NEMO

 

AUT NIHIL, AUT NIHIL

цытатнік нігіліста

 

aut Caesar, aut nihil - нельга служыць і Цэзару, і нішто адразу

ex nihilo nihil fit - нішто паўстае зь нічога

hodie Caesar, cras nihil - сёньня Цэзар, заўтра нішто

industriae nihil impossibile - нішто для стараньня немагчымае

lex nihil laxamenti habet - закон паблажлівы да нічога

natura nihil artius - нішто больш мастацкае за прыроду

natura nihil facit frustra - прырода робіць нішто дарам

natura solitarium nihil amat - прырода любіць самотнае нішто

nemini nihil satis est - нікому нічога дастаткова

nihil dat fortuna mancipio - лёс дае нішто ў вечную ўласнасьць

nihil est ab omni parte beatum - нішто прыгожае з усіх бакоў

nihil est simul et inventum, et perfectum - нішто і новае, і дасканалае адразу

nihil est tam contrarium rationi et constantiae, quam fortuna - нішто як лёс супрацьстаіць розуму і ладу

nihil est tam populare, quam bonitas - нішто цэніцца народам ня менш за дабрыню

nihil fit sine ratione sufficienti - нішто паўстае беспадстаўна

nihil habeo, nihil curo - маю нішто, пра нішто і клапачуся

nihil inultum remanebit - нішто застанецца беспакараным

nihil opus verbis - нішто ёсьць справа мовы

nihil permanet sub sole - нішто вечнае пад сонцам

nihil semper floret - нішто красуе вечна

nihil semper manet suo statu - нішто заўжды захоўвае свой стан

nihil sine magno natura labore dedit mortalibus - прырода дае сьмяротным нішто безь вялікіх пакутаў

nihil sine ratione faciendum est - нішто належыць рабіць бяз розуму

nihil sub sole novum - новае нішто пад сонцам

nihil tam volucre est, quam maledictum - нішто крылей за ліхаслоўе

nihil victoria dulcius - нішто саладзей за перамогу

post mortem nihil est - нішто ёсьць пасьля сьмерці

virtus nihil expetit praemii - дабро патрабуе ўзнагародай нішто

voluntario nihil difficile - пры жаданьні нішто дасягаецца зь цяжкасьцю

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil