Лекцыя 12.

А.  1. Да пададзеных прыметнiкаў дадай прыметнiкi паводле ўзору, адказваючы на пытаньнi: якi? якая? якое? чый? чыя? чыё?


касец:     якi?     спраўны,     дужы,     вясёлы i г.д.
бяроза: якая? белая, кудравая i г.д.
жалеза: якое? -//- -//- -//-
мех: чый? кавальскi, дзядоўскi -//-
пiла: чыя? бацькаўская, -//- -//-
пяро: чыё? -//- -//- -//-

2. Цi можна сказаць так:

     спраўная касец, або — бачу спраўнаму касцу

     белы бярозка або — бачу белыя бярозку

     залатая пяро, або — пiшу залатых пяром.

3. Як трэбя зьмянiць прыметнiкi, каб вышла правiльна?

4. Праскланяй прадметнiк разам з прыметнiкам: добры сын, дужая рука, вострае пяро.


§ 14. Згода прыметнiкаў з прадметнiкамi. Прыметнiкi згаджаюць свой род, лiк i склон з тымi прадметнiкамi, да каторых адносяцца: цёплая шапка, цёплых шапак i г.д.


Б.  1. Праскланяй на пiсьме: ясны дзень, цёмная ноч, круглае вакно (узоры скланеньня прадметнiкаў гл. “Другое кола” лекцыя 14).

2. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi:


У нашага свата харошая хата, печ яго маляваная, чэсьць яго каханая. Высака стаiць яснае сонца. Жоўтае жытняе поле цiха калосьсем шумiць. Сiняя хваля шумiць i бурлiць. Ня шумi ты гэтак смутна, маладзенькi колас! Начлежнiкi выбралi высокi сухi груд ды разлажылi агонь. Праляцела борзда ле-та, наша сьветлая пара. Льецца Нёман памiж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Сiняе неба стала яшчэ сiнейшае. Найсiнейшае неба бывае на ранiцы.