Каб вызначыць кніжныя бэстсэлеры 2002 г., мы зьвярнуліся да адзінаццаці аўтарытэтных экспэртаў. Кожнаму зь іх было прапанавана скласьці сьпіс зь дзесяці найлепшых беларускіх кніг, што выйшлі летась. Кнігараспаўсюднікам прапанавалася назваць кнігі, якія найлепш прадаваліся, літаратуразнаўцам - найцікавейшыя выданьні.
На першым месцы - Біблія, перакладзеная Васілём Сёмухам. А.Сідарэвіч, напрыклад, аддаў лідэрства Бібліі й малітаўніку «Госпаду памолімся». «Наша мова стала адною з узаконеных моваў Каталіцкае Царквы. Мусіць, маё пакаленьне не дажыве да таго часу, калі па-беларуску загавораць праваслаўныя экзарх і патрыярх», - кажа ён.
На другім месцы - «Выбраныя творы» Натальлі Арсеньневай. Тэму вяртаньня спадчыны працягваюць «Мае падарожжы» Ігната Дамейкі ды альбом-манаграфія «Язэп Драздовіч», якія стаяць у рэйтынгу сьледам за Арсеньневай.
«2001 г. быў цікавейшым на бэлетрыстыку, а 2002 г. - на даведнікі», - кажа П.Васючэнка. У лік бэстсэлераў трапілі «немастацкія» кнігі П.Сьцяцка, Я.Станкевіча, А.Катлярчука, Г.Сагановіча. Дзякуючы В.Скалабану ёсьць там і зусім новае выданьне - першы том энцыкляпэдыі «Тэатральная Беларусь». Іншыя экспэрты яго яшчэ ня бачылі. А вось шыкоўны альбом «Мінск незнаёмы», наадварот, выйшаў досыць даўно, і на яго пасьпелі забыцца.
Сярод бэстсэлераў году паважнае месца займаюць перавыданьні - кнігі В.Чаропкі, М.Лынькова, У.Дубоўкі. Вялікую частку кнігі «Сыс» таксама складаюць старыя вершы, якія ўбачылі сьвет у зборніках паэта «Агмень» і «Пан Лес».
Бракуе перакладных твораў - яны апошнім часам публікуюцца амаль выключна на старонках часопісаў. Казка Дж.Толкіена, перакладзеныя з польскай успаміны І.Дамейкі, санэты У.Сыракомлі ды зборнік «Сучасная польская п’еса» - замала для цэлага году. Затое нечакана ў сьпісе аказаліся пераклады зь беларускай: санэты Янкі Купалы на васьмёх мовах, «Новая зямля» Якуба Коласа на трох мовах, «Гановэрскія пункціры» А.Разанава па-беларуску і па-нямецку.
Менск ужо ня мае манаполіі на выданьне беларускае літаратуры. Заўважныя кнігі друкуюцца і ў Полацку, і ў Вільні. М.Скобла быў зьдзіўлены: усе 10 кніжак ягонага рэйтынгу выйшлі ў розных выдавецтвах - дзяржаўных і прыватных. Сярод апошніх наймацнейшае - «Беларускі кнігазбор». «Выбраныя творы» Н.Арсеньневай выдалі якраз там.
Адам Воршыч
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік
1. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»
2. Зьміцер Бартосік «Чорны пісталет»
3. «Верш на Свабоду»
4. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»
5. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»
6. Алесь Разанаў «Гановэрскія пункціры»
7. Павал Сьцяцко «Культура мовы»
8. Андрэй Хадановіч «Листи з-під ковдри»
9. Лявон Юрэвіч «Літаратурны рух на эміграцыі»
10. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі»;
«Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія;
Г.Сагановіч «Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст.» (кніга выйшла пры канцы 2001 г., але да чытачоў патрапіла ўжо ў 2002 г.)
Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца, Інстытут літаратуры АН
1. Вольга Іпатава «Альгердава дзіда»
2. Янка Купала «Санэты» (на васьмі мовах)
3. Якуб Колас «Новая зямля» (на бел., польск., рас. мовах)
4. Міхась Лынькоў «Над Бугам» (сэрыя «Беларуская проза ХХ ст.»).
5. Уладзімір Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына» (сэрыя «Беларуская паэзія ХХ ст.»)
6. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»
7. Рыгор Барадулін «Выбраныя творы». Т.4
8. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»
9. «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.»
10. Вольга Шынкарэнка «Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы»;
В.Жураўлёў «Актуальнасьць традыцый. Якуб Колас у пісьменьніцкім асяродзьдзі»;
«Імёнаў сьветлае аблічча» (успаміны пра А.Адамовіча, В.Бечыка, Ю.Пшыркова і інш.)
Інэса Кур’ян, мовазнаўца, Інстытут мовазнаўства АН
1. Ян Станкевіч «Выбраныя творы»
2. Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі»
3. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія
4. Дж.Р.Р.Толкіен «Хобіт»
5. Уладзіслаў Сыракомля «Згадкі Нясьвіжу»
6. «Сучасная польская п’еса»
7. Серж Мінскевіч «Мінскія/Менскія санэты»
8. Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман»
9. Янка Купала «Зьніч любові» (на бел., польск. мовах)
10. Якая заўгодна кніга з сэрыі «Другі фронт мастацтваў», «Бібліятэка Бум-Бам-Літу і Schmercwerk’у»
Людміла Рублеўская, кніжная аглядальніца газэты «Беларусь сегодня»
1. Вітаўт Чаропка «Ўладары Вялікага Княства»
2. Віктар Шніп «Інквізыцыя»
3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»
4. Анатоль Сыс «Сыс»
5. Марыя Вайцяшонак «Сад нявіннасьці»
6. Аляксандар Камінскі «Пад хвалямі Крэўскага мора»
7. Віктар Карамазаў «Зь вясной у адным вагоне»
8. Вячаслаў Адамчык «Нязрушаны камень»
9. Леанід Маракоў «100 мініяцюр»
10. Ірына Жарнасек «Гадара»
Пятро Васючэнка, літаратуразнаўца, Лінгвістычны ўнівэрсытэт
1. Біблія
2. Дж.Р.Р.Толкіен «Хобіт»
3. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія
4. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»
5. Вітаўт Кіпель, Зьміцер Саўка «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі»
6. Якуб Колас «Новая зямля» (на бел., польск., рас. мовах)
7. Янка Купала «Санэты» (на васьмі мовах)
8. Уладзіслаў Сыракомля «Згадкі Нясьвіжа»
Міхась Скобла, паэт, аўтар праграмы радыё «Свабода»
1. Біблія
2. Павал Сьцяцко «Культура мовы»
3. Натальля Арсеньнева «Выбраныя творы»
4. Рыгор Барадулін «Выбраныя творы». Т.4
5. Янка Запруднік «Дванаццатка»
6. «Імем няўмольным Свабоды». Анталёгія ўкраінскай паэзіі
7. Данута Бічэль «На белых аблоках слоў»
8. Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман»
9. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»
10. «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі»
Анатоль Сідарэвіч, літаратуразнаўца, гісторык
1. Біблія;
«Госпаду памолімся: Малітаўнік»
2. Якуб Колас «Новая зямля» (пер. на польск. мову Чэслава Сэнюха).
2. Уладзімір Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай»
3. Ігнат Дамейка «Мае падарожжы»
4. Уладзімір Дубоўка «О Беларусь, мая шыпшына» (сэрыя «Беларуская паэзія ХХ ст.»)
5. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў»
6. Янка Купала «П’есы, публіцыстыка»
7. Янка Купала «Санэты» (на бел., анг., гішп., ням., польск., рас., укр., фр. мовах)
8. «Менск незнаёмы»
9. Вітаўт Чаропка «Ўладары Вялікага Княства»
10. «Язэп Драздовіч». Альбом-манаграфія
Для складаньня рэйтынгу ў кожным сьпісе кнігі былі адзначаны баламі ад 10 (1-е месца) да 1 (адпаведна, 10-е). Пры падліку ўлічвалася колькасьць згадак кнігі й пазыцыя (колькасьць балаў) у кожным сьпісе.