Лекцыя 18.
А. 1. Да пададзеных прадметнiкаў дадай адказ на пытаньне: што робiць прадмет? або што з iм дзеецца? такiм спосабам:
| вучань | — | што робiць? | — | пiша, чытае | ||||
| вучыцель | — | што робiць? | — | -//- | ||||
| конь | — | -//- | — | -//- | ||||
| вецер | — | -//- | — | -//- | ||||
| краска | — | што з ей дзеецца? | — | красуе, вяне... | ||||
| дуб | — | што з iм дзеецца? | — | -//- | ||||
| дождж | — | -//- | — | -//- |
|
§ 20. Дзеяслова. Слова, што адказвае на пытаньне што робiць прадмет (што дзеець)?, называецца дзеясловам, напрыклад: пiша, чытае, вяне, красуе, сядзiць, iдзе i падоб. |
2. Успомнi лекцыю аб асаблiвасьцях прадмету i скажы, якую асаблiвасьць азначае дзеяслова, а якую прыметнiк. (Гл. лекцыю 11 § 12).
Б. Сьпiсаць i дзеясловы падчыркнуць
Цiха на зямлю спускаецца ноч. Усё зацiхае. Птушкi перасталi сьпяваць i дрэмлюць на сваiх седалах. Край неба, дзе зашло сонца, блiшчыць чырвоную стужкаю. Тонкiя лёгкiя хмаркi ахварбавалiся ў залаты цьвет. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамi. Цемната ўсё гусцее i гусьцее ды закрывае ад вачэй i поле, лес. Узышла ўжо першая зорка. Кажаны вылецелi з сваiх месц, дзе яны сядзелi ўвесь дзень. На балоце закракталi жабы. За лесам ясьнее: гэта круглы месяц запалiў лiхтарык i сьвецiць над чорнаю зямлёю. Тухнуць агнi, i вёска зацiхае.