ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

мысьленьне/літаратура


ФРАГМЭНТЫ №4
№5
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


БЕЛАРУСКАЯ ДЭКЛЯРАЦЫЯ СВАБОДЫ 

 

У выніку двух стагодзьдзяў „каляніяльнага разьвіцьця” Беларусь амаль што згубіла смак свабоды і страціла сваё мейсца ў супольнасьці вольных эўрапейскіх народаў.

На працягу трох апошніх гадоў незалежная Беларусь набывала вядомасьць у сьвеце як краіна з дыктатарскім рэжымам у цэнтры Эўропы.

На сёньня беларускае грамадзтва дасягнула моманту, калі канфармізм, калектыўнае рабства, таталітарная ідэалёгія й несвабода навязваюцца бальшыні ў якасьці ўсьвядомленага выбару дзеля выжываньня.

„Скуты розум” спрабуе паставіць пад кантроль усе свабодныя інтэлектуальныя, культурныя і сацыльна-эканамічныя ініцыятывы, „Аднамерны чалавек” у Беларусі пагражае каштоўнасьцям эўрапейскай дэмакратыі і культуры.

Агульнавядома, што Беларусь ператварылася ў краіну-выклік для шэрагу эўрапейскіх структураў, палітычных постацяў і ўсіх праваабарончых арганізацыяў.

У гэтых абставінах мы, група беларускіх інтэлектуалаў, людзей мастацтва і культуры, заяўляем пра свой фундамэнтальны выбар на карысьць:

— свабоднай крэатыўнасьці і вольнага мысьленьня;

— інтэлектуальнага й культурнага нон-канфармізму;

— абароны асноўных каштоўнасьцяў эўрапейскай культуры й цывілізацыі зь іхным вызначальным пасланьнем: 

СВАБОДА

  

У цяперашняй сытуацыі мы ня маем іншых сродкаў у абароне й сьцьвярджэньні гэтых прынцыпаў, апрача нашай рашучасьці, прагі свабоды й веры ў вольную маніфэстацыю і выражэньне чалавечае стваральнасьці.

У нашым змаганьні за свабоду ў Беларусі й дзеля Беларусі мы глыбока верым у стваральную й дэмакратычную будучыню нашай краіны ў супольнай Эўропе.

Мы зьвяртаемся да інтэлектуалаў і людзей культуры й мастацтва ўсіх эўрапейкіх краінаў з заклікам заманіфэставаць сваю падтрымку Дэклярацыі і паставіць свае подпісы за — і ў імя — беларускай і эўрапейскай свабоды.

 

Менск, студзень 1998

 

З польскага боку БЕЛАРУСКУЮ ДЭКЛЯРАЦЫЮ СВАБОДЫ падпісалі: 

Ежы Гедройц
Чэслаў Мілаш
Анджэй Вайда
Віслава Шымборска
Рышард Крыніцкі
Эва Вуйцяк
Тадэвуш Янішэўскі
Юдыта Ваховска
Эгон Наганоўскі
Януш Сталярскі
Марцін Кеншыцкі
Лех Рачак
Адам Бароўскі
Юліюш Тышка
Яцэк Ваховскі
Януш Майхэрэк
Войцех Валыньскі
Малгажата Дзевульска
Пётр Сомэр
Войцех Сікора
Густаў Хэрлінг
Ізабэля Цывіньска
Вольга Такарчук
Ян Юзэф Шчэпаньскі
Владыслаў Тэрлецкі
Пётр Кунцэвіч
Марцін Баран
Тадэвуш Нычэк
Веслаў Бароўскі
Шымон Бойка
Анджэй Ціткоў
Анджэй Браўн
Магдалена Абакановіч
Януш Стоклоса
Марцін Олейнік
Чэслаў Белецкі
Віктар Осятынскі
Кшыштаф Чыжэўскі
і іншыя.

зьмест