Лекцыя 22 (паўторная).
А. 1. Пакажы дзеясловы i ад кожнага назавi неазначальнiк:
Iдуць касцы, зьвiняць iх косы, вiтаюць буйныя iх росы, а краскi нiжай гнуць галовы, пачуўшы косак звон сталёвы. Касцы iдуць то грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то па-асобку, то па пары; iдуць касцы, iдуць, як хмары, i льецца сьмех iх разудалы, як веснавыя перавалы. Гаворка, шум i коняў ржанне - касьбы вясёлае вiтаньне.
(“Новая зямля” — Я.Колас.)
2. Што мае супольнага дзеяслова з прыметнiкам i чым адно ад другога розьнiцца?
3. Якiя лады мае дзеяcлова? Што такое спражэньне? Што такое неазначальнiк? Чым розьнiцца закончанае трываньне ад незакончанага?
Б. Перапiсаўшы, зрабiць разбор дзеясловаў, як у лекцыi 21-ай:
Касцы, ваякi цiхай справы, выходзяць з косамi на пляцы, i на палоскi верставыя кладуцца коскi iх крывыя. Пайшлi праверкi i памеры, каб больш мець пэўнасцi i веры, i каб ня вышла перакосу, i не зайсьцi ў чыю палосу, бо будзе крыку, будзе сваркi, - няхай лепш цэлы будуць каркi. Эх, час касьбы, вясёлы час! i я iм цешыўся ня раз, i з таго часу па сягоньня мне сонца сьвецiць Наднямоньне. Касцы рассыпалiсь па гаку, як-бы iдуць яны ў атаку, i жыва менцяць свае косы; i ткуцца здольныя палосы, лажацца роўнымi радамi; а за касцом двама сьлядамi адбiткi ног яго кладуцца, а косы сьвiшчуць i сьмяюцца.
(“Новая зямля” — Я.Колас.)