МІХАІЛ ВЯРБІЦКІ

 

АБВЯШЧЭНЬНЕ УР-РЭАЛІЗМУ

Мы абвяшчаем УР-РЭАЛІЗМ.

Не куртуазны "рэалізм" мізэрнага ХІХ стагодьдзя і не рыпучы, бы прусачыные прыплечча, соц-рэалізм савецкіх адмарозкаў: грозны, бы рык мядзьведзя-валынды, УРРЭАЛІЗМ. УР. РЭАЛІЗМ. Зьмей Урубор харчуецца матылямі і пялёсткамі гіяцынта. УР-РЭАЛІЗМ ЁСЬЦЬ МОВА ЯГОНЫХ ДУМАЎ.

 

УР-РЭАЛІЗМ

УР-РЭАЛІЗМ нелягічны.

УР-РЭАЛІЗМ адмаўляе прастору і час.

УР-РЭАЛІЗМ гэта паталёгія.

УР-РЭАЛІЗМ гэта верхаваьне здароўя душы.

УР-РЭАЛІЗМ любіць жанчынаў, віно і відэа-кліпы.

УР-РЭАЛІЗМ выступае за татальную легалізацыю.

УР-РЭАЛІЗМ выступае за татальную забарону.

Гэта адно й тое самае. Свастыка волі на растопленым асфальце каханьня -- гэта ён, УР-РЭАЛІЗМ.

Крывавыя лантухі неўмаўляці ў коле -- вось ён, УР-РЭАЛІЗМ.

Танкі нашай Радзімы па палаючых вуліцах города вечнага юнацтва -- вось ён, УР-РЭАЛІЗМ.

Сакральная геаграфія dream-time & dream-space -- вось ён, УР-РЭАЛІЗМ.

Нашае пакаленьне жыве пры камунізме.

 

ЗЬНІШЧЭНЬНЕ ЧАСУ

Мадэрнізм быў першым рушэньнем, што абвясьціла сучаснасьць імпэратывам быцьця. Эстэтыка клясыцыстых была абсалютнай, пазачасавай і пазапрасторавай; эстэтыка рамантыкаў увабрала ў сябе зьверхнасьць нацыянальнага над агульна-чалавечым. Рэалісты (побытапісальнік) аб'вясьціў кутным камянём акалічнасьць месца -- эстэтыка побытапісаньня ёсьць эстэтыка, завязаная на прасторавым складніку быцьця. Эстэтычная прастора раздрабняецца -- рэалісты, што апісвае жыцьцё гомасэксуалістаў Каліфорніі, ня будзе параўноўваць сябе з рэалістым, што апісвае жыцьцё тубыльцаў Урала або простых габрэйскіх хлапцоў-сыяністаў з Палестыны.

Рэалісты-побытапісальнік успрымае час як характарыстыку, роўную тром прасторавым каардынатам, і надае сваёй эстэтыцы залежнасьць ад акалічнасьцяў месца-часу й ідэалёгіі. Абсалютнасьць эстэтыкі што да гэтых акалічнасьцяў не аспрэчваецца -- грандыёзная гіерархічная сыстэма клясыцыстых зьмяняецца сотнямі й тысячамі ня меньш жорсткіх гіерархіяў, лякалізаваных пад канкрэтны побыт. Такі падыход раздрабняе літаратурную традыцыю -- мастацтва перастае быць каштоўнасьцю ў сабе і стаецца рабом безьлічы мясцовых (нацыянальных і палітычных) субкультураў. Чалавек крытычнага рэалізму чытае толькі іншых рэалістых, прычым адно блізкіх яму географічна й ідэйна -- напрыклад, для адукаванай расейскай публікі канца ХІХ стагодьдзя расейская і сусьветная паззія пачыналася зь Някрасава.

І тут зьўляеца мадэрнізм. Руйнуючы жорсткія гіерархіі побытапісальнікаў, мадэрнізм адмаўляе абсалюты і зьвязвае эстэтыку з рухам літаратурнага працэсу. Гэта дазваляе зірнуць на літаратуру як на адзіны арганізм. Мадэрністыя наноў адкрываюць дзясяткі дарэмна забытых аўтараў і традыцыяў -- у гэтым зь імі могуць раўнацца хіба што рамантыкі. Але падыход рамантыкаў быў вылучна спажытковым, нацыялістычным: пошукі Сьвятога Грааля калектыўнай душой іхняга народа. Мастацтва ХХ стагодьдзя пачалося зь Ніцшэ і скончылася Хірасымай -- культура зірнула на сябе з боку. Для такога позірку быў неабходны пункт адліку -- ім сталася сучаснасьць. Таму мадэрнізм.

Мадэрніст вызначае сябе ў дачыненьні да часу.

