ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

даль-агляды


ФРАГМЭНТЫ №7
№7
зьмест


сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


МЕНСКАЕ ФIЛЯЗОФСКАЕ КОЛА

 

Менскае філязофскае кола (далей – МФК) – творчае аб’яднаньне сталічных гуманітарыяў, што склалася дзеля вырашэньня шэрагу прафэсыйных філязафічных ды нацыянальна-культурных задачаў.

Асноўная мэта МФК – падрыхтоўка ды выданьне корпусу слоўнікаў, хрэстаматыяў ды навучальных дапаможнікаў, дзеля:

а) сыстэмнага абвяржэньня марксыстска-ленінскага гуманітарнага ды ідэалягічнага дыскурса;

б) кардынальнага пераадоленьня прафэсыйнага новамоў’я, уласьцівага савецкай філязофіі (у тым ліку і ў Беларусі);

в) прад’яўленьня іншых прынцыпаў, мэтадаў і асноваў арганізацыі філязафічнага дыскурсу;

г) канцэптуальнага забесьпячэньня адпаведных адукацыйных ды асьветных праектаў (у дадзеным кантэксьце — праграмаў, здатных да пераманэнтнага духоўнага самаўзнаўленьня);

д) зьняцця комплексу пэрыфэрыйнасьці ды правінцыяналізму ў самасьвядомасьці беларускіх гуманітараў;

е) стварэньне нацыянальнае філязофскае мовы.

Першым істотным крокам у гэтым кірунку сталася выданьне ў 1999 годзе прадстаўнікамі МФК (А.А.Грыцанаў, В.Л.Абушэнка, М.А.Мажэйка, Т.Г.Румянцава, А.І.Мерцалава и др.) “Новейшего философского словаря”. На чарзе — двутомныя энцыкляпэдычныя праекты, што мусяць выйсьці па-беларуску і па-расейску адначасова.

Галоўнымі прынцыпамі дзейнасьці МФК выступаюць: вернасьць ідэалам нацыянальнага сувэрэнітэту Беларусі, адданасьць каштоўнасьцям грамадзянскае супольнасьці і прынцыпам адкрытасьці ды плюралізму.

А. Грыцанаў, У. Абушэнка, У. Мацкевіч.

 

  

зьмест