Лекцыя 20.
А. 1. Праспрагаць дзеясловы рабiць, хадзiць, мець такiм спосабам:
| цяпер. час | прош. час | будучы час | ||||||||||||||
| адз. л. | мн. л. | адз. л. | мн. л. | адз. л. | мн. л. | |||||||||||
1 |
я раблю | мы робiм | я рабiў, -ла | мы рабiлi | я буду рабiць | мы будзем рабiць | ||||||||||
2 |
ты робiш | вы робiце | ты рабiў, -ла | вы рабiлi | ты будзеш рабiць | вы будзеце рабiць | ||||||||||
3 |
|
|
|
|||||||||||||
2. Пакажы дзеясловы ў такiх сказах: хадзiў ты ў полi, як гуляў на волi. Хадзiў бы ты ў полi, каб быў на волi. Хадзi ты ў полi, як будзеш на волi.
3. Чым яны розьняцца мiжы сабою?
|
§ 22. Лады: абвяшчальны, умоўны i загадны. Пры спражэньнi дзеяслова можа зьмяняцца на тры лады: абвяшчальны, умоўны i загадны. Абвяшчальны лад “абвяшчае”, што было, што ёсьць, што будзе: хадзiў, хаджу, буду хадзiць; пайшоў, пайду i г.д. Загадны лад выражае “загад” або просьбу, поклiч, прасьцярогу цi што падобнае: нясi, зьмiлуйся, баранiце, не павалiся, няхай жыве! няхай жывуць! i г.д. Умоўны лад паказвае, што дзеяньне залежыць ад нейкай умовы: я зрабiў-бы, пайшоў-бы i г.д. (каб хацеў, каб мог...). |
4. Пакажэце словы, што адказваюць на пытаньне што рабiць?:
Эх, кiньце крыўдаю кармiцца! Чаму-ж нам ня пець, чаму не гудзець. Калi-ж ты забабонамi пакiнеш нас кармiць, над роднымi загонамi пятлю крутую вiць?
|
§ 23. Неазначальнiк. Такiя формы, як рабiць, кармiць, кармiцца, пець, магчы, сячы, iсьцi i падобн. (на пытаньне што рабiць?) называюцца неазначальнiкам. Яны “не азначаюць” нi часу, нi лiку, нi асобы, а толькi называюць само дзеяньне цi стан прадмету. Побач з формамi на -ць ужываюцца i формы на -цi: лётацi, ламацi, хадзiцi, задумацiся, павалiцiся i г.д. |
Б. Перапiсаць i зверху скарочана азначыць лад дзеяслова.
Дзе араты плача, там жняя скача. Кожнаму знайшлася-б праца. Што пасееце, то й сажнеце. Нуда бядзе не дапаможа. Зазьвiнi ты, як звон, i удар, як пярун, песьня наша, як воля, магучая! Хай крыўдзiцель дрыжыць, як падбiты каршун, хай нясуцца ў свет рэхi грымучыя! Каб даў-бы, то i меў-бы. Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, як свайго брата шанаваць.