ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры

ПАСЬЛЯ АДРАДЖЭНЬНЯ:
 
ДЫСКУСЫЙНЫ ФОРУМ


дыскусыйны
форум

сэмінары
пэрсаналіі
бібліятэка
спасылкі
рэдакцыя
сувязь


Валянцін Акудовiч

ВЕЧНЫЯ ДЗЕЦІ БЕЛАРУСІ

 

На адной з прэзентацыяý кнiгi Уладзiмiра Арлова "Таямнiцы полацкай зямлi" я выступiý з гняýлiвай прамовай:

-- Спадар Арлоý,-- сувора сказаý я,-- якраз таму, што вашыя кнiгi пра Полацак напiсаныя таленавiтым лiтаратарам, яны робяць вялiкую шкоду, бо засланяюць сабой усю размаiтую i разнастайную гiсторыю Беларусi, як полiфанiчна складанага унiверсуму. На вашых кнiгах выгадавалася ýжо цэлае пакаленне беларусаý, якое перакананае, што гiсторыя Полацка -- гэта i ёсць гiсторыя Беларусi, хiба адно з невялiкiм дамешкам сякой-такой драбязы з iншых рэгiёнаý i эпохаý... Дык цi не пара вам,-- грубы як Сванарола, запытаýся я наастачу,-- апамятацца дзеля цэласнасцi нашай шматпакутнай Бацькаýшчыны i перастаць пiсаць (ды перавыдаваць) свае iнтрыганцкiя кнiгi пра Полацак?

Не ведаю, як пераказ той сiтуацыi выглядае цяпер на паперы, толькi тады, у зале, я быý упэýнены, што паколькi на прэзентацыю сабралiся людзi адукаваныя i дасцiпныя, то яны добра разумеюць маю прамову, як камплiмент не абы якому белетрыстычнаму таленту Уладзiмiра Арлова, парадзiйна прыхаваны за гняýлiвым пафасам. Дарэчы, гэты камплiмент не далёка сягаý, як мне здаецца, ад сапраýднасцi. За апошнiя паýтары дзесяцiгоддзi чаго толькi не панапiсана ý архiý рэтраспектывы Беларусi, але бальшыня з усёй той пiсанкi ýвачавiдкi блякне побач з гiстарычнымi кнiгамi Арлова i адсюль старажытны Полацак апынуýся наперадзе (ва ýсiх сэнсах) iншых падзеяý мiнуýшчыны i добра такi адсланiý i адсунуý ад нас усю астатнюю гiсторыю Беларусi.

Зрэшты, зусiм магчыма, што я тут нешта залiшне перабольшваю, але гэта не iстотна для майго далейшага расповеду. Iстотна тое, што пасля прэзентацыi некалькi iнтэлiгентнага выгляду жанчынаý лiтаральна кiнулiся да мяне бiцца, а яшчэ колькi, вiдаць больш абачлiвых, адхiснуýшыся ад мяне, як ад зачумленага, на прамiлы Бог пачалi ýпрошваць Арлова не слухацца вядомага гiцля Акудовiча -- гэта значыць працягваць пiсаць свае чароýныя казкi пра Полацак.

Пасля таго выпадку, на iншых сустрэчах пiсьменнiка Арлова з ягонымi чытачамi, я ýжо лiшне не высоýваýся на людзi, сядзеý, як мыша пад венiкам. Але можа i дарэмна не высоýваýся, бо калi сядзiш насцярожана, дык спакваля пачынаеш заýважаць тое, што за гармiдарам нiколi б не прыкмецiý. I так пакрысе я дазаýважаýся да таго, пра што мушу (менавiта "мушу", бо радасцi з гэтага анiякай) сказаць далей. Але наперадзе згадаю яшчэ прэзентацыю кнiгi Уладзiмера Арлова для дзяцей "Адкуль наш род", бо на той вечарыне я маýчаý як наймацней i нават не столькi таму, што ýжо надта бярог свой каршэнь ад жаночых кухталёý, колькi заiнтрыгаваны складам публiкi. У паýнюткай зале амаль не было нi бабулек з дзядкамi, нi iхнiх унукаý ды ýнучкаý, для якiх i стваралася гэтая кнiга -- зала поýнiлася рознаýзроставым, але ýвогуле звычайным для "дарослых" вечарынаý народам.

"Што яны тут робяць?"-- дзiвiýся я ды з гэтага дзiва употайкi зыркаý па тварах аматараý прыгожага беларускага пiсьменства, пакуль неýзабаве не зразумеý: тут адбываецца не сустрэча пiсьменнiка з чытачамi, а казань першасвятара да набожных вернiкаý.

Якая мiстычна напружаная цiшыня панавала ý зале, як аднолькава натхнёна свяцiлiся вочы прысутных самага рознага веку, як малiтоýна варушылiся iхнiя вусны, замацоýваючы словы казанi ý памяцi! Але найбольш мяне ýразiлi тыя моманты, калi Арлоý выказваýся пра нейкую падзею (гiстарычную цi сучасную) такiм чынам, якi абуджаý патрыятычны гонар (альбо патрыятычны гнеý) ягоных слухачоý. Тады яны прасветлена-радасна пачыналi пераглядацца памiж сабой (не парушаючы трапяткой цiшынi -- крый Божа!) i ýзнагароджвалi адзiн аднаго ýсмешкамi цiхiх вар"ятаý...

У адну з такiх хвiлiнаý цiхага калектыýнага псiхозу мой твар таксама асвятлiла ýсмешка iдыёта, бо я раптам зразумеý, чаму гэтыя людзi не выправiлi сюды сваiх дзяцей i ýнукаý...

Яны самi -- дзецi. I гэта не для малалеткаý, а для iх Уладзiмiр Арлоý стварыý нацыянальны Катэхiз пад назовам "Адкуль наш род", па якому яны будуць жыць, любiць i малiцца за Беларусь.

Мне зрабiлася млосна.

Яны ýжо не паспеюць вырасцi,-- скрушна падумаý я,-- яны нiколi не вырастуць у дарослых. Гэта вечныя дзецi Беларусi! 

 

х х х

Чалавецтва стварала мiфы ý сваiм дзяцiнным веку -- у такую ж пару iх i натуральна чытаць асобнаму чалавеку. Малалетак экзiстэнцыйна тоесны гераiзаваным версiям жыццяпiсаý Ефрасiннi Полацкай, Вiтаýта Вялiкага, Кастуся Калiноýскага... Message ý выглядзе патрыятычна мiфалагiзаваных сюжэтаý ён успрымае як чаканы выклiк быцця, на поклiч якога яму немагчыма не адгукнуцца. I ён рушыць у накiрунку поклiча -- але чым болей прыспешвае хаду, тым далей аддаляецца ад мэты...

Мiф -- феномен статычнага, нерухомага свету. Таму усялякi рух -- гэта тое, што аддаляе ад мiфа, нават калi ты рухаешся яму насустрач. (Гэтаксама праз рух у сваю пару маладое чалавецтва перакрочыла эру Мiфа, каб апынуцца ý эры Тэкста.)... Сталеючы ý сваёй хадзе, за дзiвосамi новых даляглядаý, малады чалавек нават не заýважае, як поклiч мiфа неýпрыкмет ператвараецца ý ягонае рэха, якое адно зрэдчас падымаецца на паверхню з глыбiняý падсвядомасцi, дзе мiфу толькi i ёсць належнае месца.

Дзiцячыя кнiжкi трэба чытацi у дзяцiнстве. Iх небяспечна чытаць тады, калi ты прайшоý ладную частку адмеранага табе шляху i патэнцыялу засталага руху ужо не заýсёды хапае, каб, патрапiýшы ý царства мiфаý, зможыцца i выслiзнуць з iх вечна статычных прыцемкаý ý рэальнае, жывое i заýсёды дынамiчнае жыццё...

Праблема сiстэмнага заняпаду беларускiх Адраджэнняý (паслядоýна кожнага наступнага па чарзе), знаходзiць сябе яшчэ i ý тым, што беларусы прачытваюць нацыянальны мiф у дарослых гадах i таму не паспяваюць адтуль вырасцi, гэта значыць да веку застаюцца (тыя, што там застаюцца) знерухомленымi ý яго a priori татальнай нерухомасцi. Адсюль дыскурс нацыянальнага мiфа, месца якому ý падсвядомасцi дарослага чалавека, замацоýваецца для "шчырага" беларуса ý значэннях уласна свядомасцi, якая ý гэтым выпадку, зразумела, нi якiм чынам не тоеснiцца са знадворкавым дыскурсам наяýнага бытнага.

Разрыý памiж дыскурсамi мiфа i рэальнасцi па азначэнню не пераадольны. Гэта навiдавоку -- але толькi не для вечных дзяцей Беларусi. Яны i на калiýца не маюць сумневу ý магчымасцi перайначання явы пад жаданыя формы намысленай ýявы. Трэба адно з"адзiночыцца i добра вымагчыся, гэта значыць ýлегчыся ý штукаванне запрудаý, каб запынiць жывое жыццё ý нерухомую фiгуру таго мiфа, пра якi яны даведалiся з дзiцячых кнiжак. Натуральна, нiчога вартага з гэтай забаýкi дарослых дзяцей нiколi не атрымаецца. Бо iмклiвая плынь жыцця як размывала, так i надалей будзе размываць ýсе штучныя запруды ды сплываць удалечынь, а дзецюкам, зацятым на iдэi супрацiва жыццю, нiчога iншага не застанецца, як запускаць папяровыя караблiкi патрыятычных улётак ý нерухомыя лужыны, што пакiнула пасля сябе бурапенная веснавая павадка дзевяностых гадоý...

