць. Такіх высьцерагайся,

6 бо між імі ёсьць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць жанчын, абцяжараных рознымі грахамі,

7 захапляюцца рознымі пажаданьнямі, заўсёды вучацца, але ніколі не даходзяць да разуменьня праўды.

8 Як Ян і Мамбрэ працівіліся Майсею, так і яны працівяцца праўдзе, людзі атупелага розуму, слабыя верай.

9 Але яны далёка ня зойдуць. Бязглуздасьць і тупасьць іх пакажацца ўсім так, як і тых стала вядомай.

10 Вось ты пайшоў сьледам маёй навукі, настаўленьня, намераў, веры, цярплівасьці,

11 прасьледаваньняў, пакут, якія перанёс я ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Такія працярпеў прасьледваньні, ды з усіх вырваў мяне Госпад.

12 Ды ўсе, каторыя захочуць жыць набожна ў Езусе Хрыстусе, прасьледаваны будуць.

13 Ліхія ж людзі і ашуканцы тым больш сапсуюцца, другіх спакушаючы.

14 Ты вытрывай у тым, чаго навучыўся, што паручана табе, ведаеш бо, ад каго навучыўся,

15 бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісьмо сьвятое. Яно можа цябе прыгатаваць да збаўленьня праз веру ў Езуса Хрыстуса.

16 Усё Пісьмо сьвятое з натхненьня Божага, яго карысна вывучыць, расказваць, папраўляць і жыць у справядлівасьці,

17 каб дасканальным быў чалавек Божы, навучаны ўсякаму добраму дзеяньню (дзейнасьці).

 

Разьдзел 4
Заахвочваньне пільна працаваць

1 Заклінаю цябе перад Богам і Езусам Хрыстусам, які будзе судзіць жывых і памёршых, праз прыход Ягоны і Ягонае валадарства:

2 Вучы, настаўляй у час ці не ў час, даказвай, умольвай, сварыся з усёй цярплівасьцю сваёй і навукай.

3 Надыдзе бо час, калі здаровай навукі ня сьцерпяць, але па волі сваіх хаценьняў падбяруць сабе настаўнікаў, патураючым іх вушам, і

4 адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца.

5 Ты бач, пільнуйся ва ўсім, дзейнічай, выпаўняй справу евангеліста, службу сваю выканай. Глядзі.

Апостал прадбачвае сьмерць і ўзнагароду

6 Я вось зьбіраюся стаць ахвярай, і час майго зьнікненьня адыходу набліжаецца.

7 Змагаўся я ў добрым змаганьні, ганяньне канчаю, веру захаваў.

8 На заканчэньне адложана мне карона справядлівасьці, якую мне дасьць у той дзень справядлівы суддзя, ды ня толькі мне, але і тым, які мілуюць Ягоны прыход.

Апошнія паручэньні і весткі

9 Пасьпяшайся наведаць мяне чым хутчэй, бо Дэмас кінуў мяне,

10 улюбіўшыся ў гэты сьвет. Ён пайшоў у Тэсалонікі, Крэсенс у Галатыю, Тытус-у Далмацыю.

11 Адзін Лукаш застаўся са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой. Ён бо патрэбны мне для службы.

12 Тыхіка паслаў я ў Эфез.

13 Як будзеш ісьці, вазьмі з сабою плашч, які пакінуў я ў Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергаміны.

14 Каваль Аляксандар прычыніў мне ліха, няхай аддасьць яму Госпад паводле дзейнасьці ягонай.

15 Яго і ты абмінай, бо ён вельмі працівіцца нашаму вучэньню.

16 Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, усе мяне пакінулі. Няхай гэта ня будзе ім палічана.

17 Госпад быў са мною і ўмацаваў мяне, каб навучаньне мною прадаўжалася і каб яго чулі ўсе народы; і я пазьбегнуў ільвінае пашчы.

18 Ухавае мяне Госпад ад усякай ліхой дзейнасьці і захавае для свайго нябеснага валадарства. Яму хвала на векі вечныя. Аман.

Заканчэньне. Эпілог

19 Прывітай Прыску, Аквілю і разам дом Онезіфора.

20 Эраст застаўся ў Карыньце. А хворага Трафіма пакінуў я ў Мілеце.

21 Пастарайся перад зімой прыйсьці (прыбыць). Кланяюцца табе Эўбуль і Пудэнс, і Лін, і Клаўдыя, і ўсе браты.

22 Госпад Езус Хрыстус з тваім духам. Ласка з вамі. Аман.

 

Пісьмо да Ціта

 

Пісьмо сьв. Паўла Апостала Ціту (Тытусу)

Ціт (Тытус) быу грэкам, паганцам, з паганскіх бацькоў. Пэўне быў навернены самым Апосталам, бо ён заве яго сваім сынам. Ціт быў таварышам сьв. Паўла ў многіх яго падарожжах, пачынаючы ад сабора Апосталаў у Ерузаліме.

У час трэцяй місійнай дарогі працаваў з Паўлам у Эфезе, адкуль пасланы быў ім у Карынт. Пасьля спаткаўся з Паўлам у Мацэдоніі і пасланы быў ім з ІІ пісьмом у Карынт.

Пасьля звальненьня з рымскай вязьніцы і пасьля вяртаньня з Гішпаніі, бярэ яго зноў сьв. Павал на Крэту і кансэкруе біскупам. А потым зноў часта пасылае яго з місіямі ці то візітаваць касьцёлы і наводзіць у іх парадак, ці па іншых справах.

Пасьля сьмерці сьв. Паўла вяртаецца на Крэту і там як мучанік умірае. Касьцёл прыпамінае яго 6 лютага.

Пісьмо сьв. Паўла Ціту было напісана пад канец 66 года, калі Апостал вяртаўся з Азіі праз Мацэдонію, берагам Адрыятыцкага мора. Вызывае яго ў Нікаполь і піша яму пісьмо.

Жыцьцё Крытынцаў было сапсутае, разбэшчанае. Нялёгка было там працаваць - пастыраваць. Сьв. Павал дае павучэньні. Асноўнае - гэта добры прыклад самога пастыра.

Распарадак пісьма:
Уступ: Адрас і прывітаньні (1,1-4)

1 Асновы, якімі належыць карыстацца, выбіраючы касьцельных загадчыкаў (вярхоўнікаў, супер'ёраў) (1,5-16).

2 Загады, наказы і павучэньні для шматлікіх саслоўеў (станаў) (11,1-15).

3 Патрэба грамадзянскай маралі (3,1-2).

Эпілог: Пакліканьне Ціта ў Нікаполіс, прывітаньне і багаславенства (3,12-15).

 

 

Пісьмо сьв. Паўла Апостала да Ціта
Разьдзел 1
Уступ

1 Павал, слуга Божы, Апостал жа Езуса Хрыстуса, па веры выбраньнікаў Божых і пазнаньню праўды, вядучай да пабожнасьці

2 у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў спрадвеку Бог праўдамоуны.

3 Аб'явіў жа мне ў свой час сваё слова, паручаючы вясьціць яго па наказу Бога Збаўцы нашага.

4 Тыту, умілаванаму сыну ў супольнай веры. Ласка і мір ад Бога Айца і Езуса Хрыстуса, Збаўцы нашага.

Аб загадчыках касьцёла на Крыце

5 Дзеля таго пакінуў я цябе на Крыце, каб ты ўсе неўпарадкаваныя справы наладзіў і каб устанавіў у гарадах прэзьбітэраў-духоўнікаў, як я табе наказаў.

6 Калі хто без заганы, муж аднае жонкі, мае веруючыя дзеці, не ў віне распусты або бяскарнасьці.

7 Належыцца бо, каб біскуп быў беззаганы як распарадзіцель Божы, ня горды, не гняўлівы, не п'яніца, не авантурнік не сквапны да нажывы,

8 але гасьцінны, ласкавы, чэсны, справядлівы, сьвяты, старанны,

9 трымаючыся праўдзівае навукі, згоднай з навучаньнем, каб здатны быў ён скланяць да праўдзівай навукі і нават тых, якія выступаюць супроць доказаў.

10 Бо ёсьць таксама шмат непаслухмяных, пустаслоўных ды звадыяшаў, асабліва з абрэзаных (жыдоў),

11 каторым трэба зачыняць рот, бо яны ўсе дамы разладжваюць, навучаючы тому, што не належыцца, дзеля ліхога нажытку.

12 Сказаў жа адзін з іх самых, іхні вяшчун /прарок/: "Крытчане заўжды ілгуны, злыя зьвяры, гультайскія жываты."

13 Пасьведчаньне такое праўдзівае. Таму сварыся на іх строга, каб трывалі ў здаровай веры,

14 не зьвяртаючы ўвагі на жыдоўскія байкі ці на выказваньні людзей, якія адварочваюцца ад веры.

15 Для чыстых усё з'яўляецца чыстым. Спаганеным жа і ня веруючым нішто ня ёсьць чыстым, і забруджаны іх думкі і сумленьне.

16 Быццам вераць у Бога, а на справе дзейнасьцю сваёй пярэчаць, бо абрыдныя яны і няверныя, да ніякай добрай дзейнасьці не здатныя.

 

Разьдзел 2
Парады для ўсякіх станаў

1 Ты ж навучай тому, што належыць да здаровай навукі.

2 Старыя павінны быць людзьмі трэзвымі, сьціплымі, разсуднымі, здаровай веры, поўныя міласьці, церпялівасьці.

3 Падобна і старыя жанчыны ў сьвятым стане павінны высьцерагацца пляткарства, абмаўленьняў, не ўпівацца віном, павучаць іншых дабру,

4 хай растаропна навучаюць маладых, хай любяць сваіх мужоў і дзяцей,

5 хай жа будуць разумнымі, чыстымі, гаспадарнымі, хай глядзяць за сям'ёй, мілыя, паслухмяныя мужам сваім, і каб не блюзьніць ім на слова Божае.

6 Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі.

7 У ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых паводзін у навуцы, у паўнаце чалавека, у павазе,

8 у здаровым і беззаганным слове, каб той, хто працівіцца,.вараваўся, ня могучы нічога благога пра нас сказаць.

9 Хай слугі слухаюць сваіх гаспадароў, у ва ўсім стараючыся падабацца, а не супярэчыць,

10 не ашукваючы, але ў ва ўсім добрай волі аказваючыся. Хай у ва ўсім навуку Збаўцы нашага Бога ўслаўляюць.

11 Аказалася бо ласка Бога Збаўцы нашага ўсім людзям,

12 якая вучыць нас, каб мы, адрокшыся бязбожнасьці і пажаданьняў сьвецкіх разумна і справядліва і пабожна жылі на гэтым сьвеце,

13 чакаючы шчасьлівай надзеі і аб'явы хвалы магутнага Бога і Збаўцы нашага Езуса Хрыстуса.

14 Ен ахвяраваў самога сябе за нас, каб збавіць нас ад усякай спракуды і ачысьціць сабе народ мілы, насьлядоўніка добрых учынкаў.

15 Гэтаму вучы і заахвочвай і даказвай з поўнаю уладай. За гэта ніхто цябе не папракне.

 

Разьдзел 3
Абавязкі хрысьціян

1 Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць загадчыкаў і ўладу, выпаўняць загады, быць гатовымі да ўсякага добрага учынка,

2 нікога не чарніць, ня быць сварлівымі, але памяркоўнымі, праяўляць да ўсіх людзей ласкавасьць, ветлівасьць.

3 Бо і мы былі калісьці неразумнымі і няверуючымі, заблудзіўшымі, служыўшымі пажаданьням і ўсякім прыхацям, кіруючыміся злосьцю і нянавісьцю, мы былі ненавісьнікамі, ненавідзячымі адны другіх.

4 Калі ж аб'явілася спагаднасць і міласьць Збаўцы нашага Бога,

5 то не дзеля ўчынкаў справядлівасьці, якіх мы даканалі, але з міласердзя свайго збавіў нас купаньнем адраджэньня і аднаўленьня Духа Сьвятога,

6 якога выліў на нас багата праз Езуса Хрыстуса, Збаўцу нашага,

7 каб мы, апраўданыя ласкай Ягонаю, сталіся спадчыньнікамі надзеі жыцьця вечнага.

Парады для Ціта

8 Праўдзівая гэта навука, і хачу цябе аб гэтым пераканаць, каб тыя, што вераць у Бога, стараліся перш добрымі ўчынкамі гэта даказаць. Гэта добрае і карыснае людзям.

9 Глупых жа пытаньняў, даводаў, спрэчак і змаганьняў на конта закону пазьбягай. Яны бескарысныя і пустыя.

10 Герэтыка пасьля першай і другой перасьцярогі абмінай

11 ведаючы, што пераваротнік і гэтым чынам грэшны, прытым ён сам сябе асуджае.

12 Калі пашлю да цябе Артэмаса або Тыліка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікаполіс, бо там рашыў я зімаваць.

13 Зенаса-правазнаўцу і Аполласа старанна забясьпеч, каб усяго ім хапала.

14 Хай навучацца і нашыя быць першымі добрымі дзеяньнямі ў канечных патрэбах, каб не былі яны бясплоднымі.

15 Вітаюць цябе тыя, што са мною, прывітай тых, якія любяць нас у веры. Ласка Божая з усімі вамі. Аман.

 

Пісьмо да Філімона

 

 

Уводзіны

Філімон быў багатым чалавекам (меў нявольнікаў), пражываючым у Калосах у Фрыгіі. Яго навярнуў да Хрыста пэўне сам сьв. Павал, пражываючы ў Эфезе. Стаў ён верным яго вучнем. Ён адпускаў свой дом на маленьні і на ўсе другія службы. Любіў яго апостал.

Аднойчы да сьв. Паўла, заняволенага ў Рыме, з'явіўся нейкі 0нэзым, нявольнік уцёкшы ад Філімона. Сьв. Павал давёў яго да веры. Рымскі закон строга за гэта караў. Таму і сьв. Павал мог яго затрымаць пры сабе, бо быў яму патрэбен, але не жадаючы рабіць крыўды прыяцелю, адсылае яго назад да гаспадара.

Адначасова і перасылае яму пісьмо з просьбай аб ласкавым прыняцьці нявольніка назад і не пакараньні яго. Пры гэтым ён падае хрысьціянскую навуку аб адносінах чалавека да чалавека і ў пару нявольніцтва.

Філімон павінен бачыць у Онэзыме свайго брата па веры і як самога апостала Паўла. Калі нявольнік зрабіў яму якую матарыяльную шкоду, то ён адгодзіць. Онэзыма таксама вучыць, як ён мае паступаць. Пісьмо гэта ўсе прымаюць за аўтэнтычнае - Касьцёл і крытыкі.

Распарадак пісьма

1 Адрас пісьма і багаславенства (1-3)

2 Падзяка (4-7)

3 Павал заступаецца за Онызыма, уцекача ў імя веры Хрыстовай.

4 Прывітаньне і багаславенства.

 

Пісьмо сьв. Паўла Апостала да Філімона
Разьдзел 1
Уступ.

1 Павал, вязень Хрыстуса Езуса і Цімафей (Тыматэй), брат - Філімону ўмілаванаму і нашаму супрацоўніку

2 і Апіі, сястры найдаражэйшай, і Архіпу, спаўжаўнеру нашаму - Касьцёлу, які ў тваім доме знаходзіцца.

3 Ласка вам і мір (супакой) ад Бога Айца нашага і Госпада Езуса Хрыстуса.

Удячнасьць Апостала Філімону

4 Дзякую я заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,

5 чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Езуса і да ўсіх сьвятых.

6 Каб уздзеяньне веры тваёй стала бачным у пазнаньні ўсякай добрай дзейнасьці вашай у Езусе Хрыстусе.

7 Вось вялікую радасьць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрца сьвятых успакоілася праз цябе.

8 Хоць я і маю вялікае паручэньне ад Езуса Хрыстуса загадаць табе, што да справы належыць,

9 то ўсёж такі дзеля любові лепш папрашу цябе, знаючы цябе, я Павал, старык, а цяпер і вязень Езуса Хрыстуса.

10 Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах - Онэзіма,

11 які калісьці быў табе непатрэбен, а які цяпер і мне і табе карысны,

12 яго табе вяртаю. Дык ты прымі яго, як маё сэрца.

13 Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе нёс паслугу ў апавяшчэньні Эвангеліі, калі я ў кайданах.

14 Але без парады з табою не хацеў рашацца, каб часам вымушаным не было дабрадзейства тваё, але дабравольным.

15 Можа быць, што ён адлучыўся ад цябе толькі на кароткі час, каб ты ўзяў яго навек, ужо не як нявольніка,

16 але за слугу і брата найдаражэйшага, прўда і мне, але тым больш табе адносна цела і ў Госпадзе.

17 Дык калі маеш мяне за сябра, прымі яго, як мяне.

18 Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе, або што вінен, гэта на мяне залічы.

19 Я Павал напісаў уласнаю рукою, я сплачу табе, каб пры тым несказаць табе, што і ты сам належыш мне.

20 Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Падтрымай маё жаданьне ў Госпадзе.

21 Спадзяючыся на тваю паслухмянасьць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.

22 Адначасова прашу, прыгатуй Мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду вернены вам.

23 Вітае цябе Эпафрас, спаўвязень мой у Езусе Хрыстусе,

24 Марак, Арыстарх Дэмас і Лукаш, мае памочнікі.

25 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з духам вашым. Аман.

 

Пісьмо да Гебрэяў

 

Пісьмо да гебрэяў

Пісьмо да гебрэяў (жыдоў) розьніцца ад іншых пісьмаў сьв. Паўла тым, што яно ня мае ўступу, указаньні ад каго, у прынятай ім форме, і адносна распарадку. Частку дагматычную ён пераплятае з маральнай і г. д. Дзеля таго да 4 ст. на Захадзе сумняваліся адносна аўтарства гэтага пісьма. Але справу гэту выясьніць няцяжка.

Зненавіджаны землякамі, сьв. Павал не падаваў сябе як аўтара і зьмяніў пачатак. Магчыма таксама, што ён падаў агульны зьмест пісьма каму-небудзь са сваіх вучняў, а той рэдагаваў яго па-свойму. З-паміж чатырнаццаці пісьмаў сьв. Паўла гэта выдзяляецца больш прыгожай грэцкай мовай, стылем і формай.

Пісьмо гэта было адрасавана жыдам, пражываючым у Ерузаліме і наогул у Палестыне. Напісана яно было у Рыме паміж першым і другім зняволеньнем сьв. Паўла, перад зьнішчэньнем Ерузаліма, г. зн. каля 63 года.

У пісьме аўтар лічыцца з тым, што чытачы ведаюць сьв. Пісаньне, цытыруе многа і, апіраючыся на Старым Законе, даказвае, што прадказаны і чаканы Месія-гэта Езус Хрыстус, што Стары Закон ужо закончыўся, а пачаўся новы. Сьвятарства старазаконнае "пакаленьне Леві" аджыло, а новае пачалося ад Хрыстуса паз ускладаньне рук біскупаў. Таксама і Ахвяра Старога Закону была толькі фігурай новай, якая пачалася ад Хрыстуса-Сьвятара, якую Ён злажыў на крыжы і прадаўжае складаць у імшы сьвятой. Замест сьвятыні Ерузалімскай цяпер існуе Касьцёл Усеагульны.

Распарадак пісьма

Частка першая, дагматычная 1, 1-10,18.

А. Асоба і дастойнасьць Хрыстуса, Сына Божага. 1, 1-4, 13.

1 Хрыстус, Сын Божы-вышэйшы за прарокаў. 1, 1-2,4.

2 Збаўца праз учалавечаньне стаўся толькі з выгляду ніжэйшым за чыстых духаў. 2-5, 18.

3 Хрыстус, як Сын Божы, вышэйшы за Маісея. 3, 1-19.

4 Хто ня слухае Эвангеліі не атрымае жыцьця вечнага. 4, 1-13.

Б.-Сьвятарства Хрыстова вышэйшае за сьвятарства Старога Закону.

1 Хрыстус праўдзівы сьвятар, пакліканы Богам. 4, 14-5,0.

2 Труднасьці навукі аб сьвятарстве Хрыстовым. 5,11-6, 20.

3 Хрыстус-сьвятар па абраду Мельхізедэка. 7, 1-28.

В.-Значэньне ахвяры Хрыстовай. 8,1-10.

1 Хрыстус-сьвятар у палатцы нябеснай. 8, 1-13.

2 Ахвяра Хрыстова перавышае ахвяры Старога Закону. 9, 1-10,17.

Частка другая маральная

1 Патрэба адмовіцца ад Старога Закону. 10, 19-39.

2 Прыклады гераізма ў Ст. Законе. 11, 1-12, 29.

3 Заахвочваньне да хрысьціянскіх дабрадзейнасьцяў і загад высьцерагацца культу жыдоўскага. 13,1-17.

Заканчэньне. Апостал паручаецца малітвам чытачоў заахвочвае вытрымаць і перасылае прывітаньні. 13, 18-25.

 

 

Пісьмо сьв. Паўла Апостала да Гебрэяў
Разьдзел 1
Прадстаўленьне пісьма-уступ. Веліч учалавечаннага Сына Божага.

1 Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў калісьці Бог да бацькоў нашых праз прарокаў нашых.

2 У апошні раз, гэтымі днямі, прамовіў Ён да нас праз Сына, якога паставіў насьледнікам усіх рэчаў, праз Яго стварыў і вякі.

3 Ён-водблеск славы і адбітак Ягонай істоты, які трымае ўсё словам магутнасьці сваёй і, зьдзейсьніўшы ачышчэньне грахоў, сядзіць праваруч вялікасьці на ўзвышаннасьці.

4 І падняўся на столькі вышэй анёлаў, на колькі вышэйшае ад іх унасьледаваў імя.

Вышэйшасьць Хрыстуса ад анёлаў, упадабненьне Яго да людзей.

5 Каму бо з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сын мой ты- Я цябе сягоньня парадзіў? Або зноў: Я буду яму бацькам, а ён будзе мне сынам?

6 А калі зноў уводзіць Першынца на сьвет, кажа: І будуць праслаўляць яго ўсе Божыя анёлы.

7 А да анёлаў вось што Ён кажа: Ён творыць анёлаў сваімі духамі і слугаў сваіх полымем агня.

8 А да Сына: Трон твой, Божа, навекі вечныя, скіпетр справядлівасьці, скіпетр валадарства твайго.

9 Узьлюбіў ты справядлівасьць і зьненавідзеў беззаконьне, таму намасьціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасьці больш за сучаснікаў тваіх.

10 І яшчэ: Ты Госпадзе, сьпярша аснаваў зямлю, і неба-тварэньне рук тваіх.

11 Яны прападуць, а ты астанешся, і ўсе яны, як вопратка састарэюць,

12 і як адзеньне зьменіш іх, і зьменяцца, а Ты той самы трываеш, і гады Твае ня спыняцца.

13 Да каго ж з анёлаў сказаў Ён калісьці: Сядзь праваруч у Мяне, пакуль не пакладу ворагаў тваіх ля падножжа ног тваіх.

14 Ці ж ня ўсе яны з'яўляюцца паслугуючымі духамі, пасланымі на паслугу тым, якія атрымаюць у спадку збаўленьне?

 

Разьдзел 2
Вернасьць Хрыстоваму аб'яўленьню

1 Таму неабходна пільна сачыць за тым, што бачылі, каб часам не разьмінуцца.

2 Дык калі праз анёлаў абвешчанае слова мела такую моц, што ўсякае непадчыненьне і непаслуханьне атрымоўвала справядлівую кару,

3 то якім чынам мы зможам ад яе ўхіліцца, калі мы занядбалі так вялікую ласку, як збаўленьне? Яно спачатку было апавешчана Госпадам, а ў нас умацавана было чуўшымі ад Яго

4 за пацьвярджэньнем Божым знакамі і цудамі, і ўсякімі надзвычайнымі магутнасьцямі, і дарамі Духа Сьвятога па Ягонай волі.

Хрыстус - Валадар будучага месіянскага валадарства.

5 Не анёлам жа падчыніў Бог будучы сьвет, пра які мы гаворым.

6 Пацьвердзіў жа хтосьці ў адным месцы, кажучы: Хто такі чалавек, што памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што ня ведаеш яго?

7 Уменшыў Яго чуць-чуць ад анёлаў, хвалою і пашанаю ўкаранаваў Яго і падчыніў Яму ўсе дзеяньні рук сваіх.

8 Усё паддаў Ягонай ўладзе. У тым вось, што ўсё паддаў Ягонай уладзе, заключаецца думка, што нічога не засталося не падчыненым Яму. Цяпер жа бачыш, што яшчэ не ўсё падчынена Яму.

9 Вось у Тым, Які быў крыху ўменшаны ад анёлаў, бачым Езуса замучанага сьмерцю, укаранаванага славай і пашанай, каб ласка Божая для ўсіх была выслужана смерцю.

10 Належылася, бо каб Той, для якога ўсё і праз Якога ўсё было створана, Каторы шмат сыноў давёў да славы, і як прычына збаўленьня іхняга быў ахвяраю мукі.

11 Хто ўсьвенчвае і тыя, якія ўсьвенчваюць - ад Аднаго ўсе. Дзеля таго не саромеецца называць іх братамі, кажучы:

12 Абвяшчу імя Тваё маім братам, на сабраньні буду славіць Цябе.

13 Я буду ўпэўнены ў Ім. Ды яшчэ вось жа і дзеці мае, якіх даў мне Бог.

14 Дык калі дзеці ўдзельнічаюць у целе і крыві, так і Той таксама ўдзельнічаў у іх (целе і крыві), каб сьмерцю зьнішчыць таго, г. зн. д'ябла, які меў уладу сьмерці,

15 і каб вызваліць тых, што падлеглыя сьмерці, што пад страхам яе ўсё жыцьцё пражывалі.

16 Не анёлаў жа Ён прымае, але патомства Абрагама,

17 дзеля гэтага павінен быў у ва ўсім упадобніцца да братоў, каб стацца міласердным і верным Архісьвятаром у Бога для адпакутваньня за грахі народа.

18 Вось таму, што цяпер і Сам быў спакушаны, мае моц дапамагчы тым, якія спакушаны.

 

Разьдзел 3
Вышэйшасьць Хрыстуса над Маісеем

1 Дык, сьвятыя браты, удзельнікі нябеснага пакліканьня, пазнайце Апостала і Архісьвятара нашага веравызнаньня Езуса,

2 бо Ён верны таму, хто Яго стварыў, як і Маісей у ва ўсім сваім доме.

3 Бо Ён прызнаны дастойным славы большае за Маісея, як большую славу мае ў параўнаньні з домам той, хто яго збудаваў.

4 Кожны дом, вядома, некім пабудаваны, а вось той, хто ўсё стварыў - Бог.

5 І Маісей (Мойжаш), вядома, верны быў у ва ўсім свайму дому, як слуга, на пасьведчаньне тых спраў, якія павінны былі быць сказанымі.

6 Хрыстус жа - як сын у доме сваім. Домам жа гэтым - мы, калі захаваем моцную веру і славу з надзеяй аж да канца.

