Лекцыя 23.
А. 1. У пададзеных прыкладах зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам, i адкажы, да якiх слоў яны адносяцца:
Яснае сонейка сьвецiць. Сонейка сьвецiць ясна. На небе сьвецiць бледны месяц. На небе бледна сьвецiць месяц. Павеяў лёгкi вецярок. Вецярок лёгка павеяў. Зводдаль глуха прагрымеў гром. Глухi гром загрымеў воддаль. Запанавала страшэнная цiшыня. Запанавала страшэнна паважная цiшыня.
2. Што азначаюць словы: ясна, бледна, лёгка i падобныя — цi прадметы, цi асаблiвасьцi? Цi асаблiвасьцi прадметаў, цi асаблiвасьцi асаблiвасьцей?
|
§ 26. Асаблiвасьцi асаблiвасьцяў. Прыметнiкi i дзеясловы азначаюць асаблiвасьцi прадметаў. Да прыметнiкаў i дзеясловаў могуць аднасiцца словы, каторыя азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей, напрыклад: страшна грымiць, страшна грымучы, ясна сьвецiць, дужа сьветлы i г.д. |
3. Да пададзеных прыкладаў дадай словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей на пытаньне як?
| сонца сьвецiць | як? | ясна; | каваль умелы | як? | вельмi; | |
| дзецi гуляюць | як? | ? | хлопец лянiвы | як? | ? | |
| лес шумiць | як? | ? | вецер вые | як? | ? |
Б. Перапiсаўшы, падчыркнi словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей.
Нудна час сплывае ў няволi. Вялiкiя рэчкi цiха плывуць. Найчасьцей блудзiць, хто лёгка судзiць. Ноч была дужа цёплая. У шырокiх палёх серад збожжа дыхаюць грудзi неяк свабодна i вельмi глыбака. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, што кнiжкi ўсе, як сена, зьеў. Плыве шумлiва бяседа вольная. Зайграй ты сьмялей, весялей. Сыплюцца кроплiчаста i дробна, цiха па стрэсе бубняць. Цёмная ночка, ночка гухая цягнецца доўга, як год. Вецер дажджлiвы панура сьпявае, жаласна сьвiшча праз плот.