Лекцыя 29.
А. 1. Якiм словам выражаецца раптоўны боль? Як выражаецца зьдзiўленьне, радасьць?
2. Сабака брэша: гаў-гаў-гаў! Як курняўкае кот? Як iржэць конь? Як звонiць званок?
3. Што паказваюць хап, брык, лоп, калi скажам так: А сабака хап злодзея за палу. Конь брык каваля ды ў самае калена. Лоп яго лапкай па плячох.
|
§ 33. Клiчнiк выражае ўчуццё або паказвае розныя зыкi, да якiх чалавек хоча прыпадобнiцца; напрыклад: учуццё болю, радасьцi, зьдзiўленьня: ай! ой! аей! ого-го! ага! ах! ох! ух! а-ха-ха, ура! i г.д.: шшш! гаў-гаў-гаў! курняў! iга-га-а! ау-ау-ау! дзынь-дзынь-дзынь! i шмат iншых. Каб паказаць, што нешта канчаецца ў адзiн мамэнт ужываюцца асобныя формы клiчнiка ад дзеяслова: хап, брык, бэнц, бох, бабух, грук, хлюпсьць, стук, бахець, хапець, мялькець, пiхець, грымоць i iншыя. |
Б. Улажы 10 сказаў на розныя клiчнiкi.