БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС

Збор правілаў

Сучасная нармалізацыя

Працоўная група для ўнармаваньня беларускага клясычнага правапісу: Юрась БУШЛЯКОЎ, Вінцук ВЯЧОРКА, Зьміцер САНЬКО, Зьміцер САЎКА.

Каардынаваў праект і падрыхтаваў друкаваную вэрсію Зьміцер САЎКА.

Асыстэнтка Настасься МАЦЯШ.

© Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка, тэкст, 2005

© Зьміцер Саўка, друкаваная вэрсія, 2005

Тэкст зьмешчаны з згоды аўтараў

ЗЬМЕСТ

Прадмова

З гісторыі беларускага правапісу

Два правапісныя стандарты

Дзейнасьць Працоўнае групы

Асноўныя прынцыпы

Праблема асваеньня пазычаньняў

Структура выданьня

Афармленьне ілюстрацыяў

Табл. 1. Асаблівасьці асваеньня пазычаньняў у розныя пэрыяды разьвіцьця беларускае мовы

Табл. 2. Характар перадаваньня асобных рысаў у пазычаньнях у беларускай і расейскай мовах

Табл. 3. Характарыстыка роўняў падаваньня матэрыялу

Сьпіс скаротаў

Беларускі альфабэт

Частка І. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

Разьдзел 1. ПРАВАПІС О

Разьдзел 2. ПРАВАПІС Е, Ё, Я

Разьдзел 3. ПРАВАПІС Э

Разьдзел 4. ПРАВАПІС ІЙЫ

Разьдзел 5. ПРАВАПІС У – Ў

Разьдзел 6. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ

Разьдзел 7. ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ

Прыстаўныя галосныя

Устаўныя галосныя

Частка ІІ. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

Разьдзел 8. ПРАВАПІС С, З, Ц, ДЗ ПЕРАД МЯККІМІ ЗЫЧНЫМІ

Разьдзел 9. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ ПРЫСТАЎКІ Й КOРАНЯ

Разьдзел 10. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ ПЕРАД СУФІКСАЛЬНЫМ І ПOСТФІКСАЛЬНЫМ С

Разьдзел 11. ПРАВАПІС КАРАНЁВЫХ ЗД, СТ, ЗГ, СК

Разьдзел 12. ПРАВАПІС НЕПРЫСТАЎКАВЫХ ЗЫЧНЫХ ПЕРАД Ч

Разьдзел 13. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА КАНЦЫ АСНОВАЎ НАЗOЎНІКАЎ ПЕРАД Ц

Разьдзел 14. ПРАВАПІС ІНШЫХ СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ КОРАНЯ Й СУФІКСА

Разьдзел 15. ПАДОЎЖАНЫЯ (ПАДВОЙНЫЯ) ЗЫЧНЫЯ

Разьдзел 16. ПРАВАПІС РАЗЬДЗЯЛЯЛЬНЫХ ЗНАКАЎ

Разьдзел 17. ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ЗЫЧНЫХ

Частка ІІІ. АСАБЛІВАСЬЦІ ПРАВАПІСУ СЛОВАЎ ІНШАМОЎНАГА ПАХОДЖАНЬНЯ

Разьдзел 18. ПРАВАПІС СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ГАЛОСНЫХ

Разьдзел 19. ПРАВАПІС Л – ЛЬ

Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня

Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня

Разьдзел 20. ПРАВАПІС Г (Ґ), К, Х І ГАЛОСНЫХ ПАСЬЛЯ ІХ

Разьдзел 21. ПРАВАПІС І, Ы ПАСЬЛЯ Д/ДЗ, Т/Ц, З, С

Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова

Правапіс і, ы на канцы слова

Разьдзел 22. СПАЛУЧЭНЬНІ ГАЛОСНЫХ НА СУТЫКАХ ЧАСТАК СКЛАДАНЫХ СЛОВАЎ

Разьдзел 23. СПАЛУЧЭНЬНІ J/[Й] З ГАЛОСНЫМІ

Разьдзел 24. ПРАВАПІС Э, Е ПАСЬЛЯ ЗЫЧНЫХ АСНОВЫ

Разьдзел 25. ПЕРАДАВАНЬНЕ ПАДВОЙНЫХ

Падвойныя галосныя

Падвойныя зычныя

Разьдзел 26. ПЕРАДАВАНЬНЕ ГРЭЦКАЕ ЛІТАРЫ β

Разьдзел 27. ПЕРАДАВАНЬНЕ S ГЕРМАНСКІХ МОВАЎ

Разьдзел 28. ПЕРАДАВАНЬНЕ СПАЛУЧЭНЬНЯ EI НЯМЕЦКАЕ МОВЫ

Разьдзел 29. ПЕРАДАВАНЬНЕ НЕХАРАКТЭРНЫХ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ ГУКАЎ

Перадаваньне θ i f (правапіс т, ф)

Перадаваньне [w]

Перадаваньне ö

Перадаваньне ü

Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы

Частка IV. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУРАЎ

Прадмова

Гэтая праца – вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкевіч у межах “Беларускае граматыкі для школ”[i].

Працоўная група імкнулася стварыць выданьне для шырокае чытацкай аўдыторыі: як адмыслоўцаў – журналістаў і рэдактараў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, гэтак і паспалітых карыстальнікаў. Увага Працоўнае групы была скіраваная найперш на складаныя праблемы беларускага правапісу. Тыя моманты, што звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, згадваюцца й ілюструюцца без падрабязнага разгляду. Таму гэтае выданьне ў пэўным сэнсе можна назваць даведнікам цяжкасьцяў беларускага правапісу, тым больш што ці не палову яго аб’ёму займаюць артаграфічныя слоўнікі.

Свае заўвагі й пажаданьні можна накіроўваць на паштовы адрас: бульвар Шаўчэнкі 22-51, Менск, 220068; або на электронны адрас: artahrama@hotmail.com.


[i] Вільня, 1918 (адначасова й лацінкаю: B. Taraškiewič. Biełaruskaja hramatyka dla škoł); апошняе прыжыцьцёвае выданьне, 5-е: Вільня, 1929; рэпрынты: Мінск, 1991; Нью-Ёрк, 1992; наступныя выданьні (у т. л. пад іншымі назовамі): Менск, 1941; Менск, 1943; Розэнгайм, 1950.

З гісторыі беларускага правапісу

Першыя ў найноўшай гісторыі спробы ўнармаваць беларускі правапіс рабіліся, звычайна ў межах нарматыўнае граматыкі, яшчэ да Тарашкевіча – на пачатку ХХ стагодзьдзя – гэтую працу вялі Эдвард Будзька[ii], Баляслаў Пачопка (Пачобка)[iii], Антон Луцкевіч[iv], Янка Станкевіч, Рудольф Абіхт[v]. Аднак толькі зь зьяўленьнем Тарашкевічавай “Граматыкі” беларускі правапіс атрымаў сваё ўнармаванае “аблічча”. Тарашкевічаў збор, з аднаго боку, аб’ектыўна падсумоўваў практыку пісьмовае мовы тае пары, з другога – быў у пэўным сэнсе “аўтарскім праектам”; сам Тарашкевіч усьведамляў яго недасканаласьць і прызнаваў яго няскончанасьць[vi].

З пашырэньнем сфэраў ужываньня беларускага пісьма праблема ўнармаваньня артаграфіі ня толькі заставалася на парадку дня, але й рабілася ўсё больш актуальнаю; спробы далейшага эвалюцыйнага ўнармаваньня правапісу праяўляліся цягам 1920-х гадоў у працах найперш Язэпа Лёсіка. У 1926 годзе ў Менску адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі. Канфэрэнцыя выявіла неразьвязаныя пытаньні, пазначыла магчымыя шляхі іх вырашэньня[vii], але не прыняла ніякіх дакумэнтаў кадыфікацыйнага характару. Створаная ў 1927 годзе Правапісная камісія (старшыня Сьцяпан Некрашэвіч) прапанавала ў 1930-м свой праект[viii], аднак неўзабаве пяць з васьмі сябраў камісіі былі рэпрэсаваныя. На пачатку 1930-х гадоў група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства БАН вяла працу над новым, пазбаўленым “нацдэмаўскага ўплыву”, праектам[ix], які зьявіўся не пазьней за ліпень 1933 году[x], аднак і гэты праект з палітычных прычынаў ня быў прыняты.

Зьмена палітычнае каньюнктуры й пераход уладаў да адкрыта русіфікацыйнае палітыкі пад канец 1920-х гадоў спынілі працэс свабоднага, натуральнага пошуку нормы, а ў 1933 годзе ўлады гвалтам накінулі грамадзтву рэфармаваны правапіс[xi], які дасюль застаецца адзіным афіцыйна прынятым артаграфічным стандартам у Рэспубліцы Беларусь. Аднак па-за межамі СССР[xii], а таксама ў Беларусі падчас ІІ сусьветнае вайны клясычны правапіс працягвалі практыкаваць, разьвіваць і дасканаліць. У 1942 годзе ў Менску прайшла моваведная канфэрэнцыя[xiii], па выніках якой зьявіўся новы правапісны збор – “Biełaruski pravapis” (Miensk, 1943; у тым самым годзе крыху пазьней – кірыліцаю: “Беларускі правапіс”) аўтарства Антона Лёсіка[xiv].

Новы этап разьвіцьця клясычнага правапісу зьвязаны з узьнікненьнем зь сярэдзіны 1940-х гадоў беларускае палітычнай эміграцыі, чые правапісныя пошукі рэалізоўваліся ў мове мэдыяў, у кнігавыданьні й асьвеце; найбольшы ўплыў на гэты працэс зрабілі такія асобы, як Янка Станкевіч і Антон Адамовіч[xv].

Кадыфікацыйная праца працягвалася і ў БССР. Рэформа 1933 году была нагэтулькі непадрыхтаванаю й пасьпешліваю[xvi], што неўзабаве па яе абвяшчэньні выйшлі дадаткі й выпраўленьні[xvii], а пра патрэбу далейшага ўдасканаленьня й спрашчэньня артаграфіі ў канцы 1930-х гадоў пачаў настойліва пісаць савецкі друк. Нарэшце ў 1940 годзе Камісарыят асьветы стварыў правапісную камісію, аднак пачатак нямецка-савецкае вайны спыніў яе дзейнасьць. У 1951 годзе быў падрыхтаваны праект новае рэформы правапісу[xviii], які прадугледжваў прынцыповыя зьмены ў артаграфіі ў бок далейшага збліжэньня беларускае мовы з расейскаю (напр., адмова ад перадаваньня “яканьня” на пісьме), але ж пасьля грамадзкага абмеркаваньня праект так і ня быў прыняты.

У 1957 годзе ўводзяцца істотныя зьмены, якія ў пэўнай ступені ішлі насуперак русіфікацыйнаму вэктару, зададзенаму рэформаю 1933 году[xix]. Трэба заўважыць, пры ўяўна жорсткай кадыфікаванасьці правапісу выданьне чарговае вялікае лексыкаграфічнае працы (а ўсе яны ствараліся той самай установаю – Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук) суправаджалася навацыямі ў правапісе, якія, аднак, не санкцыянаваліся ніякімі афіцыйнымі пастановамі[xx].

У 1980-х гадох пачынаецца працэс вяртаньня клясычнага правапісу ў Беларусь, і ўжо на пачатак 1990-х “тарашкевіца” выйшла з падзем’я й стала канкурэнтнаю “наркамаўцы”[xxi]. Праўда, неўнармаванасьць клясычнага правапісу выклікала неабходнасьць у каардынацыі моўных паводзінаў аўтараў, рэдакцыяў і выдавецтваў, якія перайшлі на “тарашкевіцу”, дзеля чаго ў Вільні зьбіралася нарада журналiстаў i выдаўцoў – карыстальнiкаў клясычнага правапісу (14 чэрвеня 1992 г.).

Не чакаючы афіцыйных захадаў у кірунку разьвязаньня “правапіснага пытаньня”, рэй павяла Камісія па ўдасканаленьні правапісу (старшыня Генадзь Цыхун) Таварыства беларускае мовы, у якую ўвайшлі й два ўдзельнікі Працоўнае групы – Вінцук Вячорка й Зьміцер Санько. Камісія актыўна працавала ў 1991–1992 гадох, а ў 1993-м апублікавала свае прапановы[xxii].

Сьведчаньнем афіцыйнага прызнаньня неабходнасьці ўдакладненьняў у правапісе сталася ўнясеньне адпаведнага пункту ў “Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР”[xxiii] і наступныя лягічныя крокі: правядзеньне ў Акадэміі навук 19–20 лістапада 1992 году Рэспубліканскае навуковае канфэрэнцыі “Праблемы беларускага правапісу”[xxiv], прыняцьцё ў 1993 годзе Саветам Міністраў пастановы №556 “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”[xxv] і, дзеля рэалізацыі пастановы, стварэньне Дзяржаўнае камісіі па ўдакладненьні правапісу (старшыня Ніл Гілевіч), у якую ўвайшлі пераважна прадстаўнікі афіцыйных структураў. Камісія вынесла на грамадзкае абмеркаваньне шэраг прапановаў[xxvi], але кардынальная трансфармацыя агульнае сытуацыі ў краіне, сярод іншага – вяртаньне ўладаў да палітыкі русіфікацыі, зрабіла далейшую дзейнасьць камісіі немэтазгоднаю[xxvii], таму яна спыніла сваё існаваньне праз год пасьля стварэньня, даручыўшы Акадэміі навук і Міністэрству адукацыі “да канца 1995 года падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (з дадаткам правілаў беларускай арфаэпіі)”.

З другой паловы 1990-х гадоў група навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства НАНБ і выкладнікаў шэрагу менскіх унівэрсытэтаў на чале з тагачасным дырэктарам Інстытуту мовазнаўства Аляксандрам Падлужным падрыхтавала адзін па адным тры варыянты праекту зьменаў у правапісе[xxviii]. У 2003 годзе другі варыянт праекту група перадала на разгляд у Адміністрацыю прэзыдэнта, і з гэтага году газэта “Звязда”, без адмысловых абвестак, пачала рэалізоўваць у сваёй мове шэраг правілаў з падрыхтаванага праекту; сьледам за “Звяздою” новыя напісаньні пачалі практыкавацца і ў некаторых іншых выданьнях, што спараджае новыя разьбежнасьці ў правапісе ў межах афіцыйнага стандарту. Трэба адзначыць, на грамадзкае абмеркаваньне праект не выносіўся й да сёньня захаваў канфідэнцыйны характар.


[ii] Пратакол Канфэрэнцыі ў справе абгаварэньня навуковай тэрміналёгіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ… // Запісы БІНІМ. 2005. №28.

[iii] Hramatyka biełaruskaj mowy / Apracawaŭ B. Pačobka. Wilnia, 1918.

[iv] A. Łuckiewič i J. Stankiewič. Biełaruski prawapis. Wilnia, 1918; а таксама рукапіс: Anton Łuckiewič. Biełaruskaja hramatyka pawodłuh lekcij čytanych na Biełaruskich Wučycielskich Kursach u Wilni u 1915–1916 hh. Čaść I. Fonetyka і etymologija. Wilnia, 1916 (паводле: Генадзь Цыхун. Хроніка беларусазнаўчага жыцьця // Кантакты і дыялогі. 1996. №1. Студзень. С. 42).

[v] rùdolf àbıht ı ĭànka stankèwıč. pròsty spòsab stàcca ŭ karòtkım čàse hràmatnym. brèslaŭ, 1918. Падрабязьней пра погляды Я. Станкевіча на правапісныя пытаньні гл.: Юрась Бушлякоў. Ян Станкевіч як ідэоляг беларускага моўнага пурызму // Ян Станкевіч: Зб. твораў. У 2 т. Менск, 2002. Т. 2. С. 534–578.

[vi] У прадмове да 5-га выданьня, пераробленага й пашыранага, Тарашкевіч пісаў: “Аўтар «Бел. грам. для школ» сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьні, у правапісе чужаземных слоў і інш...), бачыць патрэбу і магчымасьць спрашчэньня правапісу”.

[vii] Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14–21 лістапада 1926 г.). Менск, 1927.

[viii] Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй БАН. Менск, 1930.

[ix] Проект спрашчэньня беларускага правапісу / Інстытут Мовазнаўства БАН. Менск, 1933. У прадмове да выданьня складальнікі пісалі: “Тарашкевіч меў поўную рацыю заявіць у прадмове да сваёй граматыкі, што «ўсё найважнейшае зроблена добра»” (С. 3).

[x] Сяргей Запрудскі. Развітанне з міражамі // Настаўніцкая газета. 1992. №№90–93. 4, 7, 11, 14 лістапада.

[xi] Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу: Пастанова Савету Народных Камісараў БССР // Зьвязда. 1933. №189. 28 жніўня; Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. 1933. №33. 8 верасьня. Паст. 230. Пра палітычныя ўмовы правядзеньня рэформы гл.: Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: Ідэалагічны аспект. Менск, 1993.

[xii] В. Р. Вячорка. Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920–1939 гг.) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 29. Мінск, 1986. С. 32–39.

[xiii] Зьміцер Саўка. Моваведная канфэрэнцыя 1942 году // Запісы БІНІМ. 2005. №28.

[xiv] Фактычна аўтарамі “Правапісу” выступілі таксама Антон Адамовіч і Кастусь Шкуцька.

[xv] Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 317.

[xvi] Сяргей Запрудскі. Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. Мн., 1998. С. 14.

[xvii] Праўда, гэтыя выпраўленьні мелі выключна ідэалягічны характар: Пра дадаткі і папраўкі да пастановы СНК “Змены і спрашчэнні беларускага правапіса” // Звязда. 1933. №271. 8 снежня; Пастанова Совета Народных Камісараў БССР “Аб дадатках і папраўках да пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса” // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду… 1933. №51. 20 снежня. Паст. 335; асобнае выданьне: Правапіс беларускай мовы / БАН; Інстытут мовазнаўства; Адказ. рэд. А. Александровіч. Менск, 1934.

[xviii] Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу, распрацаваны Арфаграфічнай камісіяй Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам правадзейнага члена АН БССР Якуба Коласа // Настаўніцкая газета. 1951. №32. 9 жніўня; асобнае выданьне: [Мінск], [1951] (паводле: Зьмены беларускага правапісу ў Савецкай Беларусі: Зб. дакумэнтаў / Уклад. і рэд. Віктар Мухін. Менск–Гомель, 2000. С. 15. Тут год выданьня падаецца, відаць, паводле рэканструкцыі з картатэкі Аддзелу беларускае літаратуры Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі) або [1952] (паводле: Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1825–1965). Мінск, 1967. С. 284. №2298).

[xix] Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу (Пастанова Савета Міністраў БССР) // Звязда. 1957. №120. 23 мая; У дапамогу настаўніку. №4. Ліпень–жнівень. С. 3–7. Новы правапісны збор выйшаў толькі праз два гады: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі / БАН; Міністэрства асветы БССР. Мінск, 1959.

[xx] П. Садоўскі. Новы слоўнік – новы правапіс? // Беларусь. 1989. №9. Верасень. С. 23.

[xxi] “Тарашкевічаў правапіс меў шэраг недахопаў (…), тым не менш ён задавальняў патрэбы грамадства ў агульнапрынятым правапісным кодэксе і аб’ядноўваў усіх беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, веравызнання, месца жыхарства і г. д.

Гэтай важнай кансалідуючай функцыі не змог выканаць правапіс, уведзены ў 1933 годзе, дзеля палітычнага моманту. Русіфікацыйны па сваёй сутнасці ён (…) падзяліў беларусаў…” (Заява ўдзельнікаў нарады “Пытаньні рэформы беларускага правапісу”, скліканай Таварыствам беларускае мовы АН БССР (травень 1991 г.) // Чырвоная змена. 1991. №23. 3–9 чэрвеня).

[xxii] Рэкамендацыі Камісіі па ўдасканаленні правапісу беларускай мовы Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны // Наша слова. 1993. №15. 14 красавіка.

[xxiii] Разьдзел V. [Пункт] 6 // Звязда. 1990. №220. 25 верасня; Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990. №11. Лістапад. С. 3–11. С. 10; Государственная программа развития белорусского языка и других национальных языков в Белорусской ССР // Советская Белоруссия. 1990. №220. 25 сентября.

[xxiv] Фрагмэнты пастановы канфэрэнцыі: Наша слова. 1992. №50. 16 снежня; рэляцыя: Здзіслаў Сіцько. Праблемы і тэндэнцыі // Наша слова. 1992. №№50, 52. 16, 30 снежня.

[xxv] Збор пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. 1993. №23(95). 20 жніўня. Арт. 458.

[xxvi] Ад Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы // Звязда. 1994. №17. 26 студзеня; кніжная публікацыя: Выніковы дакумент Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы // Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Дакументы і матэрыялы 1989–1997 гг. / Уклад. Я. А. Цумараў. Мінск, 1999. С. 96–100.

[xxvii] Высновы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы // Звязда. 1994. №187. 13 верасня; ЛіМ. 1994. №37. 16 верасня; Настаўніцкая газета. 1994. №75. 17 верасня).

[xxviii] Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (праект новай рэдакцыі) / НАНБ; Інстытут мовазнаўства. Мінск, 1999, 2002, 2004. Аналіз першага варыянту праекту гл.: Зміцер Паўлавец. Паспех – курам на смех: Патрэбны грунтоўны арфаграфічны звод // ЛіМ. 2000. №7. 18 лютага; Павел Сцяцко. Сучасныя моўныя рэальнасці і праект новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” // Роднае слова. 2000. №3. Сакавік. С. 30–34.

Два правапісныя стандарты

Рэформа 1933 году паклала пачатак суіснаваньню двух правапісных стандартаў – клясычнага (“тарашкевіца”) і афіцыйнага (“наркамаўка”), але на практыцы рэформа вылілася ў рэвізію нормы як на артаграфічным, гэтак і на іншых роўнях мовы: артаэпічным, марфалягічным, сынтаксычным, лексычным.

Трэба адзначыць, што суіснаваньне двух правапісных і часам нават моўных варыянтаў у межах аднаго соцыюму – зьява не ўнікальная. Яна праяўляецца ў тых выпадках, калі пісьмовая мова мае працяглую гісторыю й грамадзтва ня можа адмовіцца ад традыцыйнае формы мовы (альбанская, навагрэцкая, апошнім часам нямецкая мовы), або тады, калі народы – носьбіты адпаведнае мовы – зазналі вонкавую экспансію (мовы нарвэская, галісійская, румынская ў Малдове). Да другое катэгорыі належыць і беларуская мова.

Рэформа 1933 году не разьвязала актуальных праблемаў артаграфіі, не спрасьціла правапісу, а ў шэрагу выпадкаў ускладніла яго (напр., ужываньне ў нескладовага, адлюстраваньне мяккасьці зычных (хтосьці ў госці) ды інш.).

Хібнасьць такога становішча ўсьведамлялася і ўсьведамляецца носьбітамі мовы[xxix]. Пераадоленьне артаграфічнага дуалізму бачыцца ў канвэргенцыі стандартаў[xxx], што фактычна ўжо адбываецца, аднак не набыло характару працэсу. Прыкладам, прыхільнікі клясычнага стандарту ў Беларусі адмовіліся ад захаваньня “оканьня” ў пазычаньнях, ад “правіла другога складу”[xxxi] ды шэрагу іншых правілаў і прынялі сфармуляваныя ў артаграфічным зборы 1959 году асноўныя прынцыпы правапісу складаных словаў. А афіцыйны стандарт, пачынаючы з 1957 году, паволі, але няўхільна эвалюцыянуе ў бок клясычнага стандарту, што асабліва выразна выявілася ў прапановах Дзяржаўнае камісіі, у праектах групы А. Падлужнага. Апошнім часам усё часьцей гучаць заклікі да збліжэньня й “дасягнення разумнага кампрамісу”[xxxii].


[xxix] Юрась Бушлякоў. Беларуская літаратурная мова: патэнцыял нармалізацыі: фанетыка, арфаэпія, правапіс // Роднае слова. 2001. №11. Лістапад. С. 24–30; Сяргей Запрудскі. У камісіі па ўдасканаленні правапісу // Наша слова. 1991. №43. 11–17 снежня.

[xxx] Канцэпцыю канвэргенцыі сфармуляваў Генадзь Цыхун (Трэба змірыцца з суіснаваннем дзвюх правапісных нормаў // Наша слова. 1993. №15. 14 красавіка).

[xxxi] Умоўны назоў для наступнага “тарашкевіцкага” правіла: “У другім складзе [перад націскам] е замяняецца на я (а) толькі тады, калі ў першым няма а або я: ля-су-нá, бя-ду-нá, ня-ву-чó-ны, ня бы-лá, бяз дзі-ця-ці і г. д.” (Выд. 5. С. 111). Прапанову адмовіцца ад гэтага правіла на карысьць цяперашняга выказаў яшчэ Леў Цьвяткоў (Да пытаньня аб рэвізіі правапісу (Programma minimum настаўніка сямёхгодкі) // Асьвета. 1926. №7. С. 91).

[xxxii] Паказальна, што з такімі прапановамі выступае цяперашні дырэктар Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Лукашанец (Аляксандар Лукашанец. Беларуская мова на пачатку ХХІ ст.: некаторыя разважанні // Роднае слова. 2004. №11. Лістапад. С. 39–44).

Дзейнасьць Працоўнае групы

Цяперашні Збор грунтуецца на апублікаваным у 1995 годзе праекце правапісу аўтарства Вінцука Вячоркі[xxxiii], вынікам грамадзкага абмеркаваньня якога сталася Праская канфэрэнцыя пад эгідаю Беларускае службы радыё “Свабода” (5–6 сьнежня 1998 г.).

Узяць удзел у канфэрэнцыі арганізатары (аўтар праекту Вінцук Вячорка й прадстаўнік радыё Сяргей Шупа) запрасілі ўсіх, хто даслаў свае заўвагі да праекту. Канфэрэнцыя прыняла Вячоркаў праект за аснову й вызначыла кірунак далейшае працы. Зь вясны 2000 году група ўдзельнікаў канфэрэнцыі пачала рэгулярна зьбірацца на паседжаньні. На пачатковым этапе Працоўная група была больш шматлікаю, склад быў нестабільны й часткова зьмяняўся: ня ўсе з тых, хто выклікаўся быў удзельнічаць у працы групы, маглі ахвяравацца для такое працяглае, а часам і вельмі інтэнсіўнае працы (цягам пяці гадоў група правяла больш за дзьвесьце паседжаньняў). Пагатоў група працавала на грамадзкіх асновах, ня маючы ні фінансавага, ні тэхнічнага падтрыманьня[xxxiv].

Канчаткова група сфармавалася ўвосень 2002 году. У яе ўвайшлі людзі, якія стала займаліся практычнымі пытаньнямі, зьвязанымі зь беларускім правапісам. Пры разглядзе праблемаў асваеньня іншамоўнае лексыкі Працоўная група нязьменна кансультавалася з знаўцамі й носьбітамі адпаведных моваў.

У канцы жніўня – пачатку верасьня 2004 году Працоўная група правяла адкрытае анкетаваньне па найбольш контравэрсійных пытаньнях – шляхам адраснага рассыланьня, а таксама праз газэту “Наша Ніва” (№32 за 27 жніўня) ды інтэрнэт-сайт www.pravapis. org; вынікі анкетаваньня былі ўлічаныя ў праекце Збору, які сёлета ў сярэдзіне студзеня Працоўная група разаслала 27-мі адрасатам (мовазнаўцам, літаратарам, у зацікаўленыя інстытуцыі) на водгук. Апошні этап – унясеньне карэктываў і зацьверджаньне канчатковае рэдакцыі – скончыўся на пачатку сакавіка гэтага году.


[xxxiii] Вінцук Вячорка. Правапіс: Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. 1995. №5. С. 247–288.

[xxxiv] Апроч пэрыяду зь ліпеня да сьнежня 2003 году, калі Працоўная група брала ўдзел у праекце “Літара” (праграма правяраньня артаграфіі), выступіўшы ў якасьці Экспэртавае групы для ўнармаваньня вэрсіі праграмы, якая правярае правапіс паводле клясычнага стандарту.

Асноўныя прынцыпы

Асноўныя прынцыпы (“матывацыі”) дзейнасьці Працоўнае групы:

1.    Захаваць традыцыю (“старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць”[xxxv]) і па магчымасьці скасаваць разьбежнасьці ды нутраныя супярэчнасьцi ў сучаснай практыцы “тарашкевiцы”.

2.    Спрасьцiць тое, што паддаецца спрашчэньню, каб клясычны правапіс быў больш канкурэнтаздольны й вымушаў да зрухаў афіцыйны правапіс.

3.    Палегчыць будучае збліжэньне правапісаў[xxxvi].

У адпаведнасьці з традыцыяй, Збор мае кантрастыўны характар у дачыненьні адпаведных дакумэнтаў афіцыйнага правапісу[xxxvii]. Працоўная група сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах[xxxviii]. Аднак, насуперак традыцыi артаграфічна-граматычнага сынкрэтызму (зьвядзеньня правапісных і граматычных правілаў у адзін тэкст), Збор улучае выключна артаграмы (правiлы артаграфіі), а прысутнасьць – пераважна ў зносках – зьвестак зь іншых моўных роўняў (правілы артаэпіі, граматыкі, сынтаксу, прынцыпы словаўтварэньня й г. д.) служыць дапаможным мэтам.

У цяперашнім Зборы Працоўная група збольшага захавала зьмест разьвязаньняў, прапанаваных у праекце В. Вячоркі, але істотна перапрацавала фармулёўкі артаграмаў, аб’ём і разьмеркаваньне матэрыялу па разьдзелах, ілюстрацыйны матэрыял, а таксама дапоўніла дакумэнт шэрагам новых разьдзелаў і артаграмаў. Некаторыя артаграмы сфармуляваныя ўпершыню, аднак яны ня ўводзяць новых прынцыпаў, а экстрапалююць ужо існыя на матэрыял, дагэтуль не апісаны (а почасту – і неўнармаваны) з артаграфічнага гледзішча. Ніводнае з прапанаваных Працоўнаю групаю разьвязаньняў нельга назваць вынікам самадзейнасьці – усе яны абапіраюцца на моўную (у нашым выпадку – пісьмовую) практыку[xxxix].


[xxxv] Менавіта гэтак прынцып быў сфармуляваны на Праскай канфэрэнцыі.

[xxxvi] Вінцук Вячорка. Правапіс… С. 248.

[xxxvii] Кантрастыўны характар беларускіх правапісных збораў – традыцыйная зьява: кантрастыўным быў і Тарашкевічаў правапіс (адносна расейскага ды польскага), і ўсе зборы афіцыйнага правапісу (адносна расейскага).

[xxxviii] Па-за Зборам засталіся артаграфічныя праблемы “другога парадку”, якія пакуль што не знайшлі належнага разьвязаньня і ў афіцыйным стандарце (прыкладам, напісаньне словаў разам, праз злучок, асобна, правапіс вялікае літары, правілы пераносу).

[xxxix] Гэтак, напісаньне -сся ў дзеяслоўных формах 2 асобы адзіночнага ліку сустракаецца ў беларускіх тэкстах яшчэ ХІХ стагодзьдзя, напр.: грызесся (Речъ старовойта // Могилевскія губернскія ведомости. 1862. №61. С. 5), дабярэсся (Бяседа старога вольника з новым пра ихнае дзело. Бг. С. 4), останесся, подступисся, смјесся (А. Пщелко. Белорусскіе разсказы. Витебскъ, 1901. С. 18, 22, 5 – адпаведна), рынисся (Панская ласка // Сборникъ белорусскихъ народныхъ легендъ… Себежскаго уезда Витебской губерніи. 1882–1890. С. 5), упиесся (Гутарка Паулюка // Виленскій вестникъ. 1898. №173. С. 2), таксама лацінкаю: zabawissia (A. Weryha. Vowk. Lwow, 1889. S. 46).

Праблема асваеньня пазычаньняў

Большая частка Збору асьвятляе правапіс пазычаньняў. Характар асваеньня пазычаньняў застаецца адною з найбольш актуальных праблемаў беларускай артаграфіі. Сапраўды, сучаснай беларускай мове дасталася даволі пярэстая спадчына, абумоўленая, з аднаго боку, стыхіяй народнае мовы зь яе рэгіянальнымі адрозьненьнямі (дыялектны й занальны падзел), з другога боку – уплывам іншых моваў, найперш расейскае й польскае, якія да ўсяго сталіся актыўнымі трансьлятарамі моўных зьяваў з трэціх крыніцаў. Таму выбар нормы (лексычнае, граматычнае, артаэпічнае, а ў нашым выпадку – артаграфічнае) выліўся найперш у пошукі балянсу паміж самаразьвіцьцём і вонкавым узьдзеяньнем. І шмат якія сёньняшнія разьбежнасьці й непасьлядоўнасьці ў мове тлумачацца ў вялікай ступені рознаю (а часам і супрацьлеглаю) скіраванасьцю шматлікіх вэктараў разьвіцьця.

Не зважаючы на відавочную “недаўнармаванасьць” правапісу й пасьля 1957 году, мовазнаўчая навука ў БССР нярэдка ігнаравала практычныя патрэбы беларускае мовы. Занядбаньне артаграфічнае працы – асабліва заўважнае на фоне несумненных дасягненьняў у іншых галінах лінгвістыкі (асабліва ў апісальнай дыялекталёгіі й дыялекталягічнай лексыкаграфіі) – тлумачыцца, на нашую думку, самім практычным характарам правапіснае праблематыкі: з пэрспэктывы “курсу на зьліцьцё моваў” не было патрэбы разьвіваць і дасканаліць беларускую мову ў цэласьці, а пагатоў рэгуляваць напісаньні навукова-тэхнічных тэрмінаў, іншамоўных уласных назоваў. У рэальных тэкстах “складаныя” словы трапляліся спарадычна, і таму для іх нерэгулярнай трансьляцыі на базе расейскага матэрыялу (або ўжо трансьляванага праз расейскую мову матэрыялу з трэціх моваў) ствараліся квазібеларускія адпаведнікі – фактычна аказіяналізмы, якія далёка не заўсёды фіксаваліся й акумуляваліся, а пры чарговай патрэбе “ствараліся” нанова, без уліку папярэдняга досьведу. Як вынік, той ці іншы тэрмін або назоў пачынаў фігураваць у розных тэкстах у розных, часам вельмі адменных абліччах[xl].

Такім чынам, сытуацыя, пры якой беларускія тэксты “абыходзіліся без экзотыкі”, была вынікам кантролю ўладаў за тым, каб ужываньне беларускае мовы не выходзіла за вызначаныя межы (мастацкая літаратура, прызначаныя для вяскоўцаў асьвета й мэдыі).

З пачатку 1930-х гадоў адзінаю крыніцаю папаўненьня беларускага слоўніка іншамоўнаю лексыкаю стала расейская мова[xli] (што толькі спрыяла кансэрвацыі другаснасьці беларускае мовы, у т. л. у галіне артаграфіі, адносна расейскае). Гэтак склалася практыка бяздумнага “канвэртаваньня” іншамоўных словаў з расейскае ў беларускую з выкарыстаньнем адвольнага набору сродкаў канвэртаваньня (у залежнасьці ад прэфэрэнцыяў і лінгвістычнае кампэтэнцыі канвэртавальнікаў) пры ігнараваньні большасьці прыватных і сыстэмных адрозьненьняў беларускае фанэтыкі ад расейскае[xlii].

Як вядома, у расейскай мове ў розныя пэрыяды яе гісторыі па-рознаму адбывалася асвойваньне лексыкі іншамоўнага паходжаньня, і таму на сёньня гэты сэгмэнт расейскага лексыкону ўяўляе зь сябе даволі стракаты канглямэрат узаемасупярэчных моўных зьяваў. А новыя тэндэнцыі ў расейскім асвойваньні іншамоўных словаў, найперш з ангельскае мовы, на фоне больш інэртнае (бо другаснае) беларускае моўнае практыкі робяць беларускія тэксты, пісаныя афіцыйнай артаграфіяй, фактычна прастораю захаваньня расейскіх артаграфічных рарытэтаў – па-беларуску выходзіць так, як пісалі па-расейску за царскім часам або ў эпоху “жалезнае заслоны” (шматлікія прыклады непасьлядоўнасьці адаптацыі пазычаньняў у расейскай і беларускай мовах гл. у табл. 2).

Таму “мы змушана падыходзiм да працэсу запазычваньня як да зьявы, якая паддаецца рэгуляваньню. Спадзявацца на стыхiю, якая сама сабе дасьць рады, у якой сфармуюцца прыкметы пэўнае сыстэмы, ня можам. Таму спрабуем праграмаваць працэс запазычваньня, дакладней яго частку – фанэтычнае й графiчнае асваеньне запазычаньняў – шмат у чым беручы мэтодыку распрацоўкi правiлаў трансьлiтарацыi (практычнае транскрыпцыi) уласных назоваў”[xliii].

Некаторыя напісаньні пазычаньняў могуць здацца “навіною”, аднак асноўныя мэханізмы асваеньня іншамоўных словаў склаліся яшчэ ў старабеларускай мове (гл. табл. 1), а астатнія праявіліся ў новабеларускую эпоху (з ХІХ ст.). І Працоўнай групе заставалася генэралізаваць гэтыя прынцыпы асваеньня, г. зн. пашырыць ужо сфармуляваныя правілы на новапазычаную лексыку.

Напрыклад, апошнім часам выразна праявілася натуральная тэндэнцыя (доказам яе натуральнасьці ёсьць стыхійнасьць узьнікненьня) перадаваць ангельскі білябіяльны [w] праз ў (нескладовае). Аднак гэты, здавалася б, даволі сьвежы павеў ужо мае сваю больш як 70-гадовую гісторыю: першы вядомы нам прэцэдэнт такога асваеньня [w] меў месца яшчэ ў 1930 годзе[xliv], і можна дапусьціць, што ў разе захаваньня тагачаснага вэктару разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы такое асваеньне [w] успрымалася б як адзінамагчымае.

Несумненна, існуюць традыцыйныя формы адаптацыі высокачастотных словаў, і іх паўторнае пазычваньне – наданьне новага, больш дакладнага, бліжэйшага да першакрыніцы, аднак непазнавальнага для шараговага карыстальніка аблічча – можа паслужыць не ўнармаваньню, а разбурэньню правапісу. Таму Працоўная група, усьведамляючы, што дасягнуць поўнай аднастайнасьці асваеньня іншамоўнага матэрыялу немагчыма, дапусьціла адпаведныя варыянты ці выключэньні.


[xl] Нават у межах аднаго выданьня – у двухтамовым “Слоўніку іншамоўных слоў” (Мінск, 1999) – на розных старонках можна спаткаць розныя формы асваеньня тых самых пазычаньняў: напр. аф-шор (Т. 1. С. 183) і оф-шор (Т. 2. С. 140), красінговер (Т. 1. С. 671) і кросінгавер (Т. 1. С. 673). Прыклады гл. таксама ў: І. В. Піваварчык, М. А. Якалцэвіч. Аб арфаграфічным разнабоі ў слоўніках // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 26 красавіка 2004 г., Гродна. Гродна, 2004. С. 60–66.

[xli] З гэтага часу й да сярэдзіны 1950-х беларускія пераклады замежнае (часам нават польскае) літаратуры рабіліся, як правіла, не з арыгіналаў, а праз расейскія пераклады (гл. Замежная літаратура ў перакладзе на беларускую мову: 1917–1963: Біябліяграфія. Мн., 1965).

[xlii] Калі да апошняга часу пры адаптацыі іншамоўных фактаў мела месца безагляднае аканьне, то цяпер нават у слоўніках і энцыкляпэдыях, выдадзеных афіцыйным правапісам, у словах простае будовы часам сустракаюцца напісаньні, у якіх не праводзіцца правіла аканьня: напр., СІС: госпітальéры, оуэнíзм, у т. л. пасьля мяккіх: БелЭн: Грýдзёндз, Інёню΄, Пéцёфі, Сёрá (расшыфраваньне абрэвіятураў гл. у зносцы (*) да табл. 2).

[xliii] Вінцук Вячорка. Правапіс… С. 249.

[xliv] В. Мрочэк. Тэхнічная матэматыка: Зб. правіл, формул, практыкаваньняў і задач: Падручнік для профшкол. Менск, 1930. С. 301.

Структура выданьня

Кніга складаецца з асноўнага тэксту (уласна Збор правілаў) і слоўнікавага дадатку. Збор падзелены на традыцыйныя для такога тыпу літаратуры часткі: правапіс галосных, правапіс зычных, правапіс іншамоўных словаў. Аднак мусім зазначыць, што такі падзел нельга назваць карэктным з гледзішча лінгвістычнага, бо ўласьцівы кірыліцы прынцып перадаваньня мяккасьці зычных (у становішчы перад галосным мяккасьць зычнага абазначаецца не беспасярэдне, а праз характар наступнай галоснай) не дазваляе разглядаць правапіс галосных асобна ад правапісу зычных.

Таксама немагчыма жорстка аддзяліць правілы, прысьвечаныя правапісу, з аднаго боку, уласнабеларускае ды, з другога боку, іншамоўнае лексыкі: бальшыня асноўных правілаў – агульная для ўсяго моўнага матэрыялу, незалежна ад яго паходжаньня.

Матэрыялы першае часткі згрупаваныя па трох роўнях (гл. табл. 3).

У дадатак уваходзяць (1) паказьнік беларускіх словаў і словазлучэньняў з ілюстрацыйнага матэрыялу й (2) адваротны сьпіс[xlv], якія служаць для ўдакладненьня правапісу, г. зн. фактычна ёсьць артаграфічнымі слоўнікамі, а другі зь іх яшчэ дае магчымасьць прасачыць і “вывесьці” правільнае напісаньне словаў, не адлюстраваных у дадатку, паводле тыпалёгіі фіналяў[xlvi].


[xlv] У адваротным слоўніку (інакш – у слоўніку a tergo) словы разьмяшчаюцца ў альфабэтным парадку не з пачатку, а з канца слова (справа ўлева).

[xlvi] Пад фінальлю мы разумеем завершаньне слова, без увагі на яго марфэмную будову; гэтым фіналь адрозьніваецца ад канцавых марфэмы ці фарманта.

Афармленьне ілюстрацыяў

Увесь беларускі ілюстрацыйны матэрыял падаецца курсівам, безь пераносаў (каб пазьбегчы інтэрпрэтацыі знака пераносу як злучка). Літары, на напісаньні якіх акцэнтуецца ўвага, вылучаныя тоўстым шрыфтам. У тых словах, дзе правапіс залежыць ад акцэнтуацыі, ставіцца націск. У большасьці выпадкаў ілюстрацыі разьмяшчаюцца ў ілюстрацыйным шэрагу наступным чынам:

1)   агульныя лексэмы, што пачынаюцца зь літары ці спалучэньня літараў, правапіс якіх рэгулюецца адпаведным правілам;

2)   агульныя лексэмы, якія маюць адпаведныя літару ці спалучэньне літараў у сярэдзіне ці на канцы слова;

3)   уласныя назовы; група ўласных назоваў аддзяляецца ад агульнае лексыкі кропкаю з коскаю.

Ва ўсіх пералічаных групах словы разьмяшчаюцца звычайна паводле альфабэту. У якасьці ілюстрацыйнага матэрыялу браліся ня толькі тыя моўныя факты, што могуць выклікаць цяжкасьці пры напісаньні, а таксама адметная беларуская лексыка, якая засталася на пэрыфэрыі або па-за межамі афіцыйнага стандарту; наватворы апошніх гадоў, што замацаваліся ў штодзённым ужытку; вынікі распрацоўваньня навукова-тэхнічнае тэрміналёгіі[xlvii].


[xlvii] Прыкладам, назовы хімічных элемэнтаў паводле: Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Уклад. А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. Менск, 1993; Яраслаў Міляшкевіч, Зьміцер Санько, Аляксей Глушко. Назовы хімічных элементаў // Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: Матэрыялы І‑й нацыянальнай канферэнцыі (Мінск, 4–6 траўня 1994). Мінск, 1995.


Зьміцер Саўка

11 красавіка 2005 году


Табл. 1. Асаблівасьці асваеньня пазычаньняў у розныя пэрыяды разьвіцьця беларускае мовы*
Фанэтычная рыса Старабеларуская форма,
час фіксаваньня
Беларуская форма
XIX ст., аўтар
Сучасная беларуская форма
клясычны стандарт афіцыйны стандарт
1 2 3 4 5
Захаваньне цьвёрда-сьці зычных перад е сэнат, каля 1580
фэстъ, каля 1580
senat [сэ],
manifest [фэ], К. Каліноўскі
пэнсія, А. Ельскі
сэнат
фэст
фэстываль
пэнсія
сенат,
але фэст,
але фестываль, пенсія
Перадаваньне сярэд-неэўрапейскага l люнаты к, сярэдз. XVII ст.
лaбиринт [л'а] сярэдз. XVII ст.
  люнатык
лябірынт
лунацік
лабірынт
  ляўр(ы), А. Ельскі ляўры лаўры
капалaнъ [л'а], пач. XVII ст. каппеллѧ [л'а], 1722   капэлян
капэля
капелан
капэла
  klas(а) [л'а], А. Вярыга-Дарэўскі, А. Гурыновіч кляса клас
Перадаваньне арабскага л(ь) корабеля 'крывая шабля' < горад Kerbela, 1621   Кербэля Кербела
Захаваньне цьвёрда-сьці s, z перад і/у сындикъ, 1576; сындыкъ, 1664 'адвакат'
сынодъ, 1563
визытовати, 1608
дыспозыцы(я), 1664
сындыкат(ъ), А. Ельскі
synod ы], Ф. Багушэвіч
dyspazycij(a)ы], А.Вярыга-Дарэўскі
сындыкат
сынод
візытаваць дыспазыцыя
cіндыкат
сінод
дыспазіцыя
Перадаваньне грэцкага β дьѧбл-, XV ст.; д'ѧбл-, 1596
барбар(ъ), 1597
дьябал(ъ), А. Ельскі
сымболь, К. Каганец
д'ябал
барбар
сымбаль
д'ябал,
але варвар, сімвал
Перадаваньне грэц-кага θ аритметыка, 1519
ωртокграθеѧ, пач. XVII ст.
  арытмэтыка
артаграфія
арыфметыка
арфаграфія
Перадаваньне францускага фарманта -eur   guwerner [нэ], В. Дунін-Марцінкевіч гувэрнэр гувернёр

* Матэрыял з: А. М. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972; ён жа. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XVI‑XVIII стст. Мінск, 1980; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 1–24 (А-П). Мінск, 1982–2005; Канкарданс беларускай мовы XIX ст. У 11 т. Мінск, 1992. Захоўваецца ў Аддзеле агульнага й славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства НАНБ.

Табл. 2. Характар перадаваньня асобных рысаў у пазычаньнях у беларускай і расейскай мовах[i]
Фанэтычная рыса Зыходная форма[ii] Беларуская форма Расейская форма
клясычны стандарт афіцыйны стандарт
1 2 3 4 5
Захаваньне цьвёрдасьці зычных перад е sensus
sensorium
сэнс
сэнсорны
сэнс,
але сенсорны
сенсорный
Wechsel
Wehrmacht
вэксаль
вэрмахт
вэксаль,
але вермахт
вексель
вермахт
Перадаваньне пачатковага ды інтэрвакальнага [й] major
New York
маёр
Нью-Ёрк
маёр,
але Нью-Йорк
майор
Нью-Йорк
jesuitus
yen[iii]
Jena
езуіт
ена
Ена
езуіт,
але іена,
Іена (БелЭн)
иезуит,
иена, але [йэна][iv],
але Йена
рарауа папая папайя [йй] папайя [йй]
Перадаваньне u у складзе дыфтонгаў Fauna
Faunus
фаўна
фаўн
фауна,
але фаўн
фауна,
але фавн
gauss
Gauss / Gauß
гаўс
Гаўс / Ґаўс
гаус (СІС)
Гаўс (БелЭн)
гаусс
Гаусс
Перадаваньне сярэднеэўрапейскага l λαμπας /lampas
λαμπαδα /lampada
лямпа
лямпада
лямпа,
але лампада
лампа
лампада
la
la Scala
ля
"Ля Скаля"
ля,
але "Ла Скала"
ля,
але "Ла Скала"
-landia Галяндыя
Фінляндыя
Галандыя,
але Фінляндыя
Голландия,
але Финляндия
folklor фальклёр фальклор фольклор
Larousse Лярус Лярус і Ларус Лярусс і Ларусс
Перадаваньне t Τηλεμαχ / Telemachus
Αριστοτελ / Aristoteles
Тэлемах
Арыстотэль
Тэлемах,але Арыстоцель Телемах
Арыстотель
tween-deck
tweed
тўіндэк
тўід
твіндэк (БелЭн),
але цвіндэк (СБМ, СІС, РБС), цвід (РБС)
твиндек
твид
scarlattina
brigantino
шкарлятына
брыгантына
шкарлятына,
але брыганціна
скарлатина
бригантина
sextina сэкстына секстына (СІС),
але сексціна (СБМ)
секстина
Перадаваньне падвойных зычных у сярэдзіне слова ў межах аднае марфэмы Marocco
Mecca
Марока
Мэка
Марока,
але Мекка
Марокко
Мекка
buggi
Brazzaville
багі
Бразавіль
БелЭн: бáгі, Бразавіль,
але СБМ: бáггі, Браззавіль
багги
Браззавиль
Перадаваньне грэцкага β Αραβ-
Αραβια
араб
Арабія
араб,
але Аравія
араб,
але Аравия
Βηθλεέμ / Bethlehem Бэтлеем
батлейка
Віфлеем,
але батлейка
Вифлеем
Перадаваньне грэцкага θ ορθω- артапэд
артаграфія
артапед,
але арфаграфія
ортопед,
але орфография
Перадаваньне грэцкага спалучэньня ευ Ευριπριδης / Euripides
Ευρωπη / Europa
Эўрыпід
Эўропа
Еўрыпід і Эўрыпід,
але толькі Еўропа
Еврипид і Эврипид,
але толькі Европа
ευκαριο- / eukaryo-
ευφονια / euphonia
ευφορια / euphoria
эўкарыёт
эўфанія

эўфарыя
эўкарыёт,
эўфанія,

але СІС: эўфарыя й эйфарыя,
але СБМ: толькі эйфарыя
эукариот,
але эвфония,
але эвфория й эйфория
λευκ- / leuc- ляўконія
леўкацыт
ляўконія,
але лейкацыт
левкой,
але лейкоцит
Перадаваньне нямецкага спалучэньня еі [аi] Heidelberg Гайдэльбэрг / Гайдэльбэрґ Гейдэльберг (БелСЭ 10, карта ФРГ),
але Гайдэльберг (БелЭн 5:178)
Гейдельберг
Meiningen Майнінген / Майнінґен Мейнінген (БелСЭ 3, карта ГДР),
але Майнінген (БелЭн 5:178)
Мейнинген
Перадаваньне нямецкіх фарманта -haus- і спалучэньня -chh- Packhaus
Bauhaus
Mauthausen
Münchhausen
Buchhalter
пакгаўз
Баўгаўз
Маўтгаўзэн
Мюнхгаўзэн
бухгальтар
пакгауз,
Баўгауз,

але Маўтгаўзен,
але Мюнхаўзен[v],
але бухгалтар
пакгауз,
але Баухауз, Маутхаузен, Мюнхгаузен і Мюнхаузен,
але бухгалтер
Перадаваньне францускага спалучэныія аі [ε] necessaire
millionaire
mousquetaire
solitaire
volontaire
нэсэсэр
мільянэ́р
мушкетэ́р
салітэ́р
валянтэ́р
нэсэсэр (СІС) або несэсэр (РБС),
але мільянер,
але мушкецёр,
саліцёр,
валанцёр
несессер
миллионер,
але мушкетёр,
солитёр,
волонтёр
éclair
funiculaire
эклер
фунікулер
эклер,
але фунікулёр
эклер,
але фуникулёр
Перадаваньне гішпанскага ñ dueña
doña
дуэньня
доньня
СІС: дуэння,
але донья
дуэнья
донья
Перадаваньне ангельскага [æ] Nash
Nashville
Нэш
Нэшвіл
Нэш,
але Нашвіл
Нэш,
але НашвиллНэшвилл}[vi]
Перадаваньне ангельскага [w] show
cowboy
шоў
каўбой
шоу,
але каўбой
шоу,
але ковбой
twist
swing
тўіст
сўінг
твіст,
БелЭн: свінг (муз.), СІС: свінг (спарт., экан.),
але суінг (муз.)
твист
свинг
Watson Ўотсан/Уотсан Уотсан (БелЭн) Ватсон і Уатсон і Уотсон
Перадаваньне ангельскага [h] Hudson Гадсан СБМ: Гудзон
БелЭн: Гудзон і Хадсан
Гудзон і Хадсон
Henry Гэнры Генры й Хенры Генри й Хенри
Гэнри й Хэнри}
Ohio Агаё Агайо Огайо

i Беларускі матэрыял (афіцыйны правапіс) з: Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Мінск, 1969–1975 (БелСЭ); Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Мінск, 1996–2004 (БелЭн); Руска-беларускі слоўнік. У 3 т. Выд. 7. Мінск, 1998 (РБС); А. М. Булыка. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2 т. Мінск, 1999 (СІС); Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск, 1987 (СБМ).

ii Для зручнасьці ўспрыманьня матэрыял грэцкае мовы падаецца і ў арыгінальнай, і ў лацінскай формах.

iii Па-японску гэтае слова вымаўляецца як [эн].

iv Орфоэпический словарь русского языка: Произношение, ударение, грамматические формы / Под ред. Р. Н. Аванесова. Изд. 6. Москва, 1997. С. 177.

v Э. Распэ. Прыгоды Мюнхаўзена / Пераказ для дзяцей К. Чукоўскага; Пер. В. Вольскага. Мінск, 1955; Перавыд.: Прыгоды барона Мюнхаўзена. Мінск, 1992.

vi У фігурных дужках – узуальныя формы, не кадыфікаваныя слоўнікамі.


