Лекцыя 28.

А. 1. Зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам, i адкажы, якое значэньне маюць яны ў сказе:


Былi хлопцы на вясельлi i малодзiцы. Авёс i ячмень сабраны. На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi. Сьвет вялiкi, а ў сьвеце людзi. Паехаў, але не даехаў. Просiць шчыра грамацея, ажно шапку скiнуў. I без папа ведама, што ў нядзелю сьвята. Ня зыч лiха другому, каб не давялося самому. Шырокi двор, ды невялiкi збор. Прыляцела ластаўка з далёкага выраю ды зашчабятала. Хоць з вадою, абы не з бядою. Гол, як сакол.


§ 32. Злучнiк. Такiя словы, як i, а, але, каб, ды i падобныя, самастойнага значэньня ня маюць*), а служаць толькi для злучэньня i называюцца злучнiкамi.


Б.  Перапiсаўшы, падчыркнi злучнiкi (злучнiкi, якiя трудней распазнаць, друкаваны курсывам):


Пуста ў лезе, толькi стогi парыжэўшыя стаяць, ды шпакi каля дарогi цэлы дзень адно крычаць. Вуснамi мёд разлiвае, а запазухай камень трымае. Калi свайго хлеба край, то й пад ельлю рай. Галасок, як тоненькi валасок. Не бяда, што чорна, абы была праворна. Хоць сьпiна гола, ды свая воля. Цi будзе, цi не? Або будзе, або не. Каласы пахiлiлiся, бо поўныя. Жыў сабе дзед ды баба. Шырокi двор, ды невялiкi збор. А як надойдзе ўжо Пакрова, то не наесца ў полi карова, бо ужо золкi ветрык павее, трава пажоўкне i пачарнее. Часам, як у полi з коньмi начуеш, пяючы “восень” дзяўчат пачуеш, i, сказаць праўду, дык, мой ты браце, ад гэнай песьнi за сэрца хваце, бо яе тая працяжная нота, хоць слёзы гонiць, слухаць ахвота.



*) Гэта значыць: не азначаюць анi прадмету, анi асаблiвасьцей.