7 Адсюль вось што кажа Дух Сьвяты: Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,

8 не заглушайце сэрцаў вашых, як ва ўзбунтаваньні, як у дзень спакушэньня на пустыні,

9 дзе спакушалі мяне бацькі вашы,

10 правяралі, хоць і бачылі цуды мае праз сорак гадоў.Таму вось разгневаўся Я на гэта пакаленьне і сказаў: заўсёды бессардэчныя; не пазналі яны вось шляхоў маіх,

11 як пакляўся Я ў гневе сваім: ня ўвойдуць яны ў супакой мой.

12 Глядзіце, браты, каб не было між вас прыпадкам ліхога сэрца няверы, што адступіцца ад Бога жывога,

13 ды заахвочвайце самі сябе што дня, пакуль трывае гэтае "сёньня", каб не заглох хто з вас праз абман граха.

14 Удзельнікамі ж Хрыстуса сталіся мы, калі толькі пачатае жыцьцё аж да канца захаваем.

15 Калі кажа: Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не заглушайце сэрцаў вашых, як быццам у гневе.

16 Бо некаторыя слухаючы "абураліся", але ня ўсе, што выйшлі з Егіпту з Маісеем.

17 На каго ж Ты гневаўся праз сорак гадоў? Ці ж не на тых, што саграшылі, чые трупы параскіданы па пустыні?!

18 А каму ж гэта пакляўся не ўвайсьці ў супакой Ягоны, калі не тым, што не паверылі?

19 А бачым, што не змаглі ўвайсьці праз недаверства.

 

Разьдзел 4
Неба - абяцаная зямля, адпачынак Бога і хрысьціян

1 Высьцерагаймася тады таго, каб калі яшчэ застанецца абяцаньне ўвайсьці ў Ягоны супакой, не падумаў хто з вас часамі, што Яго няма.

2 Дык жа і нам дадзена абяцаньне таксама як і тым, але ж не памагло ім чутае слова, бо не спалучана было яно вераю з тымі, якія гэта слова чулі.

3 А мы, паверыўшыя, уваходзім у супакой, так як Ён сказаў: Як пакляўся я ў гневе сваім, ня ўвойдуць яны ў супакой мой, хоць задумы Ягоныя былі закончаны ад аснаваньня (пачатку) сьвету.

4 Бо Ён сказаў у адным месцы пра сёмы дзень так: "І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх дзеяньняў сваіх".

5 А вось у гэтым зноў: "Ня ўвойдуць у супакой мой".

6 Дык вось застаецца, што ўвойдуць у супакой некаторыя, а тыя, якім было раней абяцана, ня ўвойдуць (не ўвайшлі) з прычыны недаверства свайго.

7 Дык зноў вызначае Ён (Бог) нейкі дзень "сёньня", кажучы праз Давіда па некаторым часе, як і перад гэтым было сказана: "Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, зацьвярджайце, не атупляйце сэрцаў вашых".

8 Калі б Езус (Навін) увёў іх у супакой, ніколі б не гаварыў пра іншае пасьля гэтага дня.

9 І так пакідаецца адпачынак ( шабат) для народа Божага.

10 Бо хто ўвайшоў у супакой Ягоны, таксама адпачне пасьля сваіх прац, як і Бог - пасьля Ягоных.

11 Стараймася тады ўвайсьці ў той супачынак, каб хто-небудзь не папаўся ў той самы прыклад недаверства.

12 Бо жывое Слова Божае і пасьлядоўнае, вастрэйшае ад усякага мяча абасечанага, яно пранікае ажно да раздзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку і асуджае думкі і намеры сэрца.

13 Ніводзін твор перад ім не скрыецца, усё вачам Яго абнажона і адкрыта, Яму належыцца ад нас разрахунак.

Хрыстус праўдзівы, найвышэйшы Архісьвятар, Богам устаноўлены

14 Маючы вось архісьвятара вялікага, прайшоўшага праз неба, Езуса, Сына Божага, трымаймася моцна веравызнаньня.

15 Бо ня маем мы такога Архісьвятара, які б ня мог споўпакутаваць у нашых немачах, але перажываўшага ўсё, падобна нам, апроч граха.

16 Хадзем жа тады з даверам да Ягонага трона ласкі атрымаць міласердзе і знайсьці ласку патрэбнай дапамогі.

 

Разьдзел 5

1 Бо ўсякі Архісьвятар з людзей бярэцца і для людзей устанаўляецца ў тых справах, якія адносяцца да Бога, каб складаў дары і ахвяры за грахі.

2 Ён можа спаўбалець з тымі, што грашаць з няведаньня або абману, бо ён і сам адчувае кволасьць.

3 І таму павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.

4 Ніхто сам сабе ня возьме гэтай дастойнасьці, але пакліканы Богам, як Аарон.

5 Так і Хрыстус ня сам сябе ўславіў дастойнасьцю стацца архісьвятаром, але той, які сказаў Яму: "Ты сын мой, я сёньня нарадзіў цябе".

6 Як падобна ў іншым месцы Ён кажа:"Ты - сьвятар на век на ўзор Мелхізедэка".

7 Ён у дні жыцьця цела свайго моцным голасам і са сьлязамі паручаў малітвы і маленьні свае Таму, каторы мог захаваць Яго ад сьмерці, і выслуханы быў дзеля сваёй богаадданасьці.

8 І вось, хоць быў Сынам Божым, навучыўся з таго, што перацярпеў, паслухмянасьці і

9 завяршыўшы муку сьмерцю, стаўся ўсім слухаючым Яго прычынай збаўленьня вечнага,

10 названы Богам - Архісьвятар на спосаб Мелхіседэка.

Праўдзівае сьвятарства Езуса Хрыстуса

11 Пра Яго многа нам трэба было б гаварыць, але цяжка выясьніць гэта, бо сталіся вы непадатнымі слухаць.

12 Адносна часу, дык вы павінны б быць настаўнікамі, а вось вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў асноўным праўдам слоў Божых, ды вы ж такія, што вам малако належыцца, а не цяжкая страва.

13 Кожны з вас малакаед, не сьведам навукі справядлівасьці, бо ён сысун.

14 Для дарослых жа цяжкая страва, бо яны праз ужываньне маюць прызвычаены арганізм, каб разабрацца што добрае, а што благое.

 

Разьдзел 6

1 Дзеля таго, прапусьціўшы пачаткі навукі Хрыстовай, уздымемся да спраў больш дасканалых, чым зноў брацца закладваць фундаменты пакуты дзеля мёртвых дзеяньняў-грахоў і адносна веры ў Бога,

2 навукі аб хросьце, а таксама ўскладаньня рук, уваскрасеньня і вечнага суду.

3 А гэта зробім, калі Бог пазволіць.

4 Немагчымым бо ёсьць тых, што ўжо раз былі асьвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,

5 якія ня менш пачулі добрае Божае слова ды пакаштавалш сілы будучага веку,

6 а ўпалі, каб маглі быць наверненымі да пакуты. Крыжуюць вось яны зноў у саміх сабе Сына Божага і публічна зьневажаюць.

7 Зямля, поеная чыстым дажджом, родзячая расьліннасьць, становіцца прыдатнай тым, якія яе абрабляюць, Бог багаславіць ёй.

8 А калі родзіць церні і пустазельле непрыдатная і на пракляцьце, яе канчатковасьць-спаленьне.

9 Спадзяемся адносна вас, найдаражэйшыя, што вы лепшыя і бліжэйшыя збаўленьня, хоць мы так і гаворым.

10 Бог, вядома, справядлівы і не забудзецца заслугі вашай і міласьці, якую выказалі вы ў імя Ягонае услугоўваўшы сьвятым і ўслугваючы.

11 Жадаем вам, каб кожны з вас праявіў руплівасьць аб дасканаленьні надзеі аж да канца,

12 каб ня сталіся бязьдзельнікамі, а сапраўднымі пасьлядоўнікамі тых, якія вераю і цярплівасьцю ўнасьледавалі абяцаньне.

13 Бог, даючы абяцаньне Абрагаму, ня маючы нікога вышэйшага, каб мог яму прысягнуць, пакляўся Самім Сабою, кажучы:

14 "Багаслаўляючы багаслаўляю цябе і размнажаючы размножу цябе, павялічваючы павялічу цябе".

15 І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.

16 Людзі бо на вышэйшага ад сябе запрысягаюцца, і кожная спрэчка паміж імі канчаецца прысягаю на завярэньне.

17 Дзеля таго і Бог, хочучы спадчыньнікам абяцаньня падкрэсьліць непарушнасьць свайго намеру, пакарыстаўся прысягай.

18 Каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную пацеху, мы, што хістаючыся хватаем дадзеную нам надзею,

19 якую, як якар душы, бясьпечны і апорны і які пранікае да нутра, за заслону,

20 куды за нас як папярэднік увайшоў Езус на спосаб Мельхіседэка, стаўшыся архісьвятаром на век.

 

Разьдзел 7
Вышэйшасьць Хрыстуса за сьвятароў Старога Закону

1 Гэты вось Мельхіседэк, кароль Шалему, сьвятар Найвышэйшага Бога, выйшаў на спатканьне Абрагама, які вяртаўся пасьля разгрому каралёў, і паслаў яму багаславенства.

2 Яму таксама даў Абрагам дзесяціну з усяго(здабытку). Па-першае, імя яго абазначае валадар справядлівасьці, а потым і кароль Шалему, што значыць: валадар супакою.

3 Без бацькі, без маці, без радаводу, без пачатку днёў і ня маючы канца жыцьця, ён успадобніўся Сыну Божаму і застаецца сьвятаром на векі.

4 Дык бачыце, які вялікі той, каму патрыярх Абрагам даў дзесяціны з усяго здабытку.

5 Ды бач, і тыя, што з сыноў Леві, атрымоўваюць сьвятарства, маюць права браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць, ад братоў сваіх, хоць і тыя выводзяцца з роду Абрагама.

6 Той жа не залічаўся да іх роду, узяў аднак дзесяціну ад Абрагама і таго, які меў абяцаньне, пабагаславіў.

7 Без ніякай жа супярэчнасьці, той хто меншы багаславіцца старэйшым.

8 Бач, тут людзі сьмяротныя бяруць дзесяціны, а там, як сьведчыцца, той, што жыве.

9 А калі можна так сказаць, таксама і Леві, які бярэ дзесяціны, аддаў дзесяціну ў асобе Абрагама.

10 Вось ён яшчэ быў ва ўлоньні прабацькі, калі Мельхізедэк выйшаў яму насустрач.

11 Калі тады дасканаласьць дасягнута была праз сьвятарства Левітаў, народ бо атрымаў закон абапёрты на ім, то пашто было ўстанаўляць яшчэ іншага сьвятара на спосаб Мельхізедэка, а не на ўзор Аарона?

12 Са зменай сьвятарства павінен зьмяніцца і закон.

13 Той, пра якога тут гаворыцца, паходзіць з іншага пакаленьня, а гэтага роду ніхто не служыў пры аўтары.

14 Ведама ж, што з Юды паходзіць наш Госпад, а Маісей нічога не казаў аб сьвятарах з гэтага пакаленьня.

15 Ды яшчэ больш выразным становіцца, калі на спосаб Мельхізедэка выступае іншы сьвятар,

16 каторы не па волі закона цела стаўся такім, але на моцы нязьменнага жыцьця.

17 Бо вось прыводзіцца пасьведчаньне аб ім, што "ты сьвятар на векі на спосаб Мельхізедэка".

18 Такім чынам касуецца папярэдні закон дзеля яго кволасьці і бескарыснасьці.

19 Нічога бо не давёў той закон да дасканаласьці, але быў аднак уступам лепшай надзеі, праз якую прыбліжаемся да Бога.

20 Тым больш, што сталася гэта ня без прысягі, а тыя ж ставаліся сьвятарамі без прысягі,

21 а гэты з прысягаю таго, які сказаў яму:"Запрысяг Госпад і не раскаецца: Ты сьвятар на векі вечныя".

22 Вось чаму Езус стаў Паручыцелем лепшае ўгоды (запавету).

23 І калі так многа ставалася сьвятарамі, таму што сьмерць спыняла іх існаваньне.

24 а гэты, таму, што трывае век, мае вечнае сьвятарства.

25 Дзеля таго і збаўляцць можа ён вечна прыступаючых праз Яго да Бога. Ён вечна жывы, каб век за нас заступацца.

26 Такога вось належылася мець нам Архісьвятара: сьвятога, беззаганнага, беспракуднага, бязгрэшнага і вышэйшага над неба,

27 такога, які не павінен, як іншыя архісьвятары складаць што дзень ахвяры перш за свае грахі, а пасьля за грахі народа, бо гэта ён выканаў раз на заўсёды, складаючы (ахвяруючы) на ахвяру самога сябе.

28 Закон бо людскі ўстанавіў архісьвятарамі, людзей кволых, слова ж прысягі дадзенай па надзяленьню закона, устанаўляе Сына дасканалага на векі.

 

Разьдзел 8

1 З разважаных намі спраў аснаўной з'яўляецца: Мы маем такога Архісьвятара, які засеў праваруч трона Вялікасьці ў небе,

2 служыцеля сьвятыні і праўдзівае палаткі, пастаўленай Госпадам, а не чалавекам.

3 Кожны сьвятар устанаўляецца складаць дары і ахвяры, адсюль трэба, каб і той меў нешта для ахвяры.

4 Калі б ён заставаўся на зямлі, то ня быў бы сьвятаром, таму што ёсьць тут такія сьвятары, што складаюць дары па волі закона,

5 яны служаць вобразу і цені рэчаіснасьцяў нябесных. Калі бо Маісей меў паставіць палатку, то такім спосабам быў павучаны Богам: "Глядзі вось, зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары".

6 Цяпер вось ён займае лепшую службу і на столькі, на колькі стаўся пасярэднікам лепшае ўгоды - тастаманту, які апіраецца на лепшых абяцаньнях.

7 Бо калі б тая першая ўгода была без заганы, то ня трэба было б шукаць на яе месца другой.

8 Ганячы іх, кажа: Вось жа настануць дні, кажа Госпад, і Я складу з домам Ізраіля, і з домам Юды новую ўгоду

9 не паводле ўгоды, якую Я зрабіў з іх бацькамі, у дзень, у які Я ўзяў руку іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпта. Калі яны ня вытрывалі ў маім законе, і Я пакінуў іх, кажа Госпад.

10 Вось жа ёсьць угода, якуя Я наладжу з домам Ізраіля ў тых днях, кажа Госпад: Дам закон Мой у іх думкі ды ў сэрцы іхнія ўпішу яго, і буду ім Богам, і яны самі будуць Мне народам.

11 І ніхто ня будзе вучыць бліжняга свайго, ані свайго брата, кажучы: Пазнай Госпада! Бо ўсе Мяне пазнаюць ад найменшага аж да найвялікшага з іх.

12 Бо міласэрным буду дзеля іх паступкаў і ня ўспомню больш пра іхнія грахі,

13 кажучы пра новае, першае прызнаў старым. А тое, што старое і здаўніваецца, тое блізкае зністажэньня.

 

Разьдзел 9
Вынікі ахвяры Хрыстовай

1 Мела, праўда, і першая ўгода пастановы багаслужэньня і зямную сьвятыню.

2 Быў гэта шалаш, у першай частцы якога, называнай сьвятым месцам знаходзіўся кандалябр (сьвяцільнік), стол і хлябы пакладныя. Гэта частка завецца (сьвятое).

3 За другой занавесай знаходзіўся другі шалаш, які зваўся "сьвятое сьвятых",

4 у якім быў залаты кадзільнік і арка-скрыня, абложаная з кожнага боку золатам. У скрыні была урна-посуд з маннай і дубец Аарона расьцвіўшы і табліцы законаў.

5 Зьверху над аркай (скрыняй) былі херубіны славы, ацяняючыя ахвярнік (века). Аб гэтых падрабязна ня час яшчэ гаварыць.

6 Пры такім вось распалажэньні да перашай часткі шатра заўсёды маюць доступ сьвятары, адпраўляючы багаслужэньні.

7 Да другой жа часткі шатра толькі раз у год адзін архісьвятар меў доступ і не без крыві, якую складаў у ахвяры за свае грахі і за грахі свайго народа.

8 Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыта дарога да сьвятога месца, пакуль існуе ранейшы шалаш.

9 Гэта сімвал цяперашняга часу, у якім складаныя дары і ахвяры ня могуць зрабіць дасканалым у сумленьні таго, які адпраўляе багаслужэньне.

10 Адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усялякіх абмываньняў паводле зьнешніх пастаноў, маючых моц перад аднаўленьнем.

11 Ды Хрыстус, з'явіўшыся як Архісьвятар будучых даброцьцяў, праз вышэйшы і дасканалейшы і не рукой, значыць, не на гэтым сьвеце, пастаўлены шалаш,

12 ня праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў на заўсёды ў месца сьвятых, здабыўшы вечнае адкупленьне.

13 Дык калі кроў казлоў і валоў сумесна з попелам цяліцы, калі пакрапіць гэтым, усьвячае нячыстых, даючы ачышчэньне цела,

14 то тым больш кроў Хрыстова, Які ахвяраваў самога сябе Богу праз Духа Сьвятога, ачысьціць сумленьне наша ад грахоў, каб служыць Богу жывому.

15 Вось таму Ён з'яўляецца Медыятарам-Пасярэднікам новага Закона, каб праз сьмерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першай угодзе, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да спаўненьня абяцаньня.

16 Бо там, дзе ёсьць завяшчаньне, там павінна наступіць сьмерць таго, хто гэта завяшчаньне састаўляе.

17 Завяшчаньне толькі пасля сьмерці набірае правамоцнасьці, іначай яно ня мае важнасьці, пакуль жыве той, хто яго саставіў.

18 Адгэтуль і першае завяшчаньне (тастамант) было зацьверджана не без крыві.

19 Калі ўжо Маісей абвясьціў усяму народу ўсе пастановы закону, узяў кроў казлоў і валоў з вадой, воўнай чырвонай і гысопам і папырскаў так самую кнігу, як і увесь народ, кажучы:

20 "Гэта кроў угоды, якую Бог вам загадаў.

21 Падобным спосабам пакрапіў (апырскаў) крывёй таксама і палатку (шалаш) і ўсе посуды, прызначаныя для багаслужэньня.

22 І амаль усё па закону крывёй ачышчаецца, і без праліцьця крыві няма адпушчэньня.

23 З гэтага вынікае, каб адбіткі (падабенствы) рэчаў нябесных у такі спосаб былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя ахвяраў.

24 Хрыстус жа ўвайшоў не ў сьвятыню пастаўленую рукамі людзей, будучай адбіткам праўдзівай, але ў самае неба, каб адтуль заступацца за нас у прысутнасьці Бога,

25 ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца як архісьвятар, які што год уваходзіць у сьвятыню з чужой крывёю.

26 Інакш быў бы там многа разоў ад аснаваньня сьвету. А вось раз аб'явіўся ў гэты час перад канцом сьвету на зьнішчэньне грахоў праз ахвяраваньне самога сябе.

27 Як ўстаноўлена людзям раз памерці, а пасьля - суд,

28 так і Хрыстус адзін раз быў ахвяраваны на зьнішчэньне грахоў многіх, а другі раз пакажацца не дзеля грахоў, але дзеля збаўленьня тых, якія Яго чакаюць.

 

Разьдзел 10
Скасаваньне ахвяр старога закону

1 Закон, маючы цень (від) будучых даброцьцяў, а не сама рэчаіснасьць аднымі і тымі самымі ахвярамі, што год усьцяж складанымі, ніколі ня можа ўдасканаліць тых, каторыя прыступаюцца.

2 Інакш перасталі б іх складаць, таму што складальнікі, раз ачышчаныя, ня мелі б ужо пачуцьця грэху,

3 аднак прыпамінаньне грэху праз паасобныя гады ўсё ж застаецца.

4 Немагчыма ж крывёй валоў і казлоў ад грахоў ачышчацца.

5 Таму, прыходзячы на сьвет, кажа Хрыстус: Ахвяры ані дару не хацеў Ты, цела ж мне прыгатаваў.

6 Целапаленьне і ахвяры за грэх не спадабаліся Табе.

7 Тады сказаў Я: Вось іду. На пачатку кнігі напісана пра Мяне: каб выпаўніў, Божа, волю Тваю.

8 Сказаў раней: ахвяраў, дароў, целаспальваньняў і прынашэньняў за грахі не хацеў Ты і не падабаліся яны Табе, хоць і складаюцца паводле закону.

9 Потым сказаў: Вось жа іду, каб выканаць, Божа, волю Тваю. Касуе першую ахвяру і ўстанаўляе другую.

10 На моцы той волі ўсьвячаны мы назаўсёды праз ахвяру Цела Езуса Хрыстуса.

11 Кожны, праўда, сьвятар штодзень служыць і часта ахвяроўвае тыя самыя ахвяры, якія ніяк ня могуць ачышчаць ад грахоў.

12 Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, на век сядзіць праваруч Бога

13 чакаючы аж пакуль на канец ворагі Ягоныя будуць паложаны ў падножжа ног Ягоных.

14 Вось Ён адной ахвяраю ўдасканаліў тых на вякі, якія ўсьвячаны.

15 Сьведчыць нам аб гэтым і Дух Сьвяты, які так казаў:

16 Такая вось угода, якую наладжу з імі ў гэтых днях, кажа Госпад: даючы закон Мой у іхнія сэрцы і ў розумы іхнія ўпішу іх,

17 ды грахоў і беззаконіяў іхніх ужо ўспамінаць ня буду.

18 Дзе ж іх адпушчэньне грахоў, там ужо больш ня трэба ахвяры за грахі.

Заахвочаньне трывапць у веры
Пра справядлівасьць, стойкасьць веручых

19 Маем тады, браты, упэўненасьць ўвайсьці на месца сьвятых праз кроў Езуса Хрыстуса.

20 Ён пачаў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць Цела Сваё.

21 І маючы вялікага Архісьвятара над домам Божым,

22 прыступаем са шчырым сэрцам, з поўнаю верай, ачысьціўшы душы ад усякай сьвядомай нячыстасьці і з абмытым целам чыстаю вадою.

23 Трымайся непарушна надзеі, якою жывём, бо вечны ёсьць Той, Які нам даў абяцаньне.

24 І зважайма адзін на аднаго, ажыўляючы любоў і ахвоту да добрых учынкаў.

25 Не прапускайма нашых супольных сабраньняў, як сталася прывычкай некаторых, але пацяшаймася, і тым больш, калі бачым надыходзячы дзень.

26 Калі бо мы дабравольна саграшаем, маючы пазнаньне праўды, то не паможа ўжо ўмольваючая ахвяра за грахі,

27 але толькі нейкае страшнае чаканьне суда і жар агня, які павінен будзе паліць супраціўных.

28 Хто не падпарадкоўваецца закону Майсея, таго без ніякага міласэрдзя караюць сьмерцю пры двух або трох сьведках.

29 Падумайце самі, як шмат страшнейшых караў варты той, які Сына Божага патаптаў ці зьбясчэсьціў бы кроў угоды, якой быў усьвенчаны або Духа Ласкі зьняважыў?

30 Мы ж ведаем, хто сказаў: "Мне помста, і я дам адплату". Або зноў: "Сам Госпад будзе судзіць свой народ".

31 Страшна папасьціся ў рукі Бога Жывога.

32 Прыпомніце мінулыя дні, у якіх вы асьвечаныя перанесьлі вялікі навал пакутаў,

33 а ў іншым сталіся вы відовішчамі зьняваг і прасьледваньняў або іншы раз сучасьнікамі падобна перажываючых.

34 Бо споўпакутвалі вы з увязьненымі і з радасьцю прынялі вы рабунак вашай маёмасьці, ведаючы, што маеце багацьце лепшае і трывалае.

35 Ня трацьце тады надзеі вашай, якая дасьць вылікую ўзнагароду.

36 Мейце тады цярплівасьць, каб спаўняючы волю Божую дачакаліся абяцаньня.

37 "Яшчэ вось за хвілінку, за хвіліначку прыйдзе Той, які павінен прыйсьці і не замарудзіць".

38 Мой бо справядлівы верай жыве, калі б хто хістаўся, не спадабаўся б душы маёй.

39 Мы ж не з'яўляемся сынамі адступнікамі на сваю загубу, але веручымі на збаўленьне душы сваёй

 

Разьдзел 11
Геройскія сьведкі веры

1 Вера - гэта зарука чаканага і доказ нябачнага.

2 Дзякуючы веры продкі атрымалі пасьведчаньне.

3 Верай пазнаём, што словам Божым наладжаны вякі (сьвет) і што з нябачных паўсталі рэчы, якія мы бачым.

4 Праз веру Абель прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, за што атрымаў ён пасьведчаньне, што ён справядлівы. Бог бо пасьведчыў пра яго дары, і хоць ён памёр, верай сьведчыць дагэтуль.

5 Верай Гэнох схоплены быў, каб ня бачыў сьмерці. І не знайдзены, бо забраў яго Бог: перад узяцьцем меў сьведчаньне, што мілы быў Богу.

6 Без веры немагчыма падабацца Богу. Верыць трэба шукаючы Бога, бо Ён - узнагарода шукаючым Яго.

7 Вераю атрымаў Ной аб'яўленьне аб тым, чаго яшчэ не бачылася, з боязьні пабудаваў карабель (арку) на выратаваньне сям'і сваёй. Вераю асудзіў ён сьвет і праз веру стаўся ўдзельнікам справядлівасьці, якая верай здабываецца.

8 З веры Абрагам паслухаўся пайсьці на месца, якое павінен быў атрымаць у спадку. Выйшаў, ня ведаючы куды ісьці.

9 Праз веру апынуўся ў Зямлі Абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ісаакам і Якубам, са спадкапераймальнікамі таго ж самага абяцаньня.

10 Спадзяваўся на горад, які меў моцныя фундаменты, будаўнічым якога і архітэктарам быў Бог.

11 З веры тая самая Сара бясплодніца, ня гледзячы на ўзрост, атрымала ласку на пачацьце патомка, бо паверыла, што праўдзівы Той, Які даў абяцаньне.

12 Дзеля таго і ад аднаго кволага чалавека нарадзілася шмат "як зорак на небе, як пяску незлічонага на беразе мора".

13 Усе тыя памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёку аглядаючы тое абяцанае, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госьці.

14 Каторыя так кажуць, значыць, шукаюць праўдзівай бацькаўшчыны.

15 Калі ж бы тую ўспаміналі, з якой выйшлі, знайшлі б магчымасьць да яе вярнуцца.

16 Цяпер тужаць па лепшай, гэта значыць па нябеснай. Вось таму Бог не саромецца называць сябе іх Богам, бо падрыхтаваў ім горад.

17 З веры ахвяраваў Абрагам Ісаака, выстаўлены на спробу, і то адзінага сына склаў на ахвяру, хаця ён і атрымаў абяцаньне.