Табл. 3. Характарыстыка роўняў падаваньня матэрыялу
Ровень Апісаньне Афармленьне
Нумарацыя Кегель
1 – артаграма асноўнае правіла скразная; арабскімі лічбамі; тоўстым шрыфтам 10
2 – заўвага выняткі з правіла, асаблівасьці ўжываньня, параўнаньне напісаньняў у межах артаграмы; вялікімі літарамі кірылічнага альфабэту; у разрадку 9,5
3 – зноска камэнтары, часта неправапіснага характару (артаэпічныя, этымалягічныя ды інш.); адсылкі да іншых артаграмаў скразная; арабскімі лічбамі; верхнім індэксам 9

Ад першага да апошняга роўню зьніжаецца значнасьць інфармацыі й павышаецца складанасьць ды спэцыфічнасьць мовы выкладаньня матэрыялу.


Сьпіс скаротаў
агульн. р.агульны род
анг.ангельскае
артагр.артаграма
архіт.архітэктурны (тэрмін)
вобл.вобласьць
выд.выданьне
г.год
г. д.гэтак далей
г. зн.гэта значыць
гг.гады
гінд.гіндзі
гішп.гішпанскае
гл.глядзі
грэц.грэцкае
ж. р.жаночы род
жан.жаночы
заўв.заўвага
зб.зборнік
знос.зноска
інш.іншы(я)
іт.італьянскае
каз.казаскае
каротк. ф.кароткая форма
лац.лацінскае
м. р.мужчынскі род
муж.мужчынскі
муз.музычны (тэрмін)
напр.напрыклад
ням.нямецкае
пад.падобны
параўн.параўнай
парт.партугальскае
поўн. ф.поўная форма
рас.расейскае
с.старонка
спарт.спартовы (тэрмін)
ст.стагодзьдзе
старабел.старабеларускае
стст.стагодзьдзі
табл.табліца
у т. л.у тым ліку
фр.францускае
хім.хімічны (тэрмін)
экан.эканамічны (тэрмін)
Беларускі альфабэт
Літара Назоў літары Літара Назоў літары
А а а О о о
Б б бэ П п пэ
В в вэ Р р эр
Г г гэ С с эс
( Ґ ґ )* ґе Т т тэ
Д д дэ У у у (складовае)
( Дж дж )** (джэ) Ў ў у нескладовае
( Дз дз )** (дзэ) Ф ф эф
Е е е Х х ха
Ё ё ё Ц ц цэ
Ж ж жэ Ч ч чэ
З з зэ Ш ш ша
І і і (складовае) Ы ы ы
Й й і нескладовае Ь ь мяккі знак
К к ка Э э э
Л л эл Ю ю ю
М м эм Я я я
Н н эн    

* Абазначае выбухны гук, выкарыстоўваецца факультатыўна; пры разьмеркаваньні словаў у альфабэтным парадку літара ґ роўная г.

** Пры разьмеркаваньні паводле альфабэту дыграфы дж і дз падпарадкоўваюцца агульнай пасьлядоўнасьці.

Частка І. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ
Разьдзел 1. ПРАВАПІС О

1.Літара о пішацца пад націскам (правіла “аканьня”): мо́ра, о́дум, о́пэра, о́рган, стырно́.

У ненаціскных складох о пераходзіць у а: во́чывачаня́ты, но́гінагаві́цы, но́чначні́ца, пло́тплаты́, ро́страсьлі́на; апэрэ́та, аргані́зм.

Заўвага. На канцы іншамоўных уласных назоваў пасьля галосных ненаціскны о захоўваецца: Барнэ́о, Більба́о, Ле́о, Ма́о, Рамэ́о, Ся́о, Чырчэ́о[1].

2.У каранёх шэрагу словаў захоўваецца гістарычнае чаргаваньне спалучэньняў націскных ро, ло й ненаціскных ры, лы: бло́хі – блыха́; бро́вы – брыво́; бро́д – брысьці́; гло́тка – глыта́ць; гро́м – грымо́ты; дро́вы – дрыво́тня, дрывяны́; дро́гкі – дрыгва́; кро́ў – крыва́вы; кро́хкі – крыху́, крышы́ць; скро́гат – скрыгата́ць; хро́ст – хрысьці́ць. У асобных выпадках спалучэньні ры, лы могуць заставацца й пад націскам: гры́мнуць, заглы́тваць, кры́шку, скры́гат, хры́шчаны.

Заўвага. У шэрагу ўласнабеларускіх словаў пасьля зацьвярдзелых не пад націскам пішацца ы: го́рыч, дрымо́та, за́рыва, по́чырк, трыво́га, хрыбе́т, чырво́ны.


[1] Мэдэ́ў з каз. Медеу.

Разьдзел 2. ПРАВАПІС Е, Ё, Я

3.У першым складзе перад націскам е, ё ў спрадвечнабеларускіх словах пераходзяць у я (правіла “яканьня”): зе́лень – зяле́ніва, зялё́ны – зеляні́на – зеленава́ты; е́лка – ялі́нка; ё́лкі – ялчэ́ць; е́сьці – ясьце́; дзе́вяць – дзявя́ты – дзевяці́; дзе́сяць – дзяся́ты, пяцьдзяся́т[2] – дзесятко́вы; сем – сямна́ццаць; во́сем – васямна́ццаць; лё́зы – лязо́; мё́д – мядо́вы – медаву́ха; ё́рмы – ярмо́; няпэ́ўны, бяззбро́йны. Паводле гэтага правіла пішуцца таксама часьцінка не й прыназоўнік без: ня наш, ня по́йдзе, ня што̀го́д, бяз кры́ўды, бяз мо̀вазна́ўства, бязь зьме́наў.

4.У словах іншамоўнага паходжаньня е ў першым складзе перад націскам, як правіла, захоўваецца: балеры́на, лега́льны, леге́нда, лексы́чны, лему́р, лета́льны[3], маеста́т, піетэ́т, фэеры́чны; Ела́буга, Палесты́на. Таксама не адбываецца пераходу е ў я ў становішчы пасьля заднеязычных (г (ґ), к, х) – незалежна ад паходжаньня слова: гекта́р, генэ́тыка, геро́й, кедро́ўнік, келбо́к, кера́міка, кефа́ль, кефі́р (напой), хеўсу́р; Гена́дзь, Гервя́ты/Ґервя́ты, Герко́, Кеды́шка, Керно́га, Кесьлё́ўскі, Македо́нія, Секержы́цкі, Хеле́мскі.

Заўвага А. Правіла “яканьня” пашыраецца на даўно асвоеныя словы іншамоўнага паходжаньня: галяба́рда, дзяжу́рны, калянда́р, ляўка́с, ляўко́нія, сяржа́нт, яно́т, япі́скап, яфрэ́йтар[4], яхі́дна; Аляксе́й, Валянці́н, Панцяле́й, Сярге́й, Яго́р, Яўге́н, Яўсе́й, Яўхі́м, Яўста́х.

Заўвага Б. У некаторых пазычаньнях спалучэньне [г’], [ґ’], [к’], [х’] з [а] – этымалягічнае: гяур, кярыз, кяфір ‘немусульманін’, Сігітас Гяда/Сіґітас Ґяда, Гянджа/Ґянджа, Хямяляйнэн.

Заўвага В. У беларускіх прозьвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжаньня на -ей, на месцы ненаціскнога е звычайна пішацца і: Агіевіч (< Агей), Алексіевіч (< Аляксей), Анікіевіч (< Анікей), Аўсіевіч (< Аўсей), Гардзіенка (< Гардзей), Карніенка (< Карней), Макіевіч (< Макей), Маціеўскі (< Мацей), Сергіеня (< Сяргей), Стахіевіч (< Стахей)[5].

5.У словах іншамоўнага паходжаньня ё не пад націскам, як правіла, пераходзіць у я: лё́гіка – лягі́чны, Маё́н – маянэ́з, маё́р – маяра́т, пэрыё́дыка – пэрыяды́чны, раё́н – раянава́ць, філё́ляг – філялё́гія, хлё́р – хлярафо́рм.

Заўвага. У словах, вытворных ад ёд і ёт, ё на пісьме захоўваецца  незалежна ад націску й вымаўленьня: ёдава́ны, ёдава́ньне, ёдафо́рм; ётава́ны, ёта́цыя.

6.Літара е пішацца на канцы нескланяльных назоўнікаў пасьля к, л: камюніке, піке, пірке; кантабіле, праміле, пэрпэтуўм-мобіле, факсыміле.

7.Ва ўласных назовах іншамоўнага паходжаньня канцавы ненаціскны [о] пасьля мяккіх зычных (на пісьме ё) захоўваецца: Ага́ё, Вэ́к’ё, Ма́льмё, Мікеля́нджэлё, Мо́нтэ-Ка́рлё, О́сьлё, Пітэр Мэ́ё[6], То́ё Ода Сэсю, Трухі́льлё, у т. л. калі процістаўленьне ёя адрозьнівае значэньне словаў: Ка́рлё (муж. імя) – Ка́рля (жан. імя), Марыё (муж. імя) – Марыя (жан. імя), Ні́калё (муж. імя) – Ні́каля (жан. імя), По́лё (прозьвішча) – По́ля (жан. імя).

8.Каранёвае я пішацца нязьменна: вя́з – по́вязь – вяза́ць; ля́скат – ляско́ча – ляската́ць; ме́сячны – месяцо́вы; мя́ккі – вы́мякчыць – мякі́на – мяккава́ты; пя́цьпяцё́ра; сьвя́та – сьвята́р – сьвятары́; ця́жкацягні́кцягаві́ты; я́дры – ядро́; я́р – яро́к; дзе́вяць, дзе́сяць, дзе́яньне, па́мяць, по́яс, ты́сяча; Вя́чкаВячасла́ў, Я́рашЯрасла́ў, Яку́бЯкубо́віч.

9.Літара я пішацца ў шэрагу канчаткаў іменных часьцінаў мовы: хваляю, хваляў, хвалям, хвалямі; сіняе, сіняя, сіняга, сіняму, сіняй, сіняю, сінія.


[2] У астатніх лічэбніках на -дзесят націск прыпадае на першую частку слова: шэ́сьцьдзесят, се́мдзесят, во́семдзесят, дзе́вяцьдзесят (побач зь дзевяно́ста). У адпаведных парадкавых лічэбніках асноўны націск пераходзіць на другую частку, а ў першай разьвіваецца пабочны націск: пя̀цьдзяся́ты й пяці̀дзяся́ты, шэ̀сьцьдзяся́ты й шасьці̀дзяся́ты, сѐмдзяся́ты й сямі̀дзяся́ты, во̀семдзяся́ты й васьмі̀дзяся́ты, дзѐвяцьдзяся́ты (побач зь дзевяно́сты).

[3] Летальны ‘сьмяротны’, напр.: летальны вынік, адрозьніваць ад лятальны ‘які лятае’, напр.: лятальны апарат.

[4] Выпадкі “яканьня” трэба адрозьніваць ад выпадкаў, калі я ў першым складзе перад націскам адлюстроўвае правапіс мовы крыніцы: напр., алябастар (ад лац. alabastrum < грэц. α̉λάβαστρον).

[5] Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -эй, гл. у артагр. 12 заўв. А.

[6] Пры згадцы нечастотных уласных імёнаў у пэрыядычных і кніжных выданьнях рэкамэндуецца падаваць арыгінальнае напісаньне ў дужках пасьля беларускага: ангельскі славіст Пітэр Мэё (Peter Mayo), украінскі паэт Раман Лубкіўскі (Роман Лубківський); пісьменьнік Ігнасьё Кардэнас Акуньня (Ignacio Cа́rdenas Akuña); у горадзе Тымішаары (Timişoara); эстонскі сьпявак Тыніс Мягі/Мяґі (Tõnis Mägi).

Разьдзел 3. ПРАВАПІС Э

10.У спрадвечнабеларускіх словах літара э пішацца пад націскам: бэ́рсаць, вэ́дзгаць, глэ́маць, гэ́ты, жэ́рдка, жэ́ўжык, пацэ́ліць, пэ́цкаць, рэ́ха, сэ́рца, тудэ́ма-сюдэ́ма, халадэ́ча, чвэрць, чэ́рава, шэ́рань.

Не пад націскам э пераходзіць у а: рэ́дкі – радзе́йшы, сэ́рца – сарцаві́на, пацэ́ліць – цаля́ць, чэ́ргі – чарга́, шэ́рань – шарэ́ць.

11.У пазычаньнях і вытворных ад іх словах правапіс э звычайна не залежыць ад націску. Літара э пішацца:

а) на пачатку слова[7]: эвалюцыя, эгаізм, эдэльвайс, экзарх, экспэдыцыя, эмбарга, эпархія (побач зь япархія), эпіскап (побач зь япіскап), эпітрахіль, эпітымія, эсэ; Эвангельле, Эвэрэст, Эгіпет[8], Эдэм, Эзоп, Энэй, Этна;

б) пасьля зычных, акрамя л і заднеязычных (г (ґ), к, х):

анапэст, басэтля, бізнэс, бэнэдыктынец, губэрня, вэстэрн, дэкан, казэін, мізэрны, мэбля, мэтро, нонсэнс, нэта, рэкорд, сэзон, сэль, сэмэстар, сэнсорны, сэсія; Армэнія (але: армянін, армянскі), Бэрлін, Вэрсаль, Жэнэва, Мэмфіс, Ўэмблі, Пэкін, Шэксьпір;

― у т. л. у фіналях -эль, -эн, -энт, -эр, -эт і г. д. (апроч ненаціскных фіналяў -el, -er пасьля шыпячых і дзц у агульнай лексыцы):

барэль, гатэль, грыфэль, дросэль, кабэль, камізэлька, мадмуазэль, ніпэль, пудэль, штрыфэль, штэпсэль; Базэль, Гэндэль, Мозэль;

бармэн, дзэн, кузэн, люмпэн, мэтрапалітэн, скансэн, спартсмэн, фэн; Армэн, Сэн-Жэрмэн, Шапэн[9];

абанэнт, аргумэнт, брызэнт, дакумэнт, камплімэнт, парлямэнт, пэргамэнт (побач з пэргамін), рэглямэнт, сакрамэнт, тастамэнт; Вінцэнт, Сэнт-Вінсэнт; але: момант;

абвэр, бульдозэр, буфэр, бэльвэдэр, вінчэстэр, грэйдэр, дызайнэр, кампостэр, катэр, кратэр, лідэр, обэр-, піянэр, рэвалюцыянэр, сканэр, трэнэр, шофэр; Картэр, Ма́нчэстэр, Ошэр, Роджэр, Ройтэр, Фішэр;

дэбэт, катэт, партаманэт, унівэрсытэт, эпітэт; Са́мэрсэт;

― у т. л. на канцы нескланяльных словаў (апроч пазыцыі пасьля к, л): андантэ, галіфэ, кабэрнэ, кашнэ, пэнснэ, па-дэ-дэ, рэбэ, рэнамэ, фрыкасэ, шымпанзэ, эсэ; Бізэ, Гамкрэлідзэ, дэ Кастэр, Кандэ, Мао Дзэ-дун, Маснэ, Шэварднадзэ;

в) пасьля галосных, апроч і, ы: аэрадром, дуэт, каноэ, каэфіцыент, маэстра, паэт, піруэт, фаэтон; Аэліта, “Калевіпоэг”, Карльсруэ, Коэн, Краэ, Остзээ;

г) пасьля і, ы на пачатку часткі складанага слова: дыэлектрык, дыэтыльамін, інтэрыэтыка, поліэтнічны, поліэтылен, трыэдар.

12.У словах іншамоўнага паходжаньня э не пад націскам перадаецца праз а:

 пасьля шыпячых і дз, ц у ненаціскных фіналях -er, -el – у  агульнай лексыцы: ваўчар, глетчар, дыспэтчар, карцар, мэнэджар, пінчар, пэйджар, розэнкройцар, рызэншнаўцар, рыцар, штуцар; бушаль, гіцаль, пэндзаль, фэльчар, шніцаль;

 у асвоеных словах: адрас, адукацыя, аканом, аранжарэя, атрамант, бухгальтар, бу́таль, бюстгальтар, вэксаль, габраістыка, галянтарэя, гандаль, гэбаль, далікатны, далікатэс, зэдаль, кампутар, кандытар, клейстар, куфаль і кухаль, літара, літаратура, лямант, лятарэя, майстар, матар’ял ‘тканіна’ (побач з матэрыял), момант, плястар, пыталь, рамонт, ровар, рондаль, сакрэт, сакратар, тастамэнт, характар, хедар ‘юдэйская школа’, чабурэк, чачэнец, шавіёт, шархубаль, шаўрон, швэдар;

 у асвоеных уласных назовах, найперш – з славянскай лексычнай асноваю: Гашак, Праабражэнскі, Чалюскін, Чалябінск, Чарапавец, Чаркасы, Чачэнія, Шаліхін, Шарамецьеў.

Заўвага А. У наступных асвоеных пазычаньнях і вытворных ад іх словах ненаціскны этымалягічны [э] перадаецца праз ы: брызэнт, дрызіна, інжынэр, канцылярыя, рысора, цырымонія. Тое ж звычайна адбываецца і ў беларускіх прозьвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжаньня на -эй: Андрыеўскі ад Андрэй, Кірыеўскі ад Кірэй[10].

Заўвага Б. У наступных асвоеных пазычаньнях канцавыя фарманты -el, -er пішуцца празь е: блюзьнер, жаўнер, касінер, каўнер, кушнер, манер, манера, шынель.

Заўвага В. Некаторыя аднакаранёвыя словы, залежна ад напісаньня ў іх літараў а ці э, маюць рознае значэньне: аканом ‘кіраўнічы ў маёнтку’ і эканом ‘ашчадны чалавек’, дакляраваць ‘абяцаць’ і дэкляраваць ‘абвяшчаць’, (пільны) інтэрас ‘справа, клопат’ і (нацыянальны) інтарэс ‘памкненьне, патрэба’.

Заўвага Г. У грэцызмах этымалягічны е (η) перадаецца ў залежнасьці ад часу й шляху пазычваньня пэўнага слова: клерык і клір, мэтрапаліт (каталіцкі) і мітрапаліт (праваслаўны), рыторыка, экзамэн; Атэны й Афіны.


[7] Наступныя пазычаньні замацаваліся ў беларускай мове без пачатковага е‑: біскуп, лемантар, Кацярына, Лізавета.

[8] У слове Эгіпет галосны е – беглы: у Эгіпце, эгіпцянін.

[9] Барбарызм нацмен – абрэвіятура ад словазлучэньня “национальное меньшинство”.

[10] Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -ей, гл. у артагр. 4 заўв. В.

Разьдзел 4. ПРАВАПІС ІЙЫ

13.Пасьля словаў, якія канчаюцца на галосны, злучнік і часьцінка і складовае можа пераходзіць у й нескладовае: былі і зьніклі = былі й зьніклі, сьветла і ўтульна = сьветла й утульна, “Яна і я” = “Яна й я”, то і ён ня ведае = то й ён ня ведае.

Пачатковае і- (незалежна ад якасьці папярэдняе літары ў тэксьце, а таксама пасьля нялітарных знакаў і знакаў прыпынку) пішацца нязьменна[11]: яна ідзе, не існуе, пра Івана, на Ільлю, на Івацэвічы, пра І. Мялешку, БДА ідзе на выбары, ТБМ імя Скарыны, 0,01% імавернасьці.

Заўвага. Злучок і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс й не ўплываюць: адна- і шматмоўныя слоўнікі = адна- й шматмоўныя слоўнікі, “Паўлінка” і “Тутэйшыя” = “Паўлінка” й “Тутэйшыя”.

14.У словах, утвораных ад (і)граць, (і)мець/(і)маць, (і)мя, інакш/іначай, ісьці, пасьля прыставак на галосны ненаціскное і пераходзіць у й: выйгранка, дайграць, зайграць, пайграць; займацца, займішча, наймаць, найміт, пераймацца, прыймо; аднайменны, займеньнік, найменьне, пайменна, перайменаваць; перайнакшыць, перайначаны; выйсьці, зайсьці, знайсьці, прыйсьці[12].

У словах зь іншымі каранямі і пасьля прыставак ды фармантаў на галосны пішацца нязьменна: даінтэгравацца, заікацца, заімпанаваць, заінтрыгаваць, контраідэя[13], паінфармаваць, пераінструмэнтаваць, праіснаваць, протаіхтыялёгія, прыінстытуцкі, Заіртышша. Таксама і пішацца нязьменна пасьля   галосных у складаных словах: востраінфэкцыйны, высокаінтэлектуальны, паўночнаіранскі.

Заўвага А. У шэрагу словаў ад (і)мець/(і)маць і выпадае: вымаць, прымаць, прымак, прымальнік, прадпрымальнік, прымальны, прымач, у прымы.

У вытворных словах ад (і)граць, (і)мя і можа выпадаць: заграць, награць, паграць, паменаваць.

Заўвага Б. Пасьля злучка і захоўваецца (незалежна ад характару папярэдняе літары): віцэ-інтэндант, па-імпрэсіянісцку, па-ірацку, па-ірляндзку, па-іншамоўнаму, экс-імпэратар, у т. л. у складаных словах: вайскова-інжынэрны, вакальна-інструмэнтальны, дзеяслоўна-іменны, магнітна-імпульсавы, навучальна-інструкцыйны, Вэст-Індыя.

15.Пасьля прыставак на зычны ненаціскное і пераходзіць у ы: абысьці, адысьціся, безыдэйны, безыніцыятыўны, зыначыць, зысьці, надысьці, падынспэкцыя, падысьці, перадындустрыйны, перадынфарктавы, разыграць, спадылба, спадыспаду, сысьці, у т. л. пасьля прыставак і фармантаў між-, звыш-, дэз-, пан-, суб-, супэр-, транс-: міжынстытуцкі, звышымклівы, звышынтэлект, дэзынтэграцыя, дэзынфэкцыя, панысламізм, субынтэндант, супэрынтэлектульны, трансынданэзійскі; а таксама пасьля частак складанаскарочаных словаў: палітынфармацыя, пэдынстытут, юрынспэкцыя[14].

16.Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: і́дал, і́мпарт, і́скра, і́снасьць, І́льмень, І́льля (мястэчка), І́нга, І́нд, І́ндржых, І́расэк, І́ра, І́слач, І́ўе; атэіст, дадаізм, друід, жуір, казэін, каляіна, краіна, маіс, нэрэіда, параноік, слоік, сувоі, шыіт, Аіда, Аляіза, Гаішча, Гляі, Дубеі, Зуі, Каін, Каір, Люі, Пяршаі, Раіса, Таіці, Украіна, Фаіна; вакацыі, канвульсіі, Кюі; аб’і́нець, вар’іраваць, сузор’і, у Сар’і; выслоўі, паўімбрыка, салаўі[15].

17.Шэраг уласнабеларускіх і пазычаных назоўнікаў мужчынскага роду афармляецца бяз малахарактэрнае для беларускае мовы фіналі -ій/-ый:

 у форме безь й:

назовы пасадаў: вікары, падкаморы, падканюшы, падскарбі, падстолі, падчашы;

паасобныя ўсходнехрысьціянскія імёны: Валеры, Георгі, Дзьмітры, Іпаці, Юлі, Юры, Яўстахі;

 з націскной фінальлю -ей на месцы ненаціскной -ій – усходнехрысьціянскія імёны: АнікійАнікей, АлексійАляксей, ДзяменційДземянцей, Савацій – Савацей;

 у форме бязь -ій/-ый:

хрысьціянскія імёны: Анатоль, Аркадзь, Васіль, Віталь, Генадзь, Кандрат, Мэркур, Рыгор, Яўген;

хімічныя тэрміны: алюмін, амон, бар, ванад, галь, гафн, гель, герма́н, дэўтэр, інд, ірыд, і́тар, кадм, каліфорн, каль, кальц, магн, на́тар, осм, рад, самар;

некаторыя іншыя тэрміны й агульныя назоўнікі: амфібрах, крытэр, камэнтар, пралетар, стацыянар, сцэнар, сэмінар, эпітэль. Але: геній, кій.

Заўвага А. Бальшыня ўсходнехрысьціянскія імёнаў на (й)/-ы(й), -ей існуе і ў больш адаптаваных формах: Анікей – Аніка; Аляксей – Алекса, Лёкса; АнтоніАнтон, Антось; АрсенціАрсень; Валеры – Валер; Георгі – Георг; Дземянцей – Дзёмка; Дзьмітры – Зьміцер; Ігнаці – Ігнат; ЛаўрэнціЛаўрэн; ЛявонціЛявон; МялеціМялет, Мялешка; Юры – Юрка, Юр’я; ЯўстахіЯўстах, Стах.

Заўвага Б. Шэраг лацінізмаў захаваў арыгінальную форму – з характэрнымі фіналямі: акварыюм, архіварыюс, віварыюм, гербарыюм, дэндрарыюм, лекторыюм, натарыюс, патрыцыюс, прэзыдыюм; іншыя асвоіліся ў форме жаночага роду: прафілякторыя, санаторыя, сэмінарыя[16].


[11] У паэтычных тэкстах дапускаецца напісаньне й пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.

[12] Правапіс словаў з прыстаўным і гл. у артагр. 23, 24.

[13] Правапіс фарманта контра- гл. у артагр. 26 заўв. В.

[14] Пералічаныя складанаскарочаныя словы ўтварыліся на іншамоўнай глебе, і іх рэгулярнае выкарыстаньне не рэкамэндуецца зь меркаваньняў культуры мовы.

[15] Пра перадаваньне спалучэньня [й] таксама й зь інш. галоснымі гл. артагр. 72.

[16] Пра асваеньне фіналяў у лацінізмах гл. знос. 63.

Разьдзел 5. ПРАВАПІС У – Ў

18.Пасьля галoсных літараў на месцы у пішацца ў, калі на ягo не прыпадае націск[17]: баўэр, блізкаўсxoдні, дыўрэз, лінолеўм, паўасьміны, паўільняны, паўстаць, паўэкіпаж, поліўрэтан, сoўс, страўс, эўаструм, ва ўнівэрсытэце, да ўвагі, Адэнаўэр, Паўэр, Таўэр, ва Ўфе, сталіца Ўкраіны, Mарыя Ўласевіч, едзе ў Вільню, ЗША ўзьнялі пытаньне; у т. л. у лацінізмах на -uum: вакуўм, індывідуўм, кантынуўм.

Складовае у не перахoдзіць у нескладoвае ў:

 пад націскам: алеу́т, гау́р, гяу́р, есау́л, выбарчая у́рна, Леу́ццы, Сау́даўская Арабія, да У́йпэшту, за У Тана, пра У́мбрыю;

 у ініцыяльным У. – скароце імёнаў (незалежна ад месца націску): Уладзіслаўза У. Сыракомлю, Уладзімерпра У. Караткевіча, Ульрых за У. фон Гутэна, Уры – пра У. Гелера/Ґелера;

 у ініцыяльных абрэвіятурах: БДЭУ, РУУС, САУ[18].

Заўвага. Злучoк і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс ў не ўплываюць: рыба-ўюн, беларуска-ўзбэцкі; “шкода” ўехала ў браму.

19.Пасьля зычных літараў, нялітарных знакаў і знакаў прыпынку пішацца літара у: падупалы, з Уралу, Tодар Уласевіч, ён у Пoлацку, ТБШ устрымалася, філія СП у Глуску, 28°54’30” усходняй даўжыні; варэнікі – украінская страва.

20.На пачатку словаў перад зычнымі на месцы этымалягічнага в пішацца у: Уладзімер, Уладзіслаў, Улас, Усевалад, Усяслаў, Уласаў, Урангель, Урубель, Уладзікаўказ, Уладзівасток, Уроцлаў.


[17] У паэтычных тэкстах дапускаецца захаваньне у пасьля галосных і напісаньне ў пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.

[18] Падрабязьней аб правапісе У ў ініцыяльных абрэвіятурах гл. артагр. 91.

Разьдзел 6. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ[19]

21.У дзьвюхчасткавых складаных словах з націскам на першым складзе другой часткі о, ё ў першай частцы пераходзяць адпаведна ў а, е (я): галару́ч, дабрадзе́й, даўгале́цьце, драбнатва́ры, заапа́рк, матаго́нкі, наваство́раны, палітэ́хніка, фатазды́мак, Навапо́лацак; ледарэ́з, медава́рня, сьлезаце́чны (ад сьлёзы). Пры гэтым рэалізоўваецца правіла “яканьня” – е ў апошнім складзе першай часткі пераходзіць у я: сямсо́т, васямсо́т, у т. л. калі е – злучальны галосны: жыцьцяра́дасны, земляўла́сьнік, сярэдняве́чча, Заходня-Ці́шкаўскае радовішча.

У астатніх выпадках (г. зн. калі націск у другой частцы падае на другі або наступныя склады) у першай частцы разьвіваецца пабочны націск і спрадвечныя (этымалягічныя) о, ё, е, у т. л. злучальнае е, захоўваюцца: ваго̀нарамо́нтавы, до̀бразычлі́вы, зо̀ацэно́з, мо̀тарэсу́рс, по̀літэхні́чны, сво̀еасаблі́вы, фо̀тарэакты́ў, Но̀вабары́саў; жывё̀лагадо́ўля, лё̀гкаатлеты́чны. Спрадвечныя о, е, ё праяўляюцца й тады, калі ў зыходнай форме выступаюць а, я: аго́нь – агняды́шны – во̀гнетрыва́лы, вада́ – вадаспа́д – во̀даправόд, галава́ – галавалόмныгало̀вакружэ́ньне, смала́ – смалаку́р – смо̀лакурэ́ньне; зѐмлекарыста́льнік (зямля́ + карыстальнік), усѐбелару́скі (уся́ Беларусь).

Паводле гэтага ж правіла афармляюцца словы, першая частка якіх утвораная ад назоўнікаў з спалучэньнем -ро́-/-ры-, -ло́-/-лы-: дрывасе́к, крывяно́сны, крывасмо́к; гро̀мападо́бны, кро̀вазваро́т.

Заўвага А. Пры ўтварэньні складаных словаў пабочны націск прыпадае на аснову, у т. л. і ў частках паходжаньнем з назоўнікаў на -о́, -ё́. Пры гэтым іх месца займаюць злучальныя галосныя а, е (апроч вытворных ад аднаскладовых назоўнікаў і займеньніка ўсё): верацяно́ – верацё̀нападо́бны; вясло́ – вё̀слападо́бны; гняздо́гнё̀здапляце́ньне; жыцьцё́жы̀цьцезабесьпячэ́ньне; зьвяно́ – зьвё̀назлучэ́ньне; мэтро́ – мэ̀трабудаўні́к; але: дно́ – днасьві́дар – дно̀паглы΄бнік; зло́зламы΄сьнікзло̀язы΄кі; сто́стаго́дзьдзе, статы́сячны сто̀гадо́вы, сто̀мэтро́ўка; шкло́ – шклагра́фія – шкло̀паке́т; усё́ усяе́дны усё̀ахо́пны, усё̀перамо́жны.

Заўвага Б. Частка поў- (полу-) пішацца праз о толькі пад націскам: по́лудзень, по́ўдзень, по́ўнач. Не пад націскам о пераходзіць у а – паводле агульнага правіла: палу́днаваць, паўгадзі́ны, паўго́дзьдзе, паўкі́лі, напаўжывы́ (напалову жывы).

Заўвага В. У шэрагу словаў грэцкага паходжаньня з часткамі ‑граф-, -лёг-/-ляг-, -мэт(а)р- адзіны націск прыпадае на апошні склад першай часткі – о (ё); у гэтым выпадку астатнія галосныя пішуцца, як у простым слове (г. зн. падпарадкоўваюцца правілу “аканьня”). Аднакаранёвыя словы з націскам на іншым складзе пішуцца паводле асноўнага правіла: антрапо́ляг – антрапалё́гія – àнтрапалягі́чны; біё́граф – біягра́фія – бìяграфі́чны; біё́ляг – біялё́гія – бìялягі́чны, гістарыё́граф – гістарыягра́фія – гісто̀рыяграфі́чны; фано́граф, фано́мэтар – фанагра́фія, фанамэ́трыя – фо̀награфі́чны, фо̀намэтры΄чны; філё́ляг – філялё́гія – філялягі́чны; але: артаграфі́чны, артаэпі́чны.

Заўвага Г. У словах з часткаю -піс націск найчасьцей прыпадае на першую частку: гу́капіс, жы΄вапіс, клі́напіс, ле́тапіс, машы΄напіс, пра́вапіс, ру́капіс, ско́рапіс, тво́рапіс, ча́сапіс (побач з часо́піс), чы́стапіс; але: жыцьцяпі́с, сьвятлапі́с. У вытворных словах асноўны націск, як правіла, пераходзіць на другую частку: жывапі́сец, летапіса́ньне, машынапі́сны, правапі́сны, рукапі́сны.

22.Галосныя ў неапошніх частках складаных словаў пішуцца незалежна ад націску ў апошняй частцы:

а) калі першая частка:

 мае э (у частках уласнабеларускага паходжаньня): арэхаводзтва, арэхападобны, грэхаводнік, грэхападзеньне, дрэвастой, рэдкалесьсе, рэхалякацыя, рэхаўлоўнік, срэбнакрылы й срэбракрылы, сярэднестатыстычны, сярэднявечча, шэразём, шэсьцьсот; у т. л. э этымалягічнае: рэкаачышчальны, рэкаўтварэньне, стрэхалаз, стрэхападобны, цэнаўтварэньне;

 утвораная ад лічэбніка ў родным склоне: двохбаковы, двохколерны, дзьвёхвежавы, дзьвёхсэкцыйны (побач з двухбаковы, двухколерны, дзьвюхвежавы, дзьвюхсэкцыйны)[20], трохмесячны, трохтамовік, чатырохногі, чатырохразовы, васьмізнакавы, васьміканцовы, саракаградусны, саракахвілінны;

 канчаецца на зычны (у словах без злучальнага галоснага[21]): блёкпост, бойскаўт, бонтон, бормашына, гросмайстар, гофмаршал, донжуан, корнпапера, кронпрынц, калёнтытул, кросбрыдынг, лёцмайстар, норадрэналін, нонканфармізм, нонкамбатант, обэртон, остготы, остзэйскі, постскрыптум, постсавецкі, розэнкройцар, тонстудыя, топкрос, флёрдаранж, “фольксваген”, фольксдойч, хлёрпікрын, хормайстар. Але: сямсот, васямсот, блякнот, галкіпэр, каўбой, партманэт (побач з партаманэт), партфэль, спартсмэн, фаервэрк, факстрот, фальклёр, фітанцыды;

 аўдыё-, радыё-[22]: аўдыёапаратура, аўдыёзапіс, аўдыёстужка; радыёаматар, радыёстанцыя, радыёсыгнал;

вока-, -мова-, проці-, слова-, што-: вокамгненны, вокарухальны; мовабудова, мовазнаўства, моватворчасьць, умоватворны; процівага, процілеглы, процісухотны; словападзел, словаўтварэньне, словаформа; штодзень, штонядзелі, штотыднёвік;

малака-, сьвятла-[23]: малакавоз, малакавытворчасьць, малаказавод; сьвятлатэхнік, сьвятлапаглынальны, сьвятласыгнал;

б) калі другая частка:

 пачынаецца з : землеўпарадкаваньне, марозаўстойлівы, новаўтвораны, поўнаўладзьдзе;

 -вед-, -знав- (-знаў-)[24]: манголаведа, коласавед; балотазнаўства, законазнаўчы, народазнавец, прыродазнаўчы, усходазнаўства;

в) у шэрагу словаў, дзе захаваньне галосных бязь зьменаў служыць ідэнтыфікацыі ўтваральнай асновы, у т. л. у тэрмінах: азотаген, асноватворны, збожжасховішча, іголкаскурыя, коксагазавы, калёрымэтрыя, колерамэтрыя, манголатвары, множналікавы, польскамоўны, ружовашчокі, фосфарнакіслы, хваробатворнасьць;

г) у словах з трыма й больш часткамі: авіяматорабудаваньне, аэрафотаздымак, дзевяностатонны, оталярынгалёгія, паўночназаходнебеларускі;

д) у словах, часткі якіх пішуцца праз злучок: блёк-кантакт, го-хуа, нон-стоп, норд-ост, нота-бэнэ, обэр-афіцэр, он-лайн, оф-шор, рок-н-рол, хот-дог.


[19] Складаньне – нехарактэрны для беларускай народнай мовы спосаб словаўтварэньня, і бальшыня складаных словаў успрымаюцца як штучныя, “выдуманыя”. Таму замест іх лепш ужываць тоесныя значэньнем словы, утвораныя іншымі (найперш афіксальнымі) спосабамі, або словазлучэньні, напр.: вёслападобнывеславаты, збожжаўборка – жніво, збожжаўборачны камбайн – збожжавы камбайн, збожжанарыхтоўка – нарыхтоўваньне збожжа, торфаздабыча – здабыча торфу.

Бальшыня такіх словаў мае злучальны галосны:

пасьля цьвёрдай асновы – не пад націскам а: дабрабы́т, кнігано́ша, парапла́ў; пад націскам о: куро́дым, сыро́ватка, часо́піс (побач з ча́сапіс), Вадо́хрышча;

пасьля мяккай асновы – е (я): гра́зеляка́рня, жы̀цьцесьцьвярджа́льны, пярэ̀днепаднябе́нны, со̀лекапа́льня, усё̀дазво́ленасьць; агняцьве́т, кулямё́т, саляко́п, свояўла́дны, усяве́д.

[20] Складаныя словы, першая частка якіх паходзіць ад лічэбніка два (дзьве), афармляюцца ў залежнасьці ад роду ўтваральнага назоўніка: двохдзённы й двухдзённы (ад дзень – м. р.), двохколавы й двухколавы (ад кола – н. р.), дзьвёхасабовы й дзьвюхасабовы (ад асоба – ж. р.). Пры гэтым часткі двох- і двух-, дзьвёх- і дзьвюх- – сэнсава тоесныя.

[21] Адрозьніваць ад прыставак аб-, кам-/кан-, аф-, фар- ды інш. (ад лац. ob-, com-/con-, анг. of-, ням. vor-): аблігацыя, камфорт, канфуз, афсайд, афсэт, фарпост.

[22] Словы з часткаю радыё- (радыёлякацыя, радыёсувязь, радыёперадача) трэба адрозьніваць ад словаў з часткаю радыя- (ад радыяцыя): радыяактыўны, радыябоязь, радыятэрапія.

[23] У слове сьвятло літара я – каранёвая, таму трэба адрозьніваць напісаньні словаў зь першаю часткаю сьвятла- (ад сьвятло) і сьветла- (ад сьветлы): сьвятлаахоўны, сьвятлалюбны, сьвятлаўстойлівы, сьвятлацень; сьветлавалосы, сьветлавокі, сьветла-шэры.

[24] У складаных словах часткі -вед, -веда, -ведны сынанімічныя часткам -знавец і -знаўца, -знаўства, -знаўчы.

Разьдзел 7. ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ
Прыстаўныя галосныя

23.Ва ўласнабеларускіх словах перад зьбегамі зычных, зь якіх першая р, л, м, разьвіваецца прыстаўное і: імшарына, імшысты, імчаць, імкнуцца, імгла, імгненьне, іржа, іржаць, ілгаць, ільсьнець, імша, ірдзець, ільняны, іртуць, імжа, ільга (побач з мжа, льга).

У словах з каранямі -мх-/-мш-, -рж- (з значэньнем ‘жыта’) можа разьвівацца прыстаўное а: амшара, амшарына, аржаны, аржышча (побач з імшара, імшарына, іржаны, іржышча). Толькі з прыстаўным а (або наагул без прыстаўнога) ужываецца тапонім Амсьціслаў[25].

Калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, прыстаўны можа зьнікаць: па мшарыне, на мшу, пры ржышчы, па мжычцы, у мгле, коні ржуць, у ртуць (побач з па імшарыне, па амшарыне, на імшу, па іржышчы, па імжы, у імгле, коні іржуць, у іртуць).

Заўвага А. Прыстаўное і можа ўзьнікаць і перад іншымі спалучэньнямі зычных: ігруша, іспыт, істужка (побач з груша, спыт, стужка), ісподка ‘рукавіца’, істопка ‘варыўня’.

Заўвага Б. У аднаскладовых назоўніках зь беглым о/ё (а/я) пры словазьмяненьні каранёвы галосны звычайна захоўваецца й прыстаўны галосны не разьвіваецца[26]: на лобе, пад мохам, на лёдзе, зь лёну; лабы, махі, ляды, ляны (ілбы, імхі, ільды, ільны).

Заўвага В. Адрозьніваюцца склонавыя формы словаў леў і Леў: у агульным назоўніку леў пры словазьмяненьні, а таксама ў некаторых вытворных зьнікае беглае е, і ў іх разьвіваецца прыстаўное і: ільва, ільвы, ільвіца ды ільвіха, ільвянё; у асабовым імені Леў галосны е ня беглы: Лява Гарошкі, Ляву Сапегу, з папам Лявом Х, пры Ляву Акіншэвічу.

24.У словах з прыстаўкаю на зычны прыстаўное і пераходзіць у ы паводле агульнага правіла: іржавецьабыржавець, ілгацьабылгаць, зылгаць, імжэцьабымжэць. У словах з прыстаўкаю на галосны прыстаўное і можа зьнікаць: іржавецьзаржавець, імгліцьзамгліць, імжэцьзамжэць, імчацьпамчаць, імкнуццапамкнуцца, ільсьнецьзальсьнець, ірдзецьзардзець (побач з заіржавець, заімгліць, заімжэць, паімчаць, паімкнуцца, заільсьнець, заірдзець).

Устаўныя галосныя

25.У беларускіх уласных назовах у канцавым спалучэньні -цк разьвілося ўстаўное а: Голацак, Друцак, Клецак, Полацак, Слуцак, Шацак і пад.; але ва ўскосных склонах: з Клецку, пад Полацкам, у Слуцку, і ў прыметніках: клецкі, полацкі, слуцкі.

26.У пазычаньнях на месцы канцавых tr, dr адпаведна вымаўленьню пішуцца спалучэньні -тар, -дар: алябастар, аркестар, літар, мэтар, монстар, пэдыятар, пюпітар, рэестар, сэквэстар, тэатар, цэнтар; алеандар, дэкаэдар, скафандар, сыдар, цыліндар, Аляксандар[27]. Калі пры зьмене слова або ў вытворных словах гэтыя спалучэньні апынаюцца перад галосным, устаўны зьнікае: кадар – кадраваць, кадастар – паводле кадастру, мэтар – сто мэтраў, пэдыятар – пэдыятрыя, спэктар – спэктральны, сэмэстар – у сэмэстры, фільтар – бязь фільтра, фэтар – фэтравы[28].

Заўвага А. У нетрадыцыйных уласных назовах tr, dr на пісьме перадаюцца без устаўнога галоснага: Нотр-Дам, Сартр.

Заўвага Б. У шэрагу пазычаньняў галосны між т/д і р – не ўстаўны, таму ён захоўваецца незалежна ад таго, які гук – галосны ці зычны – ідзе пасьля р: арандатарарандатара, дырэктар – дырэктара; амбасадар – амбасадара, кондар – кондара.

Заўвага В. У складаных словах, першая частка якіх канчаецца на tr, dr, а другая – пачынаецца з зычнага, разьвіваецца злучальны галосны: кантраба́нда, кантраза́хады, кантрама́рка, ко̀нтрагульня́, ко̀нтрарэвалю́цыя, Ко̀нтрарэфарма́цыя[29], мэ̀традатэ́ль, фільтрапрэ́с, цэ̀нтравыбарка́м[30]. Калі ж другая частка пачынаецца з галоснага, злучальны не разьвіваецца: ко̀нтраге́нт, ко̀нтрата́ка.

У словах, аформленых праз злучок, спалучэньні tr, dr перадаюцца праз -тар, -дар паводле агульнага правіла: баромэтар-вышынямер, контар-адмірал, мэтар-эталён.

27.У канцавых спалучэньнях (апроч dr, tr) устаўная галосная літара ня пішацца: уласнабеларускія вепр, корм, сойм; пазычаньні акр, англ, ансамбль, гафн (хімічны элемэнт), глябалізм, горн (музычны інструмэнт), дыназаўр, дызайн, дырыжабль, жанр, кадм (хімічны элемэнт), калібр, кембр (геалягічная эпоха), кімбр (з племя кімбраў), крынглз, крэмль, лэйбл, макракосм, мангль, манэўр, нэгр, сынгл, тыгр (побач з тыгра), тэмбр, шлягбаўм, штурм, шыфр; Гэрцль, Майкл, Майлз, Люўр, Маўр, Сатурн, гурт “Дып Пэрпл.

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні на “зычны + санорны” засвоіліся ў форме жаночага роду (каляндра, кандэлябра) або ў форме мужчынскага роду на (майстра), і ў асобных выпадках утварыліся дублеты:

– м. р. ж. р.: аркестар і аркестра, пілястар і пілястра;

– м. р. на зычны – м. р. на : лотар і лотра, майстар і майстра, Пётар і Пётра;

– м. р. – агульн. р.: Аляксандар і Аляксандра, тыгр і тыгра.

Заўвага Б. У наступных уласнабеларускіх словах у адпаведных пазыцыях разьвіваецца ўстаўное а: горан (печ), дзёран, зубар у горне, дзярністы, зуброўка.

Заўвага В. Старадаўнія тапонімы на “зычны + ль” і вытворныя ад іх прыметнікі ў сучаснай беларускай мове аформіліся з устаўнымі галоснымі або іншымі фанэтычнымі зьменамі: Амсьціслаў – амсьціслаўскі, Бегамля й Бягомель – бегамскі й бягомскі, Браслаў – браслаўскі, Рослаў – рослаўскі, Заслаўе – заслаўскі, Відамля – відамскі, Лукамля – лукамскі, Хатомель – хатомельскі, Супрасьля – супраскі й супрасьлеўскі.

Заўвага Г. Неўласьцівае беларускай мове канцавое спалучэньне “зычны + [v]” рэалізавалася ў спалучэньні “зычны + в + галосны”: драйва, нэрва, рэзэрва, рэйва; кансэрвы, нэрвы, прэсэрвы, рэзэрвы, сэрвы. Адпаведна афармляюцца й вытворныя словы: драйвавы, кансэрвавы, нэрвовы, прэсэрвавы, рэзэрвовы, рэйвавы.

Ва ўласных назовах згаданае спалучэньне перадаецца бязь зьменаў: Ярв (Järv).

28.У словах іншамоўнага паходжаньня разьвіваецца ўстаўное э:

 на пачатку чэскіх, славацкіх, сэрбскіх, харвацкіх уласных назоваў у спалучэньні “в + л/р + зычны” пасьля в: Вэлтава (Vltava), Вэрх (Vrch), Вэрхліцкі (Vrchlickу́), Вэрбата (Vrbata), Вэрбас (Врбас), Вэрбіца (Врбица), Вэршац (Вршац);

 у сярэдзіне ўласных назоваў у спалучэньні “зычных + в + зычны” пасьля в: Айвэз (Ives), Грэйвэз/Ґрэйвэз (Graves)[31], Ахвэледыяні, Гамвэрхлішвілі, Ямвэліх;

 у сярэдзіне словаў у спалучэньні “зычны + л(ь) + зычны” перад л (ль): джэнтэльмэн, сэтэльмэнт, Ўімбэлдан.


[25] Адпаведнае асабовае імя ўжываецца без прыстаўнога: Мсьціслаў.

[26] У назоўніках рот, роў галосны о ня беглы: з рота, у рове, раты, равы.

[27] Узьнікненьне ўстаўнога галоснага ў спалучэньнях tr, dr – зьява не ўнікальная; яна ўласьцівая, прыкладам, лацінскай мове: арбітар – арбітра (arbiter – arbitri), міністар, міністэрскі, міністэрства міністрант (minister – ministrantis).

Некаторыя этымалягічна тоесныя пазычаньні, у залежнасьці ад шляху й часу засваеньня, замацаваліся ў розных формах з розным статусам галоснага паміж т/д і р, прыкладам, лацінізм magister і бальшыня вытворныя (у т. л. германізмы) замацаваліся зь беглым а: магістармагістрат; бур(га)містар, вахмістар, ротмістар бур(га)містра, вахмістра, ротмістра; але вытворны ад magister англіцызм – зь неўстаўным э: містэр (mister) – містэра.

[28] Падобнае назіраецца ў даўно асвоеным імені Зьмíцер і Зьмíтра, Зьмітро́, пры зьмене слова: пра Зьмітра́. (Ня блытаць устаўнога е зь неўстаўным, які пры зьмене слова не зьнікае: колерколеру. Таксама варта мець на ўвазе, што галосны э ў фіналі не бывае ўстаўным і пры зьмене слова не зьнікае: грэйдэргрэйдэра).

[29] Такім чынам фармант контра набывае першасны, лацінскі, выгляд – contra ‘cупраць, проці’.

[30] Русізмы-абрэвіятуры рэкамэндуецца раскрываць: аблпрафабласная рада прафэсійнага зьвязу (прафзьвязу).

[31] Пры перадаваньні спалучэньня “зычны + в + зычны” ў англіцызмах рэалізоўваецца прынцып трансьлітарацыі.

Частка ІІ. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
Разьдзел 8. ПРАВАПІС С, З, Ц, ДЗ ПЕРАД МЯККІМІ ЗЫЧНЫМІ[32]

29.Памякчэньне с, з перад наступнымі мяккімі зычнымі (апроч г (ґ), к, х) перадаецца на пісьме ў межах слова (асыміляцыйнае памякчэньне): сьвет, сьнег, сьпевы, сьфінкс, бясьсьнежны, бундэсьліга, дысьлякацыя, мюсьлі, радасьць, расьцьвісьці, эксьлібрыс, на высьпе, у зьмесьце, Сьміт, Сьцяпан, Касьцюшка, Лэсьлі, Шэксьпір; зьвер, зьдзек, разьбіць, спазьніцца, у арганізьме, на прызьбе, пры спазьме, Зьбігнеў, Зьвіяд, Зьміцер; у т. л. перад [й]: зьезд, зьёрзаць, зьі́нець, разьюшаны, разьятраны, пасьянс, часопіс “Парызьен”.

Асыміляцыйнае памякчэньне пашыраецца й на прыназоўнікі з, без/бяз, праз, цераз: зь вераю, бязь сьлёз, празь лес, церазь сетку; зь юнаком, бязь і́х, празь ёрмы, церазь яліну; зь І́наю, бязь Янкі, празь Ельню, церазь Юрмалу.

Перад мяккімі г (ґ), к, х асыміляцыйнага памякчэньня зычных с, з не адбываецца: скеміць, скептык, скіба, сківіца, скінуць, скіраваць, схібіць, схізма, схіл, схітраваць, аскепак, беларускі, маскіты, расхінуць, Скідзель, Скірмунт, Эсхіл; згінаць, лезгіны, мазгі, рэзгіны, Згіроўскі; з гітараю, без кішэні, праз Гент/Ґент, цераз Хільчыцы.

Заўвага А. Перад пачатковым ненаціскным і прыстаўны [й] не разьвіваецца, таму ў прыназоўніках перад ім з не памякчаецца: з ідэяй [з ыдэ́йай], без іголкі [б’эз ыго́лк’і], праз імглу [праз ымглу́], цераз ільды [ц’эраз ыл’ды́].

Заўвага Б. Асыміляцыйнае памякчэньне трэба адрозьніваць ад спрадвечнае (этымалягічнае) мяккасьці, якая не залежыць ад цьвёрдасьці–мяккасьці наступнага зычнага: бацькібацька, дзьмедзьму, дзядзькідзядзька, ледзьве – ледзь, пісьменьнікпісьмо, просьбітпросьба, разьбярразьба, цьмяныцьма, штосьці – штось.

