Лекцыя 8.

А.  1. Залежна ад якiх пытаньняў зьмяняюць свае канчаткi прадметнiкi?

2. Цi канчаткi прадметнiкаў зьмяняюцца таксама ў залежнасьцi ад лiку?

3. Цi прадметнiк можа зьмяняць свой род таксама, як лiк?


§ 12. Скланеньне. Тая форма, якую прымае прадметнiк у залежнась-цi ад пытаньняў, называецца склонам. Зьмена канчатку прадметнiкаў у адзi-ночным i множным лiку па склонах называецца скланеньнем.

Склонаў сем. Кожны з iх мае свой назоў. Вось назовы склонаў i прыклад скланеньня:


склоны     (пытаньнi)     адз. лiк.     множ. лiк.
1. назоўны хто? што? брат, стол браты, сталы
2. родны каго? чаго? брата, стала братоў, сталоў
3. давальны каму? чаму? брату, сталу братом, сталом
4. вiнавальны каго? што? брата, стол братоў, сталы
5. творны кiм? чым? братам, сталом братамi, сталамi
6. месны пры кiм? пры чым? браце, стале братох, сталох
7. клiчны браце, стол! брате, сталы

Б.  1. Назовы склонаў i зьвязаныя з iмi пытаньнi навучыся напамяць па парадку.


2. Праскланяй на пiсьме прадметнiкi: сват, конь, дуб, вада, зямля, вакно. Парадак мае быць такi (як у § 12):


склон      адз. лiк.      мн. лiк.
1. Назоўны (хто?) сват сваты
2. Родны (каго?) свата сватоў    i г. д.

УВАГА. Узоры скланеньня знойдзеш у “Другiм коле”, лекцыi 6, 8, 10 i 12.