Лекцыя 24.

А.  1. Пакажы словы, што азначаюць асаблiвасьцi асаблiвасьцей:


Густа жыта маладое поле ўсё пакрыла; расьце добра i прыгожа ажно глянуць мiла. Зоры далёкiя, зоры блiскучыя цiха гараць над зямлёй. А яна пад той шумок сьпiць салодка вельмi.


§ 27. Прыслоўе. Слова, што азначае асаблiвасьць асаблiвасьцi, называюцца прыслоўем, напр.: ясна, добра, густа, часта, вельмi, так, неяк i падобныя.

Прыслоўе найчасьцей адносiцца да дзеяслова: расьце добра, глянуць мiла i г.д. Радзей прыслоўе адносiцца да прыметнiка: дужа добры, вельмi благi, страшэнна вялiзны. Бывае i так, што адно прыслоўе адносiцца да другога, напр.: жыта ўзышло дужа добра; асёл так шчыра ўчыцца ўмеў.


§ 28. Часьцiны мовы. Дагэтуль мы пазнаёмiлiся з прадметнiкам, прыметнiкам, лiчэбнiкам, дзеясловам i прыслоўем. З iх, галоўным чынам, складаецца наша мова; яны называюцца часьцiнамi мовы. Аб iншых часьцiнах мовы — далей.


Б.  Перапiсаўшы, падчыркнi прыслоўi, што адносяцца да дзеяслова, адной рыскай, што адносяцца да прыметнiка - двумя, што да прыслоўя - пакручастай.


Запраўды, так гавора важна i песьню так пяе працяжна. Дружна станем, як сьцяна. За гарою цiха-цiха песьнi замiраюць. Конiк, сошка i аратай мерна йдуць паволi. Цяжка, цяжка дастаешся ты, кавалак хлеба! Зрэдка ветрык чуць прыметна скулься цiха набягае. У хаце цiха, наваi жутка. Усюды стала нейк пужлiва i трывожна-баязьлiва. Спiць Гануля цiха, роўна. Максiм старанна аглядаў сляды нядаўнай кражы ў яго абходзе.


УВАГА. Прыслоўi, якiя трудней распазнаць, надрукаваны курсывам. Наагул-жа трэба памятаць, што прыслоўе — гэта нязьменная часьцiна мовы: яно анi скланяецца, анi спрагаецца.