Лекцыя 10.

А.  1. Пералiчы склоны папарадку.

2. Праскланяй такiя прадметнiкi: сяло, палена, плячо, мора; галава, калi-на, рука, горка, зара, зямля, доля, косьць, рэч, кроў.


Б.  1. Праскланяй на пiсьме: калена, гора; трава, малiна, гара, злосьць, кiсьля, печ.

2. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi i над кожным напiшы склон i лiк:


АРАТАЮ.


Ары, ары, чалавеча, ары ад раньняй зары да ночнай пары! Сошку тваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чалавеча, араць; конiка-сябра свайго паганяй; хлеба скарынку з сабою вазьмi, чуць толькi сьвет — ты з сахой выхадзi, постаць на полi сабе адвядзi, кiдай барозны ты з краю ў край i родную песьню цiха сьпявай.