ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

ПАСЬЛЯ АДРАДЖЭНЬНЯ:
ДЫСКУСЫЙНЫ ФОРУМ


дыскусыйны форум

сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


Валянцін Акудовiч

БЕЗ НАС

 

Краiна Беларусь жыве без нас. Без нас будуюцца дамы, дарогi i масты, без нас рухаюцца машыны, цягнiкi i лётаюць самалёты, без нас працуюць фабрыкi, заводы, банкi, амбасады i мiнiстэрствы, без нас садзiцца бульба, дзеяцца навуковыя росшукi i бiзнесовыя аперацыi. Без нас спартоýцы ладзяць свае спаборнiцтвы, турфiрмы -- вандроýкi, а фiлармонii -- канцэрты. Без нас гуляюць вяселлi, спраýляюць хаýтуры, гадуюць i навучаюць дзяцей. Без нас фармуюць знешнюю палiтыку, ствараюць тэлепраграмы, трымаюць эканомiку i выбiраюць прэзiдэнта...

Краiна Беларусь жыве без нас. I калi б не некалькi палiтычных перадачаý на дзяржаýных радыё i тэлебачаннi, то сёння ýжо мала хто б ведаý (за выняткам нас самiх), што на Беларусi акрамя проста беларусаý ёсць яшчэ нейкiя "сапраýдныя" ("шчырыя", "свядомыя", "зацятыя", "адданыя" i да т.п.) беларусы, гэта значыць -- мы. Бо тыя некалькi "нашых" радыёстанцый за межамi краiны i тыя некалькi "нашых" часопiсаý ды газетаý ýнутры яе працуюць на нас i дзеля нас, а не на Беларусь i не дзеля Беларусi. Тое ж самае можна сказаць пра усе нашыя публiчныя акцыi (мiтынгi, шэсцi, пiкеты, перформансы, графiцi...), якiмi мы ýжо больш як дзесяцiгоддзе бавiм выключна самiх сябе.

Ува ýсiм вышэй сказаным мала прыемнага, але няма нiякай навiны. Болей за тое, мы лепей за пацеры ведаем, хто учынiý нам гэтую непрыемнасць, разасобiýшы нас з беларускiм народам: польскi месiянiзм (паланiзацыя), расейскi iмерыялiзм (каланiзацыя i русiфiкацыя), камунiзм (саветызацыя), КДБ (ФСБ), Лукашэнка(Крэмль), але найперш i ва ýсе часы разам -- сам нацыянальна несвядомы (зпаланiзаваны, зкаланiзаваны, зрусiфiкаваны, засаветызаваны, манкуртызаваны, халопскi, быдлянскi, задраны i задрыпаны) беларускi народ.

Натуральна, што з такiм народам мы (як толькi "мы" з"явiлiся пад сярэдзiну васьмiдзесятых) не жадалi мець нiчога супольнага. Але паколькi зусiм без народа абыходзiцца нiяк не выпадае, то нам нiчога iншага не заставалася, акрамя як улегчыся ý адраджэнне скампiляванай з размаiтых парэшткаý былога вясёлкавай Беларусi, дзе, згодна нашых меркаванняý, у нас быý шанец натрапiць на харошы беларускi народ, якому ý асалоду было б i служыць i малiцца...

Фармальна як быццам не iдэя, а цуд, але менавiта з гэтага цуду i распачаýся наш шлях упрочкi ад тутэйшага народа у iдэальнае нiкуды, бо Адраджэнне амаль цалкам адмовiла рэальнай Беларусi ý хоць якой вартасцi. Рэч у тым, што за ýвогуле слушным патрабаваннем вяртання гiстарычнай спадчыны, мовы i культурнага досведу прамiнулага хавалася жорсткая iдэалагiчная канструкцыя, у якую анiякiм чынам не маглi быць упiсаныя тыя здабыткi i каштоýнасцi, на якiя абапiралася i якiмi трымалася ý сваёй абсалютнай большасцi тагачаснае беларускае грамадства, паколькi усе ягоныя перамогi, плёны i радасцi мелi альбо камунiстычнае альбо скаланiзаванае паходжанне (найчасцей тое i другое злучна). А згодна выпрацаванай ý падпольных галовах канцэпцыi, цяпер права "чалавекам звацца" мелi адно героi супрацiву каланiзацыi i ахвяры камунiстычнага тэрору.

