|
Назоўнік у родным склоне.
У адзіночным ліку:
скланеньне |
аснова |
прыклады |
канчатак |
ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я |
мяккая i на г, к, х |
сытуацыi, галянтарэі, Колi, судзьдзi, калегi, птушкi |
-i |
цьвёрдая i зацьвярдзелая |
дзяўчыны, мужчыны, мяжы, знаўцы, старасты, плаксы |
-ы |
м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё |
мяккая |
болю, ценю, гасьця, каня, вучня, лася |
-ю, -я |
цьвёрдая |
холаду, жыта, вакна |
-у, -а |
зацьвярдзелая |
бору, цукру, дажджу |
-у |
на г, к, х |
малюнка, вока, люстэрка, вуха |
-а |
ж.р. без канчатку |
зацьвярдзелая |
поўначы, мышы, Нарачы |
-ы |
мяккая i цьвёрдая |
гусi, чвэрцi, сувязi, сьвекрывi, глыбi |
-i |
рознаскланяльныя |
|
iменi, племенi, стрэменi, дзiцяцi, кацяняцi
|
! |
Родны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду мае канчаткі: -а (-я) і -у (-ю).
1) Канчаткі -а (-я) маюць назоўнікі з назвамі:
— жывых істотаў: чалавека, майстра, вучня;
— канкрэтных прадметаў, якія можна бачыць, лічыць: парасона, кампутара, граша;
— мер даўжыні й вагі: літра, сантымэтра, кілямэтра;
— прамежкаў часу: сьнежня, лютага, верасьня;
— назваў местаў з канчаткам на -оў, -еў, -ёў, -ін, -ын: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна.
2) Канчаткі -у (-ю) маюць назоўнікі:
— з агульным працэсуальным значэньнем (дзеяньні, працэсы, зьявы, назвы зьяваў грамадзкага жыцьця): канцэрту, кірмашу, мітынгу, фэстывалю, чэмпіянату;
— са зборным значэньнем, назвы грамадзкіх арганізацыяў, прадпрыемстваў, установаў: аддзелу, заводу, інстытуту, калектыву, камбінату, клюбу, факультэту;
— назвы краін, рэгіёнаў, мейсцаў: Менску, Віцебску, Эгіпту, Крыму, Каўказу, Лісабону, Рыму;
— іншыя назоўнікі й запазычаныя словы: розуму, болю, жалю, сьмеху і г.д. |
У множным ліку:
скланеньне |
аснова |
прыклады |
канчатак |
ж.р., м.р., а.р.
на -а, -я |
мяккая |
земляў, судзьдзяў, вiшняў, яблынь[] (-яў) |
[ ], -яў |
цьвёрдая i
на г, к, х |
мужчын[], дзяўчат[] (дзяўчатаў), кнiг[], калегаў, рэк[] (рэкаў), стрэхаў |
[ ], -аў |
зацьвярдзелая |
межаў, знаўцаў |
-аў |
м.р. без канчатку,
н.р. на -а, -о,
-е, -ё |
цьвёрдая i
зацьвярдзелая |
друкароў, сяброў, халадоў, жытоў, сталоў, вокнаў, бароў, дажджоў, сэрцаў |
-оў, -аў |
мяккая |
боляў, ценяў, вучняў, жыцьцяў, вуглёў, агнёў, ласёў, гасьцей, коней |
-яў, -ёў,
-ей |
на г, к, х |
люстэрак[] (люстэркаў), вачэй, вушэй |
[ ], -аў,
-эй |
ж.р. без канчатку |
мяккая i цьвёрдая |
сьвекрывей, крывей, радасьцей (-яў), сувязей (-яў), верфяў |
-ей (-яў) |
зацьвярдзелая |
мышэй, начэй, рэчаў |
-эй, -аў |
рознаскланяльныя |
|
куранят[], iмёнаў, кацянятаў, плямёнаў |
[ ], -аў |
! |
1) Родны склон множнага ліку іншы раз ідзе без канчаткаў -оў (-аў, -ёй, -яў), прыкладам: мужчын, дзён. У некаторых словах мужчынскага роду сустракаюцца канчаткі -ей (-ай): людзей, грошай.
2) Родны склон адушаўлёных назоўнікаў супадае зь вінавальным: іду да брата (Р.), бачу брата (В.).
3) Родны склон таксама ўжываецца, калі рэч патрэбна на нейкі час: дай нажа адкроіць хлеба, пазыч алоўка на хвіліну, пашукай у бібліятэцы цікавай кнігі. |
Родны склон у словазлучэньнях.
Для жывой беларускай мовы не характэрныя ўтварэньні з родным склонам як: цела чалавека, адход цягніка, спосабы барацьбы з сухотамі, пры падвядзеньні рахункаў, па сканчэньні вячэры і іншыя.
Каб знайсьці ім замену, якая адпавядае духу й стылю беларускае мовы, можна скарыстаць:
— прыметнікі: чалавечае цела;
— апісальныя звароты: як бароцца з сухотамі; калі адыходзіць цягнік;
— звароты зь дзеяпрыслоўем: падводзячы рахункі; скончыўшы вячэру.
|