* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
Сарамліва ў люстра ракі
Ты сама на сябе паглядзела...
І каса паслухмяна з рукі
Мілавіцай асыпала цела.
Покуль сон не раскрыў парасон,
Захінаючы нас ад спакусы,
Забяры мяне ў дождж валасоў
і пяшчоту растуленых вуснаў*.
* * *
Блядая, аснутая -
ў белых лілеях...
І скончаны шабас,
і ранне ідзе...
Сукрыецца хутка:
вось-вось па кален!
ў вадзе...
Шатан ненавідны -
у ночы. У ночы
Хадзяка нахожы
і скідзень-мярэц.
Мавення яны не пачуюць,
не ўсочаць
І кленц:
«Калі забярэш мяне,
светлы і боскі,
Каля забярэш
ад нямогі і сну,
Прыдбаеш чалядку
Слухмянага воску! -
Адну...»
Лягусенькім пёркам
Трапечуцца плечы...
Шляхетнае цела,
Стамлёная плоць...
Мо прыме яе,
як аброчную свечку
Гасподзь...
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *