Мала карысьці ад слоў, веры каторым няма
Мікола Гусоўскі
Ціхі захад у лагчынах
сонца тушыць.
Гоніць статак на спачынак
свой пастушка.
Жыта коласам багатым
дасьпявае.
Падганяе яна статак
і сьпявае.
Сьпеў ліецца і па полю
і па рэчцы.
Кіне яна быстры погляд,
усьміхнецца.
Асядае пыл на плечы
і на косы.
У траву халодны вечар
роніць росы.
Яркнуць радасьцяй нязнанай
яе вочы.
- Сенажаці, лес, паляны,
Добрай ночы!