Лекцыя 9.

А.  1. Што такое прадметнiк, або iмя прадметнае?

2. Што такое iмя собскае, або прадметнiк собскi?

3. Што такое iмя агульнае, або прадметнiк агульны?

4. Назавi колькi прадметнiкаў собскiх i колькi агульных.

5. Колькi ведаеш лiкаў i якiх?

6. Дай прыклады на лiк адзiночны i множны.

7. Што такое скланеньне? Пералiчы склоны папарадку.

8. Праскланяй такiя прадметнiкi: вол, пясок, дождж, канец, хвалько, брат, народ, страх, лось, локаць, конь, верабей, лой, абычай.


Б.  Праскланяй на пiсьме: корч, купец, слонь, сажань, каравай, вада, вераця-но, неба.


УВАГА. У першым коле ня трэба каб вучнi аддзялялi канчаткi ад асновы.