18 Яму было сказана: "З Ісаака будзе для цябе патомства".

19 Верыў жа ён, што і з памёршага зможа Бог выклікаць патомства. Дзеля таго выбраў яго на падабенства Хрыстуса.

20 З веры ў будучае пабагаславіў Ісаак Якуба і Эзава.

21 На моцы веры ўміраючы Якуб пабагаславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся нізка перад вярхом яго палкі.

22 Праз веру ўміраючы Язэп успомніў аб выхадзе сыноў Ізраіля і даў паручэньне адносна сваіх астанкаў (касьцей).

23 Праз веру Майсей быў укрываны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў ад свайго нараджэньня, бо ведалі, што падобнае ёсьць дзіцятка, а не перапалохаліся загаду фараона.

24 Вырасшы Маісей праз веру запярэчыў, што ён сын дачкі фараона,

25 лепш выбіраючы прасьледаваньне разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху.

26 Лічыў бо за вялікае багацьце пераносіць зьнявагі дзеля Хрыстуса. Ён памятаў аб узнагародзе.

27 З веры пакінуў Эгіпт, не збаяўся злосьці фараонскае, вытрываў, як быццам бачачы нябачнага.

28 З веры наладзіў Пасху і апырскваньне крывёй, каб не дакрануўся той, які пазабіваў усё першароднае.

29 З веры перайшлі Чырвонае Мора, як быццам па сухо зямлі, калі ж спрабавалі гэта зрабіць Эгіпцяне, патапіліся.

30 З веры паразвальваліся муры Ерыхона, калі абыходзілі іх вакруг сем дзён.

31 Праз веру не прапала блудніца Рахаб разам з няверуючымі, бо гасьцінна прыняла разьведчыкаў.

32 Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барока, Самсона, Ефтэ, Давіда, Самуіла і прарокаў.

33 Яны праз веру перамаглі каралеўствы, аказвалі справядлівасьць, атрымалі абяцаньне, затыкалі ляпы львам,

34 гасілі полымя агня, усьцерагаліся сьмерці ад мяча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць атрады ворагаў.

35 Праз іх уваскрашваньне жонкі вярталі сваіх мужоў. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы асвабаджэньня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне.

36 Іншыя ж нацярпеліся зьдзекаў і бічаваньняў і пры тым кайданаў ды астрогаў.

37 Каменявалі іх рэзалі, гінулі яны ад мяча, скрываліся ў авечых скурах і казьліных, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.

38 Не варты быў іх сьвет: блукаліся па пустынях, па горах, у земляных сховішчах.

39 І ўсе гэтыя сьведкі веры не атрымалі абяцаньня,

40 дзеля таго, што Бог прадбачыў для вас нешта лепшае і не хацеў, каб яны дабіліся дасканаласьці без вас.

 

Разьдзел 12
Хрыстус - архісьвятар - прыклад трываласьці

1 Дзеля таго і мы, маючы вакруг сябе такі лік сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і прасьледуючы нас грэх, павінны цярпліва імкнуцца да вызначанай нам мэты наперагонкі,

2 беручы прыклад з ажывіцеля, крыніцу веры, Езуса, і Завяршыцеля які замест магчымай радасьці, перанёс крыж, ня гледзячы на ганьбу, і сеў праваруч трона Божага.

3 Разважце тады пра Яго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную нянавісьць адносна да Яго, каб і вы аслабелі, калі вам сілы душы ня стане.

4 Вы яшчэ не сапраціўляліся аж да крыві, змагаючыся супроць грэху,

5 але забыліся аб перасьцярозе, якую вам, як дзецям напамінае, кажучы: "Сыне мой, не забывайся пра кару Госпада, ня падай духам, калі Ён цябе выпрабоўвае,

6 каго бо Госпад любіць, таго і карае, сьцябае кожнага, каго за сына прыймае".

7 Трымайцеся дысцыпліны. Як з дзецьмі абходзіцца з вамі Бог; Які ж бо гэта быў сын, каб яго бацька не навучаў?

8 Але, калі вы не навучаны будзеце, а ўсе павінны быць дысцыплінаванымі, то гэта значыць, што не сыны вы, а байструкі.

9 Адсюль, калі вы бацькоў сваіх мелі ўзгадавальнікаў цела нашага і шанавалі іх, дык ці шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу душ, каб добра жылі.

10 І тыя, праўда, навучалі нас па сваёй волі ў кароткі час, Той жа робіць для дабра нашага, каб зрабіць нас удзельнікамі сваёй сьвятасці.

11 Усякае пакараньне цяпер выдае ня радасным, а сумным, але пасьля павучаным дасьць духа справядлівасьці.

12 Дзеля таго "выпрастуйце апушчаныя рукі і самлелыя калені"

13 і простыя рабіце крокі нагамі вашымі, каб кульгавы не блудзіў хто, а нават паздаравеў.

Вернасьць абяцаньню і ласцы Божай

14 Будзьце ў згодзе з усімі і ўсьвячайцеся, без гэтага бо ніхто ня ўбачыць Бога.

15 Пільнуйцеся, каб не згубіў хто Ласкі Божай, каб які горкі корань, узрастаючы ўверх не заглушыў яе, бо праз гэта спракудзіліся многія.

16 Каб ня стаў хто чужаложнікам або зьдзічэлым, як Эзаў, які за адну страву адрокся свайго перашародства.

17 А ведаеце ж, што пасьля, жадаючы атрымаць багаславенства, быў адхілены, бо ня меў ласкі пакуты, хоць і шукаў яе са сьлязамі.

Старое і Новае пагадненьне

18 Вы не прыступіліся да гары дакранальнай і палаючага агня, і шалеючага ветру ды туману і буры

19 і гуку трубы і гоману слоў, якія яны пачуўшы, прасіліся, каб ня чуць такой мовы.

20 Бо не пераносілі таго, што ім гаварылася: Нават каб жывёла дакранулася да гары, то і тая павінна быць укаменавана.

21 І так страшным было тое, што бачылася. Маісей сказаў: Перапалоханы я і трасуся.

22 Але вы прыступіліся да гары Сыёну і горада Бога Жывога, Нябеснага Ерузаліму і безьлічы Анёлаў,

23 і да сьвятыні першародных, яія запісаны ў небе, і да Бога, Судзі ўсіх і да душаў справядлівых сьвятых,

24 і да Медыятара - Пасярэдніка Новага Пагадненьня, Езуса, да крыві апырсканьня лепш, мацней заклікаючай, чым кроў Абеля.

25 Глядзіце, не адвярніцеся ад заклікаючай крыві. Калі ж тыя не пазбегнуць кары, адвярнуўшыся ад Яго, Які навучаў на зямлі, то тым больш мы, калі адвернемся ад Таго. Які да нас з неба гаворыць.

26 Голас Ягоны страсянуў тады зямлёю, а цяпер прыракае, кажучы: "Яшчэ раз страсяну і ўстрасу ня толькі зямлю, але і неба".

27 Што кажа "яшчэ раз", дык гэта значыць зьмяненьне зрухомых рэчаў, каб засталіся толькі такія, што не зьмяняюцца.

28 Дык вось, каб атрымаць вечнае валадарства, стараймася жыць у ласцы, якой падабаючыся Богу, стараймася служыць Яму са страхам і пашанаю.

29 Бо Бог - гэта агонь ператраўляючы.

 

Разьдзел 13
Усякія напамінаньні

1 Няхай існуе паміж вамі братэрская любоў.

2 Не забывайцеся пра гасьціннасьць, бо дзякуючы ёй некаторыя, калі тыя скрываліся, анёлам аказалі гасьціннасьць.

3 Памятайце пра вязьняў, як быццам і вы разам з імі былі зьняволенымі, і пра знаходзячыхся ў бедах і хваробах, бо і вы ж самі маеце цела.

4 Няхай у ва ўсіх будзе ў пашане жанімства і беззаганнае сужыцьцё. Распусьнікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.

5 Жывіце без сквапнасьці на грошы, будзьце задаволенымі тым, што маеце. Ён бо сказаў: "Не адхінуся ад цябе і не кіну цябе".

6 Дык трэба, каб з даверам казалі: "Госпад - Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?"

7 Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія навучаюць вас Божаму слову, сочачы за ходам іхняга жыцьця, будзьце іхнімі пасьлядоўнікамі ў веры.

8 Езус Хрыстус той самы ўчора сёньня, і той самы на векі.

9 Не дайцеся зьвесці рознымі чужымі вучэньнямі. Найлепш бо мацаваць сээрца Божаю ласкай, а ня ежаю, якая не памагла тым, што ўганяюцца за ёю.

10 Маем аўтар, з якога ня маюць права есьці тыя, што паслугоўваюць у шалашы.

11 Целы бо тых жывёлін, кроў якіх прыносіцца архісьвятаром у месца сьвятое на замаленьне грэху, паляцца за лагерам.

12 Таму і Езус, каб усьвяціць народ сваёй крывёй, замучаны за горадам.

13 Дык выйдзьма і мы да Яго за лагер, пераносячы разам з Ім зьдзекі.

14 Бо ня маем тут стойкага горада, але шукаем будучага.

15 Праз Яго тады заўсёды складайма гостыю хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, праслаўляючых Ягонае Імя.

16 Не забудзьцеся пра дабрадзейнасьць і ўзаемную лучнасьць, такія бо ахвяры мілыя Богу.

17 Слухайце старэйшых вашых і падпарадкоўвайцеся ім. Яны бо памятаюць аб тым, што павінны разлічыцца перад Богам за вашы душы. Дапамагайце ім, каб яны гэта з радасьцю выконвалі, а не са стогнамі, бо гэта не на карысьць вам.

Заканчэньне - эпілог 13,18-25

18 Маліцеся за нас, бо ўпэўнены мы ў тым, што маем чыстае сумленьне, стараючыся добра ў ва ўсім паступаць.

19 Тым больш умольваю вас прычыніцца да таго, каб чым хутчэй мог я вярнуцца да вас.

20 Хай жа Бог супакою, Які падняў з умёршых Вялікага Пастыра ў крыві Вечнага Тэстаманта Госпада нашага Езуса Хрыстуса,

21 пакіруе вас да ўсякага дабра, каб спаўнялі Яго волю, выковаючы ўсё, што Яму падабаецца - праз Езуса Хрыстуса, Якому хвала на векі вечныя. Аман.

22 Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвоты. Бо толькі ня многа напісаў я вам.

23 Ведаеце, што брат наш Цімафей выпушчаны. З ім, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.

24 Прывітайце ўсіх вашых старэйшын і сьвятых. Перасылаюць вам паклон з Італіі браты.

25 Ласка з вамі ўсімі. Аман.

 

Ліст сьв. ап. Якуба

 

Сем лістоў апосталаў

У найдаўнейшых біблійных сьпісках (Ватыканскім, сінаіцкім) зьмешчаныя пасьля "Дзеяньняў Апосталаў" сем лістоў Апосталаў, названых дзеля іх паходжаньня: Адзін сьв. Якуба, два сьв. Пятра, тры сьв. Яна ды адзін сьв. Юды. З увагі на іх усеагульную дэдыкацыю, а не на аддзельных асоб, як у лістах сьв. Паўла - здаўна называлі іх таксама каталіцкімі.

Тэматыка іх розная, літэратурнай формай і зьместам яны падобны да Паўлавых, але не падаюць яны новых аб'яўленых праўдаў веры, а выясьняюць толькі ведамыя, ды высноўваюць з іх - практычныя маральныя павучэньні.

Ва ўсходніх мясцовасьцях, дзе гэтыя лісты былі напісаны - навука Апосталаў бывала часта перакручана рознымі сэктантамі і жыдоўскімі (юдэйскімі), ды гностыкамі: Сыманітамі, Мікалаітамі, Цэрынт'янамі і др. Яны запярэчвалі Боства Хрыста, Ягонае ўчалавечаньне (уцелавеньне), адмаўлялі праўдзівасьці Яго чалавечай натуры.

Вось як толькі гэтыя лісты даказваюць і выпраўляюць гэтыя блудавучэньні, іх фальшывасьць.

Апрача гэтага яны маюць вялікую гістарычную важнасьць для вывучэньня эпохі першабытнага хрысьціянства не адно для характарыстыкі гэтых гэрэзіяў.

Лісты гэтыя былі напісаны ў другой палавіне першага стагодьдзя.

Увод у ліст Якуба

У Новым Запавеце ўспамінаюцца тры Якубы:

1 Апостал Якуб старэйшы, Забэдэя сын, Яна эвангелісты брат. Ён быў забіты за караля Гэрада Агріппы між 42-44 гадамі.

2 Апостал Якуб маладзейшы, Алфеяў сын.

Госпада Езуса брат страечны Якуб, сын Клеофа ("брат Госпада"). Ён па выхадзе Пятра ў другія краі стаўся галавой хрысьціянскай грамады ў Ерузаліме, адыграў вялікую роль у саборы Апосталаў у 50 г. Ён быў укаменаваны ў Ерузаліме ў 61-62 годдзе. Гэты трэці Якуб і быў аўтарам "Якуба лісту" - сябе апосталам не заве. Якубаў ліст прызначаны хрысьціянам юдэйскага паходжаньня. За межамі Палесьціны. Ён складаецца з многіх павучэньняў і перасьцярог што да хрысьціянскага жыцьця: аб пакусах, (1,2-18), аб важнасьці добрых учынкаў (1,19-27), перасьцярога не паніжаць бедных і не вывышаць багатых (2,1-13), аб валаданьні языком (3,1-12) берагчыся сьвецкіх прыманкаў (4,1-12), аб страшнай ролі самакарысных багацеяў 95,1-6) ліст Якуба прызнаецца аўтэнтычным як Ерузалімскага біскупа Якуба, напісаны паміж 40 і 60 гадамі.

Сьв. Якуб, называны Малодшым, сын Альфея і Марыі, сваячкі Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, брат Збаўцы (Гал 1,19) па Найсьвяцейшай Маці, быў ерузалімскім біскупам. Гісторыкамі быў называны Справядлівым. Разам з Апосталам Пятром і Янам быў прызнаны за філяр Касьцёла.

Нават жыды прызнавалі яго сьвятым. Ня гледзячы на гэта ў 62 годзе фанатычна раз'юшанай таўпой жыдоў быў скінуты з верху сьвятыні і ўкаменаваны.

Тэматыка лісту і канкрэтны зьмест лісту даказвае ягонае паходжаньне з Жыдоў. Ліст зьвернуты да Гэбрэяў на выгнаньні. Арыгінал у Грэцкай мове. Да IV веку ў некаторых Касьцёлах не залічалі гэтага лісту да кананічных, натхнёных кніг. Але ад палавіны IV стагодьдзя ўсе аднадушна прызнаюць за кнігу Новага Запавету, што ўрачыста зацьвердзіў Трыдэнскі Сабор.

Ліст зьмяшчае збор кароткіх і зьмястоўных маральных павучэньняў на розныя тэмы: як словы праўды, веры, аб грахах языка - мовы, аб алеях сьв. Намашчэньні - ён толькі адзін пра гэта.

Ён пра гэта ўсё піша каротка і практычна, без глыбейшага разважаньня.

Зьмест менш больш такі:

1 Адносна выпрабаваньняў і пакус хрысьціяніна (1,2-18)

2 Канечнасьць добрых учынкаў з веры (1,19-27)

3 Учынкаў любові бліжняга без хцівасьці, прывязаньня да сьвету ды проціў прыгнёту ўбогіх (3,1-5)

Намашчэньне хворых (5,14). Толькі Якуб піша аб сакрамэньце намашчэньня хворых.

 

 

 

Разьдзел 1

1 Якуб, слуга Бога і Госпада Нашага Езуса Хрыста перадае прывітаньне (вітае) Дванаццаці пакаленьням на выгнаньні. Як маеце трымацца ў выпрабаваньнях і пакусах.

2 Браты мае! Уважайце сабе за вялікую радасьць, калі вас наступаюць (трывожаць) розныя спакусы.

3 Ведайце, што выпрабаваньне веры вашай - вынікае стойкасьць (цярплівасьць).

4 Стойкасьць жа яўляецца справай дасканалай, каб вы былі дасканалымі ды беззаганнымі, без ніякіх недахопаў.

5 Калі ж каму не хапае мудрасьці, хай просіць яе ў Бога, а Ён дае ўсім шчодра без дакораў, дасьць і яму.

6 Хай жа ён просіць з вераю, ня чуць не сумняваючыся, бо хто сумняваецца - падобны да марской хвалі, якую марскі вецер падымае і ганяе.

7 Хай гэткі чалавек не спадзяецца атрымаць што колечы ад (Бога) Госпада,

8 бо ён чалавек хісткі ды нетрывалы на ўсіх сваіх шляхах (дарогах).

9 Хай пакорны брат ганарыцца з свайго падвышэньня,

10 а багаты са свайго паніжэньня, бо прамінае (лёс) як краска палявая.

11 Бо ўзыйшло ўпальнае (гарачае) сонца, высушыла траву ды завяла разам краска, зчэз прыгожы выгляд. Так і багаты змарнее на сваіх шляхах (дарогах).

12 Шчасьлівы чалавек, які ўстаіць у пакусе, бо па выпрабаваньні - атрымае вянок (дыядэм) жыцьця, абяцаны Богам тым, што любяць Яго.

13 Хай ніхто спакушаны ня кажа, што Бог яго спакушае, бо Бог не дазнае пакусы назло, ды нікога Ён не спакушае.

14 Зводзіць кожнага свая змысловасьць ды яе прывабнасьць.

15 Затым дапушчаны змысловасьць (страсьць), спрычыняе грэх, а дапушчаны грэх, спрычыняе сьмерць.

16 Не дапушчайцеся грэху (блуду), браты мае найдаражэйшыя!

17 Усякае дабро, што нам даецца ды ўсякі дар дасканалы з гары (з неба) ад Айца сьвятло сыходзіць, уКаторага няма перамены, ані ценя зьменнасьці.

18 Нарадзіў нас словам праўды з уласнай волі, каб былі мы першынцамі (пачаткам) Ягонага Тварэньня.

Як замяняць слова праўды ў дзейнасьць

19 Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі слухаць; а павольны да гутаркі ды ня скоры да злосьці (гневу).

20 Бо злосьць чалавека не спрычыняецца да справядлівасьці Божай.

21 Дык адкіньце ўсякую нечысьць (бруд) і лішняю злосьць (усякае зло), а з пакораю ўспрымайце засеянае ў вас слова, каторае можа збавіць душы вашыя.

22 Будзьце выканаўцамі (чыніцелямі) слова, а нетолькі слухачамі, саміх сябе ашукваючымі.

23 Бо калі хто толькі слухае слова, а не спаўняе яго, ён падобны да чалавека, які аглядае ўласны воблік свой у люстэрку.

24 Бо ён паглядзеў на сябе, адыйшоўся і зараз забыўся, якім ён быў.

25 Хто жа пазнае дасканалы Закон свабоды і вытрымае ў ім, той ня стане забыўчывым слухачом, але выканаўцам справы, ён шчасьлівы будзе ў сваёй дзейнасьці.

26 Калі хто думае, што ён пабожны, ашукваючы сэрца сваё, а не трымае языка ( не закілзае) свайго, таго пабожнасьць пустая.

27 Праўдзівая пабожнасьць (рэлігійнасьць) і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апякавацца сіротамі і ўдовамі, памагаючы ў іхніх бедах ды беззаганным (чыстым) усьцерагчыся ад гэтага сьвету (на гэтым сьвеце).

 

 

 

Разьдзел 2
Вера не аглядаецца на асобу

1 Браты мае! У веры вашай у Госпада нашага Езуса Хрыста хвалебнага не аглядайцеся на асобу.

2 Бо калі б на вашае сабраньне (сход) прыйшоў чалавек з залатым пярсьцёнкам, багата адзеты ды прыйшоў таксама чалавек бедны ў брудным адзеньні

3 дык ці вы не замецілі (не зьвярнулі ўвагі, не паўважалі) на таго б пышна адзетага і ці не сказалі б: "Сядзь тут на выгодным месцы", а беднаму пэўна сказалі б: "Ты пастой там або сядзь каля маіх ног".

4 Дык ці вы ня робіце розьніцы між сабою (ці не асуджаеце сябе) і ці не стаіцёся ліхімі судьдзямі?

5 Паслухайце, браты мае даражэнькія! Ці ня выбраў Бог бедных на гэтым сьвеце на багатых вераю і на спадкаемцаў валадарства, якое абяцаў тым, што Яго мілуюць.

6 Вы ж зьневажылі беднага (ахаілі). Ці не багатыя зьдзекаваюцца над вамі і ці не яны цягаюць вас па судах?

7 Ці ж не яны бясчэсьцяць добрае Імя, Якім вы названы? (Хрысьціяне - ад Хрыстуса).

8 Дык калі па Пісаньню выпаўняеце каралеўскі закон: "Любі бліжняга свайго як самога сябе" добра робіце.

9 Калі ж аглядаецеся на асобы - дапускаецеся граха, будзеце асуджаныя Законам як праступнікі.

Закон свабоды

10 Хоць бы хто споўніў увесь Закон, а нарушыў толькі адно прыказаньне, становіцца ўва ўсім вінаватым.

11 Бо Той, Хто сказаў: не чужалож, сказаў таксама: не забівай. Дык калі не чужаложыш, але забіваеш, становішся праступнікам (парушыцелем) Закону.

12 Гаварыце і рабіце так, як людзі, каторыя будуць суджаны па Закону свабоды.

13 Таму, хто не аказаў міласэрдзя - будзе суд без міласэрдзя, бо міласэрдзе вышэй суда.

Вера без учынкаў мёртвая, пустая

14 Што паможа (за карысьць), браты мае, каб хто казаў, што верыць, але ўчынкаў (па веры) ня меў? Ці такая вера збавіць яго?

15 Калі б брат або сястра ня мелі б у што адзецца ды ня маюць на штодзень хлеба,

16 а нехта з вас скажа ім: "Ідзеце ў супакою, абагрэйцеся і наешцеся", ды ня даў бы ім таго, што неабходнае целу, што гэта паможа?

17 Так і вера без учынкаў - сама па сабе мёртвая, пустая.

18 Можа скажа хто: "Ты маеш веру, а я ўчынкі". Дакажы ты мне веру сваю без учынкаў, а я дакажу веру са сваіх учынкаў.

19 Ты верыш, што адзін Бог? Добра робіш, але і чэрці вераць і дрыжаць!

20 Хочаш ведаць, пусты чалавеча, што вера без учынкаў пустая?

21 Ці ж не з учынкаў апраўдаўся, бацька наш Абрагам, калі склаў у ахвяру на аўтары сына свайго, Ізаака?

22 Бачыш, што вера садзейнічала яго ўчынкам, ды вера праз учынкі сталася дасканалай.

23 І збылося Пісаньне, дзе сказана: Паверыў Абрагам Богу і палічана гэта яму апраўданьне (справядлівасьць, даказаньне) і таму названы ён прыяцелем Божым.

24 Бачыце, што ўчынкі апраўдваюць чалавека, але не сама вера.

25 Падобна і распусьніца Рагаб ці не з учынкаў была апраўдана, прымаючы пасланцоў (жыдоўскіх) ды іншай дарогай іх адпраўляючы.

26 Як вось цела бяз духа - мёртвае, так вера без учынкаў мёртвая (пустая).

 

 

 

Разьдзел 3
Грахі языка

1 Хай з вас многія ня квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, бо тым цяжэйшы, ведайце, атрымаем прысуд.

2 Бо ўсе мы ў шмат чым грашым. Калі хто словам не калечыць, той дасканалым чалавекам, могучым таксама авалодаць усім целам сваім.

3 Калі для падчыненьня сабе акелзаваем коні, то кіруем усім іхнім целам.

4 А вось караблі, хоць так вялікія і сільнымі вятругамі кіданыя, кіруюцца маленькім стырмном туды, куды стырновы захоча.

5 Так і язык, хоць малая частка цела - вялікую роль іграе, ды малы агеньчык вялікі лес падпальвае.

6 І язык агнём, прычынай усякай злачыннасьці. Язык спаміж усіх нашых членаў ёсьць тым, што апаганьвае ўсё цела ды сам паджыганы пякельным агнём - узбурае ўсё кругом.

7 Усе вось гатункі (прыроду) зьвяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлінаў можа ўтаймаваць і сапраўды ўтаймаваная людская натура - чалавек.

8 Языка ж ніводзін чалавек ня можа ўтаймаваць, авалодаць, гэта разбураючае зло, поўнае сьмерцяноснага яду.

9 Ім хвалім Госпада і Айца ды ім жа праклінаем людзей, створаных на падабенства Божае.

10 З тых самых вуснаў выходзіць багаславенства і праклён. Не павінна так быць, браты мае!

11 Ці ж з таго самага жарала шчыліны можа выцякаць вада салодкая і горкая?

12 Ці ж можа, браты мае, дрэва фіговае радзіць вінаград, а вінаградная лаза фігі? Ці ж салоная крыніца можа даваць салодкую ваду?

Праўдзівая мудрасьць

13 Хто спаміж вас мудры і разважлівы? Хай пакажа гэта на справе паводзінамі з добрымі ўчынкамі і мудрасьцю растаропнасьцю

14 бо калі ў сэрцах вашых адчуваеце горкую завіднасьць і калатлівасьць, дык не зваліцеся і ня будзьце лгунамі супроць праўды.

15 Гэта мудрасьць не з гары сыходзячая, але зямная, жывёльная, шатанская.

16 Дзе бо завіднасьць (зайздрасьць) і звадкі, там безпарадак, ды ўсякая злачыннасьць.

17 А мудрасьць, што з гары (нябесная) перадусім чыстая, мірная, сціплая, уступлівая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстаронная ды не крывадушная.

18 Да выніку справядлівасьці спрычыняюцца тыя, што вядуць сябе мірна.

 

 

 

Разьдзел 4
Хцівасьць і пыхлівасьць (пыха)

1 З чаго ўзьнікаюць войны ды скуль звадкі паміж вамі? Ня скуль інакш як са страсьцяў (змысловасьці) вашых, што ўздымаюцца ў членах вашых.

2 Сквапіцеся (пажадаеце), а ня маеце, забіваеце і завідаваеце, а ня можаце здабыць. Вадзіцеся ды б'іцёся, але ня маеце, бо ня моліцеся, ня просіце.

3 Моліцеся, але не атрымоўваеце, бо блага моліцеся, стараючыся толькі задаволіць свае страсьці.

4 Чужаложнікі, ці вы ня ведаеце, што дружба (сяброўства) з гэтым сьветам ёсьць варожай Богу. Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага сьвету, робіцца непрыяцелем Бога.

5 Можа ўважаеце, што здарма Пісаньне кажа: "Зайздросна прагне дух, Які пражывае ў нас!"

6 Дык большую дае ласку паводле таго, як сказана: "Бог працівіцца пыхлівым, а пакорным ласку дае".

7 Дык падчыняйцеся Богу, а працівіцеся д'яблу і ён уцячэ ад вас".

