ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

ад рэдактара


ФРАГМЭНТЫ №6
№6
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


Ігар Бабкоў

МУЗЭЙ "ЭЎРОПА"

 

Даўна ўжо няма аніякай рызыкі: ані перад невядомай будучыняй, ані перад гераічным мінулым. На ўскраінах яшчэ крывавіць, але гэта толькі адцяняе агульнае правіла: risk-avoiding society, ці, іншымі словамі, канчатковая нармалізацыя сьвету.

У залях — прахалода. Экспанаты за шклом і безьліч наведвальнікаў. Каля кожнага экспаната — шыльдачка: рукамі не дакранацца. Тут добра блукаць, разглядаць, думаць, але немагчыма жыць.

Бо жыць — гэта аднойчы нарадзіцца і аднойчы памерці.

Эўропа — адкрыты панятак, але адкрыты пераважна ў мінулае. Мінулае падлягае музэізацыі: яму надаецца найвышэйшая вартасьць і абсалютная недатыкальнасьць. Зрэшты, „музэй” ня значыць „татальнае замірэньне”: рэшты элітаў працягваюць свае змаганьні за ўладу: музэй Эўропа арганічна пераўтвараецца ў „крэпасьць Эўропу”, з псыхалёгіяй абложанай выспы. Ворагаў — безьліч: камунізм, усходнеэўрапейскі хаос, фундамэнталізм, некантраляваная эміграцыя, Злучаныя Штаты.

Шэнгенская мяжа — мяжа ня толькі ў прасторы, але і ў мысьленьні. Эўрапейскае мысьленьне спрабуе адпрэчыць ад сябе ўсё а-нармальнае і дзеля гэтага дэманізуе і дэ-нармалізуе ўсё, што засталося па той бок. Пакідаючы сабе ідэю ўнівэрсальнасьці, яно навязвае ўсяму іншаму вобраз лякальнага, правінцыйнага, залежнага.

Як яно можа блытаць унівэрсальнасьць з расізмам?

Але ёсьць іншыя мэтафары. Сад Эўропа. Кавярня Эўропа. Сон Эўропа. Зрэшты, можа быць Другая, Іншая Эўропа. Тая Эўропа, у якой мы аднойчы нарадзіліся і аднойчы памерлі.

 

Iгар Бабкоў - СЯРЭДНЯЯ ЭЎРОПА - НОВАЯ МАДЭРНАСЬЦЬ

Ігар Бабкоў - БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА- ПАДАРОЖЖА НА СКРАЙ

Ігар Бабкоў - ЭТЫКА ПАМЕЖЖА- ТРАНСКУЛЬТУРНАСЬЦЬ ЯК БЕЛАРУСКІ ДОСЬВЕД

Ігар Бабкоў - КРЫТЫЧНЫЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЫ

Ігар Бабкоў - ЧАТЫРЫ ВЭРСІІ ІДЭІ СВАБОДЫ

Ігар Бабкоў - ПАСЬЛЯ ЭЎРОПЫ

Ігар Бабкоў - ГЕРОЙ ВАЙНЫ ЗА ПРАЗРЫСТАСЬЦЬ -  бібліятэка "ФРАГМЭНТЫ"

  

зьмест