Дзiýна, але глыбока рэпрэсiýную сутнасць iдэi Адраджэння здаецца не заýважылi нi яе адэпты, нi яе апаненты. Магчыма таму, што ýся ýвага канцэнтравалася на той яе частцы, якая правамоцна (прынамсi, з нашага гледзiшча) рэпрэсавала вынiкi расейскай культурнай i палiтычнай экспансii. Аднак паколькi аб'ектам расейскай экспансii быý "беларускi народ", то ён i стаýся першай i галоýнай ахвярай адраджэнскiх рэпрэсiяý, якiя, дарэчы, амаль i не кранулi таго, у супраціў каму (расейскаму iмперыялiзму) скiроýвалiся па задуме.

Калi быць яшчэ больш радыкальным i не палохацца перабольшванняý, то можна нават сказаць, што Адраджэнне (так, як мы яго сфармулявалi i паспрабавалi зрэлiзаваць) было своеасаблiвым нтэлектуальным генацыдам беларускага грамадства, бо яно адмаýляла ý праве на вартасную ацэнку свайго жыцця не толькi сучаснiкам наноý паýсталага Адраджэння, але i дзесяткам папярэднiх пакаленняý, якiя без супрацiву дзьвесце год пражывалi свае жыццi пад ярмом усходняга каланiзатара. Праýда, у адрозненне ад ýжо памерлых, сучаснiкi яшчэ мелi шанец рэабiлiтавацца. Дзеля гэтага iм трэба было праклясцi сваё мiнулае жыццё за камунiстамi, прачытаць кнiжку Мiколы Ермаловiча "Старажытная Беларусь", агораць колькi вершаý Ларысы Генiюш, вывучыць "класiчную мову" (альбо перавучыцца на яе з нармальнай беларускай), уступiць у БНФ i падпiсацца на газеты "Свабода" ды "Наша Нiва".

Была пара (гадоý дзесяць таму), калi шмат хто з паспалiтых беларусаý (цi то з сораму за ганебнае мiнулае, цi то з гонару за наноý скампiляваную гiсторыю, цi то з крыýды за занядбаную Бацькаýшчыну) ступiý на пакаянны шлях i рушыý да новабудоýляý, дзе мелася паýстаць Iдэальная Беларусь... Рушыý, але далёка не кожны дайшоý нават да рыштаванняý, а з тых, хто дайшоý -- сёння ýжо мала хто там застаýся...

Не толькi мы, але ýвесь свет добра ведае, чаму так здарылася: прычынай таму камунiсты, маскоýскае ФСБ, беларускае КДБ, персанальна А. Лукашэнка ну i, натуральна, сам беларускi народ (зкаланiзаваны, зрусiфiкаваны, засаветызаваны i г.д.)

Было б недарэчным адмаýляць хоць якой з гэтых прычынаý у праве на iснаванне. Болей за тое, тут пералiчаныя далёка не ýсе. I таму я хацеý бы дадаць яшчэ адну, якая, з майго гледзiшча, мусiла б папярэднiчаць усім астатнiм. Прычына гэтая ý тым, што мы думаем не галавой, а сэрцам. А сэрца нам дадзенае зусiм не дзеля думання, а дзеля любовi цi ненавiсцi. Адсюль канцэпцыя Iдэальнай Беларусi, змацаваная на крыжы любовi да свайго краю i ненавiсцi да тых, хто дратаваý гэты край, ладна пасавала да палымяных публiчных прамоваý (на мiтынгах, у вершах, публiцыстычных артыкулах), але апынулася цалкам не прыдатнай для рэальнага жыцця як такога. Да таго ж у гэтай канцэпцыi, як i кожнай, сфармуляванай на думаннi сэрцам, крылася яшчэ адна хiба, а менавiта: яна змушала ўсiх iншых тоеснiцца ý агульнай любовi i ненавiсцi з тымi, хто яе зладзiý i запрапанаваў. А ý кожнага з "усiх iншых" сэрца яшчэ балела за нешта сваё: за каханую, грошы, уладу, экалогiю, Бога, братоý нашых меншых, камунiзм, ядравую пагрозу, несмяротнасць, глабалiзацыю, перпетум мобiле... Таму пакрысе i сыходзiлi са шляхоý да Iдэальнай Беларусi тыя, чые сэрцы спачатку адгукнулiся на наш поклiч, а потым услухалiся ва ўласнае тухканне i зразумелi: ім трэба у iншы бок...