8 Туліцеся да Бога, а Ён прыхілецца да вас. Ачысьцеце рукі, грэшнікі, усьвяціце сэрцы - крывадушнікі.

9 Пакарыцеся (кайцеся), плачце і сумуйце, хай сьмех ваш абернецца ў жалобу, а радасьць у жаль.

10 Спакарыцеся перад Госпадам і Ён падыме вас (на духу).

Грахі супроць любові бліжняга

11 Браты, не ачарняйце адзін другога (аднаго). Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той нарушае Закон ды асуджае Закон. А калі ты асуджаеш Закон, дык ты не споўніцель закону, а суддзя.

12 Адзін жа законадаўца і судьдзя, які можа збавіць або загубіць. А ты хто такі, што судзіш бліжняга?

Няпэўнасьць людскіх намераў

13 Вы, што кажаце цяпер: "Сёньня або заўтра пойдзем у той ці іншы горад і пражывём там год, займемся гандлям ды заробім",

14 а ці вы ведаеце, што будзе заўтра з жыцьцём вашым! (а ці вы ведаеце, ці дажывіцё заўтрашняга дня?). Парай вы, што на хвілінку паяўляецца, а затым прападае.

15 Таму кажыце: "Калі Госпад захоча, буду жыць і зарабляць тое і сёе".

16 Вы цяпер прахваляецеся ў сваёй пыхлівасьці. Кожнае такое пустахвальства - крывадушнае, ліхое.

17 Таму той, хто можа добра рабіць, а ня робіць - грашыць.

 

 

 

Разьдзел 5
Гора багацеям

1 Дык жа цяпер, багацеі, плачце і галасіце ў горы, якое надыходзіць (чакае) на вас.

2 Багацьці вашы збутвелі (згнілі), адзеньні вашыя моль стачыла.

3 Золата вашае і серабро саржавела, ды іржа іхняя будзе доказам проціў вас і як агонь будзе нішчыць вашыя целы. Узбагаціліся вы на апошнія дні.

4 Вось жа чуваць голас скрыўджаных вамі жнеяў палёў вашых і іхнія ляманты дайшлі да вушэй Госпада Магуцьцяў.

5 Балявалі вы на зямлі ды жылі ў распусьце, разпасьвілі сэрцы вашыя ў дзень забойства.

6 Засудзілі і забілі вы справядлівага, а Ён не працівіўся вам.

Розныя заахвоты і перасьцярогі

7 Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсьця Госпада. Як зямляроб цярпліва чакае дарагога плёну зямлі, пакуль ня сыйдзе раньні і позьні дождж.

8 Гэтак і вы будзьце цярплівымі і спасіляйце сэрцы вашыя бо набліжаецца прыход Госпадаў.

9 Не наракайце, браты, адзін на другога, каб не былі асуджаны; бо ўжо ля дзьвярэй стаіць судьдзя.

10 За прыклад, браты, вазьміце стойкасьць і цярплівасьць прарокаў, каторыя прамаўлялі ў імя Госпада.

11 Вось жа прахваляем тых, што вытрывалі. Чулі пра цярплівасьць Гіёба, ды бачылі канцавую ўзнагароду за яе ад Госпада, бо Госпад вельмі літасьцівы і міласэрны.

12 Перад усім, браты мае, не прысягайце ані на неба, ані на зямлю ані якой іншай прысягай. Кажыце вы: "Так - так, не - не", каб не папасьці пад суд.

13 Смуткуе хто з вас? Хай моліцца. Радуецца хто - хай спявае псальмы.

14 Хварэе хто з вас? Хай пакліча сьвятароў Касьцёла ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго ялеям у імя Госпада.

15 І малітва з верай збавіць хворага і Госпад падыме яго, а калі б меў грахі, будуць яму адпушчаны.

16 Дык прызнавайцеся адны другім у грахах, ды маліцеся адны за другіх, каб атрымалі здароў'е (збаўленьне). Вялікую сілу мае стойкая малітва справядлівага.

17 Гал'яш быў чалавекам падобным да нас але шчыра маліўся, каб не ішоў дождж на зямлі тры гады і шэсць месяцаў.

18 Затым зноў маліўся і неба спусьціла дождж, а зямля выдала свой плён.

19 Браты мае! Калі б хто з вас адыйшоў ад праўды, а хто другі яго навярнуў.

20 Хай ён ведае, што хто навярнуў грэшніка з блуднай дарогі ягонай -збавіць душу ягону ад сьмерці ды закрые многа грахоў.

 

Першы ліст сьв. ап. Пятра

 

Лісты сьв. Пятра Апостала - першы ліст
Жыцьцё сьв. Пятра

Сымон Пётр (Пятро), рыбак з Бэтсайды з над возера Гэнэзарэт, ранейшы вучань Яна (Ёанна) Хрысьціцеля, пакліканы Хрыстом. Хрыстус зьмяняе яму імя на Пятра (Петра) Скалу. Ад самага пачатку іграў ён роль старшыні сярод дванаццаці Апосталаў. Апостал Пётр ад імя другіх Апосталаў адказваў Госпаду Езусу, прызнаючы Яго "Сынам Бога Жывога".

Найчасьцей ён прабываў у таварыстве Хрыста, асабліва тады, калі яму пагражала небясьпека. Пятру паручыў Госпад Езус апекавацца над заснаваным Ім Касьцёлам. І гэта ўлада і апека над Касцёлам працягвалася і ў Ерузаліме, і ў Самаріі, і ў Антыёхіі Сырыйскай і на канец у Рыме. Ён рашыў прымаць паганаў у хрысьціянства, у Касьцёл без абразаньня. Ён узначальваў на Саборы Ерузалімскім у 50 годзе нашай эры. Спыніў сваю дзейнасьць апостальскую цяжкую за Нэрона ў 64 г. на крыжы, на месцы, дзе стаіць копула ватыканскай базылікі, над імем сьв. Пятра; там яго гроб.

Словы першага ліста Пятра накіраваны да вернікаў Понту, Галацыі, Кападоцыі, Азіі і Бітыніі. Падарожнікамі называе хрысьціян дзеля кароткасьці жыцьця на зямлі, пілігрымамі.

Калі ў меншай Азіі пачаўся прасьлед хрысьціянаў і аб гэтым паведаміў (Гіёбап) Сілван Пятру ў Рыме (Павал у той час быў у Гішпаніі) ў лісьце сам Пётр дае адказ.

Мэтай лісту пацешыць хрысьціян, падняць на духу, узмацаваць у змаганьні з паганствам. Прыкладам ім сам Збаўца, Каторы праз мукі і крыж да ўваскрасеньня і ў неба. І ў Рыме прасьледавалі але яшчэ ня так як за Нэрона.

Зьмест лісту: Увод - хто і прывітаньні (1,1-12)

Частка першая: Агульная заахвота да сьвятога жыцьця (1,13-2,10)

Частка другая: Падрабязнае навучаньне адносін да паганскага сьвету (2,11-4,6)

Частка трэцяя: Заахвота памагаць адны другім (4,7-5,11)

Заканчэньне: Прывітаньні і багаслаўленьні (5,12-14)

 

 

Першы ліст сьв. Пятра
Разьдзел 1
Прывітаньне

1 Пётр (Пятро), апостал Езуса Хрыста - перасяленцам разсеяным (разагнаным) у Понце, у Галацыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі.

2 Выбраным оглядам (прадбачлівасьцю) Бога Айца, пасьвятаю Духа, каб былі паслухмянымі, і пакроплены крывёй Езуса Хрыста - хай ласка і мір (супакой) будуць вам шчодра памножаны.

Надзея ды яе асновы

3 Багаслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста. Ён у вялікім міласердзі сваім праз уваскрасеньне з умёршых Езуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі:

4 да спадчыны незьнішчальнай (нецялеснай, несьмяротнай) і незаганнай ды нявянучай, захаванай вам у небе.

5 Вы моцай Божай праз веру ўхаваныя да збаўленьня, маючага аб'явіцца ў апошні час.

6 Тады будзеце радавацца, хоць цяпер мусіце перажыць крыху смутку дзеля шматлікіх выпрабаваньняў.

7 Гэтым вартасьць (важнасьць) вашай веры выявіцца шмат даражэйшай ад незьнішчальнага золата, якое выпрабоўваецца ў агні на славу, пахвалу і пашану пры аб'яве Езуса Хрыста.

8 Яго хоць ня відзелі, а мілуеце Яго, хоць вы цяпер ня бачыце Яго, а верыце, цешыцеся радасьцю духоваю і поўную хвалы (праслаўнаю),

9 а тады калі дасьцігнеце мэту вашае веры - збаўленьне душаў.

10 Пра гэта збаўленьне цікавіліся і разважалі прарокі, і яны прадсказвалі пра будучую для вас ласку.

11 Разважалі яны (бадалі), калі і на якую пару паказваў у іх прабываючы Дух Хрыстовы. Ён прадказваў цярпеньні для Хрыста і будучыя ўслаўленьні (хвалу),

12 ім (прарокам) было аб'яўлена, што яны, не сабе, а вам прыслужыліся тымі ведамасьцямі, якія вам цяпер адсланілі, адкрылі прапаведнікі (вяшчуны) Эвангеліі моцай сасланага ім з неба Духа Сьвятога. Заглянуць у гэтыя справы прагнуць і анёлы.

Пакліканьне сьвятых

13 Таму падперазаўшы паясьніцы (бёдры) вашага розуму, трэзвыя (бадзёрыя), мейце моцную надзею на ласку, празначаную вам пры аб'яве Езуса Хрыста.

14 Як паслухмяныя дзеці, не аддавайце вашым ранейшым (даўнейшым) страсьцям (поцягам), калі вы былі яшчэ несьвядомымі (ня ведалі),

15 але ва ўсіх паводзінах будзьце вы таксама сьвятымі на ўзор Сьвятога, Які вас паклікаў (пазваў),

16 бо напісана: "Будзьце сьвятымі, бо і Я Сьвяты".

17 Бо калі Айцом завіцё Таго, Хто ня гледзячы на асобу судзіць кожнага па яго ўчынках (дзейнасьці), дык у боязі праводзьце час ваш (вашага жыцьця).

18 Ведайце, што адкуплены вы ад сапсутых бацькамі вашымі перададзеных паводзін (жыцьця) ня марным серабром або золатам,

19 але найдаражэйшай крывёй Хрыста, як ягнёнка беззаганнага і без спракуды.

20 Ён, праўда, быў прабачаны перад стварэньнем сьвету, але аб'явіўся ў апошні час дзеля вас.

21 Вы праз Яго ўверылі ў Бога, Каторы ўваскрасіў Яго з умёршых і надзяліў Яго славаю, так што вера вашая і надзея, накіраваныя да Бога.

22 Ачысьціўшы душы вашыя ў паслузе праўдзе з мэтаю здабыцьця шчырай братняе любові, шчыра адны другіх любіце.

23 Адроджаны вы не марнеючага насеньня, але з духовага праз жывое слова Божае і трывалае.

24 Бач: "Кожнае цела (чалавек) - як трава, і ўсякая слава ягоная - як краска травы, засыхае трава і краска зачэзла".

25 Толькі слова Госпадава трываюць вечна. Гэта вось слова абвешчана вам як Добрая Навіна.

 

Разьдзел 2

1 Затым адкінуўшы ўсяе зло (ліхоту), усякі падман (падступнасьць), крывадушнасьць і завіднасьць (зайздрасьць) і ачарненьне,

2 як нова народжаны (немаўляты) дзеці пажадайце духовага і непадробленага малака, каб ад яго ўзрасьці да збаўленьня.

3 Калі толькі засмакуеце: што "салодкі Госпад".

4 Тулячыся да Таго, хто жывым Каменьнем, адкінутым , праўда, людзьмі, але прынятым (выбраным ) Богам і дарагацэнным.

5 Вы самі як жывыя камяні (каменьні), пабудаваны ў духовы дом, у духовае сьвятарства для складаньня духовых ахвяр, мілыя Богу праз Езуса Хрыста.

6 Гэта зьмяшчае (пацьвярджае) Пісаньне: "Вось жа кладу на Сіёне выбраны (адборны) і дарагі камень: і хто верыць у Яго - ня будзе засаромлены".

7 Дык вам веручым гонар (слава), а няверучым жа: "Гэты камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою (вуглавым) вугла",

8 дый "каменем спатыкненьня і каменем згаршэньня". Гэтыя - непаслухмяныя (няверучыя) слову - падаюць, на гэта яны прызначаныя (асуджаныя).

9 Вы - выбранае (адборнае) племя, каралеўскім (валадарскім), сьвятарствам, сьвятым народам, людам набытым (на ўласнасьць Богу), каб вы вясьцілі (разаглашылі, абвяшчалі) магуцьці Ягоныя. Ён пазваў (паклікаў) вас з цемры ў чароўнае сьвятло Сваё.

10 Вас, якія калісьці не былі (Яго) людам, а цяпер людам, народам Божым, каторыя не даступіўшыя былі міласэрдзя, а цяпер як тыя, што міласэрдзя даступіліся.

Хрысьціяне прыкладам для паганаў

11 Даражэнькія, прашу вас, як прыбыльцоў і чужынцаў (падарожнікаў) паўстрымацца цялесных страсьцяў (похацяў), каторыя ваююць (працівяцца, бунтуюцца) супраць душы.

12 Паводзіны вашыя сярод паганаў хай будуць добрыя, таму, што адносяцца да вас як злачынцаў, каб бачачы вашыя добрыя ўчынкі - хвалілі яны Бога ў дзень наведаньня.

13 Падчыняйцеся кожнай людзкой уладзе дзеля Госпада: ці гэта каралю, маючаму ўладу,

14 ці то намесьнікам праз яго пасланым з мэтаю пакараньня злачынцаў, або пахваленьня тых, што добра спраўляюцца

15 Бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны неўмекаў (нявуцтву) глупых людзей.

16 Як людзі свабодныя паступайце не як тыя, для якіх свабода ёсьць апраўданьнем зла, але як нявольнікі, слугі Божыя.

17 Усіх паважайце, братоў любіце, а Бога бойцеся, караля шануйце!

18 Нявольнікі! З усёю боязьзю падчыняйцеся гаспадарам (панам) сваім, і ня толькі добрым і спагадным, але таксама і строгім (дакучлівым).

19 Гэта вось ласка (Бога), калі хто хоць у імя Бога і сумленна нявінна цярпіць.

20 Марная слава, калі вас за грахі б'юць па твары. Але калі цярпіцё, робячы дабро, дык гэта будзе ласкай у Бога.

21 Вы ж на гэта пакліканы: і Хрыстус цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб паступалі вы Яго сьлядамі.

22 Ён не дапусціўся граха і ў Яго вуснах ня знайдзена абману.

23 Ён зьняважаны -Ён не зьневажаў, церпячы - не ўгражаў, але ўсё паручыў справядліваму Судьдзю.

24 Ён Сам у сваім Целе занёс нашыя грахі на дрэва, каб мы перасталі быць удзельнікамі грахоў, а жылі для справядлівасьці. Вы аздароўлены Ягонай Крывёю.

25 Блудзілі вы як блудныя авечкі, а цяпер вярнуліся да Пастыра і біскупа душаў вашых.

 

Разьдзел 3
Сужэнства і сужыльства

1 Таксама і вы жоны (жонкі) падчыняйцеся мужам сваім, каб нават тады, калі некаторыя з іх ня слухаюць павучэньня (слова), праз самыя паводзіны жон прыхіліліся б да веры без павучэньня (слова).

2 Калі будуць наглядаць вашае, поўнае боязі, сьвятое паступаньне (павадзеньню).

3 Хай вас упрыгожвае не навонкі: зачоска валасоў, ані залатыя пярсьцёнкі, ані стройныя сукні,

4 але ўвонкі (унутры) дабрата сэрца чалавечага, непахісная мірнасьць (спакойнасьць), спагадлівасць духа (душэўная), каторыя дарагімі ў вачах Божых.

5 Так і калісьці сьвятыя жоны, паклаўшы надзею ў Богу, строіліся і былі падлеглымі сваім мужам.

6 Так і Сара была паслухмянай Абрагаму, завучы яго сваім гаспадаром (панам). І вы яе дочкамі, дабрадзейкі, і не баіцеся (адчувайце) ніякага страху.

7 Такжа і вы мужы, у супольным жыцьці, лічыцеся разумна з слабейшай жаночай натурай. Паважайце жоны як тых, што яўляюцца спадкаемцамі, жыцьця, каб не стаўляць перашкод вашым маленьням.

8 На канец будзьце ўсе аднадумнымі, спагадныя, поўныя брацкае любові, міласэрныя, пакорнымі.

9 Не адгаджайце злом (ліхам) за зло (ліха), ані пракляцьцем за праклён. Напроціў - багаслаўляйце. На тое вы пакліканы, каб успадкаемчылі багаславеньне.

10 "Бо хто хоча любіць жыцьцё ды аглядаць шчасьлівыя дні, хай зьдзержыць (стрымае) язык ад зла (ліха), і вусны - каб не гаварылі подступу (падманна).

11 Няхай адступіцца ад зла (ліха), а робіць добра, хай спаганяе мір (супакой), ды хай ідзе за ім.

12 Бо вочы Госпадавы на справядлівых, а вушы Ягоны на іх просьбы: аблічча Госпада проціў тых, што чыняць зло (блага).

13 Хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?

14 А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасьці - вы багаслаўлены (шчасьлівыя). Не палохайцеся іхніх пагрозаў ды не трывожцеся.

15 Госпада Хрыста мейце ў сэрцах за Сьвятога і нарыхтовы заўсёды да абароны адносна кожнага, хто патрабуе ад вас адказу, аб прабываючай у вас надзеі.

16 У спагаднасьці і боязі Божай беражыце чыстае сумленьне, каб тыя, што ачарняюць вашыя добрыя паводзіны ў Хрысьце адчулі сорам вось таму, што вас несправядліва ачарнялі.

17 Бо такой воля Божая, каб лепш цярпець добра робячы, нячым чынячы зло.

Сыйсьцё Хрыста ў бездань (цемру)

18 Хрыстус таксама раз памёр за грахі - справядлівы - за несправядлівых, каб вас давесьці да Бога і забіты, праўда што да цела, але пакліканы Духам да жыцьця.

19 У Ім пайшоў вясьціць збаўленьне нават духам замкнутым у вязьніцы.

20 Калісьці пры будове Аркі (Каўчэга), у якой ледзь восем асоб уратаваліся праз ваду, гэтыя духі былі непаслухмяныя, злоўжывалі Божаю цярплівасьць.

21 Цяпер таксама па гэтаму ўзору (фігуры) збаўляе вас вада (яна) праз хрост, не праз абмыцьцё бруду цела, але праз просьбу да Бога аб чыстае сумленьне дзеля ўваскрасеньня Езуса Хрыста.

22 Ён узыйшоў у неба і сядзіць па правіцы Бога, падчыніўшы сабе анёлаў, і Улады Магуцьці.

 

Разьдзел 4
Прыгатаваньне на суд Божы

1 Дык калі Хрыстус цярпеў за нас Целам (на Целе), дык і вы ўзбройцеся тою самою думкаю, што хто цярпеў целам, перастаў грашыць,

2 каб астатак жыцьця (часу) у целе пражыць не для страсьцяў людзкіх, але для волі Божай.

3 Даволі, што ўжо ў мінулы час (ранейшы час) жылі вы (спаганялі вы) па звычаю (волі) паганаў: у разбэшчанасьці, страсьцях, у злоўжаваньні віна, абжарстве, п'янстве і агідным ідалахвальстве.

4 Дзеля таго яны дзівяцца, што вы ня топіцеся разам з імі ў тым самым віры распусты ды таму блага аб вас гавораць (блявузгаюць).

5 Яны здадуць справаздачу Таму, Хто гатоў (мае прыйсьці) судзіць жывых і памёршых.

6 Таму была вяшчана Эвангелія нават і памёршым, каб яны, хоць асуджаны на целе як людзі, жылі б духам па волі Божай.

7 Усім ужо блізкі канец. Дык будзьце растаропнымі і трэзвымі, каб маглі маліцца.

8 Асабліва мейце пастаянную любоў між сабой, бо любоў закрывае (касьце) многа грахоў.

9 Будзьце адны другім без нараканьня гасьціннымі.

10 Будзьце ўслужлівымі адны другім, тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя гаспадары (раздаўцы) шматлікай ласкі Божай.

11 Калі хто прамаўляе (мае дар мовы) - хай гэта будуць словы Божыя. Калі хто паслугуе - хай паслугуе моцай дадзенай яму Богам, так, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Езуса Хрыста. Яму хвала і моц у вякі вечныя.

12 Дарагія! Не дзівецеся, што паліць вас агонь, на выпрабаваньне ён вашае, як бы што нечаканае напаткала,

13 але на сколькі вы ўдзельнічаеце ў цярпеньнях Хрыстовых, цешцеся, каб у аб'яве Ягонай Хвалы - цешыліся вы з радасьцю.

14 Калі зьневажаюць вас у імя Хрыста - вы шчасьлівыя, бо Дух хвалы і Божы на вас супачывае.

15 Хай ніхто з вас не цярпіць як забойца, або злодзей, або ліхотнік, або сквапнік на чужое.

16 Калі ж цярпіць як хрысьціянін, хай не саромецца, але хай хваліць Бога ў гэтым імю.

17 Такі бо час, каб суд распачаўся ад Божага дому. Калі найперш ад нас, дык які канец будзе тых, што ня слухаюць Божай Эвангеліі?

18 А калі справядлівы заледзь будзе збаўлены, дык дзе ж апынецца бязбогі і грэшнік?

19 Дык тыя, што цярпяць згодна з воляй Божай, паручаюць свае душы вернаму Тварцу, бо добра жылі.

 

Разьдзел 5
Заахвота для душпастыраў

1 Старэйшых сярод вас, прашу я таксама старэйшы, а прытым сьведка Хрыстовых цярпеньняў ды ўдзельнік тае хвалы, якая мае аб'явіцца:

2 пасьвіць статак Божы, які пры вас, берагчы яго ня пад прымусам, але з сваёй волі, як хоча Бог; не дзеля нягодных нажыткаў, але з адданасьцю,

3 і не як такія, што нахабнічаць, прыжымаюць гмінамі, супольнасьцямі, але як прыклады для аўчарні, для супольнасьці.

4 А калі аб'явіцца найвысшы Пастыр, атрымаеце ня вянучы вянец (вянок) хвалы.

5 Таксама і вы, юнакі, падчыніцеся старэйшым. Усе адносна сябе ўзаемна адзеньцеся ў пакору. Бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае".

Апошнія перасьцярогі

6 Упакарыцеся затым пад мугутнай рукой Бога, каб вас узвысіў у прыдатнай хвіліне.

7 Усе хлопаты свае ўськіньце на Яго, бо Ён вамі рупіцца.

8 Будзьце цьвярозымі! Не драміце! Бо праціўнік ваш, д'ябал, як леў рыклівы кружыць, шукаючы каго прарыць.

9 Сільныя, дужыя вераю - праціўцеся яму. Ведаеце, што гэтыя самыя мукі церпяць вашыя браты ў сьвеце.

10 А Бог усякае ласкі, Той, хто вас пазваў да вечнае хвалы сваёй у Хрысьце, калі крыху пацярпіцё, сам вас удасканаліць, угрунтуе, падмацуе.

11 Яму хвала і моц у вякі вечныя. Амэн.

Прывітаньні

12 Каротка, па моему, я вам напісаў праз Сыльвана, вернага брата, перасьцераючы ды сьцвярджаючы, што такая вось праўдзівая ласка Божая, якой трымаецеся.

13 Вітае вас тая, што ў Бабілёне разам з вамі выбрана, а такжа Марак, мой сын.

14 Павітайцеся ўзаемна сьвятым цалункам любові. Супакой (мір) вам усім, што трываеце ў Хрысьце.

 

Другі ліст сьв. ап. Пятра

 

Другі ліст сьв. Пятра

У другім лісьце сьв. Пётр не падае каму яго ліст накіраваны, але выразна паклікаецца на першы свой ліст: "Я вось ужо другі, дарагія, пішу вам" (3,1). Відацца ясна, што і гэты ліст накіраваны да касьцёлаў малой Азіі.

Калі першы ліст заахвочваў хрысьціян да перамаганьня небясьпек зьнешніх, са стараны (з боку) паганаў, дык другі ліст рупіцца пра стойкасьць унутруную, увоначную малааз'ятыцкіх касьцёлаў. Бо паявіліся там фальшывыя настаўнікі, выступаючыя супроць усякай улады, вучачыя таксама, што роскаш змысловая ня ёсьць грэхам, але шчасьцем чалавека і г. д. Заклікае вернікаў даць ім адпор.

Пісаны гэты ліст у Рыме на прыканцы яго жыцьця: "Небавам пакіну сваё жыльлё - як Езус Хрыстус мяне паперадзіў" (1,14).

Падобна як Павал, сьв. Пётр карыстаўся сакратаром пры пісаньні лістоў. Таму яго лісты розьняцца стылем і укладам. Таму некаторыя не католікі сумніваюцца ў аўтарстве Пятра. Аднак біблійная традыцыя айцоў і пісароў касьцёла аднадушна пацьвярджаюць.

Зьмест лісту

1 Хто і багаслаўленні (1,1-2)

2 Першая частка: Заахвота да дастойнасці ў веры. (1, 3-21)

3 Другая частка: Перамаганне фальшывых настаўнікаў.

Заканчэнне: Апошнія перасцярогі (3,14-18)

 

 

Другі ліст сьв. Пятра
Разьдзел 1
Уступ - пакліканьне да сьвятасьці

1 Сымон Пётр, слуга і апостал Езуса Хрыста. Тым, што дзякуючы справядлівасьці Бога нашага і Збаўцы Езуса Хрыста - атрымалі веру дастойную як і наша:

2 Ласка вам і супакой (мір) хай памножацца праз пазнаньне Бога і Езуса, Госпада нашага.

3 Яго Божая моц надарыла (надзяліла) нас усім, што патрэбнае да жыцьця, і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, Хто паклікаў нас сваёю хвалой і дасканаласьцю.

4 Поруч з імі падараваў Ён нам дарагія і вялікія абяцаньні, каб праз іх сталіся б мы ўдзельнікамі Божае натуры, усьцярогшыся разбэшчанасьці (сапсуцьця), якая пашыраецца па сьвеце праз страсьці.

5 Таму старайцеся з усіх сіл, каб сваёю вераю выхаваць дабрадзейнасьць (цноту), а праз дабрадзейнасьць пазнаньне (умеласьць),

6 а праз пазнаньне - паўстрыманасьць, (авалоду), а праз паўстрыманасьць - стойкасьць, а праз стойкасьць (трываласьць) - пабожнасьць,

7 а праз пабожнасьць - прыяцельскасьць (сяброўства, прыянасьць) брацкаю, а праз брацкасьць - любоў.

8 Калі яны - гэтыя дабрадзейнасьці ў вас жывуць і ўмнажаюцца, дык вы не будзіце бяздзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні нашага Госпада Езуса Хрыста.