Заўвага В. Перад ініцыяльнымі ётавымі Е., Ё., Ю., Я. пішуцца прыназоўнікі на зь: Еўдакіязь Е. Лось, Ёганбязь Ё. Штраўса, Юліпразь Ю. Таўбіна, Яўгензь Я. Куліком; перад ініцыяльным І. – прыназоўнікі на з: Іван – без І. Луцкевіча, Ігар – цераз І. Жалязоўскага, Іпаціз І. Пацеем.

30.Зычныя ц, дз перад наступным мяккім в у межах кораня – таксама мяккія: цьвёрды, цьвік, цьвікля, цьвіль, цьвінтар, цьвіркун (побач з цвыркун), цьвяліць, цьвярозасьць, бацьвіньне, буцьвець, дранцьвець, ліцьвін (побач зь літвін), сьцьвердзіць, чацьвер, яцьвяг, Цьвер, Цьвікаў, Цьвірка, Мацьвей, Сьцьвіга, Яцьвязь; дзьве, дзьверы, Дзьвіна, Ядзьвіга (побач зь Ядвіга).

Заўвага А. Перад зычнымі (апрача в), на сутыках марфэмаў, у фіналях назоўнікаў -тве, -две, а таксама ў бальшыні іншамоўных уласных імёнаў зычныя т, ц, д, дз застаюцца цьвёрдыя: тлець, тля, для, днець, адмірал, ад’ютант, мацнець, падвесьці, пэндзлік, на тле, пры мардве, у таварыстве, Латвія, Людвік, Людміла, Мардвілка, Цнянка, Ядвіга (побач зь Ядзьвіга), на Цне, у Літве.

Заўвага Б. У іншамоўных словах зычныя с, з, т, д перад ў нескладовым, незалежна ад якасьці наступнага галоснага, не памякчаюцца: Гудўін/Ґудўін, Сўіфт, Тўін-Фолз, Эдўін.


[32] Памякчэньне н перад наступнымі мяккімі, незалежна ад вымаўленьня, на пісьме не паказваецца: дранцьвець, фанцік, у сэнсе, Францішак.

Разьдзел 9. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ ПРЫСТАЎКІ Й КOРАНЯ

31.У прыстаўках з-, без-/бяз-, праз-, роз-/раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі з (зь) перахoдзіць у с (сь): скон, сьпеў, бесцань,    бясьсьнежны, праскантынэнтальны, расстраляць, расьцерушыць, усхапіцца, усьцешаны, цераспалoсіца, церасьсядзёлак. Але: расада, рас, ростань і вытворныя.

32.У астатніх выпадках зычныя на сутыку прыстаўкі й кoраня незалежна ад вымаўленьня пішуцца нязьменна: адчыніць [чч], аддзячыць [дз’дз’], безжурботны [жж], зжаць [жж], надпіс [тп], падсілкаваць [ц’с’], падцьвяліць [ц’ц’], разжытак [жж], расчапіць [шч] (ад чапляць), расшчапіць [шшч] (ад шчапаць), расчысьціць [шч], сшытак [шш]. Але: нішчымны (ад ні з чым), рашчына (хім.), рoшчына (цеста), ушчуваць, шчасьце й вытворныя.

Разьдзел 10. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ ПЕРАД СУФІКСАЛЬНЫМ І ПOСТФІКСАЛЬНЫМ С

33.У словах, утвара́ных з дапамогаю суфіксаў -ск-, -ств-[33]:

а) ня пішацца апошні зычны ўтваральнай аснoвы:

 шчылінны – з, с, ж, ш (зь, зьз, сь, сьс, жж, шш), г, х: князькняскі, княства; француз францускі; Яцьвезь (вёска) – яцьвескі; Падбярэзьз|е – падбярэскі; Арэс|а – арэскі; Лідс – лідскі (параўн. Ліда – лідзкі ў пункце г)); Копысь – копыскі; Палесьс|е – палескі; Белавеж|а – белавескі; Нясьвіж – нясьвіскі; Парыж – парыскі; Запарожж|а – запароскі; латыш – латыскі; таварыш – таварыскі, таварыства; хораш|а – хараствo; Падляшш|а падляскі; бoг – боскі, бoства; мнoг|а – мнoства; убoг|і – убoства; Няміг|а – няміскі; Пецярбург – пецярбурскі; Рыг|а – рыскі; Старыя Дарогі – старадароскі; казах – казаскі; птах – птаства; чэх – чэскі;

 к, калі ўтваральная аснoва канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі;

б) на месцы апошняга зычнага ўтваральнай аснoвы – глухіх к, т, ц, ч – і суфіксальнага с пішацца ц: гот – гоцкі, грэк – грэцкі; сваяк – сваяцкі, сваяцтва; таджык – таджыцкі; ткач – ткацкі, ткацтва; Астравец – астравецкі, Глыбок|ае – глыбоцкі, Мазамбікмазамбіцкі, Смалявіч|ы – смалявіцкі, Трокітроцкі[34];

в) суфікс -ск- накладаецца на фіналь утваральнай асновы на -ск, -цак[35]: Глуск – глускі, Дамаск – дамаскі, Менск – менскі, Полацак – полацкі, Слуцак – слуцкі, Смаленск – смаленскі;

г) суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснoва канчаецца:

 на д: горадгарадзкі; грамад|аграмадзкі, грамадзтва; людлюдзкі, людзтва; сусед – суседзкі, суседзтва; Галянд|ыя – галяндзкі, Лід|а – лідзкі (параўн. Лідс – лідскі ў пункце а)), Самарканд – самаркандзкі;

 на дж, пры гэтым ж асновы ня пішацца: востраў Мядзьведжы – мядзьведзкі, Kембрыдж – кембрыдзкі;

 на дз, пры гэтым з асновы накладаецца на суфіксальны з: Грудзёндз – грудзёндзкі;

д) [н’] на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у [н]: коньконскі, Барань – баранскі, Блоньблонскі, Гарыньгарынскі, Кобрынькобрынскі, Лань – ланскі, Любань – любанскі, Радунь – радунскі, Смаргонь, Смаргоні – смаргонскі; Вільня – віленскі, Гораднягарадзенскі; Астрахань – астраханскі, Гасконь/ Ґасконь – гасконскі, Познаньпознанскі, Шампань – шампанскае; Гішпанія – гішпанскі, Даніяда́нскі, Японіяяпонскі. Але: студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі (у т. л. ад Чэрвень), ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі, восеньскі;

е) падоўжаныя льл, ньн на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: Краснапольле – краснапольскі, Падольле – падольскі; пры гэтым аднаўляецца зыходная цьвёрдасьць н: Замлыньнезамлынскі, а таксама: сьвіньнясьвінскі;

ё) л на канцы ўтваральнай асновы памякчаецца: анёланёльскі, цемрашалцемрашальства; Байкалбайкальскі, Мядзел – мядзельскі;

ж) в на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у нескладовае ў (паводле агульнага правіла): “Наша Ніва”нашаніўскі, Паставыпастаўскі;

з) астатнія зычныя ўтваральнай асновы – б, й, ль, м, н, п, р, ў, ф – пішуцца нязьменна: няробства, бізантыйскі (ад Бізанты[й|а]), карэйскі (ад Карэ[й|а]), расейскі (ад Расе[й|а]), кавальства, капыльскі (але: бегамскі, супраскі), слонімскі, ашмянскі, этыёпскі, мазырскі, мёрскі, браслаўскі, графства, філязофскі;

і) паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма:

― -ан- (-ян-): Амэрык|аамэрыканскі, Волг|а – валжанскі, Ворш|а – аршанскі, Карм|а – кармянскі, Кругл|ае – круглянскі, Нарачнарачанскі, Нароўл|я – нараўлянскі, Паперн|я – папярнянскі, Пціч – пцічанскі;

― -ей-Берасьц|еберасьцейскі, Эўроп|аэўрапейскі;

― -ен-Зэльв|а – зэльвенскі, Лёзн|а – лёзьненскі, Нарв|анарвенскі, Сянн|о – сеньненскі, Узд|а – узьдзенскі;

― -й-Балі – балійскі, Малі – малійскі, Мары – марыйскі, Остзээостзэйскі;

― -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): вучаньвучнёўскі, кароль – каралеўства, Бяроз|абярозаўскі, Бэрн – бэрнаўскі, Ветк|а – веткаўскі, Люўрлюўраўскі, Маст|ы – мастоўскі, Мэльбурн – мэльбурнаўскі, Ошошаўскі, Сожсожаўскі, Супрасьл|ясупрасьлеўскі (побач з супраскі), Сэўрсэўраўскі, Чыкаг|ачыкагаўскі;

― -ын-: маці – мацярынства, Кандалакш|а – кандалакшынскі;

 інш.: баск – басконскі, братбратэрскі, Мальтамальтыйскі, Пэрсіяпэрсыдзкі[36].

Пры гэтым падоўжаныя зычныя на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: “Узвышша” – узвышэнскі, Уручча – уручанскі.

Заўвага. Пры словаўтварэньні ва ўтваральнай аснове можа праяўляцца й зьнікаць беглы галосны: Вільнявіленскі, Горадня – гарадзенскі, Горкі – горацкі, Дуброўна – дубровенскі, Іўе – івейскі, Стоўпцы – стаўпецкі; верасень – верасьнёўскі, Наваградак – наваградзкі.

34.У інфінітыве й формах абвеснага ладу зварoтных дзеяслoваў апошні зычны асновы разам з постфіксам -ся пішуцца ў адпаведнасьці з вымаўленьнем: брацца, мыцца, слухацца, чуцца; бярэсься, мыесься, слухаесься, чуесься; бярэцца, мыецца, слухаецца, чуецца; бяруцца, мыюцца, слухаюцца, чуюцца.

У зварoтных дзеяслoвах загаднага ладу ж, ч перад -ся пішуцца нязьменна (незалежна ад вымаўленьня): мажся, не аб’ежся, не бянтэжся, не парэжся; адзначся, адскочся, пабачся, не зьнявечся, не пакалечся.


[33] Ад рэдкаўжывальных тапонімаў іншамоўнага паходжаньня ўтвараць прыметнікі не рэкамэндуецца.

[34] Гэтаксама ўтвараюцца прыметнікі ад назоўнікаў на -тс: Масачусэтсмасачусэцкі.

[35] Уласнабеларускія назовы паселішчаў на -ск, -цак гістарычнага гледзішча ёсьць субстантываванымі кароткімі формамі прыметніка: места Менскае (поўн. ф.) – горад Менск (каротк. ф.), места Полацкае (поўн. ф.) – горад Полацак (каротк. ф.).

[36] З гістарычнага гледзішча прыметнік пэрсыдзкі ўтвораны ад назову Пэрсыда.

Разьдзел 11. ПРАВАПІС КАРАНЁВЫХ ЗД, СТ, ЗГ, СК

35.Спалучэньні зд, ст, зг, ск на канцы кораня чаргуюцца зь мяккімі сьвісьцячымі або з шыпячымі, што адлюстроўваецца на пісьме:

—        [зд || з’дз’ || ждж]: борздыбарзьдзіцьбаржджэй; язда, зьезд, поезд (вясельны) – езьдзіцьежджу, паяжджанін (удзельнік поезду);

—        [ст || с’ц’ || шч]: бэстыябэсьціцьразбэшчаны; весткавясьціцьвяшчун; густыгусьцецьгушчар; зьместзьмясьціцьзьмешчаны; косткакасьцістыкашчавы; пастапа́сьціцьпа́шчу; помста – помсьціць – помшчу; постпасьці́цьпашчу́; пястун – песьціць – пяшчoта;

—        [зґ || ждж]: мязгамяжджыць; бразгатбражджэць;

—        [ск || с’ц’ || шч]: бліск – блішчэць і блішчаць; вісквішчэць і вішчаць; воск – вашчына; выпусквыпусьціцьвыпушчаць (побач з выпускаць); луска – лушчыць; трэск – трашчэць і трашчаць, у т. л. пры зьнікненьні беглага галоснага: пясокпясковы – пяшчынка.

Разьдзел 12. ПРАВАПІС НЕПРЫСТАЎКАВЫХ ЗЫЧНЫХ ПЕРАД Ч

36.Каранёвыя зычныя (у т. л. д, т, ж, з, с, на месцы якіх вымаўляюцца іншыя зычныя) перад суфіксальным ч пішуцца нязьменна: брат – братчык (сябра брацтва), гародгарoдчык, груз – грузчык[37], данос – даносчык, допіс – дапісчык, матка – матчын, муж – мужчына, перапісаць перапісчык, падпісацца падпісчык, спадкаемца – спадчына, сусед – суседчын, сьведка – сьведчыць; Мётча, Радча, Седча, Калодчына, Лідчына, Наваградчына, Балотчыцы, Ёдчыцы, Матчыцы. Але: маладымалайчына (як і малойца), нябога – нябожчык.

37.Зычныя ў суфіксах -ск-, -цк- перад суфіксам -ін-/-ын-(а) пераходзяць у шыпячыя, што перадаецца на пісьме:

—        -скі – -шчына: бацькоўскі – бацькаўшчына, беларускі – беларушчына, вугорскі – Вугоршчына, залескі (ад Залесьсе) – Залешчына, менскі – Меншчына, татарскітатаршчына;

—        -цкі – -ччына: азіяцкіазіяччына, антысавецкі – антысавеччына, казацкі – казаччына, клецкі – Клеччына, нямецкі – Нямеччына, пoлацкі – Пoлаччына, славацкі – Славаччына, слуцкі – Случчына, турэцкі – Турэччына, рэкруцкі – рэкруччына, салдацкі – салдаччына, сьвецкі – старасьвеччына.


[37] У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; -овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.

Разьдзел 13. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА КАНЦЫ АСНОВАЎ НАЗOЎНІКАЎ ПЕРАД Ц

38.На канцы асноваў назоўнікаў зычныя перад ц захoўваюцца на пісьме: дачцэ, суседцы, галяндцы, кувэйтцы, нарвэжцы, на лавачцы, на нітцы, па дарожцы, у загадцы. У такой пазыцыі аднаўляецца зыходная форма зычнага: хвасьцец хвастцы (ад хвост), чы́стка – у чы́стцы, чысьце́ц – у чыстцы́ (ад чысты); але: айцец – айцы.

Разьдзел 14. ПРАВАПІС ІНШЫХ СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ КОРАНЯ Й СУФІКСА

39.У групах зычных на сутыку ўтваральнай аснoвы й суфікса: зг‑н, зд-н, рд(з), рд-ц, рт-н, пт-н, ск-н, сп-н, ст-л (сьць‑л), ст-н (сьць-н), сьль-н і пад. – сярэднія зычныя выпадаюць і не адлюстроўваюцца на пісьме[38]: бліснуць (бліск|аць + -нуць), бразнуць (бразг|аць + -нуць), бязьлітасны (літасьць + -ны), гарнуць (гарт|аць + -нуць), карысны (карысьць + -ны), масьніца (мост + ‑ніца), міласэрны (міласэрдз|е + -ны), наўмысны (мысьл|іць + -ны), паснуць (пасп|аць + -нуць), пoсны (пoст + -ны), праезны (праезд + ‑ны), расьліна (рост + -ліна), сэрца (сэрд- + -ца), шапнуць (шэпт + ‑нуць), шчасьлівы (шчасьц|е + -лівы).


[38] Ад асноваў на групу зычных прыметнікі могуць утварацца з дапамогаю суфікса -ов- (-ав-): аванпоставанпоставы, балястбаляставы, камандакамандавы, кантраст кантраставы, пратэст – пратэставы, транспарттранспартавы.

Разьдзел 15. ПАДОЎЖАНЫЯ (ПАДВОЙНЫЯ) ЗЫЧНЫЯ

40.На канцы асновы ўласнабеларускіх словаў (на месцы старажытных спалучэньняў “зычны + й”) і шэрагу пазычаньняў, а таксама ў іх склонавых формах – паміж галоснымі сьвісьцячыя [з’], [с’], [дз’], [ц’], санорныя [л’], [н’] ды шыпячыя [ж], [ш], [ч] падаўжаюцца й абазначаюцца падвойным напісаньнем адпаведных літараў:

жалезьзе й зялезьзе, палозьзе, боязьзю, дробязьзю, мязьзе (ад мязга), повязьзю; Вязьзе, Падбярэзьзе; таксама ў корані: зьзяць, зазьзяць, зьзяньне;

калосьсе, пераносьсе, восьсю, гусьсю, рысьсю; Палесьсе, зь Беларусьсю;

асяродзьдзе, судзьдзя, стагодзьдзе, медзьдзю, моладзьдзю, роўнядзьдзю; Забродзьдзе, Лодзьдзю, Моўчадзьдзю;

досьвіцьце, жыцьцё, суквецьце, кошуцьцю, памяцьцю, папарацьцю; Забалацьце, Куцьця;

вальлё (побач з вальляк), вясельле, крыльле, бельлю, мадэльлю, сольлю; Заўральле, Краснапольле, Купальле, “Жызэльлю”, таксама ў корані: льлю, пальляце, льляны;

гуканьне, жаданьне, улоньне, казаньню, квеценьню, руньню; Курганьне, Любаньню;

замежжа, збожжа, падарожжа, бездаражжу; Жардзяжжа, Запарожжа;

застрэшша, паддашша, узвышша, увушшу, цішшу; Замошша, Падляшша;

аблічча, крумкаччо, ламачча, далеччу, роспаччу, уваччу; Замасточча, Уручча, Нараччу.

Заўвага. Падвойныя могуць пісацца і ў даўно асвоеных імёнах ды прозьвішчах: Аўгіньня, Вульляна, Гальляш, Ільля, Натальля, Арсеньнева, побач з больш характэрнымі формамі без падваеньня: Аксеня, Аўгіня, Вуляна, Іля, Наталя, Тацяна.

41.Падвойныя літары пішуцца таксама на сутыках:

а) марфэмаў (частак слова);

 прыстаўкі й кораня: аббіць, аддаць, раззлаваць, зьзелянець (але разява, разявіць), іррацыянальны, сюррэалізм, рассыпаць, транссудат, экссудат, сьсячы;

 кораня й суфікса: бытта ‘быццам’, гэтта ‘тут’ (гэт- + -та), мяккі (мяк- + -к-), гадзіньнік (гадзін- + -нік), дрэнны (дрэнь + -н-);

 суфіксаў: аўчыньнік (аўч-ын- + -нік), драўнінны (драўн-ін- + -н-);

 суфікса й постфікса: мыцца, сьпяшаецца, хвалюесься;

б) складоў у выніку фанэтычных менаў: адзінаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць[39];

в) частак складаных словаў: бэккрос, бургграф, вакуўммэтрыя, оммэтар (вакуўм, ом + мэт(а)р-), двоххадовы, паккамэра, шматтамовы; Бэкінггэм, Бэрггоф, Эбінггаўз (тое ж: Бэкінґгэм, Бэрґгоф, Эбінґгаўз);

г) частак складанаскарочаных словаў: паліттэхналёгіі.

Заўвага А. Прыстаўкі на перад наступным коранем, які пачынаецца  на дз-, пішуцца нязьменна: аддзел, аддзячыць, паддзець, Наддзьвіньне.

Заўвага Б. Падвойнае напісаньне гг захоўваецца ў выпадку, калі гэтыя літары абазначаюць розныя гукі: Заходнія Ґгаты і Ўсходнія Ґгаты (горы ў Індыі; гінд. ghāt).

42.Падвойныя зычныя нн пішуцца ў суфіксах прыметнікаў[40]:

 -енн- (-энн-) (значэньне павелічэньня): здаравенны, дабрэнны, страшэнны;

 -нн- (прыметнікі прэдыкатыўнага паходжаньня): задуменны, летуценны, старанны.

У іншых суфіксах прыметнікаў і дзеепрыметнікаў пішацца адна літара н: вогнены (побач з агняны), кроквены; драўляны, драцяны, духмяны, крамяны, мядзяны, палымяны, сьлівяны, ціхмяны, цьмяны, шкляны; акрэсьлены, высьпелены, дагледжаны, замглёны, падахвочаны, прачытаны, прышпілены, сьпяваны, цьвелены.

Заўвага. Суфіксальнае нн трэба адрозьніваць ад выпадкаў падваеньня на сутыку кораня й суфікса: дзень – дзён|ны, імёны – імен|ны, камень – камен|ны, песьня – песен|ны, плён – плён|ны.


[39] Фармант -ццаць гістарычна паходзіць з слова дзесяць.

[40] Прыметнікі ўтвараюцца й з дапамогаю суфікса -ов-/-ёв- (-ав-/-ев-): веснавы й вясновы, вечаровы, дарэформавы, зімовы, сьнегавы, формавы, фірмовы, шашовы (ад шаша); грэбля – грэблевы, зябліва – зяблевы, лісьцёлісьцёвы.

Разьдзел 16. ПРАВАПІС РАЗЬДЗЯЛЯЛЬНЫХ ЗНАКАЎ

43.Разьдзяляльны мяккі знак пішацца пасьля мяккіх з, с, л, н перад е, ё, ю, я ды націскным і, якія абазначаюць два гукі ([йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]): зьезд, зьеў, зьі́неў, зьява, бязьі́скравы, бязьі́клавы, разьюшыцца, разьятрыцца, узьяднаны; дызьюнкцыя, лясьён, пасьянс, калье, кальян, льё, мільён, мільярд, браканьер, іньекцыя, кампаньён, кананьерка, каньюнктура, каньён, каньяк, маньерызм, міньён, шансанье, шампіньён, шыньён, Лё Карбюзье, Сьера-Леонэ, Сью, Бэлью, Мальер, Ньютан, Ньяса.

44.Апостраф пішацца перад е [йэ], ё [йо], ю [йу], я [йа], і [йі]:

 пасьля зычных (апроч с, з, л, н, в, ў): бе, пе, верабіны, семі, купё, надворе, пере, сузоре, барер, “бюік”, варят, дябал, крупе, сафян, кянці, фёрд, Бянка, Маря (побач з Марыя), Лукян, Саря (вёска ў Віцебскай вобл.), Мянма, Пер, Пемонт, Пю; у т. л. пасьля прыставак і фармантаў не на зь- (сь-): абява, адезд, міжіскравы, міжядравы, падяжджаць, перадюбілейны, супэрімбрык;

 калі зь іх пачынаецца няпершая частка складаных і складанаскарочаных словаў: двухюаневы (ад два юані), Мінюст;

 у пазычаньнях і ў іншамоўных уласных імёнах пасьля д і т, якія перад гукам [й] не зьмякчаюцца: партера, парте, ранте, флібустер, кандатер, мустерскі, Сантяга, Мате (Mathiez), Матё (Mathieu), Мантэскё (Montesquieu), Дэпардё (Depardieu), Мэтю, Дем, Дюар, Дюк, Тер, Теры, Фрытяф Нансэн;

 у іншамоўных уласных назовах накшталт ОКонар, ОНіл, Жанна дАрк, дАртаньян, дАлямбэр, МБоў і пад.; а таксама Куран.

45.Разьдзяляльныя знакі ня пішуцца:

 пасьля ў, в: аліўе, выслоўі, гадаўё, міжрадкоўе, паўімбрыка, салаўю, саўю, Гаўя, Салаўёў; віетнамец, Віетнам, Віетава тэарэма, інтэрвію;

 у асабовых формах дзеяслова ліць: лію й льлю, ліеш і льлеш, ліе й льле, ліем і льлем, ліяце й льляце, ліюць і льлюць;

 у даўно асвоеных пазычаньнях, дзе л, м, д і т, асымілюючы (паглынаючы) наступны [й], зьмякчаюцца: базылянін, булён, мадзяр, Наталя, Тацяна, (В)уляна, Іля, Іліч, Ілініч (побач з Натальля, Тацьцяна, (В)ульляна, Ільля, Ільліч, Ільлініч; Гальляш), Дзямян (побач з Даміян), Максімілян, Савасьцян (побач з Сабастыян);

 у прыналежных прыметніках, у прозьвішчах ды імёнах па бацьку[41], утвораных ад уласных імёнаў з асноваю на мяккі зычны, перад суфіксальным -еў-/-ев- (-ёў-/-ёв-), у т. л. на -іч (-евіч, ‑ёвіч): Васіль – Васілёў, Васі́левіч, Васіле́віч, Васілеўна; Аркадзь – Аркадзеў, Аркадзевіч, Аркадзеўна; Арсень – Арсеневіч, Арсенеўна; Вікенці – Вікенцеў, Вікенцевіч; Эміль – Эмілевіч[42];

 у дзеясловах закончанага трываньня з прыстаўкаю з- і коранем на пачатковы галосны ды ў вытворных ад іх: загітаваць, зараць, замэрыканізаваць, зарыентавацца, зэканоміць.


[41] Для клясычнай беларускай антрапаніміі імёны па бацьку не характэрныя.

[42] Расейскія прозьвішчы, імёны ды імёны па бацьку пішуцца залежна ад ступені асвоенасьці: Аладзьеў, Ананьеў, Арсеньеў, Глазьеў, Лаўрэнцьеў, Цярэнцьеў, Шчапоцьеў або Аладзьдзеў, Ананьнеў, Арсеньнеў, Глазьзеў, Лаўрэнцеў, Цярэнцеў, Шчапоцьцеў, Іван Васільевіч Жахлівы, Алсуф’еў, Аляб’еў, Грыгор’еў, Дзям’ян Бедны, Міхаіл Юр’евіч Лермантаў.

Разьдзел 17. ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ЗЫЧНЫХ

46.Перад пачатковым о ў спрадвечнабеларускіх і ў некаторых даўно асвоеных пазычаных словах адпаведна вымаўленьню пішацца прыстаўное в: вока, вобад, вобмаль, водгук, войча, ворыва, водар, вохра, воцат; таксама ва ўласных імёнах: Вольга, Восіп, Ворша. Але: одум, оканьне; ого, ой, ось, от (побач з вой, вось, вот).

Прыстаўное (устаўное) в перад о пасьля галосных пішацца таксама і ў сярэдзіне слова: завойкаць, навобмацак, навочны, ніводзін, увосень.

Пры словазьмяненьні й словаўтварэньні, якія суправаджаюцца перамяшчэньнем націску, о пераходзіць у а (“аканьне”), у выніку чаго зьнікаюць умовы для разьвіцьця прыстаўнога (устаўнога) в: вобад – абады, воблак аблокі, вожаг ажагі, возера – азёры, войча – айцец, восы аса; волава – аловак, ворыва – араць, восень – асяніны, Ворша – аршанскі, увогуле – наагул.

Заўвага А. У словах вожык, вока, вокал (навокал), восем, воспа, востры і ў вытворных ад іх словах прыстаўное в захоўваецца незалежна ад націску, у т. л. перад а: важаняты, вачніцы, ваколіца, навакольле, васьмёра, васпаваты, вастрыць. Але: акно – вакно, аканіцы – ваканіцы.

Заўвага Б. Словы араць, арэх, востры й вытворныя ад іх маюць варыянты з прыстаўным (устаўным) г: гараць, згараць, перагараць; гарэх, гарэшнік; гостры, гастрэй, гастрыня, гастрыць, загастрыць, абгастрыцца.

Выклічнікі га, го, гоп, гэй і назоўнікі гаплік, гарапнік могуць ужывацца без г: а, о, оп, эй; аплік, арапнік.

47.Перад пачатковым каранёвым (непрыстаўкавым) у ў спрадвечнабеларускіх і ў некаторых даўно асвоеных пазычаных словах незалежна ад націску пішацца прыстаўное в: вугаль, вугор, вугорскі, вугра-фіны, вуліца, вус, вусаты, вустрыца, вучань, вушы, вушак.

Прыстаўное (устаўное) в перад каранёвым у пішацца таксама і ў сярэдзіне слова: абвуглены, завушніцы, навука, самавук.

48.У словах павук, цівун і аднакаранёвых зь імі, у традыцыйных уласных імёнах і вытворных ад іх прозьвішчах пасьля галосных перад у, о пішацца ўстаўное в: павучыньне, Навум, Навумовіч, Навумаў, Навумчык, Цівунчык, Матэвуш, Тадэвуш, Радзівон, Ларывон, Лявон, Лявонаў. Але: Леанід.

49.Прыстаўное в ня пішацца:

 перад пачатковым о ў пазычаньнях і ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня: ода, опэра, орган, оргія, ордэн; Оксфард, Ом, Омск, Осака[43];

 перад пачатковым у ў бальшыні пазычаньняў і ўласных імёнаў іншамоўнага паходжаньня, як націскным: у́зус, у́к, у́льтра, у́льчы, у́мбра, у́мбры, у́нікум, у́нія (побач з ву́нія), у́нты, у́нтэр, у́рка, у́рна; У́жгарад, У́йпэшт, У́льбрыхт, У́піт, У́рбан; гэтак і ненаціскным: увэрту́ра, унівэрсытэ́т, уніка́льны, урага́н, утылі́та, Узда́, узьдзе́нскі, Уга́нда/Уґа́нда; унія́т, унія́цкі, унія́цтва (побач з вунія́т, вунія́цкі, вунія́цтва), уні́йны, уніта́рны;

 перад прыстаўкавым у: удвух, умова, урад, участак; узьнёслы, узрушыць;

 перад у паходжаньнем з в: удава, улада, уласнасьць, унук, учора, уюн.

50.Прыназоўнік у перад пачатковым ненаціскным у- наступнага слова набывае выгляд (у)ва: дзейнасьць ува ўмовах свабоды; паеду ва Ўлан-Батар. Перад займеньнікамі мне, усе, усё, усенькі гэты прыназоўнік ужываецца толькі ў форме ува (ўва): ува мне, ува ўсё, ува ўсім, ува ўсенькім.


[43] Устаўны гук [в], які разьвіваецца ў становішчы паміж прыназоўнікам у і пачатковымі [а], [о], [э], на пісьме не адлюстроўваецца: у аблозе вабло́з’э], у опэрыво́пэры], у этэры вэтэ́ры].

Частка ІІІ. АСАБЛІВАСЬЦІ ПРАВАПІСУ СЛОВАЎ ІНШАМОЎНАГА ПАХОДЖАНЬНЯ
Разьдзел 18. ПРАВАПІС СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ГАЛОСНЫХ

51.Пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і):

а) пасьля і (ы):

 у пачатку слова[44]: іён, іянізацыя, іянійскі, іяніт, Іянічнае мора, іянасфэра;

 у сярэдзіне слова:

абітурыент, віетнамец, дыез, дыета, карыес, мэдыевіст, пацыент, сіеста, спаніель, фіеста; Андора-ля-Віеха, Арыель, Віетнам, Вэрвіе, Габрыель, Гэнрыета, Даніель, Жэнэвіева, Марыета, Рывіера, Трыест, Хавіер; але: аліўе;

аксіёма, віёля, катыён, легіён, трыёдзь, Ліён, Сіён, Фіёль, Этыёпія;

акварыюм, архіварыюс, калегіюм (побач з калегія), калёквіюм, кандамініюм, кансыліюм, мэдыюм, натарыюс, опіюм, прэзыдыюм, радыюс, соцыюм, страдыварыюс, сымпозіюм, трыюмвірат, трыюмф, тэрарыюм; Гэльвэцыюс, Мёбіюс, Піюс, Сыбэліюс, Сэргіюш, Цэльсіюс, Эўгеніюш;

акіян, ішыяс, ліяна, матэрыял, рыял, прыярытэт; Адрыятыка, Ніягара/Ніяґара, Эль-Рыяд;

 у канцы слова: фабліё, ін-фоліё, аўдыё, радыё, імпрэсарыё, трыё, Антарыё, Рыё-Грандэ/Ґрандэ, Токіё; інтэрвію; акцыя, геаграфія, камэдыя, мэдыя, Азія, Нармандыя, Сыцылія, Прэторыя.

б) пасьля [э], [у] на канцы скланяльных назоўнікаў жаночага роду: гінэя (guinea), ідэя (idea; але ідэальны), камэя (сammeo), панацэя (panacea), статуя (statua), сэбарэя (sebum + rheo); Дульсынэя (Dulcinea), Касіяпэя (Cassiepea), Салямэя (Solomea).

Заўвага А. У некаторых даўніх пазычаньнях пасьля галоснага перад о, у разьвілося ўстаўное в: півоня, Радзівон, Тадэвуш[45].

Заўвага Б. Шэраг музычных тэрмінаў італьянскага паходжаньня мае дзьве формы – традыцыйную й адпаведную арыгінальнаму вымаўленьню: адажыё, арпэджыё, капрычыё, сальфэджыё й ададжа, арпэджа, капрычча, сальфэджа[46].

Заўвага В. Іншамоўныя спалучэньні [іэ], [йэ] пасьля губных зычных б, м, п часьцей перадаюцца на пісьме праз ’е: б’еф, п’едэстал, п’еза-, п’еса, круп’е, пап’е-машэ, прэм’ер; Барб’е, Люм’ер, П’емонт, П’ер, П’етра; але: біенале, піетэт, поліяміеліт.

52.Грэцкае спалучэньне ευ і лацінскае спалучэньне eu перадаюцца праз эў (еў, яў): эўгеніка, эўкаліпт, эўнух, эўтаназія, эўфанія, эўфарыя (ευφορια), эўфэмізм, эўхарыстыя, Эўклід, Эўропа (і вытворныя: эўра, эўрапеец, эўрапейскі, трансэўрапейскі, УЭФА, Эўразія ды інш.), Эўрыпід, Эўрыдыка, Эўтэрпа, Эўфрат; дэўтэр, дэўтрон ευτερ-); леўкацыт, леўкемія, леўкоз, леўкома, ляўкас, ляўконіяευκ-); нэўральгія, нэўрахірургія, нэўрастэнія, нэўронευρ-); нэўтральны, нэўтралітэт, нэўтралізаваць, нэўтрон (neutr‑); плеўрыт, тэрапэўт; але даўно асвоеныя імёны Аўген, Аўгіньня (побач зь Яўген, Яўгенія), Апраска, Еўфрасіньня, Прося ды інш. варыянты адаптацыі (побач з Эўфрасіньня).

Заўвага А. Словы з коранем feod/feud замацаваліся ў двух варыянтах: фэадал, фэадалізм, фэадальны й фэўдал, фэўдалізм, фэўдальны.

Заўвага Б. Нямецкае спалучэньне літараў eu перадаецца:

 пад націскам – праз -ой- (-ёй-): нойзыльбэр, розэнкройцар, Кройцбэрг/Кройцбэрґ, Нойштат;

 не пад націскам – праз -ай- (-ей-): фаервэркайэр-], лейтэнант (ням. Leutenant ад фр. lieutenant).

53.У наступных спалучэньнях галосных устаўны [й] не ўзьнікае:

 аа (яа), ао (яо), аэ (яэ), оа (ёа), оэ (ёэ), эа (еа), эо (ео):

ааза й аазіс, аорта, аорыст, аэд, аэрапорт, эазой, эон, Аомары, Аэліта, Эол;

акардэон, арэол, відэатэка, геоляг, зоамарфізм, ідэальны (але ідэя), маоры, махаон, мэтэор, нэафіт, нэон, палеаліт, паэт, рэагаваць, рэалізм, тарэадор, тэалёгія, тэозаф, хаос, эўрапэоід, Камоэнс (побач з Камойньш), Коэн, Лаос, Напалеон, “Сытраэн”;

відэа, калянхоэ, каноэ, радэа, стэрэа, Андрэа, Барнэо, Більбао, Лео, Макао, Мао;

 уа (юа) (у т. л. на месцы францускага oi), уо (юо), уэ (юэ):

віртуоз, казуар, люэс, муар, піруэт, пуанты, пэньюар, рэзэрвуар, рэпэртуар, стуардэса, сылюэт, талюол, фуэтэ, ягуар, Люара;

амплюа, буржуа, кечуа, па-дэ-труа, Галюа/Ґалюа.


[44] Гэтае спалучэньне ў пачатку пазычаньняў надзвычай рэдкае: пераважная бальшыня словаў іншамоўнага паходжаньня, пачатак якіх па-расейску перадаецца празь иа-, ие-, ио-, иу-, ии-, паходзіць ад словаў, што ў мовах-крыніцах пачынаюцца зь [й].

[45] Пра ўстаўны в гл. таксама разьдзел 17.

[46] У спэцыяльнай літаратуры дапускаецца падаваць пералічаныя тэрміны ў арыгінальнай форме: adagio, arpeggio, capriccio, solfeggio.

Разьдзел 19. ПРАВАПІС Л – ЛЬ
Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня[47]

54.L заўсёды перадаецца мякка:

 перад [і], [й] (які рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і): ліквор, літара, ліхтар, ліштва, палітра, ралі, Ліён, Ліма, Кліё; льё, більярд, рэльеф, Льеж, Льюіс, Льюнэл, Ўільям;

 перад [э] на канцы нескланяльных назоўнікаў: бажале, дэфіле, жэле, рэле, філе, Па-дэ-Кале, Пэле;

 пры падваеньні (фанэтычна – падаўжэньні) льл: бандэрыльля, камарыльля, кальля (кветка), кельля, мантыльля, сэгідыльля, эскадрыльля, Эвангельле.

55.L перадаецца мякка:

55.1.  У словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч англіцызмаў:

а) перад [э]: левулёза, легат, легенда, балея, пленэр, прапэлер, талер, тэлеграф, фалерыст;

б) на пачатку і ў сярэдзіне словаў:

 перад [а], [o], [у]:

ля, ляванда, лязарэт, лякмус, лягуна, ляк, лякуна, лямбда, лямец, лямпа, лямус, ляпіс, ляпсус, лярва, лясьён, ляўрэат, ляфэт, акуляры, атлянт, бакаляўр, баляда, бляндынка, блянк, бляха, глядыёлюс, глядыятар, глязура, глянды, глянец, друшляк, дэклярацыя, дэфіляда, клявіш(а), клямка, кляса (ад classis ж. р.), клясык, кляштар, макулятура, плябан, пляга, плягіят, пляж, плязма, плякат, пляма, плян, плянэта, -пляст[48], плястылін, плятформа, пляц, пляцдарм, пляцкарта, пляцэнта, пляшка, стэляж, табуляцыя, шкарлятына, шлягбаўм, шляга, шлягер, шлямбур, шлянг, шляфрок;

лёгіка, лёджыя, лёжа, лёзунг, лёк, лёкай, лёс, лёцман, лёх, алькалёід, балён, блёк, глёбус, паліглёт, дыплём, калёквіюм, клёш, плёмба, рулён, салён, тубэркулёз, фальклёр, філёзаф, флёксы, флёр, флёра, флёт, хлёрка, цэлюлёза;

люза, люідор, люк, люкс, люмбага, люмпэн, люнатык, люпа, люстра, люстрацыя, люцэрна, алюр, аншлюс, блюза, блюзьнер, вэлюм, глюкоза, плюралізм, плюс, рэвалюцыя, салют, флюарэсцэнцыя, флюгер, флюід, флюс, шлюз, шлюп;

 перад зычнымі: альбатрос, альгебра, алькаголь, алькоў, альфабэт, амальгама, асфальт, афтальмоляг, бальзам, вальс, гальваніка, гальс, герольд, дубэльты, зэльц, кальц (хімічны элемэнт), катапульта, кельт, мальва, пальма, пульс, сальда, сальманэля, скальп, тальк, фальш, фольга;

в) на канцы асновы:

 пасьля зычных і [э]:

фіналь -ль: артыкль, бінокль, дубль, манокль, спэктакль, цыкль; фіналь -ля: басэтля, бутля, вафля, картопля, кегля, марля, мэбля, цыкля, шабля;

фіналь -эль (-ель): газэль, гатэль, дуэль, дызэль, кабэль, карамэль, мадмуазэль, мадэль, мэнэстрэль, нікель, ніпэль, панэль, партфэль, пастэль, пудэль, тунэль, флігель, фэльдфэбэль, штэпсэль; фіналь -эля: марэля, навэля, капэля, парцэля, стэля, сырадэля, цэля; а таксама фіналь -аль паходжаньнем з -el: вэксаль, гандаль, гіцаль, гэбаль, куфаль, пыталь, пэндзаль, рондаль, шніцаль;

 пасьля [і], [о] у бальшыні неадушаўлёных назоўнікаў:

фіналь -іль (-ыль): аўтамабіль, вадэвіль, ваніль, вэнтыль, грыль, дрыль, кіль, пасквіль, профіль, стыль, тэкстыль, шпіль, штыль, эпітрахіль; у т. л. у хімічных тэрмінах – назовах радыкалаў (м. р.): бутыль, мэтыль, прапіль, этыль; фіналь -іля (-ыля): дыля, кадрыля, міля;

фіналь -оль (-ёль): аэразоль, бэмоль, каніфоль, кансоль, кантроль, карамболь, кроль, пароль, соль (нота), толь, трыёль; у т. л. у хімічных тэрмінах з часткаю (алькаг)оль – назовах сьпіртоў (м. р.): бутаноль, мэтаноль, прапаноль, этаноль; а таксама фіналь -аль паходжаньнем з -оl- (м. р.): акропаль, сымбаль; фіналь -оля (‑ёля): альвэоля, вакуоля, жырандоля, мацыёля, радыёля (расьліна)[49], роля, фасоля;

 пасьля [a] у бальшыні неадушаўлёных назоўнікаў жаночага роду: фіналь -аль (-яль): батыяль, вэртыкаль, дыяганаль, кефаль, магістраль, пастараль, пэдаль, сьпіраль, сталь, эмаль; фіналь -аля: заля, паля, цаля, шаля;

 у некаторых неадушаўлёных назоўніках: пасьля [у] (м. і ж. р.): вэстыбюль, капсуль, модуль, нуль, патруль, рыдыкюль, руль, цыркуль; куля, руля, пілюля, цыбуля, шпуля; пасьля [a] (м. р.): баль, ганталь, каль (хімічны элемэнт), крышталь, мэдаль, паркаль, раяль, фэстываль, шаль, шпіталь; у т. л. у хімічных тэрмінах – назовах альдэгідаў (м. р.): бутаналь, мэтаналь, прапаналь, этаналь;

 у некаторых адушаўлёных назоўніках: нобіль, птэрадактыль, троль.

Заўвага. Некаторыя назоўнікі жаночага роду на -[л’]- ужываюцца як з нулявым, гэтак і з поўным канчаткам (як далонь – даланя, кішэнь – кішэня): антрэсольантрэсоля, бандэрольбандэроля, віялянчэль віялянчэля, гантэльгантэля, пістольпістоля.

г) у бальшыні ўласных назоваў: Лежэ, Лекерт, Лё Карбюзье, Клеапатра, Лялевэль, Палерма; Лябрадор, Лявон, Лязана, Ляймэн, пратока Ля Пэруза (La Pе́rouse), Плятон (філёзаф), Сэн-Лязар; Лёві, Лёвэн і Лювэн, Лёс-Анхэлес; кароль Люі, Люкрэцыюс, Люксэмбург/Люксэмбурґ, Люўр, Люцыпар, Люцыя, Калюмб, Плютон; Альжыр, Стакгольм, Пфальц; Базыль і Васіль, Грэнобль/Ґрэнобль, “Жызэль, Ліль, Марсэль, Ніколь, Нобэль, Тэафіль, Фаніпаль, “Шанэль; Анеля, Габрыеля/Ґабрыеля Містраль, Даміцэля, Ля Скаля, Пале Раяль.

Заўвага А. У некаторых асабовых імёнах і вытворных ад іх словах – залежна ад шляху й часу пазычваньня – l рэалізавалася мякка або цьвёрда: Ахілес – Ахіл; Гэркулес Гэракл; Кароль і кароль, Шарль – Карл; ЛюкЛука(ш); Мікаэль, Міхаль, Мішэль – Міхал; Нікаля – Мікола, Нікалас; Паўль, Поль – Павал, Павел; Плятон – Платон.

Заўвага Б. Ва ўласных назовах францускага паходжаньня артыкль l’ перадаецца як перад зычным – ль: Ль’Апіталь (L’Hopital), Ль’Арэаль (L’Orе́al), Ль’Эскаль (L’Escal).

55.2.     У англіцызмах:

а) заўсёды перад ненаціскным [э]: бойлер, бройлер, валейбол, дылер, стэплер; Батлер, Лос-Анджэлес, Мілер, Ракфэлер;

б) у некаторых словах (пераважна даўнейшых пазычаньнях праз мовы-пасярэдніцы): батэрфляй, блеф, блёк, блюз, даляр, клюб, клюмба, плед; бульдог, гольф, джэнтэльмэн, сэтэльмэнт, кольт, пэнальці, фільм, шэльф, эльф; барэль, бушаль, біль, джоўль, кактэйль, канстэбль, эль (побач з эйл); Баскервіль, Ленан, Лёндан, Лінкальн.

56.L перадаецца цьвёрда:

56.1.  У бальшыні англіцызмаў (пераважна пазьнейшыя пазычаньні), а таксама ва ўласных назовах неангельскага паходжаньня, якія прыйшлі праз ангельскую:

а) у пачатку й сярэдзіне словаў – перад зычнымі, перад галоснымі [а], [o], [у], націскным [э], у т. л. у складаных словах, а таксама ў вытворных: кансалтынг, кілт, напалм; лайнэр, лазэр, лакаўт, клан, он-лайн; лобі, лорд, плотэр, слоган; лудыт; лэдзі, дысплэй, плэер, плэйбой, слэнг; Ланкастэр, Лойд, Лох-Нэс, Лэм(б), Лэнглі/ Лэнґлі, Лэсьлі, Бэдлам і бэдлам, Блэйк, Блэкмар, Бэлфаст, Глазга/ Ґлазґа, Нікалас, Солт-Лэйк-Сіці, Ўімбэлдан, Ўулф, Ўэйлз (побач з Валія), Ўэлз, Фаўлз, Чарлз, часопіс “Лук” (“Look”), газэта “Гэралд Трыб’юн”;

б) на канцы асновы – фіналь : англ, атол, бітл, вакзал, гол, рок-н-рол, сынгл, трал, файл, фол, футбол; Біл, Бэл, Лівэрпул, Майкл, Нэшвіл, Пол, Фарэл, гурт “Дып Пэрпл, кампанія “Стандард Ойл; у т. л. у абрэвіятурах: алгол, кабол, Інтэрпол; фіналь -ла: ватэрпола, гарыла, пэпсі-кола.

56.2.  У словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч англіцызмаў:

а) на пачатку і ў сярэдзіне некаторых словаў: лава (магма), ладан, лама (жывёла), ланцуг, лаціна й аднакаранёвыя, лотра, лубін, блазан, блакіт, блат, клон, палац, салата; балт, болт, гвалт, залп[50], катафалк, малпа, кшталт, салдат, фалда; Балтыка, Лазар, Ларыса;

б) на канцы асновы:

― пасьля [у] у бальшыні назоўнікаў – пераважна грэцка-лацінскага паходжаньня: фіналь -ул: артыкул, карбункул, фурункул, мускул, тытул, фалікул; фіналь -ула: акула, ампула, була, гранула, інкунабула, капсула, малекула, пігула, прымула, прэамбула, фібула, цыдула; фіналь -юла: гуаюла, дыцэлюла;

 пасьля націскнога [а] у бальшыні назоўнікаў мужынскага роду – фіналь -а́л (-я́л): ава́л, арыгіна́л, ванда́л, генэра́л, ідэа́л, інтэлектуа́л, інтэрва́л, кана́л, кардына́л, карнава́л, кварта́л, мігда́л, мэта́л, нелега́л, правінцыя́л, прафэсіяна́л, радыка́л, рытуа́л, сканда́л, сыгна́л, трыбуна́л, унівэрса́л, футара́л, фэста́л, цырыманія́л, штурва́л; Буцэфа́л і буцэфа́л, Ганіба́л;

 пасьля ненаціскнога [а] паходжаньнем з -о- ў назоўніках жаночага роду – фіналь -ала: гіпэрбала, парабала, сыстала, эпістала;

 у бальшыні адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду – фіналь : анёл, балагол, дэбіл, д’ябал, консул, крэол, кракадзіл, маршал, мул, славянафіл, тарантул; Катул, Ромул;

 у рэчыўных назоўніках на -іл (-ыл), -ол (апроч хімічных тэрмінаў – назоваў сьпіртоў і радыкалаў): акрыл, карбаніл; бэнзол, валідол, полістырол, пэргідрол, салідол, талюол, тасол, тол;

 у некаторых іншых назоўніках: фіналь : арэол, матацыкл[51], пратакол; фіналь -ла: барыла, бацыла, віла, гала-канцэрт, гандола, кадзіла, магнітола, пэрла[52], радыёла (апарат)[53], тытла, цэгла, шкала, школа, шпала; пікала, сола, трэмала; фіналь -ло: гало (аптычная зьява), табло.

Заўвага А. L перад фармантамі -ны, -скі, -ява-, -яр-, -ят-, -яцыя перадаецца мякка: бацылабацылярыя; генэралгенэральны, генэральскі; гранулагрануляваны; ідэал ідэальны; капітулакапітуляваць, капітуляцыя; карпускула – карпускульны; малекула – малекульны; маршалмаршальскі; стымул – стымуляваць, стымулятар, стымуляцыя; формула – фармуляваць, фармуляр; а таксама ў слове галявы (ад гол).

Заўвага Б. Некаторыя пазычаньні складаюць паранімічныя пары, процістаўленыя характарам рэалізацыі l: бал (пункт) – баль (імпрэза), капітал (багацьце) – капіталь (пісьмо), каралы (марскія жывёліны) – каралі (упрыгожаньне), мол (збудаваньне) – моль (адзінка колькасьці рэчыва; музычны лад), тол (выбуховае рэчыва) – толь (пакрыцьцё), фінал (заканчэньне) – фіналь (канец слова).

Заўвага В. У словах з часткаю land характар перадаваньня l залежыць ад паходжаньня слова:

 з ангельскае мовы – цьвёрда: дыксілэнд, лэндровэр, ньюфаўндлэнд, Нэд Лэнд, Дыснэйлэнд, Кліўлэнд, Кўінзлэнд, Лонг-Айлэнд/Лонґ-Айлэнд, Скотлэнд-Ярд, Фолклэндзкія астравы;

 зь іншых моваў – мякка: спартляндыя, Галяндыя, Готлянд/ Ґотлянд, Грэнляндыя/Ґрэнляндыя, Ірляндыя, Ісьляндыя, Курляндыя, Нідэрлянды, Новая Зэляндыя, Тайлянд, Фатэрлянд, Фінляндыя, Шатляндыя, Ютлянд.

Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня

57.Характар адаптацыі л/ль залежыць ад якасьці гуку ў мове-крыніцы, а таксама ад шляху засваеньня й традыцыі ўжываньня слова:

 празь мяккі: леча, міткаль, омуль, сакля, сэль, сэраль, Лесота, Люйшунь;

 празь цьвёрды: вагул, камчадал, камбала, лама (сьвятар), малайзійцы, палтус, таміл, хурал; Лакшмі, Ладага, Латвія, Луанда, Ангола/Анґола, Волга, Гімалаі, Джамалунгма/ Джамалунґма, Малайзія, Нэпал, Улан-Батар, Шры-Ланка.

58.У сэмітызмах (словах з іўрыту й арабскае мовы) л(ь) перадаецца звычайна ў залежнасьці ад яго даўжыні ў мове крыніцы:

 мякка – кароткі: алькаголь, халіф, Аль-Акса, “Аль-Каіда”, Баальбэк, Гібральтар/Ґібральтар, Захля, Кербэля, Лятакія, Хэрміль, Эрбіль;

 цьвёрда – доўгі: фэлаг, хала, Алаг; а таксама ў даўніх пазычаньнях: іслам, кабала, кагал, Талмуд і ў вытворных ад Алаг, іслам: Абдула(г), Алагабад, Рагматула(г), Рамала(г); Ісламабад, Іслам Карымаў.

59.У цюркізмах і словах, пазычаных празь цюрскія мовы, л(ь) звычайна перадаецца цьвёрда: аіл, алтын, аул, балык, біклага, есаул, калдуны (страва), калым, курултай, лаваш, мална й мула, піяла, султан, чалма, халат, халва; Алатаў, Алматы, Алтай, Арал, Балхаш, Джамбул, Кзыл-Арда, Кызылкум, Стамбул; але: каракуль, кілім, ліман.

Заўвага. У некаторых асвоеных пазычаньнях l перад зычнымі перадаецца праз ў нескладовае: аўта́р, баўгары, жаўнер, каўбаса (побач з кілбаса), каўнер, каўпак (але каракалпак), коўба (хімічнае начыньне), коўдра, хаўтуры, Баўтрук.


[47] У разьдзеле разглядаецца правапіс пазычаньняў з грэцкае, германскіх і раманскіх моваў, у якіх няма апазыцыі l паводле цьвёрдасьці–мяккасьці (сярэднеэўрапейскі [l]). Правілы разьдзелу не пашыраюцца на ўласныя назовы паходжаньнем з партугальскае й румынскае (у т. л. малдоўскае) моваў, дзе l можа перадавацца як цьвёрда: Луіш, Бэлу-Арызонці, Карлуш, Раналду, Сан-Паўлу, Сэтубал; Лупан; так і мякка: Лейрыя, Лісабон, Ільляву; Жэбэляну, Караджале, Мілеску.