Шкада, што яны нас пакiнулi. Але тае бяды. Бо мы засталiся ý самотнай адзiноце не таму, што да нас нехта не дайшоý, а таму, што абсалютная большасць жыхароý той дзяржавы, у якой мы тулiмся па завуголлю, i не збiралася выпраýляцца на намi адкрытую "новую зямлю". (Нават калi б пад кiраýнiцтвам А. Лукашэнкi iх заштурхалi да нас дуламi аýтаматаý супрацоýнiкi маскоýскага ФСБ супольна з супрацоýнiкамi Беларускага КДБ, то i тады яны ýпотайкi паразбягалiся б адсюль па сваiх утульных засценках.). Бо тут усё iм было незнаёмае ды несвойскае. Вакол i паýсюдна нейкiя Альгерды, Вiтаýты, Сапегi, нейкае ВКЛ, БНР, нейкi СБМ i безлiч няýцямнага iншага. Ну добра, да незнаёмага, калi яно не чужое, а тваё, спакваля можна прызвычаiцца. Але як тут жыць без свайго, без таго, што напаýняла сэнсам i значэннем твае буднi i нядзелі. Як тут жыць без майскiх i кастрычнiцкiх святаý, без трактарнага i аýтамабiльнага завода, якiя ты колiсь збудаваý i на якiх адпрацаваý ладны кавалак веку, без гонару за перамогу ý той Вялiкай вайне, якую выйграý асабiста ты (так шматкроць казалi разумныя людзi), без успамiнаý пра палёты ý космас Гагарына i свайго роднага Каваленкi, дый увогуле, што ты тут забыýся на гэтай голай выспе для скразякоý свабоды, калi ý цябе ёсць магутная звышдзяржава, якую ты ствараý уласнымi крывёю i потам i якая праз сваю велiч надавала велiчы i табе...

Акцэнтую! Наш канцэптуальны разрыý з "беларускiм народам" паходзiць не столькi з рознага стаýлення да мовы, гiсторыi, iдэалогii, колькi з ацэнкi таго месца, дзе беларусы жылi апошнiя дзьвесце гадоý.

Мы (колькi там нас?!) лiчым, што ýсю гэтую пару заставалiся скаланiзаваныя, што нашыя дзяды i прадзеды былi рабамi Расеi, а мы, нашчадкi гэтых рабоý, сёння займелi свабоду i незалежнасць дзякуючы перманентнаму супрацiву лепшых з нашых продкаý (i трохi -- сучаснiкаý).

"Беларускi народ" (а гэта, бадай, дзевяноста адсоткаý ад усяго насельнiцтва Беларусi) лiчыць радыкальна iнакш. У адрозненне ад нас ён не займеý (свабоду), а страцiý -- вялiкую дзяржаву, з якой мусiý лiчыцца ýвесь свет i жывучы ý якой гэты астатнi свет быý i не надта патрэбны. "Беларускаму народу" нават смешна слухаць пра нейкае там рабства, бо бадай добрую трацiну палiтычнай, эканамiчнай ды iнтэлектуальнай элiты Масквы складалi беларусы па паходжанню, а сама Беларусь ý канфiгурацыi iмперыi займала адно з самых паважных месцаý, была iндустрыяльна мадэрнiзаваная i мела цi не найвышэйшы узровень дабрабыту (за выняткам, зразумела, Масквы). Пры гэтым, як нi дзiýна, нельга сказаць, што "беларускi народ" рашуча настроены супраць незалежнасцi. Не. Але i адмаýляцца ад сваёй вялiкай гiсторыi ý супольнасцi з Расейскай iмперыяй ён не жадае. Тым болей, што мы яму прапаноýвалi памяняць ролю вялiкага воя i вялiкага дойлiда, якi за гэтыя два стагоддзi цi то пабраý цi то вызвалiý палову свету зямнога, засвоiý ладную частку свету касмiчнага i збудаваý першую ý свеце камунiстычную цывiлiзацыю, на ганебную ролю скаланiзаванага раба, якi сам з гэтага рабства нават вызвалiцца не здолеý.

 

***

Я не iдэолаг i нават не палiтык. Я шараговы валанцёр Нацыянальнай Мроi. Пачынаючы з "Дзядоý" 1988 года ýдзельнiчаý амаль ва ýсiх шэсцях i мiтынгах, якiя ладзілi нашыя палiтыкi, а з 1991 года раз на тыдзень абавязкова чытаý "Нашу Нiву", якая iдэалагiчна забяспечвала i падтрымлiвала нашых палiтыкаý .

Як шараговы валанцёр я, мусiць, не павiнен сунуцца не ý сваю справу, гэта значыць аналiзаваць i тым больш публiчна ацэньваць тэорыю i практыку тых, за кiм добрахоць рушыý последам ýжо больш як дзесяць гадоý таму. Але мабыць я зашмат стаптаý чаравiкаý на ýсiх гэтых шэсцях i залiшне ýважлiва дзесяць год запар прачытваý "Нашу Нiву", каб цяпер, калi ýжо побач той дзень, у якi на чарговую публiчную акцыю збярэмся толькi мы ýтрох: iдэолаг, палiтык ды я, не выказаць услых тое, пра што думалася ýжо досыць даýно.

Бо калi думаць не сэрцам, а тым, чым яно i належыць, то, прынамсi сёння, ужо не цяжка зразумець, што гэта мы самi (iдэёлаг, палiтык i валанцёр, якi сваёй наяýнасцю забяспечваý iмпэт iдэёлага i палiтыка) разасобiлi сябе з "беларускiм народам", паклiкаýшы яго ý краiну, дзе нiхто не жыве, акрамя гiстарычных i лiтаратурных зданяý ды прывiдаý...

Зусiм натуральна, што "беларускi народ" не адгукнуýся на наш поклiч ý нiкуды. Але мы на яго за гэта ýсё раýно моцна раззлавалiся. Ды што там раззлавалiся. Мы яго занелюбiлi i нават трохi ýзненавiдзелi. Якiмi толькi словамi i мянушкамi не абзывалi мы гэты балотны народ, што не хацеý караскацца за намi на выспы для скразнякоý.

"Народ" нейкi час абыякава трываý нашую лаянку, а потым узяý ды адсунуýся ад нас падалей. Апошнiм мы былi ýжо ýшчэнт абражаныя.

Увогуле, нашыя стасункi з "беларускiм народам" смешныя да трагічнага. З дня ý дзень ва усiх падуладных нам СМI як толькi мы яго нi ганiлi i нi ганьбавалi, але пры гэтым дзень пры днi чакалi, што назаýтра ён нас ужо абавязкова палюбiць, пачне чытаць нашыя газеты i кнiгi ды далучацца да нашых мiтынгаý i шэсцяý.

Хаця калi да нашых стасункаý з "беларускiм народам" паставiцца без паблажлiвай самаiронii, то iх трэба перафармуляваць у катэгорыях адкрытай канфрантацыi i варожасцi. Бо як толькi "беларускi народ" абраý Лукашэнка на ýладу, то адразу пачаý вызнавацца намi за ворага, а краiна Беларусь -- за варожую краiну.

Гэтая тэза толькi вонкi выглядае залiшне радыкальнай...

Некалi за камунiстамi ý кожнай цэнтральнай газеце была рубрыка кшталту "Трушчобы Амерыкi", дзе пра ýсе iдэалагiчна варожыя краiны пiсалася выключна ý ракурсе "трушчобаý", "паразаý", "парушэнняý правоý чалавека", "падвышкi цэнаý", "пратэстных выступаý" i да т.п.

А цяпер, на тле гэтай рэтраспекцыi, згадайце аб чым пiшуць нашыя газеты i пра што распавядае наша радыё?

Дарэчы, дарэмна думаць, што сiтуацыя пераменiцца, калi пры ýладзе будзе не Лукашэнка.

Не мы, а "беларускi народ" яго выбраý i не мы, а той самы "народ" яго скiне (рана цi позна) i зноý выбярэ не нашага, а свайго прэзiдэнта i мы зноý будзем пiсаць пра краiну Беларусь, як пра варожую краiну...

