Ой, цёплае сонейка так ласкава грэе,
А мяне ж яно абмарожвае.
Ой, рассаджу я ды па ўсіх красачках
Ды сваю тугу незагойную.
Ай, спадарыня, перапёлачка,
Ай, мая зорухна, маё сонейка.
Дай жа дзіцятку хоць бы зернетка,
Хоць бы лыжачку, хоць бы кропельку
Варыўца сырога-а-а-а...
Хоць лыжачку варыўца сырога-а-а...
Ай, спадарыня-перапёлачка,
Ай, мая зорухна, маё сонейка,
Дай жа дзіцятку хоць бы зернетка,
Хоць бы лыжачку, хоць бы кропельку
Варыўца сырога-а-а-а...