9 А каму іх не хапае (стае) - ён сьляпы і недавіда, ён забыўся аб ачышчэньні ад даўнейшых сваіх грахоў.

10 Дык тым больш, браты, старайцеся ўгрутаваць сваё пакліканьне і выбраньне. Гэтак паступаючы ня будзеце кульгаць, падаць.

11 Такім чынам яшчэ шырэй разчынецца вам уваход у вечнае каралеўства Госпада нашага і Збаўцы, Езуса Хрыста.

12 Таму я буду вам заўсёды прыпамінаць гэта, хоць вы ведаеце і перакананыя ў гэтай праўдзе.

13 Я лічу сваім абавязкам, пакуль знаходжуся ў гэтай палатцы (целе), вам гэта прыпамінаць,

14 бо прадчуваю, што хутка пакіну гэту палатку (цела), так як наш Госпад Езус Хрыстус выявіў мне.

15 Буду старацца, каб вы мелі магчымасьць і па маім адыходзе аб гэтым помніць.

16 Мы вясьцілі вам нашага Госпада Езуса Хрыста моц і прыход мудра абдуманых басьнях, але як сьведкі, бачачы Ягоную веліч.

17 Атрымаў бо Ён ад Бога Айца пашану і хвалу, калі вось такі голас празвучэў да яго ад вечнай славы: "Гэта сын мой умілаваны, у Якім Я маю ўпадабаньне, Яго слухайце!"

18 Мы чулі, як гэты голас чуўся з неба, калі мы з ім разам былі на сьвятой гары.

19 Прытым мы маем аднак мацнейшую прарочаю мову, а вы добра зрабілі б трымаючыся яе, як пры лямпе, якая сьвеціць у цёмным месцы аж пакуль дзень засьвітае, а зорка раньняя ўзыйдзе ў вашых сэрцах.

20 Гэта перад усім мейце на ўвазе, што ніводнае прароцтва Пісаньня нельга выясьняць самавольна.

21 Бо не па волі людзкай было калісьці абвешчана прароцтва, але прадсказвалі яго Духам Сьвятым кіраваныя сьвятыя людзі.

 

Разьдзел 2
Шыдэрцы шыдзілі

1 Знайшліся ў народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі ашуканцы, каторыя ўцягваюць у гэрэтыцкія сэкты і адварачаюцца ад Таго, Хто іх адкупіў, Валадара. Ды рыхтуюць сабе скорую загубу.

2 І многія пойдуць сьлядамі іхняй распусты і дарога праўды імі будзе запаганена.

3 Яны ў сваёй хцівасьці будуць лавіць вас лісьлівымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і загуба іх не абміне.

4 Бо калі саграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але зьвязаўшы путамі пякельнае цемры, аддаў захаваць іх на суд.

5 І калі Бог не пашкадаваў перашага сьвету, а ўхаваў толькі восмага Ноя, вяшчуна праўды, наводзячы патоп на бязбожны сьвет.

6 Таксама гарады Садому і Гамору абвярнуўшы ў попел асудзіў на загубу, даючы прыклад кары для тых, што будуць бязбожны,

7 але выратаваў справядлівага Лёта, мучанага ліхімі паступкамі нягоднікаў.

8 Гэты вось справядлівец, пражываючы сярод іх з дня на дзень сваю справядлівую душу мучыў іх праціўнымі закону паступкамі, каторыя бачыў і аб каторых чуў -

9 Гэта ведае Госпад, як пабожных выратаваць з выпрабаваньня, а несправядлівых жа захаваць на пакараньня ў дзень суду,

10 а перад усім тых, што кідаюцца ў змысловасьць у нячыстай страсьці і пагарду ўладзе; нахабнікі, пыхліўцы, што адважаюцца блявузгаць на "Хвалу".

11 У той час калі анёлы магутнейшыя сілай і моцай - на віду Госпада не рашаюцца даваць ім асуджэньня.

12 Яны як неразумныя жывёлы, прызначаны з натуры сваёй на ўлоў і наўбой, паганяць тое, што не разумеюць бы ў бестямстве сваім пагінуць.

13 Атрымаюць кару як заплату за несправядлівасьць. За асалоду ўважаюць што дзённую распусту, як закалы і агіднікі насаладжаюцца ў сваіх брудных расколах, калі з вамі пры стале.

14 Вочы іхнія поўныя чужаложства, вочы ненасытныя граха, зводзяць яны душы хісткія. Сэрцы іхнія апанаваныя хцівасьцю - сыны пракляцьця

15 сыйшоўшы з простага шляху - зблудзілі дый пайшлі дарогай Балаама, сына Босора, які ўзьлюбіў плату за несправядлівасьці,

16 але быў пакараны за свае злачынства, ярмовая жывёла, нямая, прамовіўшы людзкім голасам устрымала дурасьць прарока.

17 яны крыніцаю без вады ды воблакамі віхрам гнаныя, каторых чакае туман цемры.

18 Напышліва і пуста гаворачы зводзяць страсьцямі цялеснымі і распустай тых, што замала іх высьцерагаюцца ды ў блудзе пражываючых.

19 Абвяшчаюць ім свабоду, а самі нявольнікамі сапсуцьця. Бо хто кім пераможаны - стае яго нявольнікам.

20 Таму, хто ўцёк ад марнасьцяў сьвету праз пазнаньне Госпада нашага і Збаўцы Езуса Хрыста, а затым зноў захаплівацца імі - дык апошнія іх рэчы горшыя за папярэднія (пачатковыя).

21 Лепш было б ім дарогі справядлівасьці ня ведаеце, нячым пазнаўшы адвярнуцца назад ад пададзенага ім сьвятога прыказаньня.

22 Споўнілася на іх тое, аб чым слушна кажа пагаворка: "Сабака вярнуўся да сваіх рыготаў, а свіньня памыта ў сваё балота".

 

Разьдзел 3
Дзень Госпадаў

1 Дарагія, пішу да вас ужо другі ліст, стараюся ў іх ажывіць ваш здаровы розум і памяць,

2 каб вы помнілі словы, якія ўжо даўно былі прадсказаны сьвятымі прарокамі поруч перададзены Госпадам і Збаўцаю, ды пададзены вашымі апосталамі.

3 Перад усім ведайце, што ў апошні час паявяцца паклёпнікі з кпінямі, каторыя будуць вясьці сябе па сваіх страсьцях:

4 і будуць пытацца: Дзе ж абяцаньні Ягонага прыходу? Вось з тога часу як бацькі паснулі, усё адзінакава застаецца, як ад пачатку сьвету?"

5 Бо ня ведаюць яны цікавыя, што неба было здаўна, і што зямля з вады і праз ваду на слова Божае заіснавала,

6 ды што праз яе той сьвет загінуў затоплены вадою.

7 А тое самае слова захавала цяперашняе неба і зямлю на кару агня, на дзень суду і загубу бязбогіх людзей.

8 Няхай для вас, дарагія ня будзе тайнай гэта вось, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў, а тысяча гадоў як адзін дзень.

9 Не замарудзіць з зьдзейсьненьнем свайго абяцаньня - бо некаторыя здаецца, што Госпад марудзіць - ды Ён цярплівы для вас. Ён ня хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесьці да наварачэньня.

10 Мо злодзей прыйдзе дзень Госпадаў, у каторым неба са свістам праміне, а зоркі ўва агні разсыпяцца, а зямля з сваімі творамі згарыць.

Заахвота да сьвятасьці

11 Калі ўсё гэта мае так рухнуць (зьнішчэць), дык якімі павінны (мусіце) вы быць у сьвятым сужыцьці і пабожнасьці,

12 калі чакаеце і стараецеся прыскорыць прыход дня Божага, у якім нябёсы палымеючыя зчэзнуць, а зоркі ў агні разсыпяцца.

13 Аднак па абяцаньні чакаем новага неба і новай зямлі, у якой зажыве справядлівасьць.

14 Дзеля таго, дарагія, чакаючы гэтага - старайцеся, быць прыгатаванымі, каб Ён застаў вас без заганы і спракуды - у супакою.

15 А цярплівасьць Госпада нашага лічыце за збаўленную, як і наш дарагі брат Павал у сваёй мудрасьці напісаў вам,

16 як таксама ва ўсіх лістох аб гэтым гаворыць. У іх ёсць некаторыя справы трудныя зразумець. Іх людзі недавучаныя і неўстойлівыя людзі выкрыўляюць, як таксама і іншыя Пісаньні на сваю загубу.

Заканчэньне

17 Затым вы, дарагія, аб гэтым папярэжаныя, сьцеражыцеся, каб не ўпутацца ў блуды ліхотнікаў, якія не паважаюць законаў Божых, сваёй трываласьці, не давялі вас да ўпадку.

18 Дык мужнейце ў ласцы і ў пазнаньні Госпада нашага і Збаўцы, Езуса Хрыста. Яму хвала, як цяпер, так і да дня вечнасьці. Амэн.

 

Першы ліст сьв. ап. Яна

 

Лісты сьв. Яна Апостала

Усе тры лісты каталіцкія ня маюць у загалоўка аўтара. Аднак уся трыдыцыя аж да першых вякоў хрысьціянства прыпісвае аўтарства тром лістам, з апошніх апосталаў памершаму сьв. Яну Эвангелісьце. Тым больш аб гэтым сьведчыць сходнасць тэматыкі і характару лістоў з чацьвёртай Эвангеліяй сьв. Яна.

Першы ліст сьв. Яна (Ёана)

Няма ў ім як у сьв. Паўла імя аўтара і прывітаньняў і накірунку. Гэты ліст быццам прадаўжэньнем чацьвёртай Эвангеліі. Тая самая ласкавасьць аўтара, далікатнасьць, любоў. Характэрнае: "Дарагія сынкі" і др.

Заахвочвае на прыказаньнях Божых: міласьць Бога і людзей. Жыцьцё з веры. Разам перасьцярагае перад фальшывымі вучэньнямі гностыкаў. Слова "Прэсбітэр" пакрываецца са словам галава грамады хрысьціянскай". Таму хрыстолягічная тэма вучэньне.

Напісаны ў Эфэзе, дзе сьв. Ян быў біскупам.

Мэта ліста: Умацаваньне ў веры і ў міласьці да Бога (1,1-4).

Заахвота да жыцьця ў сьвятле (1,5-2,28).

Аб дастойнасьці сыноў Божых (2,29-5,13)

Заканчэньне: сіла малітвы. Вялікая дастойнасьць хрысьціяніна (5,14-21).

Другі ліст Яна

У ім сьв. Ян зьвяртаецца да нейкае хрысьціянскае грамады з жалем, што часьць з іх адпала і жыве ў фальшы, хоць цешыцца астатак жыве з веры. Прыракае адведаць іх. Пісаны ў Эфэзе, у скорасьці па першым.

Трэці ліст сьв. Яна

Трэці ліст асабісты. Апостал зьвяртаецца ў ім да хрысьціяніна Гаюся з жалем дзеля непарадку ў грамадзе хрысьціян. Таму нейкі Діёгрэфа прысвоіў сабе ўладу. Сьв. Ян мае прыбыць і навесьці парадак.

Месца і час ліста трудна ўстанавіць.

 

 

Першы ліст сьв. Яна (Ёана)
Разьдзел 1
Уступ

1 Што было ад пачатку (спрадвеку), што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што назіралі ды чаго дакраналіся нашыя рукі - гэта аб Слове жыцьця -

2 бо жыцьцё аб'явілася. Мы Яго бачылі, аб Ім сьведчым, дый вам вясьцім жыцьцё вечнае, якое было ў Айцу, а нам было аб'яўлена -

3 вясьцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі удзел з намі. А мець з намі саўдзел, значыць: мець яго з Айцом і Яго Сынам Езусам Хрыстом.

4 Пішам гэта з мэтаю, каб наша радасьць была поўнаю.

Бог сьвятло і мы маем жыць у сьвятле

5 Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды перадаём вам: Бог - сьвятло і няма ў Ім ніякай цемры.

6 Калі мы сказалі, што маем з Ім удзел, а ходзім у цемры - мы лжом (ня праўду кажам) і разьмінаемся (не спаганяем) з праўдай.

7 Калі мы ходзім у сьвятле, так як Ён у сьвятле, тады маем адны з другімі ўзаемны ўдзел, а Кроў Езуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граха,

Берагчыся граха

8 Калі б мы казалі, што ня маем граха, дык абманавалі б саміж сябе і праўды не было б у нас.

9 А калі вызнаём (кажам) свае грахі, дык Бог (Ён) верны і справядлівы, адпусьціць нам грахі ды ачысьціць нас ад усякае несправядлівасьці.

10 А калі б мы сказалі, што не грашым, дык мы зрабілі б ілгуном і слова Яго не было б у нас.

 

Разьдзел 2

1 Дзеткі мае, пішу я вам гэта, каб вы не грашылі. Але, каб хто і саграшыў, маем заступніка (пасрэдніка) перад (на віду) Айцом, - Езуса Хрыста - справядлівага.

2 Ён - ахвярай перамольнай (уласкаўленьнем) за грахі нашыя, ды ня толькі за грахі нашыя але таксама за грахі ўсяго сьвету.

Належыцца берагчы прыказаньні

3 Па гэтым пазнаём, што Яго знаем, калі спаўняем Ягоныя прыказаньні.

4 Хто кажа: "Знаю Яго, а не беражэ Яго прыказаньняў, - ілгуном, і ў ім няма праўды.

5 А хто беражэ Яго навуку - слова, у тым сапраўды міласьць Бога захавалася.

6 Па гэтым вось, што мы ў Ім. Хто даквае, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама паступаць так як Ён паступаў.

7 Дарагія! Не пішу вам пра новае прыказаньне, але пра прыказаньне здаўна існуючым, каторае вы мелі спачатку: тым даўнім прыказаньнем ёсць слова (навука), якое вы чулі.

8 А ўсё ж пішу вам пра новае прыказаньне, праўдзівае, якое ў Ім і ў нас, бо цемра зчазае, а сьвеціць ужо праўдзівае сьвятло.

9 Хто цьвердзіць, што жыве ў сьвятле, а ненавідзіць брата свайго дасюль жыве ён у цемры.

10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле ды ня можа спатыкнуцца.

11 Хто жа брата свайго ненавідзіць, той жыве ў цемры і дзейнічыць ў цемры і ён ня ведае куды ідзе, яму бо цемра засьляпіла ягоныя вочы.

Трэба берагчыся сьвету

12 Пішу вам дзеткі: у імя Яго адпушчаны вам грахі.

13 Пішу вам, бацькі, бо вы пазналі Таго, хто ад пачатку (спрадвеку). Пішу і вам юнакі бо вы перамаглі ліхога (злыдню, злога).

14 Напісаў вам, дзеткі, бо знаеце Айца, напісаў вам, бацькі, бо пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі (моладзь), бо вы дужыя, і вы перамаглі ліхога (злыдню).

15 Не любіце (не прывязывайцеся) сьвету ані таго, што на сьвеце. Бо калі хто любіць (прывязаны) сьвет у ім няма міласьці Айца.

16 Бо ўсё, што на сьвеце: гэта змысловасьць цела (пажаданьне), прагавітасьць вачэй ды пыхлівасьць жыцьця. А гэта не ад Айца але ад сьвету.

17 Сьвет мінае, а з ім страсьці: хто жа спаўняе волю Божую, той трывае вечна.

Беражыцеся антыхрыста

18 Дзеткі, ужо наступае апошняя пара, (час, хвіліна) і як чулі - Антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час паявілася многа антыхрыстаў; з гэтага здагадваецеся, што ўжо апошняя пара.

19 Выйшлі яны з нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас (нашага духа), засталіся б з намі; а гэта сталася таму, каб выявілася, што не ўсе яны нашага духа (з нас).

20 Вы атрымалі намашчэньне ад Сьвятога, ды вы ўсе гэта знаеце (усьведамляеце).

21 Я вам пісаў не як няведаючым праўды, але як яе ведаючым, бо ніякі фальш не можа ўзьнікнуць з праўды.

22 Хто ж тады ілгун, калі ня той, хто пярэчыць, што Езус-Мэсія? Той яўляецца Антыхрыстам, хто не прызнае (аспрэчвае) Айца і Сына.

23 Кожны, хто не прызнае (пярэчыць) Сына, ня мае таксама і Айца, хто жа прызнае Сына, той мае і Айца.

24 Вы вось зьберажыце ў сабе тое, што пачулі вы ад пачатку. Калі тое, што чулі вы ад пачатку захаваецца, дык вы будзеце трываць (заставацца) у Сыну і ў Айцу.

25 А абяцаньне, якое Ён нам даў: жыцьцё вечнае.

26 Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.

27 Што да намашчэньня, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас і ня трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Ягонае намашчэньне вучыць вас усяго. Яно праўдзівае, а не няма ў ім маны (лгарства). І як вас Ён навучыў, так вы трывайце ў Ім.

28 Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб калі Ён з'явіцца, мелі ў Ім давер (надзею), ды каб у дзень Яго прыходу - не дазналі сораму.

Мусім жыць як дзеці Божыя

29 Калі ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто спаганяе справядлівасьць - з Яго нарадзіўся.

 

Разьдзел 3

1 Паглядзіце, якою любоў'ю абдарыў нас Айцец, што мы называемся дзецьмі Божымі і імі ёсьць! Таму сьвет не знае нас, бо свет не пазнаў Яго.

2 Дарагія, цяпер мы дзяцьмі Божымі, але яшчэ ня выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што калі аб'явіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён.

3 Кожны, хто мае такую надзею ў Ім, (ачышчае) - усьвячае сябе, падобна як Ён сьвяты.

Сьцерагчыся грахоў

4 Кожны, хто грашыць, дапушчаецца беззаконьня, бо грэх - беззаконьнем.

5 Ведаеце, што Ён аб'явіўся на тое, каб зьняць грахі: у Ім жа няма граха.

6 Кожны, хто трывае (прабывае) у Ім, не грашыць, ніводзін жа з тых, што грашаць, ня бачыў Яго, ані Яго пазнаў.

7 Дзеткі! Хай ніхто вас ня зводзіць. Хто паступае справядліва - справядлівы, так як Ён справядлівы.

8 Хто грашыць, той з д'ябла, бо д'ябал ад пачатку грашыць. Сын Божы аб'явіўся таму, каб зьнішчыць даконы д'ябла.

9 Кожны, хто нарадзіўся з Бога - не грашыць, бо трывае ў ім насеньне - зародак Божы, такі ня можа грашыць, бо ён нарадзіўся з Бога.

Мусіш спаўняць прыказаньні, асабліва любові

10 Гэтым выяўляюцца: дзеці Божыя і дзеці д'ябла: кожны, хто не спаганяе справядлівасьці, не з Бога, ды той хто ня любіць брата свайго.

11 Бо такая аб'ява (воля Божая), каторую чулі вы ад пачатку, каб мы любілі адзін другога.

12 Не як Каін, бо ад ліхога быў і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата справядлівыя.

13 Не дзівіцеся, браты, калі сьвет ненавідзіць вас.

14 Мы ведаем, што перайшлі са сьмерці да жыцьця, бо любім братоў; хто ня любіць, трывае ў сьмерці.

15 Кожны, хто ненавідзіць брата свайго - забойца (душагуб), а ведаеце, што ніводзін забойца ня мае ў сабе жыцьця вечнага.

16 З гэтага пазналі мы міласьць, бо Ён аддаў жыцьцё сваё за нас, так і мы павінны аддаваць жыцьцё за братоў.

17 Калі б хто меў маёмасьць гэтага сьвету, ды бачыў, што брат ягоны жыве ў недастатку (бядзе) і зачыніў бы сэрца сваё перад ім, дык як можа быць у ім міласьць да Бога?

18 Дзеткі, не любіма словам і языком але чынам (дзейнасьцю) і праўдай.

19 Па гэтым пазнаем што мы з праўды ды ўспакоім перад Ім нашыя сэрцы (сумленьне).

20 А калі нашае сэрца асуджае (вінаваціць, ганіць) нас, дык Бог вялікшы ад нашага сэрца (важнейшым) і ведае ўсё.

21 Даражэнькія, калі сэрца (сумленьне) асуджае нас, маем давер у Бога.

22 Аб што прасіць будзем, атрымаем ад Яго, бо спаўняем Ягоныя прыказаньні і робім тое, што Яму падабаецца. А прыказаньні Ягонае такое: каб мы верылі ў імя Ягонага Сына, Езуса Хрыста і рабілі тое, што Яму падабаецца.

23 А прыказаньне Ягонае такое: каб мы верылі ў імя Ягонага Сына, Езуса Хрыста і любілі адзін другога, як Ён нам загадаў.

24 Хто спаўняе Ягоныя прыказаньні, трывае (прабывае) у Богу, а Бог у ім: а гэта, што Ён прабывае ў нас. Пазнаём па Духу, якога Ён нам даў.

 

Разьдзел 4
Мусім сьцерагчыся антыхрыста і сьвету

1 Дарагія! Не даверайце кожнаму духу, але разпазнавайце духаў, ці яны ад Бога, бо паявілася на сьвеце многа фальшывых прарокаў.

2 Па гэтым пазнаеце Духа Божага: кожны дух, які прызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе - ён з Бога.

3 Кожны жа дух, каторы не прызнае Езуса - ён ня з Бога: але гэта дух Антыхрыста, ён - як чулі - надыходзіць, і ўжо цяпер прабывае на сьвеце.

4 Вы, дзеткі, з Бога і перамаглі іх, бо важнейшы (вялікшы) Той, Хто ў вас, ад таго, хто ў сьвеце.

5 Яны - з сьвету, таму гавораць так, як сьвет, а свет іх слухае.

6 Мы - з Бога. Той, хто знае Бога - слухае нас. Хто ня з Бога, той не слухае нас. Такім чынам пазнаём духам праўды і духа фальшу.

Бог - крыніца праўдзівай любві, веры да жыцьця

7 Дарагія, любім адзін другога (узаемна), бо любоў ад Бога, а кожны, хто любіць, нарадзіўся з Бога і знае Бога.

8 А хто ня любіць, ня знае Бога, бо Бог - любоў'ю (міласьцю).

9 У гэтым аб'явілася міласьць Бога да нас, што паслаў Сына Свайго Адзінароднага (Адзінага) на сьвет, каб мы жылі праз Яго.

10 Міласьць не ў тым, што мы ўмілавалі Бога, але што Ён сам узьлюбіў нас ды паслаў Сына Свайго Ахвяру за нашыя грахі.

11 Дарагія, калі Бог нас так узьлюбіў, дык і мы мусім узаемна, адзін другога любіць.

12 Ніхто ніколі Бога ня бачыў. Калі любім адзін другога, дык Бог прабывае (трывае) у нас; і міласьць у нас да Яго - дасканалая.

13 Па гэтым пазнаём, што мы ў Ім прабываем, а Ён у нас бо даў нам Духа Свайго.

14 Мы вось бачылі і сьведчым (даказваем), што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.

15 Хто вызнае, што Езус - Сын Божы, дык у ім прабывае Бог, а ён у Богу.

16 Вось мы, што ўверылі і пазналі міласьць, якую Бог мае да нас. Бог - міласьцю, хто трывае ў міласьці, у Богу трывае, дый і Бог у ім прабывае (трывае).

17 Таму міласьці дасканалай у нас, што маем мы поўны давер на дзень суду, бо які Ён, такія і мы на гэтым сьвеце.

18 У міласьці няма боязі, бо дасканалая міласьць спыняе страх, бо страх узьнікае (выцякае) з кары. Хто, баіцца - той не дасканала (поўнасьцю) любіць.

Жарало міласьці

19 Мы любім (Бога), бо Бог першы ўмілаваў нас.

20 Калі б хтосьці казаў: "Мілую Бога, а ненавідзеў брата свайго - ілгун ён,бо ня любіць брата свайго, каторага бачыць, а як можа любіць Бога , Якога ня відзіць?

21 Такое маем прыказаньне ад Яго, каб той, хто мілуе Бога, любіў таксама і брата свайго.

 

Разьдзел 5

1 Кожны, хто верыць, што Езус ёсьць Хрыстом (Мэсія) - з Бога ён нарадзіўся, ды кожны, хто мілуе Бога - Радзіцеля (Айца), мілуе і Таго, хто з яго нарадзіўся (народжанага).

2 З таго пазнаём, што любім дзяцей Божых, калі мы мілуем Бога і спаўняем Яго прыказаньні,

3 бо міласьць да Бога спаўняць прыказаньні Ягоныя, а прыказаньні Ягоныя - не трудныя (ня цяжкія).

Крыніца веры і жыцьця

4 Кожны, хто з Бога нарадзіўся - перамагае сьвет; а гэтаю перамогаю, што перамагае сьвет - наша вера.

5 А хто перамагае сьвет, калі ня той, хто верыць, што Езус - Сынам Божым!

6 Езус Хрыстус ёсьць тым, хто перайшоў праз ваду і кроў і Духа. Ня толькі ў вадзе, але ў вадзе і ў крыві. Дух дае пасьведчаньне, бо (Дух) - праўдаю.

7 Бач трох даюць пасьведчаньні:

8 Дух, вада і кроў, а гэтых трох твораць адно.

9 Калі прымаем пасьведчаньні людзей, дык пасьведчаньне Божае большым (важнейшым) ёсьць, бо гэта пасьведчаньне Бога, якое Ён даў аб Сыне Сваім.

10 Хто верыць у Сына Божага, той мае ў сабе пасьведчаньне Бога. Хто ня верыць Богу, зрабіў Яго ілгуном, бо не ўверыў пасьведчаньню, якое даў Бог аб Сыне Сваім.

11 А пасьведчаньне такое: Бог даў нам жыцьцё вечнае, а гэта ў Ягоным Сыне.

12 Той, хто мае Сына, мае жыцьцё, а хто ня мае Сына Божага, ня мае ён таксама і жыцьця.

13 Пра гэта напісаў я вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае.

Вартасьць і пасьпяховасьць малітвы і грэшнікі

14 Давер, які ў Ім маем у тым, што чаго па волі яго просім, выслухоўвае нас.

15 А калі ведаем, што Ён выслухоўвае ўсе нашы просьбы, дык мы ўпэўнены атрымаць тое, аб што Яго прасілі.

16 Калі хто бачыць, што брат яго дапускаецца граха на сьмерць - хай моліцца і верне яму жыцьцё, маю на думцы тых, каторых грэх не на сьмерць. Існуе такі грэх што на сьмерць не кажу, каб за такога маліцца.

17 Кожная беззаконнасьць - грэхам, аднак ёсьць грахі, што не на сьмерць.

18 Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся з Бога - не грашыць, бо народжаны з Бога беражэ Яго, а злыдзень не дакранаецца яго.

19 Ведаем, што мы з Бога, а ўвесь сьвет апанаваны ліхім.

20 Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Праўдзівага. І мы ў тым, Хто Праўдзівы - у Сыне Яго, Езусе Хрысьце. Ён праўдзівым Богам і Жыцьцём вечным.