Але цi магло, цi можа быць iнакш? Бадай -- не. I найперш таму, што iншымi не маглi быць мы самi. Падмурак, на якi мы абапiралiся ý сваiм паýставаннi над вярэдзiвам часу, мацаваýся трымя кутнымi камянямi: антыкамунiзмам, антыкаланiялiзмам i нацыяналiзмам. I без гэтых двух "анты" тады быý немагчымы трэцi складнiк. Адсюль у той час, калi фармавалася iдэя Адраджэння (Iдэальнай Беларусi), нават вiдушчы, дасведчаны ý канцавым вынiку тых падзеяý, што яшчэ толькi распачыналiся, не здолеý бы нiкога пераканаць у такой канцэпцыi Беларускай Дзяржавы, якая б адначасна спалучала у сабе плён савецкай, супольнай беларуска-расейскай i нацыянальна-гiстарычнай спадчыны. Хiба што толькi як здзек тады магла быць успрынятая прапанова задзiночыць у кубле аднаго дыскурса Вялiкае Княства Лiтоýскае i БССР, слуцкае паýстанне i савецкую партызанку, Астрожскага i Жукава, Рэч Паспалiтую i СССР, Скарыну i трактар "Беларусь", Грунвальд i вясну 45-га, Дамейку i Чэрскага, Гагарына i Каваленку... Жорсткае размежаванне з аднаго боку па лiнii "антыкамунiзму", а з другога -- па лiнii "антыкаланiялiзму" было, калi заýгодна, наканаванае нам тым часам, у якiм мы падымалiся з каленаý, I памяць пра тое, чым мы падымалiся, будзе трымаць нас да скону (прынамсi -- метафiзiчнага), нават калi гэты скон прыспешщыцца ýчэпiстасцю нашай памяцi... За што сведчыць i адзiн з апошнiх нумароý "Нашай Нiвы", дзе Сяргей Паýлоýскi i Сяргей Харэýскi з рамантычным пафасам пачатку 90-х нахвальвалi "сарматаý", гэта значыць беларускую шляхту, якая аддана служыла сваёй бацькаýшчыне -- i заклiкалi да арастыкратызацыi сучаснай нацыянальнай элiты, раýнуючы з той, старасветнай...

-- Якраз да маiх развагаý,-- падумалася ýсмешлiва.-- Бо можа нас i разрознiваюць дробязi i прыватнасцi, але ý галоýным мы да сарматаý ужо цяпер зусiм падобныя: яны прафуфукалi (тут сам-насам я ýжыý куды больш моцнае слова) спачатку Вялiкае Княства Лiтоýскае, а затым Рэч Паспалiтую, а мы -- Беларусь.

Але ж, дзякаваць Богу, мы не адныя ý гэтай краiне. Шмат хто "нарадзiýся тут". I тут расце, вырастае -- ужо не абцяжараны невылечнымi комплексамi антыкамунiзму i антынацыяналiзму.

Ладная частка тых, што яшчэ толькi паýстае над вярэдзiвам часу з любоýю да Беларусi, чытае "Нашу Нiву" (ведаю гэта пэýна, бо даволi хаýрусуюся з маладым народам). Але, як мае быць, яна чытае там не тое, што мы пiшам, Бо сваё мы ýжо напiсалi дзесяць гадоý назад, калi выдалi першы нумар "Нашай Нiвы".

I цяпер, праз дзесяць год, я з надзеяй чакаю другога нумара, якi будзе створаны не дысiдэнтамi занядбанай калонii супольна з прыбышамi з савецкай iмперыi, а тымi, хто "нарадзiýся тут".

Але пакуль той другi нумар не выйшаý, я згадваю паплечнiкаý па вялiкаму адраджэнскаму рушэнню, якiя цяпер недзе санамбулiчна блукаюць усцяж "iдэальнага нiкуды" i здуменна пытаюся ý самога сябе: навошта мы ý гэтай краiне i што ýвогуле мы тут робiм? -- Пiшам вершыкi i мацуем шэсцi. Здаецца -- усё. Бо ýсё астатняе робiм не мы, а тыя, хто пра нас нiчога не ведае i ведаць не хоча.

 

 

дыскусыйны форум: Пасьля Адраджэньня