АЛЕСЬ ТУРОВІЧ

 

ПРАЎДА

Усе факты, што згадваюцца ў гэтым творы, адпавядаюць фактам, якiя адбывалiся ў рэчаiснасьцi. Усе iмёны злыдняў i герояў сапраўдныя. Такiм чынам, усё што тут напiсана - чыстая праўда. Самая чыстая праўда, усё што тут напiсана. Нiводнага слова ня выдумана з усяго, што тут ёсьць. Самая чыстая праўда без анiводнага слова выдумкi. Усё праверана, усё заверана, усе правы захаваныя. Перадрукоўка, твора цалкам цi пэўных яго частак, любое капiяваньне на папяровых носьбiтах павiнна адбывацца толькi з пiсьмовага дазволу аўтара. Бо тут напiсана толькi самая чыстая i самая што нi на ёсьць шчырая праўда, зьвераная, узгодненная, самая чыстая, дакумэнтальная праўда. Таму любыя вымыслы i домыслы з той нагоды, што нешта з напiсанага ў гэтым творы можа быць выдумана аўтарам не адпавядаюць сапраўднасьцi, бо тут напiсана толькi праўда, шчыра, без прыкрасаў, без падфарбоўкi, нават без рэдактарскай апрацоўкi. Кожнае слова адпавядае таму, як яно задумвалася, выпiсвалася i меркавалася. Цэнзурны камiтэт ня выкрасьлiў нiводнага слова, бо ўсё што тут напiсана такая паўда, што праўдзiвей няма куды. Супраць паўды не папрэш, вось, цэнзурны камiтэт i ня выкарсьлiў нiводнага слова. Бо праўда яна заўсёды праўда. Бо аўтар даказаў, што тут толькi праўда i самая чыстая, дакумэнтальная, самая дакладная iсьцiнная праўда.

Ад праўды няма куды падзецца, таму i надалей, усё што адбываецца , так цi iнакш робiцца, усе факты будуць перадавацца толькi так, як i тут - цалкам праўдзiва бяз вымыслаў i без домыслаў. Вось так, праўда, чыстая праўда тут напiсана, толькi праўда, i больш нiчога акрамя праўды. Бо ад праўды няма куды падзецца, яна заўсёды праўдай застанецца, так, як напiсана у гэтым творы. Бо ад праўды сапраўды няма куды падзецца, гэты твор - таму сьведчаньне i доказ, што ў iм напiсаная толькi праўда, i больш нiчога акрамя праўды. Усе правы праўды абаронены. Таму твор нельга выкарыстоўваць для публiчнага чытаньня цi паказу. Бо ўсе правы забаронены (лiтау “з” у слове абаронены чытаць нельга, бо яна адрукоўка). Твор нельга выкарыстоўваць таксама i для хатняга прагляду цi чытаньня, без пiсьмовага дазволу аўтара. А таксама нельга чытаць на вулiцы, у полi, у лесе, i г.д. Бо твор зьмяшчае толькi праўду, на якую ўсе правы абаронены.

Аўтар ня мае права даваць якiя небудзь дазволы або распараджэньнi . Бо ўсё, што тут напiсана - самая чыстая праўда. Праўда, адкрытая для ўсiх, вядомая ўсiм, вiдавочная для ўсiх, але схаваная, раней забароненая i нiкому не даступная. Гэта першы i адзiны твор, дзе выказана прынцыповая, без прыкрас i недамолвак, праўда. Гэта першы i адзiны твор, дзе дазволена казаць чыстую праўду. Эксклюзыўныя правы гэтага твора на праўду абаронены ў адпаведных ворганах. Бо праўда ёсць адна, а другiх праўд не бывае . Такiм чынам, гэта адзiны твор, дзе напiсана праўда, толькi абароненая праўда i нiчога акрамя праўды.

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil