Лекцыя 13.

А.  1. Калi скажам так: два ляжаць, два стаяць, пяты ходзiць, шосты носiць *), то на якiя пытаньнi адказваюць словы два, пяты, шосты?

2. На якое пытаньне адказваюць словы: чацьвёра, сямёра, сто, двое, трое, тысяча?

3. На якое пытаньне адказваюць словы: першы, другi, трэцi, дзесяты, дваццаты?

4. Каторы цяпер год?


§ 15. Iмя лiчэбнае або лiчэбнiк. Словы, што адказваюць на пытаньне колькi? i каторы па парадку? - называюцца лiчэбнiкамi, або iмем лiчэбным.

Тыя лiчэбнiкi, што адказваюць на пытаньнне колькi? называюцца колькаснымi: адзiн, два, тры i г.д.

Тыя лiчэбнiкi, што адказваюць на пытаньне каторы па парадку? называюцца парадкавымi: першы, другi, трэцi i г.д.


5. Вось таблiца лiчэбнiкаў:


 лiчэбнiкi колькасныя          лiчэбнiкi парадкавыя    
1. адзiн, адна, аднопершы, -ая,-ае
2. два, дзьве, двадругi,-ая,-ое
3. трытрэцi,-яя,-яе
4. чатырычацьверты,-ая,-ае
5. пяцьпяты,-//-,-//-
6. шэсьцьшосты,-//-,-//-
7. семсёмы,-ая,-ае
8. восемвосьмы,-//-,-//-
9. дзевяцьдзевяты,-//-,-//-
10. дзесяцьдзесяты,-//-,-//-
11. адзiнаццацьадзiнаццаты,-//-,-//-
12. дванаццацьдванаццаты,-//-,-//-
13. трынаццаты-//-,-//-,-//-
14. чатырнаццаць-//-,-//-,-//-
15. пятнаццаць-//-,-//-,-//-
16. шаснаццаць-//-,-//-,-//-
17. семнаццаць-//-,-//-,-//-
18. васемнаццаць-//-,-//-,-//-
19. дзевятнаццаць-//-,-//-,-//-
20. дваццацьдваццаты,-//-,-//-
21. дваццаць першыдваццаць першы,-//-,-//-
30. трыццацьтрыццаты,-//-,-//-
40. сораксаракавы,-//-,-//-
50. пяцьдзесятпяцьдзесяты,-//-,-//-
60. шэсьцьдзесятшэсьцьдзесяты,-//-,-//-
70. семдзесят-//-,-//-,-//-
80. восемдзесят-//-,-//-,-//-
90. дзевяцьдзесят-//-,-//-,-//-
100. стосоты,-//-,-//-
101. сто адзiнсто першы,-//-,-//-
200. дзьвесьцедвухсоты,-//-,-//-
300. трыстатрохсоты,-//-,-//-
400. чатырыстачатырохсоты,-//-,-//-
500. пяцьсотпяцьсоты,-//-,-//-
600. шэсьцьсотшэсьцьсоты,-//-,-//-
700. семсотсемсоты,-//-,-//-
800. восемсотвосемсоты,-//-,-//-
900. дзевяцьсотдзевяцьсоты,-//-,-//-
1000. тысячатысячны,-//-,-//-
2000. дзьве тысячыдвутысячны, -//-,-//-
1000000. мiлiёнмiлiённы,-//-,-//-

Б.  1. Перапiсаць таблiцу лiчэбнiкаў, дапаўняючы прапушчанымi парадкамi (ад 13 да 19 i ад 60 да 90).


2. Напiсаць славамi: 1848, 1905, 1914, 1917, 1927; 1812-ы, 1831-ы, 1863-i.



*) Загадка: чалавек i дзьверы.