Лекцыя 21.

А.  1. Праспрагай у загадным i ўмоўным ладзе паводле далучанага ўзору: малацiць, шанаваць, ударыць, дрыжаць.


     Загадны лад. Умоўны лад.
  Адз. лiк    Мн. лiк       Адз. лiк    Мн. лiк
1 ас. (няма) малацiма! я малацiў-бы мы малацiлi-б
2 ас. малацi! малацiце! ты малацiў-бы вы малацiлi-б
3 ас. хай ён, яна, яно малоцiць! хай яны малоцяць!
ён малацiў-бы
яна малацiла-б
яно малацiла-б
яны малацiлi-б

§24. Умоўны лад дастанем, прыставiўшы дапаможнаю частку –бы або да прошлага часу: я пашоў-бы, зрабiў бы, яна пашла-б, яно пашло-б i г.д.


2. Праспрагай у цяперашнiм часе: ламаць, глядзець, палiць.

3. Цi можна ўтварыць цяперашнi час ад зламiць, угледзiць, спалiць?

4. Якая розьнiца ў значэньнi памiж ламаць i зламаць, глядзець i угледзiць, палiць i спалiць? Дай прыклады дзеясловаў падобных да ламаць i падобных да зламаць.

5. Як будзе будучны час ад ламаць, глядзець, палiць i зламаць, угледзiць, спалiць?


§ 25. Трываньне. Дзеясловы бываюць двух трыванняў: закончанага i незакончанага. Закончанае адказвае на пытаньне што зрабiць? (зламаць, угледзiць, запалiць); незакончанае — на пытаньне што рабiць? (ламаць, глядзець, палiць).

Закончанае трываньне ня мае цяперашняга часу, а будучны час мае просты (зламаю, угледжу, спалю i г.д.); незакончанае трываньне мае цяперашнi час (ламаю, гляджу i г.д.), а будучны час зложаны (буду ламаць, буду глядзець i г.д.).


Б.  Перапiсаўшы верш, выпiсаць па парадку ўсе дзеясловы, а побач кожнага азначыць ягоную форму i неазначальнiк такiм спосабам:


Загаснуць — буд.ч.; 3 ас. мн. л.; апав. лад; законч. трыв.; неазначальнiк — загаснуць.

Загiне — буд.ч.; 3 ас. адз. л.; апав. л.; законч. трыв.; неазн. — загiнуць.


Конi скачуць. Дзын-дзын-дзын! Гучны звон нясецца i далёка мiж раўнiн цiхiм жалем льецца. Цiхне, глухне гэты звон, ускочыўшы ў гаёчак, усё слабее, цiхне ён, кволы галасочак. Вось i тройкi ня вiдаць, праняслась стралою, i званочка ня чуваць, плачу пад дугою. Толькi пыл трубою курыць над дарогай бiтай; поле цiхае глядзiць, сiратой забытай. I пытае цiш яго поглядам, здаецца: хто праехаў i чаго i куды нясецца? I ня будзе знаць, стралой куды тройка скача, i званочак пад дугой чаго цiха плача.

(Тройка — Я.Колас).