Але пасьля Хірасымы час згубіў сваю вызначанасьць. Вымяраць час паводле назапашаньня інфармацыйных каштоўнасьцяў немагчыма -- абыймо ўжо назапашанай інфармацыі ў мільёны разоў пераўзыходзіць чалавечыя магчымасьці гэтую інфармацыю клясыфікаваць. Гаварыць пра прагрэс таксама немагчыма -- як можна гаварыць пра прагрэс, калі Хірасыма. Застаецца мерыць час храномэтрам -- падыход загадзя заганны. Менавіта так адбываецца постмадэрнізм. Пад ціканьне храномэтра арганізм культурнага працэсу замяніла дурная бясконцасьць стагнацыі. Рэфэрэнтная кропка сучаснасьці, мадэрну ператварылася ў патэнцыйна бясконцыя дзесяцігодьдзі. Мадэрністы, то бок аўтар, што пазіраў на арганізм культуры з гледзішча сучаснасьці, знаходзіць сябе ў стане рэфлексіі пра рэфлексію пра сучаснасьць, адылі ідзе рэфлексія пра рэфлексію пра рэфлексію...

Дурная бясконцасьць. Постмадэрн -- гэта пачварныя і быдлячыя скокі пад запыненны мэтраном гісторыі. Ілжывы храномэтр постмадэрну -- раздушыць абцасам як гнойную муху.

Часу болей ня будзе.

 

НОВЫ ТАТАЛІТАРЫЗМ

Мы абвяшчаем татальнасьць часу й прасторы. Dream-time & dream-space. Нашыя сучасьнікі -- міталягічныя пэрсанажы: Лёкі, Урубор, Ніена, капітан Лябядкін. "Экстэрмінаваць рацыянальную думку,"-- казаў У.С. Бароўз. Экстэрмінацыя, вылучэньне пластоў быцьця -- кройка і шыцьцё сучаснасьці. Мадэрнізм, апрануты ў адзеньне ад Імпэратара Каліфорніі. “Reality is what you can get away with”. Абсалютная свабода азначае абсалютную волю да зьнішчэньня.

Неабходна зьнішчыць гуманізм, мастацтва, аўтарства, лёгіку, гісторыю, эканоміку, кампраміс. Гэта не нігілізм -- гэта праграма татальнай пераацэнкі каштоўнасьцяў, пераладаваньня сьвету, перадзелу інтэлектуальнай уласнасьці і прасторы. Для нас няма нічога сьвятога? Вы памыліліся, таварыш. Але ўсё, што вам здаецца істотным і цікавым, мы бачым як мярзоту і ліпкую гнілую брыдоту на гістарычным сьметніку.

Паэзія патрабуе Ачышчэньня. Вагнём і мячом разварушыць дурную бясконцасьць постмадэрнізму -- няхай жывуць фэральныя джунглі з прысмакам крыві ў роце.

 

AGAINST THE MODERN WORLD

Заваёваў мадэрнізму мы не аддамо нікому. Мадэрністы адкрыў запаветныя прасторы чалавечага трызьненьня. Патрэбна проста ўсьвядоміць, што так званая рэчаіснасьць -- ня больш як цяжкі жахлівы сон, сымуляваны атавізм. Дзеля спасьціжэньня рэчаіснасьці як такой патрэбны атавізм аўтэнтычны, трызьненьне, празрыстае бы сьляза дзіцяці. Мы назавем яго Зос Кіа (сайт —

http://www.sonic.net/fenwick/spare.html).

Кансэрватыўная рэвалюцыя як вяртаньне да аграрнага ладу?

Кансэрватыўная рэвалюцыя як вяртаньне да віктарыянскай Англіі? Не смяшыце мяне. Кансэрватыўная рэвалюцыя як вяртаньне да магічнай сьвядомасьці -- вось пра што трэба гаварыць.

Мадэрнізм у сваёй чыстай, незабруджанай форме -- гэта культ Новай Эры, новага Эона, магічнага дзіцяці Паветра-Гора.

Ключ Новай Эры -- гэта Кніга Закону, Liber AL vel legis. Але Новая Эра так і не настала -- канец старой ператварыўся ў Новы Сусьветны Лад, ён жа постмадэрн -- дурную бясконцасьць, якая зноў і зноў разважае пра сваю непазьбежнасьць, непазьбежнасьць сваіх развагаў пра непазьбежнасьць і непазьбежнасьць наступных трансфінітных колаў рэкурсыўнай рэфлексіі. Князь гэтага сьвету -- астральны дэтэрмінізм, што канчаткова сьцьвердзіў сваю ўладу.

"Нашыя сучасьнікі ёсьць нешта, што належыць пераадолець," -- піша Аляксандр Дугін. На нашым сьцязе -- магічнае дзіця Гор, а вайна наша - супраць сучаснасьці і сучасьнікаў -- здраднікаў Новага Эону. Пераадоленьне сучаснасьці высьпявала ў нетрах мадэрнізму. Кансэрватыўная Рэвалюцыя -- гэта вучэньне пра Зос Кіа, распрацаванае былым кроўлінцам Austin Osman Spare -- вучэньне пра Атавізм як сапраўдную волю індывіда.

Кансэрватыўная Рэвалюцыя -- гэта Cantos сымбалістага Эзры Паўнда.

Кансэрватыўная Рэвалюцыя -- гэта містычны анархізм, адамізм і акмэізм расейскіх мадэрністых. Кансэрватыўная Рэвалюцыя -- гэта заумная мова Старшыні Зямной Кулі нацыянал-бальшавіка Хлебнікава і футурыстага-фашыстага Кручэных. Кансэрватыўная Рэвалюцыя -- гэта пераадоленьне мадэрнізму, але адначасна адно зь яго найбольш дакладных увасабленьняў.

Мадэрнізм арыентуецца на сучаснасьць; Кансэрватыўная Рэвалюцыя арыентуецца на сучаснасьць гістарычных архетыпаў. У наш час, калі слова сучаснасьць страціла сэнс, замененае трансфінітнай пасьлядоўнасьцю рэфлексіі -- Кансэрватыўная Рэвалюцыя ёсьць адзінае ўвасабленьне мадэрнізму. Так, Кансэрватыўная Рэвалюцыя! Так, футурызм!

Часу болей ня будзе.

 

НОВАЯ ЭСТЭТЫКА

Калі нашае жыцьцё -- гэта няспыннае змаганьне зь няспынным уварваньнем сыстэмы, зь няспынным подкупам, лісьлівасьцю і прамываньнем мазгоў -- пра якую новую эстэтыку можа ісьці размова? Здаецца, нам застаўся толькі адзін крытэр -- эфэктыўнасьць супраціву, дыякрызы. Экстэмізм, супраціў сыстэме сам па сабе нежыцьцяздольны -- супраціў павінен жывіцца магічнай энэргіяй Любові, накіраванай Воляй. Гэта і ёсьць Новая Эстэтыка -- магічная энэргія, што жывіць дыякрызу.

Паводле вучэньня Зос Кіа, мастацтва -- гэта кшталт рытуальнай магіі.

Гумілёў пісаў:

...Час супынялі мовай,
Гарады руйнавалі мовай.
Арлы не махалі крыламі,
І ад страху трымцелі зоры,
Калі бы ружовае полымя,
Мова ўзьлятала ўгору.

Але калі мастацтва -- магія, а мастак -- маг, то кожнае слова, кожная рыса пяра стаецца сьвятарнай дзеяй. Мова -- субстанцыя сапраўднага сьвету, мастак -- праекцыя гэтай субстанцыі на ілжывы сьвет матэрыі. І мова як адзіная повязь між сапраўдным сьветам і светам матэрыі.

 

СТРАТЭГІІ УР-РЭАЛІЗМУ

Гумілёў пісаў:

Але мы забылі, што зьзяе
Адно мова між сьцежкаў земных,
І ў Дабравесьці ад Яна
Прамоўлена: Мова -- Бог.
Мы стварылі ўбогія межы
Мізэрныя межы натуры
І бы пчолы ў пакінутых вузах
Ваняюць мертвыя словы.

Пустаслоўе жэста і рысы -- прыкмета генэтычнага выраджэньня. Пустаслоўе -- гэта тактыка сыстэмы. Нельга забараніць магію -- рукапісы, як вядома, не гараць.

Але можна інакш. Замест таталітарнай забароны на інфармацыю, сыстэма Новага Сусьветнага Ладу імкнецца гранічна насыціць наасфэру мэркантыльным шумам, прыпадобненым да магіі і мастацтва. Гэты шум і завецца постмадэрнізмам. Постмадэрнізм нашмат дзейснейшы за простыя забароны.

Наша задача -- гранічна насыціць інфармацыяй кожную рысу.

Мы адмаўляемся ад індывідуальнасьці і ад ананімнасьці. Гранічная інтэнсыўнасьць кожнага жэсту дасягаецца пранікненьнем у глыбіню расавай падсьвядомасьці -- пра якую індывідуальнасьць можа ісьці гаворка? Мова, што спыняе сонца, мова, што руйнуе гарады, ня можа быць індывідуальнай.

Максымальная насычанасьць рысы інфармацыяй абумоўлівае кантэкст, мэтакантэкст у кожным канкрэтным выпадку. Чалавек -- гэта кантэкст. Саюз Пісьменьнікаў імя 15 красавіка -- куды менш ананімны, чым пісьменьнік Бабабыркін. У гэтай адмове ад ананімнасьці -- асоба нішто, кантэкст усё.

Інфармацыйная вайна. Рэклямная заслона стукачоў-прафэсіяналаў ад постмадэрну ператварае ўсякія сумленныя высілкі ў травесці. Нашыя сучасьнікі -- гэта паражнеча. Энтрапія паглынае інфармацыйную прастору, распадзеньне пасяляецца ў кожным доме і ў кожнай кнізе. Для магіі любы архіў, любы каталёг, любы пералік рэсурсаў -- гэта граната ў фашысцкае рыла сыстэмы.

Таму -- вайна.

Ур-рэаліст публікуе свае дакумэнты, лісты і выпадковыя запісы. Калі ў ягоных словах няма магіі -- ён ня ур-рэаліст. Калі ў ягоных словах ёсьць магія, іх публікацыя -- граната ў фашысцкае рыла. We don’t own words, now nobody owns anything. Everything must GO. Genesis P-Orridge.

 

УРРЭАЛІЗМ

УР

Уррэалізм -- гэта спалучэньне акульта й паэзіі, музыкі й палітыкі. Пакланеньне жахліваму богу Abraxas і сусьветнаму зьмею Ouroboros. Нашыя папярэднікі, сюрэалістыя, прадаліся д'яблу за 30 сталінскіх срэбнікаў з фальшывага золата. Іх можна зразумець -- пры цалкам правільнай дыскурсыўнай стратэгіі сюрэалістыя ня мелі магічнай энэргіі калектыўнай падсьвядомасьці. Фройдызм і атамізацыя грамадзтва -- папярэднікі мандыялізму. Насамрэч індывід не мае ніякага значэньня. Скарыстоўваць Фройда ў мастацкай практыцы азначае пераходзіць з узроўня калектыўных асацыяцыяў на ўзровень індывідуальных комплексаў, і гэтым -- адмаўляцца ад архетыпаў.

Сюр-рэалізм -- над-рэчаіснасьць. Ува ўсякай рэчы хаваецца 10 розных рэчаў -- па ліку дрэва жыцьця. Ніжэйшы з гэтых аспэктаў вядомы кожнаму -- гэта Малькут, дух Кнігі, рэчавая і нязьменная рэчаіснасьць. Сюррэалістыя вынайшлі, што гэтая рэчаіснасьць -- ілжывая.

З гэтага яны памылкова вывелі існаваньне рэчаіснасьці ісьціннай, над-рэчаіснасьці, якую і вывучае мастак. Насамрэч, рэчаіснасьць -- гэта трызьненьне. Над-рэчаіснасьць сюррэалістых -- гэта дзявятая сфэра, Есод, Падстава -- атамізаваныя індывідуальныя жаданьні, страхі і эканамічныя патрэбы. Індывідуальнасьць ёсьць падстава духовага жыцьця -- але далёка не яе карона.

Прэфікс УР асзначае: перад. Рэчаіснасьць -- гэта нешта вонкавае, зман трызьненьня, сацыяльная збудова, стварэньне калектыўнага ўяўленьня, сну. Нас не цікавіць рэчаіснасьць, нас цікавіць, як яе робяць і што зь ёй рабіць, каб яе не было. Таму -- УР-рэалізм:

адмаўленьне рэальнасьці ў імя рэальнасьці

вышэйшага існаваньня

Арлы не махалі крыламі,

І ад страху трымцелі зоры,

Калі бы ружовае полымя,

Мова ўзьлятала ўгору.

 

РЭАЛІЗМ

Never forgive, never forget

Never, never

Never forgive, never forget

Never, not ever—Boyd Rice, NEVER(1)

Гісторыя -- гэта пасьлядўнасьць фактаў генацыду.

Народы выміраюць самі ці гвалтоўным шляхам. Народы будучыні -- дзеці нікому не вядомых плямёнаў, выхадцы з усходу і поўначы. Рэалізм -- гэта адмаўленьне ад ўсіх грамадзкіх умоўнасьцяў, што могуць перашкодзіць выжываньню. Рэалізм -- татальная вайна ўсіх з усімі. Рэалізм -- гэта перамога ў татальнай вайне.

Ур-рэалізм -- перамога ў вайне, якая яшчэ не пачалася.

Зман рэчаіснасьці і састарэлыя сыстэмы каштоўнасьцяў -- самазабойчы цяжар, пясок у колах гісторыі. У імя свабоды асабістага выпадку мы адмаўляем рэчаіснасьць. Гэта і ёсьць рэалізм -- гістарычны сквіл, пранізьлівы, нібы ўдар нажа, гулкі, нібы курпус затанулага карабля. Ачышчэньне ад гісторыі і факта -- сьмяротная амуніцыя татальнай вайны.

 

(1) Парафраз культавага верша Савітрі Дэві Мугерджі “Never forgive, never forget”.

 

Пераклад M.A.B.

 

  nihil #3  nihil #2  nihil #1   

   



nihil