ГЕРАКЛІТ ЦЁМНЫ

 

УРЫВАК 1

гэтую несупольную мову

адны слухалі раней

іншыя чуюць упершыню


я распавядаю пра існае 

высьвятляючы ўсё па прыродзе

паказваючы наяўнае

той мовай

якой яны самі здаецца валодаюць

зьведаўшы тыя самыя словы і рэчы

яна ж тоіцца гэтых людзей

і калі яны чуйныя дзеяць

і калі забываюцца ў сьне 

 

Пераклад са старагрэцкай Міхася Баярына

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil