Вечарынка у калгасе,
У «Чырвоным аратаю», -
Прыйшлі Сцёпкі, Пецькі, Васі,
Прыйшлі Зосі, Стасі, Касі,
А гармонік грае, грае.
Як на поле, на зямлю
Прыйшла раніца вясны,
Я пасеяла ў раллю
Жмені зёран ільняных...
Ой, лянок, лянок мой чысты,
Валакністы, залацісты!
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Гэткім шчырым каханнем яе атуліў...
З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы...
Так пясціў, так галубіў галубку яе...
Столькі песень над песнямі ёй я напеў...
Гэткі ў сэрцы сваім збудаваў ёй пасад...
Так уславіў яе ў славу сонца і зор...
А яна?.. А яна была толькі... дзяўчына!..
1994
|
Беларуская Палічка: http://knihi.com |