[48] Кампанэнт складаных словаў (ад грэц. πλαστος); ня блытаць з уласнабеларускім пласт.

[49] Але апарат радыёла.

[50] Ад рас. залп < ням. Salve.

[51] Побач з матацыклет.

[52] А таксама ў вытворных: пэрлавы, пэрламутар.

[53] Але расьліна – радыёля.

Разьдзел 20. ПРАВАПІС Г (Ґ), К, Х І ГАЛОСНЫХ ПАСЬЛЯ ІХ

60.У пазычаньнях з грэцкае, лацінскае, германскіх моваў[54] (у т. л. у бальшыні пазычаньняў з ангельскае) h перадаецца праз г: габой (Hoboe), габрай і габрэй, габраістыка (hebraios), гавань (haven), гайвэй (highway), гаймарыт (ад Highmore), гамбургер (hamburger), гандаль (Handel), гандбол (handball), гантэлі (Hantel), галакост (holocaust), гарбата (ад herba), гард-рок (hard rock), гібрыд (hibrida), гіпэр- (hyper-), гіпадром (hippodromos), гіпапатам (hippopotamios), гіпатэка (hypotheke), гіпі (hippy), гісторыя (historia), гістэрыя (histeria), гіт-парад (hit parade), гома сапіенс (Homo sapiens), гонар (honor), госьпіс (hospice ад лац. hospitium), гуманізм (humanismus), гумар (humor); Гадсан (Hudson), Гайдэльбэрг/Гайдэльбэрґ (Heidelberg), Гайнэ (Heine), Гал (Hull), Гамэр (Homer), Гарацыюс (Horatius), Гітлер (Hitler), Шэрлак Голмз (Holmes), Гумбальт (Humboldt), Гэльвэцыюс (Helvetius).

Заўвага А. У наступных англіцызмах і вытворных ад іх словах h можа перадавацца праз х: хакей, халі-галі, хет-трык, хобі, хол, холдынг, хот-дог, хук, хулахуп, хуліган, хэпі-энд, хэпэнінг, ноў-хаў.

Заўвага Б. Таксама праз г перадаецца адпаведны звонкі фрыкатыўны гук у арыенталізмах: вагабіт, гіджра, гіндзі, джыгад, муджагед, шаг (валадар), шагід; Гімалаі, Гіндукуш, Алаг, Магабгарата, Якагама.

61.Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў выбухны g можа перадавацца празь літару ґ (“ґе”)[55]: Ґаза, Ґамбія, Ґент, Ґібральтар, Ґітлін, Аґра, Арлінґтан, Рэдынґ.

62.У пазычаньнях (апроч уласных назоваў) пасьля г, к, х звычайна пішацца е: геаграфія, гегемонія, гейзэр, гектар, ген, герб, герой, германізм, гетман, абарыген, апалягет, гамбургер, лягер, кантынгент; кегель, кекс, келіх, кельнэр, кенгуру, аскет, дыскета, піке; хедар (юдэйская школа), хек, хемасынтэз, херас, хеўра; таксама і ў грэцызмах са спалучэньнем hie-: герогліф, геракратыя, гератычнае (пісьмо).

Заўвага A. У некаторых германізмах (у т. л. у англіцызмах) пасьля г, х пад націскам пішацца э, напр.: гэбаль, гэблік, гэві-мэтал, гэдлайнэр, гэмпшыры (парода авечак), гэнд (адзінка даўжыні, роўная 10,16 см), гэрц, скінгэд.

Заўвага Б. У наступных грэцызмах дапускаюцца варыянты з г- і без г-: герарх і ярарх, герархія й ярархія, герархічны й ерархічны, герэй і ярэй (а таксама ў аднакаранёвых: архігерэй і архіярэй, протагерэй і протаярэй), Геранім і Еранім.

63.Ува ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня пасьля гh), х і ў вытворных ад іх словах пішацца э: Гэба, Гэктар, Гэркулес, Гэльвэцыюс, Гэрц, Гэльмгольц, Гэльзэнкірхэн, Гэсэ, Гэсэн, Гэмпшыр, Гэмінгўэй, Мангэтан і мангэтанскі; Хэльсынкі й хэльсынскі, Хэрсон і хэрсонскі, Хэнэраль-Бэльграна/Бэльґрана, Хэрэс-дэ-лёс-Кабальерас, Борхэс, Хуанхэ.


[54] У францускай мове h не вымаўляецца, таму ў пазычаньнях з францускае мовы не адлюстроўваецца: Анры (Henri), Анарэ (Honorе́), Ль’Апіталь (L’Hopital), Эркюль (Hercules), газэта “Л’Юманітэ” (L’Humanitе́), Віктор Юго/Юґо (Hugo).

[55] У літаратурнай беларускай мове выбухны гук [ґ] (і яго мяккі адпаведнік [ґ’]) вымаўляецца ва ўласнабеларускіх словах у каранёвым спалучэньні [зґ], [дзґ], [джґ]: во[зґ]ры, ма[зґ’, ро[зґ’, абры[зґ]лы, бра[зґ]аць, пляву[зґ]аць, вэ[дзґ]аць, [джґ]аць і ў шэрагу пазычаньняў: [ґ]анак, [ґ]арсэт, [ґ]валт, [ґ]зымс, [ґ]онта, [ґ]узік, а[ґ]рэст, [ґ’]ер[ґ’]етаць, цу[ґ]лі, шва[ґ’]ер ды інш. Гэта дало падставу аднавіць у ХХ ст. ужываньне літары ґ, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў старабеларускай мове.

Ува ўласных назовах зь неславянскаю лексычнай асновай этымалягічны выбухны [ґ] традыцыйна вымаўляецца па-беларуску як фрыкатыўны [γ]; пры гэтым захаваньне [ґ] у вымаўленьні не кваліфікуецца як парушэньне артаэпічнае нормы: [Г]арыбальдзі й [Ґ]арыбальдзі, [Г]рэнляндыя й [Ґ]рэнляндыя, [Г’]ётэ й [Ґ’]ётэ, [Г’]ібральтар і [Ґ’]ібральтар.

Разьдзел 21. ПРАВАПІС І, Ы ПАСЬЛЯ Д/ДЗ, Т/Ц, З, С[56]
Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова

64.У словах, утвораных ад пазычаньняў пры дапамозе ўласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў зычныя д, т, з, с памякчаюцца (пры гэтым д, т пераходзяць у дз, ц) і пасьля іх пішацца і:

 назоўнікі з суфіксам адзінкавасьці -ін-: газэтагазэціна, гонтагонціна, паркетпаркеціна, штыкетштыкеціна, шротшраціна;

 назоўнікі з памяншальным суфіксам -ік-: білетбілецік, жакетжакецік, кантканцік, корд (меч) – кордзік, ГАЗ“газік”, “форд” – “фордзік” (аўтамабіль)[57];

 адназоўнікавыя дзеясловы на -іць: бэстыябэсьціць, капрызкапрызіць, магнітнамагніціць, мазутапрамазуціць, сакрэтзасакрэціць.

Заўвага. Разьмежаваньне правапісу словаў з суфіксам -ік-/-ык- у залежнасьці ад яго паходжаньня й значэньня дае магчымасьць разрозьніваць паронімы: дротык ‘кароткая дзіда’ – дроцік ‘тонкі дрот’, портык (архіт.) – порцік ‘малы порт’.

65.У пазычаньнях і вытворных ад іх словах папярэдні элемэнту ‑ір- зычны – мяккі: арыенцір, брыгадзір, буксір, камандзір[58], касір, манціроўка, марціра, мундзір[59], пункцір, рэкецір, эліксір; дрэсіраваць, камандзіраваць, касіраваць, каціравацца, лідзіраваць, пасіраваць[60].

66.У словах з суфіксамі й фіналямі -ізм-/-ызм-, -ій-/-ый- (у т. л. у спалучэньнях -іе-/-ые-, -іё-/-ыё-, -іі/-ыі, -ію-/-ыю-, -ія-/-ыя-), ‑іл-/‑ыл-, -ін-/-ын-, -інг-/-ынг-, -іс-/-ыс-, -іст-/-ыст-, -іў-/-ыў- (-ів-/-ыв-) і ў вытворных ад іх словах:

 пасьля д, т пішацца ы[61]:

атлетызм, будызм, драматызм, садызм, фанатызм;

андыйскі, балтыйскі, дравідыйскі, індыйскі, сагдыйскі, самадыйскі; аўдыенцыя, градыент, мэдыевіст, карыес; аўдыё, ідыёт, радыё; акварыюм, кампэндыюм, мэдыюм, подыюм, прэзыдыюм; радыюс; гвардыя, дэмакратыя, камэдыя, пародыя, тэлепатыя, Асэтыя, Індыя, Кахэтыя, Удмуртыя, Якутыя;

мэтыль, этыль; бляндын, бэрнардын, валякардын, гетэрадын, бурштын, нікатын, сатын, плятын (хімічны элемэнт); гардына, ундына, брыгантына, гільятына, жэлятына, шкарлятына, Аргентына/Арґентына, Абэрдын, Палестына, Сардынія, у т. л. асабовыя імёны Аляўтына, Валянтын(а), Канстантын, Мартын(а), Хрыстына (побач з Аляўціна, Валянцін(а), Канстанцін, Марцін(а), Хрысьціна), але толькі Канстантынопаль;

інбрыдынг, кастынг, ліфтынг, маркетынг, мітынг, пудынг;

мэтыс, нотыс, радыска, хадыс;

артыст, дантыст, мэтадыст, парадыст, радыст;

аб’ектыў, нэгатыў, рэцэдыў; актывіст, матывацыя;

 пасьля з, с пішацца і[62]:

марксізм, параксізм, расізм, саліпсізм;

андалюзійскі, гімназійны, інданэзійскі, мансійскі, пэнсійны, тэлевізійны; маляйзіец; пансіён; калізіі, прэтэнзіі; сымпозіюм; агрэсія, артэзіянскі, вэрсія, дыфузія, пасіянарны, энтузіязм; Азія, Грузія, Валенсія, Касіюс, Пэрсія, Цэльсіюс[63];

гідраксіл, карбаксіл;

апэльсін, бэнзін, грузін, дрызіна, казіно, карасіна, лізін, лімузін, макасіны, пэпсін, таксін, тузін; Баргузін;

дансінг, лізінг, прэсінг;

гетэрозіс, лізіс, місіс, скепсіс, сэпсіс, экзэрсіс; аазіс, апакаліпсіс, базіс, генэзіс, катэхізіс, крызіс, тэзіс[64]; басіст, гімназіст;

абразівы, агрэсіўны, курсіў, масіў, пасіў, эксклюзіў.

67.У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с, у т. л. у словах з суфіксамі -ыд-, -ык- (чаргуецца з ‑ыц‑, -ыч-; не атаесамляць з уласнабеларускім -ік-/-ык-), -ым-, ‑ыт- перад спрадвечным і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы:

дыван, дывізія, дыета, дызайн, дызэль, дыскусія, дыхтоўны, дыярама, індыкт, нэадым, радыска, сындыкат; індык, мэдык, мэдыцына, мэдычны, сынодык; бандыт, крэдыт, эрудыт; Дыжон, Дыкенз, “Дынама”, Дыяна, Адыс-Абэба, Кандыд, Мобі Дык, Сардынія, Туцыдыд, Эдып;

тыгр(а), тыльда, тыран, тытла, тытры, тытул, тыфус, артышок, бастыён, дыптых, мартыралёг, пасатыжы, прэстыж; агностык, аналітык, антысэптык, аўтэнтык, батык, бутык, люнатык, мастыка, містыцызм, нэўратычны, оптык, палітык, паралітык, плястычны, практыцызм, сыноптык, тэарэтычны; інтым, сантым; апэтыт, атыт, мастыт; Тыбэт, Тыльжа й Тыльзыт, Тырана, Тымор, Арктыка, Атлянтыда, Атыла, Матыльда;

зыгзаг, зыгота, мінэзынгер, фтывазыд; музыка, м’юзыкал, рызыка, фізык; халензым, энзым; візыт, дэпазыт, кампазытар, керамзыт, паразыт, транзыт; Зыгмунт, “Зынгер”, Ізыда, Нэмэзыда, Сызыф;

сыгнал, сыгнэт, сыдар, сылікатны, сымфонія, сынод, сынонім, сынхронны, сыроп, сыстэма, сытуацыя, псыхалёгія; аксыд, пэрсыдзкі; клясык, клясыцызм, клясычны, лексыкон, таксычны; максымум (але: Максім); баксыт, эпаксыт; Сыднэй, Сылезія, Сыцылія, Сымон.

Заўвага А. У некаторых пазычаньнях з, с замацаваліся:

– як цьвёрдыя, і пасьля іх пішацца ы: кармазын, кузына, магазын, разынкі, экзыль;

– як мяккія, і пасьля іх пішацца і: кракадзіл, лаціна й вытворныя, пэрсік, сальцісон, сілас; Бураціна, Ціт (але Тытус); у т. л. з прычыны пазьбяганьня аманіміі: Дзіна (імя) – дына (адзінка вымярэньня), сіцісыты, сыці (ад сыць ‘сытасьць; спажыва’ й ‘сьнітка’); цік (мэдычны тэрмін; тканіна; дрэва) – тык (ад тыкаць).

Заўвага Б. У іншамоўных суфіксах словаў з славянскай утваральнай асноваю звычайна пішацца і: гусіт, пабядзіт, хвасьцізм, хвасьціст.

Правапіс і, ы на канцы слова

68.У фіналях нескланяльных назоўнікаў д, т, з, с памякчаюцца й пасьля іх пішацца і: бігудзі, вадзі, дэндзі, гіндзі, лэдзі, модус вівэндзі[65], Вэрдзі, Гарыбальдзі/Ґарыбальдзі, Зугдыдзі; асарці, канфэці, пабліcыці, пэнальці, сіці, травэсьці, т’юці, “Баўнці, Брындызі, Бэлу-Арызонці, Гаіці, Джыбуці, Павароцьці, Поці, Таіці, Тымаці; ашкеназі, жалюзі, мафіёзі, “Штазі, у т. л. у прыстаўцы квазі-: квазіоптыка, квазістатычны; івасі, максі, псі, пэпсі-кола, сі (нота), таксі, фарсі, шасі, Кутаісі, Тбілісі; у т. л. у складаных словах: дыксілэнд, Сўазілэнд.

Множналікавыя скланяльныя назоўнікі ў гэтай пазыцыі пішуцца праз : бэрмуды й Бэрмуды, джынсы, Анды, Багамы, Сыракузы.

69.Фінальны і ў румынскіх (у т. л. малдоўскіх) уласных назовах:

― пасьля зацьвярдзелых на пісьме не перадаецца: Бівалар (Bivolari), Бэлц (Bălţi), Галац/Ґалац (Galaţi), Кэлэраш (Călăraşi), Яш (Iaşi; побач з традыцыйным Ясы);

― у астатніх выпадках перадаецца як ь, бо абазначае мяккасьць папярэдняга зычнага: Баташань (Botoşani), Вулкэнэшць (Vulcăneşti), Кэўшэнь (Căuşeni), Фларэшць (Floreşti).

70.Назовы літараў ангельскае мовы пры перадаваньні па-беларуску пішуцца:

― пасьля д, т ы: Ды-Пі (DP), Эм-Ты-Ві (MTV);

― пасьля з, с і: Зі-Зі-Топ (ZZ Top), Бі-Бі-Сі (BBC).


[56] Разьдзел датычыць пазычаньняў з моваў, у якіх няма процістаўленьня паводле цьвёрдасьці–мяккасьці або такая апазыцыя ня мае сэнсаадрознага значэньня.

На месцы іншамоўнага і на пачатку слова й пасьля б, п, в, л, м, н, ф ды заднеязычных (г (ґ), к, х) пішацца і: інтарэс, бінарны, візаві, вітамін, гігант, літара, мабільны, міні, нітраты, піраміда, поні, пэні, ралі, рэгбі, фікус, хакі, хірург; Іран, “Бітлз”, Віктар, Гішпанія, Кіплінг/Кіплінґ, Фінчлі. Пасьля зацьвярдзелых (р, ц і шыпячыя ж, ш, дж, ч) пішацца ы – паводле агульнага правіла: брыджы, джын, жырандоля, нацы, папуры, рынг, цырк, чып, шымпанзэ; Вішы, Джыбуці, Жыльбэр, Карачы, Леуццы, Рывіера, Цыцэрон, Фіджы, Шырак.

[57] Пасьля зацьвярдзелых, незалежна ад паходжаньня ўтваральнага слова й суфікса/марфэмы, заўсёды пішацца ы – паводле агульнага правіла: вершвершык, гаражгаражык, кадаркадрык, катэджкатэджык, коцкоцык, маршмаршык, ліхтарліхтарык, матрацматрацык, палацпалацык.

[58] Побач з камандзер.

[59] Побач з мундур.

[60] Для беларускае мовы ўтварэньне дзеясловаў пры дапамозе элемэнта ‑ір- – у адрозьненьне ад расейскае – не характэрнае. Такія дзеясловы маюць месца найперш у тых выпадках, калі ўзьнікае неабходнасьць пазьбегчы аманіміі: буксаваць – буксіраваць, камандавацькамандзіраваць, касаваць – касіраваць, параваць – парыраваць, пасаваць – пасіраваць, катавацца – каціравацца. Пераважная бальшыня дзеясловаў іншамоўнага паходжаньня ўжываецца бяз гэтага фарманта, незалежна ад яго паходжаньня: анэксаваць, балянсаваць, дэградаваць, кансэрваваць, плямбаваць, плянаваць, прэміяваць, рамантаваць, тэлефанаваць, фантазіяваць (параўн. рас. аннексировать, балансировать, деградировать, консервировать, планировать, пломбировать, премировать, ремонтировать, телефонировать, фантазировать).

[61] Расейскаму слову-абрэвіятуры “метизы” (металлические изделия) у беларускай мове адпавядае словазлучэньне мэталёвыя вырабы.

[62] Зычныя з, с перад спалучэньнем [ій] памякчаюцца таксама й на пачатку ды ў сярэдзіне слова: сіеля, сіеніт, сіеста, сіянізм; Зіеданіс, Зія-уль-Хак, Сіена, Сіетл, Сіён, Сійг/Сійґ, Сіямская затока.

[63] Лацінскія (а таксама ўтвораныя на іх узор) уласныя назовы на фіналі ‑us, -um асвойваюцца ў залежнасьці ад характару папярэдняга гуку:

пасьля зычнага й спалучэньня “галосны + і” фіналь звычайна адпадае: Аўгуст/Аўґуст (Augustus), Крас (Crassus), Марк (Marcus), Ромул (Romulus), Рэм (Remus); Апулей (Apuleіus), Гай/Ґай (Gaius), Пампэй (Pompeius); але: Тытус (Titus);

пасьля і або спалучэньня “зычны + v” фіналь застаецца: Авідыюс (Ovidius), Антоніюс (Antonius), Капітоліюм (Capitolium), Карнэліюс (Cornelius), Люцыюс (Lucius), Сэрвіюс (Servius), Юліюс (Julius); Корвус (Corvus);

пасьля e на месцы фіналі пішацца й: Амадэй (Amadeus), Анэй (Annaeus), Калізэй (Coliseum).

[64] Шэраг грэцызмаў засвоіўся паралельна як зь фінальлю -іс-, гэтак і зь іншымі ці бязь іх: аазісааза; апакаліпсіс – апакаліпса; базіс – база; генэзіс – генэза, глётагенэз; катэхізіс – катэхізм; крызіс – крыза; тэзіс – тэза; сынтаксіс – сынтакс.

[65] Гэты й падобныя барбарызмы рэкамэндуецца пакідаць у арыгінальным абліччы: modus vivendi, a priori.

Разьдзел 22. СПАЛУЧЭНЬНІ ГАЛОСНЫХ НА СУТЫКАХ ЧАСТАК СКЛАДАНЫХ СЛОВАЎ

71.На сутыку частак складаных словаў іншамоўнага паходжаньня:

― у спалучэньнях “i, ы + галосны” ўстаўны [й] не разьвіваецца: бі-: бндрыя, бкс; ды-[66]: дыаміны, дыамафос, дыоптрыя, дыэлектрык, дыэтыламiны; квазi-: квазптыка; полi-: полгрэгатны, полкрыляты, поллефiны; тры-: трыэдар; ампіокс, гуміарабiк; але: біятлён, трыятлён, дыёд, трыёд:

― і пішацца нязьменна: ізаіянія, нэаімпрэсіянізм;

― пачатковае каранёвае у пераходзіць у ў – паводле агульнага правіла: дыўрэз, квазіўнівэрсальны, поліўрэтан.


[66] Адрозьніваць ад словаў на дыя-: дыягназ, дыялёг, дыяспара.

Разьдзел 23. СПАЛУЧЭНЬНІ J/[Й] З ГАЛОСНЫМІ

72.Спалучэньне “[й+ галосны” перадаецца ётавым галосным – е, ё, і, ю, я[67] (пры гэтым ненаціскны [о] пераходзіць у [а] (на пісьме я):

 на пачатку слова: егавізм, егер, езуіт, ена ‘грашовая адзінка Японіі’, ешыбот, ёга, ёгурт і ягурт, ёд, ёт, ёта, ідыш (yidiš), юдаізм, яніты ‘манаскі ордэн’; Егова, Езус і Ісус, Ейтс, Елаўстоўн, Елгава, Емэн, Ена, Енсэн, Ёвайша, Ёган, Ёнава, Ёнас, Ёркшыр, Ерусалім, Ерыхон, Ёсіф і Язэп, Ёў, Ірасэк (Jirа́sek), Іржы (Jiřі́), Нью-Ёрк, Юда, Юдэя, Юліян, Яганэсбург, Яіль, Якагама, Якаў і Якуб, Якім, Якінф, Ялянта, Ян Павал Другі, Скотлэнд-Ярд, Ярдан, Ярданія, Ярэмія, Яфэт, Яшкар-Ала;

 у сярэдзіне й на канцы слова: каёт (coyote), канвэер (conveyer), маёліка (maiolica), маёр (maior), плэер (player), праект (proiectus), раён (rayon), стаер (stayer), фаерка, фаервэрк (Feuer-), эякуляцыя (eiaculatio); Аюб, Віён (Villon), Гаяна/Ґаяна (Guyana), Гіём/Ґіём (Guillaume), Гуер (Hujer), Маер (Meier), “Таёта” (Toyota); мая (племя), папая, параноя, сэквоя, фае (foyer); Агаё (Ohio), Гоя/Ґоя (Goya), Мая (імя), Міё (Milhaud), Мэё (Mayo).

Заўвага А. Некаторыя традыцыйныя хрысьціянскія імёны (у залежнасьці ад шляху пазычаньня) замацаваліся ў дзьвюх формах – з пачатковым [й] і безь яго: Ева – Эва; Яўген – Аўген; Яўстах – Эўстах і Астап, Астафей; ЯўхімАўхім; Елізар – Алізар; Еўдакія – Аўдоцьця; Е(ў)фрасіньняЭўфрасіньня й Апраска[68].

Заўвага Б. Часам спалучэньнем [йэ] (на пісьме Е-) пачынаюцца ўласныя назовы ўсходняга паходжаньня, пазычаныя праз расейскае пасярэдніцтва: Енісей, Ерэван (побач з Эрэван), Есентукі.

73.Ангельскае спалучэньне гукаў [ju] на пачатку слова перадаецца празь ю: Юта (Utah), гурт “Юрай Гіп” (Uriah Heep), ЮНЭСКО (UNESCO); пасьля сьвісьцячых (з, с) і л, н – празь ью: Льюкс (Lukes), Нью-Джэрзі (New Jersey), Сью (Sew); пасьля в – празь ію: інтэрвію, Клір-Вію (Clear View); у астатніх выпадках – праз ’ю: м’юзыкал, ф’южн, ф’ючарз, Барталам’ю (Bartholomew), Г’ю (Hew), “Г’юлет Пэкард” (Hewlett Packard), Г’юм (Hume), Д’юар (Dewar), Д’юк (Duke), “Д’юран Д’юран” (Duran Duran), Мэт’ю (Matthew), П’ю (Pew), Ст’юарт (Stewart), Сэм’юэл (Samuel), Т’юдар (Tudor).


[67] Пра перадаваньне спалучэньня “[й] + галосны” гл. таксама артагр. 16.

[68] Першыя прыклады ў парах (на е-, я-) сьведчаць пра царкоўнаславянска-расейскае пасярэдніцтва ў пазычваньні, калі царкоўнаславянскае пачатковае е- чыталася як [йэ]. Другія прыклады ў парах (на э-, а-) бліжэйшыя да арыгінальнага старажытнагрэцкага гучаньня.

Таксама ў дзьвюх формах замацаваліся словы з грэцкім коранем haires-гарэза, гарэзьлівы, гарэзьнічаць, гарэтык, гарэзіяерась, ерэтык.

Разьдзел 24. ПРАВАПІС Э, Е ПАСЬЛЯ ЗЫЧНЫХ АСНОВЫ

74.У пазычаньнях і вытворных ад іх словах апошнія зычныя (утваральнай) асновы перад е зьмякчаюцца:

 пры словазьмяненьні (скланеньні, спражэньні) паводле законаў беларускае мовы: азбэсту азбэсьце, дэкададэкадзе, стартна старце, эпізоду эпізодзе;

 пры словаўтварэньні з дапамогай уласнабеларускіх фармантаў -ец, -еец, -ейск-: гвард|ыя – гвардзеец, гвардзейскі, Багам|ыбагамец, Ганз|аганзейскі, Панам|а – панамец, Эўроп|а – эўрапеец, эўрапейскі.

Заўвага А. Уласнабеларускі суфікс -ей- трэба адрозьніваць ад іншамоўнага фарманта -эй-, які пішацца нязьменна як у саміх пазычаньнях, гэтак і ў вытворных ад іх словах: арамэйарамэйскі; музэймузэйны; фарысэйфарысэйскі; халдэйхалдэйскі; юдэй, Юдэ|а]юдэйскі; сьпідвэй, эпапэя; Касіяпэ|а]касіяпэйскі; Аркнэйскія астравы, Арфэй, Калізэй, Прамэтэй, Тадэй (побач з Тадэвуш), Тэсэй, Элізэйскія палі (фр. Champs Elysees).

Заўвага Б. Лексычнае значэньне вытворных ад тапоніма Інд(ыя) залежыць ад утваральнай асновы й словаўтваральных сродкаў:

 утваральная аснова інд- + суфікс -ей- (у складзе фармантаў -еец, ‑ейск-: індзеец ‘аўтахтонны жыхар Амэрыкі’, індзейскі;

 утваральная аснова інды[й]- бяз суфікса -ей- (з дапамогаю суфіксаў -ец, -ск-): індыец ‘жыхар Індыі’, індыйскі.

Разьдзел 25. ПЕРАДАВАНЬНЕ ПАДВОЙНЫХ
Падвойныя галосныя

75.Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў спалучэньні галосных аа, ää, ee, oo, öö перадаюцца праз аа (яа), ээ (еэ), оо (ёо): Аахэн, Гаага/Гааґа, Каас, Маастрыхт, Саарэмаа, Кляас (Klaas); Батыр-оол, Найсоо, Тоомас, Ватэрлёо (Waterloo); Остзээ, Ээстымаа”, Леэда (Leedo).

Спалучэньні галосных іi, uu, üü, yy перадаюцца праз ый (ій), уў (юў): Нійт (Niit), Сійг/Сійґ (Siig), Тыйт (Tiit); Руўт (Ruut), Руўтэль (Rüütel), Мюўр (Müür).

Падвойныя зычныя[69]

76.У фіналях пазычаньняў (у агульнай лексыцы – пераважна назоўнікі жаночага роду на , ) падаўжэньне зычных льл, нн, ньн, цц, цьц, чч можа захоўвацца[70]:

бандэрыльля (іт. banderilla), камарыльля (гішп. camarilla), кальля (лац. calla), кельля (грэц. κελλί), мантыльля (гішп. mantilla), пэрыльля (лац. perilla), сэгідыльля (гішп. seguidilla), эскадрыльля (фр. escadrille); Дзэфірэльлі (іт. Zeffirelli), Сэвільля (гішп. Seville), Трухільлё (гішп. Trujillo);

асанна, бонна, бэлядонна, ванна, геенна, дзіванна, донна, канна, мадонна, манна, панна, прымадонна, саванна, сунна, фінна; Ганна, Жанна, Канны. Але: антэна, калёна, тона, Іна, Нона;

доньня (гішп. doña[71]), дуэньня (гішп. dueña), піраньня (гішп. piraña); Балёньня (іт. Bologna[72]), Мантаньня (гішп. Montaña), Міньню (парт. Minho);

Бугацьці/Буґацьці (Bugatti), Лярэнцэцьці (Lorenzetti), Павароцьці (Pavarotti)[73];

мэцца (іт. mezzo), піцца (іт. pizza); Бароццы (Barozzi), Гоццы/Ґоццы (іт. Gozzi[74]), Ніцца (іт. Nizza, фр. Nice);

Бакачча (іт. Boccaccio[75]), Бэрталюччы (іт. Bertolucci), Мікелюччы (іт. Michelucci), Фэручча (іт. Feruccio).

77.У астатніх выпадках у пазычаньнях падвойныя напісаньні зычных мовы-крыніцы перадаюцца адной адпаведнаю літараю: абат (abbat-), акорд (accordo), анатацыя (annotatio), апарат (apparatus), багі (buggy), брута (brutto), будызм (buddhism), вагабіты (ад Wahhab), каса (cassa), карозія (ад corrosio), маса (massa), нэта (netto), рапарт (rapport), сымэтрыя (symmetria), элінλλην), эфэкт (effectus); Бразавіль (Brazzaville), Гэнрыета (Henriette), Мэка (Mecca), Ота (Otto), Фэрара (Ferrara).

Заўвага. Паводле гэтага ж прынцыпу перадаецца нямецкае спалучэньне dt [тт] – праз адну літару т: Вунт (Wundt), Гумбальт (Humboldt), Дармштат (Darmstadt), Шміт (Schmidt).


[69] Артаграма датычыць пазычаньняў з тых моваў, у якіх падаўжэньне рэалізуецца фанэтычна.

[70] Ва ўласных назовах падаўжэньне зычных захоўваецца ў пераважнай бальшыні выпадкаў.

[71] Гішпанская літара ñ (eñe) чытаецца прыблізна як [н’н’].

[72] Італьянскае спалучэньне gn чытаецца прыблізна як [н’н’].

[73] Канцавое спалучэньне -tti з падвойнымі зычнымі перадаецца празь ‑цьці, як і канцавое спалучэньне -ti – празь -ці (гл. разьдзел 23).

[74] Італьянскае спалучэньне zz чытаецца прыблізна як [цц] або [дздз].

[75] Італьянскае спалучэньне ccі чытаецца прыблізна як [ч’ч’].

Разьдзел 26. ПЕРАДАВАНЬНЕ ГРЭЦКАЕ ЛІТАРЫ β

78.Грэцкая літара β (“бэта”) традыцыйна перадаецца праз б[76]: альфабэт, араб, базылянін, барбар, габрай і габрэй, д’ябал, лямбда, сыбіля, сымбаль; Арабія, Арабійская пустэльня, Бізантыя, Лібан, у т. л. біблеізмы: амброзія, Абэль, Бабілён, Біблія, Бэтлеем і вытворнае батлейка, Рэбэка.

Заўвага. Хрысьціянскія асабовыя імёны замацаваліся ў розных формах – у залежнасьці ад часу й крыніцы асваеньня, у выніку чаго ўтварыліся пары: АблажэйАўлас (ў < в), АбрамАўрам, АльжбетаЛізавета, БазыльВасіль, БарбараВарвара, БаўтрамейВарфаламей, ГабрыельГаўрыла, БэнэдыктВенядзікт, СабастыянСавасьцян.


[76] Такое асваеньне запабягае скажэньню пры перадаваньні адпаведнага гуку праз грэцкае пасярэдніцтва: абат, рабін.

Разьдзел 27. ПЕРАДАВАНЬНЕ S ГЕРМАНСКІХ МОВАЎ

79.Спалучэньні ангельскае мовы “санорны + s[77] перад зычнымі, на канцы слова, а таксама на канцы асновы ў складаным слове перадаюцца праз з (транскрыбуюцца): ф’ючарз, “Бітлз, Голмз, Гэлмздэйл, Джэймз, Кўінз, Мілз, “Ролінг/Ролінґ Стоўнз, Фаўлз, Чарлз Дыкенз; але: джынсы. Іншыя спалучэньні з германскіх моваў (у т. л. ангельскае) зь літараю s у гэтым становішчы   перадаюцца праз с(ь) (трансьлітаруюцца): омбудсман, гебітскамісаррыксдаг, спартсмэн, яхтсмэн, Аўгсбург/Аўґсбурґ, Вільгэльмсгафэн, Вісбадэн, Вісьбю (Visby), Ейтс, Карльсруэ, Лідс, Масачусэтс, Патсдам, Пітсбург/Пітсбурґ, Портсмут, Рэгенсбург/Рэґенсбурґ, Юсдаль (Ljusdal).

Заўвага. Спалучэньне ss незалежна ад становішча перадаецца праз адно с – паводле агульнага правіла: бос (boss), “мэсэршміт” (< Messerschmidt), крос (cross); Бэс (Bess), Вайс (Weiss), Васэрман (Wasserman), Гэс (Hess), Джэсыка (Jessica), Масачусэтс (Massachusets), Місысыпі (Mississippi).


[77] Ня блытаць літары s зь літараю c, якая ў фіналях (перад “нямым” e) абазначае [c]: Брус Ўіліс (Bruce Willis), Джэймз Джойс (Joyce).

Разьдзел 28. ПЕРАДАВАНЬНЕ СПАЛУЧЭНЬНЯ EI НЯМЕЦКАЕ МОВЫ

80.У пазычаньнях зь нямецкае мовы спалучэньне перадаецца праз ай (яй): гаўляйтэр, глінтвайн, майстар, партвайн (побач з партвэйн), райсфэдэр, райхстаг, ляйтматыў; Айзэнах, Айнштайн, Вайс, Ляйпцыг, Мангайм, Райх; але: клейстар, кранштэйн, маркшэйдэр, рэйс[78].


[78] Гэтае правіла не пашыраецца на словы ненямецкага паходжаньня басэйн, бэйдж, грэйпфрут, рэйд; Дэйвід, Пэйдж, Эйр.

Разьдзел 29. ПЕРАДАВАНЬНЕ НЕХАРАКТЭРНЫХ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ ГУКАЎ
Перадаваньне θ i f (правапіс т, ф)

81.Праз т перадаецца міжзубны зычны [θ], які абазначаецца:

― у грэцкай мове – літараю θ (“тэта”, лацінкавае абазначэньне th): артаграфія, артадокс, артапэд (оρθω-/ortho-), маратон (Μαραθών-/Marathon), матэматыка (μαθηματικά/mathematica), міт, мітычны, міталёгія (μυθ-/myth-), патас, патэтыка, патэтычны (παθ-/path-), рытм, альгарытм, лягарытм, арытмэтыка (-ρυθμ-/‑rhyth-), катэдра (καθέδρα/cathedra), этэр (αίθήρ/aethēr), Пітагор/Пітаґор (Πυθαγορ-/Pythagor-); але: рыфма;

― у ангельскай мове – спалучэньнем th: Бэт (Beth), Нортфілд (Northfield), Плімут (Plymouth), Саўтгэмптан (Southampton), Торнтан (Thornton), Трэйл (Thrale), Тэтч (Thatch).

У фіналях th перад [і] перадаецца празь [ц’] – паводле агульнага правіла: Кэці (Cathie).

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні з грэцкае ці праз грэцкую мову, у залежнасьці ад шляху пазычваньня, замацаваліся ў двух розных варыянтах: Атэны – Афіны, Гальгота/Ґальґота – Галгофа/ Ґалґофа, Гіяцынт – Іякінф, Рут – Руф, Туцыдыд – Фукідыд.

Заўвага Б. Шэраг хрысьціянскіх імёнаў мае некалькі формаў: Агапа, Агата; Тамаш, Хама; Тодар, Фёдар, Хведар, Ходар; Тадэвуш, Хадзей; Фядос, Хвядос, Ходас ды інш.

82.Праз ф перадаецца гук [f][79], які абазначаецца грэцкаю літараю φ (“фі”, лацінкавае абазначэньне ph), літараю f, а таксама літараю v у нямецкай ды галяндзкай мовах: флюор, фтор, фтызіятар, асфальт, эфэмэрны; фальш, фанабэрыя, фальварак,фольксваген”, фіранка, вафля, вэрф, ляфэт, сафіт; Фасмэр, Фаўлз, Фогель/Фоґель, Дафніс, Кафка, Кліф, “Люфтганза”.

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні замацаваліся ў асвоенай форме: хваля, ахвяра, шэраг іншых ужываецца ў розных варыянтах (залежна ад ступені й характару асваеньня): кафля й кахля; куфаль і кухаль; фасоля й квасоля, пасоля, хвасоля; фартух і хвартух; фуфайка й куфайка.

Заўвага Б. Словы аўганец, аўгані, аўганскі, Аўганістан пішуцца адпаведна вымаўленьню.

Перадаваньне [w]

83.Білябіяльны гук [w] ангельскае, францускае, гішпанскае ды іншых моваў перадаецца:

― у спалучэньнях “[w] + галосны” ў абсалютным пачатку й “зычны + [w] + галосны” ў агульнай лексыцы ў адных выпадках праз у складовае: уайт-сьпірыт, уік-энд, вуаль, куртуазны, пуанты, буржуа; у іншых – праз в: ват, сьпідвэй, трамвай; але: сўінг, тўід, тўіст; ва ўласных назовах і ў вытворных ад іх словах у памянёных спалучэньнях можа пісацца ў нескладовае: Ўат/Уат, Ўітні/Уітні, Ўімбэлдан/Уімбэлдан, Ўэлз/Уэлз, Ўэмблі/Уэмблі, Ўэстмінстэр/Уэстмінстэр, Болдўін/Болдуін, Пўанкарэ/Пуанкарэ, Пўэрта-Рыка/Пуэрта-Рыка, “Сўар”/“Суар”, Сўіфт/Суіфт, Франсўа/Франсуа; але: Вашынгтон/Вашынґтон;

― у становішчы між галоснымі:

у сярэдзіне асновы – праз ў нескладовае: Гаўард, Дэлаўэр, Паўэл, Таўэр;

на канцы асновы скланяльных назоўнікаў з канчаткам -а – праз в: Аёва, Атава, Ашава.

Перадаваньне ö

84.Гук францускае[80], шэрагу германскіх, вугорскае, турэцкае ды іншых моваў [ö] (агублены э) перадаецца:

а) у галіцызмах на -eur[81]:

― пасьля к, л – празь ё: бракёр, кіяскёр, клякёр, маркёр, панікёр, хранікёр; дублёр, жыклёр, кантралёр, мэдалёр, суфлёр, філёр;

― пасьля іншых літараў – праз э: антрэпрэнэр, банітэр, білетэр, брэтэр, вальтыжэр, гіпнатызэр, гравэр, грымэр, гувэрнэр, дэзэртэр, каскадэр, кандыцыянэр, коміваяжэр, мантэр, марадэр, мэлянжэр, пазэр, парфумэр, пля́нэр, пражэктэр, прызэр, рэжысэр, рэзанэр, сапэр, сутэнэр, тапэр (музы́ка), транспартэр, трасэр, фантазэр, фразэр, франдэр, фуражэр, шофэр, экспартэр.

Заўвага. Шэраг галіцызмаў на -eur (acteur, liqueur, visiteur) у беларускай мове мае аднакаранёвыя адпаведнікі зь іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor), візытант. Адпаведнікамі расейскіх словаў на -ёр/-ор, утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсьць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахта́р, ліфта́р, шахта́р[82]; або іншыя: дирижер – дырыгент (ням. Dirigent), массажер – масажнік, тренажер – сымулятар (анг. simulator).

б) у іншых выпадках:

― пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам – праз э: фрэ́кен (fröken), Дэ́ніц (Dönitz), Інэню́ (Inönű), Пэ́тэфі (Petöfi), Сё́дэрстрэм (Söderström), Сэра́ (Seurat), Шрэ́дэр (Schröder);

― пасьля заднеязычных г (ґ), к, х не пад націскам – празь е: пэ́нге (pengö);

― у астатніх пазыцыях пад націскам, а таксама на канцы ўласных назоваў не пад націскам – празь ё: бёміт (böhmit), гёз (geuzen), гётыт (goethit), лёс ‘горная парода’ (Löss), Бёль (Böll), Вёрнэр (Wörner), Гёбэльс/Ґёбэльс (Göbbels), Гёльдэрлін (Hölderlin), Гётэ/Ґётэ (Goethe), Гёхст (Hoechst), Зёйдэр-зээ (Zuiderzee), Кёльн (Köln), Лёві (Loewi), Мёбіюс (Möbius), Мёсбаўэр (Mössbauer), Нётэр (Noether), Пёпэльман (Pöppelmann), Сёдэрстрэм (Söderström), Фёрстэр (Foerster); Мальмё (Malmö).

Перадаваньне ü

85.Гук нямецкае, францускае, турэцкае ды іншых моваў [ü] (агублены і) перадаецца:

а) празь ю:

 на пачатку і ў сярэдзіне слова – пасьля зычных (акрамя зубных і зацьвярдзелых): бюджэт, бюлетэнь, бюро, гіпюр, гравюра, зюйд, камюніке, купюра, кювэт, кюрэ, манікюр, мюсьлі, нюанс, пюпітар, пюрэ, рыдыкюль, рэзюмэ, сюжэт, сюзэрэн, сюрпрыз, фюзэляж; Юбэр, Віктор Юго/Юґо, “Л’Юманітэ”, д’Юрвіль (d’Urville), Агюст/Аґюст, Зюс, Вюртэмбэрг/Вюртэмбэрґ, Кюі, Кюры, Мюлер, Мюнстэр, Мюнхэн, Цюрых, Эркюль.

― у канцы слова: авэню, дэжа-вю, мэню, ню, парвэню, рэвю, экю, Камю, Сю;

б) праз у – у сярэдзіне слова пасьля зубных (д, т) і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р[83]: адультэр, брашура, гарнітур, джут, дукер, журы, канфітур, кутур’е, мініятура, нактурн, натурморт, партытура, стуардэса, тубаж, тубінг, тульпан, турбан, турма, турынгіт, увэртура, фрытур, этуд; Брукнэр, Дусэльдорф, Руген/ Руґен, Турынгія/Турынґія;

в) празь ю – пасьля дз, ц у францускіх уласных назовах: Балядзюр (Balladure), Дзюбўа (Dubois), Дзюма (Dumas), дзю Пон (du Pont), Тарцюф (Tartufe), Цюільры (Tuilry).

Заўвага. Некаторыя словы замацаваліся зь ю: бардзюр, дзюза, дзюна, дзюшэс, касьцюм, цюбік, цюбяцейка, цюль, цюркізм.

Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы[84]

86.Націскныя гукі звычайна транскрыбуюцца:

 праз э:

[æ] (адкрыты э): гэві-мэтал (heavy metal), гэнд (hand, але гандбол), джэз (jazz, побач з джаз), кэб (cab), кэмпінг (camping), кэтч (catch), лэндровэр (landrover), рэп (rap), хэпі-энд (happy end), чэмпіён (champion); Эбі (Abby), Элан (Alan), Эн (Ann), Вэнс (Vance), Гэлап/Ґэлап (Gallup), Гэмпстэд (Hampstead), Джэк (Jack), Кэмпбэл (Campbell), Кэмп-Дэйвід (Camp David), Кэнтэрбэры (Canterbury), Кэрал (Carrol), Мангэтан (Manhattan), часопіс “Мэн” (Man)[85], Нэнсі (Nancy), Пэдынгтан/ Пэдынґтан (Paddington), Рэндам (Random), Cэм (Sam); але: хет-трык (hat trick);

[ý] (напружаны э): кэрлінг (curling), сэр (sir), сэрфінг (surfing); Эрні (Ernie), Бэрнз (Burns), Бэрклі (Berkeley), Гэртын/Ґэртын (Girtin), Дэрбі (Derby), “Дып Пэрпл” (Deep Purple), Кэрзан (Curzon), Кэрк (Kirk), Кэрст (Kerst), Кэртыс (Curtis), Мэрдак (Murdoch), Пэрл-Гарбар (Pearl Harbor), Тэрнэр (Turner), Фэрбэнкс (Fairbanks), Чэрчыл(ь) (Churchill), Шэрлак Голмз (Sherlock Holmes);

[E@] (пачынаецца з вузкага й канчаецца шырокім э): Гэры/Ґэры (Gary), Кэры (Carie), Мэры (Mary);

[e] (вузкі э), апроч становішча пасьля заднеязычных: бэстсэлер (bestseller), вэстэрн (western), пэні (penny); Эдўард (Edward), Элм (Elm), Біг-Бэн/Біґ-Бэн (Big Ben), Джэсыка (Jessica), Мэгі/Мэґі (Meggie), Ўэстмінстэр (Westminster); у т. л. у складзе дыфтонгу []: гайвэй (highway), рэмэйк (remake)[86]; Дэйвід (David), Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City).

Заўвага А. Гук [e] пасьля заднеязычных [g], [k] – перадаецца празь е (паводле агульнага правіла): гетэр (getter), кетчуп (ketchup), скетч (sketch); Келі (Kelly), Кембрыдж (Cambridge), Кент (Kent), Кенэдзі (Kennedy), Керы (Kerry); у т. л. у складзе дыфтонгу []: гейм (game), кекс (cakes)[87], Гейл/Ґейл (Gail);

Заўвага Б. Пачатковыя спалучэньні Іr і Ur перад зычнымі ва ўласных назовах трансьлітаруюцца: Ірвінг/Ірвінґ (Irving), Урбан (Urban).

 праз а:

[Λ] (кароткі адкрыты а): ланч (lunch), панк (punk); Бафала (Buffalo), Гас/Ґас (Gus), Джастын (Justin);

[α:] (доўгі глыбокі а): Арчы (Archie), Барбі (Barby), Ланс (Lance).

87.Літары, якія абазначаюць ненаціскныя кароткія гукі, пры асваеньні словаў звычайна трансьлітаруюцца:

 [@] ([эа]):

a – a: Бэнджамін (Benjamin), Джэсыка (Jessica), Мангэтан (Manhattan), Урбан (Urban);

u – у: Каламбус (Columbus), Пітсбург/Пітсбурґ (Pittsburgh), Руфуc (Rufus); але ў канцавым спалучэньні -bury транскрыбуецца: Кэнтэрбэры (Canterbury), Садбэры (Sudbury);

– э: містэр (mister), трэнэр (trainer), хэпэнінг (happening); Паўэл (Powell), Сэм’юэл (Samuel);

пасьля [g], [k], [l] – e: кулер (cooler), покер (poker);

апроч e пасьля шыпячых, а таксама о, якія падлягаюць аканьню: дыспэтчар (dispatcher), мэнэджар (manager); Каламбус (Columbus); Кэнан (Cannon), Кэрал (Carrol);

 [ı] ([ыі]):

і – і пасьля мяккіх: Ірвінг/Ірвінґ (Irving); у т. л. на канцы слова – паводле агульнага правіла: Тэдзі (Teddy);

і – ы пасьля зубных і зацьвярдзелых: порыдж (porridge), пудынг (pudding); Арчы (Archie), Джастын (Justin), Джэсыка (Jessica);

e – э: Бэнэт (Bennett), Нэвада (Nevada);

пасьля [g], [k], [l] ee: Бэкет (Beckett), Дыкенз (Dickens).

88.Дыфтонг [ou] у націскным становішчы транскрыбуецца – оў: Гоўп (Hope), Доўл (Dole); у ненаціскным – перадаецца як аў (у выніку рэалізацыі “аканьня”): Гітраў (Heathrow), “Ўіндаўз” (Windows); але: Глазга/Ґлазґа (Glasgow).

89.Спалучэньне літараў tch перадаецца праз тч (трансьлітаруецца): дыспэтчар, кетч, кетчуп, матч, скетч, скотч, Мітчэл.


[79] Апроч пазычаньняў, літара ф выступае ў выклічніках і гукаперайманьнях: фе, фу, фрр ды інш.

[80] У францускай мове існуць два пярэднія агубленыя галосныя гукі: закрыты [ø] і закрыты [œ], аднак характар іх асваньня ў беларускай мове тоесны.

[81] Рознае асваеньне этымалягічна тоесных суфіксаў дазваляе разьмежаваць словы з розным значэньнем: кантро́лер (прылада, анг. controller) – кантралё́р (асоба, фр. controleur), ма́ркер ‘пісьмовая прылада’ (анг. marker) – маркё́р ‘більярдавы служка’ (фр. marqueur), парлямэнтэ́р ‘асоба, якая вядзе перамовы’ (фр. parlementaire) – парлямэнта́р ‘дэпутат парлямэнту’ (ням. Parlamentarier), пражэ́ктар (прылада, анг. projector) – пражэктэ́р (асоба, фр. proje(c)teur).

Якасьць этымалягічных [о], [э] у суфіксах на (анг. -er, фр. -aire) пад націскам захоўваецца: баксэ́р (boxer), валянтэ́р (volontaire), дактрынэ́р (doctrinaire), драмадэ́р (dromadaire), легіянэ́р (legionnaire), мільянэ́р (millionnaire), мушкетэ́р (mousquetaire), нэсэсэ́р (necessaire), партнэ́р (partner, partenaire), рэпартэ́р (reporter), салітэ́р (solitaire), фунікуле́р (funiculaire).

[82] Паводле гэтае словаўтваральнае мадэлі ўтвораны кірысар (ад старабел. кірыс; фр. cuirasier; рас. кирасир).

[83] У выпадках з заходнеэўрапейскімі мовамі напісаньне такіх словаў праз у часта азначае вяртаньне спрадвечнае лацінскае формы: дукер (ням. Düker ад лац. ducere), кампутар (анг. computer ад лац. computare), дыстрыбутар (анг. distributor = лац. distributor), авантура, мініятура, натурморт, фрытур (фр. -ture ад лац. -tura) – на ўзор: арматура, літаратура, натура. Пры гэтым, па-першае, захоўваецца блізкая да арыгіналу якасьць папярэдняга зычнага; па-другое, захоўваецца паралелізм кірылічнага й лацінкавага напісаньня.

[84] У разьдзеле не разглядаецца шэраг даўніх англіцызмаў, якія прыйшлі ў беларускую мову пры пасярэдніцтве трэціх моваў і аформіліся насуперак асноўным прынцыпам асваеньня.

[85] Таксама э пішацца ў вытворных англіцызмах: бізнэсмэн, бушмэн, кангрэсмэн, рэкардсмэн, спартсмэн.

[86] Лацінская прыстаўка re- ў складзе англіцызмаў захоўвае сваё арыгінальнае аблічча – рэ-.

[87] Словы кекс, трэнэр ды некаторыя інш. замацаваліся без чаканага й.

Частка IV. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУРАЎ

90.Часткі складанаскарочаных словаў пішуцца так, як і ў цэлых словаў, часткамі якіх яны ёсьць: Белшына” – беларуская шына, зямфонд – зямельны фонд, лясгас – лясная гаспадарка.

Заўвага. Слова раён пры ўтварэньні складовых абрэвіятураў скарачаецца як рай-: раённы аддзел адукацыі – райаа, раённы камітэт – райкам, раённы фінансавы аддзел – райфа.

91.Пачатковая літара ў нескладовае ў ініцыяльных абрэвіятурах перадаецца як У складовае: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт – БДЭУ, раённая ўправа ўнутраных справаў РУУС, самаходная артылерыйская ўстаноўка – САУ.

92.Пачатковыя дыграфы дж, дз у ініцыяльных абрэвіятурах перадаюцца як Д: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт – БДУ, Джамбульскі тэхналягічны інстытут – ДТІ[88].

93.Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца: НАТО (NATO), ЮНЭСКО (UNESCO).

94.Звычайна вытворныя ад абрэвіятураў словы могуць мець два варыянты правапісу – фанэтычны й абрэвіяцыйны: БНРбээнэраўскі й БНРаўскі, БРСМбээрэсэмавец і БРСМавец, БССРбээсэсэраўскі й БССРаўскі, КГБкагэбісцкі й КГБісцкі; МАЗмазавец і МАЗавец, НКВДэнкавэдыст і НКВДыст; але толькі ААНаанаўскі, ІТАР-ТАССІТАР-ТАССаўскі.


[88] Аднак пры скарачэньні імёнаў да ініцыялаў пачатковыя дыграфы Дж-, Дз- перадаюцца цалкам: Джордж – Дж. Буш, Дзіна – Дз. Шымук, пры гэтым мяккасьць [дз’] на пісьме не адлюстроўваецца: Дзьмітры – Дз. Даўгяла.