21 Дзеткі - сьцеражыцеся ідалаў!

 

Другі ліст сьв. ап. Яна

 

Разьдзел 1
Уcтупнае прывітаньне

1 Старшы выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду,

2 дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці.

3 Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.

Братняя любоў

4 Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, , як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.

5 І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.

6 І тое ёсьць любоў, калі мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта такое праказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у Ім хадзіць.

Перасьцярога перад фальшывымі вучыцелямі

7 Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не выызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст.

8 Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю.

9 Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына.

10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго.

11 Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў.

Заканчэньне і вітаньні

12 Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю.

13 Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай.

 

Трэці ліст сьв. ап. Яна

 

Разьдзел 1

1 Я прэзьбітэр (настаяцель) - дарагому Гаю, каторага люблю ў праўдзе.

2 Даражэнькі, прагну табе ва ўсім памыснасьці і здароў'я, як шчасьліва чуецца душа твая.

Пахвала Гаюса і прывітаньне

3 Вельмі ўрадаваўся з прыбыцьця братоў. Яны пацьвярдзілі справядлівасьць тваю ды што ты жывеш справядліва.

4 Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе, справядліва.

5 Ты, даражэнькі, верна вядзеш сябе, калі памагаеш братам, а асабліва падарожным.

6 Яны пацьвярдзілі тваю любоў да Касьцёла: добра зробіш заагледзіўшы іх на дарогу па Божаму.

7 Дык жа выбраліся яны ў дарогу ў імя Яго, не прымаючы нічога ад паганаў.

8 Таму мусім гасьцінна прымаць такіх людзей для супольнай працы з імі для справядлівасьці.

Згана для Діётрэфэса

9 Напісаў крыху касьцёлу, але Діётрэфэс, каторы хоча быць кіраўніком іхнім - не прымае нас.

10 Таму вось, калі прыбуду пасваруся за яго паводзіны, ды за злосны выступленьні супроць нас. А прытым, як бы яму яшчэ гэтага не хватала, сам не прымае братоў, ды хочучых гэта зрабіць - выкідае з касьцёла.

11 Даражэнькі, не насьледуй ліхога, але рабі дабро. Хто добра паступае - ён ад Бога, а хто блага, той ня бачыў Бога.

Пахвала Дэмэтрыя

12 Аб Дэмэтрыю ўсе добра сьведчаць, а нават сама праўда. Такое самае пасьведчаньне даём і мы, а ведаем, што пасьведка нашая праўдзівая.

Заканчэньне і прывітаньні

13 Шмат я меў бы табе напісаць, але не хачу пяром і чарнілам.

14 Спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым вусна.

15 Супакой (мір) табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай паіменна прыяцеляў.

 

Ліст сьв. ап. Юды

 

Увод у ліст сьв. Юды Апостала

Юда Апостал, сын Альфея, брат Якуба Маладзейшага, а затым і Збаўцы. Называны быў таксама Тадэвушам (Фадзеям) і Левім. Апасталаваў у Арабіі, Мезапатаміі і Сырыі, дзе ў Араце (Бейруце) быў замучаны. Быў таксам першым біскупам у Ерузаліме.

Аб яго жыцьці маем скупыя весткі. Ягоны ліст быў накіраваны да хрысьціян Юдэйскага (жыдоўскага) паходжаньня, пражываючых у самой Палестыне і ў бліжэйшых ад яе мясцовасьцях.

Самай важнай мэтай лісту было забясьпечыць вернікаў народ пашыранымі там блуднымі вучэньнямі дагматычнымі ды заахвоціць іх да вернага захаваньня навукі Апосталаў, Хрыста.

У зьмесце яго ліста ўдарае падабенства, а нават тоесамасьцю з другім лістом сьвятога Пятра, нават падобна высказы, сказы. Гэта зразумела, бо сьвяты Пётр знаў ліста сьвятога Юды і на яго паклікаўся ў небясьпецы пагражаючай веры з боку блуднаверцаў.

Маючы на ўвазе падабенства з лістом сьв. Пятра Апостала лёгка вызначыць дату напісаньня ліста - гэта час паміж сьмерцю Якуба - 62г. ды сьмерцю Пятра 64г. Дзе напісаны - не вядома. Можна дапусьціць, што напісаны або ў самой Пелестыне або ў яе ваколіцах.

 

Ліст сьв. Юды Апостала
Разьдзел 1
Прывітаньні, прычына ліста

1 Юда, слуга Езуса Хрыста, брат Якуба, - тым, што пакліканы, умілаваныя ў Богу Айцу і захаваныя для Езуса Хрыста:

2 Хай вашым удзелам будзе міласэрдзе і супакой, і міласьць.

3 Дарагія, я вельмі хацеў вам напісаць пра супольнае наша збаўленьне і лічу неабходным захаваць вас да барацьбы за веру адзін раз усім часам дадзеным сьвятым.

4 Улезьлі бо да вас нейкія людзі, якія ўжо даўно запісаны на гэты суд (асуджэньне): бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага замяняюць на распусту, а нават адракаюцца ад адзінага Уладара і Госпадаа нашага Езуса Хрыста.

Перасьцярогі

5 Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё гэта ведаеце, што Госпад найперш вызваліў (асвабадзіў) народ з зямлі Эгіпецкай, а пасьля выгубіў тых, што ня верылі.

6 Ангелаў жа, тых, што зьбераглі сваёй дастойнасьці, але пакінулі сваё жыльлё, зьвязаных павяковымі путамі затрымаў у цемрадзі (цемры) да вялікага суднага дня,

7 як Садома і Гамора і суседнія гарады - падобным спосабам як яны - аддаліся кінуліся распусьце і страсьці чужога цела - застаюцца прыкладам, церпячы кару вечнага агня.

8 Падобна і тыя прарокі са сноў паганяць цела, зьневажаюць валаданьне - Госпада дні блюзьняць на "хвалы".

9 Калі Арханёл Міхал спорыў і д'яблам пра цела Майсея, ня сьмеў кінуць зьневажлівага асуджэньня, але сказаў: "Хай Госпад цябе пакарае".

10 Яны блязгуваюць на тое, чаго ня ведаюць, хоць натуральна пазнаецца як неразумныя жывёліны ды гэтым сябе паганяюць (псуюць).

Сапсуцьцё звадыяшаў

11 Гора вам, бо пайшлі вы дарогай Каёна і паддаліся абману (ашуканству) Балаама за заплату, а ў бунце Кярэя папрадавалі.

12 А іншыя на вашых вячэрах любові агапах (літургічных багаслужэньнях) балююць з вамі, без страха раз'ядаюцца: гэта воблакі без вады ветрам ганяныя, гэта дрэвы асеньнія бясплодныя, два разы мёртвыя - выкарчаваньня.

13 Гэта ўзбураныя віры марскія (на моры), што выпеньваюць сваю бязсаромнасьць, гэта блудзячыя зоркі (блудзяць) для каторых непраніклівыя цемрадзі навек празначаны.

14 Вось жа пра іх праракаваў сёмы па Адаме (патрыярха) Гэнох, кажучы: "Вось жа прыйшоў Госпад з міріядамі Сваіх сьвятых",

15 каб учыніць суд (судзіць), над усімі ды пакараць усіх бязбожнікаў за ўсе іхнія бязбожныя злачынствы, у якіх уяўлялася іхняя бязбогасьць, пакараць за ўсе блявузгі супраць Яго, якія казалі бязбожныя грэшнікі".

16 Яны наракаюць (мармочуць) і жаляцца на свой лёс, долю, хоць патураюць сваім страсьцям (сваім змыгам), ды вуснамі блявузгаюць і з прычыны карысьці патураюць асобам, людзям

Пасваркі

17 Вы ж, дарагія, мейце ў памяці словы, высказаны Апосталамі Госпада нашага Езуса Хрыста,

18 калі яны казалі вам: "У апошні час паявяцца крывадушнікі, каторыя будуць вясьці сябе па бязбожных страсьцях (змысловасьці)".

19 Яны жывуць жывёлы ня маючыя Духа.

20 Вы ж, даражэнькія, грунтуючыся на веры вашай найсьвяцейшай - маліцеся ў Духу Сьвятым,

21 ды ў міласьці Божай беражыце саміх сябе, чакаючы міласэрдзя Госпада нашага Езуса Хрыста - на жыцьцё вечнае.

22 Тым, што сумняваюцца - будзьце міласэрнымі,

23 іх ратуйце, вырываючы з агня,іншых пашкадуйце з боязьзю, брыдзячыся нават спаганеным іхнім целам адзеньнем.

Заканчэньне

24 А Таму вось, хто можа ўсьцерагчы вас ад падзеньня і паставіць незаганнымі і радаснымі на віду Сваёй хвалы,

25 Адзінаму Богу Збаўцы нашаму праз Езуса Хрыста, Госпада нашага будзь хвала, веліч (маестат), магутнасьць ды ўлада перад усімі вякамі (спрадвечная) і цяпер і ў вякі вечныя. Амэн.

 

Аб'явы сьв. Яна Апостала

 

Апокаліпса - аб'явы сьвятога Яна, Апостала.

Апошняя кніга Новага Запавету мае грэчаскае названне: Апокаліпсіс - Апокаліпса.- Аб'явы з'яўляецца адзінай прарочай кнігай Новага Запавету (Тастаманта).

Ізраільскі народ меў шмат апокаліпсаў, асабліва пасьля заняпаду жыдоўскай дзяржавы. Заданьнем іх было падымаць дух у народзе. Іх лічылі працягам (прадаўжэньнем) дзейнасьці прарокаў.

Апакаліпса сьв. Яна розьніцца ад іх зьместам, так і формай.

Прадметам гэтай Апокаліпсы з'яўляюцца будучыя лёсы чалавецтва і Касьцёла.Сьв. Ян Апостал, будучы на выгнаньні за часоў імператара Даміцыяна на востраве Патмас, бачыў незвычайныя візіі, якія па загаду Божаму запісаў. Яны сталі для адных перасьцярогай, для другіх уцяшэньнем. Яны павінны прыпомніць хрысьціянам, што хоць на сьвеце многа ліха, сапсаванасьці, несправядлівасьці і прасьледаваньняў, Бог пра гэта ведае, Ён будзе спаганяць справядлівасьць, прыйдзе суд Божы.

Апокаліпса Сьвятога Яна выражае змаганьне ліха супраць дабра, шатана-дракона супраць Бога. Жыцьцё бо чалавека і чалавецтва наўогул зьяўляецца змаганьнем. Пераможцы атрымаюць неба. На пацяшэньне і як мэту жыцьця і баёў паказвае Ён неба, Новы Ерузалем.

Аўтар Апокаліпсы - сьвяты Ян Апостал. Гэта даказана параўнаньнем з яго Евангеліяй, пісьмамі, яго аргументацыяй і іншым. Аўтэнтычнасьць апостальскага аўтарства пацьвярджаецца ўжо ў другім стагоддзі традыцыяй, канонам Мураторыя, Айцамі Касьцёла.

Зьмест Апокаліпсы складаецца з уступу, сямі пісьмаў да сямі касьцёлаў Малой Азіі: Эфезу, Сьмірны, Пергама, Тыятыры, Сардаў, Філадэльфіі і Лаодэцыі і з сямі візіяў: сем пячацяў, сем труб, аб касьцёле і яго ворагах, сем бедстваў, бой Слова з драконам, тысячагадовае валадарства і Нябесны Ерузалем. Цяжка растлумачыць візіі, а таксама і лік 666.

Распарадак пісьма

Пралог 1,1-8

Уступ: Пісьмы да сямі Касьцёлаў 1,9-3,22.

Візія 1: Сем пячацяў 4,1-8,1.

Візія 2: Сем труб 8,2-9,19.

Візія 3: Касьцёл і яго ворагі 12,1-14,20

Візія 4: Сем бедстваў 15,1-19,10.

Візія 5: Бой Слова з драконам 19,11-21,1.

Візія 6: Валадарства тысячагоддзя 20,1-21,1.

Візія 7: Нябесны Ерузалем 21,2-22,5

Заканчэньне 22,6-21.

 

Апокаліпса (аб'яўленьне) сьв. Яна Апостала
Разьдзел 1
Пралог - уступ

1 Аб'ява Езусу Хрыстуса, якую яму даў Бог, каб адсланіць слугам сваім, што павінна стацца ў хуткім часе. І паслаўшы анёла паведаміў слузе свайму знакамі.

2 Ён сьведчыць аб Слове Божым і аб Езусе Хрыстусе, і аб усім, што бачыў.

3 Шчасьлівы той, хто чытае і чуе Слова гэтага прароцтва і захавае тое, што ў іх напісана, час бо блізкі.

Пісмы да сямі Касьцёлаў у Азіі 1,4-20.
Частка першая, уступная.

4 Ян сямі касьцёлам у Азіі. Ласка вам і супакой ад Таго,Каторы ёсць, Які быў, і Які надыдзе і ад сямі Духаў, што перад тронам Ягоным,

5 і ад Езуса Хрыстуса, вернага Сьведкі, першароднага з ускросшых, і Ўладара зямных каралёў. Ён узлюбіў нас і абмыў нас ад грахоў нашых крывёй сваёй,

6 і зрабіў нас валадарствам і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму: Яму хвала і валаданьне на векі вечныя.Аман.

7 Вось жа прыходзіць у хмарах, і ўбачыць Яго ўсякае вока і ўсе якія Яго пракалолі. І залямантуюць над Ім усе пакаленьні зямлі. Так. Аман.

8 Я -Альфа і Омега, пачатак і канец,-кажа Госпад Бог. Які ёсьць, Які быў і Які прыйдзе, Усемагутны.

9 Я Ян, брат ваш, удзельнік у прыгнёце, у валадарстве і цярплівасьці ў Хрысце Езусе быў на востраве Патмас для слова Божага і сьведчаньня аб Езусе.

10 Я быў у захапленьні духа ў дзень Госпадаў і пачуў за сабою зычны голас, быццам трубы,

11 які казаў: "Што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі касьцёлам у Азіі: што ў Эфезе, і ў Смырне, і ў Пергаме, Тыятыры, і ў Сардзе,і ў Філадэльфіі і ў Лаодэцыі".

12 Я адвярнуўся, каб зірнуць, адкуль быў голас, што да мяне гаварыў, а адвярнуўшыся ўбачыў сем залатых сьвяцільнікаў

13 і паміж сьвяцільнікаў залатых некага падобнага да Сына Чалавечага, адзетага ў доўгую сукню сьвятарскую, падперазанага пад грудзі залатой павязкай,

14 галава ж ягоная і валасы былі белыя, як воўна, былі, як быццам снег, і вочы яго як полымя агня.

15 І ногі Яго падобныя да бронзы, распаленай у печы, а голас Ягоны падобны на гук бурных водаў.

16 І Ён трымаў у руцэ сваёй правай сем зорак, з вуснаў жа Яго вытыркаў меч двухбакова востры, а твар Ягоны зіхацеў, як сонца ў магутнасьці сваёй.

17 Убачыўшы Яго, упаў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку сваю на мяне, кажучы: "Ня бойся! Я-Першы і Апошні і Жывы.

18 Я быў памёршым, а вось жа жывы на векі вечныя і маю ключы ад сьмерці і пекла.

19 Дык напішы, што ты ўбачыў, што ёсьць і што павінна стацца пасьля.

20 Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у маёй правай руцэ, і сямі сьвяцільнікаў залатых вось якая: сем зорак-гэта сем анёлаў сямі касьцёлаў, а сем сьвяцільнікаў-гэта сем касьцёлаў.

 

Разьдзел 2
Пісьмо Касьцёлу Эфезскаму
Анёлу Эфезскама Касьцёла пішы:

1 Вось што кажа Той, які трымае сем зорак у сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых сьвяцільнікаў:

2 Я знаю дзеяньні твае і працу і стойкасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх і што выставіў ты на спробу тых, якія хочуць называцца апосталамі, а імі не з'яўляюцца, і прызнаў ты іх лгунамі.

3 І маеш ты вытрываласьць, і перанёс шмат ты для імя майго, і не знеахвоціўся.

4 Але маю я супраць цябе тое, што адступіў ты ад сваёй першай міласьці.

5 Памятай тады, дзе ўпаў, падыміся і вярніся да першых дзеяньняў. Інакш бо прыду да цябе і прыму твой сьвяцільнік, калі не навернешся.

6 Але маеш тое за заслугу, што ненавідзіш Мікалаітаў, якіх і я ненавіджу.

7 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Пераможцу дам Я спажываць плод здрэва жыцьця, які знаходзіцца ў раі Бога майго.

Пісьмо Касьцёлу ў Смырне 2,8-11.

8 Вось што кажа Першы і Апошні, Каторы быў памёршы і жыве:

9 Знаю прыгнёт твой і беднасьць тваю, але ты багаты: ты зьняважаны тымі, якія называюць сябе жыдамі, а імі не з'яўляюцца, бо яны-сінагога шатана.

10 Нічога ня бойся з таго, што трэба табе перанесьці. Вось жа пашле некаторых з вас шатан у вязьніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора праз дзесяць дзён. Будзь верным аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.

11 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Хто пераможа, другой сьмерці не сустрэне.

Пісьмо Касьцёлу ў Пергаме 2,12-17.

12 І Анёлу Касьцёла ў Пергаме напішы: Гэта кажа той, хто мае меч двухбаковавостры:

13 Знаю, дзе жывеш, дзе знаходзіцца сяліба шатана, і трымаеш імя маё, і не выракся ты маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў па-зьверску забіты мой верны сьведка Антыпас.

14 Аднак, тое-сёе маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Баалама, які вучыў Балака, каб спакушаў публічна сыноў Ізраілевых есьці ідалаахвярнае і займацца распустай.

15 І ты маеш такіх, што трымаюцца навукі Мікалаітаў.

16 Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з адступнікамі мячом вуснаў маіх.

17 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касьцёлам: Пераможцы дам манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога ня знае ніхто, толькі той, хто атрымае яго.

Пісьмо Касьцёлу ў Тыятыры 2,18-29.

18 І Анёлу Касьцёла ў Тыятыры напішы: Гэта вось кажа Сын Божы, які мае вочы быццам полымя агня, а ногі падобныя да бронзы.

19 Пазнаў я тваю дзейнасьць і веру, і міласьць тваю, і служэньне, і стойкасьць тваю, і дзеяньні твае апошнія больш шматлікія, чым раней.

20 Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш дзейнічаць жанчыне Езабель, якая называе сябе прарочыцай, якая вучыць і зводзіць слугаў маіх, каб распутнічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.

21 І даў я ёй час на пакуты, але яна ня хоча за сваю распусту пакаяцца.

22 Вось жа кіну яе ў пасьцель хворасьці, тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакутвалі б за праступкі свае.

23 А дзяцей яе пакараю сьмерцю. І няхай усе касьцёлы пазнаюць, што я - Той, Каторы пранікае ныркі і сэрцы і даў кожнаму паводле дзейнасьці ягонай. Вам жа кажу

24 і іншым, што знаходзяцца ў Тыятыры: тыя, каторыя не прызнаюць гэтае навукі і якія не пазналі, як кажуць "бяздоньняў шатанскіх," не нашлю на вас іншай цяжкасьці,

25 апроч той, якую маеце; трымайцеся, пакуль да вас прыйду.

26 А хто пераможа і ўсьцеражэ аж да канца справы мае, таму дам уладу над народамі,

27 і валодаць будзе над імі жазлом жалезным, расьпіраючы іх, быццам посуд ганчарскі,

28 так, як і я атрымаў ад Айца майго, і я дам яму раньнюю зорку.

29 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам.

 

Разьдзел 3
Пісьмо Касьцёлу ў Сардах 3,1-6.

1 І Анёлу Касьцёла ў Сардах пішы: Гэта вось кажа Той, які мае сем Духаў Божых і сем зорак: Знаю справы твае, што маеш імя, што быццам жывеш, а ты-мёртвы.

2 Пільнуйся і ўзмацняй астаткі, якія павінны былі загінуць, не знаходжу бо дзеяньняў тваіх дасканалымі перад Богам маім.

3 Дык памятай тады, як ты атрымаў і чуў, тое захавай і кайся. Бо калі не дапільнуеш, прыйду да цябе, як злодзей, і ня будзеш ведаць хвіліны ў якуя прыйду да цябе.

4 Ды вось маеш у Сардах некалькі асоб, якія ня плямілі вопраткаў сваіх і будуць хадзіць са мною ў белі, бо з'яўляюцца дастойнымі.

5 Хто пераможа, адзенецца гэтак у вопратку белую і ня выкрасьлю імя яго з кнігі жыцьця і выяўлю імя ягонае перад Айцом маім і на віду ў анёлаў Ягоных.

6 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касьцёлам.

Пісьмо Касьцёлу ў Філадэльфіі 3,7-13.

7 І анёлу Касьцёла ў Філадэльфіі напішы: Гэта кажа Сьвяты і Праўдзівы, які мае ключ Давідаў, які калі адчыніць, то ніхто не запрэ, запрэ, і ніхто не адчыніць.

8 Знаю справы твае. Вось адчыніў перад табою дзьверы, якія ніхто ня можа зачыніць. Бо ты маеш хоць трохі моцы і захаваў слова маё і не выракся імя майго.

9 Вось дам табе з сынагогі шатана з тых, якія сябе лічаць за Юдэяў, а імі не з'яўляюцца, але толькі лгуць. Бач, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, што я ўзьлюбіў цябе.

10 Бо ўхаваў слова цярплівасьці маёй да цябе і я цябе ўсьцерагу ў хвіліну спакушэньня, якое прыйдзе на ўвесь сьвет зводзіць жыхароў на зямлі.

11 Прыйду, бач, хутка. Трымай тое, што маеш, каб ніхто не выхапіў кароны тваёй.

12 Хто пераможа, таго пастаўлю філярам у сьвятыні Бога майго, і больш з яе ня выйдзе. І напішу на ім імя Бога майго і імя горада Бога майго, новага Ерузалему, які сыходзіць з неба ад Бога майго, і імя маё новае.

13 Хто мае вуха, няхай чуе, што кажа Дух Касьцёлам.

Пісьмо Касьцёлу ў Лаодэцыі 3,14-22.

14 І Анёлу Касьцёла ў Лаодэцыі напішы: Гэта кажа Амэн, сьведка верны і праўдзівы, каторы ёсьць пачаткам тварэньня Божага.

15 Знаю справы твае, бо ты ані халодны, ані цёплы; о каб лепш халодным быў або цёплым.

16 Але за тое, што ты летні, а не халодны ані цёплы, пачну цябе выкідаць з вуснаў маіх.

17 Бо кажаш ты: багаты я і забясьпечаны, і нічога мне ня трэба, а ня ведаеш ты, што ты бедны і найнешчасьлівейшы і ўбогі, і сьляпы, і голы.

18 Раю табе купіць сабе ў мяне золата агнём ачышчанага, каб быў забясьпечаны і каб апрануўся ў белую вопратку, каб не паказалася нікчэмнасьць нагаты тваёй, і масьцю памаж вочы свае, каб бачыў.

19 Бо я на тых, каторых люблю, сваруся і караю іх. Дык пільнуйся і кайся ў грахах.

20 Бач, стаю ў дзьвярах і стукаю. Калі хто пачуе голас мой і адапрэ мне дзьверы, увайду да яго і павячэраю з ім, а ён са мной.

21 Хто пераможа, таму дазволю сядзець са мною на маім троне, як я перамог і засеў з Айцом маім на Яго троне.

22 Хто мае вуха, няхай чуе, што кажа Дух Касьцёлам.

 

Разьдзел 4
Частка другая: візія 1
Прарочыя візіі: сем пячацяў, сем трубаў і сем чашаў - вяшчуноў вялікага дня гневу Божага
(Падзеі ўсяго чалавецтва)
Візія 1 маестату Божага і курыі нябеснай (сем пячацяў) (4,1-11).

1 Пасьля гэтага ўбачыў я: вось дзьверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам голасам трубы, размаўляючай са мною і кажучай: Увайдзі сюды, і я пакажу табе тое, што павінна стацца пасьля.

2 І адразу папаў я ў захапленьне духам: і вось трон стаяў у небе, а на троне нехта сядзеў.

3 А той, хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з яспіса і сардзія, і вясёлка вакруг трона была падобная з выгляду на смарагд.

4 А вакол трона-дваццаць чатыры троны, а на тронах сядзела дваццаць чатыры старэйшын, адзетых у белыя вопрадкі, а на галавах іхніх-залатыя кароны.

5 А ад трона ўспыхвалі маланкі і галасы, і громы ды сем сьвяцілаў палаючых перад тронам: яны ж гэта-сем Духаў Божых.

6 Перад тронам зьзяла нібы шклянае мора, падобнае на крышталь, а на сярэдзіне трона і навокал трона-чатыры жывёліны, поўныя вачэй і наперадзе, і ззаду.

7 А першы зьвер падобен на льва, а другі зьвер падобны да вала, а трэці зьвер меў твар быццам чалавечы, а чацьвёрты зьвер меў падабенства да арла лятаючага.

8 А чатыры зьвяры паасобку мелі па сем крыляў і вакруг, і ўсярэдзіне мелі поўна вачэй і бесьперапынна днём і ноччу яны ўскліквалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усемагутны, Які быў і Які ёсьць, і Які прыходзіць.

9 І калі аддавалі тыя жывёліны паклон і хвалу, і падзяку Седзячаму на троне, Жывучаму на векі вечныя,

10 падала перад Седзячым на троне дваццаць чатыры старэйшын, і кланяліся яны Жывучаму на векі вечныя, і клалі кароны свае перад тронам, кажучы:

11 "Дастойны Госпад Бог наш прымаць хвалу і паклон, і моц, бо Ты стварыў усё, і ўсё з волі Тавёй існавала і было створана".

 

Разьдзел 5
Кніга запячатанная і Ягня 5,1-14.

1 І ўбачыў я ў руцэ Седзячага на троне кнігу запісаную ўнутры і звонку запячатаную на сем пячацяў.

2 І ўбачыў магутнага Анёла, абвяшчаючага гучным голасам: "Хто дастойны раскрыць кнігу і зьняць яе пячаці?"

3 І ніхто ня мог ані на небе, ані на зямлі раскрыць кнігу, ні на яе глянуць.

4 І я вельмі плакаў, што ніхто не знайшоўся быць дастойным раскрыць кнігу і глянуць на яе.

5 І адзін са старэйшын сказаў мне: "Ня плач, вось перамог Леў з пакаленьня Юды, расток Давідаў, каб адкрыць кнігу і сем яе пячацяў".

6 І ўбачыў я між тронам і чатырма жывёлінамі, пасярод старэйшын Ягня стаячае, быццам забітае, маючае сем рагоў і сем вачэй, якія з'яўляюцца сямю Духамі Божымі пасланымі на ўсю зямлю.

7 І пайшло і ўзяло з правай рукі Седзячага на троне кнігу.

8 А калі раскрыла кнігу, чатыры жывёліны і дваццаць чатыры старэйшыны ўпалі перад Ягнём, кожны з іх маючы гарфу і залатыя чашы, поўныя пахнілаў, якія абазначаюць маленні сьвятых,

9 і сьпявалі новую песьню, кажучы: "Дастойны Ты, Госпадзе, узяць кнігу і адчыніць пячаці яе, бо забіты быў Ты і адкупіў Ты нас Богу крывёю Сваёй з усякага пакаленьня і мовы, і народа, і нацыі,

10 і ўчыніў нас валадарствам і духоўнікамі Богу нашаму, і будзем валадарыць на зямлі.

11 Калі так глядзеў, пачуў вакруг трона, вакруг жывёлін і навокал старэйшын голас безьлічы анёлаў, а лік іх-тысячы тысяч,

12 кажучых гучным голасам:"Дастойны Ты Ягня, што забіты быў, каб прыняць моц і багацьце, і мудрасьць, і сілу, паклон і хвалу, і падзяку".

13 Тады пачуў я, як засьпявала ўсё стварэньне, што на небе і што на зямлі, і пад зямлёй, і што на моры, і што ў ім ёсьць:"Седзячаму на троне і Ягнятку хай будзе хвала і паклон, і слава, і валаданьне на векі вечныя".

14 А чатыры зьвяры-істоты казалі: Аман. І дваццаць чатыры старцы падалі на твар свой і кланяліся Жывучаму на векі вечныя.

 

Разьдзел 6
Адкрыцьцё (зламаньне) сямі пячацяў 6,1-8.

1 Пасьля убачыў я, як Ягнёнак зламаў першую з сямі пячацяў. І пачуў, як адзін з зьвяроў-істот усклікнуў быццам гукам грому:"Прыйдзі і паглядзі!"

2 І убачыў я: вось белы конь, а на ім коньнік, трымаючы лук, і дадзена яму карона. І выйшаў ён як пераможца, каб далей перамагаць.

3 І калі адкрыў ён другую пячаць, пачуў я другую зьвяра-істоту кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!"

4 І выйшаў тады іншы, рыжы конь. Седзячаму на ім ездаку дадзена ўлада, каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі. І даны яму вялікі меч.

5 А калі адкрыў трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю зьвяра істоту, кажучаю: "Прыйдзі і паглядзі!"

6 Глянуў я: а вось вараны конь. А седзячы на ім трымаў вагу.

7 І пачуў я быццам голас клічучы спаміж тых чатырох зьвяроў-істот, гаворачы: "Мерка пшаніцы за дэнар і тры меркі пшаніцы за дэнар. Але не шкодзь віну і аліве".

8 А калі адкрыў чацьвёртую пячаць, пачуў я голас чацьвёртай жывёліны-істоты, заклікаючы: "Прыйдзі і паглядзі!"

9 І вось - конь сіні. Коньніку, які сядзеў на ім, было імя сьмерць, і пекла ішло сьледам за ім. Дадзена яму ўлада на чацьвёртую частку зямлі забіваць мячом, голадам і сьмерцю, і зьвярамі зямлі.

10 А калі адкрыў пятую пячаць, убачыў я пад аўтаром душы тых, якія былі пазабіваныя за Слова Божае і для пасьведчаньня, якое яны захавалі.

11 І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: "Сьвяты і справядлівы Госпадзе, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў на жыхарах зямлі?"

12 Тады кожнаму з іх была дадзена белая вопратка і сказана было ім, каб пачакалі яшчэ кароткі час, пакуль ня выпаўніцца лік сяброў іх і братоў, якія маюць памерці падобна, як паўміралі яны.

13 Калі ён адкрыў шостую пячаць, убачыў я, як паднялося жудаснае землятрасеньне. І сонца стала чорнае, як мех валасяны, а месяц быццам заліўся крывёй,

14 зоркі нябесныя паспадалі на зямлю так, як фіговае дрэва скідае свае плады нясьпелыя, калі ім страсяне вялікі вецер.

15 І неба зьнікла, як быццам зьвілося ў скрутак. Усе горы і астравы зрушыліся са сваіх месцаў.

16 Каралі зямлі і валадары гэтага сьвету і правадыры, і багацеі, і вяльможы, усе нявольнікі і вольныя людзі пахаваліся ў пячорах і горных скалах.

17 І казалі горам і скалам: "Спадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на троне і ад гневу Ягня. Бо надышоў вялікі дзень гневу Яго, і хто можа вытрымаць?"

 

Разьдзел 7
Пазначаньне выбраньнікаў Божых 7,1-8

1 Пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, стаячых на чатырох вуглах зямлі. Яны трымалі чатыры ветры зямлі, каб вецер не дзьмуў на зямлю, ні на мора, ні на якое-небудзь дрэва.

2 Потым угледзіў я іншага анёла, які падымаўся з усходу і нёс пячаць Бога Жывога і гаманіў гучным голасам чатыром анёлам, каторым даручана было шкодзіць зямлі і мору,

3 кажучы: ня шкодзьце зямлі і мору, ані дрэвам, пакуль ня выцісьнем пячаці слугам Бога нашага на чолах іхніх.

4 І пачуў я лік тых, якія трымалі знак пячаці: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячацьцю з усіх пакаленьняў сыноў Ізраеля:

5 З пакаленьня Юды дванаццаць тысяч пазначаных. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Рубена. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Гада.

6 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Асэра. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Нафталі. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Манасіна.

7 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Сымона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Леві. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Іссахар.

8 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Завулона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Язэпа. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Бен'яміна.

9 Пасьля ўбачыў я вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто ня змог, з усіх народаў і пакаленьняў, народнасьцяў і моваў. Стаялі яны перад тронам і перад Ягнём, адзетыя ў белыя вопраткі, і пальмы трымалі ў руках сваіх.

10 І гаманілі яны моцным голасам, кажучы:"Збаўленьне ад Бога нашага, які сядзіць на троне і ад Ягняці!"

11 Усе анёлы стаялі вакруг трона і старцаў, і чатырох жывёлін. І ўпалі перад тронам на твар свой і аддалі пашану Богу,

12 кажучы: "Аман. Хвала і слава, і мудрасьць, і падзяка, пашана і сіла, і моц Богу нашаму на векі вечныя. Аман."

13 А адзін са старцаў запытаўся ў мяне: "Хто гэтыя, апранутыя ў бель, і скуль яны прыйшлі?"

14 А я сказаў Яму: "Госпадзе мой, Ты гэта ведаеш". А Ён сказаў мне: "Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага гора. Абмывалі свае вопраткі і выбелілі іх у крыві Ягняці".

15 Таму стаяць перад тронам Божым і служаць Яму днём і ноччу ў Ягонай сьвятыні. А той, што сядзіць на троне ўселіцца ў іх.

16 Ні смагі, ні голаду ня будуць цярпець больш, не будзе пячы іх болей сонца і ніякая сьпякота.

17 Бо Ягнёнак, які знаходзіцца пасярод трона, пасьвіць іх будзе і вадзіць іх будзе да крыніцы вады жыцьця, і абатрэ Бог апошнюю сьлязу з іх вачэй.

 

Разьдзел 8

1 Калі Ягнёнак зьняў сёмую пячаць, настала ў небе маўчаньне як бы на поў гадзіны.

Візія 2. Сем трубаў 8,2-12.

2 І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і дадзена было ім сем трубаў.

3 Потым выступіў іншы анёл і стаў перад аўтаром, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзены былі яму кадзілы, каб з малітвамі ўсіх сьвятых палажыў іх на залатым аўтары, які знаходзіўся перад Божым тронам.

4 І падняўся дым пахнучых кадзілаў разам з мольбамі сьвятых з рукі анёла да Бога.

5 Тады анёл узяў кадзільніцу і напоўніў яе агнём з аўтара і кінуў на зямлю. У той момант загрымелі громы і галасы, і былі маланкі і страшныя ўздрыгванні зямлі.

6 А сем анёлаў з сямю трубамі рыхтаваліся, каб затрубіць.

7 І першы анёл затрубіў. І паўстаў град і агонь, зьмешаны з кроўю і апалі на зямлю. І трэцяя частка зямлі згарэла, і трэцяя частка дрэў спалымнела, і ўся трава згарэла.

8 Другі анёл затрубіў. І тады, быццам велічэзная гара, агнём палымнеючая, кінута была ў мора. І трэцяя частка мора стала кроўю.

9 Трэцяя частка марскіх істот прапала, і трэцяя частка караблёў загінула.

10 І затрубіў трэці анёл. Тады зьляцела з неба велічэзная зорка, палымнеючая, як факел. Звалілася яна на трэцюю частку рэк і крыніц водных.

11 А назва той зоркі Абсінцый-палын. І трэцяя частка водаў сталася горкай, як палын. І многа людзей паўмірала ад той вады, бо вельмі была горкая.

12 І чацьвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца і трэцяя часьць месяца, і трэцяя частка зор, так што пацямнела іх трэцяя часьць, а дзень роўна з ночай страцілі трэцюю частку сваёй яснасьці.

13 Потым глянуў я і пачуў голас аднаго анёла, які ляцеў пасярэдзіне неба, голасна ускрыкваючы:"Гора, гора, гора жыхарам зямлі, бо трубяць яшчэ трубы трох анёлаў, якія павінны неўзабаве затрубіць".

 

Разьдзел 9
Труба пятая. Першае "Гора". 9,1-12.

1 І затрубіў анёл пяты. І ўбачыў я зорку, як яна звалілася з неба на зямлю. Дадзены ёй ключ ад студні бяздоньня.

2 І адкрыла яна студню пропасьці. І падняўся з бездані дым, як з вялізнае печы, а сонца і паветра патанула ў цемры ад дыму той прорвы.

3 З дыму той студні разышлася саранча па зямлі. Дадзена ёй улада, якую маюць скарпіёны зямлі.

4 Атрымала яна прыказ ня шкодзіць траве зямлі ані ніякай зелені, ані ніякім дрэвам, толькі людзям, якія ня маюць пячаці Божай на чалах сваіх.

5 Нельга было ім забіваць людзей, але толькі мучыць іх на працягу пяці месяцаў. А мучэньне іх, як боль ад скарпіёна, калі ўколе чалавека.

6 І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, але ня знойдуць яе, і будуць хацець памерці, але ўцячэ сьмерць ад іх.

7 Саранча была падобна да коней, падрыхтаваных да бою. На галавах яны мелі быццам залатыя кароны. Воблікі іх былі на падабенства да твараў людскіх.

8 Валасы мелі падобныя да валасоў жанчын, а зубы іх падобныя да зубоў льва.

9 Панцыры іх былі нібы з жалеза. Грукат крыльляў іх быццам грукат многіх вазоў запрэжаных коньмі, якія гоняцца ў бой.

10 І мелі хвасты падобныя як у скарпіёнаў, і жыгадлы ў сваіх хвастах. Мелі ўладу яны шкодзіць людзям праз пяць месяцаў.

11 Маюць яны над сабой быццам анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абаддон, а па-грэчаску Аполіён (нішчыцель).

12 Так прайшло першае Гора, а вось два іншыя Горы наступаюць.

Шостая труба. Другое Гора.

13 І шосты анёл затрубіў. Тады пачуў я голас выходзячы з чатырох рагоў залатога аўтара, які быў перад Богам.

14 Голас той сказаў шостаму анёлу, які меў трубу:"Асвабадзі чатырох анёлаў, прывязаных на вялікай рацэ Эўфрат".

15 Тады былі вызвалены з путаў чатыры анёлы, якія былі прыгатаваны на гадзіну, дзень, месяц і год, каб выгубіць трэцюю часць людзей.

16 А лік коннага войска быў дваццаць чатыры праз дзесяць тысяч, і пачуў я гэты лік.

17 І так бачыў я ў візіі коней і коннікаў на іх. Мелі яны панцыры агніста-чырвоны, дымна-сінія і серкава-жоўтыя. Галовы іх былі як галовы львоў , а з храпаў іхніх шугаў агонь, дым і серка.

18 Ад гэтых трох бедстваў агня, дыму і серкі, якія шугалі з іх храпаў, прапаў адна трэцяя частка ўсіх людзей.

19 Бо сіла коней у іхніх храпах і ў хвастах, а хвасты іх падобны да вужоў, маюць галовы і імі прычыняюць многа зла (ліха).

20 Аднак, астатнія людзі, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, ня каяліся дзеля неправасьці рук сваіх, каб не пакланяліся дэманам і залатым ідалам і сярэбраным, і бронзавым, каменным і драўляным, якія ня могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць.

21 І не пакаяліся людзі ў забойствах сваіх, не адмовіліся ад чараваньняў сваіх, ад распусты сваёй, ані ад зладзейства свайго.

 

 

Разьдзел 10
Анёл з адкрытаю кнігай 10,1-11.

1 Пасьля ўбачыў я іншага магутнага анёла, сыходзячага з неба, заслоненага воблакам, над галавой у яго вясёлка і твар ягоны, быццам сонца, а ногі яго як быццам слупы вогненыя.

2 Ён меў у руцэ сваёй адкрытую кнігу. І разлажыў ногі свае: правую на мора, а левую на зямлю.

3 Ён гаманіў магутным голасам на падабенства рыкаючага льва. На ягоны рык раздаўся гук сямі грамоў.

4 А калі прагучэла гэтых сем грамоў, сабраўся я пісаць , але пачуў з неба голас, кажучы мне: "Налажы пячаць на тое, што апавяшчала сем грамоў, не пішы того!"

5 А ў той час анёл, якога я бачыў стаячага на моры і на зямлі, падняў руку сваю ў неба і

6 прысягнуў праз Жывучага на векі вечныя, Каторы стварыў неба і ўсё, што на ім ёсьць, і зямлю і тое, што на ёй знаходзіцца, і мора, і што ў ім ёсьць, бо часу ўжо больш ня будзе.

7 Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як прадсказаў Бог праз слуг сваіх прарокаў.

8 І пачуў я зноў голас з неба, кажучы мне: "Ідзі і вазьмі адкрытую кніжачку, якую трымае ў руцэ анёл, стоячы на моры і на зямлі.

9 І пайшоў я да анёла, кажучы яму, каб ён даў мне кнігу. А ён сказаў мне: "Бяры кнігу і з'еш яе, нутро тваё перапоўніць яна горыччу, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд.

10 І ўзяў я кніжку з рукі анёла і праглынуў яе. У вуснах маіх была яна салодкай, як мёд. А калі яе спажыў, нутро маё напоўнілася горыччу.

11 І сказаў ён мне: "Ты павінен зноў вясьціць прароцтвы пра людзей, пра народы, пра мовы і пра многіх каралёў".

 

 

Разьдзел 11
Сьвяты горад і два сьведкі 11,1-4.

1 І дадзена была мне трысьціна, падобная на жазло і сказана мне: "Падыміся і памерай сьвятыню Божую і аўтар, і тых, што пакланяюцца ў ёй".

2 Але вылучы дзядзінец зьнешні сьвятыні і ня мерай яго, бо ён прызначаны паганцам: яны будуць таптаць горад сьвяты праз сорак два месяцы.

3 І я дам уладу маім двум сьведкам, і будуць яны прарочыць тысяча дьвесьце шэсьдзесят дзён, адзетыя ў зрэбніцу.

4 Яны-дзве алівы і два кандалябры (падсьвечнікі), перад Госпадам стоячыя.

5 А калі б захацеў ім шкодзіць, то агонь выйдзе з вуснаў іх і зьнішчыць ягоных ворагаў, калі ж хто захоча скрыўдзіць іх, то гэткі будзе забіты.

6 Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў час іхняга праракаваньня, ды маюць моц над водамі абвярнуць іх у кроў і насылаць на зямлю усякія бедствы, якія толькі захочуць.

7 І калі закончаць яны сьведчаньне сваё, паўстане звер з бяздоньня і пачне супраць іх бой, і пераможа іх, і заб'е іх.

8 І целы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духова завецца Садом і Эгіпет, дзе і Госпад іх быў укрыжаваны.

9 І многія з народаў, пакаленьняў і моваў, і плямён будуць аглядаць трупы іхнія праз тры дні з палавінай, але цел іхніх не дазволяць палажыць у грабніцы.

10 І жывучыя на зямлі будуць радавацца дзеля іх і весяліцца, і падарункі пасылаць адны другім, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, якія жылі на зямлі.

11 І пасьля трох з паловай дзён увайшоў у іх дух жыцьця ад Бога. І падняліся яны на свае ногі, і вялікі страх паў на тых, якія бачылі іх.

12 І пачулі яны з неба магутны голас, гаворачы ім: "Падыміцеся сюды". І падняліся ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.

13 А ў той час пачаліся страшныя землятрасеньні, і дзесятая частка горада завалілася, і загінула ад землятрасеньня сем тысяч асоб, а тыя, што засталіся, перапалохаліся і далі спахвалу Богу на небе.

14 Гора другое мінула, але вось трэцяе прыйдзе не зазадоўга.

Гора трэцяе. Труба сёмая.

15 І затрубіў анёл сёмы. І загаманілі моцныя галасы ў небе, кажучы: "Сталася каралеўства гэтага сьвету валадарствам Госпада нашага і Хрыстуса Ягонага, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя.Аман."

16 І дваццаць чатыры старцы, седзячы перад Богам на сваіх тронах, палі на твар свой і пакланіліся Богу, усклікаючы:

17 Дзякуем Табе, Госпадзе, Божа Усемагутны, Ты што ёсьць, Ты што быў і Ты, што прыйдзеш, што ўзяў уладу сваю магутную і валаданьне.

18 І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіць памёршых і аддаць узнагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым і разам з імі тым, што шануюць імя Тваё, малым і вялікім, час загубы для тых, што пракудзілі зямлю.

19 І адчынілася Божая сьвятыня ў небе, і бачна стала арка Яго тастаманту (закона) ў сьвятыні Ягонай, і зазіхацелі маланкі і пачуліся гукі, і былі землетрасеньні, і град вялікі.

 

 

Разьдзел 12
ВІІЗІЯ 3
Жанчына і дракон. Трэцяе Гора. 12,1-18.

1 І вялікі знак паявіўся на небе: Жанчына, адзетая ў сонца, месяц пад яе ступнямі, а на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.

2 Была яна цяжарная і крычала ад болю і мук раджаньня.

3 І з'явіўся іншы знак на небе: вось дракон-гад вялізны, рыжы, сямігаловы і з дзесяццю рагамі, а на галовах яго сем карон,

4 а хвост яго сьцягнуў трэцюю частку зорак на небе і кінуў іх на зямлю. І дракон-гад стаў перад жанчынаю, якая павінна радзіць, каб, як яна народзіць, зжорці яе сына.

5 І нарадзіла сына, які будзе валадарыць над усімі народамі жалезным жазлом. І схоплены быў яе сын да Бога і да Ягонага трона, а жанчына ўцякла на пустыню,

6 дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шэсьцьдзесят днёў.

7 I пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон ваяваў са сваімі анёламі.

8 I не маглі, і не маглі яны ўжо далей прабываць у небе.

9 I скінуты быў дракон, гад той магутны, стары зьмей, які завецца д'ябал і шатан, спакушальнік сусьвету, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.

10 I пачуў я голас магутны на небе, кажучы; "Цяпер настала збаўленьне і моц, і валадарства Бога нашага і валаданьне Хрыстуса Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвіняў іх перад Богам нашым днём і ноччу.

11 I тыя перамаглі яго дзякуючы крыві Ягняці і для слова свайго сьведчаньня, і не шкадавалі душаў сваіх ажно да канца (сьмерці).

12 Дзеля таго цешцеся неба і жыхары ягоныя. Гора зямлі і мору, бо сышоў д'ябал да вас, поўны вялікай злосьці, ведаючы, што мае мала часу.

13 А калі дракон спасьцярог, што скінуты ён на зямлю, прасьледваць жанчыну, нарадзіўшую сына.

14 I былі дадзены жанчыне двое крыльляў вялўкага арла, каб ляцела на пустыню, на сваё месца, дзе корміць яе, далёка ад гада праз час, праз два часы і праз поў часы.

15 I пусьціў тады гад з ляпы сваёй за жанчынай струмень вады, каб яе вадою сьцягнуць.

16 Але зямля выратавала жанчыну, бо раскрала зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусьціў дракон са сваёй ляпы.

17 I ўзлаваўся дракон на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштаю яе патомства, якая трымалася загадаў Божых і мела пасьведчаньне Езуса Хрустуса.

 

 

Разьдзел 13
Дзьве бестыі
Візія зьвяра-бэстыі з сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі. I другой бэстыі з двумя рагамі, лік якой 666

1 I стаў на пяску марскім. I ўбачыў я бэстыю, якая падымалася з мора, з сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі. На рагах у яе было дзесяць дыядэмаў-карон, а на галовах яе напісы блюзьнерскія.

2 А бэстыя, якую я бачыў была падобна да барса, а ступні яе, як у мядзведзьдзя, а ляпа ў яе, як у льва. I даў ёй дракон сілу сваю і вялікую ўладу.

3 I заўважыў я, што адна з яе галоў сьмяротна ранена, але тая яе сьмяротная рана была залечана. I дзівілася ўся зямля з гэтай бэстыі.

4 I пакланіліся ўсе перад драконам, які даў уладу бэстыі, і кланяліся бэстыі, кажучы;"Хто ж зраўняецца з бэстыяй і хто зможа супроць яе ваяваць?"

5 I дадзены былі ёй вусны, нахабна гаворачыя блюзьнерствы, і дадзена была ёй усякая улада дзейнічаць праз сорак два месяцы.

6 I адчыніла яна ляпу ў блюзьнерствах на бога зьневажаць Iмя Ягонае, сьвятыню Яго і тых, што жувуць у небе.

7 I пры тым дадзена было бэстыі ваяваць супроць сьвятых і перамагаць іх. I дадзена была ёй моц над усякім пакаленьнем, народам і моваю, і пляменьнем.

8 I кланяцца будуць усе, што абжываюць зямлю, каторых імёны ад устаньня сьету не запісаны ў кнізе жыцьця Ў Ягнятка, які быў забіты.

9 Хто мае вуха, хай слухае.

10 Хто прызначаны ў палон, той ідзе ў палон. Хто мячом забівае, належыцца і таму прапасьці ад мяча. Тут вось належыцца сьвятым і стойкасьць, і вера.

11 I ўбачыў я іншую бэстыю, што падымалася з зямлі. Яна мела два рагі, як ягнёнак, а гаварыла як дракон.

12 Выпаўняе яна поўную уладу першай бэстыі на вачах у яе і прынукае зямлю і яе жыхароў пакланяцца першай бэстыі, якой сьмяротная рана была залечана.

13 Чыніць яна вялікія дзівы, нават агонь зкідае з неба на зямлю, у прысутнасьці людзей.

14 Праз дзівы, якія дадзена ёй выклікаць у прысутнасьці бэстыі, яна павінна накланіць жыхароў зямлі, каб паставілі падабенствы бэстыі, што мела рану ад мяча, але была вылечана.

15 I дадзена была моц удыхнуць жыцьцё у абраз бэстыі, і каб гаварыў той абраз бэстыі, каб хто-небудзь не кланяўся абразу бэстыі, каб той быў забіваны.

16 I даб'ецца, што малыя і вялікія, багатыя і бедныя, вольныя і нявольнікі будуць мець знак на правай руцэ або на сваім чале.

17 I ніхто ня зможа купляць або прадаваць, хто не будзе мець знака або імя бэстыі, або номера яе.

18 Тут трэба мудрасьці; хто мае розум, няхай зьлічыць лік бэстыі. Номер жа гэты чалавека, а номер гэты шэсьцьсот шэсьдзесят шэсьць.

 

 

Разьдзел 14
Ягнёнак і выбраньнікі яго

1 I глянуў я. І вось Ягнёнак стаяў на гары Сыён. Пры ім стаялі сто сорак чатыры тысячы, якія мелі на чалах сваіх выцісьнена імя Яго і імя Айца Ягонага.

2 I пачуў я голас з неба, быццам многіх водаў і быццам рэха магутнага грому. Голас, каторы чуў я, гучаў як ігра (гарфа) гусьляроў, граючых на гусьлях сваіх.

3 Яны сьпяваюць, быццам новую песьню перад тронам і перад чатырма істотамі і старцамі, і ніхто ня мог сьпяваць гэтай песьні, апроч гэтых ста сарака чатырох тысяч, якія былі выкуплены з зямлі.

4 Гэта тыя, што не спламіліся сябраваньнем з жанчынамі і з'яўляюцца нявіннымі. Iдуць яны за Ягнёнкам, куды б Ён не ішоў. Гэта тыя, якія адкуплены спаміж людзей як першынцы Богу і Ягнёнку,

5 і ў вуснах не знойдзена ілжы. Без заганы бо стаяць яны перад тронам Бога.

Абвяшчэньне суда і выкананьне прыгавора

6 I бачыў я іншага анёла, пралятаючага праз сярэдзіну неба. Ён меў спрадвечнае веставаньне паведамляць пражываючым на зямлі, усякаму пакаленьню і племю, і роду, і мове, і народу,

7 усклікваючы гучным голасам: "Шануйце Госпада і дайце Яму пашану, бо надходзіць час суда Ягонага, і пакланіцеся Тварцу неба і зямлі, мора і крыніц водных.

8 I іншы анёл ляцеў за ім, кажучы,"Паў, паў Бабілон, вялікі той, які паіў усе народы вогненным віном распусты сваёй."

9 I трэці анёл ляцеў за тым, гамонячы зычным голасам: "Калі б хто кланяўся бэстыі і вобразу яе і атрымаў бы знак на чале сваім, або на руцэ,

10 той будзе піць віно гневу Божага, якое без прымешкі вады было наліта ў келіх помсты Ягонай. Агнём і серкай будзе мучаны той на віду ў анёлаў сьвятых і Ягнятка.

11 Дым мучэньня іх паднімецца на векі вечныя. Ані днём, ані ноччу не будуць мець перапынку тыя, якія кланяюцца бэстыі і вобразу яе і якія носяць знак імя яе.

12 Тут вось стойкасьць сьвятых, якія спаўняюць загады Божыя і веру Ў Езуса.

13 I пачуў я голас з неба, кажучы мне: "Шчасьлівыя памёршыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Адсюль ужо, - кажа Дух, - яны супачынуць ад прац сваіх, бо ўчынкі іх ідуць за імі."

14 I глянуў я, і ўбачыў воблака яснае, а на воблаку сядзеў нехта падобны да Сына Чалавечага. На галаве меў Ён залатую карону, а ў руцэ трымаў востры серп.

15 I іншы анёл выйшаў са сьвятыні ўсклікваючы гучным голасам да сядзячага на воблаку: "Пашлі серп свой і жні, бо прыйшоў час жніва, каб жаць, бо насьпела жніво зямлі".

16 А той, што сядзеў на воблаку, пусьціў серп свой на зямлю, і зжата было збожжа на зямлі.

17 I выйшаў іншы анёл са сьвятыні, якая ёсьць у небе, трымаючы таксама серп востры.

18 I яшчэ іншы анёл, маючы ўладу над агнём, выйшаў ад аўтара і загаманіў зычным голасам да таго, які трымаў востры серп, кажучы: "Спусьці серп свой востры і абрэж гронкі вінаграда зямлі, бо насьпелі ягады ягоныя".

19 I спусьціў анёл серп свой востры на зямлю і абрэзаў вінаград зямлі і ссыпаў гронкі ў вялікі прэс гневу Божага.

20 I выцісканы прэсам вінаград за горадам, і пацякла кроў з прэса аж да вуздэчак коней, аж за тысячу стадыяў.

 

 

Разьдзел 15
Візія чацьвёртая
Сем анёлаў з сямі келіхамі. Зьнішчэньне Бабілону. Выпаўненьне трэцяга гора.

1 I ўбачыў я іншы вялікі і дзіўны знак на небе; сем анёлаў з сямю апошнімі карамі, бо на іх спыніцца гнеў Божы.

2 I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмяшанае з агнём і тых, што перамаглі бэстыю і вобраз яе, і номер яе імя, як стаялі на шкляным моры, трымаючы цытры Божыя,

3 і як сьпявалі песьню Мойжаша, слугі Божага і песьню Ягнятка, кажучы: "Вялікія і цудоўныя дзеяньні Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны; справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару Спрадвечны!"

4 Хто не забаіцца Цябе і не стане славіць Iмя Тваё, Госпадзе?" Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталі справядлівыя суды Твае!"

5 А потым бачыў я, як адчынілася на небе сьвятыня з корабам угоды.

6 Са сьвятыні выйшла сем анёлаў с сямю карамі. Былі яны апрануты ў чыстае палатно зьзяючае, а грудзі мелі падпаясаныя зататымі паясамі.

7 I адна з чатырох істот дала сямі анёлам сем залатых келіхаў, поўных гневу Божага, Які жыве на векі вечныя.

8 Тады напоўнілася сьвятыня дымам магутнасьці Божай. Ніхто ня мог увайсьці ў сьвятыню, пакуль ня споўніцца сем караў сямі анёлаў.

 

 

Разьдзел 16
Сем чашаў гневу Божага, вылітых на зямлю

1 I пачуў я магутны голас са сьвятыні, загадваючы сямі анёлам: "Iдзіце і выліце сем чашаў гневу Божага на зямлю".

2 I пайшоў першы, і выліў сваю чашу на зямлю. I ў той час балючыя і страшныя скулы пакрылі тых людзей, і на тых, якія насілі знак бэстыі і на тых, якія кланяліся яе вобразу.

3 А другі анёл выліў сваю чашу ў мора. I сталася мора, як кроў умёршага, і ўсё жывое выгінула ў моры.

4 А трэці анёл выліў сваю чашу на рэкі і крыніцы вод, і сталіся яны крывёй.

5 I пачуў я, як казаў анёл вод: "Справядлівы Ты, Госпадзе, Які ёсьць, Які быў, Сьвяты Ты і за тое, што такі прысуд выдаў".

6 Бо яны пралівалі кроў сьвятых прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны гэтага".

7 I пачуў я голас іншы з аўтара, які казаў: "Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны".

8 А чацьвёрты анёл выліў сваю чашу на сонца. І дадзена яму моц нішчыць людзей сьпякотаю і агнём.

9 І пякліся людзі ад вялікага жару і зьневажалі імя Бога, які мае ўладу над гэтымі карамі; яны не апомніліся і ня аддалі належнай Яму хвалы.

10 А пяты анёл выліў сваю чашу на трон бестыі, тады цемрай ахуталася яе дзяржава, і кусалі сабе людзі языкі ад болю,

11 і блюзьнілі на Бога нябёсаў з прычыны болю і скулаў, але ня навярталіся да Бога ня каяліся за праступкі свае.

12 А шосты анёл выліў чашу сваю на раку, што завецца Эўфрат і высушыў яе ваду, каб гэтым падрыхтаваць дарогу каралям ад усходу сонца.

13 І ўбачыў я, як выходзілі тры нячыстыя духі, падобныя да жаб, з ляпы дракона, з ляпы бэстыі і з вуснаў фальшывага прарока.

14 Гэта ўсё духі дэманаў, якія выконваюць цуды і якія падступаюць да ўсіх валадароў зямлі, каб арганізаваць іх на бой на час вялікі Усемагутнага Бога.

15 Бач, я з'яўляюся як злодзей. Шчасьлівы той, хто пільнуецца і сьцеражэ сваю адзежу, каб не застацца голым і каб не паказаць сораму свайго.

16 І сабярэ іх у месцы, якое па - гебрэйску завецца Гармагедон.

17 А сёмы анёл выліў сваю чашу ў паветра. І пачуўся магутны голас са сьвятыні ад трона:"Споўнілася".

18 І ў той час засьвяцілі маланкі, і ўдарылі грымоты і пяруны, і пачалося страшнае зямлятрасеньне, якога яшчэ ніколі не было з таго часу, калі людзі сталі жыць на зямлі.

19 І распаўся вялізны град на тры часьці, а гарады паганаў былі зьнішчаны. І ўспомніў Бог пра вялікі Бабілон, і даў яму піць чашу віна гневу свайго.

20 А ўвесь востраў зьнік, і ўсе горы пазьнікалі.

21 І вялікі горад, велічынёю з талент, упаў з неба на людзей. Але яны і далей зьневажылі Бога за пакараньне градам, бо вельмі вялікі быў той град.

 

 

Разьдзел 17
Зьнішчэньне Бабілона

1 Тады прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў прагаварыў да мяне, кажучы:"Хадзі, пакажу табе зьнішчэньне вялікай распусьніцы, што расселася на водах".

2 З ёй чужаложылі многія каралі зямлі, а жыхары зямлі ўпіваліся віном яе прастытуцыі".

3 І перанёс мяне ў духу на пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на ясна чырвонай бэстыі; бэстыя ж была поўная лозунгаў зьневажаючых Бога і мела сем галоў і дзесяць рагоў.

4 Жанчына ж была ўбраная ў чырвань і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі каменьнямі і перламі. У руцэ сваёй трымала залатую чашу, поўную брыды і нячыстасьці сваёй.

5 На сваім чале яна мела выпісанае тайнае імя: Вялікі Бабілон, крыніца распусты і разбэшчанасьці зямлі.

6 Бачыў я гэту жанчыну п'яную крывёй сьвятых і крывёй мучанікаў Езусавых. А ўбачыўшы яе, вельмі зьдзівіўся.

7 А анёл сказаў мне:"Чаго дзівішся? Я табе выяўлю таямніцу жанчыны і бестыі, каторая яе носіць, якая мае сем галоў і дзесяць рагоў.

8 Бестыя, якую ты бачыў, была, і няма ўжо яе, але выйдзі з бяздоньня і ідзе на загубу. На від бестыі, каторая была і якой ужо няма, але якая зноў паявіцца, задзівяца ўсе жыхары зямлі, якіх імёны ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця.

9 Вось тут загадка, хто мае мудрасьць. Сем галоў - сем узгоркаў, на якіх расселася жанчына, адначасова абазначанае і сем каралёў.

10 Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не з'явіўся, а калі з'явіцца, дасца яму кароткі час прабыць.

11 А бестыя, каторая была і якой ужо няма, ёсьць са свайго боку восьмай і з сямі паходзіць, і ідзе на загубу.

12 А дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць каралёў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць каралеўскую ўладу на коратка пасьля бестыі.

13 У іх адзін номер і моц, і ўладу сваю аддадуць бестыі.

14 Яны будуць ваяваць супроць Ягнёнка, але Ягнёнак паканае (пераможа) іх, бо Ён Госпад валодаючых і Валадар каралёў; а разам з Ягнёнкам атрымаюць перамогу і тыя, што пакліканы і выбраныя, а прытым верныя.

15 І сказаў ён яшчэ гэта: "Вада, што бачыў, на якой сядзіць паспусніца, гэта людзі - народы і мовы.

16 Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у бестыі, гэта тыя, што будуць мець у нянавісьці распусьніцу, зьнішчыць яе і абяруць; цела яе з'ядуць і спаляць агнём.

17 Бог бо ўлажыў ім у сэрцы іхнія, каб выканалі яны прысуды Ягоныя і каб паручылі валоданьне сваё бестыі, аж пакуль не зьдзейсьніцца Ягоныя намеры.

18 А жанчына, якую ты бачыў, гэта вялікі горад, які меў панаваньне над каралямі зямлі.

 

 

Разьдзел 18
Зьнішчэньне Бабілона.

1 Пасьля гэтага бачыў я іншага анёла, які сходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад яснасьці яго.

2 І загаварыў магутным голасам: "Упаў, упаў вялікі Бабілон. Ён стаў паселішчам дэманаў і сховішчам усякае нячыстай сілы, і схаванкай усякай нячыстай птушкі.

3 Бо ўсе народы пілі віно помсты яе разбэшчанасьці. І ўсе валадары зямлі з ёю чужаложылі, а купцы зямлі гэтае ўзбагачаліся з яе вялікага багацьця.

4 І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: "Выйдзі з яе, народзе мой, каб ня стаўся ты ўдзельнікам яе праступкаў і каб разам не пацярпеў і караў яе.

5 Бо падняліся грахі яе аж да неба і прыпомніў Госпад яе несправядлівасьць.

6 Адгадзіце ёй, як і яна вам дадзена, і падвойце ёй удвайне за яе справы. У чашу, з якой яна вам дадзена, і падвойце ёй удвайне за яе справы. У чашу, з якой яна вас паіла, наліце ўдвайне.

7 Колькі выносілася яна і раскашавалася, толькі дайце ёй і гарчыні, і мук, бо думала ў сваім сэрцы: сяджу на троне, як каралева і не з'яўляюся ўдавой, і не пазнаю гора.

8 Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень кары яе і гора, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Бог, які судзіць яе будзе.

9 І плакаць будуць і галасіць дзеля яе каралі зямлі, якіх з ёй распусьнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе.

10 Стоячы далёка, ад страху яе мучэньняў будуць казаць: "Гора, гора, вялікі той горад Бабілон, сільны горад, у адну хвіліну прыйшоў суд на цябе".

11 А гандляры зямлі будуць плакаць і лямантаваць дзеля таго, што іх тавараў ніхто ўжо ня купіць.

12 Тавараў залатых і сярэбраных, і дарагіх каменьняў, і перлаў, і бісера і пурпуры, шоўку і шкарлатаў, рознага туевага дрэва і вырабаў са слановай косьці і ўсякіх прадметаў з найдаражэйшага дрэва і медзі, і жалеза, і мармура,

13 цынамону і бальзаму, карэньняў, масьці і кадзілаў, віна, алівы, чыстай мукі і пшаніцы, жывёлы, авечак, коней і вазоў, нявольнікаў і душаў людзкіх.

14 Фрукты, што радавалі сэрца тваё, прапалі для цябе. Усё тучнае і славутае зьнікла перад табой, і больш ужо яго не знайсьці.

15 Гандляры гэтых тавараў, якія праз яе ўзбагаціліся, будуць стаяць здалёк дзеля яе мук, плачучы і лямантуючы, і кажучы:

16 "Бяда, бяда табе, вялікі горад, апранены ў вісон і пурпур, і шкарлат, багаты золатам, дарагімі аменьнямі і перламі.

17 Бач, у адну хвіліну пагінулі такія багацьці. Усе стырнавыя і перавозчыкі прыбярэжныя і матросы разам з тымі, што па моры плавалі, здалёк стоячы,

18 уздыхалі і гледзячы на пажар казалі: "Дзе ж другі такі, падобны да гэтага, горад?"

19 І пасыпалі попелам галовы сабе і ахікалі, плачучы і галосячы, і казалі: "Гора табе, вялікі горад, у якім усе сталіся багачамі. Мелі ж каралі на моры за скарбы яго. У адзін момант усё прапала!"

20 Цешцеся з яго нядолі неба і сьвятыя апосталы, і прарокі, бо спагнаў Бог суд ваш над ім.

21 Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: "З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.

22 І гукі граючых на гусьлях і сьпевакоў, і дудароў, і труб не пачуецца больш у табе, і не пакажацца больш ні адзін мастак і ніякае мастацтва. Не пачуецца журчэньне жорнаў, і

23 не зазіхаціць у табе больш сьвятло лямпы. Галасоў закаханых больш у ім не пачуеш. Купцы ж твае былі вяльтожамі сьвету, усе народы былі затрутыя тваім ядам.

24 Засталася ў ім кроў прарокаў і сьвятых ды ўсіх тых, што закатаваныя былі на зямлі."

 

 

Разьдзел 19
Радасьць у небе

1 Пасьля таго чуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, усклікваючых: "Альлелюя, збаўленьне і хвала, і валаданьне належыць Богу нашаму,

2 бо праўдзівыя і справядлівыя суды Ягоныя. Ён бо асудзіў распусьніцу вялікую, якая паганіла зямлю сваёй распустаю і помсьціў кроў слуг сваіх, якою пляміла яна рукі свае".

3 І зноў ускрыкнулі: "Дым з яе (распусьніцы-горада) будзе падымацца на векі!"

4 І ўпалі на твар дваццаць чатыры старцы і чатыры жывёлы (істоты) і далі паклон Богу сядзячаму на троне і ўсклікнулі: "Амэн. Алелюя".

5 А голас, зяходзячы ад трона сказаў: "Слаўце Бога нашага ўсе слугі Ягоныя, каторыя Яго баіцёся, -- малыя і вялікія".

6 І пачуў я голас незлічонае грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымотаў, кажучы: "Альлелюя, узяў вось уладу Госпад Бог наш Усемагутны.

7 Радуймася і цешмася, і дайма хвалу Яму, бо надышоў час шлюбу Ягнёнка. Уміленніца Яго прыгатавана.

8 Дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ірдзеючы. Бісер бо азначае справядлівасьць сьвятых.

9 І сказаў ён мне: "Напішы: Шчасьлівыя, пакліканыя на вясельле Ягнёнка". І дабавіў мне: "Гэта сапраўды Божыя словы".

10 Я ўпаў яму да ног, каб ушанаваць яго. А ён сказаў мне: "Не рабі гэтага, бо і я спаслужнік твой і брат братоў тваіх, маючых пасьведчаньне Езуса. Багаславі. Пасьведчаньне Езуса - гэта дух прароцтва".

Візія пятая
Зьнішчэньне ворагаў (бестыяў) Словам Божым

11 І ўбачыў я адкрытае неба, і вось з'явіўся белы конь. На ім сядзеў коньнік на імя Верны і Праўдзівы. Ён спаганяе справядлівасьць і змагаецца.

12 Вочы яго, як полымя агністае, а на галаве ў яго шмат каронаў. Імя Яго выпісана, але ніхто Яго ня ведае, апрача Яго самога.

13 Адзеты Ён у вопратку спырсканую крывёй, а завецца імя Яго Божае Слова.

14 А войска яго, знаходзіцца ў небе, адзета ў бісер чысты і белы, і на белых конях ідзе за ім.

15 З вуснаў яго выходзіць меч двухбаковавостры для караньня народаў. І ён будзе валодаць над імі жалезным жазлом і сам стопча прэс віна гневу Бога Усемагутнага.

16 А на плашчы і на клубе яго напісанна імя:Валадар над валадарамі, Госпад над валодаючымі.

17 І ўбачыў аднаго анёла ў сонцы, і закрычаў ён вялікім голасам да ўсіх птушак, якія ляталі праз сярэдзіну неба:"Хадзіце і сабярыцеся на вялікую вячэру Божую!

18 каб падалі целы каралёў і целы правадыроў і целы мужных, і целы коней і ездакоў, целы ўсіх вольных і нявольнікаў, малых і вялікіх".

19 І пабачыў я таксама бестыю і каралёў зямлі побач з войскам іхнім, падрыхтаваным да бітвы з тым, што сядзеў на кані, і з Ягоным войскам.

20 І схоплена была бестыя, а з ёй і фальшывы прарок, які чыніў цуды-дзівы перад ёю. Дзівамі тымі ёй зводзіў людзей, што атрымалі знак бестыі і што пакланіліся перад яе вобразам. Абое яны былі кінуты ў возера агністае, палаючае серкай.

21 А іншыя пагінулі ад мяча коньнікі, ад мяча двухбаковавострага, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі нажыраваліся на іх целам.

 

 

Разьдзел 20
Візія шостая
Валадатства тысячагоддзя
Суд над шатанам

1 І ўбачыў я анёла, зыходзячага з неба і маючага ў руцэ ключ ад бездані з вялікім ланцугом.

2 І схапіў ён дракона, вужа старадаўняга, якім з'яўляецца д'ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў.

3 І ўпіхнуў яго ў бездань, запёр яе і палажыў пячаць на ёй, каб ня зводзіў больш людзей, пакуль не міне тысяча гадоў. А пасьля ён мае быць звольнены на кароткі час.

4 І ўбачыў я троны, як расселіся на іх тыя, якім дадзена права судзіць. І Бачыў я душы тых, якім за сьведчаньне аб Езусе і за апавяшчаньне слова Божага былі пассяканы галовы, і ўсіх тых, якія не пакланяліся бестыі ні вобразам яе, якія ня мелі знакаў на чале ці руцэ. Жылі яны і валадарылі разам з Хрустусам тысячу гадоў.

5 Апошнія памёршыя не ажылі, пакуль не скончылася тысячагодзьдзе. Гэта і ёсьць першае ўваскрасеньне, рэзурэкцыя.

6 Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае ўдзел у першай рэзурэкцыі; над імі другая сьмерць ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрустуса і будуць валадарыць з ім тыячу гадоў.

Апошняя бітва, другая рэзурэкцыя, суд

7 А калі міне тысяча гадоў, будзе вызвалены шатан са сваёй безданьні і выйдзе з яе, і будзе ўводзіць у зман народы, якія знаходзіцца на чатырох канцах зямлі. Гог і Магога сабяруць іх на бой. А лік іх, як пяску марскога.

8 І яны пайшлі на прастор зямлі і акружылі стойбішча сьвятых і іх умілаваны горад.

9 Але зьляцеў з неба ад Бога агонь і зьнішчыў іх.

10 А д'ябал, які зводзіў іх, быў кінуты ў возера огненнае з серкі, туды, дзе знаходзіліся бестыя і фальшывы прарок, якія цярпець будуць днём і ноччу на векі вечныя.

11 І ўбачыў я трон вялікі зьзяючы і сядзячага на ім, перад абліччам якога зьніклі зямля і неба, і няма ім месца.

12 І ўбачыў я памёршых вялікіх і малых. Стаячых перад тронам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцьця. Пасьля адбыўся суд над памёршымі паводле таго, што напісана было ў кнігах жыцьця, паводле іх ўчынкаў.

13 Тады выдала мора памёршых, якія ў ім былі. Падобным спосабам выдалі сваіх памёршых сьмерць і пекла, усіх, якія ў іх прабывалі. І кожны быў асуджаны паводле сваіх дзеяньняў.

14 А сьмерць і пекла (атхлань) былі ўкінуты ў агністае возера. Вось гэта - сьмерць другая.

15 а хто ня быў упісаны ў кнігу жыцьця, той быў укінуты ў агністае возера.

 

 

Разьдзел 21
Візія сёмая
Новае неба і новая зямля (Нябесны Ерузалем)

1 І ўбачыў я новае неба і новую зямлю . Бо першае неба і першая зямля зьніклі, а мора ўжо няма.

Нябесны Езузалім.

2 А я, Ян, убачыў сьвяты горад Ерузалім новы, сыходзячы з неба ад Бога, прыгатаваны, быццам нявета на сустрэчу свайго мужа.

3 І пачуў я голас магутны, кажучы: "Вось прыбытак Божы (табернакулюм) з людзьмі, і Ён будзе прабываць з імі. І яны будуць людам Яму, а сам Бог для іх будзе іх Богам.

4 І абатрэ Бог апошнюю сьлязу з вачэй іх, а сьмерці ўжо ня будзе, ані гора, ані ўскрыкаў, ані больлю больш ня будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула.

5 І сказаў Той, Які сядзеў на троне: "Вось ўсё твару я новае", і дабавіў:"Напішы, бо словы гэтыя найвярнейшыя і праўдзівыя".

6 І гаварыў мне яшчэ: "Сталася. Я - Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам я піць дарма з крыніцы жыцьця".

7 "Хто пераможа, атрымае гэта як спадчыну. Буду яму Богам. А ён будзе мне сынам.

8 Удзелам жа трусьлівых, няверных, нячыстых, забойцаў, распусьнікаў, чараўнікоў, ідалахвальцаў і лгуноў - усіх іх будзе палымнеючае возера агню і серкі. Гэта вось - другая сьмерць".

Апісаньне горада (нявесты) і шчасьце выбранькаў

9 І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў поўных сямю карамі апошнімі і загаварыў да мяне, кажучы: "Хадзі, пакажу табе нявесту Ягнёнка".

10 І падняў Ён мяне ў духу на гару вялікую і вельмі высокую і паказаў мне сьвяты горад Ерузалім, сыходзячы з неба ад Бога

11 і маючы яснасьць Божую. Блеск яго быў падобны на блеск дарагога каменьня, быццам аспіса ці крышталю.

12 Меў ён вялікі і высокі мур з дванаццацю брамамі. На брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія з'яўляюцца назвамі дванаццаці пакаленьняў сыноў Ізраеля.

13 Ад усходу - тры брамы, ад поўначы - тры брамы, ад поўдня - тры брамы і ад захаду таксама тры брамы.

14 А мур горада меў дванаццаць фундаментаў, а на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці апосталаў Ягнёнка.

15 А той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысьціну, каб зьмераць горад, брамы ягоныя і мур.

16 Горад распаложаны ў квадраце - даўжыньня яго роўная шырыні. І мераў ён горад залатой трысьцінай на прасторы дванаццаці тысяч стадыяў. А даўжыня яго, вышыня і шырыня - аднолькавы.

17 І зьмераў мур яго на прасторы ста сарака чатырох локцяў. Гэта мера, якой карыстаюцца людзі, такой ужывае і анёл.

18 А мур яго быў збудаваны з яспіса, смарагд быў з чыстага золата, чыстага, як шкло.

19 Фундаменты муру горада ўпрыгожаны былі дарагім каменьнем. Фундамент першы з яспісу, другі з сапфіры, трэці з хадьцэдону, чацьвёрты з смарагду,

20 пяты з сарданіксу, шосты з карнеолу, сёмы з хрызаліту, восьмы з берылу, дзевяты з топазу, дзесяты з хрызапразу, адзінаццаты з гіяцынту, дванаццаты з аметысту.

21 А дванаццаць брам - гэта дванаццаць перлаў - жамчужынаў; кожная брама была з адной жамчужыны. А вуліцы горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.

22 А сьвятыні я ў ім ня ўбачыў, бо Госпад Бог Усемагутны быў яго сьвятыняй, разам Ягнёнак быў сьвятыняй горада.

23 Горад жа не патрабуе ўжо ні сонца, ні месяца, каб асьвятлялі яго, яснасьць бо Божая асьвятляе яго, а Ягнёнак ёсьць сьвятлом ягоным.

24 І будуць хадзіць народы ў сьвятле ягоным і валадары зямныя прынясуць да яго хвалы сваю хвалу.

25 Брамы яго не зачыняюцца ўдзень, а ночы ж няма ўжо там.

26 Унясуць у яго хвалу і славу народаў.

27 Нішто заганнае ня ўвойдзе ў яго, ніводзен ліхадзей ані махляр, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцьця Ягнёнка.

 

 

Разьдзел 22
Шчасьлівасьць новага Езузалема

1 І паказаў ён мне чыстую рэчку вады жыцьця, як быццам крыштал, выцякаючую з трона Бога і Ягнёнка.

2 На сярэдзіне вуліцы горада і паабапал ракі знаходзілася дрэва жыцьця, родзячае дванаццаць фруктаў. Што месяц кожнае дае плод свой, а лісты дрэва для здароўя народаў.

3 І ня будзе ўжо нічога праклятага. Але трон Бога і Ягнёнка ў ім будуць, і слугі Яго яму служыць будуць.

4 І будуць аглядаць аблічча Ягонае, а імя Яго будуць насіць на сваіх чолах.

5 Ночы ўжо ня будзе, і ня трэба будзе ўжо сьвятла лямпы, ані сьвятла сонца, бо Госпад Бог асьвеціць іх і будуць яны валадарыць на век вечныя.

Заканчэньне. Эпілог

6 І сказаў мне: "Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад Бог Духаў Прарочых паслаў свайго анёла, каб паведаміць слугам сваім, што павінна збыцца незадоўга.

7 Вось прыходжу мігам. Шчасьлівы, хто трымаецца слоў прарочых гэтае кнігі.

8 І вось я, Ян, чуў гэта і бачыў. А калі гэта пачуў і ўгледзеў. Паў да ног анёла, каторы мне гэтыя спавы выявіў, каб даць яму паклон.

9 Але ён сказаў мне: "Не рабі гэтага! Бо я толькі спаслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць прарочыя словы гэтай кнігі. Бога хвалі!"

10 Потым сказаў мне: "Не запячатвай прарочых слоў гэтае кнігі, бо час ужо блізкі.

11 Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто ў нячыстасьці няхай больш зьнячышчваецца, а хто справядлівы, няхай яшчэ справядлівее, а той, хто сьвяты, няхай яшчэ больш сьвяцее.

12 Вось прыходжу хутка, а са мною узнагарода мая разам аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.

13 Я - Яльфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.

14 Шчасьлівыя, што маюць вопраткі свае ў крыві Ягнёнка. Яны будуць мець права да дрэва жыцьця і ўвойдуць у горад праз брамы.

15 За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распусьнікі, забойцы, ідахвальцы і ўсе тыя, што любяць лгаць і лгуць.

16 А Езус паслаў майго анёла, каб даставіў вам гэтае пасьведчаньне для парафіяў. Я - корань і адростак Давідаў, ясьнеючая раньняя зорка.

17 І Дух, і нявеста клічуць:"Прыйдзі!" А хто чуе, няхай паўторыць: прыйдзі. Хто сьмягне, няхай прыйдзе, хто жадае, хай дарма бярэ ваду жыцьця.

18 Вось сьведчу кожнаму, хто слухае прарочых слоў гэтае кнігі: калі калі хто небудзь што да іх дабавіць, таго Бог пакарае адной з тых кар, што запісаны ў гэтай кнізе,

19 і таго, хто адніме са слоў прарочых гэтай кнігі і што аб горадзе сьвятым, і аб тым, што ў гэтай кнізе напісана.

20 Той, хто гэта завярае, кажа: "Так, прыйду неўзабаве!" Аман. Прыйдзі, Госпадзе Езу!

21 Ласка Госпада Езуса Хрыстуса з усімі вамі. Аман.

 



Пераклад: Уладзіслаў Чарняўскі
Тэкст падаецца паводле выдання: розныя
Крыніца: http://chasaslovec.info
Падрыхтавана: Антоні Бокун