Нядобра ý дарослыя гады чытаць дзiцячыя кнiжкi. Але што рабiць, калi ý нашым дзяцiнстве ý нас не было нашых дзiчых кнiжак?

Не ведаю. Не ведаю цяпер, не ведаý i тады, калi на прэзентацыi кнiгi Уладзiмiра Арлова "Адкуль наш род", уражаны ýласным здумленнем пра "вечных дзяцей Беларусi", пачаý згадваць сваiх сяброý, прыяцеляý, знаёмцаý, якiя таксама толькi ý дарослым веку ýпершыню прачыталi кнiжку аб нацыянальным мiфе, але надоýга не замарудзiлiся ý ягонай нерухомасцi, неяк здолелi атрэсцi сваё дарослае дзяцiнства ý спраты падсвядомасцi, каб рушыць далей напярэймы да заýсёдна юрлiвага i шматстайнага жыцця.

На вялiкi жаль, мне хапiла пальцаý на руках, каб пералiчыць усiх, хто не запынiýся настала ý спаконвечнай статыцы рамантычнай уявы -- i яшчэ пальцаý нават трохi засталося...

Пытаецеся, цi быý сярод "пералiчаных" Уладзiмiр Арлоý?

 

х х х

Не бывае дакладных адказаý, бываюць толькi актуальныя пытаннi. Актуальныя (цi сапраýдныя) пытаннi спараджае нi цiкаýнасць, нi патрэба, а трывога (найсапраýдныя -- вусцiш). Гэтае эсэ запачаткаванае трывожным здумленнем пра вечных дзяцей Беларусi... Iх няшмат, але яны ёсць усюды: у Мiнску i Стоýбцах, Мсцiслаýi i Полацку, Гомелi i Вiлейцы, Старых Дарогах i Копелi... Яны стаяць у пiкетах i ходзяць на мiтынгi, ладзяць шэсцi i запiсваюцца ý сябры ТБМ, малююць на платах "Жыве Беларусь" i носяць ля сэрца значкi з "Пагоняй". Яны зусiм не падобныя адзiн да аднаго, належаць да розных партыяý i рухаý (альбо толькi да самiх сябе i змiфалагiзаванай Бацькаýшчыны), жывуць у неабсяжнай разбэрсанасцi па ýсёй Беларусi, але цi не ýсiм iм аднолькава карцiць сустрэцца з Уладзiмерам Арловым, каб праз таiнства наýпростага з"адзiночання, нечым падобнага да таiнства святой еýхарыстыi, трохi адужыцца ад ягонай "плоцi ды крывi" i тым самым здабыць хвiлiну ýцялесненай ý рэальнасць нацыянальнай мроi...

I Уладзiмiр Арлоý выпраýляецца ý Друцк i Вiльню, Ружаны i Плешчанiцы, Бабруйск i Несвiж... Рухомы, як месiянер i чаканы, як месiя (адначасна яго можна параýнаць i з гандляром уласнымi кнiжкамi Францiшкам Скарынай), ён увесь час у дарозе да тых, каго навярнуý у нацыянальны мiф сваiм казанямi.

Што iм рухае? Адказнасць за таго, каго прыручыý (Сэнт-Экзепюры)? Беларуская справа? Перапоýненыя залы ýдзячных слухачоý? Малiтоýны экстаз вернiкаý Адраджэння? Прагматычны разлiк? Валацужная натура? Усё гэта разам цi нешта зусiм iншае?

Не бывае дакладных адказаý, бываюць адно актуальныя пытаннi. Але нават калi б тут дакладны адказ быý магчымы, то i ý сваёй дакладнасцi ён мяне б зусiм не цiкавiý. Бо незалежна ад таго, што выпраýляе Уладзiмiра Арлова у бясконцыя вандроýкi па выспах нацыянальнага архiпелага, кожны раз гэта выправа з рухомага жыцця ý нерухомасць мiфа, куды настойлiва i нецярплiва клiчуць свайго чаканка вечныя дзецi Беларусi...

Дзяцей натуральна любiць. Усялякiх i заýсёды. -- Грэшны. Адзiн раз не любiý i нейкi момант нават ненавiдзеý. Адбылося тое прыкрае здарэнне напрыканцы не аднойчы ýжо згаданай прэзентацыi, калi ý малiтоýнай цiшынi залы я здагадаýся пра сумнае -- валхвец з ахвяравальнiка ýласным лёсам, якi ён кiнуý у вечна ненажэрную пашчу молаха Адраджэння, ператварыýся ý ахвяру нацыянальных пераросткаý, што нахабна зацуглялi яго жалеззем сваёй любовi i веры, каб займець сабе алiбi жытва ý свеце мiфа, дзе спрэс пануе нежытво.

Дык што атрымлiваецца, я ýзненавiдзеý гэтых, самiм творцам створаных адэптаý беларушчыны, за iхнюю любоý i павагу да свайго стваральнiка? Нейкае дурноцце! Цi адмысловая (а мо i самая звычайная) рэýнасць?

Бадай, што апошняе -- рэýнасць. I яшчэ -- крыýда. Бо гэта яны, вечныя дзецi Беларусi, адабралi ý мяне майго пiсьменнiка, якi з сярэдзiна васьмiдзесятых да сярэдзiны дзевяностых ( i трохi яшчэ пазней) пiсаý менавiта для мяне, з якiм я прамiнуý ягоны (як свой) шлях ад гiстарычнай белетрыстыкi i папулярызатарскай гiстарыяграфii да вытанчанай эсэiстыкi, сучасна актуальнай прозы ды гэткага ж эстэтычнага вымеру паэзii. А потым з"явiлiся яны, тыя, каму ýжо не патрэбныя былi нi адмысловая стылiстыка, нi складаныя культуралагiчныя алюзii, нi, тым болей, вольнае мысленне -- даволi было адно граматыкi ý дзесяцi параграфах Вячоркi i Катехiза ý дзесяцi гераiзаваных мiфах Арлова.

Яны неýпрыкмет падраслi i затым выраслi ý сваiм мностве -- з гэтага мноства iхняя любоý зрабiлася эгаiстычнай i агрэсiýнай. Цяпер яны ýжо ведаюць, чаго хочуць ведаць i таму патрабуюць ад свайго Настаýнiка не новага ведання, а толькi легiмiтызацыi аднойчы iмi здабытага.

-- Заставайся з намi, трымайся нас,-- кажуць яны.-- Выяýляйся гэткiм самым, як мы i табе будуць гарантаваныя любоý, слава, поспех. I не слухайся розных акудовiчаý, колькi iх там -- адзiн, два, а нас сцiжмы i сцiжмы. Ты патрэбны нам, мы патрэбныя табе. Разам мы -- трывалiшча, на якiм паýстане i заквiтнее Нацыянальны Мiф...

Натуральна адсланiцца ад недабразычлiýцы, лагiчна забыцца на няýдачу, абачлiва размiнуцца з дурнем, але як сыйсцi ý ростань ад таго, хто цябе любiць за тваю справу ды яшчэ сваёй любоýю гарантуе твой прафесiйны поспех i грамадзянскi чын? Дый увогуле, пра якую ростань можа iсцi гаворка, калi наперадзе усiх нас разам чакае агульная мэта -- вольная i незалежная Беларусь...

Творчасць -- гэта вечны сыход упрочкi ад тых, хто цябе любiць. У гэтым сэнсе творца радыкальна супрацiлеглы палiтыку, шлях якога заýсёды наадварот -- да тых, хто яго любiць. I рэч тут вось у чым: творца застаецца творцам, пакуль ён кажа тое, што хоча сказаць сам, палiтык застаецца палiтыкам, пакуль ён кажа тое, што ад яго хочуць пачуць iншыя... Поспех i любоý неýпрыкмет ператварае пiсьменнiка ý палiтыка, калi ý пiсьменнiка не атрымлiваецца пераадолець цягу любовi чытача. Вось чаму я ýзненавiдзеý вечных дзяцей Беларусi, якiя, як трэску, зацягнулi у магутны вiр сваёй любовi Уладзiмiра Арлова i ýжо колькi часу не выпускаюць яго з сваiх пругкiх абдымкаý...

... Не выпускаюць найперш да самога сябе, а гэта значыць i да мяне, паколькi "мой Арлоý" каштоýны мне не ý статычным падабенстве са мной, а ý кiнетычным разрозненнi -- бо чым далей ён аддаляецца ад мяне ý тую краiну, дзе нiхто, акрамя яго, не жыве, тым болей памiж намi прасторы, памерамi якой, уласна, i вызначаецца мая прысутнасць у быццi. Зрэшты, у чым яшчэ для нас можа быць сэнс творчасцi iншых, як не ý бясконцым вялiчэннi дыскурса быцця за кошт сыхода творцы "наýзбоч шасцi тысяч футаý чалавеку i часу" (Нiцшэ). Гэта значыць -- наýзбоч мяне, вечных дзяцей Беларусi i, калi атрымаецца, самой Беларусi. 

 

 

дыскусыйны форум: Пасьля Адраджэньня